Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Гомельскi дзяржаўны унiверсiтэт iмя Францыска Скарыны Факультэт фiлалагiчны Кафедра беларуск

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 25.11.2024

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Установа адукацыi

«Гомельскi дзяржаўны унiверсiтэт

iмя Францыска Скарыны»

Факультэт     фiлалагiчны

Кафедра    беларускай лiтаратуры

Зацверджана на паседжаннi навукова-метадычнага савета  Установы адукацыi

«Гомельскi дзяржаўны унiверсiтэт

iмя Францыска Скарыны»

«____»________2008

пратакол № _______

ЛIТАРАТУРА БЛIЖНЯГА ЗАМЕЖЖА

Вучэбная праграма курса

 

Гомель 2008

Складальнiк:

А.  М.   Мельнiкава, дацэнт кафедры беларускай лiтаратуры, кандыдат фiлалагiчных навук

                                            

Вучэбная праграма абмеркавана на паседжаннi кафедры беларускай лiтаратуры,

                 

«15»   мая 2008 года, пратакол № 10.

  Заг. кафедры ________________  Штэйнер I.Ф.

                

Вучэбная праграма разгледжана метадычным саветам   фiлалагiчнага факультэта

Установы адукацыi   «Гомельскi дзяржаўны унiверсiтэт iмя Францыска Скарыны»                                                              

«16 »  мая   2008  года, пратакол № 9

       Старшыня    МС факультэта __________ Палуян А.М.

      

                                                                                                                       

 

ПАТРАБАВАННІ

АДУКАЦЫЙНАГА СТАНДАРТА

(Кіруючы дакумент Рэспублікі Беларусь

КД РБ 02100.5.048-98)

Вышэйшая адукацыя

Спецыяльнасць 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”

ДЫСЦЫПЛІНА

Літаратура бліжняга замежжа”

Гістарычная аснова літаратуры, узнікненне і развіццё напрамкаў і жанраў. Тоесныя зявы ў літаратурах роднасных народаў. Паралелі да і пасля 1917 года. Адрозныя рысы роднасных літаратур. Творчы шлях славутых пісьменнікаў, іх роля ў фарміраванні характэрных рыс літаратуры. Аб узаемасувязях літаратур роднасных па мове народаў. Пытанні нацыянальнага і агульначалавечага ў літаратурах роднасных па мове народаў.

 

ПАТРАБАВАННI ДА ВЕДАЎ I ЎМЕННЯЎ

Спецыялiст павiнен мець уяўленне:

– аб заканамернасцях развiцця лiтаратуранага працэсу;

– аб тыпалагiчных сувязях славянскiх лiтаратур і літаратур-суседзяў

Спецыялiст павiнен ведаць:

–  лiтаратуру краін-суседзяў і літаратуру роднасных па мове народаў;

– асноўныя этапы гiсторыi сусветнай лiтаратуры;

– вядучыя накiрункi лiтаратуразнаўчай думкi;

– змест паняццяў i праблемы вывучэння лiтаратурных метадаў, накiрункаў i плыняў, сiстэм вобразаў i жанраў

Спецыялiст павiнен валодаць:

– метадалогiяй, гiсторыяй, асноўнымi канцэпцыямi апiсання лiтаратурнага працэсу;

– аналiзам лiтаратурных з'яў у адзiнстве фiласофскiх, маральных, эстэтычных аспектаў;

– навыкамi работы ў галiне лiтаратурнага краязнаўства;

– асноўнымi метадамi вывучэння лiтаратуры;

– рознымi прыёмамi iнтэрпрэтацыi мастацкiх тэкстаў (лiнгвiстычнымi, мастацкiмi, крытыка-публiцыстычнымi i лiтаратуразнаўчымi);

– прыёмамi навуковай iнтэрпрэтацыi фактаў лiтаратуры i культуры ў кантэксце сусветнага лiтаратурнага развiцця;

– тэхналогiямi выяўлення i аналiза чытацкага ўспрыняцця мастацкiх тэкстаў i лiнгва-эстэтычных здольнасцей навучэнцаў;

сiстэмай ведаў па гiсторыi, тэорыi i сучаснаму стану тэхналогiй навучання лiтаратуры.

Спецыялiст павiнен умець выкарыстоўваць:

– раскрыццё важнейшых iдэйна-эстэтычных канцэпцый у лiтаратуры;

– сюжэтна-кампазiцыйныя асаблiвасцi твораў розных жанраў з улiкам iх моўных i нацыянальных асаблiвасцей, а таксама сродкi мастацкай выразнасцi;

– асноўныя iнфармацыйныя тэхналогii ў навучаннi лiтаратуры;

працы, прысвечаныя вывучэнню своеасаблiвасцей жанраў i iх мастацкiх вартасцей

Спецыялiст павiнен мець вопыт

– выкарыстання камп'ютэрных тэхналогiй у выкладаннi лiтаратуры;

– навукова-даследчай работы ў галiне лiтаратуразнаўства;

прымянення прафесiйных ведаў у прыкладных галiнах фiлалогii (рэдагаваннi, лiтаратурнай рабоце i iнш.).

Уводзiны

“Лiтаратура блiжняга замежжа” – вучэбная дысцыплiна, якая асвятляе заканамернасцi гiсторыка-лiтаратурнага працэсу ў памежных з Беларуссю краiнах: Украiне, Лiтве, Латвii. Спецыфiка курса – шматнацыянальнасць, шматмоўнасць, мульткультуралiзм. Кожная нацыянальная лiтаратура – гэта своеасаблiвая полiфанiя, дзе зашыфраваны духоўны вопыт нацыi, семантыка нацыянальнай культуры, урэшце, Космас нацыянальнага, таго, што М. Багдановiч назваў “нацыянальнай душой”, I. Чарота – “радаводнай памяццю”, У. Дубоўка – “спрадвечнай iснасцю”, П.Фларэнскi – “духоўным генатыпам”, І.Ільiн  – “нацыянальным духоўным актам”. Менавiта з'яўленне Нацыянальнага Тэксту выступае паказчыкам духоўнага нараджэння нацыi, этнакультурнага самаўсведамлення. Літаратурны тэкст як прадукт нацыянальнага з'яўляецца неацэнным матэрыялам для даследаванняў асаблівасцей мыслення, псіхікі, ментальнасці пэўнай нацыі, псiха-фiзiялагiчных рэакцый, пэўнага нацыянальнага тэмпераменту. Такім чынам, у творах сапраўды народнага пiсьменнiка заўсёды знаходзiць сваё выяўленне свет нацыянальнага быцця. Нават калi прадметам мастацкага адлюстравання выступаюць далёкiя ад знешнiх праяў нацыянальнага рэалii, яно, нацыянальнае, тым не менш, пранiзвае ўвесь вобразны лад твора. Адлюстраванне ў лiтаратуры нацыянальнай ментальнасцi надае ёй самабытнасць, арыгiнальнасць, робiць сапраўднай выразнiцай духоўнай iснасцi народа. 

Істотную ролю ў працэсе развіцця любой нацыянальнай літаратуры адыгрываюць разнастайныя сувязi памiж асобнымi народамi i лiтаратурамi. Мiжнацыянальныя лiтаратурныя сувязi, як правiла, з'яўляюцца больш трывалымi i стабiльнымi ў лiтаратур-суседзяў. Што дае магчымасць вылучыць пэўныя агульнасцi, тыпалагiчныя сыходжаннi гiсторыка-лiтаратурнага развiця. Увогуле, зыходным прынцыпам параўнальнага лiтаратуразнаўства з'яўляецца канцэпцыя цэласнасцi лiтаратуры, прызнанне iснавання агульназначных асаблiвасцей еўрапейскага мастацкага мыслення. Параўнальна-тыпалагiчнае вывучэнне літаратуры дазваляе выявiць як агульнае, так i спецыфiчнае, самабытнае ў развiццi нацыянальнага прыгожага пiсьменства, асэнсаваць яго ўклад у агульную скарбонку лiтаратуры сусветнай. Iстотным момантам пры вывучэнні літаратур-суседзяў з'яўляецца вывучсэнне агульнай духоўнай, культурнай i мастацкай атмасферы эпохi, што iстотна ўплывае на свядомасць пiсьменнiка i знаходзiць сваё выражэнне ў творы. Важным падаецца асэнсаванне таго ўяўлення, якое складваецца ў культурным асяродку краiны пра пэўнага пiсьменнiка, выяўленне яго вобраза. Пры даследаваннi мiжлiтаратурных сувязей i тыпалогii неабходна ўлiчваць такi фактар, як выбiральнасць iнтарэсаў лiтаратуры-рэцыпiента.

Мэта курса “Лiтаратура блiжняга замежжа”—даць студэнтам неабходную базу ведаў адносна асаблiвасцей лiтаратурна-мастацкага працэсу ва Украiне, Лiтве, Латвii,  разгледзець гiсторыка-лiтаратурныя факты, якiя маюць iстотнае значэнне для стварэння найбольш цэласнай i завершанай карцiны лiтаратурнага працэсу ў гэтых краiнах, вылучыць пэўныя агульнасцi, тыпалагiчныя сыходжаннi гiсторыка-лiтаратурнага развiця.

 З асноўнай мэты курса вынiкае шэраг задач:

авалодаць неабходнай сiстэмай ведаў па гiсторыi развiцця ўкраiнскай, лiтоўскай i латышскай лiтаратур;

– атрымаць уяўленне аб пэўных агульнасцях, тыпалагiчных сыходжаннях гiсторыка-лiтаратурнага развiцця;

атрымаць уяўленне аб адрозных рысах роднасных літаратур;

– засвоіць веды аб творчым шляху славутых пісьменнікаў, іх ролі ў станаўленні характэрных рыс лiтаратуры;

асэнсаваць нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратурах роднасных па мове народаў;

– засвоіць неабходную сiстэму ведаў аб узаемасувязях літаратур-суседзяў.

– развiваць i ўдасканальваць здольнасць студэнтаў самастойна разважаць, ацэньваць розныя мастацкiя з'явы;

садзейнiчаць павышэнню навуковай i творчай культуры студэнтаў  як часткi агульнай культуры чалавека;

– актывiзаваць творчыя здольнасцi студэнтаў;

– даць накiрунак шматбаковай i разнастайнай па сваiх формах самастойнай рабоце студэнта па авалоданню курсам.

