Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БССР (19461985 гг.)
1. Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі ў першыя гады пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны (19461950 гг.).
2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 50-я першай палове 80-х гадоў XX ст.
Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы: загінула больш за 2 млн. 200 тыс. чал., толькі прамыя страты склалі 75 млрд.р., былі разбураны гарады, вескі, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення у канцы 19431944 гг. У жніўні 1943 г. выйшла пастанова "Аб неадкладных захадах па аднаўленні народнай гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі". Намаганні былі накіраваны на тое, каб хутчэй увесі ў строй прадпрыемства прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі, якія забяспечвалі неабходнай прадукцыяй фронт і насельніцтва.
Аднаўленне народнай гаспадаркі у 1944-1945
ПРАМЫСЛОВАСЦЬ І ТРАНСПАРТ
Аднаўленныя прадпрыемствы дапамагалі ЧА ў рамонце зброі, ваеннай тэхнікі, забяспечвалі насельніцтва таварамі. Да чырвеня 1944 г. у асноўным была адноўлена чыгунка.
СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА
Аднаўляліся калгасы і саўгасы. Дапамогу аказаў урад і народы СССР. Накіроўвалі трактары, гаручае, спецыялістаў па рамонту, дапамагалі ў медыцынскім абслугоўванні.
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА
Работы па аднаўленні і будаўніцтву жылля, бальніц, школ, аптэк. Клопаты праяўляліся па ўладкаванні дзяцей, якія засталіся без бацькоў (37 дзіцячых дамоў).
Аднак галоўнае было зроблена пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны у ходзе рэалізацыі чацвертага пяцігадовага плана 19461950 гг.:
1. адбылося не толькі аднаўленне разбуранага, развіццё тых галін, якія існавалі да вайны, але і стварэнне новых аўтамабільнай, трактарнай, дарожных машын і будаўнічых механізмаў (аўтамабільны і трактарны заводы ў Мінску).
2. стварэнне энергетычнай і паліўнай базы к 1950 г. выраб электраэнергіі перавысіў даваенны ўзровень на 47% (БелГРЭС, электрастанцыі ў Гомелі, Маладзечна, Гродна, Бабруйску, Брэсце і інш.).
3. тэхнічная рэканструкцыя, уводзілася больш дасканалае абсталяванне, выкарыстоўваліся новыя метады вытворчасці: механізацыя, электрыфікацыя і аўтаматызацыя.
4. развіццё атрымала лёгкая прамысловасць, наладжвалі вытворчасць тавараў народнага спажывання, абутку, адзення, вырабаў са скуры, будаўнічых матэрыялаў і інш. Былі пабудаваны Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты, рэканструяваны абутковыя прадпрыемствы, ільнозаводы, хутка развіваліся швейная, скураная і іншыя галіны прамысловасці.
5. У Заходняй Беларусі ішло аднаўленне і развіцце прамысловасці, праводзілася палітыка калектывізацыі.
6. Вельмі цяжкім было аднаўленне сельскай гаспадаркі, і ўсё ж у канцы чацвёртай пяцігодкі агульная пасяўная плошча склала 91,4% даваеннай, а па валаваму абёму прадукцыі сельскай гаспадаркі рэспубліка амаль што дасягнула даваенны ўзровень.
7. Аднаўленне і развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі далі магчымасць палепшыць становішча насельніцтва, будаваць жыллё, аднавіць сістэмы аховы здароўя і адукацыі.
8. Дапамогу ў аднаўленні і развіцці гаспадаркі БССР аказалі ўрад і народы СССР (фінансавыя сродкі і гуманітарныя грузы), дапамога па лініі ААН, рэпарацыі. Важную ролю адыграў працоўны энтузіязм насельніцтва, выкарыстоўванне працы нямецкіх ваенна-палонных.
Такім чынам, у 19461950 гг. былі створаны ўмовы для далейшага развіцця рэспублікі, у адносна кароткія тэрміны былі дасягнуты высокія паказчыкі.
Рысы сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР у 1950-я пачатку 1980-х гг.
1. У 1955 г. Пленум ЦК КПСС прыняў курс на паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу, развіццё машына- і прыборабудавання, стварэнне сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі, новага абсталявання, сучасных тэхналогій і г.д. БССР з аграрна-індустрыяльнай рэспублікі ператварылася ў індустрыяльную з магутным вытворча-эканамічным і навукова-тэхнічным патэнцыялам.
2. У агульнасаюзным падзеле працы БССР належала важная роля ў вытворчасці машын, станкоў, сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі (МАЗ, МТЗ, БелАЗ у Жодзіне, мінскія заводы гадзіннікаў, падшыпнікавы, маторны і мотавеласіпедны, Мінскі і Баранавіцкі заводы аўтаматычных ліній, станкабудаўнічыя заводы ў Мінску, Віцебску, Гомелі і інш.).
3. У к. 1950-х гг. на Беларускім Палессі (каля г.Рэчыцы) былі знойдзены залежы нафты. Пачалося прамысловае асваенне нафтаноснага раёна і будаўніцтва нафтаперапрацоўчых заводаў у Полацку і Мазыры. На тэрыторыі Беларусі здабывалася 2 млн т нафты, а спажывала рэспубліка штогод прыкладна 30 млн т нафты і нафтапрадуктаў.
4. 19501980-я гг. зяўляюцца часам станаўлення і развіцця буйной хімічнай і горнахімічнай прамысловасці ў Беларусі. Былі пабудаваны калійныя камбінаты ў Салігорску (“Беларуськалій”), Гродзенскі і Полацкі хімічныя камбінаты, Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, Гомельскі хімічны завод, Полацкі завод шкловалакна, Лідскі лакафарбавы завод і інш.
