У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

гіберна падатак на утрыманне арміі паштовае за карыстанне ворнай зямлёй сенажацямі і агародамі гарадск

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 26.12.2024

№10.

Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове 16 – 18 стст.

Беларуская вёска. Праўдамі і няпраўдамі яны перакідвалі асноўныя падаткі на плечы простых гараджан, памнажаючы свае капіталы.

А падаткі тыя былі немалыя. 3 насельніцтва гарадоў спаганяліся на карысць дзяржавы падымнае, «гіберна» (падатак на утрыманне арміі), паштовае, за карыстанне ворнай зямлёй, сенажацямі і агародамі гарадское жыхарства сплачвала чынш. Цяжарам на плечы мяшчан клаліся грашовыя выплаты магістрату на гарадскія патрэбы. Плюс да гэтага гараджане выходзілі на ахову сваіх паселішчаў, рамантавалі замкавыя ўмацаванні, прымалі на пастой дзяржаўных службовых асоб і прадстаўлялі кватэры для войска.

Гаспадарчае жыццё. Рамяство і гандаль заставаліся асновай гаспадарчай дзейнасці гараджан. Гандаль, як унутраны, так і знешні, вёўся ў традыцыйных формах. Буйныя гарады з'яўляліся таксама буйнымі гандлёвымі цэнтрамі. У малых гарадах і мястэчках перыядычна праводзіліся кірмашы. Найбуйнейшы адбываўся ў Зэльве. Значныя кірмашы збіраліся ў Шклове, Бешанковічах, Нясвіжы.

У разглядаемы час ад 25 да 50 % гарадскога насельніцтва займалася рамяством. Зноў жа, як і раней, рамеснікі былі згрупаваны ў прафесійныя цэхі. Але з XVIII ст. цэхі вычарпалі рэсурсы для самаразвіцця. Разбагацеўшыя майстры і цэхмістры, падмяўшы пад сваю ўладу падмайстраў і вучняў, няшчадна іх эксплуатавалі. Абвастрыліся адносіны паміж цэхавымі і няцэхавымі рамеснікамі. Апошніх станавілася ўсё больш. Тым не менш у  XVIII ст. цэхі яшчэ адыгрывалі першасную ролю на рынках гарадоў, асабліва буйных, дзе мелі даўнія традыцыі і трывалыя пазіцыі. Усё ж спыніць пранікненне ў эканоміку мануфактурнай вытворчасці цэхі былі не ў стане.

Першыя мануфактуры. Мануфактурамі (ад лацінскага manus – рука і factura – выраб) называліся капіталістычныя прадпрыемствы, якія былі заснаваны на ручной працы і шырокім яе падзеле. Яны былі пераходнай формай ад рамеснай вытворчасці да капіталістычнай фабрыкі. Мануфактуру з майстэрняй рамесніка блізіла выкарыстанне ручной працы. А з фабрыкай падабенства мануфактур было ў тым, што на гэтых прадпрыемствах ужывалася наёмная праца і прысутнічаў яе падзел.

Панаванне ў значных гарадах цэхавых арганізацый абумовіла пачатковую канцэнтрацыю мануфактур галоўным чынам у малых гарадах, мястэчках. Першыя ў Беларусі мануфактуры з'явіліся ў 1030-х гадах XVIII ст. Гэта Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры, а таксама Свержаньская – фаянсавая. Шырокую вядомасць атрымалі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў. Усяго ў Беларусі было 53 мануфактуры на якіх было занята 2400 рабочых.

Такім чынам, у другой палове XVII — першай палове XVIII ст. беларуская веска і горад перажывалі заняпад у сваім развіцці. Звязаны ён быў з разбурэннямі ды нястачамі ваеннага ліхалецця. Але ў другой палове XVIII ст., пасля аднаўлення гаспадаркі, цераз спробы пераадолення палітыка-эканамічнага крызісу Рэчы Паспалітай у эканоміцы Беларусі прабіваліся парасткі новых вытворча-грамадскіх адносін.

№11

Падзелы РП

У другой палове 18 стагоддзя Рэч Паспалітая была значна аслабленай у ваеннай, эканамічнай і палітычнай сферах, што выкарысталі суседнія дзяржавы для яе падзелу. Прычыны заняпаду былі наступнымі:

1. На працягу ўсяго існавання РП вяла занадта актыўную зн. палітыку г зн. захопніцкія войны. Рэч Паспалітая выйшла з іх аслабленай у палітычных, эканамічных, дэмаграфічных адносінах.

2. Нацыянальна-рэлігійнымі і сацыяльнымі канфліктамі. Гэтыя канфлікты, асабліва рэлігійныя, ўсяляк заахвочвалі суседнія дзяржавы, якім было выгадна мець слабага суседа.

3. Моц дзяржавы падрывалася таксама феадальнай анархіяй, якая паралізавала дзейнасць цэнтральнай ўлады. Улада караля была вельмі слабай, дзейнасць сеймаў паралізавала права "ліберум вета". Гэтая анархія ўзмацнялася барацьбой паміж сабой магнацкіх груповак, якая часам набывала формы вайны унутры дзяржавы.

