Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Водгук на аповесць В

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2016-06-09

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 22.5.2024

                           Сачыненне па тэме "Водгук на аповесць В. Быкава Сотникау".

Героі творай В. Быкава знешне звычайныя, але яны надзелены духоунымі вартасцямі, якія выяуляюцца у складаных жыццёвых сітуацыях.

У аповесці "Сотнікаў", як і ў большасці твораў В. Быкава, узнімаецца праблема асабістай адказнасці чалавека за лёс іншых людзей, высвятляюцца прычыны маральнага падзення, здрадніцтва адных і духоўнай велічы, высакароднасці другіх. Героі ваююць не толькі зброяй, а сваім моцным характарам, духам супрацьстаяць бесчалавечнасці. Гаворачы аб ідэйна-филасофскай задуме и сэнсе гэтага твора, пісменник падкрэсливай, што яго перш за усё цикавіу чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін, на што ён здольны, калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца и прадухіліць смерць немагчыма.

Цэнтральнымі героямі аповесці з'яўляюцца партызаны Сотнікаў і Рыбак. С перших старонак твора мы бачым Рыбака - фізична моцнага, зычлівага, уважлівага чалавека. Ён ваяваў на фронце, трапіў у палон, цудам вырваўся з яго і прадоўжыў барацьбу ў партызанскім атрадзе. За плячыма старшыны стралковай роты Рыбака франтавыя баі, акружэнне, удзел у партызанскім руху. Адкрыты па характары, ён бярэ на сябе ініцыаятыву у выкананні задання, перамоу з мясцовымі жыхарамі. Абаяльны, спрытны Рыбак умее у розных сітуацыях знайсці адпаведны тон и прыняць рашэнне. Зычлівы, без амбіцый и прытэнзій, ён не любіу крыудзіць іншых ці прыносіць людзям зло. Рыбаку уласцівае пачуццё таварыскасці. Усю дарогу, калі яны ішлі з Сотнікавым да першай вёскі, её увесь час пытаўся можа  ісці далей яго таварыш, ці не. Калі Сотнікаў адставаў, ён увесь час яго чакаў, каб ісці далей разам. У гэтым і выяўлялася  рыса яго характару - таварыскасць. Рыбак не здолены перакласці свой цяжар на плечы іншых. Не быу Рыбак и баязліуцам, пад агнём ворага паводзіу сябе спакойна и стрымана.

Сотнікау - антыпод вобразу Рыбака. Ён перамог абставіны, узвысіуся над імі маральна, духоунай силай и веліччу. Гэтаму вобразу адведзена цэнтральнае месца у творы, бо менавіта Сотнікау задумваецца над пытаннямі, што цікавяць пісменніка, і дае адказ на іх сваёй гераічнай смерцю. Ён - былы камбат Савецкай Арміі. Закончыу інстытут, працавау у школе, служыу у войску. У час вайны камандавай батарэяй. У пачатку мы бачым як цяжка Сотнікаву на заданні, бо ён хворы. Ён бачыу, што многія партызаны адчуваюсь сябе яшчэ горш за яго, таму вырашыу не гаварыць аб гэтым и не адмовіуся ад задання. Ды и апрануты Сотнікау зусім лёгка: лёгки шынелак, пілотка, няма рукавіц. Абставіны склаліся самым трагічным чынам, бо яны разам з Рыбаком трапілі ў фашісцкий палон і не паспелі вернуцца назад да свайго лагера.

Лёс асабліва зблізіў герояў твора пры выкананні задання.Ідучы на выкананне задання, яны па-рознаму рэагуюць на будучую небяспеку, і здаецца, што дужы, энергічны і кемлівы Рыбак больш здольны на подзвіг, чым фізічна слабы і хворы Сотнікаў. Але калі Рыбак, які ўсё жыццё "ўхітраўся знайсці які-небудзь выхад", унутрана гатоў да здрады, то Сотнікаў да апошняга ўздыху застаецца верным абавязку чалавека і грамадзяніна. У экстрэмальных сітуацыях яны паводзяць сябе па-рознаму. Перад смяртэльнай пагрозай Сотнікаў і Рыбак паводзяць сябе адпаведна сваім характарам і ідэйным перакананням. Сотнікаў з гонарам праходзіць праз цяжкія выпрабаванні і ў самай бесчалавечнай сітуацыі застаецца чалавекам, адданым Радзіме, верным сваім высакародным ідэалам. Ён, безумоўна, жадаў бы загінуць у баі і амаль "ужо зайздросціў тысячам тых шчасліўцаў, што знайшлі свой канец на шматлікіх палях баёў". Але гэта стала немагчымым. І таму ў ноч перад пакараннем Сотнікаў думае не пра сябе, а кіруецца высокімі маральнымі прынцыпамі, думае пра тое, як выратаваць Дзёмчыху і старасту Пётру. Запатрабаваўшы следчага, ён заявіў: "Я — партызан, астатнія тут ні пры чым". На жаль, гэта прызнанне не падзейнічала на катаў: раніцай з пяці падрыхтаваных для павешання петляў засталася свабоднай толькі адна, прызначаная для Рыбака. Паводзіны Рыбака ў крытычнай для яго жыцця сітуацыі іншыя. Не будучы нягоднікам, перакананым здраднікам і ворагам, ён любымі магчымымі сродкамі (нават смерцю таварыша) хоча захаваць жыццё. Рыбаку здаецца, што, застаўшыся жывым, ён зможа ашукаць ворагаў, уцячы да партызанаў і прадоўжыць там далейшую барацьбу з акупантамі. Аднак сітуацыя, у якой апынуўся герой твора, вымушае яго крок за крокам дагаджаць і ўступаць каварнаму і бязлітаснаму ворагу, хітраваць і выкручвацца перад ім, думаць толькі аб сабе, ігнараваць інтарэсы іншых і, нарэшце, скаціцца ў духоўную бездань. Зразумеўшы жахлівасць свайго здрадніцкага становішча, Рыбак спрабуе павесіцца ,але гэтаму перашкодзілі абставіны. І тады герой твора спрабуе апраўдаць свае дзеянні, вінаваціць за гэта не столькі сябе, колькі жорсткія ваенныя ўмовы, ненавісны вайсковы лёс і нават Сотнікава, хвароба і раненне якога нібыта паслужылі асноўнай прычынай іх палону.

