Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

. СТЫЛСТЫЧНАЕ ВЫКАРЫСТАННЕ СНОНМАЎ АНТОНМА АМОНМА ПАРОНМАЎ Знайдзіце ў сказах сінонімы і антон

Работа добавлена на сайт samzan.net:


Практычныя 4 (1). СТЫЛСТЫЧНАЕ ВЫКАРЫСТАННЕ СНОНМАЎ,

АНТОНМА, АМОНМА  ПАРОНМАЎ

  1.  Знайдзіце ў сказах сінонімы і антонімы, вызначце іх стылёвую функцыю.
  2.  Беларусь паволі сплывае ў сеціва. Менавіта ў сеціве наўпаўней усплываюць беларуская засяроджанасць і хітрамудрасць, зайздрасць і пакрыўджанасць, прыгажосць і летуценнасць, агульная млявасць і абыякавасць да жыцця.
  3. Колдун самоуверен, но при этом обаятелен, он ни перед кем не заискивает, не стесняется и не тушуется. Да, он не выглядит белорусом, но при этом хотелось бы, чтобы молодые белорусы выглядели, как Дима Колдун, а не как наши мордастенькие «зоркi» (Белгазета, 2007).
  4.  А тады адзінаю альтэрнатываю стане сістэма культурных манадаў, мноства аўтаномных, а не ізаляваных культурных асяродкаў, якіе будуць станавіць сабою альтэрнатыўныя мадэлі існавання і мыслення.
  5.  То мудрасць смяялася з тупасці, з уяўнай глыбакадумнасці, прастата – з фанабэрыі, дабрата – са злога недаверу; смяялася праўда з маны чорнай, светлае заўтра – з цёмнага ўчора. (А.Вярц.)
  6.  Я шмат прайшоў дарог. Яны былі шырокія і вузкія. Яны былі далёкія і нашы – беларускія (П. Глебка).
  7. Свет людз — шэльмы. // Крадуць, лгуць шчыра. // Чэсны паэта,вось  сатыра (Я.К.).

  1.  Замяніце 2-3 сінонімамі выдзеленыя словы, стараючыся надаць выказванню большую эмацыйнасць.
  2.  Гэта карціна здзівіла мяне.
  3.  Пейзаж быў вельмі прыгожы.
  4.  Незнаёмец падаўся яму чалавекам нядобрым.
  5.  Дзяўчына плакала, просячы пра дапамогу.
  6.  Так мог зрабіць толькі неразумны чалавек.
  7.  Гаспадыня радавалася.
  8.  Не спрабуйце мяне падмануць.
  9.  Можна прапанаваць многа варыянтаў для развязання гэтай праблемы.
  10.  Депрессивная урбанистика, чахлые пейзажи, заводские трубы, в квартирах – стылая нищета. Очерствелые и огрубевшие души. Костноязычные и озлобившиеся герои.
  11.  Запішыце патрэбныя сінанімічныя ці антанімічныя адзінкі, вызначце іх функцыю ў кантэкстах.
  12.  Сярод журналістаў ён быў вельмі не лішнім. Ён мае пэўныя погляды, ………………………… , ……………………………. .
  13. Она иногда сидит в живописной позе, но вдруг эта ……………………………. поза нарушается вовсе неожиданным и опять обворожительным жестом.
  14.  Яна любіла прыроду, і ён яе ……………..………………………, хоць не асмельваўся прызнацца ў гэтым.
  15.  Яму хацелася чагосьці гіганцкага, …………………………, ……………………………………. .
  16.  Фашызм варожы любой нацыянальнай культуры. Ён імкне разбурыць, ……………………………… (культуру), ………………………………………………
  17.  Невынішчальныя, вечныя беларусы, знявечаныя калектывізацыяй ды атэізмам, яны ўсё захоўваюць (у чым? дзе?) …………………………………., …………………………….., …………………………….. сваю беларускую таямніцу — як удаецца выжыць, карміць горад ды трымаць для дзяцей ды ўнукаў дзесь глыбока-глыбока гарчычнае зерне надзеі.
  18.  З якім захапленнем, …………………………………. гаворыць ён пра птушак, якіх бачыць за акном і якіх не …………………….. раней, калі быў міністрам.
  19.  Ён цяпер не жыў, а толькі ……………………………. з дня ў дзень у безперапынным чаканні.
  20. Внутри этой картинки не пахнет излишествами. Там всё аскетично, …………………………….
  21.  Сеціва імгненна, чуйнымі позвамі, адгукаецца на тое, што сапраўды хвалюе беларускі народ, хваля нарастае, …………………………………. — і людское мора раптам ускіпае вакол выпадковага відэа ці гуку, якія трапляюць сённяшняй Беларусі ў сэрца.
  22.  Даніловіч быў не толькі здольны вучань, ён быў ………………………………………..
  23.  Гэта не проста добры спосаб, а ………………………………………………
  24.  Яго імкненне да ўзбагачэння цяпер ператварылася на …………………………………………
  25.  Гэтыя нагаворы трэба расцэньваць як ……………………………………..
  26.  Выгляд у яго быў не сумны, а проста …………………………………………
  27.  Справы ў правінцыі лепшаюць усё ………………………. і ……………………….
  28.  Лёгкое дело – тяжело писать и говорить, но ………………………………………………………

………………………………………………………………………………………………

  1.  Жизнь достаточно продолжительна, чтобы успеть исправить старые заблуждения, но она ……………………………………., чтобы ………………………………………….…………..........
  2.  Мудрая беларуская асцярожнасць у нас стухла да стану ліпкае ………………………………..; унікальная цярплівасць сцялася ў невыносную …………………… да зла; руплівая ашчаднасць здрабнела да …………………………, а знакамітая кемлівасць вычварылася ў ………………………….; глыбокая засяроджанасць ужо настолькі заглыбілася, што анічога не прасвечвае з тае беларускае душы, акрамя …………………………..
  3.  Так у нашай гісторыі скрозь: варта ………………………… Бога, ………………………. ад волі, ………………………………………. таленты, ухіліцца ва ўтульнае, рабства — і беларус уразнос ідзе да д’ябла.
  4.  О, дваістая беларуская душа! Увесь час …………………………………………………….. паміж Захадам і Усходам, вайной і мірам, пеклам і раем… Хто можа даць супакой і вярнуць цэласнасць гэтай блудніцы, гэтай пакутніцы?

