Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Гістарыяграфія Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Навуковыя плыні і гістарычныя школы. Перыядызацыя.
1. Гісторыяграфія Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Навуковыя плыні і гістарычныя школы.
Значны ўклад у распрацоўку праблем мінулай вялікай вайны ўнеслі савецкія гісторыкі, стварыўшы сваю, асобую гісторыяграфію. Яе можна ўмоўна падзяліць на пяць этапаў, маючых сваё адценне і спецыфіку.
Першы этап уключае літаратуру непасрэдна вайны, якая насіла ў асноўным інфармацыйны, агітацыйна-прапагандысцкі характар. Яна была прызвана мабілізаваць савецкі народ на адпор агрэсарам, на падтрыманне патрыятычнага настрою насельніцтва. Гэтая гістарычная літаратура не мае неабходнай навуковай каштоўнасці з-за сваёй максімальнай заідэалагізаванасці. Асновай навуковасці тут зяўляецца тое, што сказаў таварыш Сталін аб айчыннай і сусветнай вайне. Галоўным навукомым аргументам зяўляецца цытата з якога - небудзь твора ці выступлення правадыра.
Другі этап пачынаецца з 1945 года і заканчваецца ў 1956 годзе (ХХ зезд КПСС). Гэта ўжо перыяд пачатку навуковых даследаванняў, хоць на іх змест вельмі моцна адклаўся адбітак субектыўных падыходаў. У 1951 годзе вышла з друку кніга Ў.В. Сталіна “О Великой Отечественной войне Советского Союза”, у якую разам собраны ўсе асабістыя тлумачэнні і ацэнкі падзей айчыннай вайны. Яны сталі метадалагічнай асновай другіх гістарычных работ гэтага перыяду. У гэтым жа годзе (1951) у Беларусі вышла ў 2-х частках кніга пад прыпісаным аўтарстве міністра дзяржбяспекі БССР Л. Цанавы “Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков”. У ёй змешчаны даволі значны фактычны матэрыял, але ацэнкі поўнасцю ўласцівыя сталінскаму субектывізму.
Трэці этап пачаўся з развянчання культа асобы Сталіна (1956 г.) і працягваўся да сярэдзіны 60-х гадоў. Гэты час увайшоў ў гісторыю як “хрушчоўская адліга”. У даследаваннях гэтага перыяду вядучае месца займала распрацоўка праблемы кіруючай ролі КПСС барацьбой савецкага народа на франтах Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на акупіраванай тэрыторыі і ў савецкім тыле. Многія ваенныя і палітычныя няўдачы і пралікі ў асноўным спісваюцца на Сталіна і яго фанатычных прыхільнікаў Берыя, Цанаву, Кабулава і інш. У гэты перыяд выйшла 6-томная “История Великой Отечественной войны Советского Союза. 1941-1945”, а таксама аднатомнік “Великой Отечественной войны ... Краткая история” (1965 год). Пачалі выдавацца сборнікі дакументаў і матэрыялаў (Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны, 1941-1944: Документы и материалы Мн., 1965) ваенныя мемуары Гарбатава А., Яроменкі А., Бірузова, С. Сандалава Л., Попеля Н. і інш. Былі перакладзены з нямецкай мовы ўспаміны Гудэрыяна Г., Манштэйна Э. Вельмі карысныя для расшырэння ведаў аб вайне былі творы Тыппельскірха Т. “История Второй Мировой войны. 1956. Мюллера Гіллебранда Б. “Сухопутная армия Германии 1933-1945 гг.” 3 тома. 1958. На жаль багаты і дакладны матэрыял гэтых кніг не быў выкарыстаны ў належнай меры, таму што праўдзівыя звесткі і факты аб стане арміі фашысцкай Германіі не ўладваліся ў афіцыйныя версіі і тлумачэнні. Станоўчай зявай гэтага перыяду было тое, што паявілася багатая навуковая і мастацкая літаратура, якая паказвала героіка-патрыятычную барацьбу савецкага народа.
Чацвёрты этап ахоплівае храналагічныя рамкі прыкладна з сярэдзіны 60-х і да сярэдзіны 80-х гадоў, прыблізна 20 гадоў. Гэты час лічыцца найбольш прадуктыўным на глыбокае даследванне айчыннай і сусветнай вайны. Паявіліся фундаментальныя абагульняючыя працы. Перш за ўсё гэта 12- томная “История второй мировой войны. (1939-1945). Воениздат, 1973-1982. Беларускія гісторыкі здзейснілі навуковае абагульненне вопыту барацьбы на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Да 1985 года выйшла 3-томнае выданне “Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы второй мировой войны”. У гэтым даследванні асвятляецца развіццё партызанскага руху і падполля з першых дзён вайны і да поўнага выгнання акупантаў з тэрыторыі Беларусі.
