У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Асн жанры і стылі арыгін старабел літры

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 26.12.2024

1.Асн жанры і стылі арыгін старабел літ-ры.

Мастацка-эстэтычныя крытэрыі дазваляюць вылучыць 3 асн этапы ў яе развіцці:Готыка(12-15стст),Рэнесанс(16ст),Барока(17ст).Бел л-ра старажытн перыяду падзял на 2 асн плыні-свецкую і рэлігійную.Відавая  і родава-жанравая сістэма арыгін старабел л-ры дастаткова разгалінаваная,а корпус твораў прыгожага пісьменства-колькасна і аб’ёмна разнастайны.Яна прадстаўлена эпічнымі жанрамі - апавядальнымі і апісальна-белетрызаванымі формамі,паэзіяй і публіцыстыкай.Белетрыстыка.Падзвіжніцкая,ахвярная дзейнасць і справы выбітных асобаў на ніве асветы,абароны Айчыны,Царквы або Касцёла служылі штуршком(а затым гал аб’ектам маст адлюстравання)да біясаў,або мартырыяў-жанру,які ўзнік у візантыйскай хрысціян л-ры.Значныя помнікі старабел жыційнай л-ры:”Аповесць жыцця і смерці святой, дабраслаўнай і найаздобнейшай Еўфрасінні”,”Слова пра манаха Марціна”, “Памяць св Кірылы,епіскапа Тураўскага”,”Жыццё і цярпенне Аўрама Смаленскага”Яфрэма-манаха і інш.Падарожжы ў Ерусалім,з мэтай пакланення св месцам,а таксама вандроўкі па краінах Еўропы і Афрыкі спарадзілі ў стараж бел л-ры жанр хаджэнняў,або перэгрынацыяў: “Хаджэнне ў Царград”Ігната Смаляніна,”Перегрынацыя,або Паломніцтва ў Св зямлю” Мікалая Крыштофа Радзівіла,”Дзённік,пісаны ў Англіі пра тое,як там вандравалася і жылося”Тэадора Бялевіча і інш.Ў сяр 16ст-літ пасольскія дзённікі(фіксацыя дзейнасці дыпламатычных місіяў і вял пасольстваў): “Дзённік літоўскіх паслоў”(каля 1556)Стафан Збаражскі,”Рэляцыя пасольства ў маскву ў 1573г”М.Гарабурда,”Пасольства да вял кн маскоўскага”(1601) Гальяш Пельгрымоўскі.Летапісы і хронікі:”Пахвала вял кн Вітаўту” (каля 1430),”Баркулабаўская хроніка”.Дыярыушы,мемуары,успаміны:”Гіст запіскі” Ф.Еўлашоўскага,”Дыярыуш”Абуховіча,”Мемуары”Радзівіла. “Казанні на смерць”:”Пахвальнае слова мітрапаліту Кіпрыяну”Г.Цамблак.Сатыр творы: “Прамова Мялешкі”,”Ліст да Абуховіча”.Паэзія.Панегірычныя жанры- “эпікграмы”:”На герб пана Л Сапегі”А.Рымша,Зізаній “Эпіграма на герб Вішнявецкіх”.Вершаваныя звароты:”Зварот да Чытача”Пратасовіча.Верша- прывітанні:”Паранімфус”Пратасовіча,”Зорнае неба”Высоцкага.Прысвечаны вяселлям.Дэкламацыі:”Стіхі краесогласныя,іже в сретеніе чудотворныя іконы пресвятой Богородіцы Полоцкой,егда быст государя царя і велікого князя Алексія Міхайловіча…”Філафей Утчыцкі.Асн пафас-выяўленне радасці і захаплення ў прадчуванні ўсеагульнай Божай ласкі.Палемічная паэзія: “Берасцейскі сабор і абарона яго”(1597)Петр Скарга,”Люстра багаслоўя” 1618, ”Евангелле павучальнае”1618,”Перла шматкаштоўнае”кірыла Транквіліён-Стаўравецкі.Літ ляманты,або галашэнні:”Лямант на смерць Лявона Карповіча”Сматрыцкага.На пач 16 ст-лацінамоўныя паэмы Яна вісліцкага”Пруская вайна”1516,”Песня пра зубра”1523Гусоўскага. Публіцыстыка.Палемічныя творы:К.Тураўскі”Указанне,адкуль сярод людзей жыццё без жаніцьбы” і “Слова пра кніжнае шанаванне,”Прыпавесць пра чалавечую душу і цела,або пра сляпога і кульгавага”,скірав супраць епіскапа Феадорца. “Спісанне супраць лютэраў”.Урачыстыя словы і казанні: казанні К.Тураўскага,Карповіча,І.Пацей,Кунцэвіч.Прамовы на сойме: хадкевіч,Сапега,Філіповіч. Прадмовы,прысвячэнні,пасляслоўі: Скарына, Будны, Цяпінскі.

2.Паэтыка казанняў і прытчаў К.Тураўскага.

К. Т. (каля 1130 – пасля 1190), пісьменнік, царкоўны дзеяч, багаслоў. На думку даследчыкаў (І.Яроміна, В.Чамярыцкага), да літ спадчыны К Т належаць 8 слоў-казанняў, 2 прытчы пра душу і цела, альбо пра сляпога і кульгавага (кароткая і поўная рэдакцыі), 2 казанні пра манаскі чын і ангельскі вобраз, 2 пасланні да Васіля ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальных малітваў.Cац-філас вучэнне прысутнічае ў яго творах у скрытых формах прытчаў, маст вобразах і сімвалах. Ён нідзе не сцвярджае, што Бог стварыў сусвет з “нічога”, з нейкай пустаты, як гэта прыпісваецца яму даследчыкамі хрысціянскай філасофскай анталогіі. Услед за ўсходнімі айцамі царквы ён упадабляе Бога мастаку і дойліду, які стварыў дасканалы твор – космас, зямлю і неба, расліны і жывёлы, урэшце чалавека – вянец гэтага тварэння. У “Слове на антыпасху” пісьменнік кідкімі жывапіснымі метафарамі малюе веснавое абнаўленне прыроды як урачысты гімн прыгожага тварэння свайму Творцу: “Ныне солнце красуяся к высоте восходить и, радуяся, землю ограваеть: взиде бо нам от гроба праведное солнце Хрыстос и вся верующая Ему спасаеть”.У “Слове пра паралізаванага” аўтар ад імя гэтага пакутніка выказвае думку пра асн прыкмету боскай прыроды Хрыста: ён не чарадзей, нават не анёл, але сам Бог, таму што “слова яго сталася справай”. Бог жа адносна створанай ім прыроды выступае як вярхоўны заканадаўца, які ўтрымлівае быццё ў стане дынамічнай, рухомай гармоніі (“Слова пра сляпога”).З-ны прыроды, паводле К Т-га, ёсць тое, што на метафарычнай мове багаслоўя называецца “страхам боскім”. У пакаяльных малітвах паэт бачыць прамудрасць, дабрату і красу Бога-Стваральніка паводле дасканаласці яго тварэння – Сусвету, падпарадкаванага законам боскай гармоніі. Філас погляды К Т – тэацэнтрызм.К Т развівае багаслоўскую традыцыю ўсходніх айцоў хрысціянскай царквы, паводле якой Бог ёсць непазнавальны ў паняццях, трансцэндэнтны (па-за межамі людскога вопыту) Дух як абсалютны суб'ект, які сімвалічна пазнаецца праз пазнанне і ўмілаванне створанага ім дасканалага сусвету, праз веру і любоў да Яго адзінароднага і аднаіснага з ім Сына Ісуса Хрыста, праз якога адбылася тайна спалучэння Духа і цела, Бога і чалавека, трансцэндэнтнага і іманентнага светаў. Дарэчы, у творах асветніка ёсць шмат красамоўных вобразных думак пра ўчалавечанне Сына Божага, які жыў з людзьмі і самаахвяраваўся для іх духоўнага абнаўлення.Абвяржэнню арыянства, прыхільнікі якога адмаўлялі саму найглыбейшую існасць хрысціянства – боскую прыроду Хрыста і яго богачалавечую місію на зямлі, К Т прысвяціў твор “Слова на пахвалу 318-ці айцоў Нікейскага сабору”. Гэты першы ўсяленскі сабор асудзіў антытрынітарызм арыянства і зацвердзіў асновы хрысціянскага Сімвала веры – траістасць Бога і аднасутнасць Сына з Айцом.Праблему чалавека ў яго грам быцці К Т сімвалічна выявіў у 2 прытчах (кароткай і падрабязнай) пра сляпога і кульгавага, альбо пра чалавечую душу і цела. Як і ў іншых сваіх творах, пісьменнік выкарыстаў як сюжэтную аснову евангельскае апавяданне пра “дамавітага” гаспадара, які насадзіў вінаград і паставіў варту ля яго варотаў. Але развіў гэты сюжэт у складаны красамоўніцкі твор дыдактычна-філасофскага і сац-этычнага зместу. Дамавіты гаспадар тут сімвалізуе Бога, стваральніка сусвету, сад-вінаград (вертаград) – зямля і “свет гэты”, кульгавы – цела чалавека, а сляпы – яго душа, агароджа вакол саду – законы і запаведзі Божыя, а незачыненыя вароты, якія вядуць у сад, – шлях да пазнання Творцы і створанага ім сусвету. Сляпы і кульгавы, аб'яднаўшы свае сілы (сляпы нёс кульгавага, а кульгавы паказваў дарогу), самавольна трапілі ў сад, каб паспрабаваць забароненых пладоў. “Сляпая” душа і “кульгавае” цела сімвалізуюць недасканаласць чалавечага грамадства, якое “кантрабандай” авалодала тайнамі боскага тварэння, не ў стане (па сваёй грахоўнасці і маральнай недасканаласці) выкарыстаць іх для дабра.У апошніх творах красамоўніцкага жанру (пасланнях да ігумена Кіева-Пячорскага манастыра Васіля), арыгінальных прытчах К Т раскрыў глыбокі сац-этычны сэнс манаскага жыцця і ўскосна выкрыў недасканаласць дзяржаўнага ладу, зямной улады наогул, якая служыць грахоўнай прыродзе чалавека, а не яго дух ўдасканаленню. Для хрысціянскай к-ры таго часу багаслоўская паэтычная, красамоўніцкая і асветніцкая творчасць К Т была сапраўдным адкрыццём красы і маст выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру і мову свайго народа.

3.Маст.асаблівасці “Жыція Ефр.П.”

"Жыціе Еўфрасінні Полацкай" узнікла ў канцы ХІІ ці ў першай палове ХІІІ ст. і з’яўляецца асн крыніцай звестак пра дзейнасць і лёс славутай полацкай асветніцы. Аўтар Жыція невядомы, але тэкст дае падставы меркаваць, што ў яго складанні браў удзел "слуга" Еўфрасінні Міхаіл, магчыма, ігумен мужчынскага манастыра, заснаванага падзвіжніцай у Полацку. Неаднаразова выказвалася гіпотэза, што ў Жыціі адлюстраваліся ўласныя малітваслоўныя і павучальныя творы самой Еўфрасінні, укладзеныя аўтарам Жыція ў вусны галоўнай гераіні як яе маналогі і роздумы. Помнік створаны ў рэчышчы манументальна-гіст-га стылю і належыць да жанравай разнавіднасці жыцій-біясаў, або "поўных", нескарочаных жыцій-аповесцей, якія выкарстоўваліся ў набажэнстве або чыталіся на манастырскай трапезе. Царкоўна-службовае прызначэнне амаль цалкам падпарадкоўвае сабе змест і паэтыку жыццяпісу Еўфрасінні. Так, складаючы твор, невядомы аўтар грунтаваўся не толькі на рэальна-біяграфічным матэрыяле (які мог ведаць асабіста або ад сучаснікаў), але шырока выкарыстоўваў візантыйскае з паходжання жыціе нябеснай патронкі полацкай князёўны — Еўфрасінні Александрыйскай, а таксама заходнееўрапейскае "Жыціе Аляксея, чалавека Божага", усходнеславянскі "Ізборнік Святаслава" 1076 г. і інш. Вобраз гал гераіні ідэалізаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі агіяграфіі і можа супастаўляцца не з партрэтнай выявай, а з іконай. Важнейшымі асаблівасцямі Жыція можна лічыць спробы драматызацыі апавядання шляхам уключэння ў тэкст эмацыйна напружаных дыялогаў герояў, а таксама нетыповую для агіяграфіі таго перыяду псіхалагізацыю. Арыгінальнасць гэтага твора - у сцвярджэнні неабходнасці ведаў, любові да кнігі, у ідэі духоўнага ўдасканалення, праслаўленні падзвіжніцтва, самаадднаным служэнні вышэйшым маральным ідэалам. «Жыціе Ефрасінні Полацкай» прасякнута пафасам сцвярджэння хрысціянскіх светапоглядных уяўленняў і імкненнем давесці іх ісціннасць. У ім даецца дастаткова разгорнутая змястоўна-паняційная аргументацыя і пра эфемернасць «славы зямной», і пра сутнаснае размежаванне свету тленнага і свету вечнага, і пра славутую, але няўстойліва-зніклівую прыгажосць бачнага свету гэтага. Відавочна цікавасць аўтара гэтага твора да шырокіх светапоглядных пытанняў эпохі сярэднявечча, хоць у жыццеапісанні выразна прысутнічае вузкацаркоўны і нават вузкаманаскі пласт зместу, спецыфічных павучанняў і норм, што, зразумела, сведчыць пра асяроддзе, у якім стваралася «Жыціе...». Актыўным суб'ектам сцвярджэння ісціннасці як ідэй і ўяўленняў шырокага светапогляднага плана, так і канкрэтных прадпісанняў дабрачыннасцей рэлігійнага служэння выступае ў творы сама Ефрасіння. У адпаведнасці з законамі агіяграфічнага жанру ў «Жыціі...» паслядоўна апавядаецца пра бацькоў Ефрасінні, пра тое, як рана выявіліся ўстойлівыя духоўна-маральныя асновы яе чалавечай натуры. Паведамляецца, што ў яе рана выявілася любоў да ведаў і што хутка і шырока разышліся весткі пра яе мудрасць і прыгажосць. Асаблівая ўвага звяртаецца на ўнутраныя духоўныя рысы Ефрасінні, найперш на яе інтэлектуальную адоранасць: «Дан бяше таков дар Еуфросинии от Бога: аще кто ея вопрошаше о которой вещи, она же ему разрешаше чему есть быти». Выбар паміж «княжением», «славой мира сего» і духоўным служэннем, супрацьпастаўленне жыцця продкаў, якое прайшло ў пагоні за эфемернымі зямнымі дабротамі, і жыцця ісціннага з'яўляецца вельмі паказальным для ўнутранай змястоўнасці вобраза Ефрасінні. Ведучы манаскі, аскетычны лад жыцця, Ефрасіння занялася перапіскай кніг. «И нача книгы писати своими руками». Ідэал ведаў і асветы, любоў да кнігі і найперш да Бібліі ў сярэднявеччы былі шляхам спасціжэння Божай мудрасці, твораў тэалагічнага характару.

Будаўніцтва царквы святога Спаса апісваецца ў «Жыціі...» як найважнейшая справа Ефрасінні, а яго завяршэнне - як усеагульнае свята: «... Видевши церковь соврешеную, возрадавася душею» Ефрасіння, «и бысць священие и велиа радость всем крестьянам. И собрашась князи и силнии мужи, черноризици и черноризци, и простие людие. И бысть радость велиа. И праздноваша дни мнози». Гэта кульмінацыйная падзея ў «Жыціі...», калі суб'ектыўнае жаданне і імкненне Ефрасінні ператварылася ў агульнае свята, свята далучэння ўсіх да царквы і Бога.

4.Маст феномен “Слова пра паход Ігаравы”

Пытанні часу, месцаяго напісання і аўтарства застаюцца спрэчнымі для даследчыкаў літаратуры. Большасць з іх сыходзіцца на тым, што «Слова пра паход Ігаравы» напісана ў 1185— 1187 гг. Гэты твор быў знойдзены вялікім аматарам і збіральнікам старажытных рукапісаў графам А. Мусіным-Пушкіным у бібліятэцы Спаса-Яраслаўскага манастыра ў канцы XVIII

Апавяданне пра няўдалы паход старажытнарускіх князёў на полаўцаў складаецца з трох частак. У першай, паводле летапісных апісанняў, расказваецца, як князь Ігар са сваёю дружынаю паспешліва і самаўпэўнена рушыў у палавецкі стэп. Мужна змагаліся яны:3 ранняга рання да вечара, з вечара да світання ляцяць стрэлы калёныя, грымяць шаблі аб шаломы, трашчаць дзіды харалужныя у полі незнаемым сяродзямлі Палавецкай.

Натрэці дзень «палі Ігаравы сцягі», а сам «Ігар-князь перасеў з сядла залатога ў сядло нявольніцкае».У другой частцы паэмы апавядаецца, як пра няўдачу Ігара даведаўся вял кіеўскі князь Святаслаў, і прыводзіцца змест яго «залатога слова, з слязьмі змешанага»:«О сыноўча мае, Ігару і Ўсеваладзеі

Рана вы пачалі зямлю Палавецкую

мечамі цвяліць, а сабе славы шукаць…

Што ж нарабілі вы з маёй срэбранай сівізною?»

Пратэст супраць міжусобіц, заклік да яднання і абароны радзімы ад палавецкай навалы складаюць асноўную ідэю твора.

Трэцяя яго частка пачынаецца «плачам» Яраслаўны — жонкі Ігара Даведаўшыся пра лес мужа, яна просіць сонца, вецер і Дняпрораку дапамагчы ўратавацца князю. I прырода, якая ў «Слове…» адухоўлена, персайіфікавана, суперажывае героям і садзейнічае вяртанню Ігара ў Кіеў, да «бацькоўскага пасада».3 невялікага заключэння даведваемся, што Ігар усвядоміў свой абавязак і адказнасць перад Рускай Зямлёй. Аўтар жаДае яму і яго дружынездароўя, «баронячы хрысціян ад паганай чужыны».

Значнае месца ў паэме адведзена гісторыі беларускіх земляў, у прыватнасці Полацкаму княству. Адзін з эпізодаў твора звязаны з полацкім і гродзенскім князем Ізяславам Васількавічам (заўважым, што летапісы такога князя не называюць). Аўтар «Слова…» расказвае пра яго вайну з літоўцамі, паражэнне войска і гібель князя: «…сам пад шчытамі чырвонымі на траве крывавай быў прыбіты літоўскімі мечамі». Услед за весткай аб гібелі Ізяслава Васількавіча аўтар непасрэдна звяртаецца да Нащчадкаў Усяслава, заклікае іх спыніць міжусобіцы, каб аднавіць сілу і магутнасць уладанняў Усяслава Чарадзея.Аўтар шмат увагі ўдзяляе полацкаму князю Усяславу Чарадзею, які ўсё свае жыццё аддаў барацьбе за ўмацаванне палітыч-най магутнасці і незалежнасці Полацкага княства. Пра гэтага князя захавалася многа легендаў і паданняў. Ведаючы іх, аўтар «Слова пра паход Ігаравы» малюе вобраз Усяслава як князя-чараўніка, які надзелены незвычайнымі здольнасцямі ператварацца ў ваўкалака, нечакана знікаць, і з’яўляцца ў розных месцах неабсяжнай Русі. Разам з тым Усяслаў Чарадзей паказаны ў зямных клопатах як мудры і справядлівы дзяржаўны дзеяч, сапраўдны народны абраннік, для якога інтарэсы роднага Полацка даражэйшыя, чым залаты кіеўскі пасад:

Летапісы не дазваляюць дакладна ўявіць ход бітвы. Вядома толькі, што ніхто не выйшаў пераможцам. Таму яе паэтычна-трагічнае апісанне ў «Слове…» на стагоддзі стала сімвалам бессэнсоўнай, самазнішчальнай бойні.Аўтар з сімпатыяй і спачуваннем ставіцца да Усяслава. Складаны лёс князя, захопленасць ім перададзена літаральна адным сказам: «Хоць і вешчую меў душу ў дзёрзкім целе, ды часта ад бедаў цярпеў ён». Павышаная ўвага і цікавасць аўтара да гісторыі Полацкай зямлі, яе ўладароў сведчаць пра важную ролю Полацкага княства ў жыцці Старажытнай Русі, пра даўнія і цесныя ўзаемасувязі Полацка з іншымі гарадамі, у першую чаргу Кіевам, Ноўгарадам, Чарнігавам.«Паэма пра Ігара заўсёды будзе народнай і актуальнай», — падкрэсліваў Адам Міцкевіч. Невыпадковаяна перакладзена на многія мовы свету. У спісе перакладчыкаў славутага твора на беларускую мову значацца Максім Багдановіч («Песня пра князя Ізяслава Полацкага», 1910), Янка Купала (празаічны пераклад -1919, паэтычны – 1921), Максім Гарэцкі (1922), Рыгор Барадулін (1984), Іван Чыгрынаў (1990).