 

Курс “Лiтаратура блiжняга замежжа” цесна звязаны з такiмi дысцыплiнамi, як «Уводзiны ў лiтаратуразнаўства», «Тэорыя лiтаратуры», «Гiсторыя», «Гiсторыя рускай лiтаратуры», «Гiсторыя беларускай лiтаратуры», «Гiсторыя замежнай лiтаратуры».

Дысцыпліна “Лiтаратура блiжняга замежжа” выкладаецца студэнтам 4 – 5 курса філалагічнага факультэта і 5–6  курса завочнага факультэта спецыяльнасцей 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”

ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛIНЫ

РАЗДЗЕЛ 1

ГIСТОРЫЯ ЎКРАІНСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Тэма 1 Гiсторыя старажытнай украiнскай лiтаратуры (ХI – ХVIII)

Перыядызацыя старажытнай украiнскай лiтаратуры. Роля Хрысціянства ў з’яўленні літаратуры ва ўсходніх славян. Перакладная літаратура (Біблія, апокрыфы, жыція, патэрыкі, хранографы, аповесці пра Траянскую вайну, пра Аляксандра Македонскага, пра Варлама і Іаасафа).

“Слова пра паход Ігаравы” як агульны помнік трох ўсходнеславянскіх народаў. Летапісы. Лаўрэнц’еўскі летапісны звод (1377), Іпацьўскі (да 1425). Апавяданне пра заснаванне Кіева, пра смерць Алега, пра помсту Вольгі драўлянам. Галіцка-Валынскі летапіс. Словы (Слова архімандрыта Кіева-Пячорскага манастыра Серапіона). Жыція (Жыціе чарнігаўскага князя Міхаіла і яго баярына Фёдара, забітых у Залатой Ардзе). Воінскія аповесці.

Росквіт жанру дум. Гiстарычныя песнi. Рэнесанс у Вялікім Княстве Літоўскім. Гарады як цэнтр культурнага жыцця. Беларуская мова як дзяржаўная ў Вялікім Княстве Літоўскім. З’яўленне кнігадрукавання. “Апостал” І. Фёдарава (Львоў), Астрожская Біблія. Уплыў беларускай культуры на ўкраінскую ў 14 – 17 ст. Роля брацтваў у грамадскім і культурным жыцці Украіны і Беларусі. Дзейнасць меценатаў. Значэнне дзейнасці Кіева-Магілянскай акадэміі. Школьнае вершаскладанне і драматургія (“Слово о збуреню пекла”).

Палемічная літаратура. Дзейнасць І. Вішэнскага. Украінскае барока. Аратарская проза. Творчасць К. Транквіліёна. Кіеўская школа аратарскага майстэрства. Дзейнасць Ф. Пракаповіча (1681 – 1736). Трагікамедыя “Уладзімір”. Свецкае летапісанне. Казацкія летапісы і дыярыушы. Вершы на гістарычныя тэмы, панегірычныя вершы, “учительные” вершы. Развіццё духоўнай лірыкі. Станаўленне ўкраінскага вертэпу.

II-ая палова 18 ст. – пераходны этап да Новай украінскай літаратуры. Ананімная літаратура, яе праблематыка.  Свецкая лірыка. Бурлескна-гумарыстычныя творы.

Тэма 2 Творчасць Рыгора Скаварады

Біяграфія Р. Скаварады (1722 – 1794).  Разнастайнасць творчых інтарэсаў. Паэзія Р. Скаварады. Зборнік “Сад боскіх песняў”, яго паэтыка і праблематыка. Матывы асабістых перажыванняў у лірыцы Р. Скаварады. Проза Р. Скаварады: зборнік “Байкі Харкаўскія”, яго паэтыка і праблематыка. Байкі “Варона і чыж”, “Галава і тулава”, “Арол і сарока”. Паэтыка баек Р. Скаварады. Этычныя і філасофскія погляды. Пантэізм Р. Скаварады. Трактаты “Наркіс”, “Асхань”, “Рахмова пяці падарожнікаў”, “Алфавіт” інш. Творчасць Р. Скаварада – пераходны  этап да Новай украінскай літаратуры. Значэнне творчасці Р. Скаварады.

Тэма 3   І. П. Катлярэўскi – заснавальнiк Новай украiнскай лiтаратуры

 

Станаўленне Новай украiнскай лiтаратуры. Гістарычныя ўмовы станаўленне Новай украiнскай лiтаратуры. Перыядызацыя ўкраiнскай лiтаратуры 19 ст. І. П. Катлярэўскi (1769 – 1838) – заснавальнiк новай украiнскай лiтаратуры. Паэма “Энеіда”, гісторыя яе з’яўлення. Сюжэт паэмы. Паэма “Энеіда” як энцыклапедыя ўкраінскага жыцця канца 18 – пачатку 19 ст. Бурлескна–травесційны характар твора. Літаратурна-палемічная скіраванасць паэмы. Нацыянальны каларыт паэмы. Роля І. Катлярэўскага ў станаўленні ўкраінскай драматургіі. Тэатральная дзейнасць І. Катлярэўскага. Опера “Наталка-Палтаўка”, яе праблематыка, характарыстыка вобразаў. Опера “Салдат-чараўнік”, яе маральная скіраванасць. Майстэрства  І. Катлярэўскага – драматурга. Значэнне творчасці І. П. Катлярэўскага для развіцця ўкраінскай літаратуры.

Тэма 4   Р. Ф. Квітка-Аснаўяненка   – першы  класiк украінскай прозы

 

Біяграфія Р.Ф. Квіткі-Аснаўяненкі (1778 – 1843). Стылёва-жанравыя            адметнасці  твораў пісьменніка. Героі твораў Р. Ф. Квіткі-Аснаўяненкі як носьбіты лепшых маральных якасцей. Цікавасць да ўкраінскага побыту, нораваў. Рэалізм твораў. “Маларасійскія аповесці” Р. Ф. Квіткі-Аснаўяненкі, іх мастацкая спецыфіка. Рэалістычна-сентыментальныя аповесці “Маруся”, “Козыр-дзяўчына”, “Сардэшная Аксана”. Псіхалагізм твораў. Хрысціянска-маралістычныя сентэнцыі ў творах. Раман “Пан Халяўскі”, яго праблематыка і сатырычны характар. Драматургія Р. Ф. Квіткі-Аснаўяненкі, яе наватарскі характар. Значэнне творчасці Р.Ф. Квіткі-Аснаўяненкі.

Тэма 5  Творчасць Тараса Шаўчэнкі

Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка (1814 – 1861). Этапы творчасці. Зборнік вершаў “Кабзар”, яго паэтыка і праблематыка. Рамантычны характар першага перыяду творчасці Т. Шаўчэнкі. Фальклорныя ўплывы. Вобраз Кабзара. Паэма “Кацярына”: вобраз “пакрыткі”. Тэма жаночай долі ў творчасці паэта. Паэма “Гайдамакі”, яе бунтарскі характар. Драматургія Т. Шаўчэнкі: драма “Назар Стадоля”. Роля паездкі Т. Шаўчэнкі ў 1843 годзе на Украіну ў эвалюцыі поглядаў паэта. Нацыянальная праблематыка ў творах Т. Шаўчэнкі.

Творчасць Т.Р. Шаўчэнкі 1843 – 1847- х гадоў, яе рэалістычны характар. Рукапісны зборнік “Тры гады”, паэмы “Сон”, “Ерытык”, “Каўказ”, “Падзямелле”, “Сава”, “Сляпы”, “Наймічка”, верш “Запавет”.  Т. Шаўчэнка і Беларусь. Жанр балады ў творчасці Т. Шаўчэнкі:.”Лілея”, “Русалка”, “Ведзьма”.

Творчасць перыяду ссылкi (1847 – 1857). Цыкл “У каземаце”. “Захаляўныя” вершы. “Нявольніцкія” творы. Паэмы “Княжна”, “Варнак”, “Пятрусь”. Крытычны рэалізм твораў Т. Шаўчэнкі. Рускія аповесці Т. Шаўчэнкі, іх праблематыка, паэтыка, аўтабіяграфічны характар.

Творчасць Т. Шаўчэнкі пасля ссылкі. Паэма “Неафіты”, “Юродзівы”, “Марына”, Паэма “Марыя”: услаўленне Мадонны, мацярынства. “Буквар” Т. Шаўчэнкі як адзін з першых на ўкраінскай мове. Дзённік Т. Шаўчэнкі. Значэнне творчасці.

 

Тэма  6   Творчасць Марко Ваўчок

Біяграфія Марыі Аляксандраўны Вілінскай-Марковіч (1834 – 1907). Станаўленне творчай індывідуальнасці. Эстэтычныя погляды  пісьменніцы. Зборнік апавяданняў “Народныя апавяданні”, яго праблематыка і мастацкая спецыфіка. Паэтыка і праблематыка зборніка апавяданняў “Апавяданні з народнага рускага побыту”.  Антыпрыгонная тэма ў аповесці “Інстытутка”. Уплыў на творчасць Марко Ваўчок твораў Т. Шаўчэнкі. Прынцыпы рускай натуральнай школы ў творчасці Марко Ваўчок. Творы на тэму ўкраінскай гісторыі (“Свякроў”, “Чумак”, “Даніла Гурч” і інш.). Перакладчыцкая дзейнасць. Роля Марко Ваўчок у развіцці дзіцячай літаратуры. Раман “Жывая душа”, яго сатырычная скіраванасць. Вобразы “новых людзей у рамане”. Рамантычныя казкі (“Кармялюк”), услаўленне героікі змагання за свабоду.   Значэнне творчасці.

