Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

палітычных пераўтварэнняў у перадваенны перыяд у заходніх абласцях БССР

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2015-07-05

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 18.5.2024

БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

Гістарыяграфія, крыніцы. Пачатак другой сусветнай вайны супаў з важнай падзеяй у гісторыі беларускага народа – уз'яднаннем Заходняй Беларусі з БССР. Гэтая знамянальная падзея выявілася ў шэрагу прац, апублікаваных напярэдадні Вялiкай Айчыннай вайны. У апошнія гады пачалося паглыбленае вывучэнне ваенных падзей 1939 г. і сацыяльна-палітычных пераўтварэн-няў у перадваенны перыяд у заходніх абласцях БССР. Яны знайшлі асвятленне ў артыкулах У. Палуяна, У. Ладысева, Л. Лыча, В. Селяменева, Я. Бараноўскага, А. Вялікага, іншых аўтараў, змешчаных у зборніках: "Назаўсёды разам. Да 60-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР" (Мн., 1999) і "Праблемы ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР. Гісторыя і сучаснасць". Матэрыялы міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі 17-18 верасня 1999 г. (Мн., 2000).

Цэнтральнае месца сярод даследаванняў па гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны займае гістарыяграфія вайсковых аперацый на тэрыторыі рэспублікі. Першыя працы, прысвечаныя ваенным дзеянням савецкіх войскаў супраць вермахта на Беларусі, з'явіліся ў канцы 40 – пачатку 50-х гг. Іх аўтарамі былі І.Р. Караткоў і С.М. Шышкоў "Победа Красной Армии в Белоруссии" (М., 1946), Я. Салдаценка "Советская Армня - освободительница Белоруссии" (Мн., 1948), М.М. Мінасян "Победа в Белоруссии: Пятый Сталинскнй удар!" (М., 1952). Ваенныя дзеянні супраць нямецкіх захопнікаў разглядаліся праз прызму пераможных аперацый Чырвонай Арміі на Беларусі ў 1943-1944 гг.

У 60-80-х гг. паявіліся працы, у якіх упершыню навукова аналізаваліся прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам 1941 г. Трагічным падзеям пачатковага перыяду Вялiкай Айчыннай вайны прысвяцілі свае даследаванні В.А. Анфілаў "Начало Великой Отечественной войны" (М., 1962), "Провал "блицкрига" (М., 1974), М.К. Андрушчанка "Народное ополчение Белоруссии" (Мн., 1980), "На земле Белорусии летом 1941 г." (М., 1985), Я.С. Паўлаў "В суровом сорок первом" (Мн., 1985) і іншыя.

Найбольш распрацаваным у айчыннай гістарыяграфіі з'яўляецца гісторыя партызанскага руху на Беларусі супраць нямецкіх акупантаў. Першыя працы - гэта брашуры і артыкулы партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў, арганізатараў партызанскага руху - П.К. Панамарэнкі, М.В. Зімяніна, Ц.С. Гарбунова. 3 канца 40-х гг. пачалі з'яўляцца і навуковыя даследаванні ў выглядзе кандыдацкіх дысертацый С.Ф. Ажгірэя, Н.Е. Гракава, Ф.В. Круглікава, П.Я. Цярэнцева і іншых аўтараў. У навуковы абарот быў уведзены фактычны матэрыял па праблеме партызанскага руху. У 1951 г. з'яўляецца калектыўная праца беларускіх гісторыкаў "Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков" у двух тамах. Аўтарства прысвоіў Лаўрэнцiй Цанава, тагачасны міністр Дзяржбяспекі БССР. У манаграфіі выкарыстана шырокая крыніцазнаўчая база, дэтальна распрацаваны пытанні стварэння і дзейнасці партызанскіх фарміраванняў, палітыкі нямецкіх акупацыйных уладаў. Упершыню асветлена дзейнасць Арміі Краёвай на тэрыторыі рэспублікі.

Звыш 40 манаграфій і 100 кніг мемуарнага характару, якія былі прысвечаны пытанням партызанскага руху і падпольнай барацьбы на Беларусі, з'явілася ў 50-80-я гады. Асаблівае месца сярод іх займае зборнік дакументаў і матэрыялаў у трох тамах "Всенародная борьба в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (нюнь 1941 - нюль 1944)", трохтомнік "Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков", чацвёрты том "Гiсторыі Беларускай ССР" (Мн., 1975), які цалкам прысвечаны падзеям другой сусветнай вайны на Беларусі.

Значнае месца займаюць даследаванні нямецкага акупацыйнага рэжыму на Беларусі ў 1941-1944 гг. Па адзначанай праблеме выдадзены дзесяткі зборнікаў дакументаў і матэрыялаў, манаграфій. Сярод іх працы М.М. Загарулькі, А.Ф. Юдзянкова "Крах экономнческнх планов фашистской Германии на временно оккупированной террнтории СССР" (М., 1970), I.С. Краўчанкі, А.І. Залескага, В.П. Раманоўскага "Немецко-фашистский оккупационный режим (1941-1944 гг.)" (Мн., 1965), А.А. Фактаровіча "Крах аграрной политики немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии" (Мн., 1979) і інш. Прадстаўнікі беларускай эміграцыі займаліся вьвданнем зборнікаў, дакументаў, мемуараў і навуковых прац: "Другі ўсебеларускі кангрэс" (Мюнхен, 1954), "За дзяржаўную незалежнасць Беларусі" (Лондан, 1960), К. Акула "Змагарныя дарогі" (Мюнхен, 1962), Я. Малецкі "Пад знакам Пагоні. Успаміны" (Таронта, 1976), I. Касяк "3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу" (Нью-Йорк, 1956), А. Калодка "Напад палякаў на Жодзішкі" // Зважай (Канада, 1979, № 4.) "Шнэк У. "Беларуская Краёвая Абарона" (Мельбурн, 1984) і інш.

Новы этап у беларускай гістарыяграфіі Другой сусветнай вайны пачаўся ў 90-х гадах. Характэрнай з'явай гэтага перыяду стала спроба асэнсавання дасягненняў сучаснай гістарычнай навукі, ліквідацыі некаторых "белых плям" гісторыі антыфашысцкага руху на Беларусі. У першую чаргу гэта тычыцца гісторыі стварэння і дзейнасці польскай Арміі Краёвай у Заходняй Беларусі. Па гэтай тэматыцы з'явіліся кнігі Ю. Весялкоўскага "Што прывяло Армію Краёву на Беларусь" (Лондан, 1995), В.І. Ермаловіча, С.У. Жумара "Огнём и мечом: хроника польского националистического подполья в Белоруссии (1939-1953 гг.)" (Мн., 1994) і Я.І. Сямашкі "Армія Краёва на Беларусі" (Мн., 1994). Праблеме беларускага калабарацыянізму прысвечана кніга А.К. Салаўёва "Белорусская Центральная Рада: созданне, деятельность, крах" (Мн., 1995), манаграфія А.А. Кавалені "Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі 1941-1944: Вытокі. Структура. Дзейнасць" (Мн., 1999). Сістэма акупацыйнай прапаганды на Беларусі ў 1941-1944 гг. была прааналізавана ў манаграфіі С.У. Жумара "Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны" (Мн., 1996).

Па-новаму пачынаюць ставіцца гісторыкі і да асобных старонак антыфашысцкай барацьбы на Беларусі. У 1992 г. была  апублікавана  манаграфія К.І. Дамарада "Партийное подполье и партизанское движение в Минской области 1941-1944", пазней калектыўная праца "Мінскае антыфашысцкае падполле" (Мн., 1995). На старонках гэтых кніг многа новых звестак аб мінскім падполлі 1941-1944 гг., дзейнасці яго ўдзельнікаў. Асобнае месца займае "справа Кавалёва", дзе ідзе размова аб вяртанні добрага імя аднаму з кіраўнікоў савецкага падполля ў г. Мінску.

Адметнай асаблівасцю вылучаюцца працы, прысвечаныя армейскім аперацыям на тэрыторыі Беларусі, - гэта манаграфіі І.В. Цімаховіча "Битва за Белоруссию 1941-1944 гг." (Мн., 1994), У.І. Лемяшонка "Вызваленне - без грыфа "Сакрэтна!" (Мн., 1996). Трагічным падзеям чэрвеня-ліпеня 1941 г., звязаным з акружэннем войскаў Заходняга фронту, прысвечана манаграфія I. А. Басюка "Навагрудскі кацёл" (Мн., 1998).

У апошнія гады з'явіліся манаграфіі У. Е. Снапкоўскага "Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі 1944-1953 гг." (Мн., 1997), А.В. Шаркова "Военнопленные н интернированные на территории Беларуси (1944-1951 гг.)" (Мн., 1997), у якіх асвятляюцца пытанні ўсталявання беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы ў 1944 г., лёс нямецкіх ваеннапалонных на Беларусі.

Разам з тым многія гістарычныя сюжэты яшчэ чакаюць сваіх даследчыкаў. Сярод іх змаганне беларусаў у складзе польскай арміі ў гады Другой сусветнай вайны, савецкая ваенная палітыка на Беларусі, стан гаспадаркі рэспублікі ў час нямецкай акупацыі, палітыка нямецкіх уладаў, вайсковыя аперацыі ў 1941-1944 гг. на Беларусі патрабуюць больш дасканалага вывучэння.

ПЕРШЫ ЭТАП ВАЙНЫ

Германа-польская вайна

Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР

БССР у перадваенныя гады

Германа-польская вайна. Лёс беларускага народа быў цес-на звязаны з падзеямі другой сусветнай вайны, якая пачалася з нападу Германіі на Польшчу 1 верасня 1939 г. Менавіта ў гэты час адбылося ўз'яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве.

Другая сусветная вайна пачалася ва ўмовах новай расстаноўкі сіл ва ўсходняй і цэнтральнай Еўропе. Мюнхенскае пагадненне паміж урадамі Германіі, Італіі, Англіі і Францыі ў верасні 1938 г. адкрыла шлях для экспансіі гітлераўскай Германіі на ўсход. Дагавор аб узаемным ненападзе паміж СССР і Германіяй ад 23 жніўня 1939 г. сведчыў, што дзве вялікія краіны абышліся з суверэннай Польшчай прыкладна так, як урадавыя колы Полынчы з тэрытарыяльнай цэласнасцю Беларусі ў час рыжскіх перамоў у 20-я гады.

Згодна з дадатковым сакрэтным пратаколам, прыкладзе-ным да савецка-германскага пакта аб ненападзе, германскія войскі не павінны былі перасякаць устаноўленую мяжу па лініі рэк Нарэў, Вісла і Сан на выпадак ваеннага канфлікту Германіі з Польшчай. Гэта азначала, што Заходняя Беларусь, уключаючы заходнія паветы Беластоцкага ваяводства, у вы-падку акупацыі тэрыторыі Польшчы Германіяй павінна была адысці да БССР.

У першыя дні германа-польскай вайны, якая пачалася 1 ве-расня 1939 г. нападам гітлераўскай Германіі на Польшчу, савецкае кіраўніцтва, нягледзячы на спробы Гітлера пад-штурхнуць Сталіна да ваенных дзеянняў з Польшчай, заняло пазіцыю чакання. Масква дала зразумець, як інфармаваў германскае кіраўніцтва пасол граф Ф.-В. фон дэр Шуленбург, што яе інтарэс - гэта заходнія раёны Беларусі і Украіны. 6 верасня Савецкі Саюз правёў частковы прызыў рэзервістаў, а 11 верасня быў аддадзены загад наркама абароны К. Варашылава аб утварэнні Беларускага і Украінскага франтоў.

Ва ўмовах, калі амаль усе жыццёва важныя цэнтры Польшчы былі заняты нямецкімі войскамі (14 верасня быў акружаны г. Брэст, а 15 верасня паў Беласток і пад пагрозай захопу апынуўся Львоў), былі апублікаваны пастановы ваен-ных саветаў Беларускага і Украінскага франтоў. У іх ставілася задача "пакласці канец прыгнёту працоўных Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, прадаставіць поўную бяспеку працоўным гэтых абласцей".

Раніцай 17 верасня войскі Чырвонай Арміі перайшлі савецка-польскую мяжу. Беларускі фронт налічваў 200 802 салдат і афіцэраў. Войскам фронту супрацьстаяла 45 тыс. польскіх салдат і афіцэраў, з якіх прыкладна палова не была ўзброена і не зведзена ў канкрэтныя воінскія адзінкі. Уздоўж мяжы з БССР вузкай лініяй размяшчаліся польскія часці, якія ўваходзілі ў склад корпуса пагранічнай аховы лікам 8 тыс. чалавек і маракоў Пінскай рачной флатыліі колькасцю каля 2 тыс. чалавек. Сур'ёзнай збройнай сілы, якая магла б супрацьстаяць як войскам Беларускага фронту, так і нямецкім войскам на тэрыторыі Заходняй Беларусі не было.

Урад Полынчы прызнаў, што стану вайны краіны з СССР няма. СССР таксама не аб'яўляў вайны Польшчы. Таму ў загадзе Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброеных сіл Полынчы маршала Э. Рыдз-Сміглы 17 верасня польскім войскам прадпісвалася не ўступаць у баі з савецкімі воінскімі падраздзяленнямі, за выключэннем спроб раззбраення, ці яўных баявых дзеянняў. Камандзіры польскіх часцей павінны весці перамовы "ў мэтах выхаду гарнізонаў у Румынію ці Венгрыю".

Становішча ўскладнялася тым, што сярод ваеннаслужачых польскай арміі на "крэсах усходніх" знаходзілася шмат рэзервістаў з ліку беларусаў, мабілізаваных яшчэ ў красавіку-чэрвені 1939 года. Так, 20-я пяхотная дывізія польскай арміі, што размяшчалася на ўскраінах Слоніма, складалася выключна з беларусаў. Не хапала ўзбраення, ваеннай амуні-цыі. Часткі дывізіі былі перакінуты ў ваколіцы Плонска і Млавы, што на мяжы з Усходняй Прусіяй. Па сведчанню польскіх крыніц у баях з часцямі вермахта беларусы праявілі мужнасць і адвагу. Прыклад мужнасці праявілі таксама мабілі-заваныя беларусы ў баях на ўзбярэжжы Гдыні, пры абароне Модліна і Хеля.

Гераічнай старонкай удзелу беларусаў у польска-нямецкай вайне 1939 г. стала абарона Брэсцкай крэпасці. У час вераснёўскіх баёў 1939 г. гарнізон Брэсцкай крэпасці амаль на 40% быў з рэзервістаў-беларусаў, якія замянілі кадравыя часці 9-й, 20-й і 30-й польскіх пяхотных дывізій.

Баі за крэпасць вяліся з 14 па 18 верасня 1939 г. Абаронцы на чале з брыгадным генералам К. Плісоўскім адбілі 7 варожых атак. Аднак, не атрымаўшы падмацавання, гарнізон крэпасці быў вымушаны з 17 на 18 верасня пакінуць пазіцыі і адысці ў паўднёва-заходнім накірунку. Дакладных звестак аб стратах, якія панеслі абаронцы Брэсцкай крэпасці, няма. 3 польскіх і нямецкіх крьшіц вядома, што польская вайсковая групоўка "Брэст", якая з баямі пакінула крэпасць, налічвала каля 2 тыс. салдат і афіцэраў з ранейшых 4 тыс. абаронцаў. Нямецкі генерал Г. Гудэрыян у сваіх успамінах аб баях за Брэст у 1939 г. адзначыў, што падначаленыя яму войскі ў час штурму крэпасці ўзялі ў палон 8 афіцэраў і 980 салдат і малодшых камандзіраў польскай арміі.

Такім чынам, для беларусаў узброенае змаганне з ня-мецкімі войскамі пачалося яшчэ амаль за 2 гады да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. 3 300 тыс. польскіх вайскоўцаў, што трапілі ў нямецкі палон, 40 тыс. назваліся беларусамі. Па меры развіцця нямецкага наступлення ва ўмовах разрыву сувязі паміж воінскімі часцямі многія камандзіры дэмабілі-зоўвалі салдат.

Загад Э. Рыдз-Сміглы садзейнічаў таму, што ваенных дзеянняў паміж польскімі і савецкімі войскамі фактычна не было. Згодна з польскімі крыніцамі было зафіксавана каля 40 выпадкаў супраціўлення пагранічных патрулёў, а таксама баі

польскіх ваенных фарміраванняў у паласе Беларускага фронту пад Кобрынам, Гродна, Вільнюсам, Сапоцкінам. Найболып упартыя баі разгарнуліся 20-21 верасня ў Гродне, дзе было забіта 47 чалавек і 156 паранена. Усяго страты Беларускага фронту склалі 316 забітых і 642 параненых.

Некалькі тысяч беларусаў у складзе польскіх ваенных час-цей перабралася на Захад, у Францыю, Англію. Немалая іх колькасць апынулася на Захадзе разам з арміяй Андэрса. Беларусы прынялі актыўны ўдзел на франтах Заходняй Еўро-пы. Яны штурмавалі Монтэ-Касіна ў Італіі, вызвалялі Нарвегію і Францыю. Пасля заканчэння вайны адны з іх засталіся на Заходзе, другія вярнуліся ў Беларусь. Многія з гэтых мужных вайскоўцаў толькі ў 90-х гадах атрымалі баявыя ўзнагароды і прызначаныя ім урадамі Польшчы і іншых еўрапейскіх дзяржаў.

Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. У ходзе ваеннай аперацыі 1939 г. войскі Беларускага фронту 19 верасня за-нялі Вільна. Брэст і Беласток, занятыя да гэтага часу нямецкімі войскамі, 22 верасня былі перададзены савецкаму камандаванню. 24 верасня войскі Чырвонай Арміі занялі Маларыту, дзе было інтэрніравана да 6 тыс. польскіх вайскоўцаў, 25 верасня Бельск-Падляску і Браньск. Яшчэ 22 верасня было падпісана савецка-германскае камюніке, згодна з якім дэмаркацыйная лінія паміж германскай і савецкай арміямі павінна была праходзіць уздоўж рэк Піса, Нарэў, Буг, Сан. Аднак гэтая мяжа праіснавала ўсяго адзін тыдзень. У адпаведнасці з сакрэтным дадатковым пратаколам, прыкладзеным да дагавора аб дружбе і мяжы паміж СССР і Германіяй ад 28 верас-ня 1939 г., усходняя частка Варшаўскага ваяводства і Люблінскае адыходзілі Германіі. У сферу інтарэсаў савецкай дзяржа-вы ўключалася тэрыторыя Літвы.

У канчатковым варыянце савецка-германскіх перамоў да заходнебеларускіх этнічных зямель былі далучаны заходнія паветы Беластоцкага ваяводства з пераважна польскім насельніцтвам (без Сувалкаўскага павета і большай часткі Аўгустоўскага), а таксама поўнасцю Ломжынскі павет, усходнія часткі Астралэнцкага і Востраў-Мазавецкага паветаў Варшаўскага ваяводства.

Болшасць сялян, рабочых, рамеснікаў, інтэлігенцыі Заходняй Беларусі сустракалі Чырвоную Армію як вызвалі-цельніцу. Яшчэ да прыходу савецкіх вайсковых часцей у некаторых месцах ствараліся партызанскія атрады, адбывалася раззбраенне паліцыі, асаднікаў. У сёлах і мястэчках фарміраваліся рэўкамы, якія бралі ўладныя функцыі.

