У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

дэмакратычнага кірунку нацыянальнаадраджэнскага

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2016-03-30

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 2.7.2025

PAGE  2

“Паслявянковы” перыяд у творчасці Максіма Багдановіча

Даследчыкі выдзяляюць “паслявянковы” перыяд у творчасці М. Багдановіча. Гэты перыяд характарызуецца шырокім выкарыстаннем фальклору паэтам; М. Багдановіч звяртаўся да антычных вобразаў, да лірычных сюжэтаў, да вершаў сацыяльна-дэмакратычнага кірунку, нацыянальна-адраджэнскага.

Нацыянальна-патрыятычныя пачуцці  паэта абвастрыла, пачаўшаяся ў 1914 г. І Сусветная вайна. У 1914 г. быў напісаны верш “Эмігранская песня”, у якім уздымаецца праблема вымушанай эміграцыі беларускага насельніцтва. Верш пабудаваны на супрацьпастаўленні. У першай часцы твора перад намі вобраз людзей-“бадзяг”, якія не маюць прывязанасці да роднага краю. Гэта героі-валацугі, для якіх галоўны сэнс жыцця – у вандроўцы. Другая частка верша і ёсць супрацьпастаўленне гэтым бадзягам эмігрантаў-беларусаў, якія пакідаюць радзіму толькі па прычыне нястачы “хлеба” у родным краі. “Эмігранцкая песня” -- твор публіцыстычны, але ў апошняй страфе праяўляецца лірычнае пачуццё паэта: М. Б. перадае балючыя думкі эмігрантаў-беларусаў аб далёкай ужо радзіме.

Асабліва эмацыянальна і ярка патрыятычныя пачуцці паэта адбіліся ў адным з апошніх вершаў паэта, напісанных у Мінску восенню 1916 г.: у славутай “Пагоні”. Гэты несмяротны верш уяўляе сабой рамантычны зварот да гістарычнага мінулага айчыны з мэтаю ўзвысіць змагарны дух сучаснікаў, што “забылі” радзіму, “адракліся” ад яе”. Вобраз герба Вялікага Княства Літоўскага – “Старадаўняя Літоўская Пагоня” – становіцца ў вершы сімвалам дзяржаўнай моцы і незалежнасці.

Верш “Пагоня” – самы яркі сярод паэтычнай публітыстыкі М. Багдановіча. Аднак у ім побач з публіцыстычным, грамадскім гучыць і асабістае: пачуцці самаго паэта: “Толькі ў сэрцы трывожным пачую // За краіну радзімую жах, -- // Ўспомню Вострую Браму святую // І ваякаў на грозных канях”; яго прадчуваніі блізкай смерці: “Маці родная, Маці-Краіна! // Не усцішыцца гэтакі боль... // Ты прабач. Ты прыі свайго сына, // За цябе яму ўмерці дазволь!...”.

У 1915 г. М. Б. напісаў  твор “Максім і Магдалена”гэта наступная спроба ў эпічным жанры. Даследчыкі вызначаюць жанр твора -- паэма з жанравымі адзнакамі балады, ці ўласна балада. Гэты героіка-рамантычны твор уяўляе сабой распрацоўку папулярнага ў славянскім фальклоры матыву аб няроўным каханні хлопа да дачкі старога ваяводы, які жорстка распраўляецца з хлопам.

Твору ўласціва фальклорная рамантызацыя. Яна выяўляецца ў пачуццёвасці галоўнага героя Максіма, у ідылічнасці патаемных адносін закаханых, у трагічна-ўзнёслым перадсмяротным звароце Максіма да “людзей добрых”. У заключнай сцэне твора вобраз пакаранага (раскрыжаванага) Максіма гіпербалізаваны (рукі прыбіты “да брамы мястовай”, а “галава – да вежы вартовай”). Гэты вобраз нібы перарастае ў сімвалічны малюнак агульнанародных пакут, у ім бачыцца маўклівы пратэст супраць сваволі і моцы вяльмож, заклік да помсты гвалтоўнікам-панам.

Фальклорную аснову мае балада “Страцім-лебедзь” (1916) (раней даследчыкі адносілі да жанру паэмы, але паэтыка твора мае вельмі выразны лірычна-песенны характар уласцівы баладзе). Аснова сюжэта – народны сказ аб Страцім-птушцы з “Беларускага зборніка” Е. Раманава, народная апрацоўка біблейскай легенды пра патоп і Ноеў каўчэг.

