Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

і Першая сусветная вайна была вынікам абвастрення супярэчнясцей паміж двума блокамі капіталістычных дзяр

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2016-03-30

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 21.5.2024

Беларусь у гады першай сусветнай вайны

       Пачатак вайны. Адносіны да вайны асноуных сацыяльных пластоу насельніцтва і палітычных партый . Першай сусветная вайна пачалася 19 ліпеня ( 1 жніуня ) 1914 года. Яна прынесла незлічоныя бедствы усім народам свету. У ходзе ваенных дзеянняу юылі забіты і памерлі 9,5 млн чалавек, паранена 20 млн , 3,5 млн з іх сталі калекамі.

Першая сусветная вайна была вынікам абвастрення супярэчнясцей паміж двума блокамі капіталістычных дзяржау, якія вялі барацьбу за перадзел свету і сфер уплыву. Першы блок дзяржау складалі Англія , Францыя , і Расія. Ён артымау назву Антанта. У другі блок уваходзілі Германія, Аустрыя –Венгрыя і Італія. Гэты саюз аформіуся яшче у 1882 г. і атрымау назву "Траісты саюз". Пазней , ужо у ходзе вайны, да яго далучыліся Турцыя і Балгарыя. Непасрэднай зачэпкай для вайны паслужыла забойства сербскімі нацыяналістамі у Сараеве наследніка аустрыйскага трона эрцгерцага Франца Фердынанда. Па сваім характары вайна была захопніцкая і несправядлівая х абодвух бакоу.

Напрэдадні і у першыя дні вайны заходнія, у тым ліку і беларускія, губерні былі аб'яулены на ваенным становішчы. Уводзіліся ваенная цензура , ваенна-палявыя суды; забарянілся забастоукі рабочых і служачых, сходы, мітынгі, вулічныя шэсці; былі разгромлены  рэвалюцыйныя бальшавіцкія арганізацыі у Мінску, Магілеве, Віцебску, Брэсце і іншых населенных пунктах Беларусі; ліквідаваны Палескі камітэт РСДРП(б); праследаваліся прафсаюзы, культурна-асветныя таварыствы і іншыя грамадскія арганізацыі.

Але поунасцю прадухіліць антываенныя выступленні у прыфрантавой  паласе царскому ураду і ваеннаму камандаванню не удалося. Ужо у першыя дні вайны у Беларусі адбыліся антаваенныя забастоукі рабочых і масавыя выступленні сялян. У многіх паветах мабілізаваныя на вайну сяляне учынялі разгромы памешчыцкіх маенткау і уступалі у сутычку з паліцыяй. Улады прымянілі жорсткія пакаранні і уціхамірілі бясчынствы.

Буржуазныя і дробнабуржуазныя пласты насельніцтва  Беларусі выступілі у падтрымку царызму і прыкладалі усе намаганні, каб распаліць у шырокіх масах насельніцтва мілітарысцкія і шаваністічныя настроі. У "патрыятычную кампанію"  актыуна уключыліся партыі ліберальнай буржуазіі. На пазіцыі актыунай падтрымкі вайны і прапаганды класавага міру унутры краіны сталі партыі ревалюцыйнай дэмакратыі.

З усіх палітычных партый  партый толькі партыя бальшавікоу выступіла супраць вайны. Яны адмовілася падтрымаць  "свой" урад і прызнала карысным у інтарэсах рабочага класа паражэнне царызму у вайне. У супрацьвагу ідэі грамадзянскага міру бальшавікі абвясцілі курс на  ператварэнне імперіялістычнай вайны у грамадзянскую. Паражэнне  Расіі у вайне, як лічылі бальшавікі, павінна было прівесці да аслаблення царызму, аблегчыць яго звяржэнне і перамогу народнай ревалюцыі. Бальшавікі разгарнулі актыуную работу у масах. У снежні 1914г. бальшавіція групы ужо дзейнічалі у Гомелі, Мінску, Лунінцы, Нясвіжы, Смаргоні і іншых гарадах Беларусі.

