У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

і. Тэарэтычныя звесткі.html

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2016-01-17

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 30.6.2025

Лабараторная работа №12.

ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ ЛЯСНОГА ФОНДУ

Мэты і задачы: Мэты: азнаямленне з тэхналогіяй інвентарызацыі лесу падчас лесаўпарадкавання і на-быццё досведу афармлення дакументацыі.

Тэарэтычныя звесткі. Лясны фонд – сукупнасць плошчаў, юрыдычна прызначаных для вядзення лясной гаспадаркі, і лясоў на іх. Таксацыйны выдзел – учас-так ляснога фонду ў межах квартала, аднародны па так-сацыйнай характарыстыцы і гаспадарчай значнасці.

Сучасная тэхналогія лесаўпарадкавання ў Беларусі заснаваная на выкарыстанні фотаабрысаў – спецыяльна апрацаваных аэра- ці касмічных фотаздымкаў (ФЗ). Пры адсутнасці ФЗ абрысы вырабляюцца на вашчанцы на падставе планшэтаў мінулага лесаўпарадкаванння шля-хам капіявання або і накладання матэрыялаў натурных вымярэнняў.

Картка таксацыі (КТ) – гэта стандартны бланк, у які занатоўваецца інфармацыя аднаго асобнага выдзела пры любым метадзе таксацыі. Рабочае поле знешняга боку карткі падзеленае на блокі (макеты), якія склада-юцца з клетак, у якія інфармацыя шыфруецца лічбамі або лічбамі і літарамі. Парадак запісу звестак у КТ вызначаны спецыяльнымі “Рабочымі правіламі” (РП), дзе даюцца неабходныя інструкцыі, табліцы шыфраў і прыклады запаўнення картак з растлумачэннямі.

Вокамерны метад (ВМ) прадугледжвае вызначэн-не ўсяго комплексу таксацыйных паказчыкаў на мясцо-васці візуальна на падставе аналізу агледжанай часткі выдзела (у спалучэнни з вокамерна-стэрэаскапічным аналізам фотавыявы пры наяўнасці ФЗ. Паказчыкі вы-значаюцца выканаўцам на падставе досведу, набытага пры таксацыйных трэніроўках і вытворчай таксацыі. Для карэкцыі паказчыкаў могуць выкарыстоўвацца інстру-ментальныя вымярэнні плошчаў сечываў, вышыні, дыя-метру, узросту, падлік гушчыні падросту і да т.п.

Выніковыя значэнні паказчыкаў пры вокамерным ме-тадзе атрымліваюцца як сярэднеўзважаныя з прамежка-вых ацэнак, атрыманых на пунктах таксацыі. Пункт та-ксацыі (ПТ – кропка на тэрыторыі выдзела, з якой зро-блена ягонае апісанне, суаднесенае з плошчай пэўнай ча-сткі выдзела. Узважванне характарыстык робіцца па плошчах гэтых частак. Мінімальная колькасць апісан-няў вызначаецца ў Беларусі ў залежнасці ад плошчы выдзела: да 3 га – не менш за 1 ПТ, 4–10 га – не менш за 2 ПТ, больш за 10 га – не менш за 3 ПТ.

Выбаркова-вымяральны метад (ВВМ) ці выбар-кова-пераліковы метад прадугледжвае спалучэнне во-камернага аналізу агледжанай часткі ўчастка з абавяз-ковай выбарковай таксацыяй сум плошчаў сечываў, вы-нікі якой з’яўляюцца асновай характарыстыкі выдзела.

Колькасць адзінак выбаркі – пляцовак, на якіх ро-бяцца вымярэнні G, паводле спецыяльнай табл. зале-жыць ад плошчы і групы паўнаты выдзела і прыблізна роўная плошчы выдзела ў гектарах плюс-мінус яшчэ адна пляцоўка.

Выбар віду пляцовак робіцца для ўсяго выдзела – звычайна закладаюцца рэласкапічныя кругавыя пляцоў-кі (РКП, а пры немагчымасці прыцэльвання на такса-цыйны дыяметр (густы падрост, падлесак, нізка апу-шчаныя кроны дрэваў – кругавыя пераліковыя пляцоў-кі пастаяннага радыюса (КППР. Радыюс такіх пляцовак абіраецца па вокамерна вызначаным сярэднім дыямет-ры пераважнага ЭЛ і групы паўнаты выдзела па спецы-яльнай табл.

Размяшчэнне пляцовак на выдзеле пры іхняй неаб-ходнай колькасці, большай за 4 шт., адбываецца раўна-мерна-статыстычна па сетцы квадратаў, пры меншай колькасці – у тыповых для характарыстыкі выдзела ме-сцах. Адлегласць паміж цэнтрамі пляцовак l у першым выпадку вызначаецца ў залежнасці ад плошчы ўчастка F (га) і неабходнай колькасці пляцовак N (шт.):

l = (F / N)0,5, м                                                       (12.1)

і акругляецца да 10 м у меншы бок.

