Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Понятие мовы Гiпотэзы походжання мовы

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 30.5.2024

1. Понятие мовы. Гiпотэзы походжання мовы.

Мова - ўнікальнейшая з'ява. Яна адначасова з'ява ідэяльная і матэрыальная, індывідуальная і сацыяльная, самая старажытная і самая свежая; яна адначасова і адрознівае чалавека ад усяго свету жывых істот, і аб'ядноўвае вялікі клас жывых істот у адзін чалавечы род.

Дакладных і строга аргументаваных звестак пра тое, калі і як узнікла мова, якія этапы развіцця прайшла, у вучоных няма. Таму праблема паходжання мовы з’яўляецца цалкам гіпатэтычнай. Аналізуючы розныя падыходы ўвырашэнні гэтай праблемы, можна выдзеліць два асноўныя накірункі:

а) мова створана чалавекам у працэсе яго эвалюцыйнага развіцця;

б) мова створана звышнатуральнай сілай. Існуе некалькі гіпотэз паходжання мовы, найбольш пашыраныя з іх наступныя. Самая старажытная філасофская канцэпцыя мовы – лагасічная (логасная). Яна пабудавана на міфолага-рэлігійных уяўленнях пра мову як дар Бога і існуе ў некалькіх разнавіднасцях: ведычнай, канфуцыянскай, біблейскай. Паводле міфолага-рэлігійнай тэорыі, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак. Бог стварае чалавека і адкрывае яму дар слова, г.зн. Божае слова, якое стварыла чалавека, становіцца потым здабыткам чалавека.

Пытанне пра паходжанне мовы разглядалася і ў антычнай філасофіі. Яшчэ ў VII–VI ст. да н.э. старажытнагрэчаскія вучоныя імкнуліся знайсці сувязь паміж словамі, «імёнамі» і высветліць, які характар паходжання мовы – прыродны ці ўмоўны. Пазней гэтыя праблемы асэнсоўваліся ў філасофіі эпохі сярэдніх вякоў і Адраджэння. З XVI ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя паходжання мовы, у аснове якой ляжыць рацыянальная філасофская канцэпцыя «грамадскай дамоўленасці». Паводле яе, грамадская дамоўленасць адрознівае чалавечае грамадства ад першабытнага статка, дзе

пануюць варожасць і барацьба кожнага. Пазней на аснове філасофіі грамадскай дамоўленасці былі распрацаваны т.зв. этымалагічныя, ці натуралістычныя, гіпотэзы паходжання мовы: гукапераймальная, выклічнікавая і інш.

Вялікая ўвага праблеме паходжання і развіцця мовы надавалася ў працах французскіх і нямецкіх філосафаў (Ж.Русо, І.Гердэраі інш.). Але найбольш разгорнутае асвятленне атрымала гэтая праблема на пачатку XIX ст. у даследаваннях нямецкага філосафа і лінгвіста Вільгельма фон Гумбальта.

Мова, па Гумбальту, – гэта жывая дзейнасць чалавечага духу, адзіная энергія народа, якая ідзе з глыбінь чалавечай існасці і напаўняе ўсё яго жыццё.

Мова не проста сродак зносін людзей, яна тая сіла, якая робіць ча-

лавека чалавекам.

У XIX ст. была распрацавана т.зв. матэрыялістычная тэорыя паходжання мовы, ці «працоўная», або «сацыяльная». Паводле яе, мова ўзнікла як вынік сумеснай дзейнасці перашабытных людзей. Першабытныя людзі як бы прымацоўвалі гукавыя комплексы да прадметаў, дзеянняў.

Відавочным для ўсіх нас з’яўляецца тое, што жыццё мовы цесна звязана з жыццём грамадства. Мова не толькі дапамагае людзям зразумець адзін аднаго, але і захаваць здабыткі чалавечай гісторыі, навукі і культуры.

2. Функцыі мовы у грамадстве

Мова – складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як  жылі нашы продкі тысячы гадоў назад, пра што яны марылі, аб чым рупіліся, і тое, што мы можам выказаць свае думкі, перадаваць пачуцці, – гэта ўсё дзякуючы яе універсальнаму характару і поліфункцыянальнасці. Універсальны характар мовы вызначае разнастайнасць яе функцый.

Асноўнымі сярод усіх функцый (а іх налічваецца каля 25) мовы з'яўляюцца камунікатыўная (мова – найважнейшы і унікальны сродак узаемаадносін паміж людзьмі) і пазнавальная, ці кагнітыўная (мова забяспечвае магчымасць думаць і пазнаваць свет).

На базе дзвюх асноўных функцый мовы развіваюцца іншыя, больш прыватныя. У складзе камунікатыўнай функцыі вылучаюцца, напрыклад, рэгулятыўная, ці фатычная, пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой, і акумулятыўная – функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай самасвядомасці народа. У складзе пазнавальнай функцыі вылучаюць намінатыўную – функцыя наймення прадметаў, з'яў рэчаіснасці і эмацыйную – функцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою. Словы з’яўляюцца яшчэ і сродкам мастацкай творчасці. Таму з камунікатыўнай і пазнавальнай функцыямі звязана эстэтычная, ці паэтычная, сутнасць якой у здольнасці мовы ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека не толькі зместам, але і самой вонкавай формай: гучаннем, адборам слоў, іх спалучэннем. Гэтая функцыя праяўляецца ў імкненні да рытмічнасці, мілагучнасці, вобразнасці маўлення. Вельмі важнай функцыяй мовы з'яўляецца этнічная, калі мова выступае прыкметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі. Асабліва выразна гэтая функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе існуе культурна-моўная асіміляцыя аднаго народа другім. Мова ў такім выпадку з'яўляецца фактарам еднасці этнасу. Народ імкнецца захаваць яе як сведчанне сваёй нацыянальна-гістарычнай адметнасці і культурна-духоўнай самабытнасці. Для беларускай мовы гэтая функцыя набывае асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай.

3. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў.

Усе асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове. Мова – гэта не толькі сродак зносін і сувязей, але і люстэрка жыцця ўвогуле.

У залежнасцi ад паходжання, наяўнасцi або адсутнасцi рыс усе мовы свету, колькасць якіх па розных прычынах вызначаецца спецыялістамі ў межах ад 3000 да 6000, падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя, а сярод роднасных вылучаюць моўныя сем’i, групы i падгрупы.  З усіх дваццаці засведчаных моўных сем’яў найбольш вялікай з’яўляецца індаеўрапейская, яе мовы распаўсюджаны на ўсіх кантынентах. Амаль кожны другі чалавек карыстаецца адной з індаеўрапейскіх моў, да якіх адносіцца і беларуская.

Па ступенi роднасцi iндаеўрапейская сям’я падзяляецца на асобныя групы моў. Існуе 16 такіх груп: германская група (нямецкая, англiйская, iсландская, шведская, дацкая i iншыя мовы), раманская (французская, iспанская, iтальянская, партугальская, румынская, малдаўская i iншыя, мёртвая – лацiнская), кельцкая (iрландская, шатландская, гэльская, брэтонская i iншыя), балтыйская (лiтоўская, латышская, а таксама мёртвыя мовы – пруская i яцвяжская), iранская (персiдская, таджыкская, курдская i iншыя, мертвая – авестыйская, старажытнаперсiдская), iндыйская цi iндаарыйская (хiндзi, урду, бенгалi i iншыя, а таксама мёртвыя – ведыйская, санскрыт) i iншыя.

Так, да канца 80-х гадоў ХХ ст. колькасць еўрапейцаў, што размаўляюць на германскіх і раманскіх мовах, складала прыблізна 180 мільёнаў чалавек, а на славянскіх мовах – звыш 240 мільёнаў чалавек. Ва ўсім жа свеце славян налічваецца каля 300 мільёнаў чалавек. Такім чынам, на еўрапейскім кантыненце самую вялікую і па колькасці сваіх носьбітаў, і па тэрыторыі распаўсюджвання групу складаюць славянскія мовы.

На сучасным этапе сярод падгруп вылучыліся асобныя славянскія мовы: усходнеславянская падгрупа (беларуская, руская, украінская мовы); заходнеславянская падгрупа (польская, чэшская, славацкая, верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая, кашубская мовы); паўднёваславянская падгрупа (сербская, харвацкая, балгарская, славенская, македонская мовы).

Разам з рускай і ўкраінскай мовамі беларуская ўваходзіць у склад усходнеславянскай падгрупы.  Такім чынам, ва ўсходнеславянскую падгрупу ўваходзяць усяго тры мовы, але па колькасці насельніцтва, якое размаўляе на гэтых мовах, яна самая вялікая.

4. Паходжанне  беларускай мовы і асноўныя  этапы яе развіцця.

Даследчыкі вылучаюць наступныя этапы:

3 тыс. да н. э. – II палова 1 тыс. н. э. — агульнаславянскае адзінства

3 тыс. да н. э. – распад уяўнага індаеўрапейскага адзінства на дробныя моўныя групы (балтыйскую, германскую, раманскую, іранскую, кельцкую, індыйскую (індаарыйскую)), сярод якіх і славянская.

– існаванне агульнаславянскай (праславянскай мовы-асновы) мовы, якой першапачаткова карысталіся ўсе славяне.

з 7 – 8 стст. да 13 ст. — агульнаўсходнеславянскі перыяд

6 ст. – 7 ст. н.э. – завяршылася рассяленне славян на большую тэрыторыю, аслабленне сувязей п/ж імі, распад праславянскага моўнага адзінства, утварэнне трох груп славянскіх плямён — а) усходнеславянскай; б) заходнеславянскай; в) паўднёваславянскай.

9 ст. – усходнія славяне ўтварылі феадальную дзяржаву Кіеўская Русь.

канец 10 ст. – на нашы землі прыйшло хрысціянства, разам з ім і пісьменнасць на стараславянскай (царкоўна-славянскай) мове — першай літаратурна-пісьмовай мове ўсходніх славян;

– кнігадрукавання яшчэ не было, таму ўсе помнікі рукапісныя (буйныя цэнтры старажытнай пісьменнасці на Беларусі: Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Слуцк, Мазыр);

– культурна-асветніцкая дзейнасць К. Тураўскага, Златавуста, Клімента Смаляціча, Аўраама Смаленскага, Ефрасінні Полацкай;

– дзяржаўная мова Кіеўскай Русі – старажытнаўсходнеславянская (старажытнаруская), утвораная шляхам сінтэзу стараславянскай мовы і жывой гутарковай мовы ўсходніх славян;

– “Слова пра паход Ігаравы”, “Аповесць мінулых гадоў”, “Слова мітрапаліта Іларыёна”, творы Уладзіміра Манамаха.