        Ваенныя дзеянні на Усходнім фронце у 1914-1915гг. Акупацыя Заходняй Беларусі кайзераускай Германіяй. Пачатак вайны для Расіі быу удалым. У 1914г. расійская армія паспяхова наступала на Пауночна-Заходнім і Пауднёва-Заходнім франтах. Аднак у выніку дапушчаных расійскім камандаваннем пралікау і памылак наступленне войскау Пауночна-Заходняга фронту праваліліся і скончыліся гібеллю і палонам 116 тыс. салдат і афіцэрау і адступленнем на зыходнія пазіцыі – да Немана і Нарвы. Не удалося дамагчыся значных поспехау і на Пауднёва-Заходнім фронце. Толькі  у Галіцыйскай бітве расійская армія страціла каля 230 тыс. чалавек. У 1915г. расійска-германскі фронт стау вырашальным фронтам Першай сусветнай вайны. Нямецкае камандаванне скарыстаушы бяздзеянне англа-французскіх войскау, перакінула з захаду на усход вялікую колкасць войскау, амаль усю кавалерыю, шматлікія артылерыскія часці. Расійскія войскі летам 1915г. пакінулі Галіцыю, страціушы у крывавых баях яшчэ каля 600 тыс. забітымі, параненымі і палоннымі.

Пасля цяжкага стану паражэння Расіі у Галіцыі нямецае камандаванне сіламі трох армій на гэтым участку фронту і чатырох з Усходняй Прусіі пачало новае наступленне. У жніуні 1915 г. нямецкія войскі захапілі Гродна. Стаука Вярхоунага галоунакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілеу. 24 жніуюня (9 верасня ) 1915г. немцы пайшлі у наступленне на Свянцяны, прарвалі расійскую абарону на стыку Пауночнага і Заходняга франтоу і рушылі далей у раен Смаргоні, Вілейкі, Маладзечна. 6 (19) верасня атрад нямецкай кавалерыі дасягную Смалявіч і перарэзау чыгуначную лінію Мінск-Масква. Расійскія войскі юез бою пакінулі Вільню да азер Свір і Нарач. У кастрычніку 1915 г. фнронт надоуга стабілізавауся па лініі Заходняя Дзвіна – Дзвінск – Паставы – Смаргонь – Баранавічы – Пінск.

У выніку ваенных дзеянняу летам і восенню 1915г. значная частка тэрыторыі  Беларусі з гарадамі Гродна, Слонім, Навагрудак, Баранавічы, Пружаны, Брэст, Кобрын, Пінск аказалася пад нямецкай акупацыяй. На захопленных землях нямецкія акупанты устанавілі жорсткі ваенна-акупацыйны рэжым.

Паражэнне на фронце было вынікам тэхніка-эканамічнай адсталасці Расіі, адсутнасці моцнага тылу. Царскі урад аказауся няздольным паспяхова весці вайну, мабілізаваць матэрыяльныя рэсурсы краіны. Ён не змог наладзіць эвакуацыю матэрыяльных каштоунасцей і насельніцтва з прыфрантовай паласы.

Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі у 1916 – пачатку 1917 г. Нарастанне рэвалюцыйнага крызісу. У сакавіку 1916 г. расійскае камандаванне правяло наступальную аперацыю у раене возера Нарач. Яна ажыццяулялася у сувязі з цяжкім становішчам французскіх войскау пад Вердэнам. У ходзе Нарачанскай аперыі  планавалася адцягнуць частку германскіх войскау з французскага фронту. Але расійскія арміі не былі падрыхтаваны да гэтага наступлення, да таго ж сітуацыя ускладнялася веснавым бездарожжам. У выніку наступленне  было спынена, расійскія войскі панеслі вялізныя страты.

Састауной  часткай стратэгічнай кампаніі на Заходнім фронце у час Львоуска-Перамышльскай аперацыі была Баранавіцкая аперацыя. Яна ажыццяулялася у чэрвені – ліпені 1916 г. з мэтай падтрымаць наступленне войскау на Пауднева-Заходнім фронце. Аперацыя праходзіла з пераменным поспехам. У выніку немцам удалося вярнуць страчаныя пазіцыі.

