Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

а мае выдатны помнік ~ эпас пра Гільгамэша

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 24.11.2024

Эпас пра Гільгамеша. Акадская літаратура, якая ўзнікла на глебе шумерскай, у Міжрэччы паміж Тыграм і Еўфратам, або вавілона-асірыйская (клінапіс, гліняныя таблічкі, якія дайшлі фрагментарна), мае выдатны помнік – эпас пра Гільгамэша. Вобраз эпічнага героя Гільгамэша ўзнікае спачатку ў шумерскіх паданнях (першавобраз датуецца прыблізна ІІІ тыс.да н.э., магчымая форма Більга-мес, або “продак-герой”). Гільгамэш – гістарычная асоба: пяты ўладар першай дынастыі Урука ў Шумеры, жыў на мяжы ХХУІІ–ХХУІ стст. да н.э., уладарыў, згодна з традыцыяй, 126 год. Ужо ў трэцяй дынастыі ён стаў міфічнай асобай. Эпас пра Гільгамэша быў запісаны на гліняных дошчачках (некалькі версій), самая ранняя, якая ўзыходзіць да ІІІ тыс. да н.э., датуецца прыблізна ХІХ—ХVІІІ стст. да н.э.Гісторыя стварэння Эпасу пра Гільгамэша дазваляе прасачыць працэс крышталізацыі эпасу як аповяду пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае. Гістарычную асобу ад эпічнага вобраза аддзяляе сем-восем стагоддзяў. За гэты час адбылося некалькі этапаў крышталізацыі канона эпасу і эпічна маладога героя як кананічнага (традыцыйнага) вобраза ў ім. Графічная структура, прадстаўленая ніжэй, дазваляе вылучыць паслядоўнасць этапаў гэтага перастварэння, знайсці адпаведныя гэтым этапам вобразы ў тэксце помніка.Вандроўны сюжэт пра пошукі краіны вечнай маладосці і неўміручасці ў дадзеным творы прадстаўлены ў наступнай паслядоўнасці матываў (вобразаў), якія разглядаюцца як этапы станаўлення героя і якія могуць быць праілюстраваны папярэднім графам адпаведна з вяршынямі Х1, Х2, Х3....Х1 – Гільгамэш – уладар, надзелены незвычайнай сілай. Матыў выключнай фізічнай сілы героя з’яўляецца дамінантай вобраза эпічнага героя ў старажытных творах эпасу, што выяўляе спецыфіку паганскіх вераванняў. Побач з прапанаваным намі “гарызантальным” кантэкстам (вылучаецца як сукупнасць матываў у межах аднаго твора) аксрэлім т.зв. “вертыкальны” кантэкст (ён звязвае матыў або вобраз аднаго твора з падобнымі яму матывамі і вобразам іншых твораў). Апошні праілюструем вобразам героя-асілка – яго дапаўняюць вобразы казачных герояў, надзеленых незвычайнай фізічнай сілай (Кацігарошка, Вярнідуба і Вярнігары і інш.), а таксама эпічных герояў іншых твораў (напр., Ахіл, Марка Каралевіч). Дзякуючы такім супастаўленням, можна сцвярджаць, што вобраз Гільгамэша ўяўляе не выключэнне, а заканамернасць, хоць ён узнік на некалькі тысячагоддзяў раней за іншыя. Х2 – Гільгамэш – неўтаймаваны герой (“днем и ночью буйствует плотью»). Вобраз неўтаймаванага