У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Сучасная беларуская мова

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2015-07-10

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 7.3.2025

В.А. Горбач, А. Р. Хромчанка

СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ МОВА

ПРАКТЫКУМ

Мінск

БДУ

2012


АД АЎТАРАЎ

Вучэбна-метадычны  дапаможнік “Сучасная беларуская мова. Практыкум” уключае ў сябе раздзелы: “Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Складападзел. Прасодыка.  Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія. Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне” і прызначаецца для студэнтаў спецыяльнасці “Літаратурная работа” Інстытута журналістыкі ў якасці практычнага дапаможніка для замацавання тэарэтычных ведаў па асноўных пытаннях названых вышэй раздзелаў  сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Структура комплекса, яго аб’ём, змест практычных заданняў і заданняў тэставага кантролю вызначаюцца вучэбным планам і тыпавой праграмай па сучаснай беларускай мове (2008). Задачы выдання – замацаванне і паглыбленне тэарэтычных ведаў, авалоданне нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы з улікам зменаў паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, развіццё навыкаў аналізу моўных фактаў і рэдактарскай ацэнкі іх.

Кожны раздзел дапаможніка пачынаецца з пераліку ключавых паняццяў і асноўных пытанняў, неабходных для засваення тэарэтычнага курса, якія метадычна вызначаюць кірунак працы студэнта і выкладчыка. Фармулёўка заданняў, а таксама змест практычнага матэрыялу арыентаваныя на развіццё вуснага  і пісьмовага маўлення студэнтаў, выпрацоўку ў іх умення параўнальнага аналізу фанетычных, арфаграфічных, лексічных і інш. з’яў у славянскіх мовах і выяўлення на гэтым фоне спецыфікі роднай мовы; на фарміраванне маўленчай кампетэнтнасці носьбіта мовы на прадуктыўную вытворчасць ім тэкстаў у адпаведнасці з камунікатыўнай зададзенасцю і жанравай спецыфікай; на ўсведамленне мовы як базы для лінгвістычнай арганізацыі публіцыстычнага твора, што непасрэдна звязана з развіццём і ўдасканаленнем прафесійнага майстэрства.

Метадычны і навуковы апарат практыкума адпавядае тыпавой праграме  па “Сучаснай беларускай мове”. Фактычны матэрыял для заданняў  узяты з тэкстаў сучасных СМІ, мастацкай і навуковай літаратуры, лексікаграфічных прац, а таксама фальклорных і дыялектных запісаў.

Вучэбна-метадычны дапаможнік “Сучасная беларуская мова. Практыкум”  можа быць выкарыстаны для выкладання на іншых спецыяльнасцях журналісцкага профілю, а таксама на розных факультэтах вышэйшых навучальных устаноў, дзе вывучаецца беларуская мова.

УВОДЗІНЫ. КЛАСІФІКАЦЫЯ МОЎ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1. Мова як найважнейшы складнік прафесійнай падрыхтоўкі журналістаў.

2. Тэндэнцыі і заканамернасці развіцця беларускай літаратурнай мовы.

3. Паняцце пра сучасную беларускую літаратурную мову як найвышэйшую      форму праяўлення нацыянальнай культуры.

4. Месца беларускай мовы на лінгвістычнай карце свету.

5. Сучасная беларуская мова як прадмет вывучэння.

6. Мова і маўленне. Функцыі мовы.

Ключавыя паняцці: мова, тэкставая дзейнасць журналіста; экстра- і інтралінгвістычныя фактары развіцця мовы; літаратурная мова (вусная і пісьмовая); дыялектная мова; унармаванасць, кадыфікаванасць, поліфункцыянальнасць мовы;  білінгвізм; інтэрферэнцыя; індаеўрапейская прамова, групы славянскіх моў (усходнеславянская, заходнеславянская і паўднёваславянская); мова і маўленне; функцыі мовы.

Заданне 1.  Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне на адну з тэм:

1. Традыцыйныя і сучасныя гіпотэзы аб паходжанні мовы.

2. Погляды беларускіх вучоных на тэорыю ўзаемасувязі мовы і мыслення, мовы і маўлення.

3. Рэалізацыя функцый мовы ў публіцыстычных тэкстах (на прыкладзе газетнага матэрыялу).

4. Беларуская мова - найважнейшы элемент беларускай нацыянальнай культуры.

5. Праблемы білінгвізму ў Беларусі.

6. Захаванне нацыянальных моў ва ўмовах  сусветнай глабалізацыі культур.

Заданне 2. Прааналізуйце словы, пададзеныя ў табліцу. Знайдзіце фанетычныя і лексічныя адпаведнікі ў розных індаеўрапейскіх мовах.

Беларуская мова

Руская

мова

Літоўская

мова

Грэчаская

Мова

Французск. мова

Англійск мова

Нямецкая мова

 

маці

мать

mote

 

metēr

мère

mother

Mutter

сястра

 сестра

sesuõ

    

 --

 

soeur

sister

Schwester

   дзве

  две

   dvì

Dyo

deux

two

zwei

     сто

  сто

simtas

Hekaton

cent

hundred

       Hundert

         я

      я

     as

Ego

je

     i

ich

     нос

 нос

nosis

--

nez

nose

Nase

Заданне 3. Якія функцыі мовы ўвасоблены ў тэкстах?

1. Хлеб. Пшанічны, як на поўдні, у нас пякуць рэдка. Беларус любіць чорны хлеб і сумуе па ім, трапіўшы туды, дзе яго няма. Так што хлеб у нас жытні, вельмі духмяны. Пякуць яго на паду, на капусных або кляновых лісцях, а пасля, спрыснуты вадою, астывае хлеб пад ручніком, напаўняючы хату найлепшым у свеце пахам. Няма нічога смачней, як адрэзаць гарачую лусту, густа пасаліць яе і з’есці.

Дарэчы, ад хлеба і вылячэнне. У незапамятныя часы беларус заўважыў, што плесня, якая ўтвараецца ў дзежцы на рошчыне летам,  у гарачую пару, калі хлеб не пякуць,  загойвае нават раны, ад якіх вось-вось пачнецца гангрэна. Колькі трэба было ісці чалавецтву, пакуль яно вынайшла пеніцылін (У. Караткевіч).

2. Дзяды – народная рытуальная вячэра і ўшанаванне памяці памерлых родзічаў. Дзядамі называлі дзень, калі адбываўся абрад, і нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі. Паходзяць Дзяды ад дахрысціянскага ўсходнеславянскага звычаю трызны, звязанага з культам продкаў. Пазней абрад ускладніўся напластаваннем хрысціянскага культу.

 Продкі нашы верылі, што нішто не сыходзіць у нябыт: памерлы чалавек не знікае бясследна, а, скінуўшы сваё зямное аблічча, увасабляецца ў тонкую бясцелую субстанцыю – душу, якая падпарадкоўваецца законам іншага свету і, тым не менш, канчаткова не парывае сувязяў са светам жывых. Вось чаму Дзяды па сутнасці былі накіраваны на збліжэнне зямной сферы з тагасветнай, на ўстанаўленне паміж імі добразычлівых адносінаў( Г. Граблюк).

3. Мы былі ў добрым настроі: на юшку рыбы налавілі, хацелася каля агню пагаварыць, падумаць, памарыць. Патрэсквала сухое галлё, час ад часу ўзвіваліся языкі полымя, разразаючы цемень, навокал мігцелі цені.

Ну і абмялеў Нёман. Проста не пазнаць ракі,  загаварыў Корань.  Гэтак лясы спляжылі! Быў я сёння на сваёй радзіме. Там, дзе раней шумела пушча, цяпер усё гола, хоць у бубен бі.

А вы хіба з гэтых мясцін?  спытаў я.

Родам я з вёскі Каласовічы. Недалёка ад нас і пачынаецца славутая рака,  адказаў Мірон Андрэевіч і, крыху памаўчаўшы, дадаў:  Дзе б я ні быў, я часта з замілаваннем успамінаў сваю радзіму, тыя сцежкі, дзе вучыўся хадзіць. Па-мойму, толькі той, хто па-сапраўднаму любіць радзіму, свой народ, сваю культуру і мову, якой яго навучыла маці, можа быць сапраўдным чалавекам (І. Гурскі).

Заданне 4. Прачытайце верш. Знайдзіце адзінкі з агульнымі фанетычнымі, лексічнымі, марфалагічнымі рысамі ў  беларускай і рускай мовах.

Няўжо –  у нябыт,

І не мінуць нябыту?

Няўжо нам лёс

Прызначаны санскрыту?

Шумела хваляй,

Гаманіла мова –

Сышла ў зямлю,

Каб стаць падземным морам;

І толькі ціха

З-пад напластавання

Стагоддзяў скамянелых

Дзесь крынічыць

Жывым струменем,

Чыстым, таямнічым,

Знямелай мовы

Сумнае паданне.

(А. Русецкі)

Заданне 5. Прачытайце сказы, выпішыце беларускія словы, гукавая абалонка якіх адрозніваецца ад адпаведнай у рускай і ўкраінскай мовах. Растлумачце іх значэнні пры дапамозе тлумачальнага слоўніка.

Поўдзень, або Палессе дарэмна лічаць адной суцэльнай забалочанай нізінай. Ёсць, вядома, і гэта. Некаторыя балоты цягнуцца на дзесяткі кіламетраў і толькі сям-там вытыркаюцца з іх “выспы”, гэта значыць, астравы, парослыя першабытным лесам. Калісьці на такія астравы можна было прайсці толькі ў люты мароз або вялікую засуш. Калі наступала раптоўная адліга або ішлі залевы, то чалавек, які зайшоў на выспу, мог застацца там і на год і на два. На пачатку 19 ст. была засуш. Некалькі паляўнічых зайшлі на адну такую выспу і ўбачылі на ёй зрубы, сляды зямлянак, а на галіне дуба вялікі звон, што аж урос верхавінаю ў дрэва. Выявілася, што жыхары бліжэйшай вёскі хаваліся тут ад шведаў. Пасля зарадзілі дажджы. Людзям удалося выбрацца, а маёмасць засталася. Звон правісеў на дубе больш за сто год (У. Караткевіч).

Заданне 6. Прачытайце ўрывак з працы Б. А. Плотнікава “Унутраныя прычыны абмежаванага выкарыстання беларускай літаратурнай мовы ”. Якую праблему ўздымае аўтар? Як трасянка ўплывае на маўленне журналістаў? Прывядзіце прыклады з уласных назіранняў.

Літаратурная і гутарковая разнавіднасці нацыянальнай мовы, што існавалі на працягу стагоддзяў у выглядзе своеасаблівага білінгвізму, праз сістэму ўсеагульнай адукацыі, сродкі масавай камунікацыі, прыгожае пісьменства і інш. істотна  зблізіліся ва ўсіх славян. Такім чынам стваралася масавая мова вусных зносін, што з’яўляецца варыянтам адзінай нацыянальнай мовы, хаця, натуральна, у кожнай славянскай краіне яна мае свае адметныя рысы, якімі ў той або іншай ступені адрозніваецца ад літаратурнай мовы. Так рускае гутарковае маўленне, нягледзячы на тое, што яно характарызуецца свабоднымі, нязмушанымі адносінамі да літаратурнай нормы, шырокім выкарыстаннем усемагчымых скарачэнняў слоў і сказаў, актыўнай словатворчасцю, асаблівай інтанацыяй, вялікай варыянтнасцю намінатыўных сродкаў, моцнай залежнасцю ад сітуацыі зносін і г. д., разглядаецца сучаснымі рускімі лінгвістамі нават не як асобны стыль агульнанароднай мовы, а як спецыфічная разнавіднасць літаратурнай мовы.

На Беларусі сродкам вуснай камунікацыі пастаянна служылі або розныя дыялекты ў сельскай мясцовасці, або беларуска-польская ці апошнія стагоддзі беларуска-руская сумесь, так званая трасянка. У адрозненне ад іншых славянскіх краін на Беларусі ўсталяваўся ў якасці агульнага вуснага камунікатыўнага сродку не варыянт літаратурнай мовы і не разнавіднасць нацыянальнай мовы, а стыхійны гібрыд дзвюх розных моў, прычым не літаратурных, а розных беларускіх гаворак (часам толькі іх фанетычных рыс у адукаваных людзей) і рускай літаратурнай мовы, колькасць якіх увесь час пашыраецца шляхам суцэльнай русіфікацыі і асіміляцыі перадусім гарадскога насельніцтва. Атрыманая трасянка не можа характарызавацца станоўчымі ацэнкамі і азначэннямі  ні з боку мілагучнасці, ні з боку свайго прэстыжу. Негатыўныя якасці трасянкі аўтаматычна пераносяцца і на беларускую літаратурную мову, што не спрыяе яе паўсюднаму ўкараненню і выкарыстанню.

За трасянкай, хаця і стыхійна, практычна замацоўваецца статус пашыранага сродку вусных зносін, што робіць малавыніковай барацьбу за культуру беларускага літаратурнага маўлення ці, адпаведна, рускага літаратурнага маўлення. Больш таго, афіцыйнае выкарыстанне дзвюх моў, як паказвае вопыт Ірландыі, дзе побач з ірландскай была абвешчана дзяржаўнай і англійская мова, можа прывесці да поўнага заняпаду беларускай мовы, як гэта сталася з ірландскай мовай (адна з кельцкіх моў), якая амаль цалкам выцеснена са свайго ўжытку больш магутнай англійскай мовай.

Гл.: Плотнікаў, Б. А. Унутраныя прычыны абмежаванага выкарыстання беларускай літаратурнай мовы / Б. А. Плотнікаў // Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў. – Мінск, 1999. – С. 96 - 105.

 

Заданне 7. Пазнаёмцеся з ўрыўкам з прадмовы Ф. Скарыны да Кнігі Быцця, паспрабуйце знайсці ў ім беларускія народна-гутарковыя фанетычныя элементы:

Потреба теж ведати, иже со всих книг Ветхаго Закону сие книги: Бытья, и початок и конець Книг Езехииля-пророка, а ПЬсни песнем Саломона-царя – суть трудны ко зрозумению.Прото ж и Евреи людем младым пред тридесетма леты не давали их чести. Для великих таин, еже замыкають в собЬ книги сие, понеже суть над розум людскый. Кто убо от филозофов могъ поразумети, абы господь бог словом своим с ни з чего сотворил вся видимая и невидимая, старейшине их Аристотелю, глаголющу: “З ни с чего ничто же бысть”.

Заданне 8. Для якіх гаворак характэрны ўрыўкі пісьмова занатаванага маўлення? Адзначце дыялектныя асаблівасці.

1.Перадавала радзіва*, што будзе дождж пасля абеду, але радзіва не заўсёды гавора праўду. Вось як вол паложа хвост на сьпіну, дык дождж будзя напэўна

2.Даўней у нас у ваднаго было  пятнаццацера дзяцей, а адна – дваццаць пяць штук мела. Дзевяць раз па двое нарадзіла і сем раз па аднаму. Гэта не анегдот, а праўда.

У хаце былі ад сцяны да сцяны зроблены шырокія полкі з дошкаў, на іх наслана саломы. І прыкрыцца, бывала, не было чым. Зложыць іх маці ў два рады – мітусь на мітусь, спаць паложыць, а сама тады становіцца на каленкі і мрліцца: “Божа высокі, падзілі іх са мной папалам, аблегчы мяне”. Во такую страшную малітву шаптала.

А ж усе павырасталі. Самаму маладзейшаму было пятнаццаць  гадоў, як сталі мерці адзін за другім дзеці. У гадоў дзевятнаццаць, дваццаць пяць уміралі. Засталося шасцёра – тры дачкі і тры сыны. Дочкі ўсе замуж зашлі. Два сыны з’ехалі. І астаўся олькі адзін сын, ён і пахаваў маці, якая ўсіх перажыла. 

3.На вайну ён падаўсё, ні старым здаўсё, а што сорак пяць лет. Потум прыехалі купляць ужэ іх, выбіраць, каторыя раняныя, ту да раняных, а каторыя здаровыя… яго выбралі сінітарам.

4.Казаў Юзік Андручкаў, шту ён спаў ў гумне, кавалерам як быў. А потум нешто як насело на яго і ён ўцёк. Потум яму прас сон сказало, што ні йдзі сюды, Ні пашоў ў гумно. А потум сказаў, што да аднаго чалавека прышоў чорт, аля ў панскум відзі, капалішэ і адзеты здатно …

 (запіс А. Хромчанкі)

*Патлумачце сучаснае напісанне гэтага слова. Чаму яно з’яўляецца выключэннем?

Заданне 9. Вызначце прыналежнасць слоў да пэўнай групы беларускіх гаворак.

[Ныга / выда / в’існа / з’імл’а / н’ісла / р’ат / пр’ама / бур’ак / ідз’эц’ / б’арэц’ / малый / тэй / р’ідавый / стуол / вуол / л’іэс / п’іеч / с’іэно / хл’іэп / міот / воўча / дружа / мамо / ідом / н’асом / памыўса / чытаты / нос’іты / нова хата / проўда / уз’оў / доў / ходз’а / нос’а / роб’а]

Заданне 10. У сучасных публіцыстычных тэкстах паспрабуйце знайсці марфалагічныя і лексічныя дыялектызмы, а таксама фразеалагізмы, у выкарыстанні якіх парушаны моўныя нормы.

Заданне 11. Прачытайце ўрывак з артыкула А. А. Лукашанца “Беларуская мова і беларускае мовазнаўства ў пачатку XXI стагоддзя”. Зрабіце высновы пра ролю беларускай мовы ў сучасным грамадстве.

Беларуская мова – нацыянальная мова беларусаў, мова тытульнай нацыі нашай краіны ўвайшла ў XXІ стагоддзе як дзяржаўная мова незалежнай Рэспублікі Беларусь, высокаразвітая літаратурная мова з багатым слоўнікавым складам і сістэмай норм, якая здольна паспяхова абслугоўваць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства. Яна застаецца важнейшым элементам беларускай нацыянальнай культуры, а таксама сімвалам нацыянальнай свядомасці і ідэнтыфікацыі. Разам з тым у новае тысячагоддзе беларуская мова ўступіла з цэлым комплексам праблем, якія тычацца як яе месца і ролі ў сучасным грамадстве, так і стану яе літаратурных норм, ацэнак перспектыў далейшага развіцця яе сістэмы і існавання ў грамадстве. Такое неадназначнае становішча беларускай мовы абумоўлена перш за ўсё асаблівасцямі фарміравання слоўнікавага складу і станаўлення літаратурных норм беларускай мовы ў XX стагоддзі, характарам і дынамікай моўнай сітуацыі ў нашай краіне і месцам у ёй менавіта беларускай мовы, тымі супярэчлівымі тэндэнцыямі і працэсамі, якія вызначылі развіццё і функцыянаванне беларускай мовы ў апошняе дзесяцігоддзе мінулага стагоддзя і, як уяўляецца, будуць вызначаць яе развіццё і месца ў камунікатыўнай і культурнай прасторы беларусаў на бліжэйшую перспектыву.

Каб правільна зразумець складанае становішча беларускай мовы ў сучасным грамадстве, трэба ясна ўсведамляць, што на працягу ўсяго мінулага стагоддзя беларуская мова функцыянавала і развівалася выключна ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя, ва ўмовах канкурэнцыі з другой больш магутнай у камунікатыўных адносінах мовай. Больш таго, сам працэс станаўлення і замацавання літаратурных норм беларускай мовы ў XX стагоддзі адбыўся пад моцным уздзеяннем сістэм суседніх рускай і польскай моў. Апошняе ў сваю чаргу  надзвычай абвастрыла менавіта пурыстычныя памкненні, звязаныя з тэндэнцыямі адштурхоўвання і збліжэння, якія ў розныя перыяды па-рознаму праяўляліся ў адносінах да рускай і польскай моў. Усё гэта наклала адбітак не толькі на характар і асаблівасці саміх моўных працэсаў, але і на іх грамадскую ацэнку. У выніку ў шэрагу выпадкаў пад уплывам фактараў галоўным чынам нелінгвістычнага парадку сёння назіраюцца дыяметральна процілеглыя ацэнкі адных і тых жа аб’ектыўных моўных фактаў, розныя погляды на літаратурную норму і яе межы.

Тым не менш абсалютна відавочна (і гэта трэба выразна ўсведамляць), што сістэма нацыянальнай беларускай мовы на працягу ўсяго мінулага стагоддзя паслядоўна, дынамічна і інтэнсіўна развівалася. Толькі за адно стагоддзе беларуская мова прайшла шлях ад пачатковага этапу фарміравання літаратурных норм да высокаразвітай літаратурнай мовы з шырокім інфармацыйным патэнцыялам, да мовы, якая здольна паспяхова абслугоўваць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства…

Гл.: Лукашанец, А. А. Беларуская мова і беларускае мовазнаўства ў пачатку XXI стагоддзя. Праблемы і перспектывы / А. А. Лукашанец // Роднае слова. №8. – Мінск, 2005. – С. 122 – 133.

Заданне 12. Пазнаёмцеся з урыўкам з артыкула В. І. Іўчанкава “СМІ ў сітуацыі білінгвізму”. Якую праблему ўздымае аўтар? Выкажыце свае меркаванні.

Мова сродкаў масавай інфармацыі з’яўляецца наглядным адлюстраваннем функцыянавання роднай і рускай мовы на тэрыторыі нашай рэспублікі. Таму надзвычай важна  сёння вызначыць дывергентныя характарыстыкі бліскароднасных моў, праяўленне іх у маўленчых канструкцыях публіцыстычных тэкстаў, паказаць гістарычную абумоўленасць канвергентнасці моўных фактаў. З гэтага выходзіць неабходнасць строгай дыферэнцыяцыі перыядаў існавання літаратурных, унармаваных моў беларускага і рускага народаў. Дзве формы існавання мовы – вусная і пісьмовая – заключаюць у функцыянаванні абавязковае ўзаемадзеянне. Бо нельга ўявіць сабе паўнацэнную рэалізацыю асноўнай, камунікатыўнай функцыі мовы, якая фарміруецца і развіваецца натуральным ходам, без такога ўзаемадзеяння. Вусная форма існавання мовы мае сваю спецыфіку ў перадачы інфармацыі, звязаную не толькі з інтралінгвістычнымі ўласцівасцямі і заканамернасцямі, а з праяўленнем у маўленні паралінгвістычных параметраў. Разам з тым на кожным моўным узроўні адчувальна выглядае выразнасць вуснага маўлення, якое больш інтэнсіўна  падпарадкуецца так званай тэорыі эканоміі маўленчых намаганняў.

Экстралінгвістычны ўплыў на беларускую мову яскрава выражаўся ў заняпадныя часы яе існавання. Такім чынам была парушана ўзаемасувязь паміж вуснай формай існавання мовы і пісьмовай, якая падлягала амаль на працягу двух стагоддзяў забароне. З гэтым звязана  тое, што вусная форма існавання беларускай мовы не мела стрымліваючага фактару (як  гэта вынікае  з натуральнага  і абавязковага ўзаемадзеяння  дзвюх формаў існавання  моў) для свайго паступовага развіцця.  Вось чаму традыцыя канструявання маўленчых сітуацый у беларускіх тэкстах  (у публіцыстычных) значна адрозніваецца  набліжанасцю  да вуснага маўлення (адсюль маюць месца дыскусіі сучаснікаў пра перакладныя антыноміі і калькаванне ў першую чаргу афіцыйна-справавых тэкстаў, якія на газетнай паласе займаюць значнае месца). Такі стан – выразная адметнасць функцыянавання сучаснай беларускай літаратурнай мовы, што павінны добра ўсведамляць яе носьбіты. Выражэнне такой спецыфікі знаходзім у мастацкіх і публіцыстычных тэкстах.

Ва ўмовах функцыянавання дзвюх блізкароднасных моў маецца відавочная небяспека ўзаемапранікненняў у маўленчай і, у меншай ступені, моўнай сістэмах. Інтэрферэнцыя стала распаўсюджанай з’явай у рускамоўных беларускіх выданнях, праяўленне якой зніжае маўленчую культуру. Пераадоленне    інтэрферэнтных уплываў патрабуе ведання і захоўвання імператыўных нормаў беларускай і рускай моў. Часта гэта закранае не толькі лексічныя ці граматычныя рэсурсы, а словаўтваральныя, накшталт вызначэння семантыкі марфем.

Словаўтваральнае значэнне марфемы – адзін са структурных кампанентаў сігніфікацыі слова. Яно абстрагавана і патрабуе для свайго вызначэння шматлікіх аналогій, дзе выступае ў якасці “канструктарскага матэрыялу”. Наяўнасць у адной з моў у рамках граматычнай формы некалькіх марфем прыводзіць да кантамініравання іх з марфемамі другой мовы. Так, у сінтагматычным размяшчэнні канструкцыі справа-здачная-выбарная кампанія (“Звязда”) відавочнай з’яўляецца кантамінацыя марфем -н- і -ч-, якія існуюць у беларускай мове, і толькі адна з іх нарматыўна адпавядае маўленчай сітуацыі – справаздачна-выбарчая кампанія (параўн.: отчетно-выборная кампания и выборный орган, выборная должность – выбарчы орган, выбарчая пасада).

Са з’яўленнем двухмоўных газет (“Народная газета”, “Рэспубліка”) мяняецца псіхалогія ўспрымання інфармацыі, што залежыць ад моўнай арыентацыі, лінгвастылістычнай кампетэнтнасці рэцыпіента. Таму важным ўяўляецца захаванне не толькі імператыўных нормаў, але і арыентацыя (скіраваная на вызначаныя тэндэнцыі, заканамернасці мовы) на прэвалюючы варыянт, які дапускае дыспазітыўная норма. Выбар варыянта ў норме – праблема надзвычай складаная. Вырашэнне яе патрабуе шырокага аналітычнага апісання ў дыяхраніі моўнай тэндэнцыі, якая можа стаць прадвеснікам пэўнай заканамернасці. На старонках газет і часопісаў сёння заўважаюцца варыянты, якія могуць сустракацца ў адной газетнай калонцы, што прыводзіць не да ўсталявання “перамогі” аднаго з іх, як гэта патрабуе натуральны ход развіцця мовы, а да далейшага іх суіснавання.

У рэспубліканскім друку паўстала і пашыраецца праблема выкарыстання запазычаных слоў, у тым ліку некаторых ужо ўсталяваных у моўную практыку русізмаў. Каб паспяхова пазбегнуць інтэрферэнтнага ўплыву, распаўсюджвання запазычанняў-лексем, важна прыкласці намаганні па аднаўленні скарбніцы, што ўкладзена ў слоўніках І. Насовіча, В. Ластоўскага, М. Байкова, С. Некрашэвіча,         М. Гарэцкага. Аднаўляць не навобмацак, а творча перапрацоўваючы здабыткі, шукаючы шляхі аптымальнага выбару слова.

Гл.: Іўчанкаў В. І. Беларускія СМІ ў сітуацыі дзяржаўнага білінгвізму, сучасныя тэндэнцыі развіцця мовы СМІ /  
В. І. Іўчанкаў // Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту. – Мінск, 2003. – С. 44 – 55.

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Да індаеўрапейскай моўнай сям’і належаць групы:

_ а) балтыйская;

_ б) славянская;

_ в) германская;

_ г) раманская;

_ д) іранская;

_ е) венгерская;

_ ё) цюркская.

2. Існаванне праіндаеўрапейскай мовы адносіцца да:

_ а) 4 - 3 тыс. да н. э.;

_ б) 2 - 1 тыс. да н. э.;

_ в) 2 - 3 ст. н. э.

3. Існаванне праславянскай (агульнаславянскай) мовы адносіцца да:

_ а) 3 - 1 тыс. да н. э.;

_ б) 2 - 1 тыс. да н. э.;

_ в) 6 - 7 ст. н. э.

4. Да заходнеславянскай моўнай падгрупы належаць мовы:

_ а) польская;

_ б) чэшская;

_ в) славенская;

_ г) славацкая;

_ д) верхнелужыцкая.

5. Да паўднёваславянскай моўнай падгрупы належаць мовы:

_ а) балгарская;

_ б) македонская;

_ в) славенская;

_ г) славацкая;

_ д) ніжнелужыцкая.

6. У чым спецыфіка выкарыстання царкоўнаславянскай мовы на Беларусі ў старажытны перыяд? (Дайце разгорнуты адказ)

_______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

7. Дзелавая літаратура старабеларускага перыяду (Статуты ВКЛ, Метрыка ВКЛ – 14—17 стст. і інш.) напісана на мове:

_ а) царкоўнаславянскай;

_ б) старабеларускай;

_ в) польскай;

_ д) лацінскай.

