У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Арганiзацыйны момант Весела гучыць званок Яго голас нам знаёмы Запрашае на рок Беларус

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2016-03-30

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 31.1.2025

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

3 клас

Прыметнік. Змяненне прыметнікаў па родах.

Мэты:

  •  замацоўваць уменне вызначаць род прыметнікаў;
  •   граматычна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў;
  •   правільна ўжываць прыметнікі у мове;
  •  ствараць умовы для развіцця навыкаў узаемакантролю і самакантролю;
  •  развіваць мову вучняў;
  •   выхоўваць любоў да роднага краю.

Абсталяванне:  карта Беларусі, малюнак бусла, падручнік.

Ход урока

1. Арганiзацыйны момант

  Весела гучыць званок,

  Яго голас нам знаёмы,

  Запрашае на ỳрок

  Беларускай мовы!

Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi i актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка.

2. Тэма урока

Паслухайце як  Пiмен Панчанка прыгожа сказаỳ пра нашу беларускую мову

Цi плачу я, цi я пяю,

Цi размаỳляю з матуляю –

Песню сваю, мову сваю

Я да грудзей прытульваю.

- Якое параỳнанне ỳжывае аỳтар у гэтым чатырохрадкоỳi?

 ( Мова параỳноỳваецца з песняй)

- Сапраỳды, наша мова – гэта песня. А каб спець песню трэба добра ведаць яе

 словы. Так i з мовай.  Каб добра ёю валодаць, спачатку трэба яе вывучыць. I 

 сённяшнi наш урок накiраваны на ужыванне прыметнікаў умове.

- Будзем практыкаваць уменнi  вызначэннi род прыметнікаў.

- Як вы лiчыце, для чаго нам гэта патрэбна?

- Уявіце, што стала б з мовай, каб прыметнікі на нейкі момант зніклі з ужывання?

Выказванні вучняў

3. Актуалізацыя ведаў. Тэст “Так – не”.

1. Прыметнікі адказваюць на пытанні хто? што?

2. Прыметнікі абазначаюць прымету прадмета.

3. У сказе прыметнікі звязаны з назоўнікамі.

4. Прыметнікі ў адзіночным і множным ліках змяняюцца па родах.

5. У ніякім родзе прыметнікі маюць канчаткі -ая, -яя

6. У мужчынскім родзе прыметнікі маюць канчаткі -ы, -і.

7. У жаночым родзе прыметнікі адказваюць на пытанні якая? якое?

Узаемаправерка. (На дошцы адкрываюцца правільныя адказы.)

- А зараз абмяняйцеся карткамі, паглядзіце на дошку і праверце свайго суседа па парце.

1.– Прыметнікі адказваюць на пытанні які? якая? якое? якія?

2.+ Прыметнікі абазначаюць прымету прадмета.

3.+ У сказе прыметнікі звязаны з назоўнікамі.

4.– Прыметнікі ў адзіночным ліку змяняюцца па родах.

5.– У ніякім родзе прыметнікі маюць канчаткі — ае, -яе.

6.+ У мужчынскім родзе прыметнікі маюць канчаткі -і, -ы.

7.– У жаночым родзе прыметнікі адказваюць на патанне якая?

4. Арфаграфiчная хвiлiнка

- звярнiце ỳвагу на тэкст

- прачытайце вочкамi

- прачытайце шэптам

- прачытайце ỳслых

Усе ведаюць на свеце

Наш руплiвы край здавён.

Тут на сонечных п . летках

Спеюць ж . та, бул . ба, лён…

Тут сыны ляту . ь у космас,-

Песнi матчыны пяюць…

Гэты край наш найдзiвосны,

Беларуссю ỳсе завуць.

- Гэта тэкст вершаваны цi празаiчны?

- растлумачце напiсанне арфаграм

- знайдзiце прыметнiкi.

- Малайцы!

5. Чыстахвiлiнка

- Дык у якой краiне мы з вамi жывем? ( Беларусi)

- Вось як яна выглядае на карце.

( карта Беларусi)

- Якая птушка з’яỳляецца сiмвалам Беларусi?

 ( Бусел)

- З якой лiтары пачынаюцца словы Беларусь, бусел?

 ( з лiтары Б)

- Прапiшыце спалучэннi, склады, словы з гэтай лiтарай

Ббббббббббббб

Ба  бу   бя   бы

бусел  бяроза  бульба   балота

- Я пастаралась для вас, пастарайцесь i вы прыгожа выканаць гэта заданне

- Звернемся да падручніка на старонцы 38. Звярніце увагу на малюнак і адкажыце на пытанні пад ім.

-  Прачытаем правіла, якое даецца на гэтай старонцы.

6. Фiзкультхвiлiнка

- Вы добра папрацавалі, і зараз самы час адпачыць.

Я маленькі дравасек!

Так я сёння дрэвы сек… (Імітуюць рухі дрывасека.)

Пянёк справа, пянёк злева… (Нахіляюцца.)

Ой! Спіна мая замлела! (Нахіляюцца назад.)

Ціхенька селі за парты. Працягваем урок.

7. Работа з падручнiкам

- Працягваем працаваць па тэме ỳрока

- Праглядзiце вачыма практыкаванне 69, адкажыце штотрэба зрабіць?

- Прачытайце  услых.

- Зараз, таксама звернемся да правіла, якое прапаноўваецца нам пасля гэтага практыкавання .

- Практыкаванне 70 выконваем па радах.

1 рад – краіна, жыта, хмара;

2 рад – месяц, крэсла, канапа;

3 рад – стол, лісяня, чэмпіён.

А зараз самастойна выканайце практыкаванні 72 і 73. А потым усе разам праверым.

8. Дамашняе заданне

Практыкаванне 74.

9. Вынiк урока

- Над якой тэмай мы сёння працавалi на ỳроку?

- Цi дасягнулi мы мэты ỳрока?

( адказы вучняỳ)

Мы сёння ỳвесь урок гаварылi аб Беларусi, аб яе прыгажосцi,

аб мiладычным гучаннi беларускай мовы

Як добра прачынацца на рассвеце.

Глядзець на мiр, за птушкамi cачыць

Як добра, што жыву я ỳ Беларусi

Як добра Беларусь сваю любiць.




1. повар произошло от восточнославянского вар означавшего кипящую воду и жар На флоте должность повара на
2. одна из наиболее развитых и традиционных форм международных экономических отношений
3. нибудь задумывался над тем насколько могут быть одиноки наши близкие Как трудно жить пожилым людям в одиноч
4. Тема 2 Философия как система знаний План семинарского занятия 1
5. Кубанский техникум экономики и недвижимости ЦЕНООБРАЗОВАНИЕ методические указан.html
6. климатические Социальноэкономические Произво
7. Свободные экономические зоны в РФ проблемы создания и функционировани
8. индекс рентабельности PI
9. Введение стр
10. Контрольная работа- Пролетные и консольные краны