канец 12 ст. – пачатак 13 ст. – распад Кіеўскай Русі, чаму спрыялі міжусобныя войны феадалаў;

– фарміраванне асобных народнасцей — беларускай, рускай, украінскай; беларуская народнасць утварылася з трох плямён: крывічы, радзімічы, дрыгавічы.

14 ст. – 18 ст. — перыяд фарміравання беларускай народнасці

сярэдзіна 13 ст. – канец 16 ст. – утварэнне Вялікага Княства Літоўскага.

– беларуская мова — дзяржаўная мова ВКЛ.

– высокая ступень развіцця старабеларускай літаратурнай мовы, багацце і разнастайнасць яе выяўленчых сродкаў.

– усталяванне ўсіх адметных моўных асаблівасцей беларускай мовы:

а) прыстаўныя галосныя і зычныя: іржавы, аржаны, восень;

б) зацвярдзелыя шыпячыя [ж], [ш], [ч], [дж], [р], [ц]: чый, іншы, крык;

в) у нескладовае на месцы былых в, л: воўк, уздумаў;

г) змяненне роду ў назоўніках тыпу пыл, стэп, насып, і інш.

канец 16 ст. – пачатак 17 ст. – 1569 г. — ВКЛ паступова страціла палітычную і эканамічную самастойнасць і падпадала пад уладу Польшчы — аб’яднанне ВКЛ і Польшча (Рэч Паспалітая).

– звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы пад уплывам польскай у афіцыйным справаводстве, у іншых сферах культурнага жыцця.

II палова 17 ст. – усё 18 ст. – заняпад беларускай мовы праз панаванне польска-лацінскай кніжнасці.

19 ст. – пачатак 21 ст. — перыяд фарміравання беларускай нацыі

канец 18 ст. – 19 ст. – 1795 г. — пасля 3 падзелу Рэчы Паспалітай беларускія землі поўнасцю далучыліся да Расійскай імперыі.

– афіцыйная мова — руская (паланізацыя заменена гвалтоўнай русіфікацыяй).

– 1830-1831 гг. — разгортваецца нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі; нацыянальна-вызваленчае паўстанне.

– 1840 г. — указам Мікалая I ад 18 ліпеня было забаронена ў афіцыйных дакументах ужываць назву “Беларусь”; спынена дзеянне на Беларусі Стату́та ВКЛ 1588 г.

– 1863 г. — нацыянальна-вызваленчае паўстанне К. Каліноўскага (першая нелегальная газета “Мужыцкая праўда” (1862 г.)).

– 1867 г. — царскі ўрад забараніў забараніў друкаваць кнігі на беларускай мове (на тэрыторыі Беларусі на працягу 30 гадоў не было надрукавана ніводнай беларускай кнігі).

– з канца 19 ст. — паступовае адраджэнне беларускага пісьменства і складванне новай беларускай літаратурна-пісьмовай мовай (вялікая роля ў гэтым працэсе належыць пісьменнікам 19 ст.; сярод пачынальнікаў адраджэння беларускай мовы А. Рыпінскі, Я. Чачот, В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, Я. Баршчэўскі, пазней да іх далучыліся — Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч, А. Пашкевіч (Цётка)).

пачатак 20 ст. – 1905-1907 гг. — рэвалюцыя, у выніку якой царскі ўрад пайшоў на ўступкі ў нацыянальным пытанні (1905 г. — уступае ў дзеянне закон аб свабодным друку, шырокае разгортванне кнігавыдавецкай справы).

У пач. 20 ст. выйшла каля 250 выданняў на бел. мове, у той час як за ўсё 19-ае ст. толькі 75 выданняў.

– верасень 1906 г. — пачала выдавацца беларуская газета “Наша доля” (выйшла 6 нумароў);

– восені 1906 г.-1915 г. — выходзіла газета “Наша ніва”, у якой друкуюцца выдатныя бел. пісьменнікі, будучыя класікі бел. літ-ры Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі і інш.; іншыя перыядычныя выданні: “Наша хата”, “Саха”, “Лучынка”, “Беларус”.

– 1917 г. — першыя спробы кадыфікацыі арфаграфічных і граматычных норм бел.мовы, зробленыя братамі Антонам і Язэпам Лёсікамі, якія апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”;

– 1918 г. — “Беларускі правапіс”;

– 1918 г. — найбольш аўтарытэтнае выданне “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча (першая граматыка сучаснай беларускай мовы).

20-я гг. 20 ст. – 1919 г. — новы этап дзяржаўнасці — утварэнне БССР — абвяшчэнне незалежнасці Беларусі (3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь).

– 1920 г. — беларуская мова зноў набывае статус дзяржаўнай.

– гады нацыянальнага Адраджэння (у гэты час прафесія мовазнаўцы была самай запатрабаванай і папулярнай у рэспубліцы, а праблемы, звязаныя з развіццём і ўдасканаленнем мовы, — у цэнтры ўсяго грамадства).

– бел. літ. мова становіцца мовай усёй сістэмы адукацыі, навукі і дзяржаўнага кіравання.

– асноўная задача — стварэнне, выпрацоўка беларускай нацыянальнай тэрміналогіі.

– 1921 г. — створана Навукова-тэрміналагічная камісія.

– 1922-1930 гг. — вданы 24 тэрміналагічныя галіновыя слоўнікі.

– 15 ліпеня 1924 г. — на II сесіі ЦВК БССР прынята пастанова “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі”; быў пакладзены пачатак беларусізацыі ў краіне.

канец 30-х гг. 20 ст. – звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы (склалася становішча вымушанага двухмоўя, у афіцыйным ужытку замацоўваецца толькі руская мова).

канец 80-х – пачатак 90-х гг. 20 ст. – набыццё Рэспублікай Беларусь суверэнітэту.

– 26 студзеня 1990 г. — “Закон аб мовах у Беларускай ССР”, паводле якога беларуская мова становіцца адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі.

14 мая 1995 г. – рэспубліканскі рэферэндум, які змяніў моўную сітуацыю ў краіне: руская мова набыла статус другой дзяржаўнай і стала дамінаваць у афіцыйным ужытку.

Беларуская мова сёння зноў трапіла ў цяжкае становішча; яна практычна не выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах жыцця краіны і фактычна не з’яўляецца рэальным сродкам зносін народа.

пачатак 21 ст. – 23 ліпеня 2008 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які ўступіў у дзеянне з 1 верасня 2010 г.

Увядзенне ў дзеянне закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” павінна садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай мовы і ліквідацыі арфаграфічнага разнабою на старонках беларускамоўных выданняў.

8. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (српадвечна беларуская і запазычаная)..

Аснову мовы складаюць усім добра вядомыя словы, якія ўваходзяць у лексікон кожнага чалавека. Гэта агульнаўжывальныя словы. У процівагу ім існуюць словы, якімі карыстаюцца не ўсе, толькі некаторыя носьбіты мовы, якія жывуць у межах пэўнай тэрыторыі або ўтвараюць замкнутую сацыяльную ці прафесіянальную групу. Такія словы складаюць лексіку абмежаванага ўжывання: дыялектную, спецыяльную, размоўна-бытавую.

.Дыялектная лексіка. Дыялектная лексіка дыялектызмы абмежавана тэрыторыяй ужывання.

 Спецыяльная лексіка. Тэрміны. Прафесіяналізмы

Да спецыяльнай лексікі адносяць словы, якія ўжываюць і разумеюць людзі пэўнай спецыяльнасці. Гэтыя словы ўключаюць тэрміналагічную і прафесійную лексіку.

Тэрмін лац. terminus ‘канец, мяжа’ – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў, напрыклад: менеджмент ‘кіраванне вытворчасцю. Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі называецца тэрміналогіяй. Слова “тэрміналогія” мае два асноўныя значэнні:

-сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва

 -сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

Так, можна гаварыць аб біялагічнай, лінгвістычнай, правазнаўчай, эканамічнай, матэматычнай і іншых тэрміналогіях. Тэрміны патрабуць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі.

Адназначнасць тэрміна. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы і тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць адзін тэрмін. Напрыклад, у матэматыцы тэрмін “каардынатная прамая” абазначае ‘прамая з выбранымі на ёй пачаткам адліку, адным адрэзкам і накіраваннем’

Тэрмін характарызуецца адсутнасцю экспрэсіі, эмоцый. Іншы раз тэрміны шырока ўжываюцца ў паўсядзённым жыцці і зразумелы насельніцтву – гэта агульназразумелыя тэрміны: эпідэмія, банк.

Прафесійная лексіка прафесіяналізмы блізкія да тэрмінаў; розніца ў тым, што тэрмін – афіцыйная назва, узаконеная ў пэўнай галіне навукі ; прафесіяналізм – слова, распаўсюджанае пераважна ў гутарковай мове, сярод людзей пэўнай прафесіі, спецыяльнасці: у шафёраў – “баранка”, у газетчыкаў – “ляп” памылка, “паласа” старонка газеты, “падвал” ніжняя часка паласы газеты.

16. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы.  Сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў.

Лексікаграфія  ( грэч . lexikos –  слоўнікавы   і  grapho – пішу) –

раздзел  мовазнаўства ,  які  вывучае   тэорыю  і  практыку  складання

слоўнікаў.

Тэрміналагічныя  слоўнікі  – лексікаграфічныя  даведнікі ,  якія

сістэматызуюць   і   тлумачаць  спецыяльныя   тэрміны   розных  галін

навукі   і   тэхнікі .  Гісторыя   сучаснай   беларускай   тэрміналогіі  вядзе

свой   пачатак  ад   вядомай  « Беларускай   граматыкі  для  школ»  Б.Та-рашкевіча,  якая  не  толькі  замацавала  на  пісьме  асноўныя правапіс -ныя  і  марфалагічныя нормы ,  але і  зафіксавала існуючую на  той  час

беларускую лінгвістычную тэрміналогію .