8. Беларуская літаратурная мова напрыканцы ХІХ -- пачатку ХХ ст. развівалася на аснове традыцыі:

_ а) царкоўнаславянскай;

_ б) чэшска-польскай;

_ в) народных наворак.

9. Для літаратурнай мовы характэрны:

_ а) нарматыўнасць;

_ б) поліфункцыянальнасць;

_ в) тэрытарыяльная неаднастайнасць;

_ г) наяўнасць 2-х формаў – вуснай і пісьмовай.

10. Асаблівасці паўночна-ўсходняга дыялекту:

_ а) недысімілятыўнае аканне (вада—вадзе—вады);

_ б) гіпермяккі гук р (буряк, дзярець, бярёза);

_ в) націскныя канчаткі прыметнікаў і займеннікаў –эй/ей (тэй, сляпэй, ліхэй).

11. Асаблівасці паўднёва-заходняга дыялекту:

_ а) недысімілятыўнае аканне (вада—вадзе—вады);

_ б) няпоўнае аканне (бацько, мясо, гэто);

_ в) цвёрды гук р (бурак, дзярэ, бяроза).

12. Асаблівасці цэнтральных гаворак:

_ а) дысімілятыўнае аканне (выда, гылава, вісна);

_ б) цвёрды гук р (бурак, дзярэ, бяроза);

_ в) дзеяслоўныя формы 3-й асобы без канцавых гукаў –іць (ходзя, нося, робя).

13. Дапішыце:

Моўная норма – гэта________________________________________________

Кадыфікацыя – гэта_________________________________________________

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1. У чым сутнасць вучэння аб паходжанні мовы і яе ролі ў жыцці грамадства?

2.  Як класіфікуюцца мовы свету паводле генетычных сувязей і будовы?

3. Якія мовы свету адносяцца да флектыўных і якія да аглюцынатыўных?

4. Якія асаблівасці  гістарычнага развіцця і фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы параўнальна з іншымі славянскімі мовамі?

5. У чым сутнасць паняццяў “нацыянальная мова”, “літаратурная мова” і “дыялектная мова”?

6. Як звязана мова з тэкставай дзейнасцю журналіста?

ФАНЕТЫКА. ФАНАЛОГІЯ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1. Фанетыка як раздзел мовазнаўства.

2. Сегментныя і суперсегментныя адзінкі.

3. Гукі беларускай мовы.

4. Акустыка-артыкуляцыйная характарыстыка гукаў.

5. Фанетычныя законы і фанетычныя працэсы беларускай мовы.

6. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў.

7. Фанетычная транскрыпцыя.

8. Фаналогія. Дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы фанем. Сістэма фанем.

9. Моцныя і слабыя пазіцыі гукаў. Навуковая канцэпцыя фанемы МФШ і ЛФШ.

Ключавыя паняцці: фанетыка, гук, фанетычныя адзінкі, сегментныя адзінкі (фраза, сінтагма, фанетычнае слова, склад), суперсегментныя адзінкі (інтанацыя, націск), акустычна-артыкуляцыйная характарыстыка гукаў, кансанантныя і вакальныя гукі, фанетычны закон, фанетычны працэс, пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў, фанетычная транскрыпцыя; фаналогія, фанема, пазіцыя (моцная і слабая), варыянт, варыяцыя, алафон, прыметы фанем (інтэгральныя і дыферэнцыяльныя), архіфанема, гіперфанема, канцэпцыя фанемы.

Заданне 1. Знайдзіце ў тэксце сегментныя (лінейныя) і суперсегментныя (прасадычныя) фанетычныя адзінкі. Падкрэсліце фанетычныя словы, у склад якіх уваходзяць самастойнае і службовае словы.

У з о р:  Наш Край / злажыў даволі ўжо ахвяраў, // каб выпешчанай ўбачыць / свет зары!.. // (Л. Геніюш).— Міжфразавая паўза (//) падзяляе сказ на 2 фразы. Фразы на сінтагмы (/) падзяляюцца інтанацыяй незакончанасці. У сінтагме наш край 2 фанетычныя словы, кожнае аб’яднана слоўным націскам. Фанетычнае слова наш мае адзін склад, аб’яднаны складовым націскам і пад.

1. У Беларусі на царкоўнаславянскай мове пісалі, але яе ніколі не ўжывалі як гутарковую, бо ад самага стварэння яна мела быць моваю царквы без аніякіх камунікацыйных функцый… (П. Вэкслер).

2. Бадай, нічога ў прыродзе не мае такога блізкага падабенства са светам людзей, як лес. Той, хто пасадзіў дрэва на зямлі, жыве сваё жыццё двойчы. (Полымя)

3. Усё перажытае з гадамі згладжваецца ў памяці і здаецца не такое цяжкае і складанае, як яно было на самой справе (Полымя).

Заданне 2. Прачытайце ўрывак з артыкула Л. Ц. Выгоннай “Функцыі сінтагменнага члянення ў беларускай літаратурнай мове”. Знайдзіце ў тэксце  азначэнне паняцця “чляненне маўлення на фразы і сінтагмы”. Выкажыце свае меркаванні.

Не цяжка пераканацца ў тым, што чляненне маўлення на сінтагмы дапамагае ўспрыманню сэнсу фразы. Для гэтага трэба толькі ўявіць, што фраза вымаўлена з чляненнем, неадпаведным яе сэнсу. Напрыклад, такім: Чыясьці згорбленая / маці збірае / шчаўе на лугах.

Незразумелыя межы ўнутры фразы перашкаджаюць яе цэласнаму разуменню. Калі сінтагменныя граніцы не адпавядаюць патрабаванням перадачы сэнсу і калі іх колькасць перавышае неабходную для разумення фразы, тады і сама фраза, як і ў выпадку граматыка-сінтаксічнай неадпаведнасці яе частак, перастае быць фразай і ператвараецца ў бяссэнсавы набор слоў…

Варыятыўнасць сінтагменнага члянення тлумачыцца тым, што яно ўзнікае ў маўленні як сітуацыйна абумоўленая з’ява, і таму яна ў межах аднаго выказвання вызначаецца па-рознаму ў кожным канкрэтным выпадку. Рухомасць сінтагменных граніц, такім чынам, адлюстроўвае рознае асэнсоўванне гаворачым зместу выказвання, а разбіўка на сінтагмы замацоўвае гэта асэнсоўванне.

Гл.: Выгонная Л. Ц. Функцыі сінтагменнага члянення ў беларускай літаратурнай мове / Выгонная Л. Ц. // Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З. І. Бадзевіч і інш. – Мінск, 2005. – С. 5 – 15.

Заданне 3. Ахарактарызуйце зычныя гукі  паводле ўдзелу голасу і шуму, спосабу ўтварэння і месца ўтварэння.

Князю снілася Бацькаўшчына. У снах ён вяртаўся да яе. Раніцай князь сумна паглядаў з вокнаў палат у бок літвінскай мяжы, туды, дзе ляжала зямля бацькоў. Зямля бурштынавых лясоў і крынічнай сінявы азёраў і рэк, старажытных міфаў і паданняў. Зямля, дзе свята верылі ў адухоўленасць нябёсаў, зямлі і водаў, дзе гарэў нязгасны агонь Зніча (В. Чаропка).

Заданне 4. Назавіце зычныя паводле іх характарыстыкі.

а) шумны, заднеязычны, змычны, глухі, цвёрды;

б) шумны, губна-губны, глухі, цвёрды;

в) санорны, губна-губны, змычна-праходны, мяккі;

г) шумны, шчылінны, афрыката, пярэднеязычны, глухі, цвёрды.

Заданне 5. Адзначце словы з  гукам [дз’]:

а) завадзь, маладзік моладзь, адзімаваць, удзел;

б) падзея, адзіны, надземны, медзь, дзядзіна;

в) надзець, падзяліць, падземны, загарадзь, наледзь;

г) надзённы, рэдзька, падземка, адзіхацець, надзея;

д) дзверы, удзірванець, адзвінець, супадзенне, будзьце.

Заданне 6. Адзначце словы з цвёрдым гукам [с]:

 

а) счапіць, смелы, схіл, сцішыцца, смачны;

б) свечка, счараваць, скіба, скала, сліва;

в) спаць, спяваць, схітрыць, счасаць, снедаць;

г) спіца, скардзіцца, скіраваць, спецыяліст, счэрпаць.

Заданне 7. Адзначце словы з гукам [ž]:

Паджылкі, дождж, нараджэнне, дрожджы, хаджу, асуджаць, заладжваць, пэйджар, менеджмент.

Заданне 8. Падкрэсліце ў словах галосныя літары, якія перадаюць        два гукі.

Перыяд, аб’ява, аб’езд, здароўе, маянэз, маёр, В’етнам, без’языкі, павер’е, шмат’ярусны, янот, цырымонія, мільён, Іўе, індус, любоўю, шчаўе, салаўі.

Заданне 9. Да звонкіх зычных гукаў  падбярыце глухія і наадварот:

[ч] - [ ]                  [г] - [ ]                     [дз’] – [ ]           [дж] - [ ]

[ф] - [ ]                 [з] - [ ]                      [д] – [ ]              [р] - [ ]

[в] - [ ]                  ] - [ ]                     [ў] – [ ]             [г-выб.] - [ ]

Заданне 10. Дайце поўную характарыстыку наступным зычным гукам:

[дз’], [ў], [р], [ф], [м’], [ц], [дж], [д], [т], [в].

Заданне 11. Назавіце галосныя гукі паводле наступных характарыстык:

а) задняга рада, сярэдняга пад’ёму, лабіялізаваны;

б) пярэдняга рада, верхняга пад’ёму, нелабіялізаваны;

в) сярэдняга рада, верхняга пад’ёму, нелабіялізаваны;

г) верхняга пад’ёму, задняга рада, лабіялізаваны;

д) сярэдняга рада, ніжняга пад’ёму, нелабіялізаваны.

Заданне 12. Дайце артыкуляцыйную характарыстыку галосным гукам.

Краявід змяняецца імгненна: замест шырокай роўнядзі “беларускага мора” – вузкая сцяжынка паміж зарослых берагоў (Мінская праўда).

Заданне 13. Выпішыце з газет (“Звязда”, “ЛіМ”, “Настаўніцкая газета”, “Народная газета”) па 2 сказы з прыкладамі асіміляцыі, дысіміляцыі, пратэзы, дыярэзы, эпентэзы, метатэзы, гаплалогіі. Абгрунтуйце кожны прыклад.

Заданне 14. Затранскрыбіруйце тэкст на выбар.

1. Груша цвіла апошні год.

Усе галіны яе, усе вялізныя расохі, да апошняга пруціка, былі ўсыпаны бурным бела-ружовым цветам. Яна кіпела, млела і раскашавалася ў пчаліным звоне, цягнула да сонца сталыя лапы і распасцірала ў яго ззянні маленькія, кволыя пальцы новых парасткаў. І была яшчэ такая магутная і свежая, так утрапёна спрачаліся ў яе ружовым раі пчолы, што, здавалася, не будзе ёй зводу і не будзе канца (У. Караткевіч).

2. Бясконцай стужкай сцелецца пад кола сучасная дарога. І адно толькі ўражвае ў ёй: то ўздымаецца ўгару, то быццам падае са схілу. Нібы гушкае цябе ў калысцы гісторый мсціслаўская зямля. Няпроста ўявіць, але варта самкнуць вейкі, і мроіцца, нібы па гэтых гарыстых прасторах скачуць латнікі старажытных мсціслаўскіх дружын на бітву з ворагам, развіваюцца на вятры конскія грывы ды маленькія сцяжкі на востраканечных шаломах. Блішчаць на сонцы востра адточаным лязом бердышы ды коп’і, бразгае конская збруя па металу латаў. Грознае і ўмелае гэтае войска. Неаднойчы вымушала яно да ўцёкаў варожыя дружыны. А ў Грундвальдскай бітве на чале з князем Сімяонам-Лугвеніем аказала ледзьве не рашаючы ўплыў на канчатковую перамогу (Народная газета).

Заданне 15. Перакладзіце словы на беларускую мову, растлумачце паходжанне гука [ў].

Шедевр, волчонок, вторник, долголетие, канава, скамейка, сторож, равенство, автор, в полночь, улітка (заал)., преждевременно,  склевать.

Заданне 16. Адзначце словы з марфалагічным падваеннем:

Кішэнны,  бясстрашны,  зацішша, зелле, мяккі, рассыпаць, ванна, соллю, Аўдоцця,  дзесяццю,  мышшу,  стагоддзе,  бяссэнсіца, каменны, палоззе, радавацца, расстраляць.

Заданне 17. Растлумачце пазіцыйныя змены зычных гукаў у наступных словах:

Адсканіраваць, бярозка, балтарэзчык, баскетбаліст, басаножкі, безжурботна, будапешцкі, выгрузка, засцежка, малацьба, прыязджаць, касьба, дзвесце, вакзал, збожжа, пясчаны, вёска, адказчык, калоссе, гігіена, дзьмуць, запусценне, вербалоз, бездарожжа.

Заданне 18. Выпішыце прыклады гістарычных чаргаванняў гукаў у парах слоў:

Насіць – нашу, пяку – пячэш, грыбы – грыбкі, вада – вадзе, цэгла – цагляны, дзень – дня, сон – сном, яйка – яек, лоб – ілба, ліць – ліў, плесці –плот.

Заданне 19. Адзначце гістарычныя і пазіцыйныя чаргаванні зычных гукаў.

Бяроза - бярозка, два - дзве, пісаць - пішу, трава - траўка, хата - у хаце, графіць - графлю, правіць - праўлю, садзіць - саджу, сцяжына - сцежка, любіць - люблю, стог - стажок, дажджы - дождж, звон - звінець, чарот - у чароце, эпіграф - у эпіграфе, лыжка - лыжкі, паступіць - паступлю, дарога - на дарозе, пяку - пячэш, брахаць - брэшаш, бягу - бегчы, вазіць - важу, касіць - кашу, шумела - шумеў.

Заданне 20. Адзначце гістарычныя і пазіцыйныя чаргаванні галосных гукаў.

Бабёр - бабры, вецер - вятры, кубак - кубкі, бегчы - бяжыць, бег, гром - грымоты, дровы - дрывотня, суха - сушыць, везці - вязуць, везці - вёз, пень - пня, плыць - плывец - плаваць, замок - замка, везці - вёз, росы - раса, сёстры - сястра.

Заданне 21. Змяніце формы слоў і адзначце гістарычныя чаргаванні галосных і зычных гукаў. Патлумачце гістарычныя змены гукаў у гэтых словах.

У З О Р : рубель – рубля  - беглы галосны [е], чаргаванне е:о-гука як вынік страты рэдукаваных (рубъль - рубля) Даведка:У адной і той жа аснове рэдукаваны мог быць то ў моцнай, то ў слабой пазіцыі. Моцны праясніўся ў галосны поўнага ўтварэння, слабы страціўся. Такім чынам на змену чаргаванню моцнага рэдукаванага са слабым прыйшло чаргаванне галоснага з нулём гука.

Рубель, пень, сон, замок, званок, цёр, дровы, бровы, глотка, кроў; вага, рака, гарох, магу, пяку, брахаць, доўгі, лёгкі, сухі, дарога, страх, рог, вуха, глухі, верх, хадзіць, плаціць, вазіць, касіць, раздрабіць, паступіць, скрывіць, задрамаць, разграфіць.

Заданне  22. Запішыце словы ў транскрыпцыі і адзначце вынікі фанетычных працэсаў у іх.

Анекдот, мароз, заробкі, завадзь, ляж, мядзведзь, насміхаешся, у крынічцы, сфера, скінуць, з вёскі, без смеху.

Заданне 23.  У якіх словах не праяўляюцца фанетычныя законы беларускай мовы?

Фёдар, ордэн, эгаіст, фіранка, каўбой, дырэктар, легенда, бюро, трыа, сеанс, кефір.

Заданне 24. Чым абумоўлена чаргаванне гукаў у наступных формах слоў?

Кроў – крыві; гром – грымець – грымоты; брод – брыду – брысці; трава – траве – травінка – траў; чытала – чытаў; віць – ую - уеш; адабраць – адбяру; дзёран – удзірванець; збажына – збожжа; рубель – рубля; зямля - землі – зямельны; дзень – дня; агонь – агню – вогненны; мёд - мядовы – медавуха.

Заданне 25. Выпішыце з тэксту словы, у якіх назіраюцца наступныя фанетычныя з’явы: падаўжэнне зычных гукаў, спрашчэнне зычных гукаў, асіміляцыйная мяккасць свісцячых, аканне і інш.

Нічога, што позна у свет мы выходзім,

нічога, што ўчора пакінулі плуг, -

нам крыўду стагоддзяў ліхіх нагародзіць

гарачым уздымам акрылены дух.

Калі для нас волі жаданай світанне

цудоўнаю блісне над краем зарой, -

ад Угры па Буг мы спаткаць яго ўстанем

ўсёй дружнай, вялікай, Крывіцкай Сям’ёй (Л. Геніюш).

Заданне 26. Прачытайце ўрывак з газетнага тэксту, знайдзіце ў ім прыклады фанетычных працэсаў і законаў, уласцівых беларускай мове.

Каб выйсці замуж (ажаніцца), у народнай культуры на працягу шматлікіх стагоддзяў існаваў шэраг забаронаў і перасцярог, а таксама рэгламендацый, якія тычыліся магчымасці выйсці ў будучым замуж ці ажаніцца.

Незамужнім дзяўчатам забаранялася плесці косы іншым дзяўчатам або жанчынам – сваты не прыйдуць.

Калі дзяўчыну ці хлопца прасілі прынесці вады (ці іншую рэч), нельга было перадаваць яе праз парог.

Па правілах народнай культуры ў паўсядзённым жыцці смецце трэба было месці ад дальняй сцяны да дзвярэй, г. зн. са “сваёй” прасторы ў чужую. У адваротным выпадку лічылася, што дачка не выйдзе замуж, а сын не ажэніцца (Народная газета).

Заданне 27. Адзначце фанетычныя працэсы (дыярэзу, пратэзу, метатэзу, кантракцыю, эпентэзу, гаплалогію) у наступных словах:

Сэрца, міласэрны, стадыён, мінералогія, сардэчны, далонь, беларускі, аржаны, таварыскі, вуліца, Тадэвуш, капусны, заводскі, гэта, франк, метр, марфаналогія, Лявон, футляр, бліснуць, Аляксандр, талерка, Індыя, імгла, брацкі, вугаль, навука, тэатр, восень, таварыскі, трагікамедыя, французскі, гэй, брэсцкі.

Заданне 28. Перакладзіце словы на беларускую мову і пастаўце ў іх націск.

Одинадцать, некоторые, ремень, каталог, крапива, четверо, на землю, нести, верба, смешно, доверху, ворота, глиняный, худенький, знахарка, ольха, ласковый, порванный, ненависть, случай.

Заданне 29. Вызначце гукі, якімі адрозніваюцца аднакаранёвыя словы ў беларускай, рускай і польскай мовах.

Лета – лето - lato, лес – лес - las, рэчы – вещи - rzeczy, Мінск – Минск -  Mińsk, горы – горы - góry, клас – класс - klasa, голас – голос - głos, дзяўчынка -  девочка - dziewczynka, сігнал – сигнал - sygnał, толькі – только - tylko, жыццё -  жизнь - życie, верасень – сентябрь - wrzesień, ціха – тихо - cicho, месца – место -    miejce, легенда – легенда - legenda, галава – голова - głowa, сэрца – сердце - serce, мука – мука - mąnka, дождж – дождь - deszcz,  восень – осень - jesień, золата -  золото - złoto, сонца  - солнце - słońce, пэндзаль – кисточка - pędzel, дрэва -  дерево - drzewo, снег – снег -  śnieg, срэбра – серебро - srebro, ноч – ночь - noc, секунда -  секунда - sekunda, імгла – мгла - mgła, гісторыя – история - historia.

Заданне 30. Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне  ў публіцыстычным стылі пра мовазнаўчую дзейнасць С. Некрашэвіча, Я. Лёсіка, М. Байкова,     В. Ластоўскага і інш. (гл.: Гісторыя беларускага мовазнаўства. У 2 ч. Ч. 1 / аўт.-уклад. С. М. Запрудскі, Г. І. Кулеш. – Мінск, 2005. – 259 с.).

Заданне 31. Прачытайце тэкст. Адзначце моцную  і слабую пазіцыі зычных гукаў у выдзеленых курсівам словах (словы на выбар).

Новы Божы Храм, што ўсімі сваімі купаламі ярка зіхаціць у промнях сонца і далёка відзён у наваколлі, за кароткі час стаў галоўнай славутасцю Ганцавіч. Мала сказаць, гэта сама прыгажосць – такую дасканаласць не сустрэнеш і ў вялікім горадзе. Паводле досведу спецыялістаў, пяцікупальны храм са званіцай вырашаны ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Фасады прарэзаны вузкімі, вертыкальна выцягнутымі арачнымі аконнымі праёмамі, купалы маюць форму розных па велічыне цыбулін і ўстаноўлены таксама на неаднолькавых па вышыні светлавых барабанах. Увесь царкоўны комплекс прываблівае зграбнасцю архітэктурных форм, маляўнічым “візантыйскім” сілуэтам, вертыкальнай імклівасцю, дык заканамерна, што колькасць прыхажан, якія з радасцю наведваюць сваю святыню, з кожным разам у Ганцавічах павялічваецца                  ( Літаратура і мастацтва).

Заданне 32. Адзначце моцныя і слабыя пазіцыі для свісцячых – шыпячых. Вызначце, якую фанему прадстаўляе гук у слабай пазіцыі. Як перадаюцца на пісьме гукі гэтых пазіцый?

Мы ходзім па гэтай зямлі, удыхаем гэтае паветра і ўзіраемся ў чыстае, бязвоблачнае неба… Калісьці ў далёкім 1941-м не кожнаму так пашчасціла. Мы ведаем, праз якія цяжкасці і выпрабаванні лёсу прайшлі нашы дзяды і прадзеды, як ваявалі да апошняга – за жыццё. Схіляем галаву перад ветэранамі. Словы павагі і ўдзячнасці ім напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны выказалі вучні мінскай гімназіі №9 (Настаўніцкая газета).

Заданне 33. Ахарактарызуйце фанетычныя змены ў сістэме галосных гукаў на прыкладах наступных слоў:

Лад – лады – уладкаваць; сябра – сябраваць; мыць – вымыць – вымываць; зімы – зіма – зімаваць; стол – сталы; горад – гарады; голас – галасаваць; рэчка – рака; сэрца – сардэчны; вёска – вясковы.

Заданне 34. Падрыхтуйце паведамленне на тэму: “Асноўныя палажэнні вучэння пра фанему” (гл.: Беларуская мова: Энцыкл. / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск: БелЭн., 1994. – С. 582 – 583).

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Гукі беларускай мовы – гэта:

_ а) найменшыя непадзельныя адзінкі маўлення;

_ б) элементарныя адзінкі;

_ в) адзінкі, якія не маюць ніякіх значэнняў;

_ г) матэрыяльная абалонка слова.

2. Фанетыка беларускай мовы вывучае:

_а) фанетычнае слова;

_б) склад;

_в) маўленчы такт;

_г) фразы;

_д) сказ.

3. Фанетыка даследуе гукі ў аспектах:

_а) апісальна;

_б) супастаўляльна;

_в) дыяхронна;

_г) сінхронна.

4. Гукі мовы вывучаюцца:

_ а) акустычна;

_ б) артыкуляцыйна;

_ в) функцыянальна.

5. Зычныя гукі ў фанетыцы разглядаюцца паводле:

_ а) пад’ёму языка;

_ б) удзелу голасу і шуму;

_ в) месца ўтварэння;

_ г) спосабу ўтварэння.

6. Да санорных гукаў адносяцца:

_а) в; _ б) ў; _в) л; _ г) м; _ д) н; _ е) р; _ ё) j; _ж) ж; _з) г; _і) дз.

7. Заднеязычнымі гукамі з’яўляюцца:

_а) г; _б) к; _в) х; _г) з; _д) с; _е) ц.

8. Адзначце словы з фрыкатыўным гукам [г]:

_ а) ганак,  _б) мегабайтавы, _в) Ганна, _г) гвалт,

_ д) гузік, _е) гаварыць, _ё) графік.

9. Гукі дз і дж на пісьме могуць перадавацца:

_а) адной літарай;

_б) дзвюма літарамі;

_в) трыма літарамі.

10. Лабіялізаванымі галоснымі гукамі з’яўляюцца:

_а) і, _б) ы, _в) о, _г) у.

11. Адзначце прыклады пазіцыйных чаргаванняў зычных гукаў:

_ а) магу – магчыма;

_ б) два – дзве;

_ в) язда – езджу;

_ г) цётка – цёткі.

12. Адзначце гістарычныя чаргаванні зычных гукаў:

_ а) берагам – беражок;

_ б) страх – страшыць;

_ в) горад – горадзе.

_ г) скрывіць – скрыўлю;

_ д) страха – на страсе.

13. Фанетычнае падаўжэнне назіраецца ў словах:

_ а) дваццаць;

_ б) збожжа;

_ в) палоззе;

_ г) каменны;

_д)  Палессе;

_е)  аддаць.

14. Перакладзіце на беларускую мову словы:

а) Мгновение______________

б) Рожь___________________

в) Мшистый_______________

г) Юмор__________________

15. Фанему вывучае:

_ а) фанетыка;

_ б) фаналогія;

_ в) марфалогія.

16. Дыферэнцыяльныя прыкметы фанемы – гэта:

_ а) сэнсаадрознівальныя прыкметы;

_ б) агульныя прыметы.

17. Пазіцыя найменшай залежнасці фанемы – гэта:

_ а) моцная пазіцыя;

_ б) слабая пазіцыя;

18. Варыянты фанем узнікаюць, калі:

_ а) фанема супадае паводле гучання з іншай;

_ б) у фанеме назіраюцца неістотныя для фаналагічнага зместу змены;

_ в) фанема рэалізуецца ў канкрэтных гуках.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1. Што з’яўляецца прадметам вывучэння фанетыкі? Як суадносіцца фанетыка як раздзел мовазнаўства з арфаэпіяй, акцэнталогіяй, графікай, арфаграфіяй, марфалогіяй і лексікалогіяй?

2. Што такое гук?

3. Што ўяўляе сабой трохаспектны аналіз гукаў беларускай мовы?

4. Якія фанетычныя адзінкі мовы адносяцца да сегментных і да суперсегментных?

5. Паводле якіх акустыка-артыкуляцыйных характарыстык праводзіцца класіфікацыя зычных і галосных гукаў?

6. Што такое фанетычны закон  і фанетычны працэс?

7. Што такое пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў?

8. У чым асаблівасці фанетычнай транскрыпцыі беларускай мовы?

         9. Што вывучае фаналогія?

10. Што такое фанема?

11. Якія пазіцыі называюцца слабымі, а якія моцнымі?

12. Чым вызначаюцца інтэгральныя прыкметы фанемы?

13. Што такое дыферэнцыяльныя прыкметы фанемы?

14. Якія гукі з’яўляюцца фанемамі, а якія варыянтамі фанемы?

15. Як разумеюць фанему розныя фаналагічныя школы?

СКЛАДАПАДЗЕЛ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1. Склад як фанетычная адзінка.

2. Складовыя і нескладовыя гукі. Характарыстыка складоў.

3. Прынцыпы складападзелу. Закон узрастаючай гучнасці.

4. Фанетычны, графічны складападзелы і іх адрозненне ад марфемнага падзелу слоў. Перанос слова паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Ключавыя паняцці: склад, складовыя і нескладовыя гукі; адкрытыя, закрытыя, прыкрытыя, непрыкрытыя склады; закон узрастаючай гучнасці; прынцыпы складападзелу.

Заданне 1. Вызначце будову і склад адкрытых і закрытых складоў у словах.

Абнядужаць,  вентыляцыя, дэзінфекцыя, каласы, кволасць, краёчак, ушморгнуты, цырульня, экспансіянізм.

 Заданне 2.  Адзначце словы, якія пачынаюцца з непрыкрытых складоў.

Заручыны, абгорнуты, енчыць, жвірысты, занядбаны, каласавік, леснічоўка, незачэпа, ордэн, паголены, пасівелы, узбадзёрыць.

Заданне 3.  Назавіце словы з прыкрытымі складамі.

Апендыкс, бубненне, валачыцца, гіпербала, дэсерт, закуродыміць, інтраспекцыя, капельмайстар, камплемент, марцыпан, опера, парушальнік, суверэнітэт, тугавухі, уваскрэсенне, цеплаход, ялавіна.

