У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

жоўтага святла ўзнікаюць новыя новыя новыя феі іх робіцца настолькі шмат што ў пакоі яны ўжо не змяшчаюцца

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2016-06-20

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 12.5.2025

Прага праўды

Я пішу табе, нібы сяброўка – сяброўцы, і хай цябе гэта не здзіўляе: сама ж аднойчы чытала мой асабісты дзённічак, створаны для самапазнання, але воляй лёсу ператвораны ў найшчырэйшую справаздачу... Пішу, не спадзяваючыся нават на кроплю разумення, але жадаючы паставіць апошнюю кропку над “і” і гачак над “ў”. Ну дык вось.

Свае дзіцячыя мары я бадай што не памятаю. Хаця не, штосьці ўсё ж магу прыгадаць: феі, лёгкія і прыгожыя, што выпраменьваюць пачуццё любові, з гэтага бела-жоўтага святла ўзнікаюць новыя, новыя, новыя феі, іх робіцца настолькі шмат, што ў пакоі яны ўжо не змяшчаюцца – сцены пакою выбухаюць, нібыта гумовы шарык, у новым пакоі таксама хутка скончваецца прастора, ён таксама знікае, але прасторы не хапае ізноў, ізноў, ізноў – пакуль разам з феямі не пачынаюць рухацца межы Сусвету. Тут я звычайна прачыналася ад жаху.

Трэба зазначыць, што разуменне парадку лічбаў да мяне прыйшло ў дзевяць год, разам з адным артыкулам у «Науке и жизни». Там распавядалася, што праз дзесяць у сотай ступені гадоў у Сусвеце застануцца толькі электроны, кожны з якіх будзе адзіным асклепкам матэрыі ў прасторы, аб’ём якой будзе роўны дзесяці ў сто дваццаць сёмай ступені аб’ёмаў сучаснага Сусвету. Над гэтым артыкулам я плакала хіба не гадзіну. Нешта падобнае са мною было значна пазней, у адзінаццатым класе, калі я пачула песню пра людзей далёкай-далёкай будучыні. Яны здолелі падпарадкаваць сабе зоркі, падзяліць іх, каб не марнаваць ядзерную энергію бессэнсоўна, але ў рэшце рэшт прыйшоў час, калі апошняя зорка амаль спыніла сваё існаванне, і з трыльёнаў мільярдаў гадоў, што ўжо пражылі гэтыя людзі, у іх застаўся нейкі летуценны мільён, а потым – непазбежны канец, бо Сусвет з’яўляецца тэрмадынамічнай сістэмай, і ягоная энтрапія павялічваецца, пакуль рух элементарных часціц не спыніцца назаўжды... Але тады я ачомалася хутка – хвілін за пятнаццаць.

Прабач, сябровачка, за адыход ад тэмы – я рэдка спыняюся своечасова, і з гэтай прычыны пакутую. Але сутнасць маіх дзіцячых бясхмарных мар ты, спадзяюся, ухапіла. Пойду далей.

Школьнае навучанне разам з даволі спецыфічным выхаваннем не пакідала ніякага выбару, апроч таго, каб вучыцца настолькі аддана, наколькі гэта магчыма наогул. Дзіцячая цікавасць была ў гэтай справе вельмі-вельмі карыснай. Ты нават сабе і ўявіць не можаш ступені маёй тагачаснай адасобленасці ад аднагодкаў – што дзяўчат, што хлапцоў! Нават баўленне часу ў Сеціве (а туды я ўпершыню трапіла ў дзесяцігадовым узросце) амаль не змяняла сітуацыі – ў гэтым я падпарадкоўвалася матчынаму выбару, бо шукаць што б тое ні было я не наважвалася – настолькі ёй давярала. Добра, што дзядуля навучыў мяне граць у шахматы – адпаведны гурток ажно да пачатку вучобы ў Ліцэі заставаўся маім адзіным адхланнем. Калі б і гэтага не было – я дакладна б скокнула з балкону, як неаднаразова парывалася, але ніколі не наважвалася.

