У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

а Штогод вясной у дзень вялікім званы Збіраюцца яны як буслы ў вырай І йдуць пад вокны гурмай абарван

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2016-03-13

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 7.3.2025

Валачобнікі (Янка Купала)

Штогод, вясной, у дзень, вялікім званы,

Збіраюцца яны, як буслы ў вырай,

І йдуць пад вокны гурмай абарванай

Набожную жальбу заводзіць шчыра.

Паны атласныя і зрэбныя сяляны

Вітаюць іх, як послаў з тога міру:

Той кіне свенчана яйцо, а той – мядзяк:

Як жабракоў іх дарыць свой брат і чужак.

Журбой ноч іхні блаславіць напевы,

Бо ходзяць валачобнікі па ночы,

Шыпяць над імі галінамі дрэвы,

Глядзяць на іх начніц сляпыя вочы,

А ўсё, як быццам сіверу павевы,

Як валачобнікі, цямрыцу славіць хоча.

О ноч! о бесканечны твой над намі ход!

Калі ж пакінеш ты туманіць наш народ!

Ні там, дзе дзікія зімуюць гусі,

Ні там, дзе дрэмле поўначы краіна,

Ні з добрай сваёй волі, ні ў прымусе,

Ніхто, нідзе не чэз з такой жывінай,

Як чэзнеш ты, няшчасны беларусе,

У валачобнікі запісаны судзьбінай…

Штогод ды ходзіш дабравольным жабраком

І рабства вечнае ўсхваляеш пад акном.

Ці ж нас такое зроду ўжо пракляцце

Зачаравала чарамі сваімі,

Што мусім мы пад вокнамі стагнаці,

Губляці пад крыжамі сваё імя,

Й не знаючы век бацькаўшчыны маці,

У ёрмах валачыцца між чужымі?..

Ці ж нам ніколі ўжо прасветласці не знаць –

Гібець, гнісці й, не жывучы, канаць?

Вялікі дзень з вялікаю надзеяй

Лет тысячы са дзве таму ўжо будзе,

Як між людзьмі то гасне, то яснее,

І толькі ж торг вядуць, б’ючыся ў грудзі,

Прадажны кніжнікі і фарысеі

Свяшчэнным іменем Яго.., А людзі?..

Гудзяць званы, гул медны прэцца да нябёс,

Ды валачобнікаў прыпеў: - “Хрыстос васкрос!”

1914

Вялікдзень (Янка Купала)

Два святы на свеце – ад нівы да нівы:

Хрыстос уваскрос! Наступае вясна!

Глянь смела, глянь вольна, шчасліў, нешчаслівы.

І далей к жыццю з паніжэння і сна!

Гэй, гэй, на спатканне вялікіх двух святаў

Спяшыце супольна, хто ў путах не згніў!

Хай льюцца-зыльюцца ад хаты да хаты

У адно ўсе грамады, ўсе людзі ўсіх ніў!

Вялікдзень! Вялікдзень! – ад нівы да нівы.

Забыў не адзін з нас нядыўныя дні,

А ўспомні-прыпомні, шчасліў, нешчаслівы,

Аб тых, што ў світанні на век адышлі, -

Усе костачкі тыя на гонях папарных, -

Жывых, што ў бяспуцці акуццем звіняць…

Прыпомні, дай слова не шчэзнуці марна,

Пачатую справу шырыць, расшыраць!

Вялікдзень! Вялікдзень! – ад нівы да нівы

Заводзіць бацькоў сваіх песеньку сын.

Зірні ж, азірніся, шчасліў, нешчаслівы.

І заўтра на поле ад сох як адзін!

Дагэтуль мы плачам, дагэтуль мы стогнем,

Адвечных не можам пазбыціся слёз…

Наперд па шчасце! Хай злое ўсё дрогне,

Вясна ўжо на свеце, - Хрыстос уваскрос!

1909

*** (Ларыса Геніюш)

Хрыстос васкрос, і свет прачнуўся

лісцём на голлечку бяроз,

ударыў звон па Беларусі:

Хрыстос Васкрос! Хрыстос Васкрос!

Хрыстос васкрос з крыві і болю,

каб светач праўды не пагас.

Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,

васкрос Ён, брацця, і для нас.

І будзем верыць мы ў кайданах,

узняўшы сэрцы угару,

што так, як Бог укрыжаваны,

васкросне й наша Беларусь!




1. реферат дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата економічних наук Харків 2000
2. Ця битва яку небезпідставно порівнюють зі всесвітньо відомим боєм під Фермопілами стала символом героїзму
3. Подвижник педагогики Песталоцци
4. на тему- Характеристика Классов Семенные папоротники и Саговниковые выполнила студентка II курса V группы
5. отсталость предпочитая другой термин задержка движения русской истории; соответственно центр исслед
6. Тема- Розвиток системи соціальної допомоги у Радянській Україні Мета вивчення- проаналізувати систему соц
7. Нирмала Йога Перевод с английского- Шатохина Л
8. Система маркетинговой информации
9. Реферат- Проблема самоубийства
10. Лабораторна робота 3 Виконав- ст