Актывізацыя творчай працы  па  выпрацоўцы беларускай  наву -ковай  тэрміналогіі  пачалася   ў  20- ыя  гады  ХХ  ст .  Для  падрыхтоўкі

тэрміналогіі ў 192 1 годзе была створана  Беларуская  навукова -тэрмі-налагічная  камісія,  якой  даручалася  распрацаваць  беларускую тэр-міналогію  па   ўсіх   галінах  навукі .  Вынікам   дзейнасці  гэтай  камісіі

з ’ явілася  выданне  24- х   выпускаў  беларускай   тэрміналогіі  па   пры -родазнаўчых  і   тэхнічных  дысцыплінах .  Да  іх   належаць « Беларус-ка -польска- расійска - лацінскі   батанічны  слоўнік» (1 924)   З . Верас,

«Матэматычная  тэрмінолёгія» (1926), « Слоўнік  хімічнае   тэрміно-лёгіі » (1 927), « Слоўнік  фізычнае   тэрмінолёгіі» (1929),  «Слоўнік

пэдагогічных   дысцыплін » (1930) і  інш .

Асноўная  задача   аўтараў  тэрміналагічных  праектаў   заключа -лася  ў  тым ,  каб знайсці ў  жывой  народнай  мове беларускае  слова і

зрабіць  яго  тэрмінам  ( вышыня ,  лік,  дзьмухавец ,  кажан ).  Калі   пат-рэбнага  слова  не   знаходзілася,  аўтар  утвараў  новае  слова  на   ўзор

слоў   роднай   мовы ( атаясамліваць,  адлюстраванне ,  рэчаіснасць)

або   запазычваў   яго  з  іншай  ( арэнда ,   дэкрэт).

У 20–30-ыя  гады  ішоў  натуральны  працэс   фарміравання   і  ап -рабацыі  беларускай   навуковай  тэрміналогіі,  выкліканы   да   жыцця

высокімі   мэтамі   самарэалізацыі   беларускай   нацыі.  Але  ўжо   ў   кан-цы 30- ых  гадоў  змянілася  палітычная   сітуацыя ,  мэтанакіраваная

тэрмінатворчасць   пачала   згортвацца .  І   пасля  вайны   ў   рэспубліцы

не   было  агульнага  цэнтра   распрацоўкі  і   ўпарадкавання  тэрмінала-гічнай   лексікі .

Зрух   у   развіцці  беларускай   тэрміналогіі  адбыўся   ў 70–80-ыя

гады,  калі   пачалася   праца  над « Беларускай   Савецкай  Энцыклапе -дыяй»,  а таксама « Тлумачальным слоўнікам беларускай  мовы».  Была

створана   і   паспяхова  працавала  Камісія  па   навуковай  і  тэхнічнай

тэрміналогіі   пад  кіраўніцтвам   народнага  пісьменніка  Беларусі

К . Крапівы.  Камісія  правяла  вялікую  работу   па   ўпарадкаванні  ўжо

існуючай   тэрміналогіі  і   па   стварэнні  шматлікіх  новых   тэрмінаў .

Аднак  шэраг  задач  па - ранейшаму   заставаўся   не   вырашаным.

У   прыватнасці,  вывучэнне   практыкі   ўжывання  тэрмінаў   у   навуко -вых  тэкстах і  выданне  слоўнікаў,  папаўненне  паняційна- тэрмінала-гічнага фонду,  прывядзенне яго ў адпаведнасць  з узроўнем  развіцця

сучаснай  навукі .  Для вырашэння  гэтых  задач у  1 980  г.  была створа -на  Рэспубліканская тэрміналагічная  камісія,  якая  складаецца  з  прэ-зідыума   і   дзевяці  секцый ( грамадазнаўчай ,  навукова - тэхнічнай,

фізічнай  і   матэматычнай,  хімічнай ,  біялагічнай ,  сельскагаспадар -чай,  геалагічнай  і  геаграфічнай ,  медыцынскай  і  фізіялагічнай ,  сек-цыі па  архітэктуры і  будаўніцтве).  З 1989  г.  працуе  Тэрміналагічная

камісія ТБМ імя  Ф.Скарыны .  За  апошнія  35  гадоў выдадзена звыш

1 70 слоўнікаў  па   розных  галінах  ведаў,  яшчэ  каля   1 00 слоўнікаў

рыхтуюцца   да   выдання .  Пры   гэтым   найбольшая  колькасць  выдан -няў датычыць такіх галін,  як  тэхніка ( звыш 30), сельская  гаспадар -ка  ( звыш 20), хімія  і  хімічная   тэхналогія .

17. Білінгвізм. Аспекты білінгвізму.

Двухмоўе,  або   білінгвізм ( ад   лац . bi – «двойчы»  і  lingua –

« мова» –  гэта  « папераменнае   карыстанне   дзвюма  мовамі .   Калі   ж

ва   ўжытку  знаходзяцца  тры   і   больш   моў,  прынята   гаварыць   пра

шматмоўе,  або   полілінгвізм» [3, с.  174].  Значная  частка   насельні -цтва   тэрыторыі  Беларусі   карыстаецца  дзвюма  мовамі .  Двухмоўе  ў

нашай   краіне   з ’ яўляецца   дзяржаўным,  паколькі   статус   афіцыйнай ,

ці  дзяржаўнай,  выконваюць  дзве   мовы:  руская   і   беларуская .

malina – малина

mleko – молоко

molekyla – молекула

mrak (m) – облако  ( с ),  туча  ( ж )

mћiti –  моросить

nafta –  нефть

Білінгвізм  на   тэрыторыі  Беларусі   ўзнік  даўно.  Ужо   ў  перыяд

Вялікага   княства  Літоўскага  існавала   беларуска- царкоўнаславян -скае  двухмоўе .  З пашырэннем польскай  мовы ў краіне  пачало  склад-вацца   беларуска- польскае   двухмоўе.  Калі   ж   беларускія   землі

ўвайшлі ў  склад Расійскай імперыі ,  шырока развіваецца  беларуска-рускае  двухмоўе.

Сучасная   моўная  сітуацыя   на   Беларусі   характарызуецца  суіс -наваннем  і   выкарыстаннем   беларускай   і   рускай   моў  і  можа  быць

вызначана як  беларуска-рускае  двухмоўе.

Білінгвізм –  з’ява складаная,  шматбаковая,  яна цікавіць не  толькі

лінгвістыку ,  але  і  псіхалогію ,  псіхалінгвістыку,  сацыялогію   і  таму

даследуецца  ў  розных  аспектах .  Асноўныя  з  іх :  псіхалагічны,  педа -гагічны,  сацыялінгвістычны.  Псіхалагічны аспект  двухмоўя  звязаны

з  асаблівасцямі   псіхалагічнага  складу   індывіда ,  з  яго  разумовымі

здольнасцямі ,  эмацыянальнай   прыстасаванасцю,  з  праблемай  пера -ключэння з аднаго  моўнага кода  на  другі.  Педагагічны бок білінгвізму

закранае  розныя аспекты навучання другой  мове,  у тым  ліку  і ўплыў

адной  мовы на  працэс  засваення другой .   Сацыялінгвістычны аспект

двухмоўя   ахоплівае   кола   пытанняў,  звязаных   з  вывучэннем  адносін

«білінгвізм – грамадства »,  такіх   як :  сфера   выкарыстання   першай  і

другой  мовы;  ступень авалодвання мовамі ;  размеркаванне камуніка -тыўных  функцый   паміж   мовамі ;  кантынгент   ахопленых   двухмоўем

членаў   соцыуму   і  шырыня  выкарыстання  другой   мовы,  свядомае

ўмяшанне грамадства  ў моўныя працэсы і г.  д.

Блізкароднасны  характар  беларуска-рускага двухмоўя стварае

цяжкасці  для яго носьбітаў пры  авалодванні гэтымі  мовамі ,  бо,  ня -гледзячы  на  структурнае падабенства гэтых моў,  кожная  з іх  мае свае

спецыфічныя  рысы,  якія  павінны ўлічвацца ў  маўленні .  Ігнараван-не   гэтых   рыс   прыводзіць   да   памылак   інтэрферэнцыі.  Інтэрферэн -цыя  – гэта   адхіленне  ад   нормаў  у   мовах,  якія   кантактуюць .  Пару-шэнне нормаў звязана з тым ,  што пры  маўленні  на  адной  мове ўжы -ваюцца  элементы  другой .  Узровень   праяўлення   інтэрферэнцыі  за -лежыць ад  моўнай кампетэнцыі,  або здольнасці  білінгва,  куды ўклю-чаецца    слоўнікавы   запас,  разнастайнасць   сінтаксічных   канструк -цый ,  свядомае  захоўванне  нормаў і  г.  д.  Блізкасць і  падабенства бе -ларускай  і рускай  моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэр-ферэнцыйных  памылак   пры   маўленні   на   той   ці   іншай   мове.  Хоць

яны   і   не   ўплываюць   на   працэс   разумення  выказвання ,  аднак  свед -чаць   пра  нізкую   маўленчую   культуру   асобы .  Беларуска- руская   і

руска- беларуская   інтэрферэнцыі – з ’ явы   распаўсюджаныя  і   закра-наюць  усе сферы  моўнай сістэмы:  фанетыку,  акцэнтуацыю .

18. Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрференцыіі.

 У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць, пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Узроень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на той ці іншай мове. Аднак яны не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму прабле-

ма інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах білінгвізму. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з'ява распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы: фанетыку, акцэнтуацыю, марфалогію, лексіку, сінтаксіс. Вылучаюць наступныя віды інтэрферэнцыі: марфалагічная, сінтаксічная, фанетычная, лексічная, словаўтваральная, акцэнтная.

Марфалагічная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў

граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем. Напрыклад, рус. шинель, собака, медаль, степь, насыпь, надпись –жаночы род, бел. шынель, сабака, медаль, стэп, насып, надпіс –мужчынскі род; рус. писать чернилами – бел. пісаць чарнілам.  Інтэрферэнцыйныя памылкі ў сінтаксісе (сінтаксічная інтэрферэнцыя) выклікаюцца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, про-

стых і складаных сказаў (параўн. белар. дзякаваць сябру, смяяцца з другіх,

паслаць па бацьку, захварэць на грып, два сталы, дакрануцца да рукі, ісці лесам, з прычыны занятасці – рус. благодарить друга, смеяться над другими, послать за отцом, болеть гриппом,два стола, прикоснуться к руке, идти по лесу, по причине занятости). Структура сказаў таксама мае некаторыя адрозненні: рус.