Заданне 4.  Ахарактарызуйце адметнасці складападзелу ў корані слоў.

Ірдзець, камлі, падбухторваць, раўнаваць, усцерагацца, хударлявы, цыбуліна, шчымлівы, эксплуатаванне, яблыневы.

 

Заданне 5. Падзяліце словы ў тэксце на склады ў адпаведнасці з правіламі складападзелу.

Гэтая ўстанова існуе для дзяцей-сірот ва ўзросце да 3 гадоў з Мінскай вобласці. Дзеці трапляюць сюды па-рознаму. Ад некага адразу пасля нараджэння адмаўляюцца бацькі, ёсць дзеці, чыіх бацькоў пазбавілі правоў. Знаходзяцца тут і часовыя “адмоўнікі”, бацькі якіх не могуць з-за матэрыяльных цяжкасцей гадаваць дзіця (Настаўніцкая газета).

Заданне 6. Абгрунтуйце, зыходзячы з прынцыпаў складападзелу і арфаграфічных правіл, магчымы перанос частак і цэласных спалучэнняў наступных слоў.

Сястра, раскрыць, дзяцінства, калоссе, паабапал, ураджай, паджары, бульба, бур’ян, ЮНЭСКА, К. М. Міцкевіч, 1992 г., 56 га.

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Склад – гэта

_ а) частка слова, якая ўтвараецца з некалькіх гукаў;

_ б) нефункцыянальная адзінка;

_ в) суперсегментная адзінка.

2. Па правілах складападзелу адносіцца:

_ а) спалучэнне шумных зычных да наступнага склада;

_ б) спалучэнне шумных зычных да розных складоў.

3. Калі паміж галоснымі знаходзіцца спалучэнне санорных, падзел на склады можа быць наступным чынам:

_ а) першы санорны адносіцца да папярэдняга склада;

_ б) два санорныя адносяцца да наступнага склада.

4. Падзяліце словы на склады згодна з правіламі складападзелу:

_ а) воблака_____________;

        _ б) паскрыпець_____________;

        _в) зберагчы___________;

_ г) наўмысна___________;

_ д) насаджэнне______________;

_е) безуладдзе_________.

5. Адкрытымі называюцца склады, якія:

_ а) заканчваюцца на галосны гук;

_ б) складаюцца з аднаго галоснага гука;

_  в) заканчваюцца на зычны гук.

6. Адзначце словы, якія пачынаюцца непрыкрытым складам:

_ а) алтар; _б) вугал; _ в) карма; _ г) анлайн; _ д) гарэзлівы; _е) запыхкаць.

7. Якія словы  згодна з правіламі складападзеду падзелены правільна:

_а) стра-ва;

_б) пал-ка;

_в) дзе-даўс-кі;

_г) а-э-рад-ром.

8. Канцавыя склады  са спалучэннямі зычных  у словах тыпу трактарыст, знатнасць будуюцца па прынцыпу:

_а) узрастаючай гучнасці;

_б) узрастаюча-падаючай гучнасці.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1. Якое існуе вызначэнне склада?

2. Чаму склад адносяць да сегментных адзінак фанетыкі?

3. Што ўяўляюць сабой адкрытыя і закрытыя, прыкрытыя і непрыкрытыя склады? Якое значэнне яны маюць пры апісанні якасцей галосных і зычных гукаў?

3. Якія ёсць правілы складападзелу?

4. У чым праяўляецца закон узрастаючай гучнасці?

ПРАСОДЫКА

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1. Прасодыка сучаснай беларускай мовы.

2. Роля націску і інтанацыі ў арганізацыі маўленчай плыні.

3. Адметнасці беларускага націску.

4. Інтанацыйная сістэма беларускай мовы.

Ключавыя паняцці: інтанацыя, націск (рухомы і нерухомы); клітыкі, фанетычнае чляненне маўлення, функцыі інтанацыі.

Заданне 1. Пакажыце на прыкладах з тэксту, што беларускі націск свабодны.

Беларусь

Нясмелы, думаю часцей употай,

          мой дух заўсёды думкаю адной прыбіт:

          ці, неразумная, не знаеш яшчэ, хто ты,

        ці ты няспраўджаны яшчэ вякамі міф.

       Я знаю – знойдуцца, што абгавораць,

        а можа, й праклянуць, ды ўсё дарма –

                                      табе аднэй пажалюся я горам:

    мне сумна, што ёсць, смяртэльна –

                                                                      што няма.

Другія славу сабе хутка лепяць,

          а твой папар не ўзнятым шчэ ляжыць.

   Было б не нараджацца табе лепей

                                      чым, парадзіўшыся, не жыць.

                                      Спяць акіяну твайго воды,

                                       як сон, варочаецца ймгла.

               Нашто ж, скажы, між Захадам і Ўсходам

                                       вачыма сінімі ты прарасла? (М. Сяднёў)

Заданне 2. Перакладзіце словы на беларускую мову, пастаўце націск:

Крапива, ворота, волосы, землю, верба, шофёр, каталог, под гору, на ногу, одиннадцать, брусья, внаймы, цыгане, дакумент, обычай, сивой, деятель, льняной, квартал, статут, спина, сокровищница, орнамент, глиняный, усы, занятость, мышление, фартух, чихать, кишка, икать, имя, суповой, козырной.

Заданне 3. Выпішыце з арфаграфічнага слоўніка беларускай мовы 10 слоў, пры змяненні якіх праяўляецца рухомасць націску.

Заданне 4. Прачытайце правільна. Звярніце асаблівую ўвагу на складаныя словы, адзначце  ў іх асноўны і пабочны націскі.

Звераферма, лясгас, серпадзюб, сенажаць, велікарускі, жыццеапісанне, нафтадолары, кадзіраванне, дабрабыт, землякоп, высакаразвіты.

 

Заданне 6. Складзіце сказы з прыведзенымі ніжэй словамі. Як праяўляюцца функцыі інтанацыі ў розных паведамленнях? Пастаўце націск у словах. Пры неабходнасці карыстайцеся слоўнікамі.

Блендар, блюзмен, блокбастар, андэграўнд, аповед ці аповяд ці апавяд, байтавы, бізнэс-вумен ці бізнэс-вумэн, графіці ці графіці, Грынпіс, гуру, напрыканцы, наступства, пілатэс, скейтборд ці скейтбард, чысбургер.

Заданне 7. Адзначце словы з нарматыўным варыянтам націску ў наступных парах слоў.

Вятры – ветры, сваты – сваты, трактары – трактары, буферы – буферы, ліфты – ліфты, туманы – туманы, брыля – брыля, гару – гору, душу – душу, зямлю – землю.

Заданне 8. Адзначце функцыю націску: адрознівае лексічнае значэнне слоў ці граматычнае.

Каса – каса, атлас – атлас, памяць – памяць, травы – травы, мука – мука, цягнуць – цягнуць, абудзіць – абудзіць, кара – кара.

Заданне 9. Выпішыце з газетных тэкстаў па 10 сказаў, дзе ўжываюцца энклітыкі і праклітыкі.

Заданне 10.  Выпішыце з газет 20 складаных слоў, абазначце  ў іх асноўны і пабочны націскі.

Заданне 11. Запішыце па 10 выразных загалоўкаў з беларускамоўных газет, якія адрозніваюцца апавядальнай, пытальнай  і  клічнай інтанацыямі.

Заданне 12. Складзіце тэкст мастацкі ці публіцыстычны  з наступнымі словамі на выбар:

Выпадак, блукаць, буйны, цяжкі, ласкавы, была, дума, спіна, паведаміць, каменны, дыялог.

Заданне 13. Прачытайце артыкул І. Я. Лепешава “Дзе ставіць націск?” (гл.:  Лепешаў І. Я. // Беларуская мова і літаратура. – 2008. - № 9. – С. 26 – 28). Зрабіце канспект артыкула.

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Інтанацыя адносіцца да

_ а) суперсегментных адзінак;

_ б) адзінак, якія служаць для афармлення фразы.

2. Інтанацыя з’яўляецца:

_ а) лагічнай асновай маўлення;

_ б) сродкам падзелу маўлення на часткі.

3. Праклітыкамі называюць ненаціскныя словы, якія:

_ а) прымыкаюць спераду да націскных слоў;

_ б) стаяць пасля націскных слоў.

4. Пазначце прыклады з энклітыкамі:

_а) з-за паяса;

_б) абы-што;

_в) ці чулі;

_г) сказаў бы;

_д) ён бы.

5. Пастаўце націск у наступных словах:

_а) арнамент, _б) бульбяны, _в) выпадак, _г) індустрыя,

_д) каменны, _е) квартал, _ё) адзінаццаць.

         6. Перакладзіце словы на беларускую мову, пастаўце націск.

_ а) выгнутый_____________,  _б) документ___________,

_в) обычай__________,             _г) названный_________,

_д) сивой___________,              _ е) деятель___________,  

_ё) километр__________,          _ ж) четырнадцать___________.

7. Адзначце словы з нарматыўным варыянтам націску:

_а) мяжу,  _ б) межу;

_в) нагу,  _ г) ногу;

_д) бліжэй, _е) бліжай;

_ё) везці, _ж) вязці;

_з) разломаны, _і) разламаны;

_к) вугал, _л) вугол;

_ м) твораг, _н) тварог.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1. Што такое націск, у чым праяўляецца яго роля ў мове? 2. Ці маюць націск службовыя словы?

3. Ці можа мяняцца націск пры змене формы слова, яго словаўтваральнай структуры?  Якія функцыі выконвае націск у слове? 4. У якіх выпадках у складаных словах два націскі? 5. Якімі функцыямі валодае інтанацыя?

АРФАЭПІЯ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1. З гісторыі арфаэпіі.

2. Стылі літаратурнага вымаўлення.

3. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

4. Прычыны  і крыніцы адхіленняў ад нормаў літаратурнага вымаўлення.

6. Інтэрферэнтныя з’явы ў вымаўленні і шляхі іх пераадолення.

 

Ключавыя паняцці: арфаэпія, арфаэпічная норма, стылі літаратурнага вымаўлення, адхіленні ад нормы вымаўлення, інтэрферэнтныя з’явы.

Заданне 1. Прачытайце выразна верш Р. Барадуліна “Трэба дома бываць часцей”. Як вымаўляюцца спецыфічныя беларускія   зычныя гукі ж, дж, ш, ч, р, с’.

Трэба дома бываць часцей,                            Што ў хаце там быў рубель

Трэба дома бываць не госцем,                       У цане і па курсу старому.

Каб душою не ачарсцвець,                             Не забыць, як марозам злым

Каб не страціць святое штосьці.                    Клямка пальцы пячэ балюча

Не забыць, як падвялы аер                             І адкуль на стале тваім

На памытай падлозе пахне,                            Бохан свежага хлеба пахучы.

Як у студню цыбаты асвер                             Помніць свой на іжрышчы цень,

Запускае руку па пахі.                                    Не забыць, як завуць суседа,

Не забыць сцежкі той, што цябе                    Не забыць, як пяе пад дзень

На дарогу выводзіла з дому,                          За вясёлым сталом бяседа.

                                       Трэба дома бываць часцей,

                                       Трэба дома бываць не госцем,

                                        Каб душою ты стаў чысцей

                                        І не страціў святое штосьці.

Заданне 2. Прачытайце тэкст, знайдзіце словы, напісанне якіх не супадае з вымаўленнем. Растлумачце асаблівасці вымаўлення гукаў у гэтых словах.

Агінскія – стары апалячаны беларускі род, традыцыйныя гетманы літоўскія. Бацька паэта быў троцкі ваявода, а пасля літоўскі мечнік. І, аднак, наш творца, пан, арыстакрат, магнат, нобіль, адмовіўся ад свайго княскага герба, называў сябе ”грамадзянінам” і хацеў вызваліць дванаццаць тысяч сваіх сялян, каб узняць іх на паўстанне. І за гэтае чалавекалюбства, дэмакратызм, гуманнасць – ён яшчэ бліжэйшы нам. Продкі ягоныя выдавалі беларускія кнігі, для польскай ягонай душы блізкія былі нашы беларускія напевы. І гэта беларускія ліпы Залесся, іхні вечны напеў навеялі кампазітару мелодыю паланэза ля-мінор і ўвогуле большай часткі ягоных паланэзаў (У. Караткевіч).

Заданне 3. Перакладзіце словы на беларускую мову і запішыце іх. Параўнайце вымаўленне губных зычных у рускай і беларускай мовах.

Семь, голубь, насыпь, восемьдесят, степь, восемь, накипь, поступь, дробь, поставьте, верфь.

 Заданне 4. Адзначце выпадкі,  дзе падкрэсленай літары і адпавядае гук [ы]:

1. Сын і брат; хвала і слава; перапынак і ўрок; спорт і здароўе.

2. Намок і змерз; мароз і снег; снег і дождж; іскра.

3. Цвік іржавы; шмат іголак; аўтаінспекцыя; палітінфармацыя.

4. Фотаілюстрацыя; дэзінтэграцыя; дэзінфекцыя;  контрігра.

Заданне 5. Адзначце нумары слоў, вымаўленне якіх перададзена правільна (запіс транскрыпцыяй); памылковыя напісанні папраўце.

Увага: у транскрыпцыі літарай g перададзены выбухны гук г.

1. Дождж [дошч]; у лыжцы [у  лышцы]; тэатр [тэатар]; суседскі [сус’эцк’і]; экзамен [экзам’ін].

2. Пяцьдзясят [п’адз’дз’ас’ат]; блокбастар [блоgбастар]; знішчыць [з’н’шчыц’]; росшукі [рошшук’і]; дрожджы [дрожжы].

3. Аляксандр [ал’аgсандр]; прэтэнзія [прэтэн’з’ійа]; у рукавічцы [у  рукав’іццы]; скіраваць [с’к’іравац’].

4. Блогцер [блогц’ар]; скіснуць [с’к’інуц’]; паказчык [пакасчык]; спісаць [с’п’ісац’]; прыязджаць [прыйажжац’].

5. Схіл [сх’іл]; спёка [сп’ока]; грамадства [грамацтва]; падчапіць [патчап’іц’]; Афганістан [аўgан’істан].

Заданне 6. Прачытайце тэкст у адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення.

Прылёт салаўёў у Беларусь з месцаў зімоўкі ў Паўднёва-Ўсходняй Афрыцы пачынаецца ў апошнія дні красавіка – пачатку мая, - паведаміў рэдакцыі спецыяліст па экалагічнай адукацыі АПБ Руслан Шайкін.

- Першымі ў Мінск прылятаюць самцы. Адразу пасля прылёту яны пачынаюць спяваць. Песня для гэтых невялікіх птушак мае некалькі значэнняў. Спевамі самцы запрашаюць на выбраны ўчастак будучых сябровак, а таксама паведамляюць іншым салаўям-канкурэнтам аб тым, што гэты ўчастак ужо заняты для гнездавання. Песня салаўёў складаецца з асобных цэльных куплетаў, якія арнітолагі называюць каленамі. Звычайна ў песні салаўя не больш за 10 кален, і па іх колькасці вызначаюць лепшых вакалістаў. Спевы салаўя ў галінках квітнеючай чаромхі напрыканцы дня для закаханых з’яўляецца бадай самым яркім і рамантычным знакам вясны (Звязда).

Заданне 7. Ахарактарызуйце вымаўленне галосных гукаў у наступных словах:

Імя, дзесяць, агеньчык, шырэйшы, не быў, тэрыторыя, каляіна, замочак,дзейнасць, не прыйдуць, чырвоны, месяц.

Заданне 8. Ахарактарызуйце вымаўленне  зычных гукаў у наступных словах.

Ганак, праграма, езджу, пачнеш, адраджэнне, нягеглы, чыжык, асцярога. Бясспрэчна, жнівеньскі, подпіс, дзіўна, дзеканне.

Заданне 9. Прааналізуйце з гледжання арфаэпічных нормаў беларускай мовы адну з праграм  беларускага радыё  ці тэлебачання (на выбар). Адзначце памылкі, патлумачце прычыны адхіленняў ад літаратурнай нормы вымаўлення.

Заданне 10. Прачытайце артыкул М. В. Бірылы “Да пытання аб фарміраванні і важнейшых нормах беларускага літаратурнага вымаўлення”  (гл: Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З. І. Бадзевіч і інш. – Мінск, 2005. – С. 36 – 53.). Падрыхтуйце адказы на пытанні:

1. Чаму лічыцца, што вусная форма літаратурнай мовы ўзнікла пазней за пісьмовую?

2. Якое значэнне мае шырокае выкарыстанне літаратурнай мовы ў вусных зносінах?

3. Як тэатр ўплывае на станаўленне арфаэпічных норм?

4. Якія асаблівасці станаўлення і развіцця  арфаэпічных норм беларускай мовы?

5. Як вымаўляюцца ў беларускай літаратурнай мове націскныя і ненаціскныя галосныя гукі э,о,а, і,ы?

6. Як вымаўляюцца ў беларускай літаратурнай мове спалучэнні гукаў аа, оо, эа, эо, іо, ыо, ыо, іа?

7. Якія адметнасці вымаўлення зычных гукаў г, ф, ў, [дж] [дз] [дз’] [з] [с] [ц] у беларускай мове?

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Станаўленню беларускіх арфаэпічных нормаў спрыяла:

_ а) упарадкаванне беларускага правапісу;

_ б) пашырэнне вуснай літаратурнай мовы ў розных сферах ужывання;

_ в) адкрыццё беларускіх тэатраў;

_ г) павелічэнне колькасці навучальных і культурна-асветніцкіх устаноў.

2. Няпоўны стыль літаратурнага вымаўлення праяўляецца ў:

_а) дакладным вымаўленні кожнага гука;

_б) хуткім тэмпе маўлення;

_в) меншай артыкуляцыі гукаў.

3. Да прычын адхіленняў ад нормаў літаратурнага вымаўлення адносім:

_а) невалоданне нормай вымаўлення;

_б) уплыў дыялектнай мовы;

_в) уплыў суседніх моў;

_г) уплыў арфаграфіі;

_д) білінгвізм.

4. У адпаведнасці з арфаэпічнай нормай зычныя р, ж, ш, дж, ч

 павінны вымаўляцца:

_ а) мякка;

_ б) цвёрда і мякка;

_ в) цвёрда.

5. Запішыце ў транскрыпцыі правільнае вымаўленне наступных слоў:

_а) брызент____________;

_б) плісэ_______________;

_в) маянэз______________;

_г) газета______________;

_д) камп’ютар__________.

6. Адзначце словы з памылкамі ў вымаўленні:

_а) піш [э];

_б) ч [ы] го;

_в) шча[стл’]іва;

_г) апара [тч] ык;

_д) смяе[сс’]я.

7. Ці правільным з’яўляецца вымаўленне:

_а) а [б’] іць;

_б) а [д] аць;

_в) пыта [нн’] е;

_г) зе [л’й] е;

_ д) жы [ц’] ё.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1. Якое значэнне для журналістаў мае строгае захаванне  адзінства арфаэпічных, лексічных, фанетычных, і граматычных нормаў, правільнасць, чысціня і выразнасць маўлення?

2. Як вымаўляюцца націскныя галосныя гукі [а], [о], [ы], [і] пасля цвёрдых і мяккіх зычных?

3. Як вымаўляюцца ненаціскныя галосныя ў розных пераднаціскных і паслянаціскных складах?

4. Якая адметнасць вымаўлення спецыфічных зычных гукаў у беларускай мове параўнальна з іншымі мовамі?  

5. Ахарактарызуйце асаблівасці вымаўлення спалучэнняў зычных на стыку марфем.

6. Назавіце прычыны парушэння нормаў беларускага літаратурнага вымаўлення?

7. Адзначце тыповыя памылкі  ў маўленні журналістаў і вядучых  беларускамоўных тэле- і радыёперадач?


ГРАФІКА

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1. Графіка як раздзел мовазнаўства.

2. Асноўныя этапы ў развіцці графікі.

3. Сучасны беларускі алфавіт. Суадносіны гукавой і графічнай сістэм.

4. Асноўныя прынцыпы беларускай графікі.

Ключавыя паняцці: графіка, алфавіт, піктаграфічнае пісьмо, ідэаграфічнае пісьмо, фанетычнае пісьмо, кірыліца, лацінка, арабскае пісьмо, літара, прынцыпы графікі (складовы, гукавы), адназначныя і двухзначныя літары.

Заданне 1. Вызначце розныя спосабы абазначэння мяккасці зычных, а таксама выпадкі, калі мяккасць на пісьме не абазначана і праяўляецца толькі пры вымаўленні.

Летнік размясціўся ў жывапісным куточку Валожыншчыны ў сасновым бары на крутым беразе невялікай рачулкі. Раніца пачынаецца тут з разлівістых птушыных спеваў, па галінах дрэў скачуць гарэзлівыя вавёркі, а ў рэчцы, нікога не баючыся, плюхаюцца бабры.

Прыгажосць навакольнай прыроды – толькі адна з адметнасцей “Барка”. Галоўнае ж у тым, што тут ніколі не бывае сумна…

Ёсць у “Барку” і сваё непаўторнае свята – кірмаш. За перамогу ў разнастайных конкурсах дзеці атрымліваюць лагерныя грошы – “борыкі” і ў дзень кірмашу могуць купіць за іх сувеніры, пачастункі, цацкі і г.д. А вартаўнік лагера “дзядзя Ваня” катае на сваёй Зорцы ўсіх жадаючых.

А калі адгарае развітальны касцёр, хлопчыкі і дзяўчынкі мараць зноў вярнуцца сюды на наступны год (Мінская праўда).

Заданне 2. Выпішыце словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае. Чым гэта абумоўлена?

Так было ледзь не ўвесь час: амаль усюды побач з радасцю ішлі смутак, клопат, нязгода. Ішлі дома, ішлі ў лесе, прабіваліся на вячорках, дзе таксама ж, як і ва ўсіх хатах, сляпіліся пры чаднай лучыне, ледзь не ўсе прыбраныя ў зрэб’е. асабліва ж вярэдзілі душу незадавальненне і турботы доўгімі начамі, калі лажыўся на палаці ля замаляванага марозам, з пабялелымі рамамі акна, з якога лоб, шыю. Плечы студзіла холадам (І. Мележ).

Заданне 3. Прачытайце тэкст. Затранскрыбіруйце словы, у якіх літары е, ё, я, ю, і абазначаюць два гукі і ў якіх -  адзін гук і мяккасць папярэдняга зычнага.

Абагачэнне роднай мовы запазычаннем слоў з іншых моў – гэта працэс натуральны, яго не пазбегнеш. Але натуральны ён толькі тады, калі ў запазычанні ёсць арганічная патрэба, неабходнасць, калі ўзнікаюць новыя паняцці, на якія не магло быць адпаведных слоў у роднай мове.

А навошта пазычаць тады, калі ёсць не горшае сваё? Браць толькі тое, што блізка ляжыць, не агледзеўшы добра ўласнай лексічнай скарбонкі, - недаравальна. Гэта напамінае неахайнага і неразумнага гаспадара, які гноіць уласнае дабро і ў той жа час жабрачыць па суседзях (І. Новікаў).

Заданне 4. Прачытайце ўрывак з артыкула А. І. Яновіч “Станаўленне графічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы новага перыяду”. Падрыхтуйце адказы на пытанні:

1. Як абазначаўся лабіялізаваны гук [ў] у перакладных тэкстах Францыска Скарыны і іншых асветнікаў і друкароў XVI стагоддзя?

2. У якім горадзе Беларусі пастаўлены помнік літары Ў і чаму асаблівая ўвага надаецца гэтаму графічнаму знаку?

 

Працяглую гісторыю станаўлення і замацавання ў беларускім алфавіце мае знак ў, уведзены як найменне ўласцівага беларускай мове паўнагалоснага лабіялізаванага гука. Абазначэнне гэтага гука пры дапамозе спецыяльнай літары адзначана ў фанетычных запісах народнай мовы, якія былі зроблены этнографамі яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя (напрыклад, П. В. Шэйнам у выданні беларускіх песень у 1869 г.). Па сваіх абрысах знак ў уяўляе у  і дыякрытычны кампанент знака й, што адпавядае фанетычнай характарыстыцы  гука ў з уласцівымі яму прызнакамі лабіяльнасці і непаўнаты. Відавочна, гэта адпаведнасць гука і яго літарнага абазначэння была прычынай даволі паслядоўнага выкарыстання яго ў публікацыях літаратурных і публіцыстычных твораў на беларускай мове (па нашых назіраннях, з 1873 г.) і ў далейшым замацавання яго ў беларускім алфавіце.

 

Заданне 5. У якіх выпадках падкрэсленая літара абазначае два гукі?

Галіна, іскрыцца, вераб’і, салаўі , паўімперыял, дзірка, імжа, сініца, юшка,       раз’юшаны, бюлетэнь, уюн , вядро, заява, з’ява, месяц, паўядацца, аб’ём, мёд, маёр, ёд, бабёр, елка, талерка, пад’езд, шчаўе, паездка.

Заданне 6. Адзначце словы,  дзе падкрэсленая літара абазначае адзін гук.

Іўе, ціхі, міліметр, заікацца, аб’інець, сяброўка, без’языкі, мільярд, пяцёрка, пояс,  аўдыенцыя, парцьеры, егер, дзеяч, медаль, раён, булён, паштальён, біёлаг, дзённік.

Заданне 7. Вымаўленне  якіх слоў не супадае з напісаннем?

У крынічцы,  грамадства, скіснуць, схіл,  футбаліст, безгалосы, не зробіш, дажджы, пяшчота, смяешся, без голасу, заказчык, абыграць, шчасце, памяць, сшытак, кніга, партфель, грамадства, не ўбачыш, хлеб, пісьмо, пісьменнасць, непісьменны, пераплётчык.

Заданне 8. Пазнаёмцеся з артыкулам А. І. Яновіч “Станаўленне графічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы новага перыяду”. (гл.: Беларуская мова: хрэстаматыя / аўт.-склад. З. І. Бадзевіч і інш. – Мінск, 2005. – с. 53 – 62). Падрыхтуйце адказы на  пытанні:

1. З якога часу вядомы першыя спробы пісьмовай фіксацыі тэкстаў на беларускай мове?

2. Як уплывала на развіццё беларускай графічнай сістэмы выкарыстанне кірыліцкага і лацінскага алфавітаў?

3. Якую гісторыю мае літара г?

5. Якія прынцыпы былі пакладзены ў аснову беларускай графікі?

6. Якія цяжкасці ўзнікаюць пры перадачы на пісьме спецыфічных беларускіх гукаў ц’, дз’?

Заданне 9. Пазнаёмцеся з артыкуламі Н. Б. Мячкоўскай “Навошта аднаму народу дзве азбукі? (кірыліца і лацінка ў калізіях беларускага адраджэння)”; П. У. Сцяцко “Графіка і арфаграфія”; Л. М. Шакуна “Роля Б. А. Тарашкевіча ў развіцці беларускай літаратурнай  мовы” (гл.: Беларуская мова: хрэстаматыя / аўт.-склад. З. І. Бадзевіч і інш. – Мінск, 2005). Напішыце  разважанне па адной  з прапанаваных праблем.

Заданне 10. Якімі графічнымі сродкамі перадаюцца гукі [дз’], [г-фрыкатыўны], [ў], [ш] [ч] у тэксце “Мужыцкай праўды” (№ 7) Кастуся  Каліноўскага:  

Podumajcie dobre, da pomoliuszysia Bohu stańmo drużno razom za naszuju wolność! Nas car uże nie podmanie – nie podwieduić Moskali! Niema dla nich u naszych siełach ni wody ni chleba – dla nich my hłuchi i niemy – niczoho nie baczyli i nie czuli. – A pokul jeszcze pora, treba naszym chłopcam  spieszyć z wiłami da s kosami tam, hdzie dobiwajucsa woli da prawdy – a my ich baćki da żonki naszy, scierehci budziem dauwiedomiać odkul na nich  ciahnie nieczysta maskouska siła – da od duszy pomohać usielakimi sposobami diaciukam naszym szto za nas pojduć bicsa. – A budzie u nas wolnosć jakoj nie było naszym dziedam da baćkam.

Заданне 11. Пазнаёмцеся з лацінскім алфавітам, змешчаным у “Беларускай граматыцы для школ” Б. Тарашкевіча (выданне 5-е; Вільня, 1929):

A – [А], B – [Б], C – [Ц], Ć – [Ц’], Č – [Ч], D – [Д], E - [Э], F – [Ф], G – [Г-выбухны], H – [Г-фрыкатыўны], I – [І], J – [Й], K – [К], L – [Л’] , Ł – [Л], M – [М], N – [Н], Ń – [Н’], O – [О],  P – [П], R – [Р], S – [С], Ś – [С’], Š – [Ш], T – [Т], U – [У], Ŭ – [Ў], W – [В], Y – [Ы], Z – [З], Ź – [З’], Ž – [Ж].

