Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Месца i роля ВКЛ у Рэчы Паспалітай
вялікае княства літоўскае рэч паспалітая
Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы адбылося яшчэ да Люблінскай уніі 1659 года - у 1386 годзе, калі яны абядналіся на аснове асабістай уніі. Тады за вялікага князя Ягайлу была аддадзена наследніца польскага пасада Ядвіга. Стаўшы каралём польскім, Ягайла праводзіў палітыку, якая не задавальняла літоўскіх і беларускіх феадалаў. Спачатку супраць яго паўстаў старэйшы брат Андрэй Альгердавіч Полацкі, а потым - яго стрыечны брат Вітаўт Кейстутавіч. Ягайла быў пазбаўлены вялікакняскай кароны. Вялікае княства тым не менш заставалася ў саюзе з Польшчай. Супольнае змаганне супраць нямецкіх крыжакоў (успомнім хоць бы Грунвальдскую бітву 1410 года), падобная сацыяльна -палітычная і гаспадарчая структура спрыялі іх далейшаму збліжэнню. Тым больш што польскі трон належаў Гедымінавічам. Пасля смерці Ягайлы, які цараваў у Польшчыпад імём Уладзіслава II, каралём стаў яго сын Уладзіслаў III (1434-1444). Пасля смерці Вітаўта вялікім князём у 1430-1431 гадах быў родны Ягайлаў брат Свідрыгайла, а потым малодшы брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч(1432-1440). Сыны Кейстута не пакінулі спадкаемцаў, і на віленскі пасад у 1440 годзе быў запрошаны сын Ягайлы Казімір. Калі стаў вакантны кракаўскі трон, у 1447 годзе Казіміра выбралі каралём польскім. Гэтак зноў адзін Гедымінавіч атрымаў дзве кароны. ( 1 )
Пасля смерці Казіміра ў 1492 годзе вялікім князём літоўскім стаў стаў яго сын Аляксандр, а каралём польскім - другі яго сын Ян Альбрэхт. І гэта нягледзячы на тое, што на Вялікае княства Літоўскае ў той час напала войска вялікага князя маскоўскага і Польшча прапаноўвала аднавіць асабістую ўнію ў абмен на ваенную дапамогу. ( 4 )
Вялікае княства Літоўскае было ў той час яшчэ моцнае. Яно здолела даць адпор маскоўскаму войску самастойна.
Трэці раз асабістая ўнія была адноўлена ў 1501 годзе, калі, не пакінуўшы спадкаемца, памёр кароль Ян Альбрэхт. На польскі пасад быў выбраны вялікі князь Аляксандр Казіміравіч. Пасля смерці Аляксандра, які таксама не пакінуў спадкаемцаў, вялікім князём у 1505 г. Стаў ягоны брат Жыгімонт Казіміравіч. У 1506 г. Яго выбралі на польскі трон. Жыгімонт Казіміравіч увайшоў у беларускую і літоўскую гісторыю як Жыгімонт Стары, а ў польскую - як Зыгмунт I Стары. Пасля яго смерці ў 1548 г. Кароны вялікага князя літоўскага і караля польскага перайшлі да ягонага сына Жыгімонта Аўгуста.
Амаль няспынныя войны з Масковіяй і крымскімі татарамі аслабілі Вялікае княства Літоўскае. У 1558 г. Пачалася Лівонская вайна. Руская дзяржава хацела атрымаць выхад да Балтыйскага мора, рускія дваране - новыя памесці. Вялікае княства Літоўскае і Польшча перашкаджалі выхаду Масковіі да мора. Літоўскія і беларускія магнаты і шляхта не хацелі губляць свае ўладанні. Але іх сілы былі ўжо не тыя.
Страта Полацка ў 1563 годзе была моцным палітычным і ваенным паражэннем Княства за ўсю гісторыю войнаў з Маскоўскай дзяржавай на працягу XIV-XVI стагоддзяў. Быў адкрыты шлях на сталіцу дзяржавы - Вільню. Узяцце войскам Івана Грознага Прыбалтыкі і Полацка прывяло да таго, што ўсходняя і цэнтральная часткі Беларусі былі адсечаны ад мора, а гэта грозны ўдар па гандлі сельскагаспадарчымі прадуктамі.
