У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

і. Дзякуючы намаганням інтэлегенцыі дзейнасці ўстаноў асветы культуры творчых саюзаў роля беларускай мовы

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 29.12.2024

Бел мова на сучасным этапе

У канцы 80-ых – пачатку 90-ых гадоў, калі ўзніклі новыя фактары, здольныя ўплываць на моўную сітуацыю. Працэсы дэмакратызацыі грамадства, набыцце нашай рэспублікай суверэнітэту абвастрылі, як ніколі раней, моўную праблему і абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 г. беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіцыйна-справавога ўжытку, і адукацыі. Дзякуючы намаганням інтэлегенцыі дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыцці грамадства значна ўзрасла. Пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы з беларускай мовай навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданяў, сродкаў масавай інфармацыі значна павялічыла аб ем камунікацыі на беларускай мове.

Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995 г.), дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы (а г.зн., за захаванне ранейшых тэндэнцый у моўнай сітуацыі), маюць вынікам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная у розных сферах жыцця рэспублікі, не з ўляецца рэальным сродкам зносін нацыі.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх часта аказвалася беларуская літаратурная мова, развіцце на ей розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай, навуковай літаратуры не спынялася на працягу ХХ ст. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасці майстроў слова, вучоных, узбагаціўся слоўнікавы запас беларускай літаратурнай мовы, удасканаліліся яе выяўленчыя сродкі і прыемы літаратурнага выказвання, кадыфікаваны нормы. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, “інтэлектуальнасць”, стала здатнай для таго, каб ствараць на ей самыя разнастайныя па характары і змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя і інш.), граматыкі, манаграфіі, на ей існуе багатая і самабытная мастацкая і публістычная літаратура. Інакш кажучы, сення беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.

Паняцце білінгвізму

Білінгвізм (лац. bilinguis < (bis) = двойчы, lingua = мова), ці двухмоўе, – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моў – гэта шматмоўе або полілінгвізм. У навуковай літаратуры можна знайсці і некаторыя іншыя азначэнні гэтага паняцця. І гэта зразумела, бо білінгвізм – гэта вельмі складаны моўны і маўленчы працэс. Так, Ю.Д. Дэшырэеў вызначае двухмоўе як «вольнае валоданне ці проста валоданне дзвюма мовамі». На думку даследчыка, двухмоўе пачынаецца тады, калі ступень авалодання другой мовай шчыльна набліжаецца да ступені валодання першай. У. Вайнрайх лічыць, што білінгвізм – гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі ў залежнасці ад сітуацыі, а асоб, якія ў той ці іншай ступені валодаюць дзвюма мовамі, называе білінгвамі.

Асноўныя фанетычныя асаблівасці беларускай мовы

Вымаўленне галосных

Зразумеласць і дакладнасць вуснага маўлення дасягаюцца не толькі правільнай пастаноўкай націску ў фанетычных словах, неабходнай інтанацыяй выказвання, але і нарматыўным вымаўленнем яе асобных галосных і зычных гукаў, іх спалучэнняў. Распрацоўкай агульнаабавязковых норм літаратурнага вымаўлення займаецца раздзел мовазнаўства, які называецца арфаэпіяй. Веданне арфаэпічных норм і карыстанне імі ў паўсядзённым маўленні служыць паказчыкам агульнай культуры чалавека, якой не можа быць без культуры маўлення, а праз маўленне матэрыялізуецца ўвесь духоўны свет чалавека, вызначаецца змястоўнасць і багацце гэтага свету.

