Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

Подписываем
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Предоплата всего
Подписываем
тэма 14 Уздзеянне звяроў на пладаноскасць i натуральнае аднаўленне лесу
План лекцыі
1. Уздзеянне звяроў на пладанос-касць і натуральнае ўзнаўленне лесу.
2. Пашкоджанне вегетатыўных частак раслін.
3. Уплыў на санітарны стан і біялагічную устойлівасць лесу.
4. Узаемауплыў звяроў.
5. Абмежаванне шкоднага ўплыву звяроў на лес.
1. Уздзеянне звяроў на пладаноскасць і натуральнае
ўзнаўленне лесу
Звяры частка лясной экасістэмы, яе кампанент, які знаходзіцца ў цеснай залежнасці і ўзаемадзеянні с іншымі кампанентамі. У гэтым плане важна разгледзець, якім чынам ажыццяўляецца такое ўзаемадзеянне, яго станоўчыя і адмоўныя бакі з пункту гледжання лесавода, які імкнецца прагматычна выкарыстоўваць лясную экасістэму. Таму важна вызначыць, як уплываюць звяры на пладаноскасць, натуральнае і штучнае ўзнаўленне лесу, жывое наглебавае покрыва, лясны подсціл, адзін від на другі.
Многія звяры ядуць насенне і плады розных дрэў і хмызнякоў, у тым ліку каштоўных у лесагаспадарчых адносінах: сасны, елкі, дуба. Да ліку відаў, якія інтэнсіўна знішчаюць насенне дрэў і хмызнякоў, адносяцца вавёрка, мышы, буразубкі. Вавёрка зімой часта «стрыжэ» мноства канцавых парасткаў елкі і выгрызае з іх кветкавыя почкі. Пад дрэвамі, дзе яна корміцца можна, знайсці да 500 парасткаў, на кожным з якіх было па 67 почак. Гэта абявазкова сказваецца на будучым ураджаі шышак і насення. Вавёрка, каб наесціся, у суткі разгрызае каля 30 яловых або да 200 сасновых шышак і дастае насенне. Частка насення губляецца на лясны подсціл, глебу. Тут іх знаходзяць і ядуць дробныя грызуны. Лік насення елкі, якое зядае лясная мыш за суткі, складае ад 400 да 1500 шт.
Улічваючы высокую колькасць грызуноў у лесе і іх пражорлівасць, можна ўявіць тую велізарную колькасць насення, якое ўжо не прарасце. Жалуды таксама ахвотна паядаюцца мышамі. У суткі адна мыш спажывае каля 4 жалудоў. У літаратуры маецца інфармацыя пра тое, што пара жаўтагорлых мышэй за ноч заносіла ў норы ад 25 да 180 жалудоў. Былі знойдзены іх запасы, якія дасягалі 30 кг. У пераліку на жалуды гэта 860 ш. У гады невысокіх ураджаяў у дубровах такое дзеянне мышэй істотна падрывае магчымасць узнаўляльнага працэсу. У найбольшай ступені ад мышэй пакутуюць ураджаі жалудоў, арэхаў арэшніку і арэшкаў ліпы.
Адчувальны ўрон запасам насення могуць нанесці капытныя дзікі, алені. Напрыклад, страўнік дзіка ўмяшчае каля 3 кг страўнай масы, што складае амаль 1000 жалудоў. А жыраваць дзікі выходзяць практычна кожную ноч і часта чародамі.
Такім чынам, прыведзеная інфармацыя сведчыць пра пэўную адмоўную ролю звяроў у працэсе ўзнаўлення лесу. Аднак маецца інфармацыя, якая сведчыць пра адваротнае. Так, батанікі выдзяляюць групу раслін заахораў, тых што рассяляюцца рознымі жывёламі. У тым выпадку, калі запасы, зробленыя грызунамі, апынуцца забытымі, насенне прарасце. Насенне можа разносіцца ў страваварыльным канале звяроў, трапляючы затым на зямлю з экскрэментамі і не губляючы пры гэтым сваёй узыходжасці. Дастаткова шмат насення рабіны сустракаецца ў памёце мядзведзя, часта не пераварваецца насенне яблыні, грушы, плады якіх зела куніца.