волата – “ядро” (“квінтэссэнцыя” – аснова, з якой пачынаецца і вакол якой адбываецца крышталізацыя канона) у структуры вобраза эпічнага героя. Гэта і прыкмета Ахіла (э «Іліяды” Гамера, дзе першы радок эпасу адразу ж указвае на гэтую асаблівасць: “Гнеў, о багіня, пяі Ахілеса, Пелейвага сына, згубны, што бед прычыніў ён ахейцам вялікіх нямала...”), Ігара і Усевалада (са “Слова пра паход Ігаравы”), Раланда (з “Песні пра Раланда”) і многіх іншых, што ўтвараюць “вертыкальны” кантэкст вобраза.Х3 – Для яго ўтаймавання багі стварылі Энкіду – “ляснога чалавека”. Трэці лейтматыў – наяўнасць герояў-пабрацімаў, “двайнікоў” у творы. “Вертыкальны” кантэкст – Ахіл і Патрокл, Ігар і Усевалад, Раланд і Аліўе...Х4 – Подзвігі героя – наступны ўзровень-матыў, які абавязкова прысутнічае ў структуры вобраза эпічна маладога героя. Гільгамэш і Энкіду забіваюць пачвару Хумбабу, што жыла ў свяшчэнным кедравым лесе, – «для того, чтобы все, что есть злого, уничтожить на свете». Далей Гільгамэш змагаецца з Нябесным быком.  “Вертыкальны” кантэкст – двубой Гектара і Ахіла, Ільі Мурамца і Салаўя-разбойніка, Марка Каралевіча і разбойніка Мусы... Х5 – Матыў перамогі герояў над Хумбабай у творы пра Гільгамэша і матыў забойства пачвары  маюць два вынікі, кожны з якіх прыводзіць да лагічнага фіналу. Героі забіваюць Хумбабу і знішчаюць свяшчэнны лес, пераплаўляючы дрэвы на будаўніцтва Урука (гл. ніжэй – культурная дзейнасць героя, стварэнне асноў цывілізацыі). Заканамерна “зорная хвароба” Гільгамэша, які, забіўшы Нябеснага быка, кінуў акрываўленую костку ў твар багіні, якія заляцалася да Гільгамэша. Герой адчувае сябе пераможцам, які не мае перашкод і нічым не абмежаваны, што і становіцца асноўнай прычынай яго паражэння – паражэння перад тварам смерці.Х6 – Хвароба Энкіду і яго смерць – той элемент сюжэта, які выкліканы неабходнасцю нагадаць чалавеку пра межы яго магчымасцей і які з’яўляецца матывам пакарання героя. “Вертыкальны” кантэкст – смерць Патрокла, Раланда і  г.д.  утвораны зваротам да Старога запавету.Х7 – Гільгамэш, сустрэўшыся са смерцю “твар у твар”, пачынае баяцца смерці і марыць пра здабыванне кветкі вечнай маладосці і неўміручасці. Ён адпраўляецца на пошукі Утнапішці, які адзіны з усіх людзей выжыў пасля патопа. Вобраз Утнапішці – дабіблейская паралель Сусветнага патопа і ўратавання Ноя.  “Вертыкальны” кантэкст – вобразы Старога запавету.Х8 – Матыў пераадолення шматлікіх перашкод – з вечных матываў, звязаны з вандраваннямі Адысея, са здабываннем нявесты ў беларускіх і іншанацыянальных казках, з пошукамі блакітнай кветкі ў літаратуры нямецкага рамантызму і г.д. У дадзеным выпадку выкарыстаны матыў здабывання кветкі вечнай маладосці і неўміручасці.