  1.  Выпраўце памылк, якія сталі вынікам недакладнага выбару сінонімаў / антонімаў.
  2. Трэба гэту работу давесц да канца, закончыць, завяршыць.
  3. Жыццё  гмназ  нас працягвае кпець  бруць.
  4. Веды гэтага студэнта вельм сцплыя, пасрэдныя.
  5. Трываламу засваенню вучэбнага матэрыялу перашкаджае няякаснае, дрэннае выкананне студэнтам хатнх задання.
  6. Усх, хто працава на звядзенн станцы, я клчу энтузястам,  не дарма: яны па дзве змены праводзіл на будпляцоцы.
  7. Сярод расйскх лтаратара, што псал пра мастацтва, Стаса — фгура вялзная, ункальная  адзнкавая, надзвычай прыкметная.
  8. На цёплым пяску гэтага дзкага збярэжжа мае басыя ступн пакдал глыбокя адбтк, якя тут жа сцрал набягашыя хвал.
  9. Вы пытаецеся, чаму так рухнула цкавасць дзяцей да чытання. Пацкацеся  старшых, якя зусм не сутыкаюцца з кнгай. Ранейшы наш цканы  дапытлвы чытач кудысьц знк, прапа. Куды ён падзеся? Адказ элементарны: тэлебачанне адбвае нтарэс да чытання.
  10. Эти мысли не только обращены в прошлое, но и устремлены в будущее.
  11.  В этом году у нас значительно меньшее увеличение числа безработных.
  12.  Пропасть между материальным положением “новых русских” и стариков-пенсионеров не только не уменьшилась, но ещё больше углубилась.

  1.  Размяжуйце значэнні сінанімічных адзінак. Складзіце сказы з прыведзенымі сінонімамі.


  1. Вандроўнік, валацужнік, бадзяга.
  2. Рупіцца, дбаць, пльнаваць.
  3.  Духоўны, унутраны.
  4. Бяссэнсавы, недарэчны, неразумны.
  5. Балбатаць, малоць, лапатаць.

  1.  Аднавіце прапушчаныя сэнсавыя элементы ў тэксце. Аргументуйце свой выбар аднаго найбольш дакладнага слова з шэрагу мажлівых сінанімічных адзінак.

Паслухаем Палессе... Навокал такая ціша, што ні пра што не хочацца ні думаць, ні (……………..). Нават не верыцца: няўжо ў наш век, калі такое (……………………) жыццё, калі ты не знаходзіш сабе месца ад (……………………..) колькасці (…………………….), якая проста цісне на цябе, калі, куды б ні пайшоў, ні  паехаў, усюды машыны, усюды шум і грукат, – няўжо яшчэ захавалася такая (……………………..) ціша? Якая ж гэта асалода – дыхаць ёю.

  1.  Запішыце 3-4 прыклады выкарыстання сінонімаў, антонімаў, паронімаў і амонімаў у тэкстах СМІ (рэкламы) (з матэрыялаў для аналізу ў курсавой працы па стылістыцы) і дайце стылстычную характарыстыку іх выкарыстання.

  1.  Складзіце тэкст-разважанне пра выбар герояў рэкламнай кампаніі “Якім будзе тваё першае слова на роднай мове?”. (гл. дадатковую інфармацыю). Вашая задача – апісаць герояў рэкламы (мужчына, жанчына, дзяўчына і дзіця), старанна выбіраючы словы-сінонімы (антонімы), вылучаючы істотныя рысы (характар і выгляд), даючы ацэнку і героям-удзельнікам, і стваральнікам рэкламы, выклікаючы эмацыйнае стаўленне да іх. Жанр тэксту мае быць набліжаны да рэцэнзіі. Важна ў заключэнні паразважаць пра тое, якімі прынцыпамі карысталіся стваральнікі рэкламнай прадукцыі, калі выбіралі герояў рэкламы, што было вызначальным пры іх выбары, якую мэту перад сабой ставілі.

Пачатак тэксту можа быць такім: Стварэнне рэкламы ёсць працэсам творчым і надзвычайна адказным. Вытворца рэкламы мае ідэю і выбірае сродкі яе ўвасаблення. Выбар заўсёды складаны, бо …

Да лекцый:

Пераноснае значэнне слоў. Тропы. З мнагазначнасцю слова непасрэдна звязана выкарыстанне яго ў пераносным значэнні. Такое выкарыстанне заснавана на падабенстве з'яў, прадметаў па функцыях, колеру, форме: нос чалавека нос карабля, востры нож вострае слова. Пераноснае ўжыванне слоў робіць думку больш нагляднай і вобразнай: А мы сабе сеем і сеем пшаніцу, і радасць, і кветкі (Куп.). У спалучэннях сеяць пшаніцу і сеяць кветкі дзеяслоў сеяць ужыты ў прамым значэнні, у спалучэнні ж сеяць радасць — у пераносным, набываючы ў гэтым кантэксце больш шырокі і вобразны сэнс: сеяць — тут значыць 'будаваць, мацаваць дабрабыт Радзімы'.

Значэнне, якое ўзнікае ў слове на аснове пераносу прымет аднаго прадмета на другі, называецца пераносным або метафарычным, а сам перанос — матафарызацыяй. Слова або словазлучэнне з пераносам значэння называецца тропам.

У лінгвістычнай літаратуры тропы класіфікуюцца па характару сэнсавых адносін паміж словамі і падзяляюцца на наступныя групы:

  1.  тропы з адносінамі прамога і пераноснага значэнняў: метафара, параўнанне, эпітэт, метанімія, сінекдаха, гіпербала і літота;
  2.  тропы з адносінамі сінанімічнага характару: перыфраза, антанамасія, эўфемізм, дысфемізм;
  3.  тропы з адносінамі антанімічнага характару: антытэза, аксюмаран, іронія;
  4.  тропы з аманімічнымі і паранімічнымі адносінамі: каламбур і паранамазія;
  5.  тропы з адносінамі несумяшчальнасці: алагізм.

Метафара. Метафара — найбольш распаўсюджаны від тропа; гэта перанос назвы аднаго прадмета на другі на аснове падабенства іх прымет. Адбываецца як бы сумяшчэнне прамого і пераноснага значэнняў слова: У бубны дахаў вецер б'е... (Багд.). Таму метафару часта называюць скарочаным параўнаннем. Параўн.:  валасы белыя як снег (параўнанне) — снег валасоў (метафара); возера як люстра (параўнанне) — заглядзелася сонца ў люстра азёр (метафара). Прыметы неадушаўлёнага прадмета могуць пераносіцца таксама на неадушаўлёны: сэрца квітнее, павуціння дым, пульс зямнога шара (Р. Б.), барвовыя нажы зенітак (Панч.); прыметы адушаўлёнага прадмета — на адушаўлёныя: балерына ўзбрыкнула ножкамі; фашыст заіржаў дзікім смехам (з газеты).