Лексічная інтэрферэнцыя выклікана наяўнасцю разыходжанняў або частковага падабенства ва ўласналексемным і семантычным аспектах беларускай і рускай моў. Напрыклад, ужыванне білінгвам у беларускай мове выразу гуляць ролю замест адыгрываць ролю абумоўлена неаднолькавым аб'ёмам значэнняў і асаблівасцямі ўжывання ў рускай і беларускай мовах слоў іграць (играть) і гуляць (гулять).

25 .Асноўныя рысы навуковага стылю.

Навуковы  стыль   абслугоўвае  сферу   навукі ,  тэхнікі   і   навучан-ня ;  гэта   стыль   навуковых  прац,  манаграфій ,  дысертацый,  падруч -нікаў  і  пад.

Навуковы  выклад  вызначаецца  аб ’ ектыўнасцю,  паколькі   аба-піраецца   часцей   за   ўсё  на   агульнапрызнаныя   аб ’ектыўныя  ісціны ,

лагічнай  паслядоўнасцю  разважанняў,  яснасцю  выказвання ,  доказ-насцю ,  слушнасцю  прыкладаў - ілюстрацый,  дакладнасцю  ў  вызна -чэнні  паняццяў,  інфармацыйнай   насычанасцю .

Аснову  ўсіх   стыляў  мовы ( як   мастацкага ,  публіцыстычнага,

так і  навуковага  і  інш .)  складаюць  стылістычна нейтральныя  агуль-налітаратурныя  словы  ( міжстылёвая лексіка)  тыпу гаварыць ,  пісаць ,

дождж,  плошча,  вялікі,  малы  і  інш .

Даволі  шырока ў навуковым  выкладзе  ўжываюцца  словы  агуль-нанавуковага   выкарыстання ( тыпу  аналіз ,  гіпотэза ,  даследаванне ,

мадэль ,  праблема ,  праграма ,  працэс ,  элемент ,  аперацыя і інш .). Вы-яўленне  значэння   такіх  слоў   залежыць  ад   зместу   і   метадалогіі   той

навукі ,  у якой  яны  прымяняюцца .  Параўн.,  напрыклад ,  значэнні  сло-ва  аперацыя.  Аперацыя ( ад  лац.  о peratio   –   дзеянне) – 1) ‘ законча-нае дзеянне або  шэраг дзеянняў ,  накіраваных на  дасягненне  пэўнай

мэты ( напр .,  аперацыя  ваенная)’; ‘ асобная  закончаная   частка   тэх-налагічнага   працэсу,  якая   выконваецца   на   адным   рабочым   месцы

( напр .,  аперацыя  вытворчая )’; 2) ‘ асобнае  дзеянне  сярод  многіх

іншых ;  выкананне   якой - небудзь  фінансавай ,  крэдытнай ,  прамыс-ловай,  гандлёвай,  страхавой або  іншых  задач,  напрыклад ,  банкаўс-кая аперацыя,  паштовая аперацыя’ ; 3) ‘ у  вылічальнай тэхніцы вы-кананне  лічбавай   вылічальнай  машынай  якога-небудзь  дзеяння  з

зыходнымі  велічынямі  ( напр.,  арыфметычная  аперацыя)’ (БелЭн ).

Імкненне  дасягнуць гранічнай яснасці,  дакладнасці навукова -га   выкладу   абумоўлівае  выкарыстанне  ўласна   тэрмінаў   і  номенаў

(напрыклад ,  інтэграл ,  дзесятковы  дроб ,  карозія,  аптовы  гандаль,

апраксія   і  інш .). Менавіта   наяўнасць  вузкаспецыяльных  тэрмінаў

выводзіць мову навукі  за  межы літаратурнай  мовы.

Марфалагічныя асаблівасці  навуковага стылю  мовы абумоўлены

наяўнасцю  абстрактных  паняццяў   і  катэгорый  у  тэрміналогіі.  Даволі

часта  сустракаюцца   назоўнікі   з  суфіксамі   -нн -, -енн- (-энн-), - анн-  са

значэннем адцягненага  дзеяння ( вылучэнне,  даследаванне,  адлюстра-ванне і інш .). Для навуковага выкладу  характэрны  назвы родавых,  аба-гульняючых паняццяў ,  а таксама словазлучэнняў  абагульняючага  зна-чэння,  напрыклад:  анкетуемы ,  інфармант ,  рэспандэнт ;  навуковыя

прыборы  начнога бачання,  аб ’екты знешняга  асяроддзя,  крыніцы  ла -кальнага  забруджвання  і інш .  Адметнай рысай  навуковага стылю  з’яў -ляецца  частае  « нанізванне»  роднага склону  назоўнікаў.  Напрыклад:  У

матэматыцы   шырока  выкарыстоўваюцца  працэсы  абстрагавання

розных  ступеняў ,  а метады атрымання  вынікаў заснаваны выключна

на  базе  лагічных  меркаванняў ( законаў) ( БелЭн ).

Спецыфіку  навуковых тэкстаў складаюць  назоўнікі ,  утвораныя

ад  уласных  імён  ( мат.  бярнуліеў ,  беселеў;  фіз.  ампер ,  джоўль,  сіменс ;

хім.  кюрый ,  курчатовій ,  нобелій   і  інш .). Уласныя  імёны   часта  суст -ракаюцца  ў  якасці   залежнага  кампанента   словазлучэння  ў  назвах

формул,  методык,  тэорый  і  пад. ( напрыклад:  алгебра  банахава ,  ал -гебра барэлеўская;   мадэль  Сміта ,  крывая  Лафера,  індэкс  Нільсана ;

працэс  Кроля,  закон Мендэля,  газавы   закон  Бойля–Марыёта).

Прыметнікі  ў навуковых тэкстах уваходзяць  у асноўным у склад

тэрміналагічных   словазлучэнняў   і  выконваюць  інфармацыйную   ці

класіфікацыйную  функцыю.  Напрыклад :  Змест   аперацыі   вытвор-чай  залежыць  ад   прадукцыі,  якая   вырабляецца,  матэрыялаў  і  тэх-налагічных   метадаў   вытворчасці.  Адрозніваюць   аперацыі   ручныя ,

механізаваныя,  машынныя,  аўтаматызаваныя  і  інш .  Падзяляюцца

на   тэхналагічныя ( асноўныя ),  дапаможныя   і  абслуговыя   (БелЭн ).

Паколькі   навуковы  выклад  грунтуецца   на   ісцінах,  аксіёмах

аб ’ектыўнага асяроддзя,  ён  абстрагаваны  ад  канкрэтнага,  актыўна -га   дзеяння  ці   руху .  Гэтым   абумоўліваецца   шырокае   выкарыстанне

дзеясловаў   у  3-й   асобе  цяперашняга   часу .  Напрыклад :  Рассеяныя

зорныя  скопішчы ( напрыклад ,  Гіяды,  Плеяды)  у  Галактыцы  кан-цэнтруюцца  ў  плоскасці  сіметрыі   Млечнага  Шляху  і  маюць   най-большыя   скорасці   адносна  сонца  ( БелЭн ).

Ужыванне ў  навуковым  тэксце  многіх  сінтаксічных  канструк -цый  мае сваю спецыфіку .  З  трох  тыпаў  сказаў  па  мэце выказвання  –

апавядальных ,  пытальных ,  пабуджальных –  перавагу  атрымліваюць

апавядальныя  сказы.  Пераважнае ўжыванне апавядальных  сказаў  у

навуковых  тэкстах ( як   і  ўвогуле  ў  мове)  тлумачыцца  асноўнай   іх

задачай –  паведаміць  аб  чым -небудзь,  інфармаваць  чытача  ў  сцвяр-джальнай  або   адмоўнай  форме .  Па  эмацыянальна- экспрэсіўнай

афарбоўцы   апавядальныя  сказы   пераважна   нейтральныя ,  часам

бываюць  клічныя,  у такім выпадку  яны  ўжываюцца  ў значэнні  ‘ звяр -ніце   ўвагу!‘. Пытальныя   сказы  маюць   сваю  спецыфіку   ўжывання:

часта  яны   ўжываюцца  ў  канструкцыі « пытанне  – адказ». Напрык-лад:  Ці  змаглі   б  тады  малекулы  розных   рэчываў  перамешвацца?

Зразумела,  не .  Ці нельга  прыдумаць  яшчэ доследы ,  якія  пацвердзілі

б існаванне прамежкаў  паміж  малекуламі ?  Такіх доследаў  можна

прывесці   шмат ( Л.І.). Пабуджальныя  сказы  служаць   не   загадам  ці

просьбай ,  а – запрашэннем   да   сумесных  дзеянняў  ( або   разважан -няў).  Напрыклад :  Выведзем  гэту   формулу,  карыстаючыся   форму -лай  для  аб’ёму   шара ( Л.А.).

Ужыванне пабочных і ўстаўных  канструкцый  у навуковым  тэк-сце мае свае  асаблівасці :  пабочныя канструкцыі звычайна паказва-юць  на   сувязь   і   парадак  думак ,  спосаб   іх   афармлення,  крыніцу   па -ведамлення ,  упэўненасць.  Зусім  рэдка ( у   параўнанні   з   мастацкім

тэкстам)  выкарыстоўваюцца  пабочныя  канструкцыі,  якія   выража-юць  эмацыянальныя   адносіны   гаворачага   да   рэчаіснасці .

Для  большай   доказнасці   сваіх  разважанняў  аўтар  часта  звяр -таецца   да   параўнальна-раўналежных   зваротаў ,  якія  « служаць   для

вызначэння   адпаведнасці ,  тоеснасці  паміж   прадметамі ,  з’явамі  на

аснове   іх   прымет  або   абставін ,  пры   якіх   адбываецца  дзеянне;  яны

не   маюць   метафарычнасці » [2, с.  175].  Напрыклад :  Як  і   ўсякая   на -вука ,  матэматыка  валодае адноснай  самастойнасцю ,  сваёй унут-ранай  логікай ( А.Г.).