Амаль адначасова з прасоўваннем войскаў Чырвонай Арміі ў глыб Заходняй Беларусі пачалася праца па наладж-ванню новага ладу жыцця. У ваяводствах і ўсіх павятовых цэнтрах былі створаны часовыя ўпраўленні, як органы новай улады, у сельскай мясцовасці – сялянскія камітэты. Часовыя ўпраўленні ўводзілі на фабрыках і заводах камітэты рабочага кантролю, забяспечвалі насельніцтва харчаваннем, наладж-валі медыцынскае абслугоўванне, рэгулявалі цэны на тавары і прадукты, вялі барацьбу са спекуляцыяй, адчынялі школы. Часовыя ўпраўленні з'яўляліся цэнтрамі палітычнага, гаспа-дарчага і культурнага жыцця краю. Пры іх ствараліся атрады рабочай гвардыі.

Сялянскія камітэты дзялілі памешчыцкую, асадніцкую, царкоўную землі, бралі на ўлік маёмасць, інвентар, жывёлу і запасы збожжа ў маёнтках. Малазямельныя і беззямельныя ся-ляне атрымалі 431 тыс. га ворнай зямлі, 14 тыс. коней і 33,4 тыс. кароў, ім выдзелілі зерне на пасеў. У выніку было ліквідавана памешчыцкае землеўладанне, значна павялічылася серадняц-кая праслойка ў вёсцы.

Ужо восенню 1939 г. было адкрыта шмат новых школ. У 1940 г. у заходніх абласцях працавалі 5643 сярэднія, сяміга-довыя і пачатковыя школы, з іх 4278 - з беларускай мовай навучання. Дзесяткі тысяч дзяцей сялян і рабочых пайшлі вучыцца ў школы. Адкрыліся бальніцы, амбулаторыі, меды-цынскія пункты, якія бясплатна абслугоўвалі насельніцтва. 20 верасня арганізацыйна-інструктарскі аддзел ЦК склаў спісы работнікаў для часовых упраўленняў, былі падабраны кандыдатуры на кіруючыя партыйныя і савецкія пасады. Усяго да кастрычніка 1940 г. на працу ў Беластоцкую вобласць было накіравана 12 396 чал., Брэсцкую – 5989.

Практычна ўсе асноўныя пытанні краю вырашаліся ў Маскве. Аб гэтым сведчыць пастанова Палітбюро ЦК УКП(б) ад 1 кастрычніка 1939 г. "Пытанні Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны", якая складалася з 33 пунктаў. Пастанова абавязвала склікаць Украінскі і Беларускі Народныя сходы з выбарных, вызначала змест рашэнняў, якія павінны былі прымацца на сходах.

Для правядзення выбараў было створана 929 акруг па прынцыпу: 5 тыс. выбаршчыкаў на акругу. Права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Народнага сходу атрымалі Часовыя ўпраўленні, сялянскія камітэты, сходы рабочых на прадпры-емствах і байцоў рабочай гвардыі, а таксама прадстаўнікоў інтэлігенцыі.

Выбары ў Народны сход праводзіліся пры надзвычай высокай палітычнай актыўнасці насельніцтва краю. Гэта быў усе-народны плебісцыт, пераважная большасць удзельнікаў якога выказалася ў падтрымку ўсталявання Савецкай улады, палі-тыкі правядзення радыкальных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, за ўз'яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. У выбарах 22 кастрычніка з агульнай коль-касці 2 763 190 выбаршчыкаў у галасаванні ўдзельнічала 2 672 280 чалавек (96,71%). Было абрана 929 дэпутатаў. Супраць галасавалі 247 245 выбаршчыкаў (9,3%). Прызнаны несапраўднымі 14 932 бюлетэні. У двух выбарчых акругах Высока-Мазавецкага павета кандыдаты не атрымалі большасці, і выбары былі праведзены паўторна. Мела месца выс-таўленне кандыдатаў, незалежна ад прапанаваных уладамі, спробы зрыву перадвыбарных сходаў.

Сярод абраных дэпутатаў Народнага сходу пераважалі былыя актыўныя ўдзельнікі рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі: П. Дзмітрук, В. Каляда, В. Ласковіч, I. Малец, С. Малько, М. Машара, С. Пацяруха, П. Пестрак, М. Піскун, С. Прытыцкі, В. Пырко, I. Райскі, Ф. Савіцкі, М. Серада, А. Свяргун, Р. Сяржант, А. Федасюк, У. Царук, Г. Шагун, Л. Шайкоўскі і інш. Некаторыя з іх у якасці палітзняволеных правялі па 10 і болып гадоў у турмах Польшчы. Па сацыяльнаму складу сярод абраных дэпутатаў пераважалі прадстаўнікі сялянства - 563, рабочых - 197, інтэлігенцыі -112, ,служачых - 29, саматужнікаў - 25. Сярод іх беларусаў налічвалася 621, палякаў - 127, яўрэяў - 72, украінцаў - 53, рускіх - 43 і 13 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Пася-джэнні Народнага сходу пачаліся 28 кастрычніка ў гарадскім тэатры Беластока ў святочнай атмасферы. На сходзе прысут-нічалі прадстаўнікі ўрада БССР, народныя паэты Беларусі Я. Купала, Я. Колас. Па дакладу дэпутата С. Прытыцкага, якога польскія ўлады ў 1936 г. прыгаварылі двойчы да смярот-нага пакарання, сход 29 кастрычніка адзінагалосна прыняў дэкларацыю аб народнай уладзе. У ёй абвяшчалася аб уста-наўленні Савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая будзе "належаць працоўным горада і вёскі ў асобе Саве-таў дэпутатаў працоўных". Таксама адзінагалосна была пры-нята дэкларацыя аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. У ёй змяшчаўся зварот да Вярхоўных Саветаў СССР і БССР аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і Беларускай ССР, аб'яднанні беларускага народа ў адзіную дзяржаву ў мэтах "пакласці канец раз'яднанню беларускага народа".

У апошні дзень работы сходу 30 кастрычніка таксама адзі-нагалосна былі прыняты дэкларацыі аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці і канфіскацыі памешчыцкіх зямель. Сход выбраў паўнамоцную камісію ў складзе 66 чалавек для паездкі ў Маскву, каб перадаць рашэнне адносна ўступ-лення Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза. 17 верасня Народны сход абвясціў Днём усенароднага свята.

Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета СССР на апошнім пасяджэнні 2 лістапада прыняла Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб'яднанні з БССР. Працэс юрыдычна-прававога афармлення прыняцця Заходняй Беларусі ў склад БССР быў завершаны 12 лістапада 1939 г. на нечарговай трэцяй сесіі Вярхоўнага Савета БССР.

Тэрыторыя, якая ўвайшла ў склад Беларускай ССР, складала амаль 100 тыс. км2 з насельніцтвам 4,7 млн. чалавек.

Плошча БССР павялічылася да 225,6 тыс. км2, а насельніцтва да 10,3 млн. чалавек. 5 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР увёў новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне. Было створана 5 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і 101 раён у разліку на 35-50 тыс. жыхароў. Канчатковае фарміраванне органаў улады завяршылася толькі ў канцы года, калі адбыліся выбары ў сельскія, раённыя, гарадскія, абласныя Саветы дэпутатаў працоўных.

Але разам са станоўчымі момантамі ў жыцці жыхароў краю паявіліся некаторыя праблемы. У шэрагу выпадкаў на-кіраваныя на працу ў Заходнюю Беларусь работнікі ігнаравалі мясцовы лад жыцця, традыцыі насельніцтва. Здаралася неабаснаванае адхіленне ад працы спецыялістаў польскай нацыянальнасці, прымусовая рэарганізацыя польскіх школ у беларускія ці рускія, ігнараванне патрэб гаспадарак адна-асобнікаў.

Адмоўна была ўспрынята жыхарамі Заходняй Беларусі перадача Сталіным Літве 10 кастрычніка 1939 г. Вілыіі і вобласці (Віленска-Трокскі, частка тэрыторыі Свянцянскага і Браслаўскага паветаў) агульнай плошчай 6900 км2.

БССР у перадваенныя гады. За два перадваенныя дзесяці-годдзі БССР дасягнула значных поспехаў у развіцці народ-най гаспадаркі, культуры і адукацыі. Яна ператварылася з аграрнай у індустрыяльна-аграрную краіну. З'явіліся машы-набудаўнічая, дрэваапрацоўчая, тэкстыльная і іншыя новыя галіны прамысловасці.

Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР паскорыла эканаміч-нае развіццё гэтага рэгіёна. На прамысловае будаўніцтва ў заходніх абласцях былі асігнаваны значныя сумы. Аднаўляліся і пашыраліся прамысловыя прадпрыемствы, вялося будаўніцтва новых. Праз год пасля ўз'яднання ў заходніх абласцях рэспублікі дзейнічалі 392 прадпрыемствы, на кожным з якіх працавала рабочых болын чым па 20 чалавек. Аб'ём прамысловай прадук-цыі павялічыўся ў канцы 1940 г. амаль у 2 разы ў параўнанні з 1938 г. і склаў 27,6% нрамысловай вытворчасці рэспублікі. У другой палове 1940 г. у заходніх абласцях пачалося інтэнсіўнае будаўніцтва аэрадромаў, мастоў, віядукаў, пад'язных дарог.

Улічваючы прыгранічнае размяшчэнне рэспублікі, Савец-кае кіраўніцтва ў мэтах ўмацавання абараназдольнасці на-давала асаблівае значэнне развіццю транспарту. У кастрычніку 1939 г. была прынята пастанова ЦК УКП(б) і Саўнаркама СССР аб перакладцы чыгуначнага палатна Негарэлае-Брэст, а таксама Львоў-Перамышль і павелічэнні іх прапускной здолыіасці. Працягласць чыгункі на тэрыторыі БССР у 1940 г. дасягнула 5,7 тыс. км супраць 3,8 тыс. км у 1913 г. За кароткі час была рэканструявана ўся чыгуначная гаспадарка. Грузаабарот бела-рускай чыгункі ў параўнанні з 1913 г. павялічыўся ў 4 разы. Рачны флот папоўніўся новымі буксірамі і самаходнымі суднамі. Была створана сетка суднарамонтаых і суднабудаўнічых верфяў.

Адначасова праходзіла будаўніцтва новых і рэканструкцыя старых аўтамабільных дарог. Даўжыня аўтадарог з цвёрдым пакрыццём перавысіла 11 тыс. км. Шашэйныя дарогі звязалі Мінск з абласнымі і многімі раённымі цэнтрамі. Ішоў бесперапынны працэс папаўнення аўтамабільнага парка рэс-публікі новымі машынамі. Напярэдадні вайны аўтапарк Беларусі налічваў звыш 21 тыс. аўтамабіляў.

Разам з тым прамысловасць Беларусі перад вайной сутык-нулася з пэўнымі цяжкасцямі і складанасцямі. Павялічылася колькасць недабудаваных прамысловых і сацыяльных аб'ектаў. Многія прадпрыемствы працавалі нерытмічна. У 1940 г. прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, папяровая і лясная галіны не выканалі пастаўленых планаў.

У канцы 30-х гадоў удалося стабілізаваць становішча ў сельскай гаспадарцы. Партыйныя камітэты набылі вопыт кіравання і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Удалося падрыхтаваць кадры дырэктараў МТС, старшынь калгасаў. У 1941 г. на палях 10 тыс. калгасаў працавала больш за 13 тыс. трактароў, 1590 камбайнаў, каля 3 тыс. сеялак, 1340 бульбасаджалак і бульбакапалак, звыш 1240 ільноцерабілак. У сельскай гаспадарцы рэспублікі ў 1940 г. працавала больш за 6 тыс. грузавых аўтамабіляў. Дзякуючы гэтаму тэхнічнаму парку ўдалося павысіць ураджайнасць сельскай гаспадарчай вытворчасці. Павялічылася і пагалоўе жывёлы.

Аднак працэс механізацыі ў сельскай гаспадарцы стрымлі-ваўся недахопамі ў рабоце машынна-трактарных станцый. Адчуваўся значны недахват механізатараў, не хапала кадраў – спецыялістаў.

Партыйна-савецкае кіраўніцтва не ставіла задачу суцэльнай калектывізацыі на далучаных тэрыторыях. У адносінах да заможных сялян праводзілася палітыка абмежавання шляхам павышэння грашовых і натуральных падаткаў. Былі ўстаноўлены нормы землекарыстання ў памеры 10, 12 і 15 га зямлі ў залежнасці ад урадлівасці глебы і складу сям'і. Адначасова ўжо з восені 1939 г. пачалося фарміраванне калгасна-саўгаснай сістэмы. Калгасы і саўгасы ствараліся на аснове маёмасці памешчыкаў. У калгасы запісваліся маламаёмасныя слаі сялянства, бо бачылі ў гэтым выйсце, як выратавацца ад беднасці. Да чэрвеня 1941 г. была створана 1115 калгасаў і 28 саўгасаў, якія аб'ядноўвалі каля 7% гаспадарак і 7,8% зямлі. Іх абслугоўвалі 101 МТС, у якіх налічвалася 997 трак-тароў, 368 сеялак і 193 аўтамашыны.

Галоўнай праблемай беларускай вёскі ў даваенны час было тое, што калектыўныя гаспадаркі былі рэзка абмежава-ны ў самастойнасці. Сістэма дырэктыўнага планавання, абавязковыя пастаўкі прадукцыі дзяржаве, бюракратычнае камандаванне калгасамі – вось асноўныя прычыны іх маруднага развіцця.

Афіцыйная статыстыка ў даваенныя гады паказвала рост рэальных даходаў працоўных. Аднак матэрыяльнае становішча ўсіх слаёў савецкага грамадства, у тым ліку і насельніцтва Беларусі, не палепшылася. У параўнанні з перыядам нэпа беларускі селянін у канцы 30-х гг. меней ужываў хлеба, мяса, малака. Цэны на збожжа і шэраг іншых прадуктаў харчавання не кампенсавалі выдаткаў на іх вытворчасць. Яны былі ў 10-12 разоў ніжэйшыя за рыначныя. Пагоршылася становішча і гарадскога насельніцтва. Індэкс рознічных цэн у 1940 г. быў у 6,3 раза вышэйшы ў параўнанні з 1928 г., павялічыліся цэны на асноўныя харчовыя прадукты, прамысловыя тавары. Рэальная заработная плата дасягнула ўзроўню 1928 г. толькі ў 1940 г.

Сваю незадаволенасць выказвалі жыхары заходніх абласцей Беларусі. У першыя месяцы Савецкай улады матэрыяльнае становішча сельскага насельніцтва выразна палепшылася. Паўплывала на гэта галоўным чынам змяншэнне павіннасцяў, зніжэнне цэн на прамысловыя тавары. Мясцовыя органы ўлады дазвалялі сялянам (бясплатна ці танна) карыстацца былымі панскімі лясамі для будаўніцтва жылля або гаспадарчых пабудоў. Але даступнасць да танных тавараў аказалася кароткатэрміновай. Пасля некалькіх месяцаў, калі вычарпаліся запасы на былых польскіх складах і былі абмежаваны пастаўкі прамысловых тавараў з СССР, узніклі забытыя тут чэргі.

Вялікай памылкай з'явілася нацыяналізацыя аб'ектаў гандлю, дробных прадпрыемстваў. Гэта прывяло да дэфіцыту тавараў шырокага спажывання, росту цэн на іх.

Вядома, што паспяховае развіццё эканомікі, абараназдольнасць краіны непасрэдна залежаць ад стану развіцця адукацыі і навукі. Невыпадкова ў 1940 г. у Беларусі студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў у разліку на 10 тыс. жыхароў было болып, чым у Англіі, Германіі, Францыі і Італіі; БССР мела 51 навукова-даследчую ўстанову. Значная ўвага ўдзялялася ахове здароўя насельніцтва. У гарадах і вёсках БССР працава-ла каля 5 тыс. урачоў, што амаль у 5 разоў болыд, чым да рэвалюцыі. На тэрыторыі рэспублікі працавалі звыш 4 тыс. масавых бібліятэк, 20 тэатраў, 4 тыс. клубаў і 25 музеяў.

У Заходняй Беларусі, дзе практычна адсутнічалі вышэй-шыя навучальныя ўстановы, у 1940 г. пачалі працаваць педагагічны і вячэрні настаўніцкі інстытуты ў Беластоку, настаўніцкія інстытуты ў Гродне, Баранавічах і Пінску, настаўніцкія курсы ў Брэсце, Маладзечне і Лідзе. Функцыяніравала таксама 8 медыцынскіх і 7 народнагаспадарчых тэхнікумаў. Працавалі 5 драматычных тэатраў, 220 бібліятэк, 100 кінатэат-раў, 92 дамы культуры.

У адпаведнасці з патрабаваннямі часу кіраўніцтва Бела-русі імкнулася шырока разгарнуць дзейнасць грамадскіх абарончых арганізацый. Толькі ў Асаавіяхіме ў 1940 г. налічвалася звыш 200 тыс. чалавек, было падрыхтавана напярэдадні вайны каля 500 парашутыстаў, 6450 кулямётчыкаў, 500 снайпераў, а таксама 720 тыс. "варашылаўскіх стралкоў" і значкі-стаў "Гатоў да працы і абароны", "Гатоў да проціпазетранай і проціхімічнай абароны". Аэраклубы БССР толькі ў 1939 г. падрыхтавалі 1112 лётчыкаў. Праўда, якасны стан работы жадаў лепшага. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны паказалі, што ваенна-эканамічны патэнцыял краіны не быў выкарыс-таны ў поўнай меры для ўмацавання абараназдольнасці.

Напружанасць у грамадстве выклікалі арышты і дэпартацыі ў заходніх абласцях рэспублікі. Яшчэ ў канцы верасня 1939 г. былі арыштаваны вядомыя беларускія нацыянальныя дзеячы – А. Луцкевіч, В. Багдановіч, У. Самойла, Ян Пазняк, Ад. Станкевіч, М. Касцевіч і іншыя, якія не прымалі сацыялістычнай ідэі, але актыўна ўдзельнічалі ў вызваленчым руху. Згодна з рашэннем кіраўніка НКУС СССР Л. Берыі ад 5 снежня з заходніх абласцей Беларусі высяленню падлягалі работнікі лясной аховы і ваенныя асаднікі. 3 лютага 1940 г. па 20 чэрвеня 1941 г. было рэпрэсіравана больш як 125 тыс. чалавек. Сярод дэпарціраваных былі не толькі асаднікі, работнікі лясной аховы, члены іх сямей, але арыштаваныя раней паліцэйскія, жандармы, фабрыканты, памешчыкі і асобы, якія падазраваліся ў прыналежнасці да антысавецкіх арганізацый.

Складаным было і ваенна-палітычнае становішча на Беларусі ў 1939-1941 гг. 3 восені 1939 г. у заходніх раёнах Бела-русі пачало дзейнічаць польскае падполле, якое імкнулася адрадзіць польскую дзяржаву ў даваенных межах. Самай уплывовай падпольнай арганізацыяй быў "Саюз узброенай барацьбы". Сумесна з арганізацыямі "Саюз польскіх патрыётаў", "Стральцы", "Сокал", "Вызваленцы", "Партызанка" вялі антысавецкую прапаганду, стваралі тайныя арсеналы зброі, праводзілі асобныя тэрарыстычныя акты супраць ваеннаслу-жачых Чырвонай Арміі, супрацоўнікаў НКУС і актывістаў савецкіх устаноў. Напрыклад, у час аднаго з мерапрыемстваў у гарадскім Доме культуры Аўгустова Беластоцкай вобласці, у якім удзельнічалі мясцовая моладзь і савецкія ваеннаслужачыя, баявікі з польскага падполля кінулі ў вокны некалькі гранат. У выніку – шмат ахвяр.