4. Састарэлая арганізацыя войска. Асноўнай ваеннай сіла было шляхецкае апалчэнне – паспалітае рушанне. Шляхта з неахвотай і неарганізавана збіралася на "паспалітыя рушэнні" і па сваіх баявых якасцях уступала рэгулярным войскам суседніх краін.

У 1764 г. на польскі трон быў узведзены Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Ён паспрабаваў правесці рэформы накіраваныя на ўзмацненне дзяржавы.

1. Часткова адмяніў права "ліберум вета" рашэнні па эканамічным пытанні рашэнні павінны былі прымацца простай большасцю галасоў.

2. Забараніў магнатам узымаць пошліны пры перавозе тавараў праз іх маёнткі і ўвёў для ўсіх і адзіную пошліну пры перавозе тавараў праз мяжу РП.

3. Зрабіў захады па ўпарадкаванню фінансавай сістэмы дзяржавы. правёў многія іншыя эканамічныя рэформы.

Усё гэта не задавальняла суседнія дзяржавы, асабліва Расію Аўстрыю і Прусію, якія былі зацікаўлены ў слабасці Польшчы. Повадам для прамога ўмяшацельства ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай стала рэлігійнае пытанне. Расійская дыпламатыя падгаварыла праваслаўную шляхту з’ехацца у Слуцку на канфедэрацыю і патрабаваць ад караля ўраўняць іх ў правах з католікамі. Прускія дыпламаты падгаварылі пратэстантаў РП з’ехецца на кнфедэрацыю ў Торуні і патрабаваць ад караля таго ж.

Канфедэрацыя гэта нечарговы сойм шляхты на каторы яна прыязджала ўзброенай і выдвігала патрабаванні каралю, калі той адмаўляўяся іх выканаць канфедэрацыя мела права аб’явіць вайну каралю т. зв. рокаш.

Слуцка і Торуньская канфедэрацыі адбыліся 1767 г. Каб прадухіліць грамадзянскую вайну Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1768 годзе правёў праз сойм і абнародаваў Закон аб Дэсідэнтах, які ўраўновываў у правах католікаў і праваслаўных. Але мір захаваць не ўдалася. Угэтым жа годзе. Феадалы католікі з’ехаліся на канфедэрацыю ў Бары і пачалі патрабаваць адмены гэтага закона. Калі кароль адмовіўся канфедэраты аб’явілі яму вайну.

Каб падавіць Барскую канфедэрацыю Панятоўскі запрасіў ваенную дапамогу ў Расіі. Кацярыны ІІ, Прыслала ў РП 100 000 войска. Вайна з канфедэрацыяй цягнулася 3 гады да 1771.  Пасля разгрому Барскай канфедэрацыі ў РП не засталося баяздольнай арміі і суседзі Расія, Аўстрыя, Прусія ў 1772 г. прынялі рашэнне аб першым падзеле Рэчы Паспалітай. Згодна з ім да Прусіі адыйшла паўночна-заходняя частка Польшчы, Аўстрыі – поўдзень Польшчы і Галіцыя, Расіі – усходнія землі Беларусі і Украіны.

Нягледзячы на падзел у РП працягвалі ўзмацняць дзяржаўнасць з дапамогай рэформ. Кульмінацыяй гэтых рэформ стаў 4 гадовы сойм. Самы доўгі ў Гісторыі з 1788 па 1991 гг., Гэты сойм 3 мая 1791 года аб’явіў першую ў Еўропе і другую ў свеце (пасля ЗША) канстытуцыю. Канстытуцыя была досыць дэмакратычнай для свайго часу ў ёй узгадваліся інтарэсы ўсіх саслоўяў. Згодна з ёй. 1) Выканаўчая улада належыла ураду і каралю; 2) кароль станавіўся спадчынным; 3) заканадаўчая – належыла сойму; 4) права "ліберум вета" адмянялася; 5) забараняліся канфедэрацыі; 6) 20 месцаў у сойме прадугладжвалася для мяшчанскага саслоўя; 7) панам забаранялася змяняць па сваёй волі дамовы з сялянамі; 8) Стваралася рэгулярная армія.

Частка шляхты, нездаволеная стратай шляхецкіх вольнасцей, у 1792 г. абвясціла Таргавіцкую канфедэрацыю з мэтай адмены Канстытуцыі 3 мая. Расія, зацікаўленая ў паслабленні цэнтральнай улады ў Рэчы Паспалітай, накіравала на дапамогу канфедэрацыі 100-тысячную армію і ў студзені 1793 г. разам з Прусіяй ажыццявіла другі падзел. Згодна з ім да Прусіі адыйшла цэнтральная частка Польшчы, да Расіі – цэнтральная частка Беларусі. Канстытуцыя 3 мая 1791 года была адменена.

