У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага- розныя падыходы і канцэпцыі

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 29.12.2024

Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага

1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі. Роля беларускіх зямель у станаўленні ВКЛ.

2. Беларускія землі у грамадска-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага XIV–XV стст. Крэўская унія і яе вынікі.

3. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў XIV – першай палове XVI ст.

Перадумовы ўтварэння ВКЛ:

1) Сацыяльна-эканамічныя (развіццё сельска-гаспадарчай вытворчасці, рамяства, гандлю, рост гарадоў)

2) Унутры-палітычныя (паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства, сацыяльных супярэчнасцей паміж саслоўямі)

3) Знешне-палітычныя (неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай)

Асноўныя канцэпцыі ўтварэння ВКЛ: 

1) Традыцыйная (літоўская) канцэпцыя: заходнерускія землі былі захоплены літоўцамі падчас аслабленняіх міжусобіцамі і мангола-татарскім заваяваннем

2) Новая (беларуская) канцэпцыя: сучасныя летувіскія землі былі захоплены Новагародскімкняствам. Летапісная Літва – гэта тэрыторыя паміж Менскам і Новагарод-кам, Слонімам і Маладзечна.

3) Цэнтрысцкая канцэпцыя: у XIII XIV стст. ВКЛ – Літоўска-Беларуская дзяржава. У XV XVI стст. ВКЛ – Беларуска-Літоўская Дзяржава.

Працэс утварэння ВКЛ адбываўся з другой чвэрці ХІІІст. па трэцюю чвэрць XIV ст. Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ:

1) пры дапамозе ваеннай сілы,

2) на аснове дыпламатычных пагадненняў,

3) праз дынастычныя шлюбы.

Працэс фарміравання новай дзяржавы пачаўся з узвышэння Новагародскага княства і быў звязаны з імем князя Міндоўга (сярэдзіна 30-х гг. ХІІІ ст.–1263г.). Ен аб'яднаў Літву з Новагародскім княствам. У 1252 ці ў 1253 г. князь каранаваўся ў Новагародку. У 1263 г. Міндоўг быў забіты ў выніку змовы варожых яму князёў на чале з Транятам. Ен пачаў княжыць, аднак у 1264 г. быў забіты слугамі Міндоўга. Наступныя вялікія князі: Войшалк (1264 – 1267), Шварн Данілавіч (1267-1268 – 1270), Трайдзень (1270 – 1282).

У 1307 г. пры Віцені (1293-1316) да ВКЛ было далучана Полацкае княства. “Пагоня” стала агульнадзяржаўным гербам ВКЛ. Значна пашырылася ВКЛ пры вялікім князі Гедыміне (1316-1341). У склад краіны увайшлі Віцебская, Берасцейская, Турава-Пінская землі, Менскае княства. У 1323г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. Гедымін завяшчаў трон аднаму з малодшых сыноў – Яўнуту (1341-1345). У 1345 г. у выніку змовы Альгерда і Кейстута Яўнут быў пазбаўлены ўлады. Вялікім князем стаў Альгерд (1345-1377), яго суправіцелем – Кейстут.

Альгерд (1345-1377) удвая павялічыў тэрыторыю дзяржавы Было далучана Беларускае Падняпроўе, Бранскае княства, Кіеўская, Чарнігава-Северская, Падольская і Валынская землі. Альгерд імкнуўся аб’яднаць пад сваёй уладай усе “рускія” землі.

Пасля смерці Альгерда вялікім князем літоўскім стаў Ягайла (1377-1392). У 1385 г. была падпісана Крэўская унія. Адпаведна уніі Ягайла перахрысціўся ў каталіцтва, абавязаўся аб'яднаць Польшчу з Літвою, ахрысціць язычнікаў Жамойціі і Аўкштайціі, прадаставіў правы на валоданне і поўнае распараджэнне зямлёй феадалам-католікам узамен на права стаць польскім каралём, узяўшы шлюб з польскаю каралеўнай Ядзвігай.

