У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Дырэктыва 21 План

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 29.12.2024

                                             63. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі

Пачатак вайны. На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. ваенная моц нацысцкай Германіі і краін - яе сатэлітаў усёй сваёй велізарнай магутнасцю абрынула-ся на Савецкі Саюз. Ваенны ўдар быў нанесены па трох галоўных стра-тэгічных напрамках, скіраваных на Ленінград, Маскву, Кіеў з задачай у адну кампанію рассекчы, акружыць і знішчыць савецкія войскі прыгранічных вайсковых акруг і выйсці на лінію Архангельск - Астрахань. План нападу на СССР пад кодавай назвай "Дырэктыва № 21. План "Барбароса"" быў за-цверджаны Гітлерам у снежні 1940 г. Паводле яго, на стратэгічных напрам-ках наступалі тры групы армій - "Поўнач","Цэнтр" і "Поўдзейь", якія павінны былі маланкавымі ўдарамі рассекчы галоўныя сілы Чырвонай Арміі і знішчыць іх у заходніх абласцях. Разлік быў зроблены на тoe, што вайна павінна скончыцца ў вельмі кароткі тэрмін, таму ўся ваенная кам-панiя павінна мець форму "бліцкрыга". Асноўнай ударнай сілай Германіі, як і ў бітвах на захадзе, з'яўляліся бранятанкавыя групы. Дзве з іх - 2-я і 3-я -былі ўключаны ў склад групы армій "Цэнтр" і па адной у склад груп армій "Поўнач" і "Поўдзень".

Як бачна, група армій "Цэнтр", якая вяла наступленне па тэрыторыі Бе-ларусi з'яўлялася самай моцнай ваеннай групоўкай вермахта, прызначанай быць галоўным наступальным фронтам, а тэрыторыя Беларусі - нап- рамкам галоўнага ўдару нямецкіх войскаў. Дзейнасць танкавых груп на вастрыні галоўнага ўдару падтрымлівалі злучэнні і часці 4-й і 9-й палявых армій і авіяцыя 2-га паветранага флоту. Усяго група армій "Цэнтр" мела 50 дывізій, у тым ліку 15 танкавых і матарызаваных, і налічвала ў агульнай колькасці 820 тыс. чалавек, 1800 танкаў, 14 300 гармат і мінамётаў, 1680 баявых сама-лётаў. Камандаваў групай армій "Цэнтр" генерал-фельдмаршал Ф.Бок, 4-й арміяй - генерал-фельдмаршал Ф.Клюге, 9-й арміяй - генерал-палкоўнік А.Штраус, 3-й танкавай групай - генерал-палкоўнік Г.Гот, 2-й танкавай гру-пай - генерал-палкоўнік Г.Гудэрыян, 2-м паветраным флотам - гене-рал-фельдмаршал А. Кесэльрынг. Войскі групы мелі багаты вопыт баявых дзеянняў на захадзе. Не выпадкова яе камандуючаму фельдмаршалу Фёда-ру фон Боку было даручана Гiтлерам прыняць капітуляцыю Францыі.

Гэтым сілам супрацьстаялі войскі Заходняй асобай вайсковай акругi, (камандуючы генерал арміі Д.Паўлаў), якія мелі ў сваім складзе тры армii: 3,10,4-ю і частку сіл 13-й арміі, якая яшчэ толькі фарміравалася. На 21 чэр-веня 1941 г. войскі акругі налічвалі 671,9 тыс. чалавек, 2202 танкі, 10 087 гар-мат і мінамётаў, 1789 баявых самалётаў. Войскі акругі (з 22чэрвеня 1941 г. яна перайменавана ў Заходні фронт) прыкрывалі дзяржаўную мяжу на пра-цягу 470 км. 3годна з планам прыкрыцця дзяржаўнай мяжы і разгортвання ваенных дзеянняў у выпадку вайны, які 11 чэрвеня быў прадстаўлены ў На-родны Камісарыят Абароны, 3-я армія (камандуючы генерал-лейтэнант В. Кузняцоў) дыслакавалася ў паласе Сувалкі-Аўгустоў-Граева і прыкры-вала мяжу працягам 120 км. У склад арміі ўваходзілі: 4-ы стралковы корпус генерал-маёра Е.Ягорава (27,85,56-я стралковыя дывізіі), 11-ы механізава-ны корпус генерала танкавых войскаў Д.Маставенка (29-я і 33-я танкавыя і 204-я механізаваная дывізіі), 68-ы Гродзенскі ўмацаваны раён, 7-я асобная артылерыйская супрацьтанкавая брыгада, 152-гі і 444-ы корпусныя арт-палкі, 16-ы асобны зенітна-артылерыйскі дывізіён і шэраг часцей забеспя-чэння. Штаб арміі знаходзіўся ў Гродне.