5.”Аповесць мінулых гадоў”

«Аповесьць мінулых гадоў»— помнік усходнеславянскага летапісання, створаны людзьмі блізкімі да кіеўскіх князёў. Меў 3 рэдакцыі, у якіх пададзеная гісторыя Русі ад 852 року да 1110 уключна. Збярогся ў розных летапісных зводах (найбольш поўная рэдакцыя ў Іпацьеўскім і Лаўрэнцеўскім сьпісах). Асновай твору зяўляецца старажытны летапісны звод, у якім падзеі даводзяцца да 1037. Гэтая частка твору была напісаная ў часы княжання Яраслава Мудрага.Першую рэдакцыю зводу зрабіў буйны царкоўны і палітычны дзеяч Русі Нікан, які працягнуў падзеі да 1073, унёс літаратурны запіс аб прызваньні варагаў. З 1061 ім даюцца дакладныя зьвесткі. Нікан упершыню паведаміў пра Менск пад 1067 і апісаў бітву на Нямізе (магчыма, паводле аповедаў яе ўдзельнікаў).Другая рэдакцыя атрымала назву Пачатковага зводу, бо падзеі былі даведзеныя да 1093 і дапоўнены наўгародзкімі зьвесткамі. Яго аўтар ва ўмовах аслабленьня Кіеўскай дзяржавы імкнецца даць станоўчую ацэнку першым кіеўскім князям, высока ацаніць іх ваенныя заслугі.Трэцюю рэдакцыю зрабіў каля 1113 Нестар у Кіева-Пячэрскім манастыры. Нестар упершыню паспрабаваў зьвязаць гісторыю ўсходніх славянаў з гісторыяй усяго чалавецтва, стварыў своеасаблівую гістарычную канцэпцыю.

Структура:«Аповесць мінулых часоў» пабудаваная на мэтадалягічных прыёмах антычнай гістарыяграфіі, вызначаных у ІІ ст. да н. э. грэцкім гісторыкам Палібіем. Яны прадугледжвалі тры правілы: веданне гіст укладанняў папярэднікаў, шырокі агляд геаграфіі даследавання, сувязь падзеяў мінулага і сучаснага. Як і Фукідыд і Арыстотэль, Нестар асноўную ўвагу надаваў апісанню палітычных і ваенных падзеяў. Уплыў антычнай традыцыі вельмі выразна адчуваецца тады, калі летапісец укладвае ў вусны сваіх пэрсанажаў антычныя афарызмы, напрыклад, «маці гарадоў рускіх». З другога боку, відавочныя прынцыпы і падыходы, характэрныя для сярэднявечнай мэтадалогіі — правідэнцыялізму. У многіх выпадках летапісец тлумачыць падзеі і дзеянні людзей са спасылкай на Слова Божае. Мэтадалягічная стр-ра летапіснага зводу скл з тлумачальнай (галоўнай) і правідэнцыяльнай (дапаможнай) гісторыі. Тлумачальная гісторыя будуецца на прынцыпах заканамернасці, ісціны і праўды. Бел даследчык Мікалай Смяховіч адносіць «Аповесць мінулых гадоў» да пасіўна-сузіральнага кірунку школы базавай вэрыфікацыі. У зводзе адсутнічаюць эл-ты крытыкі, папярэдні аналіз матэрыялаў, запазычаных з іншых крыніцаў. Летапісец найперш выконваў камунікацыйную ф-цыю, каб перадаць гістарычна цэласныя веды, якія назапасіла грамадства.Летапісны звод пабудаваны на прызнанні заканамернасці сац разьвіцця і па лагічнай схеме: ад апісання падзеі да тлумачэння прычынаў яе ўзнікнення, ад тлумачэння прычынаў — да абагульняльных высноваў.Звесткі пра беларускія землі:Летапіс змяшчае ўнікальныя звесткі з гісторыі бел зямель эпохі Старажытнай Русі, асабліва Полацкага княства. У прыватнасці, тут апісаная раздача гарадоў Рурыкам, удзел палачанаў у паходзе Алега на Царград (цяперашні Стамбул), толькі ў гэтым творы апавядаецца пра полацкага князя X ст. Рагвалода і ягоную дачку Рагнеду, тут падрабязна выкладзеная гісторыя жыцьця і дзейнасці князя Ўсяслава Чарадзея, апетага ў «Слове пра паход Ігаравы». У ёй прыведзеныя самыя раннія звесткі пра многія бел месты, пра бітву на Нямізе (1067).

6.Ідэйная накіраванасць і стр-ра Бел.-літоўскага летапісу.1446г.

Беларуска-літоўскі летапіс 1446 года — першы агульнадзяржаўны летапісны звод  ВКЛ, прысвечаны гісторыі ўсх славян і Літвы.Апісвае гіст падзеі з 9 ст. да 1446 (адсюль назва).Тэкст зводу складаўся паступова. У аснове зводу ляжыць летапіс, складзены на стыку 1320-х—1330-х гг. у Смаленску, магчыма, пры двары мітрапаліта Герасіма. Звесткі запазычаны са старажытнарускіх летапісаў і твораў, напісаных у Кіеве, Смаленску, Маскве, Вільні. Неад'емнай часткай звода з'яўляюцца «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» і «Пахвала Вітаўту». Першапачатковая рэдакцыя не збераглася. У 1490-я г. ўзнікла яго 2-я рэдакцыя (Нікіфараўскі летапіс, Супрасльскі летапіс, Акадэмічны летапіс), каля 1500 — 3-я, скарочаная рэдакцыя (Слуцкі летапіс).

Тагачасная рэчаіснасць прадвызначыла наяўнасць у зводзе сюжэтаў татарскага нашэсця, дзейнасці вялікіх князёў маскоўскіх і гіст падзеяў у ВКЛ (пададзеныя ў цеснай сувязі з гісторыяй Маскоўскай Русі і ў пераемнасці з гісторыяй Кіеўскай Русі). Выведзена ідэя абароны сваёй краіны ад іншаземцаў, асабліва ў запісах аб бітве на Вожы (1378), Кулікоўскую бітву (1380), прыняцці Смаленскам князя Юрыя Святаславіча (1401). У зводзе абгрунтоўваецца заканамернасць паліт аб'яднання літоў, бел і ўкр земляў у складзе ВКЛ і цэнтралізатарская палітыка літоўскіх князёў, выяўляецца імкненне перадавых колаў тагачаснага грамадства асэнсаваць гіст ролю ВКЛ ва Усходняй Еўропе. Адчуваецца ўплыў канцэпцыі правідэнцыялізму — для пераказу выбраныя толькі тыя факты і падзеі, якія паказвалі дзейнасць князёў, ваенаначальнікаў, найвышэйшага духавенства. Але агульны хар-тар зводу, у параўнанні са старажытнарускім летапісаннем, больш свецкі.

Летапіс паслужыў асновай для «Хронікі Вялікага Княстеа Літоўскага і Жамойцкага», «Хронікі Быхаўца».У межах Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. выдзяляюцца самастойныя "Пахвала вялікаму князю Вітаўту" і "Аповесць пра Падолле". У апошнім творы абгрунтоўваецца ідэя аб'яднання ўсходніх славян у адну дзяржаву -ВКЛ. Летапіс пачынаецца са звестак аб паходжанні вялікіх князёў. Згодна яму, на бел-літоў землях князі з'явіліся пасля таго, як рымскі імператар Нерон выразаў у Рыме шмат патрыцыянскіх сем'яў. Такое тлумачэнне неабходна было для абгрунтавання высокага сац паходжання князёў, а таксама для пацверджання таго тэзісу, што, у адрозненне ад маскоўскіх, літоўскія князі мелі рымскія карані. Летапісы, як вядома, нельга аднесці да літаратуры ў сучасным яе разуменні. Але яны спрыялі ўзнікненню і развіццю ў беларускай літаратуры такіх жанраў, як апавяданне, аповесць і раман. Акрамя таго, у іх у сціслай і займальнай форме адлюстравана гісторыя беларускага і літоўскага народаў перыяду іх сумеснага жыцця. Таму летапісы - гэта не толькі каштоўныя літаратурныя помнікі, але і неацэнныя крыніцы пазнання шматвяковай гісторыі нашай Айчыны, асэнсавання яе ролі і значэння ў гісторыі еўрапейскіх народаў.

7.Эпічная паэзія Беларусі ранняга Рэнесансу:М.Гусоўскі,Ян Вісліцкі.

Міко́ла Гусо́ўскі (~1470 —~пасля 1533) прадстаўнік новалацінскай паэзіі, адзін з заснавальнікаў жанру ліра-эпічнай паэмы ў л-ры Усх Еўропы. У 1518 у складзе літоўска-польскай дыпламатычнай місіі (1518—1522), якую ўзначальваў епіскап Эразм Цёлк, Гусоўскі трапіў спачатку у Аўгсбург (рэзідэнцыя імператара Свяшчэнай Рымскай імперыі Максіміліяна I), а затым у Рым, да двара папы Льва X. У Італіі канчаткова сфарміраваліся яго творчыя індывідуальнасць і літ крэда. Выконваючы заказ Вітэлія для папы Льва Х, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў, Гусоўскі стварыў у 1521 у Рыме свой лепшы твор «Песня пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго», дзе выклаў шматгранную ідэйна-эстэтычную, педагагічна-асветніцкую праграму. У 1528 у Кракаве выдаў у друкарні Ераніма Віетэра паэтычны зборнік «Песня пра зубра», які складаўся з празаічнага прысвячэння, аднайменнай паэмы і 11 вершаў, напісаных пераважна ў рымскі перыяд. У прысвячэнні, адрасаваным каралеве Боне, паэт прасіў яе ўзяць на сябе дзяржаўнае апякунства над таленавітымі і спрактыкаванымі ў навуцы і мастацтве людзьмі. паэма напісаная на класічнай лац мове. Спачатку твор быў прысвечаны Папу Льву X, у пазнейшым выданні (Кракаў, 1523) — каралеве Боне. Паэма лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і бел народу. У паэме яскрава выражаны патрыятычны заклік да яднання і дружбы розных па веры і к-ры еўрап народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, рэнесансава-утапічная канцэпцыя гарманічных узаемадачыненняў чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўных адносін. Усе часткі твора аб'яднаны тэмай лесу радзімы, адданасці роднай зямлі. Гусоўскі стварыў маст-гіст гімн прыгажосці сваёй зямлі. Зубр у паэме — алегарычны вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці. Вял заслуга Гусоўскага ў пастаноўцы ім праблемы аховы прыроды, беражлівых адносін да яе, рацыянальнага выкарыстання і памнажэння багаццяў радзімы. Для Гусоўскага прырода — усенародны здабытак і крыніца здароўя, радасці, выхавання высокіх патрыятычных і эстэтычных пачуццяў. "Песня пра зубра" напісана ім на класічнай латыні, але ў ёй ёсць прыкметы жывой беларускай мовы. Паэзія Гусоўскага паўплывала прама ці апасродкавана на станаўленне гістарыяграфіі ВКЛ, росквіт лацін, уласнабел і поль л-тур, на развіццё такіх жанраў ва ўсходнееўрапейскай л-ры, як лірыка-эпічная, гіст і сатыр паэма, элегія, эпіграма. Ян Вісліцкі (каля 1485 — 1520) — сярэднявечны літаратар, паэт-лацініст ВКЛ і Польшчы. Ян Вісліцкі пісаў оды, эпіграмы, элегіі, пасланні («Ода да караля Жыгімонта», «Элегія да багародзіцы дзевы Марыі», «Эпіграма на зайздросніка»).Аўтар эпічнай гіст паэмы «Пруская вайна» (1515), у якой ўславіў перамогу над крыжакамі, здабытую як народнае змаганне. Твор вызначаецца манументальнасцю батальных сцэн, пластычнасцю вобразаў прыроды. Паэма стаіць каля вытокаў жанру эпапеі ў бел, поль і літоўс літаратурах.Паэма скл з 3 частак, альбо,трох кніг. Першая частка — паэтычная прэлюдыя, экспазіцыя да гераічнага эпасу, умоўна-малітоўны зварот да алімпійскіх багоў і музы эпічнай паэзіі Каліопы з просьбай удыхнуць у грудзі паэта натхненне для праслаўлення караля і вялікага князя Жыгімонта I, яго слаўнага дзеда Ягайлы, дынастыі Ягелонаў. 2 ч паэмы анатавана аўтарам так: «Кніга другая пакажа Літвы лясістай прасторы, слаўны народ той, адкуль мужны Ягайла пайшоў». прысвечана гісторыі заваявання крыжакамі прусаў, апісанню агрэсіўнай палітыкі нямецкага Ордэна да сваіх суседзяў, падрыхтоўцы і ходу самой Грунвальдскай бітвы, якая скончылася перамогай аб'яднаных сіл саюзнікаў пад кіраўніцтвам караля Ягайлы і вялікага князя Вітаўта. 3 ч паэмы  прысвечана шлюбу Ягайлы, які не меў дынастычнага наступніка, з бел князёўнай Соф'яй Гальшанскай. Яна, кажа паэт, «чароўная німфа ў краіне русінаў, Боская німфа — найпрыгажэйшая ў свеце дзяўчына».

8.Прадмовы і пасляслоўі Ф.Скарыны да бібл.кніг.

Ф С (~1490, Полацк — ~1551, Прага) — бел і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Усяго ў пражскіх выданнях Скарыны змешчана 25 прадмоў, а ў адным толькі віленскім Апостале — 22. Амаль столькі ж і пасляслоўяў. Прадмовы Скарыны — арыгін творы бел публіцыстыкі. Гэта звернутыя да простага, малаадукаванага чытача шчырыя, пранікнёныя словы мудрага настаўніка, у якіх ён цярпліва, старанна і зацікаўлена тлумачыць змест, вобразы, ідэю таго ці іншага біблейскага твора, міфа, імкнучыся максімальна аблегчыць засваенне даволі нялёгкага матэрыялу .Першая з кніг — "Псалтыр" — была надрукавана ў Празе ў 1517 г. Услед за гэтым выходзяць яшчэ 22 кнігі Бібліі, перакладзеныя на зразумелую тады для большасці насельніцтва старабеларускую мову. У 1522 г. выйшла ў свет першае віленскае выданне Скарыны — "Малая падарожная кніжыца", якая паклала пачатак кнігадрукаванню ў нашай краіне. Праз тры гады (у 1525 г.) была надрукавана апошняя кніга Ф. Скарыны "Апостал". Усе пераклады кніг Бібліі Ф. Скарына прысвяціў "людем посполітым к доброму наўченію". Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць і навуку. З гэтай мэтай кожную з кніг Ф. Скарына суправаджаў прадмовамі і пасляслоўямі, якія складаюць аснову яго літаратурна-публіцыстычнай спадчыны. У іх першадрукар выказваў свае грамадскія і асветніцкія погляды, заклікаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлівых заканадаўчых кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлі, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, змяшчаў рэлігійныя легенды, а таксама розныя звесткі па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, філасофіі, астраноміі. Так, у "Малай падарожнай кніжыцы" Ф. Скарына змясціў розныя каляндарныя і астранамічныя звесткі (беларускія назвы месяцаў, знакаў задыяка) — усё тое, што неабходна было чалавеку ў дарозе. "Псалтыр" (зборнік 150 псалмаў, па якіх ў Сярэднявеччы вучыліся грамаце) Ф. Скарына адрасаваў "дзецям малым як пачатак усякай добрай навукі", а таксама дарослым у якасці настольнай кнігі, душавыратавальнага чытання. Асветнік быў патрыётам Айчыны, роднай мовы, таму і праславіў ён біблейскую гераіню Юдзіф, якая выратавала свой народ, адсекшы галаву начальніку чужаземнага войска Алаферну. У сувязі з гэтай легендай Скарына выказвае свае думкі пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перад сваім народам, вернасць радзіме, пра бескарыслівае служэнне грамадскаму дабру, пра глыбокую прывязанасць чалавека да зямлі, на якой ён нарадзіўся. Да свайго роднага кутка, да свайго народа, які называў "братія моя, Русь, люді посполітые", Скарына заўсёды ставіўся з вялікай пашанай. У прадмове да кнігі "Юдзіф" ён выказвае гэтыя ўзнёслыя думкі: "Зверн, ходящіе в пустыні, знают ямы своя; рыбы, плывущіе по морю і в реках, чуют віры своя; пчелы і тым подобная боронять ульев своіх. Тако ж і люді, ігде зроділнся і ўскормлены суть по Бозе, к тому месту велікую ласку імають". Выданні Ф. Скарыны з боку тэхнічнай дасканаласці, з боку мастацкасці апрацоўкі выкананы на ўзроўні лепшых еўрапейскіх выданняў XVі ст. Характэрная асаблівасць скарынаўскіх прадмоў — прастата, даходлівасць, лаканізм, насычанасць багатай інфармацыяй, звесткамі па гісторыі, геаграфіі, культуры, філасофіі. Пры гэтым аўтар будуе прадмовы не трафарэтна, а даволі разнастайна паводле кампазіцыі і выкладу. Найчасцей свае прадмовы Скарына пачынаў з тлумачэння назвы кнігі, далей сцісла выкладаў яе змест, знаёміў з аўтарам твора, з гісторыяй яго ўзнікнення, а пасля даваў аналіз зместу, асветніцка-выхаваўчае значэнне кнігі. Бывала і так, што спачатку Скарына выкладаў перадгісторыю тых падзей, пра якія распавядалася ў той ці іншай кнізе Старога Запавету. Асобныя прадмовы насычаны ўласнымі разважаннямі аўтара, навеянымі зместам твора. Прадмовы напісаны багатай мовай: у іх сустракаецца мноства народных выслоўяў, біблейскіх афарызмаў, выказванняў першадрукара, якія таксама сталі крылатымі. Асобныя прадмовы вельмі цікавыя сваімі вершаванымі ўстаўкамі, якія можна лічыць першымі вопытамі кніжнага вершаскладання на ўсходнеславянскіх землях, напрыклад вершаваны эпіграф да «Кнігі Іова»:

Богу в троици единому ко чти и ко славе,

Матери его пречистой Марии к похвале.

Всем небесным силам и святым его к веселию,

Людем посполитым к доброму научению.

Скарынавы глосы і тлумачэнні слоў у тэксце непасрэд-на —першыя лексікаграфічныя спробы, таму Ф. Скарына — наш першы лексікограф. Найболылую маст каштоўнасць уяўляюць Скарынавы прадмовы і пасляслоўі да кожнай кнігі Бібліі і да самога выдання, якія складаюць аснову яго літ-публіц спадчыны.Кампазіцыя прадмоў і пасляслоўяў Скарыны складаецца з пераказу зместу, сюжэта эпічных кніг Бібліі, як, напрыклад, «Эсфір», «Юдзіф», «Выхад», ці вызначэння жанравых асаблівасцей лірычных кніг, як «Псалтыр»; тлумачэння слоў і выразаў праз параўнанні, асацыяцыі (псалтыр пара-ўноўваецца з гуслямі); з вываду, вызначэння ідэі кнігі — «даконаны суть», якая па-філасофску, вобразна, афарыс-тычна выяўляецца Скарынам.

Такі пераказ кніг Бібліі з элементамі разважання спрыяў і папулярызацыі сюжэтаў і ідэй Кнігі кніг, і выяўленню Скарынавых поглядаў, філасофіі пісьменніка-патрыёта. Пераказваючы сюжэты біблейскіх кніг, Скарына ў прадмовах акцэнтуе ўвагу чытача на самых важных і афарыстычных момантах Бібліі — на законах вечнасці, сабраных у ёй і дакляраваных людзям: «Закон прнроженый в том наболей соблюдаем бывает: то чнннтн нным всем, что са-мому любо ест от нных всех, н того не чнннтн нным, чего сам не хогцешн от нных нметн... Сей закон прнроженый напнсан ест в серцн еднного каждого человека», «...Нан-болей любовь ко всем да соблюдает, ежелн ест совершен-на над все нные даровання, без нея же ннчто поспешно ест». Надзённа гучыць Скарынаў напамін нам усім, што валадарыць светам любоў, бо яна самая дасканалая з усіх даброт і каштоўнасцей, без якой марна ўсё ў свеце.

9.Творчасць С.Буднага і В.Цяпінскага і развіццё рэфармацыйнага руху.