Загадзя рыхтаваўся да вайны і нямецкі бок. На плануемым тэатры баявых дзеянняў немцы стварылі шырокую разведвальную сетку. Склалася вельмі напружанае становішча на дзяржаўнай граніцы. Толькі на ўчастку 17-га Брэсцкага пагранатрада (працягам у 180 км) у 1940 г. затрымана 1242 варожыя лазутчыкі і дыверсанты. Многія агенты здолелі прабрацца на тэрыторыю БССР і стварыць там свае дыверсійныя цэнтры. Асабліва актывізавалася нямецкая разведка ў чэр-вені 1941 г. Пераапранутыя ў грамадзянскае адзенне або уніформу міліцыі, узброеных сіл, яны вялі збор разведвальнай інфармацыі, парушалі камунікацыі сувязі, сеялі чуткі і паніку сярод насельніцтва. За некалькі гадзін да пачатку вайны 21 чэрвеня 1941 г. нямецкія дыверсійныя групы паш-кодзілі амаль усе лініі вайсковай сувязі ў прыгранічных раёнах. У выніку была страчана сувязь армейскіх, карпусных, дывізійных і нават палкавых штабоў з вайсковымі час-цямі і падраздзяленнямі. Безумоўна, усё гэта адбілася на ходзе баявых дзеянняў на пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

НЯМЕЦКАЯ АКУПАЦЫЯ БЕЛАРУСІ

Напад Германіі на СССР

Акупацыйны рэжым

Калабарацыя на Беларусі

Напад Германіі на СССР. Вядома, што з першых дзён свайго прыходу да ўлады А. Гітлер паставіў задачу ўзяць рэванш за паражэнне Германіі ў Першай сусветнай вайне, кампенсаваць панесеныя краінай страты. Хаця СССР не лічыўся краінай-пераможцай і не з'яўляўся першачарговай перашкодай германскім планам, урад Гітлера ўсё ж улічваў, што, па меры ўзмацнення Германіі, яе палітычныя і эканамічныя інтарэсы раней ці пазней сутыкнуцца з непасрэднымі інтарэсамі СССР. Таму ў германскіх кіруючых колах пачаў распрацоўвацца план вайны супраць СССР, які ў снежні 1940 г. быў зацверджаны пад назвай "Барбароса". Дырэктыва Вярхоўнага камандавання германскіх узброеных сіл № 32 ад 11 чэрвеня 1941 г. сведчыць аб намеры правядзен-ня шырокай каланіяльнай экспансіі ў Еўропе, Афрыцы, на Бліжнім Усходзе, Міжземнамор'і і іншых раёнах свету. Неаб-ходнай перадумовай для дасягнення сусветнага панавання быў разгром СССР.

Другая прычына пачатку Вялікай Айчыннай вайны ідэалагічная. Распачынаючы савецка-германскую вайну, германскі фашызм спадзяваўся знішчыць савецкі дзяржаўны лад, камуністычную ідэалогію, як найболын варожую і небяс-печную для яго палітычную плынь сусветнага маштабу.

Адной з істотных прычын, якія прывялі да савецка-германскай вайны, з'яўляецца таксама знешняя палітыка Англіі, Францыі і ЗША напярэдадні вайны. Яны імкнуліся ўцягнуць Германію і СССР у вайну паміж сабой, стымулявалі гітлераўскі ўрад да агрэсіі на Усходзе.

Свой уклад у абвастрэнне адносін паміж СССР і заходнімі краінамі ўнесла кіраўніцтва Камінтэрна. Чацвёрты кангрэс Камінтэрна ў 1936 г. паставіў перад кампартыямі галоўную задачу: пры ўсіх абставінах перш за ўсё бараніць "дзяржаву рабочых і сялян", г. зн. Савецкі Саюз. Гэтая палітыка, ка-нешне, не засталася па-за ўвагай заходніх дзяржаў.

22 чэрвеня 1941 г. на світанку нямецкія ўзброеныя сілы атакавалі дзяржаўную граніцу СССР ад Чорнага да Баранцава мораў.

Асабліва трагічная абстаноўка ў першыя дні і нават гадзіны Вялікай Айчыннай вайны склалася для савецкіх войскаў на Беларусі. Тут на 450-кіламетровым участку дзяржаўнай граніцы германскае ваеннае камандаванне выкарыстала сваю самую магутную групоўку войскаў - групу армій "Цэнтр" (камандуючы генерал-фельдмаршал фон Ф. Бок). Групоўка "Цэнтр" налічвала 50 дывізій, укамплектаваных па штату ваеннага часу (з іх 9 танкавых і 6 матарызаваных), або 820 тыс. салдат і афіцэраў, 1800 танкаў, 14 300 гармат і мінамётаў, 1680 баявых самалётаў.

Германскім войскам з савецкага боку супрацьстаялі войскі Заходняй Асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня 1941 г. стала называцца Заходнім фронтам (камандуючы генерал арміі Д.Р. Паўлаў да 30 чэрвеня 1941 г.). У колькасных адносінах Заходні фронт складаў 44 дывізіі (24 стралковых, 12 танкавых, 6 матарызаваных і 2 кавалерыйскія), 3 брыга-ды, 8 умацаваных раёнаў і Пінская ваенная флатылія. Агульная колькасць войскаў Заходняга фронту складала 627 300 салдат і афіцэраў, 2202 танкі, 10 087 гармат і мінамётаў, 1789 баявых самалётаў. Пры гэтым адзначым, што самалётаў новых канструкцый (МІГ-3 і ЯК-1) на ўзбраенні савецкіх войскаў у Беларусі было толькі 303 адзінкі, танкавы парк Заходняй Асобай ваеннай акругі налічваў 383 машыны маркі КВ і Т-34.

Пралікі ў палітыцы кіраўніцтва СССР у перадваенны час у значнай ступені абумовіла трагедыю краіны і яе ўзброеных сіл у першыя месяцы савецка-германскай вайны. Рэпрэсіі супраць афі-цэрскіх кадраў Чырвонай Арміі ў канцы 30-х гг. пазбавілі Узброеныя Сілы краіны больш за 40 тыс. чалавек, сярод якіх было 7 з 9 маршалаў, 600 генералаў (для параўнання: у гады Вялікай Айчыннай вайны страты савецкага генералітэту склалі 423 чала-векі). Маршал Савецкага Саюза А.М. Васілеўскі, згадваючы гэтыя абставіны пасля вайны, зазначыў, што каб не масавыя рэпрэсіі камандуючых кадраў, то, "мабыць, і не было б увогуле вайны ў сорак першым годзе". Германская разведка і Генштаб добра ведалі пра становішча і цалкам выкарысталі ўсе сродкі, каб здзейсніць свае планы ў 1941 г.

Сталін і яго паплечнікі, безумоўна, рыхтаваліся да вялікай вайны. Уся палітыка індустрыялізацыі была скіравана на стварэнне цяжкай прамысловасці, ваенна-прамысловага комплексу. У канцы 30-х гг. распачалося пераўзбраенне арміі, значна павялічана яе колькасць, тэрмін ваеннай службы пра-цягнуты да трох гадоў.

Аднак кіраўнікі Савецкага Саюза далёка не ў поўнай меры скарысталі тыя перавагі, што меліся ў іх. Не быў выкарыста-ны такі важны тэрытарыяльны фактар, як далучэнне да СССР Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Прыбалтыкі, калі граніца СССР адсунулася далёка на Захад. Распачатае будаўніцтва абарончых аб'ектаў на новай савецка-германскай мяжы ішло марудна, прычым адначасова суправаджалася ак-тыўным дэмантажом аналагічных умацаванняў на старой са-вецка-польскай дзяржаўнай мяжы. Напярэдадні вайны войскі Чырвонай Арміі нават не былі прыведзены ў стан баявой гатоўнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу.

Сталін меў рацыю, калі лічыў, што Германія не можа выйграць вайну ў Еўропе на два франты. На Захадзе яе моцным праціўнікам заставалася Англія, якая да таго ж ка-рысталася падтрымкай ЗІПА. Суадносіны сіл паміж Германі-яй і СССР не давалі падстаў спадзявацца на хуткую і лёгкую перамогу Германіі. А па ацэнках савецкага Генштаба суад-носіны ўвогуле былі на карысць СССР.

Сталін ігнараваў верагоднасць хуткага нападу гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз. Данясенні савецкіх разведчыкаў, дзе ўказваліся дні і нават гадзіны пачатку вайны, патанулі ў хвалі нямецкай дэзінфармацыі. Быў стратэгічны пралік у тэрмінах  магчымага пачатку вайны, зроблены асабіста Сталіным і яго акружэннем.

Савецкія войскі на пачатку вайны не былі гатовыя да адбіцця нападу фашысцкай Германіі. Дырэктыва Наркамата абароны і Генштаба, накіраваная позна вечарам у ваенныя акругі 21 чэрвеня "быць у поўнай баявой гатоўнасці, сустрэць магчымы раптоўны ўдар немцаў або іх саюзнікаў", ужо нічога не магла вырашыць. Адначасова ў гэтай дырэктыве гаварылася, што нападзенне можа пачацца з правакацыйных дзеянняў. "Задача на-шых войскаў – не паддавацца ніякім правакацыйным дзеянням, якія могуць выклікаць вялікія ўскладненні...".

Галоўны ўдар па савецкіх войсках у Беларусі германская армія нанесла ў раёнах Брэста і Гродна ў паласе абароны 3-й і 4-й савецкіх армій. Тут колькасць нямецкіх войскаў у жывой сіле і тэхніцы пераўзыходзіла савецкія войскі ў 5 разоў. Гэтыя два ўдарныя кулакі павінны былі зламаць супраціўленне Чыр-вонай Арміі з наступным выхадам на аператыўную прастору і авалоданнем гарадамі Мінск і Смаленск.

3 самага пачатку нападу германскія войскі адчулі на сабе моц супраціўлення, чаго яны не сустракалі ў час ваенных і дзеянняў у Еўропе. Ужо ў першыя гадзіны інтэрвенцыі на Гродзенскім напрамку для нямецкіх войскаў склалася неспрыяльная абстаноўка. Нягледзячы на тое, што часці Чырвонай Арміі 23 чэрвеня 1941 г. пакінулі Гродна і адышлі за раку Нёман, 29-я танкавая дывізія контратакавала праціўніка і адкінула яго на некалькі кіламетраў на захад. Тэмп германскага наступлення ўдалося замарудзіць. Генерал-інспектар пяхоты От паведамляў галоўнаму камандаванню вермахта аб баях у раёне Гродна наступнае: "Упартае супраціўленне і рускіх прымушае нас весці бой па ўсіх правілах нашых баявых статутаў. У Полылчы і на Захадзе мы маглі дазваляць сабе пэўныя вольнасці і адыходы ад статутных прынцыпаў, а цяпер гэта рабіць стала ўжо немагчыма".

На шэрагу ўчасткаў Брэсцкага накірунку, дзе дыслацыраваліся войскі 4-й арміі (камандуючы генерал-маёр А.А. Карабкоў), нямецкія войскі таксама сустрэлі ўпартае супраціўленне. Асабліва жорсткія баі вяліся ў раёне Брэсцкай крэпасці. Колькасць абаронцаў крэпасці, што на доўгі час прыкавала 45-ю, 31-ю і 34-ю нямецкія пяхотныя і 2-ю танка-вую дывізіі, складала ўсяго каля 4 тыс. байцоў. Праціўнік меў амаль у дзесяць разоў большую перавагу. Гарнізон крэпасці з першых гадзін вайны змагаўся ў поўным акружэнні. Баі ў Брэсцкай крэпасці працягваліся да канца ліпеня 1941 г.

Мужна змагаліся з ворагам пагранічнікі. Яны з гонарам выканалі свой воінскі абавязак. Прыклады гераізму паказалі абаронцы мяжы з 17-га Брэсцкага пагранатрада. Да канца стаялі байцы 86-га Аўгустоўскага, 87-га Ломжынскага і 88-га Шапятоўскага пагранатрадаў. Гераічна змагаліся пагранічнікі заставы пад камандаваннем лейтэнанта В.М. Усава. Яны 10 гадзін вялі няроўны бой з пераважаючымі сіламі праціўніка.

I ўсё ж, нягледзячы на ўпартае супраціўленне часцей За-ходняга фронту, войскі вермахта за два дні прасунуліся ў глыб тэрыторыі Беларусі больш чым на 100 кіламетраў.

У першыя дні вайны быў дапушчаны стратэгічны пралік савецкага ваеннага камандавання. На Беластоцкім выступе было сканцэнтравана 26 савецкіх дывізій, у тым ліку 8 танка-вых і 4 матарызаваных (каля 2 тыс. танкаў і 350 тыс. салдат і афіцэраў). Флангавыя ўдары германскіх войскаў на Брэсцкім і Гродзенскім напрамках прывялі да таго, што гэ-тыя сілы трапілі ў аператыўнае акружэнне і амаль не паўплывалі на падзеі ў заходніх прыгранічных раёнах Беларусі ў пачатку вайны.

26 чэрвеня 1941 г. нямецкія механізаваныя часці ўжо пад-ступілі да сталіцы Беларусі. Пачалася бітва за Мінск. Войскі 13-й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант П.М. Філатаў), асабліва 64-я, 108-я, 161-я стралковыя дывізіі ўтрымлівалі рубяжы да 28 чэрвеня. Гераічна змагаліся воіны 100-й стралко-вай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра І.М. Русіянава, якія ў баях за Мінск знішчылі больш як 100 танкаў і бронема-шын праціўніка.

Аднак становішча абаронцаў Мінска пагаршалася. 3 паў-днёвага захаду да сталіцы прарваўся 47-мы матарызаваны корпус з групы Гудэрыяна. 28 чэрвеня для войскаў 13-й арміі ўзнікла пагроза акружэння. Адзіным рашэннем у гэ-тых умовах быў адвод войскаў арміі на Усходнім напрамку. Лёс Мінска ў ваенна-стратэгічных адносінах быў вырашаны, хаця баі ў горадзе і яго прыгарадах працягваліся яшчэ некалькі дзён.

Трагічнай была абстаноўка і ў самім Мінску ў час яго абароны. На горад часта налятала нямецкая авіяцыя, усё навокал гарэла. Эвакуацыя з горада не праводзілася, кожны ратаваўся як мог. 24 чэрвеня штаб Заходняга фронту, кіраўнікі кампартыі і ўрада рэспублікі накіраваліся ў г. Магілёў. Аб тым, наколькі спешным быў ад'езд, сведчыць той факт, што не эвакуіравалі нават архіў Савета Народных Камісараў БССР, а Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Н.Я. Наталевіч у спешцы не паспеў забраць са свайго сейфа спіскі членаў урада, кіруючых работнікаў Вярхоўнага Савета, ЦК ЛКСМБ з указаннем хатніх адрасоў і пералічэннем членаў іх сем'яў. Гэтыя дакументы каш-тавалі жыццяў многіх людзей.

Са стратай Мінска ў акружэнне трапілі войскі 3-й, 4-й, 10-й і значная частка сіл 13-й савецкіх армій. Па звестках нямец-кага камандавання ў аперацыях пад Беластокам, Брэстам і Мінскам часці вермахта захапілі ў палон 330 тыс. ваеннаслу-жачых, больш за 3000 гармат і 3332 танкі, а таксама шмат боенрыпасаў і вайсковай маёмасці. У выніку гэтага баяздоль-насць Заходняга фронту істотна паменшылася.

Між тым праціўнік працягваў тараніць танкавымі клінамі савецкую абарону на асобных участках фронту. Але з кож-ным днём супраціўленне Чырвонай Арміі ўзмацнялася, і па-вялічваліся страты вермахта. Нягледзячы на тое, што германскія войскі акружылі савецкую групоўку каля Мінска, спроба з ходу фарсіраваць водны рубеж на Бярэзіне і выйсці да Дняпра не завяршылася поспехам. Баі ў раёне Барысава ішлі тры дні, і толькі 1 ліпеня часці 47-га германскага танкавага корпуса змаглі авалодаць пераправай і прарвацца на ўсходні бераг Бярэзіны.

Упарта абараняліся часці 47-га стралковага корпуса пад камандаваннем генерал-маёра С.І. Паветкіна і 4-га паветра-на-дэсантнага корпуса генерал-маёра А.С. Жадава ў раёне Бабруйска. Баі на Бярэзіне далі магчымасць замарудзіць тэм-пы руху нямецкіх дывізій. Гэта дазволіла заняць баявыя рубя-жы савецкім дывізіям, падцягнутым на лінію Дняпра з цэнт-ральных раёнаў краіны.

Вельмі напружаныя баі вяліся на Смаленскім накірунку. 12-16 ліпеня цяжкія баі за Оршу вялі войскі 18-й (камандзір палкоўнік П.К. Жывалёў) і 73-й (камандзір палкоўнік А.І. Акімаў) стралковых дывізій са складу 20-й арміі Заходняга фронту, а таксама знішчальны батальён з ліку 1200 мясцовых жыхароў. Пад Оршай 14 ліпеня ўпершыню нанесла ўдар па ворагу батарэя рэактыўных установак ("кацюш") пад камандаваннем капітана І.А. Флёрава.

3 3 па 26 ліпеня савецкія войскі гераічна абаранялі Магілёў. Каб хутчэй захапіць горад, праціўнік сканцэнтра-ваў тут 4 пяхотныя і 1 танкавую дывізіі, матарызаваны полк СС "Вялікая Германія" і іншыя вайсковыя фарміраванні. Ім супрацьстаялі часці 61-га стралковага корпуса (камандзір генерал-маёр Ф.А. Бакунін) і байцы народнага апалчэння. Толькі воінамі 172-й дывізіі (камандзір генерал-маёр М.Ц. Раманаў) за 10 дзён баявых дзеянняў было знішчана 179 танкаў і бронетранспарцёраў, каля 4 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. У гэты ж час кровапралітныя баі ішлі на подступах да Віцебска і Гомеля.

Разам з воінамі Чырвонай Арміі на беларускай зямлі супраць захопнікаў змагаліся і дзесяткі тысяч мясцовых жыха-роў. На тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Па-лескай абласцей было створана больш як 200 фарміраванняў народнага апалчэння, якое налічвала 33 тыс. чалавек і 78 знішчальных батальёнаў колькасцю 13 067 чалавек. Гомель абаранялі 6700 апалчэнцаў і 19 знішчальных батальёнаў колькасцю 2643 байцы. Потым частка з іх адышла з часцямі Чырвонай Арміі, на базе некаторых былі створаны партызанскія атрады.

Адначасова з абарончымі баямі камандаванне Чырвонай Арміі летам 1941 г. правяло шэраг наступальных аперацый. 3 мэтай умацавання сваіх пазіцый на рубяжы рэк Заходняя Дзвіна-Днепр 6 ліпеня 1941 г. войскі 20-й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант П.А. Курачкін) сіламі 5-га і 7-га механізаваных корпусаў нанеслі контрудар у напрамку Сян-но-Лепель. Адбылася буйнейшая танкавая бітва з пачатку Другой сусветнай вайны, у якой з абодвух бакоў удзельнічала болып як 1500 танкаў і бронемашын. Праціўнік быў адкінуты ў напрамку Лепеля на 30-40 кіламетраў. Нягледзячы на тое, што германскія войскі панеслі тут значныя страты, савецкім войскам дасягнуць пастаўленай задачы ў поўным аб'ёме не ўдалося. 7-мы механізаваны корпус быў спынены войскамі 47-га нямецкага матарызаванага корпуса на подступах да Лепеля, а 5-ты савецкі корпус апынуўся ў складаных умовах аператыўнага акружэння. У ходзе цяжкіх кровапралітных баёў напрыканцы дня 10 ліпеня 1941 г. з акружэння ў раён Оршы выйшла толькі частка савецкіх войскаў, што ўдзельнічалі ў аперацыі.

