Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Формы і пласты
27 лютага Вольга Лабоўкіна і Ігар Шугалееў (больш вядомыя як “Каракулі”) у прасторы “ЦЭХ” прадставілі вынікі сваёй 10-дзённай лабараторыі. Цэлую гадзіну доўжылася дзея, якую назвалі “хэпэнінгам”.
Найбольш цікавае ў сучасным тэатры танца гэта разнастайнасць форм, дзе гэты жанр рэалізуюцца. Традыцыйны тэатр рэалізуецца часцей за ўсё ў форме спектакля. Усё больш самастойным становіцца жанр чыткі. Але ў тэатры танца мы маем справу не толькі са спектаклем (вялікай формай) і мініацюрай (адпаведна малой). Усё часцей зяўляецца пазначэнне “work-in-progress” (па сутнасці адкрытага фінальнага прагону, які вымагае ад гледачоў фідбэка для таго, каб удасканаліць дзею). Імправізацыі, батлы, перфомансы з мастакамі і джэм-сэйшны з музыкамі.
І вось хэпэнінг. Ігар Шугалееў патлумачыў (http://bomba.by/igor-shugaleev-zadumok-net-eto-laboratoriya/) сваё разуменне гэтага слова: “Мы [з Вольгай] не ведаем, што будзе і якія будуць людзі, і як яны будуць узаемадзейнічаць адзін з адным. Асаблівасць элемента нейкай выпадковасці”.
Пачалася дзея з таго, што выключылася святло, то тут, то там раздаваўся гук, быццам шлёпнулася цела на падлогу, і адразу месца падзення падсвечвалася святлом мабільнікаў. Глядачы кідаліся туды, каб пачуць той самы гук у новым месцы. Праз нейкі час святло ўключылася. Людзі пачалі танчыць адразу тут у натоўпе, а нейкі партнёр у гэтым час каментаваў, што адбываецца за танец. Раптам каментар сціхаў, і такі ж самы танец узнікаў у іншым месцы… Падобны набор эцюдаў, імправізацый, з рознай ступеняй інтэрактыўнасці (для мяне найбольш узрушальным быў момант, калі адзін з выканаўцаў падышоў і паспрабаваў паразмаўляць са мной “мовай жэстаў”) працягваўся цягам гадзіны, і скончыўся масавым танцам.
Адсутнасць замацаванасці ў прасторы, парушэнне канвенцыі “выканаўца-глядач” сапраўды прыводзіць да некантралюемасці выніку, вынік здараецца (happening). Пасля імпрэзы Вольга Лабоўкіна патлумачыла, што мэтай імпрэзы была тэма камунікацыі. Ёй падаецца важна спачатку завязаць саму размову, маўляў, тэмы для абмеркавання зявяцца пазней.
У чымсьці, як нішто, хэпэнінг Вольгі Лабоўкінай і Ігара Шугалеева зрабіў яўнымі менавіта роль глядача ў сучасным тэатры. Бо артыст са сцэны, калі задумацца, знаходзіцца як раз ва ўмовах, калі ад яго патрабуюць сурёзнага выказвання ў сітуацыі, калі сама размова яшчэ не завязалася.
Хто мы, што мы, навошта нам тая размова?
І вось адбыўся цуд тэатральнага крытыка, мне пашчасціла паназіраць гэты працэс камунікацыі на адлегласці выцягнутай рукі. Я вышэй трошкі згадаў адну са сцэнаў імпрэзы, калі акцёры пачалі падыходзіць да гледачоў і спрабаваць стасавацца. І вось дзяўчына падышла да хлопца, і ў іх атрымалася прайсці далей той стадыі, на якой спыніўся я. Спачатку яна таксама проста паказвала яму знакамі: “Пагавары са мной!..” І гэта працягвалася доўгі час, за які ўжо многа раз можна было стаміцца, страціць канцэнтрацыю, адным словам, больш, чым трэба. І раптам штосьці змянілася. Я пабачыў рэакцыю ў адказ, малады чалавек, з кім спрабавала наладзіць кантакт дзяўчына, пачаў не проста ўсміхацца, пачаў рухацца, пачаў удзейнічаць. Я пабачыў, як артыстка сумелася. Яны прайшлі першую стадыю, яны ўсталявалі кантакт. Нешта мусіла адбыцца далей. Павінна было зявіцца “Што”… На жаль, перфоманс доўжыўся так коратка…
Адсутнасць чацвёртай сцяны пазбаўляе пэўнасці, сістэмы каардынат. Але таксама і дае шмат. Дае непасрэднасць успрыяцця. Мы бачым артыста такім, які ён ёсць, з усімі яго слабасцямі і памылкамі. Артыст давяраецца нам, і адказнасць за працяг размовы кладзецца на гледача.