Ліцэй падараваў самае каштоўнае, што толькі можа мець чалавек – свабоду, якая філігранна балансавала на мяжы анархіі і пазбаўлення волі. І другую па значэнні каштоўнасць – сяброў ды сябровак – я набыла менавіта там. Ты – найлепшая з іх, наймудрэйшая і найшчырэйшая. Менавіта ў тваёй адмове наталіць жаданні майго цела і хаваецца нейкае несвядомае, інтуітыўнае разуменне маёй іншасці, якому доўга трэба было расці, каб стацца свядомым, звыклым і натуральным. Хаця б для мяне самой.

Адна дзяўчына, гісторык, што скончыла Ліцэй у тым жа годзе, у якім я пачала там навучацца, стварыла дэбатны клуб, дзе я атрымала ўпэўненасць у размове. А адна з настаўніц стварыла тэатральны гурток, дзе я перамагла ўласную баязлівасць, а потым – літаратурную суполку, што ва ўніверсітэце сталася такім жа адзіна магчымым адхланнем, як шахматны гурток – у школе.

Дарэчы, спецыяльнасць я абрала пад уплывам рытарычных перамог і з-за захопленасці сістэмнасцю абранай навукі. Калі б я спазнала сабе раней – выбар апынуўся б зусім іншым. Але атрымалася так, як атрымалася.

Нібыта выпадкова (лёс палічыўшы за выпадковасць!) я ўпершыню назвала сябе так, як мне падабаецца, – Аліса. Потым узнікла яшчэ адна “лялька” – Аліна. Прозвішчаў у гэтых асоб не было, ды я й не лічыла іх асобамі – так, марыянеткі. Але ж да чаго прыемна было кіраваць гэтымі марыянеткамі!..

Тым жа (пазамінулым) летам я пазнаёмілася з дзіўнай дзяўчынай, што малявала змрочныя коміксы ў японскім стылі ды змрочна апісвала будзённы побыт у брудным і змрочным горадзе. Малюнкі і тэксты падцвярджаліся фотаздымкамі – такімі ж змрочнымі, як яе творчасць. Нібыта размаўляеш з чалавекам, які жыве ў пекле.

Час рухаўся. Марыянеткі дужэлі, стасункі з жыхаркай пекла развіваліся, але на рэальны свет гэта ніяк не ўплывала: у ім я бадай што ідэальна адпавядала ўсім магчымым патрабаванням.

Аднойчы тая самая дзяўчына (няхай тут яе клічуць Ліліяй Ільіной, а мяне – Алісай Чапскай) выказала сваё самае патаемнае жаданне:

– З’ехаць з гэтага выклятага Богам гораду куды-небудзь далёка-далёка, дзе я буду займацца маляваннем, а хтосьці іншы, хто мяне зразумее і прыме, будзе забяспечваць мяне ежай, паперай, асадкамі, алоўкамі. І яшчэ каб быў камп’ютар і сканер, з дапамогай якіх я буду алічбоўваць уласную творчасць. Тады я нарэшце зраблюся шчаслівай...

– А ты дзе жывеш? – спытала я.

– У Піцеры.

– Я ў Мінску, але ў мяне ёсць лецішча адносна недалёка ад сталіцы.

– У мяне таксама ёсць лецішча. Але там мяне ніхто не разумее...

– Я зразумею.

– Ды што ты кажаш! Людзі ніколі не здолеюць зразумець адно аднаго цалкам...

І пасля паўзы:

– Я проста не веру ў тое, што такія добрыя людзі існуюць. Ты сапраўды можаш забяспечыць мяне ўсім гэтым?

– Сапраўды.

– А дзеля чаго табе гэта трэба? Ты, напэўна, лічыш, што я – прыгожая маленькая дзяўчынка, якую, калі бачыш, хочацца ўзняць на рукі і не апускаць на зямлю, пакуль яна сама не папросіць. Ці не так? Ці не так?