Народны сказ уяўляе сабой асуджэнне непаслухмянасці ганарлівай Страцім-птушкі, якая не стала ратавацца ў Ноевым каўчэгу. У паэта – горды моцны птах услаўляецца. Не пайшоўшы на Ноеў каўчэг, ён выратоўвае слабых, нікчэмных птушак, але гіне пры гэтым сам. Страцім-лебедзь даў жыццё іншым, а сам не выратаваўся. Вобраз героя рамантычны, гіпербалізаваны (“У яго крылле – трыста тры пяра: Узмахне крылом – быццам бор шуміць, Узмахне другім – што мяцель гудзіць”) Балада з’яўляецца гімнам гордаму і самахвярнаму чалавеку, выклікам інерцыі і ўгодніцтву, пакорлівасці.

Вобразы твора суадносяцца з актуальнымі праблемамі таго часу, з лёсам людзей у гады вайны – іх смерць у імя выратавання слабейшых.

Матыў “сусветнага патопу” як ачышчальнай кары, помсты за “людскія грахі” перарастае ў зачыне твора ў сімвалічны малюнак “буры-навальніцы”, што наступае ў грамадстве.

Дзеянне ў творы развіваецца дынамічна і запавольваецца пры дапамозе паўтораў. Кульмінацыя і развязка вельмі лаканічныя, а апошнія радкі твора даюць падставы даследчыкам называць баладу “лебядзінай” перадсмяротнай песняй самога паэта: “Ад усіх цяпер патомкі ёсць, Ды няма адных -- Страцімавых”.

 

Праблема “красы”, вобраз мадонны як ўвасабленне духоўнай прыгажосці ў творах  Максіма Багдановіча

Сістэма эстэтычных поглядаў М. Б. выявілася ў апавяданнях “Апокрыф” (1913) і “Апавяданне аб іконніку і залатару” (1914).

Пры распрацоўцы тэмы красы ў прозе, М. Багдановіч звярнуўся да традыцый старажытнай пісьменнасці, да апакрыфічнай формы (“Апокрыф”), тым самым жанрава ўзбагачаючы беларускую прозу. Гэты зварот у мастацкім плане аказаўся вельмі плённы.

Што такое Апокрыфы? Гэта кнігі, якія не ўвайшлі ў склад біблейскага канона, звычайна былі забаронены царквой, бо іх змест не супадаў з афіцыйным веравучэннем. Гэты род літаратуры быў даступны толькі для выбранага кола людзей.

Свайму “Апокрыфу” М. Багдановіч пастараўся надаць форму традыцыйных евангельскіх тэкстаў: падзяляе яго на нумараваныя радочкі, ужывае рытміку арыгіналу, характэрныя формы звароту (“І сказаў яму Хрыстос: не смуціся ў сэрцы сваім”). М. Б. стварае цудоўную імітацыю.

У “Апокрыфе” пісьменнік выказвае сваё эстэтычнае крэда, свае адносіны да прыгажосці, красы.

Змест: як скончылася 7000 год ад стварэння свету Хрыстос зноў прыйшоў на зямлю (другое прышэсце Іісуса) і хадзіў па беларускім краі. Ніхто сярод працоўнага люду не пазнаў Хрыста ў непрыкметным адзенні, толькі музыка падыйшоў да яго (заўважце! Толькі творчы чалавек здолеў распазнаць боскае!) і сказаў, што яму сорамна: усе людзі працуюць, ідзе час жніва, а ён адзін нічога не раблю. І Хрыстос вядзе гутарку з музыкам, даказваючы, што музыка не павінен саромецца свайго дару: людзі любяць песні і ўсё жыццё іх з песняй  (і пры хрышчэнні, і вяселлі, і працы, і адпачынку, і смерці – на хаўтурах).

Апостал Пётра, які ідзе побач, выказвае думку аб тым, што і песня павінна быць карыснай сваімі павучальнымі думкамі, у ёй павінен быць спажытак для людзей. На гэта Хрыстос прамаўляе формулу, якая ўяўляе сабой творчае крэда самаго М. Б.: няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць спажытак для душы.  Іншымі словамі, чалавек, які працуе, каб мець хлеб, не можа існаваць без прыгожага, яму патрэбен і хлеб для душы – мастацтва, песні. Такім чынам мастацтва – служэнне народу, але не уталітарнае, практычнае, мастацтва павінна быць носьбітам красы.

