Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 24.11.2024

СКЛАДАЛЬНІКІ:

У.С. Кошалеў, загадчык кафедры гісторыі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар;

А.А. Каваленя, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар;

Н.М. Ганушчанка, начальнік аддзела выкладання грамадазнаўчых дысцыплін Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук;

У.Я. Казлякоў, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт", доктар гістарычных навук, прафесар;

А.Г. Каханоўскі, загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

А.В. Мартынюк, загадчык кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Дзяржаўнай установы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы", кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

I.А. Марзалюк, загадчык кафедры археалогіі і дапаможных гістарычных дысцыплін установы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А. Куляшова", доктар гістарычных навук, прафесар;

С.М. Ходзін, дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадчык кафедры крыніцазнаўства, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

РЭЦЭНЗЕНТЫ:

Кафедра славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі і кафедры гісторыі Беларусі ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка";

П.І. Брыгадзін, дырэктар установы адукацыі "Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта".

Узгоднена старшынёй Вучэбна-метадычнага аб’яднання па гуманітарнай адукацыі.

Адказны за рэдакцыю: У. С. Кошалеў

Адказны за выпуск: У. С. Кошалеў


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАП
IСКА

Экcперыментальная вучэбная праграма "Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі" прызначана для рэалізацыі на першай ступені вышэйшай адукацыі ў рамках модуляў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Яна скіравана на авалоданне студэнтамі асноўнымі тэарэтычнымі дасягненнямі гістарычнай навукі, апрацоўку, асэнсаванне і сістэматызацыю вучэбнай інфармацыі, набыццё практыкаарыентаваных уменняў. Вызначальнымі асаблівасцямі дадзенай праграмы ў параўнанні з папярэднімі з’яўляюцца: удасканаленне зместу дысцыпліны, выкарыстанне прафесійнага. кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні, значнае павялічэнне ролі і ўдзельнай вагі самастойнай работы студэнтаў, магчымасць выкарыстання сучасных інавацыйных тэхналогій.

Месца вучэбнай дысцыпліны "Гісторыя Беларусі" ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў вызначаецца тым, што прадметам яе вывучэння з’яўляюцца найбольш важныя пытанні дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа ў кантэксце ўсходнеславянскай і заходнееўрапейскай гісторыі з улікам цывілізацыйных характарыстык.

Актуальнасць вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі абумоўлена неабходнасцю выпрацоўкі аб’ектыўнага навуковага погляду на гісторыю беларускага народа, які сфарміраваўся ў працэсе ўзаемадзеяння разнастайных сацыяльна-эканамічных, этнакультурных, геапалітычных і культурна-цывілізацыйных фактараў. Гэта з’яўляецца абавязковай умовай, якая забяспечвае падрыхтоўку не толькі спецыяліста-прафесіянала, але і фарміраванне ў асобы якасцей грамадзяніна і патрыёта.

Эксперыментальная вучэбная праграма інтэграванага модуля «Паліталогія» распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі і метадычыымі дакументамі:

• Канцэпцыя аптымізацыі зместу, структуры і аб’ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі (зацверджана Загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.03.2012 № 194);

• Парадак распрацоўкі і зацвярджэння вучэбных праграм і праграм практык (зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.05.2013г. №405).

• Пры распрацоўцы эксперыментальнай праграмы ўлічаны вопыт праектавання і рэалізацыі тыпавой вучэбнай праграмы па гісторыі. зацверджанай Міністэрствам адукацыі 15.04.2008 г. (рэг. № ТД-СГ.009/тып.).

У гэтай сувязі складальнікі праграмы ўлічвалі, перш за ўсе, той аб’ём ведаў, які студэнты атрымалі на базе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Па другое, ў аснову праграмы пакладзены праблемна-храналагічны падыход, які дазваляе сканцэнтраваць увагу на найболей значных гістарычных падзеях і праблемах палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і духоўнай гісторыі Беларусі і выключыць відавочнае дубляванне школьнага курсу гісторыі. Такім чынам, у праграме выкананы прынцып "разумнай дастатковасці" адносна прапанаванага студэнтам інфармацыйнага і навукова-тэарэтычнага матэрыялу.  Структура праграмы падзяляецца на раздзелы ўнутрыпрадметныя тэмы.

Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка

Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі, як вызначана ў адукацыйным стандарце “Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін” выступаюць фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце, якія забяспечваюць рашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.

Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

• гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпа адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую самарэалізацыю выпускніка;

• фундаменталізацыі, што садзейнічае арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітарнымі ведамі;

• кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў, мадэліруючага сацыяльна-прафесійныя праблемы і шляхі іх вырашэння, што забяспечвае фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых абставінах;

• сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;

• міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і яго ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.

У адпаведнасці з вышэйазначанымі мэтамі і прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі (САК):

САК-1. Валодаць якасцямі грамадзянскасці.

САК-2. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.

САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасобасных камунікацый.

САК-4. Быць здольным да крытыкі і самакрытыкі (крытычнае мысленне).

САК-5. Умець працаваць у камандзе.

У працэсе сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі павінен развіць наступныя акадэмічныя кампетэнцыі (АК):

АК-1. Валодаць і ўжываць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.

АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.

АК-3. Валодаць даследчымі навыкамі.

АК-4. Умець працаваць самастойна.

АК-5. Быць здольным інтэграваць новыя ідэі (крэатыўнасць).

АК-6. Валодаць міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праблем.

АК-7. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

Мэты і задачы інтэграванага модуля “Гісторыя”

Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі з’яўляюцца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асабовых кампетэнцый і практычных навыкаў, неабходных і дастатковых для вырашэння і выканання грамадскіх, сацыяльна-прафесійных і асабовых задач і функцый.

Задача вывучэння вучэбнай дысцыпліны "Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі" ва ўстановах вышэйшай адукацыі заключаецца ў набыцці студэнтамі практычных навыкаў аналізу гістарычных фактаў і падзей, што забяспечвае фарміраванне сацыяльна-асабовых кампетэнцый студэнта, заснаваных на сістэме каштоўнасцяў, якая сфарміравалася ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і эвалюцыі яго дзяржаўнасці, што з’яўляецца тэарэтыка-метадалагічнай асновай, неабходнай для якаснай сацыяльна-прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў.

У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарту выпускнік павінен ведаць:

 асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай гісторыі;

гістарычныя этапы складвання беларускага этнасу;

• розныя формы дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі; станаўленне беларускай дзяржаўнасці і ўмацаванне яе суверэнітэту ў XX - пачатку XXI ст;

• савецкі варыянт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;

• месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах ў асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;

• дасягненні беларускага народа ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры;

умець:

• выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага народа;

• характарызаваць умовы і вынікі складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды;

• тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на гістарычнае развіцце беларускіх зямель;

• ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі функцыянавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР. вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

• ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, характарызаваць уклад беларускага народа ў барацьбу супраць фашызма;

• аналізаваць працэс складвання беларускай дзяржаўнасці, афармлення і замацоўвання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

• характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у асобныя гістарычныя перыяды, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце, ва ўмовах інтэграцыі і глабалізацыі.

Для рэалізацыі мэтаў, азначаных вышэй, лічыцца неабходным вырашэнне наступных задач:

- фарміраванне ў студэнтаў ведаў і ўменняў аналізу заканамернасцяў і асаблівасцяў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага, духоўнага развіцця беларускага народа з улікам цывілізацыйных характарыстык і выхавання на гэтай аснове пачуцця адказнасці за лёс краіны;

- засваенне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцяў, якія былі створаны ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і развіццё на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі;

- гатоўнасць выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у аб’ёме сваіх кампетэнцый, сфарміраваных у выніку ўсвядомленага засваення і выкарыстання вучэбнай гістарычнай інфармацыі, садзейнічаць далейшаму развіццю сваёй краіны.