Тое, што набліжаецца ваенная катастрофа, разумелі і раней. Высветлена пераломнае значэнне, якое меў лагерны сойм 1562 года, што праходзіў пад Віцебскам. Ужо тады шляхта Вялікага княства Літоўскага хацела ўвайсці ў цесны дзяржаўны саюз з Польшчай. Яны рашуча запатрабавалі заключыць унію з Каралеўствам Польскім.
Незалежнасць пасля Любліна?...XVIII стагоддзі практычна выпалі з пісанай гісторыі беларускага народу. Усе звялося да адыёзных, пастулатных штампаў: «апаляч-ванне», «акаталічванне», «эканамічны заняпад» і т. д. Але жывая, сапраўдная гісторыя гаворыць і пра іншае. І такая важная падзея, як утварэнне новай дзяржавы - Рэчы Паспалітай - мела неадназначныя, падчас зусім процілеглыя задумам вынікі. У тым ліку і для грамадства Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага.
Адна з самых важных прычын уніі 1569 г.- супярэчнасці ў пануючым шляхецкім саслоўі Вялікага княства Літоускага, Рускага, Жамойцкага. Сапрауды, элітарнае магнацтва, што трымала ў княстве ўладу, не стала б яе з кімсьці дзяліць без прымусу з боку шматлікай дробнай і сярэдняй шляхты. А ўлада тая ў вялікакняскай магнатэрьі была амаль неабмежаваная. На сойме у Вялікім княстве паны-рада праводзілі толькі свае рашэнні, маніпулюючы большасцю шляхты, якая не мела ніякай рэальнай улады. Радны гаспадарскай Рады Альбрэхт Гаштольд параўноўваў соймы польскага і «літоўскага» ўзораў: «...соймы нашы (у Вялікім княстве) праходзяць зусім інакш: што вырашае гаспадар і паны-рада, тое шляхта абавязкова прымае да выканання: мы ж запрашаем шляхту на нашыя соймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалі, што мы вырашаем». I на павятовых соймах, органах шляхецкага самакіравання, якія былі створаны паводле рэформы 1565-1566 гг., таксама рэй вялі буйныя земляўласнікі. Пераконваюць у гэтым сведчанні сучаснікаў. Вось адно з іх: «Там (у Вялікім княстве Літоўскім ) шляхта не прымае ўдзелу ні ў якіх парадах, там паны робяць, што захочуць... Там прыязджаюць на соймік толькі ваявода, стараста ды харужы, напішуць, што ім уздумаецца, і адправяць да зямяніна дахаты, каб падпісаў. Калі ж ён не падпіша, то яны аддубасяць яго палкамі...»
Такога не здаралася ў суседняй Польшчы, дзе шляхта рашуча ўплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўраду. Польскія шляхецкія вольнасці, відавочна, падабаліся шляхце Княства. Падтрымліваючы ідэю ўніі, яна меркавала заняць такое ж вызначальнае становішча ў сваей дзяржаве, як польская шляхта ў сваей.
Унутрыпалітычны крызіс у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім найбольш абвастрыўся ў 60-я гады XVI ст. Супрацьстаянне магнацтва і шляхты стала адкрытым. Асабліва яскрава яно выявілася ў часе сойму, які адбыўся ўвосень 1562 г. пад Віцебскам. Яго удзельнікі звярталіся да Жыгімонта Аўгуста з прашэннем «учыніць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіралі, мелі агульную абарону, супольна саймікавалі і права аднолькавае ужывалі». ( 3 )
Каб неяк кансалідаваць грамадства, збіць прапольскія настроі шляхты, магнацкая апазіцыя на чале з Радзівілам пайшла на значную мадэрнізацыю ўнутранай палітыкі. Так, паводле пастановы 1563 г. праваслаўная і каталіцкая шляхта поўнасцю ўраўноўвалася ў правах, а паводле судовай рэформы 1564 г. уводзіліся мясцовыя суды, дзе галоўную ролю адыгрывала шляхта.
