Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ Кафедра гісторыі і культуралогіі

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 9.11.2024

МІНІСТЭРСТВА  СЕЛЬСКАЙ  ГАСПАДАРКІ

І ХАРЧАВАННЯ  РЭСПУБЛІКІ   БЕЛАРУСЬ

ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ 

СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ»

Кафедра гісторыі і культуралогіі

Культура Беларусі.

Ад старажытных часоў па 2010 г.

МАТЭРЫЯЛЫ Для САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

Для студэнтаў усіх факультэтаў 

Горкі 2011

Рэкамендавана метадычнай камісіяй савета па гуманітарызацыі адукацыі і выхавання БДСГА  05.04.2011 (пратакол №  7).

Склалі:  Н.А. Глушакова, Г.А. Гусарава, Э.Я. Герасімовіч, А.М. Куніц-кая.

ЗМЕСТ

Уводзіны...…………………………………………………………………………………3

  1.   Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і развіццё культуры на беларускіх землях у IХ–ХIII стст.  …………………4  
  2.   Культура Беларусі  ў  XIV– першай палове XVII стст. і яе месца ў духоўным

жыцці ўсходніх славян  і агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе……19

  1.   Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі  ў кантэксце

эпохі Асветніцтва. Роля і месца культуры Беларусі ў еўрапейскім культурна-цывілі-зацыйным працэсе ў другой палове XVIIXVIII стст.  .………………………………….  37

  1.   Культура Беларусі ў XIX – пачатку XX стст.  ……………………………………   47   
  2.   Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры ў БССР

у 30-я гады ХХ ст.   …………………………………………………………………………  65

  1.   Асноўныя дасягненні беларускай савецкай культуры ў другой палове 40-х –

80-я гады ХХ ст.   …………………………………………………………………………...  75

  1.   Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ–ХХІ стст.   …..   91  

Літаратура……………………………………………………………………………...  103  

УДК 008(476)(072)

     Культура Беларусі. Ад старажытных часоў па 2010 год: матэрыялы для самастойнай працы / Беларуская дзяржаўная сельска-гаспадарчая акадэмія; скл. Н.А. Глушакова, Г.А. Гусарава,  Э.Я. Герасімовіч, А.М. Куніцкая. Горкі, 2011.  104 с.

У дапаможніку паслядоўна прасочваецца зараджэнне, станаўленне і развіццё бела-рускай культуры са старажытных часоў да сучаснасці. Прадстаўлены цікавы даведачна-інфармацыйны матэрыял, гістарычныя дакументы. Вызначыны пытанні для сама-кантролю і тэмы прыкладных паведамленняў.

Матэрыял можа быць карысным пры падрыхтоўцы да экзамену, семінарскіх заняткаў і правядзенні камп’ютэрнай прэзентацыі.

Для студэнтаў усіх факультэтаў.

Бібліягр. 46.

Рэцэнзенты: З.М. КАЗЛОВА, канд. гіст. навук, дацэнт; Г.Я. КАДАНЧЫК, канд. філ. навук, дацэнт.

                                                                      © Складанне.  Н.А. Глушакова,

                                                                             Г.А. Гусарава, Э.Я. Герасімовіч,

                                                                             А.М. Куніцкая,  2011

                                                                            © Установа адукацыі

                                                                            «Беларуская дзяржаўная                                                         

сельскагаспадарчая акадэмія», 2011

УВОДЗІНЫ

«Родныя гукі

З гукаў – родныя словы…

Са слова – песні,

Казкі, паэмы, драмы,

Жыццё, Радзіма, Народ».

(Н. Гілевіч).

Нацыянальная культура фарміруе нацыю, узвышае яе, надае ёй непаўторнае аблічча ў сваеасаблівым групавым партрэце сусветнай цывілізацыі. Культура нацыі – адзнака цывілізаванасці народа, свае-асаблівая генетычная сувязь пакаленняў. З аднаго боку, яна адлюст-роўвае характар, гісторыю, імкненні народа, з другога – сама ўдзейні-чае на народ, фарміруе нацыянальную самасвядомасць, з’яўляецца не-ад’емнай часткай суверэнітэту і агульнасусветнай культурнай палітры.

Культура – адзін з важнейшых элементаў чалавечай дзейнасці. Яна ўздзейнічае на працу, быт, мысленне.  Толькі высокаадукаваны чала-век можа знайсці новыя нетрадыцыйныя рашэнні розных праблем.

Мэтай дадзенай вучэбна-метадычнай распрацоўкі з’яўляецца аказанне студэнтам дапамогі ў  прадметным засваенні курсаў «Гісто-рыя Беларусі» і «Культуралогія», фарміраванне інтарэса да культурнай спадчыны, выхаванне гонару за Радзіму і яе дасягненні. Выданне падрыхтавана з улікам вопыту выкладання курсаў «Гісторыя Беларусі» і «Культуралогія» у БДСГА. Яно прызвана вылучыць ролю культуры ў гістарычным працэсе, вызначыць асноўныя этапы яе станаўлення і развіцця са старажытных часоў да сучаснасці, паказаць уклад у сусветны культурна-цывілізацыйны працэс; вызначыць месца культу-ры ў сучасным жыцці. Пры гэтым акцэнт зроблены на абагульненні фактычнага матэрыялу, фарміраванні цэласнага ўяўлення аб вузлавых праблемах культурнага развіцця.

Метадычнае выданне змяшчае пералік асноўных паняццяў і тэрмі-наў, яе дзеячаў ў пэўны гістарычны перыяд, структурна-лагічныя схе-мы, гістарычныя даведкі, што дапамагае вызначыць этапы станаўлення культуры, сканцэнтраваць увагу на галоўных дасягненнях эпохі.

Да кожнай тэмы прадстаўлены цікавы даведачна-інфармацыйны матэрыял, гістарычныя дакументы, а таксама пытанні для самакантро-лю і тэмы паведамленняў. Матэрыял паданы сістэмна. Ён можа быць выкарастаны як дапаўненне да лекцый, а таксама пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў, модуляў, заліку і экзамену.

1. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства

і развіццё культуры на беларускіх землях

у IХ–ХIII стст.

План для самастойнай падрыхтоўкі

  1.  Язычніцкія вераванні.
  2.  Прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства на землях усходніх славян і яго ўплыў на развіццё беларускай культуры.
  3.  Рэлігійна-асветніцкія дзеячы XII ст.
  4.  Культавыя пабудовы. Помнікі прыкладнога мастацтва.

Паняцці і тэрміны

Абраз – ікона, малюнак Бога або святога ў выглядзе партрэта як прадмет рэлігійнага пакланення.

Берасцяныя граматы  пісьмы, запіскі, дакументы, выкананыя на кары бярозы.

Біблія – гістарычны помнік пісьменнасці, зборнік твораў іудзей-скай і хрысціянскай рэлігій, дзе выкладзены асновы веравучэння.

«Віслыя пячаткі» пячаткі, адціснутыя на пласцінах са свінцу, зо-лата, серабра ці воску, прывешваліся да дакументаў на шнурках. Былі распаўсюджаны ў Візантыі, а потым ва ўсходнеславянскіх землях.

Галаснікі – гліняныя збаны, якія ўмуроўваліся ў сцены, каб палепшыць чутнасць гукаў (акустыку) у памяшканні храма.

Дзесяціна  падатак насельніцтва на карысць царквы.  

Жыціе – біяграфіі людей, кананізаваных (прылічаных да ліку свя-тых) хрысціянскай царквой.

Ідалы  вобразныя выявы багоў, якім пакланяліся язычнікі. Рабілі-ся з дрэва, каменю, гліны, косці ў выглядзе розных фігур багоў.

Капішча (свяцілішча) месца, дзе язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў і прыносілі ім ахвяры.

Кірыліца  старажытная славянская азбука, якая лягла ў аснову беларускага, рускага, украінскага і іншых алфавітаў. Назва паходзіць ад імя славянскага асветніка IX ст. Кірылы, які склаў гэту азбуку.

Крыжова-купальны тып храмаў  тып культавага збудавання, які сфарміраваўся ў Візантыі ў VIXII стст. Канструкцыйна ўяўляе сабой чатыры вертыкальныя апоры, на якія абапіраюцца барабан і купал.

Летапіс гістарычнае апавяданне, у якім звесткі размяшчаюцца пад пэўнымі гадамі.

Мазаіка  карціна, узор, арнамент з кавалачкаў аднолькавых ці розных матэрыялаў (шкла, каменьчыкаў, керамічных плітак), шчыльна падагнаных адзін да аднаго.

Мініяцюра – мастацкі твор малых памераў. Асноўным відам з’яўляецца кніжная мініяцюра – малюнкі, шматколерныя ілюстрацыі, а таксама выяўленча-дэкаратыўныя элементы афармлення кніг – ініцыя-лы, застаўкі, канцоўкі, зробленыя ад рукі. Вылучаюць таксама мінія-цюру ў жывапісе (партрэтная мініяцюра). На Беларусі вядома з Х ст.

Мураванае дойлідства  будаўніцтва з камянёў і цэглы, змаца-ваных вапнавым растворам.

Пантэон сукупнасць усіх багоў таго ці іншага культу.

Пергамент – спецыяльна вырабленая тонкая скура маладых жывел, на якой пісалі кнігі і дакументы.

Плінфа – шырокая і плоская абпаленая цагліна, асноўны будаўнічы матэрыял на Беларусі ў Х–ХІІІ стст.

Праваслаўе адзін з асноўных кірункаў у хрысціянстве (разам з каталіцтвам і пратэстантызмам). Аформіўся ў 1054 г. пасля падзелу хрысціянства на заходнюю (каталіцкую) і ўсходнюю (праваслаўную) цэрквы. Праваслаўе як дзяржаўная рэлігія ўводзілася на беларускіх землях з канца X ст. Пачаткам гісторыі праваслаўнай царквы на тэры-торыі Беларусі лічыцца заснаванне Полацкай епархіі ў 992 г.

Прытча – невялікі рэлігійны твор, які мае павучальны характар.

Рэлігія светапогляд і светаадчуванне чалавека, выкліканыя верай у бога (багоў) і яго (іх) звышнатуральныя магчымасці.

Сафія (грэч. – мудрасць) – у хрысціянскім мастацтве сімвал мудрасці, празорлівасці Бога. У яе гонар узводзіліся храмы, а выяву, у выглядзе жанчыны, змяшчалі на творах жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Стоўпніцтва  назва рэлігійнага подзвігу Кірылы Тураўскага, які зачыніўся ў манастырскай вежы і доўгі час жыў у ізаляцыі, чытаў кнігі і пісаў свае павучанні. Унутраная планіроўка нагадвае крыж. На Беларусі крыжова-купальныя храмы вядомы з XI ст.

Фальклор  мастацкая калектыўная творчая дзейнасць працоўнага народа, якая адлюстроўвае яго жыццё, погляды, ідэалы: вусная народная  творчасць, музыка, тэатр, танец, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное  мастацтва.

Фрэскі  жывапіс вадзянымі фарбамі па вільготнай тынкоўцы.

Храм  культавы будынак для выканання рэлігійных абрадаў (царква, касцёл, мячэць, сінагога).

Хроніка – гістарычнае апавяданне, дзе летапісец адступаў ад запісу па гадах.

Хрысціянства  рэлігія, у аснове якой ляжыць вучэнне Хрыста. Зарадзілася на тэрыторыі Рымскай імперыі (у Палесціне) у I ст. н. э.

Царква  1) рэлігійная арганізацыя, якая аб’ядноўвае паслядоў-нікаў хрысціянскай веры; 2) будынак, у якім ажыццяўляюцца хры-сціянскія набажэнствы.

Язычніцтва (паганства)  рэлігійныя вераванні старажытных народаў. Назва паходзіць ад царкоўнаславянскага слова «языцы», пад якім разумеліся народы. Тэрмін «паганства» паходзіць ад лацінскага «паганус» (язычнік). Язычніцтва ўключае ў сябе рэлігійныя ўяўленні: анімізм, фетышызм, татэмізм, магію. Язычнікамі ўшаноўваліся агонь, сонца, месяц, зоркі, гром, птушкі, жывёлы. Асаблівасць язычніцтва – многабожжа – вера ў многіх багоў.

Язычніцкія багі

Пярун – вярхоўны бог ва ўсходніх славян у VIX стст., бог грому, маланкі, дажджу, вайсковых спраў.

Валос (Вялес) бог жывёлагадоўлі і багацця.

Ярыла  бог веснавой урадлівасці і плоднасці жывёлы.

Сварог  бог неба.

Дажбог  бог сонечнага святла.

Хорс – бог сонца.

Стрыбог  бог ветру.

Цёця – багіня дабрабыту і сямейнага жыцця.

Лёля (Лада) багіня вясны, кахання, дзявочай прыгажосці, апя-кунка шлюбу і сям’і.

 Мокаш жаночае бажаство ўрадлівасці і хатняга ачага.

 Ярыла, Купала, Аўсень, Каляда  багі пэўнай пары года (вясны, лета, восені і зімы).

 

Храналогія

863 г.  складанне кірылічнай азбукі.

988 г.  пачатак распаўсюджвання хрысціянства вялікім князем Уладзімірам Святаславічам.   

992 г. заснаванне Полацкай епархіі. Першым епіскапам быў пры-значаны Міна.

1005 г.  заснаванне Тураўскай епархіі. Першым епіскапам быў прызначаны Фама.

XI ст.  створана рукапісная царкоўная кніга  Тураўскае евангел-ле.

1037 г.  будаўніцтва ў Кіеве Сафійскага сабора.

1055 1060 гг.  будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора.

Сярэдзіна XII ст. будаўніцтва Спаскай царквы ў Полацку.

1113 г.  манахам Нестарам складзены летапісны звод «Аповесцъ мінулых гадоў» у Кіева-Пячэрскім манастыры.

1161 г.  майстар-ювелір Лазар Богша зрабіў крыж па заказу Еўфрасінні Полацкай.

Канец XII ст.  невядомым аўтарам напісаны мастацкі твор «Слова аб палку Ігаравым».

Месцазнаходжанне першых манастыроў на беларускіх землях

Каля Пінска (Тураўская зямля) – першы на беларускіх землях Лешчанскі мужчынскі манастыр (X ст.), заснаваны кіеўскім князем Уладзімірам.

Тураў – Барысаглебскі мужчынскі манастыр (епіскапская рэзідэнцыя).

Каля Турава Варварынскі жаночы манастыр, заснаваны жонкай князя Святаслава Ізяславіча.

Каля Полацка на беразе р. Бельчыца Барысаглебскі мужчынскі манастыр (XII ст.).

Каля Полацка в. Сяльцо на беразе р. Палаты  жаночы манастыр (XII ст.), заснаваны Еўфрасінняй Полацкай.

Каля Полацка на беразе р. Палаты  Багародзіцкі мужчынскі манастыр (XII ст.), заснаваны Еўфрасінняй Полацкай.

Язычніцкія вераванні старажытных грэкаў,

рымлян і беларусаў

Народы, функцыя

Грэкі

Рымляне

Беларусы

Вышэйшы бог

Зеўс

Юпіцер

Белбог (Бялун)

Неба

Зеўс

Юпіцер

Сварог

Гром

Зеўс

Юпіцер

Пярун

Вайна

Арэс

Марс

Пярун

Царская (княжацкая) улада

Зеўс

Юпіцер

Пярун

Маці-зямля

Гея

Тэлус (Terra, Mater)

Маці-зямля

Плоднасць

Дыметра, Дыяніс

Цырэра, Бахус

Ярыла

Каханне, прыгажосць

Афрадзіта

Купідон, Венера

Ляля

Шлюб, сям’я

Гера

Юнона

Лада

Лес, жывёла

Пан

Сільван, Дзіяна

Вялес

Свет памерлых

Аід

Дыспатэр, Плутон

Вялес

Агонь

Гефест, Гесція

Веста

Сварожыч

Сонца

Геліяс, Апалон

Фэб, Сол

Дажбог

Рэлігійна-асветніцкія дзеячы XII ст.

Еўфрасіння Полацкая (каля 11041167)

Дачка полацкага князя Святаслава Усяславіча (унучка У. Чарадзея). Калі даведалася пра намер бацькі выдаць яе замуж, тайна збегла ў манастыр, дзе пастрыглася ў манашкі і атрымала імя Еўфрасіння (першае імя Прадслава). Перапісвала царкоўныя кні-гі, заснавала жаночы і мужчынскі манастыры. У кан-цы жыцця здзейсніла падарожжа ў Палесціну да «труны гасподняй», дзе і памерла. Першая жанчына з усходніх славян, якая была кананізавана ў святыя. Мошчы Еўфрасінні знаходзяцца ў Спаса-Еўфра-сіннеўскім манастыры з 1910 г.

Кірыла Тураўскі

(каля 1130–1182)

Нарадзіўся ў Тураве ў багатай сям’і. Пайшоў у мана-стыр, дзе стаў манахам. Здзейсніў подзвіг стоўп-ніцтва. Каля 1158 г. па просьбе князя і гараджан быў прызначаны епіскапам Турава. Выдатны пісьменнік, прамоўца, пры жыцці яго празвалі Златавустам

Клімент Смаляціч

Нарадзіўся ў Смаленску. З’яўляўся кіеўскім мітра-палітам і пісьменнікам. Захаваўся толькі адзін яго твор «Пасланне Фаме прасвітару»

Аўрамій Смаленскі

Нарадзіўся ў Смаленску ў багатай сям’і. Пасля смер-ці бацькоў раздаў маёмасць манастырам, цэрквам, бедным, а сам пайшоў у манастыр, дзе пражыў каля 50 гадоў. Яго вучань Яфрэм напісаў «Жыціе Аўрамія Смаленскага»

Захаванне язычніцкіх традыцый пасля прыняцця хрысціянства

Помнікі пісьменнасці

Месца знаходкі

Назва помніка

1

2

Полацк (у рэчышчы Заходняй Дзвіны)

Барысавы камяні (чатыры валуны). Надпісы: «Господи, помози рабу своему Борису» (XII ст.)

Полацк

Надпіс на крыжы Еўфрасінні Полацкай, створаным у гонар хрысціянскага свята Уздвіжання. У першай частцы надпісу гаворыцца, што ў 1161 г. Еўфрасіння навечна падаравала крыж царкве Спаса. У другой частцы  малітве  запісаны праклён таму, хто знясе крыж са Спаскай царквы. На ніжняй пласціне ад-варотнага боку крыжа маецца дробны надпіс з імем майстра Богшы (у хрышчэнні Лазара), які зрабіў гэты крыж на сродкі Еўфрасінні

Заканчэнне

1

2

Орша

Рагвалодаў камень. Сын полацкага князя Барыса Раг-валод у 1171 г. загадаў высекчы крыж і надпіс на ве-лізарным камяні вышынёй 3 м

Мсціслаў

Берасцяная грамата, у якой гаворыцца аб куплі пша-ніцы на 4,5 грыўні (пачатак XIII ст.)

Віцебск

Берасцяная грамата, у якой Сцяпан просіць Няжылу купіць яму «жыта за 6 грыўняў» (канец XIII ст.)

Рукапісныя кнігі

Назва твора

Характарыстыка

1

2

Тураўскае евангелле

Рукапісны помнік XI ст., самая ранняя царкоўная кніга на тэрыторыі Беларусі з тых, што захаваліся. Кніга ўпрыгожана загаловачнымі літарамі чырво-нага, сіняга, зялёнага колеру. Знойдзена ў Тураве ў 1865 г. Зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы

«Аповесць мінулых гадоў»

Летапісны звод, складзены ў 1113 г. манахам Кіева-Пячэрскага манастыра Нестарам на аснове больш ранніх крыніц. Асноўны змест твора палітычная гісторыя ўсходніх славян, Кіеўскай дзяржавы. Ахоп-лівае час ад IX ст. да другога дзесяцігоддзя XII ст. Змешчаны звесткі аб рассяленні славянскіх плямён, пра князя Уладзіміра, Рагнеду, князя Усяслава Брачыславіча, самыя розныя звесткі пра Полацк, Віцебск, Мінск, Тураў

«Словы» Кірылы Ту-раўскага

У «Словах» Кірыла выступае супраць язычніцтва і прапаведуе хрысціянскае веравучэнне. Ён заклікае прыхаджан «чытаць кнігі святыя ў царкве і дома», старанна наведваць царкву. Кірыла з іроніяй кажа: «Калі б я раздаваў у царкве мёд і піва, як бы вы хутка ішлі сюды, напераганкі, а я ж выказваю ў царкве слова Божае, якое лепшае за піва і мёд»

«Жыціе і хаджэнне Еўфрасінні Полацкай»

Агіяграфічная літаратура, верагодна, напісана манахам з акружэння вялікай асветніцы, які ўпамі-наецца як слуга Міхаіл. У «Жыціі...» паслядоўна апавядаецца пра бацьку Еўфрасінні, пра тое, як рана выявіліся ўстойлівыя духоўна-маральныя рысы яе характару і любоў да ведаў. Хутка і шырока рызышліся чуткі пра яе мудрасць і прыгажосць

Заканчэнне

1

2

«Жыціе Аў-рамія Сма-ленскага»

Вучань Аўрамія Яфрэм напісаў твор каля 1240 г., дзе паказаў Аўрамія як чалавека, які пераносіў пакуты, здзекі, пакуль да яго не прыйшло сапраўднае прыз-нанне. У манастыры Аўрамій пражыў каля 50 гадоў

«Аршанскае евангелле»

Рукапісны помнік канца XII–пачатку XIII ст. Зной-дзены ў Оршы ў 1812 г. Магчыма, створана на По-лаччыне. У «Аршанскім евангеллі» змешчаны мінія-цюры з выявамі евангелістаў Лукі і Мацвея

Культавыя пабудовы

Назва

храма

Дата збу-давання

Характэрныя рысы

1

2

3

Сафійскі

сабор у

Полацку

50-я гг.

XI ст.

Сабор узводзіла арцель візантыйскіх дойлідаў. Храм меў сем купалаў, якія сімвалізавалі сем абрадаў – «таінстваў». Прастора сабора падзялялася 16 слупамі ў форме крыжа на мноства ячэек. Бу-даўнічым матэрыялам былі плітачная цэгла і брукаваны камень. Сцены ўнут-ры сабора распісаны фрэскамі і ўпрыго-жаны мазаікай

Спаса-Пра-абражэнская (Спаская, Спаса-

Еўфрасін-неўская)

царква ў Полацку

Сярэдзіна XII ст.

Спаскую царкву пабудаваў па заказу     Е. Полацкай дойлід Іаан – заснавальнік полацкай архітэктурнай школы. Яна ўяўляла сабой новы тып будынкаў. Круглы барабан купала абапіраўся на квадратны пастамент, упрыгожаны т.зв. какошнікамі кіляпадобнай формы. Яны дапаўнялі галоўную асаблівасць Спас-кага храма – яго вежападобны выгляд. У сярэдзіне царква распісана фрэскамі. Сярод іх выява Божай Маці, «Еўха-рысція», «Пакаянне Давыда»

Барысаглеб-ская (Калож-ская) царква

(г. Гродна)

XII ст.