Структура зместу інтэграванага модуля «Гісторыя»

Структураванне зместу навучальных дысцыплін інтэграванага модуля «Гісторыя» ажыццяўляецца пры дапамозе вылучэння ў ім ўзбуйненых дыдактычных адзінак (тэма, раздзел).

Вучэбныя праграмы па дысцыплінах сацыяльна-гуманітарнага цыклу адлюстроўваюць спецыфіку профілю ўстановы вышэйшай адукацыі, спецыяльнасці, уласных навукова-метадычных напрацовак і прафесійнага вопыту прафесарска-выкладчыцкага складу.

На вывучэнне інтэграванага модуля «Гісторыя» вылучаецца 72 гадзіны, у тым ліку 34 аўдыторныя гадзіны і 38 гадзін самастойнай працы студэнтаў.

Прыкладны тэматычны план дысцыпліны “Гісторыя Беларусі”

Назва раздзелаў і тэм

Колькасць аўдыторных гадзін

Усяго

3 іх

Лекцыі

Семінары

Раздзел I. Фарміраванне беларускага этнасу і дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях

16

10

6

Тэма 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі”

2

2

Тэма 2. Фарміраванне беларускага этнасу (VI ст. - пачатак XX ст.)

4

2

2

Тэма 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у IX - XVIII ст.ст.

4

2

2

Тэма 4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец XVIII ст. -кастрычнік 1917г.)

6

4

2

Раздзел II. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці і ўмацаванне яе суверэнітэту ў XX - пачатку XXI ст.

18

8

10

Тэма 5. Фарміраванне і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі (кастрычнік 1917-чэрвень 1941 гг.)

4

2

2

Тэма 6. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20 - 30-я гг. XX ст. Заходняя Беларусь у складзе польскай дзяржавы

2

2

Тэма 7. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны

4

2

2

Тэма 8.  Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы ствараьнай працы народа (1945 -1991 гг.)

4

2

2

Тэма 9. Суверэнная Беларусь ў канцы XX -пачатку XXI ст.

4

2

2

Усяго

34

18

16

ЗМЕСТ

ІНТЭГРАВАНАГА МОДУЛЯ "ГІСТОРЫЯ"

Тэма 1. УВОДЗІНЫ Ў ДЫСЦЫПЛІНУ "ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ"

Метадалагічныя асновы вывучэння гісторыі. Перыядызацыя сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства і як лакальны культурна-гістарычны тып. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага развіцця агульнарускай і еўрапейскай гісторыі. Гістарыяграфічныя школы. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

РаздзелІ

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ I ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРСКІХ ЗЕМЛЯХ

Тэма 2. Фарміраванне беларускага этнасу (VI ст. - пачатак XX ст.)

Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель. Пачатак рассялення славян (VI ст.) і славянізацыя балтаў. Старажытнаруская народнасць як аснова фарміравання рускага, беларускага і украінскага этнасаў.

Паходжанне назвы "Белая Русь" (Беларусь). Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускага этнасу ў XIV - XVIII стст. Усходнеславянскі этнічны падмурак Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага (ВКЛ). Роля праваслаўнай царквы ў кансалідацыі беларускага этнасу. Уплыў каталіцтва і уніяцтва. Этнічная самасвядомасць і менталітэт беларусаў. Трансфармацыя ідэнтычнасці и саманазвы беларускага этнасу: рускія, русіны, "тутэйшыя", бел ару сы. Духоўнае жыццё беларускіх зямель у IX - XVIII стст.

Далейшае развіццё беларускага этнасу ва ўмовах складвання рынкавых адносін у XIX ст. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Тэорыя "заходнерусізму". Ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XX ст.

Тэма 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях
у
IX-XVIII стст.

Еўропа ў сярэднявеччы. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы і іх узаемаадносіны з Кіевым і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага. Роля заходнерускіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ Асаблівасці фарміравання дзяржаўнага і сацыяльна-эканамічннага ладу на беларускіх землях ВКЛ.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Эпоха Адраджэння, Рэфармацыя, Асветніцтва. Развіцце капіталізму. Першыя буржуазныя рэвалюцыі ў Заходняй Еўропе.