Многія лясныя звяры энергічна рыюцца ў лясным подсціле ў пошуках стравы або матэрыялу для будоўлі гнёздаў. У дубровах і іншых лясных фармацыях можна сустрэць участкі ў сотні квадратных метраў, на якіх подсціл і верхні слой глебы парытыя дзіком. У ходзе гэтага ўздзеяння дзікі ўтоптваюць у глебу частку жалудоў, чым садзейнічаюць іх прарастанню і ўкараненню. На мінеральную глебу налятае насенне іншых раслін і больш паспяхова прарастае, чым у выпадках, калі яно трапляе ў подсціл.
Лясны подсціл пранізаны лабірынтамі хадоў кратоў, палёвак, мышэй і землярыек гэта садзейнічае яе аэрацыі і мінералізацыі, лепшаму паглынанню атмасферных ападкаў. Перарытая звяркамі глеба набывае гарахаватую і дробнаарэхаватую структуру. Дзякуючы разгалінаванай сістэме хадоў, глеба добра забяспечваецца паветрам і вільгаццю, што садзейнічае трансфармацыі, а рэшткі стравы, якія заносяцца ў норы, экскрэменты, што застаюцца там, і трупы саміх жывёл абагачаюць глебу арганічнымі рэчывамі і ў выніку павышаюць яе ўрадлівасць.
2. Пашкоджанне вегетатыўных частак раслін
Пасля прарастання насення ўтвараецца маладая расліна, якая таксама падвяргаецца небяспецы з боку звяроў. Першапачаткова вялікую шкоду самасеву прычыняюць розныя віды палёвак, якія харчуюцца вегетатыўнымі часткамі раслін. Жаўтагорлыя мышы ахвотна ядуць усходы дуба, ліпы, клёна востралістага. Па меры росту дрэў іх, акрамя грызуноў, пачынаюць шкодзіць зайцы і капытныя, якія зядаюць парасткі, абгрызаюць кару. Калі вялікая шчыльнасць беляка, можа назірацца тармажэнне ў росце лісцевых дрэў. Так, шматразовае абкусванне парасткаў дуба, выклікае яго кушчэнне. Ярка выражаны дендрафаг лось у зімовы час прыносіць адчувальную страту сасновым маладнякам, бо абгрызае кару, бакавыя і цэнтральныя парасткі, што прыводзіць да гібелі сасёнак. Маецца дастаткова прыкладаў гібелі ўчасткаў сасновых маладнякоў. Часцей за ўсё ад лася пакутуе малады падрост сасны, асіны, а затым бярозы, лазы, дубу. Там дзе на аднаго лася прыходзіцца больш 25 га маладнякоў, шкода ад іх мала адчувальная. Даследнікамі ўстаноўлена, што капытныя, у прыватнасці лось, аказваюць ўдзеянне на маладнякі як знішчэннем якой-небудзь колькасці парасткаў, так і зніжэннем інтэнсіўнасці фотасінтэзу і падзеннем прыросту ў вышыню і па дыяметры. Як паказалі назіранні замежных лесаводаў, моцнае пашкоджанне дубовых маладнякоў капытнымі затрымлівае прырост дрэў на 5 гадоў, што ў далейшым выклікае страты драўніны.
Ад зайцоў-шаракоў мацней за ўсё пакутуюць сады, гадавальнікі і дрэвавыя і хмызняковыя пасадкі. Неаднаразовае абкусванне выклікае няправільнае кушчэнне дубкоў, яны робяцца крывымі і ў большасці гінуць.
