Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

Подписываем
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Предоплата всего
Подписываем
16. Эпас- гэта аповед пра минулае, гiст. i мiфалаг. Гіст- гэта падзеі Траянскай вайны прыкл. 13 ст. да н.э. на тэр рыі Малой Азіі.Прыкмета эпасу- наяўнасць героя і яго сябра. Вылуч-цца 2 пер-ды разв. народна-эпічнай літ-ры, жанравая форма якой набыла вызнач. эпасу (у найбольш стараж. разуменні гэтага паняцця): эпас пер-ду разлажэння рода-племяннога грамадства (напр., эпас пра Гільгамэша помнік вавілона-асірыйскай літаратуры, паэмы Гамера “Іліяда” і “Адысея”) і гераічны эпас эпохі феадалізму. У творах гераічнага эпасу 2 перыяду вылуч. наст. прыкметы:наяўнасць хрысціанскіх тэм і вобразаў, матываў і сімволікі,прысутнічае і казачная фантастыка. Гэты эпас адлюстр. складаныя працэсы фармір. народнасцей і дзяржаў. У эпасе звыч. аднаўляюцца падзеі мінулага- гіст. або міфалагічнага. Часам аснову гіст. фону складала падзея, што мела або набывала ў тэксце выключ. знач. і вакол якой групаваліся інш.( Траянская вайна ў “Іліядзе”, бітва на Косавым полі). Часцей эпас прысвеч.1 тэме- процістаянню аднаго племені , народа або людзей адной веры.Гал. героем эпасу зяўл. волат, асілак, юнак. Яго асн. рысы: смеласць і мужнасць, надзвычайная багатырская сіла.У творах эпасу падкр. физич. сіла героя і менавіта яна, асаблива на ранніх стадыях разв. прыгажосці героя.І зброя ў герояў асабл. Т.ч., для твораў гераічнага эпасу хар-на гераізацыя эпічнага свету і ідэалізыцая героя-волата ў іх узаемаадносін.
“Песня пра Раланда”Творчая гіст. «Песні пра Раланда» пралягае паміж 2 гіст. рэаліямі часам, калі адбываліся падзеі, апісаныя ў творы, і часам, калі твор быў запісаны. . Цэнтр. падзея твора бітва ў Рансевальскай цясніне 15 жніўня 778 г. паміж франкамі і баскамі. Твор быў запісаны прыблізна 1170 г. Паміж гіст.падзеяй і часам яе пісьмовай фіксацыі адлегласць каля 400 год.
Так, асн. падзея «Слова пра паход Ігаравы» паход рускіх войскаў у 1185 г. на полаўцаў. Сярод гіст. рэалій бітва на Нямізе. Твор датуецца прыбл.1187 г. Зусім нязначная адлегласць у часе паміж гіст. падзеяй і яе адлюстр. у мастацкім творы дазваляе захаваць эмац-ыя адносіны да апісаных падзей, непасрэднасць пачуццяў у іх вобразнай перадачы. Таму «Слова пра паход Ігаравы» зяўл. ўзорам ліра-эпічнага твора, дзе «апавяданне» (эпас) знітавана з «пачуццём» (як «адзіна верным словам» для вызнач. лірыкі). У адрозн. ад уласна гераіч.эпасу тут ёсць і апіс.прыроды, і выразны жаночы вобраз (Яраслаўна), пра што пішуць шматлікія даследчыкі “Слова...” Моцна выяўлены лір-ны пач., роля фал-ых традыцый, наяўнасць вобраза жанчыны ў стр-ры мастац. твора прыкметы паэтычнай творчасці славян, адрозныя ад апавядальнага стылю заходнееўрапейскай эпічнай традыцыі.На 1узроні гіст. рэаліі фіксуецца наяўнасць гіст. прататыпу вобраза вярхоўнага ўладара. Гіст. асоба, Карл Вялікі нар. ў 742 г., стаў каралём у 768 г., імператарам у 800 г., памёр у 814 г. У гэтым жа г. распадаецца і створаная ім імперыя. У тэксце, які ўзбагачаўся на працягу ст., Карл названы каралём (у больш стараж.