З  чатырох тыпаў  складаных  сказаў  –  складаназлучаных ,  скла -даназалежных,  бяззлучнікавых ,  сказаў  з рознымі відамі  сувязі  ( кам -бінаваных) – у  навуковых тэкстах часцей  выкарыстоўваюцца скла -даназалежныя. « У іх  падпарадкавальная сувязь ,  злучнікі  ці  злучаль-ныя   словы   дазваляюць   больш   дакладна   выразіць   адносіны   паміж

часткамі  складанага  сказа,  выявіць і ўдакладніць гэтыя адносіны  –

адносіны  часу ,  умовы ,  прычыны,  месца і г.  д.» [9,  с.  158].  Неабход-насць даваць  тлумачэнні  паняццям абумоўлівае частае  выкарыстан-не  складаназалежных  сказаў  з даданымі азначальнымі  часткамі  ( ус -кладненымі  адасобленымі   азначэннямі,  выражанымі  дзеепрымет-нікавымі   зваротамі).  Напрыклад :  Энергетычныя  ўзроўні  часціцы,

якая   мае  магнітны  момант,  у  знешнім   магнітным   полі   расшчап -ляюцца на  магнітныя  падузроўні ,  кожнаму  з  якіх  адпавядае пэўная

арыентацыя магнітнага  моманту  адносна поля  ( БелЭн );  Рэдуцэн-ты –  гэта мікраарганізмы,  глебавыя  грыбы ,  якія ,  раскладаючы  мёр-твае арганічнае  рэчыва ,  пераводзяць яго ў больш  простыя  неарга -нічныя   злучэнні   і  ўцягваюць  у  кругаварот  ( Я.В.).

26. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю.

Навуковы стыль мае тры падстылі: уласна навуковы, навукова-папулярны і навукова-вучэбны.

Пры дапамозе ўласна навуковага падстылю спецыяліст звяртаецца да спецыяліста, г. зн да адрасата, які валодае не толькі навуковымі ведамі, але і мовай той або іншай навукі. Пры дапамозе навукова-папулярнага падстылю спецыяліст звяртаецца да неспецыяліста – асобе, які зусім не знаёмы з дадзенай навукай і яе мовай або знаёмаму ў недастатковай ступені. Мэта навукова-папулярнага падстылю заключаецца не толькі ў тым, каб паведаміць нейкія навуковыя звесткі, аднак і ў тым, каб зацікавіць чытача.

Ступень папулярызацыі залежыць ад узроўню навуковай дасведчанасці адрасата. Калі ён не мае элементарных ведаў у дадзенай галіне навукі, то ні строга сістэмны выклад, ні дакладныя доказы яму не толькі не дасяжныя, але і не патрэбныя. У такім выпадку фактар папулярызацыі будзе пераважаць, а ўласна навуковая інфармацыя адыдзе на другі план.

Навукова-папулярныя кнігі, артыкулы, лекцыі не толькі імкнуцца даступна выкласці матэрыял, але і зрабіць выклад жывым, займальным. З гэтай мэтай вузкаспецыяльная тэрміналогія выкарыстоўваецца ў мінімальнай колькасці і абавязкова тлумачыцца. Замест абстрактных формул даецца канкрэтны ілюстрацыйны матэрыял, выкарыстоўваюцца сродкі мастацкага і публіцыстычнага стылю, якія надаюць выкладу вобразнасць і эмацыянальнасць (параўнанні, эпітэты, метафары, словы з эмацыянальнай афарбоўкай).

Навукова-папулярны тэкст звычайна змяшчае адкрытыя аўтарскія ўключэнні, часта звернутыя непасрэдна да чытача і адзначаныя выкарыстаннем розных экспрэсіўных сродкаў мовы. Тут праяўляецца аўтарскае я, а мы носіць не абстрактны, а канкрэтны характар. З гэтай мэтай выкарыстоўваюцца розныя пытальныя канструкцыі, клічныя сказы, звароты. Сінтаксічны лад арыентаваны на «агучванне» (дыялагізацыю) паведамлення.

Такім чынам, навукова-папулярны падстыль у адрозненне ад уласна навуковага шырока выкарыстоўвае сродкі другіх функцыянальных стыляў. Суадносіны строга навуковых сродкаў перадачы інфармацыі і сродкаў папулярызацыі ў кожным канкрэтным тэксце вызначаюцца ўзроўнем навуковай дасведчанасці адрасата і жанрам.

Па сваіх адметных асаблівасцях навукова-вучэбны падстыль знаходзіцца паміж уласна навуковым і навукова-папулярным падстылямі: ён не такі «строгі», як першы, але і не такі «займальны», як другі. Да агульнай і асноўнай функцыі навуковага стылю дадаецца спецыфічная менавіта для гэтай яго разнавіднасці функцыя – актывізацыя лагічнага мыслення чытача (слухача).

У дадзеным выпадку спецыяліст таксама мае зносіны з неспецыялістам. Аднак гэта той неспецыяліст, які ўжо валодае (калі не ўлічваць самых пачатковых ступеняў адукацыі) пэўнымі навуковымі ведамі, дастатковымі для засваення новай навуковай інфармацыі, якая яму паведамляецца. Важным тут з’ўляецца тое, што інфармацыя для яго не займальнасць, якая выбіраецца па сваім гусце, а абавязковы кампанент той сумы ведаў, якая неабходна для атрымання адукацыі і набыцця спецыяльнасці. Калі ж гаварыць пра студэнтаў спецыяльных вучэбных устаноў, асабліва вышэйшых, то хоць яны і не з’яўляюцца спецыялістамі ў дадзенай галіне, аднак рыхтуюцца імі стаць. Вось чаму навукова-вучэбны стыль больш срогі, чым навукова-папулярны.

У той жа час аб’ём інфармацыі строга абмяжоўваецца вучэбнай праграмай, а сістэма доказаў павінна быць спрошчанай. Таму ў межах дадзенага падстылю разам са сродкамі ўласна навуковага выкладу выкарыстоўваюцца і такія, якія павінны зрабіць інфармацыю больш даступнай і палегчыць яе засваенне.

Ступень даступнасці залежыць ад узроўню падрыхтаванасці навучэнца, на якога разлічаны навуковы дапаможнік. Падручнікі для ВНУ па стылі выкладу набліжаюцца да ўласна навуковай літаратуры. Аднак у цэлым навукова-вучэбны падстыль намнога бліжэй да ўласна навуковага, чым навукова-папулярны.

Такім чынам, навуковы стыль, маючы тры падстылі, абслугоўвае адну з важных сфер чалавечай дзейнасці і грамадскай свядомасці – сферу навукі, а таксама звязаную з ёй сферу адукацыі і асветы.

32. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю

Грамадская дзейнасць чалавека ў афіцыйна-справавой, канцылярскай, юрыдычнай і дыпламатычнай сферах выклікала ўзнікненне і станаўленне афіцыйна-справавога стылю.

Гэты стыль называюць яшчэ адміністрацыйным таму, што ён абслугоўвае сферу афіцыйных, справавых адносін, галіну́ права і дзяржаўнай палітыкі.

Афіцыйна-справавы стыль беларускай мовы мае даўнюю гісторыю і багатыя традыцыі. Як вядома, на працягу некаторых стагоддзяў беларуская мова была дзяржаўнай у ВКЛ.

У XIV ст. падчас валадарання князя Альгерда (1296–1377) мова продкаў сучасных беларусаў стала афіцыйнай мовай канцылярыі і справаводства ў ВКЛ, мовай дзяржаўных устаноў і дыпламатычных зносін. На ёй пісалі акты і граматы, сеймавыя пастановы і іншыя юрыдычныя дакументы. Менавіта ў той час адбываўся працэс выпрацоўкі спецыфічных канцылярскіх зваротаў, юрыдычных формул і своеасаблівых сінтаксічных канструкцый. Мова хутка папаўнялася грамадска-палітычнай і юрыдычнай тэрміналогіяй.

Да нашага часу дайшоў вялікі гістарычны архіў дакументаў, выдадзеных вялікімі князямі, каралямі, сеймамі, рознымі ўрадавымі асобамі, які вядомы пад назвай “Літоўская метрыка” (“Метрыка Вялікага Княства Літоўскага”) і складае каля 600 кніг. Яна дае багатае ўяўленне пра палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё ў ВКЛ і разам з тым з’яўляецца крыніцай вывучэння беларускай мовы.

Лепшыя ўзоры юрыдычна-справавога пісьменства пададзеныя перш за ўсё ў Стату́це Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (рэдакцыі 1529, 1566, 1588 гг.), “Трыбунале” (1581), а таксама ў “Судзебніку караля Казіміра Ягайлавіча” (1468) і перакладзеным з лацінскай мовы ў пач. XV ст. Вісліцкім стату́це.

Статут ВКЛ быў адзіным зборам законаў у Еўропе XVI ст. Ім карысталіся ў Прусіі, Польшчы, Расіі, Латвіі, Эстоніі і іншых краінах.

Сучаснае беларускае справаводства знаходзіцца ў стадыі станаўлення. Яно патрабуе паступовага аднаўлення грунтоўна забытых традыцый нацыянальнай законатворчасці, вяртання да вытокаў юрыдычнай думкі ў Беларусі, адраджэння самабытнай прававой тэрміналогіі, удасканальвання логікі прававой мовы, яе стылявых асаблівасцей.

Функцыі стылю:

1) паведамленне інфармацыі і ўздзеянне праз канстатацыю бясспрэчных фактаў;

2) рэгуляванне ці рэгламентаванне афіцыйных зносін.

Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме, у наступных жанрах: дзяржаўных дакументах, указах, дагаворах, распараджэннях, законах і кодэксах, рэзалюцыях, актах, інструкцыях, даверанасцях, пратаколах, аб’явах, заявах, справаздачах і інш.

Вусная форма рэалізацыі афіцыйна-справавога стылю — выступленні дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, выступленні на ўрачыстых сходах, пасяджэннях, прыёмах, на судовым працэсе, даклады, інструктажы.