Шырока выкарыстоўваецца перанос рыс жывых істот на нежывыя — увасабленне: Маланкі нервовьші пальцамі спіны дахаў драпаюць (Р. Б.); Мароз круціў за вушы раніцой (Р. Б.); Агонь трасе чупрынай, злосны, рослы (Р. Б.).

Эпітэт. Эпітэт — гэта троп, пры дапамозе якога падкрэсліваецца істотная рыса, якасць прадмета, асобы, з'явы. Інакш яго яшчэ называюць мастацкім азначэннем у адрозненне ад граматычнага азначэння. Задача лагічна-га азначэння — індывідуалізаваць прадмет або паняцце, абмежаваць яго аб'ём шляхам расшырэння зместу, адроз-ніць ад іншых аднародных прадметаў або паняццяў. Эпітэт жа гэтай функцыі не мае. Ен захоўвае пэўнае па-няцце ў тым жа аб'ёме і з тым жа зместам, але падкрэслі-вае найбольш характэрную, тыповую, спецыфічную яго прымету47. Супаставім два словазлучэнні: шэры конь і шэ-ры воўк. Азначэнне шэры ў дачыненні да слова конь з'яўляецца лагічным, бо яно ўжываецца з мэтай адрозніць масць дадзенага каня ад іншых. Азначэнне шэры ў да-чыненні да слова воўк не з'яўляецца лагічным, бо яно ўжыта не для таго, каб адрозніць аднаго ваўка ад другога, а для таго, каб падкрэсліць характэрны колер воўчай поўс-ці. Пры гэтым слова шэры ў спалучэнні са словам воўк мае пэўную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, чаго нельга сказаць пра слова шэры ў спалучэнні шэры конь. Адзін і той жа прыметнік у аднолькавых спалучэннях слоў можа выконваць у адных выпадках ролю лагічнага азна-чэння, а ў другіх — ролю эпітэта. Па-рознаму ўспрымаец-ца, напрыклад, словазлучэнне белая вяргіня. У падручніку па батаніцы слова белая выступае як лагічнае азначэнне, якое адрозшвае гэты від вярпні ад шшых, напрыклад, ад чырвонай. У паэтычным жа творы слова белая не выконвае функцыі адрознення, выдзялення, бо тут маецца на ўвазе любая вяргіня, а прыметнік белая ўжыты для таго, каб даць эмацыянальную характарыстыку гэтай кветкі.

Праўда, у апошні час некаторыя даследчыкі выступа-юць супраць проціпастаўлення эпітэта як катэгорыі сты-лістычнай (у больш шырокім сэнсе — эстэтычнай) і азна-чэння як катэгорыі граматычнай (або лагічнай). Яны лі-чаць розніцу паміж гэтымі катэгорыямі хісткай, таму што ў пэўным кантэксце любое, нават самае бязвобразнае і неэкспрэсіўнае, азначэнне можа раскрыць схаваныя ў ім стылістычныя патэнцыі, г. зн. выступіць як эпітэт. «Усякі выраз, які ўдакладняе, канкрэтызуе наша ўяўленне аб прадмеце, з'яве або прымеце, якімі б граматычнымі сродкамі яны ні афармляліся, служыць у літаратурным творы шы-рока ўяўляемай вобразнасці» . 3 гэтым, аднак, можна пагадзіцца толькі ў дачыненні да мастацкай літаратуры. У афіцыйна-дзелавым, навуковым і нават у публіцыстыч-ным стылях граматычнае азначэнне не заўсёды выступае ў экспрэсіўнай функцыі, таму і не з'яўляецца эпітэтам, напрыклад: высокі чалавек, шырокія скулы, малады чала-век, гучны голас, лёгкі чамадан. Але падобныя ж азначэн-ні са стылістычнай устаноўкай на экспрэсію з'яўляюцца эпітэтамі: Жыватворчыя дажджы падаюць на нашы пра-сторы, дзе пачынаюць выплываць м а л ад ы я к а л ас ы, цягнуцца да сонца набухшыя пупышкі кветак (К-с); ...Ц яж к о е выпрабаванне выпала на тваю долю, родны беларускі народ, у гэтыя г р о з н ыя д н і. Няхай жа не дрогне тваё сэрца перад жахам крывавай вайны, перад нашэсцем разбураючых, бязлітасных ордаў разбой-ніка Гітлера (К-с); 3 безлічы рэчак і ручаін зліваецца в я л і к а я, шыракаплынная П р ыпяць, з мноства ручаін зліваецца чалавечае жыццё (I. М.); Павеяў л ё г-к і, ж в ав ы в е т р ы к: пачынала світаць (I. М.); Вясновыя светла-зялёныя шаты бяроз, што стаялі там і тут вакол палянкі, весела вылучаліся на цёмнай с у р о-в а й  зеляніне  цеснага строю ялін (I. М.).

Эпітэт можа выступаць не толькі ў якасці азначэння, але і ў якасці дзейніка, выказніка, акалічнасці і іншых членаў сказа: У д о в ы-бярозы сваімі каралямі горда гля дзяцца ў люстэрка вады (Тр.); Месяц-ю нак, круглаліцы, бялявы, поглядам ніжа азёрную глыб (Тр.); Шырокі твар яго с п а к о й н ы, а погляд с ме лы, упэўнены (К-с); Сядзіць на прызбе бледны дзед і пазірае с л ё з н а ў свет (Куп.).

Прыклады эпітэтаў-прыдаткаў: Удар, душа, удар ты, сэрца, па струнах думак-в е с я л у х (Куп.); Вавёркі-г р ы з у х і заселі ў дуплох (Куп.); Цяжка мне, цяжка за сошкай-к р ы в у л я ю загон выйсці ў поле араці чужы (Куп.).

Асаблівую экспрэсіўную функцыю выконвае так званы метафарычны эпітэт, які мае пераноснае значэнне (сі-вая зіма, злая бура, бурнае жыццё): Яшчэ злуецца зіма сівая, снегам шпурляе, ветрам шугае...  (Луж.).