Злева ад 3-й арміі, у так званым беластоцкім выступе, на фронце праця-гам 200 км рыхтавалася да баявых дзеянняў самае моцнае фарміраванне -10-я армія (камандуючы генерал-маёр К. Голубеў). У склад яе ўваходзілі пяць стралковых, дзве кавалерыйскія, чатыры танкавыя і дзве матарызава-ныя дывізіі, адна змешаная авіядывізія, адна артылерыйская супрацьтанка-вая брыгада, адзін умацаваны раён і шэраг асобных часцей і падраздзялен-няў. Штаб арміі быў размешчаны ў Беластоку.

Левы фланг заходняй мяжы на участку шырынёй у 150 км прыкрывалі войскі 4-й арміі генерал-маёра А. Карабкова ў складзе трох стралковых, дзвюх танкавых, адной матарызаванай і адной змешанай авіядывізій, аднаго ўмацаванага раёна, некалькіх артылерыйскіх палкоў. Штаб арміі размяш-чаўся ў Кобрыне.

Згодна з планам паласу абароны паміж 10-й і 3-й арміямі павінна была заняць 13-я армія (камандуючы генерал-лейтэнант П.Філатаў), што толькі фарміравалася і злучэнні якой знаходзіліся ў раёне Мінска, Магілева, Слуц-ка. Аднак да пачатку вайны яны не паспелі высунуцца ў зададзены раён. Больш таго, на 21 чэрвеня злучэнні арміі былі ўкамплектаваны жывой сілай толькі на 40 %, а баявой тэхнікай - на 20 %.

У непасрэдным распараджэнні камандавання Заходняга фронту ў якасці рэзерву знаходзіліся дзве стралковыя, дзве танкавыя і адна матарыза-ваная дывізіі, тры паветрана-дэсантныя брыгады, пяць умацаваных раёнаў (УРаў), адна артылерыйская супрацьтанкавая брыгада, тры брыгады суп-рацьпаветранай абароны, Пiнская ваенная флатылія і шэраг асобных час-цей. Усяго Заходняя асобая ваенная акруга мела 44 дывізіі (24 стралковыя, 12 танкавых, шэсць матарызаваных, дзве кавалерыйскія, шэсць авіяцый-ных), тры артылерыйска-супрацьтанкавыя брыгады, тры паветрана-дэсант-ныя брыгады, дзве брыгады супрацьпаветранай абароны, значную коль-касць асобных часцей і падраздзяленняў. Аднак дыслакацыя войскаў акругi з пункту гледжання стратэгічнай абароны не з'яўлялася ўдалай, што давала магчымасць (у выпадку прарыву абароны на флангах 3-й і 4-й армій) глыбо-кага абхвату, найбольш моцнай 10-й арміі ў беластоцкім выступе.

Зусім відаврчна, што план не быў разлічаны на працяглую абарону. Ён фактычна прадугледжваў адзін варыянт дзеянняў - адбіць першыя ўдары.Вайну гітлераўцы пачалі моцным артылерыйскім абстрэлам памежных раёнаў. Адначасова армады варожай авіяцыі бамбілі месцы размяшчэння савецкіх войскаў, аэрадромы, казармы, чыгуначныя вузлы, важныя ваен-на-стратэгічныя і гаспадарчыя аб'екты гарадоў Брэста, Беластока, Гродна, Баранавіч, Ваўкавыска, Кобрына і інш.

Нягледзячы на мужнае супраціўленне савецкіх войскаў, супрацьстаяць вераломнаму нападу яны не змаглі. Паспяховаму прасоўванню наземных сіл ворага ў значай ступені спрыяў небывалы поспех нямецкай авіяцыі, якая змагла ў першы дзень вайны знішчыць на аэрадромах, а таксама ў па-ветры 738 самалётаў найбольш баяздольнага складу, што дазволіла ёй за-хапіць панаванне ў паветры. Ваенна-паветраныя сілы Заходняга фронту страцілі 38 % сваёй матэрыяльнай часткі.