 Заданне 12. Запішыце тэкст лацінкай. Ці перадае лацінскі алфавіт адметнасці беларускай мовы на пісьме? Ці будзе сёння актуальным падобная перадача на пісьме мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў?

Коней мы загналі бязлітасна, да дыхавіцы. Кізгайла страціў на гэтым не менш сотні залатых. Але гэта была не мая справа. Я, Канрад Цхакен, ураджэнец кантона Швіц, вядома, не так раскідаўся б, але я ўжо дзевяць год бачыў гэтых людзей і ведаў, што ад іх заўсёды можна чакаць самых вар’яцкіх учынкаў, за іх ніколі нельга паручыцца, таму што ў іх вецер свішча ў галаве.

Я жыў сярод іх дзевяць год, часам пачынаў нават думаць па-беларусінску, а ўсё ж ведаў іх не на шмат лепей, чым у першы дзень.

Яны будуць крычаць “воўк вырваўся з логава” і ніколі не зробяць ласкі толкам растлумачыць, што здарылася, каб добры хрысціянін зразумеў іх. Як быццам гэта наш абавязак – разумець іхнія тропы і іншасказы? Крый божа, калі сярод іх з’явіцца першы паэт – яны затопяць вершамі ўвесь свет і нікому не дадуць спакою.

Яны трацяць шалёныя грошы за цэлы табун загадзя асуджаных коней – і пакідаюць пад’ёмны мост апушчаным (У. Караткевіч).

Заданне 13. Падрыхтуйце паведамленне (тэма на выбар):

1. Газеты “Наша Ніва” і “Наша Доля” ў станаўленні графіка-арфаграфічных нормаў беларускай мовы.

2. Дзейнасць таварыства “Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ”.

3. Выданні твораў Ф. Багушэвіча, Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа кірыліцай і лацінкай.

4. “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча вачыма журналіста XXI стагоддзя.

5. З гісторыі алфавітаў.

6. Кірыліца, лацінка, арабскае пісьмо ў беларускай графічнай сістэме.

7. Лацінка ў сучасных пісьмовых тэкстах.

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Графіка вывучае:

_ а) гукі;

_ б) літары;

_ в) фанемы.

2. Піктаграфічнае пісьмо перадае:

_ а) інфармацыю праз малюнкі;

_ б) інфармацыю праз сімвалы;

_ в) інфармацыю праз літары.

3. Прыкладамі іерагліфічнага пісьма з’яўляюцца:

_ а) лічбы;

_ б) спецыяльныя навуковыя сімвалы;

_ в) хімічныя элементы;

_ г) грэчаскае пісьмо.

4. Для станаўленя беларускага алфавіта асаблівае значэнне мелі:

_а) арамейскі алфавіт;

_б) грэчаскі алфавіт;

_в) кірыліца;

_г) лацініца.

5. Лацінскім алфавітам у Беларусі карысталіся ў часы:

_ а) Рэчы Паспалітай;

_ б) Расійскай імперыі;

_ в) 1-е і 2-е дзесяцігоддзі XX стагоддзя;

_ г) на пачатку XXI стагоддзя.

6. Газета “Наша Ніва” друкавалася:

_ а) лацінкай;

_ б) кірыліцай;

_в) кірыліцай і лацінкай.

7. Якія гукі перадаюцца дыграфамі:

_а) [дж; _б) дз’;  _в) ў; _г) [ц’.

8. Літары а, о, у, э, ы, і, я, е, ё, ю перадаюць на пісьме

_ а) 10  галосных гукаў;

_ б) 6 галосных гукаў.

9. Згодна са складовым прынцыпам на пісьме абазначаюцца гукі:

_а) б’; _б) в’; _в) г’; _г) дз’; _д) с’  _е) ф’.

10. На якім прынцыпе заснавана ўжыванне графем у словах:                          дэманстрацыя, джэм, сядз’ець, паляваць, лязо, касіць:

_а) складовым;

_б) гукавым.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1. Што з’яўляецца прадметам вывучэння графікі?

2. На базе якога пісьма развіліся кірыліца і лацінка?

3. Якая суадноснасць паміж літарамі і гукамі рэгулюецца сродкамі графікі?

4. На якіх прынцыпах заснавана беларуская графіка?

5. Якія літары двухзначныя, а якія адназначныя?

6. Якія графічныя сродкі, акрамя літар, уваходзяць у беларускую графічную сістэму?


 АРФАГРАФІЯ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1. Сінхроннае і дыяхроннае вывучэнне беларускай арфаграфіі.

2. Уплыў экстралінгвістычных фактараў на станаўленне арфаграфічных     нормаў беларускай літаратурнай мовы.

3. Міжнародная акадэмічная канферэнцыя па рэформе правапісу і азбукі 1926 года.

4. Рэформа правапісу 1933-га года. Удакладненні правапісу (Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мн. : Весці АН БССР,1959). Навуковая канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу” (19-20 лістапада, 1992 г.).

5. Закон “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008 г.). Мэтазгоднасць асноўных ўдакладненняў і змен у новай рэдакцыі “Правіл”.

6. Асноўныя прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі.

Ключавыя паняцці: арфаграфія, арфаграфічная норма, арфаграма, прынцыпы арфаграфіі (фанетычны, марфалагічны, традыцыйнае  (гістарычнае) і дыферэнцыйнае напісанні), рэфармаванне правапісу.

Заданне 1. Прачытайце ніжэйпрыведзены тэкст. Якую ролю выконвае арфаграфія ў агульнай сістэме мовы і якое значэнне яна мае для кансалідацыі грамадства?

Арфаграфію прынята лічыць другаснай сістэмай у адносінах да маўлення, а арфаграфічныя правілы ў пэўным сэнсе штучнымі, умоўнымі. Аднак роля арфаграфіі ў агульнай сістэме мовы і для грамадства надзвычай  вялікая, пра што сведчыць пастаянная ўвага да гэтага раздзела як мовазнаўцаў, так і грамадзян, для якіх лінгвістыка не з’яўляецца прафесіяй.

Па-першае, пісьмо – неад’емная частка кожнай нацыянальнай культуры, яно ўсеагульнае, паколькі ствараецца для ўсіх. З гэтага вынікае, што наяўнасць агульнапрынятых арфаграфічных правіл і свядомае іх выкарыстанне ўсімі носьбітамі мовы сведчыць пра кансалідацыю грамадства і вызначае не толькі годнасць мовы, яе самастойнасць, але адлюстроўвае стан нацыянальнай культуры. Па-другое, з дапамогай агульнапрынятых арфаграфічных правіл устанаўліваюцца адзіныя пісьмовыя нормы, якія неабходны любой мове як агульнаму сродку зносін усіх людзей пэўнага грамадства ў розных сферах жыцця. Па-трэцяе, сістэма агульнапрынятых арфаграфічных правіл сведчыць і аб граматычнай і арфаэпічнай унармаванасці літаратурнай мовы, паколькі яны абавязкова вынікаюць з гэтых заканамернасцей мовы, непасрэдна з імі звязаны. Па-чацвёртае, адзіныя арфаграфічныя нормы забяспечваюць не толькі аднастайную перадачу маўлення на пісьме, але і дазваляюць дакладна, выразна размяжоўваць сэнс аднолькавых ці блізкіх па гучанні слоў, іх формаў, словазлучэнняў і сказаў. Па-пятае, нарматыўнае арфаграфічнае афармленне тэкстаў сведчыць пра пэўную ступень адукаванасці чалавека, яго культурны ўзровень, своеасаблівасць яго іміджу.

Гл.: Куліковіч, У. І. Новае ў беларускай арфаграфіі / У. І. Куліковіч; пад рэд. М. Р. Прыгодзіча. – Мінск, 2010. – С. 3.

Заданне 2. Напісанне якіх галосных і зычных у вершы, надрукаваным у 1906 годзе ў газеце «Наша Доля» не адпавядае сучасным арфаграфічным нормам беларускай літаратурнай мовы?

Асенни вечар

Вые бура. Лес гамониць,

Як на сходзи дзе народ.

Вецер хмары так и гониць.

Дошч и град и ганелёд.

На каминку корч пылое

Кале печы дзет сядзиц;

Бацька лапци папрауляе,

Маци нитки села виць.

Вецер вые, не сцихае,

Дзика у комини шумиць;

То заплачэ, заспевае,

То па стреси прабяжыць.

Циха у хаци. Сэрца ные

Душу страх апанавау...

Чамуж вецер думки злые!

У душу ты мою нагнау! (Якуб Колас)

Заданне 3. Перапішыце, адаптаваўшы да арфаграфічных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы,  наступны публіцыстычны тэкст. Падрыхтуйце адказы на пытанні:

  1.  Якія нормы дарэформеннага правапісу паслядоўна перададзены ў тэксце?
  2.  Ці існуе неабходнасць перадачы на пісьме асіміляцыйнай мяккасці зычных гукаў з дапамогай мяккага знака?

Вайсковыя газэты тае пары, малыя і большыя, зьяўляліся адно сродкам палітычнай прапаганды, разьлічанай на самага масавага і прымітыўнага чытача. Штодзённыя зводкі Інфармбюро – вось адзіны элемэнт іхнай інфармацыйнасьці, у якіх, аднак, старанна шыфравалася ўся геаграфія баявых дзеяньняў, усе назовы часьцей і падразьдзяленьняў… Нашыя страты ўтойваліся. Фатаграфіяў забітых з нашага боку газэты не друкавалі да канца вайны, вайсковым карэспандэнтам здымаць целы забітых савецкіх воінаў катэгарычна забаранялася…

Чым болей часу мінае з памятнага траўня 1945 году, тым болей пытаньняў ставіць мінулая вайна. Абясцэньваюцца шмат якія зь нядаўных каштоўнасьцяў, узьнікаюць новыя. Маладым пакаленьням здаецца, што для іх настаў час, не зьвязаны з праклятым мінулым, якое стала заслужаным лёсам іхных бацькоў і дзядоў. Але пачакаем з высновамі. Усё ж шмат што ў сьвеце зьвязанае моцнай вяроўчынай, не разблытаўшы тугія вузлы якой, ня надта пасунесься ў шчасьлівую будучыню (В. Быкаў).

Заданне 4. Падрыхтуйце паведамленне на тэму: “Рэфармаванне беларускага правапісу. Гісторыя і сучаснасць”. Карыстайцеся крыніцамі:

І.1. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі // Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918 – 1941): хрэст. для студэнтаў філал. фак.: У 2 ч. Ч.1 / аўт.-уклад. С. М. Запрудскі, Г. І. Кулеш. – Мінск, 2005. – С. 80 – 81.

2. Выступленні ў дыскусіі аб рэформе беларускай азбукі // тамсама. – С. 86 – 96.

3. Лёсік, Я. Да рэформы нашай азбукі // тамсама. – С. 81 – 86, С. 100 – 112, С. 140 – 148.

4. Некрашэвіч. С. Да пытання аб рэформе нашага правапісу // тамсама. – С.113 – 119.

II. 1. Гісторыя беларускага мовазнаўства (1918 – 1941): хрэст. для студэнтаў філал. фак.: У 2 ч. Ч.2 / аўт.-уклад. С. М. Запрудскі, Г. І. Кулеш. – Мінск, 2008. – С. 151 – 152.

2. Іўчанкаў, В. І. Беларуская арфаграфія: апавяданні і гісторыі / В. І. Іўчанкаў. – Мінск, 2010. – С. 3 -- 9.

3. Шакун, Л. М. Гісторыя беларускага мовазнаўства / Л. М. Шакун. – Мінск, 1995. С. 138 – 142.

4. Беларуская мова: энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск, 1994. С. 464 – 467.

Заданне 5. Выпішыце з тэксту спачатку словы з арфаграмамі, заснаванымі на фанетычным прынцыпе, потым словы з арфаграмамі, заснаванымі на марфалагічным прынцыпе.

Назаўсёды, да апошняга дыхання пасялілася ў маю душу любоў да хлебаносных камячкоў глебы на роднай ніве, да груш на ўзмежках і пры дарогах, да крыніц і ўзгоркаў. Да хлебароба і настаўніка. Да матчынага слова. Да найвялікшай, нашай, беларускай далікатнасці – ратаваць чалавека, калі яму цяжка, калі яму трэба спагада, кубак крынічнай вады. Супакоіць і прагнаць смагу, агледзець і загаіць рану, выратаваць (Ф. Янкоўскі).

Заданне 6. Падкрэсліце словы, якія пішуцца паводле марфалагічнага прынцыпу.

Носьбіт,  дэфект, у дзежцы,  вясна, у лодцы, бугскі, тэатр, тэндэнцыя, менеджэр, гарадскі, без веры, звышімклівы, рэзидэнцыя, боязь, лідар, пясчаны, французскі.

Заданне 7. Устаўце Ь ці апостраф у наступных словах і абгрунтуйце іх пастаноўку.

    Студзен..скі, аген..чык, вішан..ка, павіл..ён, рэл..еф, Васіл..еўка, Афанас..евіч,  аб..ява, вераб..і, салаў..і, нян..чыць, надзем..е, вудзіл..на, пад..есці, без..языкі, павер..е, дзес..ці, вас..мі, пяц..сот, з..нічка, п..яўка, аб..інець, кон..скі, ц..ма, дз..мухавец, двух..ярусны, парц..е, дас..е, шмат..ёмісты, канферанс..е, Альф..еры, любан..скі, познан..скі, чэрвен..скі, Пракоф..еў, ін..екцыя, інтэрв..ю, кан..юктура, куп..ё, В..етнам, Лук..ян, Х..юстан, п…яніца, мен…ш, камен…чык, мезен…чык.

Заданне 8. Падкрэсліце нарматыўны варыянт напісання прыведзеных слоў.

Усьмешка – усмешка, вусьце – вусце, вызверыцца – вызьверыцца, злосць – злосьць, ледзьве – ледзве, шасьцёрка – шасцёрка, дзмухавец – дзьмухавец, сівізна – сівізна, адкройваць –адкрайваць, твораг – тварог, пінжак – піджак пружына – спружына, наперагонкі – напераганкі, барджэй – барзджэй.

Заданне 9. Устаўце прапушчаныя літары.

Ж…мчужына, п…ртманет, наве…ны, пер’…, калосс…, карэнн…, лісц…вы, д…сыта, эфі…п, Н…ман, в…сакосны, ц…рымонія, др…васек, канц…лярыя, світ…р, камп’ют…р, б…тон, пін…жак, тв…рог, напераг…нкі, …пружына, св…тлафор, Вал…р’ян, П…труся, с…мігодка, вын…ньчыць, св…тлячок, фот…сінтэз, ф…награма, с…мсот, дз…сяты, бухгалт…р, …сенін, др…мота, інж…нер, кантрас…ны, балас..ны, поч…рк, п…рэдн…бакавы, аст..роід, ч..мярыца, світ..р, мец..нат, пр..снак, п..лігамія, лібрэт.., зан..пад, каракул..вы, шэсцьдз..сят, кал..ровы, дз..журны, м..тро, роўн…дзь, дз…яч, зерн…сховішча, ільн…валакно, н…вакаін, не…фашызм, ф…такалаж, м…тагонкі, сельд…рэй, гр…смайстар, ч…снок, дв…еўладдзе, канц…нтрат, ст…гадовы, два…борства.

Заданне 10. Запішыце словы ў адпаведнасці  з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008).

    Рады..акустычны, рады..каментар, рады..студыя, рады..эфір, рады..графія, рады..лячэнне, рады..логія, рады..нукліды, рады..тэхніка, аўды..зала, аўды..візуальны, аўды..апаратура, меды..бізн..с, меды..вістыка, меды..валь, меды..холдынг, меды..індустрыя.

Куп.., рэзюм.., экз..мпляр, тун..ль, шын..ль, інтэрн..т, мен..джм..нт, парлам..нт, с..рвіс, М..рым.., Морз.., рэнам.., камюнік.., пік.., сальта-мартал…

Шніц..ль, орд..р, камп’ют..р, тэнд..р, барт..р, Од..р, Юпіт..р, Вінчэст..р.

Заданне 11. Утварыце сказы з дзеясловамі ў форме 1-й  і 2-й асобы множнага ліку загаднага ладу ад наступных дзеясловаў:

    Быць, кінуць, стаць, мыліць, сядзець.

Заданне 12. Выпішыце з газетных тэкстаў 15 сказаў, у якіх ужыты абрэвіятуры. Запішыце абрэвіятуры ў адпаведнасці з новымі патрабаваннямі да іх напісання. Патлумачце ўтварэнне і напісанне абрэвіятур.

Заданне 13. Перакладзіце словы на беларускую мову.

Орша, радиохимия, декольте, медаль, сервиз; Женева, Ремарк, шницель, менеджер, Юпитер; добродетель, водохранилище, вагоноремонтный, зернохранилище, кредитоспособный; Херсон, кефир, внештатный, безапелляционный, без меры;биолог, акционерный, майор, аудиенция, диапазон.

Заданне 14. Запішыце правільна, выбраўшы  малую ці вялікую літару.

(П,п)рыпяцкая нізіна, краіны (Л,л)ацінскай (А,а)мерыкі, (П,п)ушкінская страфа, (М,м)агдэбургскае права, (К,к)аінава пячаць, (К,к)рэўская (У,у)нія, В(в)ялікае К(к)няства Л(л)ітоўскае, Р(р)ускае і Ж(ж)амойцкае, С(с)адружнасць Н(н)езалежных Дз(дз)яржаў, З(з)ямля К(к)аралевы М(м)од, астравы К(к)аралевы Ш(ш)арлоты, М(м)іншчына.

Заданне 15. Знайдзіце памылкі ў напісанні спалучэнняў слоў і папраўце іх у адпаведнасці з нормай напісання ўласных назваў.

Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, кранштацкі мяцеж, Закон Архімеда, Грыгарыянскі каляндар, Карэльскі перашыек, Лагойскі тракт, Навукова-асветны цэнтр імя Францішка Скарыны, Кельцкая культура, дом друку, Новы Запавет, сіямскія блізняты, Купалавы радкі, вавілонская вежа, Баркулабаўскі летапіс, Залатое сячэнне, Вялікі Крамлёўскі Палац, вольтава дуга, Беларуская філармонія, лацінскі алфавіт, Брытанская імперыя, мастацтва Старажытнага Рыма, Турава-Пінскае княства, гатычны стыль, Бермудскія астравы, Аўтазаправачная станцыя, станкевічаў слоўнік, Біблейскі герой, Дрэздэнская Карцінная Галерэя, Ганаровы грамадзянін Мінска, берталетава соль, Траянская вайна, Першая Сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна, Ордэн мечаносцаў, Зямля Франца Іосіфа, Новы Свет, Запарожская Сеч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі, базедава хвароба, Палац мастацтваў, Ордэн Працоўнай Славы, пастэраўская вакцына, палеазойская эра, Прыпяцкая нізіна, пушкінская страфа, магдэбургскае права, каінава пячаць, Крэўская Унія, Саюз беларускіх кінематаграфістаў, Мічурынскі гатунак, Клятва Гіпакрата, дарвінаўскі музей, Кіева-Пячорская лаўра, Гудзонаў заліў, Асманская Імперыя, Шлісельбургская крэпасць, Месапатамская нізіна, Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, Другі Закон тэрмадынамікі, мангола-татарская няволя, Федэральнае бюро Расследаванняў ЗША, Тунгускі метэарыт, Салігорскі калійны камбінат “Беларуськалій”, рэнтгенаўскія прамяні, танталавы пакуты, ахілесава пята, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Купалаўскія чытанні, багдановічавы вершы, Беларускі Дзяржаўны універсітэт.

Заданне 16. Перакладзіце на беларускую мову. Прапануйце спосабы ўдасканалення тэксту на моўна-стылёвым узроўні.

Программой технического перевооружения и расширения производства предусматривается строительство трех новых производственных корпусов общей площадью 51,5 тысячи квадратных метров, закупка нового оборудавания и модернизация имеющегося, полуторакратное увеличение рабочих мест. Программа нацелена на качественно новый уровень: обновление имеющегося технического парка, приобретение и установку инновационного оборудавания, широкое привлечение инвестиций (Народная газета).

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. У якія словы трэба ўставіць літару Я:

_ а) с_мігодка;

_б) вын_ньчыць;

_в) св_тлячок;

_г) св_тлафор;

_д) кал_ндар.

2. Адзначце словы, у якіх пішацца літара О:

_а) п_ртмане;

_б) в_семсот;

_в) ст_клетачны;

_г) п_ліметалы;

_д) п_ліглот.

3. Літара Ў будзе правільнай у словах:

_а) ваку_м;

_б) ва універсітэце;

_в) шлагба_м;

_г)  са_на;

_д) а_кцыён.

4. Мяккі знак пішацца ў словах:

_а) ц_мяны;

_б) пац_вельваць;

_в) Чэрвен_скі;

_г) тас_ма;

_д) сядз_це;

5. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара:

_а) пос_ны;

_б) бар_джэй;

_в) бул_ён;

_г) бу_галтар;

_д) _пружына.

6. Устаўце прапушчаныя літары ў складаных словах:

_а) з_мл_трасенне;

_б) в_лікадзяржаўны;

_в) б__прыпасы;

_г) т_рфаўборачны;

_д) кр_дытаздольнасць.

7. Адзначце правільныя варыянты:

_а) імшара;

_б) амшара;

_в) вокаімгненна;

_г) заірдзецца;

_д) аржанішча.

8. Утварыце новыя словы пры дапамозе суфіксаў – ір-, -еец-, -ёр- ад вытворных:

_а) Індыя ______________________;

_б) гвардыя_____________________;

_в) білет________________________;

_г) каманда_____________________.

9. Устаўце дзе трэба прапушчаныя літары.

_а) Нью-_рк;

_б) ма__нэз;

_в) фа_е;

_г) ра_ён;

_д) Папа_я.

10. Устаўце літары і ці ы.

_а) аб_граць;

_б) з_мправізаваць;

_в) ад_ менны;

_г) спад_лба;

_д) перад_нфарктны.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1. Якія гістарычныя этапы прайшла беларуская мова ў станаўленні і развіцці правапісных нормаў?

2. Якія змены былі ўнесены ў беларускі правапіс рэформай 1933 года? Як гэтыя змены паўплывалі на далейшае развіццё беларускай літаратурнай мовы?

3. Якія дыскусіі па ўдасканаленні беларускага правапісу беларускай літаратурнай мовы вядуцца ў друку з 1992 г.?

4. На якіх прынцыпах  заснавана сучасная беларуская арфаграфія?

5. Якія асноўныя ўдакладненні і змены адносна правапісных нормаў замацаваны ў “Законе аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008 г.)?

6. Якое значэнне для журналістаў маюць новыя “Правілы арфаграфіі і пунктуацыі”?

ЛЕКСІКАЛОГІЯ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы. Сувязь лексікалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.

2. Слова як асноўная адзінка мовы. Слова і паняцце.

3. Лексічнае і граматычнае значэнні слоў.

4.  Асноўныя тыпы лексічнага значэння слова.

         5. Полісемія, асаблівасці выкарыстання тропаў у СМІ.

         6. Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі. Безэквівалентная лексіка беларускай мовы.

Ключавыя паняцці: лексіка, лексікалогія, сема, лексема, слова, лексічнае значэнне слова (дэнататыўны, сігніфікатыўны, структурны, прагматычны кампаненты), прамое і пераноснае значэнні слова, полісемія (метафара, метанімія, сінекдаха), безэквівалентная лексіка.

Заданне 1. Адзначце словы, якія не з’яўляюцца назвамі паняццяў. Растлумачце, чаму?

Жыццё, зямля, а, ну, дзякаваць, трава, госць, кроў, ой, не то – не то, падэшва, грыміць, Леў Сапега, Няміга, мы, усе, каля, кола, воўк, аса, жа, не, дзіва, мудрасць, памяць, розум, сто, мыта, кіслы, светлы, хітры, скарга, крыўда, ажно, ледзь, твой.

Заданне 2. Адзначце словы, якія маюць лексічнае і граматычнае значэнні. Чаму не ўсе словы валодаюць гэтымі значэннямі?

Трэба засвоіць навуку маўчання. Хто не ўмее маўчаць, той не здольны мудра гаварыць. Як правіла, такі чалавек скажа альбо зашмат, альбо замала. У маўчанні ўзважваюцца словы – і пачутыя, і сказаныя. Мудры чалавек падобны да вавёркі, якая збірае запасы арэхаў на зіму. Яна не пакладзе ў сваё дупло пустога арэха. Яна ўмее ацаніць ягоную вартасць і пусты альбо струхлелы ўсярэдзіне, а значыць непатрэбны арэх адкіне. Мудры чалавек кожнае пачутае слова ўмее моўчкі ўзважыць. Калі яно вартае, захоўвае яго ў сэрцы, калі пустое, адкідвае далёка, як смецце.

У маўчанні таксама выспяваюць прамоўленыя словы. Чалавек раздумвае, каму павінен перадаць інфармацыю, навошта гэта мусіць зрабіць, чаго хоча тым самым дасягнуць і якім чынам можа гэта зрабіць. Асабліва важны сам спосаб, бо ён часцей за ўсё раніць і бывае, што добрыя жаданні і намеры натыкаюцца на неадпаведны спосаб пераказу дадзенай праўды (Э. Станек).

Заданне 3. Размяжуйце адназначныя і мнагазначныя словы.  Назавіце значэнні 2 - 3 мнагазначных слоў (на выбар).

Брэст, скінуць, сок, трэск, капуцын, капшук, каптур, кеты, кета, уваскрэснуць, Нарач, пацеры, паціху, Свіцязь, Нёман, Максім Багдановіч, пачакаць, сінтаксіс, перакласці, пянька, пярун, рука, гістарызм, гіра, дзірван, дзядзінец, дзядзіна, дзяга, дзякуй, дзяды, закон, залетась, залесіць, згон, індалогія, інверсія, індукцыя, кроў, крот, крыж.

Заданне 4. Выпішыце з тэксту мнагазначныя словы, растлумачце іх  значэнні, карыстаючыся тлумачальным слоўнікам беларускай мовы.

Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары, поўныя крыху смутнага хараства. Першыя зоры ўжо замігцелі то там, то сям у бяздонным небе, а з-за лесу залатым пажарам узнімаўся кругам блішчасты месяц. Дробныя белыя хмаркі ўсцілалі яму дарожку сваімі лёгкімі празрыстымі тканямі і расступаліся перад ім, скупануўшы ў яго бляску свае танкарунныя кудры. Пахла зямля, багата акропленая расою. У сяле чулася гаворка і песні. Вясёлыя маладыя гукі смела ўразаліся ў цішыню ночы і бойка плылі на рэчку; тут яны ўпыняліся ў высокі бераг, адскаквалі назад  і беглі ўздоўж яго па дузе лукі і заміралі ўжо за луганом. У гагчыне над Нёманам дружна і жалобна кракталі жабы. Было нешта смутнае і жалобнае ў гэтай простай і аднатоннай іх песні, што чапала душу ціхім смуткам і так сугалосна злівалася з маладою задумаю веснавой ночы. Сяло заціхала; зрэдку па вуліцы брыла адзінокая фігура селяніна, што дзесь запазніўся. Толькі дзяўчаты яшчэ не спалі і спявалі на прызбах песні                                                                                                         (Я. Колас).

Заданне 5. Патлумачце лексічнае значэнне выдзеленых слоў. Адзначце словы і словазлучэнні, ужытыя ў пераносным значэнні.

Раніцу шчэбет пільнуе

Раніцу шчэбет пільнуе

У лісці жоўта-зялёным.

Туліцца жнівень пад пуняй

З ношкай аўсянай саломы.

Сонца бліскучым пласконнем

Іскры ў тумане губляе.

Ветры, пужлівыя коні,

Рвуцца ў мурожныя далі.

У зараслях пудзяцца песні,

Рэчанька льецца, смяецца.

Вёска рыпамі весніц

Цешыць сялянскае сэрца.

Вецер расой ахрысціў

Поплывы ў сіні шырокай.

Песціцца сонца ў трысці,

Ветразь цалуючы ў шчокі…

Раніцу шчэбет пільнуе

У лісці жоўта-зялёным.

Туліцца жнівень пад пуняй

З ношкай аўсянай саломы (Язэп Пушча).

