У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Абмяжуем гэты слупок паветра знізу плоскасцю z а зверху ~ плоскасцю zdz

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 29.12.2024

Статыка атмасферы – раздзел метэаралогіі, які вывучае заканамернасці размеркавання ў прасторы важнейшых фізічных характарыстык паветра (ціску, шчыльнасці, тэмпературы) ва ўмовах адсутнасці руху атмасферы адносна паверхні Зямлі.

Выведзем, па якому закону змяняецца ціск з вышынёю ў нерухомай спакойнай атмасферы. Выдзелім у атмасферы вертыкальны слупок паветра вышынёю dz з папярочным сячэннем 1 м2 (рыс. 3.1). Абмяжуем гэты слупок паветра знізу плоскасцю z, а зверху – плоскасцю z+dz. На ніжняй мяжы дзейнічае сіла ціску р, а на верхняй мяжы  р+dр. Розніца ціску паміж гэтымі двумя межамі адпавядае велічыні . Сілы ціску ўнутры вылучанага аб’ёму паветра ўраўнаважваюцца сіламі ціску вонкавага паветра. Вылучаны аб’ём паветра валодае масай і адпаведнай ёй вагой, таму на яго дзейнічае сіла цяжару, якая накіравана ўніз і роўная паскарэнню свабоднага падзення g, памножанаму на масу паветра  ρdz (плошча сячэння слупка 1 м2, dz – аб’ём). Такім чынам, сіла цяжару, якая дзейнічае на вылучаны аб’ём паветра, роўная gρdz. Гэта ёсць вага паветра. Сілы цяжару і сілы ціску ўраўнаважваюцца, гэта значыць раўнадзейная гэтых сіл роўная 0.

Рыс. 3.1. Змяненне ціску (Р) з вышынёй (Z)

Сіла ціску р+dр і сіла цяжару  gρdz накіраваны ўніз, гэта значыць супраць накірунку вышыні Z, таму яны бяруцца з дадатным знакам. Усе гэтыя тры сілы ўраўнаважваюцца і іх раўнадзейная роўная 0. У выніку атрымоўваем:

-(р+ dр)+р - g ρdz=0         (3.16 )

ці   dp = - g ρdz     (3.17)

Адсюль вынікае, што змяненні ціску з вышынёю адпавядаюць змяненням вагі пэўнага аб’ёму паветра, або сіле цяжару, якая дзейнічае на дадзеную масу паветра.

Ураўненне (3.16) носіць назву асноўнага ўраўнення статыкі атмасферы. Яно звязвае ціск паветра р, шчыльнасць ρ, паскарэнне свабоднага падзення g і вышыню z. Гэта ўраўненне паказвае змяненне атмасфернага ціску з вышынёю:

    (3.18)

 Велічыня -dр/dz паказвае змяненні ціску на адзінку вышыні (звычайна на 100 м). Гэта велічыня называецца вертыкальным барычным градыентам.

З ураўнення статыкі атмасферы можна зрабіць наступныя вывады:

  1.  У атмасферы ціск з павялічэннем вышыні заўжды ўбывае.
  2.  Атмасферны ціск на кожным узроўні ўяўляе сабой вагу слупка паветра з папярочным сячэннем 1 м2 і вышынёй ад дадзенага ўзроўня да верхняй мяжы атмасферы. Гэта выцякае з наступных меркаванняў:

   (3.18)

дзе Q – вага слупа паветра сячэннем 1 м2 і вышынёй ад узроўня z да верхняй мяжы атмасферы za. Адсюль відаць, што р = Q.

  1.  Пры падняцці на адну і тую ж вышыню (dz=const) ціск (-) змяншаецца тым больш, чым больш шчыльнасць паветра ρ і паскарэнне свабоднага падзення g. Гэта значыць, што пры павялічэнні шчыльнасці паветра павялічваецца вертыкальны барычны градыент. Паколькі шчыльнасць памяншаецца з вышынёю, то чым вышэй размяшчаецца ўзровень, тым менш падае ціск, тым менш вертыкальны барычны градыент.




1. Карл Леонгард и его книга Нормальные и патологические личности.html
2. Исследование безубыточности предприятия
3. тематика 0 Мікробіологія 0 Правознавство
4. .Договор хранения
5. Вплив іонизуючого опромінення на тварин
6. Медный король Медный король
7. ТЕМАТИЧЕСКИХ МЕТОДОВ И МОДЕЛЕЙ Л А Б О Р А Т О Р Н А Я Р А Б О Т А по э к о н о м е т р и к е Вариан
8. С 570 Ясное как солнце сообщение широкой публике о сущности новейшей философии если не хотят
9. Тема Анализ производства и реализации продукции4 Тема Анализ основных средств6 Тема Анализ произво
10. РЕФЕРАТ ldquo;Сущность тоталитаризма в сравнении фашистской Италии и нацистской Германииrdquo;
11. курсовой проект по курсу Основы цифровой электроники студенту группы 123 Ольхову Сергею У
12. варианты их решения
13. Компетентность как основа деятельности специалиста в сфере РR
14. Cinem в России
15. Огуречная трава
16. Налоговая система и ее функции
17. ВАРИАНТЫ КОНТРОЛЬНЫХ РАБОТ Вариант 1 1
18. Трудовая мобильность учителей и проблема сокращения педагогических кадров
19. I Инструкторыметодисты призваны- А
20. Практикум по информационным технологиям в профессиональной деятельности- учебное пособиепрактикум - Елена