У сакавіку-лістападзе 1794 года на ўцалеўшай ад дзвух падзелаў тэрыторыі разгарнулася паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Мэтай яго было аднаўленне Канстытуцыі 3 мая 1791 года, І узнаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 года. Паўстанцы Вызвалілі Тэрыторыю Польшы авалодалі Вільняй, барацьба разгарнулася ў Літве і Заходняй Беларусі. Паўстала перспектыва ўзнаўлення РП аднак зноў гэтаму перашкодзіла Расія. Кацярына ІІ вымушана была заключыць вельмі нявыгадны мір з Турцыяй каб перакінуць войскі, што там ваявалі на падаўленне паўстання у РП. 100 000 войска пад кіраўніцтвам Суворава і Ферзена Накіравалася ў РП і да канца 1794 г. узяло Варшаву.  Паўстанне было падаўлена, пасля чаго ў 1795 годзе адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй Аўстрыяй і Прусіяй. Да Расіі адышлі Прыбалтыка, Заходнія Беларусь і Украіна. Прусія і Аўстрыя падзялілі застаўшуюся частку Польшчы.

Такім чынам, у выніку трох падзелаў Рэч Паспалітая як дзяржава спыніла сваё існаванне. Беларускія землі адыйшлі да Расійскай імперыі.

№12

Рэч Паспалітая, з якой больш за два стагоддзі быў паяднаны лёс беларускага народа, у выніку трох падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793 і 1795), зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі з насельніцтвам каля 3 млн чалавек адышлі да Расійскай імперыі.

Акт падзелу Рэчы Паспалітай быў вынікам знешняй агрэсіі замежных дзяржаў, якая стала магчымай дзякуючы ўнутранаму аслабленню Рэчы Паспалітай, што было выклікана цэнтрабежнымі тэндэнцыямі ў палітычным, эканамічным, этнічным і рэлігійным жыцці дзяржавы.

3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Якія перамены ва ўнутраным жыцці Беларусі адбыліся са зменай яе дзяржаўнай прыналежнасці?

Расійскі ўрад адразу ажыццявіў шэраг мер па ўзмацненні свайго ўплыву на далучаных землях. Для аховы новых заходніх межаў будаваліся крэпасці ў Дынабургу, Полацку, Відзах, Рагачове і іншых месцах.  3 40х гадоў XIX ст. працэс разлажэння феадальнапрыгоннай сістэмы на Беларусі і ў Расіі перарос у крызіс. Рубеж дзвух грамадскіх фармацый быў адзначаны асаблівай вастрынёй супярэчнасцей. У сельскай гаспадарцы крызіс выявіўся ў рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкіх маёнткаў і гаспадарак дзяржаўных сялян, абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльнакласавых канфліктаў, якія яшчэ болып расхіствалі феадальныя асновы.
У гэтых умовах урад пайшоў на шэраг палавінчатых рэформ, мэтай якіх з'яўлялася захаванне дваранскай манаполіі на зямлю і сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялян. Адпаведна распрацоўваліся меры, якія дапамаглі б павысіць узровень сялянскай гасладаркі, прыпыніць працэс маёмаснай дыферэнцыяцыі.
Рэформы пачаліся са спробы змяніць становішча дзяржаўных сялян, аднак прадугледжвалася, што гэта будзе першы вопыт вырашэння агульнасялянскага пытання.




1. Назначение2 2 Устройство и принцип работы4 3
2. классик работы с горем
3. либо вопросы покажутся вам сложными лучше отложить их и вернуться к ним после того как будут выполнены все о
4. Федерации спортивного танца Восточной Европы современные и восточные танцы
5. Ротовирусный гастроэнтерит
6. Ты предприниматель 2013 по заказу Департамента по развитию предпринимательства и потребительского рынка Ке
7. реферат дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата економічних наук К
8. Ужесточение конфронтации между СССР и США в первой половине 80-х годов
9. Проблемы перевода терминов английской научной документации экономической тематики
10. методологические аспекты формирования системы набора, подбора и найма персонала
11. Биологические часы
12. . 2. Ф.И.О. Дата рождения число месяц годНомер свидетельства о рождении Место жительства регистраци
13. ремонтных работах оплата ремонта 1км пути при коллективной оплате производственной бригады работающей по к
14. Чоросы - ойротские князь
15. Самостоятельная деятельность учащихся на уроке математики.html
16. Тема- Методи дослідження особливостей нервової системи Мета- актуалізувати знання щодо сучасних підході
17. Тема 9 Міжнародні валютнокредитні відносини План 1
18. Современная концепция сбалансированного питания разрабатывалась российскими учеными под руководством а
19. Демократические страны Европы в 30-е годы
20. ЛЕКЦИЯ 5 РЕЦЕПТОРЫ ПРОСТАГЛАНДИНОВ КАК ПРИМЕР РОЛИ GСЦЕПЛЕННЫХ РЕЦЕПТОРОВ В ГОМЕОСТАЗЕ ПЛАН Биосин