Другой значнай наступальнай аперацыяй савецкіх войскаў на Беларусі летам 1941 г. з'яўляецца Рагачоўска-Жлобінская аперацыя, праведзеная войскамі 21-й арміі (камандуючы ге-нерал-палкоўнік Ф.І. Кузняцоў). На вастрыні ўдару знаходзіўся 63-ці стралковы корпус пад камандаваннем гене-рал-лейтэнанта Л.Р. Пятроўскага. 13 ліпеня ён правёў контрудар, вызваліў гарады Рагачоў і Жлобін. Нямецкія войскі былі адкінуты на 20-30 кіламетраў у напрамку Бабруйска, але ў баі загінуў генерал Пятроўскі. Контрудар войскаў 21-й арміі скаваў сілы 8 нямецкіх дывізій, што не дазволіла ім хутка фарсіраваць Днепр і выйсці на аператыўную прастору ў на-прамку Рослаўль-Смаленск.

Баявыя дзеянні часцей Чырвонай Арміі, атрадаў народна-га апалчэння і знішчальных батальёнаў на Беларусі выклікалі трывогу ў стаўцы вярхоўнага галоўнакамандавання Германіі.

Нямецкія войскі спынілі наступленне ў канцы ліпеня 1941 г.' на Смаленскім напрамку і перайшлі да ўмацавання флангаў групы армій "Цэнтр". У гэтых умовах Гомельскі напрамак на-быў выключнае значэнне. Ён прыкрываў стык паміж Заходнім і Паўднёва-Заходнім франтамі. Улічваючы гэту акалічнасць, са-вецкае камандаванне, каб зручней кіраваць войскамі, 24 ліпеня на базе 21-й і 13-й армій стварыла Цэнтральны фронт. Каманду-ючым якога быў прызначаны генерал-палкоўнік Ф.І. Кузняцоў.

3 самага пачатку войскі створанага фронту апынуліся ў цяжкіх умовах. У першай дэкадзе жніўня нямецкае каман-даванне, сканцэнтраваўшы супраць войскаў фронту звыш 25 дывізій, галоўным чынам танкавых і матарызаваных, разгарнула наступленне. Баі за Гомель працягваліся амаль 20 дзён. Пад сценамі горада вермахт страціў звыш 80 тыс. сваіх салдат і афіцэраў, каля 200 танкаў і 100 самалётаў. I толькі ў ноч з 19 на 20 жніўня 1941 г. Гомель быў пакінуты савецкімі войскамі і апалчэнцамі. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецкімі войскамі.

Апраўдваючы няўдачы і страты на пачатковым этапе вайны, кіраўніцтва Савецкага Саюза на чале з Сталіным абвінаваціла ва ўсіх грахах камандаванне Заходняга фронту з яго камандуючым Д.Р. Паўлавым. Военачальнікі былі асу-джаны і расстраляны.

У ходзе абарончых баёў войскі Чырвонай Арміі страцілі 1,5 млн. чалавек забітых, параненых і тых, што трапілі ў палон, а таксама 10 тыс. гармат і мінамётаў, 5 тыс. танкаў і 2 тыс. баявых самалётаў. Аднак быў нанесены адчувальны ўрон групе армій "Цэнтр". Вермахт страціў у 1941 г. на Беларусі каля 1000 танкаў і 150 тыс. ваеннаслужачых забітымі і параненымі.

Абарончыя баі ў Беларусі далі магчымасць савецкаму камандаванню разгарнуць войскі другога стратэгічнага эшало-на на рубяжы рэк Заходняя Дзвіна-Днепр, дазволілі мабілізаваць непасрэдныя рэзервы краіны, каб даць адпор ворагу. Намечаныя камандаваннем вермахта тэрміны захопу Смаленска і Масквы былі сарваны.

Адначасова з ваеннымі дзеяннямі ішла інтэнсіўная работа па мабілізацыі людскіх і тэхнічных рэсурсаў рэспублікі, неаб-ходных для барацьбы з германскімі захопнікамі. 3 першага дня вайны раённыя ваенкаматы і пункты мабілізацыі на Бе-ларусі распачалі прызыў усіх рэзервістаў у дзеячую армію.

Звыш 27 тыс. жыхароў беларускай сталіцы з 23 па 27 чэр-веня 1941 г. папоўнілі колькасны склад 2-га і 44-га стралко-вых корпусаў, якія абаранялі горад. Частка з іх увайшла ў склад 1-га Мінскага палка, які быў сфарміраваны 27 чэрвеня на чыгуначнай станцыі Калодзішчы. Многія з іх загінулі, абараняючы родны горад.

Мабілізацыя прайшла на тэрыторыі Віцебскай, Гомель-скай, Магілёўскай і Палескай абласцей. У заходніх абласцях былі прызваны толькі асобныя катэгорыі камандна-палітычнага складу. Хуткі рух нямецкіх войскаў не дазволіў адпа-ведным чынам рэалізаваць мабілізацыйны план на ўсёй тэры-торыі рэспублікі. У ліпені-жніўні часці Чырвонай Арміі па-поўніліся амаль на 500 тыс. чалавек з ліку прызваных у . дзеючую армію жыхароў Беларусі.

Чырвоная Армія атрымала ад гаспадарчых прадпрыемстваў і ўстаноў Беларусі ў чэрвені-жніўні 1941 г. звыш 20 тыс. аўтамашын, каля 10 тыс. трактароў, 35 тыс. коней, 20 тыс. тон прадуктаў харчавання і фуражу. Акрамя таго, на будаўніцтве абарончых аб'ектаў працавалі каля 2 млн. жыха- 3 роў Беларусі. За кароткі прамежак часу былі створаны абарончыя рубяжы вакол Магілёва, Гомеля, Віцебска, Оршы, Быхава, а таксама на берагах Дняпра,  Заходняй Дзвіны і Сожа. Так, за некалькі дзён жыхары г. Гомеля выкапалі вакол горада процітанкавы роў працягласцю звыш 25 кіламетраў. Штодзённа на будаўніцтве абарончых аб'ектаў горада працавала болей 10 тыс. гамяльчан.

У адпаведнасці з дырэктывай ЦК КП(б)Б аб арганізацыі барацьбы з варожымі дыверсантамі і парашутыстамі ад 4 23 чэрвеня 1941 г. пачалі ствараць знішчальныя батальёны і атрады самааховы. 15 ліпеня 1941 г. на тэрыторыі Беларусі ўжо дзейнічала 78 знішчальных батальёнаў (13 067 чал.), 300 атрадаў і груп самааховы (26 862 чал.). Аднак самаахова была недастаткова забяспечана ўзбраеннем для ўдзелу ў баявых дзе-яннях супраць вайсковых фарміраванняў праціўніка.

Насельніцтва Беларусі імкнулася матэрыяльна дапамагчы абаронцам Радзімы. Летам 1941 г. на тэрыторыі рэспублікі распачаўся збор грашовых сродкаў, матэрыяльных каштоўнас-цяў і прадуктаў харчавання. Напрыклад, жыхары Гомеля ўнеслі ў фонд абароны болын як 250 тыс. рублёў, 18 тон каляровых металаў. Насельніцтва Палескай вобласці да 12 жніўня 1941 г. сабрала каля 412 тыс. рублёў, а жыхары чатырох раёнаў Магілёўскай вобласці да 9 жніўня - 120 тыс. рублёў.

У ліпені-жніўні 1941 г. было эвакуіравана ў тыл 1,5 млн. спецыялістаў народнай гаспадаркі і членаў іх сямей, 124 буйныя прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 37 з Віцебскай вобласці, 38 - Гомельскай, 15 - Магілёўскай і 19 – Палескай вобласці. Сярод іх былі "Гомсельмаш", гомельскі станкабудаўнічы імя С.М. Кірава і паравозарамонтны заводы, Магілёўскі завод авіяцыйнага маторабудавання, віцебс-кія абутковыя фабрыкі "Прагрэс" і "Чырвоны Кастрычнік", Аршанскі льнокамбінат і іншыя. Эвакуіраваныя прадпрыем-ствы да вайны выраблялі 46,6% усёй электраэнергіі, 40,9% машынабудавання і металаапрацоўкі, 63,7% тэкстылю.

Эвакуіраваныя з Беларусі прадпрыемствы размяшчаліся пераважна ў Паволжы, на Урале, у Сібіры. Рабочыя, інжынерна-тэхнічныя работнікі на новых месцах паказвалі прыклад сапраўднага працоўнага гераізму. Ужо ў пачатку 1942 г. болынасць эвакуіраваных беларускіх прадпрыемстваў пачалі выпуск ваеннай прадукцыі, за адзін месяц правялі мантаж абсталявання, перабудавалі тэхналогію вытворчасці і на-ладзілі, як, напрыклад, гомсельмашаўцы, выпуск у Чалябінс-кай вобласці мінамётаў. У складаных умовах беларускае ся-лянства праводзіла эвакуацыю матэрыяльных каштоўнасцяў. Вяскоўцы Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Палескай абласцей эвакуіравалі і перадалі насельніцтву звыш 750 тыс. галоў жывёлы з грамадскага сектара ўласнасці. Акрамя таго ў савецкі тыл вывезена 93,6 тыс. тон збожжа, каля 5 тыс. трактароў, 600 камбайнаў і іншай сельс-кагаспадарчай тэхнікі. У 1941 г. з Беларусі былі эвакуіраваны 60 навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый, 20 вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, 6 тэатраў.

Акупацыйны рэжым. У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэры-торыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым. Акупа-цыйная палітыка нямецкіх уладаў была загадзя распрацавана ў "Інструкцыі аб асобных абласцях да дырэктывы № 21" (план "Барбароса"), выдадзенай яшчэ 13 сакавіка 1941 г. На нарадзе вышэйшых службовых асоб 16 ліпеня 1941 г. Гітлер заявіў, што савецкія тэрыторыі павінны быць навечна далучаны да рэйха.

Нямецкія ўлады ўвялі свой адміністрацыйны падзел Беларусі. Частка яе разам з Літвой, Латвіяй, Эстоніяй восенню 1941 г. была ўключана ў склад рэйхскамісарыята "Остланд". Яго адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў г. Рызе.

Беластоцкую вобласць акупацыйныя ўлады далучылі да Усходняй Прусіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нормы нямецкага права. Кіраўніцтва ва ўсіх структурах улады ажыц-цяўлялі нямецкія чыноўнікі.

Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей былі далучаны да рэйхскамісарыята "Ук-раіна". Туды ж адышлі гарады Брэст, Пінск, Мазыр, а таксама ўсе раёны, што знаходзіліся на поўдзень ад чыгункі Брэст-Гомель. Усё справаводства на гэтых тэрыторыях вялося толькі на ўкраінскай і нямецкай мовах. Беларуская мова была забаронена. Разліковым грашовым сродкам былі нямецкія акупацыйныя маркі і ўкраінскія карбованцы, якія ўвёў у аба-рачэнне Ровенскі эмісійны банк.

На тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай аблас-цей і ўсходніх раёнаў Мінскай акупанты ўтварылі так званую вобласць армейскага тылу групы армій "Цэнтр", якая падпа-радкоўвалася нямецкай ваеннай адміністрацыі. Ваенна-адмі-ністрацыйныя функцыі тут выконвалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры.

У склад генеральнай акругі "Беларусь" былі ўключаны Баранавіцкая, значная частка Вілейскай, заходнія і паўночныя раёны Мінскай вобласці, а таксама паўночныя раёны Пінскай вобласці (усяго 68 раёнаў з 192, што былі ў складзе БССР перад пачаткам вайны). Плошча генеральнай акругі "Беларусь" складала не болын трэці даваеннай тэрыторыі Беларусі. Паводле звестак акупацыйных уладаў на 4 снежня 1941 г. тут пражывала 3 млн. 138 тыс. чалавек.

Нямецкую акупацыйную адміністрацыю на Беларусі з 17 ліпеня 1941 г. да апошняга дня свайго жыцця (22 верасня 1943 г.) узначальваў генеральны камісар (гаўляйтэр) В. Кубэ. Пасля таго, як партызаны забілі В. Кубэ, генеральны камісарыят узначаліў генерал паліцыі К. Готберг.

Уся тэрыторыя так званай "генеральнай акругі" была па-дзелена на 10 акруг (гебітскамісарыятаў): Баранавіцкую, Ба-рысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую ("Прыпяць"), Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонімскую і Слуцкую. На чале гэтых акруг стаялі нямецкія чыноўнікі (гебітс-камісары). Горад Мінск знаходзіўся ў час нямецкай акупацыі на палажэнні асобнага камісарыята і падпарадкоўваўся толькі генеральнаму камісарыяту Беларусі. Апарат генеральнага і акружных камісарыятаў камплектаваўся выключна нямецкімі служачымі. Разам з органамі нямецкага кіравання ў акругах ствараліся ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовай калабарацыі. Звычайна аддзелы ўправы дубліравалі назвы і функцыі нямецкіх аддзелаў акруговых камісарыятаў. Напрыклад, у складзе Мінскай гарадской управы былі створаны аддзелы прамысловасці, гаспадаркі, працы і аховы здароўя. Аднак без санкцыі нямецкіх акупацыйных уладаў адміністрацыя ўправы не магла вырашаць нават самыя звычайныя пытанні гаспадарчага і грамадскага жыцця ў гарадах і іншых населеных пунктах адміністрацыйных акруг.

Адміністрацыя ў раёнах стваралася з ліку мясцовых ка-лабарацыяністаў. На чале ўсёй раённай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў.

На тэрыторыі сельсаветаў акупанты стварылі воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя імі бургамістры. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі.

Адначасова са стварэннем структуры "новай" улады, акупанты пачалі займацца і гаспадаркай. Каб паставіць на служ-бу рэйха эканоміку Беларусі, акупанты ўжо на працягу ліпеня 1941 г. правялі рэгістрацыю працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Усе прадпрыемствы і ўстановы Беларусі былі ўзя-ты на ўлік, была праведзена іх дэталёвая інвентарызацыя. Напрыклад, у г. Мінску гэта акцыя была завершана да 20 ліпеня 1941 г. У выніку праведзеных акупантамі мерапрыемстваў ужо 1 снежня 1941 г. у Мінску працавала 73 прадпрыемствы, у снежні 1942 г. - 117, а ў красавіку 1943 г. - 150. Сярод іх было 20 прадпрыемстваў металургічнага профілю, 14 тэкстыльных, 21 транспартнае, 7 хімічнай і будаўнічай вытворчасці, 6 дрэваапрацоўчых, 3 электрастанцыі і г. д. Рабочыя і служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Працоўны дзень у сярэднім складаў 12 гадзін у суткі.

Трэба адзначыць, што разам з камандна-адміністрацый-нымі метадамі акупанты выкарыстоўвалі і эканамічныя мета-ды кіравання гаспадаркай. На 1 ліпеня 1942 г. на тэрыторыі генеральнак акругі "Беларусь" працавала 33 банкі, а ў 1943 г. іх было ўжо каля 100. Акрамя збору грашовых лішкаў банкі праводзілі крэдытаванне гаспадаркі, узаемаразлікі паміж прадпрыемствамі розных рэгіёнаў Беларусі, праводзілі апера-цыі з каштоўнымі паперамі і г.д.

Вясной 1942 г. на тэрыторыі генеральнай акругі "Беларусь" акупацыйныя ўлады правялі зямельную рэформу. Усе калгасы былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі да ўжытку сялян у рамках так званых "кааператываў". На тэры-торыі Усходняй Беларусі калгасы па-ранейшаму існавалі. Яны, па меркаванню акупацыйных уладаў, былі надзейным сродкам забеспячэння харчовых патрэб Германіі і фронту.

Значныя страты ў вайне супраць СССР патрабавалі ад Германіі вялікіх падмацаванняў для дзеючай арміі. Кіраўніцт-ва рэйха выкарыстоўвала працоўныя рэсурсы акупіраваных тэрыторый, у тым ліку і Беларусі, у якасці рабочай сілы для прамысловасці і сельскай гаспадаркі Германіі. Працэс гэты пачаўся з канца 1941 г., але буйныя памеры набыў на пачатку 1943 г. Дастаткова адзначыць, што толькі гаспадарчая інспек-цыя групы армій "Цэнтр" і генеральнай акругі "Беларусь" штодзённа накіроўвалі на працу ў рэйх 500-1000 рабочых. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работы ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі, з якіх прымусовым шляхам былі накіраваны каля 380 тыс. чалавек.

У адносінах да мясцовага насельніцтва нямецкія ўлады з першых дзён свайго гаспадарання распачалі палітыку генацыду. Праграма каланізацыі акупіраваных усходне-сла-вянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае высяленне і знішчэнне 75% насельніцтва Беларусі і засяленне "вызваленых" зямель нямецкімі каланістамі.

Яшчэ ў маі 1940 г. Г. Гімлер у службовай запісцы "Аб некаторых думках пра адносіны да мясцовага насельніцтва ўсходніх абласцей" паведамляў, што важнейшай справай ус-ходняй палітыкі з'яўляецца ачышчэнне далучаных да рэйха тэрыторый на Усходзе ад асоб "чужой расы". У гэтым самым дакуменце патрабавалася не лічыцца з абставінамі, выкары-стоўваючы сілу, ісці напралом пры ажыццяўленні каланіза-цыі і вынішчэнні славянскіх народаў.

У "Загадзе аб выкарыстанні ваеннай юрысдыкцыі ў раёне "Барбароса" і аб асобных мерапрыемствах у войсках ад 13 мая 1941 г." паведамлялася: "За дзеянні, учыненыя супраць варо-жых грамадзянскіх асоб, не існуе ніякага прымусовага прас-ледавання нават у тым выпадку, калі дзеянні з'яўляюцца адначасова ваенным злачынствам або правапарушэннем".

Практычнаму ажыццяўленню злачынных задум нямецкага фашызму супраць славянскіх народаў спрыяла бесперапынная ідэалагічная апрацоўка салдат вермахта і войскаў СС. Магутны апарат нацысцкай прапаганды на працягу некалькіх гадоў метадычна атручваў свядомасць грамадзян рэйха ідэямі ваен-най агрэсіі і расавай перавагі. За 1941 г. нямецкія акупанты знішчылі на беларускай зямлі каля 100 тыс. мірных жыхароў, спалілі 120 вёсак разам з 3945 іх жыхарамі.

У 1942 г. забойствы і катаванні мірнага насельніцтва Бе-ларусі набылі сістэмны характар. За акрэслены перыяд аку-панты спалілі 772 вёскі, разам з 46 992 жыхарамі. Беларуская зямля ў час вайны была пакрыта густой сеткай лагераў смерці, дзе за гады варожага панавання было знішчана звыш мільёна савецкіх ваеннапалонных і жыхароў Беларусі. Для яўрэйскага насельніцтва былі створаны гета. Яны сталі мес-цам масавай бойні, дзе загінулі сотні тысяч яўрэяў.