Выпрацаваныя і закадыфікаваныя ў спецыяльнай літаратуры (навуковай, даведачнай, вучэбнай) арфаэпічныя нормы знаходзяцца ўвесь час пад уплывам гутарковага спантаннага маўлення, або ўзуса, які служыць антыноміяй нормы і супярэчнасць з якім вядзе з цягам часу да змяненняў у мове. У варунках масавага білінгвізму, што характэрны для Беларусі, найбольш значнаму ўздзеянню беларускія арфаэпічныя нормы падлягаюць з боку рускага маўлення, што прыводзіць да інтэрферэнцыі, у тым ліку і на фанетычным узроўні мовы, і да ўзнікнення трасянкі, дзе змешваюцца рысы беларускага і рускага вымаўлення. Акрамя таго, літаратурныя нормы маўлення аказваюцца пад уплывам асаблівасцяў дыялектнага вымаўлення многіх носьбітаў мовы, а таксама арфаграфіі, калі напісанае слова агучваецца непасрэдна ў абход арфаэпіі. Каб пазбегнуць уплыву ўсіх згаданых фактараў правільнае літаратурнае маўленне павінна бесперарыўна знаходзіцца пад усвядомленым кантролем самога прамоўцы, што патрабуе і значнай увагі і інтэлектуальных высілкаў, бо згодна з прынцыпам эканоміі энергіі, або проста "чалавечай лянотай", кожны чалавек імкнецца гаварыць як яму зручней, з меншымі намаганнямі, карацей. Памянёны прынцып прыводзіць звычайна да такой лаканічнасці вуснага маўлення, калі скарачаецца выказванне да эліптычных форм, а ў фанетычным слове больш менш выразна чуюцца толькі націскныя галосныя, у той час як канчаткі слоў могуць страчвацца, гэтаксама як і ненаціскныя галосныя, што рэдукуюцца часам да сваёй поўнай непазнавальнасці.

Арфаэпічныя нормы літаратурнага вымаўлення патрабуюць ад прамоўцы або выразнай артыкуляцыі ўсіх гукаў, або такога іх гучання, якое знаходзіцца ў межах пэўных правіл, выпрацаваных і замацаваных практыкай маўлення і рэкамендаваных у сацыяльным ужытку. Дадзеныя нормы ў адносінах да ўсіх націскных галосных беларускай літаратурнай мовы, а таксама ў дачыненні да ненаціскных і, ы, у зводзяцца да іх выразнага вымаўлення. Астатнія ненаціскныя галосныя рэдуцыруюцца, але таксама не страчваюць усіх сваіх акустычных якасцяў. У адпаведнасці з характэрнай фанетычнай рысай беларускай мовы - аканнем, галосныя о, э, а пасля цвёрдых зычных ва ўсіх ненаціскных складах пераходзяць у а, вымаўляюцца як а, за выняткам не засвоеных іншамоўных запазычанняў і асобных беларускіх лексем (параўн.: інжынер, рэкорд, крывавы і інш.). Гэтыя ж гукі о, э, а пасля мяккіх зычных у першым пераднаціскным складзе пераходзяць таксама ў а, але на пісьме ён перадаецца як я, а сам працэс называецца яканнем (параўн.: лясок, нясу, цяпер і інш.). Пачатковы гук і пасля цвёрдых зычных (акрамя г, к, х), што стаяць у канцы папярэдныга слова, а таксама ў складаных словах з першай часткай на цвёрды зычны, пераходзіць у гук ы (параўн.: горад [ы] вёска, лес [ы] поле, Іван з [ы] рай, пед [ы] нстытут і г. д., але смех [і] грэх і да т.п.). Пасля галоснага ў сярэдзіне слова перад націскным і вымаўляецца эпентэтычны (устаўны) гук й (параўн.: кра [йі] на, сва [йі] мі і г. д.), які ўзнікае таксама перад націскным і ў пачатку слова, марфемы, пасля апострафа і мяккага знака (параўн.: [йі] голка, за [йі] мжыць, сям [йі], Іль [йі] ч і г. д.). Эпентэтычны й узнікае і пры вымаўленні запазычаных слоў паміж спалучэннямі галосных (параўн.: сацы [йа] льны, ды [йа] лог і да т.п.). У тых выпадках, калі ў канцы папярэдняга слова стаіць галосны гук, і пераходзіць у й (параўн.: хлопцы [й] граюць, на [й] ржышчы, арэхі [й] жалуды і да т.п.). Прыназоўнік у і пачатковы у вымаўляюцца як ў, калі папярэдняе слова заканчваецца галосным (параўн.: [зазвінела ў вушах], [чытала ўчора] і да т.п.).