Свая архітэктурная школа ўзнікла ў Га-родні. Сценкі храма  спалучэнне цагля-най кладкі чырвонага колеру з умура-ванымі рознакаляровымі керамічнымі пліткамі і паліраванымі камянямі. У ін-

Заканчэнне

1

2

3

тэр’еры ў сцены былі ўмураваны гліня-ныя збаны-галаснікі. Сцены алтара  ўпрыгожаны фрэскамі

Камянецкая вежа (каля Берасця)

ХІІІ ст.

Абарончая пабудова была выканана па загаду валынскага князя Уладзіміра Ва-сількавіча майстрам Алексам. Сярод драўляных рубленых умацаванняў быў узведзены мураваны «стоўп камен».      Вышыня вежы – каля 30 м, таўшчыня сцен – 2,5 м,  вонкавы дыяметр – 13,5 м. Стаіць вежа на магутным падмурку з булыгі, перасыпаным дробным пяском. Складзена з брусчатай цэглы цёмна-чырвонага і жаўтаватага колераў, з добрай перавяззю швоў. У вежы мог размясціцца вялікі ваенны гарнізон. Яе сцены былі прарэзаны байніцамі – шчылінамі, праз якія вёўся абстрэл ва-рожага войска. У верхняй частцы вежы размяшчалася баявая пляцоўка з 14 му-раванымі зубцамі

Помнікі прыкладнога мастацтва (XIIXIII стст.)

Месца знаходкі

Назва помніка

Полацк

Каменны абразок з выявай св. Канстанціна і св. Але-ны. Крыж зроблены па заказу Е. Полацкай майстрам Лазарам Богшам для Спаскай царквы ў гонар хры-сціянскага свята Уздвіжання

Гародня

Шахматная фігура – каменная ладдзя-судна

Ваўкавыск

Шахматная фігура – пешка ў выглядзе барабаншчы-ка, які падае сігнал да бою

Слуцк

Шахматная фігура – выява караля, які сядзіць на тро-не

Наваградак

Касцяны выраб, на верхняй частцы якога змешчана выява музыканта. Ён іграе на струнным шчыпковым інструменце

Цікавыя факты

  1.  Прыкметы, у якія верым.

Нельга пазычаць шпількі: «Шпільку дазаць нельга, каб не пасварыцца, а ўжо калі нельга абыйсціся, то найперні трэба ўпароць таго ў руку,  каму даваць прыходзіцца».

У вясельным абрадзе шматлікіх народаў нявесце ад суроцаў трэба прышпіліць у падол або за пазуху шпількі крыж-накрыж.

Няўдача чакае нявесту, калі да вяселля яна ўбачыць сябе ў люстэрку ў поўным вясельным уборы. Няшчасця можна пазбегнуць, прымяраючы ўбор без адной дэталі.

Пасля шлюбу маладыя абавязкова павінны паглядзецца ў люстэрка ўдваіх.

Завешваюць люстэркі ў хаце, дзе ёсць нябожчык, нездарма. Кры-ніца павер'я ў тым, што душа чалавека, які глядзіць у люстэрка, можа быць выкрадзена духам нябожчыка і, такім чынам, не патрапіць у рай.

Месяц не павінен свяціць у твар чалавеку, які спіць, інакш прысняцца кашмары.

Новаму месяцу варта выказаць павагу, пакланіўшыся яму і патросшы грашыма ў сваім кашальку.

Не трэба стрыгчыся, калі месяц на сходзе: валасы будуць расці павольна.

(Рэлігія і міфалогія ўсходніх славян / Гісторыя: праблемы выкла-дання. 2011. №11. С.20 – 21).

  1.  Крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша) – каштоўны помнік нашага пісьменства. Кароткі дробны надпіс паведамляе імя майстра: «Господи, помози рабоу своемоу Лазарю, наречённому Богши, съделавшему крестъ сий црькви святого «Спаса о Офросиньи»».

На пазалочаных бакавых пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі. У перакладзе на беларускую мову ён гучыць так: «У лета 6669 (1161 г.) кладзе Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры ў царкве святога Спаса. Дрэва святое бесцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні, і перлы на 100 грыўняў, а да 40 грыўняў. І хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, і не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнаю Троіцаю ды святымі айцамі… і такое… валадар або князь, або епіскап ці ігумення, або іншы чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Еўфрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё са ўсімі святымі».

Страх перад Божаю карай, што абяцаў змешчаны на крыжы заклён, быў не ўсемагутны. Напрыканцы ХІІІ ст. рэліквію вывезлі з Полацка смаленскія князі. У 1514 г., пасля захопу Смаленска, князь Васіль ІІІ забраў крыж у Маскву. У час Лівонскай вайны Іван Грозны загадаў вярнуць святыню на ранейшае месца ў Полацк. Пасля таго, як вялікі князь літоўскі і кароль польскі Стэфан Баторы аддаў храм Спаса ордэ-ну езуітаў, палачане захоўвалі рэліквію ў нішы сабора. У Дзень святой Еўфрасінні ў 1841 г. крыж з Сафіі быў перанесены ў Спаскую царкву.

У савецкі час крыж трапіў у Беларускі дзяржаўны музей у Мінску, затым у музей  Магілёва, а потым да 1941 г. захоўваўся ў пакоі-сейфе ў будынку Магілёўскага абкама партыі, адкуль знік пасля захопу горада фашыстамі. У складзеным пасля вызвалення горада акце кошт крыжа ацэньваўся ў 6 мільёнаў рублёў (даваенных).

Пошукамі крыжа ў розны час займаліся вучоныя А. Мальдзіс і       Г. Штыхаў, журналіст А. Лукашук, прадстаўнікі беларускай эміграцыі ў ЗША і іншыя людзі. Ёсць версія, што наша рэліквія знаходзіцца ў прыватнай калекцыі ў ЗША. Апошнім часам да пошукаў нашай нацыянальнай святыні падключыўся Інтэрпол. У 1997 г. беларускі майстар М.П. Кузьміч зрабіў дакладную копію крыжа, якая знаходзіцца сёння ў Спаса-Еўфрасіннеўскім храме ў Полацку.

(Патапенка, Н.Я. Гісторыя культуры Беларусі / Н.Я. Патапенка, А.В. Перапёлкіна. Мінск: Изд-во Гревцова. 2009.  С. 3132). 

  1.  У міфапаэтычнай сістэме беларусаў ёсць некалькі лікаў, якія маюць асаблівае значэнне.

Лік «1» – адзін сын – не сын, а калека; адзін Бог, ды не адна вера; адзін, як месячык на небе; першы сноп; першая баразна.

Лік «2» сімвалізуе ідэю сіметрыі: неба і зямля, дзень і ноч, мужчына і жанчына, 2 браты ў казках.

Лік «3» – 3 каралі, 3 сястры, 3 царэўны, 3 браты. Святая Тройца, тры разы паўтараюцца абрадавыя дзеянні.

Лік «4» – 4 пары года, 4 бакі свету, 4 вуглы. Лік «4»  адлюстроўвае ідэю завершанасці, цэласнасці.

Лік «7» – за 7 дзён Бог стварыў Сусвет, Хрыстос накарміў галодных сям’ю хлябамі; у тыдні 7 дзён, вясёлку складаюць 7 колераў; у сузор’і Вялікай Мядзведзіцы (Воз) 7 зорак; пантэон славянскіх багоў з 7 іда-лаў у Кіеве на беразе Дняпра; 7 тыдняў посту перад Вялікаднем, 7 тыд-ныў ад Вялікадня да Сёмухі; для выпечкі каравая – з сямі крыніц вада, сямі двароў мука, сямі гаспадынь соль, сямі курэй яйкі; 7 цудаў свету.

Лік «9» – 9 вечароў маладой перад вяселлем, 9 вугольчыкаў з печы, 9 сыноў-асілкаў, Радаўніца на 9-ы дзень пасля Вялікадня.

Лік «12» – 12 месяцаў, дзень і ноч па 12 гадзін, цмок з 12 галовамі, 12 сыноў (дружыннікаў, разбойнікаў, старцаў), 12 сыноў вялікага князя ВКЛ Альгерда, тузін – 12 адзінак.

Лік «13» – на Тайнай вячэры Хрыста было 13 асоб. Хрысціяне ў не-каторых краінах Еўропы не садзяць за стол 13 гасцей, нешчаслівы лік.

Лік «30» – 30 дзён у месяцы, У ХІІІ стагоддзі ў Полацку пры адсутнасці князя кіравала рада з 30 старэйшынаў.

Лік «40» – 40 саракоў, 40 велікамучанікаў, прысвятак Саракі, абрад Сарачыны, 40 фунтаў у пудзе, сараканожка.

(Беларускі гістарычны часопіс. 2007. №9. С.54–55).

Гістарычны дакумент

  1.  Як прымалі хрысціянства.

… Прислали греки к Владимиру философа… И этот философ произносит вдохновенную речь, восхваляющую христианство (греко-православный вариант). Владимиру понравилась эта вера, но он решил разузнать подробнее обо всех этих верах и посылает своих послов к болгарам, немцам, а затем – в Цареград (Константинополь), потом они явились к царю.

Царь же спросил их: «Зачем пришли?» Они же рассказали ему все. Услышав их рассказ, царь обрадовался и в тот же день сотворил им честь великую. На следующий же день послал к патриарху, так говоря ему: «Пришли русские испытать веру нашу, приготовь церковь и клир и сам оденься в святительские ризы, чтобы видели они славу бога нашего». Услышав об этом, патриарх повелел созвать клир, сотворил по обычаю праздничную службу, и кадила возожгли, и устроили пение и хоры. И пошёл с русскими в церковь, и поставили их на лучшем месте, показав им церковную красоту, пение и службу архиерейскую, предстояние дьяконов и рассказав им о служении богу своему. Они же были в восхищении, дивились и хвалили их службу. И призвали их цари Василий и Константин, и сказали: «Идите в землю вашу», и от-пустили их с дарами великими и с честью. Они же вернулись в землю свою. И созвал князь Владимир бояр своих и старцев и сказал им: «Вот пришли посланные нами мужи, послушаем же все, что было с ними»...

И пришли мы в Греческую землю, и ввели нас туда, где служат они богу своему, и не знали – на небе или на земле мы: ибо нет на земле такого зрелища и красоты такой, и не знаем, как рассказать об этом, знаем мы только, что пребывает там бог с людьми, и служба их лучше, чем во всех других странах. Не можем мы забыть красоты той, ибо каждый человек, если вкусит сладкого, не возьмет потом горького; так и мы не можем уже здесь пребывать в язычестве».  

(Гриненко, Г.В.  Хрестоматия по истории мировой культуры /     Г.В. Гриненко. М.: Юрайт,1999. С. 606607).

2. «…Велика ведь бывает польза от учения книжного; книги наставляют и научают нас пути покаяния, ибо мудрость обретаем и воздержание в словах книжных. Это реки, напоящие вселенную, это источники мудрости, в книгах ведь неизмеримая глубина; ими мы в печали утешаемся; они – узда воздержаниия».

(Повесть временных лет // Древнерусская литература; сост.     Е.Б. Рогачевская. М., 1993. С.66).

Пытанні

  1.  Што прывабіла Уладзіміра ў хрысціянстве?
  2.  Каго называюць першай хрысціянкай на Русі?
  3.  Якая, на думку летапісца, карысць кнігі? З чым ён іх параў-ноўвае?

Прыкладныя тэмы паведамленняў

  1.  Уплыў Візантыйскай імперыі на ўсходнеславянскае мураванае дойлідства.
  2.  Полацкая і Гарадзенская архітэктурныя школы.
  3.  Жывапіс Беларусі Х–ХІІІ стст.

(Сафійскі Сабор у Полацку)

(Спаса-Праабражэнская царква

Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку)

      

        

(Партрэт Е. Полацкай)                                     (Лазар Богша. Крыж Е.Полацкай)

(Царква Барыса і Глеба на Каложы ў Гродна)

(Камянецкая вежа (Белая) у Камянцы)

2. Культура Беларусі

Ў XIV–першАЙ палове XVII стст. і яе месца

ў духоўным жыцці ўсходніх славян і агульна-еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе

План для самастойнай падрыхтоўкі

  1.   Сістэма адукацыі.
  2.   Рукапісныя кнігі і летапісы.
  3.   Беларускае Адраджэнне і яго месца ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе. Кнігавыдавецкая дзейнасць        Ф. Скарыны.
  4.   Царква і рэфарматарскі рух у ВКЛ. Берасцейская царкоўная унія.
  5.   Літаратура свецкая і рэлігійная.
  6.   Архітэктура, жывапіс, скульптура.

Паняцці і тэрміны

Адраджэнне (Рэнесанс) – эпоха росквіту мастацтваў, станаўлення навук, узнікнення кнігадрукавання ў пераходны перыяд ад Сярэдневя-коўя да Новага часу. Асноўнымі рысамі  эпохі сталі:

  1.   антрапацэнтрызм;
  2.   гуманізм;
  3.   фарміраванне свецкай культуры;
  4.   станаўленне нацыянальных моў і культур;
  5.   цікавасць да антычнай спадчыны;
  6.   прызнанне беларускай мовы найвышэйшай духоўнай каштоў-насцю і інш.

XVI – пачатак XVII cтст. – эпоха Адраджэння ў ВКЛ.

Барока – вызначальны стыль у еўрапейскім мастацтве канца XVI – сярэдзіны XVIII стст. Яго эстэтыка заснавана на проціпастаўленні ідэальнага і пачуццёвага ў чалавеку, яго волі і розуму, ірацыянальнасці быцця. Першым на тэрыторыі Беларусі архітэктурным помнікам гэтага стылю з’яўляецца касцёл Божага Цела ў Нясвіжы. Пабудаваны ў канцы XVI ст. па праекце італьянскага архітэктара Джавані Бернардоні.

Батлейка – лялечны тэатр.

Брацтвы – нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага на-сельніцтва, якія ўзніклі ў процівагу прапольска-каталіцкай палітыцы кіруючых колаў Рэчы Паспалітай. Буйныя беларускія брацтвы былі  ў Вільні, Магілёве, Берасці, Слуцку, Менску, Пінску, Барысаве, Оршы, ІІолацку, Мсціславе і іншых гарадах.

Віленская акадэмія – найстаражытнейшая навучальная ўстанова на тэрыторыі Беларусі і Літвы, якая мела універсітэтскі статус. Была заснавана ў 1579 г. У 1781 г. атрымала назву «Галоўная школа ВКЛ»,  у 1796 г. – «Галоўная Віленская школа», у 1803 г. – Віленскі універсітэт. Першы  рэктар Пётр Скарга.

Гатычны стыль – стыль сярэдневяковага мастацтва, які існаваў у Еўропе з сярэдзіны XII па XVI ст. У архітэктуры для яго характэрны востраканцовыя вежы, вузкія вокны, стральчатыя аркі.

Гравюра – від графікі, у якім выява з’яўляецца вынікам друкар-скагя ціску рэльефнага малюнка,  зробленага гравёрам на дошцы.

Гуманізм – філасофскае вучэнне, якое сцвярджае высокую годнасць чалавека, прызнае яго права на зямное шчасце, свабоду чалавечай асобы, прапагандуе ідэалы чалавекалюбства.

Езуіты – члены манаскага каталіцкага ордэна «Таварыства Ісуса», створанага ў 1534 г. у Італіі для барацьбы з Рэфармацыяй. На Беларусі распачалі дзейнасць у другой палове XVI ст.

Езуіцкія школы – адукацыйныя ўстановы, якія стваралі езуіты на беларускіх землях з другой паловы XVI ст. Езуіцкія школы былі ство-раны ў Полацку, Нясвіжы, Оршы, Берасці, Пінску, Гародні, Наваград-ку і інш. Пазней у буйных цэнтрах (Полацк, Гародня, Менск) езуіцкія школы пераўтварыліся ў калегіумы, якія давалі адукацыю амаль на універсітэцкім узроўні. Выпускнікі калегіумаў добра валодалі лацін-скай і польскай мовамі, мелі трывалыя навыкі ў рыторыцы. Езуіцкая сістэма адукацыі была дэталёва рэгламентавана і накіравана на ўмаца-ванне пазіцый каталіцызму ў ВКЛ.

Замкі-кастэлі – абарончыя збудаванні раманскага стылю.

Збор – пратэстанцкая абшчына. Каля 1533 г. узнікла першая кальвінісцкая абшчына на тэрыторыі Беларусі ў замку Мікалая Радзівіла Чорнага ў Берасці. У 1560 – 1570 гг. кальвінісцкія зборы былі заснаваны ў Нясвіжы, Клецку, Полацку, Койданаве, Лоску і іншых гарадах. Усяго ў XVI ст. на землях Беларусі і Літвы было створана каля 80 кальвінісцкіх збораў, галоўным чынам ва ўладаннях магнатаў і заможнай шляхты. У гэты ж час у ВКЛ узнікла некалькі арыянскіх збораў.

Кальвінісцкая гімназія – заснавана магнатам Янушам Радзівілам у 1617 г. у Слуцку. Праіснавала да 1918 г. Сярод выпуснікоў быў Ілля Капіевіч.

Кафля – керамічныя пліткі. Радзімай еўрапейскага кафлярства з’яўляецца Германія. Шырокае распаўсюджанне пачынаецца з XI ст. Ёю абкладалі сцены печаў, выкарыстоўвалі для абліцоўкі сцен будынкаў. Першая кафля атрымала назву гаршковай, таму што нагад-вала звычайныя гаршкі цыліндрычнай формы. 3 XV ст. беларускія кафляры пачалі вырабляць каробчатую кафлю (у выглядзе каробкі) з рэльефным арнаментам.

Контррэфармацыя – выступленне каталіцкай рэакцыі супраць Рэфармацыі. На Беларусі ўзмацнілася пасля Люблінскай уніі 1569 г.

Мініяцюра – мастацкі твор малых памераў. Асноўным відам мініяцюры з'яўляецца кніжная мініяцюра – малюнкі, шматколерныя ілюстрацыі, а таксама выяўленча-дэкаратыўныя элементы афармлення кніг – ініцыялы, застаўкі, канцоўкі.

«Полацкі сшытак» – помнік музычнай культуры, рукапісны зборнік старадаўняй музыкі XVIXVII стст. Запісаны круглымі італьянскімі нотамі, якія ляглі ў аснову сучаснай нотнай граматы. Уключае больш за 60 вакальных і інструментальных твораў з выразнымі рысамі барока.

Пратэстантызм  адзін з асноўных (побач з каталіцтвам і праваслаўем) напрамкаў у хрысціянстве. Аб’ядноўвае шэраг самастой-ных цэркваў і сект (лютэранства, кальвінізм, англіканская царква, баптысты, адвентысты і інш.), якія некалькі адрозніваюцца культам і арганізацыяй, але звязаны агульнасцю паходжання і дагматыкі. Асноў-ныя дагматычныя палажэнні пратэстантызму сфармуліраваны яго заснавальнікамі М. Лютэрам, Ж. Кальвіным, У. Цвінглі.

Рэфармацыя – шырокі грамадска-палітычны, ідэалагічны і рэлігій-ны рух, накіраваны на паслабленне каталіцкай царквы і асабістай ула-ды пантыфіка. Узнікла ў XIVXVI стст. у Еўропе. Аб’ектыўна мела ан-тыфеадальны характар. На Беларусі Рэфармацыя прайшла некалькі ас-ноўных этапаў: фарміраванне і найвышэйшы ўздым рэфармацыйнага руху, яго размежаванне на некалькі напрамкаў (сярэдзіна 50-х–70-я гг. XVI ст.); наступленне і перамога контррэфармацыі (80-я гг. – другая чвэрць XVI ст.).

Скамарохі – вандроўныя акцёры: спевакі, музыканты, вастра-словы, выканаўцы сцэнак, дрэсіроўшчыкі, акрабаты.

Уніяцтва – царкоўная плынь, заснаваная на царкоўнай уніі розных хрысціянскіх цэркваў з рымска-каталіцкай царквой на ўмовах прызнання вяршэнства папы рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаванні традыцый рэлігійнага культу і выкарыстання адпаведна традыцыйна сакральнай ці народнай мовы ў богаслужэнні.

Храналогія

15171519 гг.  Ф. Скарына надрукаваў у Празе «Псалтыр» і 22 кнігі Бібліі на старабеларускай мове.

1522 г. – пачатак кнігадрукавання на тэрыторыі ВКЛ. Ф. Скарына выдаў у Вільні «Малую падарожную кніжку».

1562 г. – стварэнне Несвіжскай друкарні, дзе быў надрукаваны «Катэхізіс» С. Буднага.

1570 г. – заснаванне ў Вільні езуіцкай калегіі, якая ў 1579 г. была рэарганізавана ў акадэмію.

1596 г. – царкоўны сабор з прадстаўнікоў вышэйшага духавенства праваслаўнай і каталіцкай царквы ў Берасці зацвердзіў акт уніі, заснавана новая хрысціянская царква – грэка-рымская, або уніяцкая.

Рукапісныя кнігі і летапісы

Традыцыі рукапіснай кнігі:

  1.  курсіўны шрыфт
  2.  шматколернасць
  3.  размяшчэнне тэксту пірамідай.

Назва твора

Дата

Характарыстыка

1

2

3

Лаўрышаўскае евангелле

XIV ст.

Выдатныя ўзоры беларускай рукапіс-най кнігі. Вокладкі рукапісных кніг рабілі з дошак, якія абцягваліся ску-рай, упрыгожваліся выявамі, пласцін-камі з металаў і каштоўнымі камяня-мі і прымацоўвалі зашчэпкі

Друцкае евангелле

Жыровіцкае

евангелле

XV ст.

«Летапісец вялікіх князёў літоўскіх»

XV ст.

Напісаны невядомым аўтарам у Сма-ленску. Выкладзена гісторыя ВКЛ ад смерці Гедыміна да канца XIV ст. у форме суцэльнага апавядання без вы-карыстання дат

Заканчэнне

1

2

3

Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.

XV ст.

Першы агульнадзяржаўны летапісны звод ВКЛ. Апісвае гістарычныя падзеі з IХ ст. да 1446 г. (адсюль назва). У яго аснове ляжыць летапіс, складзены ў 20 – 30-я гг. ХIV ст. у Смаленску. Звод абгрунтоўваў заканамернасць па-літычнага аб'яднання літоўскіх, бела-рускіх і ўкраінскіх земляў у складзе ВКЛ і цэнтралізатарскую палітыку вялікіх князёў літоўскіх

Радзівілаўскі летапіс

Канец

XV ст.

Летапісны звод пачатку ХIII ст. Скла-даецца з «Аповесці мінулых гадоў» і летапісу за 1112 – 1206 гг. Назва – ад імя  віленскага ваяводы Януша Радзі-віла, які валодаў першым спісам  лета-пісу. Вядомы адзіны ілюстраваны спіс канца XV ст. Асаблівую ўвагу пры-цягваюць яго каляровыя мініяцюры (618), якія даюць каштоўныя звесткі аб Кіеўскай Русі і Полацкім княстве (паходы на Царград, будаўніцтва Са-фійскага сабора, бітва на Нямізе, пала-ненне і вызваленне Усяслава Полацка-га, міжусобная барацьба князёў і г.д.)

