У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці На пачатку XII ст.

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 27.12.2024

11.        Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці

На пачатку XII ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя княствы і феадальныя рэспублікі. У гэты перыяд Кіеўская Русь ужо не ўяўляла сабой адзінага палітычнага цэлага і складалася з шэрага асобных зямель - княжанняў. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў.

Працэс палітычнага драблення на пачатку XIII ст. пайшоў яшчэ хутчэй. Адным з першых фактычна незалежных ад Кіева стала Полацкае княства.

Свайго апагея барацьба паміж кіеўскімі Яраславічамі (нашчадкамі Яраслава Мудрага) і полацкімі Ізяславічамі (нашчадкамі Уладзіміра і Рагнеды, Рагвалодавымі ўнукамі) дасягнула ў перыяд княжання Усяслава (1044 - 1101). Летапісы паведамляюць, што князь шмат працаваў дзеля дабрабыту Полацкай зямлі, забываючыся пра сон і адпачынак. Пра яго ўжо пры жыцці складалася мноства легенд і паданняў. Летапісы апавядаюць пра тое, што Усяслаў быў чарадзеем і мог перабягаць шэрым ваўком сотні вёрстаў. Хадзіла паданне, што ён і нарадзіўся ад чарадзейства з асобнай радзімай адзнакай, ад якой быццам бы залежала ўся яго незвычайная сіла. Каб "чарадзейны знак" не кідаўся людзям у вочы, князь заўсёды насіў на галаве павязку. Чарадзеем малюе Усяслава і аўтар "Слова пра паход Ігаравы".

Пакуль быў яшчэ жывы Яраслаў Мудры, Усяслаў не думаў аб аддзяленні Полацкага княства ад Кіеўшчыны. Пасля яго смерці (1054) кіеўскі прастол заняў старэйшы сын Ізяслаў, тытулаваны на вялікага князя, чарнігаўскі - Святаслаў, пераяслаўскі - Усевалад. Напачатку і з імі Усяслаў жыў у згодзе, нават прымаў удзел у сумесных паходах паўднёвых князёў супраць полаўцаў, якія ўвесь час пагражалі Кіеву. Так доўжылася да 60-х гадоў XI ст. 3 гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.

У 1065 г. Усяслаў аблажыў Пскоў, а ў наступным годзе ўзяў Ноўгарад, забраўшы як вайсковы здабытак царкоўную маёмасць з Сафійскага сабора. У адказ тры браты — Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад - аб'ядналіся і выступілі супраць Усяслава. Першым горадам, які апынуўся на іх шляху, быў Мінск. Горад быў абложаны і ўзяты. Кіеўскія князі павялі свае войскі далей па р.Нямізе і тут сустрэліся з войскамі Усяслава. Маленькая рэчка 3 сакавіка 1067 г. "бачыла" на сваіх берагах страшную бітву. Аўтар "Слова пра паход Ігаравы" пісаў: "На Немизе снопы стелют головами, молотят цепами булатными, на току жизнь кладут, веют душу от тела. Немигауския кровавые бераги не житом были посеяны, а костьми сынов русских". Рэчкі Нямігі цяпер няма. Па яе рэчышчы праходзіць вуліца Няміга ў Мінску.

Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго, адвезлі ў Кіеў і пасадзілі ў вязніцу. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі.

Далей падзеі разгортваліся наступным чынам. Пазбаўлены кіеўскага прастола, Ізяслаў звярнуўся за дапамогай да польскага караля Баляслава; апошні з войскамі з'явіўся пад Кіевам. Насустрач яму выступіў Усяслаў з кіеўскім апалчэннем. Сярод кіяўлян была, відаць, нейкая нязгода. Не жадаючы ўблытвацца ў няпэўную справу, князь-чарадзей кінуў войска і сярод ночы ўцёк на радзіму — у Полацк. Феадальныя ўсобіцы працягваліся. 3 канца 70-х гадоў XI ст. у барацьбу з полацкімі князямі ўключыўся Уладзімір Манамах. У яе выніку моцна пацярпелі полацкія гарады: у 1078 г. - Лагойск, Лукомль, Друцк, а каля 1084 г. - Мінск. Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі (іх было 6), якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З'явіўся шэраг асобных княстваў: Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Стрэжаўскае, Гарадзецкае. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найважнейшым палітычным цэнтрам.