3 набліжэннем лініі фронту да Беларусі акупанты ўзмацнілі расправу над насельніцтвам, вывозілі ў рэйх тэхналагічнае абсталяванне і сыравіну. 7 верасня 1943 г. нямецкая армія атрымала загад ператварыць тэрыторыю, якую яна пакідае, у "зону пустыні". У загадзе, у прыватнасці, гаварылася: "Усе без выключэння дамы неабходна паліць, печы ў дамах падрываць з дапамогай ручных гранат. Калодзежы прыводзіць у непры-годнасць шляхам знішчэння пад'ёмных прыстасаванняў, а таксама кідаючы ў іх нечыстоты. Стагі саломы і сена, а заадно ўсялякага роду запасы паліць, сельскагаспадарчыя машыны і тэлеграфныя слупы падрываць, паромы, лодкі тапіць". Адсту-паючы, нямецкія войскі з педантычнасцю выконвалі гэты загад. I, як вынік, у 1943 г. акупанты спалілі 2653 вёскі разам з 84 188 жыхарамі. Асабліва цярпелі ад ворага прыфрангавыя раёны. За перыяд нямецкага генацыду на Беларусі гарадское насельніцтва рэспублікі страціла звыш 1063 тыс. жыхароў, беларуская вёска - 445 594 мірных жыхароў, 155 594 з якіх згарэлі разам з 5454 вёскамі. На беларускай зямлі нямецкія акупанты закатавалі звыш 810 тыс. савецкіх ваеннапалонных.

Калабарацыя на Беларусі. Калабарацыяністы (ад франц. соllаbоrаtіon-супрацоўніцтва) асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. У гістарыяграфіі заходнееўрапейскіх краін і ЗША дзейнасць калабарацыяністаў класіфікуецца як палітычнае, ідэалагічнае і ваеннае супрацоўніцтва з акупантамі. Айчынная гістарыяграфія разглядае калабарацыю як здраду сваёй радзіме і пераход на шлях супрацоўніцтва з ворагам. Такім чынам, згодна з крытэрыямі айчыннай і за-межнай гістарыяграфіі, да калабарацыяністаў на Беларусі можна аднесці супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакі-равання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самапомачы (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза бела-рускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў 80-100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была далучана да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу.

Беларуская народная самапомач была створана 22 кастрычніка 1941 г. па загаду генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. Ствараючы Беларускую народную самапомач, нямецкія акупацыйныя ўлады хацелі паказаць пэўным колам мясцовага насельніцтва, што на Беларусі пачалося будаўніцтва нацыянальнага інстытута самакіравання.

Кіруючым органам Беларускай народнай самапомачы з'яўлялася Цэнтральная рада, якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы. Склад Цэнтральнай рады БНС зацвярджаў В. Кубэ. Акруговыя і раённыя праўленні, а таксама старшыні валасных аддзелаў прызначаліся адпаведнымі кіраўнікамі мясцовай нямецкай адміністрацыі.

Практычна БНС займалася вырашэннем толькі сацыяльных пытанняў: зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцяў, прадуктаў харчавання і вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны. Напачатку такая дзей-насць БНС у пэўнай ступені адпавядала інтарэсам германскіх акупацыйных уладаў. Але паступова Беларуская народная самапомач ператварылася ў палітычны рух.

У сакавіку 1943 г. на з'ездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў ад нямецкіх уладаў аўтаноміі Беларусі і стварэння беларускага ўрада і беларускага войска. Падкрэслівалася, што "ўрад абвесціць аддзяленне Беларусі ад СССР і аб'явіць яму вайну, як ворагу беларускага народа". Падобныя дзеянні кіраўніцтва БНС не спадабаліся нямецкай адміністрацыі. У выніку кіраўнік БНС I. Ермачэнка быў зняты з пасады і высланы з Беларусі. Яго месца заняў В. Іваноўскі. Паводле распараджэння германскіх уладаў ад 18 сакавіка 1943 г., дзейнасць БНС у далейшым абмяжоўвалася толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. У чэрвені 1943 г. Беларуская народная самапомач была рэарганізавана ў Беларускую самапомач, дзейнасць якой была абмежавана зборам ахвяраванняў, вярбоўкай новых членаў.

Асаблівая ўвага з боку нямецкіх акупацыйных уладаў і кіруючых колаў калабарацыі надавалася стварэнню Беларускага корпуса самааховы (БКС), які пачаў фарміравацца летам 1942 г., як вайсковая структура беларускіх калабара-цыяністаў. Гэта была ініцыятыва генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. У афіцыйным пасланні В. Кубэ да старшыні БНС I. Ермачэнкі ад 29 чэрвеня 1942 г. адзначалася: "Вы павінны падрыхтаваць са сваімі супрацоўнікамі зварот да беларускага насельніцтва з заклікам да ўступлення мужчынс-кага насельніцтва ў беларускі вольны корпус самааховы". Практычная работа па арганізацыі БКС даручалася вайско-вай камісіі, якая была ўтворана загадам I. Ермачэнкі. Адпаведныя камісіі былі арганізаваны і ў акругах генеральнага камісарыята "Беларусь".

Планавалася стварыць у кожным раёне адзінкі БКС ад роты да батальёна, усяго 3 дывізіі. I. Ермачэнка, які быў прызначаны камандуючым БКС, і яго паплечнікі разгарнулі актыўную дзейнасць. Былі арганізаваны курсы па падрых-тоўцы афіцэраў-беларусаў, праводзілася шырокая прапагандысцкая кампанія. Германскія акупацыйныя ўлады не бачылі ў БКС нейкай баяздольнай узброенай сілы для барацьбы суп-раць партызан і Чырвонай Арміі. Створаныя фарміраванні самааховы так і не былі ўзброены немцамі належным чынам. Усяго ж з чэрвеня 1942 па красавік 1943 гг. было створана 20 батальёнаў самааховы. У выніку слабага ўзбраення атрады БКС былі небаяздольнымі і лёгка разганяліся партызанамі.

Восенню 1942 г. цікавасць немцаў да БКС пачала слабець. Замест гэтага яны вырашылі стварыць беларускія паліцэйскія батальёны на чале са сваім камандным складам. Вясной 1943 г. германскія ўлады наогул расфарміравалі атрады БКС.

Актыўную пазіцыю займалі кіруючыя колы калабарацыі ў справе ажыццяўлення прагерманскай маладзёжнай палітыкі. 22 чэрвеня 1943 г. у Мінскім гарадскім тэатры адбылося ўрачыстае пасяджэнне, на якім было аб'яўлена аб стварэнні Саюза беларускай моладзі. На ім прысутнічалі В. Кубэ і іншыя вышэйшыя кіраўнікі нямецкай акупацыйнай адмініст-рацыі. На гэтым пасяджэнні былі прыняты статут і праграма СБМ, зацверджаныя пасля гаўляйтэрам Беларусі.

Вышэйшым кіруючым органам СБМ з'яўляўся Цэнтральны штаб на чале з М. Ганько і Н. Абрамавай, які знаходзіўся да ліпеня 1944 г. у Мінску, а потым перабраўся ў Берлін. Пры штабе было 4 аддзелы, у тым ліку і "Працоўная група" па вярбоўцы і адпраўцы моладзі на работу ў Германію. На месцах былі створаны акруговыя і раённыя штабы СБМ.

Дзейнасць гэтай маладзёжнай арганізацыі вызначалі нямецкія акупацыйныя ўлады: выхаванне праваднікоў германскай палітыкі, падрыхтоўка беларускай моладзі для працы на ваенных заводах Германіі, служба ў ваенна-дапаможных часцях вермахта. Члены арганізацыі насілі спецыяльную форму, мелі свой друкаваны часопіс "Жыве Беларусь" і інш. Саюз беларускай моладзі знаходзіўся пад кантролем аддзела моладзі генеральнага камісарыята "Беларусь".

СБМ налічваў у 1944 г. 12 635 чалавек, з якіх, па розных звестках, ад 3,5 да 5 тыс. былі накіраваны на работу і вучобу ў Германію. У снежні 1943 г., калі быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў шэраг раёнаў Усходняй Беларусі, акупацыйныя ўлады аб'явілі аб стварэнні дапаможнага дарадчага органа нямецкага кіравання на Беларусі – Беларускай Цэнтральнай Рады. У БЦР акупанты бачылі сродак мабілізацыі сіл беларускага народа для барацьбы з партызанамі і Чырвонай Арміяй і больш эфектыўнага выкарыстання беларускай эка-номікі ў сваіх інтарэсах. Пэўныя колы беларускай калаба-рацыі, з свайго боку, спадзяваліся стварыць беларускую дзяржаўндсць пад пратэктаратам Германіі.

У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. Яе кіруючым органам быў прэзідыум, у які ўваходзілі Р. Астроўскі (прэзідэнт), С. Кандыбовіч, Ф. Кушаль, У. Родзька, Ю. Сабалеўскі, М. Шкялёнак. Структурна БЦР складалася з 12 аддзелаў.

Фармальна германскія акупацыйныя ўлады перадалі ў сферу паднарадкавання БЦР справы сацыяльнага забеспячэння, культуры, адукацыі і Беларускай краёвай абароны, хаця на месцах усе гэтыя накірункі па-ранейшаму знаходзіліся ў ру-ках германскай акупацыйнай адміністрацыі.

Адным з найбольш значных мерапрыемстваў БЦР быў II Усебеларускі кангрэс, які адбыўся 27 чэрвеня 1944 г. у Мінску. Ён быў скліканы па прапанове Р. Астроўскага з дазволу генеральна-га камісара Беларусі К. фон Готберга. Удзельнікі II Усебеларус-кага кангрэса накіравалі прывітальную тэлеграму А. Гітлеру.

Калі ўлічыць ваенна-палітычнае становішча ў 1944 г., то можна зрабіць выснову, што II Усебеларускі кангрэс больш нагадваў спектакль, які паставілі акупацыйныя ўлады разам з артыстамі з БЦР.

30 чэрвеня 1944 г. большасць членаў БЦР пакінула Мінск і накіравалася ў Кёнігсберг, а адтуль у Берлін.

З'яўленне Беларускай краёвай абароны (БКА) звязана з загадам гаўляйтэра фон Готберга ад 23 лютага 1944 г., у якім гаварылася: "На прапанову Прэзідэнта Беларускай Цэнтральнай Рады ад 18.02.44 г. загадваю аб утварэнні Беларускай краёвай абароны для барацьбы супраць бальшавізму". Ана-лагічны загад БЦР, якая называла сябе беларускім урадам, аб стварэнні БКА быў выдадзены 6 сакавіка 1944 г.

Аснову БКА складала прымусова мабілізаванае мужчын-скае насельніцтва 1908-1924 гг. нараджэння. За няяўку ў вызначаны тэрмін прадугледжвалася смяротная кара. У выніку праведзенай мабілізацыі Беларуская краёвая аба-рона на канец красавіка-май 1944 г. складала 45 батальёнаў (39 стралковых і 6 сапёрных), якія налічвалі прыклад-на каля 30 тыс. чалавек. Але, як сведчыць хроніка Беларускай Цэнтральнай Рады, пераважная болынасць структур БКА ў гэты час знаходзілася толькі ў стадыі арганізацыі. Шэфам галоўнага камандавання БКА быў прызначаны маёр Ф. Ку-шаль, а яго намеснікам - лейтэнант В. Мікула.

Галоўная мэта БКА барацьба разам з паліцыяй супраць партызан. Але створаныя батальёны не апраўдалі надзей нем-цаў. Большасць беларускага насельніцтва адмоўна ставілася да ідэй стварэння БКА. Многія з тых, каму пагражала мабілі-зацыя, уцякалі ў лясы да партызан. Пад уплывам агітацыі партызан і падпольшчыкаў адбылося масавае дэзерцірства вайскоўцаў з пераходам іх са зброяй да партызан. Відаць, таму немцы перасталі забяспечваць створаныя батальёны зброяй і ваеннай амуніцыяй. Фарміраванні БКА выкарыстоўваліся ў асноўным для аховы складоў і іншых гаспадарчых мэт.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў частка фарміраванняў БКА апынулася ў Германіі. Калі ў 1945 г. у Германіі кіраўнікі БЦР пачалі ствараць брыгаду СС "Беларусь", у яе ўступіла 1094 чалавекі. Палову з іх склалі былыя вайскоўцы з БКА.

Перамога Чырвонай Арміі на франтах вайны, актыўная дзейнасць беларускіх партызан і падполылчыкаў, патрыятызм і разважлівасць насельніцтва рэспублікі не дазволілі нямецкім акупантам і мясцовай калабарацыі ажыццявіць у поўнай меры свае мэты на беларускай зямлі.

АНТЫФАШЫСЦКАЯ БАРАЦЬБА

Партызанскі рух

Вызваленне Беларусі і Еўропы.  Завяршальны этап вайны

Партызанскі рух. Антыфашысцкая барацьба на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны распачалася з першых дзён нямецкай акупацыі рэспублікі. Галоўнай сілай антыфашысц-кага супраціўлення на Беларусі стаў партызанскі рух.

Слова "партызан" (ад франц. рагйзап - член атрада, аргані-заванага з прадстаўнікоў народных мас для барацьбы з вора-гам на акупіраванай тэрыторыі) шырока вядома з часоў сярэдневякоўя ў Еўропе. Пазней партызанамі пачалі назы-ваць удзельнікаў узброенай барацьбы супраць іншаземных за-хопнікаў у варожым тыле.

Партызанскі рух не з'яўляецца толькі нацыянальнай бела-рускай з'явай. Справа ў іншым - дзейнасць партызанскіх атрадаў і злучэнняў на Беларусі ў гады Другой сусветнай вай-ны набыла асабліва значныя памеры. Супраць акупантаў змагаліся не асобныя атрады дыверсантаў, на барацьбу пад-няўся ледзь не ўвесь народ. У радах антыфашысцкага руху на тэрыторыі рэспублікі налічвалася каля 444 тыс. партызан і падполыдчыкаў. 374 тыс. чалавек з'яўляліся байцамі 1255 партызанскіх атрадаў, большасць з якіх былі аб'яднаны ў 213 брыгад. Колькасць беларусаў у партызанскіх атрадах скла-дала 71,1%, рускіх - 19,3%, украінцаў - 3,9% і 5,7% былі прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў.

Ужо на пачатку нямецкай акупацыі Беларусі ў чэрвені 1941 г. пачалі дзейнічаць першыя партызанскія атрады. Сярод арганізатараў былі Ц. П. Бумажкоў, В. 3. Корж, Ф. I. Паўлоўскі і інш.

26 чэрвеня 1941 г. першы сакратар Акцябрскага РК КП(б)Б Гомельскай вобласці Ц.П. Бумажкоў і ўпаўнаважаны Наркама-та нарыхтовак па Акцябрскаму раёну Ф.І. Паўлоўскі стварылі партызанскі атрад "Чырвоны Кастрычнік". Сумесна з часцямі Чырвонай Арміі ён вёў баі з нямецкімі войскамі на р. Пціч.

Партызаны правялі шэраг удалых аперацый, у час якіх знішчылі 30 нямецкіх танкаў, 55 адзінак аўтабранятэхнікі праціўніка, узарвалі некалькі мастоў. 18 ліпеня 1941 г. пры агнявой падтрымцы браняпоезда № 52 (камандзір - лейтэнант Кала-кольцаў) партызаны атрада разграмілі штаб нямецкай дывізіі ў ; в. Воземля. У баі праціўнік страціў 80 салдат і афіцэраў, былі захоплены значныя трафеі і вельмі карысныя дакументы, якія партызаны перадалі камандаванню савецкіх войскаў.

За гераізм і ўмелае кіраўніцтва партызанскай барацьбой камандзіру атрада Ц. П. Бумажкову і камісару Ф. I. Паўлоўскаму, першым з беларускіх партызан, 6 жніўня 1941 г. было прысвоена званне Герояў Савецкага Саюза.

Нягледзячы на вышэй прыгаданыя факты, колькасныя памеры і баяздольнасць антыфашысцкага супраціўлення на Беларусі ў 1941 г. была нязначнай.

3 16 партызанскіх атрадаў, якія былі сфарміраваны Пінскім абкомам партыі ў ліпені 1941 г. на тэрыторыі вобласці, увосень застаўся толькі адзін атрад, які налічваў 60 байцоў, пад камандаваннем В.З. Каржа. Астатнія партызаны альбо выйшлі ў савецкі тыл, альбо разышліся па хатах.

Летам 1941 г. на тэрыторыі Гомельскай вобласці было арганізавана 65 партызанскіх атрадаў. Колькасць партызан перавышала 1770 чалавек. У снежні 1941 г. засталося 10 фарміраванняў і складалі яны прыкладна 150 чалавек.

Зімой 1941 г. колькасць партызан не перавышала 3 тыс. чалавек. Насельніцтва Беларусі на працягу першых месяцаў нямецкай акупацыі было ў разгубленасці. Кіраўнік аператыў-най групы Шклоўскага раёна Я.А. Сляпцоў адзначаў у дак-ладной запісцы ў адрас ЦК КП(б)Б: "Настрой большасці калгаснікаў упадніцкі, яны страцілі ўсялякую веру ў нашу пера-могу. ...Гавораць, што ў справаздачах падкрэслівалі, што нас ніхто не пераможа, а зараз што зрабілася - і самі ўсе пазбеглі, а нас пакінулі на здзекі немцам".

Трэба ўлічваць і той факт, што з першых дзён нямецкія акупанты распачалі мэтанакіраваную палітыку тэрору, чым наводзілі жах на насельніцтва. Ужо 16 ліпеня 1941 г. Гітлер

зрабіў заяву на нарадзе ў сваёй стаўцы: "Рускія аддалі загад аб партызанскай вайне ў нашым тыле. Гэта партызанская вайна мае і свае перавагі. Яна дазваляе нам знішчаць усё тое, што паўстае супраць нас". Праз тры дні галоўнакамандуючы сухапутных войскаў вермахта генерал-фельдмаршал Браўхіч атдаў загад аб мерах супраць асоб, якія належалі да парты-занскіх атрадаў, а таксама супраць усіх, хто спачувае і да-памагае партызанам. Акупанты накіравалі на Беларусь у 1941 г. 221-ю, 286-ю, 403-ю ахоўныя і 339-ю, 707-ю пяхотныя дывізіі і некалькі іншых дапаможных часцей. У ліпені-жніўні 1941 г. адбылася першая буйнамаштабная карная экспедыцыя пад кодавай назвай "Прыпяцкія балоты". Карнікі прайшліся з за-хаду на ўсход па Брэсцкай, Мінскай, Пінскай і Палескай абласцях, знішчылі 14 тыс, галоўным чынам, мірных жыха-роў. Усяго ж на тэрыторыі Беларусі ў 1941 г. акупанты знішчылі каля 100 тыс. чалавек.

У 1941 г. не было вопыту вядзення партызанскай вайны. У 20 - першай палове 30-х гг. на Беларусі праводзілася пэўная праца па падрыхтоўцы партызанскіх атрадаў і баз для іх забеспячэння на выпадак вайны. На тэрыторыі БССР былі сфарміраваны Бабруйскі, Барысаўскі, Мінскі, Мазырскі, Полацкі і Слуцкі атрады. Кожны атрад налічваў ад 300 да 500 чалавек, меў свой штаб, камандзіра. У беларускіх лясах для атрадаў былі зроблены закладкі зброі і боепрыпасаў, у тым ліку 50 тыс. вінтовак і 150 кулямётаў. Камандзірамі атрадаў з'яўляліся С.А. Ваўпшасаў, В.З. Корж, К.П. Арлоўскі, А.М. Рабцэвіч.