Першыя еўрапейскія кнігадрукары

Год заснавання друкарні

Прозвішча друкара

Месцазнаходжанне

1445

Іаган

Гутэнберг

г. Майн, Германія

1480

Ян Ліцвін

г. Лондан, Англія

1517

Францыск Скарына

г. Прага, Чэхія

1564

Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец

г. Масква,

Маскоўская дзяржава

Кнігавыдавецкая дзейнасць

   Аўтар

Назва твора

Дзе і калі выдадзены

Характарыстыка

1

2

3

4

Францыск Скарына

Біблія

6 жніўня 1517 г., Прага

Першая друкаваная кні-га ўсходніх славян на царкоўнаславянскай мо-ве ў беларускай рэдакцыі

Малая Па-дарожная

кніжка

1522 г., Вільня

Зборнік рэлігійных і свецкіх твораў

Апостал

1525 г., Вільня

Рэлігійны твор

С. Будны,

М. Кавячын-скі, Л. Крыш-коўскі

Катэхізіс

1562 г., Нясвіж

Першая кніга ў межах сучаснай Беларусі, у якой былі выкарыстаны кірылічны шрыфт і ста-рабеларуская мова

I. Фёдараў і

П. Мсцісла-вец

Апостал

1564 г.,

Масква

Рэлігійны твор

Евангелле вучыцель-нае

1569 г., Заблудава (каля Бе-ластока)

Рэлігійны твор

Васіль Цяпінскі

Евангелле

1570 г.,

маёнтак

Цяпіна (каля Полацка)

На старабеларускай

мове

Браты Мамонічы

III Статут ВКЛ

1588 г., Вільня

На старабеларускай

мове

Мялецій Сматрыцкі

Грама-тыка

1619 г.,

Еўе (цяпер

г. Вэвіс,

Літва)

Падручнік па царкоўна-славянскай мове, па якім спасцігаў грамату ўсход-неславянскі свет на пра-цягу ХVІІХVШ стст. (у т. л. рускі вучоны М. Ла-маносаў)

Заканчэнне

1

2

3

4

Спірыдон Собаль

Буквар

1631 г.,

Куцейна

( г. Орша) і 1636 г.

г. Магілёў

Кірылічны шрыфт. Со-баль упершыню ўжыў назву «буквар»

Кнігадрукары

Проз-вішча

Дзейнасць

1

2

Францыск Скарына (каля

1490 – каля 1551)

Нарадзіўся ў Полацку ў сям’і купца каля 1490 г. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку і, мабыць, у Вільні. У 1504–1506 гг. вучыўся на філа-софскім факультэце Кракаўскага універсітэта, дзе ат-рымаў званне бакалаўра, пазней – званне доктара фі-ласофіі. У 1512 г. вытрымаў экзамен на ступень докта-ра медыцыны ў Падуі. 6 жніўня 1517 г. выдаў у Празе  «Біблію» – першую друкаваную кнігу ўсходніх славян на царкоўнаславянскай мове ў беларускай рэдакцыі. Усяго было выпушчана 23 ілюстраваныя біблейскія кнігі. Прыкладна ў 1520 г. ён вярнуўся на радзіму і заснаваў ў Вільні першую ўсходнеславянскую дру-карню, дзе выдаў яшчэ дзве кнігі: «Малую пада-рожную кніжку» (1522) і «Апостал» (1525). У канцы 20-х–пачатку 30-х гг. ХVI ст. прывёз у Маскву вялікую партыю сваіх выданняў, але яны былі спалены, а Скарына быў высланы за межы Маскоўскай дзяржавы. Скончыў жыццё ў Празе каля 1551 г.

Сымон Будны

(1530

1593)

Асветнік, гуманіст, рэлігійны рэфарматар, філосаф, кнігавыдавец. Паходзіў з сям’і дробнага шляхціца. Быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу, скончыў Кракаўскі універсітэт. У 1562 г. заснаваў у Нясвіжы друкарню,  пры якой была, дарэчы, і паперня. У Нясвіжскай друкарні С. Будны (разам з М. Кавя-чынскім і Л. Крышкоўскім) выдае кнігу «Катэхізіс». Потым Будны друкаваў творы ў Бярэсці, Лоску, Вільні. Там ён выказваў свае меркаванні па праблемах веры, аб «мірскім» прызначэнні чалавека, аб дзяр-жаўнай уладзе

Працяг

1

2

Мацей Ка-вячынскі

(каля

1520 – 1572)

Кнігавыдавец і перакладчык, нясвіжскі намеснік Мікалая Радзівіла Чорнага, удзельнік кальвінісцкага і арыянскага руху на Беларусі. Разам з С. Будным і       Л. Крышкоўскім заснаваў нясвіжскую друкарню, дзе было выдадзена першае беларускамоўнае выданне «Катэхізіс» (1562). Пры дапамозе А. Валовіча перавёз з Вільні ў Нясвіж скарынаўскія кірылічныя шрыфты

Васіль

Цяпінскі

(1530–1540-я – 1603)

Беларускі гуманіст, рэфармацыйны дзеяч, кнігавыда-вец, пісьменнік. Прадаўжальнік гуманістычных і пат-рыятычных традыцый Ф. Скарыны і С. Буднага. У ма-ёнтку Цяпіна заснаваў друкарню, дзе выдаў пера-кладзенае на беларускую мову «Евангелле» з уласнай прадмовай. Выкрываў разбэшчанасць святароў, высту-паў за маральную чысціню чалавека. Горача абараняў родную мову, гісторыю, традыцыі, быў прыхільнікам пашырэння адукацыі сярод простага люду

Пётр Мсці-славец

(пач. ХVI – пасля 1577/пач. ХVII стст.)

Адзін з першых друкароў на славянскіх землях, выхадзец з Мсціслава. Разам з І. Фёдаравым выдаў у Маскве першую друкаваную кнігу «Апостал» (1564). Па запрашэнні гетмана Р. Хадкевіча заснаваў друкар-ню ў Заблудаве (каля Беластока), дзе разам з І. Фёда-равым выдаў «Евангелле вучыцельнае». У далейшым абсталяваў друкарню ў доме беларускіх купцоў братоў Мамонічаў у Вільні, дзе выйшаў Статут ВКЛ 1588 г.

Браты Мамонічы (Кузьма і Лукаш)

Грамадскія дзеячы і беларускія друкары. Заснавалі друкарню ў Вільні, якая працавала з сярэдзіны 70-х гг. ХVI ст. па 1623 г. Тут быў выдадзены Статут ВКЛ 1588 г. на старабеларускай мове, а ў 1614 г. – на поль-скай. Друкаваліся пастановы соймаў і іншыя закана-даўчыя акты

Мялецій Сматрыц-кі (1577 – 1633)

Вядомы грамадска-палітычны і праваслаўны дзеяч, пісьменнік. Аўтар «Граматыкі» (1619), публістычнага твора «Фрынас», які быў напісаны ў форме плачу і з’яўляўся водгукам на пагром праваслаўных цэркваў і манастыроў у Вільні, учынены ў 1609 г. уніяцкім міт-рапалітам Іпаціем Пацеем. Займаўся педагагічнай дзейнасцю ў праваслаўных брацкіх школах Вільні, Мінска, Кіева

Заканчэнне

1

2

Спірыдон Собаль (? – каля 1645)

Беларускі асветнік. Надрукаваў буквар у 1631 г. у Ку-цейне (цяпер у межах г. Орша) і ў 1636 г. у Магілёве

Томаш Макоўскі

(каля

1562 – каля 1630)

Стварыў у пачатку XVII ст. першую карту ВКЛ, якая была выдадзена ў Амстэрдаме ў 1613 г. У дадатку да яе давалася падрабязнае апісанне Беларусі і Літвы: прыродныя багацці, народныя звычаі, гандлёвыя шляхі, навучальныя ўстановы Полацка і Нясвіжа, рэкі, азёры, гарады, рэзідэнцыі епіскапаў і мітрапалітаў. Яна неаднаразова на працягу XVII ст. перавыдавалася на лацінскай і французскай мовах (зараз карта захоў-ваецца ва універсітэцкай бібліятэцы г. Упсала ў Шве-цыі). Т. Макоўскі з’яўляўся таксама аўтарам гравюр з краявідамі Вільні, Клецка, Смаленска і іншых стара-жытных гарадоў

Літаратура рэлігійная і свецкая

Прозвішча

Дзейнасць

1

2

Андрэй Волан (1530 –1610)

Палітычны дзеяч, філосаф, правазнаўца, ідэолаг рэ-фармацыйнага руху. Пісаў пераважна на лацінскай мове. У працах «Пра палітычную або грамадзян-скую свабоду», «Прамова да сената ...», «Пра шча-слівае жыццё, або Найвышэйшае чалавечае дабро» выступаў за палітычныя і сацыяльныя рэформы

Афанасій Фі-ліповіч (каля 1595 – 1648)

Праваслаўны дзеяч, публіцыст. Аўтар выдатнага літаратурнага твора першай паловы XVII ст. «Дыярыуш» (дзённік)

Мікола Гу-соўскі (каля 1470 – пасля 1533)

Заснавальнік новалацінскай рэнесансавай паэзіі ВКЛ. У 1518 г. у складзе польска-літоўскай дыпла-матычнай місіі трапіў у Рым, дзе стварыў свой леп-шы твор ліра-эпічную паэму «Песня пра зубра», якая была выдадзена ў 1523 г. у Кракаве

Андрэй

Рымша (каля 1550 – пасля 1599)

Паэт, аўтар паэмы, прысвечанай падзеям Лівонскай вайны, «Дзясяцігадовая аповесць вайсковых спраў Крыштафа Радзівіла» (1585 г.), паэмы «Дакатэрас»

Заканчэнне

1

2

Фёдар

Еўлашоўскі (1546 – пасля 1616)

Удзельнік Лівонскай вайны, сведка значных гіста-рычных падзей, знаходзіўся на службе ў Жыгімон-та II Аўгуста, М. К. Радзівіла (Сіроткі), Я. Хадкеві-ча. Аўтар літаратурнага твора, напісанага ў жанры гістарычных аповесцей, у якім прадстаўлены побыт і інтарэсы беларускай шляхты другой паловы      XVI ст. «Дзённік Фёдара Еўлашоўскага» – першы прыклад мемуараў на беларускай мове

Леў Сапега (1557 – 1633)

Палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ. Прызначаўся на пасады пісара дзяржаўнай канцылярыі, канцлера, падканцлера, віленскага ваяводы, гетмана. Праявіў сябе як выдатны дыпламат, правазнаўца. Рэдактар і адзін са  складальнікаў Статута 1588 г., у прадмове да якога з гонарам адзначаў «Не чужой якой моваю, але сваёю ўласнай правы пісаныя маем». Артыкул I  раздзела IV Статута зацвярджаў дзяржаўнасць ста-рабеларускай мовы

Прычыны і ўмовы стварэння уніяцкай царквы

Праваслаўная царква

Спробы павярнуць страчаныя пазіцыі і дабіцца ўзвышэння

Умовы: зберагаюцца праваслаўныя царкоўныя абрады, набажэнства на роднай мове

Умовы: прызнаецца вяршынства папы рымскага і догмы каталіцкай царквы

Імкненне распаўсюдзіць сваю веру на землі Беларусі і Украіны

Берасцейская унія 1596 г.

Каталіцкая царква

Накірункі і плыні хрысціянства ў XVI ст.

Праваслаўе

Англіканская царква

Уніяцтва     (І. Пацей,      І. Кунцэвіч)

Пратэстантызм

Лютэранства

Кальвінізм

(М. Радзівіл Чорны)

Арыянства

(С. Будны, В. Цяпінскі)

Каталіцызм

Асноўныя хрысціянскія канфесіі ў Беларусі

Што параў-ноўва-ецца

Праваслаўе

Каталі-цызм

Пратэстан-

тызм

Уніяцтва

1

2

3

4

5

Крыні-ца веры

Свяшчэннае Пісанне (Біблія), Свяшчэннае   Паданне (пастановы Усяленскіх сабораў і вучэнне айцоў царквы)

Біблія

Біблія,

Свяшчэннае Паданне

Сімвал веры (12 ас-ноў-ных

догма-таў)

Асноўныя догматы су-падаюць,

трыадзінства Бога

Трыадзінства Бога (прызна-юць не ўсе плыні); Дух Святы  зыхо-дзіць ад Бога-Айца і Бога-Сына. Адмаў-ляецца шана-ванне анёлаў, Багародзіцы і іншых святых;

Трыадзінства Бога; Дух Свя-ты зыходзіць ад Бога-Айца і Бога-Сына. Асноўныя догматы тыя ж, што і ў ка-таліцызме

Дух Свя-ты зыхо-дзіць толькі ад Бога-

Айца

Дух  Святы зыходзіць ад Бога-Айца і Бога-Сына. Культ Маці Божай (Дзе-вы Марыі).

Існаванне чысцілішча,

 Заканчэнне

1

2

3

4

5

непагрэш-насць  па-пы рым-скага ў пытанях веры

выратаванне душы асабіс-тай верай

Абрад

Візантый-ска-славян-скі

Рымскі

Таінствы заме-нены 3 абрада-мі: хрышчэн-не, вянчанне і прычашчэнне; адмаўленне ад пакланення святым, кры-жу, абразам, мошчам, ма-літва, спяванне псалмоў

Літургія, прызнанне 7 таінстваў; захаванне візантыйска-славянскай (праваслаўнай) абраднасці; адсутнасць цэлібату

Прызнанне 7 таінстваў

Адсутнасць цэлібату для белага духавен-

ства

Цэлібат для ўсяго духавен-ства

Мова наба-жэнства

Царкоўна-  славянская

Лацінская

Нацыянальная

Царкоўна-сла-вянская, грэчаская, нацыянальная

нацыянальныя мовы

Месца

наба-жэнст-ва

Царква

Касцёл

Збор

Царква

Вышэй-шы

іерарх

Патрыярх

Папа рымскі

Свяшчэнства ўсіх веруючых

Папа рымскі

Калян-дар

Юліянскі

Грыгары-янскі

Грыгарыянскі

Грыгарыянскі

Архітэктура

Назва

помніка

Дата

Характарыстыка

1

2

3

Замкі-кастэлі ў Навагарадку, Крэве, Лідзе,

 XIV ст.

Раманскі стыль. Гродзенскі замак быў узведзены з канструкцыяй маста, аналагаў якой не было ў абарончым

Заканчэнне

1

2

3

Віцебску, Гародні

дойлідстве Беларусі ХІV–ХVІ стст.

Свята-Міхайлаў-ская царква ў

в. Сынковічы (Зэльвенскі р-н)

Канец XV   пачатак  XVI ст.

Царква-крэпасць. Гатычны стыль

Троіцкі касцёл у

в. Ішкалдзь (Ба-ранавіцкі р-н), Барысаглебская царква

ў Навагарадку,

Нясвіж (замак), Мірскі замак

 XV ст.

Гатычны стыль

Палацава-замкавыя ансамблі  манументальная архітэктура. Мясцовыя асаблівасці спалучаліся з распаўсюджанымі ў тагачаснай Еўропе гатычнымі і рэнесанснымі рысамі. Велічнасцю і прыгажосцю адзначаліся палацава-замкавыя пабудовы ў Нясвіжы, Міры, Геранёнах, Смалянах. Сёння Мірскі і Нясвіжскі архітэктурна-культурныя комп-лексы па рашэнні ЮНЕСКА ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны    (Мір – 2000 г., Нясвіж – 2005 г.).

Джавані Бернардоні італьянскі архітэктар. Па яго праекце быў пабудаваны першы ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе касцёл у стылі барока ў Нясвіжы (канец XVI ст.). Прымаў удзел у праектаванні Няс-віжскага мураванага палацава-замкавага комплексу, які ў пачатку  XVII ст. атрымаў назву «маленькая Варшава» і, нават, «маленькі Па-рыж».

Жывапіс і скульптура

Назва твора

Дата

Характарыстыка

1

2

3

Абраз «Маці Божая Замілаванне»,

в. Маларыта (Брэстчына)

XIVXV стст.

Адзін з ранніх твораў жывапісу, па стылі належыць да візантыйскага мастацтва

Абраз «Маці Божая Адзігітрыя Іеруса-лімская», Варва-

XVI ст.

Візантыйскі стыль

Заканчэнне

1

2

3

рынская царква ў Пінску

        

Абраз «Нараджэнне мацеры Божай»

1649 г.

Мастак П. Яўсеевіч, прыклад бела-рускай іканапіснай школы

Скульптура «Рас-пяцце», в. Галубічы

Віцебскай вобл.

XIV ст.

У касцёлах у XIV–XV стст. з’яў-ляюцца размаляваныя рознымі фар-бамі драўляныя скульптуры

Скульптура архан-гела Міхаіла,

в. Шарашова (Пру-жанскі р-н)

XV ст.

Выяўленчае мастацтва

Важную ролю працягвалі адыгрываць іканапіс, драўляная скульп- тура, кніжная мініяцюра, гравюра, партрэтны жывапіс.

Магнацкія палацы пачалі ўпрыгожваць выявы знакамітых прад-стаўнікоў іх родаў. Партрэтны жанр XVI першай паловы XVII стст. атрымаў назву «Сармацкі» (рыцарскі) партрэт.

У гэтым жанры мастакі адлюстроўвалі вобразы прадстаўнікоў знакамітых магнацкіх родаў. Чалавек у такім творы паказваўся па вызначальнай схеме – у парадным адзенні, у акружэнні прадметаў, якія падкрэслівалі высокае становішча асобы ў грамадстве.

Тэрмін «сармацкі» паходзіць ад назвы старажытных ваяўнічых плямён сарматаў, якія насялялі вялікую тэрыторыю Усходняй Еўропы ў IVVI стст. да н. э. Беларуская і польская шляхта лічыла іх сваімі продкамі і такім чынам тлумачыла сваё прывілеяванае становішча ў грамадстве (партрэты Міхаіла Барысавіча, Юрыя Радзівіла і інш.).

Мецэнаты

  Прозвішча

Дзейнасць

1

2

Астафій Валовіч

Выдатны палітычны дзеяч эпохі Адраджэння, кальвініст. Адзін з лідэраў апазіцыі пры заклю-чэнні Люблінскай уніі 1569 г. Разам з іншымі маг-натамі – праціўнікамі аб’яднання ВКЛ з Поль- шчай – пакінуў Люблінскі сойм. Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы Статута ВКЛ 1566 г., высту-паў супраць заканадаўчага замацавання прыгону.

Заканчэнне

1

2

Фінансаваў выдавецкую дзейнасць С. Буднага ў Нясвіжы, аказваў значную падтрымку гуманісту В. Цяпінскаму

Мікалай Радзівіл Чорны

Дзяржаўны і рэлігійны дзеяч, мецэнат навукі і культуры. Мікалаем Радзівілам былі заснаваны друкарні ў Берасці і Нясвіжы. Пад яго апекай тварылі славутыя царкоўныя дзеячы, пісьменікі, паэты, кампазітары

Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка

Дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, мецэнат, пісь-меннік. Аўтар падарожнага дзённіка, напісанага ў час вандроўкі на Блізкі Усход у святыя месцы ў Іерусалім. «Хаджэнні» Сіроткі – першае ў Бела-русі навукова-папулярнае геаграфічнае выданне. Па яго загаду былі пабудаваны касцёлы ў Міры і Нясвіжы, перабудаваны палацава-замкавы комп-лекс у Нясвіжы. Заснаваў друкарню Віленскай езуіцкай акадэміі

Цікавыя факты

  1.  Асноўным стымулам у навучанні езуіты лічылі спаборніцтва. Кожны вучань меў свайго саперніка і вялікім гонарам лічылася пераўзысці ў ведах аднагодкаў. Пераможцы атрымлівалі ўзнага-   роды, напрыклад, ганаровыя месцы ў класным пакоі. А вось тыя,      хто адставаў у навучанні, нават насілі спецыяльны знак – «асліныя вушы».

(Белозорович, В.А. История Беларуси:втор. пол. XVI – кон. XVIII в.: учеб. пособие / В.А. Белозорович, И.И. Крень, Н.Н. Ганущенко. Минск: Изд. центр БГУ, 2010. С. 108 – 109).

  1.  Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) уключыла ў каляндар міжнародных дат імёны вялікіх дзеячаў славянскай культуры: Ф. Скарыны, М. Гусоўскага,        Я. Купалы, Я. Коласа і М. Багдановіча.

(Голубеў, В.Ф. Ці ведаеце вы гісторыю сваёй краіны? / В.Ф. Го-лубеў, У.П. Крук, П.А. Лойка. Мінск: Народная асвета, 1995. С.65).

  1.  На працягу свайго існавання Віленская духоўная акадэмія пры-своіла сваім выпускнікам з 1583 па 1781 г. 4076 навуковых ступеней, у т.л. па філасофіі – 3510, па праву – 149, тэалогіі – 417. Сярод вядомых выпускнікоў акадэміі С. Полацкі, М. Сматрыцкі, А. Каяловіч.

(Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т.4. Мінск: БелЭн, 1997. С.168).

  1.  Гэты чалавек ішоў наперадзе свайго часу і хацеў павесці за сабой грамадства. Жыццёвы дэвіз яго: «Не толькі я, але і жыццё маё належыць Айчыне». Адукацыю атрымаў спачатку пры Нясвіжскім двары Мікалая Чорнага, а затым у Лейпцыгскім універсітэце. Стэфан Баторый, уражаны яго эрудыцыяй, узяў яго сакратаром да сябе, а праз год прызначыў пісарам у вялікакняжацкую канцылярыю.

Прымаў удзел у стварэнні Трыбунала ВКЛ, узначальваў камісію па складанні зводу законаў ВКЛ. Хоць сам быў католікам, але абараняў праваслаўную веру. Праславіўся і як мецэнат. На свае сродкі              пабудаваў 24 касцёлы, некалькі праваслаўных і уніяцкіх цэркваў. Людзі называлі яго «бацькам і збаўцам Айчыны». Імя яму – Леў Сапега.

(Беларускі гістарычны часопіс, 2004. № 4. С.74).

  1.  У Нясвіжы пад Фарным касцёлам ёсць крыпта – радавая ўсыпальніца князей Радзівілаў. Гэта трэцяя ўсыпальніца ў Еўропе пасля Людовікаў у Францыі і Габсбургаў у Аўстрыі. Для заснавання крыпты Мікалай Сіротка меў аўдыенцыю ў папы Рымскага. Улічваючы заслугі Сіроткі (ён шмат вандраваў па святых месцах Сірыі, Егіпта, Палесціны), папа даў Радзівілу прывілей на стварэнне ўсыпальніцы. Сіротка прывёз з Егіпта сакрэт бальзаміравання. Князь усталяваў і два правілы, якія не павінны былі парушацца: у крыпце павінны былі пакоіцца толькі Радзівілы; другое – усе Радзівілы хаваюцца ў простым адзенні.

Самае першае захаванне датуецца 1616 годам, а апошняе – 1999. Вядома нямала легенд аб усыпальніцы. Яшчэ ў польскай манаграфіі «Несвиж» гаворыцца аб тым, што ў крыпце стаяла 102 саркафагі, зараз жа толькі 70. Гавораць, што пад час вайны частка саркафагаў была вывезена ці разграблена. Але сапраўдныя маштабы крыпты і колькасць пахаваных у ёй – адна з загадак, адказу на якую няма.

(Советская Белоруссия, 2000. 8 апреля. С.13).