Тэма 7   Творчасць I. Нячуй-Лявiцкага

Біяграфія I. Нячуй-Лявiцкага (1838-1918). Майсэрства пiсьменнiка ў выяўленнi народнага жыцця. Эпічны характар творчасці. Рэалізм, псіхалагізм твораў I. Нячуй-Лявiцкага, стылёвае багацце, каларытная мова.  Вобраз змагара супраць прыгону ў аповесці “Мікола Джэря”.  Рэалістычны характар аповесці “Бурлачка”. Гумарыстычны характар аповесці “Сям’я Кайдаша”. Сатырычныя аповесці (“Старасвецкія бацюшкі і матушкі”), творы пра інтэлігенцыю. Гістарычная п’еса “Маруся Багуслаўка”. Значэнне творчасці. I. Нячуй-Лявiцкі як буйнейшы прадстаўнік крытычнага рэалізму ва ўкраінскай прозе.

Тэма 8  Панас Мірны – заснавальнік жанра   псiхалагічнай  прозы

Біяграфія П. Мірнага (Афанасій Якаўлевіч Рудчанка (1849 – 1920). Станаўленне поглядаў. Уплыў Т. Р. Шаўчэнкі. Нацыянальна-патрыятычны характар творчасці П. Мірнага. Тэма “рабаўнікоў” і “гуляшчых” у творчасці П. Мірнага. Апавяданне “Нячысцік паблытаў”. Раман “Загубленая сіла”: шматпланавасць і рознастылёвасць твора. Вобраз Нічыпара, яго супярэчлівы характар. Жаночыя вобразы ў творы. Раман “Гуляшчая”, яго праблематыка,  шматстайнасць ахопу рэчаіснасці. Вобраз Хрысціны. Раман П. Мірнага і раман Л.Талстога “Уваскрасенне”: агульнае і адметнае. Сацыяльная аповесць “Галодная воля”, яе праблематыка. Драматургія П. Мірнага: драма “Лымерыўна”. Тэма жаночай долі. Значэнне творчасці П. Мірнага для развіцця ўкраінскай літаратуры. Наватарскі характар творчасці пісьменніка. 

Тэма 9  Творчасць І. Франко

Біяграфія І. Франко (1856 – 1916). Шматгранны характар дзейнасці І.Франко: паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка, тэорыя літаратуры, крытыка, гісторыя, фалькларыстыка, этнаграфія. Рэвалюцыйна-дэмакратычны характар поглядаў І. Франко. Грамадская дзейнасць.  Паэзія І.Франко.  Зборнікі “Вяршыні і нізіны”, “Завялыя лісты”, “Мой ізмарагд”, “Semper idem”. Зборнік “Вяршыні і нізіны” як вяршыня паэтычнай творчасці І. Франко. Верш “Гімн” як праграмны ў спадчыне І. Франко. Традыцыі Т. Шаўчэнкі ў творчасці І. Франко. Інтымная і пейзажная лірыка зборніка “Завялыя лісты”. Зборнік “Завялыя лісты” як “лірычная драма”. Майстэрства псіхалагічнага аналізу.

Паэмы І. Франко: “На святаюрскай зямлі”, “Іван Вышэнскі”. Лёс украінскага народа ў паэме “Маісей”. І. Франко як паэт ідэі. Жанравае ўзбагачэнне ўкраінскай паэзіі.

Проза Т.Франко як маштабнае палатно пра жыццё Галіцыі. Тэматыка празаічных твораў І. Франко: жыццё народа ў часы прыгону (апавяданні “Панскі хлеб”, “Герой міжволі”); жыццё сучаснага аўтару сялянства (“Сам вінаваты”, “Добры заработак”); жыццё рабочых Барыслаўскага нафтавага раёну (аповесці “Удаў”, “Барыслаў смяецца”, апавяданні); творы з астрожнага жыцця (“На дне”, “Да святла”); апавяданні пра жыццё дзяцей і падлеткаў (“У майстэрні цесляра”); творы пра жыццё інтэлігенцыі (“Перакрыжаваныя дарогі”, “Лель і Палель”); сатырычныя партрэты, казкі, фельетоны (“Доктар Бессервіссер”). Гістарычная аповесць “Захар Беркут”. Роля І. Франко ва ўмацаванні псіхалагізму ўкраінскай прозы.

Драматургія І. Франко, яе жанравая разнастайнасць. Драма "Скрадзенае шчасце", яе сацыяльна-псіхалагічны характар. Характарыстыка вобразаў. І. Франко як тэарэтык літаратуры. Значэнне творчасці І. Франко.

Тэма 10 Творчая эвалюцыя М. Кацюбiнскага

Біяграфія М. Кацюбiнскага (1864 – 1913). Творчая эвалюцыя М. Кацюбiнскага: ад бытаапісальніцтва да глыбокіх сацыяльна-псіхалагічных твораў. Раннія апавяданні М. Кацюбiнскага, іх праблематыка  (“Для агульнай карысці”, “Лялечка”, “Па людску”). Творчая гісторыя, праблематыка аповесці Fata morgana”, характарыстыка вобразаў.  “Fata morgana” як вышэйшае дасягеннне дарэвалюцыйнай украінскай псіхалагічнай прозы.. Роля пейзажных замалёвак. Навелістычная творчасць М. Кацюбiнскага пачатку 20-га стагоддзя, яе псіхалагічны характар (“Смех”, У дарозе”, “Intermezzo”, “Цені забытых продкаў”, “Коні не вінаватыя”, “Падарунак на імяніны”).Значэнне творчасці М. Кацюбiнскага.

Тэма 11   Творчасць Л. Украінкі

Біяграфія Л. Украінкі (1871 – 1913). Зборнік “На крылах песен” (1893). Асаблівасці паэтычнай манеры паэтэсы: драматычнае напружанне, унутраныя дыялогі, канфліктнасць. Пашырэнне жанравых магчымасцей украінскай паэзіі, віртуознае валоданне паэтычнай тэхнікай. Традыцыі нацыянальнай паэзіі ў творчасці Л. Украінкі. Тэма паэта і паэзіі: паэма “Старая казка”. Тэма нацыянальна-вызваленчай барацьбы: паэма “Роберт Брус, кароль шатландскі”. Філасофская драматургія Л.Украінкі. Драматычныя паэмы “У катакомбах”, “Руфін і Прысцыла”, “Касандра”, “На полі крыві”, “Асенняя казка”, “Каменны гаспадар”. Драма-фіерыя “Лясная песня” як вяршыня драматургічнай творчасці Л. Украінкі. Л. Украінка і Беларусь. Сяброўства з С. Мяржынскім. Значэнне творчасці паэтэсы.

Тэма 12   Гісторыя ўкраінскай літаратуры 20-х гадоў 20 ст.

Гістарычныя ўмовы развіцця ўкраінскай літаратуры 20-х гадох 20-га стагоддзя. Літаратурна-мастацкія аб’яднанні: аб’яднанне сялянскіх пісьменнікаў “Плуг”, аб’яднанне пралетарскіх пісьменнікаў “Гарт”, аб’яднанне камсамольскіх пісьменнікаў “Маладняк”, аб’яднанні ўкраінскіх футурыстаў “Фламинга”, “Аспанфут”, канструктывістаў “Авангард” неакласікаў. Дзейнасць ВАПЛІТЭ (Вольная акадэмія пралетарскай літаратуры).  Літаратурна дыскусія 20-х гадоў. Творчасць М. Хвылёвага (1893 – 1933). “Аповесць пра санаторную зону” М. Хвылёвага, яе праблематыка. Навелістыка М. Хвылёвага. Мастацкая спецыфіка творчасці Ул. Сасюры (1898 – 1965). Творчасць Ю. Вінічэнкі.

Тэма 13 Украінская літаратура 30 – 50- гадоў 20 стагоддзя

Творчасць Паўло Тычыны. Біяграфія П. Тычыны (1891 – 1967). Пачатак творчасці: зборнікі “Сонечныя кларнеты”, “Плуг”, “Вецер з Украіны”. Сімвалізм паэзіі, музычнасць радка, філасофская скіраванасць, лірызм.. Наватарства паэзіі П. Тычыны: паглыбленне выяўленчых магчымасцей украінскага верша. Паэзія П. Тычыны 30-40 гг. (зборнікі “Партыя вядзе”, “Пачуццё сям’і адзінай”). Жанравая разнастайнасць паэзіі: песня, гімн, верш-араторыя, сюжэтны маналог. Паэма “Пахаванне сябра” (1942) як ліра-эпічны твор.  Творчасць 50-60-х гадоў. Значэнне творчасці П. Тычыны.

Творчасць Максіма Рыльскага. Біяграфія М. Рыльскага (1895 – 1964). Шматгранны характар творчай дзейнасці: паэзія, публіцыстыка, крытыка, літаратуразнаўства, фалькларыстыка, этнаграфія, пераклад. Паэтычнае майстэрства. Уплывы сімквалізму (зборнікі “Пад асеннімі зоркамі”, “Сіняя даль”). Філасофская скіраванасць творчасці. Набыткі і пралікі паэзіі М. Рыльскага савецкага часу. Аналіз зборнікаў “Ружы і вінаград”, “Далёкія небасхілы”. Твочасць М. Рыльскага апошніх гадоў жыцця (зборнікі “У ценю жаўрука”, “Зімовыя запісы”), іх гуманістычнае гучанне. Эпічная творчасць: паэмы “Слова пра маці-Радзіму”, “Смага”, “Марына”. Перакладчыцкая дзейнасць.  Значэнне творчасці М. Рыльскага.

Тэма 14  Украінская літаратура 60 – 80- гадоў 20 стагоддзя

Творчасць А. Карнейчука (1905 – 1972) як адлюстраванне гістарчынага лёсу ўкраінскага народа. П’есы “Гібель эскадры”, “Платон Крэчат”, “Багдан Хмяльніцкі”, “Фронт”, “Макар Дубрава”. Камедыя “Чаму ўсміхаліся зоркі”. Драматургічнае майстэрства А. Карнейчука. Негатыўны ўплыў часу. П’еса “Старонка дзённіка”, яе наватарскі характар, поліфанічнае гучанне.

