і Зыгмунт Мінейка ~ сын Беларусі і нацыянальны герой Грэцыі
Работа добавлена на сайт samzan.net:
Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Предоплата всего
от 25%
Подписываем
договор
ПРЫКЛАДНЫЯ ТЭМЫ ВУСНЫХ ПАВЕДАМЛЕННЯЎ
- Адам Міцкевіч славуты паэт, вялікі сын нашага народа.
- Адлік часу. Гісторыя календара.
- Анатоль Фёдаравіч Коні выдатны юрыст і судовы аратар.
- Барбара Радзівіл чорная дама Нясвіжскага замка.
- Вацлаў Ластоўскі выдатны палітычны і культурны дзеяч.
- Давыд Гарадзенскі слаўны абаронца Айчыны ад крыжакоў-заваёўнікаў.
- “Залаты век” у гісторыі беларускай дзяржавы.
- Замкі на зямлі Беларусі.
- Зыгмунт Мінейка сын Беларусі і нацыянальны герой Грэцыі.
- Іван Луцкевіч вястун нашаніўскай пары.
- Іосіф (Язэп) Аляксандравіч Юхо выдатны юрыст і гісторык права.
- Казімір Лышчынскі выдатны беларускі гуманіст.
- Кастусь Астрожскі славуты гетман Вялікага Княства Літоўскага.
- Кастусь Каліноўскі змагар за Бацькаўшчыну.
- “Катэхізіс” С. Буднага першая беларуская кніга.
- Крыж Еўфрасінні Полацкай выдатны помнік старажытнага мастацтва.
- Лёс і трагедыя: Усевалад Ігнатоўскі.
- Майстэрства вядзення перагавораў.
- Метрыка ВКЛ буйны помнік канцылярска-юрыдычнага пісьменства.
- Мікалай Радзівіл Чорны магутны рыцар нашай незалежнасці.
- Мікола Гусоўскі і яго паэма «Песня пра зубра».
- Мітрафан Доўнар-Запольскі бацька беларускай гістарычнай навукі.
- Музеі г. Мінска.
- Прадвеснік Адраджэння: Францішак Багушэвіч.
- Руская праўда помнік старажытнага права эпохі Кіеўскай Русі.
- Славутыя жанчыны Беларусі.
- Слуцкія паясы.
- Старажытная беларуская мова афіцыйная мова ВКЛ.
- Старажытны Менск.
- Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. выдатны помнік прававой культуры і юрыдычнай думкі.
- Судзебнік 1468 г. (Статут Казіміра) першы кодэкс крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права ВКЛ.
- Тадэвуш Касцюшка выдатны палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай.
- Тапанімічныя назвы Беларусі.
- Таямніцы Мірскага замка.
- Тэорыі паходжання мовы.
- Уладзіслаў Сыракомля вяшчун славы і волі.
- Францыск Скарына беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар.
- Штучныя мовы і іх роля ў сучасным грамадстве.
- Яўхім Карскі бацька беларускай філалогіі.
План дакладу звычайна складаецца з трох частак: уводзін, асноўнай часткі, заключэння.
Ва ўводзінах робіцца абгрунтаванне актуальнасці выбранай тэмы, фармулююцца асноўная мэта і задачы рэферата-даклада. У асноўнай частцы раскрываецца сутнасць асноўных пытанняў плана і асноўных сучасных напрамкаў у разглядзе абранай тэмы. Прычым абавязкова (у адрозненне ад рэферата-канспекта) студэнт павінен у сваім дакладзе выказаць уласныя меркаванні наконт пытанняў, якія разглядаюцца. У заключэнні даюцца ў кароткай, яснай форме асноўныя вывады па працы, робіцца абгрунтаванне яе тэарэтычнай і практычнай значнасці.
Змест рэферата-даклада звычайна перадаецца сваімі словамі, аднак асноўныя палажэнні тэмы можна падмацоўваць цытатамі.
Цытата абавязкова суправаджаецца спасылкай на аўтара, якога цытуюць. Напрыклад: М.Мяцельскі адзначаў: «Методыка гэта навука аб майстэрстве навучаць...» [15, с. 195]. Спасылкі афармляюцца паводле ўстаноўленага ДАСТа.