ВВМ у лясах Беларусі зараз падлягаюць усе выдзе-лы, якія могуць быць прызначаныя ў галоўнае карыс-танне і высечкі абнаўлення на бліжэйшыя 10 гадоў (да-кладнасць таксацыі запаса ±15%). Астатнія ўчасткі так-суюцца візуальна (дакладнасць таксацыі запаса ±20%).

Парадак выканання. 

Праект інвентарызацыі квартала ў навучальных мэ-тах выконваем па форме табліцы 12.1, запаўняючы спачатку першыя 7 граф. Таксацыйныя характарыстыкі выдзелаў бяром з таксацыйнага попісу для 10 выдзелаў прызначанага выкладчыкам квартала.

Для трох выдзелаў старэйшага ўзросту і плошчай не менш за 3 га кожны ўмоўна разлічваем нарматывы як для ВВМ (колькасць пляцовак/адлегласць паміж імі/ радыюс КППР), для астатніх участкаў вызначаем міні-мальную колькасць ПТ візуальнай таксацыі.

Абрыс (прыкладаецца) вырабляем, капіюючы спа-чатку шарыкавай асадкай чорнай пастай адпаведнымі ўмоўнымі знакамі межы квартала, дарогі і суцэльнай тонкай алоўкавай лініяй межы выдзелаў, падпісваем нумары выдзелаў. На адлегласці не бліжэй за 10 мм да межаў квартала падаем нумары суседніх кварталаў і назвы землекарыстальнікаў, паказваючы кірунак па-дзельных ліній рыскамі даўжынёй 8 мм.

Месцы пунктаў таксацыі на абрысе выбіраем з улі-кам іхняй неабходнай колькасці і раўнамернасці размя-шчэння па выдзеле побач з хадавымі лініямі (прасекамі, дарогамі) не бліжэй за 30 м (з улікам маштабу – 3 мм) ад мяжы выдзела і абазначаем касым крыжыкам з па-радкавым нумарам побач. Калі ПТ больш за адзін, у кожнага наступнага пункта да нумару выдзела дадаецца парадкавая літара кірылічнага алфавіту: 2а, 2б і г.д. Нумары выдзелаў для адрознення абводзім колцам.

У выдзелах, прызначаных для таксацыі ВВМ, цэнт-ры ўліковых пляцовак пазначаюцца кропкамі. За аснову прымаецца сетка квадратаў з стараной 100 м (10 мм), арыентаваная па кірунку магнітнага мерыдыяна. У вы-падку трапляння цэнтра пляцоўкі бліжэй за 20 м (2 мм) да мяжы выдзела, дарогі, просекі ён павінен быць пера-несены ўглыб выдзела, што абазначаем на абрысе паў-кружжам, выгін якога накіраваны ў напрамку пераноса.

На 5 выдзелаў занятых лесам земляў (ёсць дрэвавы ярус) з табліцы 12.1 запаўняем карткі таксацыі (прыкла-даюцца), пачынаючы з запісу назвы лясніцтва, пасля шыфруем від земляў у макеце 1, тады занатоўваем ха-рактарыстыкі ярусаў у макеце 10, заканчваем афармлен-нем макета 3.

Пры гэтым банітэт вызначаем па ўзросце і вышыні пераважнай пароды, запас на 1 га атрымліваем паводле стандартнай табліцы па пераважнай пародзе для паўна-ты яруса і ягонай сярэднеўзважанай праз састаў вышы-ні. У адпаведнай табліцы папкі таксатара ў слупку пера-важнай пароды шукаем радок з вышынёй яруса, на пе-расячэнні яго з слупком адноснай паўнаты знаходзім ве-лічыню запаса ў дзесятках кубаметраў.

На спелы дрэвастой картка (прыкладаецца з нума-рам Р) запаўняецца па выніках закладання намі 4 вугла-вых проб у дрэвастоі, які імітуецца развешанымі ў аў-дыторыі шаблонамі ствалоў. Вынікі вымярэнняў на рэ-ласкапічных пляцоўках запісваем у адпаведным блоку на адваротным баку карткі таксацыі.

Вышыня, дыяметр і ўзрост элементаў лесу пры ВВМ вызначаюцца па блізкіх да сярэдніх уліковых дрэвах (3 – для пераважнага ЭЛ, 1–2 – для астатніх), звесткі аб якіх бяром з спецыяльнай табл.

Апрацоўку звестак ВВМ выконваем у наступным парадку на адваротным баку КТ.

1. Вызначэнне сярэднеарыфметычных колькасці улі-чаных дрэваў, узростаў, вышынь, дыяметраў ЭЛ.

2. Разлік запасу.

Далей падаць парадак, формулы вызначэння такса-цыйных паказчыкаў саставу, паўнаты, класа таварна--сці з падстаноўкай звестак.