Творчасць Алеся  Ганчара. Трылогія “Сцяганосцы”, тэма Вялікай Айчыннай вайны. Раманы “Таўрыя”, “Перакоп”, “Чалавек і зброя”, “Сабор”, раман у навелах “Тронка”, “Цыклон”, “Твая зорка”, “Бераг любові”:  іх праблематыка і мастацкая спецыфіка. Эпічны склад мыслення, лірычная псіхалагізацыя, героіка-урачыстая ўзнёсласць стылю, рамантызацыя рэчаіснасці. Аповесць для моладзі “Брыганціна”. Наватарскі характар творчасці. Значэнне творчасці А. Ганчара.

Творчасць Міхайлы Стэльмаха (1912-1983). Стэльмаха Праблематыка апавяданняў М. Стэльмаха. Трылогія “Вялікая радня”, “Кроў людская – не вадзіца”, “Хлеб і соль”, яе праблематыка, мастацкая спецыфіка. Характарыстыка вобразаў. Набыткі і пралікі трылогіі. Раман ”Праўда і крыўда”: даследаванне складаных жыццёвых супярэчнасцей, публіцыцстычны характар рамана. Паэтыкка рамана “Дума пра цябе”. Адлюстраванне жыцця украінскай вёскі 30-х гадоў 20-га стагоддзя і падзей Вялікай Айчыннай вайны ў рамане  «Чатыры броды».  Раман “Чатыры броды” як творчы запавет пісьменніка. Складаны шлях да чытата: пастаноўка “забароненых” тэм. Лірычна-паэтычны стыль твораў М. Стэльмаха, метафарычнасць мовы, народнасць. 

 

Тэма  15   Сучасная ўкраiнская проза і драматургія

Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай украінскай прозы. Змяненне ўяўленняў пра ролю і прызначэнне літаратуры. Творчасць пісьменнікаў старэйшага пакалення: Анатоля Дзімарава, Юрыя Мушкеціка, Валерыя  Шаўчука, Паўло Заграбельнага, Рамана Іванычука,  іх мастацкія арыентацыі. Творчасць украінскіх пісьменнікаў, што прыйшлі ў літаратуру ў 80-х гадах: Юры Андруховіч, Сяргей Жадан, Багдан Жолдак, Аксана Забужка, Юры Іздрык. Хрысціянскія каштоўнасці ў творах Галіны Пагуцяк, Любові Панамарэнка. Творчасць украінскіх пісьменнікаў апошняй генерацыі (Любко Дэрыш, Ірына Карпа, Таня Малярчук). Змена мастацкай парадыгмы, пераацэнка паняцця літаратурнай нормы ў творах маладых пісьменнікаў, уплыў масавай культуры. “Новая хваля” ўкраінскага гістарычнага рамана.

Посмадэрнізм ва ўкраінскай літаратуры: творы Юрыя Андруховіча (раманы “Маскавіада”, “Перверсіі”, “Таямніца”, творы Юрыя Іздрыка, Аксаны Забужкі). Развіццё масавай літаратуры.

Адсутнасць мастацкіх навацый у сучаснай украінскай драматургіі. Багдан Жолдак і Аляксандр Ірванец як найбольш цікавыя прадстаўнікі сучаснай украінскай драматургіі. Творчасць Багдана Жолдака (нар. 1948): п'есы («Канатопская ведзьма» (пераапрацоўка аповесці “Канатопская ведзьма” Р. Квіткі-Аснаўяненкі), «Хто зрадить Брута?», «Закаханы д’ябал», «Гліна».

Творчасць Аляксандра Ірванца (нар. 1961). Пастаноўка п’ес А. Ірванца тэатрамі замежжа.

Тэма 16  Сучасная ўкраiнская паэзiя

Творчасць Міколы Бажана, паэма “Данііл Галіцкі”. Перакладчыцкая дзейнасць.

Творчасць паэтаў старэйшай генерацыі (Ліна Кастэнка, Ірына Жыленка, Змітро Паўлычка, Іван Драч). Раман у вершах Л. Кастенка «Маруся Чурай»: багацце філасофска-маральных калізій, паэтычных тэм. Агульчалавечая і нацыянальная праблематыка. Творчасць Васіля Стуса (1938 – 1985). Зборнік «Палімпсест» як магчымая кніга ўсяго жыцця В. Стуса. Паэтыка твораў В. Стуса. Вобраз Украіны ў творах В. Стуса.  

 Творчыя арыентацыі паэтаў сярэдняга пакалення (Наталка Белацарківец, Васіль Галабародзька, Тарас Федзюк). Традыцыйныя духоўныя каштоўнасці, філасафічнасць ва ўкраінскай паэзіі (творчасць Васіля Галабародзькі, Тараса Федзюка). Мастацкія пошукі Ю. Андруховіча і А. Забужка.

Творчасць пісьменнікаў апошняй генерацыі: Іван Андрусяк, Юры Бедрык, Сяргей Жадан, Тарас Прахаська, Леся Демська, Галіна Петрасаняк. Спроба рэканструкцыі ўкраінскага мадэрнізму 20-х гадоў 20-га стагоддзя побач з постамдэрнісцкай рэфлексіяй. Спецыфіка ўкраінскага постмадэрну: сюжэтная і моўная эпатажнасть, спроба чарговай “пераацэнкі ўсіх каштоўнасцей”, уплыў субкультуры.

 

Тэма  17   Беларуска-ўкраінскія літаратурныя камунікацыі

Гістарычная блізкасць беларускага і ўкраінскага народаў. Супольнае жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Беларуска-ўкраінскія пісьменнікі-палемісты. Дзейнасць брацтваў. Дзейнасць М. Багдановіча. С. Мяржынскі і Л. Украінка.  Беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі ў 20-я гады 20-га стагоддзя. Пераклады, уплывы, тыпалогіі. Пераклады М. Рыльскага. Ул. Караткевіч і Р. Іванычук: творчае супрацоўніцтва. Дзейнасць Т. Кабржыцкай і В. Рагойшы па ўмацаванню беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей. “Нарысы беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей”, іх значэнне.

РАЗДЗЕЛ 2

ГIСТОРЫЯ ЛIТОЎСКАЙ ЛIТАРАТУРЫ

Тэма 1 Гiсторыя старажытнай лiтоўскай лiтаратуры

Гістарычныя ўмовы зараджэння пісьменнасці на літоўскай мове. Этнонімы Літва, Летува, Русь.  Жэмайція і Аўкштайція як этнічна літоўскія землі ў сучасным успрыманні. Літва – этнонім, што адносіцца да плямёнаў, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі. Вялікае княства Літоўскае як поліэтнічнай дзяржава. Беларуская нацыя як дзяржавастваральная ў Вялікім княстве Літоўскім. Беларуская мова як дзяржаўная ў Вялікім княстве Літоўскім, што зафіксавана ў Статуце 1566 года. Агульнасць лёсаў беларускага і літоўскага народаў. Пiсьменнасць на старабеларускай, лацiнскай i польскай мове. Дзейнасць Ф. Скарыны. Віленскі універсітэт як першая навучальная установы вышэйшага тыпу ва Усходняй і Паўднёвай Еўропе (1579). Беларус Пётр Скарга – першы рэктар Віленскага універсітэта. Рэнесанс у Вялікім княстве Літоўскім.  Рэч Паспалітая як канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства.

Зараджэнне пiсьменнасцi на лiтоўскай мове. Уплыў рэфарматарскіх ідэй: распаўсюджанне хрысціянства на нацыянальных мовах. “Катэхізіс” Марцінаса Мажвідаса (1520 –1563) як першая кніга на літоўскай мове (1547 год, Кёнігсберг). Уключала і першы літоўскі буквар і адзінаццаць псалмаў. Выданне духоўных вершаў і малітваў. Укладанне “Духоўных песняў”.

Дзейнасць Мікалоюса Даукшы (1527 – 1613). “Катэхізіс” М. Даўкшы (Вільня, 1595). Пераклад з польскай мовы на літоўскую зборніка пропаведзей “Пастыла”. Прадмова ў абарону правоў літоўскай мовы.

Дзейнасць Канстанцінаса Шырвідаса  (!579 – 1631). “Пункты пропаведзей”, “Слоўнік трох моў” К. Шырвідаса. Барацьба паміж каталікамі і пратэстантамі.

Кнігавыданне. Тыпаграфія братоў Мамонічаў як адна з лепшых у Еўропе. Кёнігсберг (Усходняя Прусія) як цэнтр кнігавыдання на літоўскай мове. Дзейнасць Ёнаса Брэткунаса, Даніэлюса Клейнаса. Поўны праклад Бібліі на літоўскую мову (1735).

Станаўленне літоўскай літаратурнай мовы. Філалагічныя працы (слоўнікі, граматыкі)

Творы свецкай літаратуры:, панегірыкі, вершаваныя прадмовы і пасляслоўі, эпітафіі, прысвячэнні, вершы “на выпадак”. Пераклады.

Неправамернасць уключэння так званых “твораў пра Літву, напісаных не на літоўскай мове” толькі ў склад гісторыі літоўскай літаратуры: летапісы (“Летапіс Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага”), Статуты (1529, 1566, 1588), творы І. Радвана.“Радзівіліада”, М. Літвіна “Аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян”, М. Гусоўскага “Песня пра зубра”, М. Сарбеўскага.  

Адмоўны ўплыў падзелаў Рэчы Паспалітай на развіццё культуры і літаратуры.

Крысціёнас Данялайцiс (1714 – 1780) – заснавальнiк лiтоўскай мастацкай лiтаратуры Вучоба ў Кёнігсбергскім універсітэце. Пастарская дзейнасць. Уплыў ідэй піетызму. Эпічныя песні “Радасці вясны”, “Летнія клопаты”, “Шчадроты восені”, “Зімовыя клопаты” як аснова паэмы “Чатыры пары года”. Фрагменты “Паданне Прычкуса пра літоўскае вяселле”, “Працяг”. Паэтыка і праблематыка паэмы. Характарыстыка персанажаў. Роля пейзажных замалёвак. Этнаграфічна-побытавы каларыт паэмы. Нацыянальная праблематыка ў творы. Ідэі Асветніцтва і Гуманізму. Дыдактызм паэмы. Віталічнае гучанне паэмы. Творчы метад і стыль. Паэма К. Данялайцiса і еўрапейская апісальная паэзія. Публікацыя Л. Рэзы (1818 год). Байкі К. Данялайцiса. Маральны патэнцыял баек, іх мастацкая спецыфіка.