Гэтыя захады велікакняскага ўраду, можа б, мелі поспех, калі б не драматычнае знешнепалітычнае становішча краіны. На пачатку 60-х гадоў баявыя дзеянні ў Лівонскай вайне, што пачалася паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім у 1558 г., перанесліся на тэрыторыю Княства, на беларускія землі. У 1562 г. мас-коўскія войскі стаялі ля Віцебска, Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова. 15 лютага 1563 г. быў захоплены Полацк. Да сталіцы - Вільні- заставалася напрасткі каля двухсот кіламетраў. Сілы дзяржавы былі на мяжы магчымага. Вайна выцягнула ўсе сродкі, амаль штогадовая сярэбшчына не наталяла патрэбы ў грошах. Неадкладна патрабаваўся саюзнік.
Пытанне заключэння уніі з Польшчай было прадвырашана, і як ні адцягвалі фінал магнаты Вялікага княства, ён наступіў у 1569 г. Безумоўна, яго наблізіла Лівонская вайна. Па словах віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла, які прыбыў на перамовы ў Люблін, «на нашым хрыбце быў вораг, калі мы ехалі сюды, жадаючы пастанавіць з вамі ўнію, якая б аб'яднала нас узаемнаю любоўю, і, калі казаць праўду, мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкі нашыя ішлі да яе вельмі паціху». 10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі сойм, які доўжыўся амаль 6 драматычных месяцаў. Кожны бок ставіў свае умовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Больш таго, калі паслы Вялікага княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін.тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча Вялікага княства, польскія феадалы вымушалі Жыгімонта Аўгуста выдаць указы аб далучэнні да Каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падоліі ды Кіеўшчыны. На працягу сакавіка-чэрвеня 1569 г. гэтыя велізарныя і багатыя абшары Вялікага княства былі ўключаны ў склад Польшчы, што, вядома, аслабіла і без таго падарваную Лівонскай вайною эканоміку Княства. Хоць гэтыя акты і былі супрацьпраўныя, бо кароль іх выдаў асабіста, без згоды сойму Вялікага княства, але ў той сітуацыі вялікакняскі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Польшчай.
Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларускіх земляў. Прычым на значнай частцы апошніх гаспадарыла маскоўскае войска. I гаспадарыла грунтоўна. У 1566-1569 гг. дзеля ўмацавання на заваяванай тэрыторыі былі пабудаваныя ў наваколлі Полацка крэ-пасці Туроўля, Суша, Сокал, Сітна, Чырвоная, Казьяны, Ула, Усвят. У такім становішчы для вялікакняскага ўраду шлях быў адзіны - за стол перамовінаў з Польшчай. Супольны сойм зноў распачаў працу, і 1 ліпеня 1569 г. быу падпісаны акт Люблінскай уніі. «3 гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабою непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы з'ядналіся ў адзін народ і адзіную дзяржаву»,- абвяшчаў акт.
Наколькі шчыльна зліліся дзве часткі толькі ўтворанай дзяржавы?