Такая жанравая разнастайнасць абумоўлена існаваннем 3 падстыляў:

1) дыпламатычны (у дыпламатыі, мова міжнародных дакументаў): камюніке, ноты, канвенцыі, мемарандум, міжнароднага пагаднення;

2) уласна заканадаўчы, юрыдычны (у галіне права і правазнаўства, мова законаў): законы, канстытуцыя, указ, стату́т, пастанова, грамадзянскія і крымінальныя акты;

3) адміністрацыйна-канцылярскі (у справаводстве, мова дзелавых папер): канцылярская перапіска, адміністрацыйныя акты, дагаворы, розная дакументацыя (заява, аўтабіяграфія, даведка, распіска, даверанасць, справаздача, пратакол, акт, характарыстыка).

Вызначальныя рысы:

Афіцыйна-справавы стыль грунтуецца перш за ўсё на лагічнай, інтэлектуальнай аснове. З прычыны таго, што моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю выкарыстоўваюцца ў строга афіцыйных, надзвычай важных сферах грамадскіх зносін, тут свая, асаблівая спецыфіка:

• афіцыйнасць;

• строгая дакладнасць і лагічнасць выкладання фактаў — забяспечваюцца перш за ўсё ўжываннем спецыяльных тэрмінаў, а таксама адназначных і нявобразных слоў;

• паслядоўнасць у перадачы фактаў, фармулёвак і рашэнняў;

• доказнасць — праяўляецца перш за ўсё ў наяўнасці дакладных, бясспрэчных фактаў, лічбавых паказчыкаў, у выкарыстанні стандартных фармуліровак, пазбаўленых двухсэнсоўнасці, паралельных сінтаксічных канструкцый, якія аблягчаюць успрыняцце тэксту;

• аб'ектыўнасць ацэнак;

• высокая ступень стандартызацыі, трафарэтнасці — адметная рыса юрыдычна-справавых дакументаў (адзінка афіцыйна-справавога стылю — дакумент. Дакумент — дзелавая папера, якая мае прававую значнасць. Кожны дакумент складаецца па пэўнай стандартнай форме, што абумоўлена аднатыпнасцю і паўтаральнасць афіцыйна-справавых папер (прыняцце законаў, указаў, пастаноў; афармленне рознага кшталту грамадзянскіх актаў у юрыдычных кансультацыях; залічэнне на працу; афіцыйнае звяртанне да кіраўніка; аб'яўленне вымовы, падзякі і інш).

У нашай краіне ў свой час была ўзаконена адзіная дзяржаўная сістэма справаводства, адпаведна якой разнастайныя дакументы маюць свае стандартныя формы афармлення і напісання.

• адназначнасць фармулёвак;

• выклад адбываецца ў форме прадпісання, канстатацыі, сцвярджэння;

•неасабовы характар выказвання.

33. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю.

У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцвярджэння. Гэта выяўляецца ў адметнасці выкарыстання моўных сродкаў.

Лексічныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю:

1) словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні;

2) пашырана выкарыстанне абстрактнай, тэрміналагічнай і спецыяльнай лексікі:

– прававой, юрыдычнай, грамадска-палітычнай тэрміналогіі (апеляцыя, вымова, тарыф, сабекошт);

3) пашырана ўжыванне назваў асоб па іх функцыі (спецыяльнасці, пасадзе) ў афіцыйна-справавых дачыненнях: сведка, ісцец, спажывец, падсудны, арандатар, наймальнік, прадпрымальнік, пакупнік, заказчык, доктар эканамічных навук, прафесар, лаўрэат прэміі…, дэпутат Вярхоўнага Савета, член-карэспандэнт НАН Беларусі (т.ч., ужываюцца агульнавядомыя лексемы ў якасці тэрмінаў);

4) ужыванне "ўзаконеных" назваў дакументаў: загад, пратакол, даведка, даверанасць, даручэнне, заява, указ, службовае пісьмо.

5) шырокае ўжыванне афіцыйна прынятых складана-скарочаных словў і абрэвіятур, якія часцей за ўсё абазначаюць назвы ўстаноў: Дзяржінспекцыя, гарвыканкам, ЗАГС, ЖЭК, ЖЭС, Белдзяржуніверсітэт, МУС.

6) ужыванне лексем з семантычным адценнем прымусовасці (забараняць, мера, рашэнне, не церпіць адкладу);

7) ужыванне нейтральных агульнаўжывальных сродкаў (назвы з’яў прыроды, прадуктаў чалавечай дзейнасці і г.д.);

8) пашырана выкарыстанне слоў-канцылярызмаў (канцылярскіх штампаў) – устойлівых зваротаў, якія паўтараюцца пры апісанні аднолькавых сітуацый (вышэйадзначаны, вышэйназваны, ніжэйпамянёны, прыцягнуць да адказнасці, узяць пад кантроль, аказаць дапамогу, тарыфная стаўка, грашовае ўзнагароджанне, давесці да ведама, прыняць да ведама, уступіць у дзеянне, подпіс сведчу, прашу дазволіць, за справаздачны перыяд, з мэтай забеспячэння і інш.).

Але калі штампы, канцылярызмы без патрэбы ўводзяцца ў гутарку ці ў мову газет, то гэта зніжае культуру вуснай і пісьмовай мовы.

9) адсутнасць экспрэсіўна-эмацыянальнай лексікі (функцыя любога дакумента патрабуе таго, каб ён быў выкладзены лагічнай зразумелай мовай, таму ў іх адсутнічаюць дыялектызмы, жарганізмы, аргатызмы, стылістычна-афарбаваныя словы);

10) пры складанні дакументаў рэкамендуецца пазбягаць без неабходнасці слоў іншамоўнага паходжання, не дапускаць плеаназмаў (свая аўтабіяграфія) і таўталогіі (з’ява з’яўляецца);

11) у сучасным беларускім справаводстве назіраецца актыўнае перайманне моўных сродкаў з рускай мовы, адсюль назіраецца ўжыванне варыянтаў, сінонімаў: дагавор – дамова, тыраж – наклад, спонсар – фундатар.

Марфалагічныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

• пераважаюць безасабовыя канструкцыі, таму адсутнічаюць формы 1-й і 2-й асобы займеннікаў і дзеясловаў;

• вельмі пашыраны аддзеяслоўныя назоўнікі (знаходжанне, выкарыстанне, пашырэнне, бяздзеянне, узгадненне, пакаранне, выкананне, апраўданне, памілаванне, прымяненне, асуджэнне, узбуджэнне, рэгуляванне, прыцягненне, абвінавачванне);

• пашыраны складаныя адыменныя прыназоўнікі (у адносінах, у мэтах, у сувязі, на працягу, у выніку, за выключэннем, шляхам, за кошт, з мэтай, на чале);

• састаўныя злучнікі тыпу у выніку чаго, у выніку таго што, для таго каб, з прычыны таго што;

• ужыванне дзеясловаў з загадным значэннем;

• асаблівае месца ў дакументах займае дзеяслоў у форме інфінітыва ў сувязі з мэтавай устаноўкай дакументаў (Грамадзяне Рэспублікі Беларусь і іншыя асобы, якія пражываюць на яе тэрыторыі, абавязаны: берагчы і ахоўваць прыроду, рацыянальна выкарыстоўваць яе багацці, выконваць патрабаванні прыродаахоўнага заканадаўства, павышаць экалагічную культуру, садзейнічаць экалагічнаму выхаванню падрастаючага пакалення, выконваць іншыя абавязкі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь “Закон РБ аб ахове навакольнага асяроддзя”; аказаць, аб’явіць, сведчыць, хадатайнічаць);

• ужыванне пры інфінітыве слоў трэба, неабходна, абавязаны, забараняецца;

• выкарыстанне дзеепрыметнікаў незалежнага стану на -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) і залежнага на -ем-, -ім- (бягучы, апякаемы).

Сінтаксічныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

СІНТАКСІС юрыдычна-справавых дакументаў адметны падкрэсленай кніжнасцю, "халоднасцю".

• выкарыстанне апавядальных простых сказаў з прамым парадкам слоў;

• амаль поўная адсутнасць пытальных і клічных сказаў;

• простыя сказы часцей за ўсё развітыя, могуць быць яшчэ ўскладнены аднароднымі членамі, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, напрыклад: "На праве землекарыстання зямельныя ўчасткі выдзяляюцца ў асноўным для несельскагаспадарчых мэт — прамысловым, транспартным і іншым несельскагаспадарчым прадпрыемствам і арганізацыям, для патрэбаў абароны, рэлігійным арганізацыям, сумесным прадпрыемствам, арганізацыям з удзелам замежных юрыдычных асоб і ў некоторых іншых выпадках".

• звычайна ў юрыдычна-справавых дакументах выкарыстоўваюцца безасабовыя і інфінітыўныя канструкцыі (аднасастаўныя выказнікавыя сказы, галоўны член якіх выражаны незалежным інфінітывам) са значэннем загаду, прадпісання, неабходнасці: неабходна звярнуць увагу на дысцыпліну; дазволіць выкарыстаць дні адпачынку; перадаць на часовае карыстанне; прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

• аднасастаўныя сказы загадваю, дазваляю, прашу.

• шырока выкарыстоўваюцца складаныя сказы, сярод якіх складаназлучаныя і складаназалежныя сказы для адлюстравання паслядоўнасці, прычынна-выніковых адносін (Сціслы аналіз гэтага закона паказвае, што ён практычны не ўплывае на пераўтварэнне існуючых зямельных адносін, таму што права прыватнай уласнасці на зямлю носіць вельмі абмежаваны характар);

Як бачым, складаназалежны сказ з дзвюма даданымі часткамі ў найбольш поўным аб'ёме перадае неабходную інфармацыю.

Такім чынам, як бачым, дакладнасць справавога маўлення накіравана на тое, каб змест фармулёўкі прачытваўся строга адназначна.

Недапушчальна тут двухсэнсоўнасць, пэўная “размытасць” выкладання, недакладнасць. Усё павінна быць строга, сцісла, па-дзелавому!

Мова адміністрацыйна-канцылярскага падстылю заслугоўвае асалівай увагі, таму што такія справавыя паперы, як заява, распіска, тлумачальная запіска і многія іншыя ўвесь час суправаджаюць нас на працы і нават у адпачынку.

Пры гэтым важна адзначыць, што прызначэнне афіцыйна-канцылярскага падстылю больш шырокае, чым стварэнне абыходкава-справавой дакументацыі.