Васiль Мікалаевіч ЦЯПІНСКІ-АМЕЛЬЯНОВІЧ (~1530-40-я, в. Цяпіна Полацкага ваяводства (зараз Чашніцкі раён) — 1603), гуманіст-асветнік, пісьменнік, кнігавыдавец, перакладчык. Васiль Цяпiнскi прадоўжыў гуманістычныя і культурна-асветніцкія традыцыі Ф Скарыны, быў асабіста і ідэйна звязаны з Будным, падзяляў яго грам-паліт і рэліг погляды.

С. Будны, В. Цяпінскі у рэлігійна-філасофскай сферы займалі радыкальна-рацыяналістычную пазіцыю, крытыкавалі царкоўна-рэлігійную дагматыку кананічных хрысціянскіх цэркваў (у тым ліку і некаторыя тэалагічныя пастулаты Рэфармацыі).У 1570-я гады Васiль Цяпiнскi на свае сродкі арганізаваў друкарню з намерам выдаваць кнігі на русінскай мове. Друк на 2мовах — царкоўнаславянскай і русінскай.Зараз вядома толькі адно яго выданне Евангелля, якое выйшла каля 1570 года і змяшчае Евангеллі ад Матфея, Марка і часткова ад Лукі (захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў С-Пецярбургу). Прадмова да «Евангелля» адрозніваецца ад іншых прадмоў публіц яскравасцю, вастрынёй пастаўленых пытанняў. Васіль Цяпінскі асуджае царкоўную і свецкую знаць, якая абыякава ставіцца да будучынi Айчыны. Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасць вялася ім з патрыятычных пачуццяў да Радзiмы. Занепакоены заняпадам нац к-ры і асветы, духоўнасці існуючага грамадства, ён звязваў яго з агульным заняпадам навукі і маралі, заклікаў паноў і духавенства дапамагчы паспалітаму люду, адкрыць школы і ўзняць навуку «занедбаную». Рэлігійную адукацыю ён звязваў з асветай навогул.Асветніцкая праграма Цяпінскага была разлічана на ўздым нац к-ры, школьнай справы, пісьменства, кнігадрукавання, умацаванне пазіцый русінскай мовы, абуджэнне грамадзянскай актыўнасці народа, яго гіст і нац свядомасці. Асн прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы паланізацыі і акаталічвання, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі феадаламі, якія не толькі не дапамагалі народу развіваць сваю к-ру, але і самі адракліся ад таго, што калісьці было зроблена іх «фалебными предками», саромеюцца свайго паходжання і мовы. Мяркуюць, што ў 1562 Цяпiнскi. надрукаваў у Нясвіжы 2 творы С.Буднага: «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Безумоўна, пашырэнню яго інтарэсаў, кругагляду, грамадскай і духоўнай актыўнасці, зацікаўленасцi біблейскімі перакладамі спрыяла яго сяброўства з Будным і яго паплечнiкамi, удзел у рэфармацыйным руху, знаёмства з дзейнасцю Скарыны i Нясвiжскай друкарнi.Як і Будны, ён перайшоў з кальвінізму ў антытрынітарызм. У кнізе «Пра найважнейшыя артыкулы хрысьціянскае веры» Будны паведамляў, што ў 1574 годзе у доме «брата мілага Васіля Цяпінскага» адбыўся сынод антытрынітарыяў. У другой сваей кнізе ён пісаў пра сынод 1578 году, на якім Цяпінскі адстойваў сваю грамадзянскую пазыцыю. Ён лічыў, што валодаць маёнткамі і зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсцяў і пагрозы тыраніі — гэта ня грэх і не супярэчыць Бібліі, як даводзілі крайне левыя антытрынітарыі. Такія погляды Цяпінскага супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстанцкага руху. Будны (1530-1593) — дзеяч бел к-ры, гуманіст, філосаф, асветнік. Акт ўдзельнік рэфармацыйнага руху, адзін з заснавальнікаў навуковай крытыкі Бібліі. Творы С. Буднага паводле іх зместу пераважна палемічныя і філас-публіцыст, з выразнай дыдактычнай скіраванасцю. Зварот да друкаванага слова асветнік растлумачыў жаданнем спыніць распаўсюджанне «хлуслівых вучэнняў», «злых рэчаў, якія перамаглі ў Хрыстовай Царкве». Яго Катэхізіс («Катэхізіс, або Навука старадаўняя хрысціянская для простых людзей», Нясвіж, 1562) прывабліваў чытачоў зместам і манерай выкладання матэрыялу, логікай разважанняў і пераканаўчасцю доказаў. Напрыканцы 1560-х г. асветнікам валодала ідэя зрабіць новы, больш дасканалы пераклад Бібліі і выправіць хібы, што трапілі ў Пісанне на працягу стагоддзяў.Яго «Катэхізіс» можна лічыць узорным дапаможнікам, у якім спалучаўся навучальны матэрыял з літ-публіц выкладам. Зварот да формы кароткіх пытанняў і поўных адказаў сведчыць пра асветніцкія памкненні. Будны быў таленавітым белетрыстам і празаікам. Аб яго пісьменніцкіх здольнасцях сведчаць празаічны твор «Апісанне Сінода ў Іўі 1568 г.», «Ліст да Сеньёра» (1581), «Ліст да Крыштафа Ласоты» (1583), а таксама панарамныя эпічныя ўстаўкі і поўнасюжэтныя аповеды ў складзе філас-публіц трактатаў і дыдактычна-павучальных твораў.Літ стылю ўласцівыя канцэптуальная строгасць, карэктнасць, багацце разнастайных паведамленняў і гістарычных звестак. Асаблівасць паэтыкі белетрызаваных твораў С. Буднага — энцыклапедычная паўната і дакладнасць апавяданняў, выверанасць хар-тык і ўвага да дэталяў. Будны выявіў сябе як паэт. Ён напісаў некалькі панегірычных вершаў. У«эпікграме» на герб Дарагастайскіх, ва ўступнай частцы, паэт стварыў карціну непаўторнага ззяння месяца, з святлом якога ён параўноўваў учынкі сваіх апекуноў. Інтэлектуал эпохі Рэфармацыі стварыў некалькі публіцыст трактатаў, сярод якіх вылучаецца кніга «Аб свецкай уладзе» (1583). Публіц.творчасць С. Б мела гуманістычную і сац скіраванасць. Гал месца займала этычная праблематыка, сістэма каштоўнасцяў і дух арыенціраў чал-ка. Ён заклікаў усіх грамадзян паважаць дзярж з-ны, шанаваць бацькоўскую зямлю і матчыну мову, сумленна выконваць свае абавязкі, урэшце, жыць паводле Божых запаведзяў.

10.Гіст і патрыят канцэпцыі ў бел-літ летапісах 16ст.

Бел-літ летапісы— лет, у якіх выкладзена гісторыя ВКЛ, і якія напіс на тэрыторыі гэтай дзяржавы.Бел-літ летапісы, як з'ява агульнадзяржаўнага летапісання, складаліся з сяр 13 ст. да сяр 16 ст. Цэнтрам бел-літ летапісання прызнаецца Смаленск тых часоў, калі горад знаходзіўся ў складзе ВКЛ. У б-літ летапісах выявіліся погляды перадавых грамадскіх сіл Беларусі і Літвы, якія стаялі на баку вялікакняжацкай улады,што змагалася супраць феадальнай раздробленасці за адзінства і магутнасць краіны,за яе выс міжнародны аўтарытэт.Першымі летапіснымі творамі,складзенымі з новых,агульнадзяржаўных пазіцый,былі “Летапіс вялікіх князёў літоўскіх” і Бел-літоўскі летапіс 1446г. Беларуска-літоўскі летапіс 1446 года — першы агульнадзяржаўны летапісны звод  ВКЛ, прысвечаны гісторыі ўсх славян і Літвы.Апісвае гіст падзеі з 9 ст. да 1446 (адсюль назва).Тэкст зводу складаўся паступова. У аснове зводу ляжыць летапіс, складзены на стыку 1320-х—1330-х гг. у Смаленску, магчыма, пры двары мітрапаліта Герасіма. Звесткі запазычаны са старажытнарускіх летапісаў і твораў, напісаных у Кіеве, Смаленску, Маскве, Вільні. Неад'емнай часткай звода з'яўляюцца «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» і «Пахвала Вітаўту». Тагачасная рэчаіснасць прадвызначыла наяўнасць у зводзе сюжэтаў татарскага нашэсця, дзейнасці вялікіх князёў маскоўскіх і гіст падзеяў у ВКЛ (пададзеныя ў цеснай сувязі з гісторыяй Маскоўскай Русі і ў пераемнасці з гісторыяй Кіеўскай Русі). Выведзена ідэя абароны сваёй краіны ад іншаземцаў, асабліва ў запісах аб бітве на Вожы (1378), Кулікоўскую бітву (1380), прыняцці Смаленскам князя Юрыя Святаславіча (1401). Летапіс паслужыў асновай для «Хронікі Вялікага Княстеа Літоўскага і Жамойцкага», «Хронікі Быхаўца».У зводзе абгрунтоўваецца заканамернасць паліт аб'яднання літоў, бел і ўкр земляў у складзе ВКЛ і цэнтралізатарская палітыка літоўскіх князёў, выяўляецца імкненне перадавых колаў тагачаснага грамадства асэнсаваць гіст ролю ВКЛ ва Усходняй Еўропе. Адчуваецца ўплыў канцэпцыі правідэнцыялізму — для пераказу выбраныя толькі тыя факты і падзеі, якія паказвалі дзейнасць князёў, ваенаначальнікаў, найвышэйшага духавенства. Але агульны хар-тар зводу, у параўнанні са старажытнарускім летапісаннем, больш свецкі. У межах Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. выдзяляюцца самастойныя "Пахвала вялікаму князю Вітаўту" і "Аповесць пра Падолле". У апошнім творы абгрунтоўваецца ідэя аб'яднання ўсходніх славян у адну дзяржаву -ВКЛ. Летапіс пачынаецца са звестак аб паходжанні вялікіх князёў. Згодна яму, на бел-літоў землях князі з'явіліся пасля таго, як рымскі імператар Нерон выразаў у Рыме шмат патрыцыянскіх сем'яў. Такое тлумачэнне неабходна было для абгрунтавання высокага сац паходжання князёў, а таксама для пацверджання таго тэзісу, што, у адрозненне ад маскоўскіх, літоўскія князі мелі рымскія карані. Змест:Згадваюцца падзеі паліт гісторыі Літвы, Беларусі і Украіны XIV - пачатку XV ст. У цэнтры ўвагі аўтара напачатку - барацьба паміж князямі Ягайлам Альгердавічам і яго дзядзькам Кейстутам Гедымінавічам за ўладу. Ягайла пасля смерці бацькі Альгерда Гедымінавіча ў 1377 г. стаў вял кн Літоўска-Бел дзяржавы. Ён вырашыў пазбавіцца ад Кейстута, пайшоў на змову з крыжакамі. Рашучы і мудры Кейстут апярэдзіў пляменніка і захапіў Вільню.Сабрана войска для рашаючай бітвы. Аднак Ягайла пачау дзейнічаць хітрасцю. Ён паслаў да Кейстута і яго сына Вітаўта ганца з прапановай мірна ўладзіць спрэчку, запрасіў іх да сябе. Кейстут і Вітаўт паверылі Ягайлу, паехалі да яго. Былі па-здрадніцку схоплены і адпраўлены ў Крэўскі замак. Старога князя па загаду Ягайлы задушылі. Вітаўту, пераапранутаму ў жаночае адзенне, удалося ўцячы з палону. Далей падзеі развіваліся для Ягайлы не лепшым чынам. Вітаўт знайшоў прытулак у немцаў, "и приехоша к нему многи князи и бояре литовъскыи. Он жа нача воевати с помочью немецькою литовскую землю... А великому князю... Ягаилу и Скиригаилу невозможьно вже стаити противу его, занже бо у него сила велика собралася. Тогда, князь велики Ягаило перезвав его со немецъ и даль ему Луческь со всею Волыньскою землею, а в Литовъской земли - отчину его".Услед за апісаннем барацьбы паміж Ягайлам і Кейстутам згадваецца каранацыя ў Кракаве князя Ягайлы, бітва літоўскіх князёў са смаленскімі пад Мсціславам, жаніцьба маскоўскага князя Васіля Дзімітравіча на дачцы Вітаўта, загадкавая смерць у Кіеве князя Скіргайлы. Гало героем 2-й часткі "Летапісца..." становіцца Вітаўт. У 1392 г. Ягайла (кароль Польшчы пасля жаніцьбы на каралеве Ядзвізе), аддаў стрыечнаму брату вярхоўную ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім. Вітаўт робіць рашучыя захады па ўмацаванню княства, пашырэнню яго тэрыторыіТрэцяя-невялічкая аповесць пра Падолле, з якім аказаўся паяднаным лес 4 сыноў Карыята Гедымінавіча. У к XIV ст. гэта ўкр зямля была далучана да ВКЛ князем Вітаўтам.  

11.Рэліг-палемічная публіцыстыка 16-17стст

Друкаваныя выданні 22 кніг Бібліі Скарыны ў 1517–1519гг.У кожнай кнізе змешчаны прадмовы, тлумачэнні, пасляслоўі .Дзеяч рэфармацыі С.Будны з Нясвіжа напісаў і выдаў на старабел мове ў 1562г. «Катэхізіс», дзе аддзяліў Хрыстоса ад Бога і лічыў чалавекам, апраўдаваў жыццё грэшнага чалавека перад Богам, выступаў супраць войн і прыгнёту. Асветнік і рэфарматар В.Цяпінскі заснаваў тыпаграфію і выдаў у сваім перакладзе на старабел мову ў 1580г. «Евангелле», у прадмове да якога выклаў свае погляды на жыццё, ролю і неабходнасць школ і інш. Да гэтага ж часу адносяцца 30 зборнікаў – кітабаў (беларускія тэксты, напісаныя арабскай графікай татарскімі мусульманамі).Палем пуб-ка вядома яшчэ з часоў Кіеўскай Русі, калі ў барацьбе за манаполію сутыкнуліся місіянеры правасл і катал веравызнання. Самы ранні адгалосак гэтай канкурэнтнай барацьбы занатаваны ў «Аповесці мінулых гадоў», дзе летапісец апавядае, як і калі адбывалася прыняцце хрысціянства на Русі.У развіцці і працяканні царкоўна-палем публіцыстыкі можна вылучыць2 этапы.Першы:палеміч спрэчкі паміж каталіцызмам і праваслаўем.Кніга Пятра Скаргі (1536–1612) «Аб адзінстве царквы боскай пад адзіным пастырам». Выдадзена яна была ў 1577 г. Віленскай друкарняй Мікалая Крыштофа Радзівіла і прысвечана буйнейшаму магнату і найбольш уплывоваму па тых часах патрону праваслаўнага веравызнання кіеўскаму ваяводзе князю Канстанціну Астрожскаму з тым разлікам, каб заручыцца яго падтрымкай у ажыццяўленні езуітамі царкоўнага аб'яднання праваслаўных з католікамі.Абгрунтоўваючы ідэю кіруючай ролі рымскага папы ў хрысц царкоўнай арганізацыі.Ён прыніжаў значэнне канстанцінопальскага патрыярха для правасл царквы РП.У к1580-х гг. палем пуб-ку супраць каталіцызму і уніі ўзначалілі палемісты Астрожскай школы.Канстанцін Астрожскі, які ў 70-х гг. XVI ст. у сваёй рэзідэнцыі адкрыў першую грэка-славянскую, праваслаўную школу і арганізаваў пры ёй друкарню.Найбольш значнымі творамі, з якімі выступілі ў друку палемісты Астрожскай школы, былі «Ключ царства небесного» з дадаткам «Календаря римского нового» Герасіма Сматрыцкага (1587) і кніга Васіля Суражскага «О единой истинной православной вере и о святой соборной апостолской церкви» (1588). Пётр Скарга не чакаў, што яго ідэя царкоўнай уніі выкліча такі рашучы пратэст з боку шыр нар мас Беларусі і Украіны і стане аб'ектам гарачых літ дыскусій. Вырашыў звярнуцца да самога караля Сігізмунда III Вазы. З гэтай мэтаю Скарга выпускае ў свет у 1590 г. сваю кнігу другім выданем, крыху змяніўшы яе назву – «Аб уладзе і адзінстве царквы боскай», – і адрасуе каралю. Цяпер Скарга даказваў неабходнасць царкоўнай уніі ўжо не рэліг, а выключна паліт матывамі і схіляў польскага караля да рашучых дзеянняў.1596 г. «Уния, альбо Выклад преднейшых артыкулов, ку зьодначевью греков з костелом рымским належащых»-епіскап Іпацій Пацей (1541–1613).Адказ ў 1595 Стафан Зізаній-курс хрысціянскага багаслоўя ў пытаннях і адказах – праваслаўны «Катэхізіс».1596 г. выдае і прысвячае князю Астрожскаму кнігу «Казанье святого Кирилла, патриарха Йерусалимского, о антихристе и знакох его».Другі этап у развіцці палем пуб-кі пачаўся, калі ў Брэсце восенню 1596 г. была абвешчана царкоўная унія.Стойкая і паўсюдная апазіцыя правасл насельніцтва рашэнням уніяцка-каталіцкага Брэсцкага памеснага сабора прымусіла яго натхніцеляў даваць тлумачэнне прычын прыняцця царкоўнай уніі. Уніяты неўзабаве выдалі ў Вільні без указання прозвішча аўтара кнігу Іпація Пацея «Справедливое описанье поступку и справы сынодовое и оборона згоды и едности свершенное, которая ся стала на сыноде Берестейском в року 1596». Скарга ў мэтах юрыдычнага абгрунтавання царкоўнай уніі выдаў на польскай мове кнігі «Брэсцкі сінод» (Вільня, 1596) і «Абарона Брэсцкага сінода» (Кракаў, 1597), якія Пацей адразу ж пераклаў на бел мову і выдаў у Вільні ў 1597 г. пад агульным загалоўкам «Описанье и оборона собору руского Берестейского». У іх П. Скарга выказвае радасць з выпадку царкоўнага аб'яднання і абараняе уніяцкі сабор з тэарэтычнага, гістарычнага і практычнага пунктаў погляду. Адказ на выступленне П. Скаргікніга Хрыстафора Філалета на поль мове «Апокрисис, албо Отповедь на книжкы о соборе Берестейском…» (Вільня, 1597). Апіраючыся на факты, аўтар «Апокрысіса» пераканаўча паказаў, што царкоўны саюз уніяцкіх епіскапаў з «рымскімі рыбаловамі» быў абумоўлены чыста зямнымі інтарэсамі, а менавіта настойлівым жаданнем епіскапаў дабіцца гарантаваных матэрыяльных выгод, высокіх дзяржаўвых пасад, рэлігійных прывілей і палітычных правоў.Лявонцій Карповіч (1580–1620)адрэдагаваў і выдаў на польскай мове знакаміты «Трэнас» М. Сматрыцкага. Пяру Л. Карповіча належаць тры выдадзеныя ў свой час брацкай друкарняй «казанні» – «Казанье двое» (Іўе, 1615) і «Казанье на погребенне князя В.В. Голицина» (у перакладзе на польскую мову выдадзена ў Вільні ў 1619 г.). Акрамя таго, ён напісаў прадмову да выдадзенай у 1620 г. у Вільні кнігі інака Фікарыя «Вертоград душевный» і прадмову да перакладу тлумачэнняў Златавуста на «Отче наш». З рукапісных твораў Карповіча вядомы казанне «В неделю пред рождеством Христовым”.

сматрыцкі палемічны публіцыстыка творчасць


12.Развіццё мемуарнага жанру ў беларусі 16-17стст

Тэрмін “мемуары” ужываецца ў шыр і вузкім сэнсах:у шыр сэнсе – цэлая група крыніц, заснаваная на памяці;у вузкім сэнсе –асобны від крыніц – успаміны пра мінулае, напісаныя ўдзельнікамі або сведкамі якіх-небудзь падзей.Пад мемуарнай літ-й разумеюць творы, у цэнтры якіх знаходзіцца асоба аўтара. Грамадскія падзеі ў іх паказаны не ўвогуле, а ў сувязі з гэтай асобай, праз яе суб’ектыўнае ўспрыманне.Дакладных граней, якія аддзяляюць мемуары ад іншых крыніц асабістага паходжання, няма.Да мемуараў набліжаюцца дзённікі, творы аўтабіяграфічнага жанру, дакументальная літаратура.Класіфікацыя мемуараў:успаміны (да іх прымыкаюць аўтабіяграфіі, жыццеапісанні);дзённікі. Значны ўплыў на мемуары аказвае не толькі асоба аўтара, але і гіст час, у які яны напісаны.