Тым не менш воіны Чырвонай Арміі смела і мужна уступалi ў бой з вора-гам. Гераічна змагаліся савецкія пагранічнікі, лётчыкі. Мужна стрымлівалі ворага воіны 9-й заставы 17-га Брэсцкага пагранатрада пад кіраўніцтвам лейтэнанта А.Кіжаватава. Яны адбілі шэсць атак, двойчы пераходзілі ў ру-капашную. 17 пагранічнікаў, што засталіся жывымі, выкарыстаўшы карот-кую перадышку, перайшлі ў паўночную частку Брэсцкай крэпасці, дзе пра-цягвалі барацьбу. 28 чэрвеня А.Кіжаватаў загінуў у няроўным баі. Дзесяць гадзін адбівалі атакі намнога большых сіл ворага пагранічнікі заставы пад камандаваннем лейтэнанта В.Усава. Высокія праявы гераізму і мужнасці паказалі абаронцы іншых участкаў граніцы. У першыя гадзіны вайны лёт-чыкі П.Рабцаў над Брэстам, А.Данілаў у раёне Гродна, С.Гудзімаў каля Пру-жан, Д.Кокараў у раёне Замбрава таранілі варожыя самалёты. У першы дзень авіяцыя Заходняга фронту знішчыла ў паветраных баях больш за 100 нямецкіх самалётаў. 26 чэрвеня каля Радашковіч гераічны подзвіг здзейснілі экіпажы камандзіраў 3-й і 4-й эскадрылляў 207-га авіяцыйнага палка 42-й авіядывізіі капітанаў А.Маслава і М.Гастэла, якія накіравалі свае падбітыя самалёты на скапленне варожых танкаў і тэхнікі.

Усяму свету вядома гераічная абарона легендарнай Брэсцкай крэпасці. Знаходзячыся ў поўным акружэнні, без вады і ежы, пры вострай нястачы бое-прыпасаў і медыкаментаў, яе гарнізон амаль месяц мужна змагаўся з вора-гам. Да гэтых дзён адносяцца надпісы, якія пакінулі на сценах гераічныя аба-ронцы: "Памром, але з крэпасці не пойдзем", паміраю, але не здаюся", "Бывай, Радзіма". 20.VII.41 г.". Мужнасць і стойкасць гарнізона крэпасці здзіўлялі і ворага. Начальнiк штаба 4-й нямецкай арміі генерал Блюмен-трыт вымушаны быў прызнаць, "што яны ўпершыню пад Брэстам "даве-даліся, што значыць змагацца паводле рускага ўзору".

Самааддана змагаліся і іншыя воіны, якія абаранялі заходнюю граніцу. Адчувальныя ўдары, нягледзячы на вялікія страты ад раптоўных абстрэлаў варожай артылерыі і налётаў авіяцыі, наносілі па захопніках таксама часці і   злучэнні 3-й і 10-й армій, якія змагаліся ў выключна цяжкіх умовах у раёнах Гродна і Беластока.

Нямецкія войскі рухаліся ў напрамку Вільнюса і Мінска, пераадольваю-чы супраціўленне флангавых злучэнняў 3-й і 4-й армій Заходняга фронту. Апошнія пад націскам перавышаючых сіл праціўніка вымушаны былі адступаць, што хутка паставіла ў складанае становішча суседнія савецкія часці, парушыла сувязь. Камандуючы фронтам Д.Паўлаў вымушаны быў 22 чэрвеня накіраваць на самалёце ў 10-ю армію свайго намесніка генерала I. Болдзіна. У залежнасці ад абставін яму была пастаўлена задача падрыхта-ваць і нанесці контрудар сіламі конна-механізаванай групы ў складзе 6-га

мехкорпуса 10-й арміі, 11-га мехкорпуса 3-й арміі і 36-й кавалерыйскай дывізіі 6-га кавалерыйскага корпуса ў агульным напрамку Беласток - Ліпск з задачай знішчыць праціўніка на левым беразе Немана і не дапусціць выхаду яго часцей у раён Ваўкавыска. У гэты ж час камандуючы 3-й арміяй В.Кузняцоў атрымаў загад з ранку 24 чэрвеня 1941 г.пачаць наступленне сіламі 56-й і 85-й дывізій у агульным напрамку на Гродна і замацавацца на поўнач ад яго, а 27-й дывізii - наступаць на Лабно, Ліпск, Дамброва і ўвайсці ў сувязь з 2-й стралковай дывізіяй 10-й арміі, 21-му стралковаму корпусу (24, 37 і 17-я дывізіі) высунуцца у раён Радунь, Варэна (Арапы).