У творах таленавітых празаікаў і паэтаў можна знайсці яркія, нечаканыя, свежыя эпітэты (прыклады з прозы Янкі Брыля): вопытная пяшчотнасць нясцерпна-салодкага пацалунка; суровая стомленасць; шматабяцаючы посвіст шнура; асцярожны ўсплёск блясны, зіхатлівая бель ага-рода; А дождж аблёг надоўга. Першы гвалтоўны н ап ор яго сціх, і, нібы вызвалены гэтым напорам, невычарпальны запас цёплых кропель бязмежным севам асядае на зямлю. Ш ч о д р а е н е б а спакойна шуміць, а п р а г н а я з я м л я гатова багацець бясконца. Многа сілы патрэбна таму, хто ўсіх корміць, і многа можна на-браць яе да світання. Усё навокал зліваецца ў суцэльны ш э р ы, ц ё п л ы ш у м, і ў гэтым шуме я чую, здаецца, шчаслівыя, ціхія ў з д ы х і: «Як добра! Ах, як доб-ра!» Трэба быць вельмі назіральным і тонкім мастаком, каб шум дажджу назваць шэрым і цёплым, неба — шчодрым, смех — сытым, посвіст шнура — шматабяца-ючым, стомленасць — суровай і г. д. Для таго каб выраз-ней ахарактарызаваць прадмет або асобу, пісьменнік шырока выкарыстоўвае ў якасці эпітэтаў разнастайныя складаныя прыметнікі або спалучэнні прыметнікаў з пры-слоўямі (бела-чорна-чырвона-стракатая птушка, зяр-ніста-чырвоны кавунны скрыль, цьмяна-празрысты віна-град, каменна-шурпаты квадрат тратуара, бела-бяскон-цая роўнядзь пляжа, валасата-бяздумны юнак, мокра-снежная раніца, охрыста-жоўтая сцяна, шпацырна-па-этычнае любаванне): На плячах у нас сутаргава-ўчэпістыя рукі таварыша; Гэта дваццацітысячны гарадок з тэкстыльнай, мэблевай і харчовай прамысло-васцю, з невысокімі дамамі і ўтульнымі катэджамі ў шчодрай    зеляніне,    з     р а с ко шн а-ід ы лічнымісажалкамі; 3-за белых, зачахлёных спінак сядзенняў від-неліся профілі і патыліцы таямнічых лэдзі і джэнтльме-наў, бязлітасна т о ў с т ы х або падкрэслена х у д ы х.

Параўнанне. Параўнанне — троп, заснаваны на збліжэнні прадметаў па іх падабенству, як і ў метафары, але з той розніцай, што пры параўнанні называецца кожны з супастаўляемых прадметаў: Акрыла плечы туманам, як хусткаю   (Р.  Б.);  Руды,  што лісіная поўсць   (Пташн.).

Параўнанне на ўзроўні слова граматычна выражаецца ўскоснымі склонамі назоўніка: Месяц жоўтаю г р ыў-н я ю зазвінеў за кармою (Луж.); СузорЧ віснуць выспе-лай р аб інаю (Р. Б.); Тут ракушкі перлавіц г а-дзіннікамі  раскрытымі (Р. Б.).

У параўнаннях на ўзроўні словазлучэнняў і сказаў ужываюцца прыметнік падобен(ны), вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў, злучнікі як, што, чым, нібы, бы, быццам, усё роўна як: След сапраўды быў падобны да гусінай лапкі (Сам.); ...Бялявы Вэня адразу стаў падобны на падпёрты знізу нагамі мяшок (К- Ч.); Блецькаў хутар быў падобен да фальварка (К- Ч.); Не злічыш спраў даў-нейшага майстэрства: спічастых вежаў, што ўзляцелі ў не-ба, разьбяных дрэў, шумнейшых, як у пушчы (Луж.); Пакрышанае дрэва паляжа на дол цвёрдае, што камень, і белае, як сыр (Пташн.); Вось ужо шлях пад нагой развіваецца, быццам хто коціць тканіны сувой (Луж.); Пачуўся рэзкі стук, бы дзе стрэліла калясо пад прычэпам (Пташн.); Быццам купінка з сухой ігліцы, недаверлівы спяшае вожык (Р. Б.); Над самым акенцам звісла голая вярбіна і глуха шумела, усё роўна як стагнала (К-с). Або фармальныя сродкі сувязі адсутнічаюць: Разбудзіла мяне сцюардэса а н ё л з м я т ны мі цукеркамі (М. Т.).

У мастацкім стылі, асабліва ў паэзіі, часта сустракаюц-ца параўнанні-выказнікі: Вочы усмешкі вясны (Тр.); Думы гоман крыніц, льну палоскі бялявыя косы (Тр.); Успаміны неўзарваныя міны (Р. Б.). Параўналь-ныя звароты, утвораныя па мадэлі «як+дзеяслоў» (высо-кі, як дастаць рукою; вузкі, як прайсці аднаму), характэр-ны для размоўнага стылю: На яе з Сумліч зроблен выезд: вузкая, як размінуцца двум вазам, дарога... (К- Ч.) У ма-стацкіх творах пад уплывам фальклору часам ужываюцца так званыя адмоўныя параўнанні-паралелізмы: У сялян-скай сям'і адзінокай не каліна ў садочку цвіла, там Алеся расла чарнавокая, як гарох пры дарозе расла (Тр.). Тут шырока выкарыстоўваюцца і разгорнутыя параўнанні са-мых розных тыпаў. Характэрны прыклад з рамана I. Меле-жа «Людзі на балоце»:

Усё лета перад хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы маладзень кая, з тонкім, як дубец, камлём рабіна. Ніхто ў Куранях, бадай, не заўважыў, калі і хто пасадзіў яе, не бачылі як трэба яе і тады, калі яна красавіцкай раніцай апранулася ў лёгкае празрыста-зялёнае плацце з кволых, рэзных лісточкаў. Дні за днямі цікаўна, але нясмела глядзела яна на вуліцу, на ўсіх, хто праходзіў міма,— сціплая, непрыкметная за нязграбным плотам, блізка ад вялікіх дрэў. Ніхто не даваў ёй ніякай увагі, мылі яе, песцілі толькі цёплыя дажджы ды любілі шумець мала-дым лісцем вятры. Людзі ж яе як бы не заўважалі, спачатку таму, што проста не прыкмецілі, а потым таму, што непрыкметна прывыклі.

I неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівень-скім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. I не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвых пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, за-чаравана: «Глядзі ты!..»

Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. Яшчэ, здаецца, учора была гарэза, падлетак, а вось ужо, глядзіце — у самай добрай пары дзяўчына, у самай красе сваёй! Калі толькі вырасла!