Ідэальнымі ў мем літ-ры з’яўляюцца творы, у якіх дзённікавая дакладнасць спалучаецца з сінтэтычнасцю  ўспамінаў (калі аўтар успамінаў карыстаўся сваімі ранейшымі дзённікавымі запісамі).Асаблівасці мемуарыстыкі гэтага часу

  •  З’яўляюцца творы, якія знаходзяцца на мяжы паміж летапісам і мемуарамі (Баркулабаўскі летапіс)
  •  Пры фіксацыі падзей аўтар застаецца нібы староннім назіральнікам падзеі, апавядае аб сабе ў трэцяй асобе або зусім не акрэслівае сваё існаванне (“Дзённік паходаў Стэфана Баторыя на Расію”)
  •  Пільная ўвага да грамадскіх падзей у краіне
  •  Асноўныя стваральнікі мемуараў – прадстаўнікі шляхецкага саслоўя

Асн творы мем л-ры:

  •  Баркулабаўскі летапіс
  •  Дзённік Люблінскага сойма
  •  Дзённік паходаў Стэфана Баторыя на Расію
  •  “Гістарычныя запіскі” Фёдара Еўлашоўскага (1603–1604 г.)
  •  “Дыярыуш” Самуіла Маскевіча
  •  “Дыярыуш” Адама Каменскага-Длужыка
  •  “Хроніка” Яна Цадроўскага

Еўлашоўскі Фёдар Міхайлавіч (1546-1619)

  •  Беларускі грамадскі дзеяч і пісьменнік
  •  З дробнапаместай шляхты (мяст. Ляхавічы Навагр. ваяв.)
  •  Удзельнік Лівонскай вайны
  •  З 1604 г. на службе ў Яна Хадкевіча
  •  Аўтар першых мемуараў на беларускай мове

“Гістарычныя запіскі” Фёдара Еўлашоўскага (1603–1604 г.)

  •  Аўтабіяграфічны характар “Запісак”
  •  Дэталёвае апісанне падзей:

- Люблінскай уніі

- асобных падзей Лівонскай вайны

- паўстання С.Налівайкі

- эпідэмій і пажараў, надзвычайных прыродных з’яў

- шмат прыватных звестак пра розных асоб

“Дзённікі паходаў Стэфана Баторыя на Расію” (ліпень 1581-1582)

  •  форма дзённіка – лісты розных асобаў:
  •  лаканічны запіс ходу баявых дзеянняў
  •  перамовы з Масквой
  •  місія Пасевіно
  •  дзейнасць езуітаў у Полацку
  •  правілы ваенных паходаў і інш.
  •  скадзены кс. Станіславам Пятроўскім, сакратаром каралеўскай канцылярыі па загаду кароннага гетмана А.Апалінскага
  •  Маскевіч Самуіл Іванавіч (1580-1642)
  •  Вайсковы і грамадскі дзеяч, пісьменнік-мемуарыст
  •  Са шляхецкага роду (Наваградскі павет)
  •  Удзельнік вайны з Расіяй 1609-1618, кальвініст

“Дыярыуш” Самуіла Маскевіча

  •  Апісанне падзей 1594-1621 гг.
  •  Падзеі 1594-1604 гг. – характар дзённікавых запісаў, 1605-1621 гг. – разгорнутае і эмацыянальна насычанае, аб’ектыўнае апісанне сяброў і ворагаў:
  •  ваенныя дзеянні і апісанне ролі баярскіх груповак
  •  побыт баяр
  •  майстэрства маскоўскіх рамеснікаў
  •  жыццё і супраціў рускага сялянства
  •  апісанне Запарожскай Сечы
  •  Каменскі-Длужык Адам (?-1667)
  •  Каменскі-Длужык Адам (?-1667)

“Дыярыуш” Адама
Каменскага-Длужыка

  •  Геагафічныя і этнагарафічныя звесткі пра Сібір:

- флора і фауна

- заняткі насельніцтва (рускіх, ханты, мансі, эвенкаў, якутаў)

- размяшчэнне гарадоў і мястэчак, астрогаў і інш.

  •  Надрукаваны ўпершыню ў 1874 г. у Познані кс. А.Марыянскім

13.Барока і творчасць С.Полацкага. (1629—1680)Нар Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітніяновіч (гэта сапраўднае імя і прозвішча паэта) у Полацку ў заможнай купецкай сям'і. Скончыў Кіева Магілянскую калегію і, па меркаванні некаторых даследчыкаў, Віленскую езуіцкую акадэмію. У 1656 г. вярнуўся ў Полацк, дзе, прыняўшы манаства, выкладаў у брацкай школе пры Багаяўленскім манастыры. У час прыезду цара Аляксея Міхайлавіча ў Полацк і Віцебск Сімяон прадэманстраваў свой паэтычны і педагагічны талент расійскаму манарху": 12 яго вучняў віталі цара тэатралізаванымі хвалебнымі «метрамі». Гэта з'явілася адной з прычын запрашэння Сімяона Полацкага пераехаць у Маскву. У Маскве ён быў сакратаром і перакладфчыкам александрыйскага і антыяхійскага патрыярхаў, узначальваў лацінскую школу для царскіх людзей з Прыказа таемных спраў. 3 1667 г. быў прызначаны выхавальнікам і настаўнікам царскіх дзяцей, што, безумоўна, садзейнічала росту яго аўтарытэту. Памёр у жніўні 1680 г„ пахаваны ў маскоўскім Заіконаспасаўскім манастыры.Літ спадчына славутага беларуска-рускага паэта, драматурга, асветніка і філосафа С П даволі разнастайная і непаўторная. Ён складаў оды, элегіі, гімны, казанні, панегірыкі, загадкі, эпітафіі, плачы, удзельнічаў у падрыхтоўцы поўнага перакладу расійскай Бібліі і напісанні праекта першай у Расіі найвышэйшай навучальнай установы, паводле якога пазней была ўтворана Славяна-грэкалацінская акадэмія. У царскіх харомах С П адкрыў незалежную ад патрыярхавай цэнзуры друкарню, першай кнігай якой стаў «Букварь языка славенскага, снречь начало учення детем хотяіцым учнтнся чтенлю пнсаннй». Наш зямляк стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, створанага ў 1672 г. пры двары Аляксея Міхайлавіча.Адзін з самых адукаваных людзей свайго часу, С П лічыў абавязкам несці людзям веды ў літаратурных творах. Творы нашага славутага земляка прысвечаны розным рэлігійным святам, падзеям царкоўнага жыцця, роднай зямлі, яе гарадам (Полацку, Віцебску) і святыням. Так, у элегіі «Пралог да прападобнай маці Ефрасінні» паэт, услаўляючы асабістыя заслугі ўнучкі Усяслава Чарадзея, разважае аб гістарычным лёсе Айчыны, трывожыцца за яе будучыню. Творчасць паэта захоўвала традыцыі славянскай гімнаграфіі, і таму нямала хвалебных узнёслых радкоў прысвечана пэўнай асобе, падзеі. Безумоўна, культ асобы маскоўскага цара ў творах набывае асабліва манументальны характар. Паэт ідэалізуе яго як абаронцу радзімы, мудрага і справядлівага дарадчыка («Метры», «Віншаванне з выпадку ўзяцця Дэрпта», * «Вершы на шчаслівы зварот літасцівага цара з-пад Рыгі» і інш.).

Творчасць С П вызначаецца энцыклапедычнасцю, шырокім ахопам падзей. У вершах уздымаюцца сацыяльна-філасофскія і гістарычныя пытанні, выкрываюцца заганы тагачаснага феадальнага грамадства, асуджаецца каставая іерархія, выказваюцца адносіны да «праведных» і «няправедных» войнаў, да творчай дзейнасці асобных мастакоў кансерватыўнага, архаічнага напрамку, прапагандуецца ідэя далучэння Беларусі да Маскоўскай Русі, ідэя пашырэння асветы, культуры і навукі.У вершы «Глас последннй ко господу Богу царя Алексея Мнхайловнча» паэт ад імя памерлага расійскага цара разгортвае перад сынам-спадкаемцам вялізную, грунтоўна прадуманую праграму дзяржаўнай, грамадскай і асветніцкай дзейнасці, уключаючы і выдавецкую справу.У Маскве С П зрабіў вершаваны пераклад «Псалтыра». Ён прызначаўся для сямейнага чытання і быў упрыгожаны цудоўнымі гравюрамі, што, безумоўна, спрыяла яго шырокаму распаўсюджанню. У 1678 г. С П падрыхтаваў да друку два зборнікі. У першым — «Рыфмалагіёне, або Вершаслове» — былі змешчаны ўзнёслыя вершы пра царскую сям'ю і яе акружэнне, а таксама «Камедыя прытчы пра блуднага сына» і трагедыя «Пра Навухаданосара цара...». Другі зборнік — «Вертаград мнагацветны» — з'яўляўся на той час сапраўднай энцыклапедыяй ведаў па гісторыі, антычнай міфалогіі, філасофіі, тэалогіі, маралі і хрысціянскай сімволіцы.

14.Жанрава-стылёвыя асаблівасці “Магіл хронікі”

МАГІЛЁЎСКАЯ ХРОНІКА — помнік гарадскога летапісання 17 — 19 ст., апошні беларускі летапісны звод. Складзена ў Магілёве купецкім старостам Трафімам Суртам (звесткі за 1526 — 1701 гг.) і рэгентам гарадской канцылярыі Юрыем Трубніцкім (звесткі за 1701-46 гг.), прадоўжана сынам апошняга Аляксандрам і ўнукам Міхаілам (да 1856). Напісана па-польску, запісы за 1841-56 гг. па-руску.Крыніцамі хронікі паслужылі летапісныя запісы і ўспаміны сучаснікаў, матэрыялы магілёўскага архіва, хронікі А.Гваньіні і М.Стрыйкоўскага, Кіеўскі сінопсіс, асабістыя назіранні аўтараў. У хроніцы адлюстравана сацыяльна-палітычнае, гаспадарча-эканамічнае і культурнае жыццё Магілёва эпохі позняга феадалізму.Змяшчае матэрыял па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы, Расіі 17 — 18 стст., а таксама шэраг літаратурных твораў 1-й паловы 18 ст., у т.л. вершаваны пасквіль на польскага Кардынала М.Радзяёўскага, алегарычная сатыра «Карнавал іншаземны ў Польшчы». Складаецца з кароткіх пагадовых запісаў і разгорнутых апавяданняў пра значныя гістарычныя падзеі і асобныя моманты з жыцця герояў. Часткова апублікавана ў 19 ст. ў перакладзе на рускую мову, частка (да 1746) змешчана ў Поўным зборы рускіх летапісаў (т.35, 1980). Рукапіс зберагаецца ў Расійскай нацыяльнальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу.сн змест – гісторыя г. Магілёва. 1761 – вайна з Аляксеем Міх. Паводле сваёй жанравай формы гэты помнік уяўляе сабою традыцыйны пагадовы летапіс, які з канца XVII ст. паступова пераходзіць у своеасаблівы дзённік горада з асобнымі элементамі мемуарнага характару. Найбольш падрабязна і разгорнута літаратурна дасканала і гістарычна праўдзіва апісаны падзеі 1706—1709 гг., аповед пра якія месцамі напоўнены перажываннямі храніста за лёс роднага горада і яе жыхароў.Асноўны змест Хронікі Т. Сурты і Ю. Трубніцкага — гісторыя Магілёва і яго ваколіц. У творы адлюстраваны разнастайныя звесткі пра стыхійныя бедствы, незвычайныя здарэнні і гістарычныя падзеі. Асаблівым багаццем і змястоўнасцю -малюнкі жыцця горада першага дзесяцігоддзя XVIII ст., у якіх, як у люстры, праўдзіва раскрыта бядотнае ста-новішча Беларусі. Спусташальныя нашэсці шматлікіх замежных войскаў, невыносныя выдаткі на іх утрыманне, міжусобныя сваркі магнатаў і шляхты, рабункі і забойствы, пажары і разбурэнні і іншыя падзеі і з'явы былі адначасова прычынай і вынікам глыбокага ўнутранага сацыяль-на-эканамічнага іпалітычнага заняпадутагачаснай Рэчы Паспалітай.Тады, у перыяд Паўночнай вайны, шмат якія гарады і землі аказаліся чусім беазабароннымі перад іншаземнай інтэрвенцыяй, цэлыя народы адчувалі сябе пакінутымі на волю лёсу, а Магілёў«стаў магілай лёсаў сваіх жыхароў».Асабліва ўражвае апакаліптычны малюнак пажару ў   горадзе ў 1708 г., учыненага паводле загаду Пятра I.Змест твора дакладна адлюстроўвае агульную атмасферу эпо-хі барока з яе рэзкімі кантрастамі і няўстойлівасідю, павьшханай: эмацыянальнасцю, напружанасцю і трагізмам жыцця, дае ллаг-чымасць лепш спазнаць своеасаблівасць светапогляду людзей таго часу.Магілёўская хроніка - выдатны помнік беларускай а.рыгінальны твор гарадскога летапісання пераходнага каштоўная крыніца па гісторыі Беларусі і суседніх краін позняга барока, створаны таленавітымі і добра дасведча ністамі. Ён - яркі сведка завяршальнага этапу ў гісторыі рускага летапісання, якое ў культурна-гістарычных умовах часу паступова пачало занепадаць.

15.Тэатр у Беларусі ў 18ст.Тв-сць К.Марашэўскага і мацея Радзівіла.

У ХVІІІ ст. адметнай з’явай к-ры становіцца прыгонны тэатр, трупа якога складалася пераважна з залежных сялян. Рэпертуар першага з іх – Нясвіжскага – складаўся першапачаткова з 16 п’ес і оперных лібрэта Ўршулі Францішкі Радзівіл. У др пал ХVІІІ ст. З’яўляюцца прыватныя тэатры ў Слоніме, Гародні, Шклове, Ружанах і інш. У XVIII ст. на першы план сярод мастацтваў выйшла музыка, якая заняла пануючае становішча ў палацах і замках магнатаў. Міхал Казімір Агінскі быў дзядзькам Міхала Клеа-фаса Аггнскага — аўтара славутага паланэза «Развітанне з Радзгмай», У 1787 г. на змену традыцыйнай школьнай інтэрмедыі прыходзяць першыя драмы, напісаныя на бел нар мове – "Камедыя" К. Марашэўскага і "Лекар міжволі".Па жанру «Камедыя» з'яўляецца тыповай школьнай драмай-маралітэ. Аўтар вуснамі галоўных герояў Чорта і Селяніна вучыць разумна жыць, каб не трапіць у пекла на вечныя мукі. У «Камедыі» прысутнічаюць старыя і новыя тэндэнцыі. Ад барочнай драмы-маралітэ — павучальнасць фіналу, адсутнасць жаночых вобразаў, зварот да біблейскага матыву, разнамоўнасць герояў (Селянін і Яўрэй гавораць па-беларуску, Чорт — па-польску). Класіцызм у п'есе нагадвае пра сябе знакамітымі трыма адзінствамі — адзінствам месца, часу і дзеяння. Новыя, асветніцкія тэндэнцыі выявіліся ў спачуванні Селяніну, у праўдзівым адлюстраванні жыцця беларускага сялянства. Даследчык Адам Мальдзіс называе «Камедыю» К. Марашэўскага «апошнім буйным творам літаратуры пераходнага перыяду і адначасова першым значным праяўленнем новай беларускай літаратуры. Мацей РАДЗІВІЛ (10 лістапада 1749 — 2 верасня 1800) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кампазітар, драматург. Як драматург, Мацей Радзівіл дэбютаваў у 1784, калі да прыезду караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Нясвіжы была пастаўлена опера «Агатка, або Прыезд пана» (лібрэта М. Радзівіла, музыка Я. Д. Голанда). Пазней опера ставілася ў Варшаве, Любліне, Вільні, Львове; з 1799 выконвалася ў 2-актавай версіі над назвай «Добры пан — бацька для падданых» і карысталася папулярнасцю да канца 1820-х г. У оперы апаэтызаваны людзі з народа, даводзілася неабходнасць аблягчыць долю сялян, паказана, што цяжкая сялянская праца з'яўляецца асновай усеагульнага дабрабыту. У 1786 да імянін К. С. Радзівіла ў Альбе пад Нясвіжам пастаўлена опера «Войт альбанскага сялення» (лібрэта і музыка Мацея Радзівіла), дзе асуджалася жорсткае абыходжанне з сялянамі. 3 іншых яго музычных твораў: дывертысмент, саната, серэнада, 6 паланезаў. Пісаў вершы. У творчасці Мацея Радзівіла сентыменталізм і класіцызм спалучаліся з перадрамантычнымі тэндэнцыямі.

16.Тв-сць А.Міцкевіча і Беларусь.

Адам–Бернард МІЦКЕВІЧ (1798 -1855) — польскі паэт бел паходжання, публіцыст, асветнік. Ужо ў ранняй «філамацкай» творчасці Адама Міцкевіча знайшлі адлюстраванне яго грам-паліт погляды на гісторыю і лёс роднага края, ролю нац-вызвольнай барацьбы ў гіст працэсе. У паэме «Мешка, князь Навагрудка» (1822) створаны рамантычны вобраз жанчыны-патрыёткі і ваяводы Парая, гатовых на самаахвярнае змаганне дзеля вызвалення айчыны. Гэта стала асн тэмай усёй яго творчасці. У вершах «Ужо з пагодных нябёс...», «Картофля» выказваў пачуццё замілаванасці і любові да роднага края, заклікаў маладых людзей да ахвярнасці і адвагі ў імя свайго патрыятычнага абавязку. Вершы ковенскага перыяду (1819—23) «Песня Адама», «Песня філарэтаў», «Ода да маладосці» сталі агульнапрызнанымі сімваламі філамацкага руху, у якіх нацыянальна-вызвольны пафас спалучаецца з роздумам паэта пра лёс усяго чалавецтва.Віленска-ковенскі перыяд адметны выхадам 2 кніг «Вершаваных твораў» Адама Міцкевіча, у якіх змешчаны «Балады і рамансы» (1822), паэмы «Гражына» і «Дзяды» (ч. 2 і 4, 1823). Сярод іх сусветна вядомыя "Люблю я!", "Рамантычнасць", "Свіцязь", "Рыбка", сюжэты якіх падказаны бел нар паданнямі і песнямі. У перыяд настаўніцтва М. пакахаў прыгажуню Марылю.Верашчаку, з якой пазнаёміўся ў 1818 г. у час летнiх вакацый, калі гасцяваў у маёнтку Туганавічы непадалёк ад Навагрудка. У той час Марыля была сасватана за графа Путкамера, за якога выйшла замуж у 1821 г. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы М. прысвяціў Марылі. Са з'яўленнем гэтых твораў постаць Міцкевіча ў польскай літаратуры выйшла на першы план, а Вільня стала новым цэнтрам літаратурнага жыцця. «Балады і рамансы» сведчылі пра пачатак новага мастацкага кірунку — рамантызму, асноўныя прынцыпы народнасці і нацыянальнай самабытнасці якога Адам Міцкевіч сфармуляваў у літаратурным маніфесце «Пра паэзію рамантычную». Творы знаменавалі перавагу пачуццёвага светаўспрымання над рацыяналістычна-асветніцкім (новая эстэтыка праграмна зафіксавана ў баладзе «Рамантычнасць», 1821), грунтаваліся на беларускім гістарычным і фальклорным матэрыяле. Паэма «Гражына» прысвечана гераічнай барацьбе супраць крыжакоў і прасякнута патрыятычным пафасам, а ў аснове сюжэта «Дзядоў» старажытна-беларускі язычніцкі абрад памінання продкаў.У перыяд расійскай ссылкі напісаў «Санеты» (1826) і паэму «Конрад Валенрод» (1828). «Санеты», што складаюцца з адэскага і крымскага цыклаў, напоўнены глыбінёй душэўных перажыванняў, настальгічных патрыятычных пачуццяў і лічацца шэдэўрам сусветнай л-ры. У іх паэтычнае майстэрства Міцкевіча дасягаула надзвычайнай віртуознасці. У сюжэце паэмы «Конрад Валенрод» выкарыстаны матывы гістарычнага змагання старажытных ліцвінаў супраць крыжакоў.У эмігранцкі перыяд дзейнасці ў Дрэздэне Міцкевіч пад уплывам паўстання 1830—31 і яго паражэння напісаў лепшыя свае вершы «Смерць палкоўніка», «Рэдут Ардока», а таксама 3-ю частку драматычнай паэмы «Дзяды» (1832), дзе апяваў гераізм і ахвярнасць свайго народа, што ў чарговы раз паўстаў на змаганне за свабоду, супраць самадзяржаўнай тыраніі. У Парыжы ён стварыў знакамітыя «Кнііі польскага народа і польскага пілігрымства» (1832), дзе ў стылі біблейскіх прарокаў выказаў веру ў вызваленне народа, што стане сімвалам і прадвеснікам свабоды ўсіх еўрапейскіх народаў. Тут завершаны і надрукаваны самы значны мастацкі твор А. Міцкевіча, вялікая нацыянальная эпапея — паэма «Пан Тадэвуш» (1834). У ёй маляўніча і яскрава раскрыты характэрны ўклад жыцця і побыту мясцовай шляхты, дадзены шырокая панарама народнага жыцця на Беларусі пач. ХІХ ст., яркія пейзажы Навагрудчыны і Налібоцкай пушчы.Маст. спадчына Міцкевіча завяршаецца невялікім цыклам «лазанскай» лірыкі («Над вадою вялікай і чыстай», «Паліліся мае слёзы» і інш.), дзе ў філасофска-элегічным ключы выяўлены матывы настальгічнага смутку і выгнанніцтва. Выхаваўчае і пазнавальнае значэнне мелі яго лекцыі па гісторыі славянскіх літаратур. 