Беларуские земли пасля Люблінскай уніі. Уваходжанне ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай. Войны XVII - XVIII стст. і іх наступствы для беларускіх зямель. Узмацненне феадальнай анархіі. Паглыбленне крызісу і тры падзелы Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

Тэма 4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец XVIII ст. - кастрычнік 1917 г.)

Значэнне ўключэння Беларусі ў склад Расійскай імперыі ва ўмовах фарміравання індустрыяльнага грамадства. Цывілізацыйнае адзінства Беларусі і Расіі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусь Беларускія землі ў перыяд Айчыннай вайны 1812 г. Польскае паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы.

Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Рэформы 60-70-х гг. XIX ст. і асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі Месца эканамікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Змены ў сацыяльнай струтуры насельніцтва.

Грамадска-палітычныя рухі і аб’яднанні ў Беларусі. Паўстанне 1863-1864 гг. яго уплыў на палітыку ўладаў у Беларусі і грамадска-палітычную думку. Ідэалогія лібералізму, народніцкія і сацыял-дэмакратычныя плыні. Узнікненне агульнарасійскіх і беларускіх партый. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і пачатак расійскага парламентарызму. Сталыпінская афарная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі. Першая сусветная вайна і яе наступствы для Беларусі.

Лютаўская рэвалюцыя і фарміраванне новых улад. Стратэгія і тактыка палітычных партый у адносінах да ўлады, праблемы выбару шляхоў далейшага грамадскага развіцця. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і ў Беларусі восенню 1917 г. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе і ў Беларусі

РаздзелIІ

СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІI ЎМАЦАВАННЕ ЯЕ СУВЕРЭНІТЭТУ Ў XX - ПАЧАТКУ XXI СТ.

Тэма 5. Фарміраваннс і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі (кастрычнік 1917 - чэрвень 1941 гг.)

Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне савецкай улады ў Беларусь Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Барацьба супраць германскіх акупантаў.

Праблемы фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах германскай акупацыі - спроба зацвярджэння беларускай дзяржаўнасці на заходніх парламенцкіх прынцыпах. Утварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Барацьба беларускага народа з польскімі інтэрвентамі. Роля і месца БССР у складзе СССР.

Савецкая мадэль мадэрнізацыі грамадства. Усталяванне савецкай аднапартыйнай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата. Дэфармацыі ў грамадска-палітычным жыцці БССР. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. Праблема вызначэння грамадска-палітычнага ладу ў СССР.

Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі (асаблівасці нэпа, індустрыялізацыя, калектывізацыя).

Уздзеянне савецкага фактару на фарміраванне беларускай нацыі. Станаўленне беларускай савецкай культуры. Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст. Стаўленне савецкай улады да царквы.

Тэма 6. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20 - 30-я гг. XX ст. Заходняя Беларусь у складзе польскай дзяржавы

Вынікі Першай сусветнай вайны. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Рыжская мірная дамова 1921 г. у гістарычным лесе беларускага народа.

Грамадска-палітычнае, эканамічнае і нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 20-30-я гг. XX ст.

Тэма 7. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны

Прыход фашыстаў да ўлады ў Італіі і Германіі. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў 30-я гг. XX ст. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусь Аб’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларуси Устанаўленне акупацыйнага рэжыму і яго мэты. Рабаванне гітлераўцамі гаспадарчых і культурных каштоўнасцяў Беларусь Фашысцкі генацыд народа. Калабаранцкія арганізацыі і іх дзейнасць на карысць акупантаў.

Вызначальныя перамогі Чырвонай Арміі (бітвы пад Масквой, Сталінградам, Курскам), іх уплыў на ўздым партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. Пачатак вызвалення Беларусі. Аперацыя "Баграціён". Завяршальныя пераможныя аперацыі Чырвонай Арміі.

Вынікі вайны для беларускага народа і яго уклад у Перамогу над фашызмам. Ураджэнцы Беларусі на франтах вайны і ў еўрапейскім руху Сапраціўлення. Захаванне памяці аб гераізме савецкага народа.