Аднак для збору злучэнняў і часцей дадзенай групы і падрыхтоўкі контрудару было вельмі мала часу. Тым не менш 23 чэрвеня контрудар вой-скаў Заходняга фронту ў раёне Гродна быў распачаты. Нягледзячы на муж-насць і гераізм байцоў і камандзіраў, ён не даў адчувальных вынікаў. У тых надзвычай складаных абставінах найболъш актыўна дзейнічалі ў сустрэч-ных баях часці 6-га, 11 -га механізаваных карпусоу і 85-я стралковая дывізія 3-й арміі. У выніку значных страт ад авіяцыі і артылерыйскага агню праціўніка, вострага недахопу боепрыпасаў і гаручага яны вымушаны былі адысці і спаліць ацалелыя баявыя машыны. У баі пад Гродна гераічна загінуў камандзір 6-га механізаванага корпуса, ураджэнец Ляхавіцкага раё-на генерал-маёр М.Хацкілевіч, не выйшаў пазней з бою і загінуў у канцлаге-ры камандзір 6-га кавалерыйскага корпуса генерал-маёр І.Нікіцін.

На брэсцкім напрамку раніцай 23 чэрвеня контрудар быў нанесены сіламі 30-й танкавай дывізіі, 14-га механізаванага і 28-га стралковага карпу-соу. На шэрагу ўчасткаў вораг быў адкінуты на некалькі кіламетраў. Жорсткія баі разгарнуліся на рубяжы Камянец- Жабінка - Вялікія Рад-ванічы. У бой былі кінуты амаль усе танкі і самалёты, што дзейнічалі як з са-вецкага, так і з нямецкага бакоў. Асабліва гераічна змагаліся байцы і ка-мандзіры 30-й танкавай дывізіі, якія ў раёне Пружан на працягу дня стрымлівалі націск дзвюх нямецкіх танкавых дывізій.

Праз некалькі дзён жорсткія баі разгарнуліся ў Мінскім умацаваным раё-не. Над сталіцай Беларусі навісла сур'ёзная пагроза захопу ворагам. Справа ўскладнялася тым, што Мінскі ўмацаваны раён фактычна не быў падрыхтава-ны да абароны. Абарона горада ўскладвалася на войскі 44-га стралковага кор-пуса. Пад вечар 25 чэрвеня часці 64-й і 108-й дывізій гэтага корпуса занялі ру-бяжы на заходніх подступах да горада. 3 паўночнага напрамку сталіцу пры-крывалі часці 161-й і 100-й стралковых дывізій 2-ra стралковага корпуса. Баі за Мінск насілі кароткатэрміновы, але вельмі жорсткі характар.

Імкнучыся змяніць драматычную абстаноўку, якая склалася на заходнім фронце, Стаўка Вярхоўнага камандавання накіравала туды ў канцы чэрвеня сваіх прадстаўнікоў К.Варашылава і Б.Шапашнікава, а крыху пазней змяніла камандаванне фронтам, прызначыўшы на гэты пост наркома абаро-ны СССР маршала С.Цімашэнку.

Былое кіраўніцтва фронту - камандуючы генерал армii Дз.Паўлаў, на-чальнік штаба фронту генерал В.Клімаўскіх, камандуючы ваенна-паветран-нымі сіламі генерал А.Таюрскі, начальнік сувязі фронту генерал А.Грыгор'еў, камандуючы 4-й арміяй генерал А.Карабкоў, камандзір 14-га механізаванага корпуса генерал С.Аборын і іншыя за быццам бы "бяздзей-насць" і "баязлівасць" былі расстраляны. Камандуючы артылерыяй М.Кліч быў прыгавораны да расстрэлу, аднак прыгавор замянілі высылкай на Ка-лыму, дзе ён і памёр. На самай справе за тое, што адбылося на Заходнім і іншых франтах у першыя дні вайны, адказнасць павінны былі несці савецкія палітычныя кіраўнікі і Вярхоўнае ваеннае камандаванне, у першую чаргу І.Сталін.