17.”Пан тадэвуш”

«Пан Тадэ́вуш»— найбуйнейшы твор Міцкевіча, эпічная паэма, якая пісалася ў 1832—1834 у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі, і выдадзеная там жа ў 1834 годзе. Складаецца з 12 «кнігаў».Поўная назва — «Пан Тадэуш альбо апошні заезд на Літве: Шляхоцкая гісторыя з 1811 і 1822 г. у дванаццаці быліцах вершам». Дзеянне паэмы адбываецца на працягу 5 дзён у 1811 годзе і аднаго дня ў 1812 годзе на берагах Нёмана, «на Літве» (у мінулым ВКЛ) перад нашэсцем Напалеона на Расею. Гал героі паэмы — Тадэвуш і Зося, прадстаўнікі 2х узаемнаварожых шляхецкіх фаміліяў.Пераважная большасць герояў «Пана Тадэвуша» — тутэйшыя людзі, не перасяленцы, а мясцовыя насельнікі, не польская, а спаланізаваная бел шляхта, прадстаўнікі якой у паэме пачуваюць сябе, як і сам паэт, і ліцвінамі і палякамі адначасна. Але гэтыя паняцці не зусім адно і тое ж,згодна з паэмай. Ліцвін-паняцце гістарычна–родавага парадку,выпрацаванае і засвоенаепраз адчуванне этнагістарычнага адзінства.Тэрмін жа паляк Міцкевічавы героі атаясамліваюць не так з нацыянальнай, як здзяржаўнай прыналежнсцю і ўжываюць не толькі з дзяржавыгонарам,які дае надзею на аднаўленне падзеленай дзяржавы,але і з болем,які гіпертрафіруе гэтую надзею.Тэма разабранай ці забранай дзяржавы не толькі праходзіць праз увесь тэкст паэмы,яна ў падтэксце,Такія словы як айчына,край,краіна болей частыя у вуснах міцкевічавых герояў,чым зямля.Паэма «Пан Тадэвуш» была задумана і творча здзейснена на вяршыні настальгічнага памкнення Міцкевіча да старон Бацькаўшчыны і надзеі ў прышлую магчымасць спаткання з радзімай, здзейснена на вяршыні паэтавага «пачуцця і веры». Міцкевіч з дзяцінства жыў у двухмоўным (бел-польскім) асяроддзі, дзе паўсядзённа-бытавая гутарковая польская мова мела шмат бел эл-таў. А паколькі маст прынцыпам паэта было прытрымлівацца праўды і натуральнасці, то зразумела, што аўтэнтычная моўная стыхія родных мясцін не магла не выявіцца ў яго творах, прысвечаных гэтым мясцінам. Узаемадзеянне вуснага моўна-этнабеларускага і моўна-польскага пісьмовага пачаткаў у творчасці аўтара «Дзядоў» і «Пана Тадэвуша» бачыцца сёння як канкрэтная культ традыцыя, закладзеная і выпрацаваная ў ВКЛу ат-масферы дзяржаўнасці бел мовы і гутарковай шматмоўнасці. Пакідаючы ў сваіх творах безэквівалентную бел лексіку, Міцкевіч, з аднаго боку, узбагачаў польскую мову і пашыраў яе выяўленчыя магчымасці, а з другога — не парываў сувязі з беларускамоўнай стыхіяй роднага краю і тым самым не знішчаў крохкай надзеі на яе далейшае існаванне, што не перак-рывала перспектыву яе адраджэння ў мастацкай творчасці.Паэт наведаў Гамбург, Берлін, Прагу, быў у Італіі, Парыжы. Ён сумаваў па Радзіме, успамінаў мінулае: гады юнацтва, мары пра незалежнасць Бацькаўшчыны. Усе гэтыя пачуцці адбіліся ў яго творы — паэме «Пан Тадэву” Але гэтыя паняцці не зусім адно і тое ж,згодна з паэмай. Ліцвін-паняцце гістарычна–родавага парадку,выпрацаванае і засвоенаепраз адчуванне этнагістарычнага адзінства.Тэрмін жа паляк Міцкевічавы героі атаясамліваюць не так з нацыянальнай, як здзяржаўнай прыналежнсцю і ўжываюць не толькі з дзяржавыгонарам,які дае надзею на аднаўленне падзеленай дзяржавы,але і з болем,які гіпертрафіруе гэтую надзею.Тэма разабранай ці забранай дзяржавы не толькі праходзіць праз увесь тэкст паэмы,яна ў падтэксце,Такія словы як айчына,край,краіна болей частыя у вуснах міцкевічавых герояў,чым зямля.Паэма Пан Тадэвуш была задумана і створана на вяршыні настальгічнага памкнення Міцкевіча да старонБацькаўшчыны і надзеі ў прышлую магчымасць спаткання з радзімай,здзейснена на вяршыні паэтавага “пачуцця і веры”.

18.Класіцызм і рамантызм Я.Чачота.

Ян Антоні Чачот (1796—1847) — паэт-рамантык, філамат, філарэт, фальк-ст, этнограф і драматург;адзін з найбуйнейшых дзеячоў бел-польскага фальклорна-літ сумежжа XIXст.У час навучання ў Віленскім унів-це ўступіў у тайнае студэнцкае таварыства філаматаў, дзе з'яўляўся кіраўніком літ аддзела.Пасля-у Віленскую турму, а потым сасланы на ўрал у крэпасць Кізіл. Вярнуўшыся на радзіму ў 1833 годзе, пачаў займацца збіраннем фальклорных матэрыялаў, якія былі выдадзены ў шасці фальклорных зборніках "Сялянскія песенькі". Першыя бел творы Чачота непасрэдна звязаны з дзейнасцю студэнцкага таварыства філаматаў і па форме нагадваюць імянныя вітанні. Яны былі прысвечаны сябрам Ю. Яжоўскаму, Д. Хлявінскаму, А. Міцкевічу, Ф. Малеўскаму і інш. ("Да пакіньце ж горла драць", "імяніннае павіншаванне", "Едзеш, міленькі Адам") і складзены па ўзоры бел нар песень і іх вобразна-выяўленчых сродкаў Вялікай папулярнасцю сярод філаматаў карысталіся песні "Што старыя за вар'яты", "Прэч, прэч, сум, нудоты", напісаныя па матывах папулярных у тыя часы народных песень і, як правіла, сцвярджаючыя вольналюбівыя настроі моладзі. Фалькларыстычныя маст прынцыпы аказалі вялікі ўплыў і на польскамоўныя балады Я. Чачота "Наваградскі замак", "Свіцязь", "Бекеш", "Узногі", у якіх спалучыліся элементы рамантызму і сентыменталізму. Другі перыяд творчасці Я. Чачота (пасля вяртання з ссылкі) характарызуецца пільнай увагай паэта-фалькларыста да бел нар песеннай творчасці. На працягу прыкладна 10 гадоў ён сабраў і выдаў у Вільні 6 кніг "сялянскіх песенак" (тры з іх перакладзены на польскую мову, а астатнія апублікаваны ў арыгінале, на бел мове). Побач з нар песнямі ў кнігах змяшчаліся прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы, уласныя вершы аўтара. У бел вершах "Да мілых мужычкоў", "Покулы сонца ўзыдзе", "Плакала бяроза ды гаварыла", "Нашто нам дым выядае вочкі", "Быў я колісь кавалём" паэт адстойваў інтарэсы сялян, імкнуўся прымірыць іх з панамі, выказваўся за маральнае ўдасканальванне чалавека працы. Асноўную прычыну цяжкага жыцця селяніна Я. Чачот бачыў у абыякавых адносінах да яго пана, у нядобрым і злым аканоме. У сваім вершы "Леў Сапега, віленскі ваявода, гетман літоўскі" Ян Чачот звернецца да вобраза выдатнай гістарычнай асобы. Вывучаючы права ў студэнскія гады, малады Чачот зачытваўся Літоўскім Статутам, створаны пад кіраўніцтвам Льва Сапегі, ён літаральна спяваў асобныя артыкулы гэтага славутага заканадаўчага кодэкса дзяржавы, пра што пісаў сваім сябрам.Чачот занепакоенны маральным станам сялянства, даведзенага ў эпоху прыгону да крайняй мяжы чалавечага існавання. Ён цярпліва і тактоўна павучае селяніна, як ладзіць свій побыт, засцерагае ад п’янства. Паэт выступае ў сваіх вершах як асветнік народа, да якога звяртаецца на яго ж мове, а для свайго часу гэта была прагрэсіўная грамадзянская і творчая пазіція.

19.Паўлюк Багрым і Франц савіч.

Нар Паўлюк Багрым 2 лістапада 1812 г. і на наступны дзень ахрышчаны ў Крашыне ксяндзом Войцахам Магнушэўскім, які пазней апекаваўся ім і, як відаць са следчых матэрыялаў па крашынскім бунце ў 1828 г., імкнуўся заахвочваць яго здольнасці. Паўлюк быў першым дзіцём у сям'і і, па ўсёй верагоднасці, навучаўся рамяству слесара ў бацькі, што дало плён у выкаванай яго рукамі жырандолі для крашынскага касцёла. Як складвалася жыццё Паўлюка Багрыма пасля следчага дазнання ў ліпені 1828 г., невядома. У пяцьдзесят два гады, калі ішло на спад вызвольнае паўстанне 1863—1864 гг., ён узяў шлюб з дваццацішасці-гадовай удавой-шляхцянкай з-пад Крашына Карнэліяй Шышлоўскай, і ў іх былі дзеці. Улетку ж 1828 г., калі П. Багрыму не споўнілася яшчэ шаснаццаці гадоў, следчая камісія, высвятляючы вытокі «вальнадумства» бунтоўных крашынцаў, цікавілася таксама і парафіяльнай школай. Заснавальнік школы ксёндз В. Магнушэўскі папрасіў Паўлюка як былога вучня гэтай школы, які быў пры ім, пачытаць «высокім гасцям» беларускі верш. Змест «Размовы хлопаў», простай і зразумелай, не абцяжаранай мастацкімі аздобамі, зы-ходзіў з рэальнага выпадку і грунтаваўся на быццёвай канстата-цыі рабавання мужыкамі панскага маёнтка ў Шнітаўках пад Полацкам у час вайны 1812 г. Верш імпанаваў не так разняволенымі паводзінамі герояў, захопленых рабаваннем і перадражніваннем пана, як выяўленым праз гэта адчуваннем свабоды і так ці інакш адпавядаў настрою крашынцаў, паўсталых на абарону сваёй год-насці і незалежнасці. Верш «Заграй, заграй, хлопча малы...» ні разу не згаданы на дазнаннях следчай камісіі, быў выкліканы падзеямі, скіраванымі на пакаранне крашынскіх бунтароў, якія адстойвалі сваё традыцыйнае права на вольнасць. Стаўшы мімавольным сведкам гвалтоўнага здзеку з крашынцаў, паэт успрыняў трагедыю роднага сяла як сваю ўласную і выказаў, па сутнасці, пачуццё адчаю, калі не-магчыма супрацьстаяць жорсткай несправядлівасці — запрыгонь-ванню вольных людзей і нельга пазбегнуць ні фізічнай экзеку-цыі, ні выгнання, ні рэкрутчыны. Ад безвыходнасці паэт звяртаецца да «хлопца малога» і просіць яго зайграць у «скрыпачкі і цымбалы» — музычныя інстру-менты, якімі выказваюць весялосць, а сам ён будзе іграць «у дуду», бо яна сімвалізуе сум, тугу, жальбу. Выйсце з непераадольных абставін падказвалася вераваннямі продкаў, пераадольвалася мастацкім словам, выказаным на ўзор беларускага меласу, народна-песенных вобразаў і інтанацый. Франц Савіч (1815–1847), сын уніяцкага святара з вёскі Вяляцічы, што пад Пінскам, узначальваў тайнае Дэмакратычнае таварыства, большасць сяброў якога былі студэнтамі Медыка-хірургічнае акадэміі. Яшчэ ў Пінскім павятовым вучылішчы ён вылучаўся сваімі здольнасцямі сярод аднагодкаў. Наглядчык Франц Махцінскі звярнуў увагу на яго і стаў апекавацца ім, што мела добры плён. Савіч быў абраны за сакратара і скарбніка; вызначаны парадак прыёму новых сяброў ды іншыя арганізацыйныя моманты. Таварыства прыняло назву Дэмакратычнага (напачатку хацелі назваць “Крыж і Евангелле”) і, відаць, адразу быў створаны Статут (Ф. Савіч назваў яго “Прынцыпы дэмакратызма”). Задачамі таварыства Статут абвяшчаў барацьбу з беззаконнем, аказанне дапамогі абяздоленым, уздзеянне на моладзь з мэтаю выхавання сумленных, справядлівых грамадзянаў. Неабходна было даваць дапамогу не толькі сябру таварыства, але і ўсім людзям без адрознення веравызнання, нацыянальнай і саслоўнай прыналежнасці. Вядома, з часам мэты таварыства становяцца больш акрэсленымі. Нам вядомы толькі адзін вершаваны твор паэта – гутарка “Там, блізка Пінска”. Лёс Франца Савіча – яшчэ адно красамоўнае сведчанне, як салідарызацыя беларусаў з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам запавольвала нараджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай самасвядомасці. Усе, хто стаяў, як Ф. Савіч, на польскіх пазіцыях, не здолелі вызваліцца ад рэчыпаспалітаўскага патрыятызму. Мясцовы (ліцвінскі ці беларускі) патрыятызм гэтых людзей цалкам падпарадкоўваўся агульнадзяржаўнаму: польская мова і касцёл былі тымі путамі, якія прывязвалі жыхароў Беларусі да кола праблемаў, што вырашалі вызваленчыя сілы Польшчы.

20.Маст.адметнасць і бел каларыт у паэме “Энеіда навыварат”

Мяркуюць, што паэма была напісана не ра-ней за канец Айчыннай вайны 1812 года. Аб гэтым сведчыць такое гістарычнае параўнан-не: пасланых богам Эолам загубіць Энея са спа-дарожнікамі вятроў праганяе бог мораў Нептун, ад якога вятры ўцякаюць, «як ад Кутуза Бана-парт». Дайшоў толькі ўрывак з паэмы (палавіна 1-й песні). Першыя датаваныя спісы адносяцца да 1837, першая публікацыя — у пецярбургскім часопісе «Маяк» (1845), больш поўная — у «Смоленском вестнике» (1890). Большасць даследчыкаў лічыць, што паэма нарадзілася на заходняй Смаленшчыне, цесна звязанай з Беларуссю, яе аўтар В. Равінскі.Належыць да жанрутравесціі– гэта твор, пабудаваны на зніжэнніхрэстаматыйных узораў класічнай літ-ры, міфалагічных абобіблейскіх сюжэтаў.Прымыкае да шэрагу травесційных «Энеід», якія пачынаючы з XVII ст. ўзнікалі ў многіх еўрапейскіх літаратурах як дэмакратычная рэакцыя на класіцызм. Бліжэйшымі ўзорамі для аўтара «Энеіда навыварат» былі адпаведныя ўкраінскія (І. Катлярэўскага) і рускія (М. Осіпава) творы. У сваіх папярэднікаў ён запазычыў сюжэт (прыгоды легендарнага героя Энея), але стварыў арыгін твор, напоўнены рэаліямі бел жыцця часоў прыгонніцтва. Траянцаў — спадарожнікаў Энея — аўтар надзяліў рысамі прыгонных сялян, паказаў кемлівасць, працавітасць і жыццелюбівасць народа. Пад выглядам старажытных багоў (Юнона, Эол) і некаторых іншых персанажаў (Дыдона) выводзяцца памешчыкі і іх памагатыя. Аўтар прадэманстраваў дасканалае веданне бел фальклору, вялікія выяўленчыя магчымасці бел мовы (усходнебеларускія гаворкі). Твор багаты па танальнасці і фарбах. У паказе жыцця аўтар імкнецца да праўдзівасці, хоць гэта яшчэ не рэалізм у поўным сэнсе слова.Багіня прыгажосці Венера апранаецца, як звычайная сялянская дзяўчына, якая вяр-таецца з кірмашу:Андрак з насоўкай апранула, 3 падплётам уздзела кавярзні, Анучы рабыя абула, Як быццам войта селязні..Дыдона — царыца Карфагена, куды нарэш-це прыплылі траянцы, запрасіла іх у госці. I хоць Эней трымаецца з ёй, як роўны, астатнія прыніжана просяць яе «запісаць у крэпасць»: — хочуць стаць яе прыгоннымі сялянамі, абяца-юць працаваць на паншчыне, хваляцца, якімі рамёствамі яны валодаюць. Прычым, у адроз-ненне ад галоўных герояў, спадарожнікі Энея носяць тыповыя беларускія імёны:Піліп нам лепіць гарлачы, Пракоп жа ступы, таўкачы, А Саўка зелле ўсяка знае...Але Дыдона адмаўляе сялянам, якія хацелі памяняць свайго пана на іншага, больш спагадлі-вага, бо дзейнічае ўказ аб аседласці, які заба-раняе панам прымаць чужых беглых прыгон-ных сялян: Я й так дзесяцкага прыбіла, Што ён распраўшчыны не знае Ды без пашпартоў усіх пускае.Аўтар асуджае ўзмацненне прыгоннага ўціску на Беларусі, спачувае пагаршэнню ста-новішча сялян, іх спробам палепшыць стано-вішча. Разам з апісаннем вясковага побыту аўтар адначасова ўсхваляе працавітасць і таленавітасць працоўнага беларускага народа.Паэма «Энеіда навыварат» раскрыла мастац-кія магчымасці звычайнай размоўнай беларус-кай мовы. Праўда, у творы толькі размоўна-бытавая мова. Але нават з дапамогай пераважна гэтай часткі лексікі аўтару ўдалося не толькі высмеяць аджыўшыя прыёмы і стыль класі-цызму, а і адлюстраваць гістарычныя асаблі-васці жыцця беларускага народа.

21.Алегарычны х-р “Шляхціца Завальні”Я.Баршчэўскага.