х частках твора) ці імператарам, што сведчыць пра трывалае замацаванне ў свядомасці наст. пакаленняў вобраза Карла ўжо ў якасці заснавальніка вялікай імперыі. Яшчэ адна гіст. асоба прысутнічае ў творы, які названы імем гэтай асобы, Раланд, гіст. Хруодланд, пляменнік імператара Карла (вядомы па «Жыццяпісе Карла Вялікага» Эйнхарда), калі мець на ўвазе вобраз эпічна маладога героя. У “Слове...” намаляваны вобразы гіст. асоб кн. кіеўскага Святаслава, ноўгарад-северскага Ігара Святаславіча (11511202), яго брата Усевалада, полацкага князя Усяслава Брачыславіча (? 1101). 2 ўзровень (этап алгарытмізацыі) паэтызацыя гіст. рэалій, іх пераасэнсаванне ў выглядзе мастацкіх вобразаў. Карл Вялікі, Раланд, інш.гіст. асобы, становяцца абектам мастацкай творчасці, аб іх дзяяннях складаюцца песні, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. 3 ўзровень гераізацыя гіст. асоб, падзей, фактаў, новая, уласна мастацкая інтэрпрэтацыя прататыпу. Так, партрэт Карла Вялікага мае сімвалічнае знач.(адпаведна з паэтыкай сярэднявечнага стылю): мудрасць Карла як дзярж. дзеяча падкрэслена знешнімі, устойлівымі матывамі (сівыя валасы і барада ў 36-гадовага героя), з дапамогай чаго вобраз караля ўзвышаецца над іншымі вобразамі твора. Пра разважлівасць Карла сведчаць і яго паводзіны: кароль (імператар) раіцца з баронамі. Пра здрадніцтва Ганелона Карл убачыў сон пра небяспеку папярэджвае і сон, які прысніўся рускаму князю. Другі герой Раланд смелы і мужны воін. 4 ўзровень ідэалізацыя вобразаў. Карл, т.ч., адметны і перад людзьмі, і перад Богам; ён добры сеньёр, які клапоціцца аб сваіх падданых, шкадуе пляменніка Раланда, непакоіцца аб тым, што нядобрае можа адбыцца з франкамі падчас вяртання на радзіму. Ён жа і справядлівы мсціўца, які карае войска няверных, вярнуўшыся на дапамогу арергарду, а таксама здрадніка Ганелона, з-за якога загінулі франкі і Раланд. 5 ўзровень кананізацыя вобразаў, што звязана са ств-ем канона вобраза эпіч. героя, эпасу як аповяду пра мінулае і інш. Карл Вялікі выступае як казачны герой, асілак (паводле караля сарацын Марсілія, яму, па чутках, 200 год) гэта шосты ўзровень фалькларызацыі.
17. Паўднёваславянскія песні. Цыкл пра Косава поле. Цэнтральная падзея бітва абяднанага войска славян (сербска-баснійскага на чале з князем Лазарам, 1520 тыс.чалавек) з войскамі турэцкага султана Мурада 1 на Косавым полі (на поўдні Сербіі) 15 чэрвеня 1389 г. Загінулі усе абаронцы славянскіх земляў (акрамя 12-тысячнага войска Вука Бранкавіча, якое пакінула поле, але гістарычны Вук затым доўга змагаўся супраць туркаў, пакуль сам не загінуў). Гэты цыкл ілюструюць песні “Цар Лазар і царыца Міліца”, “Дзяўчына з Косава поля”, “Смерць маці Югавічаў” і інш.
Паэтызацыя барацьбы супраць войска турэцкага султана назіраецца ва ўсіх песнях гэтага цыклу. Так, нават самы малады воін, якому цар загадаў застацца пры царскім двары, пайшоў разам з войскам і не выканаў царскага загаду, застаючыся найперш верным свайму абавязку як абаронцы славянскіх земляў (“Цар Лазар і царыца Міліца”). У песнях гэтага цыклу гераізацыя падзей відавочная: героямі зяўляюцца ўсе (і названыя паймённа і прадстаўленыя ў абагульненым вобразе) змагары за славянскія зямлі, за хрысціянства.