Гістарычны дакумент

  1. Звери, ходящие в пустыне, знают ямы своя;

птицы, летающие по воздуху, ведают гнёзда своя;

рыбы, плавающие по морю и в реках, чуют виры своя;

пчёлы и тым подобная боронеть ульев своих.

Тако ж и люди, и где зродилися и ускормлены суть по Бозе,

к тому месту великую ласку имають.

(Ф. Скарына. Прадмова да кнігі «Юдзіф»)

  1.  Век залатым той названы па простай прычыне і дзяржаўца

Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна

ставіў багацце духоўнае – злата дзяржавы.

  1.  Кожны народ не без роду i племя

i мае летапiс свой i гiсторыi след на старонках.

(М. Гусоўскі «Песня пра зубра»)

4.   Не чужой якой моваю, але

Сваёю ўласнай правы пісаныя маем

(Статут ВКЛ 1588 года, раздзел IV, арт. 1)

Пытанні

  1.  Якія галоўныя ідэі вызначаны ў прадстаўленых урыўках?
  2.  Якая эпоха прадстаўлена ў творчасці Ф. Скарыны, М. Гусоў-скага і як яна знайшла сваё адлюстраванне?
  3.  Чаму прысвечаны палажэнні Статута ВКЛ 1588 года?

Прыкладныя тэмы паведамленняў

  1.  Асаблівасці культавага дойлідства і іканапісу на беларускіх землях.
  2.  Духоўная спадчына Ф. Скарыны і сучаснасць.
  3.  Мірскі замак – помнік архітэктуры сусветнага значэння.
  4.  Нашы славутыя продкі: дзеячы культуры і асветы часоў ВКЛ (па ўзгадненні з выкладчыкам).

                                    (Мірскі замак – узор беларускай готыкі XVI ст.)

(Друкарскі станок

І. Гутэнберга, на якім працаваў Ф. Скарына)

)

 

(«Библия руска»

Ф. Скарыны)

(Медаль Ф. Скарыны, зацверджаная ў 1989 г.)

                                  (Нясвіжскі замак – помнік беларускага дойлідства XVI ст.)

                              

( М. Гусоўскі – заснавальнік новарэнесансавай паэзіі)

3. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці кУЛЬТУРы БЕЛАРУСІ

ў кантэксце эпохі Асветніцтва.

Роля і месца кУЛЬТУРы БЕЛАРУСІ ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе

Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVIIXVIII стст.

                      

План для самастойнай падрыхтоўкі

1. Адукацыя і навука.

2. Грамадска-палітычная думка і літаратура.

3. Помнікі архітэктуры.

Паняцці і тэрміны

Адукацыйная камісія па сутнасці, першае ў Еўропе міністэрства   адукацыі. Заснавана соймам Рэчы Паспалітай ў 1773 г.

Асветніцтва – эпоха пашырэння асветы, развіцця навук, што адзначалася ў еўрапейскіх краінах у XVII–XVIII стст. У Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў другой палове XVIII ст.

Барока  вызначальны стыль у еўрапейскім мастацтве канца XVI–сярэдзіны XVIII стст. Заснаваны на процівапастаўленні ідэальнага і пачуццёвага ў чалавеку, яго волі і розуму, ірацыянальнасці быцця.

Віленскае барока архітэктурны стыль (канец XVII–пачатак XVIII ст,), у якім спалучаліся элементы рэнесансавага і візантыйскага дойлідства. У гэтым стылі быў перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор.

Габелен 1) насценны дыван ручной работы з вытканай карцінай, узорам; 2) шчыльная абівачная дэкаратыўная тканіна. Назва «габелен» паходзіць ад прозвішча французскага ткача.

«Газета Гродзеньска» (на польскай мове)  першая газета на беларускай зямлі выйшла ў свет у 1776 г.

Інтэрмедыя  невялікія драматычныя творы, ставіліся амаль ва ўсіх сярэдніх школах і калегіумах.

Класіцызм  стыль і напрамак у літаратуры і мастацтве XVII пачатку XIX ст., заснаваны на перайманні антычных узораў. У канцы XVIII ст. у Гомелі ў гэтым стылі быў пабудаваны палацава-паркавы ансамбль П. Румянцава.

Мецэнацтва  апякунства навукі і мастацтва.

Мяшчанская слабада месца ў Маскве, дзе сяліліся беларускія майстры (дойліды, мастакі, разьбяры). У другой палове XVII ст. яны будавалі і ўпрыгожвалі многія палацы і храмы ў Маскве і Падмаскоўі.

Прыгонны тэатр  тэатр у прыватным маёнтку. Спачатку прыгонныя тэатры дзейнічалі як аматарскія трупы, у якіх прымалі ўдзел акрамя прыгонных акцёраў члены сям'і гаспадара, прадстаўнікі шляхты і інш. Потым некаторыя з іх пераўтварыліся ў шырока-          вядомыя, па сутнасці прафесійныя прыгонныя тэатры: Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Агінскіх у Слоніме, Сапегаў у Ружанах, Тызен-гаўзаў у Гродне, Тышкевічаў у Свіслачы.

Слуцкія паясы – вырабы ручнога шаўкаткацтва на Беларусі, назву атрымалі ад г. Слуцка, дзе вырабляліся з 40-х гг. ХVIII ст. да 1844 г. на Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў.

Храналогія

Другая палова XVII ст. – другая палова XVIII стст. – перыяд рэзкага пагаршэння ўмоў для развіцця беларускай культуры; сцвяр-джэнне пераважнасці польскай і лацінскай моў; заняпад беларускага кірылічнага кнігадрукавання.

1736 г. – заснаванне Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў.

Адукацыя

У брацкіх праваслаўных школах пасля пачатковай адукацыі вывучалі скарочаныя цыклы: цыкл «трывіума» (граматыка, рыторыка, дыялектыка), цыкл «квадрыума» (арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка). Асаблівая ўвага надавалася вывучэнню царкоўнаславянскай мовы, у якой бачылі сродак процістаяння каталіцызму.

Уніяцкія навучальныя ўстановы. У іх дзейнасці выразна праг-лядалася тэндэнцыя да сінтэзу духоўных уплываў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. У Беларусі існавалі арыянскія школы і кальвінісцкая гімназія ў Слуцку.

Рэформа адукацыі (17701790 гг.) мела наступныя вынікі: пера-вод выкладання на польскую мову замест латыні, даступнасць і свецкі характар адукацыі, увага да развіцця здольнасцей дзяцей.

Развіццё навукі

Прозвішча

Дзейнасць

1

2

Казімір Семяновіч

Ураджэнец ВКЛ, вынаходнік многаступеньчатых ракет. З'яўляецца папярэднікам Э. Цыялкоўскага і      С. Каралёва, дзякуючы працам якіх чалавек пачаў асваенне космасу. У 1650 г. у Амстэрдаме выдаў кнігу «Вялікае мастацтва артылерыі», якая стала падручнікам для гарматчыкаў усяго свету

Ілля Капіевіч

Ураджэнец Мсціслаўшчыны. Па даручэнні Пятра I у 1699 г. у Амстэрдаме падрыхтаваў і выдаў першы да-паможнік  па  матэматыцы  на  рускай  мове. У Маскве

Заканчэнне

1

2

выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і інш. Усяго ім напісана і надрукавана больш за 20 кніг

Марцін Пачобут-Адляніцкі

Вядомы вучоны-прыродазнаўца, выхадзец з гродзен-скай шляхты. Быў рэктарам Галоўнай школы ВКЛ (з 1796 г. – галоўнай Віленскай школы). Вывучаў плане-ту Меркурый, адкрыў невядомае сузор'е, вызначыў каардынаты многіх пунктаў у Беларусі і Літве

Жан Жылібер

Французскі вучоны, кіраўнік медыцынскай школы ў Гародні. Яго дбаннем былі створаны пры школе пры-родазнаўчы і анатамічны кабінеты, аптэка, батанічны сад. Аўтар навуковай фундаментальнай працы «Літоўская флора»

Грамадска-палітычная думка

Прозвішча

Дзейнасць

1

2

Казімір Лышчынскі

Шляхціц з Берасцейшчыны, аўтар твора «Аб неіс-наванні Бога». Згодна з прысудам соймавага суда Рэчы Паспалітай быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы

Георгій Каніскі

Царкоўна-палітычны і культурны дзеяч. Выхадзец з Украіны. Прапаведаваў асветніцтва, аўтар шэрагу філасофскіх прац, таленавіты літаратар. Засна-вальнік Магілёўскай духоўнай семінарыі (1756 г.)

Рэфарматары

Прозвішча

Дзейнасць

1

2

Антоній Тызенгаўз

Дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ, мецэнат,     прадстаўнік эпохі Асветніцтва. Заснаваў шэраг мануфактур, на якіх выкарыстоўваліся новыя тэхналагічныя прыёмы. У прадмесцях Гродна дзейнічалі мануфактуры: суконная, баваўняная, палатняная, карункавая, панчошная, капялюшная, карэтная, жалезных і медных вырабаў і інш. Заснавальнік тэатра, тэатральна-музычнай школы, друкарні   ў  Гродне,   ініцыятар   выдання   «Газеты

Заканчэнне

1

2

Гродзеньскай» (1776 г.)

Іаахім Храптовіч

Актыўны дзеяч асветніцкага руху, рэфарматар. Арганізаваў у маёнтку Шчорсы ўзорную сельска-гаспадарчую абшчыну, якая стала вядома далёка за межамі Беларусі, а таксама вялікую бібліятэку, у якой змяшчалася звыш 10 тысяч кніг

Міхал Казімір Агінскі

Палітычны дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай. У Сло-німе пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, друкар-ню. Па яго ініцыятыве і на яго сродкі быў пабуда-ваны Агінскі канал. Заснаваў тэатр і капэлу, якія мелі еўрапейскую славу. Музыкант-віртуоз, аўтар музычных і літаратурных твораў

Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька

Дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ, мецэнат. Адбу-даваў Нясвіж і Нясвіжскі замак, якія моцна     пацярпелі ў час Паўночнай вайны (1700 – 1721), запрашаў у свае маёнткі архітэктараў і мастакоў. Аднавіў дзейнасць нясвіжскай друкарні, адкрыў корпус кадэтаў, у якім рыхтаваў афіцэраў як для ўласнага войска, так і для войска рэчы Паспалітай. Больш   за ўсё праславіўся як мецэнат, стваральнік першых на Беларусі мануфактур. Найбольш вядомымі былі мануфактуры: Свержанская фаян-савая, Налібоцкая і Урэцкая шкляныя, Нясвіжская і Слуцкая шаўковых паясоў, Карэліцкія шпалеры. Шмат увагі аддаваў Нясвіжскаму тэатру, які ён стварыў разам з жонкай Францішкай Уршуляй. Адкрыў у Нясвіжы музычную, вакальную і балетную школы, куды для выкладання запрасіў замежных спецыялістаў

Літаратура, музыка і тэатр

Прозвішча

Дзейнасць

1

2

Сімяон Полацкі (Самуіл Пятроўскі- Сітніяновіч)

Першы прафесійны пісьменнік і кнігадрукар, ура-джэнец Полацка. У Кіеве былі напісаны яго першыя паэтычныя творы, што дайшлі да нашых дзён, пазна-чаны 1648 г. «Канон» і «Акафіст». Быў настаўнікам царскіх дзяцей у Маскве, у тым ліку будучага імпе-ратара Пятра I, для якога надрукаваў у 1679 г. «Бук-

Заканчэнне

1

2

вар языка славенска». У 1680 г. выдаў «Псалтыр рыфматворны». У канцы 70-х гг. ХVII ст. арганізаваў друкарню ў маскоўскім Крамлі. Па яго ініцыятыве была адкрыта першая ў Маскве вышэйшая адука-цыйная ўстанова – Славяна-грэка-лацінская акадэмія. У 1672 г. стварыў першы ў Расіі тэатр

Францішка Уршуля Радзівіл

Пісьменніца, першая жанчына-драматург ва Усход-няй Еўропе, заснавальніца аднаго з найбольш вядо-мых прыгонных тэатраў Беларусі, дзе ставіла спек-таклі паводле сваіх п’ес

Міхал Клеафас Агінскі

Пляменнік Міхала Казіміра Агінскага. Актыўны ўдзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Кас-цюшкі. Кампазітар, аўтар паланэза «Развітанне з Ра-дзімай»

Помнікі архітэктуры

Назва

помніка

Характэрныя рысы

Праваслаўная Спаская царква ў Магілёве

(1756 – 1762 гг.)

Віленскае барока. Вызначаюцца плас-тычнасцю аб’ёмаў, маляўнічасцю сілуэ-та, утворанага стромкімі шмат’ярусны-мі скразнымі ажурнымі вежамі, фігур-нымі франтонамі, якія надаюць галоўна-му фасаду прасторавую структуру

Касцёл у в.Сталовічы Баранавіцкага раёна (1740 – 1746 гг.)

Фарны касцёл у Лідзе (1765 – 1770 гг.)

Цікавыя факты

Асветніцтва ў Еўропе (XVIII ст.)

  1.  Ідэя натуральнага права (Дж. Лок, Ж. Мелье).
  2.  Тэорыя грамадскага дагавору (Ж.Ж. Русо, Д. Дзідро).
  3.  Тэорыя падзелу ўлад (Дж. Лок, Д. Дзідро).
  4.  Абмежаванне ўлады караля (Вальтэр, Ш. Мантэск’ё, Д. Дзідро).

Творы асветнікаў

  1. «Завяшчанне» Ж. Мелье;
  2. «Аб духу законаў» Ш. Мантэск’ё;
  3. «Да вечнага міру» І. Канта;
  4.  «Аб грамадзянскім дагаворы», «Споведзь» Ж.Ж. Русо;
  5. «Філасофскія пісьмы» Вальтэра;
  6.  «Энцыклапедыя, або Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў» Д. Дзідро і інш.

Выказванні асветнікаў

  1. «Чалавек нараджаецца свабодным, а між тым паўсюдна ён у кайданах» (Ж.Ж. Русо).
  2. «Праца – гэта непазбежны абавязак чалавека грамадства» (Ж.Ж. Русо).
  3.  «Мы нараджаемся на свет з такімі здольнасцямі і сіламі, у якіх закладзена магчымасць асвоіць амаль любую рэч…, але толькі практыкаванні гэтых сіл могуць весці нас да дасканаласці»

(Дж. Лок).

  1. «Свабода заключаецца ў тым, каб залежаць толькі ад закону» (Вальтэр).

(Беларускі гістарычны часопіс, 2010. №9. С.59 – 61).

  1.  У гонар Марціна Пачобута-Адляніцкага, матэматыка і астрано-ма, кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Панятоўскі адчаканіў медаль з надпісам «Так ідуць да зорак». Ён быў асыпаны каралеўскімі міласця-мі, карыстаўся пашанай у грамадстве, яго імя ведалі ў Еўропе. Больш за 20 гадоў ён кіраваў Галоўнай школай ВКЛ, рэарганізаванай пры ім у Віленскі універсітэт. На пасаду рэктара выбіраўся 5 гадоў запар.

М. Пачобут-Адляніцкі стаў членам-карэспандэнтам Парыжскай Ка-ралеўскай акадэміі навук. Ён падтрымаў паўстанне Тадэвуша Касцюшкі і ахвяраваў паўстанцам 9 000 злотых. Калі 4 красавіка     1803 г. Аляксандр І выдаў указ аб адкрыцці Віленскага ўніверсітэта, М. Пачобут-Адляніцкі быў узнагароджаны брыльянтавым пярсцёнкам.

(Беларускі гістарычны часопіс, 2009. №4.С.74).

  1.  Сусветную славу маюць слуцкія паясы – жамчужыны высокага майстэрства беларускіх ткачоў, гонар беларускага мастацтва. У тыя да-лёкія гады за р. Случ на вуліцы Сенатарскай у невялікім двухпавярховым будынку і заснаваў князь Міхаіл Казімір Радзівіл фабрыку паясоў – персіярню. Для работы на ёй князь прывёз персаў і туркаў. Праз 10 – 15 гадоў на фабрыку прыйшлі ў асноўным мясцовыя жыхары – гараджане са Слуцка і Нясвіжа, сяляне з вёсак. Да нашых дзён дайшлі іх імёны: Іосіф Барсук, Міхаіл Баранцэвіч, Лойка, Канчыла.

Асаблівага росту фабрыка дасягнула на той час, калі яе упраўляючым стаў Ян Маджарскі. Менавіта пры ім узнік тып пояса, які атрымаў назву слуцкага. Даўжыня пояса была ад 3 да 4 метраў, шырыня – ад 20 да 30 см. Паясы ткаліся з шаўковых, сярэбраных, залатых нітак. Яны ўпрыгожваліся шыкоўным арнаментам: поле звычайна запаўнялася папярочнымі палоскамі або лускавым малюнкам, канцы – гірляндамі з кветак і лісця, а былі і канцы абшыты махрамі. У арнамент паступова пачалі ўключацца кветкі мясцовай флоры – гваздзікі, валошкі, незабудкі, а таксама жалуды і дубовае лісце. На абодвух канцах пояса была метка «Мяне зрабілі ў Слуцку», «Слуцк», «Во граде Слуцку».

З аднаго боку пояс быў больш светлы, з другога – цямнейшы. Яго можна было насіць на два бакі. Ткаліся і чатырохбаковыя паясы. Карысталіся імі на святы, будні, вяселлі, жалобу. У год выпускалася звычайна да двухсот паясоў. Каштавалі яны ад 5 да 50 чырвоных злотых, пазней – 50 – 100 рублёў. Фабрыка ў Слуцку праіснавала да 1846 года.

(Гісторыя: праблемы выкладання. 2011. №2.С.31).

Гістарычны дакумент

  1.  З пропаведзі Сімяона Полацкага:

«Людзі дабрадзейныя ў свеце, нібыта сядзяць на спакойным караблі і плывуць, ім здаецца, што між імі бягуць горы, лясы, гарады, а яны сядзяць нерухома;  іншыя старэюць і паміраюць; здароўе і хваробы, слёзы і весялосць змяняюцца адно другім, і здаецца ім, што самы яны вышэй за меру, што прыкладаецца да іншых, далёкія ад таго, што здараецца з іншымі, спакойныя і задаволеныя – як раптам усё знікае – і карабель іх прыбывае ў гавань адыходу да Госпада, і даводзіцца душы грэшнай сыходзіць з карабля».

(Яскевіч, А. Падзвіжнікі і іх святыні / А. Яскевіч. Мінск: Полымя, 2001. С.210).

2. Ян Чачот пісаў:

«Нашым сялянам мы абавязаны тым, што яны захавалі старажытныя абрады і песні. Ім і за гэта мы павінны быць удзячныя. Паддаўшыся ўплыву суседскіх плямён і цывілізацый Еўропы, мы самі змяніліся хутчэй чым яны; а таму і забылі мы тыя песні, якія далёкая прапрабабка для не аднаго з нас, можа, нават у той жа самай вёсцы спявала пры  кудзелі разам са сваімі роднымі, нашчадкі якіх ад таго, што не мелі заслуг у краі, засталіся ў становішчы падданых».

(Шарова, Н.С. Гісторыя Беларусі / Н.С. Шарова. Мінск: Аверсэв. 2010. 310 с. С. 307).

Пытанні

  1.  З чым параўноўвае Сімяон Полацкі чалавечы шлях?
  2.  Чаму нас вучыць Сімяон Полацкі?
  3.  Як ставіцца Ян Чачот да традыцый беларусаў?

Тэмы для паведамленняў

  1.  Грамадска-палітычная думка і рэлігійнае жыццё. М. Сматрыцкі і С. Полацкі.
  2.  Развіццё мастацтва ў XVIIXVIII стст. (архітэктура, тэатр, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва).
  3.  Міхал Клеафас Агінскі як аўтар праекта аднаўлення ВКЛ і паланеза «Развітанне з Радзімай».

(Пётр Еўсіевіч з Галынца.

Нараджэнне божай маці. Ікона з Магілёва)


(Божая маці Замілаванне.

Ікона з в. Местковічы, Пінскі р-н)

(Магілёўская ратуша)

(Мікалаеўская царква ў Магілёве)

(Касцёл бернардзінак у Мінску (сабор Св. Духа))



(Слуцкі пояс)

  1.  Культура Беларусі ў XIX – пачатку XX стСТ.

План для самастойнай падрыхтоўкі

  1.  Адукацыя і навука. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства.
  2.  Станаўленне беларускай літаратурнай мовы.  
  3.  Музыка і тэатр.
  4.  Жывапіс і архітэктура.

 

Паняцці і тэрміны

 

Беларусазнаўства  навука, якая вывучае гісторыю, культуру, традыцыі, адметныя рысы беларусаў, іх узаемаадносіны з суседзямі і ролю супольнасці народаў.

«Заходнерусізм» сістэма поглядаў, прыхільнікі якой адмаўлялі гістарычнасць беларусаў як самастойнага і самабытнага народа і атаясамлівалі іх з велікарускім этнасам. Як ідэалогія «заходнерусізм» узнік пасля паўстання 1863–1864 гг. Галоўнай мэтай ідэалогіі з’яўлялася барацьба супраць польскага і каталіцкага ўплыву на беларусаў. Адным з ідэолагаў «заходнерусізму» быў гісторык, этнограф, прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі Міхаіл Каяловіч. Актыўным дзеячам «заходнерусізму» з’яўляўся Лука Саланевіч, арганізатар «Белорусского общества» (1908), выдавец газет «Белорусская жизнь» (1909 – 1911) і «Северо-Западная жизнь» (1911– 1915). Яго актыўна падтрымліваў П. Сталыпін.

Ланкастэрская школа  школа ўзаемнага навучання. Гэтыя шко-лы прызначаліся для таннага і хуткага атрымання элементарнай аду-кацыі па сістэме англійскіх педагогаў Дж. Ланкастэра і А. Бэла. Наву-чанне дзяцей і дарослых адбывалася больш падрыхтаванымі вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка. Першая ў Расійскай імперыі такая школа была адкрыта ў 1819 г. у маёнтку графа М. П. Румянцава (Гомель).

«Мураўёўкі» праваслаўныя цэрквы, пабудаваныя пасля падаў-лення паўстання 1863–1864 гг., атрымалі такую назву таму, што іні-цыятарам будаўніцтва падобных храмаў быў віленскі генерал-губер-натар М. Мураўёў.

«Наша доля»  легальная газета, якая выходзіла ў Вільні ў верасні–лістападзе 1906 г. Першы нумар газеты адкрываўся вершам Цёткі «Наш палетак», які заклікаў беларусаў да нацыянальнага адраджэння. Газета была забаронена.

«Наша Ніва» легальная газета, якая выдавалася з лістапада 1906 па 1915 г. Яе выданнем кіравалі лідэры БСГ браты Іван і Антон Луцкевічы. Газета друкавалася кірыліцай (для праваслаўных белару-саў) і лацінкай (для беларусаў-католікаў), з 1912 г. – толькі кірыліцай. «Наша ніва» арыентавалася на сялянства, сельскую інтэлігенцыю, ра-бочых і дробных служачых. Газета была цэлай эпохай у беларускім ад-ражэнні пачатку XX ст. і дала гэтаму перыяду гісторыі Беларусі сваю назву – «нашаніўскі». Для сялян выдаваліся «Беларускі каляндар»  з 1910 г. і часопіс «Саха» з 1912 г., для моладзі – літаратурны месячнік «Лучынка». Рэдактарам газеты ў 1914–1915 гг. быў Янка Купала.