Заданне 6. Складзіце сказы ці словазлучэнні, у якіх прыведзеныя ніжэй словы  былі б ужыты ў пераносным значэнні.

Акно, армія, атмасфера, барацьба, будаўнік, майстар, летапіс, вяршыня, ключ, кола, клімат, падмурак, ніва, крок, прадмет, рахунак, пуцёўка, пяро, стаўка, шлюб, флагман.

Заданне 7. Прачытайце тэкст. Адзначце словы, ужытыя ў пераносным значэнні. Да якога віду полісеміі яны адносяцца?

Я – Шэры.

Я – шэры, як мышаня. Як птушка, як попел, як пыл.

Я – Шэры, але што б рабілі без мяне Яркія!

Дзе я? Паўсюдна.

Вось растаў снег, агалілася зямля – усё вакол шэрае, сумнае. Вясна пакуль што шэрая. Але вось лопнула шэранькая сціплая пупышка – расцвіла вярба. Хіба яна была б такой прыгожай і белай, калі б я не быў такім шэрым?

Вось вылазіць з шэрай зямлі цюльпан, а вось і рэвень высоўвае свае чырвоныя, як у чорта, рогі!

У шэрым змроку плывуць над палеткамі белыя прасціны туману! У шэрым паднябессі ўзыходзіць чырвонае сонейка, і ўсё бачыць, якое яно дзівоснае.

Я – Шэры. І я прыходжу раней за ўсе фарбы, якіх чакаюць людзі.

Шэрым ранкам яны чакаюць сонца,

шэрай ноччу – месяца,

шэрай вясной – кветак,

шэрай восенню – снегу.

Я – важны колер, таму што ўсё робіцца прыгожым побач са мной.

Я – дапамагаю фарбам, і калі яны не могуць з’явіцца самі, выштурхоўваю іх з сябе. Няхай усе глядзяць.

З шэрай хмары я выштурхоўваю вясёлку.

Кіньце яркі гузік у попел. Бачыце? Вось ён, прыгожы гузік. А што там, за ім? Гэта я – Шэры (І. Зіеданіс).

Заданне 8. Выпішыце з газетных тэкстаў прыклады ўжывання метафары, метаніміі, сінекдахі. Ахарактарызуйце тыпы пераносу. Пазначце крыніцы.

Заданне 9. У прыведзеных ніжэй сказах адзначце выпадкі метаніміі. Якія віды семантычнай сумежнасці назіраюцца ў прыкладах?

1.Факультэт цесна супрацоўнічае з навучальнымі ўстановамі сістэмы адукацыі і культуры (Настаўніцкая газета).  2. Краіна села на дыету? (Звязда). 3. Апошні чэрвеньскі панядзелак, акрамя незвычайнай спякоты, з прысутнасцю якой у рэспубліцы ў гэтым годзе адчуваўся пэўны дэфіцыт, прынёс з сабой і жудасную трагедыю (Звязда). 4. Падрыхтаваліся аптэкі Магілёўскай вобласці і да наступіўшага “сезона прастуд” (Звязда). 5. Дзе блукаюць мазгі Беларусі? (Звязда). 6. “Шумеў чарот” у дзіцячым садку… Дзеці да дробных дэталей дэманстравалі класічную “чорную” п’янку – распявалі “Шумеў чарот”, лезлі цалавацца пад невыразнае мармытанне накшталт “ Ты мяне паважаеш?”, хісталіся і валіліся на падлогу, паказвалі п’яных да непрытомнасці людзей (Настаўніцкая газета).  

         Заданне 10. Падбярыце назоўнікі, якія здольны спалучацца з прыведзенымі словамі.

Жывы, няўрымслівы; схаваны, затоены; шаўкавісты, мурожны; купчасты, разложысты; ачарсцвець, скамянець, спрацаваны, натружаны, шчымлівы, пякучы; джаліць, кусацца; выратаваць, вызваліць; збянтэжыцца, засаромецца.

Прыдумайце на 7- 8 слоў сказы.

Заданне 11. Перакладзіце словы на рускую мову. Падумайце, як можна перадаць значэнні прыведзеных слоў у рускай мове.

Адранак, асвер, бондачка, гламаздаваны, гусціцца, давеку, крамянець, абкітоўка, адвітанне, апёк, выкленчаны, гамана, дагары, зашмальцаваны, карміцелька, сяліба, улашчыць, шчымець, араты, асілак, дранікі, пяшчота, ваўкалак, знічка, неруш, брыль, зломак,  вязьмо, бездань, шчыраваць.

Заданне 12. Растлумачце значэнне  наступных слоў:

Верашчака, жарынка, куфель, зломак, дыля, лузганец, руплівец, наўсцяж, недасаль, паглядны, пазграбнець, прысады, суднік, сурочлівы, філіжанка, цымус, шчыраваць.

Гл.: Шкраба, І. Р. Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі / І. Р. Шкраба. – Мінск, 2008. – 320 с.

   Заданне 13. Падрыхтуйце  вуснае паведамленне на адну з тэм:

1. Ян Чачот  як беларускі лексікограф.

2. З гісторыі беларускіх найменняў.

3. Уласнабеларускія словы і іх ужыванне ў публіцыстычным маўленні.

4. Аўтарскія наватворы ў публіцыстычным маўленні.

5. Мнагазначныя словы ў публіцыстычным маўленні.

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Лексікай называюць

_а) слоўнікавы склад мовы;

_б) слоўнікавы склад асобнага пісьменніка;

_в) слоўнікавы склад асобнага тэксту.

2. Да падраздзелаў лексікалогіі адносяць

_а) агульную лексікалогію;

_б) прыватную лексікалогію;

_в) апісальную лексікалогію;

_г) супастаўляльную лексікалогію;

_д) гістарычную.

3. Семасіялогія даследуе значэнне слова з пазіцыі

_а) мнагазначнасці;

_б) аманіміі;

_в) сінаніміі;

_г) граматычных паказчыкаў.

4. Анамасіялогія вывучае

_а) найменні значэнняў слоў;

_б) паходжанне слоў;

_в) паходжанне ўласных назваў;

_г) устойлівыя выразы.

5. Слова – гэта

_а) самастойная , узнаўляльная адзінка мовы;

_б) адзінка, аформленая па граматычных правілах;

_в) комплекс гукаў, які мае сэнс.

6. Лексічнае значэнне складаюць кампаненты

_а)  дэнататыўны;

_б) сігніфікатыўны;

_в) структурны;

_г) прагматычны.

7. Паводле лексічнай спалучальнасці вылучаюць

_а) свабодныя значэнні слоў;

_б) несвабодныя значэнні слоў.

8. Да слоў з фразеалагічна звязаным значэннем адносяцца прыклады

_а) расквасіць нос;

_б) есці са срэбра;

_в) цвёрды грунт.

9. Метафарычна пераасэнсаваны наступныя прыклады

_а) скалыхнуць душу;

_б) неглыбокая крынічка;

_в) звязаць словы.

10. Выпадкі метанімічнага пераносу праяўляюцца ў маўленчых адрэзках:

_а) Вось вылезла за вароты з двара аднаго барановая шапка, зірнула асцярожна на бакі і застыла на вуліцы (Р. Мурашка);

_б) І дарма зацвіталі надзеі (У. Жылка);

_в) Цешыцца явар з калінаю, скінуўшы зімнія чары (Я. Купала).

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1. Што з’яўляецца прадметам вывучэння лексікалогіі?

2. З якімі раздзеламі мовазнаўства звязана лексікалогія?

3. Што такое слова? Чым адрозніваецца слова ад словазлучэння, сказа?

4. Чым адрозніваецца лексічнае значэнне ад граматычнага?

5. Што ўяўляе сабой безэквівалентная лексіка?

6. Як фарміруецца слоўнік беларускай мовы ва ўмовах інфармацыйнага грамадства?

7. Як падзяляюцца словы паводле паўнаты значэння, лексічнай спалучальнасці?

8. Патлумачце значэнне выраза: семантычная кандэнсацыя як спосаб захавання народнай спадчыны.

1. ЛЕКСІЧНАЯ АМАНІМІЯ, ПАРАНІМІЯ, СІНАНІМІЯ, АНТАНІМІЯ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

  1.  Аманімія. Прычыны ўзнікнення. Шляхі ўтварэння амонімаў.
  2.  Тыпалогія  і размежаванне аманіміі і полісеміі.
  3.  З’ява паралексіі і міжмоўная аманімія.
  4.  Паронімы. Паранамазія. 
  5.  Лексічная  і сінтаксічная сінанімія. Эўфемізмы.
  6.  Антонімы, антытэза, аксюмаран. Сінанімія і антанімія: актыўныя працэсы ў мове і ў тэкстах СМІ.

Ключавыя паняцці: лексічны амонім, структурныя тыпы амонімаў (поўныя, няпоўныя, поўныя лексіка-граматычныя, няпоўныя лексіка-граматычныя амонімы), амафон, амограф, амалексема, амаформа, паронім, паралекс, сінонім, сінанімічны рад, дамінанта, тыпы сінонімаў (дублеты, семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя, узуальныя, кантэкстуальныя), антонім, антытэза, энантыясемія, аксюмаран.

Заданне 1. Да якога віду амонімаў – амалексем, амафонаў, амографаў, амаформаў – адносяцца наступныя групы слоў:

Ёд – ёт, лёд – лёт; грубка – групка; казка – каска, козка – коска; узорны – у зорны, настане – на стане, народны – на родны, згары – з гары, адкуль – ад куль; вусны (не пісьмовы і губы), грызлі (грызці і мядзведзь); братам – братам, кавалі – кавалі, прыклад – прыклад, краты – краты, нашу – нашу.

Заданне 2. Прачытайце сказы, знайдзіце амонімы, вызначце тып амонімаў.

1. Класічны прыклад гэтай канцэпцыі – пошукавікі і блогі (Звязда).  2. А пры правядзенні вобыскаў у іх дома праваахоўнікамі канфіскавана 5 аналагічных купюр, тры сістэмныя блокі, два прынтары, сканер і ксеракс (Звязда). 3. Бізнэс-лэдзі Наталля Стрэльнікава даручыла свайму “блакітнаму” арт-дырэктару Эдзіку адправіць Дзеда Мароза да свайго сына ў перадзелкіна (Чырвоная змена). 4. Паўночную частку Беларусі нездарма называюць краем блакітных азёр (В. Вольскі). 5. За клавай ды мышкай не бачыш Адамавых Сутнасцяў (www/draniki.com/guesbook/-10.03.2007). Сёння Клава была ў добрым настроі. 6. Новай паслугай – курсы валют паводле інфармацыі Агенства Граўцова – папоўніцца з 2 чэрвеня сталічны тэлефонны аўтаінфарматар (Звязда). 7. Карацей, мажорныя студэнты, у асноўным з Інстытута сучасных ведаў і прывілеяваных факультэтаў БДУ (Чырвоная змена). Ідэнтыфікацыя друкаванай прадукцыі з дапамогай ISBN  дазваляе кантраляваць рух кніжных патокаў і іх рэалізацыю, па  ISBN праводзіцца пошук у базах даных, на яго аснове распрацоўваецца штрыхавы код для кніжных выданняў (natbook.org.by/- 31.10.2004).

Заданне 3. Размяжуйце выпадкі полісеміі і аманіміі ў наступных парах словазлучэнняў. Пры неабходнасці карыстайцеся прыёмам падбору роднасных слоў.

Крытычны артыкул – крытычны ўзрост; шчырыя адносіны да працы – шчыры адказ; працаваць у аўтобусным парку – пажаўцелыя дрэвы ў парку; дакладны пераклад – дакладны гадзіннік, смачная аўсянка – спявала аўсянка, весці за руку – везці на машыне, брукаваны гасцінец – бацькаў гасцінец.

Заданне 4. Растлумачце значэнні міжмоўных амонімаў.

Качка – качка, дыван – диван, блага – благо, нядзеля – неделя, плот – плот, устаць – устать, ліст – лист, пытаць – пытать, маніць – манить, свет – свет, лік – лик, лаўка – лавка, люлька – люлька, адказаць – отказать, рэч – речь, разлічыць – различить, краскі – краски, лаяць – лаять, спор – спор, гадзіна – гадина, час – час, згубіць – згубить, чыніць – чинить, мост – мост, склон – склон, бяседа – беседа.

Заданне 5. Запішыце сказы, выбіраючы са слоў у дужках патрэбныя. Пры цяжкасцях звяртайцеся да тлумачальнага слоўніка.

1. Салдаты выстраіліся на вячэрнюю (паверку, праверку). 2. У гады Вялікай Айчыннай вайны мой дзядуля (уступіў, паступіў) у армію. 3. Настойлівасць і працавітасць – важны (факт, фактар) дасягнення поспеху. 4. (Адрасат, адрасант) адправіў карэспандэнцыю своечасова. 5. Такі (факт, фактар) не мог быць не заўважаным. 6. На (экскаватары, экскалатары) мы падняліся на другі паверх універмага “Беларусь”. 7. Кожны год мы набываем (абаненты, абанементы) на цыкл канцэртаў.

(гл.: Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў 5 тамах. – Мінск, 1977)

Заданне 6. Складзіце сказы з наступнымі словамі. У якіх сінтаксічных канструкцыях могуць назірацца памылкі ва ўжыванні паронімаў?

Пранікнёнасць – праніклівасць – пранікальнасць; пранікнёны – праніклівы – пранікальны.

Заданне 7. Ці адносяцца да паронімаў наступныя словы?

 Рыцар - рытар, прашчур - прашча, дыстанцыя - інстанцыя, комплекс -  камплект, грам - гран, апагей - апалагет, абыходак - абыходжанне – абыходлівасць, вымераны – вымерны, вынаходлівы – вынаходніцкі, падкладачны – падкладзены – падкладны.

Гл.: Грабчыкаў, С. М. Слоўнік паронімаў беларускай мовы. / С. М. Грабчыкаў. – Мінск, 1994. – 478 с.

Заданне 8. Знайдзіце памылкі лексічнай спалучальнасці слоў у словазлучэннях, падбярыце правільны варыянт.

Скласці ўражанне ад фільма -

Заявіць прэтэнзіі -

Жыць у промыславым раёне -

Інтэлігенцкія рысы твару -

Месяцавая ноч -

Адрасанту прыйшоў ліст -

Ганчарскі выраб -

Зайздрослівае здароўе -

Слоўны запас -

Чалавечны сілуэт -

Асобы пакой -

Смалісты пах -

Заданне 9. Знайдзіце ў тэксце сінонімы. Падбярыце да іх яшчэ некалькі сінанімічных слоў. Складзіце сінанімічны рад. Вызначце, адназначным ці мнагазначным словам з’яўляецца дамінанта сінанімічнага рада. Калі дамінанта шматзначная, складзіце некалькі сінанімічных радоў.

Калі мы выганялі статак у поле, мне, як падпаску, дзед даручаў насіць торбу з хлебам. У торбе, апроч акрайчыка хлеба, часамі ляжала скварка ці яйка, зваранае ўкрутую, соль, агурок, бутэлька малака ці хлебнага квасу. Словам, харч на цэлы дзень сухім пайком, як цяпер кажуць. Увесь гэты правіянт быў у завязанай вузлом торбе, якую мне даводзілася цягаць. Я кажу не насіць, а цягаць, бо перад абедам рука стамлялася, ноша надакучвала, і я ставіў яе дзе-небудзь пад куст або вешаў на сучок бярозы (І. Грамовіч).

Заданне 10. Растлумачце ўзнікненне антанімічных радоў у прыкладах:

Добры / дрэнны – кепскі – благі; смелы – храбры – адважны / баязлівы – палахлівы.

Заданне 11. Раскрыйце змест і семантычную суадпаведнасць антанімічных назваў. Вызначце іх сінтаксічную ролю ў сказе.

1.Ой, глядзі, змяняеш быка на індыка (Я. Колас). 2. Я знала, што з твайго языка капае і мёд і яд (М. Гарэцкі).  3. Хлеб не сыр, зяць – не сын.  4. Часам плачыш, часам скачыш. 5. Дзе начаваць, там не дняваць. 6. Чорнае да белага не прышываюць. 7. Хто мамкі не слухае, той пальцы дзьмухае. 8. Жаніцеся, панічы, ды ведайце скутку: тры дні вяселя, а цэлы век смутку. 9. Блізка відаць, ды далёка дыбаць. 10. Сыты галоднаму не спагадае. 11. Новае сіта на калку вісіць, а старое пад лавай валяецца. 12. Далей паложыш – бліжэй возьмеш. 13. Не там траціш, дзе купляеш, а там, дзе прадаеш. 14. Свае бяды нікому не кажы, бо добры злякнецца, а злы пасмяецца.

Заданне 12. Прачытайце ўрывак з кнігі П. Сцяцко “Культура мовы”.  (гл.: Сцяцко, П. Культура мовы / П. Сцяцко. – Мінск, 2002. – 444 с.). Прывядзіце прыклады слоў з жывой народнай мовы, якія, на вашу думку, маглі б адпавядаць літаратурнай норме. Словы павінны быць у кантэксце.

Сёння нам трэба шырока ўводзіць у карыстанне выразныя значэннем, добра матываваныя словы з жывой народнай мовы ці створаныя паводле ўласцівых беларускай нацыянальнай мове мадэляў наватворы, не забываючы пра запавет Якуба Коласа: “… Трэба смялей ствараць новыя словы і ў патрэбных выпадках звяртацца да запазычання. Але мы маем вялікі моўны запас, які незаслужана забыты намі, літаратарамі, і з поспехам ужываецца ў народзе” … Для адлюстравання новых рэаліяў грамадска-палітычнага жыцця узнікаюць новыя словы, аднаўляюцца лексічныя адзінкі беларускай літаратурнай мовы, рэпрасаваныя ў 30-х  і наступных гадах; утвараюцца новыя лексемы, цалкам адпаведныя сістэме нацыянальнай беларускай мовы, і выштурхоўваюцца з маўленчай практыкі неапраўданыя пазычанні і штучныя калькі, што расхістваюць, разбураюць моўную сістэму.

Заданне 13. Прааналізуйце словы-калькі у маўленчых адрэзках. Падбярыце да іх уласна беларускія адпаведнікі.

1.Спажывецкая карзіна парадавала пакупнікоў. 2. Правячы сенат прыступіў да сваіх прамых абавязкаў. 3. Брэш у яго бюджэце  была значная. 4. Арамат напомніў пакой. 5. Прасёлачная дарага напоўнілася шумам і пылам.

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Якія словы адносяцца да амонімаў:

_а) каса (дзявочая і прылада працы);

_б) залаты (чалавек і рубель);

_в) забой (пазбаўленне жыцця і шахта);

_г) стан (унутранны і дзявочы);

_д) тур (бык і турыстычны).

2. Да якога віду амонімаў адносяцца словы: узорны – у зорны, умову – у мову, настане – на стане, народны – на родны, прасцяг – пра сцяг, згары – згары, адкуль – ад куль, удар – у дар.

_а) амафонаў;

_б) амографаў;

_в) амалексем;

_г) амаформаў.

3. Адзначце паронімы:

_а) Яго словы і манера пісьма былі даходнымі;

_б) Ганна слухала яго з двайным пачуццём;

_в) Бабуля накусіла шчыпчыкамі цукру і наліла ў кубак чаю;

_г) Шэрае, з паліравальнымі падлакотнікамі крэсла было мяккім;

_д) Стукнула брамка, і на двор убегла дзяўчынка.

4. Вызначце дамінанту ў сінанімічных радах:

_а) пазіраць – аглядаць – азірацца – глядзець- утаропіцца;

_б) казаць - трымаць прамову – апавядаць – гаманіць – балбатаць – гугнявіць.

_в) філоніць – сачкаваць – адседжвацца.

5. Да якога віду адносяцца рады сінонімаў: гепатыт – жаўтуха, спаць – кімарыць, гаварыць – мусоліць – енчыць, дапусціць памылку – даць маху?

_а)  дуплетаў;

_б) семантычных сінонімаў;

_в) кантэкстуальных сінонімаў;

_г) стылістычных сінонімаў.

6. Адзначце антанімічныя пары:

_а) добра – кепска;

_б) добра – дрэнна;

_в) добра – блага;

_г) добра – някепска.

7. Прыкладамі аксюмарана з’яўляюцца:

_а) Сустракаюцца гуліверы, аб якіх нават ліліпуты невысокай думкі (Літаратура і мастацтва);

_б)Ой, глядзі, зменіш быка на індыка (Якуб Колас);

_в) Красамоўнае маўчанне (Мінская праўда);

_г) У мастацкай літаратуры: ідуць нябожчыкі жывыя (Янка Купала).

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1. Якія шляхі ўзнікнення амонімаў?

2. Што адрознівае з’явы  аманіміі і полісеміі?

3. Як вызначаюцца паронімы? Якія памылкі ва ўжыванні паронімаў назіраюцца ў мове?

4. Што такое паранамазія?

5. Што такое сінонімы? Раскрыйце паняцце сінанімічнага рада і дамінанты. Назавіце віды сінонімаў.

6. Што такое антонімы? Ці ўсе словы ў мове могуць уступаць у антанімічныя адносіны?

7. Якія антонімы з’яўляюцца лексіка-семантычнымі і словаўтваральнымі? Прывядзіце прыклады.

8. Што такое антытэза, энантыясемія, аксюмаран? Прывядзіце прыклады.

9. Як праяўляюцца сінанімія і антанімія ў мове СМІ?

2. ФУНКЦЫЯНАЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
ДЫФЕРЭНЦЫРАВАНАЙ ЛЕКСІКІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1. Гістарычнае фарміраванне лексікі сучаснай беларускай мовы.

2. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка. Методыка вызначэння запазычанага слова. Засваенне запазычаных слоў. Транслітэрацыя. Выкарыстанне варварызмаў і экзатызмаў у сучасных тэкстах. Запазычанні на сучасным этапе. Барацьба за чысціню мовы.

3. Сацыяльна-функцыянальная характарыстыка лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле актыўнага і пасіўнага складу.

4. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку. Аказіяналізмы. Слэнгіраванне камп’ютарнага маўлення, лексічныя працэсы ў інтэрнэт-выданнях.

Ключавыя паняцці: спрадвечна беларускія словы (агульнаславянскія, усходнеславянскія, уласнабеларускія), запазычаныя словы (лацінізмы, германізмы, грэцызмы, цюркізмы, англіцызмы), словы-калькі, актыўная лексіка, пасіўная лексіка (гістарызмы, архаізмы, неалагізмы), лексіка агульнаўжывальная і лексіка абмежаванага ўжытку (дыялектная, жаргонная, аргатыўная, спецыяльная, слэнг).

Заданне 1. Прачытайце тэкст. Вызначце, якія словы з’яўляюцца агульнаславянскімі, агульнаўсходнеславянскімі, уласнабеларускімі.

У нашых продкаў яшчэ да пачатку масленічнага, або сырнага, тыдня існаваў звычай “цягнуць калодку”. У час паміж Калядамі і Масленіцай было дазволена жаніцца, а калі нехта з маладых хлапцоў гэтага не паспяваў – яму прызначалі “пакаранне”. Жанчыны з песнямі хадзілі па вёсцы і цягнулі за сабой “калодку” – абвязанае вяроўкай бервяно; калі ім сустракаўся нежанаты хлопец, вяроўку накідвалі на яго і прымушалі цягнуць калодку. А за вызваленне патрабавалі выкуп. Зрышты, і незамужнім дзяўчатам было не лягчэй – адзін з дзён бацька саджаў дачку ў сані і вазіў па сваёй ці навакольных вёсках на агледзіны (Звязда).

Заданне 2. Прачытайце артыкул Даўгулевіча Н. М. (гл.:           Даўгулевіч, М.  Н. Уплыў англійскай і рускай моў на засваенне англіцызмаў у сучаснай беларускай мове // Беларуская лінгвістыка. Выпуск 62. – Мінск, 2008. – С. 98 – 103).

Падрыхтуйце адказы на пытанні:

1. Якія прычыны пранікнення англіцызмаў у беларускую мову?

2. Як адаптуюцца англіцызмы і амерыканізмы ў беларускай мове?

3. Чаму руская мова ўплывае на пранікненне запазычаных слоў у беларускую мову?

4. Якую небяспеку для беларускай мовы нясе актыўнае распаўсюджанне англіцызмаў?

Заданне 3. Да запазычаных слоў падбярыце беларускія адпаведнікі.

Аргумент -                           Сілуэт -                              Інцыдэнт -       

Дыстанцыя -                         Жакей -                               Пранонс -

Фантом -                                Вердыкт -                          Рэанімацыя -

Заданне 4. Выпішыце з беларускамоўных газет сказы з запазычанымі словамі. Падбярыце запазычаныя словы паводле фанетычнага, графічнага, граматычнага і семантычнага засваення.

Заданне 5. Прыдумайце сказы з наступнымі словамі. Вызначце, з якой мовы яны запазычаны.  

Фламінга, ківі, сушы, афура (від японскай лазні), барбекю, нэцке (мініяцюрная фігурка), мачо.

Заданне 6. Пазнаёмцеся з урыўкам з артыкула Мартынава В. У.  “Шляхі фарміравання беларускай мовы” (гл.: Жывая спадчына /  пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск, 1992 – С. 8 – 9).  

Слова і жыццё знітаваны спрадвечна, і калі мы гаворым, што слова – гэта гісторыя народа, то гэта не проста прыгожая фраза, -  гэта сапраўды так. Часта іменна слова, і толькі яно, здольна павесці нас у бездань мінулых стагоддзяў, куды не адважваюцца ўжо зазірнуць гісторык і археолаг. Подых старадаўніх падзей даносіць да нас радкі летапісаў. Нястрымнасць думкі сучаснікаў адбіваецца ў новых словах, якім суджана ў будучым стаць сведкамі сённяшніх падзей. І як любоў чалавека да жыцця, заўжды жыла і будзе жыць цікавасць чалавека да роднага слова. Можна з упэўненасцю сказаць, што няма чалавека, які б не рабіў спробы хоць раз у жыцці зазірнуць у глыбіні слова, высвятліць, як яно ўзнікла, як склалася яго сучаснае значэнне. Ды адна справа паразважаць у вольную гадзіну, узводзячы і разбураючы картачныя збудаванні домыслаў і здагадак, і зусім іншая – разабрацца ў складаных і супярэчлівых моўных законах…

Прывядзіце  вядомыя вам прыклады архаізмаў, гістарызмаў і неалагізмаў. Прааналізуйце некалькі слоў, карыстаючыся “Этымалагічным слоўнікам беларускай мовы”.

Заданне 7. Вызначце, якія з прыведзеных слоў знаходзяцца ў наш час у актыўным лексічным складзе, а якія ў пасіўным. Прыдумайце з імі сказы ці словазлучэнні.

Спадар, байка, прасвета, сямігодка, дашкольнік, шматтыражка, лікбез, мытня, самапал, грыўна, ёгурт, паркінг, блогер, жандар, жаўнер, рада, баярын, вяльможа, мушкет, фальварак, чырвонец, даляр, таляр, грош, грошы, імбрычак, вітальня.

Заданне 8. Знайдзіце ў кожнай групе слова-гістарызм.

Крышталь, губернатар, баярын, вястун; павет, бурштын, запавет, рызыкант; даўніна, саўнаргас, пастка, эканом, патрава; мемуары, тэрарыст, фурманка, бязмен.

Заданне 9. Растлумачце значэнні слоў, што абазначаюць даўнейшую меру даўжыні, вагі і кошту.

Валока, вяршок, залатоўка, аршын, вярста, грош, талер, фунт, пуд, локаць.

Заданне 10. Замест прапушчаных слоў устаўце адпаведныя па значэнні неалагізмы.

1. Расійскі … у 1998 годзе, як лічаць спецыялісты, моцна стукнуў і па “Атланце”. 2. У адрозненне ад замежных … сістэм беларускі блогінг структураваны, усё прыведзена ў сістэму па тэматычным прынцыпе. 3. Кацярына чыжык перакваліфікавала сябе з повара ў … 4. Калі гаворку весці аб фундаментальных фактарах, то па-першае, гэта тэмпы росту эканомікі ЗША і … 5. Кожны вечар з адзінаццаці да дзвюх гадзін ночы … праводзілі …, г.зн. адбор мадэляў для сваёй дэманстрацыі. 6. Патрабаванні работадаўцаў аднолькавыя: неабходны не толькі веды, але камунікабельнасць і … 7. Самае галоўнае ў модзе будучага веснавога і летняга сезонаў – гэта падтрыманне стылю “вечарынкі на беразе мора”, які аб’ядноўвае марскі стыль, прыгожае і … адзенне. 8. Друкаваныя дакументы можна капіраваць і … на спецыяльным устройстве.

