Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

Подписываем
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Предоплата всего
Подписываем
Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі. Раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (ІХ першая палова ХІІІ стст.)
1. Першабытная эпоха на тэрыторыі Беларусі (40 тыс. гг. да н. э. VIII ст н. э.)
2. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі.
Чалавек зявіўся на Зямлі перыяд старажытнага каменнага веку (палеаліту). На тэрыторыі Беларусі палеаліт датуецца 40 тыс. гг. да н.э. ІХ тыс. да н. э. У ніжнім і сярэднім палеаліце чалавек быў прадстаўлены піцекантрапамі і неандэртальцамі, а ў верхнім палеаліце (каля 40 тыс. гг. да н.э.) сфарміраваўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу краманьёнец.
Каменны век у гісторыі Беларусі супадае з даіндаеўрапейскім перыядам этнічнай гісторыі (40 тыс. гг. да н.э. ІІІІІ тыс. да н.э.). Найбольш старажытныя стаянкі першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі - каля вёсак Бердыж (23 тыс. гг. да н.э.) Чачэрскага і Юравічы (26 тыс. гг. да н.э.) Калінкавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці. Спачатку была заселена толькі паўднёвая частка Беларусі. Поўнае засяленне тэрыторыі краіны адбылося ў сярэднім каменным веку - мезаліце (VIII V тыс да н. э.).
У перыяд неаліту (IV ІІІ тыс да н. э.) асноўная частка насельніцтва пражывала на Палессі, у Панямонні і Пасожжы. У гаспадарчай дзейнасці людзей адбыліся змены. Неалітычная рэвалюцыя пераход да вытворчых форм гаспадаркі (земляробства і жывёлагадоўлі). Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі няма магчымасці.
Этнас (ад грэч. ethnos племя, народ) устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асноўныя гістарычныя формы этнасу род, племя, народнасць, нацыя.
Прыкладна ў ІІІ тыс. да н.э. у паўночна-усходніх раёнах Беларусі зявілася фіна-угорскае насельніцтва. На поўдні жылі невялікія групы індаеўрапейцаў. Іх масавае рассяленне на Беларусі паклала пачатак індаеўрапейскаму перыяду этнічнай гісторыі (ІІІ ІІ тыс. да н. э. да нашага часу).
Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі падзяляецца на 2 этапы:
Навукоўцы мяркуюць, што да пачатку масавага рассялення індаеўрапейцы жылі на тэрыторыі Пярэдняй Азіі. У ІІІ ІІ тыс. да н.э. на тэрыторыі, якая ахоплівала басейны рэк Вісла, Нёман, Заходняя Дзвіна і Верхняе Падняпроўе індаеўрапейцы асімілявалі мясцовае неалітычнае насельніцтва і ўтварыўся новы этнас балты.
З рассяленнем індаеўрапейцаў змянілася і эпаха. Каменны век саступіў месца бронзаваму (ІІІ ІІ тыс. да н. э. VII ст. да н.э.). Старажытная эканоміка, заснаваная на паляванні, збіральніцтве і рыбнай лоўлі, паступова замянялася земляробствам і жывёлагадоўляй. Асноўным тыпам пасяленняў былі ўмацаваныя гарадзішчы.
Бронзавы век уступіў месца жалезнаму веку (VІІ ст. да н. э. V VІІІ стст. н.э.). Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку.
Найбольш абгрунтаванай зяўляецца канцэпцыя цэнтральнаеўрапейскай лакалізацыі славян, якая размяшчае прорадзіму славян на тэрыторыі паміж рэкамі Эльба, Вісла і Нёман. У ІVVІІ стст. адбываецца значнае пашырэнне славянскага арэала. У выніку міграцыі славяне страцілі адзінства і падзяліліся на 3 групы: заходніх, паўднёвых і ўсходніх.
У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў VІІІ Х стст. узніклі новыя славянскія супольнасці: дрыгавічы, радзімічы, крывічы. Гэта былі протанароднасці.
Такім чынам, перыяд першабытнаабшчыннага ладу быў часам, калі чалавек і грамадства зрабілі вызначальны крок у сваім развіцці:
- чалавек набыў сучасныя фізіялагічныя рысы, навучыўся вырабляць дасканалыя прылады працы і перайшоў ад прысвойваючай да вытворчай гаспадаркі;
- зявіліся мова, рэлігія, мастацтва;
- чалавек засяліў і асвоіў тэрыторыю Беларусі, якая стала адным з галоўных ачагоў фарміравання славянскай супольнасці.
Гісторыя Старажытнарускай дзяржавы пачынаецца з 862 г. Летапіснае паданне аб прызванні на Русь варагаў стала падставай для нарманскай тэорыі, згодна з якой варагі зяўляліся заснавальнікамі Старажытнарускай дзяржавы, а першым князям - Рурык Наўгародскі (862 - 879). У 882 г. пераемнік Рурыка Алег (879 - 912) абяднаў паўночны і паўднёвы ўсходнеславянскія саюзы ў адну дзяржаву з цэнтрам у Кіеве.