Складанасць абставін першых дзён вайны патрабавала ініцыятыўнасці ў дзеяннях як вышэйшага ваеннага камандавання, так і камандзіраў усіх сту-пеняў. Аднак іменна гэтыя якасці найбольш актыўна вытраўляліся існу-ючай таталітарнай сістэмай з яе жорсткай цэнтралізацыяй» з аднаго боку, і безадмоўна-бяздумным падпарадкаваннем -. з другога. Трагізм сітуацыі быў яшчэ і ў тым, што ў перадваенны час былі знішчаны многія вопытныя ге-нералы і афіцэры, у тым ліку камандуючыя войскамі Беларускай ваеннай акругі І.Убарэвіч і І.Бялоў. У выніку рэпрэсій было значна аслаблена ваен-нае камандаванне. На змену рэпрэсіраваным вопытным кадрам у войскі ак-ругі прыйшлі камандзіры, якія не мелі вопыту кіравання буйнымі фарміра-ваннямі. 62,5 % камандзіраў карпусоў і 63,5 % камандзіраў дывізій мелі стаж знаходжання на гэтых пасадах менш чым адзін год. Не было дастатковага во-пыту і ў камандзіраў ніжэйшага звяна. Ды і сам камандуючы Заходняй асо-бай ваеннай акругай генерал арміі Дз.Паўлаў не меў баявога вопыту каман-давання не толькі арміяй, але нават корпусам ці дывізіяй. Не было такога во-пыту і ў генерал-маёра К.Голубева, які прыняў камандаванне 10-й арміяй за тры месяцы да пачатку вайны з пасады старшага выкладчыка ваеннай акадэміі імя М.Фрунзэ.      

                                              2. Акупацыйны рэжым

Беларусь у планах акупантаў. Рыхтуючыся да нападу на СССР, гітле-раўскае кіраўніцтва не мела выразна акрэсленых планаў адносна захопле-ных у будучым тэрыторый. Гэтыя планы ствараліся рознымі ведамствамі і карэкціраваліся на працягу ўсей вайны. Усе яны грунтаваліся на ідэі неаб-ходнасці пашырэння Германіі на Усход - "Дранх нах Ост".

Адносна будучыні Беларусі Гiтлер упершыню выказаўся 21 ліпеня 1940 г., калі, паведамляючы аб намеры напасці на СССР, сфармуляваў палітычныя мэты будучай вайны. На заходніх абшарах СССР павінны былі функцыяніраваць тры асобныя дзяржаўныя ўтварэнні - Украіна, Беларусь, федэрацыя Прыбалтыйскіх рэспублік, залежныя ад Германіі. 

У наступным сваім выступленні 5 снежня 1940 г. ён акрэсліў ролю гэтых дзяржаў як буфераў Трэцяга рэйха. У пачатку 1941 г. Гiтлер даў указанні распрацоўшчыкам iнструкцыі да дырэктывы №12 (план "Барбароса"), якія былі ўлічаны шэфам галоўнага камандавання Кейтэлем.

У інструкцыі гаварылася: "Расійская тэрыторыя, якую мы павінны за-няць па ходу аперацы і, як толькі дазволіць развіццё ваенных дзеянняў,бу-дзе падзелена паводле спецыяльных указанняў, на асобныя дзяржавы са сваімі ўрадамі... Новаакупіраваныя землі на тылах аперацыйнай зоны атры-

маюць уласную палітычную адміністрацыю. Паводле нацыянальнай спе-цыфікі і тактычнага размежавання вайсковых груп яны будуць спачатку

падзелены на "Поўнач" (Прыбалтыка), "Цэнтр" (Беларусь) і "Поўдзень" (Украіна). На гэтых абшарах палітычная адмiністрацыя пераходзіць у рукі

рэйхскамісараў, якія атрымаюць дырэктывы ад фюрэра".

Аднак, як сведчаць дакументы, гэтыя ўказанні пазней Гітлерам былі пе-рагледжаны. Таму ў дырэктыве галоўнага камандавання вермахта па прапа-гандзе падкрэслівалася, што "не трэба пакуль што прапагандаваць расчля-

ненне СССР на паасобныя дзяржавы".