У ходзе ваеннай кампаніі 1916г. яшчэ выразней праявіліся эканамічная слабасць Расіі, няздольнасць вышэйшага ваеннага камандавання авалодаць стратэгічнай ініцыятывай. Царскій урад не змог справіцца з нарастаннем класавай барацьбы у краіне, ваеннымі паражэннямі і гаспадарчай разрухай.

Няудачы на фронце узмацнілі рэвалюцыйныя настроі у арміі.

Становішча эканомікі Беларусі у гады вайны. Грамадска-палітычны рух.  Беларусь у гады вайны апынулася у складаным становішчы. Па яе тэрыторыі праходзіу фронт. Больш за палову усіх працаздольных мужчын было мабілізавана у армію. Асабліва цяжкім юыу лёс мірнага насельніцтва прыфрантавых раенау. З наступленнем праціуніка яно страціла жыллё і сродкі для існавання і рушыла на на усход. Многія гінулі на дарозе. Паводле прыблізных падлікау, з Беларусі у бежанства сышлі каля 1,5 млн чалавек. Значная частка іх асела ва Усходняй Беларусі. Толькі у Мінскай і Магілеускай губернях налічвалася больш за 500 тыс. бежанцау. Шмат бежанцау апынулася у Тамбоускай , Самарскай , Саратаускай , Калужскай губернях , у Петраградзе і Маскве. Царскія улады імкнуліся аказаць дапамогу бежанцам. Пры міністры унутраных спрау была створана спыцяльная Асобая нарада.

Многія прамысловыя прадпрыемтсвы у прыфрантавой паласе у час вайны былі разбураны, а некаторыя эвакуірованы ва усходнія рэгіёны краіны. З-за адсутнасці сыравіны і кваліфікаваных рабочых большасць прадпрыемствау былі зачынены.Аднак фабрыкі якія выконвалі ваенныя заказы, павялічылі выпуск сваей прадукцыі.

У гады вайны у выключана цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Праводзіліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктау харчавання і фуражу на патрэбы арміі.Таварнасць сельскай гаспадаркі резка знізілася. З-за недахопу транспарту амаль спыніуся увоз у Беларусь прадметау першай неабходнасці.

Цяжкае становішча, у якім апынулася насельніцтва Беларусі, падштурхнула   яго да барацьбы. У 1915 г. у Беларусі, нягледзячы на ваеннае становішча адбылося каля 100 забастовак рабочых.

Салдаты заходняга фронту і гарнізонау беларускіх гарадоу таксама уцягваліся у рэвалюцыйную барацьбу. У кастрычніку 1916 г. на размеркавальным пункце у Гомелі успыхнула салдацкае паустанне, прычынай якога стау арышт салдата. Каля 4тыс. салдат размеркавальнага пункта выступілі у абарону свайго таварыша. Яны абяззброілі варту, вызвалілі 800 арыштаваных, разграмілі канцылярыю гуптвахты і знішчылі усе абвінаваучыя дакументы. Але паустанне было падаулена прысланымі воінскімі часцямі.

У барацьбу супраць памешчыкау уключаліся сяляне. Яны ухіляліся ад выканання абарончых работ, выплаты падаткау, выступалі супраць вайны.

Актывізавауся і нацыянальна вызваленчы рух. У 1915 г. на акупіраванай германскімі войскамі тэрыторыі узнікла БСД на чале з Луцкевічамі і Пашкевіч.

Беларускія палітычныя  арганізацыі, якія дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі , стварылі у Вільні каарданацыйны орган – Беларускі народны камітэт ( БНК ). Ажыццявіць яго камітэт разлічвау з дапамогай кайзераускай Германіі. Але гэтыя планы не знайшлі падтрымкі у кірауніцтва Германіі. У ліпені 1916 г. старшыня БНК А.І. Луцкевіч абгрунтавау новую ідэю аб стварэнні Злучаных штатау ад Балтыйскага да Чорнага морау. Летам 1917 г. дзеячы беларускага руху на чале з В.Ю. Ластоускім заснавалі арганізацыю "Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі", якая выказалася за стварэнне асобнай беларускай дзяржавы у яе этнаграфічных межах.