 

5. Вымаўленне зычных

У беларускай мове ёсць зычныя гукі, якія адсутнічаюць у суседняй рускай мове, у прыватнасці афрыкаты дз, дз’, дж, што абазначаюцца на пісьме двума літарамі, але вымаўляюцца як адзін гук. Цвёрдая афрыката [дз] сустракаецца толькі у запазычыных і гукапераймальных словах (параўн.: нэндза, дзынкаць і інш.). Гук [дз’] ужываецца ў беларускай мове значна часцей, чым [дз] і ўзнік на месцы этымалагічнага мяккага [д‘], які ёсць у рускай мове, але адсутнічае ў беларускай (параўн.: дед і дзед, дети і дзеці і інш.). Гук [дж] прыдатны ў асноўным дзеяслоўным формам (параўн.: сяджу, гляджу і інш.), а таксама аддзеяслоўным назоўнікам (параўн.: адраджэнне, пасяджэнне і інш.) і з’яўляецца адносна рэдкім гукам. На мяжы прыстаўкі і кораня сустракаюцца спалучэнні гукаў [дз], а таксама [дж], якія вымаўляюцца асобна (параўн.: пад-земка, ад-жаць і да т.п.). Адсутнічае ў беларускай мове і мяккі зычны [т], на месцы якога вымаўляецца [ц’] (параўн.: кот, але ко [ц’] ік, рот, але ў ро [ц’] е і інш.).

Гук [г] у беларускай мове служыць звонкім фрыкатыўным гукам, які па першай прыкмеце супрацьпастаўляецца глухому [х], а па другой - выбуховаму [к] (параўн.: [г] ор і [х] ор, [г] од і [к] од і інш.). Выбуховы г вымаўляецца толькі ў некаторых словах, запазычыных пераважна з польскай мовы (параўн.: [г] узік, шва [г] ер і інш.). Гукі ж, ч, ш, р вымаўляюцца заўсёды ў беларускай літаратурнай мове цвёрда (параўн.: [ж] ыццё, [ч] орны, [ш] эпт, пе [р] ад і інш.). Гэтаксама цвёрда вымаўляюцца губныя гукі п, б, м, ф у канцы слоў і перад й (параўн.: [б’] йу, цэ [п], се [м], скі [ф], [п’] йаны і інш.). Губна-зубны зычны [в] на канцы слова, а таксама паміж галоснымі перад зычным вымаўляецца як [ў] (параўн.: мова - моў, слова - слоў, галава - галоўка і інш.).

Звонкія зычныя ў беларускім літаратурным вымаўленні перад глухімі і ў канцы слоў страчваюць прыкмету звонкасці, гэтаксама як і ў рускай мове, але ў адрозненне ад украінскай, і гучаць як глухія, а глухія перад звонкімі, наадварот, вымаўляюцца як звонкія (параўн.: гора [т], гара [т] ка і ка [з’] ба і інш.). Зубныя зычныя с, з у палажэнні перад мяккімі зычнымі (апрача г, к, х) прыпадабняюцца ім і вымаўляюцца мякка (параўн.: [с’] певы, [з’] лева і інш., але [с] ківіца, [з] гінуць і інш.). Свісцячыя зычныя перад шыпячымі, а шыпячыя перад свісцячымі прыпадабняюцца да адпаведных гукаў, г. зн. да гукаў, што ідуць пасля іх (параўн.: [ш] ытак ‘сшытак’, чэ [с] кі ‘чэшскі’ і інш.). Змякчаюцца перад мяккімі зубнымі зычнымі [дз’], [ц’], [н’], а таксама перад [й] і зубныя гукі [н], [л] (параўн.: [каман’дз’ір], [л’йэ] і інш.), якія, аднак, перад астатнімі мяккімі зычнымі застаюцца цвёрдымі (параўн.: [тонк’і], [палк’і], і інш.). Заднеязычныя [г], [к], [х] перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца як цвёрдыя (параўн.: [выгл’ат], [кл’ін], [хл’еп] і інш.). Зычныя гукі ў спалучэнні з й вымаўляюцца падоўжана (гл.: КАРСКИЙ 1962, 446), гэтаксама як зычныя дз, ж, з, л, н, с, ц, ч, ш у становішчы паміж галоснымі, што адлюстроўваецца на пісьме падвоеным напісаннем адпаведных літар (параўн.: палаводдзе, збожжа, рыззё, галлё, карэнне, калоссе, смецце, ноччу, узвышша і інш.). Зубныя змычныя гукі д, т перад афрыкатамі ч, ц прыпадабняюцца ім і вымаўляюцца адпаведна як падоўжанае ч або ц (параўн.: [рак’ечык], [у буцы] і інш.). Перад мяккімі зычнымі [в], [м] гукі [д], [т] змякчаюцца і гучаць як [дз], [ц] (параўн.: [дз’ве], [змярц’в’елы] і інш.). Спалучэнні зычных [зск] вымаўляюцца як [ск] (параўн.: кіргі [ск] і і інш.), а [дск] як [цк] (параўн.: лю [ц] кі і інш.). Спалучэнне зычных [чн] вымаўляецца нязменна згодна з напісаннем (параўн.: гу [чн] ы, бае [чн] ы і інш.).