Гэта чыста літаратурнае параўнанне носіць назву да-лучальнага (спачатку даецца разгорнутае апісанне таго прадмета, з якім параўноўваецца іншы прадмет; потым да-лучаецца вобраз). Вельмі распаўсюджана такая форма далучальнага параўнання, у якой другая, вобразная част-ка пачынаецца словам так: Толькі за рэчку... туман не асмельваўся пералезці і навіс над берагам, апусціўшы свае махры ў ваду... Так, бывае, кідаюць з берага раскручанае палатно, якое прынеслі бяліць,канцом у ваду (Пташн.).

Метанімія. Троп, заснаваны, у адрозненне ад мета-фары, не на падабенстве, а на сумежнасці паняццяў, на-зываецца метаніміяй: Штодзень у капусце каб плавала скварка, а к ёй, калі трэба, знайшлася б і ч а р к а (Р.). Тут назва посуду — чарка выступае ў значэнні таго, што ў яе наліта: 'гарэлка'; падабенства паміж супастаўляе-мымі паняццямі, як бачым, няма, яны цесна звязаны адно з адным, блізкія толькі па сумежнасці.

Найбольш пашырана метанімія, заснаваная на прасторавай сумежнасці прадметаў. Яна выкарыстоўваецца ва ўсіх стылях і часам зусім пазбаўлена экспрэсіі. Так, на-прыклад, словы дом, клас, школа, вуліца, інстытут, кватэ-ра, завод могуць называць не толькі будынак або памяш-канне: новая школа, шырокая вуліца, пяты клас, педага-гічны інстытут і г. д., але і групу асоб, калектыў: уся школа пайшла на мітынг; хутка аб здарэнні ведала ўсявуліца; клас дрэнна падрыхтаваўся да заняткаў; інстытут сустрэў сваіх выхаванцаў і г. д.

Вядомы таксама іншыя тыпы метаніміі: 1) перанос наз-вы матэрыялу на прадмет: золата (метал) — золата (вы-раб); Усё золата ў нашых спартсменаў (з газеты); медзь (метал) —медзь (духавыя інструменты); Хлапец падно-сіць медзь да губ і будзіць лагер піянерскі (А. П.); 2) пера-нос назвы пэўнага дзеяння на прыладу дзеяння: у гэтым бачыцца яго рука, патрэбна пільнае вока.

Адным з відаў метаніміі з'яўляецца сінекдаха. Сінекда-ха — гэта перанос, заснаваны на колькасных суадносінах з'яў. Звычайна пераносіцца назва часткі на цэлае, ра-дзей — назва цэлага на частку: Трашчыць махорка, у хаце мур сялян, слабы агеньчык кажухі абселі (Луж.); Дзе ружжо? Падавай яго сюды, мярзавец! крычыць начальства і нагамі тупае (К-с). Сінекдаха часта выкарыстоўваецца ў загалоўках газетных матэрыялаў: «М аладосць кліча ў паход», «Аснежыцкі кар а-в а й».

Граматычная сінекдаха — ужыванне адзіночнага ліку замест множнага: Топча, катуе тваю зямлю в ы л ю д а к ашалелы (Панч.).

 Гіпербала і літота. Гіпербала — вобразны выраз, які перабольшвае памеры, сілу, прыгажосць ці значэнне таго, што апісваецца: Які ж ён быў зыркі, што ад яго свет-ла і сёння шару зямному салют сорак пятага (Р. Б.). Літота — вобразны выраз, які змяншае памеры, сілу ці значэнне таго, што апісваецца: / стане такое яно [возера], адшумеўшы, што іншаму здасца і ў лыжцы вада на-ўрад ці бывае калі спакайнейшай (Луж.).

Гіпербала і літота часцей за ўсё выступаюць у форме параўнання і ў большасці выпадкаў ужываюцца як моўны сродак сатыры і гумару, як выражэнне аўтарскай іроніі. Напрыклад, вобразная гіпербала з «Новай зямлі» Якуба Коласа, якая ў гумарыстычнай форме перадае ўражанні дзядзькі Антося ад паездкі ў Вільню:

Яшчэ ніколі дзядзька з роду Не бачыў гэтулькі народу, Паноў, чыноўнікаў багатых, Такіх таўшчэразных, пузатых, ІІІто можна смела з'есці булку, Каб абысці гэту качулку.

З гэтай жа мэтай у наступных прыкладах ужываецца літота: На пачатку жэрабя было ростам з вераб'я (Луж.); Будзе з хлопца камандзір, хоць і з мамай ходзіць ноччу (Луж.).

Прыклад гіпербалы, што ўжываецца як сродак саты-рычнай абмалёўкі персанажа:

Вось, нарэшце, важна гэта, Пад раскрытым парасонам, Нібы ён нясе паўсвета, Паказальная персона (Луж.).

Гіпербала і літота часта ўжываюцца ў народных вы-слоўях, прыказках, прымаўках (мора па калена; вераб'ю па костачкі), у фальклорнай паэзіі, у творах, стылізаваных пад народныя матывы: А крыніца паволі з гары выліваец-ца, у крыніцы ад слёз тых вада прыбаўляецца (Луж.).

Як і іншыя тропы, гіпербала і літота бываюць моўныя і індывідуальна-аўтарскія. Напрыклад, моўныя гіпербалы: чакаць сто гадоў, задушыць у абдымках, выліць мора слёз   .

Гіпербала і літота, як і іншыя тропы, напрыклад анты-тэза, могуць выражацца моўнымі адзінкамі розных узроў-няў: словам, словазлучэннем, сказам, складаным сінтак-січным цэлым, таму адносіць іх да лексічных вобразных сродкаў можна ў нейкай меры ўмоўна.

Стылістычнае выкарыстанне сінонімаў, амонімаў, антонімаў, паронімаў.

Сінонімы абазначаюць адзін і той жа прадмет, з’яву, паняцце, адрозніваюцца гукавым комплексам: шлях – дарога, прыгнятаць – уціскаць, многа – шмат, сіратлівы – адзінокі.

Сінонімы не могуць цалкам супадаць ні семантыкай, ні эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы, ні стылістычнай прыналежнасцю. Вылучаюцца два тыпы сінонімаў: семантычныя, або ідэаграфічныя, і стылістычныя.

Да першай групы належаць сінонімы, якія адрозніваюцца адценнем у лексічным значэнні: храбры – смелы – мужны; песціць – лашчыць – мілаваць; золак – досвітак – світанне. Да другой групы належаць сінонімы, якія адрозніваюцца эмацыянальнай афарбоўкай, стылістычнымі асаблівасцямі. Напрыклад, стылістычнымі сінонімамі да нейтральных слоў могуць быць урачыстыя, гутаркова-фамільярныя, архаічныя словы: паветра эфір, забава гулі, турма кутузка.