Для даведак: куцюр’е, дэфолт, крэатыўнасць, блогавы, бізнэсвумен, кастынг, еўразона, сканіраваць.

Заданне 11. Выпішыце з газет па 2 - 3 сказы, у якіх выкарыстана лексіка абмежаванага ўжытку (тэрміналагічная, жаргонная, дыялектная, прафесійная, прастамоўная).

Заданне 12. Пазнаёмцеся з артыкулам Шасцярнёвай Л. Г. “Жаргонная лексіка ў перыядычным друку” (гл.: Беларуская лінгвістыка . – Мінск, 2006. – Выпуск. 58. – С. 63 – 68.)

Падрыхтуйце адказы  на пытанні:

1. Чаму жаргонная лексіка пранікае на старонкі газет?

2. У якіх публіцыстычных матэрыялах з’яўляюцца жарганізмы?

3. Што ўяўляе сабой моладзевы жаргон (слэнг)?

4. Да чаго прыводзіць злоўжыванне жаргоннай лексікай у СМІ?

Заданне 13. Зрабіце лексіка-семантычны аналіз 3 слоў  з тэксту па схеме:

- запісаць слова ў пачатковай форме;

- растлумачыць, з якім значэннем ужываецца яно ў тэксце;

- вызначыць адназначнасць ці мнагазначнасць слова;

- у мнагазначным назваць усе яго значэнні;

- устанавіць паходжанне слова: агульнаславянскае, усходнеславянскае, уласнабеларускае, запазычанае (з якой мовы);

- падабраць да  слова сінонімы, антонімы;

- адзначыць прыналежнасць слова да актыўнай ці пасіўнай  (гістарызм, архаізм, неалагізм) лексікі;

-акрэсліць сферу выкарыстання (агульнанароднае, прафесійнае, дыялектнае, жаргоннае).

Лексічныя працэсы ў беларускай мове канца XX – пачатку XXI стагоддзя пад уплывам шырагу паза- і ўнутрымоўных фактараў маюць некаторыя спецыфічныя рысы. Гэты час характарызуецца значнымі зменамі ў грамадскім жыцці, якія паўплывалі на развіццё і функцыянаванне мовы, таму разглядаемы перыяд можна вызначыць як своеасаблівы этап у развіцці беларускай мовы          (Н. М. Даўгулевіч, В. І. Уласевіч).

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Адзначце словы з пасіўнага складу лексікі:

_а) крама;

_б) арцель;

_в)студня;

_г) коледж;

_д) фірма.

2. Якія словы адносяцца да кніжнай лексікі:

_а) ізатоп;

_б) сінекдаха;

_в) інтэртэкст;

_г) планктон;

_д) жыццё.

3. Вызначце гістарызмы:

_а) ваяводства;

_б) земства;

_в)дума;

_г) мэрыя.

4. Архаізмы – гэта словы, якія:

_а) абазначаюць рэаліі, што вышлі з ужытку;

_б) абазначаюць навейшыя назвы вядомых прадметаў;

_в) абазначаюць новыя рэаліі.

5. Да якога тыпу лексікі абмежаванага ўжытку адносяцца словы: дажджуха, кулідка, блінцоўка, насевак, скавыш?

_а) дыялектнай;

_б) прафесійнай;

_в) прастамоўнай;

_г) жаргоннай.

6. Адзначце тэрміналагічныя словы:

_а) клава;

_б) адаптар;

_в) апендыкс;

_г) квант.

7. Да якога тыпу жарганізмаў адносяцца словы: зрэзацца, шпора, фішка, піспішнік, батанік, клёва?

_а) прафесіяналізмы;

_б) аргатызмы;

_в) слэнг.

8. У якіх прыкладах назіраецца памылковае ўжыванне слоў?

_а) Гэта самае, сёння будзе цікавы матч.

_б) І вось перад гледачамі выступіць каманда швецкіх хакеістаў.

_в) Перапрацоўка яблык ў гэтым годзе – сапраўдны зялёны канвеер.

_г) На заводзе працягваецца ўкараненне новых тэхналогій.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1. Што ўяўляе сабой лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання?

2. Якія семантычныя групы слоў ахоплівае агульнаславянская лексіка?

3. Якія запазычанні з індаеўрапейскіх і неіндаеўрапейскіх моў агульнаславянскага перыяду ёсць у беларускай мове? Прывядзіце прыклады.

4. Па якіх галоўных кірунках адбывалася фарміраванне лексікі старабеларускага перыяду?

5. Якія важнейшыя пласты запазычанай старабеларускай лексікі можна вылучыць па этымалагічнай прыкмеце?

6. З якіх крыніц ішло папаўненне слоўнікавага складу беларускай літаратурнай мовы савецкага перыяду?

7. Чым абумоўлена неабходнасць лексічных запазычанняў?

8. З якой мэтай у мастацкіх, публіцыстычных тэкстах ўжываюцца варварызмы і экзатызмы?

9. Што разумеецца пад актыўным і пасіўным слоўнікавым складам мовы?

10. Што такое аказіяналізмы?

11. Як падзяляецца лексіка беларускай мовы паводле сфер яе выкарыстання?

12. Як праяўляецца сёння ў СМІ ўжыванне тэрмінаў, прафесіяналізмаў, жарганізмаў?

13. Чаму трэба звяртаць увагу на слэнгіраванне камп’ютарнага маўлення, лексічныя працэсы ў інтэрнэт-выданнях?

ФРАЗЕАЛОГІЯ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. З гісторыі беларускай фразеалогіі.

2. Фразеалагізм. Асноўныя прыкметы фразеалагізма. Тыпы фразеалагізмаў. Варыянтнасць фразеалагізмаў.

3. Прыказкі, крылатыя выразы, перыфразы.

4. Полісемія, сінанімія і аманімія фразеалагізмаў.

4. Крыніцы беларускай фразеалогіі.

5. Стылістычныя функцыі фразеалагізмаў.

6. Фразеалагічная норма і фразеалагічныя памылкі ў тэкстах СМІ.

Ключавыя паняцці: фразеалогія, фразеалагізм,  прыфпаземнае слова, фразеалагічнае зрашчэнне, фразеалагічнае адзінства, фразеалагічнае спалучэнне, фразеалагічная калька, парэміялогія, афарызм, прыказка, прымаўка, перафразы.

Заданне 1. Пазнаёмцеся з артыкулам Плотнікава Б. А. “Класіфікацыя фразеалагізмаў” (гл.: Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З. І. Бадзевіч і інш. - Мінск, 2005. - С. 183 – 186). Паводле прапанаванай у артыкуле класіфікацыі размяжуйце фразелагічныя адзінкі з ніжэйпрыведзеных сказаў.

1. Набралі хлопцы рыбы колькі ўлезе і накіраваліся дадому (Я. Маўр). 2. Мой родны кут, як ты мне мілы!.. (Я. Колас). 3. Каб сонца засланіць – вушэй асліных мала (К. Крапіва). 4. У маланкавы дзень хмара кідае медныя коп’і (П. Панчанка). 5. У страха вочы вялікія.  6. Ні сена, ні салома. 8. Розуму да галавы не прыстаўлю. 9. У сказе трэба ставіць кропку з коскай. 10. Здалёк пачулася “ўра” (І. Мележ). 11. У сувязі з тым што на вуліцы Пятроўскай пачаўся рэмонт дарогі, праезд будзе закрыты з 15 верасня ( з газ.).

Заданне 2. Выпішыце з тэксту фразеалагізмы. Растлумачце сэнс фразеалагізмаў. Вызначце тып кожнага фразеалагізма паводле семантычнай злітнасці яго кампанентаў.

Марыля – сірата з далёкай вёскі. І ліха ж яе падагнала выйсці за гэтага Івана. Жыла яна дома пры тату і браце. Пасля тата памёр і адпісаў ёй ажно паўтары дзесяціны, бо яна была з ганьбай: на правай руцэ тры крайнія пальцы наўкасяк адважыла трыбай малатарні. Ад залатой рукі першай у вёсцы жняі і праллі засталася толькі кукса. Сваты пачалі абмінаць яе, і маладосць завяла без пары…

І вось тады падагнала Івана.

Паслухаць было, што казалі аб ім людзі, але нейкі туман найшоў на дзяўчыну, нічога не бачыла…

Пра пасаг гаварылі нямнога. Паўтары дзесяціны – гэта амаль палавіна ўсёй татавай гаспадаркі. Прасіць у Мікіты, Марылінага брата, больш можна было хіба толькі пазычаўшы вачэй у сабакі. (Я. Брыль)

Заданне 3. Выпішыце з беларускамоўных газет 10 сказаў, у якіх ужыты фразеалагізмы. Падбярыце да іх сінонімы і антонімы. Калі фразеалагізм мнагазначны, растлумачце яго значэнні.

Заданне 4. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў, запішыце, падбіраючы да іх адпаведнікі з рускай мовы.

Глядзець як вока; даць у хамут; на вярбе грушы; даць дыхту, адзін другога варты; збіць з панталыку; ходырам хадзіць; ва ўсе лапаткі; у пух і прах; на адзін зуб; як піць даць; да гары нагамі; курам на смех; бібікі біць.

Заданне 5. Пазнаёмцеся з артыкулам Басавай Г. І. “Фразеалагізм як спосаб вербалізацыі канвенцыянальнага стэрэатыпу” [гл.: Журналістыка – 2006: Тэорыя. Практыка. Творчасць // Матэрыялы 8-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі... Вып. 8.– Мінск, 2006. -- С. 175 – 177]. Падрыхтуйце адказы на пытанні:

1. Якую ролю адыгрываюць фразеалагізмы ў міжкультурных зносінах?

2. Што ўяўляюць сабой міжмоўныя фразеалагічныя аналагі?

3. Якія адрозненні назіраюцца ў міжмоўных фразеалагізмах?

4. Якія нацыянальна-культурныя асаблівасці праяўляюцца ў фразеалагізмах?

Заданне 6. Да іншамоўных фразеалагічных адзінак падбярыце беларускія адпаведнікі.

Руск.: молчание – знак согласия; польск.: milczenieoznaka zgody.

руск.: на лжи далеко не заедешь; польск.: kłamstwo nie ma nóg.

руск.: милые бранятся – только тешатся; лац.: amantium ire amoris integratost. 

польск.: bogatemu wszystko uchodzi (kto ma siadło, temu łatwo); чэшс.: kdo ma sádlo, temu snadno.

лац.: homo homini lupus est; польск.: człowiek człowiekowi jest wilkiem. 

лац.: homo sum, humani nihil a me alienum puto; польск.: jestem człowiekiem, nic, co ludzkie, nie jest mi obce.

лац.: vanitas vanitatum et omnia vanitas; польск.: marność nad marnośćiami i wszystko marność.

Заданне 7. Падбярыце да рускамоўных фразеалагізмаў беларускамоўныя адпаведнікі, параўнайце іх структуру, стылістычную афарбаванасць.

 

Брать под своё крыло, в пух и прах, плестись в хвосте, себе на уме, з глазу на глаз, валять дурака, два сапога пара, от мала до велика, спустя рукава, у черта на куличках, вверх тормашками, сесть в калошу.

Заданне 8. Выпішыце асобна фразеалагізмы, якія: а) характарызуюць дзеянне; б) характарызуюць асобу; в) характарызуюць з'яву; г) характарызуюць прымету.

Арабінавая ноч, як дзве кроплі вады, на хуткую руку, плячысты на жывот, хоць вады напіся, да сёмага поту, хоць кассою касі, казка пра белага бычка, па горла, кітайская грамата, вады не замуціць, як кошка з сабакам, як перст, хоць гвалт крычы, як леташні снег, птушка высокага палёту.

Заданне 9. Падбярыце сінонімы да фразеалагізмаў:

За дзедам шведам, як Піліп з канапель, узяць сябе ў рукі, табаку важыць, напрамілы бог, як мыш на крупы, сёмая вада на кісялі, доўгая песня, чорт ногі паломіць, крок за крокам.

Заданне 10. Прачытайце артыкул  А. Каўруса “Трохі пра фразеалагізмы” (гл.: Каўрус, А. А. Да свайго слова. Пытанні культуры мовы / А. А. Каўрус. – Мінск, 2011. – С. 28 – 32.).  Раскрыйце думкі аўтара на праблемы:

1. Зніжэнне камунікатыўных якасцяў мастацкага і публіцыстычнага тэкстаў праз злаўжыванне фразеалагізмамі.

2. Небеларускія і штучныя фразеалагічныя звароты і выразы на старонках перыядычных выданняў.

3. Моўна-стылёвыя хібы  журналістаў пры перакладзе з іншых моў афіцыйна-справавой інфармацыі.

4. Спосабы ўзнаўлення і ўнармавання фразеалагізмаў на сучасным этапе.

Заданне 11. Выпраўце памылкі ў выразах:

1. Не можа яна не паехаць, не дачакаўшы Сяргея, не пагаварыўшы з ім душа ў душу, не паглядзеўшы яму ў вочы. 2. Хлопцы спявалі ва ўнісон, з радасцю і разам. 3. Мацей загаварыў сам з сабой. 4.  Яны сябравалі не разлі вада. 5. І што за камар цябе сёння ўкусіў? 6. На сваіх двух Святлана неслася да школьнай пабудовы. 7. Пытанне бацькі было для Алеся як гром на галаву.

Заданне 12. Прааналізуйце артыкул Філосафа В. М. (Філосаф, В. М. Фразеалагізмы ў публіцыстыцы і пытанні моўнай нормы / В. М. Філосаф // Беларуская лінгвістыка. Выпуск 57. – Мінск, 2006. – С. 101 – 108.). Адкажыце на пытанні:

1. З якой мэтай уводзяць у публіцыстычны тэкст устойлівыя спалучэнні?

2. Чым вызначаецца неаднароднасць ужывання фразеалагізмаў?

3. Што ўяўляе сабой фразеалагічная норма для публіцыстычнага маўлення?

4. Якія адхіленні ад нормы назіраюцца ў СМІ?

5. Якія вылучаюцца нематываваныя віды замен фразеалагічных адзінак у публіцыстычным тэксце?

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Паводле злітнасці кампанентаў фразеалагізмы: збіць з панталыку, біць лынлы, тачыць балясы, лезці на ражон, з’ехаць з глузду адносяцца да

_а) фразеалагічных зрашчэнняў;

_б) фразеалагічных адзінств;

_в) фразеалагічных спалучэнняў.

2. Адзначце фразеалагічныя варыянты:

_а) за розум узяцца – за галаву узяцца;

_б) браць да душы – браць да сэрца;

_в) стаяць у вачах – стаяць у ваччу;

_г) калом стаць – стаць колам.

3. Фразеалагізмам уласцівы:

_а) устойлівасць;

_б) узнаўляльнасць;

_в) шматкампанентнасць;

_г) сэнсавая непадзельнасць;

_д) сінтаксічная непадзельнасць.

4. Да фразеалагічных адзінак адносяць:

_а) прыказкі, прымаўкі;

_б) крылатыя выразы;

_в) цытаты;

_г) састаўныя тэрміны;

_д) афарызмы;

_е) уласна фразеалагізмы;

_ё) рэплікі.

5. Фразеалагічныя зрашчэнні – гэта выразы

_а) лоб у лоб;

_б) прыкусіць язык;

_в) чортам падшыты;

_г) мелка плаваць.

6. Адначце сінанімічныя фразеалагізмы:

_а) аддаць богу душу;

_б) даць дуба;

_в) да Абрама на піва трапіць;

_г) зямлю зашкварыць;

_д) папасць ў Палясціну.

7. Тыповымі адхіленнямі ад фразеалагічнай нормы з’яўляюцца парушэнні

_а) семантычнага характару;

_б) акцэнталагічнага характару;

_в) стылістычнай неаднароднасці;

_г) нематываванай спалучальнасці;

_д) граматычнай неадпаведнасці.

8. Парэміялогія вывучае:

_а) прыказкі, прымаўкі;

_б) цытаты, афарызмы;

_в) перафразы.

9. Якія фразеалагізмы не з’яўляюцца антанімічнымі:

_а) даць дыхнуць – не даць дыхнуць;

_б) у вочы – за вочы;

_в) хоць касою касі – як кот наплакаў;

_г) распусціць язык – трымаць язык за зубамі.

10. З якой крыніцай звязана ўзнікненне фразеалагізмаў: здаваць пазіцыі, залаты фонд, ддавесці да ведама, у цэнтры ўвагі, корань зла

_а) афіцыйна-справавая літаратура;

_б) публіцыстычнае маўленне;

_в) біблейскія тэксты.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1. Што з’яўляецца прадметам вывучэння фразеалогіі? У чым праяўляецца сувязь фразеалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства?

2. Якімі характарыстыкамі валодае фразеалагізм? Што адрознівае фразеалагізм ад свабоднага словазлучэння?

3. Якія лексіка-граматычныя разрады фразеалагічных адзінак вылучаюць у сучаснай беларускай мове?

4. Якія існуюць тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці кампанентаў?

5. Што такое мнагазначнасць, сінанімія, аманімія фразелагізмаў? Прывядзіце прыклады.

6. Якія існуюць крыніцы ўзнікнення фразеалагізмаў?

7. У чым праяўляецца варыянтнасць фразеалагізмаў?

8. Якія найбольш тыповыя адхіленні  ад фразеалагічнай нормы назіраюцца ў публіцыстычным маўленні?

9. Што вывучае парэміялогія, афарыстыка?

ЛЕКСІКАГРАФІЯ. ФРАЗЕАГРАФІЯ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1. Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Асноўныя перыяды ў развіцці слоўнікавай працы на Беларусі.

2. Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця беларускай лексікаграфіі і фразеаграфіі.

3. Асноўныя паняцці лексікаграфіі. Слоўнік, рэестравае слова, слоўнікавы артыкул, ілюстрацыйны матэрыял.

4.  Лексікаграфія практычная і тэарэтычная. Тыпы слоўнікаў (лінгвістычныя і энцыклапедычныя).

Ключавыя паняцці: лексікаграфія (практычная і тэарэтычная), фразеаграфія, слоўнік, рэестравае слова, слоўнікавы артыкул, семантызацыя, каментары да слова (вакабулы), экземплефікацыя, памета, слоўнікі лінгвістычныя (перакладныя, тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, сінонімаў, паронімаў, міжмоўных амонімаў, этымалагічныя, гістарычныя, тэрміналагічныя, марфемныя, эпітэтаў, мовы пісьменніка, анамастычныя), слоўнікі энцыклапедычныя, змест слоўнікавага артыкула.

Заданне 1. Патлумачце, чым адрозніваюцца энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі? Параўнайце выданні: 1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск, 1994. – 655 с. і 2. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы   / Пад рэд. М. Р. Судніка. – Мінск, 2002. – 784 с.

Заданне 2. Што ўяўляе сабой лінгвістычны слоўнік? Назавіце тыпы лінгвістычных слоўнікаў. Прааналізуйце (на выбар) лінгвістычны слоўнік (назва, аўтар, месца і год выдання, колькасць слоў) і слоўнікавы артыкул у ім  (рэестравае слова, стылістычныя і граматычныя паметы, ілюстрацыйны матэрыял, семантычны аналіз, этымалагічныя звесткі).

Заданне 3. Вызначце від слоўніка па слоўнікавым артыкуле

 

1. АДВЕЧНЫ, -ая, -ае. Спрадвечны; які існуе з даўніх часоў. Адвечныя балоты. Адвечная тайна. ǀǀ наз. адвечнасць, і, ж.

2. АМОНІМ // АНАНІМ

Амонім. Слова, аднолькавае па гучанню з другім словам, але рознае з ім па значэнню.

Беларуская мова часта з дапамогай тых ці іншых сродкаў пазбаўляецца непажаданых амонімаў. П. Юргелевіч.

Ананім. Аўтар твора (пісьма), які ўтаіў сваё імя; твор без подпісу, невядома кім напісаны.

Вось і ў даным выпадку: ананім правільна піша аб недахопах у рабоце вашага прадпрыемства. М. Пянкрат.

3. НАГРУЗІЦЬ – РАЗГРУЗІЦЬ

незак. нагружаць – разгружаць

Запоўніць грузам што-небудзь.                     Выдаліць груз з чаго-небудзь.

Нагрузіць (разгрузіць) вагон, машыну, параход, самалёт.

Каб было з чаго есці хлеб і карміць маці з сястрою, наняўся грузчыкам у райпо, там ён з год цягаў мяхі і скрынкі, нагружаў і разгружаў свае і гарадскія машыны (Быкаў).

Заданне 4. Падрыхтуйце артыкул для тлумачальнага слоўніка беларускай мовы. Рэестравае слова РАССАДЗІЦЬ.

         1. Корань мігам рассадзіў усіх і пастукаў костачкамі пальцаў па стале (Ваданосаў). 2. Нарэшце фатограф рассадзіў усіх, як належыць (Ус). 3. Рассадзілі нас усіх восем па адзіночках такіх велізарных пецярбургскіх “Крыжоў” (А. Пальчэўскі). 4. Людка з Шэйдакам першы час пасля таго, як іх рассадзілі, адчувалі сябе нібы тая рыба, якую выцягнулі з вады. (Р. Сабаленка). 5. І беглі ўсе на двор, дзе ляжаў сыры снег.., дзе ўжо мільгалі снежкі і цяжка гупалі ў дашчаны ганак, пакуль нехта не рассадзіў акно, пакуль не выбег той самы вартаўнік, перавярнуўшы ў руках памяло (В. Адамчык).

6. - Антоська, даражэнькі, паміраю, - заплакаў п’янаваты Сцяпан… - Во, глядзі, як рассадзіў мне галаву Рысь…(С. Александровіч).

Заданне 5. Падрыхтуйце артыкул для тлумачальнага слоўніка беларускай мовы. Рэестравае слова ПАЧАТАК.

         1. Роў браў… пачатак за вёскай, з балот (М. Ткачоў). 2. У пачатку вёскі Салаўёў адпусціў машыну… і пайшоў далей пехатою (Шахавец). 3. Скончылася лета. У пачатку восені паехала Аленка ў Загор’е (Колас). 4. У засадзе [партызаны] ляжалі дзень, ноч і пачатак другога дня (Навуменка). 5. [Васіль:] –Мне здаецца, што гэта пачатак нашай новай дружбы (Шамякін). 6. У творах ананімнай дэмакратычнай літаратуры прыкметна выяўляецца крытычны пачатак. (Барысенка). 7. У… паэзіі [Някрасава] зліліся ў адно цэлае два процілеглыя пачаткі – і радасць і цяжкасць працы (Івашын). 8. Яшчэ ў ліпені 1858 года член Дзяржаўнага савета і міністр унутраных спраў граф Сяргей Ланской падаў гасудару запіску аб асноўных пачатках будучай рэформы (Караткевіч). 9. У гэтым абуджэнні крытычнае думкі Лабановіч бачыў пачаткі таго вялікага сацыяльнага зруху, які павінен пралажыць прасторную дарогу да новых форм жыцця (Колас).

Заданне 6. Падрыхтуйце слоўнікавы артыкул для гістарычнага слоўніка беларускай мовы. Рэестравае слова ЗМЕЙ.

1. Казал чаровникомъ всим што на довитшых бестей и змеев гад медведе назбирати (Зб.752, 93). 2. Ежел  бы кого зм и, то естъ діаволъ оук сивъ, и заразивъ его тр тизною гр ховною… в той часъ наоучитель, который маетъ  зыкъ помагаючій здравію, ничого не воз можетъ (Зб.вып., 38). 3. тому приказанью досыть чин чи вс кие балъваны губили. Такъ иже и  ного  м   м д ного, которого былъ М исеи по пов ленію Божіему  чинилъ (Будны, 16). 4. коли не прешиб  камен ногы твоеи. На  щоркоу и на василиска боудеш наступал и потопчеш лва и змее, бо на мене надел с  (Пс. XVI, 93б).

 Заданне 7. Падрыхтуйце артыкул для дыялектнага слоўніка. Рэестравае слова ШЫШКА.

1. Ты бачыла, на елцы шышкі екіе? 2. Ек простуду нічым не зведеш, то параць шышкі сосновые. 3. Вурві мне онь ту красну шышку. 4. Як лішай, то шышку з дуба, да почавіць, да трэ тым соком помазац. 5.Вулезе з бохана така шышка, ек у печэ не зырко. 6. Шышкі – булочкі такіе маленькіе на короваі, ек цепер пончыкі. 7. Шышкі пекуць пшэнічные да жытніе да даюць коровайніцам. 8. Шышкі у сіто ці рэшато кладуць і на стрэху кідаюць, і дзеці хапаюць. 9. Шышкі качалі с цеста і дзецям сыпалі на свадзьбі. 10. От тобе шышка под нос! 11. Шо ты насміхаесса, поддзеваеш, думаеш, шчо ўжэ веліка шышка. 12.Шышэчкі на олешніку навек ростуць.

Заданне 8. Прачытайце тэкст, выпішыце выдзеленыя словы.

1. Апішыце выпісаныя словы пры дапамозе  наступных слоўнікаў (тлумачальных, этымалагічнага, сінонімаў, антонімаў, перакладных, арфаграфічных, марфемных).

2. Запішыце прозвішчы ўкладальнікаў слоўніка,  год выдання,  агульную колькасць слоў. З кожнага слоўніка падрабязна падайце паметы ў слоўнікавых артыкулах (напрыклад, пачатковую форму, граматычныя формы, мнагазначнасць, тлумачэнні, сінонімы).

Ахоўна-выхаваўчым быў абрад пераскоквання праз купальскае вогнішча хлопцаў і дзяўчат у парах, перагон праз агонь кароў. У некаторых месцах ролю Купалкі іграла прыгожая дзяўчына, якую выбіралі са свайго асяроддзя дзяўчаты вёсцы і з ёю на чале ішлі да падрыхтаванага хлопцамі вогнішча. З купальскай ноччу звязаны ўяўленні, адлюстраваныя ў народных творах: у гэты час адзін раз на год зацвітае папараць, а той, хто знойдзе яе кветку, адшукае скарбы і будзе разумець мову птушак і жывёл.

Не менш значнае месца, чым аграрна-гаспадарчая тэматыка, у купальскіх песнях займаюць тэмы кахання, сямейна-бытавых адносін. Вялікая колькасць песень пра каханне абумоўлена распаўсюджанасцю фрывольнасці ў паводзінах удзельнікаў святкавання. Невыпадковай таму была ў купальскіх песнях тэма страты дзяўчынай вяночка, што сімвалізавала страту дзявоцкасці (Роднае слова).

Заданне 9. Знайдзіце ў фразеалагічных слоўніках прыклады ўжывання наступных выразаў. Звярніце ўвагу на структуру слоўнікавых артыкулаў.

1. Спусціўшы рукі, стаць на ногі, аднаго поля ягадкі, аддаць канцы, даць маху.

2. Крукам носа не дастанеш. Ні мычыць ні целіцца.

3. Гора бяду знойдзе. Што ў рацэ, яшчэ не ў руце.

Для даведкі:

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / склад. Ф. М. Янкоўскі. – Мінск, 2004.

2. Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2-х т. / І. Я. Лепешаў. – Мінск, 1993.

3. Лепешаў, І. Я. Слоўнік беларускіх прыказак / І. Я. Лепешаў, М, А. Якалцэвіч. – Мінск, 2002.

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Да самых ранніх беларускіх слоўнікаў адносяць:

_а) “Лексисъ” Л. Зізанія;

_б) “Лексіконъ” П. Бярынды.

_в) “Слоўнік беларускай мовы” І. Насовіча.

2. У лінгвістычных слоўніках аб’ектам вытлумачэння выступае:

_а) слова;

_б) фраза;

_в) тэкст.

3. Тлумачальны слоўнік паказвае:

_а) лексічнае значэння слова;

_б) граматычнае значэнне слова;

_в) экспрэсіўна-стылістычнае значэнне слова.

4. Апісанне паходжання слова адлюстравана:

_а) у этымалагічным слоўніку;

_б) у марфемным слоўніку;

_в) у граматычным слоўніку;

_г) у арфаэпічным слоўніку.

5. Фразеалагічныя слоўнікі падаюць апісанне ўстойлівых выразаў           з боку напаўнення:

_а) семантычнага;

_б) стылістычнага;

_в) фармальнага;

_г) граматычнага.

6. Да слоўнікаў мовы пісьменнікаў адносяць:

_а) Бардовіч, А. М. Марфемны слоўнік беларускай мовы. – Мінск, 1989.

_б) Слоўнік мовы Скарыны / Склад. У. А. Анічэнка. – Мінск, 1977-1994.