“Тая кветка – славутая кветка,
 Бо з ёй чалавек жыццё спасцігае.

Прынясу яе ў горад родны Урук,

 Накармлю мой народ – і праверу кветку:

 Як старыя памаладзеюць,

 З’ем і я – і юнацтва вярну”    (Пер. Васіль Зуёнак)       

Х9 – Герой здабывае кветку, але не можа яе захаваць. Матыў паражэння героя адрознівае гэты твор ад іншых твораў старажытнай літаратуры (найперш казак, дзе, як правіла, шчаслівы фінал). Але ён жа прыпадабняе Эпас пра Гільгамэша да эпасаў іншых народаў: “Іліяды” Гамера (забойства Гектара Ахілам), кельцкай сагі “Смерць Кухуліна”, французскай «Песні пра Раланда», дзе героі не могуць абысці сваю смерць, і інш. У сюжэце пра Гільгамэша сцвярджаецца, што здабыць дар бессмяротнасці немагчыма, як і ўратаваць кветку маладосці, перамагчы смерць. Вялізныя, нечалавечыя намаганні героя заканчваюцца нічым, своеасаблівай «мінус-неўміручасцю”. Але гэтае «нішто» шматсэнсоўнае. «Нішто», “мінус-неўміручасць” у фінале твора адрознае ад таго, што было напачатку. І на гэта ўказвае кампазіцыя твора: фінал вяртае ў пачатак паэмы.. Шматсэнсоўнасць фіналу можа быць растлумачана з дапамогай іншых твораў (“вертыкальнага” кантэксту), дзе распрацоўваюцца гэтыя ж самыя матывы паражэння героя і набыцця новага ведання, усведамлення іншых задач, што ставіць перад чалавекам само жыццё.1. Герой вяртаецца ва Урук і адбудоўвае горад (з гэтага пачынаецца і на гэтым завяршаецца твор). Гільгамэш, такім чынам,– культурны герой, або стваральнік цывілізацыі (падобна Праметэю). Сусветны кантэкст гэтай тэмы – матыў добрых спраў, якія дапамагаюць захаваць памяць аб чалавеку пасля яго смерці.

2. “Богі, калі стваралі чалавека...”, – яшчэ адну ісціну знаходзім у словах гаспадыні багоў Сідуры. Яна звяртаецца да Гільгамэша, сцвярджаючы, што сэнс чалавечага жыцця – ў паўсядзённых чалавечых радасцях і клопатах. “Вертыкальны” кантэкст – матыў “абагаўлення” паўсядзённага жыцця, звычайнага чалавечага існавання  «І нарэшце, апошні этап (і яшчэ адзін скачок у духоўным росце) – адчай у час смерці сябра, роздум пра сэнс жыцця, адмаўленне ад «геданістычнага» погляду на яго, марнасць спробы здабыць кветку вечнай маладосці, вяртанне ва Урук  і – з’яўленне найвышэйшай мудрасці – прызнанне ўласнага паражэння. У канцы твора перад намі герой, які спазнаў жыццё і імкнецца з годнасцю яго пражыць». Чалавек прызнае сваё паражэнне, і яно, паражэнне, становіцца асноваю для далейшага ўзвышэння чалавека, – матыў, які найперш звязаны з матывам грэхападзення першалюдзей. Па даволі пашыранай сярод багасловаў і філосафаў версіі, грэхападзенне Адама і Евы дазволіла чалавеку не проста мець ад нараджэння “вобраз і падабенства” да Бога, але ў выніку пераадолення жыццёвых перашкод, пакут і цяжкай працы прыйсці да Бога значна бліжэй, чым гэта магло быць у выніку яго, чалавека, бесклапотнага знаходжання ў садах Эдэма.




1. Курсовая работа- Характеристика ассортимента потребительских свойств мужской повседневной обуви
2. Структурно - семантические особеннности спортивной фразеологии современного английского языка
3. Відновлення ГалицькоВолинського князівства
4. Тема Ділові папери як засіб писемної професійної комунікації
5. КУРСОВОЙ ПРОЕКТ По дисциплине Механика Привод к междуэтажному подъемнику Выполнил-
6. статьями 264 266 и 166 УК РФ Пленум Верховного Суда Российской Федерации руководствуясь статьей 126 Конституции Р
7. Череповецкий Азот в статье рассмотрены вопросы сбора и обработки информации для принятия управленческих
8. Вла~сть возможность и способность навязать свою волю воздействовать на деятельность и поведение других.html
9. МАРКЕТИНГ I Требования к соcтаву отчета Отчет представляется в сброшюрованном виде в следующей последо
10. Сущность понятий развитие и обучение
11. У больного находящегося трое суток на ИВЛ по поводу усугубления дыхательной недостаточности на фоне обост
12.  Анализ хозяйственной деятельности 1
13. Актуальные вопросы диагностики и лечения наиболее распространенных заболеваний внутренних органов
14. одна из основных отраслей народного хозяйства страны
15. . ОТЧЕТ Разраб.
16. 1Денежные средства Фонда социального страхования2 Глава 2 Средства Фонда социально страхования3 Список
17. Некоторые экономические аспекты приватизации
18.  МКБ9 530
19. батькові залікової книжки Белінс.
20. Творческая история комедии Горе от ума