Аднак напярэдадні Другой сусветнай вайны падрыхтоўка да партызанскіх дзеянняў прыпынілася. Змянілася савецкая ваенная дактрына. Створаныя партызанскія атрады былі расфарміраваны, а заложаныя ў тайнікі зброя і боепрыпасы былі зняты. Болып таго, у 1937-1938 гг. былі рэпрэсіраваны амаль усе партызанскія кадры. Засталіся толькі тыя, хто змяніў месца свайго жыхарства, або, як В.З. Корж, К.П. Арлоўскі, С.А. Ваўпшасаў, А.М. Рабцэвіч і іншыя, трапілі ў Іспанію, дзе набывалі вопыт сучаснай партызанскай вайны.

Нягледзячы на вялікія цяжкасці зімы 1941-1942 гг., партызанскі рух на Беларусі выжыў. Паспяховыя дзеянні першых партызанскіх атрадаў, перамога савецкіх войскаў пад Масквой спрыялі таму.

Акупанты таксама пачынаюць лічыць партызан за рэаль-ную сілу. Калі ў першыя месяцы акупацыі немцы прапаноўвалі за злоўленага партызана літр шнапсу і пару пачак ма-хоркі, або 100 руб. грашыма, то па меры таго, як актывізава-ліся партызанскія дзеянні зімой 1941-1942 гг., гэтая цана вырасла да 5000 руб. У хуткім часе партызанскі рух на Беларусі набыў такія маштабы, што з ім ужо нельга было справіцца нават шляхам карных экспедыцый з прыцягненнем вялікай колькасці войскаў.

Важную ролю ва ўзмацненні партызанскага руху на Бела-русі адыгралі падпольныя аргаыізацыі. Восенню-зімой 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейнічалі Мінская, Аршанская, Асіповіцкая, Асінторфская (Дубровенскі раён Віцебскай вобласці), Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская і іншыя падпольныя антыфашысцкія арганізацыі, якія па няпоўных дадзеных налічвалі ў сваім складзе звыш 1100 чала-век. Амаль палова падпольшчыкаў у 1941 г., або 540 чалавек дзейнічалі ў Мінску.

Антыфашысцкае падполле на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны налічвала каля 70 тыс. чалавек. Беларусы складалі ў яго радах 74,4%, рускія - 17,5%, украінцы - 2,2%, яўрэі - 2,3%, палякі - 1,7% і 1,9% - былі прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.

У час бітвы пад Масквой падпольшчыкі знішчылі дзве вадакачкі на Мінскім чыгуначным вузле. У выніку гэтай дЫверсіі 50 цягнікоў былі пашкоджаны. Падпольшчыкі Оршы пад кіраўніцтавм К.С. Заслонава з лістапада 1941 па люты 1942 гг. вывелі са строю 170 цягнікоў і пусцілі пад адхон дзесяткі варожых саставаў з жывой сілай і тэхнікай. Пад-польшчыкі не голькі праводзілі дыверсіі на аб'ектах і камуні-кацыях праціўніка, аказвалі матэрыяльна-тэхнічную дапамо-гу партызанам, забяспечвалі іх каштоўнай інфармацыяй, але і ўмацоўвалі колькасна і якасна склад партызанскіх фарміраванняў. Падпольшчыкі г. Мінска ў лістападзе 1941 - лютым 1942 гг. накіравалі звыш 450 чалавек у партызанскія атрады.

На працягу 1941 г. параўнанне партызанскіх атрадаў адбывалася з ліку камуністаў і камсамольцаў, ваеннаслужачых, якія апынуліся ў варожым тыле. Пазней узмацніўся прыток насельніцтва ў партызаны, гэтаму ў значнай ступені паспрыялі самі акупанты. У сакавіку 1942 г. камандаванне вермахта выдала загад аб вяртанні ў лагеры для ваеннапалонных бы-лых савецкіх ваеннаслужачых, якім было дазволена ў зімовы час пражываць у вёсках у сваіх родных і блізкіх. Болынасць ваеннапалонных, якія на зімоўку былі адпушчаны з лагераў, пайшлі ў партызанскія атрады, а дзе іх яшчэ не было, то і самі стваралі гэтыя атрады. Калі на пачатку 1942 г. колькасны склад партызанскіх атрадаў на Беларусі налічваў каля 3 тыс. чалавек, то ў канцы года ў іх радах было ўжо каля 50 тыс. байцоў. Чвэрць партызанскай арміі складалі кадравыя вайс-коўцы з ліку акружэнцаў. Такім чынам, у 1942 г. стварылася арганізацыйнае ядро партызанскага руху на Беларусі, што дазволіла разгарнуць на тэрыторыі рэспублікі сапраўдную на-родную вайну супраць нямецкіх акупантаў.

Важную ролю ва ўмацаванні партызанскага руху на Бела-русі мела забеспячэнне партызан зброяй і боепрыпасамі з савецкага тылу. Гэты працэс пачаўся ў лютым 1942 г., калі войскі Калінінскага і Заходняга франтоў на Віцебскім на-прамку ўступілі на тэрыторыю Беларусі. Воіны 249-й дывізіі разам з партызанамі вызвалілі дзесяць вёсак Суражскага і Мехаўскага раёнаў Віцебскай вобласці. 6 лютага 1942 г. Чырвоная Армія на гэтым накірунку перайшла да абароны, аднак на 40-кіламетровым участку фронту на стыку пазіцый нямецкіх армейскіх груповак "Поўнач" і "Цэнтр", што паміж Веліжам і Усвятамі, захаваўся пралом у лініі нямецкай абаро-ны. У выніку ўтварыліся так званыя "Суражскія вароты", якія праіснавалі да 28 верасня 1942 г. Праз "Суражскія вароты" партызанскі рух Бсларусі папоўніўся больш чым 2 тыс. арга-нізатарамі і спецыялістамі па вядзенню дыверсій.

Партызанам рэспублікі перапраўлялася зброя і боепрыпасы. Праз "Суражскія вароты" партызаны атрымалі 4250 вінтовак, 630 аўтаматаў, 402 кулямёты, 138 супрацьтанкавых ружжаў (СТР), 280 мінамётаў, 10 860 дыверсійных мін, каля 2 млн. патронаў для зброі, 18 тыс. ручных гранат і 40 тон толу.

У верасні 1942 г. быў створаны кіруючы і каардынуючы цэнтр партызанскага руху на тэрыторыі рэспублікі - Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). Яго ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П. 3. Калінін. Працэс забеспячэння партызан зброяй і боепрыпасамі набыў шырокамаштабны ха-ракгар. 3 15 верасня 1942 г. па 1 студзеня 1943 г. беларускім партызанам савецкая авіяцыя перакінула 3762 аўтаматы, 2106 карабінаў, 2207 вінтовак, 444 кулямёты, 212 СТР, 294 мінамёты, 16 тон выбуховых рэчываў і інш. У далейшым гэтая дапамога працягвалася. Усяго ж за 1942-1944 гг. для ўзмацнення партызанскага руху з савецкага тылу ў Беларусь было накіравана звыш 11 тыс. ваенных спецыялістаў і аргані-затараў партызанскай вайны.

У другой палове 1942 г. партызаны пачалі праводзіць суп-раць акупантаў значныя па сваіх памерах баявыя аперацыі. Напрыклад, у жніўні 1942 г. партызанскі атрад пад каманда-ваннем А.І. Петракова і А.В. Раманава знішчыў чыгуначны мост праз р. Дрысу. 3-за гэтага чыгуначны рух на лініі По-лацк-Даўгаўпілс быў прыпынены на 16 дзён, пазней прапуск-ная здольнасць на гэтым участку чыгункі знізілася з 60 да 8 эшалонаў у суткі.

Аналагічную аперацыю правялі партызанскія атрады Мінскай і Палескай абласцей. У ноч на 3 лістапада 1942 г. быў знішчаны 132-метровы чыгуначны мост праз р. Пціч. Варожыя перавозкі па чыгунцы Брэст-Гомель былі прыпыне-ны на 18 дзён.

28 жніўня 1942 г. аб'яднанымі сіламі 8-га, 24-га і 36-га партызанскіх атрадаў Магілёўскай вобласці быў знішчаны варожы гарнізон і камунікацыі на чыгуначнай станцыі Слаў-нае. У час аперацыі партызаны разграмілі гарнізон, знішчылі будынак станцыі,  нямецкія  казармы,  6  складаў з ваеннай

маёмасцю і харчаваннем, 2 вайсковыя эшалоны з тэхнікай і ўсё чыгуначнае абсталяванне на станцыі. Праціўнік страціў каля 120 салдат і афіцэраў забітымі.

Папаўненне партызанскіх фарміраванняў узмацнілася ў сувязі з мабілізацыяй беларускай моладзі на работы ў Герма-нію. Так. у адпаведнасці з дырэктывай, атрыманай 11 сакаві-ка 1943 г., было запатрабавана каля 1 млн. жанчын і мужчын з акупіраваных усходніх абласцей. Доля Беларусі ў пазнача-ных пастаўках павінна была складаць каля 1000 чалавек штодзённа. Дзесяткі тысяч маладых людзей, ратуючыся ад гвалтоўнага ўгону ў Германію, ішлі ў партызаны. У лістападзе 1943 г., згодна з дадзенымі БШПР, колькасць партызан скла-дала ўжо 122 тыс. чалавек.

Узмацненне партызанскага руху на Беларусі, якое адбылося ў 1943 г., дазволіла народным мсціўцам рэспублікі пе-райсці да правядзення шырокамаштабных баявых аперацый супраць нямецкіх акупантаў, такіх як, напрыклад, "Рэйкавая вайна". Аперацыя праводзілася партызанамі Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Ленінградскай, Калінінскай, Смаленскай і Арлоўскай абласцей. Галоўнай яе задачай было разбурэнне чыгуначных камунікацый у тыле праціўніка напярэдадні на-ступальных аперацый Чырвонай Арміі. Распрацаваў апера-цыю "Рэйкавая вайна" Цэнтральны штаб партызанскага руху. На Беларусі "Рэйкавая вайна" праводзілася ў тры этапы. Пер-шы этап пачаўся ў ноч на 3 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г. Асноўная мэта аперацыі - садзейні-чаць контрнаступленню Чырвонай Арміі пад Курскам. У вызначаны час 74 тыс. партызан Беларусі нанеслі мноства магутных удараў па чыгуначных камунікацыях праціўніка. У выніку былі поўнасцю выведзены са строю чыгуначныя лініі ў раёне Бабруйска, Жлобін-Калінкавічы, Цімкавічы-Асіпові-чы; чыгунка на ўчастках Полацк-Маладзечна не дзейнічала 15 дзён, Мінск-Маладзечна - 10 дзён, на лініях Магілёў-Крычаў, Магілёў-Жлобін рух быў спынены на працягу ўсяго жніўня. За час першага этапа партызаны Беларусі пусцілі пад адхон 833 варожыя эшалоны і 3 бронепаязды, узарвалі

184 чыгуначныя масты і 556 мастоў на аўтамабільных даро-гах, знішчылі 1429 аўтамашын і тэлефонна-тэлеграфных ліній працягласцю 392 кіламетры. Правялі шэраг паспяховых апе-рацый па разгрому варожых гарнізонаў.

Другі этап "рэйкавай вайны" пад умоўнай назвай "Канцэрт" праводзіўся з 19 верасня да пачатку лістапада 1943 г. За гэты прамежак часу партызаны падарвалі 90 тыс. чыгуначных рэек, 1041 эшалон, 72 чыгуначныя масты. У выніку праціўнік, нягледзячы на складанае становішча на савецка-германскім фронце, быў вымушаны падвоіць колькасць войскаў на Беларусі для аховы стратэгічных камунікацый свайго тылу.

Трэці этап "рэйкавай вайны" быў распачаты ў ноч на 20 чэр-веня 1944 г., незадоўга да правядзення савецкімі войскамі апе-рацыі "Баграціён". На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна ўзаемадзейнічалі з наступаючымі войскамі Чырвонай Арміі. У ходзе аперацыі яны падарвалі 61 тыс. рэек (у першы дзень 40 775), знішчылі 8 чыгуначных мастоў. Былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова пара-лізаваны варожыя перавозкі амаль па ўсіх дарогах Беларусі.

Аперацыя "Рэйкавая вайна" дапамагла разграміць фашыс-цкія войскі на розных участках фронту ў 1943-1944 гг.

Значную работу па пераўтварэнню партызанскага руху ў масавую народную вайну супраць іншаземнага нашэсця вы-каналі падпольныя органы кампартыі рэспублікі, якія карыс-таліся аўтарытэтам сярод насельніцтва Беларусі. У тыле во-рага ў гады вайны выдавалася каля 170 падпольных газет, тыраж якіх налічваў мільёны экзэмпляраў. За гады вайны было выдадзена і распаўсюджана 28,5 млн. лістовак. Пад-польны савецкі друк заклікаў да ўзброенай барацьбы суп-раць акупантаў. Ён выклікаў у насельніцтва рэспублікі не толькі інфармацыйную цікавасць, але і знаходзіў належны практычны водгук.

444 тыс. партызан і падпольшчыкаў дзейнічалі на Беларусі. Але гэта далёка не адлюстроўвае ўсяго ўдзелу насельніцтва рэспублікі ў антыфашысцкай барацьбе. Не ўсе жадаючыя змаглі стаць байцамі партызанскіх атрадаў з-за вострага недахопу зброі. Камісар Ельскага партызанскага атрада Палескай вобласці, сакратар падпольнага райкома партыі 3. Я. Чарнаглаз у справаздачы начальніку БШПР П.З. Калініну ад 15 красавіка 1943 г. падкрэсліваў: "...Кож-ны дзень у партызанскі атрад прыходзяць людзі - просяць узяць іх у атрад, але з-за адсутнасці зброі мы іх накіроўваем назад дадому, і яны вымушаны ісці ў партызанскія атрады Украінскай ССР, каторыя знаходзяцца на тэрыторыі нашай вобласці (атрады Сабурава, Фёдарава і Мельнікава)".

У справаздачы камандавання партызанскай брыгады імя Варашылава, якая дзейнічала на тэрыторыі Баранавіцкай воб-ласці, паведамлялася: "...Пры наяўнасці зброі асабісты састаў брыгады мог бы быць у 4-5 разоў болыпым, чым існуючы".

На тэрыторыі Заходняй Беларусі партызанскі рух быў менш інтэнсіўным, чым ва ўсходніх рэгіёнах рэспублікі. Фарміраванне антыфашысцкага руху там ішло болып марудна. Яно пачалося са стварэння падпольных арганізацый, якія займаліся падборам кадраў і падрыхтоўкай матэрыяль-на-тэхнічнай базы для далейшага разгортвання партызанс-кай барацьбы. Ядро антыфашысцкага падполля складалі ўдзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Бела-русі, з ліку членаў КПЗБ, КСМЗБ, і савецкія вайскоўцы-акружэнцы.

Летам 1942 г. Брэсцкая абласная падпольная антыфашыс- ; цкая арганізацыя стварыла 7 партызанскіх атрадаў у Бяро-заўскім, Брэсцкім, Камянецкім, Косаўскім, Пружанскім і Ру-жанскім раёнах. У пачатку 1943 г. склад гэтых атрадаў на- • лічваў 1400 чалавек. У пачатку 1943 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 56,7 тыс.  партызан, у заходніх жа раёнах * рэспублікі, якія да 1939 г. знаходзіліся ў складзе Польшчы, іх налічвалася каля 11 тыс. чалавек.

Істотныя складанасці і цяжкасці беларускаму партызанска-му руху стварала на абшарах Заходняй Беларусі дзейнасць польскага падполля Арміі Краёвай (АК).

Польскія падпольныя арганізацыі нацыяналістычнага характару пачалі стварацца прадстаўнікамі эміграцыйнага ўрада Другой Рэчы Паспалітай, у тым ліку і на тэрыторыі Заход-няй Беларусі, ужо восенню 1939 г. Самай вялікай і ўплывовай сярод іх быў Саюз узброенай барацьбы. Гэта арганізацыя стала ядром польскай ваеннай арганізацыі - Арміі Краёвай, утво-ранай у лютым 1942 г. Галоўнай мэтай АК было адраджэнне незалежнай польскай дзяржавы ў межах 1939 г. Таму значныя сілы АК праводзілі свае ўзброеныя акцыі на Беларусі як суп-раць нямецкіх акупантаў і мясцовых беларускіх калабарацыяністаў, так і супраць савецкіх партызан і падпольшчыкаў, асабліва пасля разрыву ў красавіку 1943 г. адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам у Лондане. За асенне-летні перыяд 1943-1944 гг. атрады Навагрудскай акругі АК правялі 81 аперацыю супраць беларускіх партызан. Асаблівай актыўнасцю адрознівалася Стаўбцоўскае злучэнне пад каман-даваннем А. Пільха, якое за адзначаны вышэй час правяло 32 аперацыі і ніводнай супраць немцаў. Пры гэтым размова ідзе не толькі аб дробных сутычках беларускіх партызан і АК, але і аб баявых дзеяннях, у якіх удзельнічалі сотні байцоў з або-двух бакоў. Так, 8 мая 1944 г. каля в. Целяшэвічы Дзяржынс-кага раёна адбылося ўзброенае сутыкненне асноўных сіл Стаў-бцоўскага злучэння АК і некалькіх атрадаў партызанскай бры-гады імя I. Сталіна, у якім прымалі ўдзел 500 чалавек злучэння Арміі Краёвай і 200 беларускіх партызан. У выніку польскі бок страціў 40 чалавек забітымі і столькі ж параненымі, не абы-шлося без страт і ў беларускіх партызан.

Адначасова з разгортваннем барацьбы супраць беларускіхпартызан па ініцыятыве польскага боку з канца 1943 г. пачалося супрацоўніцтва камандавання атрадаў АК з германскімі акупацыйнымі ўладамі. Яно праявілася ў прыпыненні распачатага ў 1942 г. нямецкімі акупацыйнымі ўладамі антыпольскага палітычнага курсу на Беларусі, у забеспячэнні зброяй і амуніцыяй злучэнняў АК. Атрыманыя зброя і амуніцыя ішлі ў распараджэнне камандуючага Навагрудскай акругі АК падпалкоўніка Я. Праўдзіча-Шласкага. Ёсць матэрыялы, якія сведчаць і аб супрацоўніцтве АК з германскімі ўладамі на тэрыторыі Вілейскай вобласці.

Напярэдадні ажыццяўлення Чырвонай Арміяй аперацыі "Баграціён" у чэрвені 1944 г. узброеныя фарміраванні Арміі Краёвай на тэрыторыі Заходняй Беларусі налічвалі каля 20 тыс. салдат і афіцэраў. Найболып буйнымі атрадамі АК на Бела-русі былі фарміраванні Навагрудскай акругі, якія аб'ядноў-валі звыш 7 тыс. чалавек асабовага складу.

У адносінах да ўсіх сацыяльных слаёў і палітычных плы-няў беларускага грамадства, якія не падтрымлівалі або адкрыта выступалі супраць ідэі адраджэння польскай дзяржаўнасці ў межах 1939 г., войскі АК выкарыстоўвалі такты-ку агню і зброі. Асабліва шырока гэтую тактыку атрады АК выкарыстоўвалі ў апошнія гады нямецкай акупацыі Беларусі (1943-1944), калі стала відавочным паражэнне фашысцкай Германіі. Так, у 1944 г. атрад АК спаліў вёску Лукашы Заслаўскага раёна Мінскай вобласці разам з жыхарамі. 24 і 25 лютага 1944 г. былі знішчаны вёскі Турэйск і Забор'е Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці.