“Шляхціца Завальню, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” справядліва называюць гал кнігаю Я. Баршчэўскага. Гэта паўнавартасны мастацкі (а не фальклорны або напаўфальклорны зборнік – як часта без усялякае аргументацыі сцвярджаецца ў нашым літаратуразнаўстве) твор, вобразна-выяўленчыя сродкі якога накіраваны на выяўленне бел нац ідэі.У Ім робіцца спроба геаграфічнага апісання краю, яго гісторыі і нават экнамічнага стану. Баршчэўскі падае своеасаблівасці нац хар-ру беларуса, яго светапог ляд, раскрывае ўнутраную прыгажосць яго душы. Кампазіцыйна “Ш.З.” складаецца з 38 частак: апавяданняў-прытчаў, устаўных навелаў, лірычных адступленняў і ўспамінаў(“Думкі самотніка”), нарысы(н. Паўночнае Беларусі). Пры дапамозе сістэмы вобразаў-сімвалаў выказваецца асн думка кнігі: Беларусь –гэта край, які мае сваю гісторыю; гэта край, мінулаеіякога было куды шчаслівейшае, чым сённяшні дзень; гэта край насельніцтва якога –асобны народ, які можа і павінен жыць без дыктату з боку суседзяў, жыць паводле законаў і традыцый сваіх продкаў. Пэўнае занчэнне ў кампазіцыйнай сістэме твора адыгрывае і вобраз пляменніка пана Завальні –Янкі. Даручыўшы ролю асноўнага апавядальніка розным асобам –сялянам, падарожным, шляхціцам і нават цыгану, -пісьменнік мае мажлівасць пазнаёміць чытача з рознымі сацыяльнымі пластамі насельнікаў Беларусі, з іх уяўленнямі, настроямі, і ў той жа час паказаць, што асноўная ідэя твора выводзіцца з ўсёй сукупнасці апавяданняў, г.зн., любоў да роднага краю, да спрадвечных звычаяў і традыцый уласціва прадстаўнікам усіх гэтых пластоў. Твор пабудаваны на фальклорных звестках. Ключавыя словы –простанародная фантастычнасць. Усё выклікана па-майстэрству, нібыта па-прастому. Не сабранне фальклору!!! Сакрэт твора –дзівосны інстынкт апрацоўкі апавядання; нічога свайго не дадае, але ўсё яго ўласнасць(аздабляе паданнямі, дасканала драматызуе). Завязка: ёсць вобраз аўтара; байка пра цмока –сапраўдная паэма з філасофскімі разважаннямі. Мова –простая, не польская, а беларуская.

Апавяданні са зборніка закранаюць самыя розныя бакі жыцця беларусаў. Ва ўсіх апавяданнях мы бачым барацьбу паміж дабром і злом, супрацьпастаўленне герояў, якія служаць дабру, і герояў, якія служаць злу. Першыя - гэта справядлівыя, сумленныя людзі, якія служаць Богу, працуюць на карысць сваёй Радзімы. Другія - гэта служкі д'ябла, нячыстай сілы, прыхільнікі зла. Вось да апошніх і адносіцца Белая Сарока."Белая Сарока мудрасцю свет здзіўляе, яе твар - цуд прыгажосці, постаць высокая, велічная" або "кабета чароўнае красы: рост высокі, твар ружовы, вочы вялікія, поўныя прывабнасці". Перад намі паўстае вобраз прывабнасці і прыгажосці, але ўсё гэта - падман, усё гэта маска, за якай хаваецца сквапнасць і зло. Белая Сарока падкупіла грошамі такіх самых злыдняў - паноў. Але ніколі яна не падмане простых сялян, падазрэнні якіх спраўдзіліся. Белая Сарока - дэманічная істота, жанчына-птушка, якая прыносіць з сабой бязладдзе і заняпад. Па зместу апавядання нам зразумела, што Белая Сарока з'явілася не ў Беларусі, а прыляцела да нас "здалёк", "з поўначы". Цяпер у вобразе Белай Сарокі заўважаем вобраз гаспадыні Паўночнай краіны, выдатны алегарычны вобраз Кацярыны II. Здзіўляе смеласць пісьменніка, які адважыўся напісаць гэтае апавяданне з такімі відавочнымі намёкамі. Аўтар вядзе тут гаворку пра асобаў, якія адыгралі важную ролю ў анексіі Беларусі. Пісьменнік паказвае, што адбывалася ў беларускім грамадстве ў часы падзелу 1772 г. Вобразу Белай Сароцы проціпастаўлены вобраз Плачкі. Плачка - вобраз Беларусі, а Белая Сарока - усіх тых, хто хоча Беларусь знішчыць, заняволіць. Пісьменнік падкрэслівае, што змова вышэйшага свету з агрэсарам становіцца асноўнаю прычынай таго, чаму край пераходзіць пад уладу Расійскай імперыі.

 

Але аўтар верыў у лепшую будучыню Беларусі, спадзяваўся, што вышэйшае саслоўе павернецца да мясцовых праблем. І, напісаўшы гэты твор, ён паказваў беларускім панам іх сапраўдны твар, каб яны маглі змяніцца і зрабіць нашу краіну магутнай і квітнеючай.

22.У.Сыракомля і бел літ рух у сяр 19ст.

Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч(1823-1862) — польскі і бел паэт, драматург, перакладчык, літ крытык і краязнаўца. Мовамі ягоных твораў былі польская і беларуская.Яго светапогляд: цікавіўся і займаўся бел. гіст., этнаграфіяй, фальклорам, краязнаўствам. Быў звязаны з нац.-вызваленчым рухам. Многія творы распаўсюджаваліся рукапісна. Падтрымліваў бел-моўную літ-ру. Сам многа пісаў па-беларуску. Разам з Каратынскім – зборнік бел вершаў, але не рэалізавалася. Сыракомля – “лірнік Літвы”, “вясковы лірнік”. Як прадаўжальнік Міцкевічскай традыцыі на пачатку сваёй творчасці. Сыракомля без сялянства не ўспрымаў Беларусь.2 вершы бел-моўныя дайшлі да нас: 1. “Добрыя весці” (1848), 2. “Ужо птушкі пяюць усюды” (1861). (1) – водгук на адмену прыгону ў Галіцыі – вершаваная пракламацыя. Бел. мова з агітацыйнымі мэтамі. Верш меў паліт. Мэты. Заклік да сац. салідарызму, вызваленне ад маск. улады. Дзве рэдакцыі. Дапрацоўваўся на пярэдадні паўстання 63г.; (2) – Бел. мова – сродак выяўлення ўласных перажыванняў і роздумаў. Гаворыць пра тое, што яму баліць. Алегарычны твор.Гутарка “Паштальён”. У цэнтра лес фурмана, які працаваў на пошце. Рамантычны твор. ---Гутарка “Хадыка”. ---Гутарка “Ілюмінацыя” – у цэнтры трагедыя жанчыны-маці (асуджаецца панская пыха. Сентыменталісцкая гісторыя. Бяда – фатальная наканаванасць. Гутарка “Жменя пшаніцы” (Варшава, 1856) – даў выхад сваім эмоцыям; выкарыстаны вядомы казачны сюжэт; піша, што польская мова – чужая для нашага народа (сярэдні сын). Значэнне творчасці ў літ-ры роўная з тым, што прынеслі ёй Міцкевіч і Д.-М.Пераважная большасць празаічных твораў Сыракомлі, яго асноўныя гісторыка-краязнаўчыя нарысы (“Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”, “Мінск”, “Манаграфія ракі Нёман”), незакончаны дарожны дзённік з часу 1 паездкі ў Варшаву, уступ да задуманай аповесці-ўспаміну ”Вёска”, накіды да працы пра Маладзечна ўсім сваім зместам звернуты да родных мясцін.У нарысе “Мінск” Сыракомля выправіў памылку, дапушчаную ў “Гісторыі дзяржавы расійскай” Карамзіна: бітва Усяслава з ворагам у 1067 адбылася не на Нёмане, як пісаў рускі гісторык, а на Нямізе. Пры паказе міфалогіі беларусаў у манаграфіі “Мінск” паэт зыходзіў з уласных назіранняў над вусна-паэтычнай творчасцю беларускага народа. “Мінск” – можна разглядаць як другую частку “Вандровак…”. Разважанне пра літаратуру ёсць. 1853 – “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”. Мэта: абудзіць інтарэс землякоў да роднай зямлі. Апісвае традыцыйную культуру сялянства і шляхты ад нараджэння да смерці. Пісаў пра бел. мову.

“Магнаты і сірата” – гістарычная драма.

Гэтай дабрачыннай і рашучай князёўне Зоф’і Слуцкай, кананізаванай Праваслаўнай Царквой, быў прысвечаны шэраг мастацкіх твораў, у тым ліку такіх знакамітых пісьменнікаў, як Юзэф Крашэўскі і Уладзіслаў Сыракомля. У цэнтры іх сюжэтаў - драматычная гісторыя шлюбу Сафіі Слуцкай і Януша Радзівіла, якому з-за сваркі з апекунамі нявесты князямі Хадкевічамі напярэдадні вяселля давялося адваёўваць сваю каханую нават пры дапамозе гармат.Першая пастаноўка драмы Сыракомлі "Магнаты і сірата. Соф'я, князёўна Слуцкая" адбылася на кракаўскай сцэне ў 1859-м, і толькі цяпер, у перакладзе на беларускую мову, ажыццёўлена яе ўвасабленне і ў нашай краіне.На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё адбылася прэм'ера радыёспектакля ў дзвюх частках па аднайменнай гістарычнай драме. Па словах рэжысёра пастаноўкі Алега Вінярскага, твор Уладзіслава Сыракомлі прысвечаны рэальным падзеям беларускай гісторыі і мае выразнае патрыятычнае гучанне. Сама дзея ў спектаклі адбываецца ў 1600 годзе ў Вільні.У 50-я гг. апублікаваў шэраг рэцэнзій на творы Д.-М. У “Рэцэнзіях” заклікаў пісаць па-беларуску. Абвастрэнне сацыяльных праблем у выніку адмены прыгоннага права (1861) і крах нацыянальна-вызвольных надзей у паражэнні паўстання 1863-64 выклікалі пасталенне нац. самасвядомасці бел. грамадства, а праз гэта — ідэйна-мастацкую і жанрава-стылявую разнастайнасць беларускай літаратуры. У паэзіі, якая грунтавалася на рамантычным і рэалістычным пачатках, па-ранейшаму была вядучай і арыентавалася на дэмакратычнага чытача, набывае развіццё грамадзянскай і публіцыстычная лірыка (Ф. Багушэвіч, А. Гурыновіч), паглыбляецца асваенне сатырычных жанраў (А. Абуховіч, Ф. Тапчэўскі) і лірычна-філасофскіх кірункаў паэзіі (Я. Лучына), закладваюцца асновы нацыянальнай школы перакладу (Я. Лучына, А. Гурыновіч, З. Трашчкоўская і інш.) Вяршыняй нацыянальна ўсвядомленай ідэі беларускага адраджэння ў ХІХ ст. стала творчасць Ф. Багушэвіча, якая засвоіла і развіла папярэднія дэмакратычныя традыцыі, прадвызначыла адметны шлях беларускай літаратуры пач. ХХ ст. і прадугадала ўслед за А. Міцкевічам, У. Сыракомлем і В. Каратынскім уздым духоўнасці на роднай зямлі.

23.Асоба і творчая спадчына К.Каліноўскага.

Вінцэ́нт Канстанці́н Каліно́ўскі(1838 —1864) — нац герой Беларусі, Літвы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нац-вызвольнага паўстання 1863—1864 гадоў; рэвалюцыянэр-дэмакрат, публіцыст, паэт.На фарміраванне рэвалюцыйна-дэмакратычнага светапогляду К.Каліноўскага ўплывала і сама грамадска-паліт атмасфера ў краіне. Яшчэ ў 30-я гады былі пашыраны ідэі Ф Савіча аб неабходнасці знішчэння памешчыцкага землеўладання шляхам агульнай барацьбы народаў Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы і Расіі супраць цара і паноў. Блізкімі былі яму дэмакратычныя традыцыі 40-х гадоў. Фарміраванню светабачання ў 50-я гг. спрыялі часопісы "Современник" і "Колокол", дзе ўсебакова абмяркоўвалася сялянскае пытанне, крытыкавалася прыгоннае права як асноўнае сац зло, прычына усіх народных бед.Станаўленню светабачання Кастуся спрыяў і яго родны брат Віктар. Пасля заканчэння універсітэта ў 1861 г. К. Каліноўскі пэўны час жыве ў бацькоў, затым пераязджае ў Гродна, дзе прыступае да стварэння рэвалюцыйнай арганізацыі. Пры гэтым ён ўвесь час падтрымлівае сувязь з Вільняй, дзе складваўся агульны цэнтр па кіраўніцтву рэвалюцыйнымі групамі Літвы і Беларусі.

Каліноўскі выдатна разумеў сілу друкаванага слова, здольнага узняць народ на барацьбу. Ва ўспамінах яго сучаснікі неаднойчы падкрэслівалі, што Кастусь надаваў друкаванаму слову асаблівае значэнне. Таму і бярэцца за выданне першай беларускай газеты для народа, якой даў сімвалічнаю назву — "Мужыцкая праўда". Яна была адрасавана простаму люду, напісана на зразумелай яму мове і расказвала пра набалелае.К.Каліноўскі падпісваў яе псеўданімам "Яська-гаспадар з-пад Вільні". Гэта дапамагала хавацца ад царскіх шпікоў; друкарню шукалі ў Вільні, нават у Варшаве, толькі не ў Гродне, дзе газета выдавалася. Усяго выйшла сем нумароў. Да таго ж псеўданім гаварыў аб вясковым паходжанні аўтара, што не магло не выклікаць сімпатый у сялян, каму К. Калшоўскі адрасаваў свае творы.

"О, загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце!" — з упэўненасцю пісалася ўжо ў першым яе нумары.Каліноўскі быў перакананы, што будучае паўстанне павінна насіць нацыянальна-вызваленчы характар і поспех яго будзе залежаць найперш ад актыўнага ўдзелу ў ім сялянства. Таму на старонках газеты выкрываў антынародную сутнасць рэформы 1861 г., пра царскі маніфест гаварыў, што "ніякай у ім няма праўды, няма з яго для нас ніякай карысці".У "Мужыцкай праўдзе" сцвярджаліся перадавыя рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі. Галоўныя з іх: 1. Зямля павінна належаць народу; чалавек сапраўды свабодны толькі тады, калі мае свой надзел зямлі; калі яго няма, то трэба ўзяць сілай; 2. Не народ створаны для ўрада, а ўрад для народа (дарэчы, гэты тэзіс выкарыстоўвае сёння газета "Рэспубліка", што сведчыць пра яго надзённасць); 3. Народ павінен мець дэмакратычныя свабоды веравызнання, права навучання на роднай мове."Пісьмо з-пад шыбеніцы". У ім аўтар, развітваючыся з народам, не шкадуе, што так склаўся яго жыццёвы лес, бо быў аддадзены служэнню людзям, хоць і гучыць у радках натуральная туга: "Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль загінуць за тваю праўду".У "Пісьмо..." уключаны і адзіны вядомы нам верш К. Каліноўскага "Марыська чарнаброва, галубка мая", поўны лірызму і адначасна трагедыйнасці:

24.Паэт эпас В.Дуніна-Марцінкевіча.

6 бел. буйных вершаваных твораў: Вечарніцы, Купала, Шчадроўскія дажынкі, Гапон, Травіца брат-сястрыца, Расказы Навума. Эпічна-апавядальныя якасці, сюжэтныя творы, у жанравых адносінах вельмі спецыфічныя: падзейны пераказ, гутарка, анекдот, казка, рысы драматычных твораў, балада, падарожжа, унутраны свет героя – рэдка, перажыванні – афіктацыя (штучная ўзрушанасць). Творы гэтыя з’яўляюцца узорамі “мыльныз опер” 19 ст.

Усе творы эмацыянальна насычаны. Шмат памяншальна-ласкальнай лексікі, ацэначных характарыстык, характарыстык-апісанняў. Драматычнае прысутначае ў творах паэтычнага эпасу як жанравы кампанент. Феномен паскоранасці на прыкладзе “Гапон”Мае форму сцэнічнага твора. Можна лёгка інсцэніраваць. У творы спалучаны рысы класіцызму, сентыменталізму і рэалізму. Хар-ка персанажаў. У паэтыцы: - класіцызму: дыдактызм, адназначная х-ка персанажаў; - сентыменталізму: узвелічэнне простага чалавека, шчаслівы фінал, эмацыянальнасць; - рамант.: урыўкавасць кампазіцыі, ідэалізацыя герояў, зварот да фальклору, культ кахання; - рэалізм: праўдзівыя карціны  рэчаіснасці, матывацая учынкаў герояў, увага да маст. дэталяў. Для твораў Д.-М. Характэрны: прынцып “жывой” этнаграфіі. Усе персанажы тут выразна беларускія. У творах няма складаных падтэкставых уяўленняў, вобразна-стылявая прастата, увага да ўсяго народнага, звязаным з светапоглядам сялянства, засяроджанасць на этычных праблемах: вернасць продкам; любоўныя трохкутнікі.Д.-М. не баіцца бытавізму. Вершаваная аповесць - гэта асноўны жанр дарэформеннай творчасцi пiсьменнiка.У вершаванай аповесцi сялянству адводзiцца галоўнае месца, i разлiчана яна, галоўным чынам, на сялянскага чытача. Дарэформенная творчасць Дуніна-Марцінкевіча супярэчлiвая. Праўдзiвы паказ асобных з'яў народнага жыцця, маляўнiчае апiсанне вясковых звычаяў i образаў, умелае выкарастанне фальклору - усё гэта мела станоўчае значэнне ў творчасцi пiсьменнiка. Разам з тым, у дарэформеннай творчасцi Дуніна-Марцінкевіча можна знайсцi вобразы i малюнкi, у якiх прыхарошваецца тагачасная рэчаiснасць, iдэалiзуецца патрiархальна-вясковы уклад. У гэтым выяўляюцца рэакцыйныя рысы творчасцi Дуніна-Марцінкевіча. Паслярэформенны уздым 80-х гадоў станоўча адбiўся на лiтаратурнай i грамадскай дзейнасць пiсьменнiка.

25.Драматургія В.Д-Марцінкевіча

Літ-ны дэбют у 1841 г., але лібрэта опера да нас не дайшлі. 1843 г. – “Ідылія” лібрэта. У цэнтры патрыятычная тэма. Твор пераважна сентыменталістскі. Асуджае франкаманію. Ідэі русаізму. Жыццё тутэйшага сялянства. Наватарства Д-М. “Ідылія” працяг прыдворнай і школьнай тэатральнай культуры 18 ст. “Ідылія” ледзь не прамое прадаўжэнне “Агатка, або Праезд пана” Радзівіла. 1ін адмоўны персанаж – аканом Выкрутач. Юлія пераапранута ў сялянку. Лятальскі патрыёт, дзякуючы каханню, апякун сялян. Матыў паненкі-сялянкі. Шчаслівая развязка – заручыны Караля і Юліі. Асн. лінія твора сентымент., але ёсць рэалістычныя тэндэнцыі ў вобразах Навума і Ціта. Д-М. разумеў сялянства. 1870 – польска-бел. камедыя “Залёты”. Надрук. у 1918. Гал герой – Антон Сабковіч. Ідэал героя – разбагацець і выбіцца ў людзі. Жыццёвае крэда: “Золата ўсё”. Сабковіч мае грошы, але ў яго няма імя => хоча ўзяць шлюб. праблема: лёс дваранскіх гнёздаў і іх жыхароў, супраць паноў з сялян. Аўтар імкнуўся адукаваць селяніна. Усе героі ідэалізуюцца. Вобразы сялян і простых людзей (мэта – сатыр. выкрыццё Сабковіча). У апошняй дзеі п’есы – кульмінацыя. Выкарыстоўваюцца маналогі-характарыстыкі. У фінале ўсё выкрываецца. Зло пакарана дзякуючы выпадку. Празаічныя маналогі і вершаваныя ўрыўкі.  Дунін-Марцінкевіч выяўляе сябе сапраўдным майстрам драматургіі. Тут ён дэманструе сябе ў розных жанрах — камедыі, блізкай да вадэвіля, жарту («Пінская шляхта», «Залёты»), ідыліі, твора сентыментальнага характару з элементамі камедыйнасці, фарсавасці (помнім сцэну спатканняў у гэтай п'есе з нібы-каханкай герояў мужчынскага полу). Многія вершаваныя аповесці і апавяданні, быліцы і паэмы поўняцца дыялогамі, уключаюць у сябе абрады, дзеянне і тым самым набліжаюцца да драматургічнага роду літаратуры. Так я хачу вызначьіць яшчэ адну галоўную рысу майстрэства пісьменніка: у яго творчасці спалучаюцца і арганічна яднаюцца адзнакі трох родаў літаратуры — лірыкі, эпасу і драмы. Атрымліваецца нешта накшталт сінкрэтычнага, мастацтва на стадыі пазнейшага этапу развіцця, пасля таго, як яно распалася на састаўныя часткі. Крыху падумаўшы, ацаніўшы пэўныя мастацкія творы сучаснасці, можна сказаць, што тэндэнцыя да родавага сінтэзу і сінтэзу розных відаў мастацтва (слоўнага, фарбавага, гукавога) назіраецца і ў нашы дні. Чаму менавіта Дунін-Марцінкевіч ствараў падобнае сінтэтычнае мастацтва на роднай мове? Таму, што гэта быў яго час, час станаўлення новага, паводле фальклору мастацтва слова. А раз паводле фальклору, то сувязь розных элементаў павінна была быць абавязкова. Што такое, да прыкладу, нашы песні пра вясну, восень, жнівеньскія і іншыя абрадавыя? Толькі песні, аформленыя словам і пакладзеныя на музыку? Не. Гэта адначасова і карагодныя скокі, і дзеянне. Так і заснавальнік новай літаратуры ішоў следам за фальклорам, браў з яго ўсё, што толькі можна было ўзяць. Ён спяшаўся данесці да народа ў пісьмовым варыянце яго багацейшыя духоўныя скарбы.Асн драматургічны прыём, выкарыстаны па-майстэрску пісьменнікам, — пастаноўка дзейных асоб у трагікамічныя сітуацыі. У іх апынаецца нават разумны Навум Прыгаворка, калі спяшаецца на спатканне з цудоўнай сялянкай-паненкай. Актыўна працуюць і слова, фраза ў вуснах герояў («Хрэн табе ў вочы», «всемилостивейший указ» іг.д.). Майстэрства пісьменніка відавочнае і ў многім іншым. Яго творы перараслі свой час. З іх выраслі камедыі Купалы, драмы Галубка і інш. “Пінская шляхта” адрозніваецца ад “Ідыліі” і “Залётаў”. Эл-ты вадэвіля: любоўная інтрыга, песні, танцы. У “ПШ” няма ідэалізацыі. Гэта цалкам сатырычная камедыя. Аўтар раскрэтыкаваў расійскі суд. Аўтар выкарыстоўвае своеасаблівую завязку. Чыноўнік павінен вырашыць усе праблемы. Прыём замкнёнага кола: Фінал – завязка новага дзеяння. Гратэск, гіпербалізацыя і згушчэнне фарбаў пры стварэнні Кручкова. Згодна аўтарскай волі блытае даты. Гэта пародыя. Вельмі шмат іроніі. Месны каларыт. Камізм дзеючых асоб праз іх учынкі, паводзіны і мову. Крытыка правінцыйных нораваў. “ПШ” адрозніваецца тым, што напісана на штучнай мове – палескі дыялект. Паўстала пытанне пра аўтарства. Творчая спадчына не страціла інтарэсу. Драматургія сыграла ролю ў бел. тэатры. Д-М – браматург большы, чым паэт.