Умовы ўніі дэлегаты Вялікага княства Літоўскага зводзілі да наступных патрабаванняў:
) саюзныя дзяржавы будуць мець аднаго гаспадара, абранага на агульным сейме з роўнай колькасцю прадстаўнікоў ад княства і Кароны;
) выбраны такім чынам кароль будзе каранавацца спачатку ў Кракаве, а затым у Вільні, пацвярджаючы правы і прывілеі кожнага народа асобна;
) агульны сейм будзе збірацца пачаргова: адзін раз на тэрыторыі Літвы, а другі - на тэрыторыі Польшчы;
) княства і Карона будуць мець свае асобныя органы дзяржаўнай улады і кіравання: сеймы, сенаты, "уряды", дзяржаўныя пячаткі;
) дзяржавы будуць захоўваць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць;
) дазваляецца неабмежаванае пасяленне жыхароў дзяржавы як у Польшчы, так і ў Вялікім княстве Літоўскім, але пасады ў кожнай дзяржаве будуць займацца толькі "тубыльцамі". (2; с.173-174)
Дэлегаты з Польшчы выставілі зусім іншыя ўмовы: "Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоускае, згодна з ранейшай інкарпарацыяй апошняга, складаюць з абодвух вышэйназваных народаў адно непадзельнае цела, адну супольнасць, адзін народ, так што з гэтага часу ў гэтай адзінай супольнасці з двух народаў і амаль у адзінага, аднароднага, непазнавальнага і непадзельнага цела будзе давеку, адна галава (не асобныя гаспадары), адзіны кароль польскі, які ў адпаведнасці з даўнімі звычаямі і прывілеямі, супольнымі галасамі палякаў і ліцвінаў будзе выбірацца ў Польшчы, а не ў іншым месцы... Што датычыцца да выбрання, узвядзення яго на прастол Вялікага княства Літоўскага, то яно павінна спыніцца так, каб адгэтуль ужо не было ніякага следу падабенства..." (Дневник Люблинского сейма 1569 г. СПб., 1869. С. 69 - 70).
Такім чынам, польская праграма уніі прадугледжвала інкарпарацыю Вялікага княства Літоўскага ў Польшчу.
Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай
Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент - каронны ("польскі"), сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма, у яго уваходзілі найбольш знатныя свецкія і духоўныя феадалы. Колькасць іх не перавышала 150 чалавек. Першае месца ў сенаце належала арцыбіскупу гнезненскаму, прымасу польскай каталіцкай царквы, за ім ішлі біскупы, кашталяны, ваяводы і г. д. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з'яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, якая складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на каронным сейме. Пасля кароннага сейма зноў збіраліся рэляцыйныя павятовыя сеймікі, дзе паслы рабілі справаздачу аб ходзе кароннага сейма і сваей дзейнасці. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек.
Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закону. Пастановы прымаліся аднагалосна. Група дэпутатаў альбо адзін дэпутат мог сказаць "не дазваляю, і пастанова прыпынялася. Гэта права «liberum veto» (вольнае «забараняю») разглядалася як адно з найважнейшых "з златых шляхецкіх вольнасцей". Але, як мы ўбачым далей, яно было не-бяспечнае для дзяржавы, бо ўносіла анархію, хаос, падрывала дзяржаўную ўладу.
На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. Кароль узначальваў сенат, "паспалітае рушэнне" (пазней на чале абароны дзяржавы стаў каронны гетман), склікаў сеймы, вызначаў тэрмін іх пасяджэнняў, прызначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады. Ён ажыццяўляў знешнюю палітыку дзяржавы, за якую адказваў перад вальным сеймам.
Улада караля была істотна абмежавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі". Побач са свабодным вета шляхта заключала з прэтэндэнтамі на польскі прастол "Пакта канвента" - дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем. У 1573 г., у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацаваны "Генрыхавы артыкулы", згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г. д. Адначасова ён абавязваўся: склікаць сеймы раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў; пры перанясенні вайны за межы Рэчы Паспалітай выплачваць кожнаму ратніку па 5 грыўняў; мець пры сабе пастаянны савет з 16 сенатараў, які фактычна кіраваў не толькі краінай, але і асабістым жыццём караля. "Генрыхавы артыкулы" былі ўведзены толькі пры выбранні Стэфана Баторыя (1576), а затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай.
Калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права не падпарадкоўвацца каралю і выступіць супраць яго. Гэта права шляхта ажыццяўляла шляхам склікання канфедэрацый (саюзаў узброенай шляхты) ці "рокашы" - узброенага паўстання супраць караля. Свабоднае вета і канфедэрацыі былі магутнай зброяй барацьбы розных феадальных груповак за ўладу ў дзяржаве, легальнай формай феадальнай анархіі.