Значную навуковую каштоўнасць маюць выдадзеныя ў БССР зборнікі дакументаў і матэрыялаў: «Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 июль 1944) в 3-х томах; Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии, 1944-1944. Мн., 1965; У гэты час выйшла з друку шмат цікавых мемуараў: Жукава Г., Ракасоўскага К., Васілеўскага А., Конева І.; Галіцкага В., Штэменкі А. і іншых вядомых палкаводцаў і ваеначальнікаў. Партызанскія будні апісалі ў сваіх успамінах Панамарэнка П., Мазураў К., Мядзведзеў М., Лівендаў В., Лабанок У., Мачульскі Р., Казлоў В., Цябут Д. і інш. Разам з тым, што за гэты час значна расшырыўся і паглыбіўся ахват праблем айчыннай вайны, гісторыкам не удалося выйсці за рамкі ўсталяваных ідэалагічных і палітычных ацэнак., адмовіцца ад насаджаных штампаў і дагматаў. Усе гэта не дазволіла ў перыяд так называемай “брэжнеўскай эпохі”, інакш “эпохі застоя”, або “стагнацыі” ўсебакова і абектыўна асвятляць падзеі ваеннага часу.
Савецкая гістарыяграфія Вав мае шмат хiбаў i недакладнасцяў. Старанна выконваючы адну з важнейшых функцый ідэалогіі Савецкай дзяржавы, яна знаходзілася ўвесь час у стане перманентнай вайны амаль з усімі некамуністычнымі поглядамі і іх носьбітамі. Савецкія гісторыкі і палітыкі з ходу, у крыклівай, часта і ў абразлівай форме, адвяргалі ўсе аргументы і нават факты, нявыгадныя, або небяспечныя для сваёй трактоўкі падзей вайны. Разлічваючы толькі на аўдыторыю сваіх людзей, савецкая гістарычная школа імкнулася выпрацаваць і замацаваць у свядомасці людзей патрэбныя міфы, легенды і стэрыятыпы, што не магчыма зрабіць без эмацыянальнага ўздзеяння. Факты падтасоўваліся, некаторыя аргументы браліся, як гаворыцца, “са сталявання”. Да няверуючых у гэтую “самую святую справядлівасць” нярэдка прымяняліся розныя “адчувальныя” уздзеянні. Аб гэтых і іншых савецкіх фальсіфікацыях гісторыі мінулай вялікай вайны больш падрабязна мы яшчэ будзем гаварыць у наступных лекцыях. Вельмі коратка можна цяпер назваць некаторыя найбольш распаўсюджаныя версіі савецкай гісторыяграфіі, выпрацаваныя і апрабаваныя за 60 мінулых гадоў.
Савецкі Саюз заўсёды быў міралюбівай дзяржавай і бараніў мірнае жыццё ўсіх працоўных свету ад імперыялістычных агрэсараў.
На Савецкі Саюз нечакана, вераломна напала фашысцкая Германія, справакаваная і накіраваная імперыялістамі ўсяго свету.
22 чэрвеня 1941 года раптоўна, па зладзейску было перапынена мірнае шчаслівае жыццё савецкіх людзей.
Паражэнне Чырвонай Арміі летам і восенню 1941 года тлумачыцца вялізнай колькаснай і якаснай перавагай нямецка-фашысцкай арміі, якая выкарыстала супраць узброеных сіл СССР эканоміку ўсёй Еўропы.
Паражэнне Чырвонай Арміі вясною 1942 года было таму, што саюзнікі абяцалі, але не адкрылі другі фронт супраць Германіі.
На акупіраваных фашыстамі тэрыторыях СССР узнікла масавая, усенародная барацьба і партызанскі рух, у аснове якога была абарона сваёй роднай савецкай улады.
Вось такія ідэалагічныя ўстаноўкі павінны былі строга выконвацца савецкімі гісторыкамі.
Пяты этап пачаўся з другой паловы 80-х гадоў і ўключае наш час . Гэта перыяд спробы адыходу ад многіх адыёзных стэрэятыпаў і ацэнак, спробы крытычна і комплексна асвятляць падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую ўвагу даследчыкі СССР, а затым і краін СНД, ў тым ліку і Беларусі, сталі звяртаць на асэнсаванне яшчэ маладаследаваных праблем. Сярод іх асобай увагі патрабуюць такія:
беларускі калабарацыянізм, іх культурная дзей насць (А.К. Салаўёў "Белорусская Центральная Рада: созданне, деятельность, крах" (Мн., 1995), А.А. Каваленя "Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі 1941-1944: Вытокі. Структура. Дзейнасць" (Мн., 1999).).