Тэма 8. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа ў пасляваенны перыяд (1945- 1991 гг.)

Геапалітычныя змены на міжнароднай арэне пасля Другой сусветнай вайны. Пачатак "халоднай вайны". Супрацьборства дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм. Барацьба за мір і разбраенне. Крызіс сусветнай сацыялістычнай сістэмы і яе распад. Заканчэнне "халоднай вайны".

Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў першае пасляваеннае пяцігоддзе.. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусь Эканамічнае развіццё БССР ва ўмовах пачатку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Эканамічная рэформа 1965 г. і яе вынікі. Спецыялізацыя прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР ва умовах адзінага народнагаспадарчага комплексу СССР. Зніжэнне тэмпаў вытворчасці і нарастание крызісных з’яў у эканаміцы. Палітыка перабудовы, курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Чарнобыльская аварыя і яе наступствы. Паглыбленне эканамічнага крызісу ў СССР і БССР у канцы 80-х гг. XX ст.

Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Барацьба з антысавецкімі групоўкамі. Ідэалагічныя кампаніі і неабгрунтаваныя рэпрэсіі па палітычных матывах другой паловы 1940-х -пачатку 1950-х гг. Асуджэнне культа асобы І.В. Сталіна. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х - 1964 гг. Нарастание кансерватызму ў грамадска-палітычным жыцці ў 1970-я -першай палове 1980-х гг. Першыя крокі па рэфармаванню палітычнай сістэмы ў гады перабудовы. Змяненні ў Канстытуцыях СССР і БССР. Крызіс савецкага федэралізму. "парад суверэнітэтаў рэспублік", барацьба за суверэнітэт Беларусь

Адукацыя, навука і культура БССР у пасляваенны перыяд: дасягненні і праблемы. Дзяржаўная рэлігійная палітыка і становішча канфесій.

Тэма 9. Суверэнная Беларусь ў канцы XX - пачатку XXI ст.

Жнівеньскія падзеі 1991 г. у СССР і БССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Пачатак фарміравання органаў улады і кіравання рэспублікі на прынцыпах суверэнітэту. Распад СССР і ўтварэнне СНД. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. Выбары прэзідэнта і фарміраванне новай сістэмы ўлады. Рэспубліканскія рэферэндумы 1995 і 1996 гг., іх вынікі. Дапаўненні і змяненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Эвалюцыя "вертыкалі" улады і кіравання.

Крызісны стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў пачатку 90-х гг. XX ст. Стварэнне перадумоў пераходу да рынкавай эканоміцы, напрацоўка прававой базы, вызначэнне метадаў і накірункаў рэфармавання эканомікі. Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця краіны. Дасягненні і праблемы беларускай эканомікі. Сусветны эканамічны і фінансавы крызіс і яго наступствы для краін Усходняй Еўропы. Сучасны стан прамысловасці, сельскай гаспадаркі і сацыяльнай сферы Беларусь

Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветных глабалізацыйных працэсах. Міжнароднае прызнанне Рэспублікі Беларусь і змены ў знешнепалітычным механізме краіны. Выпрацоўка стратэгіі і прынцыпаў знешняй палітыкі, яе шматвектарнасць. Беларуска-расійскія адносіны, стварэнне Саюза Беларусі і Расіі. Беларусь і СНД, фарміраванне мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы.

Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь. Фарміраванне нацыянальнай сістэмы адукацыі. Складанасці навуковай працы, страты і здабыткі беларускай навукі. Стан гісторыка-культурнай спадчыны. Асноўныя накірункі развіцця літаратуры і мастацтва. Узаемаадносіны дзяржавы і царквы, адраджэнне рэлігійна-канфесійнага жыцця.


ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

Арганізацыя самастойнай работы студэнтаў

Самастойная праца студэнтаў па дысцыплінах сацыяльна-гуманітарнага цыкла арганізуецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб самастойнай рабоце студэнтаў, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кафедры, якія забяспечваюць выкладанне сацыяльна-гуманітарных дысцыплін павінны распрацоўваць і ўдасканальваць формы і змест самастойнай работы студэнтаў з улікам профілю навучання і патрабаванняў будучай прафесійнай дзейнасці студэнтаў.