Легіянерамі Стаўбцоўскага злучэння АК, - піша ў мемуарах А. Пільх, – са снежня 1943 г. да канца чэрвеня 1944 г. было забіта каля 6 тыс. бальшавікоў, гэта значыць сваякоў савецкіх партызан і прадстаўнікоў нацыянальна свядомай бе-ларускай інтэлігенцыі, галоўным чынам, старых, жанчын, дзяцей. Такое ж назіралася і на тэрыторыі Лідскай акругі, дзе за люты красавік 1944 г. ад рук польскага падполля Арміі Краёвай загінула некалькі тысяч чалавек.

Не спынялася дзейнасць АК нават і перад забойствам пра-васлаўных беларускіх святароў. Па ініцыятыве вядомага беларускага дзеяча протаіерэя, настаяцеля прыхода ў Крэве Міхаіла Леванчука была адчынена беларуская школа, дзе настаўнікамі былі яго дачка і пляменніца. Патрыятычная дзейнасць айца Міхаіла выклікала злосць у падпольшчыкаў АК. Яны неаднойчы папярэджвалі і нават пагражалі. У адзін з вечароў 1943 г. атрад АК акружыў яго дом. На вачах родных святара М. Леванчука застрэлілі, а потым забілі яго дачку і пляменніцу.

Узброеныя акцыі фарміраванняў Арміі Краёвай на Беларусі  падчас нямецкай акупацыі  Беларусі  былі накіраваны супраць патрыятычна настроенага карэннага насельніцтва. Ахвярамі дзейнасці польскага нацыяналістычнага падполля на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны сталі 10 тыс. грамадзян БССР. У асноўным гэта былі мірныя жыхары, партызанскія сем'і, прадстаўнікі нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі.

ЦК КП(б)Б і БШПР прынялі рашэнне аб узмацненні партызанскіх фарміраванняў на тэрыторыі Заходняй Бела-русі. Восенню 1943 г. туды было перакінута з усходніх і цэнтральных раёнаў рэспублікі 9 партызанскіх брыгад і 10 асобных атрадаў, што ўзмацніла сілы беларускіх партызан. Іх колькасць узрасла з 11,1 тыс. да 36,8 тыс. чалавек.

Акрамя ўзброенай барацьбы партызан і падпольшчыкаў, назіраліся і іншыя формы супраціўлення насельніцтва варо-жаму нашэсцю. Найбольш распаўсюджанай з іх была такая форма супраціўлення як сабатаж гаспадарчых мерапрыем-стваў акупацыйных уладаў. Германскія ўлады кваліфікавалі сабатаж як правядзенне дыверсіі. Так, у загадзе Прапойскай раённай управы Магілёўскай вобласці ад 21 ліпеня 1942 г. паведамлялася: "За апошні час зусім прыпынілася паступлен-не яек, малака і іншых прадуктаў харчавання, амаль ад усіх валасцей раёна, не гаворачы аб рабочай і цяглавай сіле, неабходнай для будаўніцтва ў Прапойску". Аб гэтай з'яве сведчыць і загад № 21 ад 27 студзеня 1943 г. Чачэрскай раённай управы Гомельскай вобласці: "Нягледзячы на неад-наразовыя распараджэнні раённага ўпраўлення і мясцовай камендатуры аб выкананні плана лесанарыхтовак і лесавы-вазак, гаварылася ў ім, - даведзены да насельніцтва план выконваецца зусім нездавальняюча. 3 Залескай, Бердыжскай валасцей на працягу шасці дзён (з 18 па 23 студзеня 1943 г.) не выслана ніводнага лесаруба і ніводнай падводы на леса-нарыхтоўкі і лесавывазкі. 3 Глыбоцкай воласці 19, 22, 23 студзе-ня не было выслана ніводнага лесаруба на работу. Астатнія воласці раёна выслалі за гэты перыяд усяго толькі 10 пра-цэнтаў рабочай і гужавой сілы на выкананне плана лесана-рыхтовак і лесавывазак, што з'яўляецца відавочным злачынствам, якое пагражае невыкананнем ваеннага задання..." I такіх прыкладаў на акупіраванай праціўнікам тэрыторыі Беларусі было шмат.

Партызаны і падпольшчыкі Беларусі сваёй дзейнасцю ў гады Другой сусветнай вайны нанеслі нямецкім акупантам значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, дэмаралізавалі дзей-насць варожага тылу, чым істотна паспрыялі поспеху Чырво-най Арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. За гераізм і адвагу каля 140 тыс. партызан і падполыпчыкаў былі ўзнага-роджаны ордэнамі і медалямі, 88 з іх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Асаблівай старонкай гісторыі Другой сусветнай вайны з'яўляецца ўдзел нашых суайчыннікаў у антыфашысцкай барацьбе, якая разгарнулася ў Еўропе. 3 пачатку Вялікай Ай-чыннай вайны складвалася польска-савецкае супрацоўніцтва. У адпаведнасці з ваенным пагадненнем ад 14 жніўня 1941 г. паміж СССР і Польшчай прадугледжвалася стварэнне на тэ-рыторыі СССР польскай арміі. 3 канца жніўня 1941 г. пача-лася практычная рэалізацыя пагаднення. Камандуючым арміі польскі эмігранцкі ўрад прызначыў генерала У. Андэрса. Першапачаткова планавалася стварыць 30-тысячную польскую армію, аднак добраахвотнікаў з'явілася значна болып. У сакавіку 1942 г. польская армія ў СССР налічвала звыш 75 тыс. салдат і афіцэраў, з якіх каля 10% былі ўрад-жэнцамі Заходняй Беларусі. Цікава, што ў складзе польскай арміі, якая была сфарміравана ў СССР у 1943-1944 гг. пад камандаваннем генерала 3. Берлінга, колькасць нашых суайчыннікаў была амаль такой самай.

Са згоды Савецкага ўрада польская армія генерала Андэрса была эвакуіравана ў 1942 г. у паўднёвыя раёны Ірана і Ірака. У чэрвені 1943 г. з яе складу быў вылучаны 2-гі корпус для ўдзелу ў баявых аперацыях саюзных войскаў. Значную частку гэтага злучэння складалі ўраджэнцы Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Польскі корпус у складзе 8-й брытан-скай арміі вызначыўся ў Італіі ў бітве за Монтэ-Касіна. У гэтай бітве вырашаўся лёс наступлення англа-амерыканскіх войскаў на Рым. Баявая аперацыя пачалася 17 студзеня, а завяршылася 1 мая 1944 г., калі салдаты 2-га польскага кор-пуса прарвалі нямецкую абарону, так званую "Лінію Густа-ва", і авалодалі цэнтрам варожага супраціўлення - горным кляштарам Монтэ-Касіна. У час наступлення корпуса выз-начылася вялікая колькасць беларусаў (I. Буглак, Р. Буслак, I. Віршыч, С. Голуб, I. Драчынскі, Т. Купрыян, Б. Пачы-коўскі, У. Пашкоўскі, I. Станкевіч, П. Сыч, А. Цаюн, У. Юргілевіч, С. Янкоўскі). Многія з іх атрымалі высокія брытанскія і польскія баявыя ўзнагароды. Поспех 2-га польскага корпуса пад Монтэ-Касіна быў аплачаны вялікай крывёю. Ён страціў 70% асабовага складу.

У гады Вялікай Айчаннай вайны дзесяткі тысяч нашых землякоў апынуліся ў нямецкім палоне ці былі вывезены ў акупіраваныя германскімі войскамі краіны Еўропы. Многія з іх збеглі з палону і працягвалі барацьбу супраць фашызму ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Яны змагаліся ў антыфа-шысцкіх атрадах Італіі, Францыі, Югаславіі, Славакіі, Чэхіі і Полыпчы. Дзесяткі ўраджэнцаў Беларусі былі ўзнагароджа-ны ордэнамі і медалямі гэтых краін. Так, у дэпартаменце Марбіян у Францыі ў французскім Супраціўленні змагаўся ўраджэнец Магілёўшчыны лейтэнант Ф. Кажамякін. Пасмяротна ён быў адзначаны вышэйшай узнагародай Францыі -ордэнам Ганаровага легіёна.

Інжынер з Дзяржынска А. Варанкоў удзельнічаў у ства-рэнні партызанскага атрада з былых савецкіх ваеннапалонных у Бельгіі, быў начальнікам штаба гэтага атрада, а потым інтэрнацыянальнай антыфашысцкай брыгады "За Радзіму". У ліку 30 іншых савецкіх партызан быў узнагароджаны вышэйшым бельгійскім ваенным ордэнам.

Ураджэнец Віцебшчыны В.А. Квіцінскі камандаваў Асо-бай партызанскай брыгадай імя К. Готвальда, якая вызначы-лася ў Славацкім нацыянальным паўстанні 1944 г. За ўмелае камандаванне брыгадай і асабістую мужнасць у час паўстан-ня В.А. Квіцінскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. За актыўны ўдзел у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на славацкай зямлі Героем Савецкага Саюза таксама стаў гамельчанін Б.Ф. Калач. Вядома ў Еўропе імя ўраджэнца Магілёўшчыны В. Мяшкова, які ўзначальваў партызанскі атрад "Ягуар". Атрад дзейнічаў на тэрыторыі паўночнай Францыі і паўднёвай Бельгіі. На яго баявым рахунку шмат удалых аперацый, у тым ліку і знішчэнне нямецкай радыёлакацыйнай станцыі пад Клермонам, адкуль праводзілася карэкціроўка палётаў нямецкіх ракет "ФАУ-Г' і "ФАУ-2" у час бамбардзіроўкі імі Лондана. Падобных прыкладаў барацьбы нашых суайчыннікаў суп-раць агульнага ворага ў краінах Еўропы шмат.

Вызваленне Беларусі і Еўропы. Завяршальны этап вайны. Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курска-Арлоўс-кай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгічнае наступленне і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць шырокамаш-табную аперацыю вызвалення Украіны і Беларусі. 23 верасня 1943 г. часці 8-й (камандзір – палкоўнік П.А. Гудзь) і 74-й (камандзір - генерал-маёр А.А. Казаран) дывізій 15-га стралковага корпуса Цэнтральнага фронту фарсіравалі Днепр і вызвалілі ад нямецкіх акупантаў першы раённы цэнтр Палес-кай вобласці – гарадскі пасёлак Камарын. 20 воінам, якія вызначыліся пры фарсіраванні Дняпра ў раёне Камарына, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

А праз некалькі дзён злучэнні 65-й арміі на ўчастку Карповічы-Уборкі фарсіравалі раку Сноў і з баямі 27 верасня вызвалілі раёны цэнтр Церахоўка Гомельскай вобласці.

У ходзе правядзення Смаленскай аперацыі войскі Заходня-га і Бранскага франтоў 26 верасня ўступілі на зямлю Беларусі і вызвалілі раённы цэнтр Хоцімск Магілёўскай вобласці. Праз два дні ў час цяжкіх баёў войскі 49-й арміі фарсіравалі раку Сож і вызвалілі г. Мсціслаў. 29 верасня войскі 50-й арміі Бранскага фронту авалодалі г. Крычавам. 1 кастрычніка былі вызвалены райцэнтры Магілёўскай вобласці Чэры-каў і Краснаполле.

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання паставіла задачу перад войскамі трох франтоў: Калінінскага, Заходняга і Цэнтральнага (апошні 20 кастрычніка 1943 г. перайменаваны ў Беларускі фронт) - разграміць нямецкую армейскую групоўку "Цэнтр" і вызваліць ад ворага ўсю тэрыторыю Беларусі. У адпаведнасці з дырэктывай Стаўкі Калінінскаму фронту прад-пісвалася нанесці ўдар у напрамку Віцебск-Полацк-Даў-гапілс, маючы на мэце авалоданне сталіцай Латвіі. Войскі Заходняга фронту павінны былі нанесці ўдар у напрамку Орша-Магілёў, вызваліць гэтыя гарады і ў далейшым працяг-ваць наступленне на Барысаў, Маладзечна, авалодаць Вільнюсам. Беларускаму фронту ставілася задача наступаць на Жлобін, Бабруйск і ў далейшым вызваліць Мінск.

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання зыходзіла з мер-кавання, што вермахт у летняй кампаніі 1943 г. панёс вялікія страты, канчаткова дэмаралізаваны і таму не зможа стры-маць пераможнага наступлення Чырвонай Арміі на бела-рускім напрамку. Аднак вермахт восенню 1943 г. паказаў, што яшчэ не страціў сваёй баяздольнасці.

6 кастрычніка 1943 г. пачалося наступленне савецкіх войс-каў на Віцебскім напрамку. Ужо на другі дзень часці 3-й і 4-й савецкіх армій вызвалілі ад немцаў Невель і 320 іншых насе-леных пунктаў. Войскі Калінінскага фронту атрымалі плацдарм для наступлення на Віцебск і Полацк. Аднак замацаваць свой поспех яны не здолелі. Германскае камандаванне перакінула ў раён Гарадка з іншых участкаў фронту 7 пяхот-ных і 1 танкавую дывізіі. Наступленне войскаў Калінінскага фронту было спынена. У дырэктыве Стаўкі Вярхоўнага Га-лоўнакамандавання ад 16 кастрычніка 1943 г. адзначалася: "Войскі Калінінскага фронту сваёй задачы не выканалі. Да 10 кастрычніка г. Віцебскам не авалодалі".

Гарадоцкая наступальная аперацыя была адноўлена толькі ў снежні 1943 г. Гарадок быў вызвалены 24 снежня 1943 г. часцямі 11-й гвардзейскай і 43-й армій. Страты войскаў Калінін-скага фронту на Віцебскім напрамку ў кастрычніку-снежні 1943 г. склалі 169 тыс. чалавек.

У асенне-зімовай кампаніі 1943-1944 гг. войскі Беларускага фронту (камандуючы генерал арміі К. К. Ракасоўскі) удала правялі Гомельска-Рэчыцкую і Калінкавіцка-Мазырскую аперацыі, у выніку якіх 18 лістапада 1943 г. быў вызвалены горад Рэчыца, 26 лістапада - Гомель і 14 студзеня 1944 г. – Мазыр. На поўдні рэспублікі войскі Беларускага фронту прасунуліся больш як на 200 кіламетраў у глыб варожай абароны ў паласе шырынёй звыш 100 кіламетраў. У той самы час савецкія войскі вызвалілі яшчэ некалькі раёнаў Віцебскай і Магілёўс-кай абласцей.

На пачатку лета 1944 г. лінія фронту на Беларусі праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Жлобіна, Бабруйека, далей на захад ад Мазыра і па рацэ Прыпяць да Ковеля. Канчатковае выгнанне нямецка-фашыскіх акупантаў з беларускай зямлі пачалося ў чэрвені 1944 г., калі Чырвоная Армія прыступіла да практычнага ажыццяўлення буйной стратэгічнай аперацыі пад кодавай назвай "Баграціён". Працягвалася яна з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 г. Планавалася прарваць абарону нямецкіх войскаў на цэнтральным участ-ку савецка-германскага фронту, расчляніць групу армій "Цэнтр" (камандуючы генерал-фельдмаршал Э. Буш, якога 28 чэрвеня 1944 г. змяніў генерал-фельдмаршал Э. Модэль) і разграміць іх паасобку.

Савецкаму боку ў гэтай аперацыі супрацьстаяла магут-ная групоўка армій "Цэнтр", дзве армейскія групоўкі "Поў-нач" і "Паўночная Украіна". Агульная колькасць праціўніка складала каля 1,2 млн. салдат і афіцэраў (63 дывізіі і 3 брыгады). На ўзбраенні іх было 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 1350 баявых самалётаў. 3 савецкага боку для ўдзелу ў аперацыі "Баграціён" былі пры-цягнуты войскі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (каман-дуючыя: генерал арміі, з 29 чэрвеня Маршал Савецкага Саюза К.К. Ракасоўскі, генерал арміі Г.Ф. Захараў і генерал-палкоўнік І.Д. Чарняхоўскі), а таксама войскі 1-га Прыбал-тыйскага фронту (камандуючы генерал арміі I. X. Баграмян). Агульная колькасць савецкіх войскаў складала 2,4 млн. сал-дат і афіцэраў, 36 400 гармат і мінамётаў, 5200 танкаў і сама-ходных артылерыйскіх установак і 5300 самалётаў (без уліку авіяцыі далёкага дзеяння). Савецкія войскі перавышалі праціў-ніка ў жывой сіле ў 2 разы, у гарматах і мінамётах у 3,8 раза, у танках і самалётах у 3,9 раза. Да таго ж, у тыле ворага дзейнічалі 150 партызанскіх брыгад і 49 асобных атрадаў агульнай колькасцю больш за 143 тыс. чалавек.

У адпаведнасці з планам асаблівае значэнне ў аперацыі "Баграціён" надавалася разгрому найбольш моцных флангавых нямецкіх вайсковых груповак. 23 чэрвеня 1944 г. войскі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту прарвалі абарону нямецкіх войскаў на паўночным захадзе ад Віцебска. Войскі 39-й арміі 3-га Беларускага фронту прарвалі абарону праціўніка і абышлі г. Віцебск з паўднёвага і паў-днёва-заходняга напрамку. Ноччу 25 чэрвеня часці 43-й і 39-й армій злучыліся каля в. Гняздзілавічы Бешанковіцка-га раёна, канчаткова замкнуўшы акружэнне віцебскай гру-поўкі нямецкіх войскаў. Удар савецкіх войскаў пад Віцебс-кам быў моцным і нечаканым для праціўніка, аб чым свед-чыць камандзір 197-й нямецкай пяхотнай дывізіі палкоўнік Проя, які трапіў у палон: "Нашы войскі не вытрымалі знішчальных удараў рускіх і пачалі адступаць, не маючы на тое загаду. Рускія праследавалі нас, расчлянялі нашы палкі і наносілі ім цяжкія страты. Палкі знішчаліся літа-ральна на вачах. Салдаты кідалі гарматы, транспартныя сродкі, боепрыпасы, ваенную маёмасць і нават асабістую зброю і, як шалёныя, разбягаліся".

У Віцебскі "кацёл" трапіла 5 дывізій 3-й нямецкай танка-вай арміі, якія на 27 чэрвеня 1944 г. былі знішчаны. Праціўнік страціў там каля 20 тыс. салдат і афіцэраў забітымі, болыд за 10 тыс. палоннымі.

Аперацыя па акружэнню і знішчэнню варожай групоўкі пад Віцебскам мела свае асаблівасці. Яна была праведзена агульнавайсковымі арміямі пры падтрымцы авіяцыі і без удзе-лу буйных танкавых злучэнняў. Баявыя дзеянні насілі скара-цечны характар. Ужо на трэці дзень варожая групоўка трапі-ла ў акружэнне, а на чацвёрты спыніла сваё існаванне. 26 чэрвеня Віцебск быў вызвалены ад акупантаў.

Амаль адначасова з падзеямі пад Віцебскам 3-я, 48-я, 65-я арміі 1-га Беларускага фронту ў ходзе Бабруйскай аперацыі акружылі 6 дывізій нямецкай арміі. Важнейшай асаблівасцю аперацыі па знішчэнню бабруйскай групоўкі праціўніка было масіраванае выкарыстанне авіяцыі фронту. 526 самалётаў 16-й паветранай арміі 1-га Беларускага фронту на працягу некалькіх гадзін групамі па 25-30 самалётаў наносілі ўдары па акружанай групоўцы. 28 чэрвеня 1944 г. варожая групоў-ка колькасцю ў 40 тыс. салдат і афіцэраў была ліквідавана.

