Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Традыцыйны каляндар як састаўная частка културы Беларусі

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 9.11.2024

red79;;;Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

Кафедра этнаграфіі і фальклора

Традыцыйны каляндар як састаўная частка культуры Беларусі

Кантрольная работа

студэнткі 310 гр. ФЗН

Гулевіч С.А.

Навуковы кіраўнік

дацэнт

Калацэй В.В.

Минск 2010


Змест

Уводзіны

Асноўная частка

Традыцыйны каляндар як з’ява культуры

Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара

Культ продкаў як структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс


Уводзіны

«Слова «каляндар» паходзіць ад старажытнарымскага «календы»calendae»), што азначала: першыя чыслы кожнага месяца (дні маладзіка). Найменне адпавядае і слову «каляндарыум» – кніга, куды запісваліся даўгі, працэнты па якіх патрэбна было плаціць, і маладзіковыя дні» [ 5, с. 6]

Месяцавыя меры часу – найстаражытнейшыя. Развіццё земляробства, жывёлагадоўлі прывяло першабытнага чалавека да карыстання і большымі храналагічнымі мерамі: сезонамі, гадамі. Так з’явіліся у старажытным свеце сонечны і сонечна-месяцавыя календары. Чалавецтва на працягу свайго існавання ўдасканальвала меры часу, каб каляндар лепш адпавядаў астранамічнаму году. Так з’явіліся спачатку Юліянскі, а потым Грыгарыянскі календары.

Сучасны грамадзянскі каляндар не зусім адпавялае патрабаванням канкрэтнага чалавека або ўсяго соцыуму. Ён не мае логікі ў сваёй пабудове. У ім зафіксафаны падзеі розных гістарычных эпох, сацыяльных плыняў, розных культурных традыцый. Але ў той жа час захавалася даволі моцная сувязь са святамі народнага, традыцыйнага календара. Мы лічым, што трэба па магчымасці максімальна выкарыстаць яго духоўны патэнцыял у фарміраванні сучаснага гадавогв кола агульнадзяржаўнага і агульнанароднага святкаванняў. Каб спалучэне розных гісторыка-культурных плыняў у нашай свядомасці было як мага большт зразумелым, нам неабходна прааналізаваць структуру беларускага народнага календара, зразумець логіку яго пабудовы і асноўныя сістэмаўтваральныя прынцыпы.


Традыцыйны каляндар як з’ява культуры

Паспрабуем вызначыць, што ўяўляе сабой каляндар у гісторыка-культурным вымярэнні, у традыцыйнай культуры Беларусі.

Для культуры Беларусі характэрны наступныя тыпы календароў: традыцыйны або народна-язычніцкі і хрысціянскі і календары. Яны суіснуюць і дагэтуль, ствараючы шматслоевую структуру часу. Язычніцкі каляндар, які пазней трансфармуецца ў земляробчы каляндар, – самы старажытны. Нашыя далёкія продкі відавочна сінхранізавалі сваю жыццядзейнасць з найбольш важнымі прыроднымі падзеямі і цыкламі, а таму ў беларускім народным календары такія святы, як Каляды, Гуканне вясны, Купалле і іншыя святы, займалі важнае і істотнае месца. Гэтыя святы былі своеасаблівымі адмецінамі часу, якія пазначалі і паказвалі на тое, што ў прыродным існаванні чалавека адбываліся важныя змены. Перыядычнасьць гэтых зменаў утварала цэлае кола гадавых святаў, а прамежак часу паміж святамі кожны раз запаўняўся новай працай і заняткамі.

Традыцыйны каляндар звязваў чалавека не толькі з прыродай, але і з вераваньнямі, уяўленнямі, побытавай сістэмай людзей – з культурай. На ім фактычна была збудаваная і першасная сістэма культуры беларускага этнасу. У сваёй сутнасці гэтая культура была сістэмай культаў і рытуалаў, адметнасць якіх ад самага пачатку была зададзена ўнікальнасцю прыроднага асяроддзя і прыродных цыклаў. А паводле свайго прызначэння гэта сістэма была скіравана на сінхранізацыю калектыўных дзеянняў і кансалідацыю этнасу як адметнага супольнага ўтварэння.

З цягам часу традыцыйны язычніцкі каляндар быў выціснуты царкоўнымі хрысціянскімі календарамі. Традыцыйны каляндар падпарадкоўвае сабе культуру, якая замкнёная ў межах цыклічнага часу. У традыцыйных календарах час цячэ па колу. Гэты час не мае ні выразна пазначанага вымярэння будучыні, ні выразна пазначанага вымярэньня мінуўшчыны. Усё паўтараецца з дакладнасцю ўзыходаў і заходаў сонца, з дакладнасцю зменаў пораў года.

Хрысціянскі каляндар размыкае цыклічны час і ператварае яго ў лінейны. На лініі гэтага часу такія важнейшыя падзеі, як нараджэнне Хрыста, яго зямны шлях, укрыжаваньне і Другое Прышэсце. У пачатку, і адначасова ў цэнтры хрысціянскага календара не прыродныя і не прыродна-містычныя з’явы, а асоба Бога-чалавека.