Значэнне дзейнасці К. Данялайцiса ў развіцці літоўскай літаратуры.Пераклады паэмы.

Тэма 2 Лiтоўская лiтаратура  першай паловы  19 стагоддзя

Гiстарычныя ўмовы развiцця лiтоўскай лiтаратуры ў  19 ст. Уздым нацыянальна-вызваленчага руху. Паўстанне 1830 – 1831 гг. Закрыццё Віленскага універсітэта (1832). Перыядызацыя. Эстэтыка Класіцызму і Сентыменталізму. Уплыў ідэй Асветніцтва і Рамантызму. Секулярызацыя літаратуры. Зварот да нацыянальнай гісторыі, культуры, фальклора, традыцый. Першая гісторыя Літвы С. Даукантаса. Збор і даследаванне фальклора (Л. Рэза, С. Станявічус).

Жанравая спецыфіка: ідылія, ода, элегія, байка, стыра, эпіграма, прысвячэнне, пасланне. Уплыў польскага класіцызму: творчасць А. Клементаса, Д. Пошкі, А. Страздаса. Уплыў рамантызму: творчасць Л. Рэзы, С. Валюнаса, С. Станявічуса.

Дзейнасць Д. Пошкi (1757 – 1830). Паэма “Мужык Жэмайціі і  Літвы”, яе структура  і паэтыка.

Паэзiя А.Страздаса (1760 – 1833). Зборнік “Песні свецкія і духоўныя”. А. Страздас як эталон маральнасці і справядлівасці. Паэтыка твораў А. Страздаса.

Дзейнасць Л. Рэзы (1776 – 1840), яе шматстайнасць. Паэтычны зборнік “Прусія”, выданне літоўскіх народных песняў “Дайны”.

С. Валюнас (1789 – 1931). “Песня пра Бірутэ”, яе патрыятычны пафас і рамантычны характар.

Дзейнасць С. Станявічуса (1799 – 1848). Ода “Слава Жэмайтаў”, яе паэтыка. Байкі С. Станявічуса.

Цяжкія ўмовы развіцця літоўскай літаратуры пасля падаўлення паўстання 1830 – 1831 гг.

Дзейнасць С. Даўкантаса (1793 – 1864): гістарычныя працы, фальклорныя зборы.

Крытычныя, гістарычныя і фальклорныя работы Л. Юцявічуса. Дзейнасць Л. Івінскіса, А. Татарэ, М. Акялайціса, П. Савіцкіса, В. Ажугальніса-Загурскіса.

Тэма 3  Лiтоўская лiтаратура  другой паловы  19 стагоддзя

 

Гістарычныя ўмовы развіцця Літвы ў гэты час. Уплыў паўстання 1863 – 1864 гг. на развіццё літаратуры. Станаўленне літоўскай інтэлігенцыі. Пашырэнне жанравага дыяпазону. З’яўленне перыядычнага друку (газета “Аушра”, часопіс “Варпас”),  нелегальных школ, рост кнігадрукавання. Рух кніганош. Рэпрэсіі супраць нацыянальнага руху. Рэалістычны і рамантычны напрамкі. Зацвярджэнне сілаба-танічнага вершаскладання. Жанравае ўзбуйненне прозы.

Дзейнасць М. Валанчуса, А. Венажындзіса, Ё. Мачыса-Кекштаса, П. Вайчаціса, В. Петарыса.

Дзейнасць В. Кудзіркі (1858 – 1899). Публіцыстыка, сатырычная проза, паэзія. В. Кудзірка як адзін з буйнейшых прадстаўнікоў рэалізму ў літоўскай літаратуры 19 ст.

Станаўленне літоўскай драматургіі. Дзейнасць Ф. Гужуціса.

Біяграфія А. Баранаўскаса (1835 – 1902). Рамантычны характар  творчасці. Вобраз паэта-прарока. Нацыянальна-вызваленчыя матывы паэзіі А. Баранаўскаса.. Паэма “Падарожжа ў Пецярбург”, яе пафас і праблематыка. Паэма Антанаса Баранаўскаса “Анiкшчайскi бор”: гісторыя стварэння, патрыятычнае гучанне. Паэтыка твора. Роля пейзажных замалёвак. Роля фальклорных элементаў. Мінулае і сучаснае Літвы ў асэнсаванні А. Баранаўскаса. Вобраз князя Ягайлы.  Рамантычны характар паэмы.

\

Тэма 4  Літоўская літаратура пачатку 20 стагоддзя

Гістарычныя ўмовы развіцця літаратуры. Адмена забароны літоўскай пісьменнасці. Развіццё перыядычнага друку. Пашырэнне гуманітарных ведаў. Развіццё тэатру, музыкі, жывапісу (М. Чурлёніс).  Пашырэнне культурных сувязей. Вільня як цэнтр культурнага жыцця беларусаў і літоўцаў. Творчасць Лаздзіну Пеледа.

Творчасць Майронiса (Ёнаса Мачуліса) (1862 – 1932). Супярэчлівасць, складанасць асобы Майроніса. Зборнік “Вясеннія галасы”: праблематыка, паэтыка. Ідэалізацыя мінулага, паэтызацыя вобраза літоўскага народа, услаўленне роднай мовы. Эмацыянальны накал лірыкі, супрацьпастаўленне мінулага і сучаснага, нацыянальна–патрыятычны пафас паэзіі Майроніса. Любоўная лірыка. Прыродаапісальная лірыка Майроніса. Паэзія Майроніса – вяршыня рамантызму ў літоўскай літаратуры. Роля Майроніса ў станаўленні літоўскай літаратурнай мовы.

Ліра-эпас Майроніса. Аўтабіяграфічны характар паэмы “Маладая Літва” (“Праз пакуты да славы”). Праблематыка і паэтыка паэм “З гары Бірутэ”, “Магдэ з Расейняй”, “Нашы беды”. Балады Майроніса: “Юратэ і Касціціс”, “Чычынскас”. Драматургія Майроніса: лібрэта “У чым выратаванне”, “Вяселле няшчаснай Дангутэ”. Драматычная трылогія “Смерць Кейстута”, “Вітаўт у крыжаносцаў”, “Вітаўт – вялікі кароль”. Гістарычная аснова твораў. Роля Майроніса ў развіцці літоўскай літаратуры.

Творчасць Юліі Жэмайтэ (1845 – 1921). Тэматыка і праблематыка твораў Жэмайтэ, іх паэтыка. Аповесці “Снаха”, “Пятрас Курмяліс”, “Топіліс”. Тэма сям’і і шлюбу, лёсу жанчыны. Адлюстраванне сацыяльна-эканамічнага становішча сялянства. Нацыянальна-вызваленчая праблематыка ў творах Жэмайтэ. Апавяданні “Парасткі”, “Ля зачыненай аканіцы”, “Два пакутнікі”. Маральны патэнцыял твораў пісьменніцы, іх гуманістычны і дэмакратычны пафас.

Спецыфіка рэалізму пісьменніцы. Роля пейзажу ў творах. Жэмайтэ. Жанравая аморфнасць. Псіхалагізм твораў пісьменніцы. Фальклорныя ўплывы. Наватарскі характар творчасці Жэмайтэ.

Бунтарскі характар паэзіі Ю. Яноніса (1896 – 1917). Псіхалагізм творчасці Ю. Яноніса. Спецыфіка паэтыкі.

Тэма 5  Літоўская літаратура 20 40-х  гадоў 20-га стагоддзя

Гістарычныя ўмовы развіцця літоўскай літаратуры гэтага часу. Асноўныя тэндэнцыі развіцця. Міжлітаратурныя камунікацыі.

Творчасць Саламеі Нерыс (1904 – 1945). Станаўленне мастацкай індывідуальнасці. Асацыятыўнасць мыслення, шматзнасчнасць вобраза, музычнасць верша, сімвалічнасць. Паэтычныя зборнікі (“Раніцай”, “Крокі на пяску”, “Па крохкаму ільду”, “Дзямідзісам расквітнею”, “Спявай, сэрца, жыццё”, “Салавей не можа не спвяваць”), іх мастацкая спецыфіка. Рэалізм і рамантызм ў паэтычнай структуры твораў С. Нерыс. Праблематыка твораў С. Нерыс. Тэма кахання ў выяўленні С. Нерыс. С. Нерыс як паэтка пачуцця. Філасофская праблематыка твораў. Паэмы С. Нерыс. Паэма “Эгле – каралева вужоў”, яе фальклорная аснова. Творчасць С. Нерыс савецкага перыяду і Вялікай Айчыннай вайны. Традыцыі нацыянальнай паэзіі ў творчасці С. Нерыс. Асаблівасці паэтычнай манеры паэтэсы.

Біяграфія П. Цвіркі (1909 – 1947). Станаўленне пісьменнніцкага майстэрства. Жанравая разнастайнасць твораў П. Цвіркі. Раман “Франк Крук”, яго праблематыка і паэтыка. Наватарства твора. Характарыстыка вобраза галоўнага героя. Раман “Зямля – карміцелька”, яго праблематыка і паэтыка. Вобраз Юраса Таруціса, яго наватарскі характар. Вобраз Монікі. Лірызм і гумар твора. Рэдакцыі рамана. Народны характар рамана “Майстра і яго сыны”. Майстэрства пісьменніка.

Апавяданні П. Цвіркі, іх праблематыка і мастацкая спецыфіка. П. Цвірка як майстар псіхалагічнага аналізу. Лірызм апавяданняў П. Цвіркі. Творчасць для дзяцей.

Тэма  6  Літоўская літаратура сваецкага часу

Гістарычныя ўмовы развіцця літоўскай літаратуры гэтага часу. Прафесіяналізацыя працы пісьменніка. Тэматычны, жанравы, стылёвы дыяпазон літоўскай савецкай літаратуры.