Чуйна да эмацыянальна-стылістычнай афарбоўкі сінонімаў ставяцца пісьменнікі. К.Чорны, разглядаючы пераклад на беларускую мову рамана I. Бехера «Адзіная справядлівая вайна», крытыкаваў наступную фразу: Зграі дзяцей моцна чапляліся за спадніцы матак. «Гэта,— адзначаў Чорны,— апісваюцца няшчасныя дзеці тады, калі горад спасцігла вялікае гора і бяда. Няўжо пралетарскі пісьменнік назваў натоўп дзяцей зграяй, ды яшчэ ў часе вялікіх сацыяльных бядот? Зграя можа быць гру-ганоў, шкоднікаў, драпежнікаў, а не дзяцей. I каб перакладчык адчуваў мову, ён не напісаў бы так»51. Чорны К. Небеларуская мова ў беларускай літаратуры // Узвышша. 1928. № 5. С. 178.

Нярэдка розніца ў стылістычнай або эмацыянальнай афарбоўцы сінонімаў спалучаецца з розніцай і ў лексічным значэнні. Напрыклад, слова імкліва ў спалучэнні самалёт імкліва набірае вышыню адрозніваецца ад слова хутка не толькі тым, што з'яўляецца больш эмацыянальным, але і тым, што абазначае высокую скорасць руху.

Розніца ў значэнні сінонімаў бывае вельмі нязначнай, але дакладна акрэсліць яе неабходна. Няўменне ўстанавіць гэтую розніцу прыводзіць да стылістычных памылак. Так, у адной газетнай заметцы паведамлялася, як двое рабочых выратавалі дзяцей, якія гулялі на рацэ і праваліліся пад лёд. Заметка заканчвалася словамі: Дырэкцыя будоўлі ГЭС вынесла падзяку рабочым за самаадданы ўчынак (правільна — самаахвярны, таму што акрамя агульнага для гэтых сінонімаў значэння 'які ахвяруе сабой' апошняя лексема мае адценне 'які паводзіць сябе гераічна').

Для таго каб правільна выбраць той ці іншы сінонім, трэба разглядаць іх не ізалявана, а ў спалучэнні з іншымі словамі. Спалучальнасць адных сінонімаў можа быць свабодная, другіх — больш-менш абмежаваная. Так, слова расквасіць можа спалучацца толькі са словамі нос і губа: расквасіць нос, расквасіць губу; расквасіць вока сказаць нельга. Сярод сінонімаў да расквасіць у дадзеным выпадку трэба выбраць лексему разбіць, якая можа спалучацца з даволі шырокім радам слоў: разбіць вока, разбіць галаву, разбіць калена, разбіць арэх, разбіць шкло, разбіць ільдзіну і г. д. Значыць, спалучальнасць гэтага слова ў па-раўнанні са словам расквасіць свабодная. Яшчэ прыкла-ды: Над прыбярэжнымі лугамі паляцела раскацістая пес-ня; У вагоне стаіць смяротная цішыня. Слова раскацісты можа спалучацца са словамі голас, рэха, выбух, а спалу-чэнне яго са словам песня трэба лічыць няправільным. Таксама слова смяротная можа ўжывацца ў такіх спалу-чэннях, як смяротная нянавісць, смяротная туга, смяротны страх і г. д., але смяротная цішыня сказаць нельга (мож-на —мёртвая цішыня).

Калі лексема мнагазначная, то рады сінонімаў будуць розныя для кожнага з яе значэнняў. Так, да дзеяслова адкрыць (дзверы) сінонімамі з'яўляецца адчыніць, у сло-вазлучэнні адкрыць спрэчкі распачаць, перайсці (да спрэчак), у словазлучэнні адкрыць новую планету знайсці, убачыць.

Для правільнага выкарыстання сінонімаў неабходна ўлічваць тое агульнае, што дае падставу звязваць іх па значэнню, а таксама тыя адрозненні, тыя своеасаблівыя адценні ў прадметным значэнні, у эмацыянальнай і стылі-стычнай афарбоўцы, якія ўласцівы кожнаму з сінонімаў. Безумоўна, неабходна ўлічваць змест і стыль усяго твора, а не толькі адной фразы.

Не ўсе словы маюць сінонімы. Назвы канкрэтных прадметаў і з'яў рэчаіснасці маюць вельмі мала сінонімаў. Зусім не павінны мець сінонімаў навуковыя тэрміны, функцыя якіх — гранічна дакладна абазначыць паняцці. Розным часцінам мовы сінанімія ўласціва ў рознай ступені. Найбольш схільныя да сінаніміі дзеясловы, прыметнікі і прыслоўі.

У экспрэсіўным маўленні ў сінанімічныя сувязі ўсту-паюць словы, якія ў моўнай сістэме наогул сінонімамі не з'яўляюцца. Гэта так званыя сітуацыйныя сінонімы (толькі ў дадзенай сітуацыі): Н онка ляцела стралой... Шакаладныя ногі мільгалі з такою хуткасцю, што рухі ІХгіІЯ, здавалася, цяжка было заўважыць, і хаця Раланд таксама бег так, як рэдка бегаюць хлопцы амаль адразу стала ясна, што гэтую к а з у яму не дагнаць (Каратк.); Нарэшце з-за ўзгорка на даляглядзе п а-к а з а ў с я грузавік. «П а ў з у ц ь, балаголы»,з па-гардлівай ўсмешкай падумаў Сцяпанавіч (Б.)

Пісьменнікі заўсёды надавалі вялікае значэнне правільнаму выбару сінонімаў. «Мукі слова», якія вядомы кожнаму, хто займаецца літаратурнай працай, часцей за ўсе звязаны менавіта з ацэнкай сінанімічных слоў для найбольш дасканалага і трапнага выкарыстання іх у пэўным кантэксце, у пэўнай жанравай і стылістычнай сітуацыі.

Я.Брыль: Пачварны  чалавеканенавіснік выгнаў іх з роднага гнязда і Нелюдзь прагнаў іх з роднага гнязда;

І.Мележ: старуха, што поруч ідзе, усё шамкае: “Што ж гэта?” і Жанчына, што цягнулася побач, усё шамкала: “Што ж гэта?”