Лютауская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя у Беларусі

Перадумовы і пачатак Лютаускай рэвалюцыі. У 1915 г. у Расіі пачауся эканамічны крызіс. Ёе паступова ахапіу усе галіны прамысловай вытворчасці і сельскай гаспадаркі. Царскі урад аказауся не у стане справіцца з гаспадарчай разрухай і ваеннымі паражэннямі, з нарастаннем рэвалюцыйнага руху у краіне.

Рэвалюцыя пачалася 23 лютага ( 8 сакавіка ) 1917 г. у Петраградзе. Праз некалькі дзён у ревалюцыйных выступленнях ужо удзельнічау амаль увесь Петраград – больша за 600 тыс. чалавек. 27 лютага быу створаны Петраградскі Савет Рабочых і салдацкіх дэпутатау – орган улады паустаушага народа. У ім пераважалі меншавікі і эсеры. У той жа дзень сфармілавалася і улада у буржуазіі – Часовы камітэт дзяржаунай думы. У складзе Часовага камітэта Дзяржаунай думы переважалі кадэты акцябрысты. Так у Петраградзе узнікла двоеуладдзе.

З 28 лютага да 1 сакавіка 1917 г. Петраградскі Савет і Часовы камітэт Дзяржаунай Думы дзейнічалі незалежна адзін аднаго. Вечарам 1 сакавіка паміж імі пачаліся перамовы аб уладзе. 2 сакавіка меншавікі і эсеры, якія складалі большасць Савета , прынялі рашэнне падтрымаць Часовы Урад, захаваушы за сабой права кантролю за яго дзейнасцю. Яны зыходзілі з таго, што  Расія яшчэ не гатова да сацыялістычнай рэвалюцыі і улада у ёй павінна належаць буржуазіі.

Развіцце рэвалюцыйных падзей у Беларусі і на Заходнім фронце. Звесткі аб рэвалюцыйных падзеях у Петраградзе распаусюдзіліся па усёй Расіі, у тым ліку у Беларусі і на Заходнім фронце.

У населенных пунктах прайшлі масавыя мітынгі і дэманстрацыі, удзельнікі якіх раззбройвалі паліцыю, вызвалялі палітычных зняволеных. Па прыклазде Петраграда яны пачалі складаць Саветы рабочых і салдацкіх дэпутату, народную міліцыю. Ініцыятарамі іх стварэння былі пераважна бальшавікі.

Адным з першых у Беларусі быу створаны Мінскі савет рабочых дэпутатау. У ноч на 2 ( 15 ) сакавіка адбылася надзвычайная нарада бальшавікоу горада. На нарадзе было прынята рашэнне мабілізаваць усе рэвалюцыйныя сілы на падтрымку піцерскіх рабочых і неадкладна арганізаваць Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатау. Бальшавікі узначалілі баявыя дружыны рабочых чыгуначных майстэрняу і з іх дапамогай вызвалілі з турмы палітычна зняволеных. Былі араштаваны камандуючы фронтам, начальнік штаба, камендант горада. 4 ( 17 ) сакавіка у Мінску была створана народная міліцыя, начальнікам якой стал Фрунзе. Яна раззброіла паліцыю, узяла пад ахову вакзалы, пошту, тэлеграф.

Па ініцыятыве Фрунзе, 3 ( 16 ) сакавіка была склікана другая нарада бальшавікоу горада, 3-й і 10-й  армій Заходняга фронту, якая прыняла раўэнне пачаць выбары у Мінскі Савет. На наступны дзень было аб'яулена аб утварэнні у Мінску Савета рабочых дэпутатау.