У гэтай аповесці тое, што Рыбак не змог павесіцца і застаўся жыць - не выпадкова. Такім спосабам В.Быкаў як бы карае яго за тое, што ён зрабіў.

У пачатку аповесці мне спадабаўся Рыбак. Ён турбаваўся наконт Сотнікава, стараўся яму дапамагчы , увесь час падбадзёрваў яго . І нават падчас перастрэлкі , калі іх дагналі паліцаі і яму ўдалося збегчы , ён вярнуўся і дапамог Сотнікаву , хоць мог гэтага не рабіць. Але сама назва аповесці мне падказала, што героем будзе не Рыбак , а Сотнікаў. Пасля таго , як у экстрэмальных абставінах павёў сябе Рыбак , я вельмі разачаравалася ў ім. І ў адзін іх кульмінацыйных момантау , калі Рыбак хацеў павесіцца і ў яго гэта не атрымалася , я падумала , што гэта справядліва , таму што такім спосабам Быкаў пакараў яго за тое , што ён здрадзіў свайго таварыша , Радзіму , а сомое галоўнае - самога сябе.

Маё стаўленне да Сотнікава змянілася пасля таго, як на допыце ён нічога не расказау паліцаям . У пачатку мне было яго проста шкада, таму што ён , хворы , павінен ісці на заданне,  і я разумела , як яму было цяжка.Аднак жа  пасля таго , як яны з Рыбаком апынуліся ў палоне , я зразумела , чаму аповесць называецца менавіта яго імем. Я зразумела , што Сотнікаў - мужны патрыёт , які ніколі не  здрадзіць сваіх таварышаў , Радзіму , нават , калі гэта будзе каштаваць яму жыцця . Ён - герой , а Рыбак - здраднік .

Я раю прачытаць гэтую аповесць кожнаму чалавеку , таму што тут вельмі добра паказаны адносіны паміж людзьмі , і тое , як можа зменіцца чалавек за кароткі час.




1. Дипломная работа- Анализ ассортимента и потребительских свойств весоизмерительного оборудования
2. Курсовая работа- Педагогические функции урока (лекции)
3. Жизнь - это свобода По произведениям ВГроссмана Жизнь и судьба и ЮДомбровского Факультет ненужных вещей
4. Легкая атлетика учебник Кобринский, Юшкевич
5. на тему- Формирование тарифных систем Выполнила- студентка группы 359 Кротенок Ю
6. неформалів 5
7. Понятия о популяциях, сообществах, биоге- оценозах, экосистеме, биосфере и ее основных компонентах
8. Труд являясь источником производимых продуктов услуг сам является товаром который продается на рынке тру
9. ИОДата рождения Страховой полис Адрес по прописке Адрес фактического проживания Поликлиника по м
10.  2013 г.1
11. С Выготский т Педология подростка1 Развитие интересов в переходном возрасте i К лючом ко всей проб
12. фрейлины Каменевой
13. У истоков гуманизма 3 2
14. ускорением сбыта; 2 степенью увеличения объема поставок товаров; 3 стоимостью экспортных кредитов и воз
15. тематической статистике Задача 1 Исходные данные- студенты некоторой группы состоящей из 30 человек с
16. Принудительные меры медицинского характера
17. на тему- Конституционноправовой статус Президента Российской Федерации Выполнил- студ
18. Реферат- Земля как объект использования и охраны в Республике Молдова
19. на тему- Эмиль Адольф Фон Беринг Содержание Нобелевская премия
20. тема управления и структура ОАО ГСК Югория