Стылістычная праўка ў прыведзеных вышэй прыкладах выклікана самымі разнастайнымі прычынамі. У адных выпадках спатрэбілася ўдакладніць сэнсавае, прадметнае значэнне слова, у другіх — узмацніць або змякчыць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, у трэціх — змяніць фразеалагічныя сувязі слоў і г. д. Але кожная з гэтых правак робіць думку больш яркай, вобразнай і дакладнай. Сапраўды, у выразе прыціснула галоўку сына (І.Мележ) слова прыціснула не можа перадаць тых адценняў пяшчотнасці і ласкі, якія ўласцівы больш прыдатнаму тут слову прытуліла, а, наадварот, змяшчае непажаданае ў дадзеным выпадку адценне грубасці, рэзкасці.

Майстры слова ў пошуках яркіх і трапных сінонімаў выкарыстоўваюць усё багацце вобразных сродкаў роднай мовы, прымушаючы слова свяціцца новымі і свежымі адценнямі. У рамане «Пошукі будучыні» К.Чорнага ёсць такая фраза: Цэлымі начамі яна ціха і глыбока спала і ўставала тады, калі толькі пачынала цадзіцца світанне. Можна, зразумела, было сказаць проста: уставала, ледзь толькі пачынала світаць, але фраза згубіла б свежасць і вобразнасць. Можна, напрыклад, сказаць так: На палітай дажджамі і прабаранаванай раллі зноў прарастае ружавата-зялёная рунь ярыны, але ў аповесці Янкі Брыля «Апошняя сустрэча» гэта выражана інакш: На памытай дажджамі і прычасанай баронамі раллі зноў вось празубліваецца ружавата-зялёная рунь ярыны, і малюнак атрымаўся яркім, сакавітым.

У такіх выпадках звычайна гавораць пра скрытае выкарыстанне сінонімаў, таму што ў самім тэксце сінонімы, уласна кажучы, адсутнічаюць. Мы чытаем ужо стылістычна апрацаваны матэрыял, дзе словы ўжыты ў адпаведнасці з іх значэннем і эмацыянальна-экспрэ-сіўнай афарбоўкай. Але за кожным словам бачыцца шэраг слоў-канкурэнтаў, з якіх і рабіў аўтар свой выбар.

Розныя стылістычныя функцыі могуць выконваць сінонімы пры адкрытым іх выкарыстанні, г. зн. пры ўжыванні ў тэксце некалькіх сінонімаў адначасова.

У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы шырока ўжываецца такі стылістычны прыём, як нагнятанне, або ампліфікацыя. Першае слова, якое выкарыстоўваецца для характарыстыкі прадмета або з'явы, аскрываючы толькі адзін іх бок, у працэсе развіцця думкі выклікае іншыя словы, якія адлюстроўваюць новы этап у пазнанні таго самага аб'екта. Напрыклад: Ніхто так не ўмее слу-хаць, як Бабіч: у в а ж н а, спагадна, п р а ч у л а (К-с). Пісьменніка як быццам не задавальняе семантыка слова ўважна, і, жадаючы яго ўдакладніць, ён дадае іншыя, якія раскрываюць новыя адценні ў характары дзеяння. Вось яшчэ некалькі прыкладаў: Не дае Аксён задрамаць сялянам у іх заціснутым жыцці. Катурхае, б у д з і ц ь іх грамадскую думку, кідае новыя мыслі, падымае на змаганне з няпраўдай, бо сялян ашу ка лі, а б ы ш л і ўсякія кручкатворы-чыноўнікі, панскія пры-служнікі (К-с); Але там, дзесь у патаемных глыбінях, нешта б у р л і л а, к і п е л а, узнімалася, і р в а-лася наверх (К-с); Усё радзей і радзей прыгадвала памяць малюнкі-праявы мілай даўнасці. I не было калі асабліва перабіраць згадкі, і не было ахвоты: нашто было вярэдзіць, трывожыць душу попусту. Чаго было чапляцца за тое, што навек а д ы ш л о, с п л ы л о ў нябыт,калі трэба было, сваёй воляй гнала прывіды добрай, вольнай пары (I. М.); П р а с і л а, м а л і л а, у роспачы хілілася над дачушкай, якая ўсё хрыпела,   задыхалася (I. М.).

Пры ампліфікацыі, такім чынам, часта спалучаюцца словы, якія не з'яўляюцца агульнамоўнымі сінонімамі. Словы, якія збліжаюцца па другарадных, частковых прыметах, называюцца сітуацыйнымі або кантэкстуальнымі сінонімамі: Ад таго пажаўцеў, пасох, пагніў маладняк (Пташн.); Тут быў пясок аж па калені б е л ы, с у х і, с ы п у ч ы (Пташн.); Закалыха-ныя, спяць песні, усе т р э л і, с віс т ы, перасвісты, к у в а н н і, з в о ны, перазвоны, ку г анні, г у-лы, п е р а г у д ы, лясныя ш у м ы, перашумы (М. Т.).

Як бачым, стылістычныя функцыі сінонімаў вельмі разнастайныя. Адна з важнейшых — функцыя замяшчэння, калі трэба пазбегнуць паўтарэння адных і тых жа або аднакарэнных слоў. У першай рэдакцыі тры-логіі Я. Коласа «На ростанях» была такая фраза: Нават Іван Пракопавіч Бяляўскі, казённы ляснічы хіба ж можна параўнаць яго з гэтым настаўнікам? з айшо ў да яго з візітам, калі прыехаў сюды пяць гадоў таму назад, і цяпер заходзіць, як з а х о-д з і ц ь да ляснічага і сам ён, дзяк Бацяноўскі. Каб пазбегнуць паўтарэння слова заходзіць, пісьменнік у апошняй рэдакцыі ўжыў сінонімы: зайшоў да яго з візітам пяць гадоў назад і цяпер наведвае, як б ы в а е ў ляснічага і сам ён, дзяк Бацяноўскі. Ана-лагічную функцыю выконваюць сінонімы ў наступным прыкладзе: «Ат, якая там плата,— адказаў дзядзька Вяржбіцкі.—Калі кепска п аду е с ц ь у нас, дык у цябе ў кухні  часам   падмацуецца»    (М.  Г.).

У пэўных выпадках сінонімы выконваюць функцыю проціпастаўлення. Напрыклад: А бабкі-павітухі я наогул не меў, бо мяне не б а б і л а, а пр ыма л а, як гаварыла маці, дзяжурная акушэрка (Б.); Неяк на багатым нясвіжскім кірмашы маладжавы вясёлы мужчына так падахвочваў мяне браць у яго яблыкі: «Яны ж у мяне, таварыш, не глядзяць,  а с м яю ццаі»   (Б.)