_в) Слоўнік мовы  Янкі Купалы: у 8 т. / Склад. У. А. Борык. – Мінск, 2003;

_г) Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Якуба Коласа. – Мінск, 1993.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1. Што з’яўляецца  прадметам  вывучэння лексікаграфіі? У чым праяўляецца сувязь лексікаграфіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства?

2. Якое прызначэнне маюць энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі? Якія адрозненні існуюць паміж імі ў будове слоўнікавага артыкула?

3. Як падзяляюцца лінгвістычныя слоўнікі паводле тэматыкі і мэтавага прызначэння?

4. Чым адрозніваюцца слоўнікі 16 ‒ 17 стст. ад сучасных слоўнікаў беларускай мовы?

5. Якія сучасныя перакладныя, тлумачальныя, арфаграфічныя і інш. слоўнікі беларускай мовы  вам вядомы? Дайце ім агульную характарыстыку (мэтавае прызначэнне, задачы, будовага слоўнікавага артыкула, выходныя звесткі).

МАРФЕМІКА. МАРФАНАЛОГІЯ.

СЛОВАЎТВАРЭННЕ

ЗМЕСТ ЛЕКЦЫІ

1. Марфеміка як вучэнне аб мінімальна значымых частках слова.

2. Слова і марфема. Прыметы марфем. Класіфікацыя марфем. Сінанімічнасць і аманімічнасць марфем.

3. Марфаналогія як вучэнне аб фанетычных заканамернасцях у структурнай арганізацыі марфем і іх спалучальнасці ў складзе слова. Морф і марфема. Прычыны і характар змен у марфеме. Гістарычныя змены ў марфалагічным складзе слова (апрошчанне, перараскладанне, ускладненне, дэкарэляцыя).

4. Словаўтварэнне – найважнейшая крыніца папаўнення слоўнікавага складу мовы. Асноўныя функцыі словаўтварэння ў мове. Полісемія, аманімія, сінанімія словаўтваральных сродкаў.

5. Марфалагічныя і немарфалагічныя спосабы ўтварэння слоў.

6. Сучасныя тэндэнцыі беларускага словаўтварэння.

Ключавыя паняцці: марфеміка, марфама (каранёвыя, афіксальныя), слова-, форма- і словаўтваральныя афіксы, прэфікс, суфікс, постфікс, інтэрфікс, конфікс, флексія, аснова слова.

Марфаналогія, морф, марфанема, квазіфанема, субморф, апрошчанне, перараскладанне, ускладненне, дэкарэляцыя.

Словаўтварэнне (дэкакрэляцыя), сінхроннае і дыяхроннае словаўтварэнне, вытворнае слова, словаўтваральнае значэнне, словаўтваральны тып, марфалагічны і немарфалагічны спосабы словаўтварэння.

Заданне 1. Выпішыце з тэксту 8 зменных слоў і 2 нязменныя самастойныя словы з вытворнай асновай. У зменных словах падкрэсліце канчаткі, у дужках растлумачце, якія граматычныя значэнні яны выражаюць.  

Ціхая даліна Шчары. Песцяць вока зялёныя лугі, узгоркі, лясы. І на беразе, як цацка, Слонім. Сямісотгадовы юнак. Чыстая вада з зялёнымі косамі водарасцяў, што звіваюцца ад хуткасці плыні, амывае яго, бягуць угору і ўніз маляўнічыя вулачкі, бялеюць вежы. Галоўным чынам беларускае барока 16-17 стагоддзяў, але не вычварнае і раскошнае, а простае і строгае. Мясцовы густ                                                                                                     (У. Караткевіч).

Заданне 2.  Ці захоўваецца лексічнае і граматычнае значэнне каранёвай марфемы ў наступных словах?

Гар-а, уз-гор-ак, уз-гор-йе, гор-ац, гор-н-ы, пад-гор-н-ы, гар-ыст-ы; чыт-аць, пра-чыт-аць, чыт-анк-а, чыт-анн-е.

Заданне 3. Вызначце марфемны склад слоў.

Лес – узлесак – лясны – лясісты, сяло – сельскі – сяліць – наваселле – навасёл – навасёлкі, дрэва – драўляны – драўніна – дрэваапрацоўка, цёплы – цяплынь – цеплыня – пацяплець – цёпла, сеяць – пасеяць – пасеяны – пасяўная – сяўба – насенне – насенны – сеялка – сеялель – сейбіт – засеўкі – дасеўкі.

Заданне 4. Вызначце тып асноў у словах:

Дуб – дубовы – дубняк – дубіна, зуб – зубны – зубаты – зубасты – зубчаты – зубачыстка, брат – братні – брацкі – брацтва – братацца – братэрскі – братэрства, хлеб – хлебны – бясхлебіца – хлебасол.

Заданне 5. Адзначце вытворныя і невытворныя словы.

Аўторак, паўтара, прастора, шчасце, суткі, падушка, пярсцёнак, аздоба, спадоба, абраза, абоз, памылка, прачнуцца, абуцца, спадзявацца.

Заданне 6. Чаму ў ніжэйпрыведзеных словах вылучаюцца не дзве асобныя прыстаўкі, а адна цэласная структурна ўскладненая прыстаўка?

Недахоп, недастача, недаплата, пазакідаць, недасеяць, пазалетась, увагнуць

Заданне 7. Вызначце словаўтваральную базу (аснова, слова, словазлучэнне) прыведзеных слоў, тып і спосаб іх утварэння.

Насып, пяцігодка, Гомсельмаш, пустацвет, безыніцыятыўны, рэдагаванне, дакладчык, адказаць.

Заданне 8. Вызначце спосаб утварэння наступных слоў:

Вырошчваць, дружба, сашнік, картатэка, заўтрашні, мокнуць.

Заданне 9. Прааналізуйце артыкул Л. Шасцярнёвай “З’ява інтэрферэнцыі і словаўтварэнне (на матэрыяле перыядычнага друку)” (гл.: Слова ў кантэксце часу. Матэрыялы Рэспубліканскіх навуковых чытанняў, прысвечаных памяці доктара філалагічных навук, прафесара А. І. Наркевіча. Да 75-годдзя з дня нараджэння. – Мінск, 2004. - С.  105 – 108). Якую праблему ўздымае аўтар названага артыкула? Выкажыце ўласнае меркаванне па гэтай праблеме.

Заданне 10. Прачытайце артыкул П. Сцяцко “Словы выразнай структуры, матываванасці і значэння” (гл.: Роднае слова, люты, 2010. - С. 36 – 41). Адкажыце на пытанні:

1. Як утвараюцца іншамоўныя дзеясловы з суфіксальным элементам –ір-(-ыр-)?

2. Як утвараюцца прыметнікі з канцавым –цыйны?

3. Якія прыметнікі ўтварыліся ад аддзеяслоўных назоўнікаў?

4. Як суадносіцца словаўтваральнае слова (аснова) з яго формай і значэннем?

5. Якой тэрміналагічнай асаблівасцю  вылучаецца ў беларускай мове суфікс – -о- , (-ав-, -ев-)?

ТЭСТАВЫ КАНТРОЛЬ

1. Якія прыметы ўласцівы марфеме:

_а) паўтаральнасць;

_б) непадзельнасць;

_в) значымасць;

_г) абстрактнасць.

2. Адзінкі, якія адлюстроўваюць вар’іраванне марфемы, гэта:

_а) морфы;

_б) словаформы;

_в) субморфы.

3. Якім спосабам ўтварыліся словы: прарадзіма, выстругаць, празвінець, загучаць, прысады?

_а) прыставачны;

_б) прыставачна-суфіксальны;

_в) конфіксны;

_г) постфіксальны.

4. У якіх словах захоўваецца лексічнае і граматычнае значэнне каранёвай марфемы:

_а) мора;

_б) узмор’е;

_в) марак;

_г) марскі;

_д) прыморскі.

5. Знайдзіце ў словаўтваральных радах невытворныя асновы:

а) зуб – зубны – зубаты - зубасты- зубчаты – зубачыстка____________;

б) хлеб – хлебны – бясхлебіца – хлебасол_________________________;

в) клас – класавы – бяскласавы – класны – класічны________________;

г) вуліца – вулачка - завулак – вулічны___________________________.

6. Да постфіксаў адносяцца марфемы:

_а)  -небудзь;

_б)  -сьці;

_в)  - ца;

_г)  - ся.

7. Словы сінь, чырвань, лёт, бег, назоў, сумнеў утварыліся спосабам:

_а) афіксальным;

_б) бязафіксным.

_в) суфіксальным.

8. Немарфалагічныя спосабы ўтварэння слоў – гэта:

_а) марфолага-сінтаксічны;

_б) лексіка-семантычны;

_в) лексіка-сінтаксічны.

9. Марфема да- ў словах: дасягнуць, дабегчы, дачытаць з’яўляецца:

_а) аманімічнай;

_б) сінанімічнай;

_в) мнагазначнай;

_г) антанімічнай.

10. Словы аквапарк, тэлеаповед, боўлінг-клуб, інтэрнэт-газета ўтварыліся шляхам:

_а) прэфіксацыі;

_б) суфіксацыі;

_в) словаскладання.

11. Утварыце ўсе магчымыя словы пры дапамозе суфіксаў –нік-, -ец-,

(-овец-, -ца) ад наступных:

а) бюджэт____________;

б) вера_______________;

в) музей______________;

г) дапамога___________;

д) кіраваць____________.

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ

1. Што з’яўляецца прадметам вывучэння марфемікі?

2. Як суадносяцца слова і марфема? Якімі прыметамі валодае марфема?

3. Чым адрозніваюцца каранёвыя і афіксальныя марфемы?

4. Чым у сучаснай беларускай мове выкліканы змены ў марфемнай будове слова?

5. Што такое апрошчанне, перараскладанне, ускладненне, дэкарэляцыя?

6. Чаму дэрывацыя ці словаўтварэнне з’яўляецца найважнейшай крыніцай папаўнення слоўнікавага складу мовы?

7. Чым абумоўлена полісемія, аманімія, сінанімія словаўтваральных сродкаў?

8. Што з’яўляецца прадметам вывучэння сінхроннага і дыяхроннага словаўтварэння?

9. Якія марфалагічныя і немарфалагічныя спосабы ўтварэння слоў існуюць у сучаснай беларускай мове?

10. Якія тэндэнцыі ўласцівы сучаснаму беларускаму словаўтварэнню?

Тэсты для мікразалікаў

Варыянт №1.

1. “Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевіча пабачыла свет у:

_ а) 1906 г.;  

_ б) 1907г.;   

_ в) 1918 г.;   

_ г) 1920 г.

2. У якім годзе праводзілася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе правапісу і азбукі беларускай мовы?

         _ а) 1920;  

_ б) 1926;  

_ в) 1924;

_ г) 1928.

3. У якім годзе была прынята Пастанова СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”?

_ а) 1928;          

_ б) 1930;            

_ в) 1933;        

_ г) 1957.

4. У якім годзе Законам Рэспублікі Беларуь былі зацверджаны “Правілы беларускай  арфаграфіі і пунктуацыі”?

_ а) 2007;        

_ б) 2008;             

_ в) 2009;        

_ г) 2010.

5. Якая норма парушана ў выразах дзякую вас, пайсці за грыбамі, насміхацца над ім?

_ а) арфаграфічная;

_ б) арфаэпічная;

_ в) лексічная;

_ г) граматычная.

6. Адзначце фанетычныя словы, у якіх гукі з, с абазначаюць мяккія зычныя.

_ а) з гітарай;  

_ б) след;  

_ в) схема;

_ г) скінуць;

_ д) зверху.

7. Адзначце фанетычныя працэсы ў наступных словах:

_ а) лёгкі _______________

_ б) гарадскі_____________

_ в) малацьба ____________

_ г) нясвіжскі_____________

8. Устаўце прапушчаныя літары.

М..тро, кап..ла, палан..з,  ф..ст, тын..йджар, экз..мпляр, тун..ль, шын..ль.

9. Адначце словы, якія пішуцца праз злучок.

_ а) ан..лайн;

_ б) інтэрнэт…залежнасць;

_ в) VIP..персона;

_ г) тайм..аўт;

_ д) бой..скаўт.

10. Пастаўце націск ў наступных словах:

Мысленне, на працягу дня, выпадак, украінскі, спіна, грамадзянін, падчыстую, знахар.

Варыянт №2.

1. Гаворкі якога дыялекту былі пакладзены ў аснову “Граматыкі”                   Б. Тарашкевіча?

_ а) цэнтральнага;

_ б) паўночна-ўсходняга;

_ в) паўднёва-заходняга.

2. ”Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (1959 г.) былі падрыхтаваны калектывам мовазнаўцаў пад кіраўніцтвам:

_ а) К. Крапівы;

_ б) М. Судніка;

_ в) П. Глебкі;

_ г) Я. Коласа.

3. Якая норма парушана ў словах  (аб) мужчыне, Купале, Скарыне?

_ а) арфаграфічная;

_ б) арфаэпічная;

_ в) лексічная;

_ г) граматычная.

4. Якія рысы ўласцівы дыялектнаму маўленню:

_ а) пісьмовая фіксацыя;

_ б) нарматыўнасць;

_ в) аднафункцыянальнасць;

_ г) існаванне ў вуснай і пісьмовай формах;

_ д) неапрацаванасць.

5. Адзначце словы, у якіх гукі з,с абазначаюць мяккія зычныя.

_ а) згінуць;  

_ б) святочны;

_ в) схіліць;  

_ г) скінуць;

_ д) у позве.

6. Адзначце, у якіх словах напісанне не супадае з вымаўленнем.

_ а) вакзал;

_ б) бортінжынер;

_ в) сонца;

_ г) сціхні.

7. Адзначце словы, у якіх сустракаецца гук [г]-фрыкатыўны.

_ а)  галава;

_ б) рэзгіны;  

_ в) горад;

_ г) швагер;

_ д) гонта.

8. Устаўце прапушчаныя літары.

Ан..ксія, шніц..ль, камп’ют..р, лід..р, менедж..р, меды..тэкст, меды..холдынг, аўды..плэер.

9. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок. 

_ а) ток_шоу;

_ б) альма _матар;

_ в) альтар_эга;

_ г )ноу_хау.

10. Пастаўце націск у наступных словах:

Садавіна, гародніна, выпадак, статут, скарбніца, хрысціянін, раматус, сліна.

Варыянт №3

1. У якіх словах вымаўленне не супадае з напісаннем?

_ а) лясніцтва;

_ б) павільён;

_ в) дождж;

_ г) беспрацоўе;

_ д) адзвініш.

2. Адзначце выпадкі асіміляцыі гукаў:

_ а) з самалёта;

_ б) углядаешся;

_ в) шчасце;

_ г) мыешся;

_ д) бясшумна.

3. У якіх словах падкрэсленыя літары абазначаюць націскныя галосныя гукі?

_ а) дазіметр;

_ б) ігрышча;

_ в) хрысціянін;

_ г) дзеяч;

_ д) ікаць.

4. Дзе пішацца літара Я?

_ а) с_мігодка;

_ б) вын_ньчыць;

_ в) св_тлячок;

_ г) св_тлафор;

_ д) кал_ндар.

5. Адзначце словы, у якіх пішацца літара О.

_ а) п_ртмане;

_ б) в_семсот;

_ в) ст_клетачны;

_ г) п_ліметалы;

_ д) п_ліглот.

6. У якіх словах пішацца літара Ў?

_ а) ваку_м;

_ б) ва універсітэце;

_ в) шлагба_м;

_ г)  са_на;

_ д) а_кцыён.

7. Пастаўце мяккі знак у словах:

_ а) ц_мяны;

_ б) пац_вельваць;

_ в) Чэрвен_скі;

_ г) тас_ма;

_ д) сядз_це.

8. Дзе прапушчана літара?

_ а) пос_ны;

_ б) бар_джэй;

_ в) бул_ён;

_ г) бу_галтар;

_ д) _пружына.

9. Адзначце назоўнікі, утвораныя з дапамогай суфікса –НІК-.

_ а) свяцільнік;

_ б) будаўнік;

_ в) уласнік;

_ г) садоўнік;

_ д) пясчанік.

10. Якія назоўнікі ўтвораны прыставачна-суфіксальным спосабам?

_ а) набярэжная;

_ б) адпрацоўка;

_ в) абыякавы;

_ г) знізу;

_ д) пагорак.

ВЫНІКОВЫ ТЭСТ №1

па тэмах “Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія.

Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія”

      ВАРЫЯНТ 1

  1.  Пералічыце мовы, якія ўваходзяць у паўднёваславянскую моўную          падгрупу?______________________________________________________
  2.  У якім годзе была прынята пастанова “Аб практычных мерапрыемствах  па правядзенні нацыянальнай палітыкі”, з якой пачынаецца працэс беларусізацыі?

_ а) 1920;  _б) 1926;  _ в) 1924;   _ г) 1928.

  1.  Назавіце рысы, уласцівыя літаратурнай мове.

_ а) пісьмовая фіксацыя;

_ б) нарматыўнасць;

_ в) аднафункцыянальнасць;

_ г) існаванне ў вуснай і пісьмовай формах;

_ д) неапрацаванасць.

  1.  Вызначце, колькі галосных гукаў у беларускай мове.

_ а) 5;   _ б) 10;   _ в) 6;   _ г) 12;  _ д) 8.

  1.  Адзначце словы, у якіх гукі з,с абазначаюць мяккія зычныя.

_ а) песня;  _ б) след;  _в) схема;  _г) скінуць.

  1.  Адзначце, словы, у якіх сустракаецца гук [г] “ фрыкатыўны’.

_ а)  ганак; _ б) гімн;  _ в) гузік; _ г) швагер.

7. Дайце артыкуляцыйную характарыстыку выдзеленым гукам.

а) раса______________;

б) лейцы_____________;

в) снег_______________.

8. Эпентэза – гэта:

_ а) устаўка гукаў у сярэдзіну слова;

_ б) выпадзенне асобных гукаў;

_ в) распадабненне гукаў.

9. Запішыце ў фанетычнай транскрыпцыі.

а) Зялёная, а не луг, кучаравая, а не снег.

________________________________________________________________

б) Сліва, спіс, зрабілі з бярозы, мячэць.

________________________________________________________________

10. Пазіцыя найменшай залежнасці фанемы – гэта:

_ а) моцная пазіцыя;

_ б) слабая пазіцыя;

11. Пастаўце націск ў словах.

Слабы, алфавіт, на працягу дня, выпадак, украінскі, камбала, квартал, грамадзянін, падчыстую, знахар.

12. Якая норма парушана ў выразах дзякую вас, прабачце мяне, пайсці за грыбамі?

_ а) арфаграфічная;

_ б) арфаэпічная;

_ в) лексічная;

_ г) граматычная.

13. Адзначце, у якіх словах напісанне не супадае з вымаўленнем.

_ а) лёгкі;

_ б) бездакорны;

_ в) малацьба;

_ г) нясвіжскі.

14. У беларускім алфавіце літар:

_ а) 34;

_ б) 32;

_ в) 23.

15. Устаўце прапушчаныя літары.

а) Ш…птаць, б) д…лікатны, в) карц…р, г) бр…зент, д) Мерім…, е) без…, ё)…піскапства, ж) акс…суар, з) інж…нер, і) м…латабоец, к) с…мідз…сяты,   л)…лгун, м) аксі…ма, н) Радзі…он, о) пера…маць, п) два…борства, р) інтэрв…ю, с) в…етнамец, т) п…яніца, у) мен…ш.

ВЫНІКОВЫ ТЭСТ №1

па тэмах “Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія.

Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія”

        ВАРЫЯНТ 2.

1. Пералічыце мовы, якія ўваходзяць у заходнеславянскую групу:

__________________________________________________________________

2. Назавіце дыялекты на тэрыторыі Беларусі:

__________________________________________________________________

3. Якія мовы вылучаюцца паводле марфалагічнай класіфікацыі?

__________________________________________________________________

4. Назавіце рысы, уласцівыя дыялектнай мове.

_ а) пісьмовая фіксацыя;

_ б) нарматыўнасць;

_ в) аднафункцыянальнасць;

_ г) існаванне ў вуснай і пісьмовай формах;

_ д) неапрацаванасць.

5. Адзначце словы, у якіх гукі з, с абазначаюць мяккі зычны.

_ а) згінуць;  _ б) святочны;  _ в) схіліць;  _ г) скінуць.

6. Адзначце, у якіх словах напісанне не супадае з вымаўленнем.

_ а) вакзал; _ б) бортінжынер;  _ в) сонца ; _г) сціхні.

7. Адзначце, словы, у якіх сустракаецца гук [г] “фрыкатыўны”.

_ а)  галава;   _б) гімн; _ в) горад; _г) швагер.

8. Дайце артыкуляцыйную характарыстыку выдзеленым гукам.

а) Быў___________________________________________________________;

б) Сфера_________________________________________________________;

в) Чай____________________________________________________________;          г) любіць_______________________________________________________.

9. Пастаўце націск ў словах.

Бармен, магазін, ракушка, кулінарыя, тэфтэлі, пуловер, атлет, загадзя, разбалаваць, смажаніна.

10. Запішыце ў фанетычнай транскрыпцыі.

Крылаў не мае, а лятае.______________________________

Рук не мае, а вала трымае.________________________________

Скіба, ліў з вядра, скеміць, сцвярджаць.__________________________

11. Адзначце тыповыя рысы беларускага націску.

_ а) дынамічны;

_ б) статычны;

_ в) рухомы;

_ г) нерухомы.

12. Раздзел мовазнаўства, які вывучае пісьмовыя знакі, суадносіны літар і гукаў называецца:

_ а) графікай;

_ б) арфаграфіяй;

_  в) фаналогіяй.

13. Падкрэсліць словы, якія пішуцца згодна з марфалагічным прынцыпам.

_а) носьбіт;    _б) у дзежцы;   _в) у лодцы;    _г) бугскі;

_д) гарадскі;   _е) без веры;     _ё) звышімклівы;   _ж) боязь.

14. Адзначыць словы з марфалагічным падваеннем.

_а) кішэнны;   _б) бясстрашны;  _в) зацішша;  _г) мяккі;  _ д) рассыпаць;     

_ е) ванна;  _ ё) Аўдоцця;  _ж)  дзесяццю; _з) мышшу;  _ і) стагоддзе;  

15. Уставіць прапушчаныя літары:

а) Роўн…дзь, б) грама…тва, в) сусе…тва, г) камен…чык, д)мезе…чык, е)дз…яч,  ё) зерн…сховішча, ж) ільн…валакно, з) н…вакаін, і) не…фашызм, к) ф…такалаж, л) м…тагонкі, м) сельд…рэй, н) гр…смайстар, о) ч…снок, п) дв…еўладдзе,              р)  канц…нтрат, с) ст…гадовы.

ВЫНІКОВЫ ТЭСТ №2

па тэмах “Лексікалогія. Фразеалогія. Словаўтварэнне”

ВАРЫЯНТ 1.

1. Лексікалогія – гэта:

_а)  раздзел мовазнаўства, які вывучае гісторыю паходжання слоў;

_б)  раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы;

_в) раздзел мовазнаўства, які вывучае нормы літаратурнага вымаўлення.

2. Семасіялогія вывучае:

_а) мнагазначнасць слова;

_б) аманімію;

_в) сінанімію;

_г) антанімію.

3. Вывучэннем уласных імён займаецца:

_ а) анамастыка;     _б)  этымалогія;   _в)  семасіялогія.

4. У лексічнае значэнне слова ўваходзіць:

_а) сувязь паняцця з адпаведнай з’явай жыцця;

_б) эмацыянальная ацэнка абазначаемага.

5. Полісемія – гэта:

_а)  мнагазначнасць слова;

_б)  аманімія слова;  

_в)  сінанімія слова.

6. Словы са свабодным лексічным значэннем

_а) спалучаюцца свабодна з іншымі словамі;

_б) спалучаюцца з большай ці меншай колькасцю слоў.

7. Адзначце выпадкі метаніміі:

_а)  клас дрэнна сябе паводзіў;

_б)  есці са срэбра;

_в)  чытаць Купалу.

8.На лексічным узроўні вылучаюць структурныя тыпы амонімаў:

_а) поўныя лексічныя;

_б) няпоўныя лексічныя;

_в) поўныя лексіка-граматычныя;

_г) няпоўныя лексіка-граматычныя.

9. Сінонімы бываюць:

_а)  стылістычныя;

_б) канцэптуальныя;

_в)  семантычныя.

10. Да амаформаў адносяцца:

_а)   адзін чалавек і пяць чалавек;

_б)  мог і мох;

_в)  атлас і атлас.

11. Адзначце правільнае ўжыванне паронімаў:

_а)  У студэнтаўпасля сесіі пачнуцца вакацыі (вакансіі);

_б)  Адрасант (адрасат) атрымаў ліст;

_в) Абонент (абанемент) часова недасягальны.

12. Паводле паходжання лексіка беларускай мовы падзяляецца:

_а)  на індаеўрапейскую;

_б)  агульнаславянскую;

_в)  усходнеславянскую;

_г)  уласнабеларускую.

13. Прыкладамі цюркізмаў з’яўляюцца словы:

_а)  буран;   _б)  дыван;    _в)  шпіталь;   _г)  гузік;

_д)  тапчан;  _е)  цвік;  _ё)  марш;  _ж) гарбуз.

14. Прыметамі запазычання з’яўляюцца:

_а) аснова ад мовы-крыніцы;

_б) націск як у мове-крыніцы;

_в) словаўтваральныя марфемы з мовы-крыніцы.

15. Гістарызмы – гэта словы:

_а) кафтан;

_б) тачанка;

_в) лятун;

_г)  чада.

16. Да фразеалагізмаў прымыкаюць:

_а)  прыказкі, прымаўкі;

_б)  крылатыя выразы.

_в)  перафразы.

17. Парэміялогія даследуе:

_а)  афарызмы;

_б)  прыказкі, прымаўкі;

_в)  тэрміны.

18. У словах дасягнуць, дачытаць, дакупіць, далячыць, даляжаць     рэалізуецца прыстаўка да як:

_а)  мнагазначная марфема;

_б)  аманімічная марфема;

_в)  сінанімічная марфема.

19. Якімі спосабамі ўтварыліся словы ляснік, чарната, жартаваць:

_а)  суфіксальным;

_б)  суфіксальна-постфіксальным;

_в)  бязафіксным.

20. Словаўтваральная норма – гэта:

_  утварэнне і ўжыванне слоў у строгай адпаведнасці з правіламі словаўтварэння;

_  забяспечванне правільнага гукавога і графічнага афармлення вытворнага слова;

_  рэгуляванне ўтварэння новых лексічных адзінак.

ВЫНІКОВЫ ТЭСТ №2

па тэмах “Лексікалогія. Фразеалогія. Словаўтварэнне”

ВАРЫЯНТ 2.

1. Дыяхронная лексікалогія даследуе:

_а)  гістарычныя працэсы ў развіцці слоў;

_б)  сучасныя словы;

_в)  супастаўленне слоў розных моў.

2. Лексема – гэта:

_а)  лексічнае значэнне слова;

_б)  кампанент лексіка-семантычнага варыянта слова;

_в)  устойлівая сукупнасць семем.

3. Вывучэннем найменняў слоў займаецца:

_а)  анамастыка;

_б)  этымалогія;

_в)  семасіялогія.

4. Словы называюць розныя з’явы рэчаіснасці праз абазначэнне:

_а)  прадметаў;

_б)  прыметы прадметаў;

_в)  дзеянняў і інш.

5. Да несвабодных лексічных значэнняў адносяцца:

_а) фразеалагічна звязанае;

_б)  сінтаксічна абумоўленае.

6. Паводле спосабу намінацыі выдзяляюць тыпы значэнняў:

_а)  пераноснае;

_б)  фразеалагічна звязанае;

_в) прамое.

7. Адзначце выпадкі газетнай метаніміі:

_а) краіна села на дыету;

_б) факультэт цесна супрацоўнічае з іншымі навучальнымі ўстановамі;

_в)  спартакіяда не развітваецца з сябрамі.

8. Важнейшымі прыметамі паронімаў з’яўляюцца:

_а)  наяўнасць аднаго кораня ў кожным слове лексічнай пары;

_б)  выразнае адрозненне ў лексічных значэннях;

_в)  частая сугучнасць прыставак і суфіксаў;

_г)  прыналежнасць да адной часціны мовы.

9. Амалексемы – гэта:

_а)  словы, якія супадаюць гучаннем і напісаннем;

_б)  словы, якія супадаюць толькі ў асобных граматычных формах.

