Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
1. З гісторыі вядомы і варварскія эксперыменты старажытных часоў, калі грудных дзяцей ад этнічна розных бацькоў пазбаўлялі ўзаемаадносін з людзьмі, каб даведацца, якая мова першародная. Але мэты такія вопыты не дасяглі, бо чалавек павінен навучыцца мове ад іншых людзей, сама па сабе не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў бацькоў, пачынае размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзен жыцця.
2. Пытанне аб паходжання мовы зяўляецца адным з самых складаных і да канца не вырашаных навукай.
У гіпотэзах паходжання мовы можна ўмоўна выдзеліць два падходы:
1) мова зявілася натуральным шляхам;
2) мова створана штучна нейкай актыўнай стваральнай сілай.
На ранніх этапах цывілізацыі ўзнікла лагасічная (логасная) тэорыя паходжання мовы. Яна існуе ў некалькіх разнавіднясцях ведычнай, біблейскай і канфуцыянскай і пабудована на міфолага-рэлігійных уяўленнях з гэтай гіпотэзай, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак, які ўдзейнічае на матэрыю, што знаходзіцца ў хаатычным стане, уладкоўвае яе формы і стварае свет і чалавецтва. Такім чынам, згодна з Бібліяй, Бог даў людзям дзольнасць да мовы, якую яны выкарысталі для наймення рэчаў.
У канцы ХХ ст. лагасічная гіпотэза набыла новае, навуковае, гучанне ў сувязі з адкрыццем структурнага ізамарфізму слова, мовы, свядомасці, генетычнага кода, абектаў мікра- і макрасвету.
З часоў Старажытнай Грэцыі бярэ пачатак гукапераймальная гіпотэза, падтрыманая і развітая ў ХVІІІ ХVХ стст. Яе сутнасць у тым, што мова ўзнікла праз перайманне (імітацыю) чалавекам гукаў навакольнага свету шуму ветру, крыку звяроў і г.д. Напрыклад: кі-гік кігікаць, туп-туп-туп тупаць, га-га-га гагатаць і інш. Пры гэтым у розных мовах гэтая імітацыя можа адбывацца па-рознаму. Але такіх слоў няшмат.
Таксама з антычнай філасофіі дайшла да нас выклічнікавая гіпотэза, якая ў больш складаных варыянтах існуе ў навуцы і зараз. Паводле яе, паходжанне мовы звязана з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыцце самога чалавека. Ад іх узнікаюць словы тыпу ахаць, войкаць, мыкаць. Пазней, на думку прыхільнікаў гэтай гіпотэзы, сувязь паміж гучаннем слова і эмацыянальным станам чалавека становіцца толькі ўскоснай.
У ХVІІІ ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя грамацкай дамоўленасці. Некаторыя яе ідэі былі сфармуляваны ў ХVІІІ ст. англійскім філосафам Т.Гобсам, які лічыў, што маўленне было вынайдзена людзьмі падобна да таго, як пазней яны вынайшлі кнігадрукаванне: нашым першабытным продкам “прыйшло ў галаву” даць назвы рэчам, і дзякуючы гэтаму яны атрымалі магчымасць утрымліваць у памяці думкі, абменьвацца інфармацыяй, бавіць час
У ХІХ ст. французкім філосафам Л. Нуарэ была выказана гіпотэза пра тое, што мова ўзнікла ў час калектыўнай працы людзей, якія дапамагалі сабе выкрыкамі пры яе выкананні, і гэтыя працоўныя выкрыкі ляглі ў аснову мовы людзей. Гэтая гіпотэза атрымала назву тэорыі працоўных выкрыкаў.
У апошняй трэці ХІХ ст. Ф. Энгельсам была сфармулявана працоўная (сацыяльная) теорыя паходжання мовы. У адпаведнасці з ей, мова ўзнікае ў выніку сумеснай працоўнай дзейнасці першабытных людзей. Неабходнасць узгадняць свае дзеянні ў час працы стымулявала ўзнікненне і развіцце пэўных гукавых комплексаў, якія ўскладняліся паралельна з развіццем грамацтва, ускладненнем сродкаў працы і ўдасканаленнем свядомасці і мыслення.
3. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа стваральніка і карыстальніка мовы. Некаторыя вучоныя нават лічаць, што кожны народ бачыць свет праз прызму сваей роднай мовы, бо, зяўляючыся своеасаблівым кодам культуры, мова ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, г.зн. яго псіхічную і нацыянальна-культурную адметнасць. Прадметы і з'явы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш разнастайных назваў, чым аб'екты, якія не сустракаюцца або рэдка сустракаюцца ў жыцці.
Напрыклад, прыкметнай адзнакай ландшафту Беларусі з'яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за 20 яго назваў. Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва такой жывеліны, як вярблюд, у той час як у арабскай мове даследчыкамі адзначаецца каля 5000 розных яго назваў.
Самымі старажытнымі помнікамі, якія даюць магчымасць пранікаць у глыбіню гісторыі, культуры народа, з'яўляюцца тапонімы. На карце Радзімы няма, напэўна, ні воднай выпадковай народнай назвы: яна заўседы вынікае з асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці, звязана з гістарычным мінулым чалавека.
4.Стыхійны уплыу грамадства на мову адлюстроуваецца у наяунасці у мове дыялектау з розных абласцей. Свядомае уздзеянне грамадства на мову праяуляецца у шматлікіх прыказках і прымауках.
5. Асноўнае тэрытарыяльнае ядро ўсходніх славян вызначылася ў VІ VІІ стст. н. э. Славяне рухаліся з Паўдневага Захаду на Поўнач і Ўсход. Спрадвеку на тэрыторыі ўсходняй Еўропы жылі балцкія і ўгра-фінскія плямены. Але гэта былі рэдкія пасяленні, таму асіміляція, аславянванне мясцовых плямен ішло без асаблівых перашкод. 3 часу прыходу славян на тэрыторыю Беларусі і пачатку іх сумеснага жыцця з балтамі і пачынаецца самазараджэнне беларускага народа і яго самаразвіцце.
Старажытныя крывіцкія і дрыгавіцкія племянныя саюзы паступова перараслі ў дзяржаўныя супольнасці (Полацкае і Турава-Пінскае княствы). Ужо на пачатку VІІІ ст. узнік самы буйны на той час цэнтр крывічоў Полацк. У ІХ ст. Полацк канцэнтруе вакол сябе велізарныя тэрыторыі і становіцца адным з наймагутнейшых палітычных і культурных цэнтраў ва ўсходняй Еўропе.
Прыкладна ў гэты час умацоўвае свае пазіцыі і другі цэнтр усходніх славян Кіеў.
У канцы Х ст. усходнія славяне прынялі хрысціянства. Разам з хрысціянствам пісьменнасць (на стараславянскай, ці царкоўнаславянскай, мове). Паступова выпрацоўваецца свой варыянт пісьмовай (кніжнай) мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян. Менавіта гэты час быў пачаткам пісьмовага перыяду у мастацкай славеснасці будучых беларусаў, рускіх, украінцаў,
Але палітычную і эканамічную стабільнасць паміж часткамі ў феадальных дзяржавах усходіх славян падрывалі міжусобныя войны князеў. У такіх умовах усе большую ролю набываюць мясцовыя дыялекты. Вучоныя мяркуюць, што гаворкі насельнікаў будучых беларускіх, рускіх, украінскіх земляў мелі к ХІІІ ст. столькі адметнага, што можна гаварыць аб трох самастойных усходнеславянскіх мовах.
У складзе Вялікага княства Літоўскага ў ХІV ХVІ стст. сфарміавалася беларуская народнасць і яе мова (вучоныя называюць яе “старабеларуская”). У той час яна называлася “простая”, ці “руская”, тэрмін “беларуская” узнік пазней. Яна складвалася, сінтэзуючы пісьмовую спадчыну старажытнай усходнеславянскай мовы і жывыя гаворкі былых пляменаў дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў.
Літаратурная мова Вялікага княства Літоўскага склалася на аснове паўночна-заходніх беларускіх гаворак. Яна была афіцыйнай дзяржаўнай мовай у Вялікім княстве Літоўскім. На беларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку ХVІ ст. з'явіліся друкаваныя кнігі.