5. 19501980-я гг. час бурнага развіцця радыё-тэхнічнай і радыёэлектроннай прамысловасці, прадпрыемстваў абароннага комплексу. Былі створаны мінскія вытворчыя абяднанні імя У.І.Леніна, вылічальнай тэхнікі, “Інтэграл”, “Гарызонт” і інш. Для падрыхтоўкі інжынераў у 1964 г. быў адкрыты Мінскі радыётэхнічны інстытут.
6. У 19701980-я гг. адбывалася інфармацыйна-тэхнічная рэвалюцыя. Значныя поспехі ў яе ажыццяўленні былі дасягнуты ў ваенна-прамысловым комплексе і ў асваенні касмічнай прасторы. У мірнай эканоміцы СССР і БССР інфармацыйна-тэхналагічная рэвалюцыя здзяйснялася даволі марудна. Існавалі і іншыя негатыўныя зявы - павялічвалася спажыванне сыравіны і паліва, зніжаўся рост прадукцыйнасці працы, захоўвалася высокая доля ручной працы, узмацнялася незбалансаванасць у планаванні.
7. У с/г сітуацыя заставалася складанай, таму што асноўныя сродкі накіроўваліся на развіцце прамысловасці. У 1950-х гг. савецкі ўрад прыняў шэраг мер, накіраваных на ўздым сельскай гаспадаркі: 1) павышэны закупачныя цэны на с/г прадукцыю, 2) касаваўся сельгаспадатак на сялян; 3) спiсанне нядоiмак з калгаснiкаў, павелiчэнне памераў прысядзiбных участкаў; 4) скасоўвалася запазычанасць калгасаў дзяржаве, 5) аднаўляўся прынцып дзяржпаставак па колькасцi апрацоўваемай зямлi; 6) павялiчаны капiталаўкладаннi ў с/г; 7) рэарганізацыя МТС.
1965 г. РЭФОРМА А.М. КАСЫГІНА
“Аб неадкладных захадах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР”
1.замена сістэмы нарыхтовак с/г прадукцыі
2.павелічэнне закупачных цэн на с/г прадукцыю
3.умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы
4. гаспадарчы разлік, адмена празмернай рэгламентацыі гаспадарчай дзейнасці, развіцце ўнутрыкалгаснай дэмакратыі
“Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці”.
1.удасканалілі сістэму планавання (замест 100 абавязковых планавых паказчыкаў засталося 8)
2.пашырылі гаспадарчую самастойнасць прадпрыемстваў
3.змянілі арганізацыю кіравання прамысловасцю, ліквідавалі Саўнаргасы і аднавілі галіновыя міністэрствы
У 1960-я гг. праводзіліся мерапрыемствы па асушэнню зямель і будаўніцтву саўгасаў на Палессі. Аднак недаацэнка зваротнага водарэгулявання прыводзіла да хуткага зносу тарфянікаў. У 1969 г. была звернута ўвага на будаўніцтва больш дасканалых меліярацыйных сістэм, уводзіліся "гарантыйныя пашпарты" асушаных зямель, ствараліся дзяржаўныя камісіі. З к. 1960 п. 1970-х гг. партыйнае кіраўніцтва рэспублікі пачынае праводзіць у жыццё курс на стварэнне буйных адкормачных комплексаў па вытворчасці мяса і малака. БССР давала ў саюзны фонд 12% малака і 14% мяса. Але ўзніклі і цяжкасці: зменшылася колькасць працоўных рэсурсаў на вёсцы, праблема “неперспектыўных вёсак”, нізкія закупачныя цэны, нізкі ўзровень жыцця і зарплаты вяскоўцаў, паскорыўся працэс міграцыі з вёскі.
Дасягненні ў сацыяльнай сферы, адукацыі і навуцы
1. У сувязі з нарастаннем магутнасці СССР, павелічэннем яго матэрыяльных і фінансавых магчымасцей пачала ажыццяўляцца вялікая праграма жыллёвага будаўніцтва для народа. 1957 г. - пастанова “Аб развiццi жыллёвага будаўнiцтва ў СССР”.
2. У некалькі разоў павялічылася заработная плата і іншы прыбытак насельніцтва пры стабільнасці рознічных цэн на прамысловыя і харчовыя тавары, а таксама паслугі. Большасць тавараў і паслуг былі даступнымі для народа, але існавала праблема дэфіцыту. Сацыяльныя дасягненні: пенсіі, павелічэнне зарплаты, зніжэнне падаткаў, скарачэнне працоўнага дня і г.д.
3. Да к. 1950 п. 1960-х гг. была ліквідавана непісьменнасць і малапісьменнасць дарослага насельніцтва, уведзена ўсеагульнае абавязковае сямігадовае навучанне. У 19701980-я гг. было ажыццёўлена ўсеагульнае навучанне моладзі за курс сярэдняй школы.
4. Вялікія дасягненні былі ў галіне навукі і тэхнікі, у асваенні касмічнай прасторы. У 1954 г. была пабудавана атамная электрастанцыя, у 1957 г. упершыню запушчаны спадарожнік Зямлі, а ў 1961 г. Савецкі Саюз запусціў першы ў свеце касмічны карабель, які пілатаваў Ю.Гагарын. У маi 1962 г. Iнстытут фiзiкi АН БССР запусцiў атамны рэактар у Соснах. Ураджэнцы Беларусі лётчыкі-касманаўты СССР, Героі СССР П.Клімук і У.Кавалёнак.
Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 1980-х гг. зявілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу. Увесь пасляваенны перыяд, у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці, эканоміка прамысловасць і сельская гаспадарка у асноўным працавалі з нядрэннымі вынікамі (асабліва ў параўнанні з агульнасаюзнымі).