У XII ст. вялікае значэнне набывае Мінскае княства. Першы мінскі князь Глеб Усяславіч у 1116 г. захапіў частку тэрыторыі дрыгавічоў. Уладзімір Манамах разам з чарнігаўскім, смаленскім, пераяслаўскім князямі пачаў паход на Мінскае і Друцкае княствы. Оршу і Копысь

Манамах перадаў Смаленску. У 1119 г. яму ўдалося захапіць Мінск і на некаторы час прылучыць да велікакняжацкіх уладанняў. Паланёны Глеб Усяславіч быў адпраўлены ў Кіеў.

У сярэдзіне XII ст. спробу аб'яднаць Мінскае і Полацкае княствы зрабіў мінскі князь Расціслаў Глебавіч, запрошаны полацкім вечам на княжанне ў Полацк. Свайго князя Рагвалода палачане адправілі ў Мінск, дзе яго ўтрымлівалі ў "вялікае патрэбе". Але Рагвалод здолеў уцячы, яму ўдалося вярнуць сабе Друцк. У самім Полацку ўспыхнуў мяцеж гараджан супраць Расціслава і яго людзей. Даведаўшыся пра змову, Расціслаў уцёк у Мінск, а палачане зноў паклікалі да сябе Рагвалода. Вайна паміж Расціславам і Рагвалодам не прывяла да перамогі ніводнага з іх, аб'яднаць княствы не ўдалося.

У сучаснай гістарычнай літаратуры выказваюцца новыя погляды па пытаннях феадальнай раздробленасці. Так, М.Ермаловіч лічыць, што раз'яднанасць беларускіх, у прыватнасці полацкіх, зямель у XIII ст. не трэба перабольшваць, што феадальная раздробленасць, якая была вынікам феадальнага спосабу вытворчасці, з'явілася на той час не толькі заканамерным, але і прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Справа ў тым, што ў нетрах самой феадальнай раздробленасці выспявалі ўмовы для ўмацавання беларускіх зямель. Ствараліся лепшыя магчымасці для асваення зямель і прыродных рэсурсаў, росту гарадоў, развіцця земляробства і рамёстваў. А гэта садзейнічала таварнай вытворчасці, вяло да эканамічнага і палітычнага збліжэння паасобных зямель. У якасці прыкладу Ермаловіч прыводзіць Полацкую зямлю. "Менавіта ў Полацкай зямлі, - сцвярджае ён, - раней пачаўся працэс феадальнай раздробленасці, ён раней і закончыўся" (Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1991. С. 11).

Тэндэнцыя да збліжэння з іншымі беларускімі землямі назіралася таксама ў Турава-Пінскім княстве. 1 хоць на тэрыторыі Турава-Пінскай зямлі пасля яе выхаду з-пад уплыву Кіева (1158) узнік шэраг асобных удзелаў, князі іх дзейнічалі згуртавана. У пачатку XIII ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш і больш звязвае свой лёс з Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага — галіцка-валынскіх князёў. Аб гэтым сведчыць тое, што ў 1228 г. новагародцы ўдзельнічалі на баку Расціслава Пінскага ў яго барацьбе з Данілам Галіцкім.

Аб росце згуртаванасці, а не раздробленасці беларускіх зямель сведчыць, на думку М.Ермаловіча, узвышэнне Новагародскай зямлі, на долю якой "выпала гістарычная роля стаць у другой палове XIII ст. ядром аб'яднання беларускіх і балцка-літоўскіх зямель у адзіную дзяржаву".

