У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

С Анатацыя на раздзел кнігі З

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2016-03-30

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 18.5.2025

Выканала студэнтка 5 курса 2 групы

Піцко А.С.

Анатацыя на раздзел кнігі З.Шыбекі

“Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет”.

Кніга З. Шыбекі ўяўляе сабой адну з першых у беларускай навуцы спроб канцэптуальнага адказу на фундаментальныя пытанні, якія ставяцца сучаснай гістарычнай урбаністыкай. У беларускага чытача і ў першую чаргу студэнта з’явілася магчымасць комплексна паглядзець на праблему ўрбанізацыі ў Беларусі і свеце. Аўтар прапануе пункт гледжання на цэлае, на агульную карціну мінулага ў адпаведнасці з новым, сучасным, разуменнем і новымі патрэбамі чалавечай супольнасці. Інакш кажучы, ён кіруецца пэўнай сістэмай каштоўнасцяў пры паказе гісторыі людзей, якія жылі ў пэўным рэгіёне ў пэўны час.

Другі раздзел — „Урбанізацыя” — прысвечаны асэнсаванню ўрбанізацыі як галоўнай грамадскай з’явы і выяўленню яе асаблівасцяў на беларускіх землях. Аўтар сцвярджае, што „існуе тры асноўныя прычыны канцэнтрацыі рабочых месцаў у гарадах, а гэта значыць тры прычыны росту гарадоў, ці ўрбанізацыі”. Сярод іх ён адзначае з’яўленне ў якім-небудзь рэгіёне перавагі ў вытворчасці пэўнага тавару або групы тавараў; эфект маштабаў вытворчасці; эфект канцэнтрацыі вытворчасці (146). Далей, аналізуючы асноўныя праявы працэсу росту гарадоў, аўтар падводзіць чытача да разумення спецыфікі эканамічнага развіцця сучаснай Заходняй Еўропы і Беларусі.

У дадзеным раздзеле З. Шыбека выкарыстоўвае заходнія падыходы, у прыватнасці тыпалогію амерыканскага эканаміста Фішэра-Кларка, да асэнсавання працэсу ўрбанізацыі ў Беларусі (151), пераносіць на беларускі матэрыял паняцці агламерацыі, канурбацыі і прыводзіць іх прыклады, падае перыядызацыю дынамікі росту гарадскога насельніцтва Беларусі (162).

Асэнсоўваючы ролю сталіцы ў працэсе ўрбанізацыі, З. Шыбека з жалем канстатуе, што Мінск так і не змог замяніць гістарычную сталіцу — Вільню. Ён лічыць, што сучасная сталіца Беларусі „прасякнута духам былой савецкай эпохі”, а „руйнаванні і перабудовы, якія вяліся на загад небеларусаў, зрабілі і вобраз сталіцы Беларусі небеларускім” (188). Паступова ў рэчышчы крытыкі аўтар уздымае праблему мадэрнізацыі горада і прыводзіць некалькі прыкладаў яе адмоўнага ўплыву. З іншага боку, яна непазбежная. Пакуль насельніцтва не дасягне пэўнага ўзроўню культуры, не будзе мець акрамя нацыянальнай гістарычную самасвядомасць, нічога не зменіцца.

Прааналізаваўшы гістарычныя ўмовы развіцця культуры ў гарадах Беларусі, З. Шыбека прыйшоў да высновы, што „культура беларускіх гарадоў існуе сама па сабе і развіваецца нейкім штучным шляхам, яна не задавальняе і не кансалідуе грамадзянаў Беларусі”. Па сцверджанні аўтара, „першая адметнасць культурнага ўздзеяння беларускіх гарадоў на развіццё краіны, у параўнанні з гарадамі іншых краінаў, палягае ў тым, што яны маюць ніжэйшы культурны патэнцыял” (228). Сярод прычын гэтага ён называе знішчэнне матэрыяльных каштоўнасцяў у выніку шматлікіх войнаў, вываз культурных каштоўнасцяў у гарады Расіі, Украіны, Польшчы, Нямеччыны, ад’езд за мяжу творчай эліты, празмерную ідэалагізаванасць і недафінансаванасць культуры ў савецкі час (229). Другая ж адметнасць „культурнага ўздзеяння гарадоў на беларускае грамадства выяўляецца ў тым, што гэтыя гарады — рускамоўныя” (231).

Напрыканцы варта адзначыць, што, закранаючы шматлікія праблемы гарадской цывілізацыі на розных гістарычных этапах развіцця, аўтар сцірае межы паміж грамадствам і чалавекам, хоць у працы сам жа заяўляе, што асноўны акцэнт робіцца на гуманітарным складніку горада.




1. реферат дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата історичних наук
2. темами Суть фінансового механізму його структура зміст складових
3. Перевода нового мира
4. тема эргатические функции
5. либо реакции клетки
6. Контрольная работа Свідомість як філософська проблема
7. а рецепт приготовления лапши удон
8. I. Отрасль культуры Деятели культуры Достижения культуры
9. 1 Цель работы Научиться работать в среде MS ccess создавать таблицы и редактировать их
10. Ваша должность- А логопед Б дефектолог В по совместительству учитель Г другое 2