Мінскі савет прызнау у якасці гарадскога органа улады створаны на напярададні Часовы грамадскі камітэт парадку і  дэлегавау у яго 20 сваіх прадстаунікоу. Ён падтрымау рашэнне камітэта аб правядзенні 6 сакавіка агульнагарадской маніфестацыі у гонар перамогі рэвалюцыі. Аналагічныя маніфестацыі у пачатку сакавіка адбыліся у многіх гарадах і мястэчках Беларусі.  

Перамогу рэвалюцыі у Петраградзе актыуна падтрымалі працоуныя усёй Беларусі. У Віцебску 8 ( 21 ) сакавіка на сходзе прадстаунікоу прадпрыемствау і устаноу было створаны Віцебскі савет рабочых дэпутатау. Адначасова вялася работа па стварэнні Савета салдацкіх дэпутатау. 20 сакавіка ( 2 красавіка ) 1917 г. арганізацыйна аформіуся Віцебскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатау.

У Гомелі адзіны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатау быу створаны 6 ( 19 ) сакавіка, у Магілёве – 10 ( 22 ) сакавіка. На працягу сакавіка Саветы узніклі амаль ва усіх населенных пунктах Беларусі і на Заходнім фронце.

У сакавіку таксама склалася і сістэма органау улады і кіравання Часовага урада. Міністэрства унутраных спрау распрацавала Палажэнне аб функцыях мясцовых органау улады. Згодна х ім у губернях з'яуляліся губернскія камісары, у паветах – павятовыя камісары. Камісары перанялі функцыі ранейшых губернатарау, павятовых спраунікау і земскіх начальнікау.

Адначасова з Саветамі, якія з'яуляліся органамі улады рабочых, сялян і салдат, фарміраваліся органы улады буржуазіі – гарадскія і павятовыя камітэты грамадскай бяспекі. Ініцыятыва па іх стварэнні зыходзіла ад дзеячау земскага і гарадскога самакіравання. Паступова іх функцыі звяліся да падтрымкі губернскіх і павятовых камісарау Часовага урада.

Такім чынам, у Беларусі, як і у іншых рэгіёнах Расіі, у выніку Лютаускай рэвалюцыі буржуазія стварыла ограны улады, якія дзейнічалі побач з Саветамі рабочых і салдацкіх дэпутатау.

Лютауская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ператварыла Расію у дэмакратычную рэспубліку, актывізавалася грамадска-палітычнае жыцце у краіне.

 




1. На тему- Управление организацией По дисциплине- Менеджмент.
2.  Ключи-раркиИтак
3. Определение динамических характеристик системы.html
4. Свойства материи согласно диалектическому материализму
5. тематич анзу и краткосрочн прогннию развит экки страны на основе обобщен стат фин банк тамож налог и ин ин
6. тема должна быть уникальной; работа должна содержать минимум теоретического материала и быть насыщенной а
7. Организация риск-менеджмента
8. 20см высота 25см высота 15см
9. сердца занимает центральное место в мистике в религии и в поэзии всех народов.
10. Возникновение конфликтов рассматривается как внешние обстоятельства ситуации воспринимаются человеком
11. Представителями немецкой классической философии были - Кант Гегель Фейербах
12. . Журналист всегда обязан действовать исходя из принципов профессиональной этики зафиксированных в настоя
13. I Анемия I степени
14. Бизнес план промышленного предприятия
15. .1413.01.14 Четверг Определение темы научного исследования объекта предмета гипотез
16. ТЕОРЕТИЧЕСКИЕ ОСНОВЫ СОЦИАЛЬНОЙ РАБОТЫ ИСТОРИЯ СОЦИАЛЬНОЙ РАБОТЫ Специальность- Социальная работ
17. кезе~ со~ында~ы стылма~ан дайын ~нім ~алды~тары
18. статьях о татейных разбойных и убийственных делах 1669 г.html
19. Дивергент на большой экран
20. Лекция 32 Основные рекомендации по ведению индивидуальных хозяйств и работ на дачных участках Оцени