Такім чынам, хрысціянскі каляндар не змог поўнасцю выцясніць каляндар традыцыйны. Наадварот, язычніцкі каляндар стаў той асновай, падмуркам, на якім усталяваўся каляндар хрысціянскі.

Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара

Разгледзем спачатку логіку пабудовы календара адносна асноўных фазаў руху Сонца на небасхіле:

КАЛЯДЫ

(зімовае сонцастаянне)

БАГАЧ ЯРЫЛА

(восеньскае (веснавое

раўнадзенства) раўнадзенства)

КУПАЛЛЕ

(летняе сонцастаянне)

Каляды – двухтыднёвае святкакванне у дзень заканчэння перыяду зімовага сонцастаяння. Купалле – дзень летняга сонцазвароту. Гэта дзьве важныя фазы руху Сонца не небасхіле. Таксама ёсць дзьве пераходныя фазы: веснавое і восеньскае раўнадзенства. Ярыла (супадала з Вялікаднем) – галоўнае свята у гонар бога Сонца. Багач – свята ў гонар заканчэння збору ўраджаю. Аднак структура беларускага календара сведчыць аб тым, што ў ім ёсць яшчэ чатыры святы, якія адзначаліся ў розных прамежках часу паміж чатырма фазамі Сонца. Яны фіксавалі пераход адной пары года ў іншую. Заканчэнне зімы і надыход вясны былі пазначаны Масленіцай  іншых рэгіёнах Беларусі гэта магло быць Стрэчанне, гуканне вясны, Саракі, Звеставанне, або Благавешчанне), напрыканцы вясны і напачатку лета святкавалася Сёмуха (зялёныя святкі, ваджэнне куста, ваджэнне стралы). Жніво  зажынкамі і дажынкамі) фіксавала сітуацыю перахода лета ў восень. Нарэшце, на стыку восені і зімы адзначаліся Восеньскія Дзяды. Неабходна адзначыць яшчэ адну асаблівасць календара: калі святы першага цыкла мелі дакладна вызначаныя даты, то святы пераходныя былі рухомымі, гэтаксама як і мяжа паміж порамі года.

«На мяжы I i II тысячагоддзяў н.э. на ўсходнеславянскіх землях паступова пачынаецца распаўсюджваннехрысціянства – новай веры, якая прынесла з сабой новыя духоўныя і культурныя каштоўнасці» [ 7 ]. Гэта быў складаны духоўны, светапоглядны і сацыякультурны працэс, у выніку якога беларускі народ не адцуураўся сваёй спадчыны і адначасова прыняў новую веру. Мы лічым, што у гэтым выпадку фундаментам застаўся народны каляндар, а новае было пераасэнсавана і адаптавана праз прызму старога. «З цягам часу народны каляндар ў значнай ступені асіміляваў хрысціянскі і прыцягнуў да важнейшых сваіх урачыстасцей галоўныя святы хрысціянскай накіраванасці. Адначасова з Калядамі пачалі адзначаць Раство Хрыстова, з Вялікаднем – Пасху, з Сёмухай – Тройцу, следам за Купаллем пачаў святкавацца Ян, або Іван Купала; збору жыта пачаў адпавядаць Спас. Адначасова са святам заканчэння збору ўраджаю Багачом пачалі адзначаць Раство Багародзіцы. Восеньскія Дзяды, якія адзначаюцца напярэдадні ўшанавання памяці Дзмітрыя Салунскага, пачалі называцца Дзмітраўскімі або Змітраўскімі, Дзядамі» [3, с. 24],:

КАЛЯДЫ

РАСТВО


ВОСЕНЬСКІЯ ДЗЯДЫ

ДЗМІТРАЎСКІЯ МАСЛЕНІЦА

ДЗЯДЫ УЛАССЕ

БАГАЧ

РАСТВО ЯРЫЛА

БАГАРОДЗІЦЫ ВЯЛІКДЗЕНЬ

ЖНІВО СЁМУХА

СПАС ТРОЙЦА

КУПАЛЛЕ

ЯН, ІВАН КУПАЛА

Культ продкаў як структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара

Засяродзім увагу на святочным колазвароце беларусаў. Нельга не адзначыць адну вельмі выразную яго асаблівасць. Большасць святаў у сваёй паслядоўнасці з’арыентавана на дыялог чалавека з прыродай, асноўны сэнс якога – заручыцца падтрымкай сілаў прыроды, каб яны паспрыялі сельскагаспадарчым работам селяніна. Але нельга не заўважыць, што у цыкл земляробчых святаў уключаны два святы, характар і сэнс якіх адрозніваецца ад усіх астатніх. Гэта веснавая Радаўніца і Восеньскія Дзяды – найбольш пашыраныя святы, звязаныя з ушанаваннем продкаў. Калі мы на схеме злучым веснавы і восеньскі дні ўшанавання, то стане бачна, што гэтыя святы як бы акрэсліваюць паўсферу, якая ахоплівала час правядзення асноўных земляробчых работ. Дні ўшанавання продкаў адзначалі мяжу пачатку і заканчэння цыкла земляробчых каляндарных святкаванняў. Калі ж ўлічыць, што раней у беларусаў пачатак Новага года супадаў з днём веснавога раўнадзенства, то атрымліваецца, што першым святам новага жыццёвага цыкла станавілася Радаўніца. Такім чынам, культ продкаў з’яўляецца своеасаблівым структураўтваральным прынцыпам народнага календара беларусаў:

КАЛЯДЫ

РАСТВО

ВОСЕНЬСКІЯ ДЗЯДЫМАСЛЕНІЦА

ДЗМІТР. ДЗЯДЫ УЛАССЕ

БАГАЧ ЯРЫЛА

РАСТВО4.04 ВЯЛІКДЗЕНЬ

БАГАРОДЗІЦЫ

другая прачыстая6.05

радаўніца

ДАЖЫНКІ СЁМУХА

СПАС ТРОЙЦА

ІВАН (ЯН) КУПАЛА

КУПАЛЛЕ


Заключэнне

Такім чынам, паводле традыцыйнага навуковага вызначэння, каляндар – гэта сістэма вымярэння часу шляхам падзялення яго на дні, тыдні, месяцы і годы. Усе гэтыя часавыя адзінкі адпавядаюць такім з’явам, як перыядычнае з’яўленнне Сонца і Месяца ў розных фазах, а таксама залежаць ад перыядаў абарачэння нашай планеты вакол свае восі і Сонца.

Традыцыйны каляндар з’яўляецца неад’емнай састаўной часткай культуры Беларусі. У наш сённяшні грамадзянскі каляндар час ад часу уносяцца прапановы аб увядзенні новых святаў. Пры гэтым, дзяржаўныя функцыянеры не думаюць аб агульнай логіцы і раўнамернай насычанасці або ўраўнаважанасці нашага календара на працягу усяго года. Не улічваецца гісторыя фарміравання традыцыйна існуючай сістэмы святкаванняў з яе ўнутранай логікай паслядоўнай змены аднаго свята іншым. Але да гэтага часу у беларускага народа захавалася моцная сувязь са святамі традыцыйнага календара. Таму што спрадвечна ў беларускай культуры свята мела не рэгіянальны і лакальны накірунак, а несла агульнарадавы, агульнанародны, агульнанацыянальны характар, каб максімальна здымаць усе бар’еры размежаванняў.


Бібліяграфічны спіс

  1.  Земляробчы каляндар / укладанне, класіфікацыя, сістэматызацыя матэрыялаў А.І. Гурскі. – Мінск, 1990.
  2.  Крук, І.І. Следам за сонцам. Беларускі народны каляндар. / І.І. Крук. – Мінск, 1998.
  3.  Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры. 2-е выд.,стэр. / Я. Крук. – Мінск.: Ураджай, 2001.
  4.  Ліцвінка, В.Д. Святы і абрады беларусаў. / В.Д. Ліцвінка. – Мінск, 1997.
  5.  Лозка, А.Ю. Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. – Мінск, 1993.
  6.  Сысоў, У.М. З крыніц спрадвечных / У.М. Сысоў. – Мінск, 1997.
  7.  Анціпенка, А., Ракіцкі, В. Каляндар як зьява культуры й паўсядзённага жыцьця / А. Анціпенка, В. Ракіцкі [Электронны рэсурс]. – 2000. – Рэжым доступу: htpp: // www.rferl.org. – Дата доступу: 23.05.2010



1. модульного ангара позволяющего вовлечь и объединить подростков интересующихся видами экстремального спо
2. то результатов достичь поставленных целей
3. Історія розвитку менеджменту
4. Фундаментальные и прикладные науки сегодня приглашает Вас принять участие в конференции
5. темам- СНС Индексы цен Основные макроэкономические взаимосвязи в рамках того что разбирали на семинарских
6. Ассортимент изделий из слоеного теста
7. Плану Маршала 1947 рік- c
8. на тему -Почему не все кассы работают
9. Расследование таможенных преступлений
10. Задание 1. Спроектировать привод к вертикальному валу цепного конвейера по схеме рис.html
11. равномерном механическом раздражении участков тела производимом руками или специальными приспособлениями
12. Основные аспекты управления персоналом
13. Ростовский государственный строительный университет Утверждено на заседании кафедры физики
14. мужчина независимо от возраста и положения всегда представляется женщине первым; 2 младших по возрасту ил
15. Любой ответственный политик общественный деятель должен отдавать себе отчет в том что одним из главных усл
16. Развитие социальнокультурной сферы юга России Основные положения 1.html
17. х годах прошлого столетия
18. Общие сведения по распределению ключей6 1
19. задание для магистров Данные приведенные в таблице 1 представляют собой усредненные за 10 интервалов вр
20. Сочинский государственный университет в лице ректора Романовой Г1