26.Жанр-стыл асаблівасці і праблема аўтарства паэмы “Тарас на парнасе” 1) час узнікнення. Надрук ўпершыню ў 1889 г. 1ая публікацыя паэмы з'яўл. адначасова і яе 1ай фіксацыяй. Існаваў спіс паэмы, зроблены рукой Д.-М. => паэма існавала, была вядомай на Беларусі і да 1884 г.

- Значны ўплыў на вызначэнне часу напісання аказаў і змест паэмы, у якой адлюстравана барацьба ў рускай літ-ры 30-50-х гадоў. Карскі паводле зместу паэмы адносіў яе да 2ой чвэрці XIX ст.. Падставай для датавання яму служылі словы Булгарына ў паэме «Як Гогаля ў прошлым леце». і не пазней 40-х гадоў. Карскі адзначаў: «Ф. Булгарын няўхвальна выказаўся аб «Рэвізоры» у «Сев. пчеле» 1836 г.; гэтаксама ж паставіўся ён да «Жаніцьбы» (1842) =>паэма напісана ў 1837 або 1843 г.

- М. Маляўка, заўважыў, што паэма «ТнП» ўсім сваім ідэйным зместам самым цесным чынам звязана з літ. барацьбой 1840-х гадоў => найбольш верагодная дата – 1843 г.

- М. Лазарук сцвярджае думку Д. Васілеўскага, што паэма напісана пасля смерці пісьменнікаў, якія успамінаюцца. «ТнП» не магла быць напісана раней 1852 г. М. Лазарук: паэма напісана пасля смерці Пушкіна, Лермантава, Жукоўскага і Гогаля, але пры жыцці Булгарына і Грэча.

- У. Казберук: твор узнік пасля смерці ўсіх названых пісьменнікаў, г. зн. не раней 1867 г., калі памёр Грэч.

- Трэба пагадзіцца з М. Лазаруком, які прапануе датаваць паэму «прыкладна сярэдзінай 50-х». Думка гэта стала апошнім часам пануючай.

2) аўтарства паэмы.

- А. Ельскі і Доўнар-Запольскі сцвярджалі, што паэму напісаў Д.-М.. Ельскі меў перапісаны рукой Д.-М. тэкст «Тараса», які перадаў для апублікавання Доўнар-Запольскаму. Версію падтрымлівалі Р. Зямкевіч, М. Гарэцкі.

- Супраць гэтай версіі адразу выступіў Е. Раманаў і Я. Карскі. Д.-М. не мог быць аўтарам, чаму супярэчыць і яго мова, звязаная найперш з мінскімі гаворкамі, і тэхніка верша. Е. Раманаў у артыкуле «Спроба пяра» сцвяржаў, што паэму напісаў Вярыга-Дарэўскі. Гэту версію падтрымаў і развіў Д. Васілеўскі, які стварыў першую біяграфію Вярыгі-Дарэўскага. Апошнім часам узняты новыя матэрыялы пра Вярыгу-Дарэўскага, выяўлены асобныя бел творы, якія паказалі, што ён не дасягаў, відавочна, таго ўзроўню паэтычнага майстэрства, якое характэрна для «Тараса». Да таго ж, як і Д.-М., гэта быў чалавек польскай культурнай арыентацыі.

- Пачынаючы з 1958 г. спачатку А. і П. Шаўцовы расказалі пра паданне, якое захавалася ў іх сям'і, што «Энеіда навыварат» і «Тарас» напісаны іх прадзедам Яўхімам Крупенькам. Тады ж нібыта паэмы былі надрукаваны ў падпольнай друкарні. У сям'і захаваўся тэкст «Тараса », які моцна адрозніваецца ад звычайнага. Версія А. Шаўцова значна адрозніваецца ад версіі П. Шаўцова.

- К. Вераніцын – аўтар паэмы "Тарас". У 1973 г., дзякуючы М. Лужаніну мы пазнаёміліся з успамінамі колішняга студэнта Бел ун-та Антона Адамовіча, які ў 1929/30 навуч годзе слухаў лекцыі М. Піятуховіча і успамінаў пра рукапісы Рыпінскага, якія прафесар прыносіў з сабой на заняткі: «Гэта былі два грубыя сшытыя томікі. Найбольш цікавым здаваўся перапісаны «Тарас», ў камэнтары да яго падавалася ймя аўтара — Канстантын Вераніцын — з зазначэннем, што гэта псэўдонім, дата — 1856 г., былі й «Два д'яблы» таго-ж аўтара». Ніяк нельга было прайсці міма гэтага паведамлення. Адразу ж звярталі на сябе ўвагу дзве акалічнасці: 1) вельмі падыходзячая дата — якраз сяр 50-х г; 2) само гучанне прозвішча: навука прыйшла да вываду, што аўтар паэмы — чалавек рускай культуры. Лічыцца, што па сваёй біяграфіі К. Вераніцын зусім мог бы быць аўтарам «Тараса». Таксама аўтарамі называліся і Ф. Тапчэўскі і Я. Вуль.

Аўтар уздымае вобраз простага селяніна. Пісьменнік ператварае Парнас у падабенства вёскі, дзе багі захоўваюць толькі свае імёны, а па родзе заняткаў, забаў яны нагадваюць мужыкоў. Тарас у паэме выступае як вобраз тыповы, але адначасова і індывідуальня. У ім увасоблены лепшыя рысы бел.сялянства: працавітасць, дасціпнасць, удзячнасць, вясёлая душа. Галоўны пафас паэмы – высмейванне псеўданароднасцi i абарона сапраўднай народнасцi. “Тарас “ - твор парадыйна-сатырычны. Супрацьстаянне двух літ-ых накирункаў: Булгарын, Грэч і Мушкін, Лермантаў, Жукоўскі, Гогаль. Паэма пабудавана паводле законаў народнай казкі, дзе абавязкова ёсць зачын, развіццё дзеяння і неверагодны сюжэт, канцоўка. Жывая народная мова., багата на мастацкія тропы. Сюжэт напоўнены як рэалістычнымі, так і фантастычнымі падзеямі.Тэмы паэмыАдлюстраваньне нацыянальнага мэнталітэту беларуса — цэнтральная тэма паэмы «Тарас на Парнасе» і адна з галоўных задачаў яе аўтара. Прасякнутая гарманічным, аптымістычным сьветаадчуваньнем аўтара, паэма сьцьвярджае неўміручасьць народа, яго таленавітасьць і жыцьцялюбства.Адлюстраваньне барацьбы перадавога і рэакцыйнага рухаў у літаратуры XIX ст. — другая тэма паэмы «Тарас на Парнасе». Непасрэдна разьвіцьцю гэтай тэмы прысьвечаная сцэна ўзыходжаньня літаратараў на Парнас. У полі зроку паэта расейская літаратура. Сымпатыі аўтара цалкам на баку перадавых пісьменьнікаў, якія вызначалі сваёй творчасьцю поступ літаратуры, сымбалізавалі яе важнейшыя і этапныя дасягеньні і посьпехі.

Сюжэт твора — прыгоды палесаўніка Тараса, які, выправіўся ў пушчу, а трапіў на Парнас — месца, дзе жылі багі і паэты. Вобразы старажытных багоў і герояў у паэме зьніжаны, аўтар скептычна ставіцца да эстэтыкі клясыцызму. 3 сымпатыяй і майстэрствам створаны вобраз Тараса — адзін зь першых рэалістычных вобразаў чалавека з народа ў беларускай літаратуры. У паэме даецца яскравая, напоўненая мноствам рэаліяў карціна побыту беларускіх сялянаў. Сатырычныя выпады скіраваныя супраць псэўданароднай эстэтыкі, славянафільскай ідэалізацыі патрыярхальнага побыту, сэнтымэнталізму. Паэма сьцвярджала неўміручасьць народа, яго таленавітасьць і жыцьцялюбства.

27.Асн матывы паэзіі Я.Лучыны

Іван Люцыянавіч НЕСЛУХОЎСКІ (1851—1897) — бел паэт.Пісаў на поль, рус, бел мовах. Выступаў у розных жанрах. Як бел паэт ён дэбютаваў у друку ў 1889г, калі змясціў у газеце «Минский листок» верш «Вясновай парой», паклаўшы тым самым пачатак вяртанню бел літ-ры да друкаванага жыцця, перарванага пасля паражэння паўстання 1863г царскімі рэпрэсіямі на чвэрць стагоддзя.Аўтар паэм «Паляўнічыя акварэлі з Палесся», «Віялета», «Гануся», «Андрэй». Тэматычна паэія Янкі Лучыны звязаная пераважна з жыццём бел вёскі. Ён па-мастацку асэнсаваў рэчаіснасць, сцвярджаў дэмакрат ідэалы. Працягваючы традыцыі У. Сыракомлі, паэт засяроджваў увагу на малюнках вясковага жыцця і на вобразе селяніна як гал носьбіта бел нац ментальнасці, развіваў узаемадзеянне рэалістычнага і рамантычнага пачаткаў у сваёй творчасці, закладваў асновы бел філасоф лірыкі.Стрымана-ідылічны малюнак світання ў вершы «Вясновай парой» змяняецца гутаркай сватоў Піліпа Окуня і Янкі Бычка, якія праз гукапераймальную «разгадку» птушыных галасоў не толькі паказваюць сваё разуменне грамадскіх стасункаў, але і гоняць драпежніцкую мараль пануючых класаў. Гэта разуменне і ганьбаванне зыходзіла, вядома ж, ад аўтара, але зыходзіла пераўвасоблена, з вуснаў лірычных герояў-сялян, у адпаведнасці з сялянскім уяўленнем пра свет, дзе «не прыкраўшы, не прылгаўшы, тай не будзеш панам». У вачах лірычных герояў Янкі Лучыны вобраз пана атаясамліваўся з чалавекам несумленным, які не працуе. Гэта было стаўленне беларускага сялянства да носьбітаў сацыяльнай амаральнасці, якое давала паэту веру ў духоўную моц народа і натхняла на выкрыццё утылітарна-прыземленай і драпежніцкай псіхалогіі грамадскіх нягоднікаў, схільных да ўзбагачэння за кошт іншых.Творы Янкі Лучыны на беларускай мове не маюць прыкмет пераадолення сацыяльна-псіхалагічнага бар'еру, які павінен быў бы паўстаць пры набліжэнні інтэлігента-гараджаніна, патомнага шляхціца да «мужыцкага» тыпу мыслення. У вершах, арыентаваных, як правіла, на чытача з народа, на селяніна, няма, па сутнасці, ніякай стылізацыі: яны шчырыя, непасрэдныя і натуральныя. Але без пэўнага аўтарскага пераўвасаблення ўсё-такі не абышлося, бо так ці інакш трэба было ўжывацца ў сялянскую свядомасць і разам з тым перайсці ад уласнага вопыту польскамоўнай версіфікацыі да эстэтычнага асваення выяўленчых магчымасцяў беларускай гутарковай мовы. Лучына з гэтым справіўся. Выдатны творчы вынік стаў магчымы таму, што пераўтварэнне жыццёвага матэрыялу на новым узроўні вымагалася высокім грамадзянскім сумленнем паэта.Будучы паэтам лірычнага таленту, Лучына засяроджваў увагу не так на знешне-быццёвых з'явах сучаснасці, як на ўнутраным свеце свайго героя, на яго перажываннях, пазначаных гістарычна-канкрэтнымі рысамі парэформеннага часу. У вершы «Што думае Янка, везучы дровы ў горад» паэт перадае ход думак лірычнага героя такім чынам, што невясёла-спакойнае Янкава ўспрыманне ўласных жыццёвых нягод нібы прадугледжвае зараджэнне ў чытача працягу роздуму над сялянскай нядоляй.Яшчэ большага паглыблення ў псіхалогію селяніна дасягнуў Я. Лучына ў вершы «Стары ляснік» — беларускім варыянце ўрыўка са сваёй польскамоўнай паэмы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся». Ускосна закранаючы пытанні сацыяльнай няроўнасці ў грамадстве, паэт скіроўвае галоўную ўвагу на душэўны стан старога Грышкі, які, нягледзячы на сваю старэчую нямогласць, наважыўся высачыць і забіць шкадлівага мядзведзя. Ніхто і нішто не можа спыніць яго ў намеры. I гэта не ўпартасць, як здаецца іншым людзям, а справа яго гонару і абавязку, гэта, зрэшты, яшчэ адна, напэўна, апошняя магчымасць сцвердзіць сябе. Уражанне духоўнай моцы і якойсьці першароднай праваты Грышкі пакідае яго гутарка з панам, якая і складае асноўны змест дыялагаванага верша «Стары ляснік».У вершы «Роднай старонцы» паўстае зрокавы малюнак радзімы паэта, заснаваны на канкрэтных вобразах-прыкметах роднага краю і падсвечаны шчымлівым пачуццём любасці да айчыны. Гэтае пачуццё паэта і ў шчырай спагадзе сацыяльна прыніжаным насельнікам Беларусі, і ў непахіснай веры ў будучыню роднай старонкі, у будучыню яе народа. Патрыятычны матыў прыкметна і шматстайна пульсаваў у польскамоўных творах паэта («Дзве заранкі», «Пышны малюнак», «Развітанне», «Як мора, хвалююцца з ветрам прыгожа...» і інш.Ён аўтар нарыса «3 крывавых дзён» (1889), напісанага паводле ўспамінаў удзельніка паўстання 1863-64 і прысвечанага ўзнаўленню эпізодаў, карцін вызвольнай барацьбы на Міншчыне і паходу паўстанцаў ад Мінска ў Ігуменскі павет пад кіраўнігггвам Б. Свентаржэцкага і С. Ляскоўскага. Збярогся таксама яго драматычны абразок без назвы.Надзвычай цікавая для ГБЛ паэма “Паляўнічыя акварэлькі...”. написана яна была на польскай мове, але, улічваючы, што ў ёй расказваеца пра жыццё і побыт беларускага народа, што яе гал.героем з’яўл.беларускі селянін, ляснік Грышка, што ў паэме багата ўжываецца беларуская лексіка і фразеалогія, гэтую паэму можна лічыць творам БЛ. У вобразе Грышкі аўтар раскрывае жывы х-р працоўнага беларуса, чалавека разумнага, мудрага, настойлівага і цвёрдага. Вуснамі Грышкі паэт асуджаў тыя негатыўныя з’явы, якія нясе з сабой НТП (навукова-тэхнічны прагрэс).

28.Асаблівасці бел літ працэсу напрыканцы 19ст(Абуховіч,тапчэўскі, Гурыновіч)

Абвастрэнне сац праблем у выніку адмены прыгоннага права (1861) і крах нац-вызвольных надзей у паражэнні паўстання 1863-64 выклікалі пасталенне нац. самасвядомасці бел. грамадства, а праз гэта — ідэйна-маст і жанрава-стылявую разнастайнасць бел літ-ры. У паэзіі, якая грунтавалася на рамантычным і рэалістычным пачатках, па-ранейшаму была вядучай і арыентавалася на дэмакратычнага чытача, набывае развіццё грамадзянскай і публіц лірыка (Ф. Багушэвіч, А. Гурыновіч), паглыбляецца асваенне сатырычных жанраў (А. Абуховіч, Ф. Тапчэўскі) і лірычна-філасофскіх кірункаў паэзіі (Я. Лучына), закладваюцца асновы нац школы перакладу (Я. Лучына, А. Гурыновіч, З. Трашчкоўская і інш.) Вяршыняй нацыянальна ўсвядомленай ідэі бел адраджэння ў ХІХ ст. стала творчасць Ф. Багушэвіча, якая засвоіла і развіла папярэднія дэмакратычныя традыцыі, прадвызначыла адметны шлях бел л-ры пач. ХХ ст. і прадугадала ўслед за А. Міцкевічам, У. Сыракомлем і В. Каратынскім уздым духоўнасці на роднай зямлі.

Біяграфія і творчая спадчына А. Абуховіча

Псеўданім – Граф Бандынэлі. Пісьменнік, адзін з пачынальнікаў жанру байкі і мемуарыстыкі. Біяграфія: А. А. Нарадзіўся ў 1840 г. у маёнтку Калацічы Бабруйскага павета ў багатай дваранскай сям’і. Ён ганарыўся сваім родам, але на схіле жыцця фактычна парваў са сваім класам і жыў у вялікай беднасці. А. А. Атрымаў добрае хатняе выхаванне. Добра валодаў асноўнымі еўрапейскімі мовамі – фр., іт., англ.,ням., ісп. У 1852 г. паступіў у Слуцкую кальвінкую гімназію, але поўнага курса не скончыў. Шмат падарожнічаў, жыў у Жэнёве, Парыжы. Па некаторых звестках – не пацверджаных – А. А. Удзельнічаў у паўстанні 1863 г, быў сасланы, ажаніўся. Меў канфлікт з сваякамі: пісьменнік хацеў усю зямлю аадаць сялянам. У выніку пакінуў дом. У Слуцку займаўся рэпетытарствам. Адзіным яго багаццем была вялікая шафа з кнігамі. А. А. Меў стасункі з удзельнікамі паўстання 63г., з Ф. Багушэвічам. Быў сапраўды шчырым дэмакратам. Памёр у 1898 г.