Творчасць Эдуардаса Межалайціса (1919 – 1997). Спецыфіка мастацкага мыслення. Лірызм, народная аснова творчасці, інтэлектуалізм  паэзіі Э. Межалайціса. Абнаўленне паэтчынага сінтаксісу, строфікі, рытмікі. Уражанні ад наведвання іншых краін. Высокая культура творчасці. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі Э.Межалайціса. Наватарскі характар творчасці. Жанр паэтычнай публіцыстыкі ў творчасці Э. Межалайціса. Тэма культуры ў творчасці Э. Межалайціса.

Зборнік “Чалавек”, яго структура, праблематыка, паэтыка, наватарства.

Творчасць Э. Межалайціса 70 –80 х гадоў 20 стагоддзя (“Контрапункт. Лірычная проза”, “Мікрапаэма”, “Лінго-лінге”). Значэнне творчасці Э. Межалайціса.

Творчасць Ёнаса Авіжуса (1922 – 1999). Станаўленне творчай індывідуальнасці. Раман “Вёска на раздарожжы”, яго праблематыка. Раман «Час, калі пусцеюць сядзібы», яго праблематыка. Паглыбленне рэалізму, псіхалаігізму і аналітызму літоўскага рамана. Праблема ўзаемаадносін асобы і грамадства. Характарыстыка персанажаў. Пісьменнніцкае майстэрства Ё. Авіжуса.

Творчасць Юсцінаса Марцінкявічуса (1930). Спецыфіка мастацкага мыслення. Унутраны драматызм паэзіі, аналітычны пачатак. Інтымная праблематыка. Зборнік паэзіі “Вершы з дзённіка”(1993), яго публіцыстычны характар. Зборнікі паэзіі “Крок” (1998), “Carmina minora” (2000), “Прастыня дню” (2002), ідэалогія экалагічнага гуманізму. Спалучэнне традыцыйнага і наватарскага ў творчасці Ю. Марцінкявічуса.

Паэмы Ю. Марцінкявічуса: “Публіцыстычная паэма”, “Данялайціс”, “Кроў і попел”, “Сцяна”, кніга “Шэсць паэм”.

Паэтычная драматургія Ю. Марцінкявічуса (“Міндаўгас”, “Мажвідас”, “Сабор”), яе наватарскі характар. Перакладчыцкая дзейнасць.

Тэма 7 Сучасная лiтоўская  літаратура

Пошук новых тэм і новых сродкаў выяўлення ў літоўскай паэзіі 80-х гадоў 20-га стагоддзя. Імкненне да асэнсавання нацыянальнага вопыту. Зварот да фальклору і міфалогіі, гісторыі. Узмацненне эпічных тэндэнцый, апавядальнага пачатку. Творчасць А. Венцлавы (1906 – 1971). Паэзія, проза А. Венцлавы. Перакладчыцкая дзейнасць. Аўтабіяграфічная творчасць.

Творчасць Альбінаса Жукаўскаса, Марцеліуса Марцінайціса (“Балады  Кукуціса”), Ёнаса Сталкунаса, Сігітаса Гяды, Альгімантаса Балтакіса, Вітаўтаса Бложе, Томаса Венцлавы.

Змена літаратурнай парадыгмы ў сучаснай літоўскай літаратуры. Страта паэзіяй місіі духоўнай кансалідацыі нацыі, камерцыялізацыя творчасці. Прынцыпы мадэрнізму і постмадэрнізму ў сучаснай літоўскай паэзіі.

Традыцыйная плынь: паэзія М. Марцінайціса, яе міфалагічна-фальклорная стылістыка, паэтыка парадоксаў. Паэзія С. Гяды, яе міфалагічная аснова, інтэлектуалізм. Метафарызм паэзіі Т. Венцлавы.

Паэты сярэдняга пакалення: О. Балюканітэ, К. Плацяліс, Н. Міляўскайтэ. Авангардныя тэндэнцыі ў іх паэзіі.

Паэты малодшага пакалення: А. Марчэнас, Э. Алішанка, С. Парульскіс, Д. Шымоніс. Экзістэнцыяльныя пошукі маладых паэтаў, навацыі ў галіне формы. Постмадэрнізм у літоўскай паэзіі (творчасць Э. Алішанкі).

Сучасная лiтоўская проза. Вясковая тэма ў літоўскай прозе як дамінантная да 80-х гадох 20-га стагоддзя: творы Ё. Авіжуса, Ё.Мікялінскаса,В. Бубніса.

Творчасць Ё. Балтушыса (1909 – 1987). Нацыянальная творчасці аснова празаіка.

Псіхалагічны напрамак у літоўскай прозе: творы М. Слуцкіса, Ё. Грушаса, В. Бубніса, Р. Шавяліся.

Творчасць Юргіса Кунчынаса (1947 – 2002). Раман Р. Шавяліса “Вільнюскі покер” (1989) як маніфест постмадэрнізму ў літоўскай прозе. Сатыра ў творчасці Йозаса Эрліцкаса. Тэма Халакосту ў творчасці Маркаса Зінгерыса. Фемінісцкая тэматыка ў творчасці Юргі Іванаўскайтэ. Развіццё эсэістыкі.

Праблематыка сучаснай літоўскай драматургіі (творчасць Йозаса Глінскіса, Вітаўтаса Рымкявічуса, Раймундаса Самулявічуса, Далі Урнявічутэ, Рыгора Кановічуса, Альбертаса Лаўрынчукаса). Жанравая разнастайнасць сучаснай літоўскай драматургіі. Навацыі літоўскай драматургіі.

Творчасць  Йозаса Грушаса (“Каханне, джаз і д’ябал”, “Барабара Радвілайтэ”, “Швідрыгайла”, гістарычная трагедыя “Геркус Мантас”). Глыбіня псіхалагічнага аналізу. Актуальнасць праблематыкі, востры драматызм, філасафічнасць.

Творчасць Казіса Саі, яе праблематыка, жанравая разнастайнасць: побытавыя камедыі, драмы, трагікамедыі.

Беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі.

РАЗДЗЕЛ 3

ГIСТОРЫЯ ЛАТЫШСКАЙ ЛIТАРАТУРЫ

Тэма 1 Гiсторыя старажытнай латышскай лiтаратуры 

Гістарычныя ўмовы развіцця латышскай пісьменнасці ў 16 – 19 ст. Фальклор як асноўны помнік латышскай мастацкай культуры да сярэдзіны 19 ст. Жанры латышскага фальклора. Дайны, іх форма і змест. Першы запіс латышскай народнай песні (Ф. Меній, 1632). Публікацыі латышскага фальклору Іаганам Готфрыдам Гердерам, Густавам Бергманам, Фрыдрыхам Варам.

Зараджэнне пiсьменнасцi на латышскай мове.Першая кніга на латышскай мове (1525) – тэкст лютэранскай месы (Германія). Выданне каталіцкага катэхізіса (Вільня, 1586). Дзейнасць “старалатышоў”. Развіццё духоўнай літаратуры. Дзейнасць Г. Манцэля (упарадкаванне латышскага правапісу, выданне першага слоўніка латышскай мовы, зборніка “Доўгачаканы латышскі зборнік пропаведзяў”), Х. Фюрэкер (пераклады псалмаў М. Лютэра),  І. Рейтэр(пераклад на латышскую мову Новага Запавету). Асветнiцкiя iдэi ў латышскай лiтаратуры.

Латвія ў складзе Расійскай імперыі (з 18 ст. ). Готхард Фрыдрых Стэндэр (1714 – 1796), яго дыдактычныя апавяданні і вершы. Заснаванне свецкай літаратуры на латышскай мове. Зборнік “Песенныя ўцехі”). Збор і публікацыі фальклорных помнікаў. Г. Меркель (1769 – 1850). Значэнне яго твораў для развіцця латышскай літаратуры і грамадскай думкі. Крытыка прыгону ў кнізе “Латышы”. Творчасць Сляпога Індрыкса (1783 – 1828). Зборнік “Песні сляпога Індрыкса”. Перавага рэлігійнай літаратуры над свецкай. Адмена прыгону.

Тэма 2    Гiсторыя латышскай лiтаратуры  II-ой пал. 19 ст.

Сярэдзіна 50-х гадоў 19 ст. – пачатковы перыяд нацыянальнай латышскай літаратуры. Перавага публіцыстыкі. ”Младалатышы”, iх праграма (К. Валдэмар, К. Барон, Ю. Алунан). Дзейнасць “младалатышоў” у галіне культуры. Барацьба за пашырэнне асветы. Збор фальклорных помнікаў. Дзейнасць К. Барона (1835 – 1923). Выданне “Латышскія дайны”. 70-я – 80-я гады 19 ст. – перыяд росту паэзіі, прозы і драматургіі. Стварэнне дэмакратычнай прэсы і тэатра. Фарімраванне латышскай нацыянальнай літаратуры. “Песенкі” (1856)  Ю. Алунана (1832 – 1864) – першы зборнік новай латышскай літаратуры. Абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці. Роля Ю. Алунана ў стварэнні латышскай літаратурнай мовы. Стварэнне “Латышскай літаратурнай грамады” (“Таварыства аматараў латышскай народнасці”).

Другая палова 19 ст. – перыяд фармавання латышскай нацыі. Барацьба з тэорыяй культэртрэгерства. Раман братоў Каўдзітэ “Часы каморнікаў” (1879). Літаратурныя вытокм рамана. Характарыстыка персанажаў. Атмасфера эпохі ў рамане.

А. Пумпур (1841 – 1902) як адзін з саснавальнікаў новай латышскай літаратуры, дзеяч руху “младалатышоў”. Паэма "Лачплесiс" (1888), жанравая спецыфіка. Заканамерны характар стварэння латышскага гераічнага эпасу. Паэма "Лачплесiс" як нацыянальна-вызваленчая легенда. Праблематыка і паэтыка паэмы. Характарыстыка і сімволіка персанажаў (Лачплесiса, Спідалы, Лаймдоты, Кангара, Каўпа, Дзітрыха). Гістарычная аснова твора. Фальклорныя элементы.

Роля  "Лачплесiса" ў нацыянальным і культурным жыцці Латвіі.

Нацыянальны рамантызм у латышскай літаратуры. Ідэалізацыя гістарычнага мінулага ў паэзіі Аўсекліса (1850 – 1879). Асветніцкія тэндэнцыі. Фальклорныя матывы ў паэзіі Аўсекліса.