страты ў вайне, у тым ліку, беларускага насельніцтва;
дзейнасць германскіх і савецкіх спецслужбаў;
Армія Краёва на Беларусі (па гэтай тэматыцы з'явіліся кнігі Ю. Весялкоўскага "Што прывяло Армію Краёву на Беларусь" (Лондан, 1995), В.І. Ермаловіча, С.У. Жумара "Огнём и мечом: хроника польского националистического подполья в Белоруссии (1939-1953 гг.)" (Мн., 1994) і Я.І. Сямашкі "Армія Краёва на Беларусі" (Мн., 1994));
антыфашысцкая барацьба на Беларусі, узаемаадносіны партызан і насельніцтва, асабліва ў Заходняй частцы Беларусі. У 1992 г. была апублікавана манаграфія К.І. Дамарада "Партийное подполье и партизанское движение в Минской области 1941-1944", пазней калектыўная праца "Мінскае антыфашысцкае падполле" (Мн., 1995). На старонках гэтых кніг многа новых звестак аб мінскім падполлі 1941-1944 гг., дзейнасці яго ўдзельнікаў. Асобнае месца займае "справа Кавалёва", дзе ідзе размова аб вяртанні добрага імя аднаму з кіраўнікоў савецкага падполля ў г. Мінску.;
удакладненне шматлікіх фактаў баявой і дыверсійнай дзейнасці партызан і падпольшчыкаў;
служба беларусаў у нямецкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцыі;
культурна-прапагандысцкая палітыка нямецкіх акупацыйных улад на Беларусі (сістэма акупацыйнай прапаганды на Беларусі ў 1941-1944 гг. была прааналізавана ў манаграфіі С.У. Жумара "Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны" (Мн., 1996));
высвятленне нерэалізаваных магчымасцей Чырвонай Арміі ў пачатку вайны;
гаспадарча-побытавае жыццё савецкіх людзей, у тым ліку і беларусаў, на акупіраванай тэрыторыі, гарадах і вёсках, у асобных рэгіёнах;
лёс беларусаў ваеннаслужачых польскай арміі пасля верасня 1939 года і ва ўмовах пасляваеннага часу;
дзейнасць рэлігійных канфесій на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
Англа-Амерыканская гістарычная школа. Галоўным арганізуючым цэнтрам зяўляецца дзяржаўны дэпартамент і ваеннае міністэрства ЗША. Пры госдэпартаменце функцыяніруе спецыяльны орган гістарычнае ўпраўленне. Яно распрацоўвае тэматыку, падбірае выканаўцаў, рыхтуе зборнікі дакументаў, субсідыруе даручаную справу. Галоўным накірункам у даследванні гэтага органа госдэпартамента зяўляецца знешняя палітыка ЗША ў гады другой сусветнай вайны. Найбольш вядомымі выданнямі можна тут назваць кнігі Г. Зінка “Американская военная организация в Германии” Д. Карманна “Политика США по денацификации Германии в 1944-1950 гг.» і інш.
Ваеннае ведамства ЗША займаецца даследваннем непасрэдна баявых дзеянняў узброеных сіл краіны і праблемамі матэрыяльна-тэхнічнага іх забеспячэння. Яна мае шырокую сетку даследчых гістарычных камітэтаў, у тым ліку у сухапутный арміі ВМФ, ВПС і нават у корпусе марской пяхоты. Напрыклад, толькі ваенна-гістарычная служба ВПС падрыхтавала ў пасляваенны час некалькі сотняў розных выданняў па гісторыі авіацыі пад час другой сусветнай вайны, у тым ліку было выдана 40 манаграфій аб дзейнасці германскай авіацыі.
Значную ролю ў гістарычных даследваннях, у тым ліку і па мінулай вялікай вайне іграе “Амерыканская гістарычная асацыяцыя”, якая была заснавана яшчэ ў 1884 годзе. Яна абядноўвае ўніверсітэцкіх прафесараў і выкладчыкаў, настаўнікаў школ і сярэдніх навучальных устаноў, працаўнікоў архіваў і музеяў, да гэтай працы захвочваюцца і студэнты ВНУ. Тэматыка аб другой сусветнай вайне самая разнастайная. Напрыклад, даволі шырока абмяркоўвалася даследчая тэматыка “Гітлераўскае паняцце жыццёвай прасторы” (Брэндзейскі у-т), або “Сексуальная анамалія Гітлера” (коледж Уільямса).