«Паўночныя Афіны» маёнтак Залессе на Смаргоншчыне Міхала Клеафаса Агінскага, аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай».

Рамантызм – кірунак у мастацкай культуры канца XVIII–першай паловы ХІХ ст., для якога былі характэрны ўвага да ўнутранага свету чалавека, ідэалізацыя прыроды і рэчаіснасці, паэтызацыя гераічных асоб, узнік у барацьбе супраць рацыянальных догмаў класіцызму.

Рэалізм стыль у літаратуры і мастацтве, прадстаўнікі якога імкнуліся аб'ектыўна адлюстроўваць рэчаіснасць.

«Сядзіба музаў» маёнтак у Слоніме Міхала Казіміра Агінскага, дзе быў заснаваны прыгонны тэатр.

«Тутэйшыя» саманазва часткі жыхароў Беларусі ў XIX ст., якая не ўсведамляла сябе як асобны народ, а сваю нацыянальную прыналежнасць вызначала па мясцовых прыкметах.

Царкоўна-прыходскія школы – адзін з тыпаў пачатковых царкоўных школ, якія існавалі ў ХІХ–пачатку ХХ ст. і давалі адукацыю ў духу праваслаўя.

Храналогія

1803–1804 гг.  правядзенне рэформы асветы. У адпаведнасці з рэформай школы беларускіх губерняў былі ўключаны ў склад Віленскай навучальнай акругі, цэнтрам якой стаў Віленскі універсітэт. Папячыцелем (кіраўніком) навучальнай акругі быў прызначаны князь Адам Чартарыйскі. У 1829 г. на ўмовах актывізацыі апазіцыйнага грамадска-палітычнага руху Віленская навучальная акруга была рэарганізавана расійскімі ўладамі ў Беларускую навучальную акругу з цэнтрам у Віцебску.

1803–1832 гг.  дзейнасць Віленскага універсітэта (з 1796 да     1803 г. – Галоўная Віленская школа). Выкладанне вялося на польскай мове. У 1832 г. Віленскі універсітэт быў зачынены ў сувязі з удзелам яго студэнтаў у паўстанні 1830–1831 гг.

1819 г. – адкрыта першая ў Расійскай імперыі ланкастэрская школа ў маёнтку графа М.П. Румянцава (Гомель).

1836 г. – выкладанне ўсіх вучэбных прадметаў было пераведзена на рускую мову, польская мова была выключана з праграм. Асвета пачала будавацца на прынцыпах «праваслаўя, самадзяржаўя, народнасці». Царскі ўрад адмаўляў існаванне самастойнай беларускай мовы, якая лічылася дыялектам рускай ці польскай.

1840 г. – пачала працаваць Горы-Горацкая земляробчая школа, пераўтвораная  ў 1848 г. у земляробчы інстытут – першую ў Расіі вы-шэйшую агранамічную ўстанову. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863–1864 гг. інстытут быў пераведзены ў Пецярбург. Вы-шэйшая сельскагаспадарчая навучальная ўстанова аднавіла сваю дзейнасць у Горках толькі ў 1919 г.

1862–1863 гг. – выданне газеты «Мужыцкая праўда», ініцыятарамі яго былі К. Каліноўскі, В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі.

1886 г.  пачалося выданне першай у Беларусі незалежнай газеты «Минский листок». У якасці літаратурнага дадатку да яе публікаваўся «Северо-Западный календарь», які змяшчаў шмат геаграфічных матэрыялаў. 3 1902 г. газета пачала выходзіць пад назвай «Северо-Западный край». Тут была надрукавана паэма «Тарас на Парнасе», змяшчаліся творы Я. Лучыны, К. Каганца, М. Янчука, М. Доўнар-Запольскага. На яе старонках з'явіўся першы друкаваны верш Я. Ку-палы.

1884 г. – утварэнне беларускімі студэнтамі-народнікамі групы «Гоман». Гоманаўцы былі першымі, хто паставіў пытанне аб праве беларусаў мець сваю самастойную дзяржаву.

1887 г.  указ «аб кухарчыных дзецях», забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей ніжэйшых саслоўяў.

Канец XIXпачатак XX ст. тэрмін «Беларусь» і назва «беларус» замацаваліся за ўсёй этнічнай тэрыторыяй беларусаў.

1906 г.  першае легальнае беларускае выдавецтва  «Загляне сонца і ў наша ваконца» у Пецярбургу. Былі выпушчаны «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» К. Каганца і «Першае чытаннне для дзетак беларусаў» Цёткі. За выданне зборнікаў вершаў «Дудка беларуская», «Смык беларускі» Ф. Багушэвіча і «Жалейка» Я. Купалы Пецярбургскі камітэт па справах друку пачаў крымінальнае праследаванне выдавецтва. На пачатку XX ст. існавалі таксама беларускія выдавецтвы «Наша хата», «Беларус», «Мінчук», «Палачанін».

19061915 гг. – выданне легальнай беларускай штотыдневай газеты «Наша ніва» у Вільні. Газета друкавалася кірыліцай (для праваслаўных беларусаў) і лацінкай (для беларусаў-католікаў). «Наша ніва» займала ліберальныя асветніцкія пазіцыі. Галоўным у сваёй дзейнасці «наша-ніўцы» лічылі барацьбу за захаванне адзінства беларускага народа, пераадоленне яго рэлігійнага расколу. Значную ўвагу рэдакцыя «На-шай нівы» надавала прапагандзе беларускай нацыянальнай культуры, развіццю беларускай мовы.

1907 г. стварэнне першай беларускай трупы пад кіраўніцтвам       I. Буйніцкага, у 19101913 гг. дзейнасць першага нацыянальнага пра-фесійнага тэатра пад яго кіраўніцтвам.

1910 г.  адкрыццё першага настаўніцкага інстытута ў Віцебску.

    Пачатак школьнай рэформы ў Беларусі супаў з падаўленнем паўстання 1863–1864 гг. За ўдзел студэнтаў і вучняў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут і 8 сярэдніх навучальных устаноў.

Праблемы адукацыі.

  1.  У пачатковай адукацыі быў недахоп настаўнікаў. Адкрываліся настаўніцкія семінарыі для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковай школы. Першая –  у 1864 г. у Маладзечне.
  2.  У пачатку XX ст. адчыніліся настаўніцкія інстытуты ў Віцебску, Магілёве, Мінску, аднак яны давалі няпоўную вышэйшую адукацыю.
  3.  Прафесійна-тэхнічнае навучанне вялося ў 25 ніжэйшых прафесійных навучальных установах. Напрыклад, Горацкае рамеснае вучылішча, Гомельскае чыгуначнае вучылішча.
  4.  Вышэйшыя навучальныя ўстановыў Беларусі ў апошняй трэці XIX–пачатку XX ст. адсутнічалі.

Станаўленне навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ.

Беларусазнаўства

Навукоўцы

Навуковыя даследаванні

1

2

П. Шэйн

Этнограф, аўтар працы «Матэрыялы да выву-чэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паў-ночна-Заходняга краю»

I. Насовіч

Мовазнаўца і этнограф, асноўнай яго працай стаў «Слоўнік беларускай гаворкі», выдадзены ў 1870 г., у выданні змешчаны больш за 30 тысяч слоў, дадзены іх грунтоўныя тлумачэнні

М. Нікіфароўскі

Аўтар прац па этнаграфіі, фалькларыстыцы і гісторыі Віцебшчыны

Е. Раманаў

Этнограф, ажыццявіў некалькі экспедыцый, збі-раў матэрыялы для свайго «Беларускага збор-ніка», дзе адлюстроўваў побыт і культуру бела-русаў

М. Доўнар-Запольскі

Гісторык, у канцы 80-х гг. ХIХ ст. выступіў з ідэяй аб самабытнасці беларускага этнасу і яго праве на самастойную палітычную будучыню

                                                 

Я. Карскі

Першы сярод беларусаў атрымаў званне акадэ-міка Расійскай акадэміі навук. Сапраўдная «эн-цыклапедыя беларусазнаўства» – яго трохтом-нае выданне «Беларусы»

Заканчэнне

1

2

В. Ластоўскі

Першы гісторык, які пісаў пра Беларусь і для беларусаў на беларускай мове. У 1910 г. у Вільні выдадзена яго «Кароткая гісторыя Бела-русі»

Я. Наркевіч-Ёдка

Вучоны ў прыродазнаўчай галіне, зрабіў шмат адкрыццяў, праводзячы эксперыменты з элек-трычнасцю

Станаўленне і развіццё беларускай літаратурнай мовы

Беларуская літаратура першай паловы XIX ст. адлюстравала перапляценне ідэй Асветніцтва i рамантызму, хаця вызначальнымі былі рамантычныя прынцыпы. Частка ўраджэнцаў Беларусі пісала як на польскай, так і на беларускай мове.

Зараджэнне новай беларускай літаратурнай мовы пачалося ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст., чаму садзейнічалі збор, вывучэнне i мастацкая апрацоўка вуснай народнай творчасці. Гэты працэс прахо-дзіў у складаных умовах, таму што ў грамадскім i культурным жыцці панавала польская мова. Беларуская мова разглядалася як сапсаваная польская або як дыялект рускай мовы. Разам з тым, вывучэнне стара-жытнай беларускай мовы даказвала яе арыгінальнасць i самабытнасць.

Дзеячы беларускай літаратуры

Назвы твораў, заўвагі

1

2

Адам Міцкевіч

Свае творы (паэмы «Пан Тадэвуш», «Дзяды») пicaў на польскай мове, выкарыстоўваючы сюжэты беларускай гісторыі i фальклору. Як прадстаўнік рамантызму ў польскай літаратуры паўплываў на творчую дзейнасць пачынальнікаў беларускай літаратуры

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Першы класік новай беларускай літаратуры, шлях-ціц з Бабруйскага павета. Творчая дзейнасць па-чыналася на польскай мове, потым ён вызначыўся як беларускі пісьменнік. Аўтар твораў «Сялянка» («Ідылія»), «Пінская шляхта», «Вечарніцы», «Га-пон», «Купала», «Шчароўскія дажынкі» i інш. У 1852 г. яго песа «Сялянка» была пастаўлена ў Мінску

Працяг

1

2

Ян Баршчэўскі

Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літа-ратуры. Выпуснік Полацкай езуіцкай акадэміі, пі-caў як па-беларуску, так i па-польску. Аўтар кнігі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастыч-ных апавяданнях»

Уладзіслаў Сыракомля

Выдатны польскі паэт, пicaў i па-беларуску. Яму належаць радкі ад імя селяніна: «Я край мой кармлю адвеку i маю права звацца чалавекам»

Паўлюк Багрым

Адзіны ў гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. паэт сялянскага паходжання. Да нашага часу дай-шоў толькі адзін яго верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы...»

Ананімныя аўтары

«Энеіда навыварат» (верагодны аўтар Вікенцій Равінскі) i «Тарас на Парнасе» (верагодны аўтар Канстанцін Bepaніцын) паклалі пачатак новай беларускай літаратурнай мовы. У яе аснову ляглі сярэднебеларускія гаворкі «Гутарка Данілы са Сцяпанам»

Францішак Багушэвіч

Зборнікі вершаў «Дудка беларуская», «Смык беларускі» выйшлі з друку ў канцы XIX ст. у                                              Кракаве і Познані пад псеўданімамі Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава. Ён заклі-каў шанаваць і любіць родную мову: «Не пакі-дайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!..»

Янка Лучына

(І. Неслу-хоўскі)

Найбольш вядомы твор «Роднай старонцы», у якім аўтар выказаў сваю любоў да радзімы. Пасля смерці паэта выйшаў зборнік «Вязанка»                                                             

Цётка (Алаіза

Пашкевіч)

Першыя зборнікі вершаў «Хрэст на свабоду», «Скрыпка беларуская» выйшлі нелегальна. Яе рэвалюцыійныя і патрыятычныя вершы выкарыс-

тоўваліся арганізацыямі БСГ, РСДРП у якасці адозваў і лістовак

Янка Купала

(Іван Луцкевіч)

Першы верш «Мужык» з'явіўся ў 1905 г.

Зборнікі вершаў: «Жалейка», «Гусляр», «Шляхам жыцця». Паэмы «Курган», «Бандароўна».

П’есы «Паўлінка», «Раскіданае гняздо».

Узняў беларускую літаратуру на якасна новы ўз-ровень, садзейнічаў развіццю беларускай літа-ратурнай мовы

Заканчэнне

1

2

Якуб Колас

(Канстанцін

Міцкевіч)

Першы зборнік вершаў «Песні жальбы», у якім аўтар выводзіць вобраз беларуса-мужыка і аптымістычна верыць у адраджэнне роднага краю. Паэма «Сымон-музыка»                                                                            

Максім

Багдановіч

Зборнік вершаў «Вянок». Верш-гімн «Пагоня» стаў запаветам паэта свайму народу

Карусь Кага-нец (К. Каст-равіцкі)

У яго вершах, прозе, драмах знайшла адлюст-раванне нацыянальна-гістарычная тэматыка. Вя-лікай папулярнасцю  карысталася камедыя «Мод-ны шляхцюк»                                                            

Музыка і тэатр

     

Дзеячы культуры

Музыка і ўклад у развіццё прафесійнага тэатра

1

2

Станіслаў Манюшка

Кампазітар, ураджэнец Беларусі, заснавальнік поль-скай i беларускай класічнай музыкі, у творах якога выкарыстаны беларускія народныя матывы. Haпicaў музыку да камедыі-оперы В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка». Аўтар оперы «Галька», 12 песень на вер-шы Я. Чачота

Ігнат  Буйніцкі

У 1907 г. была створана першая беларуская трупа. З 1919 г. яна дзейнічала як нацыянальны прафесійны тэатр, які складаўся з драматычных акцёраў, харыс-таў, танцораў (каля 70 чалавек). У рэпертуары былі песні, танцы, пастаноўкі, п’есы, дэкламацыі твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Тэатр з поспехам гастраляваў па гарадах Беларусі, Вільні, Пецярбургу і Варшаве. Сам Буйніцкі быў і рэжысёрам, і акцёрам, і танцорам, таму яго па праву называюць «бацькам бе-ларускага тэатра». У тэатры былі пастаўлены п’есы «Паўлінка» Я. Купалы, «Краю мой родны!..» (па тво-рах М. Багдановіча), камедыя  К.  Каганца «Модны шляхцюк», народныя песні і танцы. У 1913 г. тэатр быў закрыты з-за матэрыяльных цяжкасцей

Алесь Бурбіс

Арганізаваў у Вільні ў 1910 г . «Беларускі музычна-драматычны гурток». Ён ажыццявіў першую пастаноўку камедыі Я. Купалы «Паўлінка» (1912)                                                                 

Заканчэнне

1

2

Фларыян     Ждановіч

Стварыў у Мінску ў 1917 г. «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі». Упершыню ажыццявіў пастаноўку драмы Я. Купалы «Раскіданае гняздо»

Жывапіс

У пачатку ХІХ ст. у культуры Беларусі ўзнікаюць парасткі новага ідэйнага і мастацкага напрамку – рамантызму, у якім паказваецца перавага духоўнага пачатку над розумам.

У другой палове ХІХ ст. сярод творчай інтэлігенцыі абудзілася цікавасць да гісторыі і побыту беларускага народа. У беларускім жывапісе панаваў мастацкі стыль рэалізм, прадстаўнікі якога імкнуліся аб’ектыўна адлюстроўваць рэчаіснасць.

             

Прозвішча мастака

Мастацкі

жанр

Назвы карцін, заўвагі

1

2

3

Валенцій Ваньковіч

Гістарычны

Мастак з Міншчыны, яркі прадстаў-нік рамантызму ў жывапісе. Атрымаў вядомасць сваімі карцінамі: «Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегам», «Напалеон каля вогніш-ча» i інш. Да лепшых твораў мастака адносіцца кампазіцыйны партрэт     «А. Міцкевіч на скале Аюдаг»

Іосіф Аляшкевіч

Партрэт

Майстар выяўленчага мастацтва, чыя творчасць была звязана з жыццём Беларусі, Расіі, Літвы i Польшчы. Аўтар партрэта А. Чартарыйскага, «Групавога партрэта» і інш.

Ян Дамель

Гістарычны

Мастак, аўтар шэрагу карцін: «Хрыш-чэнне славян», «Смерць магістра кры-жаносцаў Ульрыха фон Юнгінгена у бітве пад Грунвальдам», «Вызваленне Касцюшкі з няволі», «Смерць князя Панятоўскага», «Адступленне фран-цузаў праз Вільню», партрэты князя Д. Радзівіла, графаў  I. Храптовіча i  К. Тышкевіча, пейзажы Мінска i яго ваколіц

Працяг

1

2

3

Напалеон Орда

Пейзаж

Мастак, піяніст, кампазітар. Стварыў каля 500 акварэляў з натуры (гарадоў Гродна, Віцебска, Магілёва, Мінска, палацаў, плошчаў, вуліц)

Вікенцій Дмахоўскі

Пейзаж

Мастак, у асноўным маляваў месцы, звязаныя з жыццём i дзейнасцю        А. Міцкевіча («Возера Свіцязь», «Дом Міцкевічаў у Навагрудку», «Заход сонца» i інш.)

Іван Хруцкі

Нацюрморт,

партрэт,

пейзаж

Аўтар карцін «Кветкі i садавіна», «Грыбы i агуркі», «Партрэт невядо-май», «Партрэт жонкі», «Сямейны партрэт», партрэт мітрапаліта I. Ся-машкі, «Партрэт хлопчыка ў саламя-ным капелюшы» i інш.

Казімір Альхімовіч

Гістарыч-ны, бытавы

Прымаў удзел у паўстанні 1863 г., адбыў ссылку ў Сібіры. Пісаў карці-ны на гістарычныя тэмы: «Пахаванне Гедыміна», «Пасля бітвы», «Смерць Глінскага ў турме»; паказаў лёс ссыльных паўстанцаў – «На этапе», «Смерць у выгнанні», «Пахаванне на Урале»; адлюстраваў цяжкую працу і ўмовы жыцця сялян – «Жніво», «Па-рабкава хата», «Найманне работ-нікаў»

Апалінар Гараўскі

Пейзаж

«Вечар у Мінскай губерні», «На ра-дзіме», «Рака Бярэзіна». Некаторыя з твораў мастака набыў для сваёй гале-рэі П. Траццякоў. Адной з лепшых прац жывапісца стала палатно «Ста-рая моліцца»

Нікадзім Сілівановіч

Бытавы

Быў запрошаны для афармлення вя-домага Ісакіеўскага сабора ў Пецяр-бургу. Удзельнічаў у стварэнні кампа-зіцыі «Тайная вячэра», за што атры-маў званне акадэміка. 3 падарожжаў па Беларусі прывозіў багаты матэ-рыял, які выкарыстоўваў у сваіх бы-тавых карцінах. Найбольш значны твор у гэтым жанры «Стары пастух»

Заканчэнне

1

2

3

Вітольд Бялыніцкі-

Біруля

Пейзаж

Каля 200 сваіх карцін прысвяціў тэме вясны. Сярод іх «Лес зазелянеў», «Красавік», «Апошні снег», «Мала-дыя бярозкі» і інш.

Юдаль Пэн

Бытавы

Адлюстраваў рысы яўрэйскага побы-ту, стварыў галерэю вобразаў яў-   рэйскіх рамеснікаў – «Гадзіншчык», «Стары кравец», «Жабрак». Аргані-затар прыватнай мастацкай школы ў Віцебску, у якой займаўся М. Шагал

Янкель     Кругер

Бытавы,

партрэт

«На суд прафесара», «Пісьманосец».  У 1906 г. у Мінску адкрыў школу ма-лявання

Марк Шагал

Ураджэнец Віцебска, вучыўся ў школе Ю. Пэна, прысвяціў сваёй разіме нямала карцін, у будучым стаў адным з найбуйнейшых мастакоў    XX ст. Яго творы: «Я і вёска», «Над Віцебскам», «Прагулка»

Архітэктура

Стыль, характэрныя

рысы

Местазна-ходжанне

Прыклады помнікаў

1

2

3

Kлaciцызм – стыль ар-хітэктуры, які ў Бела-русі зарадзіўся к пачат-

ку XIX ст. Заснаваны на перайманні антыч-ных узораў 

Віцебск

Губернатарскі палац

Магілёў

Сабор Святога Іосіфа

Гомель

Святых Пятра і Паўла (Петрапаўлаўскі сабор)

Жылічы

(Кіраўскі р-н)

Палац

Сноў

(Нясвіжскі р-н)

Палац

Бабруйск

Крэпасць.

Пачала будавацца ў 1807 г. Аўтар праекта гісторык і археолаг Тэадор Нарбут

Працяг

1

2

3

Брэст

Крэпасць.

Будавалася ў 1836 – 1842 гг.

Псеўдарускі (псеўдаві-зантыйскі):

  1.  пяцікупалле;
  2.  цыбулепадобныя купалы;
  3.  шатровыя званіцы;
  4.  дэкор у выглядзе какошнікаў

Па ўсёй

Беларусі

Цэрквы-«мураўёўкі»

Гродна

Пакроўскі сабор

Барысаў

Свята-Уваскрасенскі сабор

Гомель

Капліца князёў Пас-кевічаў

в. Лясная

Храм, створаны ў гонар 200-годдзя пе-рамогі рускіх войскаў над шведамі

Магілёў

Свецкая архітэктура: будынкі тэатра, га-радской управы, жа-ночай гімназіі, рэаль-нага вучылішча    

Неагатычны:

  1.  чырвоная цэгла;
  2.  фрэскі;
  3.  вітражы;
  4.  падлога з кераміч-ных плітак

Мінск

Касцёл Святога Роха,   названы ў гонар свя-тога, які вядомы ся-род католікаў як аба-ронца людзей і жывёл ад розных эпідэмій

Вілейка, Паставы, Відзы, Іўе і інш.

Касцёлы

Неараманскі

Мінск

Касцёл Святых Сымо-

на і Алены (1908). Архітэктары Марконі і Паяздэрскі. З’яўля-ецца ўзорам неара-манскага стылю з да-баўленнем элементаў готыкі і мадэрну

Мадэрн:

  1.  пераплеценыя лініі;
  2.  асіметрычныя кам-

пазіцыі і ляпны дэкор;

Віцебск

Пазямельна-сялянскі банк

Мінск

Чыгуначны вакзал, гасцініца «Еўропа»

Заканчэнне

1

2

3

  1.  выкарыстанне но-вых будаўнічых матэ-рыялаў (цэмент, шкло, металічная арматура)

Гродна, Гомель,

Магілёў

Жылыя дамы

Эклектызм – змешван-не, злучэнне розных мастацкіх элементаў і стыляў

Па ўсёй

Беларусі

Банкі, навучальныя ўстановы – пад рэне-санс; тэатры – пад барока; касцёлы – пад готыку; праваслаўныя цэрквы – псеўдарускі стыль

Цікавыя факты

 

1. Мы прызвычаіліся, што помнікі ставяцца з нагоды пэўных гістарычных падзей, у гонар знакамітых людзей і іх дасягненняў. Але ёсць выпадкі, калі помнік можа быць узведзены і нашаму сучасніку. Прычым не толькі жывой асобе.