Аднак на мяжы слоў спалучэнні зычных гукаў не заўсёды падпарадкоўваюцца зазначаным правілам, што залежыць найперш ад хуткасці маўлення, індывідуальных асаблівасцяў прамоўцы і іншых фактараў. Так, шыпячыя перад свісцячымі на стыку слоў могуць мяняцца толькі па прыкмеце глухасці / звонкасці: глухія прыпадабняюцца звонкім (параўн.: [не бол’ж за нас] і інш.), а свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя, г. зн. падпарадкоўваюцца агульнаму правілу, якое тычыцца вымаўлення спалучэнняў адпаведных зычных і ўнутры слова,, а таксама на мяжы толькі службовых і знамянальных слоў (параўн.: [жахам] ‘з жахам’, але [воз жыта] і інш.). Вымаўленне слоў іншамоўнага паходжання таксама мае пэўныя адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення, бо на адпаведныя словы, напрыклад, не распаўсюджваецца дзеканне (параўн.: дэкада, дыяспара і інш.) і цеканне (параўн.: тэатр, тэзіс і інш.); на месцы афрыкаты дж можа ўжывацца спалучэнне гукаў дж (параўн.: джэм, таджык і інш.).

Такім чынам, у многіх выпадках арфаэпічных норм беларускага літаратурнага вымаўлення пры дэрывацыі слоў і змяненні іх граматычных форм адзначаюцца разнастайныя чаргаванні як галосных (параўн.: аканне, яканне), так і зычных гукаў (параўн.: прыпадабненне гукаў, іх падоўжанае вымаўленне і інш.). Дадзеныя чаргавані назіраюцца ў пэўных пазіцыях гука ў слове, таму называюцца пазіцыйнымі. На якасць вымаўленага гука ўплываюць суседнія гукі, а на якасць галосных дадаткова і іх адносіны да месца націску ў слове.




1. МУА Жалпы фармакология кафедрасы фармацевтика п~ндер курсымен Маманды~- Жалпы медицина 2013 ~ 2014
2. Лекция 6 Коммуникативная политика в маркетинге В маркетинге коммуникативная политика предприятия ассоции
3. Тема- Чего не может компьютер или труднорешаемые задачи Студентки группы Л22 Осадчей
4. а АНОстровский
5. тема осчётасостоит из тела отсчсист
6. Диагностика и лечение рефрактерной стенокардии
7. и макроуровне статистику себестоимости цен прибыли и рентабельности
8. софістес ~ означає майстер знавець мудрець
9. Внутренние водные пути
10. Что побуждает людей двигаться Приближение к мотивации
11. Анализ финансового положения СПК дружба
12. Реферат- Программы и процедуры допинг-контроля
13. Содержание и форма искового заявления
14. Правила побудови ділової бесіди
15. реферат Дисертація на здобуття наукового ступеня кандидата технічних наук
16.  Экология это наука изучающая- Внутренне и внешнее строение растений
17. Понятие анемии. 2.html
18. тот кто создает прекрасное
19. Тема 2 Електромеханічні комутаційні прилади і електронні комутаційні блоки типу Ч П Чп
20. Автоматизированные обучающие системы