3 Уплыў на санітарны стан і біялагічную ўстойлівасць лесу
Санітарны стан лесу вызначаецца колькасцю здаровых дрэў у фітацэнозах чым больш здаровых дрэў і чым менш хворых, тым лепшы санітарны стан лесу. Жывёлы ў лесе сваёй дзейнасцю (погрызы, поедзі, абкусы) спрыяюць захворванню дрэў. Яны ствараюць шляхі пранікнення патагена ў дрэва. Біялагічная ўстойлівасць праяўляецца праз устойлівасць усіх кампанентаў лясной экасістэмы. Кожны з кампанентаў лесу, ўступаючы ва ўзаемадзеянне з жывёламі, і наадварот, церпіць змены.
Наглебавае расліннае покрыва знаходзіцца пад моцным уздзеяннем лясных звяроў. У шэрагу выпадкаў толькі мноства расліннасці і яе высокая жыццястойкасць і талерантнасць зніжюць ступеню шкоднага ўздзеяння траваедных жывёл.
Здольнасць лесу да ўзнаўлення і пагаршэнне апошняга пад уплывам звяроў знакавы момант у біялагічнай устойлівасці лесу. Лес, які не здольны аднаўляцца, страчвае біялагічную ўстойлівасць. Так, апалыя і пасеяныя жалуды і другое насенне асабліва пакутуюць ад мышападобных грызуноў. Інтэнсіўней за ўсё яны знішчаюць насенне, якое пасеяна восенню. Найбольшую шкоду прычыняюць жаўтагорлыя і лясныя мышы і рыжыя палёўкі. Яны зядаюць не толькі свежае, але і ўжо прарослае насенне, а таксама маладыя расліны. Ступеня пашкоджання залежыць ад шчыльнасці папуляцый звяркоў у фітацэнозах. Чым вышэй шчыльнасць звяроў, тым большыя страты нясуць кампаненты лясной экасістэмы, што выклікае памяншэнне біялагічнай устойлівасці. Высокая шчыльнасць звяроў, асабліва капытных, выклікае ўтварэнне шчыльна выбітых сцяжынак. На сцяжынках умовы аэрацыі, увільгатнення змяняюцца ў негатыўны для раслін бок. Пазітыўны ўплыў, які мае месца, калі ў працэсе жыццядзейнасці звяроў утвараецца вялікая колькасць вадкіх і цвёрдых экскрэментаў, пападанне якіх у глебу абагачае яе карыснымі для раслін рэчывамі, не кампенсуе адмоўнага ўздзеяння.
Такім чынам, лясныя звяры аказваюць прамы (у асноўным кормячыся) і ўскосны (праз змяненне ўмоў росту) уплыў на дрэвастой, падрост, падлесак, жывое наглебавае покрыва, подсціл і глебу, ставяць пад пагрозу існаванне фітацэнозаў.
4. Узаемаўплыў жывёл
Роля звяроў у жыцці лесу не абмяжоўваецца ўплывам на расліннасць, мёртвае наглебавае покрыва і глебу. Значная частка іх харчуецца іншымі жывёламі, знішчаючы пры гэтым вялікую колькасць шкоднікаў лесу. Шкодных вусякоў знішчаюць землярыйкі, краты, вожыкі, кажаны, барсукі, куніцы і іншыя. Падлічана, што адна звычайная буразубка за год зядае 5,5 кг розных вусякоў. Землярыйкі спажываюць у суткі колькасць стравы, роўную 116203% іх уласнай вагі. Змесціва страўніка лятучых мышэй складае 30% і больш вагі іх цела. Звяры знішчаюць шматлікіх шкоднікаў лесу, у тым ліку такіх небяспечных, як лічынкі майскіх хрушчоў, лялячкі дубовых хахлатак і ліставёртак, бабачак і гусеніц шаўкапрада. Вялікую колькасць дробных грызуноў зядаюць лісіца, янотападобны сабака, гарнастай, ласка і куніца. Колькасць зайцоў паніжаюць лісіца, воўк, рысь. Папуляцыя ваўка ў Беларусі штогод зядае 50006000 дзікоў, 50006000 ласёў, 200 аленяў.
Такім чынам, паміж папуляцыямі жывёл існуюць цесныя сувязі, ажыццяўляецца ўзаемнае натуральнае рэгуляванне колькасці.