Ёсць у Беларусі, у слаўным горадзе Полацку, калысцы беларускай дзяржаўнасці, незвычайны помнік літары беларускай мовы «Ў» (у нескладоваму). Гэта – даніна павагі нашай Бацькаўшчыне, яе гісторыі, культуры. Мова – той стрыжань, на якім трымаецца наша існасць, тое, што адрознівае нас ад іншых народаў. Літара «Ў» – адметны сімвал нашай мовы, які вызначае яе непаўторнасць. Гэта літара – таксама наша культурная спадчына. Прычым спадчына жывая.

(Бяганскі, А. Незвычайны  помнік  жывой  мове. http: // mgazeta. by/

index).

2. Шырокую вядомасць у Еўропе атрымала навуковая дзейнасць у прыродазнаўчай галіне ўраджэнца Беларусі Якуба Наркевіча-Ёдкі. За ўласныя сродкі ён пабудаваў у сваім маёнтку Над-Нёман (цяпер у Уздзенскім раёне) метэаралагічную станцыю, адкрыў санаторый, дзе паспяхова выкарыстоўваў методыку лячэння хвароб з дапамогай электратоку. Пачаўшы эксперыменты з электрычнасцю, Наркевіч-Ёдка вынайшаў громаатвод, а таксама тэлеграф – прыстасаванне для бяздротавай перадачы электрамагнітных сігналаў на адлегласць.   

(Шарова, Н.С. Гісторыя Беларусі / Н.С. Шарова. Мінск: Аверсэў, 2010.С. 178).

3. Пасля выступлення Ігната Буйніцкага ў Пецярбургу адзін з гледачоў адзначыў: «Як выйшаў… са сваімі танцорамі і сялянамі – дударом цымбалістам і скрыпачом – беларусамі. Па-простаму павароч-ваючыся, дык гэта адразу прынялі ўсе з захапленнем… А калі… пай-шоў «Лявоніху», а за ім чарада хлопцаў з дзяўчатамі, як пачалі пры-тупваць, падскокваць, дык уся публіка, тысяч восем народу – як ударыла ў далонькі, як закрычала «брава, брава, беларусы». Ніколі і ні-дзе не бачыў, каб гэтак што спадабалася… пецярбуржцам, як беларус-кія танцы… Потым публіка распытвалася… скуль і якія гэта беларусы з’явіліся? Бо раней іх не чуваць было!»

(Няфёд, У.І. Ігнат Буйніцкі – бацька беларускага тэатра: вачыма сучаснікаў і ў памяці нашчадкаў / У.І. Няфёд. Мінск: Навука і тэхніка, 1991.С. 57).                                                                                                                                                                                                                                                                          

Гістарычны дакумент

1. Уладзіслаў Сыракомля ацэньваў ролю беларускай мовы так: «Пекная гэта галіна славянскай мовы – той крывіцкі дыялект – і старая! Бо гэта мова нашага Літоўскага статута і заканадаўства на працягу двух стагоддзяў – XVI і XVII. І пашыраная! Бо смела можна сказаць, што на ёй размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шляхта і паны».

(Токць, С. Беларуская ідэнтычнасць у ХІХ ст.  http://kamunikat. fontel. net/www/czasopisy/bzh/24/04.htm).

2. Францішак Багушэвіч заклікаў да адраджэння беларускай мовы як асновы нацыі: «Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай»». Як было тутэйшаму «цёмнаму» селяніну, што ўвесь век звекаваў у сваёй вёсцы, не верыць больш дасведчанаму, бываламу і разумнаму супляменніку, што гаворыць на адной з ім гаворцы: ...я шмат гдзе быў, шмат чаго відзеў і чытаў: і пераканаўся, што мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая.

Як было ім не верыць чалавеку, хай сабе чужому-незнаёмаму, калі ў кожным яго сказе, у кожным слове гучала засцярога: "Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі". Як было не пачуць закліку: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!"

(http://prastora.by/knihi/bahusevic-francisak-tvory).

3. У артыкуле, які адкрываў першы нумар газеты «Наша Ніва», адзначалася: «Не думайце, што мы хочам служыць толькі ці панам, ці адным мужыкам. Не, ніколі не! Мы будзем служыць усяму беларускаму скрыўджанаму народу». Газета абвяшчала, што будзе «старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, – зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі сваё права…»

4. «А хто там ідзе, а хто там ідзе

   У агромністай такой грамадзе?

   – Беларусы…

   А чаго ж, чаго захацелась ім,

   Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?

   – Людзьмі звацца…»       

                                           (Я. Купала «А хто там ідзе?»)

5. «Пытаешся, браце, хто я, з якога краю?

   З-за Віслы, з-за Нёману, ці з-за Дунаю?

   Ёсць рэчка Свіслач, малая на свеце,

   А там шмат збожжа і кветак расце ў лесе.

   Там дзяўчаты, як красныя кветкі,

   А хлопцы – як пінскія дубы-сталеткі…

   Хто я? – паляк, беларус, ці ліцвін?

   Бог толькі ведае праўду адзін.

   Я ж хачу працаваць увесь век,

   Каб заслужыць імя – чалавек».        

                                           (Невядомы аўтар «Хто я?»)

Пытанні

  1.  Падумайце, чаму невядомы аўтар верша «Хто я?» не можа адказаць на пастаўленае пытанне? Якія саманазвы выкарыстоўваліся да канца XІX ст. у адносінах да Беларусі і беларусаў?
  2.  Растлумачце, чаму ў XІX ст. нацыянальнай інтэлігенцыі прыйшлося ствараць новую беларускую літаратурную мову? З якімі цяжкасцямі пры гэтым прйшлося сутыкнуцца?
  3.  Як Вы думаеце, чаму Я. Купала ў вершы «А хто там ідзе?», вядзе гаворку пра тое, што беларусам захацелася «людзьмі звацца?»

Прыкладныя тэмы паведамленняў

  1.  Беларускае музычнае мастацтва XІX – пачатку XX стст.
  2.  Ігнат Буйніцкі – «бацька» беларускага прафесійнага тэатра.
  3.  Дойлідства Беларусі ў другой палове XІX – пачатку XX стст. як прыклад спалучэння розных мастацкіх стыляў.
  4.  Развіццё беларускага жывапісу ў XІX – пачатку XX стст.
  5.  Горы-Горацкі земляробчы інстытут – першая ў Расіі вышэйшая сельскагаспадарчая школа.
  6.  Роля беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі ў развіцці на-цыянальнай самасвядомасці беларусаў (канец XІX – пачатак XX стст.).

   

(Палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі)

                       

(Касцёл святых Сымона і Алены ў Мінску)

   

   (Пэн Ю.М. Партрэт Марка Шагала)

(Хруцкі І.Ф. Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай)

                                         

(Бялыніцкі-Біруля В.К. Зімовы сон)

(Помнік літары «Ў» у Полацку)

5. Палітыка беларусізацыі.

Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры

ў БССР у 30-я гады хх ст.

План для самастойнай падрыхтоўкі

  1.  Адукацыя і навука.
  2.  Беларуская літаратура.
  3.  Тэатр і кінамастацтва.
  4.  Жывапіс, архітэктура, скульптура.

Паняцці і тэрміны

Беларусізацыя – палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыяналь-на-культурнага будаўніцтва ў БССР. Праводзілася КП(б)Б з 1924 г. да канца 20-х – пачатку 30-х гг. Прадугледжвала комплекс мерапры-емстваў па адраджэнні беларускай культуры, школы, мовы. Пераду-мовамі беларусізацыі былі: хуткае развіццё гаспадаркі рэспублікі на аснове нэпа, узбуйненне тэрыторыі БССР, палітычная амністыя бела-рускіх дзеячаў (1923 г.), якія не выступалі са зброяй у руках супраць савецкай улады, знаходжанне асобных дзеячаў на дзяржаўных пасадах, стварэнне сістэмы вышэйшай адукацыі.

Дзяржаўная мова – мова, зацвержаная ў якасці афіцыйнай. У гады беларусізацыі дзяржаўнымі мовамі былі аб’яўлены адразу 4 мовы – беларуская, руская, яўрэйская і польская.

Карэнізацыя – вылучэнне прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва на кіруючыя пасады ў пачатку 20-х гг.

«Культурная рэвалюцыя» – умоўная назва комплексу пераў-тварэнняў у галіне культуры, навукі, адукацыі, літаратуры, мастацтваў у 20 – 30-я гг. ХХ ст. у СССР і БССР.

«Маладняк», «Узвышша», «Полымя» – літаратурна-мастацкія аб’яднанні.

Нацыянал-дэмакратызм – кірунак грамадска-палітычнай думкі, які спалучаў агульнадэмакратычныя ідэі з задачамі сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення прыгнечаных народаў. У Беларусі ўзнік у канцы XIX – пачатку XX ст. і быў скіраваны на адраджэнне нацыя-нальнай культуры і самасвядомасці беларускага народа. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. практычным увасабленнем нацыя-нал-дэмакратызму сталі стварэнне беларускай дзяржаўнасці і палітыка беларусізацыі. У сярэдзіне 20-х гг. ХХ ст. камуністычная партыя прызнала нацыянал-дэмакратызм варожай антысавецкай палітыкай, накіраванай супраць дасягненняў Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Сацыялістычны рэалізм – мастацкі метад, які патрабаваў адлюстравання ў літаратуры і мастацтве толькі тых рэалій жыцця, якія былі звязаны з будаўніцтвам савецкага сацыялістычнага ладу ў СССР.

Храналогія

1919–1920 гг. – адкрыццё вышэйшых навучальных устаноў: педагагічных інстытутаў у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі; Беларускага палітэхнічнага інстытута; сельскагаспадарчага інстытута ў Горках, які з 1925 г. стаў называцца Беларускай дзяржаўнай акадэміяй сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Восень 1920 г. – адкрыццё ў Мінску Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра (рэжысёр Е. Міровіч). З 1926 г. – БДТ-1, цяпер – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы.

1921 г. – адкрыццё Беларускага дзяржаўнага універсітэта (БДУ), першы рэктар – У. Пічэта.

1922 г. – адкрыццё Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), навукова-даследчай установы па ўсебаковым вывучэнні Беларусі.

1924 г. – афіцыйнае ўвядзенне КП(б)Б палітыкі беларусізацыі.

1924 г. – адкрыццё Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

1926 г. – адкрыццё ў Віцебску тэатра БДТ-2, цяпер – Нацыянальны  акадэмічны тэатр імя Я. Коласа.

19261932 гг. – дзейнічаў Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам У. Галубка. Ён працягваў традыцыі народнай батлейкі тэатра I. Буйніцкага. З 1932 г. быў рэарганізаваны ў БДТ-3 з базай у Гомелі.

1926 г. – аформілася таварыства «Прэч непісьменнасць». Яго старшынёй абраны А. Чарнякоў – старшыня ЦВК БССР.

1926 г. – створаны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль», рэжысёр Ю. Тарыч.

1927 г. – правядзенне Усебеларускай выстаўкі дасягненняў нацыя-нальных меншасцей.

1927 г. – каля 80 % служачых цэнтральных органаў улады валодалі беларускай мовай; у войсках, што размешчаны ў Беларусі, уведзена вывучэнне беларускай мовы, створаны тэрытарыяльныя вайсковыя адзінкі (дывізіі, палкі).

1928 г. – каля 80 % агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання.

1928 г.  – у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў  «Савецкая Беларусь», якая ў канцы 30-х гг. была пераведзена ў Мінск.

1929 г. – рэарганізацыя Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук.

1931 г. – справа «Саюза вызвалення Беларусі» («СВБ»). Было арыштавана каля 100 дзеячаў навукі, мастацтва, літаратуры па абвінавачванні ў прыналежнасці да не існуючай увогуле варожай савецкаму ладу арганізацыі. Роля кіраўніка «СВБ» прыпісвалася народнаму паэту Я. Купалу. Зрабіўшы спробу самагубства, паэт здолеў даказаць неабгрунтаванасць абвінавачванняў.

1932 г. – адкрыццё Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.

1933 г. – створаны Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета.

1933 г. – рэформа беларускага правапісу.

1937 г. – створана Беларуская дзяржаўная філармонія.

1938 г. – прыняцце спецыяльнай пастановы ўрада БССР аб назве сталіцы рэспублікі. Да таго часу па-беларуску пісалі Менск.

1939 г. – ліквідацыя ў цэлым непісьменнасці насельніцтва рэспублі-кі.

Развіццё навукі

Навукоўцы

Навуковыя даследаванні

1

2

У. Пічэта

Першы рэктар БДУ, аўтар прац па гісторыі сла-вянскіх народаў. Вучань аднаго са стваральнікаў канцэпцыі нацыянальнай гісторыі Беларусі М. Доў-нар-Запольскага. Абараніў доктарскую дысерта-цыю, прысвечаную аграрнай рэформе ў ВКЛ

У. Ігнатоўскі

Беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. У 1918 г. уступіў у партыю беларускіх эсэраў. У 1920 г. па яго ініцыятыве была створана Беларуская камуністычная арганізацыя (БКА), прынятая ў склад Камуністычнай партыі. У 1921–1926 гг. працаваў народным камісарам асветы БССР. З  1925 г. – старшыня Інбелкульта. Першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук (адкрыта 1 студзеня 1929 г.). Аўтар кнігі «Кароткі нарыс гісторыі Бела-русі», якая на працягу доўгага часу была школьным падручнікам

А. Цвікевіч

Беларускі палітычны дзеяч, гісторык, філосаф. З 1923 г. прэм'ер-міністр БНР у Празе. Па яго ініцыятыве ў 1925 г. была склікана Берлінская кан-ферэнцыя, на якой большасць кіруючых дзеячаў БНР прызналі Савецкую Беларусь і аб’явілі аб рос-пуску сваіх палітычных цэнтраў. Пасля правядзен-ня Берлінскай канферэнцыі пераехаў у Мінск і працаваў вучоным сакратаром Інстытута белару-скай культуры, з 1929 г. – у інстытуце гісторыі АН Беларусі. Як гісторык даследаваў праблемы развіц-ця беларускай дзяржаўнасці, вывучаў погляды пры-хільнікаў заходнерусізму

Заканчэнне

                                        

1

2

А. Смоліч

Удзельнік Усебеларускага з’езда. Паводле яго дак-лада была прынята Трэцяя Устаўная грамата Рады БНР. Аўтар першага падручніка «Геаграфія Белару-сі», выдадзенага ў 1919 г. Першы беларускі прафе-сар геаграфіі. У 1921 г. стаў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай школы

Я. Купала,

Я. Колас,

Ц. Гартны,

Я. Лёсік

Першыя акадэмікі Акадэміі навук БССР

Развіццё беларускай літаратуры

Дзеячы беларускай літаратуры

Назвы твораў. Заўвагі

1

2

Ц. Гартны

Адзін з першых стваральнікаў беларускага рамана «Сокі цаліны»

Я. Колас

Народны паэт Беларусі, паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка», раман «На ростанях», аповесці «У глыбі Палесся» і «Дрыгва»

Я. Купала

Народны паэт Беларусі, паэмы «Безназоўнае», «Над ракой Арэсай»

А. Куляшоў

Паэт, аўтар верша «Бывай...». На тэкст гэтага  вер-ша і музыку I. Лучанка складзена папулярная і сёння песня

П. Броўка

Паэма «Цэхавыя будні»

М. Гарэцкі

Раманы «Камароўская хроніка», «Віленскія каму-нары»

К. Крапіва

Камедыя «Хто смяецца апошнім». Па сцэнарыі аўтара ў 1954 г. пастаўлены аднайменны фільм

Я. Маўр

Адзін з пачынальнікаў беларускай савецкай дзіця-чай літаратуры – аповесці «Чалавек ідзе», «Пале-скія рабінзоны»

М. Лынькоў

Аповесць «Міколка-паравоз»

Тэатральнае мастацтва

Дзеячы  культуры

Уклад у развіццё тэатра

1

2

Я. Міровіч

Першы заслужаны артыст БССР, рэжысёр БДТ-1, драма «Кастусь Каліноўскі», спектаклі «Паўлінка» і

 «Тутэйшыя» па п'есах Я. Купалы, «На купалле»   М. Чарота           

У. Галубок

Кіраўнік Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатра (1926–1932). Першы народны артыст БССР, рэжысёр БДТ-3

Г. Глебаў

Акцёр БДТ-1, народны артыст СССР, на працягу 27 гадоў іграў адну з галоўных роляў у камедыі «Хто смяецца апошнім», удастоены Сталінскай прэміі

С. Станюта

Актрыса БДТ-2

М. Чуркін

Кампазітар, аўтар оперы «Вызваленне працы»

А. Багатыроў

Кампазітар, аўтар оперы «У пушчах Палесся»

Я. Цікоцкі

Кампазітар, аўтар оперы «Міхась Падгорны»

М. Крошнер

Кампазітар, аўтар балета «Салавей» (па аднай-меннай аповесці З. Бядулі)

Кінамастацтва

Рэжысёр

Назвы фільмаў

1

2

Ю. Тарыч

«Лясная быль» (паводле аповесці М. Чарота «Сві-напас»)

У. Корш-Саблін

Асістэнт Ю. Тарыча, першая работа «У агні наро-       джаная», прысвечаная 10-годдзю Савецкай Беларусі

Жывапіс

Прозвішча

мастака

мастака

Назвы карцін

1

2

М. Філіповіч

«Бітва на Нямізе»,«Ноч на Івана Купалу», «Паўстанне Кастуся Каліноўскага»

Заканчэнне

1

2

В. Волкаў

«Кастусь Каліноўскі», «Партызаны», «Малатабоец», «Плытагоны»

І. Ахрэмчык

«Падпісанне Маніфеста аб утварэнні БССР», «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск»

В. Бялыніцкі-Біруля

Жывапісец-пейзажыст, карціны на тэму вясны

Архітэктура і скульптура

Архітэктар

Назвы помнікаў

1

2

І. Лангбард

У Мінску – Дом Урада, Дом Чырвонай Арміі, галоўны корпус Акадэміі навук БССР, Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета. У Магілёве – Дом Саветаў

Г. Лаўроў

Беларускі політэхнічны інстытут

З. Азгур

Скульптар, помнік У. Леніну побач з Домам Урада

ў Мінску

Першыя ў Беларусі

  1.  Першы прэзідэнт АН БССР – У. Ігнатоўскі.
  2.  Першы рэктар БДУ – У. Пічэта.
  3.  Першы беларускі прафесар геаграфіі – А. Смоліч.
  4.  Першы заслужаны артыст БССР – Я. Міровіч.
  5.  Першы народны артыст БССР – У. Галубок.
  6.  Першая беларуская савецкая опера «Вызваленне працы» – кампазітар М. Чуркін (1924 г.).
  7.  Першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера (па аднайменнай аповесці З. Бядулі).
  8.  Першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» – рэжысёр    Ю. Тарыч.

Цікавыя факты

  1.  Першым рэктарам БДУ быў У. Пічэта. Даволі хутка ён авалодаў беларускай мовай і карыстаўся ёю. У 1926 г. яму надалі ганаровае званне заслужанага прафесара БССР. Але на жыццёвым шляху з’яві-ліся перашкоды. Спачатку ён быў вызвалены ад пасады рэктара, потым арыштаваны і на 5 год адпраўлены ў ссылку ў Вятку. Пасля працаваў у Варонежы, Маскве, быў абраны членам-карэспандэнтам АН БССР.     У. Пічэта быў таленавітым даследчыкам, выдатным вучоным, гісто-рыкам-славістам, мудрым педагогам, умелым арганізатарам. Сам ён пісаў: «Я аддаў свае сілы і сваю энергію працоўным масам Беларусі».

(Беларускі гістарычны часопіс, 2004. № 4. С.74.).

  1.  Напярэдадні прыхода Гітлера да ўлады вялікі фізік А. Эйнштэйн (лаўрэат Нобелеўскай прэміі, аўтар тэорыі адноснасці) звярнуўся да афіцыйных улад БССР з прапановай звязаць свой лёс з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Беларускія вучоныя прынялі гэта з задавальненнем. Першы сакратар ЦК КПБ(б) М. Гікала сам не мог самастойна прыняць рашэнне і тэрмінова звязаўся з Масквою. Сталін адказаў фразай, якая перарасла ў анекдот: «Пусть этот сионист продолжает играть на скрипке у себя дома».

Атрымаўшы адказ, А. Эйнштэйн пераехаў у Амерыку, дзе прадоўжыў сваю працу. Пазней ад імя Акадэміі навук БССР вучонаму было прапанавана выбраць яго ганаровым акадэмікам. Тэкст пісьма быў накіраваны ў ЦК ЦПБ(б). Рашэння па гэтаму пытанню не знойдзена. Так Эйнштэйн мог стаць беларускім акадэмікам двойчы.

(Комсомольская правда, 2004. 29 октября. С. 14.).

  1.  Рэпрэсіі супраць так званага нацыянал-дэмакратызма прывялі да вялікіх ахвяр. За 1917–1939 гг. у Акадэміі навук БССР было арыш-тавана 57 чалавек. У акадэмічным інстытуце эканомікі ў азначаны пе-рыяд з 44 тэм надрукавана 24, з якіх забаронена 17. У інстытуце гісто-рыі з запланаваных 97 навуковых работ выдадзена 10, з якіх 7 – кан-фіскавана. Масавым рэпрэсіям падвергнуліся М. Гарэцкі, А. Аляксанд-ровіч,  С. Грахоўскі, У. Галубок і інш.  

(Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т.4. Мінск: БелЭн, 1997.            С. 168).

Гістарычны дакумент

  1.  Распараджэнне ЦВК БССР (люты 1921 г.):

«Наркамасветы (Народнаму камісарыяту асветы) зрабіць захады да ўзмацнення працы на мове пераважнай большасці працоўнага сялянства Беларусі – мове беларускай. Наркамасветы павінен у сваёй працы зыходзіць з няўхільнай перспектывы планамернага і паступова-га пераходу ўстаноў, у якіх навучаюцца і выхоўваюцца дзеці-белару-сы, на іх матчыну беларускую мову выкладання».

(Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мінск, 1993. С.349).

2.  Жыццё закон нязломны мае:

    ніколі праўда не ўмірае.

 Адно хоць зернетка малое

 ды застанецца пра былое.

 Цудоўны скарб у творчасці народнай

 для нас сабраны мудрымі дзядамі.

 Яго адкінуць – значыць без пашаны

 паставіцца да продкаў працавітых.

(У. Дубоўка. «Ніколі праўда не ўмірае»).

3.  – Адкуль сіла такая ў дуба?  – пытаецца чароціна.