Яшчэ да пачатку распрацоўкі плана нападу на Савецкі Саюз асноўныя напрамкі гэтай палітыкі 25 мая 1940 г. былі выкладзены ў падрыхтаваным ведамствам Г. Гімлера сакрэтным мемарандуме "Некаторыя меркаванні аб абыходжанні з мясцовым насельнiцтвам усходніх абласцей".

Служба Гімлера займалася высяленнем палякаў з тэрыторый, далуча-ных да рэйха раёнаў ліквідаванай Польскай дзяржавы. У згаданым дакумен-це, які паклаў пачатак будаўнічаму плану "Ост", ачышчэнне далучаных тэ-рыторый ад асоб "чужой расы" разглядалася як важнейшая задача "ўсход-няй палітыкі", а ўсе такія тэрыторыі абвяшчаліся аб'ектам каланізацыі і германізацыі.

Нямецка-фашысцкі ваенна-паліцэйскі і цывільны апарат на тэрыторыі Беларусi. Гэтыя меркаванні ляглі ў аснову арганізацыі і дзейнасці акупацый-нага кіраўніцтва. Указам Гітлера ад 17 ліпеня было створана Міністэрства па справах акупіраваных усходніх абласцей на чале з А. Розэнбертам. Яму падначальваліся чатыры імперскія камісарыяты: "Остланд", Украіна, Масква і Каўказ замест папярэдне запланаваных трох адмiністрацыйных адзінак -Прыбалтыкі, Беларусі і Украіны. У склад "Остланда увайшлі Эстонія, Латвія, Літва і Беларусь як генеральныя акругі. Ніжэйшыя звяном акупацый-най адміністрацыі з'яўляліся абласныя акругі (крайс-гебіты).

Усяго на тэрыторыі генеральнай акругі "Беларусь" планавалася ства-рыць 39 акруг, аб'яднаных у пяць галоўных акруг (Гаўптгебітэ) - Мінскую, Баранавіцкую, Магілёўскую, Смаленскую і Віцебскую. Аднак падзеі на са-вецка-германскім фронце перакрэслілі гэтыя планы. Фактычна былі ство-раны толькі дзве галоўныя акругі з цэнтрамі ў Мінску і Баранавічах, якія ўвайшлі ў генеральную акругу Беларусь у якасці сярэдняй ступені цывільнай адмінiстрацыі. Найніжэйшую ступень у іерархічнай лесвіцы зай-малі гарадскі камісарыят у Мінску і 10 акруговых камісарыятаў у адпавед-ных абласных акругах: Баранавічах, Барысаве, Вілейцы, Ганцавічах, Глы-бокім, Лідзе, Мінску (вобласць), Навагрудку, Слоніме, Слуцку.

У склад генеральнай акругі Беларусь было ўключана 68 раёнаў з 192 сельскіх і 9 гарадскіх раёнаў, якія ўваходзілі ў склад БССР напярэдадні вайны. Агульная плошча акругі складала прыкладна чацвёртую частку тэ-рыторыі Беларусі з насельніцтвам 3188 тыс. чалавек па стану на 1 снежня 1941 г. Астатняя тэрыторыя была падзелена паміж іншымі адміністрацый-нымі адзінкамі. Так, тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай, амаль усёй Го-мел ьскай, усходнія раёны Мінскай і некалькі раёнаў Палескай абласцей былі аднесены да так званай "вобласці армейскага тылу" групы армій "Цэнтр". Улада на гэтай тэрыторыі знаходзілася ў руках ваенных і паліцэйскіх фарміраванняў. Вышэйшым органам вермахта на гэтай тэрыто-рыі быў штаб тылу армій "Цэнтр".

Паўднёвыя раёны Палескай, Пінскай і Брэсцкай абласцей з абласнымі цэнтрамі Мазыр, Пінск і Брэст былі далучаны да так званага рэйхскаміса-рыята Украіна, граніца якога праходзіла прыкладна за 20 км на поўнач ад чыгункі Брэст - Гомель.

Беластоцкую, паўночныя раёны Брэсцкай, частку Баранавіцкай аблас-цей гітлераўцы ўключылі ў склад усходняй Прусіі. Паўночна-заходнія раё-ны Вілейскай вобласці былі далучаны да генеральнай акругі "Літва".