Пасля смерці караля пачынаўся перыяд безуладдзя, які цягнуўся ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. У часы бескаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас польскай каталіцкай царквы. Ён склікаў для абрання новага караля тры сеймы: 1) канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выбараў караля, мяркуемыя кандыдаты на каралеўскі прастол, выпрацоўваліся ўмовы дагавору з кандыдатамі; 2) элекцыйны (выбарчы), на якім праводзіліся выбары і заключалася пагадненне "Пакта канвента"; 3) каранацыйны, на якім ажыццяўлялася каранацыя і кароль прыносіў прысягу захоўваць усе правы і выконваць умовы пагаднення (Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусь Мн., 1992. С. 211 - 212).
Рэч Паспалітая з'яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта. Юрыдычна як паны, так і шляхта былі роўныя паміж сабой. Аднак рашаючай палітычнай сілай у дзяржаве з'яўляліся паны. Яны складалі сенацкае саслоўе (вышэйшыя духоўныя і свецкія феа-далы: арцыбіскупы і біскупы, ваяводы і кашталяны),і ўсе кіраванне дзяржавай знаходзілася ў іх руках. Толькі паны і шляхта мелі права валодаць зямлёй. Шляхецкая маёмасць не магла быць канфіскавана без суда, шляхціц не мог быць арыштаваны без дазволу суда, і яго мог судзіць толькі шляхецкі суд. Шляхта была свабодная ад пабораў. Адзінай павіннасцю яе з'яўлялася вайсковая служба. (2;с.182-184)
Якое ж месца адводзілася Вялікаму княству Літоўскаму ў Рэчы Паспалітай і якое месца па сутнасці яно займала?
Польская праграма уніі мела на мэце заснаванне унітарнай дзяржавы, якая ўяўлялася як "адзінае непадзельнае цела з адной галавой", г. зн. ВКЛ адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Аднак напярэдадні Люблінскай уніі дзяржавы мелі аднаго гаспадара, а ў астатнім былі самастойныя і незалежныя!? Другім крокам у бок унітарнай дзяржавы пасля Любліна стаў каронны сейм і скасаванне незалежнага сейма ВКЛ. Наступным крокам павінна было стаць адзінае заканадаўства, здабытае шляхам дапасавання Літоўскага Статута 1566 г. да польскіх законаў. Аднак зрабіць гэта было не так лёгка, як здавалася інкарпаратарам. Справа у тым, што ў люблінскім акце былі закладзены супярэчнасці, якія дапускалі магчымасць будавання як унітарнай, так і федэратыўнай ці канфедэратыўнай дзяржавы. Захоўваліся тытулы "Вялікага княства Літоўскага" і "вялікага князя літоўскага", дзейнічаў амаль не парушаны апарат адміністрацыйна-дзяржаўнага кіравання, меліся свой "скарб", дзяржаўная пячатка, свае войска і, нарэшце, свой звод законаў - Літоўскі Статут.
Новы Статут 1588 г. не толькі пярэчыў Люблінскай уніі, але нават не ўспомніў аб яе існаванні.
Нягледзячы на гэта і іншыя парушэнні законаў Статут 1588 г. меў вялікае гістарычнае значэнне. Ён падвеў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж княствам і Польшчай.
Такім чынам, пануючы і кіруючы пласт Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна распачаў барацьбу супраць польскай праграмы стварэння унітарнай дзяржавы. У выніку гэтай барацьбы ўдалося захаваць частку тэрыторыі ВКЛ, якая засталася пасля анексіі і далучэння большасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы "вялікага князя літоўскага" і "Вялікага княства Літоўскага", рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва ВКЛ усе больш узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была аб'яўлена дзяржаўнай мовай ВКЛ. Над насельніцтвам Беларусі навісла рэальная пагроза не толькі акаталічвання, але і паланізацыі.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Баравікоў У. Разяднаная дзяржава. Да 420-годзя Люблінскай уніі // Крыніца, 1989, №5.
. Гісторыя Беларусі ў 2 ч. (ч. 1) / рэд. Я.К.Новік і Г.С.Марцуля. Мн., 2000.
. Лойка П. Незалежнасць пасля Любліна або магнацка-шляхецкая “беларусізацыя” //Спадчына. 1991.№5.
. Юхо Я.А. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай // Полымя. 1972. № 1.