       Ясны волат-дуб адказвае:

    – Ты баішся жыцця, затым ты і слабая. Ты выбіраеш мяккі грунт, каб няцяжка было бараздзіць зямлю сваім караннём. Усім ты хочаш унаравіць, ка ўсякаму ты падыходзіш хітрасцю, і змалку ты прывыкла гнуцца. А калі хто гнецца, тым ён паказвае сваю слабасць і поўнае непаважанне к сабе. А хто не паважае сябе, таго і другія не паважаюць, папіхваюць ім, як хочуць. Ты прывыкла да лёгкага жыцця і ўсю надзею кладзеш на іншых. А хто не надзеецца на сябе, той цягам бывае слабым. А я змалку надзеяўся толькі на сябе і на сілы зямлі і сонца. Змалку навучыўся сам памагаць сабе. Нікому я не гнуўся. Лепей зламацца зусім, чым гнуцца ўсякай сіле. Мы, дубы, так і робім: або ломімся або выжываем.

(Я. Колас «Дуб і чароціна»).

Пытанні

  1.  Якія матывы пераважалі ў творчасці У. Дубоўкі ў 20-я гады    ХХ ст. і чаму?
  2.  У чым сутнасць коласаўскага разумення чалавечай мары (на прыкладзе апавядання «Дуб і чароціна»)?

Прыкладныя тэмы паведамленняў

  1.  Нацдэмы і іх лёс.
  2.  Дзмітрый Жылуновіч – кіраўнік, паэт, грамадзянін.

                        

(Дз. Жылуновіч (Цішка Гартны) –

паэт, пісьменнік)

(У. Пічэта – гісторык, першы рэктар БДУ)

(У. Галубок – заснавальнік  1-га беларускага

вандроўнага тэатра)

(Дом Урада ў Мінску (архітэктар І. Лангбард))

 

                      

(Беларускі тэатр оперы і балета (архітэктар І. Лангбард))

6. асноўныя дасягненні беларускай савецкай культуры ў другой палове 40-х – 80-я гг. хх ст.

План для самастойнай падрыхтоўкі

  1.  Развіццё адукацыі і навукі ў БССР.
  2.  Беларуская літаратура.
  3.  Тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва.

Паняцці і тэрміны

Дэсталінізацыя – працэс пераадолення культу асобы І. Сталіна, звязаны з дэмакратызацыяй грамадска-палітычнага жыцця і рэабіліта-цыяй нявінна пацярпелых ад палітычных рэпрэсій.

Прынцып партыйнасці – патрабаванне да дзеячаў культуры прытрымлівацца ідэалогіі, якую праводзіць камуністычная партыя, зыходзіць з патрабаванняў і прадвызначэнняў гэтай ідэалогіі.

Савецкі народ – новая гістарычная супольнасць людзей, аб узнікненні якой было заяўлена на ХХIV з’едзе КПСС у 1971 г.

Храналогія

1945 г., 30 чэрвеня – СНК СССР прымае рашэнне аб аднаўленні дзейнасці Беларускага сельскагаспадарчага інстытута ў Горках.

1946 г. – пастанова ЦК ВКП(Б) «Аб часопісах «Звязда» і «Ленінград»». Па ініцыятыве I. Сталіна М. Зошчанка і Г. Ахматава былі абвінавачаны ў прапагандзе безыдэйнасці і апалітычнасці.  У 1947 г. была прынята пастанова ЦК ВКП(б) «Аб рабоце ЦК КП(б) Беларусі», у якой абвінавачваліся ў безыдэйнасці і буржуазным нацыяналізме некаторыя беларускія пісьменнікі і паэты. Былі рэпрэсіраваны У. Дубоўка, С. Грахоўскі, А. Александровіч, А. Звонак і інш. Ад пісьменнікаў патрабавалася прытрымлівацца ў сваёй дзейнасці метаду сацыялістычнага рэалізму і прынцыпу партыйнасці.  

Першая палова 50-х гг. – адкрыццё новых ВНУ: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі, педагагічныя інстытуты ў Мінску, Брэсце, Мазыры і Полацку.

1951 г. – прыняцце новага Дзяржаўнага сцяга БССР.

1954 г. – узвядзенне манумента Перамогі ў Мінску.

1955 г. – зацвержаны Дзяржаўны гімн БССР – песня «Мы – беларусы» на словы М. Клімковіча і музыку Н. Сакалоўскага.

1959 г. – пераход да політэхнічнага навучання і працоўнага выхавання ў сістэме народнай адукацыі, увядзенне абавязковай           8-гадовай школьнай адукацыі ў БССР.

Пачатак 60-х гг. – пачатак стварэння прафесійна-тэхнічных   ву-чылішчаў (ПТВ);

1961 г. – ХХII з’езд КПСС, прыняцце праграмы пабудовы каму-нізму ў СССР.

1969 г. – 1) адкрыццё мемарыяльнага архітэктурна-скульптурнага комплексу «Хатынь» (Лагойскі раён); 2) адкрыццё Кургана Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі (Смалявіцкі раён).

1974 г. – Беларуская рэспубліканская студыя тэлебачання пачала трансліраваць  каляровыя перадачы; адкрыццё Рэспубліканскага спар-тыўнага комплекса «Раўбічы».

1977 г. – увядзенне ўсеагульнай сярэдняй адукацыі.

1977 г. – прыняцце новай Канстытуцыі СССР, у якой была зама-цавана кіруючая роля КПСС у грамадстве. Неафіцыйная назва – «Канстытуцыя развітога сацыялізму»; 1978 г.– прыняцце  Канстытуцыі БССР.

Адраджэнне і развіццё адукацыі і навукі

ў пасляваенны перыяд

      

Адкрыццё новых ВНУ: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі, Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску, а таксама Брэсцкі, Мазырскі і Полацкі педагагічныя інстытуты.

    У 1944 г. узнавіла сваю дзейнасць Акадэмія навук БССР.

Рост адукацыі моладзі з'явіўся перадумовай паскарэння грамад-скага прагрэсу і ствараў рэальныя ўмовы для паспяховага станаўлення індустрыяльнага грамадства.

Дасягненні ў развіцці навукі

Беларуская навука развівалася як састаўная частка агульнасаюзнай. Па пэўных навуковых кірунках рэспубліка дасягнула вялікіх поспехаў у галіне матэматыкі, фізікі, электронна-вылічальнай тэхнікі, біялогіі, медыцыны.

У хімічнай навуцы найбольш важнымі былі дасягненні ў галіне палімераў, якія з’явіліся асновай для атрымання пластмасы і сінтэтыч-ных валокнаў. У біялогіі – адкрыцці ў галінах генетыкі і геннай інжынерыі, якія аказалі значную дапамогу ў вывядзенні новых гатункаў сельскагаспадарчых раслін і парод жывёл.

 

Дзеячы навукі

(другая палова 40-х –

80-я гг. ХХ ст.)                         

Прозвішча

Уклад у развіццё навукі

1

2

В. Купрэвіч

Прэзідэнт АН БССР (1952–1969 гг.). Садзейнічаў  аднаўленню даследаванняў у галіне генетыкі

Г. Багамолаў

Беларускі геолаг, акадэмік АН Беларусі. У 1952 г. атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР за разведку і адкрыццё Старобінскага радовішча калійных солей

М. Мацапура

Лаўрэат Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР і БССР за распрацоўку і ўкараненне ў вытворчасць высокаэфектыўных тэхналогій механізаванага асва-ення забалочаных зямель і ўборкі бульбы

П. Сухі

Савецкі авіяканструктар, двойчы Герой Сацыя-лістычнай Працы. Аўтар больш як 50 самалётаў, 30 з якіх былі пабудаваны і выпрабаваны

  

Беларуская літаратура  (другая палова

        40-х – 50-я гг. ХХ ст.)            

Прозвішча

Назвы твораў, заўвагі

1

2

Кузьма Чорны

Раман «Млечны шлях»

Міхась Лынькоў

Раман «Векапомныя дні» (галоўны герой Канстанцін Заслонаў)

Іван Шамякін

Раман «Глыбокая плынь» (Дзяржаўная прэмія СССР)

Іван Мележ

Раман «Мінскі напрамак» (прысвечаны падзеям аперацыі «Баграціён», рэальная гістарычная асоба рамана – камандуючы 3-м Беларускім фронтам I. Д. Чарняхоўскі)

Якуб Колас

Паэма «Рыбакова хата» (Дзяржаўная прэмія СССР), завяршэнне трылогіі «На ростанях»

Заканчэнне

1

2

Аркадзь Куляшоў

За паэмы «Сцяг брыгады» і «Новае рэчышча» атрымаў дзяржаўныя прэміі СССР. Сааўтар сцэнарыя фільма «Першыя выпрабаванні» паводле трылогіі Я. Коласа «На ростанях»

Пятрусь Броўка

Максім Танк Пімен Панчанка

Вядомыя беларускія паэты пасляваеннай пары

У 50 – 80-я гг. ХХ ст. у галіне літаратуры і мастацтва працягвалі дзейнічаць метад сацыялістычнага рэалізму і прынцып партыйнасці. У цэнтры ўвагі дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва доўгі час знаходзілася новая гістарычная супольнасць людзей – савецкі народ – будаўнік камунізму. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў гады «адлігі» стварыла спрыяльныя ўмовы для адлюстравання творчай інтэлігенцыяй маральных праблем і ўнутранага свету чалавека-воіна і чалавека-працаўніка. Гераізм беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, жыццёвы лёс нашых далёкіх продкаў сталі асновай гістарычнай тэматыкі. Асаблівая ўвага надавалася адлюстраванню нацыянальна-культурных асаблівасцей беларускага народа і захаванню культурна-гістарычнай спадчыны.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творах беларускіх пісьменнікаў

(другая палова 50-х – 80-я гг. ХХ ст.)

Прозвішча

Назвы твораў. Заўвагі

1

2

Васіль Быкаў, народны пісь-меннік Беларусі, Герой Сацыя-лістычнай Пра-цы, лаўрэат Ле-нінскай прэміі

Аповесці «Жураўліны крык», «Здрада», «Трэцяя ракета», «Круглянскі мост», «Сотнікаў», «Абе-ліск», творы «Дажыць да світання», «Пайсці і не вярнуцца», «Знак бяды». Па яго творах пастаў-лены кінафільмы «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Воўчая зграя», «Абеліск», опера «Сцежкаю жыцця». В. Быкаву прысвечаны фільм В. Дашука «Узыходжанне». Кнігі пісьменніка надрукаваны на 35 мовах свету, а іх агульны тыраж склаў звыш 3 млн. эк-зэмпляраў


Заканчэнне

1

2

Іван Чыгрынаў

Раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві»

Янка Брыль

Раман «Птушкі і гнёзды»

Іван Навуменка

Раманы «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэці»

Алесь Адамовіч

Дылогія «Партызаны» і «Хатынская аповесць», дакументальная кніга «Я з вогненнай вёскі...» (разам з Я. Брылём і У. Калеснікам)

Адлюстраванне сувязі сучаснасці з гістарычным мінулым

(другая палова 50-х–80-я гг. ХХ ст.)

Прозвішча

Назвы твораў. Заўвагі

1

2

Іван Мележ

Трылогія «Палеская хроніка» (раманы «Людзі на бало-це», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань»), прысве-чана лёсу беларускага сялянства ў 20–30-я гг. ХХ ст. на Палессі

Уладзімір Караткевіч

Раман «Каласы пад сярпом тваім», прысвечаны падзеям 1863 – 1864 гг. Творы «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Зямля пад белымі крыламі», «Нельга забыць», п'есы «Званы Віцебска»,  «Маці ўрагану». За   раман   «Чорны  замак Альшанскі» ўдастоены Дзяржаўнай прэміі БССР

Іван Шамякін

Раманы «Крыніцы», «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы». Тэме Чарнобыля пры-свечаны раман «Злая зорка», гісторыка-рэвалю-цыйным падзеям – аповесць «Браняпоезд «Таварыш Ленін»» і раман «Петраград – Брэст»

Беларуская паэзія

(другая палова 50-х – 80-я гг. ХХ ст.)

Прозвішча

Назвы твораў. Заўвагі

1

2

Пятрусь Броўка

Зборнікі вершаў «Пахне чабор», «Далёка ад дому», «А дні ідуць». За паэму «Заўсёды з Леніным» быў удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР

Заканчэнне

1

2

Максім Танк

Зборнікі вершаў «Нарачанскія сосны», «Прайсці праз вернасць»

Пімен Панчанка

Зборнікі вершаў «Пры святле маланак», «Маўклівая малітва»

Тэатральнае, музычнае мастацтва

(другая палова 40-х–80-я гг. ХХ ст.)

Прозвішча

Назвы твораў. Заўвагі

1

2

Я. Цікоцкі, кампазітар

Опера «Алеся» (у новай рэдакцыі «Дзяўчына з Па-лесся»)

А. Багатыроў, кампазітар

За шматчастковую кампазіцыю «Беларускія песні» атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР

Дз. Смольскі, кампазітар

Оперы «Сівая легенда» і «Францыск Скарына»

Ю. Семяняка, кампазітар

Оперы «Зорка Венера» (прысвечана М. Багдано-вічу), «Новая зямля», першая беларуская аперэта «Паўлінка»

Р. Шырма

Кіраўнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР

Г. Цітовіч

Кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР

Я. Глебаў, кампазітар

Музыка да кінафільма «Трэцяя ракета», балета «Альпійская балада» (па аповесці В. Быкава), бале-та «Выбранніца» (паводле паэм Я. Купалы)

У. Мулявін, спявак, кампазітар

Кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». Апрацоўка беларускіх народных пе-сень

А. Ярмоленка

Кіраўнік ансамбля «Сябры». Найбольш вядомыя песні ансамбля «Майскі вальс» І. Лучанка і «Вы шуміце, бярозы» Э. Ханка

В. Вуячыч,

Я. Еўдакімаў,

Л. Барткевіч, Т. Раеўская

Вядомыя беларускія спевакі

Рэжысёры (кінастудыя «Беларусьфільм»)

Прозвішча

Дзейнасць

1

2

С. Сплашноў,

І. Шульман

Фільм «Зялёныя агні»

Л. Голуб

Фільмы «Міколка-паравоз» і «Дзяўчынка шукае бацьку»

У. Корш-Саблін

Фільм «Крушэнне імперыі» – гісторыка-рэвалю-цыйная стужка па матывах аднаіменнага рамана М. Казакова. Апошні фільм вядомага беларускага рэжысёра

А. Спешнеў

Гісторыка-рэвалюцыйны фільм «Масква – Генуя» (пры ўдзеле У. Корш-Сабліна і П. Арманда)

В. Нікіфараў,

Б. Сцяпанаў

Шматсерыйны тэлефільм «Дзяржаўная граніца» –  гісторыка-прыгодніцкі тэлевізійны серыял, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1980 1988 гг., які распавядае аб службе савецкіх пагранічнікаў. Дзеянне адбываецца ў перыяд з 1917 г. па канец 80-х гг. і разгортваецца на тэрыторыі СССР ад  Далёкага Усходу да яе заходніх межаў

М. Фігуроўскі

Фільм «Гадзіннік спыніўся апоўначы» пра апера-цыю беларускіх партызан па ліквідацыі фашысцкага гаўляйтэра В. Кубэ

І. Дабралюбаў

Фільм «Белыя росы»  – лірычная камедыя, якая адлюстроўвае жыццё і праблемы савецкіх людзей першай паловы 80-х гг. ХХ ст.

В. Тураў

«Я родам з дзяцінства», «Кропка адліку», кінаэпапея «Людзі на балоце» і «Подых на-вальніцы» (паводле трылогіі I. Мележа «Палеская хроніка»). Яго кінастужка «Праз могілкі» (аб партызанскай барацьбе на акупаванай тэрыторыі Беларусі), знятая ў 1964 г., па рашэнні ЮНЕСКА ў 1994 г. аднесена да 100 лепшых фільмаў свету

Дакументальныя стужкі пра герояў Вялікай Айчыннай вайны: «Дачка партыі» – прысвечана дзейнасці В. Харужай; «Бацька Мінай», «Марат Казей» і інш.

Выяўленчае мастацтва

(другая палова 40-х – 80-я гг. ХХ ст.)

Прозвішча

Назвы твораў. Заўвагі

1

2

I. Ахрэмчык

Карціна «Абарона Брэсцкай крэпасці»

В. Волкаў

Карціна «Мінск. 3 ліпеня 1944 года»

Я. Зайцаў

Карціна «Парад беларускіх партызан у 1944 г. у Мінску»

М. Савіцкі

Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны цыкл карцін «Лічбы на сэрцы», карціны «Партызанская мадонна», «Партызанская мадонна (Мінская)».

Тэму працы закранаюць карціны «Ураджай», «Сказ пра хлеб».

Чарнобылю прысвечаны карціны «Чарнобыльская мадонна» і «Чорная быль»

Л. Шчамялёў

Карціны «Навала. 22 чэрвеня 1941 г.», «Першы дзень міру», «Край мой Міншчына»

                                         Заканчэнне

 

1

2

М. Данцыг

Аўтар шэрагу карцін, на якіх паказана будаўніцтва Салігорска, многія палотны прысвечаны Мінску

А. Ісачоў

Карціны «Апостал Пётр», «Малітва», «Выгнанне з раю». Мастак сфарміраўся пад уплывам розных мадэрнісцкіх плыняў і з-за гэтага не ўпісваўся ў прызнаныя ў афіцыйных колах рамкі

                       

Скульптары

Прозвішча

Назвы твораў

1

2

З. Азгур

Скульптуры Ф. Скарыны, А. Пашкевіч (Цёткі),      Я. Коласа, К. Крапівы, дзеда Талаша

А. Анікейчык

Мемарыяльны комплекс «Прарыў» ва Ушацкім раё-не, прысвечаны подзвігу беларускіх партызан, комплекс «Праклён фашызму» на месцы спаленай в. Шунеўка Докшыцкага раёна. Разам з Л. Гумілеў-скім і А. Заспіцкім стварыў помнік Я. Купалу ў Мінску

С. Селіханаў

Архітэктурна-скульптурны ансамбль ва ўшанаван-не памяці ахвяр фашызму «Хатынь», створаны су-месна з групай архітэктараў (Ю. Градаў, В. Занко-віч, Л. Левін)

А. Бембель,

А. Глебаў,

С. Селіханаў, З. Азгур,

С. Салтыкоў,

С. Адашкевіч

Гарэльефы на Мануменце Перамогі ў г. Мінску

А.Кібальнікаў

А. Бембель

У. Бабыль

Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

А. Бембель

«Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі» пад Мінскам

А. Заспіцкі,

І. Міско,

М. Рыжанкоў

Манумент у гонар маці-патрыёткі А. Купрыянавай і яе пяці сыноў, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з вора-гам у гады Вялікай Айчыннай вайны, у Жодзіна

Цікавыя факты

1. У сувязі з выхадам БССР на міжнародную арэну ў якасці адной з дзяржаў – заснавальніц ААН, у 1951 г. быў зацверджаны новы дзяр-жаўны сцяг рэспублікі.

Малюнак сцяга, распрацаваны мастаком М. Гусевым, складаўся з дзвюх гарызантальна размешчаных палос. Верхняя паласа была чырвонага колеру, ніжняя – зялёнага. На чырвонай паласе ў левым верхнім баку былі залатыя серп і молат і чырвоная зорка ў залатым абрамленні. Каля дрэўка вертыкальна размяшчаўся беларускі нацыянальны арнамент белага колеру на чырвоным фоне. Малюнак ар-наменту быў узяты з ручніка, вышытага ў 1917 г. сялянкай Матронай Маркевіч з в. Касцілішча Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Дзяр-жаўны сцяг у такім выглядзе існаваў да 1991 г.

(Герб, флаг и гимн Ресрублики Беларусь/ www.bsuir.by/m).

2. У 1955 г. быў зацверджаны Дзяржаўны гімн БССР. Гімн з’яў-ляецца ўрачыстай песняй і афіцыйнай музычнай эмблемай дзяржавы. Упершыню ён прагучаў у Дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета. Аўтарамі гімна былі паэт М. Клімковіч і кампазітар Н. Сака-лоўскі. Іх патрыятычная песня «Мы беларусы» прысвячалася дружбе беларускага народа з Расіяй. Заўважым, што даволі доўга БССР не ме-ла  свайго  Дзяржаўнага  гімна. У 1943 г. быў зацверджаны гімн СССР.

У пасляваенныя гады ён гучаў і на тэрыторыі Беларусі як сімвал яд-нання розных народаў у шматнацыянальнай дзяржаве. Песня «Мы беларусы» сярод іншых музычных твораў удзельнічала ў конкурсе на стварэнне Дзяржаўнага гімна БССР. Пасля адпаведнай перапрацоўкі яна была прадстаўлена Вярхоўнаму Савету БССР і зацверджана ў якас-ці гімна. Дадзены гімн існаваў да 1991 г.

(Герб, флаг и гимн Ресрублики Беларусь/ www.bsuir.by/m).

Пытанні

  1. Вызначце, што абазначаюць элементы Дзяржаўнага сцяга БССР.
  2.  Якія асаблівасці гістарычнага шляху беларускага народа і грамадска-палітычнага жыцця краіны ўвасобіў Дзяржаўны гімн   БССР. 

Гістарычны дакумент

«Моральный кодекс строителя коммунизма»

(зацверджаны XXII з’ездам КПСС)

1. Преданность делу коммунизма, любовь к социалистической Родине, к странам социализма.

2. Добросовестный труд на благо общества: кто не работает, тот не ест.

3. Забота каждого о сохранении и умножении общественного достояния.

4. Высокое сознание общественного долга, нетерпимость к нарушениям общественных интересов.

5. Коллективизм и товарищеская взаимопомощь: каждый за всех, все за одного.

6. Гуманные отношения и взаимное уважение между людьми: человек человеку друг, товарищ и брат.

7. Честность и правдивость, нравственная чистота, простота и скромность в общественной и личной жизни.

8. Взаимное уважение в семье, забота о воспитании детей.

9. Непримиримость к несправедливости, тунеядству, нечестности, карьеризму, стяжательству.

10. Дружба и братство всех народов СССР, нетерпимость к национальной и расовой неприязни.

11. Нетерпимость к врагам коммунизма, дела мира и свободы народов.

12. Братская солидарность с трудящимися всех стран, со всеми народами.

(www.gumer.info/.../mor_kod.php).

Прыкладныя тэмы паведамленняў

  1.  Навуковыя даследаванні ў Беларусі ў другой палове 50-х–першай палове 80-х гг. ХХ ст.
  2.  Пачатак «касмічнай эры» у СССР.
  3.  Асэнсаванне падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці дзеячаў беларускай культуры.

(Зайцаў Я. «Партрэт юнага партызана» (1943 г.))

(Волкаў В. «Мінск, 3 ліпеня 1944 г. » (1945 – 1955 гг.)) 

 

(Савіцкі М. Партызанская мадонна (Мінская) (1978 г.))

(Савіцкі М. Хлеб (1962 г.))

 

Данцыг М. Мой горад старажытны, малады (1972 г.) 

(Манумент Перамогі ў Мінску (1954 – 1955 гг.). Архітэктары Заборскі Г.,

Кароль У., скульптары Азгур З., Бембель А., Глебаў А., Селіханаў С.)

7. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ–ХХІ стст.

План для самастойнай падрыхтоўкі

  1.  Мадэрнізацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі і развіццё навукі.
  2.  Асэнсаванне мінулага і сучаснасці ў творах літаратуры і  мастацтва.
  3.  Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні беларускага народа. Узаемаадносіны дзяржавы і царквы.
  4.  Дасягненні беларускага спорту.