_в)  словы, якія аднолькава гучаць, але пішуцца па-рознаму.

10. Антытэза – гэта:

_а)  рэзкае супрацьпастаўленне;

_б)  у адным слове два супрацьлеглыя значэнні.

11. Адзначце правільнае ўжыванне паронімаў:

_а) Дзякуй, калега, за бескарысную (бескарыслівую) працу!

_б)  Яе сукенка выглядала эфектна (эфектыўна).

_в)  Генеральскі  (генеральны) дом нам спадабаўся.

12. Словы зубрылка, кол, шпора, лаба з’яўляюцца:

_а)  прафесіяналізмамі;

_б)  тэрмінамі;

_в)  жарганізмамі.

13.  Да прыкладаў лацінізмаў адносяцца словы:

_а)  гонар;  _б)  каптур;  _в)  апеляцыя;  _г) бровар;

_д)  колер;  _е)  акцыя;  _ё)  парфума;   _ж)  кухня.

14. Агульнаўжывальная лексіка – гэта

_а) словы, ужыванне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, сацыяльнага становішча;

_б)  словы, неабмежаваныя стылем, жанрам, формай мовы;

_в)  прыналежнасцю да той ці іншай часціны мовы;

_г) найбольш важная частка слоўніка нацыянальнай мовы.

15. Да лексікі пасіўнага ўжытку адносяцца:

_а)  устарэлыя словы;             _в)  гістарызмы;

_б) архаізмы;                           _г)  неалагізмы.

16. Прыметамі фразеалагізмаў з’яўляюцца:

_а)  устойлівасць;

_б)  узнаўляльнасць;

_в)  шматкампанентнасць;

_г)  сэнсавая непадзельнасць.

17. Фразеалагічныя зрашчэнні – гэта

_а) семантычна непадзельныя ўстойлівыя словазлучэнні;

_б)  спалучэнні, цэласнасць якіх матывавана словамі-кампанентамі;

_в)  найбольш свабодныя спалучэнні, адзін з кампанентаў у якіх ужываецца ў     фразеалагічным значэнні, а другі  - у свабодным.

18. Раздзел мовазнаўства, які вывучае структуру слова, марфемы, іх віды, будову і заканамернасці спалучэнняў слове называецца

_а)  марфемікай;

_б) марфалогіяй;

_в)  словаўтварэннем.

19. Якім спосабам утварыліся словы трыста, сёння, нельга, потым:

_а)  марфолага-сінтаксічным;

_б)  лексіка-сінтаксічным;

_в)  лексіка-семантычным.

20. Марфемы могуць быць

_а)  мнагазначнымі;

_б)  аманімічнымі;

_в)  сінанімічнымі;

_г)  антанімічнымі.

ПЫТАННІ ДА ІСПЫТУ

1. Мова ў тэкставай дзейнасці журналіста. Тэндэнцыі і заканамернасці развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

2. Мова і маўленне. Функцыі мовы (камунікатыўная, кагнітыўная, акумулятыўная, уплывовая, эмацыянальна-эстэтычная, фатычная).

3. Генеалагіччная класіфікацыя моў свету. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў.

4. Марфалагічная класіфікацыя моў свету.

5. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў.

6. Сутнасць паняццяў: дыялектная мова, дыялект, гаворка. Асноўныя дыялектныя масівы на тэрыторыі Беларусі, іх моўныя асаблівасці.

7. Гістарычныя этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы.

8. Асаблівасці фарміравання і развіцця новай беларускай літаратурнай мовы напрыканцы ХІХ—пачатку ХХ ст. Дзве тэндэнцыі ў развіцці славянскіх моў (паводле М.Трубяцкога).

9. Паняцце ‘нацыянальная мова’. Літаратурная  і дыялектная мова (параўнальны аспект). Паняцце ‘моўная норма’. Нормы беларускай літаратурнай мовы.

10. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы фанетыкі. Сегментныя і суперсегментныя фанетычныя адзінкі.

11. Артыкуляцыйная фанетыка. Азначэнне гука. Утварэнне гукаў. Моўны апарат. Актыўныя і пасіўныя органы маўлення. Фазы артыкуляцыі.

12. Артыкуляцыйная характарыстыка галосных гукаў (рад, пад’ём, лабіялізаванасць/нелабіялізаванасць).

13. Артыкуляцыйная характарыстыка зычных гукаў (паводле ўдзелу голасу і шуму, спосабу ўтварэння, месца ўтварэння, палатальнасці). Асаблівасці вымаўлення безэквівалентных у дачыненні да рускай мовы гукаў.

14. Фанетычныя працэсы беларускай мовы (асіміляцыя, дысіміляцыя і інш). Тыпы асіміляцыі.

15. Фанетычныя законы беларускай мовы (аканне/яканне, дзеканне/цеканне і інш.)

16. Чаргаванне галосных і зычных гукаў (пазіцыйнае і гістарычнае). Асаблівасці сінтагматыкі гукаў беларускай мовы.

17. Фаналогія. Паняцце пра фанему. Варыянты і варыяцыі фанем.

18. Прасодыка. Тыпы націску. Фразавы, сінтагменны, лагічны націск. Націск (разнамесны, рухомы і нерухомы) ў беларускай мове.

19. Інтанацыя. Танальныя сродкі інтанацыі. Тэмбравыя сродкі інтанацыі. Функцыі інтанацыі. Асноўныя тыпы інтанацыйных канструкцый у беларускай мове.

20. Прынцыпы складападзелу. Закон узрастаючай гучнасці. Фанетычны, графічны складападзелы і іх адрозненне ад марфемнага падзелу слоў. Перанос слова паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

21. Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення націскных і ненаціскных галосных гукаў.

22. Нормы літаратурнага вымаўлення зычных, спалучэнняў зычных гукаў і некаторых граматычных формаў. Прычыны адхілення ад нормаў літаратурнага вымаўлення.

23. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі. Суадносіны фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў у беларускай арфаграфіі.

24. Гісторыя станаўлення беларускай арфаграфіі. Канферэнцыя па рэформе правапісу і азбукі 1926 года. Рэформа правапісу 1933 года (Пастанова СНК “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”).

25.”Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевіча. Мовазнаўчыя працы Язэпа Лёсіка (“Неўстаноўленыя выпадкі нашага правапісу” – 1925: Граматыка беларускай мовы: Фанетыка, 1926 і інш.).

26. Закон “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008 г.). Асноўныя ўдакладненні і змены ў новай рэдакцыі “Правіл”.

27. Графіка. Узнікненне і этапы развіцця пісьма. Піктаграфічнае, ідэаграфічнае і фанаграфічнае пісьмо.

28. З гісторыі беларускай графікі. Выкарыстанне на Беларусі трох графічных сістэм. Сучасны беларускі алфавіт.

29. Марфаналогія як раздзел мовазнаўства. Морф і марфема. Аламорфы і варыянты марфемы.

30. Марфеміка як вучэнне аб мінімальна значымых частках слова. Слова і марфема. Прыметы марфемы: паўтаральнасць, непадзельнасць, значымасць, абстрактнасць і інш.

31. Тыпы марфем. Каранёвыя і афіксальныя марфемы. Радыксоіды і свабодныя карані. Слова-, форма- і словаформаўтваральныя афіксы.

32. Віды афіксальных марфем: прэфікс, суфікс, постфікс. Інтэфікс, конфікс (цыркумфікс), флексія. Рэгулярнасць/нерэгулярнасць, прадуктыўнасць/непрадуктыўнасць, матэрыяльная выражанасць/нявыражанасць, спрадвенасць/запазычанасць афіксаў.

33. Афіксоіды (прэфі- і суфіксоіды) як марфемы пераходнага тыпу. Сінанімічнасць і аманімічнасць марфем.

34. Гістарычныя змены ў марфалагічным складзе слова (апрошчанне, перараскладанне, ускладненне, дэкарэляцыя).

35. Аснова слова. Невытворныя і вытворныя, свабодныя і звязаныя асновы. Утваральныя і ўтвораныя асновы. Суплетыўнасць асноў.

36. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы словаўтварэння. Асноўныя адзінкі словаўтварэння.

37. Словаўтварэнне (дэрывацыя) – найважнейшая крыніца папаўнення слоўнікавага складу мовы. Словаўтварэнне і часціны мовы. Вытворнае слова. Прыметы вытворнага слова.

38. Марфалагічныя спосабы ўтварэння слоў.

39. Немарфалагічныя спосабы ўтварэння слоў.

40. Словаўтваральныя тыпы, мадэлі, гнёзды.

41. Спосабы дыяхроннага словаўтварэння: лексіка-семантычны, лексіка-сінтаксічны, марфолага-сінтаксічны. Калькаванне. Сучасныя тэндэнцыі беларускага словаўтварэння.

42. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы лексікалогіі. Навуковыя адгалінаванні лексікалогіі (семантыка: семасіялогія, анамасіялогія).

43. Слова як адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова. Прамое і пераноснае значэнні слова. Віды пераноснага значэння.

44. Сінонімы. Тыпы сінонімаў. Лексічная і сінтаксічная сінанімія. Эўфемізмы. Крыніцы ўзбагачэння беларускай лексікі сінонімамі.

45. Антонімы. Тыпы антонімаў. Сутнасць антанімічнага супрацьпастаўлення: антонім, антытэза, энантыясемія, аксюмаран.

46. Амонімы. тыпы амонімаў. Размежаванне аманіміі і полісеміі. Міжмоўныя амонімы і паралексы. Віды паралексаў.

47. Паронімы. Безэквівалентная лексіка беларускай мовы. Слоўнікі безэквівалентнай лексікі.

48.Агульнаўжывальная лексіка беларускай мовы і лексіка абмежаванага ўжытку. Патэнцыяльныя словы і аказіяналізмы. Слэнгіраванне камп’ютарнага маўлення, лексічныя працэсы ў інтэрнэт-выданнях..

49. Лексіка беларускай мовы паводле актыўнага і пасіўнага складу. Гістарызмы, архаізмы, неалагізмы.

50. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка: індаеўрапейская, агульнаславянская, усходнеславянская, уласнабеларуская.

51. Запазычаная лексіка беларускай мовы. Методыка вызначэння запазычанага слова. Засваенне запазычаных слоў: фанетычнае, графічнае, граматычнае, семантычнае.

52. Даўнія запазычанні з неславянскіх  (лацінскай, грэчаскай, нямецкай) і славянскіх моў (польскай, чэшскай). Шляхі запазычання.

53. Транслітэрацыя. Выкарыстанне варварызмаў і экзатызмаў у сучасных тэкстах. Запазычанні на сучасным этапе.

54. Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Энцыклапедычныя слоўнікі.

55. Лінгвістычныя слоўнікі. Слоўнікавы артыкул, семантызацыя, каментары да слова (вакабулы), экземплікацыя, памета – асноўныя паняцці практычнай лексікаграфіі.

56. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм як моўная адзінка, яго адносіны да слова і словазлучэння. Прыкметы фразеалагізма.

57. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці. Фразеалагічныя зрашчэнні, адзінствы, злучэнні. Тыпы фразеалагізмаў паводле іх суадноснасці з часцінамі мовы.

58. Фразеалагізмы беларускай мовы  паводле паходжання. Фразеалагічныя калькі. Стылістычная класіфікацыя фразеалагізмаў.

59. Парэміялогія. Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя выслоўі. Перыфразы.

60. Полісемія, сінанімія і аманімія фразеалагізмаў. Памылковае ўжыванне ўстойлівых словазлучэнняў у тэкстах СМІ.


Інфармацыйна-метадычная частка

АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА

  1.  Беларуская граматыка. Ч. 1. – Мінск: Навука і тэхніка, 1985. – 431 с.
  2.  Беларуская мова: у 2 ч. Ч. 1: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Марфемная будова слова і словаўтварэнне. Марфалогія / пад рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 4-е выд. – Мінск, 2001.
  3.  Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск: Бел. энцыклапедыя, 1994. – 655 с.
  4.  Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова / Л.І. Бурак. – Мінск, 1985.
  5.  Іўчанкаў, В.І. Дыскурс беларускіх СМІ: Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В.І. Іўчанкаў. – Мінск: БДУ, 2003. – 257 с.
  6.  Кавалёва, М.Ц. Сучасная беларуская літаратурная мова. Уводзіны. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія: вучэб. дапаможнік для ВНУ/ М.Ц. Кавалёва. 3-е выд., дапрац. і дап. – Мінск, 1993.
  7.  Капылоў, І.Л. Правапіс беларускай мовы: асноўныя правілы і практычныя заданні / І.Л. Капылоў. – Мінск: Сучаснае слова, 2004. – 256 с.
  8.  Красней, В.П. Сучасная беларуская мова. Лексікалогія. Фразеалогія / В.П. Красней, У.М. Лазоўскі, І.М. Шчарбакова. – Мінск, 1984.
  9.  Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / АН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа// Пад рэд. А.Я. Баханькова. – Мінск, 1994.
  10.  Плотнікаў, Б.А. Беларуская мова.  Лінгвістычны кампендыум / Б.А. Плотнікаў, Л.А. Антанюк. – Мінск: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. – 672 с.
  11.  Плотнікаў, Б.А. Лексіка і фразеалогія беларускай мовы: вучэб. дапаможнік / Б.А. Плотнікаў. – Мінск, 2004.
  12.  Сцяцко, П.У. Уводзіны ў мовазнаўства: дапаможнік / П.У. Сцяцко. – Гродна, 2001.
  13.  Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск, 1996.
  14.  Шасцярнёва, Л.Г. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія (фразеаграфія). Вучэбна-метадычны комплекс / Л.Г. Шасцярнёва. – Мінск, 2006. – 86 с.
  15.  Янкоўскі, Ф.М. Сучасная беларуская мова / Ф.М. Янкоўскі. – Мінск, 1984.

РАЗВІЦЦЁВАЯ ЛІТАРАТУРА

  1.  Абабурка, М.В. Беларускае слова і яго вывучэнне / М.В. Абабурка. – Мінск: Выш.шк., 1986. – 127 с.
  2.  Анічэнка, У.В. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: вучэб. дапаможнік для студэнтаў філал. факультэтаў ВНУ / У.В. Анічэнка [і інш.].  – Мінск, 1992.
  3.  Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія / Л.А. Антанюк. – Мінск, 1987.
  4.  Асновы культуры маўлення і стылістыкі. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 255 с.
  5.  Бордович, А.М. Сопоставительный курс русского и белорусского языков: Учебн.пособие / А.М. Бордович, А.А. Гируцкий, Л.В. Чернышева. – Минск: Універсітэцкае, 1999. – 223 с.
  6.   Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова. Практычныя заняткі / Л.І. Бурак, В.П. Красней, У.М. Лазоўскі. Мінск, 1989.
  7.  Воўк-Левановіч, О.В. Лекцыі па гісторыі беларускай мовы / О.В. Воўк-Левановіч. – Мінск: Нар.асвета, 1994. – 205 с.
  8.  Вэкслер П. Гістарычная фаналогія беларускае мовы/Пол Вэкслер; Пер.з англ. А.Літвіноўскай, М.Раманоўскага; Навук. Рэд. Пер. Г.Цыхун. – Мн.: Выд.Логвінаў, 2004. – 254 с.
  9.  Гаўрош, Н.В. Сучасная беларуская мова: зборнік практыкаванняў / Н.В. Гаўрош. – Мінск, 1981.
  10.  Герасімчык, І.А. Фразеалагічныя паронімы сучаснай беларускай літаратурнай мовы: аўтарэф. дыс. … канд. філал. навук / І.А. Герасімчык; Гродзенскі дзярж. ун-т імя Янкі Купалы. – Гродна, 2003.
  11.  Грабчыкаў, С.М. Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў / С.М. Грабчыкаў. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1977. – 328 с.
  12.  Гуліцкі, М.Ф. Нарысы гісторыі беларускай лексікаграфіі / М.Ф. Гуліцкі. – Мінск, 1978.
  13.  Даўгулевіч, Н.М. Англіцызмы і амерыканізмы ў сучаснай беларускай мове / Н.М. Даўгулевіч // Роднае слова. – 2005. – № 2. – С. 26 – 28.
  14.  Даўгулевіч, Н.М. Лайкра, скотч, хот-дог: новая запазычаная лексіка побытавай сферы / Н.М. Даўгулевіч // Роднае слова. – 2003. – № 6. – С. 40.
  15.  Жураўскі, А.І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т.1 / А.І. Жураўскі. – Мінск: Навука і тэхніка, 1967. – 371 с.
  16.  Каваленка, М.Р. Інфармацыйна-даведачны дапаможнік па беларускай мове / М.Р. Каваленка. – Мінск, 1991. – 65 с.
  17.  Красней, В.П. Грані слова / В.П. Красней. – Мінск, 1986.
  18.  Красней, В.П. Лексіка і фразеалогія беларускай мовы / В.П. Красней. – Мінск, 1982.
  19.  Куліковіч, У.І. Беларускі правапіс: правілы, заданні, кантрольныя работы / У.І. Куліковіч. – Мінск: ООО “Завігар”, 1998. – 276 с.
  20.  Лепешаў, І.Я. Сучасная беларуская мова: Спрэчныя пытанні: Дапаможнік / І.Я. Лепешаў. – Гродна, 2002. – 207 с.
  21.  Лепешаў, І.Я. Чаму мы так гаворым: Даведнік / І.Я. Лепешаў. – Гродна, 2003. – 155 с.
  22.  Лепешаў, І.Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапаможнік / І.Я. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы / Б.А.Плотнікаў, В.П.Трайковская. – Мінск: Кніжны Дом, 2004. – 544 с.
  23.  Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М.В. Бірылы. – Мінск, 1987.
  24.   Слоўнік мовы Скарыны / cклад. У.В. Анічэнка. – Мінск, 1977 – 1994. – Т. 1 – 3.
  25.   Слоўнік мовы Янкі Купалы: у 8 т. / склад. У.А. Борык, рэдкал.: А.В. Ляшчынская [і інш.]. – Мінск, 2003. – Т. 6: Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. – Мінск, 2005.
  26.   Лепешаў, І.Я. Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі: дапаможнік / І.Я. Лепешаў. – Гродна, 2001.
  27.  Лукашанец, А.Г. Беларускія сацыялекты XIX стагоддзя: вопыт тыпалагічнага апісання / А.Г. Лукашанец. – Мінск, 1999.
  28.  Мікуліч (Луцэвіч), Т.М. Мова і этнічная самасвядомасць / Т.М. Мікуліч. – Мн.: Навука і тэхніка, 1996. – 160 с.
  29.  Міхневіч, А.Я. Аб некаторых сінтаксічных цяжкасцях беларускай мовы // Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаэпіі, граматыкі / Пад рэд. А.І.Падлужнага. – Мінск, 1987.
  30.  Моўныя адзінкі і кантэкст / Э.Д. Блінава [і інш.]. – Мінск, 1992.
  31.  Руденко, Е.Н. Вот вам и драг с дропом, или компьютерный жаргон глазами лингвиста / Е.Н. Руденко // Славянский мир на пороге III тысячелетия: материалы Междунар. науч. конф., Гомель, 15 – 16 мая 2001 г. / Бел. гос. ун-т транспорта, Гомел. обл. обществ. об-ние “Об-во Кирилла Туровского”; редкол.: В.И. Коваль [и др.].– Гомель, 2001.  – С. 241 – 243.
  32.  Наркевіч, А.І. Практычны курс сучаснай беларускай мовы: Вуч.дап. / А.І. Наркевіч.  – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 320 с.
  33.   Сіўковіч, В.М. Беларуская мова ў пытаннях і адказах: Дапаможнік / В.М. Сіўковіч. – Мінск: УніверсалПрэс, 2005 – 592 с.
  34.   Сіўковіч, В.М. Сучасная беларуская мова: Даведнік / В.М. Сіўковіч. – Мінск: УніверсалПрэс, 2005. – 300 с.
  35.   Слова беларускае: З гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі / Уклад.

     Т.В. Кузьмянкова і інш. – Мінск: Нар. асвета, 1994. – 272 с.

  1.  Слова і фразеалагізм у літаратурным і дыялектным кантэксце / пад рэд. Г.М. Малажай. – Брэст, 2004.
  2.   Старычонак, В.Д. Полісемія ў беларускай мове (на матэрыяле субстантываў) / В.Д. Старычонак. – Мінск, 1997.
  3.   Студэнту аб мове: Прафесійная лексіка: Вучэбн.дап. – Мінск: УП “ІВЦ Мінфіна”,  2003. – 243 с.
  4.   Сцяцко, П.У. Культура мовы / П.У. Сцяцко.  – Мінск: Тэхналогія, 2002. – 444 с.
  5.   Толкач, А.А. Маладзёжны слэнг / А.А. Толкач // Культура мовы і грамадства: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 5 – 6 снежня 2002 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; рэдкал.: П.А. Міхайлаў [і інш.]. – Мінск, 2002. – С. 223 – 227.
  6.   Уласевіч, В.І. Амбасада, улётка, імпрэза: запазычанні з польскай мовы ў сучасным беларускім перыядычным друку / В.І. Уласевіч // Роднае слова. – 2003. – № 5. – С. 39 – 42.
  7.   Харлицкий, М.С. Новые явления в лексике современных масс-медиа (язык периодики) / М.С. Харлицкий // Язык и социум: материалы V Междунар. конф., Минск, 6 – 7 декабря 2002 г.  / Бел. гос. ун-т, филол. факультет; редкол.: Л.Н. Чумак [и др.]. – Мінск, 2003. – Ч. 1. – С. 159 – 160.
  8.    Шпадарук, І.П. У свеце слоў, з’яў і фактаў / І.П. Шпадарук. – Мінск: Выш. шк., 1995. – 93 с.
  9.  Шчэрбін, В.К. Тэарэтычныя праблемы беларускай лексікаграфіі / В.К. Шчэрбін. – Мінск, 1996.
  10.   Юргелевіч, П.Я. Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі / П.Я. Юргелевіч. – Мінск, 1974.
  11.   Юрэвіч, У.М.  Слова жывое, роднае, гаваркое… / У.М. Юрэвіч. – Мінск, 1992.

ДАВЕДАЧНАЯ ЛІТАРАТУРА

  1.  Абабурка, М.В. Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў. Кароткі слоўнік-даведнік / М.В. Абабурка. – Мінск, 1979.
  2.  Арашонкава, Г.У. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы / Г.У. Арашонкава, В.П. Лемцюгова. – Мінск: Выш.шк., 1986. – 210 с.
  3.  Бардовіч, А.М. Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы / А.М. Бардовіч, М.М. Круталевіч, А.А. Лукашанец. – Мінск, 2000.
  4.  Бардовіч, А.М. Марфемны слоўнік беларускай мовы / А.М. Бардовіч, Л.М. Шакун. – Мінск, 1989.
  5.  Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / склад. Ф.М. Янкоўскі, прадмова Д.Я. Бугаёва. – Мінск, 2004.
  6.  Болсун, А.І. Руска-беларускі фізічны слоўнік беларускай мовы / А.І. Болсун. – Мінск, 1993.
  7.  Булыка, А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: у 2 т. / А.М. Булыка.  – Мінск, 1999.
  8.  Гілевіч, Н.І. Дыялектны слоўнік. Лексіка. Фразеалагізмы. Прыказкі, прымаўкі, прыгаворкі. Параўнанні / Н.І. Гілевіч. – Мінск, 2005.
  9.  Грабчиков, С.М. Межъязыковые омонимы и паронимы: опыт русско-белорусского словаря / С.М. Грабчиков. – Мінск, 1980.
  10.  Грабчыкаў, С.М. Слоўнік паронімаў беларускай мовы / С.М. Грабчыкаў. – Мінск, 1994.
  11.  Клышка, М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / М.К. Клышка. – Мінск, 1993.
  12.  Крылатыя выразы ў беларускай мове: тлумачальны слоўнік / пад рэд. Я.Я. Іванова. – Магілёў, 2004.
  13.  Лазоўскі, У.М. Слоўнік антонімаў беларускай мовы / У.М. Лазоўскі. – Мінск, 1994.
  14.  Лепешаў, І.Я. У слоўнікавую скарбонку: навуч. дапаможнік па спецкурсах “Праблемы фразеалагічнай стылістыкі” і “Прыказкі як моўныя адзінкі” / І.Я. Лепешаў. – Гродна, 1999.
  15.  Лобан, М.П. Арфаграфічны слоўнік / М.П. Лобан, М.Р. Суднік. – Мінск, 1990.
  16.  Мажэйка, Н.С. Частотны слоўнік беларускай мовы. Гутарковая мова / Н.С. Мажэйка, А.Я. Супрун. – Мінск, 1989.
  17.  Мажэйка, Н.С., Супрун, А.Я. Частотны слоўнік беларускай мовы. Паэзія / Н.С. Мажэйка, А.Я. Супрун. – Мінск, 1992.
  18.  Малажай, Г.М. Сучасная беларуская мова: Слова. Перыфраза. Фразеалагізм / Г.М. Малажай. – Мінск, 1992.
  19.  Насовіч, І.І. Слоўнік беларускай мовы / І.І. Насовіч. – Мінск, 1983.
  20.  Никитина, Т. Г. Словарь молодёжного сленга / Т.Г. Никитина. –  М., 2003.
  21.  Пазнякоў, М.П. Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы / М.П. Пазнякоў. – Мінск, 1988.
  22.  Пономарев, В.Т. Бизнес-сленг для “новых русских”: словарь-справочник / В.Т. Пономарев. – Донецк, 1996. 
  23.  Анамастыка.
  24.  Старычонак, В.Д. Слоўнік амонімаў беларускай мовы / В.Д. Старычонак. – Мінск, 1991.
  25.  Тураўскі слоўнік: у 5 т. / склад.: А.А. Крывіцкі, Г.А. Цыхун, І.Я. Яшкін. – Мінск, 1982 – 1987.
  26.  Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Якуба Коласа / пад рэд. А.С. Аксамітава. – Мінск, 1993.
  27.  Шкраба, І.Р. Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі / І.Р. Шкраба. – Мінск, 2008.
  28.  Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / АН Беларусі; рэд. Г.А. Цыхун. – Мінск, 1978 – 1993. – Вып. 1 – 8.
  29.  Юрчанка, Г.Ф. Сучасная народная лексіка / Г.Ф. Юрчанка. – Мінск, 1993 – 1998. – Ч. 1 – 3.
  30.  Янкова, Т.С. Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны / Т.С. Янкова. – Мінск, 1982.
  31.  Янкоўскі, Ф.М. Крылатыя словы і афарызмы / Ф.М. Янкоўскі. – Мінск, 1960.
  32.  Яшкін, І.Я. Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія / І.Я. Яшкін. – Мінск, 1971.


ЗМЕСТ

АД АЎТАРАЎ

Уводзіны. Класіфікацыя моў……………………………………………............3

Фанетыка.Фаналогія………………………………………………………........12

Складападзел........................................................................................................21

Прасодыка……………….………………………………....................................24

Арфаэпія……………………………………………………………………........27

Графіка……………………………………………………………………..........32

Арфаграфія……………………………………………………………................37

Лексікалогія……………………………………………………………………..44

1. Лексічная аманімія,  паранімія, сінанімія, антанімія…………………........49

2. Функцыянальная характарыстыка дыферэнцыраванай  лексікі беларускай мовы..........................................………………….................................................54

Фразеалогія………………………………………………………………...........59

Лексікаграфія. Фразеаграфія..…………………………………………….........64

Марфеміка. Марфаналогія.Словаўтварэнне………………………..................69

ТЭСТЫ ДЛЯ МІКРАЗАЛІКАЎ..........................................................................73

ВЫНІКОВЫЯ ТЭСТЫ…………………………………………………............77

ПЫТАННІ ДА ІСПЫТУ……………………………………………………......85

ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА……………..…………….....88




1. записках вообще о ружейной охоте то есть о стрельбе о дичи о ее нравах и местах жительства
2. Белая и красная печатная пропаганда на фронтах гражданской войны в Сибири (опыт сравнения объективных характеристик)
3. Отечественная история- учебная программа курса; книжный и журнальный фонды учебнометодического кабин
4. Детский сад 21 Чистопольского муниципального района РТ Конспект занятия
5. ТЕМАТИКА ЭССЕ- Экономическая мысль Древнего Востока Вавилония
6. Бретонский язык для начинающих
7. Тема -Образование и развитие в абсолютной монархии в России вторая половина 1718 век Вопросы - 1Предпосылк
8. 4 Психічний розвиток і формування особистості молодшого школяра План 1
9. Реферат- Отклоняющееся поведение школьников и учащихся профшколы
10. Деятельность педагога дополнительного образования