– А што, гэта не так? – аўтаматычна спытала я ў адказ.

– Не так, і менавіта гэта ёсць галоўнай прычынай маіх пакут...

Калі б размова адбывалася з дапамогай голасу, а не тэксту – яна б стоадсоткава заплакала.

– Дык... а як так атрымалася? – зразумеўшы, што яна мае на ўвазе, выгукнула я.

– Не ведаю... – ад гэтых слоў патыхала роспаччу.

Калі б я не была Алісай Чапскай яшчэ тады, на гэтым наша размова з Ліліяй і скончылася б. Але сугучнасць мар Чапскай з марамі Ільіной – сугучнасць, блізкая да рэзанансу – выратавала мяне і пачала знішчаць створаную за васямнаццаць год прыгожую, але абсалютна штучную маску.

Цэлую восень я спрабавала зразумець яе, а яна – не пужацца мяне. Напачатку снежня мы сустрэліся, але я не здолела быць сабой, а звычка маскі мераць усіх сваёю мераю прывяла да начной вандроўкі па Васільеўскім востраве, падчас якой Лілія ледзь не памерла, а я ад страху схавалася глыбока-глыбока ўнутры, пакутуючы ад уласнае нерашучасці. Да таго ж, я прамачыла ногі, і пасля вяртання доўга хварэла.

Зіма была падобная на восень, хіба што сэнсу было яшчэ меней, а бессэнсоўнага баўлення часу – яшчэ болей, чым увосень. Я ўвасобіла некаторыя дзіцячыя мары (чаго каштуе хаця б сустрэча Новага Году на радзіме бабулі, у Жытомірскай вобласці!), але на душы было горка, як ніколі.

Хай Бог дапамагае пецярбургскай дэбатнай асацыяцыі! Менавіта яна арганізавала ў другі дзень вясны турнір, на які я паехала. Афіцыйна – каб атрымаць яшчэ адзін сертыфікат, які дапаможа ў траўні ці верасні арганізаваць дэбатны клуб, а практычна – каб сустрэцца з Ліліяй і давесці ёй, хто я такая на самой справе.

І тады, калі мы стаялі на кухні ды абдымаліся, баючыся, што хтосьці з прысутных у кватэры прачнеццца, жадаючы большага, але ведаючы, што з гэтым варта пачакаць да ліпеня, я адчула, быццам за спінаю вырастаюць крылы. Крылы, у якіх я сабе заўсёды адмаўляла і якія хавала глыбока-глыбока ў душы. Крылы, якімі я абавязкова абхаплю Лілію, і мы паляцім над Заходняй Дзвіной, Нёманам, Прыпяццю, Дняпром, Свіслаччу – і так да апошняга дня жніўня. А калі прыйдзе час развітвацца, мы па-ранейшаму будзем здавацца сябрукамі – Андрэем ды Алесем – але на самой справе будзем самымі ўзаемаадданымі каханкамі, што калі-небудзь жылі на гэтым абшары, які годна завецца Беларуссю.

5 сакавіка 2013, Мінск




1.  ПОНЯТИЕ ЗЕМЕЛЬНОГО ПРАВА Земельное право ~ это совокупность правовых норм регулирующих отношения по пов
2. пять секунд мощный толчок сотрясал тело девятнадцатилетней девочки которая год назад решила стать супругой
3. Заметки об иммунитете или почему болеют любимые дети
4. Графическая оболочка X-Windows System
5. Организация лесного питомника
6. Другим серьезным ограничением их функциональных возможностей является невозможность поддержки петлеобраз
7. реферат дисертацiї на здобуття наукового ступеня кандидата бiологiчних наук Днiпропетровськ ~ Д
8. Тема Наследование по завещанию Фамилия студента
9. Центурий Нострадамус известен как Е астрологпредсказатель
10. . Определите основные группы отношений которые можно выделить в предмете конституционного права с учетом их