Аднак пасля абяднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай беларускія землі ўвайшлі ў феадальную федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую і паступова пачалося апалячвавнне і акаталічванне беларусаў. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў пастанову, паводле якой пісаць дзелавыя дакументы трэба было толькі па-польску. Паступова беларуская мова выцясняецца і з іншых жанраў тагачаснай літаратуры і беларуская мова прыходзіць у поўны заняпад.
У канцы ХVІІІ ст. Рэч Паспалітая перастала існаваць і беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Сацыяльны і нацыянальны прыгнет беларускага народа не зменшыўся, а ў афіцыяльны ўжытак цяпер пачала выкарыстоўвацца толькі руская мова.
Менавіта ў час нацыянальнага заняпаду у асяроддзі навукоўцаў-беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа. Пачынаецца беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў сферы афіцыйна-справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай мовы расцянуўся больш чым на стагоддзе.
Найбольш спрыяльнымі для беларускай мовы былі 20-я гады ХХ ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларуазацыі і беларускай мова набыла статус дзяржаўнай.
Але ў 1938 г., выходзіць пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”. І з гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне нацыянальнай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Беларуская мова выцясняецца і з іншых сфер зносен.
У аношні час ствараюцца ўмовы для свабоднага развіцця беларускай мовы. Законам прадугледжана сістэма мер, якія павінны забяспечыць выкарыстанне беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай ва ўсіх сферах культурнага, грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця рэспублікі.
6. Як і іншыя нацыянальныя мовы, беларуская мова існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай.
Дыялектная мова гэта сукупнасць мясцовых гаворак, што бытуюць (у вуснай форме) на Беларусі. На сучасным этапе дыялекты не развіваюцца, а паступова разбураюцца. Перавага аддаецца вышэйшай форме нацыянальнай мовы літаратурнай мове.
Літаратурная мова ўнармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамацтва. Існуе ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, мае разгалінаваную сістэму стыляў.
Разнастайныя мясцовыя гаворкі, што бытуюць на тэрыторыі Беларусі, на аснове свайго падабенства аб'ядноўваюцца ў тэрытарыяльныя дыялекты, якія ў сукупнасці ўтвараюць дыялектную мову. Можна выздяліць два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднева-заходні. Сярэднябеларускія гаврокі спалучаюць некаторыя рысы паўночна-ўсходняга і паўднева-заходняга дыялектаў, маюць свае асаблівасці, іх можна выдзяліць у асобную междыялектычную групу. Таксама ў склад сучаснай беларускай дыялектнай мовы ўваходзіць яшчэ адасобленная група заходнееўрапейскіх, ці брэсцка-пінскіх гаворак.
Беларускія дыялекты і асобныя гаворкі ўнўтры іх адрозніваюцца таксама лексікай, словаўтварэннем. Аднак агульных элементаў ў іх значна больш, таму наяўнасць тэрытарыяльных дыялектаў не парушае адзінства беларускай нацыянальнай мовы.
Тэрытарыяльныя дыялекты гэта самыя старажытныя моўныя адзінствы, нават больш старыя, чым сама беларуская мова. У дапісьмовы перыяд дыялекты былі адзінай формай зносін.
Сацыяльны прагрэс разбураў вузкія рамкі феадальнай гаспадаркі. Пашыраўся капіталістычны рынак, людзі наладжвалі больш цесныя палітычныя, эканамічныя, культурныя сувязі, значыць і моўныя кантакты паміж сабой. А гэта патрабавала ўніверсалізацыі сродку сувязі, вяло да паступовага фарміравання на базе асобных дыялектаў і гаворак адзінай нацыянайльнай мовы.
У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але паступова сціраюцца адрозненні паміж сабой. Дыялектнае маўленне, натуральнае ў гутарцы з землякамі, недапушчальнае ў афіцыйных зносінах. Каб пазбегнуць дыялектычных звычак маўлення, пазбавіцца ад мешаніны літаратурнага і дыялектнага, патрэбна добра ўсведамляць розніцу паміж літаратурнымі і дыялектнымі моўнымі сродкамі, валодаць літаратурнымі нормамі.
Сучасная літаратурная мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай часткі Беларусі але ў працэсе развіцця яна сінтэзавала найбольш характэрныя для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не супадае цалкам з якім-небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г. зн. мае наддыялектны характар.