Вышэйшым органам кіравання на тэрыторыі Беларусі з'яўляўся Гене-ральны камісарыят, які ўзначальвалі генеральныя камісары В.Кубэ (вера-сень 1941 - верасень 1943 г.) і К.Готберг (верасень 1943 - ліпень 1944 г.).

Адміністрацыйны апарат у асноўным складаўся з нямецкіх грамадзян-скіх служачых. У якасці дапаможных мясцовых устаноў акупанты стваралі гарадскія і раённыя ўправы на чале з начальнікам раёна або бургамістрам го-

рада. ..

У воласці прызначаліся валасныя старшыні, а у весцы - старасты. Работу раённых, валасных упраў і стараст вёсак накіроўвалі і кантралявалі спецыяльна прызначаныя шэфы - "камісары", "каменданты", "крайсляндвірты", "зон-дэрфюрэры" і г.д, Паліцэйская ўлада ў граніцах рэйхскамісарыята "Остланд" знаходзілася ў руках вышэйшага кіраўніка СС і паліцыі опергрупэнфюрэра СС і генерала паліцыі Екельна. У падпарадкаванні кіраўніка СС і паліцыі бяспекі ў гене-ральнай акрузе знаходзілася ўпраўленне паліцыі бяспекі і СД, якому падпа-радкоўвалася гестапа, служба бяспекі (СД) і крымінальная паліцыя, а такса-ма паліцыя парадку (СД), што складалася з ахоўнай паліцыі, жандармерыі і дапаможнай мясцовай паліцыі.

Акрамя сеткі цывільнага, ваеннага і паліцэйскага кіраўніцтва існавала яшчэ сетка інстанцый, якія непасрэдна падпарадкоўваліся рэйхсмаршалу Герынгу і займаліся пытаннямі эканамічнага і гаспадарчага характару.

Такім чынам, створаная сістэма паралельнага кіраўніцтва дазваляла дзейнічаць у Беларусі розным структурам - ваенным, паліцэйскім, гаспа-дарчым, будаўнічым, дарожным і іншым, якія ў сваёй дзейнасці кіраваліся дэвізам: "Усё, што зробіш для Германіі, - добра, усё астатняе - фальш"1.

Генацыд супраць насельніцтва. На-цысцкая акупацыйная палітыка на захопленых вермахтам тэрыторыях СССР, уклю-чаючы Беларусь, з першых дзён вайны была скіравана на масавае вынішчэнне савецкіх людзей. Следам за перадавымі часцямі вер-махта па тэрыторыі Беларусі рухаліся спе-цыяльныя аператыўныя групы рэйхсфюрэ-ра СС Гiмлера - айнзатцгрупы A" і "Б", якія ўчынялі крывавыя акцыі шляхам масавага забойства савецкіх людзей. Для гэтага рэйхс-фюрэр быў надзелены надзвычайнымі паўнамоцтвамі, якія выцякалі з "ідэі ба-рацьбы двух дыяметральна супрацьлеглых сістэм". Таму, у першую чаргу, вынішчаліся функцыянеры супрацьлеглай сістэмы: камісары, палітработнікі, партыйныя, са-вецкія і беспартыйныя актывісты, а таксама яўрэйскае насельніцтва. Толькі апера-тыўная група "Б" за кастрычнік 1941 г. знішчыла ў Беларусі 37 180 чалавек, а спра-ваздача, датаваная снежнем 1942 г., паведамляла аб ліквідацыі 134 298 чалавек.

Каб надацъ больш арганізаваны і эфектыўны характар катаванням і вынiшчэнню людзей, гітлераўцы стварылі на тэрыторьіі Беларусі сістэму канцэнтрацыйных лагераў і турмаў, дзе без суда і вызначэння тэрмінаў зня-волення знаходзіліся дзесяткі тысяч чалавек. Па афіцыйнаму прызначэнню

яны падзяляліся на лагеры смерці для ваеннапалонных (дулагі, шталагі, аф-лагі), для цывільнага населыгіцтва (працоўныя лагеры СД, жаночыя лаге-ры, перасыльныя лагеры СС, штрафныя гета) і інш.

Самым буйным на часова акупіраванай тэрыторыі не толькі Беларусі, але і ўсяго СССР з'яўляўся Трасцянецкі лагер смерці, дзе было знішчана 206 500 чалавек.