Змест і формы самастойнай работы студэнтаў распрацоўваюцца (або выбіраюцца і адаптуюцца) кафедрамі устаноў вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі інтэграванага модуля, навукова-метадычнымі перавагамі і прафесійным вопытам выкладчыка.

Найболын эфектыўнымі формамі і метадамі арганізацыі самастойнай работы студэнтаў з’яўляюцца: выкананне тэставых заданняў, рашэнне праблемных сітуацый і задач, а таксама выкананне творчых заданняў (аналіз навуковых артыкулаў, складанне на іх анатацый, рэцэнзій, рэфератаў; напісанне эсэ; распрацоўка праектаў і інш.).

Вялікая удзельная вага гадзін, якія адводзяцца на самастойную працу студэнтаў па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (у сярэднім 55% у цыкле) мяркуе модульную форму арганізацыі навучальнага працэсу. Пры выбары кафедрамі і выкладчыкамі тэхналогій праблемна-модульнага навучання з улікам сучаснага міжнароднага і айчыннага вопыту мэтазгодна ажыцдяўляць структураванне зместу вучэбнай дысцыпліны па наступных модуляў:

Нулявы модуль, які служыць увядзеннем у вывучэнне дысцыпліны. вызначае мэты і заданы яе засваення;

Модулі навучальныя (навучальныя) - гэта модулі тэарэтычнага зместу дысцыпліны, колькасць і назвы якіх суадносяцца з асноўнай праблемай і вядучай ідэяй (канцэпцыяй) дысцыпліны;

Модуль рэзюмэ, які змяшчае абагульненне вывучанай дысцыпліны; вызначае сістэму прадметных і міжпрадметных паняццяў і сувязей;

Модуль кантролю, які забяспечвае выніковы кантроль засваення ведаў і ўменняў (спосабаў дзейнасці).

Метады (тэхналогіі) навучання

Асноўнымі метадамі і тэхналогіямі навучання, якія адпавядаюць задачам вывучэння дадзенага інтэграванага модуля, з’яўляюцца:

1) метады праблемнага навучання (праблемнае выкладанне, часткова-пошукавы і даследчы метады);

2) асобасна арыентаваныя (развіваючыя) тэхналогіі, заснаваныя на актыўных (рэфлексійна-дзейнасных) формах і метадах навучання («мазгавы

штурм», дзелавая, ролевая і імітацыйная гульні, дыскусія, прэс-канферэнцыя, навучальныя дэбаты, круглы стол, кейс-тэхналогія, праект і інш);

3) інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, якія забяспечваюць праблемна-даследчы характар працэсу навучання і актывізацыю самастойнай працы студэнтаў (структураваныя электронныя прэзентацыі для лекцыйных заняткаў, выкарыстанне аўдыё-, відэападтрымкі вучэбных заняткаў (аналіз аўдыё-, відэасітуацый і інш.), распрацоўка і прымяненне на аснове кампутарных і мультимедийных сродкаў гістарычных творчых заданняў, дапаўненне традыцыйных навучальных заняткаў сродкамі ўзаемадзеяння на аснове сеткавых камунікацыйных магчымасцяў (інтэрнэт-форум, інтэрнэт-семінар і інш.)

Па кожным раздзеле і модулі дадзенай вучэбнай праграмы ў адпаведнасці з іх мэтамі і задачамі выкладчыкам (кафедрай) праектуюцца і рэалізуюцца пэўныя педагагічныя тэхналогіі. У ліку найболын перспектыўных і эфектыўных сучасных інавацыйных адукацыйных сродкаў і тэхналогій, якія дазваляюць рэалізаваць сістэмна-дзейнасны кампетэнтнасны падыход у вучэбна-выхаваўчым працэсе, варта вылучыць: вучэбна-метадычныя комплексы (у тым ліку электронныя); варыятыўныя мадэлі самастойнай працы студэнтаў, блочна-модульныя, модульна-рэйтынгавыя і крэдытныя сістэмы, інфармацыйныя тэхналогіі, метад кейсаў, методыкі актыўнага навучання.

Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта

1. Патрабаванні да ажыццяўлення дыягностыкі. Адукацыйным стандартам першай ступені вышэйшай адукацыі па цыклу

сацыяльна-гуманітарных дысцыплін вызначаецца наступная працэдура дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый студэнта:

• вызначэнне аб’екта дыягностыкі;

• выяўленне факта вучэбных дасягненняў студэнта з дапамогай крытэрыяльна-арыентаваных тэстаў і іншых сродкаў дыягностыкі;

• вымярэнне ступені адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням адукацыйнага стандарту;

• ацэньванне вынікаў выяўлення і вымярэння адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням адукацыйнага стандарту (з дапамогай шкалы ацэнак).

2. Шкалы ацэнак:

• ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў на экзаменах па дысцыплінах сацыяльна-гуманітарнага цыкла праводзіцца па дзесяцібальнай шкале;

• ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў ажыццяўляецца паэтапна па канкрэтных модулях (раздзелах) вучэбнай дысцыпліны, здзяйсняецца кафедрай у адпаведнасці з абранай установай вышэйшай адукацьй шкалой ацэнак.

3. Крытэрыі ацэнак. Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з рэкамендаванымі крытэрыямі.

4. Дыягнастычны інструментарый. Для дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый студэнтаў «на выхадзе» з модуля і пры выніковым ацэньванні рэкамендуецца выкарыстоўваць педагагічныя тэсты і тэставыя заданні; рознаўзроўневыя кантрольныя працы і заданні; залік (экзамен).

“ПЕРАЛІК ЛІТАРАТУРЫ ПА ІНТЭГРАВАНЫМ МОДУЛІ

ГІСТОРЫЯ”

Асноўная літаратура

Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі

1. Лукашенко, А.Г. Исторический выбор Беларуси: лекция Президента Республики Беларусь в Белорусском государственном университете, Минск, 14 марта 2003 г. - Минск, 2003.

2. Бригадин, П.И. История Беларуси в контексте европейской истории: курс лекций. - Минск, 2007.

3. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учеб. пособие / Под ред. А. А. Ковалени, Н. С. Сташкевича. - Минск, 2004.

4. Гісторыя Беларусі и сусветная цывілізацыя: дапам. для студэнтаў прыродазн. фак. / А. Г. Каханоўскі [і інш.]. - Мінск, 2008.

5. Гісторыя Беларусі: у 2 ч.: курс лекцый. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. - Мінск, 2000; 2002.

6. Псторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік: 2-е выд., папр. і паш. / У.А. Сосна і інш.; пад рэд. Л.В. Лойкі. - Мн., 2005.

7. Дзмітрачкоў, П. Ф. Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова XIII - першая палова XVII ст.). - Магілёў, 2003.

8. История Беларуси: учеб. пособие: в 2 ч. / Под ред. Я. И. Трещенка. -Могилёв, 2005.

9. Ковкель, И. И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени / И. И. Ковкель, Э. С. Ярмусик. - Минск, 2006.

10. Проблемы формирования белорусской государственности в XX -начале XXI века: Избранные труды Н.С. Сташкевича / под науч. ред. А.Н. Данілова, B.C. Кошелева. - Мн., 2012.

Дадатковая літаратура

11 .Беларускія летапісы і хронікі. - Мінск, 1997.

12.Белоруссия в эпоху феодализма: сб. документов и материалов: в 4 т. — Минск, 1959-1979.

13.Белоруссия в эпоху капитализма: сб. документов и материалов: в 4 т. Минск, 1983; 1990.

14.Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і

матэрыялах / А. Ф. Вішнеўскі, Я. А. Юхо. - Мінск, 2003.

15.Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г: Тэкст. Даведнік.

Каментарыі. Мінск, 1989.

16.Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917г. — Минск, 1977.

17.Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя: у 2 т. - Мінск, 2005; 2006.

18.Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. - Мінск, 2001.