Да сярэдзіны XIII ст. Новагародская зямля дасягнула высокага эканамічнага і культурнага развіцця. Гэтаму садзейнічаў шэраг прычын. Тут было добра развіта земляробства. Тут выплаўлялася жалеза і была наладжана вытворчасць разнастайных вырабаў, з яго апрацоўваліся каляровыя і каштоўныя металы. Існавалі ганчарнае, кастарэзнае і іншыя рамёствы. Па насычанасці жалезнымі знаходкамі Новагародак быў адным з самых багатых у гэтых адносінах гарадоў (Гуревич Ф.Д. Древннй Новогрудок. Л., 1981. С. 138 - 139 ). Новагародак меў шырокія знешнія сувязі. Ён вёў ажыўлены гандаль з паўднёварускімі гарадамі, Прыбалтыкай і Полылчай, Візантыяй і Блізкім'Усходам. На Новагародскай зямлі было шмат гарадоў: Слонім, Ваўкавыск, Гродна, Зэльва, Свіслач і інш. Гэтыя гарады з'яўляліся цэнтрамі асобных удзелаў. Аднак усе яны аб'ядноўваліся вакол Новагародка. Летапісы, адзначае М.Ермаловіч, не зарэгістравалі ніводнага выпадку міжусобнай барацьбы князёў Новагародскай зямлі. Так што няма падстаў гаварыць аб феадальнай раздробленасці на гэтай зямлі.

Адначасова тут ва ўмовах скрыжавання этнічна разнастайнага насельніцтва фарміравалася новая арыгінальная культура. Археолаг Ф.Д.Гурэвіч піша, што ў ёй дзівосна перапляталіся мясцовыя, паўднёвыя і заходнія рысы, але дамінавала ўсходнеславянская культура. Магчыма, што менавіта ў гэтых умовах былі закладзены першаасновы беларускай народнасці. Яшчэ больш смелыя высновы робіць М.Ермаловіч. Ён піша, што ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перайшоў з Полацка ў Новагародак, які "стаў асяродкам зараджэння новай дзяржаўнасці". Гэтыя высновы з'яўляюцца дыскусійнымі. 3 імі нельга пагадзіцца цалкам. Але наяўнасць розных пунктаў гледжання па такіх актуальных пытаннях садзейнічае па-глыбленаму вывучэнню нашай мінуўшчыны.




1. за моей взглянув спины Он не тревожа тишины Померк в озёрном отражении И в разум мой впечатал след
2. нибудь из стоявших на полке книг пролистать пару страниц и опять отключиться
3. Тема- Транспортные и погрузочноразгрузочные работы Вопросы- 1
4. Устройство асинхронных электродвигателей с фазным ротором Основными частями любого асинхронного двигат
5. 31- Саая Алтынай Проверила- Анопченко Л
6.  Общие определения Законы подобия и коррелированные проблема масштабирования представляют особый ин
7. дневный срок который может быть продлен по уважительным причинам
8. Отчет по лабораторной работе ’2 по курсу Системы Искусственного Интеллекта Исполни.html
9. Конституционное право- адвокатура и прокуратура.html
10. положившая начало формированию системы подготовки инженерных и технических кадров для Российской армии
11. реферат дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата технічних наук Харків ~6
12. Непосредственно для блюда нам понадобится 700 г тушек кальмаров 5 куриных яиц 1 головка репчатого лука 130 г тв
13. а На памылкі не звяртаць увагідрукавалася хутка
14. наличие определенного количества трудоспособного населения не имеющего постоянного места работы это объе
15.  Какие вы знаете команды инструменты методы для имитации - изменения - создания световых эффектов на изобра
16. Пересветов против их Кочубеев считает он проиграем навсегда
17. Политико-правовое учение ЖЖ Руссо
18. Дипломная работа- Теоретичні основи формування ціннісних орієнтацій молодших школярів
19. РЕФЕРАТИВНОИССЛЕДОВАТЕЛЬСКАЯ РАБОТА Журнал путей сообщения цель и причины издания По дисци
20. ДЕЛЬФИНЯТА Интегрированное занятие по краеведению подготовительная к школе группа Г