Адна з песень гэтага цыклу “Смерць маці Югавічаў” запісана ў Харватыі. На прыкладзе гэтага твора відавочна, што вектар міфатворчасці пралягае паміж гістарычнай падзеяй, якая адбылася 15.6.1389, і тымі фальклорнымі і міфалагічнымі вобразамі, якія прысутнічаюць у творы. Дзевяць сыноў маці Югавічаў і муж, «Юг-Богдан, десятый» пайшлі абараняць сваю зямлю на Косава поле. Бітва скончылася поўным знішчэннем славянскага войска: на доўгія пяць стагоддзяў на паўднёва-славянскіх землях усталёўваецца ўлада турэцкага султана. У песні арганічна спалучыліся хрысціянскія вераванні (зварот да Бога) і фальклорныя вобразы, дахрысціянскія ўяўленні (матыў пераўтварэння жанчыны ў птушку, вобраз ворана, які прынёс руку забітага, наяўнасць гіпербал, паўтораў, а таксама зварот да Бога як прыкмета хрысціянскіх вераванняў, або хрысціянскай міфалогіі). Так, маці «просит дать орлиные зеницы // И широкие лебяжьи крылья, // Чтоб взлететь над Косовым ей полем», развітацца з забітымі сынамі і мужам. Разнастайныя ў творы фальклорныя сродкі пастаянныя эпітэты, казачныя вобразы, фантастычныя сітуацыі, арыгінальныя метафары і інш.
Цыкл пра Марка Карадевіча
Марка Каралевіч - галоўны герой сербскіх балад так званага « юнацкага » цыклу. Юнакі - маладыя людзі , сербскія героі . Юнакі Андрэй і Марк - сыны караля заходняй Македоніі Вукашын . Вукашын загінуў у бітве з туркамі . Гістарычны Марк Каралевіч быў уладаром невялікай часткі зямель у мястэчку Насеў ў Македоніі . Ён загінуў ў 1395 годзе ў бітве пры Ровінь ў Валахіі , у якой ён прымаў удзел на баку турак . Гістарычны Марк Каралевіч супрацоўнічаў з туркамі , таму яго зямлі і людзей яны не чапалі. У супрацьлегласць гістарычнаму Марку з легенд - абаронца роднай зямлі ад турак , якія былі адчайнымі ворагамі паўднёвых славян. Песні пра Марка Каралевіч , складзеныя ў яго землях , вельмі хутка сталі спяваць у самых аддаленых кутках і Македоніі , і Сербіі , і Далмацыі - усюды , дзе туркі знішчалі бедны люд. Фон песень - старадаўнія легенды пра Марка і яго кані Шарце , які ўмее гаварыць. Песні , якіх больш за дзвесце , распавядаюць пра ўчынкі Марка: « Каралевіч Марк арэ » , «Марк вызваляе тры звяна палонных » , « Шлюб Каралевіча Марка » , « Каралевіч Марк і Алилага » , « Каралевіч Марк і Мус - Разбойнік » . У баладах маюцца казачныя элементы . Легендарнаму герою - юнаку трыста гадоў , але ён усё яшчэ малады рыцар . І будзе жыць , пакуль яго не весткі аб смерці . Марк магутны і бясстрашны. Ён здольны перамагчы і волата з трыма сэрцамі , і цэлае варожае войска. Калі трэба - ён хітры і падступны . Сіла яго вострага слова непераадольная. Нават султан не можа здужаць непакорлівага Марка .У легендарнага героя і смерць павінна быць легендарнай . Пра гэта гаворка ідзе ў баладзе «Смерць Марка Каралевіча » . Як і ў «Песні пра вещем Алега » , да героя з'яўляецца Віла , якая распавядае Каралевіча аб блізкай смерці і як менавіта ён памрэ. Ведаючы , што смерць не адступіцца , Марк выконвае ўсе абрады , звязаныя са смерцю ваяра: ён адсякае галаву свайго каня Шарцу і ламае свой меч . Так рабілі даўнія продкі славян , так як думалі , што ўсё гэта спатрэбіцца воінам у іх паходах у іншым свеце . Марк Каралевіч - увасабленне уяўленняў сербаў пра народнага героя- абаронцу. У баладах пра яго жыве мара простых людзей аб тым , што зноў прыйдзе Марк Каралевіч , падыме з дна мора зброю і выганіць туркаў з роднай зямлі .