Творчасць Э. Вейдэнбаўма (1867 – 1892). Э. Вейдэнбаўм як заснавальнік крытычнага рэалізму ў латышскай літаратуры.

Рух “Новая плынь” (90-я гады 19 ст): Э. Вейдэнбаўм, Аспазія, Я. Райніс.

Творчасць Р. Блаўманіса (1863 – 1908). Р. Блаўманіс як адзін з самых значных латышскіх рэалістаў. Праблематыка аповесцей “Вясеннія замаразкі” і “У ценю смерці”. Паэтыка твораў Р. Блаўманіса: псіхалагізм, нацыянальнны склад мыслення. Драматургія Р. Блаўманіса (камедыя “Краўцы ў Сілмачах”, драма “Індраны”, “Блудны сын”, “У агні”). Гуманізм твораў пісьменніка.

Тэма 3   Творчасць Яніса Райніса

Жыццёвы т творчы шлях Я. Райніса (Ян Пліекшан, 1865 – 1929). Я. Райніс і Аспазія: духоўнае і паэтычнае сумоўе.

Паэтычная творчасць Я. Райніса. Глыбіня філасофскіх роздумаў пра жыццё, чалавека, каханне. Шырыня культурнага кругагляду. Элегічны настрой зборніка “Далёкія водгукі ў сінім вечары” (1903), яго філасофская праблематыка, патрыятычны пафас. Паэтыка зборніка “Сяўба буры” (1905). Прадчуванне рэвалюцыйных змен. Праблематыка зборніка “Новая сіла” (1907). Песімістычны настрой зборніка “Ціхая кніга” (1909). Зборнік “Тыя, хто помніць” як прысвячэнне змагарам за свабоду і незалежнасць. Глыбіня філасофскіх роздумаў пра лёс і прызначэнне чалавека ў зборніку “Канец і пачатак” (1912). Асабістыя перажыванні паэта ў зборніку. Архітэктоніка зборніка. Праблематыка і паэтыка рамана ў внршах “Пяць эскізных сшыткаў Дагды”. Аўтабіяграфічны характар рамана, яго алегарычнае гучанне. Сюжэтная пабудова паэтычных зборнікаў Я. Райніса, іх строгая архітэктоніка, філасофскае гучанне, сімвалізм, эпічнасць ахопу рэчаіснасці.

Ліра-эпас Я. Райніса. Праблематыка і паэтыка паэмы “Ave”, sol”. Вобраз сонца ў паэме. Паэма “Даўгава”, яе патрытычнае гучанне. Пераклад на латышскую мову “Фаўста” Гёте. Я. Райніс як рэфарматар латышскай мовы.

Драматургія Я. Райніса. Праблематыка і паэтыка п’ес “Залаты конь”, “Ветрык, дзьмі”, “Ілля Мурамец”,  “Індуліс і Арыя”, “Іосіф і яго браты”.

Праблематыка і паэтыка драмы “Агонь і ноч”. "Лачплесiс"  А. Пумпура і “Агонь і ноч” Я. Райніса: агульнае і адметнае. Сімволіка вобразаў драмы. Драма “Агонь і ноч” як вышэйшае дасягеннне латышскай драматургіі. Філасофская глыбіня і маштабнасць мастацкага бачання.

Філасофская скіраванасць драматургіі Я. Райніса. Паэтыка п’ес Я. Райніса: фальклорная ці гістарычная аснова, трагічнае гучанне, сімволізм вобразаў, рамантычныя сродкі выразнасці. Я. Райніс як заснавальнік латышскай трагедыі (“Індуліс і Арыя”, “Іосіф і яго браты”). Паэтызацыя народнай этыкі ў п’есе “Ветрык, дзьмі”. Філасофскае асэнсаванне фальклорных матываў у п’се “Залаты конь”.

Значэнне дзейнасці Я. Райніса ў гісторыі латышскай культуры.

Тэма 4   Латышская проза 30 – 60 – гадоў 20-га стагоддзя

Жыццёвы т творчы шлях А. Упіта (1877 – 1970). Шматграннасць творчай дзейнасці А. Упіта: проза, драматургія, крытыка, публіцыстыка. Ранняя творчасць А. Упіта.  Жанравая разнастайнасць прозы пісьменніка. Цыкл раманаў пра Рабежніекаў (“Новыя вытокі”, “Паўночны вецер”, “Вяртанне Яна Рабежніека”, “Смерць Яна пра Рабежніека”, “Цені прошлага”) як эпапея жыцця латышскага народа канца 19 – пачатку 20 ст.  Адлюстраванне сялянскай псіхалогіі, выяўленне ідэйных пошукаў інтэлігенцыі. Праблематыка і паэтыка раманаў пра Рабежніекаў: строгая пабудова сюжэта, вывераная кампазіцыя, дакладнасць псіхалагічных характарыстык.

Раман “Зямля зялёная” як самы значны і глыбокі твор А. Упіта. Праблематыка і паэтыка рамана, характарыстыка вобразаў. Адлюстраванне працэсаў распаду патрыярхальнай сям’і.  Раман “Прасвет у аблоках”, яго праблематыка.

Роля А. Упіта ў развіцці крытычнага рэалізму ў латышскай літаратуры.

Творчасць Віліса Лацыса (1904 – 1966). Аўтабіяграфічны характар рамана-трылогіі “Бяскрылыя птушкі”. Сімволіка назвы. Наватарства рамана.

Праблематыка і паэтыка рамана “Сын рыбака”. Вобразы латышскай прыроды і побыту рыбакоў у рамане. Вобраз моцнай асобы. Драматызм вобраза Оскара Клявы. Праблематыка і паэтыка рамана “Пасёлак ля мора”.

Лёс латышоў у рамане “Сям’я Зітараў”.

Выяўленне лёсу латышскага народу ў пераломныя моманты гісторыі ў эпапеі “Бура”. Эпічная манументальнасць і шырыня ахопу рэчаіснасці, вострая канфліктнасць.  Негатыўны ўплыў часу на творчасць В. Лацыса.

Тэма 5    Сучасная латышская літаратура

Уздым латышскага рамана ў 70-я гады 20-га ст.: творы Эдвардса Ліва, Ілзе Індране, Альбертса Бэлса, Рэгіны Эзеры, Вісвалдса Ламса. Псіхалагізм латышскага рамана. Біяграфічны напрамак у латышскай раманістыцы (творчасць Яніса Калныня). Інтэлектуальны напрамак у латышскай раманістыцы (творы Альбертса Бэлса).

Мадэрнісцкія і постмадэрнісцкія навацыі ў латышскай прозе: творчасць Маргерыса Зарыньша (1910 – 1993), Рэгіны Эзэры (1930 – 2002), Альбертса Бэла (1938), Зігмундса Скуіньша (1926).

Змена літаратурнага пакалення ў сярэдзіне 80-х гадоў 20 ст.

“Проза раззлаваных дзяўчат”: творы Г. Репше, А. Нейбургі, В. Мелгалве, А. Валодзе. Праблематыка і паэтыка рамана Г. Рэпше “Апокрыф ценяў”.

Адлюстраванне сучаснай рэчаіснасці ў рамане А. Колбергса “Шукайце жанчыну”.

Постамдэрнізм у латышскай прозе. Раман А. Озаліньша “Дукт” як галоўны раман латышскага постамдэрнізму. Раман Я. Веверыса “Віно люстраў”.

Творчасць Я. Эйнфелдса (апавяданні “Дзеці месяца”, раман “Кніга свінняў”. Навацыі ў галіне формы.

Сучасная латышская драматургія. Пастаноўка латышскай драматургіяй важных сацыяльных праблем у 80-я гады 20-га стагоддзя. Рух за сцвярджэнне каштоўнасцей, створаных земляробчай культурай. Зварот да фальклору і міфалогіі: творы Х. Гулбіса. Змены ў характары героя. Драматургія Ю. Ванага, Я. Юркана, П. Путныня, Г. Прыедэ, М. Залітэ.

Агульная характарыстыка  сучаснай латышскай паэзіі. Гістарычная тэма як вядучая ў латышскай паэзіі 70-х гадох 20-га стагоддзя. Народнае светаадчуванне як крыніца этычных і эстэтычных уяўленняў. Творчасць Аяра Вацыеціса, Імантса Зіедоніса, Марыса Чаклайса, Аватыні Дайны.

Адсутнасць вядучага паэтычнага напрамку у сучаснай латышскай паэзіі. Камерцыялізацыя літаратуры. Страта паэтам ролі прарока. Эксперыменты ў сюррэалістычным, абсурдысцкім альбо графічным плане.

Александрс Чакс як буйнейшы  мадэрніст XIXXX ст.

Дзінтарс Содумс (1922) як рэфарматар сучаснай латышскай паэзіі, прадстаўнік пасляваеннага мадэрнізму ў лірыцы.

Творчасць К. Скуеніекса (1936).

Творчасць паэтаў сярддняга пакалення –  Улдзіс Берзіньша (1944), Яніса Рокпелніса (1945). Перакладчыцкая дзейнасць Л. Берзіньша: пераклады з тюркскіх моў, з англійскай, польскай, шведскай, ісландскай (отрывки из “Эдды”), старажытнаяўрэйскай.Творчасць Леонса Брыедзіса (1949). Вершы на гістарычную тэму. Інтэлектуалізм і метафарычнасць яго паэзіі. Уплывы  Эзра Паунда і Веляміра Хлебнікава. Нацыянальная аснова творчасці. Рэаліі гісторыі і культуры, фальклору ў паэзіі. Гумар і самаіронія ў творчасці Леонса Брыедзіса. Фармальныя пошукі паэта. Метафізічны характар вершаў.

Яніс Ракпелніс як прадстаўнік мадэрнісцкага напрамку ў латышскай паэзіі, паслядоўнік Эліота. Іронія, парадакальнасць, гумар паэзіі Я. Ракпелніса, яе поліфанічны характар. Тэма горада.

Творчасць Гунтарса Годзіньша (1958). Тэма свабоды ў творчасці Г. Годзіньша. Навацыі ў галіне формы.