Паняцці і тэрміны

Беларускі касмічны апарат «БелКА» малы спадарожнік, у стварэнні якога ўдзельнічалі сотні прадпрыемстваў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Парк высокіх тэхналогій навукова-вытворчае аб'яднанне, якое ствараецца ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2005 г. Ен прызначаны для развіцця беларускай навукі, укаранення інфармацыйных тэхналогій у прамысловасць, а таксама для экспарту праграмнага забеспячэння за межы рэспублікі.

«СКІФ» суперкамп'ютэр, створаны ў выніку беларуска-расій-скага партнёрства ў галіне высокіх тэхналогій і ўключаны ў сусветны рэйтынг самых высокапрадукцыйных камп'ютэрных сістэм.

Храналогія

1989 г. утварэнне Таварыства беларускай мовы (ТБМ).

1990 г., студзень прыняцце Закона «Аб мовах у Беларускай ССР». Беларуская мова была абвешчана дзяржаўнай мовай, яе статус быў заканадаўча замацаваны ў Канстытуцыі 1994 г.

1991 г. прыняцце Вярхоўным Саветам Закона «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь». Агульная базавая адукацыя аб'яўлена абавязковай.

1992 г. прыняцце Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».

1995 г., 15 мая правядзенне рэферэндуму, адным з пытанняў якога было пытанне аб наданні рускай мове статусу, роўнага з беларускай. Палажэнне аб існаванні дзвюх раўнапраўных дзяржаўных моў у рэспубліцы было замацавана ў новай рэдакцыі канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай на рэспубліканскім рэферэндуме               24 лістапада 1996 г.

1996 г. упершыню Рэспубліка Беларусь была прадстаўлена самастойнай нацыянальнай камандай на XXVI Алімпійскіх гульнях.

2005 г. падпісанне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб стварэнні Парку высокіх тэхналогій.

2006 г. прыняцце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі», завяршэнне распрацоўкі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб вышэйшай адукацыі».

2006 г. адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў новым будынку.

Даследаванні вучоных-гуманітарыяў

  1.  «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» у 6 тамах.
  2.  «Вялікае княства Літоўскае».
  3.  «Гісторыя беларускага мастацтва» у 6 тамах.
  4.  Бібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі» у 6 тамах і інш.

Адноўлены выданні

  1.  В. Ю. Ластоўскі «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910 г.).
  2.  У. М. Ігнатоўскі «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (1919 г.).  
  3.  М. В. Доўнар-Запольскі «Гісторыя Беларусі» (20-я гг. ХХ ст.).

Гістарычная асоба

Ж. I. Алфёраў лаўрэат Нобелеўскай прэміі 2000 г., ураджэнец Беларусі. Яго вынаходніцтвы ў галіне сучасных інфармацыйных тэх-налогій (адкрыццё хуткіх транзістараў, лазерных дыёдаў, інтэгральных мікрасхем-«чыпаў») дазволілі зрабіць прайгравальнік кампакт-дыскаў, пульт дыстанцыйнага кіравання, сонечныя батарэі, мабільныя тэлефо-ны. Узнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны. Ганаровы грамадзянін г. Ві-цебска.

У Рэспубліцы Беларусь створана ўстойлівая сістэма развіцця аду-цыі і навукі. Гэта з'яўляецца падмуркам сацыяльна-эканамічнага, наву-кова-тэхнічнага і культурнага развіцця нашай краіны ва ўмовах паступовага станаўлення інфармацыйнага грамадства. Вызначальнай рысай у развіцці мастацтва стала нацыянальна-культурнае адрад-жэнне.

Адлюстраванне ў беларускай літаратуры і мастацтве гістарычнай тэматыкі садзейнічае асэнсаванню сучаснасці ў спалучэнні з трады-цыямі гістарычнага мінулага, выхаванню нацыянальнай самасвя-домасці беларусаў, захаванню культурна-гістарычнай спадчыны сваіх продкаў.

Беларуская літаратура

Прозвішча

Назвы твораў, заўвагі

1

2

П. Панчанка

Кніга паэзіі розных гадоў «Зямля ў мяне адна»

Н. Гілевіч

Зборнік вершаў «Незалежнасць»

Л. Дайнека

Раманы «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака», «Жалезныя жалуды»

М. Чаргінец

Раманы «Вам задание», «Тайны Чорных гор»,

«Сыны»

С. Законнікаў

Паэма «Чорная быль»

С. Алексіевіч

Аповесці «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі»

Выяўленчае мастацтва

Прозвішча

Назвы твораў, заўвагі

1

2

У. Стальмашонак

Галерэя партрэтаў Радзівілаў, замалёўкі ар-хітэктурных помнікаў Нясвіжа

Л. Шчамялёў

Карціны «Зіма ў Навагрудку», «Лета ў Астра-шыцкім»

Г. Вашчанка

Цыкл партрэтаў дзеячаў беларускай культуры, трыпціх, прысвечаны К. Каліноўскаму, вітра-жы ў касцёле святых Сымона і Алены, карціна «Мой дом мой боль». Узнагароджаны меда-лём «Чалавек года» Міжнароднага біяграфіч-нага цэнтра ў 1992, 1996 гг. (Кембрыдж, Анг-лія)

А. Кішчанка

Габелены «Чарнобыль» (знаходзіцца ў будын-ку ААН у Нью-Йорку), «Габелен стагоддзя»

М. Кузміч,

мастак-ювелір

Аўтар адноўленага  ў 1997 г. хрысціянскай святыні, страчанай у гады Вялікай Айчыннай вайны – крыжа Еўфрасінні Полацкай

Тэатральнае і музычнае жыццё

Прозвішча

Назвы твораў, заўвагі

1

2

А. Дудараў,

драматург

Спектаклі «Князь Вітаўт», «Чорная панна Нясві-жа»  (пра лёс Барбары Радзівіл), «Песня пра зубра»  (паводле паэмы М. Гусоўскага)

Заканчэнне

1

2

І. Чыгрынаў,

драматург

Спектакль «Звон – не малітва» пра лёс полацкай княжны Рагнеды

У. Бутрамееў, драматург

П'есы «Страсці па Аўдзею» (падзеі калектывіза-цыі), «Казімір Лышчынскі»

І. Масляніцына

П'еса «Крыжы Еўфрасінні Полацкай»

М. Пінігін,

рэжысёр

Спектакль «Тутэйшыя» паводле твора Я. Купалы (падзеі германскай і польскай акупацыі 19181920 гг.)

У. Солтан,

кампазітар

Опера «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле твора У. Караткевіча

А. Мдывані,

кампазітар

Балет «Страсці» («Рагнеда») у пастаноўцы В. Елі-зар'ева (харэограф)

В. Раеўскі,         Б. Луцэнка

Вядомыя беларускія рэжысёры

З. Белахвосцік,

С. Станюта,

В. Тарасаў,

Р. Янкоўскі,

М. Яроменка   

Вядомыя беларускія акцёры

М. Фінберг

Кіраўнік Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі

Фестывалі нацыянальнага музычнага мастацтва

Месца правядзення

Назва

1

2

Маладзечна

Фестываль беларускай песні і паэзіі

Віцебск

Міжнародны музычны фестываль «Славянскі базар»

Магілёў

Міжнародны фестываль духоўнай (хрысціянскай) музыкі «Магутны божа»

Магілёў

Фестываль песні «Залаты шлягер»

Полацк

Фестываль «Адраджэнне беларускай капэлы»

Мінск

Кінафестываль «Лістапад»

Беларускае кіно

Прозвішча

Назвы твораў, заўвагі

1

2

М. Пташук

Кінастужкі паводле твораў I. Шамякіна. Фільм «У жніўні 44-га...» па раману У. Багамолава «Момант ісціны», які лічыцца адной з найбольш удалых экранізацыяй жыцця і дзейнасці савецкага контр-разведчыка ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Ю. Ялхоў

Гісторыка-прыгодніцкі фільм «Анастасія Слуцкая»

Дакумен-тальнае кі-но (А. Алай,

В. Аслюк,

І. Барышаў,

Ю. Гару-лёў)

Фільмы «Ягайла і Вітаўт», «Сымон Будны. Паэма», «Сімяон Полацкі», «Крыж Еўфрасінні Полацкай», «Ліст да нашчадкаў» і «Жыві ў свабодзе» (прысве-чаны К. Каліноўскаму), «Сцежка, сцежачка, дарога» (I. Буйніцкаму), «Засталася душа яго тут»   (М. Шага-лу), «Знойдзеш бацькаўшчыну блізка»  (Я. Купалу)

Ушанаванне гістарычных асоб і дзеячаў культуры

Прозвішча

Дзе ўстаноўлены помнік

1

2

Кірыла Тураўскі

Тураў

Францыск Скарына

Полацк, Ліда

Сымон Будны

Нясвіж

Еўфрасіння Полацкая

Полацк, капліца ў Рэчыцы

Ян Баршчэўскі

В. Мурагі Расонскага р-на Віцебскай воб.

Напалеон Орда

Іванава Брэсцкай вобласці

Ян Драздовіч

Мінск

Міхал Клеафас Агінскі

Маладзечна

М. В. Доўнар-Запольскі

Рэчыца

Марк Шагал

Віцебск

Уладзімір Караткевіч

Орша      

Заканчэнне

1

2

Скульптуры Еўфрасінні Полацкай, Кі-рылы Тураўскага, М. Гусоўскага,       Ф. Скарыны, С. Буднага і В. Цяпін-скага

Дворык Беларускага

дзяржаўнага універсітэта

Беларускія спартсмены

Прозвішча,

від спорту

Спартыўныя дасягненні

1

2

А. Мядзведь,

барэц

Тройчы алімпійскі чэмпіён, мацнейшы барэц вольнага стылю ХХ ст., удастоены спецыяльнага прыза ЮНЕСКА «За высакароднаць у спорце»

В. Шчэрба,

гімнаст

Пераможца Алімпійскіх гульняў 1992 г. у Барсе-лоне па пяці відах праграмы і ў камандным залі-ку. 14-разовы чэмпіён свету, лепшы спартсмен свету ў 1991 – 2000 гг. Занесены ў Кнігу рэкор-даў Гінесу як уладальнік шасці залатых медалёў, заваяваных на адной алімпіядзе

І. Іванкоў,

гімнаст

Неаднаразовы пераможца міжнародных спабор-ніцтваў, абсалютны чэмпіён свету ў 1994, 1997 г.

Я. Карольчык, штурханне ядра

Чэмпіёнка XXVII Алімпійскіх гульняў

Ю. Несцярэн-  ка, бег на 100 м

Чэмпіёнка XXVIII Алімпійскіх гульняў

В. Мянькова,

кіданне молата

Чэмпіёнка XXIX Алімпійскіх гульняў

А. Арамнаў, цяжкая атле-тыка

Чэмпіён XXIX Алімпійскіх гульняў

Цікавыя факты

У 2002 г. па выніках праведзенага конкурсу Указам Прэзідэнта Рэс-публікі Беларусь быў зацверджаны Дзяржаўны гімн нашай рэспублікі. Разам са сцягам і гербам гімн складае дзяржаўную сімволіку. Аўтарам музычнай рэдакцыі застаўся кампазітар Н. Сакалоўскі – адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна БССР, што існаваў з 1955 г. Тэкст гімна на словы М. Клімковіча быў дапрацаваны  У. Карызнам.

 

(Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь (1991 – 2010 гг.): матэрыялы для самастойнай працы / Бел. дзярж. сель-скагаспадар.акадэмія; скл. Н. А. Глушакова. Горкі, 2011. С. 58 – 83).

Гістарычны дакумент

1. Закон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі

аб мовах у Беларускай ССР


(Прыняты на чатырнаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР адзінаццатага склікання 26 студзеня 1990 года).

«Мова – не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова – жыве народ. Кожная мова, яе літаратурная, жывая мясцовая і гістарычная разнавіднасць – неацэнны скарб, які належыць не аднаму народу, а ўсяму чалавецтву.

Гонар і абавязак усіх – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту, паважліва ставіцца да моў іншых народаў…».

«Артыкул 2. Дзяржаўная мова, іншыя мовы ў Беларускай ССР. 

У адпаведнасці з Канстытуцыяй (Асноўным Законам) Беларускай ССР дзяржаўнай мовай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспуб-лікі з'яўляецца беларуская мова.

Беларуская ССР забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцы-яніраванне беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.

Беларуская ССР забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін народаў Саюза ССР.

Беларуская ССР праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі.

Рэспубліканскія і мясцовыя дзяржаўныя, партыйныя органы, прадпрыемствы, установы і грамадскія арганізацыі ствараюць грамадзянам Беларускай ССР неабходныя ўмовы для вывучэння беларускай і рускай моў і дасканалага валодання імі.

Закон не рэгламентуе ўжыванне моў у неафіцыйных зносінах, у зносінах членаў працоўных калектываў паміж сабой, ва Узброеных Сілах СССР, пагранічных, унутраных і чыгуначных войсках …» 

(Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мінск:БелЭН, 1994. С. 647–652).

Прыкладныя тэмы паведамленняў

1. Асноўныя канфесіі на тэрыторыі Беларусі.

2. Месца pэлігіі ў духоўным адраджэнні беларускага народа.

3. Беларуская навука на мяжы тысячагоддзяў.

4. Беларуская літаратура ў канцы XXпачатку XXI стст.

5. Мастацтва Беларусі на мяжы XXпачатку XXI стст.

6. БДСГА – унікальны помнік архітэктуры.

(Селяшчук М. «Люблю цябе сустракаць»)

(Лук’яненка П. «Пляж»)

(Кішчанка А. «Адзінства двух пачаткаў»)

літаратура

Асноўная

  1.  Белорусы / под ред. В.К. Бондарчик. М.: Наука, 1998. 503 с.: ил.
  2.  Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый: вучэб. дапаможнік /        В.І. Галубовіч [і інш.]; пад рэд. В.І. Галубовіча і Ю.М. Бохана. Мінск: Сучасная школа, 2007. 472 с.
  3.  Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.: курс лекцый / І.П. Крэнь [і інш.]. Мінск: РІВШ БДУ, 2000. 656 с.
  4.  Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 2. XIXXX стагоддзі: курс лекцый / П.І. Брыгадзін    [і інш.]. Мінск: РІВШ БДУ, 2002. 656 с.
  5.    Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 –  2002 гг. / Я.К. Новік [і інш.]; пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С.  Марцуля.  2-е выд. Мінск: Універсітэцкае,  2003. 464 с.
  6.    Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Я.К. Но-вік [і інш.]; пад  рэд. Я.К. Новіка,   Г.С. Марцуля. Мінск: Вышэйш. шк.,  2003. 416 с. 
  7.  Культурология: учеб. пособие / З.А. Неверова [и др.]; под общ. ред. А.С. Неверова. Минск: Вышэйш. шк., 2004. 367 с.
  8.  Лыч, Л. Гісторыя культуры Беларусі / Л. Лыч, У. Навіцкі.  3-выд., дап.  Мінск: Современная школа, 2008.  512 с.
  9.  Современная Беларусь: энциклопедический справочник. В 3 т. Т.3. Культура и искусство / Минск: Белорусская наука, 2007. 779 с.: ил.
  10.  Цітоў, В.С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь: краіна і людзі / В.С. Цітоў.   2-е выд. Мінск: Беларусь, 2001. 208 с.: іл.

Дадатковая

  1.  Баландзін, К. Культура Беларусі: здабыткі і страты ў гады Вялікай Айчыннай вайны/ К. Баландзін // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. № 5. С. 20 – 27.
  2.  Барыс, С. Адраджэнне рэлігійнага жыцця ў Беларусі ў 1988 – 2003 гг. / С. Ба-рыс // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. № 5. С.16–27.
  3.  Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.].  Мінск: БелЭн, 1996 – 2004.
  4.  Беларускі народны каляндар / аўт.-уклад. А.Ю. Лозка; маст. А.І. Дашкевіч. Мінск: Полымя, 1992. 205 с.: іл.
  5.  Беларускія народныя абрады / склад., навук. рэд.  Л.П. Касцюкавец. Мінск: Бела-русь, 1994. 128 с.
  6.  Беляева, Г. Литература и искусство в первое послевоенное десятилетие /       Г. Беляева //Гісторыя: праблемы выкладання. 2009. № 2. С.13–18.
  7.  Беляева, Г. Литература и искусство во второй половине 1950-х – первой половине 1980-х годов/Г. Беляева //Гісторыя: праблемы выкладання. 2009. № 2. С. 49–52.
  8.  Богдан, П. Мастацкія асаблівасці традыцыйных беларускіх паясоў / П. Бог-дан// Беларускі гістарычны часопіс. 2010. № 3. С.17–25.
  9.  Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя: у 2 т. Т. 1. Абелінскі – Кадэнцыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]; маст. З.Э. Герасімовіч. Мінск: БелЭн, 2005. 688 с.: іл.
  10.  Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя: у 2 т. Т. 2. Кадэцкі корпус – Яцкевіч/ рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; маст. З.Э. Герасімовіч.  2-е выд.  Мінск: БелЭн, 2007. 792 с.: іл.
  11.  Гардзееў, Ю. Да пытання развіцця беларускай мовы ў XVIII  ст./ Ю. Гар-дзееў //Беларускі гістарычны часопіс. 2008. № 11. С. 3–10.
  12.  Гісторыя Беларусі: у 6 т.  / рэдкал: М.Касцюк  [і інш.].  Мінск: НКФ “Эка-перспектыва”, 2007.
  13.  Грабянчук, І. Дзяржаўная палітыка па ахове помнікаў гісторыі як умова развіцця музейнай справы ў Беларусі ў канцы  XVIII – пачатку XX ст. / І. Грабянчук  // Беларускі гістарычны часопіс. 2011. № 2. С. 31–36.
  14.  Дук, Дз. Станаўленне Полацка ў IXXIII стст. / Дз. Дук //Беларускі гістарычны часопіс. 2007. № 11. С. 25–31.
  15.  Загарульскі, Э. Пераадоленне язычніцтва падчас хрысціянізацыі заходніх зямель Русі /Э. Загарульскі // Беларускі гістарычны часопіс. 2009. № 8. С. 31–36.
  16.  Захаркевіч, С. Традыцыйная культура этнічных меншасцей Беларусі ў ХІVXVШ стст. /С. Захаркевіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. № 10. С. 45 – 50.
  17.  Землякоў, Л. Праблема “адукацыя і рэлігія” ў кантэксце дзяржаўна-канфесіянальных адносін у Рэспубліцы Беларусь /Л. Землякоў, М. Шчокін // Беларускі гістарычны часопіс. 2010. № 3. С. 3–11.
  18.  Землякоў, Л. Рэлігія ў сучаснай Беларусі /Л. Землякоў, І. Жылінская// Беларускі гістарычны часопіс. 2008. № 6. С. 3–12.
  19.  Ілюстраваная гісторыя “Краіна Беларусь” /аўтар тэксту У. Арлоў//Martin, Slovakia. 2003. 319 с.
  20.  Коршук, А. Каштоўнасныя асаблівасці нацыянальнай свядомасці беларусаў/ А. Коршук // Беларускі гістарычны часопіс. 2010. № 2. С.15–19.
  21.  Котович, О. Золотые правила народной культуры/ О. Котович, Я. Крук.  Минск: Адукацыя і выхаванне, 2010. 592 с.
  22.  Кушнярэвіч, А. Гісторыка-архітэктурная тыпалогія мураванага дынастыч-нага абарончага дойлідства ВКЛ / А. Кушнярэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. № 12. С. 34 –45.
  23.  Кушнярэвіч, А. Замкі тыпу кастэль Вялікага Княства Літоўскага ў еўра-пейскім архітэктурным кантэксце/ А. Кушнярэвіч, М. Волкаў //Беларускі гістарычны часопіс. 2011. № 2. С. 13–21.
  24.  Кушнярэвіч, А. Храмы-кастэлі Вялікага княства Літоўскага /А. Кушнярэ-  віч // Беларускі гістарычны часопіс. 2010. № 2. С. 26–37.
  25.  Малахава, Л. Каларыстычны вобраз нацыянальнага адзення беларусаў і яго рэгіянальныя асаблівасці /Л. Малахава// Беларускі гістарычны часопіс. 2006. № 7. С. 43 – 46.
  26.  Мусіенка, С. Этнаканфесіянальнае асяроддзе Рэспублікі Беларусь: стан і тэндэнцыі развіцця / С. Мусіенка // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. № 9. С. 33 – 36.
  27.  Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік / гал. рэд. Б.І. Са-чанка [і інш.]; маст. Э.Э. Жакевіч. Мінск: БелЭн, 1995. 671 с.: іл.
  28.  Народная культура Беларусі: энцыклапедычны даведнік / пад агульн. рэд.      В.С. Цітова. Мінск: БелЭн, 2002. 426 с.: іл.
  29.  Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння: зб. артыкулаў / рэд. С.В. Марцэлеў. Мінск: Навука і тэхніка, 1994. 253 с.: іл.
  30.  Смірнова, А. Сярэдневяковая школа і універсітэт: інтэлектуальнае і паўся-дзённае жыццё шкаляроў і магістраў /А. Смірнова //Беларускі гістарычны часопіс. 2010. № 2. С. 3–14.
  31.  Смык, С. Жывапіс і архітэктура Беларусі ў 1860-я гады – пачатку ХХ ста-годдзя /С. Смык //  Гісторыя: праблемы выкладання. 2009. № 5. С. 45–53.
  32.  Сысоў, У.М. З крыніц спрадвечных / У.М. Сысоў. Мінск: Вышэйш. шк., 1997. 415 с.
  33.  Ткачоў, М.А. Замкі Беларусі (XIIIXVII стст.) / М.А. Ткачоў. Мінск: Полымя, 1977. 83 с.
  34.  Чантурия, В.А. Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии / В.А. Чантурия. Минск: Полымя, 1986. 240 с.: ил.
  35.  Шыпценка, С. Новыя рэлігійныя рухі /С. Шыпценка // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. № 5. С. 28–33.
  36.  Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / гал. рэд. І. П. Шамякін. Мінск: БелСЭ, 1989.         575 с.: іл.




1. Курсовая работа- Анализ особенностей художественного стиля гомеровского эпоса
2. 9936564 2 Приб от реализ ОФ 303522 3 Общ приб предпр 6422106897108 Опред С-с реализ прод по плану на го
3. N числа n месяца ему необходимо явиться в военкомат
4. Я у світі Горбачова Л
5. Тема- Управление ЛПУ
6. Жилищные права граждан.html
7. I Указанія инстинкта т
8. Аппаратные конфликты Это конфликты чаще всего возникающие при сборке оборудования или при его установке
9. Реферат- Спектральный анализ и его приложения к обработке сигналов в реальном времени
10. тематические основы теории кодирования и декодирования и компьютерных исследований помехоустойчивости дво
11. .2014 г. День недели Часы занятий Тренер
12. реферат дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата філософських наук.html
13. Спорт Форум в СанктПетербурге
14. Next week что означает на следующей неделе
15. Порядок реєстрації безробітни
16. тематика 2 класс Раздел Урок К
17. тематизации садистских стишков А
18. на тему- Собственность
19. а В конкурсе участвуют две команды в количестве 89 человек от класса отряда и т
20. Тема и содержание индивидуального задания