18.Рыцарская лит-ра нарадж. и распаўсюдж. у 11-14 стст. Рыцарами наз. тольки дробных феадалаў- воінаў, якія служылі сваім сеньёрам.Рыцар павінен быў мець баявога каня, зброю(шчыт,меч,латы),удзельнічаць у турнірах.Апісанне рыцарскага ўзбраення,а таксама турніраў складае значную частку твора ў розн. жанрах рыцарскай лит-ры.Для рыцара ліч. абавязкова быць смелым і верным свайму абавязку,праяўляць высакароднасць у адносінах да жанчыны.Росквіт рыцарства адносіцца да 12-14 стст.,калі яно склала аснову дваранскага саслоўя.У гэты час рыцырства набыло не толькі вызначальнае сацыяльна-палітычнае становішча,але і праявіла патрабавальнасць да пашэрэння свайго культурнага кругагляду.Гэтаму спрыялі крыжовыя паходы,знаёмствы з невядомымі землямі і экзатычнымі культурамі.Культ рыцырскай дабрачыннасці стаў абазначацца паняццем “куртуазія”(пачцівы,ветлівы),што склала новы кодэкс рыцарскай дабрачыннасці,высакароднасці.У яго ўвайшлі і гераічны(ваеннае майстэрства і маст-ва бою-з ліку “сямі рыцарскіх дабрачыннасцей”), і эстэтычны(свецкае і прыдворнае выхаванне) ідэалы.Аснову апошняга склалі пачуцці далікатнасці і пачцівасці,вытанчанасці і элегантнасці,высакароднасці і прыгажосци,маст-ва спеваў,якім павінен быў валодаць рыцар, а таксама ігры на розн. інструментах,уменне складаць вершы і дагаджаць даме.Рыцарская, або куртуазная,літ-ра была прадстаўлена розн.жанрамі паэзіі і прозы.
Рыцарскі раман.Рыцарскі раман найперш можна азначыць як жанр свецкай літ-ры Сярэднявечча.Тэрмін “раман” узнік у 12ст.для абазнач. тэксту на жывой раманскай мове ў адрознен.ад твора на лац. мове.Спачатку гэты тэкст меў верш.форму.Затым назва “раман” пашыралася і на празаічны тэкст і стала абазначаць вялікі па памеру тэкст у прозе.Вытокі рыцарскага рамана-у кул-ры франц.зямель і той частцы тэр-рыі Англіі,якая належ. у 12-14ст. каралеўскай Анжуйскай дынастыі.Да таго ж складванне жанру рыцарскага рамана на тэр-рыі Анжуйскай імперыі адбывалася ва ўмовах спалуч. розн.уплываў-раманскіх,германскіх і кельцкіх.Менавіта ў Брэтаніі і Уэльсе ўзнік сюжэт пра барацьбу кельтаў супраць англаў і саксаў.На чале аднаго з брытанскіх плямён быў Арторыус,які імкнуўся абяднаць кельтаў у барацьбе з іншаземцамі.Пазней правадыр набыў прыкметы казачнага героя і ператварыўся ў вядомага караля Артура.З кельцкіх легенд і паданняў з цягам часу ўтварылася група сюж. пра караля Артура і рыцараў Круглага Стала.Пакольки рыцары караля збіраліся за круглым сталом,ніхто не мог лічыць сябе другарадным або абдзеленым увагай караля.Гэтыя рыцары на чале з Артурам сталі ўвасабленнем вышэйшых маральных ідэалаў рыцарства,і разам з сюжэтам сфарм.паняцце рыцарскага братэрства і яго ўтопіі.Адным з вядомых рыцарскіх раманаў была”Александрыя”.Гэты твор апавядаў пра жыццё,подзвігі і прыгоды цара Аляксандра Македонскага,які жыў у 4ст. да н.э.У свій час ён стварыў вялікую імперыю стараж. свету і падпарадкаваў сваёй уладзе землі да ракі Інд.У 2-3стст.н.э.у Егіпце быў напісаны тэкст на грэч.мове,які стаў крыніцаю для шматлікіх перапрацовак.З15ст.на Бел-сі распаўсюдзілася 5 вар.гэтага рамана.Так,у бел-ай рэдакцыі17ст. расказвалася пра нарадж.,вых.героя,пра тое,як Аляксандр стаў рыцарам.Многія стар.прысвеч.апісанням паходаў героя з войскам у Егіпце,Сірыю,Палесціну.Адным з найбольш цікавых апавяд. зяўл. расказ пра паход у Індыю,але аўтар не прытрымліваўся дакладнага апісання гіст.падзей.Гал.эл.яго сюжэта былі апавяданні пра цуды,дзіўных жывёл,незвыч.людзей з сабачымі галовамі,птушынымі нагамі і тулавам,нават з вачамі і ротам на грудзях.Герой сустракае ў Індыі волатаў і пігмеяў,гаворачыя дрэвы,гадзюк,што дыхаюць агнём,медныя палацы і ўсюды незлічоныя багацці.Аўтар меў на мэце забавіць чытача,расказаць пра экзатычныя краіны,пра поўны цудаў сусвет.