Трэба адзначыць, што асновы дзяржаўнасці ў нашых продкаў зявіліся да ўтварэння Кіеўскай Русі. Афармленне дзяржаўнасці Полацкай зямлі пачалося ў першай палове ІХ ст. З часу ўтварэння Старажытнарускай дзяржавы Полацк і яго землі знаходзіліся ў пастаянных эканамічных і палітычных сувязях з Кіеўскім княствам. Пры пераемніках Алега Ігары (912 - 945), Вользе (945 - 964), Святаславе (964 972) уплыў Кіева на Полацк аслабеў.
Прыкладна ў 70-я гг. Х ст. у Полацку пачаў княжыць Рагвалод. Пры ім да саюзу з Полацкай зямлёй імкнуліся і наўгародскі князь Уладзімір, і кіеўскі князь Яраполк. У 980 г. Уладзіміру Святаславічу, які змагаўся са сваім братам Яраполкам за кіеўскі трон, удалося захапіць Полацк. Рагвалод з сямёй быў забіты, яго дачка Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Яна нарадзіла яму сына Ізяслава, які потым, верагодна, быў запрошаны на княжанне ў Полацк. Такім чынам, была адноўлена кіруючая дынастыя полацкіх князёў.
Пасля смерці Ізяслава і яго малалетняга пераемніка Усяслава (1001 - 1003) полацкі прастол заняў Брачыслаў (1003 - 1044). У барацьбе з кіеўскім князем Яраславам Мудрым за Ноўгарад Брачыслаў дабіўся перадачы яму гарадоў Віцебска і Усвят (1021), якія стаялі на важным шляху са Скандынавіі ў Візантыю (“шлях з варагаў у грэкі”).
Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей, 1044 - 1101) разгарнуў барацьбу за падпарадка-ванне Полацку Паўночнай Русі. У 1065 г. ен асаджаў Пскоў, а ў 1066 г. штурмам узяў Ноўгарад. У адказ на гэта тры князі - Ізяслаў Кіеўскі, Святаслаў Чарнігаўскі і Усевалад Пераяслаўскі, пайшлі на Полацкую зямлю і захапілі Менск. 3 сакавіка 1067 г. на беразе р. Нямігі адбылася бітва. Усяслаў адступіў. Пазней Яраславічы схапілі яго пад Оршай і ад-везлі ў Кіеў. У 1068 г. кіяўляне вызвалілі Уся-слава і зрабілі яго кіеўскім князем(7 месяцаў).
Спосаб дзяржаўнага кіравання ў Полацкай зямлі характарызуецца як княжацка-вечавы лад. Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу - народнаму сходу. Веча запрашала князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў, ухваляла абяўленне вайны ці міру. Князі займаліся вайсковай справай, хадзілі ў паходы са сваёй дружынай, займаліся адміністрацыйнай справай, вяршлі суд, ахоўвалі гандлёвыя шляхі.
Тураўскае княства ўтварылася ў канцы ІХ ст. Горад Тураў упершыню ўпамінаецца пад 980 г. Тураў размяшчаўся на Прыпяці, якая зяўлялася водным шляхам на Захад. Таму заходні ўплыў заўсёды адчуваўся тут больш моцна. Асаблівасцю грамадска-палітычнага ладу Тураўшчыны была прысутнасць адначасова князя і пасадніка. Такая зява была характэрна яшчэ толькі для Ноўгарада.
У канцы Х і на працягу ХІ ст. Тураўская зямля знаходзілася ў палітычным кантакце з Кіевам. Традыцыйна Тураў выдзяляўся трэцяму па старшынству сыну вялікага князя кіеўскага: Уладзімірам у 988 г. Святаполку, Яраславам у 1052 г. Ізяславу, Уладзімірам Манамахам у 1125 г. Вячаславу. У 1158 г. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя. Пачынальнікам яе быў князь Юрый Яраславіч. У другой палове ХІІ ст. адбываецца ўзвышэнне Пінска, які становіцца другой сталіцай княства.
Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы на Беларусі зяўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага народа. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях, якое ўзнікла яшчэ да ўзнікнення Кіеўскай Русі, і ў выніку ваенна-палітычных намаганняў захавала незалежнасць на працягу шэрагу стагоддзяў.
Фарміраванне этнічных супольнасцей
План
1. Засяленне сучасных беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі.
2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго славянскі і балцкі этапы
Тэмы рэфератаў:
1.Канцэпцыі ўзнікнення Беларусі і беларускага этнасу
2.Паходжанне назвы “Белая Русь”
Літаратура