Вынікі разлікаў адлюстроўваем пры запаўненні зне-шняга боку КТ, акругляючы значэнні адпаведна таблі-цы 5.1 “Правил проведения лесоустройства”.

Для выдзелаў лясных земляў у табліцы 12.1 з леса-тыпалагічнай схемы І.Д. Юркевіча выпісалі адпаведную тыпу лесу характарыстыку глебаў і рэльефу, выбіраючы больш багаты трафатоп у выпадку больш высокага бані-тэта на выдзеле з магчымых па схеме.

Высновы:

1. Падрыхтаваны праект інвентарызацыі кв. 65 Апе-чкаўскага л-ва Стаўпецкага л-за, з улікам характарыс-тык выдзелаў яны падзеленыя па спосабах інвентары-зацыі лесу, неабходны аб’ём таксацыйных работ адлюс-траваны на абрысе квартала і ў табліцы 12.1.

2. Вывучаная методыка вызначэння тыпу лесу і ты-пу месцаў росту па І.Д. Юркевічу ў сувязі з характары-стыкамі рэльефу, глебы, класам банітэта пераважнай пароды, гэтая сувязь паказаная ў табліцы 12.1.

3. Азнаеміліся з парадкам запаўнення картак такса-цыі пры вокамерным і вокамерна-вымяральным метадзе таксацыі, аформілі 6 картак.

4. Засвоілі тэхніку ўжывання паўнатамераў для так-сацыі лесу і методыку разліку таксацыйных паказчыкаў падчас выбарковай рэласкапічнай таксацыі.


Праца на рэласкапічных кругавых пляцоўках
(РКП).

Парадак падліку: аварот вакол замацаванага цэнтра РКП для візіявання на дыяметры ажыццяўляецца па га-дзіннікавай стрэлцы, кожны ЭЛ ўлічваецца асобна, за два поўныя абароты (першы раз фіксуюць колькасць улі-чаных ствалоў разам, другі – колькасць дрывяных).

Правілы падліку:

1) поўны аварот на 360° (пачынаць і спыняць падлік ствалоў трэба на бліжэйшым да цэнтра РКП дрэве);

2) візіяванне на 1,3 м ад паверхні глебы (асабліва для сумніўных дрэваў);

3) перпендыкулярнасць плоскасці вугла падоўжнай восі дрэва (важная для нахіленых і пакрыўленых ства-лоў);

4) улік усіх адзінак (для выяўлення і абмеру закры-тых іншымі дрэвамі ствалоў трэба адступаць да 2 м ад цэнтра РКП так, каб адлегласць паміж пэўным ствалом і вокам назіральніка не змянялася);

5) для захавання велічыні вугла візіявання вока на-зіральніка павінна знаходзіцца над цэнтрам пробы;

6) для лепшага факусавання (пры абмеры сумніў-ных дрэваў) варта перыядычна апускаць – уздымаць паў-натамер.

робіцца таксатарам разумова і

Праект інвентарызацыі квартала знаходзіць адлюст-раванне ў палявых інвентарызацыйных дакументах – на абрысе і ў картках таксацыі.

Таксацыйныя паказчыкі ПТ адзначаюцца на адварот-ным баку карткі таксацыі пад гэтым жа нумарам (2, 2а, 2б і г.д.).

Перад размяшчэннем ўліковых пляцовак склада-ецца і наносіцца на абрыс іхняя схема.

Пры ВВМ запас вылічваюць для кожнага ЭЛ асобна па асноўнай формуле запаса M = G H F, дзе F або адразу HF бяруць па H з стандартнай табліцы. Таксама па кожным ЭЛ асобна па стандартнай табліцы вылічваецца паўната П, працэнт выхаду дзелавых ствалоў Рдз, па якім вызначаецца клас таварнасці. Паўната і запас (да дзесяткаў м3) на вонкавым баку карткі запісваюцца агульныя для ўсяго яруса ў радку пераважнага ЭЛ, а сума плошчаў сечываў і клас таварнасці– па кожным ЭЛ, пры гэтым G акругляюцца да цэлых адзінак.




1. .1. Економічна сутність оборотних фондів
2. Реферат з медицини Артеріальна гіпертензія гіпертонія Ця хвороба уражує людей які ведуть малорухливий
3.  Наибольшая допустимая крутизна откосов временных котлованов и траншей выполняемых без креплений
4. Управление маркетингом в компании ООО
5. Тип темперамента Общая характеристика Темп дея
6. і Леш і Уррі та інші теоретики культурної глобалізації такі як Арджун Аппадураі були зосереджені на глоб
7. транспортные машины Задача ПТМ1 Выбрать двигатель для механизма передвижения козлового крана грузопод
8. Выбор схемы развития районной электрической сети
9. Проект дрожжевого отделения БЗХ мощностью 30000 тонн кормовых дрожжей высшего сорта в год
10. религиозной философией философией религии база античная но появляются мысли о религии которые вплет