5. Абмежаванне шкоднага ўплыву звяроў на лес
Вядзенне лясной гаспадаркі сутыкаецца з неабходнасцю абмежавання негатыўнага ўздзеяння звяроў на лес. Фактычна гэта азначае не дазволіць жывёлам, якія празмерна размножыліся, зесці расліны, іх часткі або насенне. Існуюць наступныя метады абмежавання шкоднага ўплыву звяроў на лес: хімічны, механічны, біялагічны, арганізацыйна-гаспадарчы і камбінаваны.
Хімічны метад заснаваны на ўздзеянні на жывую істоту праз стрававальны тракт або органы нюху. Ужываючы атручаную страву, звяркі гінуць. У другім выпадку звер, абнюхаўшы расліну, не чапае яе, бо хімічнае рэчыва, якім апрацаваны фітацэноз, робіць яе непрыдатнай да ўжывання ў страву. Калі размова ідзе пра дробных мышападобных грызуноў, то прапануецца рэгуляванне іх колькасці ў асноўным метадамі знішчальнага характару. Добрыя вынікі даюць атручаныя прыманкі з сланечніку, пшаніцы, аўсу, жыта з канцэнтрацыяй яду 6-8%. Каб прыманкі не зелі птушкі, іх кладуць ў норы і іншыя натуральныя ўкрыцці на абароненых участках і вакол іх.
У якасці адпуджвальных сродкаў прымяняюць рэчывы натуральнага паходжання і некаторыя дазволеныя да прымянення, сінтэтычныя хімічныя злучэнні. Рэчывы з непрыемным для дзікіх жывёл пахам або іншымі ўласцівасцямі, якія адпуджваюць іх, наносяць на расліны або на кавалкі губкі, замацаваныя на слупках. Шэрагі слупкоў размяшчаюць на адлегласці 510 м адзін ад аднаго. Інтэрвалы паміж слупкамі ўнутры шэрагаў таксама складаюць 510 м. У якасці адпуджвальных сродкаў прымяняюць кроў сельскагаспадарчых жывёл. Яе выкарыстоўваюць у чыстым выглядзе і ў сумесі з іншымі кампанентамі, напрыклад каровіным памётам. Даволі часта выкарыстоўваюць абмазку з гліны, каровінага памёту і вапны (суадносіны 1:1:2). У гэтую сумесь дабаўляюць крэалін, лізоль. Эфектыўная таксама абмазка дрэў дзёгцем з рознымі дабаўкамі. Для адпуджвання зайцоў ад лясных пасадак выкарыстоўваюць наступныя сумесі: 5 кг мыла, 300 г алею, 300 г тэхнічнага скіпідару, 250 г нафталіну, 150 г купаросу, 15 л вады ( на 1000 дрэў). Усе кампаненты раствараюць у асобных порцыях гарачай вады. Сумесь выкарыстоўваюць ў дзень прыгатавання.
Механічны метад мае некалькі кірункаў. Сюды аднесены розныя спосабы адлову шкодных звяркоў механічнымі лавушкамі разнастайных кантрукцый або стварэнне лоўчых канаў вакол абароненых участкаў (напрыклад, вакол засеянага поля на гадавальніку). Апрацоўка глебы парушае сістэму нор, якая склалася на палях гадавальніка або лесакультурнай плошчы, і фізічна знішчае частку мышападобных звяркоў. Якасная закладка насення ў глебу, ушчыльненне глебы пасля пасеву каткамі замаруджвае доступ звяркоў да насення. Выкошванне травы памяншае таксама іх колькасць.