19.Гісторыя Беларусі: у 6 т. - Мінск, 2000-2006. - Т. 1: Старажытная Беларусь: ад перша-пачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст.; Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (ХУП-ХУШ стст.); Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII - пачатак XX ст.); Т. 5: Беларусь у 1917-1945 гг. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.].

20. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII - пач.ХХІ ст.: у 2 кн. - Кн. 1 / А.А. Каваленя [і інш.]. Рэд.кал. А.А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. - Мінск, 2011.

21 .Довнар-Запольский, М.В. История Белоруссии. - Минск, 2003.

22.Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск, 1991.

23.Иллюстрированная хронология истории Беларуси: с древности и до наших дней / Редкол.: Г.П. Пашков и др.; Авт.-сост. И.П. Ховратович. - 3-е изд., доп. - Минск, 2002.

24.История Европы / Под науч. ред. B.C. Кошелева. - Минск; М., 1996.

25.Канфесіі на Беларусі (канец ХУПІ - XX ст.). - Мінск, 1998.

26.Круталевич, В. А. История Беларуси: становление национальной державности (1917-1922 гг.). - Минск, 2003.

27.Ластоўскі, В. Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. - Мінск, 1992.

28. Марзалюк, І.А. Міфы "Адраджэнскай" гістарыяграфіі Беларусі: манаграфія / І.А. Марзалюк. - Магілёў, 2009.

29. Мельник, В.А. Основы идеологии белорусского государства: учеб. пособие / В.А. Мельник. - Минск: Выш. шк., 2011.

30.Очерки истории науки и культуры Беларуси. IX—XX вв. - Минск. 1996.

31.Падокшын, С. А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. -Мінск, 2003.

32.Пилипенко, М. Ф. Возникновение Белоруссии: новая концепция. -Минск, 1991.

ЗЗ.Пічета, В. И. История белорусского народа. - Минск, 2003.

34.Рэлігія і царква на Беларусі: энцыклапед. даведнік. - Мінск, 2001. 35.Францыск Скарына і яго час. Энцыклапедычны даведнік. - Мінск, 1988.

З6.Ходзін, С. М. Гісторыя культуры Беларусі ў 1920-1930-я гг. - Мінск, 2001.

37.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. - Мінск, 1993 - 2003. 38.Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. - Мінск, 1989.

39.Юхо, Я. А. Псторыя дзяржавы і права Беларусі: у 2 ч. - Мінск, 2000;2003.




1.  Техникоэкономическая целесообразность ремонта Авиационные двигатели АД относятся к машинам котор
2. Модуль заполненный 4мя одномодовыми волокнами Внешняя полиэтиленовая оболочка Центральный стекло
3. I. Сетевой уровень
4. МАКЕДОНСКИЕ ИСТОРИЧЕСКИЕ СВЯЗИ Связи между Россией и Македонией имеют тысячелетнюю историю
5. Научное познание Научное познание особый вид познавательной деятельности направленный на выработку о
6. И.О студента Вар 1 к-р Рез 1 к-р Вар 2 к-р Рез 2 к-р Рез
7. английски и так далее
8. АкваРитм 58 269 12413Дневной крем Технология молодости SPF 8
9. Гражданское общество и правовое государство
10. Вениамин Александрович Каверин (Зильбер)
11. Лекция 25 5125 Компонент Memo класс TMemo
12. При проведении переписей населения определяют две основные категории населения- а наличное; б посто.html
13. не отходя от инструкции
14. . Стойки- КакэАсиДати
15. биологиялы~ алуант~рлілікті~ ~ауіпті кедейленуіні~ себебін к~рсеті~із Химиялы~ ластану
16. шейное утолщение intumescenti cerviclis участок спинного мозга обеспечивающий иннервацию верхних конечностей рас
17. Нанотехнологии толкают мир к революции
18. См.- Посошков И.html
19. Частица с энергией движется вдоль оси x в состоянии плоской волны с единичной амплитудой и попадает в по
20. ТЕМА 1 Теоретические вопросы охраны труда Вопросы- 1