Працягваючы паспяхова распачатае наступленне войскі 3-га Беларускага фронту 3 ліпеня 1944 г. вызвалілі сталіцу Беларусі. Першым у Мінск уварваўся танк малодшага лейтэнанта Д.Г. Фролікава 2-га гвардзейскага танкавага корпуса. У 2 гадзіны 30 мінут 3 ліпеня 1944 г. ён перадаў па радыё: "Я -Фролікаў, я - Фролікаў, знаходжуся ў Мінску...". А ўжо праз некалькі хвілін пасля паведамлення Д.Г. Фролікава ў Мінск літаральна ўварваліся асноўныя сілы 4-й гвардзейскай танка-вай брыгады 2-га гвардзейскага танкавага корпуса (камандзір – генерал-маёр А.С. Бурдзейны).

Услед за танкістамі рушылі ў бой за вызваленне Мінска часці 11-й і 31-й агульнавайсковых армій. Гераічна змагаліся на вуліцах Мінска воіны перадавых батальёнаў 220-й і 352-й стралковых дывізій. Першым у будынак чыгуначнага вакзала ўварваўся старшы сяржант А.Г. Ляпусцін. Ён ва ўпор расстраляў варожых салдат, што ўмацаваліся там, гранатай знішчыў варожы кулямёт і ўзняў над будынкам Чырвоны сцяг перамогі. Радавы Сувораў з 1315-га стралковага палка першым уварваўся ў Дом Урада, устанавіў над ім дзяржаўны сцяг і зрабіў надпіс: "Здесь воевал Суворов нз подразделення Мнрошннкова". У другой палове дня 3 ліпеня 1944 г. у Мінску не было ўжо ніводнага варожага салдата.

Адначасова на ўсходзе ад Мінска была акружана 105-тысячная групоўка нямецкіх войскаў, якая 11 ліпеня 1944 г. перастала існаваць. Такім чынам, на першым этапе аперацыі за 12 дзён наступлення савецкія вайсковыя злучэнні прасуну-ліся наперад на 225-280 кіламетраў. Галоўныя сілы групы армій "Цэнтр" былі разбіты. У паласе савецка-германскага фронту з'явіўся пралом шырынёй звыш 400 кіламетраў. Спробы ліквідаваць яго не прынеслі поспеху германскаму камандаванню.

Пасля вызвалення Мінска пачаўся другі этап аперацыі (5 ліпеня – 29 жніўня 1944 г.), падчас якога Чырвоная Армія завяр-шыла знішчэнне акружанага каля Мінска праціўніка. Як развіццё плана "Баграціён", былі ажыццёўлены таксама насту-пальныя аперацыі - Вільнюская, Беластоцкая, Люблін-Брэсцкая і Шаўляйская. Вызваленнем 28 ліпеня г. Брэста было завершана выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі.

У выніку рэалізацыі другога этапа Беларускай аперацыі была поўнасцю разгромлена групоўка армій "Цэнтр", нанесе-на рашаючае паражэнне групоўкам "Поўнач" і "Паўночная Украіна" і рэзервовым войскам, што былі перакінуты ў Беларусь з Германіі, Нарвегіі, Італіі, Галандыі. Да канца жніўня Чырвоная Армія прасунулася на захад на 500-600 кіламетраў у паласе шырынёй 1100 кіламетраў і дасягнула прыгарада Варшавы - Прагі. Вялікае значэнне для забеспячэння паспя-ховых баявых дзеянняў савецкіх войскаў напярэдадні і ў хо-дзе аперацыі мела добра наладжанае ўзаемадзеянне франта-вых фарміраванняў з беларускімі партызанамі. Дастаткова сказаць, што толькі за час трэцяга этапа аперацыі "рэйкавая вайна", распачатай партызанамі за тры дні да аперацыі "Баграціён", было падарвана 61 тыс. рэек, 8 чыгуначных мастоў. Поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя магіст-ралі рэспублікі.

У ходзе Беларускай аперацыі былі разгромлены 17 дывізій і 3 брыгады праціўніка, а 50 дывізій - страцілі звыш паловы свайго складу. Агульныя страты нямецкіх войскаў і іх саюзні-каў склалі каля 500 тыс. салдат і афіцэраў. Урон з савецкага боку быў таксама істотным: Чырвоная Армія страціла 765 815 салдат і афіцэраў (з якіх 178 507 чалавек забітымі).

У выніку аперацыі "Баграціён" Чырвоная Армія вызваліла Беларусь, частку Літоўскай і Латвійскай ССР, уступіла на тэрыторыю Польшчы і падступіла да межаў Усходняй Прусіі. Германскае камандаванне было вымушана перакінуць з Заходняга фронту ў Еўропе на беларускі тэатр ваенных дзеянняў 46 дывізій і 4 брыгады, што значна паспрыяла паспяховаму правядзенню аперацый англа-амерыканскіх войскаў у Францыі.

На працягу ўсёй Беларускай наступальнай аперацыі сал-даты і афіцэры Чырвонай Арміі паказвалі ўзоры масавага гераізму. Кожны дзень у баях за Беларусь савецкія воіны здзяйснялі сотні гераічных учынкаў. 17 гадзін вёў няроўны бой у г. Барысаве экіпаж легендарнага танка Т-34 у складзе П.М. Рака (камандзір), А А. Пятраева, А.І. Данілава, які 30 чэрве-ня 1944 г. імкліва праскочыў мост на рацэ Бярэзіне. У выніку былі падбіты 2 варожыя танкі, знішчана камендатура, штаб і вызвалены з няволі 200 савецкіх ваеннапалонных. Экіпаж танка загінуў у няроўным баі. Танкістам пасмяротна было прысвоена званне Герояў Савецкага Саюза.

У баі за вёску Сычкава Бабруйскага раёна здзейсніў подзвіг сяржант М.Р. Селязнёў. 30 чэрвеня 1944 г. рота, у складзе якой ваяваў Селязнёў, вяла бой за авалоданне вёскай. Калі воіны ўжо ўварваліся ў агнявой дуэлі з варожым дзотам воіны расходавалі ўсе патроны і гранаты, але зусім блізка падпаўзлі да яго. А вораг працягваў весці шчыльны агонь па баявых парадках роты, сеючы смерць сярод усё новых дзесяткаў таварышаў па зброі. У гэты крытычны момант бою сяржант Селязнёў кінуўся да дзота і закрыў амбразуру сваім целам. Нямецкі кулямёт замаўчаў. Рота выканала баявую зада-чу, страціўшы некалькі дзесяткаў байцоў, сярод іх і сына ўдмурцкага народа Міхаіла Рыгоравіча Селязнёва. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР яму пасмяротна прысво-ена званне Героя Савецкага Саюза.

Яшчэ адзін подзвіг цаной свайго жыцця пры выкананні воінскага абавязку здзейсніў лётчык 75-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка лейтэнант М.І. Кірэеў. Буйная групоўка нямецкіх войскаў, спрабуючы вырвацца з акружэння 5 ліпеня 1944 г., пачала пераправу праз р. Волму. Лётчыкі палка атрымалі загад разбамбіць пераправу. Лейтэнант Кірэеў першым узняўся ў паветра. Варожы снарад трапіў у матор самалёта. Кірэеў накіраваў ахоплены полымем самалёт на калону варожай тэхнікі. Такі ж подзвіг пад Мінскам здзейсніў і камандзір звяна 74-га гвардзейскага авіяпалка лейтэнант І.В. Бярэзін. Наогул, у баях за Беларусь вызначылася больш за 402 тыс. воінаў Савецкай Арміі, якія былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а болып як 1500 салдатам, афіцэрам і генералам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Акрамя таго ў час Беларускай бітвы вызначыліся 600 вайсковых часцей і злучэнняў, якія атрымалі ганаровыя імёны па назвах гарадоў і геаграфічных аб'ектаў нашай рэспублікі -"Віцебскіх", "Барысаўскіх", "Магілёўскіх" і інш.

Такім чынам, у выніку аперацыі "Баграціён" стратэгічнае становішча на Усходнім фронце карэнным чынам змянілася на карысць Чырвонай Арміі. Савецкія войскі ўступілі на тэрыторыю Польшчы, непасрэдна наблізіліся да дзяржаўнай мяжы з Германіяй. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць фашысцкай Германіі ўступіла ў сваю канчатковую стадыю.

Пасля завяршэння аперацыі "Баграціён" было праведзена 20 буйных наступальных аперацый, якія вызначылі канчатковую перамогу краін антыгітлераўскай кааліцыі над нямецка-фашысцкім блокам і мілітарысцкай Японіяй.

У ходзе летне-асенняга наступлення 1944 г. толькі ў трох ваенных аперацыях - Беларускай, Львоўска-Сандамірскай і Яска-Кішынёўскай - на фронце працягласцю 2200 кіламетраў - ад Заходняй Дзвіны да Чорнага мора - было разгромле-на звыш 170 дывізій праціўніка. Амаль поўнасцю была вызвалена тэрыторыя СССР. Выведзены з вайны саюзнікі Гер-маніі - Румынія, Балгарыя, Фінляндыя і Венгрыя.

У час зімне-вясенняй наступальнай кампаніі 1945 г. Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні Еўропы вызначыліся тысячы воінаў-беларусаў.

12 студзеня 1945 г. войскі шасці франтоў, у тым ліку трох Беларускіх, пачалі Усходне-Прускую, Вісла-Одэрс-кую і Заходне-Карпацкую наступальныя аперацыі. Савец-кае камандаванне змагло забяспечыць значную перавагу над праціўнікам у жывой сіле, а таксама ў тэхніцы.

Наступленне пачалося раней запланаванага тэрміну па просьбе саюзнікаў, якія трапілі ў цяжкае становішча ў раёне Ардэн, але праходзіла паспяхова. У выніку гэтых аперацый было знішчана і разгромлена больш за 100 дывізій, вызвале-на амаль уся Польшча і частка Чэхаславакіі. Савецкія войскі прасунуліся на захад болын чым на 500 кіламетраў, выйшлі на р. Одру за 60 кіламетраў ад Берліна.

Пры вызваленні польскай сталіцы - Варшавы - вылучылі-ся салдаты і афіцэры 47-й арміі, якой камандаваў ураджэнец Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, генерал-лейтэнант Ф.І. Перхаровіч. Пад яго кіраўніцтвам войскі прарвалі добра ўмацаваную абарону праціўніка і хутка фарсіравалі раку Віслу, чым у значнай ступені паспрыялі поспеху ўсёй Вісла-Одэрскай аперацыі. За ўмелае кіраўніцтва войскамі і асабі-стую мужнасць генерал-лейтэнант Ф.І. Перхаровіч быў удас-тоены звання Героя Савецкага Саюза.

Гераічна змагаліся на польскай зямлі тысячы салдат і ма-лодшых камандзіраў, выхадцаў з Беларусі. Радавы П.В. Кас-цючык, баец 218-га стралковага палка, ураджэнец Пухавіцка-га раёна Мінскай вобласці 15 студзеня 1945 г. у крытычны момант бою закрыў сабой амбразуру варожага дзота каля вёскі Мішаўры Радамскага ваяводства. П.В. Касцючык цаной свайго жыцця забяспечыў паспяховае наступленне савецкіх войскаў. Яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. А ўсяго 61 воін-беларус за свае гераічныя ўчынкі, здзейсненыя пры вызваленні Полыпчы быў удастоены вышэйшай узнагаро-ды краіны. Ім было прысвоена званне Герояў Савецкага Саю-за. Сярод іх 8 генералаў, 40 афіцэраў і 13 салдат і сяржантаў.

У выніку цяжкіх баёў у лютым-сакавіку 1945 г. на тэрыторыях Усходняй Памераніі, Сілезіі, Аўстрыі, Польшчы, Венгрыі і Чэхаславакіі савецкімі войскамі былі вырашаны буйныя стратэгічныя задачы і створаны ўмовы для штурму Берліна.

Савецкае камандаванне з гэтай мэтай падрыхтавала ма-гутную армейскую групоўку ў складзе 1-га Беларускага, 2-га Беларускага, 1-га Украінскага франтоў, Дняпроўскай ваеннай флатыліі, а таксама 1-й і 2-й армій Войска Польска-га. Гэта групоўка мела ў сваім складзе каля 2,5 млн. чалавек, больш за 41 000 гармат і мінамётаў, больш за 6250 танкаў і 7500 самалётаў. Суадносіны ў сілах у параўнанні з немцамі складалі: у людзях - 2,5:1, у артылерыі -4:1, у танках і САУ -4,1: 1, у авіяцыі - 2,3:1.

Штурм Берліна пачаўся 16 красавіка 1945 г. Дзесяць дзён спатрэбілася савецкім войскам, каб пераадолець абарону немцаў на подступах да горада. Больш за тыдзень доўжыліся баі ў самім Берліне. 8 мая 1945 г. у прыгарадзе Берліна, Карлсхорсце, у прысутнасці прадстаўнікоў камандавання саюзных армій, немцамі быў падпісаны акт аб безагаворач-най капітуляцыі.

Тысячы нашых землякоў удзельнічалі ў баях на тэрыторыі Германіі. 70-ці з іх было прысвоена званне Героя Савец-кага Саюза. У іх ліку вызначылася 7 генералаў і адміралаў, 50 афіцэраў і 12 салдат і малодшых камандзіраў. 26 лётчыкаў-беларусаў за праяўленую мужнасць у небе Германіі атрымалі званне Героя Савецкага Саюза. У час баёў над Усходняй Прусіяй атрымаў другую Залатую Зорку героя П.Я. Галавачоў. На вышыні 9000 метраў ён прата-раніў варожы самалёт і здолеў вярнуцца на свой аэрадром на пашкоджаным самалёце. За гады вайны П.Я. Галавачоў зрабіў 457 баявых вылетаў, удзельнічаў у 127 паветраных баях, асабіста знішчыў 31 нямецкі самалёт.

Заключнай аперацыяй Узброеных Сіл СССР у Другой сус-ветнай вайне былі ваенныя дзеянні на Далёкім Усходзе. У жніўні 1945 г. за 23 дні савецкія воіны прымусілі капітуліра-ваць мільённую японскую Квантунскую армейскую групоўку. Тысячы беларусаў вызначыліся і ў гэтай бітве, у тым ліку войскі, якімі камандаваў ураджэнец Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці генерал Г.С. Здановіч. Падначаленая яму 203-я стралковая дывізія з упартымі баямі прайшла 1350-кіламет-ровы марш па цяжкапраходнай мясцовасці Маньчжурскага плато Вялікага Хінгана, фарсіравала р. Ляохэ, авалодала горадам Фусінь. За здзейснены подзвіг Г.С. Здановічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

2 верасня 1945 г., у Такійскай бухце, на борце амерыканскага лінкора "Місуры", быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі Японіі. Другая сусветная вайна закончылася.

На ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам. Звыш 1,3 млн. жыхароў Беларусі былі мабілізаваны і добраахвотна ўступілі ў рады Чырвонай Арміі, у тым ліку больш чым 194 тыс. чалавек з расфарміраваных партызанскіх злучэнняў рэспублікі ў 1944 г. Толькі ў 1944-1945 гг. у Чырвоную Армію было мабілізавана звыш 755 тыс. жыхароў Беларусі. Сотні тысяч беларусаў загінулі на франтах вайны, у партызанскіх атрадах і падполлі.

Сярод ураджэнцаў Беларусі вызначылася многа таленавітых палкаводцаў: начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР, генерал арміі, кавалер ордэна "Перамога" А.І. Антонаў; маршалы Савецкага Саюза В.Д. Сакалоўскі і І.І. Якубоўскі, маршал авіяцыі С.А. Красоўскі, генералы арміі І.І. Гусакоўскі, В.П. Маргелаў, І.Я. Шаўроў, генерал-палкоўнікі А.Р. Бацюня, У.Р. Вашкевіч, І.П. Камера, Ф.І. Кузняцоў, М.В. Паўлоўскі, А.В. Петрушэўскі, віцэ-адмірал В.П. Дрозд, контр-адміралы В.Е. Ананіч, А.І. Гурын – усяго 217 генералаў і адміралаў.  Толькі ў складзе Ваенна-паветраных СілСССР у гады Вялікай Айчыннай вайны налічвалася 5305 і ў бранятанкавых войсках звыш 2500 афіцэраў беларусаў па паходжанню.

Звыш 300 тыс. воінаў-беларусаў былі адзначаны ўрадавамі ўзнагародамі СССР. 443 беларусы сталі Героямі Савецкага Саюза. Двойчы вышэйшую ўзнагароду краіны атрымалі ўраджэнцы Буда-Кашалёўскага раёна, генерал-маёр авіяцыі П.Я. Галавачоў; Крычаўскага раёна, камандзір танкавай брыгады (з 1968 г. – генерал арміі) І.І. Гусакоўскі; Глускага раёна, камандзір танкавай брыгады, палкоўнік С.Ф. Шутаў; Горац-кага раёна, камандзір танкавай брыгады (з 1967 г. - маршал Савецкага Саюза) І.І. Якубоўскі. 65 салдат і сяржантаў з Беларусі сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеняў.

Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчо-вымі прадуктамі і г. д. Дзесяткі тысяч нашых суайчыннікаў за свой працоўны подзвіг у час Вялікай Айчыннай вайны былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра машыністаў-чыгуначнікаў сталі Героямі Сацыялістычпай Працы: А.В. Глебаў, М.А. Макараў. І.П. Першукевіч, А.М. Чухнюк, А.А. Янкоўскі.

27 красавіка 1945 г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі, што з'явілася прызнаннем міжнароднай супольнасцю вялікага ўкладу народа Беларусі ў разгром фашызму ў гады Другой сусветнай вайны.

PAGE  1




1. Погодите не спешитеЯ вас мигом проглочуПроглочу проглочу не помилую
2. Понятие трудовых ресурсов и расчеты их численности
3. Павел Ростовцев
4. Франківськ 2013 Методичні вказівки для проходження магістерської переддипломної виробничої практики ст
5. Убытки кормильца
6. докладов Модуль 1 Задание 1.
7. I.e. people the esier to kill them
8. МУЗИКА В ДІАЛОЗІ З СУЧАСНІСТЮ- ПЕДАГОГІЧНІ МИСТЕЦЬКІ І КОМУНІКАЦІЙНІ АСПЕКТИ МУЗИЧНОЇ КУЛЬТУРИ УКРАЇНИ Х
9. ПРЕИМУЩЕСТВЕННЫЙ ХАРАКТЕР ВОСПАЛЕНИЯ В ПЕРВИЧНОМ ОЧАГЕ ПРИ ДИФТЕРИИ Гнойное Серозное
10. Маркетинговые исследования
11. Данная работа освещает политэкономические особенности труда при социализме сущность его основных произв
12. Контрольная работа СТРУКТУРА И МЕТОДЫ СИНТЕЗА ПОЛИМЕРОВ Содержание 1
13. Пифагор основал братство религилзного философского и научного характера с политическим уклоном
14. ПОЛНЫЙ СИГНАЛ ЧЕРНОБЕЛОГО ТЕЛЕВИДЕНИЯ Построить растр при заданных числе строк в кадре и кратност.html
15. век Разума относящаяся к XVII XVIII вв
16. Введение в историю экономической мысли.
17.  Red nd memorize the following words wordcombintions nd wordgroups- to strt business - to lunch business розпочати справу бізнес to operte - to mnge business
18.  Поняття індивідуального стилю письменника його складники
19.  Опираясь руками о гимнастическую стенку прямые руки на уровне плеч прыжки на месте сгибая ноги
20. Лабораторная работа ’5 Администрирование Unix Цель работы- изучить команды работы с учетными записями пр.html