Агароджванне выкарыстоўваецца для аховы лясных гадавальнікаў і невялікіх учаcткаў асабліва каштоўных фітацэнозаў. Найбольшае пашырэнне маюць агароджы са стальнога дроту, нацягнутага на драўляныя слупы пры дапамозе цвікоў. Розныя тыпы гэтых агароджаў адрозніваюцца, галоўным чынам, частатой размяшчэння слупоў. Для засцярогі раптоўнага сутыкнення ласёў з практычна не бачнай агароджай прымяняюць агароджу з дроту і жэрдак. Гэтыя агароджы эфектыўныя супраць ласёў, але не выключаюць пранікненне казуль на ахоўны ўчастак. Каб пазбегнуць такога недахопу працягваюць 3 рады дроту ў ніжняй частцы агароджы праз 10 см ад зямлі. Могуць быць і іншыя канструкцыі агародж.
Існуе шмат спосабаў механічнай абароны асобных дрэў. Іх абвязваюць паперай, шкляной ватай, сінтэтычнай плёнкай, спіральнай дротавай сеткай і г. д. Для абвязкі выкарыстоўваюць раслінныя матэрыялы сухі трыснёг, пухаўку, лапнік елкі, лыка і берасту. Не рэкамендуецца ўжываць для гэтай мэты салому і паклю, бо яны прыцягваюць мышэй. Асобныя саджанцы і маладыя дрэўцы памяшчаюць унутр конусападобных шалашыкаў з сухіх галінак сасны. Каля маленькіх саджанцаў і сеянцаў утыкаюць сухія галіны елкі і сасны. У лесаводчай практыцы даволі шырока прымяняецца пашкоджанне кары на ствалах дрэў для стварэння на іх «мазалёў» рубцоў і наплываў. Капытныя не абдзіраюць кару на такіх дрэвах. Штучнае пашкоджанне ствалоў робяць спецыяльнымі скрабкамі і шчыпцамі.
Біялагічны метад заснаваны на ўзаемадзеянні паміж відамі жывёл. Сюды адносіцца прыцягненне драпежных птушак, якія харчуюцца мышападобнымі грызунамі, з дапамогай штучных гняздоўяў. Стварэнне спрыяльных умоў для засялення лясных участкаў гарнастаем, ласкай, лісіцай. Гэтыя звяры таксама зядаюць шмат грызуноў.
Арганізацыйна-гаспадарчы метад. Асноўная ўмова прадухілення страт, якія прыносяць фітацэнозам паляўнічыя жывёлы, дасягаецца праз рэгуляванне колькасці апошніх з мэтай падтрымання яе на аптымальным узроўні.
Асаблівае значэнне пры стварэнні лясных культур набывае пытанне вызначэння колькасці пасадачных месцаў на 1 га, ад чаго залежыць іх гушчыня і ш выніку, зберажэнне ад пашкоджання капытнымі. Схемы пасадкі культур з лікам пасадачных месцаў 46 тысяч на 1 га на тэрыторыі паляўнічых гаспадарак з высокай шчыльнасцю лася і іншых капытных прымяняць не рэкамендуецца. Зрэджаныя лясныя культуры моцна пашкоджваюцца жывёламі. Адзін з дзейсных спосабаў захавання культур ад патравы іх загушчанасць. Колькасць пасадачных месцаў для вырошчвання такіх фітацэнозаў павінна складаць каля 10 тысяч на 1 га. Вялікая колькасць сеянцаў і ўзыходаў забяспечвае больш ранняе змыканне крон, дзякуючы чаму скарачаецца час магчымага пашкоджання культур капытнымі, бо пасля змыкання крон звяры заходзяць у іх неахвотна. У сувязі з тым, што ўчасткі культур меншыя за 0,5 га часцей пашкоджваюцца жывёламі, стварэнне культур на большых плошчах будзе спрыяць іх жыццястойкасці. Спраўджвае сябе на практыцы спосаб абароны сасновых і дубовых культур з дапамогай ахоўнага барера (шырынёй 4-6 м) з культур елкі высокай самкнутасці. Дзе дазваляюць лесараслінныя ўмовы, рэкамендуецца ствараць культуры ў складзе 7С3Е8С2Е.
Камбінаваны метад прадугледжвае спалучэнне апісаных вышэй метадаў (агароджванне і апрацоўка рэпелентамі, стварэнне штучных кармавых палёў, лесагаспадарчыя прыёмы).