Асобна трэба сказаць пра генацыд супраць яўрэйскага насельніцтва, якому ў планах нацысцкіх цемрашалаў выпала быць поўнасцю знішчаным у першую чаргу. Iменна з пачаткам вайны супраць СССР гітлераўцы адкрыта прыступілі да вынішчэння яўрэяў як цэлага народа згодна нацылнальнай прыкмеце. Каб схаваць факты масавага знішчэння яўрэйскага насельніцтва, гітлераўцы паўсюдна ізалявалі яўрэяў ад астатняга насельніцтва, ства-рыўшы больш за 160 гета.

Адным з самых буйных у Беларусі з'яўлялася гета ў Мінску, дзе зна-ходзілася каля 100 тыс. чалавек. У выніку шэрагу аперацый па знішчэнню яго жыхароў. праведзеных на працягу 1941 - 1943 гг., Мінскае гета было канчаткова ліквідавана ў кастрычніку 1943 г. I так было па ўсёй Беларусі.

Такі ж лёс чакаў і ўвесь беларускі народ. У адпаведнасці з планам "Ост" на Беларусі прадугледжвалася пакінуць для анямечвання і выкарыстоўван-ня ў якасці рабочай сілы каля 25 % беларусаў. Астатняе насельніцтва Бела-русі падлягала знішчэнню і прымусоваму вывазу. Гэты жудасны план быў разлічаны на 30 гадоў. Аднак гітлераўскім галаварэзам карцела значна ска-раціць тэрмін, выкарыстоўваючы ўсялякія магчымасці. Вельмі зручнай прычынай для ажыццяўлення злачынных планаў "абязлюджванпя" захоп-ленных зямель стала супраціўленне насельніцтва. "Партызанская вайна, -цынічна падкрэсліваў Гiтлер на нарадзе 16 ліпеня 1941 г., - дае нам магчы-масць вынішчаць усё, што супраць нас"1.

Пад выглядам барацьбы з партызанамі гітлераўцы правялі на тэрыторыі Беларусі больш за 140 буйных карных аперацый, падчас якіх асабліва яскра-ва праводзілася палітыка генацыду і "выпаленай зямлі". Карныя аперацыі ўвайшлі ў практыку з першых дзён вайны і працягваліся фактычна без пера-пынку да вызвалення Беларусі. У іх бралі ўдзел як войскі СС, паліцэйскія і ахоўныя фарміраванні, так і кадравыя часці вермахта. 3 агульнай колькасці 5454 беларускіх вёсак, знішчаных падчас карных аперацый або часткова з жыхарамі, звыш 3 % спалена ў 1941 г., 16 % - у 1942 г., 63 % - у 1943 г. і 18 % -у 1944 г. Як вядома, жудасны лёс Хатыні падзялілі 629 весак, 185 з іх больш ніколі не аднаўляліся.

Агнём і мячом вынішчалася ўсе, што стаяла на шляху карнікаў. За гады акупацыі фашысты знішчылі ў Беларусі больш за 2 млн 200 тыс. савецкіх грамадзян і ваеннапалонных.




1. тема Л.А.Фейербаха закінчує період німецької класичної філософії
2. на тему-Сон его значения и фазы
3. на тему- Женщины в жизни и творчестве Генриха Гейне ученика 9В класса средней школы 119
4. Курсова робота Опис мови Delphi 2008 АНОТАЦІЯ Даний розділ містить
5. Книга в жизни декабристов
6. неповне розгалуження37Укажіть пристрої які розміщуються всередині системного блока настільного ком
7. тема права это внутреннее строение структурных элементов права
8. Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники Факультет- заочного об
9. Франківський національний технічний університет нафти і газу Кафедра соціальних комунікацій та права
10. Тема- MPIпрограма обчислення визначеного iнтеграла
11. НОВОСИБИРСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ ИНСТИТУТ ЕСТЕСТВЕННЫХ И СОЦИАЛЬНОЭКОНОМИЧ
12. Тема- Ділова українська мова як різновид літературної
13. X 15.IV 11 2 Краснодарский край
14. варианты ответов
15. Российское общество; стратегии реформирования и развития Человечество в своем историческом развитии выр
16. тематики в физике
17. Годовой отчет Сбербанка Росси
18. тема и формы. 8. Коллективный трудовой договор понятие структура
19. Теоретические и практические аспекты организации досуга молодежи
20. Реферат- Причастия и деепричастия в системе частей речи русского языка