Творчасць: пры жыцці творы А. А. не друкаваліся. Перакладаў, але пераклады не захаваліся. Да нас дайшло 5 ягоных вершаў. Магчымасці Абуховіча - паэта добра паказвае верш “Дума а Каралю” суб’ектывізм у разуменні гіст.падзей. А.А. быў не толькі пісьменнікам-рэалістам, але і рамантыкам. Побач з Ф. Багушэвічам А. А. з’яўляецца заснавальнікам жанру байкі ў дел.паэзіі. Сёння вядомы 4 творы і 2 пераклады баек Крылова на польскую мову.у байках рэалізаваўся талент А. А. як сатырыка, крытыка сацыяльных парадкаў і грамадскіх нораваў. У кожную байку ўносіў бел.дух. Байка “Старшына” – сатыра на парэформенную Расію, выкрыццё дэмагогіі і крывадушнасці ўлад. Байка “Ваўкалак” – звязана з фальклорнымі і літ.традыцыямі. ставіцца праблема ўнутранай свабоды чал-ка. Некаторыя даследчыкі бачаць некаторую аўтабіяграфічнасць твора: парваўшы са сваім класам, Абуховіч зведаў шмат праблем, але ўнутрана разняволіўся. Байка “Воўк і лісіца”(паралель з Крыловым) – выкрываюцца хітрасць і сквапнаць. Байка “Суд” – суудзя, здаецца, мудра вырашыў справу сабак-адвакатаў, але яго імя _ Глушэц – пытанне: ці добра ён чуе і ці правільна рассудзіў удзельнікаў спрычкі. Асаблівае месца займаюць мемуары – пісьменніцкае апавяданне пра сябе і сваю эпоху, напоўненае роздумам пра час, літ-ру, вечныя праблемы чалавечага жыцця. Упершыню гэтыя мемуары з’явіліся ў газеце “Гоман”. Рукапіс не захаваўся, публікацыя не лепшай якасці. Даказана, што мемуары пісаліся ў Слуцку, часткова ў Зарэччы. Гэта невялікі, але надзвычай ёмісты твор. Мемуары прывабліваюць не тольки цікавым зместам, але і каларытнасцю замалёвак, свабоднай формай, жывой і сакавітай мовай, шчырасцю. Запісы вяліся фрагментарна. Усяго 12 фрагментаў або раздзелаў, якія можна разглядаць як празаічныя мініяцюры. Усе яны маюць свае назвы. Пісьменнік не ставіў задачы паслядоўна апісваць сваё жыццё. Ён выбіраў пэўныя найбольш важныя і цікавыя падзеі. Сваімі выдатнымі мемуарамі А. А. садзейнічаў жанраваму і тэматычнаму ўзбагачэнню роднай літ-ры. Фелікс Феліксавіч ТАПЧЭЎСКІ (літ. псеўд. Хвэлька з Рукшэніц; каля 1838 —1892) — бел паэт.Скончыў Лепельскае дваранскае вучылішча. Працаваў у канцылярыі Віцебскага земскага суда. У 1864 арыштаваны за сувязь з паўстанцамі 1863—64, з-за недаказанасці выпушчаны. Працаваў упраўляючым у маёнтку Ухвішча (Полацкі раён).Яго гумарыстычныя творы распаўсюджваліся ў рукапісах. Вершы «Саўсім не тое, што было», «Грошы і праца», «Ён і яна», «Вечарынка», «Панскае ігрышча» (прыпісваўся і А. Гурыновічу) зберагліся ў рукапіснай «Беларускай хрэстаматыі» Б. Эпімах-Шыпілы. Дэмакратызм Фелікса Тапчэўскага выяўляўся праз тыпова сялянскае светабачанне лірычнага героя яго вершаў — назіральнага, дасціпнага, які высока цэніць чалавека працы, высмейвае шляхецкую культуру, застаецца ў палоне патрыярхальных уяўленняў.

Адам Гіляры Каліставіч Гурыновіч(1869-1894) 

Нар ў фальварку Кавалькі на Мядзельшчыне. Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце, дзе пачаў займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю. У1893 г. узначальваў нелегальны «Гурток моладзі польска-літоўска-беларускай і маларускай», за што быў арыштаеаны і кінуты ў Петрапаўлаўскую крэпасць.Аднак праз паўгода быў вызвалены з-за цяжкай хваробы і знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Крыстынопалі (на Віленшчыне), дзе жылі яго бацькі, Памёр ад чорнай воспы, не пабачыўшы ў друку сваіх вершаў. Паэт-дэмакрат, фалькларыст, рэвалюцыянер, Адам Гурыновіч пражыў кароткае (шшоўных 25 гадоў), але яркае, палымянае жыццё. Ён быў прадаўжальнікам традыцый Ф. Багушэвіча, якога лічыў сваім братам і настаўнікам. У вершы «Да Мацея Бурачка» А. Гурыновіч не толькі выказвае падзяку дэмакрату («за тое, што ў сэрцы збудзіў» надзею, за словы, «што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы»), але і акрэслівае сваё паэтычнае крэда: «будзіць у сэрцах мысль аб лепшай долі, якой мы не зналі дагэтуль ніколі». Выхрыццю самаўладства, антынароднай сутнасці накліку да барацьбы з ворагамі, да адзінства і згуртаванасці прысвечаны вершы «Што ты спіш, мужычок...» і «Перш душылі цаны...» Паэт заклікае сялян прачнуцца, усвядоміць сваю чалавечую годнасць, аглянуцда на свет і ісці змагацца за црава гаварыць на роднай мове, за лепшае жыццёПаэт упэўнены, што жабрацкае, абяздоленае жыццё хутка скончыцца, і ў алегарычным вершы «Бор» выказвае веру ў надыход лепшых часоўУ творчасці ёсць і вершы элегічнага, медытатыўнага плана. Ім уласцівы мяккасць фарбаў, паглыбленасць ва ўнутраны стан героя, раскрыццё яго думак, перажыванняў. Так, лірычны герой верша элегіі «Сцямнела на дворы і ціха кругом...» у летнюю ноч не спіць, «тысячы думак адна за адной ляцяць» да яго, быццам птушкі. Цяжка на сэрцы. Занепакоенасць, трывога абумоўлены цяжкасцю рэальнага жыцця чалавека. I толькі ціхая ноч і цёмны лес могуць развеяць яго смутак і цяжкія думкі. А. Гурыновіч увайшоў у бел л-ру як пачынальнік бел грамадзянскай лірыкі і дзіцячай паэзіі (вершы «Рыбак», «Каток»), перакладчык твораў А. Пушкіна, I. Крылова, А. Талстога, А. Міцкевіча, Э. Ажэшкі, I. Франка, збіральнік вуснай паэтычнай нар творчасці.

29.Жыццё і тв-сць Ф.Багушэвіча

нар 1840г. у фальварку Свіраны, непадалеку ад Вільні, у шляхецкай сям'і. У 1846 г. Багушэвічы пераехалі у фальварак Кушмены пад Ашмяны. Атрымаўшы першапачатковую адукацыю дома, Б. затым вучыўся у Віленскай губернскай гімназіі, якую скончыў у 1861 годзе. Навучанне было платнае. Была спроба набыць і вышэйшую адукацыю. У 1861г. ен паступае ў Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матыматычны факультэт, але выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Вяртаецца на радзіму.

У 1863 г. прыняў актыўны ўдзел у паўстанні. Каб пазбегнуць праследвання, пакідае радзіму. Едзе на Ўкраіну, дзе паступае ў Нежынскі юрідычны ліцэй (заканчвае ў 1868). З 1869 Ф.Б. працуе ў розных судовых установах. Пачаў пісаць свае вершы яшчэ ў Нежынскім ліцэі, але займацца літар. дзейнасцю стаў толькі пасля вяртання на Радзіму. Царызм праследаваў паэзію Б., таму той быў вымушаны друкаваць свае творы за межамі Радзімы.У 1891г. у Кракаве пад псеўданімам "Сымон Рэўка з-пад Барысава" выйшаў яго зборнік "Смык беларускі". Два другіх яго зборнікі "Беларуская скрыпачка" і "Беларускія расказы" царская цензура не дапусціла да друку. Аднак не толькі гэтыя зборнікі, але і многія іншыя творы Б. не былі надрукаваны і бясследна згінулі. Нягледзячы на забарону, творы Багушэвіча знаходзілі дарогу да чытача. Яны распаўсюджваліся ў рукапісах і падабаліся народу за праўдзівасць і народнасць.Талент Б. багаты і разнастайны, ён выступаў у літаратуры як паэт, празаік і публіцыст. Творы Б., якія дайшлі да нас, напісаны пераважна ў 80-90 гады. Гэта эпоха ў гісторыі Расіі і Беларусі характэрна разгулам, здрадай, абуджэннем рабочага класа, якія і паклалі глыбокі адбітак на ўсю яго творчасць. Б. браў матерыял для сваіх твораў з народн. жыцця. Жывая сувязь з народам, з вызваленчым рухам, з'яўляецца характэрнай рысай яго творчасці. Моцна ўплывала на яго творчасць руск. і ўкраінская літаратуры. Ён захапляўся байкамі Крылова, перакладаў іх на бел. мову, цікавіўся вальналюбівай паэзіяй Лермантава.Асноўнай тэмай паэзі Багушэвіча з'яўляецца жыццё бел. сялянства. Паэт добра ведаў настроі сялянства і праўдзіва намаляваў становішча народа дарэформ. перыяду.

"Быў у чыстцы". У гэтым вершы ён высмеяў царскія рэформы, ускрыў іх анцінародную сутнасць (тэма жыцця). Б. глыбока перажываў сацыяльную крыўду і абяздоленнасць народа. Тэме бязмернага народнага гора прысвяціў адзін з лепшых вершаў "Гора". Гэты верш ён назваў песняй. Гора выступае у выглядзе жывой злой істоты. Барацьба чалавека з апанаваўшым горам і складае змест вершаў Б., не толькі паказвае цяжкае становішча бел. сялянства, але і ўказвае на прычыны яго беднасці, якія ён бачыць у грамадска-палітычн. парадку таго часу ("Бог няроўна дзеле"). У радзе сваіх вершаў Б. стварыў вобразы "новых паноў" (капіталістаў), ён малюе іх у сваіх вершах як бязлітасных дражнікаў "У судзе". Ён ускрывае царскіх чыноўнікаў, якія жорстка прыгняталі народ, здзекваліся з яго.

У вершы "Не цурайся" паказаны вобраз селяніна, які пачаў задумвацца над сваім жыццем і шукаць з яго выйсце. Верш пабудаваны на сацыяльных кантрастах. Вобраз пана і мужыка падаюцца ў форме супрацьпастаўлення (пан – багаты, адукаваны, мужык - цемны, бедны).Верш "Ахвяра" належыць да палітычнай лірыкі. У ім ён паказвае свае грамадскія ідэалы. Паэт услаўляе такія парадкі, дзе няма прыгнету і эксплуатацыі чалавека чалавекам. Кожны радок гучыць заклікам да брацтва.У сваім першым творы, у "Прадмове" да зборніка "Дудка беларуская", Б. ставіў мэту - будзіць павагу да сваей мовы, літаратуры, культуры, абудзіць нацыянальную свядомасць народа. "Прадмова" - глыбока патрыятычны твор. Б. выступае як патрыет Радзімы. Ф.Б. выступаў у бел. літаратуры як заснавальнік крытычнага рэалізму. (Рэалізм - творчы метад, які патрабуе праўдзівага паказу жыцця). Рэалізм Б. мае крытычны характар. Аб гэтым сведчаць яго творы, ў якіх ідзе размова пра народнае жыцце, пра белар. селяніна і яго прыгнятальнікаў. Б. надаваў літаратуры вялікае выхаваўчае значэнне. Паэзія Б. давала праўдзівае ўяўленне аб жыцці, абуджала пратэст, рэвалюцыянізавала яго настроі і думкі. У творчасці Б. можна вылучыць тры ўзаемазвязаныя тэмы:

· крытыка паслярэформеннай капіталістычнай рэчаіснасці;

· паказ сацыяльнага становішча сялянства;

· выяўленне патрыятычных настрояў і пачуццяў.

30.Тэматыка і праблематыка паэзіі Ф.Б

У 1891 г. У Кракаве выходзіць першы зб. Паэта “Дудка беларуская” пад псеўданімам Мацея Бурачка. У прадмове ён гаворыць пра народную долю, мову, пра нацыянальнае адраджэнне. Уваходзяць: прадмова, “Мая дудка”, “Дурны мужык, як варона”, “Як праўды шукаюць” ( матывы праўдашукальніцтва), “У судзе”, “Воўк і авечка”, “Мая хата”, “Праўда”( матывы праўдашукальніцтва), “Здарэнне”, “Думка”, “З кірмашу”, “Хрэсьбіны Мацюка”, “Бог не роўна дзеле”(сацыяльны аналіз рэчаіснасці), “Хцівец і скарб на святога Яна”, “Гдзе чорт не можа, там бабу пашле”;грэх і свабадалюбства - “Кепска будзе”, “У астрозе”, “Быў у чысцы”. Матывы самыя разнастайныя (адзначаны вышэй у дужках). У 1894 г. Выйшаў другі зборнік “Смык беларускі” ў Познані, Сымон Рэўка з-пад Барысава. Уваходзяць: прадмова, “Смык”, “Песні” (сацыяльны аналіз рэчаіснасці), “Панская ласка”, “Ахвяра” (маральная праблематыка), “Скацінная апека”, “Балада”, “Не ўсім адна смерць”, “НЕ цурайся” (маральная праблематыка), “Свая зямля”.Асаблівасцю творчай эвалюцыі Ф. Б. Трэба лічыць паглыбленне лірызму ў зб. “Смык беларускі”. Тэндэнцыя да лірызацыі найбольш ярка выявілася ў нізцы “Песні” (“Удава”, “Гора”, “Сватаны”, 2Калыханка” – усяго 10 твораў) гэты цыкл – яркі ўзор майстэрскага выкарыстання народных песень, насычаных аўтарскім успрыманнем сучаснага сац.зместу і філасофскім роздумам.Ф. Б. марыў пра росквіт нац.літ-ры, выпускаў у свет свае зборнікі пад рознымі псеўданімамі, тым самым гаворачы, што ёсць ужо два беларускі пісьменнікі, а не адзін. Верш “Дудка беларуска” вызначае творчае крэда паэта. У вершы паэт выступае выразнікам дум і спадзяванняў народа, яго абаронцам і абуджальнікам нацыянальнага духу. Абуджэнне гістарынай свядомасці народа, узвышэнне мовы народа як вышэйшай духоўнай каштоўнасці выявіліся скразнымі матывамі ў яго паэзіі. Ф. Б. Разумеў, што беларускі народ можа захаваць сваю незалежнасць менавіта праз мову. Высока ставіць паэт і лобоў да Радзімы:”Свая зямля”, “Думка”. Наогул, тэма народнага жыцця – цэнтральная ў паэзіі паэта: “Хрэсьбіны Мацюка”, “Кепска будзе”, “У астрозе” – прабуджэнне пачуцця ўласнай годнасці. Трагічны пафас большасці твораў якраз і абумоўлены абмалёўкай штодзённага побыту бел сялянства. Тым велічней успрымаецца кожная спроба Багуш герояў узняцца на змаганне (“Хрэсьбіны Мацюка”, “Кепска будзе”, “У астрозе”). Прабуджэнне пачуцця ўласнай годнасці – адзін з хвалюючых момантаў людской псіхалогіі. Аўтар спрабуе сканструяваць сваю мадэль гуманістычнага ідэалу чалавека. Твор “Хрэсьбіны Мацюка” прачытваецца як хрост самога аўтара-Багушэвіча. Гэта таксама загартоўвала ўнутраную волю, давала моцнае душэўнае перакананне, што – як бы вы ні жадалі, ні забівалі, я застануся “тутэйшай” веры. Акордам прагучала ў творы знаёмая ўжо па вершы “Немец” моцная вера і адданасць тутэйшасці як катэгорыі не прасторавай, а часавай, даўняй. Моц, нязломнасць, вышыня духу прадэманстраваны тут аўтарам напоўніцу. Да патрыятычнай тэмы адносяцца вершы: “Жыдок”, “Свая зямля”, “Мая хата”, “Хмаркі”.У многіх вершах Ф. Б. Уздымаюцца сацыяльныя праблемы. Паказальным у гэтым плане з’яўляецца верш “Бог не роўна дзеле”. У аснове твора супрацьпастаўленне жыцця багатага і беднага чалавека. Першы, сам не працуючы, жыве ў раскошы. Другі, хоць і цяжка працуе, тым не менш не можа забяспечыць сябе і сваю сям’ю неабходным.асаблівая роля належыць гіпербале, параўнанню. Верш мае эпіграф: “бог сірот любіць, але долі не дае”. Гэтым аўтар пратэстуе супраць такога сацыяльнага ўкладу, калі адзін працуе, а другі карытсаецца вынікамі чужой працы. Сацыяльная праблема раскрываецца таксама ў вершы “Гора”. Мае фальклорныя матывы – часта выкарыстоўвае паўторы, воклічы, х-ыя для народных песен. Вобраз гора ў вершы персаніфікаваны, ачалавечаны. Гора заўсёды і паўсюль спадарожнічае беднаму селяніну. Матывы праўдашукальнічтва гучаць у вершы “Як праўды шукаюць”. + “Дурны мужык”, “Скацінная апека”, “Не ўсім адна смерць”, “Быў у чысцы”. У вершы “Ахвяра” створаны маральны кодэкс, па якім, на думку паэта, павінен жыць беларус і які адпавядае біблейскім запаветам. На жаль, паны іх не прытрымліваюцца, таму лірычны герой і не хоча быць такім, як яны. Маральныя ідэалы героя і паноў супрацьлеглыя. Паны зайзросныя, з пагардай ставяцца да слабых, схільныя да п’янства і клятваадступніцтва. Селянін жа добры, працавіты, мае братнія пачуцці да людзей, не агрэсіўны, не сквапны на чужое. Ён гатовы аддаць жыццё за вольнасць радзімы. На роднай зямлі хоча і памерці. Ідэйным зместам з папярэднім пераклікаецца верш “Не цурайся”. Як падкрэслівае яго назва, гэта твор-заклік, адрасаваны панічу-інтэлігенту. Лірычным героем верша з’яўляецца селянін. Селянін патрабуе павагі да сябе з боку паноў, шанавання яго годнасці, папракае, што яго пазбавілі пісьменнасці. Герой перакананы, што заслугоўвае лепшай долі, чым мае, бо сваімі рукамі, сваёй працай корміць увесь свет. Верш пабудаваны на кантрасце: супрацьпастаўленне селяніна і яго праблем пану, які не дбае і нават пагарджае тым, за чый кошт жыве. Сюды ж верш “калыханка”, “Праўда”. “Кепска будзе” Ф. Багушэвіча. Гэта самы буйны паэтычны твор Ф. Б. Гэта твор аб жыцці народа ў тагачаснай Беларусі, аб яго пакутах і няшчасцях. Разгортваючы сюжэт пра Аліндарку, Багушевія як бы палемізуе з фальклорнымі матывамі (бедны чалавек, якога ніколі не пакідае бяда быў частотным вобразам у фальклоры) і сведчыць, што лёс Аліндаркі – не выключэнне, а звычайны, тыповы для працоўнага чалавека. У ім адлюстроўваецца цяжкая доля ўсяго народа. Як пісьменнік-рэаліст ф. Б. Паказвае жыццё праз канкрэтныя вобразы, карціны, жыццёвыя сітуацыі, у якія трапляюць героі. І кожная з гэтых карцін нясе ў сабе шырокія абагульненні, што х-ць становішча народа ў цэлым. Так, напр. Апісваецца як жыве сям’я Аліндаркі: беднасць, голад, неўраджаі. І не дзіва, што ў такіх умовах з’яўленне дзіцяці – сапраўднае няшчасце. Самы цікавы, несумненна, вобраз Аліндаркі, лёс якога з самага дзяцінства склаўся няўдала. Пасля смерці бацькоў яго прыюціў апякун – добры чалавек. Аліндарка вырас з добрай і чулай душой. Перанёсшы цяжкія жыццёвыя выпрабаванні, ён не страціў чалавечай годнасці, сумеў даць адпор асэсару. У астрозе ў Аліндаркі разам з пачуццём нянавісці да царскіх парадкаў з’яўляецца прага волі і свабоды. Т.ч., Ф. Б. Імкнуўся паказаць у творы глыбінны чалавечы змест. Вобраз сіраты Аліндаркі перарастае рамкі канкрэтнасці. Паказваецца трагедыя ўсяго роднага краю. Вобраз Аліндаркі персаніфіцыруецца ў вобраз Беларусі. Паэму можна разглядаць як прытчу.




1.  научного управления 2
2. Телереклама - цель и средства
3. Иглокожие.html
4. Международное морское право
5. 00 кроме субботы и воскресенья с июля по сентябрь
6. тематики для забезпечення розрахунків фізичних параметрів механообробки різання і точіння тіл обертання м.html
7. а Главной задачей П
8. Анестезия при сопутствующих заболеваниях органов дыхания
9. Стратегический анализ деятельности ОАО Шелангерский химзавод Сайвер
10. Тема 2 Финансовая деятельность Российской Федерации Вопросы темы- Понятие и особенности финансо
11. 1 1 Соціальна справедливість і соціальна рівність
12. Домициан
13. Экономическая сфера жизни общества 5
14. Градостроительный кодекс РФ 2
15. Реферат- Ретикулярная формация ствола мозга, вегетативная нервная система
16. Административная деятельность милиции по содержанию, охране и конвоированию подозреваемых и обвиняемых в совершении преступлений
17. Біогеоценоз
18. РЕФЕРАТОВ ПО ЭКОНОМИКЕ Составитель- к
19. ТЕНСЁГРИТИ ПСИХОЭНЕРГЕТИЧЕСКИЕ ПРАКТИКИ КАРЛОСА КАСТАНЕДЫ Автор русского текста А.html
20. . Основные требования