Сення беларуская літаратурная мова гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях.
У залежнасці ад мэты выказвання і абставы маўлення гаворачая асоба набірае найбольш прыдатныя сродкі для выражэння сваей думкі. Адказ студэнта на экзамене, напрыклад, істотна эдрозніваецца ад яго размовы з сябрамі наборам моўных элементаў, характарам іх спалучэння, шырыней ахопу лексікі. Магчымасць выбару абумоўлена стылявым расслаеннем лексікі, г. зн. наяўнасцю ў мове слоў з замацаваным функцыянальным прызначэннем, характар моўных зносін залежыць ад разнавіднасці мовы пісьмовай або вуснай. Вызначальная форма кіравання пісьмовая або вусная ўласціва і кожнаму з функцыянальных стыляў такіх форм увасаблення мовы, якія абслугоўваюць пэўную сферу чалавечай дзейнасці і характарызуюцца своеасаблівым наборам моўных сродкаў. Да кніжных стыляў належаць навуковы, афіцыйна-справавы, публітыстычны і стыль мастацкай літаратуры, стылем вуснай мовы з'яўляецца гутарковы.
Найбольш тыповыя рысы навуковага стылю абумоўлены характэрнай для яго функцыяй паведамлення. Навуковы выклад дае інфармацыю аб фактах, якія існуюць аб'ектыўна, незалежна і адцягнена ад асобы аўтара, таму для яго характэрна лагічнасць і доказнасць, словы абстрактнага значэння і абагуленыя паняцці, вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія, абрэвіятуры, пэўны парадак слоў у сказе, уставўыя канструкцыі і разгорнутыя сінтаксічныя структуры. Лексіка з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, таксама як і вобразныя сродкі, не ўжываецца.
Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае сферу пісьмовых афіцыйных і справавых адносін людзей і ўстаноў. Пісьмовы характар і дакументальнае ўвасабленне афіцыйна-справавых тэкстаў абумоўліваюць нязменнасць выпрацаваных і замацаваных у практыцы лексічных фармуліровак, застылы характар іх сінтаксічнага афармлення, якія іграюць канструктыўную ролю іменна ў межах гэтай разнавіднасці мовы, а для іншых стыляў не абавязковыя. Афіцыйна-справавы стыль адрозніваецца ад іншых стыляў таксама высокай ступенню стандартызацыі, трафарэтнасці, аб'ектыўнасці выкладу і змястоўнай паўнатой. Эмацыянальна афарбаваная і пераасэнсаваная лексіка не ўжываецца.
Публітыстычны стыль такая разнавіднасць мовы, якая выконвае функцыю ўздзеяння на чытача або слухача, яна здольная ўплываць на яго перакананні і паводзны. Сярод адметных рыс можна назваць папулярнасць, вобразнасць, грамадзянскасць, наяўнасць сродкаў станоўчай або адмоўнай экспрэсіі. Аснову гэтага стылю складае грамадска-палітычная лексіка, эмацыянальна-ацэначныя словы і фразеалагізмы, вобразныя параўнанні і экспрэсіўна-звязаныя спалучэнні слоў. Разам з тым для яго характэрна дакументальная дакладнасць інфармацыі, некаторая афіцыйнасць.
Мастацкі стыль, або стыль мастацкай літаратуры, не валодае сваей характэрнай лексічнай сістэмай, як іншыя стылі, і гэта акалічнасць дае падставы некаторым вучоным разглядаць яго як больш складаную і неаднародную з'яву, што выходзіць за межы функцыянальных стыляў мовы. Мастацкі стыль увасабляецца ў творах мастацкай літаратуры, пісьменнік не абмежаваны ў выбары і ўжыванні лексічных сродкаў у імя дасягнення эстэтычных і выяўленчых мэт. Таму усе адзінкі іншых функцыянальных стыляў пісьмовай і вуснай разнавіднасцей мовы прыдатны для мастацкага стылю, які не падпадае нарматыўным ацэнкам.
Гутарковы стыль абслугоўвае сферу бытавых зносін і часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення (у пісьмовах форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах публітыстычнага). Асаблівасці жывога, вуснага маўлення вызначаюць у большасці асаблівасці размоўнага стылю, для якога характэрна нязмушанасць, суб'ектыўнасць, дыялагічнасць і эмацыянальнасць.