Адна з найбольш характэрных рыс практычна ўсёй гісторыяграфіі. Злучаных штатаў Амерыкі гэта яе гегеманісцкія імкненні. Для абаснавання такой чванлівай вялікадзяржаўнасці найбольш прымяняюцца дзве тэорыі.
а) тэорыя “арсенала дэмакратыі”, згодна з якой шырока прапагандуецца думка аб вядучай ролі ЗША у другой сусветнай вайне. “Дамініруючую ролю” штатаў забяспечыла іх магутная эканоміка, якая вырабіла больш за ўсіх ваеннай прадукцыі лепшых у свеце узораў, забяспечыла адзеннем, медыкаментамі і харчаваннем усе ваюючыя краіны. Гэта было рашаючай падтрымкай ваюючых супраць Германіі і Японіі краін;
б) тэорыя “рашаючых бітваў”, або “паваротных пунктаў” у сусветнай вайне 1939-1945 гадоў. Адзін з аўтараў такой тэорыі Х. Балдуін прыводзіць пералік 11 важнейшых такіх падзей, у тым ліку бітва за Англію, дэсанты ў Сіцыліі (1943) і Нармандыі (1944), перамога на Гуадаканале (1942). На востраве Мідуэй (1943), пад Эль-Аламэйнам (1942). Праўда, тут у шэрогу названых бітваў упамінаецца і Сталінградская, якую прадстаўляюць амаль ці не роўнай з перамогай пад Эль-Аламэйнам, што адбываліся практычна адначасова. Але параўнанне па значэнню і маштабам гэтых ваенных падзей прыводзяць да смехатворнай высновы. Там, у Афрыцы, супраць англічан змагалася 80 тысяч чалавек 4 нямецкія і 8 італьянскіх дывізій. Асноўная частка гэтых войск пазбегла канчатковага разгрома. А пад Сталінградам колькасць нямецкіх і італьянскіх войск дасягнула 1 млн. чалавек. У выніку перамогі былі поўнасцю знішчаны 33 дывізіі і 16 дывізій пацярпелі паражэнне. Звыш 800 тысяч салдатаў і афіцэраў страціла тут фашысцкая групіроўка. Англа-амерыканская гісторыяграфія пазбягае рабіць такое параўнанне.
Германская гісторыяграфія таксама імкнецца прынізіць роль Савецкага Саюза, як галоўнага супраціўніка, салідарызуючыся тут з англа-амерыканскімі гісторыкамі. І гэта не выпадкова. Адразу пасля заканчэння па рашэнню ваеннага кіраўніцтва ЗША ўсе ўзятыя ў палон генералы і вышэйшыя афіцэры генеральнага штаба вермахта былі сабраны і ў камфартабельных камерах выконвалі заданне сваіх новых шэфаў: даць аналіз і сваё бачанне падзей другой сусветнай вайны. Пасля выканання гэтага задання толькі невялікая частка яго было апублікавана, а большая частка напісанага знікла ў тайных сейфах Пентагона. Няцяжка зразумець, што апісанне вайны, зробленае ў такіх незвычайных умовах, не магло не парадзіць імкненне выслужыцца перад сваімі апекунамі.
Менавіта ў гэтых людзей нарадзілася вядучая лінія германскай гістарычнай школы “ва ўсіх ваенных бедах Германіі вінаваты толькі адзін Гітлер”. Такі тэзіс абгрунтоўваецца на розныя лады і ў розных сітуацыях вайны з адзінай мэтай выгарадзіць і абяліць узброенныя сілы Германіі і яе генеральны штаб. Акрамя гэтага, вельмі папулярнымі доказамі паражэння нямецкіх войск на ўсходзе зяўляюцца:
дрэнны клімат і вельмі жорсткія марозы;
страшэннае, першабытнае бездарожжа, гразь;
падаўляючая колькасць салдатаў Чырвонай Арміі, мноства ўзбраення, атрыманага па ленд-лізу ад ЗША;
азіяцкая вынослівасць дзікіх савецкіх салдатаў , якая не пад сілу кожнаму цывілізаванаму чалавеку. Вось такія аргументы сустракаюцца ў мемуарах і навуковых трактатах Г. Гудэрыяна, Т. Манштэйна, Ф. Гальдэра, Т. Тыпельскірха і інш.
2. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Перыядызацыя азначае падзел нейкай значнай грамадскай зявы, падзеі на асобыя якасныя часткі. Кожная з гэтых частак павінна мець свой спецыфічны змест і свае якасныя характарыстыкі, быць вымеранай пэўным тэрмінам. Распрацаваць якасную, навукова абгрунтаваную перыядызацыю рэформы, паўстання, рэвалюцыі або вайны складана, але гэта мае вялікае, прынцыповае значэнне. Усё залежыць ад таго, што кладзецца ў аснову выдзялення частак цэлага, г.зн. перыядаў. Тут у аснове могуць быць нейкія яркія, вельмі значныя для аўтара праявы барацьбы, або рэзкая змена характару падзеі. Так, зыходным пунктам пачатку перыяда ў амерыканскай гісторыяграфіі, стала нападзенне Японіі на ваенную базу Пёрл-Харбар, або высадка дэсанту ў Нармандыі. Савецкая гісторыяграфія ў сваёй перыядызацыі другой сусветнай вайны іх не ўлічвае. Савецкія гісторыкі разбіваюць на перыяды гэтую вайну ў залежнасці ад характара ваенных падзей і па іх ваенна-палітычных выніках. Атрымалася пяць перыядаў.
Першы перыяд. Ён ахоплівае час з 1 верасня 1939 года да 22 чэрвеня 1941 года і ўключае агрэсіўныя дзеянні Германіі і Італіі ў Еўропе, а Японіі у Азіі.
Другі перыяд пачынаецца з 22 чэрвеня 1941 года, з часу нападзення фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз і мае працяг да лістапада 1942 года. У гэтым перыядзе адбылося расшырэнне масштабаў сусветнай вайны, стаў фактам крах гітлераўскага плана “маланкавай вайны”, пасля якога Германія зноў, як і ў 1914 годзе, атрымала гібельную вайну на два фронты. У гэтым перыядзе былі створаны ўмовы для карэннага пералому у ходзе ўсёй вайны. Была створана антыфашысцкая кааліцыя дэмакратычных краін разам з СССР.
Трэці перыяд (лістапад 1942 і ўвесь 1943 год). Гэты перыяд пачаўся з разгрома нямецкіх і італьянскіх войск пад Сталінградам, затым летам 1943 года на Курскай дузе. Трэці перыяд атрымаў назву карэннага пералому ва ўсёй другой сусветнай вайне. Нямецкая армія і фашысцкі блок ужо ніколі не маглі наступаць супраць Чырвонай Арміі.
Чацывёрты перыяд азначаны пачаткам 1944 года і заканчваўся ў маі 1945 года. У гэты час адбыўся поўны разгром фашысцкага блока, выгнанне фашыстаў з тэрыторыі СССР, адкрыццё ў Нармандыі другога фронту, вызваленне ад фашызма краін Еўропы і капітуляцыя Германіі. Вайна ў Еўропе поўнасцю закончылася.
Пяты перыяд (май 1945верасень 1945). Самы кароткі перыяд, калі пасля падрыхтоўкі ў вайну з Японіяй уступіў Савецкі Саюз. У выніку разгрома Японіі былі вызвалены ад акупацыі многія народы Азіі. другая сусветная вайна закончылася.
Савецкая перыядызацыя другой сусветнай вайны арганічна ўключае ў характарыстыку перыядаў асаблівасці Вялікай Айчыннай вайны, як частку вайны сусветнай. Таму вайна савецкага народа поўнасцю супадае з другім, трэцім і чацівертым перыядамі, толькі мяняецца нумерацыя. Першы перыяд айчыннай вайны гэта другі перыяд сусветнай, другі паслядоўна адпавядае трэцяму, а трэці, апошні ў нашай вайне азначае чацверты ў вайне агульнай супраць фашызму ў Еўропе і мілітарызму Японіі.
Савецкія гісторыкі не адразу прыйшлі да такой выразна акрэсленай перыядызацыі, асабліва Вялікай Айчыннай вайны. Напрыклад, каб дагадзіць сталінскаму славалюбству, даволі доўгі час частку айчыннай вайны, пачынаючы з 1943 года, дзялілі на “дзесяць сталінскіх удараў”. Першы ўдар прывёў да вызвалення восенню 1943 года правабярэжнай Украіны, другі ўдар прынёс зняцце блакады з Ленінграда, трэці вызваленне Крыма, а ў выніку пятага сталінскага ўдара была здзейснена аперацыя “Баграціён”, і вызвалена Беларусь.
Трэба адзначыць, што часта гісторыкі пры даследванні войнаў прыбягаюць не да перыядызацыі, а проста могуць выдзяляць асобыя этапы, кампаніі, або проста асобыя паходы. Такія падзелы вялікіх і складаных грамадскіх зяў, як войны, не заўсёды бываюць ўданымі. На наш погляд, толькі скрупулёзна, распрацаваная перыядызацыя дае найбольш рацыянальную магчымасць вывучаць вайну, асабліва шматгадовую і шырокаахватную.