У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

а Ён уваскрос Ён дзесь між намі Ён там дзе ў срэбным пыле лоз У сіняй смузе над палямі Вісіць вясна

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2015-07-10

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 1.7.2025

Ён уваскрос (Наталля Арсеннева)

Ён уваскрос.

Ён дзесь між намі,

Ён там дзе ў срэбным пыле лоз,

У сіняй смузе над палямі

Вісіць вясна…

Ён уваскрос.

Ускрос,

і зноў па Беларусі

перад табой ідзе Хрыстос…

Здымае з душ настылых вусціш,

багаслаўляе соладзь кроз,

сяліб раскіданых прысады,

муры нязлічаных вязніц

і тых,

што пагублялі радасць

па кроплі кропля й дзень пры дні…

Ідзе Хрыстос… Над Ім дугою

ўстае густы блакіт нябёс,

а ногі ў ранах незагойных

кладуць сляды на шэрань рос…

Дык прыпадзем

і вусны спалім

на тых слядох, што Бог Хрыстос

губляе, моўчкі йдучы ўдалеч,

бо Ён ускрос.

Ён уваскрос!

Няхай над родным папялішчам

усцяж галосіць нема лёс,

няхай крывавяць нас і нішчаць –

ускрэсне край, бо Ён ускрос!

Мацней за смерць,

за ўсё

каханне

зямлі, дзе ад дзіцяці ўзрос…

Устань жа, ўстань,

ускрэсні сёння,

мой край, як уваскрос Хрыстос!

1953 г.

*** Рыгор Барадулін

Не стыглі доўга на крыжы цвікі…

Ісуса пахавалі на гародзе,

Каб узышоў у чалавечым родзе

Нанова Дух Ягоны на вякі.

І спавілі Яго, як немаўля,

І прывалілі каменем пячору.

І грузна камень лёг на грудзі гору,

Якім запаланіласяч зямля.

Калі да ўсходу сонца да труны

Прыйшлі Марыя Магдалена й Маці,

С сабою ўзяўшы пахнасці ды масці,

Труну пустую ўбачылі яны.

І, камень адкаціўшы ад дзвярэй,

На ім сядзеў анёл. Як бліскавіца,

Ён быў. Дарма шукалі маладзіцы

Ісуса, не шкадуючы вачэй.

Анёл сказаў ім: “Уваскрэс Хрыстос.

Ідзіце й вучням гэта ўсё скажыце”.

І паспяшалася світаць у свеце,

І небу ўдзячліва ўсміхнуўўся лёс.

Дабро квітнела й камянела зло,

Як камень той, што глух каля пячоры.

Душа жадала звыкнуць да пакоры –

Жыццё сляпую смерць перамагло.

Урывак з вершу “Крыжовы шлях” (Алесь Салавей)

Да ўваскросу ў свет нязнамы

дойдзе – хто ўсё знёс.

Мы ідзём, і разам з намі –

Сам Ісус Хрыстос.

1945 г.




1. возраст нерест Виды пищи
2. Курсовая работа- Учет процессов снабжения, производства и реализации продукции
3. АСТ http---www.litres.ru Восход Эндимиона- АСТ АСТ Москва Хранитель Харвест; Москва; 2007 ISBN 9785170434954 9785971350392
4. Тема- Античная философия 6 век до нашей эры ~ 6 век нашей эры Периоды
5. статья Подавляющее большинство людей западного склада не умеют продуктивно отдыхать и восстанавливаться
6. ПРАКТИКУМ по Бухгалтерскому учету анализу и аудиту Выполнила студентка
7. Тема- Людина народжується щоб лишити по собі слід вічний
8. . бесстрашие 2. чистота сознания 3.
9. Никомахова этика Аристотеля
10. Заместительная жертва в Одиссее и Энеид