Сфера функцыянавання канцылярскага падстылю — гэта адміністрацыйна-ведамасныя адносіны, з якімі звязаны рознага роду канцылярыі, якія вядуць службовую перапіску, афармляюць розныя дакументы. У адміністрацыйна-канцылярскага падстылю дзве функцыі: інфармацыйна-змястоўная (абвестка, павестка, аб’ява), арганізацыйна-рэгулюючая (распараджэнне, загад, справавая перапіска).

Адміністрацыйна-канцылярскі падстыль уключае ў сябе шмат жанраў. Да іх належаць так званыя падзаконныя (г.зн.выдаваемыя на падставе законаў і іх выканання) дакументы, якія выпускаюцца выканаўча-распараджальнымі органамі (адміністрацыйныя акты, цыркуляры, загады, распараджэнні) і дагаворныя дакументы, а таксама розная канцылярская дакументацыя: заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска.

Характэрны ўзор афіцыйна-справавога маўлення:

У Кракаве завяршыўся Міжнародны сімпозіум па культурнай спадчыне дзяржаў — членаў Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (НБСЕ). У якасці назіральнікаў былі прадстаўлены ЮНЕСКА, Савет Еўропы. У сімпозіуме прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Расіі, Украіны,Узбекістана і Беларусі. Прыняты дакумент аб недатыкальнасці культурнай спадчыны, якая належыць адной краіне, яле знаходзіцца на тэрыторыі іншай (з газеты).

Або:

За апошнія гады ў рэспубліцы праведзена пэўная работа па спецыялізацыі і канцэнтрацыі мэблевай вытворчасці, аснашчэнню мэблевых прадпрыемстваў сучаснымі дрэваапрацоўчымі станкамі і абсталяваннем і ўкараненню прагрэсіўных тэхналагічных працэсаў выпуску мэблі.

Для стылю заканадаўчых дакументаў характэрны ўскладненыя кампазіцыйныя канструкцыі; яны часам складаюцца з шматлікіх раздзелаў, парграфаў, пунктаў і падпунктаў.

Абарона моў.

Усякія прывілеі ці абмежаванне прамоў асобы па моўных прыкметах недапушчальныя.

Публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўнай і іншай мовы, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, пропаведзь варожасці на моўнай глебе цягнуць устаноўленую законам адказнасць (з Закону аб мовах у Беларусі).

34. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, дакладная запіска, кантракт і інш.), правілы іх напісання і афармлення.

Заява

Калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю, пішуць заяву.

У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, у члены арганізацыі, на работу, просяць вырашыць якое-небудзь пытанне.

Зверху ў заяве на ўвесь радок пішацца назва арганізацыі, установы ці пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку (ініцыялы) службовай асобы; пасля з правага боку на трэцюю частку радка у слупок – прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто падае заяву. Калі неабходна, называецца яго пасада і адрас.

Праз адзін-два радкі пасярэдзіне ліста пішуць слова Заява. 3 чырвонага радка пачынаецца тэкст заявы. Пісаць трэба, як і ва ўсіх паперах, дакладна і проста. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, пасведчанні, рэкамендацыі, акты і інш.), іх пералічваюць у канцы асноўнага тэксту.

На заяве ўнізе злева ставяць дату (дзень, месяц, год), а справа — подпіс.

Дэкану філалагічнага факультэта

дацэнту Назарэвічу I. А.

студэнта трэцяга курса

Жывіневіча Віктара Аляксеевіча

Заява

Прашу перавесці мяне на індывідуальны графік заняткаў. Усе папярэднія экзаменацыйныя сесіі я здаў на «выдатна», цяпер буду адначасова вучыцца і працаваць лабарантам кафедры беларускага мовазнаўства.

16 верасня 1998г. Жывіневіч

Даверанасць (даручэнне)

Даверанасць — дакумент, які дае каму-небудзь права дзейнічаць ад імя асобы, што выдала яго. Рэквізітамі даверанасці з'яўляюцца:

1) указанне ўстановы, якая давярае, або прозвішча, імя і імя па бацьку таго, хто давярае;

2) пасада, прозвішча, імя і імя па бацьку таго, каму давяраюць;

3) што і адкуль трэба атрымаць;

4) дата і подпіс.

У тых выпадках, калі даверанасць выдаецца ўстановай, яна падпісваецца яе кіраўніком. Калі ж даверанасць афармляецца прыватнай асобай, яе подпіс павінен быць засведчаны (заверен) ў натарыяльным парадку ці па месцы працы альбо вучобы (у аддзеле кадраў, канцылярыі або дэканаце). Да прыкладу:

Даверанасць

Я, Карпава Вольга Іванаўна, студэнтка 5-га курса юрыдычнага факультэта дзённай формы навучання Беларускага дзяржаўнага універсітэта, давяраю студэнтцы 4-га курса філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка атрымаць на пошце пасылку, дасланую на маё імя.

19 снежня 2005 г. Карпава

Подпіс студэнткі Карпавай В.І. сведчу:

Дэкан юрыдычнага факультэта

Беларускага дзяржаўнага універсітэта

19 снежня 2005 г. Подпіс

М.П.

Распіска

Распіска — дакумент, які пацвярджае факт атрымання установай альбо пэўнай асобай важных дакументаў, матэрыяльных каштоўнасцей (грошай, рэчаў, кніг і інш.).

У праве распіска з'яўляецца адным з відаў пісьмовых доказаў. Яна — сродак уліку матэрыяльных каштоўнасцей або сведчанне таго, што пэўны дакумент уручаны ў тэрмін і па прызначэнні. Неабходнымі рэквізітамі распіскі з'яўляюцца:

1) назва дакумента;

2) хто атрымаў;

3) ад каго атрымаў;

4) што атрымаў (пералік каштоўнасцяў, іх колькасць пішуцца словамі і лічбамі);

5) з якой мэтай;

6) дата, подпіс.

Распіска складаецца ў адным экземпляры і захоўваецца як каштоўны дакумент.

Да прыкладу:

Распіска

Я, Фёдараў Іван Васільевіч, атрымаў ад Шалевіча Ігара Алегавіча 3 (тры) тысячы долараў на набыццё аўтамабіля. Абавязуюся вярнуць пазначаную суму да 10 мая 2006 г.

10 лістапада 2005 г. Фёдараў

Аўтабіяграфія

Аўтабіяграфія — дакумент, у якім змешчаны афіцыйныя звесткі пра жыццёвы шлях, напісаныя ад першай асобы.

Агульнымі патрабаваннямі да аўтабіяграфіі з’яўляюцца:

1) указанне прозвішча, імя, імя па бацьку;

2) час і месца нараджэння;

3) сацыяльнае становішча;

4) кароткі выклад галоўных этапаў жыцця: гады вучобы, працоўнай і грамадскай дзейнасці.

У канцы тэксту ставіцца дата (злева) і подпіс (справа).

Аўтабіяграфія

Я, Барсукоў Уладзімір Андрэевіч, нарадзіўся ў 1972 годзе ў вёсцы Бярозаўка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Барсукоў Андрэй Сцяпанавіч, працуе ў калгасе шафёрам, маці, Барсукова Галіна Мікалаеўна, — загадчыцай фермы. Мой брат Васіль — студэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

У 1979 годзе я пайшоў вучыцца ў Бярозаўскую сярэднюю школу, якую скончыў у 1990 годзе. У тым жа годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт на юрыдычны факультэт. Пасля заканчэння вучобы ў 1995 годзе быў прызваны ў армію. Пасля дэмабілізацыі ў 1997 годзе ўладкаваўся на працу ў Фрунзенскі РУУС г. Мінска, дзе працягваю працаваць і сёння.

Сямейнае становішча — халасты.

Пражываю па адрасе: г. Мінск, вул. Зялёная, дом 13, кв. 25.

25 лістапада 2005 г. Барсукоў

Акт

Акт складаецца тады, калі трэба перадаць абсталяванне другой асобе, спісаць матэрыяльныя каштоўнасці, што сталі непрыгоднымі, прыняць зробленае па дагаворы або нешта калектыўна сцвердзіць.

Акт афармляецца наступным чынам. У пачатку тэксту называюць дату напісання паперы, прозвішчы і пасады асоб, якія складаюць акт; коратка выкладаюць тое, што трэба сцвердзіць, часам робяць вывады з фактаў; у канцы дакумента складальнікі (калі трэба, і тыя асобы, што прысутнічалі пры здачы або праверцы) ставяць подпісы.

Прыклад акта:

Акт праверкі студэнцкага клуба «Арбіта»

17 лістапада 2000 года мы, старшыня прафкома універсітэта Марчук Павел Іванавіч, член групы народнага кантролю Піліпчык Валянціна Міхайлаўна і намеснік старшыні студсавета Сацута Мікалай Трафімавіч, праверылі, як захоўваецца абсталяванне ў студэнцкім клубе «Арбіта», і выявілі наступнае:

1. Уся мэбля, атрыманая клубам, захоўваецца добра, толькі два крэслы расклеіліся, іх трэба адрамантавацъ.

2. У зале студклуба стаіць тэлевізар «Віцязь», музычны цэнтр «Панасонік», ёсць відэамагнітафон SОNI 580ЕЕ. Тэлевізар няспраўны.

3. Апаратура радыёстанцыі «Арбіта» ў парадку. Адказны за выпуск перадач Стэльмашук П. А. строга выконвае правілы тэхнічнай бяспекі.

4. Шторы на вокнах выцвілі ад сонца.

5. Часопісы і газеты падшываюцца нерэгулярна, таму асобныя нумары знайсці цяжка або зусім нельга.

Вывады камісіі:

1. Прафсаюзнаму камітэту студэнтаў набыць і перадаць студклубу новы тэлевізар, бо рамантавацъ стары ўжо немэтазгодна.

2. Прасіць гаспадарчую частку універсітэта выдаць новыя шторы, (дванаццаць метраў, шырыня 1,5 м) і дапамагчы адрамантаваць мэблю.

3. Савету студклуба сачыць, каб уся літаратура, якую перадаюць з чытальнай залы і выпісваюць, падшывалася і захоўвалася.

Марчук П. І.

Піліпчык В. М.

Сацута М. Т.

Пратакол

Пратакол – дакумент, які сведчыць аб факце вытворчасці, змесце і выніках працэсуальных дзеянняў, складзены па ўстаноўленай форме (рыс. 15).