***
Галоўнай падзеяй тэатральнага лютага для мяне зрабіўся форум “Пластформа-2014”, дзе Вячаслаў Іназемцаў і яго паплечнікі паспрабавалі абагульніць тыя практыкі, якія адбываюцца на тэрыторыі эксперыментальнага тэатра.
Спасціжэнне сутнасці сучаснага танцу нагадвае працу свідроўніка нафтавай платформы. Глядач праходзіць слой за слоем, каб здабыць з самай глыбіні тое, чаго не выявіць словамі. Вось-вось з глыбінь мусяць паліцца нафта сэнсаў.
Першапачаткова форум мелі назваць “платформай” і назвалі так, як назвалі, каб падкрэсліць роднасць з пластычным тэатрам. Але аналогія з пластамі ці слаямі мне падаецца больш трапнай. Мы часцей за ўсё ўспрымаем культуру такой іерархічнай структурай, дзе, напрыклад, Вячаслаў Іназемцаў займае месца на чале, а астатнія ўдзельнікі альтэрнатыўнага тэатральнага працэсу, быццам, распалажыліся ніжэй па прыступках. Ёсць вертыкаль улады, а ёсць вертыкаль культуры.
Менавіта “Пластформа” паказвае, што усё хутчэй распалагаецца “пластамі”. І глыбіня кожнага пласта залежыць ад яго метаду. Чым больш фундаментальным пытаннем наконт формаў існавання цялеснасці ты задаешся, тым больш цікавым, прастым, больш зразумелым аказваецца твой спектакль.
Напрыклад спектакль Іназемцава “Рэмонт” уяўляе сабой чыстую імправізацыю над формай і прасторай, эксперымент з размяшчэннем публікі. Але менавіта гэты спектакль атрымаўся найбольш ясным па сваім пасыле, выклікаў найбольшую колькасць цікавых трактовак, пры ясным усведамленні, падаецца, канцэпта “людзей на балоце”.
Іназемцаў са сваім калектывам нібы закладвае пласт, на якім можна выбудоўваць, ладзіць свае “напластаванні”. Тут аказваюцца эстэтычны блізкія сваімі эксперыментамі з формай да “ІнЖэсту” тэатры “Вкубе” і “ТэАрт”. Поруч свае пласты накладваюць Іна Асламава, Аляксандр Цебянькоў (пра іх варта распавесці падрабязней, а не ў гэтым аглядным нарысе).
Тое самае можна сказаць пра магілёўскі спектакль “Мёртвыя ды жывыя фігуркі” Юрыя і Таццяны Дзіваковых-Душэўскіх. У спектаклі была зададзена самае простае правіла ўзаемадзеяння выканаўцаў з фігуркамі, а гледачы ўжо спаборнічалі ў конкурсе на лепшую трактоўку. Але самацэнным тут былі не трактоўкі, а сумеснае перажыванне штучна створанай рэчаіснасці (пра гэта падрабязна мяркуе Таццяна Арцімовіч на Зерне - http://ziernie-performa.net/2014/02/vozmozhnost-perezhit-unikalnoe/).
Пласты мастацкіх сродкаў перамешаныя. Калектывы злучаюцца сяброўскімі сувязямі. І няяснасць гэтай агульнай карціны, кампенсуецца карысцю такой сітуацыі для індывідуальнага досведу. Свідруючы пласты, глядач не так шмат разумее, што адбываецца навокал, як дакопваецца да самога сябе. Ты сам, тое, што на што адгукаецца тваё эмацыйнае, і ёсць твая ўласная нафта, твой уласны пласт, твая ўласная форма.