7. Создание АЭС и ядерного сектора энергетики в стране влечет за собой необходимость радикальной трансформации всей системы национальной безопасности, что предполагает значительную дополнительную нагрузку на имеющиеся ресурсы.
Организационные, материальные, технологические и человеческие ресурсы не только нуждаются в существенном усилении и адаптации к новым условиям, но и в образовании целого ряда новых подсистем. Кроме того, что принципиально важно, потребуется обеспечить их согласованное и эффективное функционирование как единого целого.
Специфические особенности ядерной энергетики чрезвычайно жесткие требования к условиям обеспечения безопасности в связи с повышенными по сравнению с традиционными источниками эксплуатационными рисками, а также особая опасность ядерных материалов и технологий с точки зрения риска их распространения и злонамеренного использования.
В силу данных обстоятельств ядерная безопасность в современном мире обеспечивается совместными усилиями как национальных, так и международных механизмов. Беларусь является участницей около 20 международных соглашений в области ядерной и радиационной безопасности, таких, как Договор о нераспространении ядерного оружия, конвенции о ядерной безопасности, о физической защите ядерного материала, о борьбе с актами ядерного терроризма и др.
Перевод:
Стварэнне АЭС і ядзернага сектара энергетыкі ў краіне цягне за сабой неабходнасць радыкальнай трансфармацыі ўсёй сістэмы нацыянальнай бяспекі, што мяркуе значную дадатковую нагрузку на наяўныя рэсурсы.
Арганізацыйныя, матэрыяльныя, тэхналагічныя і чалавечыя рэсурсы не толькі маюць патрэбу ў істотным узмацненні і адаптацыі да новых умоў, але і ў стваренні цэлага шэрагу новых падсістэм. Акрамя таго, што прынцыпова важна, будзе патрэбна забяспечыць іх узгодненае і эфектыўнае функцыяніраванне як адзінага цэлага.
Спецыфічныя асаблівасці ядзернай энергетыкі надзвычай жорсткія патрабаванні да ўмоў забеспячэння бяспекі ў сувязі з павышаныя ў параўнанні з традыцыйнымі крыніцамі эксплуатацыйнымі рыскамі, а таксама асаблівая небяспека ядзерных матэрыялаў і тэхналогій з пункту гледжання рызыкі іх распаўсюджвання і зламыснага выкарыстання.
У сілу дадзеных абставінаў ядзерная бяспека ў сучасным свеце забяспечваецца сумеснымі высілкамі як нацыянальных, так і міжнародных механізмаў. Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай каля 20 міжнародных пагадненняў у вобласці ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, такіх, як Дагавор пра нераспаўсюджаванні ядзернай зброі , канвенцыі пра ядзерную бяспеку, пра фізічную абарону ядзернага матэрыялу, пра барацьбу з актамі ядзернага тэрарызму і інш.
8. Аутабіяграфія
Я, Злобіч Аляксей Сатніслававіч, нарадзіуся 1 верасня 1989 г. у горадзе Мінску.
Маці, Злобіч Наталія Рыгорауна, 1960 г.н., хатняя гаспадыня.Бацька, Злобіч Станіслау Уладзіміравіч, працуе вадзітелям на Мінскім аутамабільным заводзе.Мой страэшы брат, Аляксандр 1986 г.н., працуе праграмістам.
У 1996 годзе паступіу у першы класс сш. №77 г.Мінска, закончыушы 9 класау у 2005 г., я паступіу у Мінскі джяржауны энерегтічны каледж. Закончыу яго у 2009 г. атрымаушы спецыяльнасць “тэхнік-цеплатэхнік”. У 2009 годзе паступіу на энергетычны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта (заочная форма навучання), зараз вучуся на 4-ым курсе.
Адначасова працую інжынерам-цеплатэхнікам в ООО “Бел-Ізаліт-Сэрвіс”.
У войску не служыу, ваеннаабавязаны.Член прафсаюза.
Не жанат.Дзяцей не маю.
Пражываю па адрасе: 220118 , г.Мінск, вул.Шышкіна, д.30, кв.31
22.03.2013 г.