Праваслаўныя феадалы ВКЛ адмовіліся прыняць унію. Іх супраціўленне ўзначаліў спачатку брат Ягайлы Андрэй Альгердавіч Полацкі, затым – стрыечны брат Ягайлы Вітаўт Кейстутавіч. Па умовах Востраўскага пагаднення 1392 г. Ягайла прызнаў Вітаўта вялікім князем літоўскім (1392-1430). У гады праўлення Вітаўта ВКЛ дасягнула найвышэйшай магутнасці, займала найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю. Вітаўт правёў адміністрацыйную рэформу і ўмацаваў цэнтральную ўладу, скасаваў удзельныя княствы і ўвёў намесніцтвы.

У 1413 г. Вітаўт і Ягайла падпісалі Гарадзельскі прывілей. У адпаведнасці з ім феадалы-католікі атрымалі выключнае права займаць дзяржаўныя пасады. Гарадзельскі прывілей паглыбіў раскол у грамадстве, што вылілася ў грамадзянскую вайну 1432–1436 гг. Каб ліквідаваць напружанасць у грамадстве былі прыняты прывілеі аб ураўнанні асабістых і маёмасных правоў баяр католікаў і праваслаўных і перадачы на карысць баяр дзяржаўнай павіннасці дзякла. Толькі у 1563 г. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў прывілей, які ўраўняў у палітычных правах шляхту хрысціянскага веравызнання розных канфесій.

У 1440 г. польскі кароль Уладзіслаў ІІІ накіраваў у ВКЛ у якасці намесніка свайго брата – Казіміра Ягайлавіча, які быў абраны вялікім князем літоўскім (1440 – 1492 гг.). Казімір ліквідаваў унію з Польшчай, умацаваў дзяржаву. У 1445 г. ен быў абраны польскім каралём. Перад ад’ездам на каранацыю ў Кракаў у 1447 г. Казімір выдаў прывілей, у якім абавязваўся не парушаць цэласнасці ВКЛ, гарантаваў замяшчэнне свецкіх і духоўных пасад толькі мясцовымі жыхарамі. Такім чынам, ВКЛ захавала свае правы, аднак страціла ўласнага гаспадара.

Разглядаючы знешнюю палітыку ВКЛ можна вылучыць чатыры асноўныя напрамкі:

Заходні – Польшча

Паўночны – крыжакі

Паўдневы – татары

Усходні – Вялікае княства Маскоўскае

У ХІV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі ВКЛ былі крыжакі. У 1237 г. Тэўтонскі ордэн аб'яднаўся з ордэнам Мечаносцаў. Паміж тэрыторыямі гэтых дзяржаў ляжала частка ВКЛ – Жамойць, анексія якой была галоўнай знешнепалітычнай мэтай рыцараў.

У 1409 г. пачалася “Вялікая вайна” (1409–1411) паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам, з другога. Польска-літоўскі саюз дазволіў 15 ліпеня 1410 г. нанесці сакрушальнае паражэнне Тэўтонскаму ордэну ў Грунвальдскай бітве. У адпаведнасці з мірнымі дагаворамі 1411 г. і 1466 г. ВКЛ і Польскага каралеўства з Тэўтонскім ордэнам нямецкія рыцары павінны былі вызваліць усе захопленыя землі.

На паўднёвым напрамку ВКЛ кантактавала з татарскімі ордамі. У 1362 г. у бітве на р. Сінія Воды вялікі князь Альгерд разбіў татара-мангольскае войска. Пасля гэтай бітвы да ВКЛ была далучана большая частка Украіны.

У 1395 г. залатаардынскі хан Тахтамыш пацярпеў паражэнне ад сярэднеазіяцкага хана Цімура. Вялікі князь Вітаўт, які імкнуўся аб’яднаць пад сваёй уладай усе рускія землі, заключыў з Тахтамышам пагадненне: Вітаўт паабяцаў вярнуць хану яго былы пасад “на Орде”, а Тахтамыш паабяцаў Вітаўту пасадзіць яго на княжанне ў Маскве. Але гэтыя планы не спраўдзіліся, на р. Ворскла 12 жніўня 1399 г. кааліцыйнае войска Вітаўта і Тахтамыша было разгромлена войскамі Цімура.