Тэматыка рэфератаў

Гiсторыя старажытнай украiнскай лiтаратуры.

Палемічная ўкраінская літаратура 16-17 ст.

Гiсторыя ўкраiнскай лiтаратуры першай паловы 19 ст.

Гiсторыя ўкраiнскай лiтаратуры дугой паловы 19 ст.

Творчы шлях Р.Скаварады.

Гiсторыя ўкраiнскай лiтаратуры 20-30-х гг. 20 ст.

Жыццёвы i творчы шлях Т.Шаўчэнкi.

Творчасць Р.Квіткі-Аснаўяненкі.

Творчасць I.Катлярэўскага: паэма «Энеiда».

Драматургія I.Катлярэўскага.

Творчасць I.Нячуй-Лявiцкага.

Творчасць М.Кацюбiнскага.

Ранняя творчасць  Т.Шаўчэнкi: асноўныя матывы i мастацкiя асаблiвасцi.

Творчасць Т.Шаўчэнкi пасля ссылкi.

Ідэйна-мастацкі аналіз паэм Т.Шаўчэнкi.

Рускiя аповесцi Т.Шаўчэнкi, «Дзённiк».

П.Мiрны як прадстаўнiк псiхалагiчнага напрамку ва ўкраiнскай лiтаратуры.

Творчасць М.Ваўчок.

Мастацкая спецыфiка паэзіі I.Франко.

Паэмы I.Франко.

Драматургiя I.Франко.

Празаiчная спадчына I.Франко.

Спецыфiка мастацкай палiтры Л.Украiнкi.

Паэмы Л.Украiнкi.

Украінская навелістыка  к.19-пач.20 ст.

Паэзiя П.Тычыны.

Паэзiя М.Рыльскага.

Творчасць А.Ганчара.

Творчасць М.Стэльмаха.

Сучасная ўкраiнская паэзiя.

Сучасная ўкраiнская драматургiя.

Сучасная ўкраiнская проза.

Творчасць В.Стуса.

Беларуска-ўкраінскія літаратутныя камунікацыі.

Літаратурна-крытычная думка сучаснай Украіны.

Гiсторыя старажытнай лiтоўскай лiтаратуры.

Гiсторыя лiтоўскай  лiтаратуры 19 ст.

Паэма А.Баранаўскаса «Анiкшчайскi бор».

Паэма К.Данелайцiса «Чатыры пары года».

Дзейнасць Д.Пошкі.

Проза Ю.Жэмайтэ.

Патрыятычнае гучанне паэзii Майронiса.

Паэма Майроніса «Маладя Літва», яе нацыянальна-патрыятычны пафас.

Творчасць П.Цвіркі.

Мастацкiя асаблiвасцi паэзii С.Нерыс.

Творчасць Ю.Яноніса.

Раман Й.Авiжуса «Страчаны прытулак».

Iдэйна-мастацкi аналiз паэзii Э.Межэлайцiса. Зборнiк «Чалавек».

Паэзiя Ю.Марцiнкявiчуса.

Драматургiя Ю.Марцiнкявiчуса.

Сучасная лiтоўская паэзiя.

Сучасная лiтоўская драматургiя.

Сучасная лiтоўская проза.

Гiсторыя старажытнай латышскай лiтаратуры.

Гiсторыя латышскай лiтаратуры 19 ст.

«Лачплесіс» А.Пумпура як нацыянальны  латышскі эпас.

Творчасць Р.Блаумана.

Паэзiя Я.Райнiса.

Драматургiя Я.Райнiса.

Творчасць А.Упiта.

Творчасць В.Лацiса.

Творчасць А.Саксе.

Творчасць Яна Судрабкална.

Сучасная латышская паэзiя.

Сучасная латышская драматургiя.

Сучасная латышская проза.

Беларуска-літоўскія літаратурныя камунікацыі.

Беларуска-латышскія літаратурныя камунікацыі.

Творчасць Маргерса Зарыньша.

Творчасць Вісвалда Лама.

Творчасць Ілзе Індране.

Творчасць Регіны Эзеры.

Творчасць Андрыса Колбергса.

Творчасць Зігмунда Скуіньша.

Творчасць Міервалда Бірзе.

Творчасць Алберта Бэлса.

Творчасць Візмы Белшевіцы.

Творчасць Іманта Зіедоніса.

Творчасць Кнута Скуеніекса.

Творчасць Андрыса Колбергса.

Творчасць Айварса Озаліньша.

Творчасць Гундегі Репше.

Творчасць Яніса Эйнфелдса.

Творчасць Норы Ікстены.

Творчасць Яніса Веверіса.

Творчасць Аляксандра Чака.

Творчасць Яніса Рокнелніса.

Творчасць Леона Бріедзіса.

ТворчасцьМарыса Чаклайса.

Творчасць Аяра Вацыеціса.

Творчасць Юрыса Ванага.

Творчасць Гунара Прыеде.

Творчасць Альбінаса Жукаўскаса.

Творчасць Марцеліюса Марцінайціса.

Творчасць Сігітаса Гяды.

Творчасць Ріхардаса Кятуракіса.

Творчасць Казіса Саі.

Творчасць Юзаса Грушаса.

Творчасць Юзаса Глінскіса.

Творчасць Баліса Сруогі.

Творчасць Саўлюса Шальцяніса.

Творчасць Мікалоюса Слуцкіса.

Творчасць Альбінаса Беляўскаса.

Творчасць Вітаўтаса Бубніса.

Творчасць Юзаса Балтушыса.

Творчасць Йонаса Мікялінскаса.

Творчасць Л.Гутаўскаса.

Творчасць Й. Стрелкунаса.

Творчасць В.Бложе.

Творчасць Т.Венцловы.

Творчасць А.Балтакіса.

Творчасць А.Малдоніса.

Творчасць Й.Някрошуса.

Творчасць Ю.Іванаўскайтэ.

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

па курсу "Літаратура блізкага замежжжа"

для студэнтаў ІV курса спецыяльнасці

1-21 05 02 «Руская філалогія»

№№

пп

Назва  тэмы

Усяго гадзін

у тым ліку

    лекцыі

практыч-ныя

скрс

форма кант-ролю

1

2

3

4

5

7

8

Тэма 1. Гісторыя старажытнай украінскай літаратуры

2

2

Тэма 2. Творчасць Р.Скаварады

4

2

2

Тэма 3. І. П. Катлярэўскi – заснавальнiк Новай украiнскай лiтаратуры

4

2

2

Тэма 4. Р. Ф. Квітка-Аснаўяненка   – першы  класiк украінскай прозы

2

2

Тэма 5. Тэма 5  Творчасць Тараса Шаўчэнкі

4

2

2

Тэма 6. Творчасць Марко Ваўчок

2

2

Тэма 7. Творчасць I. Нячуй-Лявiцкага

12

8

4

Тэма 8. Панас Мірны – заснавальнік жанра   псiхалагічнай  прозы

10

8

2

Тэма 9. Творчасць І. Франко

4

4

Тэма 10. Творчая эвалюцыя М. Кацюбiнскага

4

4

Тэма 11. Творчасць Л.Украінкі

2

2

Тэма 12. Ураінская літаратура 20-х  гадоў 20 стагоддзя

6

4

2

Тэма 13. Ураінская літаратура 30 – 50- гадоў 20 стагоддзя

4

2

2

Тэма 14.  Украінская літаратура 60 – 80- гадоў 20 стагоддзя

Тэма 15. Сучасная ўкраiнская проза і драматургія

14

10

4

Тэма 16. Сучасная ўкраiнская паэзiя

6

4

2

Тэма 17. Беларуска-ўкраінскія літаратурныя камунікацыі

4

4

Тэма 23.  Гiсторыя старажытнай лiтоўскай лiтаратуры

4

4

Тэма 25. Лiтоўская лiтаратура  першай паловы  19 стагоддзя

6

4

2

Тэма 27. Лiтоўская лiтаратура  другой паловы  19 стагоддзя

Тэма 4  Літоўская літаратура пачатку 20 стагоддзя

Тэма 6  Літоўская літаратура 20 –  40-х  гадоў 20-га стагоддзя

Тэма 33. Літоўская літаратура савецкага перыяду 

Тэма 8 Сучасная лiтоўская  літаратура

Тэма 40. Гiсторыя старажытнай латышскай лiтаратуры

Тэма 41. Гiсторыя латышскай лiтаратуры  II-ой пал. 19 ст.

Тэма 3   Творчасць Яніса Райніса

Тэма 4   Латышская проза 30 – 60 – гадоў 20-га стагоддзя

Тэма 48. Сучасная латышская літаратура

УСЯГО гадзін

124

82

30

  12




1. Сергей Георгиевич Лазо
2. Дополнительные задания на контрольную работу по курсу Информационные технологии в экономике
3. В соответствии с международными правилами финансовой отчётности баланс содержит данные об активах обязат
4. Ветеринарно-санитарные требования к транспортировке животных
5. Тема 24 Мышление Требования к знаниям- студент знает- понятия мышление интеллект физиологические о1
6. Двигательная функция центральной нервной системы
7. тема и основные задачи учебной дисциплины Правоохранительные органы России.html
8. Если знаешь части слова то напишешь их толково
9. Геологическая карта и тектоническое районирование мира и России
10. а Фараону показалась недостаточной гробница величиной с гору и он приказал поставить рядом с ней каменного
11. д то есть краткая характеристика того что известно об исследуемом явлении из различных источников
12. Изготовление кристаллов
13. порушення моторно евакуаторної функції жовчного міхура і жовчних проток які супроводжуються больовим син
14. Модуль Неправительственные организации и СМИ Преподаватель- Харлампьева Н
15. а ~ при выходе на зарубежный рынок мы планируем создать автономное ателье на территории Латвии в Риге
16. представляет собой весьма полезной руководство в отношении мер которые должны приниматься государствамиу
17. киндеры пластмассовые бутылочки прищепки
18. методичний посібник для студентів І курсу факультету іноземної філології спеціальності французька м
19. Тема- Гормональные препараты
20. диагностического факультета Краткая история латинского языка Роль древнегреческой медицины в.html