У творы ёсць другі, маляўнічы, план, дзе раскрываецца думка аб месцы прыгожага ў жыцці. М. Б. звяртаецца да вобразаў колас і васілёк, якія прыгадваюцца ў пропаведзі Хрыста. Колас і васілёк у гэтай пропаведзі – гэта адпаведна народ і мастак вобразы, якія мы бачым у пачатку твора. Ці яшчэ -- рэчаіснаць і прыгожае ў ёй. Рытарычнае пытанне Хрыста “Бо нашто каласы, калі няма васількоў?” можна расшыраваць як нашто існуе чалавек, нашто яго праца, дбанне аб хлебе надзённым, калі няма ў жыцці імкнення да прыгожага. М. Б. узносіць мастацтва як сілу, што ўзвышае чалавека.

“Апавяданне аб іконніку і залатару” таксама пашырыла жанравыя межы бел. “малой”  прозы пачатку ХХ ст. Апавяданне напісана як старажытны беларускі рукапіс з выкарыстаннем старажытна-славянскай лексікі, якая добра перадае ўзвышаны лад думак герояў, адцягненыя паняцці. М. Б. узбагачаў стылявыя, выяўленчыя магчымасці прозы, вяртаў ёй страчаныя моўныя багацці.

У творы М. Б. таксама звяртаецца да тэмы мастацтва, узнімае праблему красы. У апавяданні супрацьпастаўляюцца два погляды на мастацкасць. Першы погляд выказвае іконнік – Раман Якубовіч: ён лічыць, што ў мастацкім творы галоўнае змест, у дадзеным выпадку традыцыйны рэлігійны – выявы святых. Да навізны, звязанай з эпохай Адраджэння (з’яўленне на іконах зямных пейзажаў, зямной прыгажосці святых і інш.), ён ставіцца непрыхільна. Іншай пазіцыі прытрымліваецца залатар Корж. Ён абараняе права мастака на свабоду творчага асэнсавання рэчаіснасці і выказвае думку, галоўную для эстэтычных поглядаў М. Б: у мастацтве галоўнае не тэма (нават святая), а майстэрства, высокая мастацкая дасканаласць.  

Форма філасофскай гутаркі, у якой пабудаваны твор, давала М. Багдановічу магчымасць разам са сваімі героямі шукаць адказы на філасофскія пытанні. Такога роду проза замацоўвала ў бел. прозе ў цэлым інтэлектуальны пачатак, высокі стыль.

Праблема красы, да якой звяртаецца М. Багдановіч у апавяданнях, з’яўляецца характэрнай для ўсёй яго творчасці. У першую чаргу, мы бачым, што праблема паднята ў цыкле “Мадонны” “Вянка”. В. Ластоўскі першы назваў М. Багдановіча паэтам “чыстай красы”.  Краса як ключавая ідэя ў творчасці М. Б. вылучае пісьменніка сярод іншых нацыянальных творцаў і адначасова ўказвае на арганічнае ўпісванне яго спадчыны ў нацыянальную літ-ру.




1. тематизированные понятия и сведения о категориях юриспруденции теоретические модели идеальных государст
2. Тема- Расчет системы регулирования напряжения
3. Реферат- Организационная структура управления предприятием
4. ТЕМАТИЧНИЙ ПЛАН ЛЕКЦІЙ ІЗ ХІРУРГІЇ ДЛЯ СТУДЕНТІВ 4ГО КУРСУ МЕДИКОПСИХОЛОГІЧНОГО ГРУПИ 15 НА ОСІНН
5. тематическая статистика для специальности 230401 ИНФОРМАЦИОННЫЕ СИСТЕМЫ ПО ОТРАСЛЯМ по программе баз
6. статья использует американское правописание 1 Более старые города США города девятнадцатого век
7. лицо не моложе 18 лет прошедшие медицинский осмотр и курсовой обучение по типовым программам сдавшее экзаме
8. Переработка ТПО и БО которые нельзя или нецелесообразно подвергать сепарации по группам способом высокоте
9. мост Уитстона ~ схема впервые разработанная в 1844 г
10. Тема- Кримські гори