Акрамя пратакола судовага пасяджэння ў абавязковым парадку афармляецца: пратакол вобыску або адабрання, пратакол допыту, пратакол следчага дзеяння, пратакол агляду, пратакол прад’яўлення для апазнавання, пратакол працэсуальных дзеянняў як сродку даказвання і інш.

У пратаколе павінны быць зафіксаваны ўсе істотныя моманты разбору справы або выканання асобнага працэсуальнага дзеяння. У пратаколе судовага пасяджэння, у прыватнасці, указваецца:

1) год, месяц, дата і месца судовага пасяджэння;

2) час пачатку і час заканчэння судовага пасяджэння;

3) назва суда, прозвішча, імя, імя па бацьку суддзі і сакратара судовага пасяджэння;

4) назва справы;

5) звесткі аб яўцы ўдзельнікаў судаводства і дадзеныя пра іх;

6) звесткі аб растлумачэнні судом удзельнікам судаводства іх працэсуальных правоў і абавязкаў.

ПРАТАКОЛ

судовага пасяджэння

«21» верасня 2004 года судовая калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда ў складзе старшынствуючага Асташэнкі І. Р. і народных засядацеляў Пятроўскага С. К., Іваніцкай_3. Ф., Ліцвіненка_М. М. пры сакратары Кузмяцовай В. К., з удзелам пракурора Сацукевіча С. Г., адваката Фёдарава І. М. разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні ў г. Мінску крымінальную справу па абвінавачванні грамадзян Міхасёва В. І. і Клімава М. Р. у кватэрным крадзяжы.

Судовае пасяджэнне адкрыта а «9» гадзіне.

На судовае пасяджэнне з’явіліся: 1. Прадстаўнікі пацярпелага боку (сям’я Каваленкаў).

2. Абвінавачваемыя Міхасёў В.І. і Клімаў М. Р.

3. Сведкі здарэння Хвашчэня В. Л., Міхаленя Г.Ф.

Ход судовага пасяджэння падрабязна пратакалюецца і фіксуецца на паперы ў працэсе працы.

Іскавая заява

Адным з самых пашыраных працэсуальных дакументаў з’яўляецца іскавая заява аб узбуджэнні справы. Яе змест павінен адпавядаць агульным патрабаванням, якія прад’яўляюцца да працэсуальных дакументаў.

Кожны працэсуальны дакумент павінен мець:

1) назву суда, у які ён падаецца;

2) найменне і месца жыхарства (месца знаходжання) падаўца дакумента, а таксама яго прадстаўніка, калі працэсуальны дакумент падаецца прадстаўніком;

3) найменне і месца жыхарства (месца знаходжання) асобаў, якія маюць непасрэдную зацікаўленасць у выніку справы...;

4) назву дакумента (іскавая заява, скарга, пярэчанне супраць іску і г. д.);

5) сутнасць заяўленага патрабавання або хадайніцтва, а таксама іх абгрунтаванне;

6) пералік дадатку;

7) подпіс падаўца дакумента або яго прадстаўніка і дату падачы.

Акрамя гэтага, у ёй павінны быць указаны дакладнае абазначэнне патрабаванняў істца, факты, якімі ісцец абгрунтоўвае свае патрабаванне, доказы, якія пацвярджаюць кожны з названых фактаў і інш.

Да іскавых заяў належаць наступныя: заява аб прызнанні грамадзяніна прапалым без вестак або аб аб’яўленні яго памерлым, заява аб прызнанні грамадзяніна абмежавана дзеяздольным або недзеяздольным, заява аб аб’яўленні непаўналетняга цалкам дзеяздольным (эмансіпацыя), заява аб прызнанні рухомай рэчы безгаспадарнай, заява аб прызнанні спадчыны вымарачнай, заява аб аднаўленні правоў па дакументах на прад’яўніка, заява аб прымусовай гаспіталізацыі і лячэнні і інш.

Суд Кастрычніцкага р-на г.Мінска

Ісцец: Літвіненка Васіль Іванавіч,

які пражывае па адрасе: г. Мінск,

вул. Аэрадромная, д. 19, кв. 25

Адказчык: Літвіненка Алена Мікалаеўна,

якая пражывае па адрасе: г. Мінск,

вул. Аэрадромная, д. 19, кв. 25

ІСКАВАЯ ЗАЯВА

аб ліквідацыі перашкодаў у ажыццяўленні права ўласнасці

Адказчыца Літвіненка А.М. – мая былая жонка, у шлюбе з якой я знаходзіўся з 1992 па 2000 г.

Ад гэтага шлюбу у нас ёсць сын Алесь, 1993 года нараджэння.

У перыяд шлюбу ў 1997 г. разам з Літвіненка А. М. мы прыватызавалі аднапакаёвую кватэру № 25 у доме № 19 па вуліцы Аэрадромнай у г. Мінску, у якой былі прапісаны і пражывалі разам з сынам. Агульная плошча кватэры 32,0 кв. метра, жылая – 12,5 кв.метра.

Права ўласнасці на кватэру было зарэгістравана за Літвіыенка А. М.

17.01.2004 г. у Дзяржаўнай натарыяльнай канторы Кастрычніцкага раена № 1 г. Мінска мною было атрымана пасведчанне аб праве ўласнасці на 1/2 долю вышэйзгаданай кватэры, якую я зарэгістраваў у органах БРТІН на сваё імя 27.01.2004 г.

04. 03. 2004 г. паміж мной і былой жонкай быў заключаны дагавор куплі-продажу прыналежнай ёй 1/2 долі кватэры. Дадзены дагавор засведчаны натарыусам Дзяржаўнай натарыяльнай канторы Кастрычніцкага раёна № 1 г. Мінска і 10. 03. 2004 г. зарэгістраваны ў КУП БРТІН г. Мінска.

Такім чынам, мне на праве прыватнай уласнасці належыць уся кватэра. Адказчыца Літвіненка А. М. абавязалася пасля адчужэння мне сваёй долі выселіцца і выпісацца разам з сынам з кватэры. Аднак яны не зрабілі гэтага.

Пражыванне і прапіска адказчыцы ў кватэры стварае для мяне праблемы: так, я нясу дадатковыя выдаткі па аплаце за камунальныя паслугі, акрамя гэтага, не магу рэалізаваць свайго намеру прадаць дадзеную кватэру.

Па месцы працы на Мінскім заводзе халадзільнікаў Літвіненка А. М. атрымала двухпакаёвую кватэру № 14 у доме № 24 па вул. Пуліхава ў г. Мінску агульнай плошчай 58,63 кв. метра, жылой – 32,34 кв. метра.

Такім чынам, Літвіненка А, М. з сынам забяспечана другім жылым памяшканнем.

На падставе выкладзенага згодна з п. 4 арт. 123 ЖК Рэспублікі Беларусь, артыкулаў 275, 285, 529 ГК Рэспублікі Беларусь

ПРАШУ

Ліквідаваць перашкоды ў выкарыстанні і валоданні прыналежнай мне на праве прыватнай уласнасці кватэры № 25 дома № 19 па вул. Аэрадромнай у г.Мінску, перасяліўшы Літвіненка Алену Мікалаеўну і Літвіненка Алеся з вышэйзгаданага жылога ламяшкання ў кватэру № 14 дома 24 па вул. Пуліхава ў г. Мінску.

Абавязаць АПВС Кастрычніцкага раёна г. Мінска выпісаць адказчьшу Літвіненка Алену Мікалаеўну з кватэры № 25 дома № 19 па вул. Аэрадромнай у г. Мінску.

Дадатак:

1. Копія іскавай заявы.

2. Квітанцыя аб аплаце дзяржпошліны.

3. Копія тэхнічнага пашпарта.

4. Копія асабовага рахунка.

5. Копіі рэгістрацыйнага пасведчання.

6. Копіі дагавора.

7. Копія пасведчання аб скасаванні шлюбу.

8. Даведка МЗХ.

17.04.2004 г. В. І. Літвіненка

Скарга – афіцыйная заява аб незаконным або няправільным дзеянні якой-небудзь асобы, установы, арганізацыі.

Хадайніцтва – афіцыйная просьба, скіраваная да органа, які вядзе судовы працэс.

Вызначэнне – усякае, акрамя прысуду і пастановы, рашэнне, якое вынесена калегіяльным складам суда. Гэта могуць быць вызначэнні як па цывільных справах, так і па крымінальных: вызначэнне аб адмене рашэння і перадачы справы на новы разгляд; вызначэнне суда па заяве або прадстаўленні; вызначэнне аб адхіленні касацыйнай скаргі або касацыйнага пратэсту, вызначэнне аб вышуку даўжніка і інш.




1. 1 Классификация методов активного обучения
2. Теоретические основы 1
3. Они должны добиваться персональной ответственности правонарушителей
4.  все части моря которые не входят ни в исключительную экономическую зону ни в территориальное море или вну
5. Тема 2 Кількісна теорія грошей і сучасний монетаризм 2.
6. И.О.- Возраст- 20 год Место работы- студентка АГМУ 5 курс Жалобы На снижение остроты зрения вдаль
7. Задание 3. Прогнозирование с использованием линий тренда и специальных функций Порядок выполнения.html
8. Курсовая работа- Протокол HTTP
9. Административно-правовой статус иностранных граждан и лиц без гражданства в РФ
10. Одним из наиболее дискутируемых в связи с этим был вопрос наличествует ли в человеческой психике априори сп
11. Контрольная работа Вариант 3 понятие рынка трудовых ресурсов и его специфика в вашем регионе
12. НА ТЕМУ-ldquo;Государственное регулирование экономики- формы и методыrdquo; Выполнил студент Кособо
13. Контрольная работа- Теоретические и правовые аспекты организации и учета капитала кредитной организации
14. реферат дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата біологічних наук Ки
15. Наследование по закону 001
16. НОВЫЙ ФАРВАТЕР 2013 ПАСПОРТ МУНИЦИПАЛЬНОГО ШТАБА ФЛАГМАНСКОЙ ПРОГРАММЫ
17. лабораторні етапи виготовлення
18. тема информационный продукт или услуга информационная система управления предприятием ИСУП
19. Десять заповедей руководителя.html
20. а Возраст самого старшего участника коллектива является определяющим для отношения к возрастной категории