З другой паловы ХV ст. ускладніліся адносіны ВКЛ з Крымскім ханствам, якое ў 1480 г. заключыла антылітоўскі саюз з Вялікім княствам Маскоўскім. Штогод адбываліся набегі татар на тэрыторыю сучаснай Украіны, часам яны даходзілі і да беларускіх зямель. Буйныя паражэнні крымчакам былі нанесены войскамі ВКЛ пад Клецкам у 1506 г. і у бітве пад Каневам у 1527 г. ВКЛ для ўмацавання бяспекі на паўднёвых межах вымушана была стварыць казацкія заслоны.

З канца ХV ст. найбольш прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі ВКЛ стаў усходні. К канцу ХV ст. ўзмацнілася Вялікае княства Маскоўскае і у сутык падышло да межаў ВКЛ. Масква прад’яўляла прэтэнзіі не толькі на тыя рускія княствы, якія пакуль яшчэ заставаліся самастойнымі, але і на землі ВКЛ, населеныя праваслаўным насельніцтвам. Акрамя таго, пачынаючы з канца ХV ст., маскоўскі вялікі князь Іван ІІІ абвясціў сябе абаронцам інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва ВКЛ.

Маскоўска-літоўскія войны:

1487-1492 гг. – узброенныя канфлікты на мяжы ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы

1492 – 1494 гг. - у выніку вайны да Маскоўскай дзяржавы адышлі Вяземскае княства і землі ў вярхоўях Акі.

1500 – 1503 гг. - да Масквы адышла прыкладна трэцяя частка тэрыторыі ВКЛ з 19 буйнымі гарадамі.

1507 – 1508 гг. вайна скончылася “адвечным мірам”

1512 – 1522 гг. у ходзе вайны 8 верасня 1514 г. адбылася знакамітая бітва пад Оршай, у якой гетман ВКЛ князь Канстанцін Астрожскі разбіў больш чым удвая пераважаючае маскоўскае войска. У 1522 г. было падпісана перамір’е, па ўмовах якога Смаленская зямля засталася за Масквой, шматлікі “маскоўскі палон” – за ВКЛ.

1534 – 1537 гг. вайна скончылася падпісаннем 5гадовага перамір’я, якое затым працягвалася ў 1542 і 1548 гг. У выніку яе ВКЛ вярнула Гомель, аднак страціла шэраг тэрыторый на поўначы.




1. ТЕМАХ ПОДАННЯ ЗНАНЬ 01
2. тема налогообложения
3. Путь к Любви отрывки Уступки Когда вы впервые слышите слово уступка то возможно оно ассоц
4. Рисование для ребёнка младшего школьного возраста своеобразной реализацией
5. реферат дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата філологічних наук4
6. Лечение пароксизмальной формы фибрилляции предсердий- ПФФП-
7. Понятие организации характеристика ее внутренней среды Любая организация находится и функционирует в ср
8. ЛекцияС9 Государственное регулирование предпринимательской деятельности Проблема взаимоотношений
9. Відповідно до статті 73 ГК України державне унітарне підприємство утворюється компетентним органомдержав.
10. Методические рекомендации к игре путешествию В городе дорожных наук для учащихся 1х классов в рамках
11. 200млЯйцо отварное3шт.
12. 72 Макроструктура
13. Тема КП- IS модуль ввода-вывода информации Задание- Разработать модуль ввода-вывода аналоговых дискретных
14. Тести маркетинг
15. Виды соединений резисторов
16. Холмогорское З
17. Электронные деньги
18. Утверждаю Рассмотрено Директор муниципального на педагогическом совете общеобразовательног
19. Реферат- Роль Китая в обеспечении информационной безопасности
20. 19092013 год