Сінонімы могуць выконваць функцыю ўдакладнення, дапамагаючы больш поўна выказваць думку: Высока залунаў, закружыў каршун (Б.); Сцёпка Мякіш сказаў чамусьці не проста «д з я к у ю», а па-польску «д з еньку е», што павінна было азначаць нешта бліз-кае да колішняга «м е р с і» (Б.).

Сінонімы часта ўжываюць для ўдакладнення паняц-цяў; у такім выпадку аўтар звяртае ўвагу на розніцу ў іх семантыцы і стылістычнай афарбоўцы: Многія хат ы ў сённяшняй вёсцы больш адпаведна называць д а-мамі (Б.); Цяпер кажуць ар ганіка, але старэйшыя людзі называюць яе, тую арганіку, проста, як і зямлю, адным спрадвечным ды прывычным словам (Б.) (скры-тае выкарыстанне сіноніма); У мясцовым аўтобусе поўна і перапоўнена. Лета, жніво, а людзі валочацца. Гэта— сказаўшы па-сялянску, па-даўнейшаму, бо сёння пішуць і кажуць інакш: м і г р а ц ы я...  (Б.)

Сінонімы выкарыстоўваюцца і ў функцыі тлумачэння. Спецыяльная лексіка, запазычаныя словы, архаізмы, экзатызмы, якія могуць быць незразумелымі для чытача, часта тлумачацца ў мастацкім, публіцыстычным тэксце сінонімамі. Як правіла, сінонімамі тлумачацца таксама вузкаспецыяльныя тэрміны ў навукова-папулярнай лі-таратуры: Спонсарам, або лепш сказаць ф у н-д ат а р а м, гэтай высокароднай акцыі выказала пажа-данне быць таксама адна замежная фірма; Гэтыя в ыпад ко в ы я,   або,   як   кажуць,    пекулярныя, хуткасці   вымяраюцца   ў   дыску   нямногімі   дзесяткамі кіламетраў у секунду.

Перыфраз(а) — гэта словазлучэнне або сказ, якія ўжываюцца для пераноснага апісання пэўнай з'явы, прадмета, дзеяння: сядзець на чамаданах (збірацца ў дарогу), жывот падцягнула (галодны). Як вобразныя, экспрэсіўныя сінонімы асобных слоў і словазлучэнняў перыфразы шырока выкарыстоўваюцца ў розных стылях. Але пераважная сфера іх ужывання — мастацкая літа-ратура і публіцыстыка.

У перыфразе выражана не толькі паняцце, але і характарыстыка прадмета, адносіны да яго, ацэнка. Таму ён багацейшы за прамую назву і з семантычнага і з стылістычнага боку: / як-ніяк мільярд. Няхай сабе і ў такім падношаным м яху з чалавечай скуры, як Анасіс (Луж.); Звышчалавек у званні старшага унтэра камандуе ўстаць (Б.); Зрабіў бы і зробіць абы сігнал гэты д в у х-н о г і рэзервуар нянавісці і самаўпэў-ненага нелюдства (Б.); ён пайшоў проста да студні. Выцягнуў вядро вады, нагнуўся і стаў ліць празрысты холад сабе на галаву (К- Ч.); Відаць, не адзін яе [сілявы] гуллівы касяк напароўся на нябачную капронавуюсмерць (Б.).

Як відаць, перыфразы ствараюцца з дапамогай іншых слоўных тропаў: метафар, эпітэтаў, метанімій. Так, перыфраз капронавая смерць (г. зн. рыбацкая сетка) складаецца з эпітэта (капронавая) і метаніміі (смерць).

У мастацкай літаратуры, асабліва ў паэзіі, сустракаюцца разгорнутыя вобразы-перыфразы, нават цэлыя вершы-перыфразы. Напрыклад:

Часам гляне зблізку ці здалёк

I закіне ў сэрца вугалёк,

Той, што разгараецца ў агонь,

Той, што ты з далоні на далонь

Будзеш, несучы, перакладаць —

Так ён паліць! — і аберагаць

Ад вятроў, дажджоў, сцюдзёных зім,

Бо расстацца немагчыма з ім (М. Т.)

Уся гэта страфа — вобразны перыфраз слова каханне.

У П. Панчанкі ёсць верш «Край паэтаў», які ўяўляе сабой паэтычны перыфраз слова Беларусь.

У публіцыстычным стылі выкарыстоўваюцца так званыя традыцыйныя ўстойлівыя перыфразы: белы вугаль (вада), сталёвыя магістралі (чыгунка), чорнае золата (нафта), стэпавы карабель (камбайн), зялёны агеньчык (таксі), людзі ў белых халатах (урачы), цэх здароўя (фізкультура і спорт), блакітныя дарогі (рэкі) і інш. Часта перыфразы ўжываюцца ў загалоўках артыкулаў, нары-саў, асобных кніг. Напрыклад, артыкул аб бранятанка-вых войсках быў названы перыфразам «Бранявы шчыт Радзімы», артыкул аб апошніх выступленнях удзельні-каў спартыўнай алімпіяды — «Апошнія акорды алімпій-скай сімфоніі».

Замяняючы тое ці іншае слова або групу слоў перыфразам, трэба ўлічваць, што гэтым у выказванне ўносіцца новае адценне значэння або экспрэсіі, мяняецца стылістычная афарбоўка фразы. Напрыклад, бульбу ў народзе называюць другім хлебам. Гэты перыфраз стаў шырока ўжывацца ў друку. Але некаторыя аўтары не ўлічваюць характару яго стылістычнай афарбоўкі і ўжываюць у дзелавых, стылістычна нейтральных кантэк-стах, дзе ўрачыстая экспрэсія непрыдатная: На сён-няшні дзень у нашым калгасе сабрана другога хлеба з 85 га.

Эўфемізм — замена непрыстойнага, грубага слова (або выразу) іншым, якое не мае гэтых адценняў, ці замена слова (выразу), якое ўяўляецца гаворачаму рэзкім, недалікатным: доўгі высокі, грубы няветлівы, зараза інфекцыя, скула фурункул, смерць ляталь-ны зыход, п'яны пад мухай, лаецца выражаецца нецэнзурнымі словамі. Напрыклад: У арыгінале ўжыта слоўца, якое ўзыходзіць да найвышэйшых узораў вуснага фальклору колішніх рамізнікаў (Луж.); Блазер схаваў сваю долю ў такім месцы, пасля вымання з якога ўжо нельга было сцвярджаць, што грошы не пахнуць (з газеты).

Яркі прыклад ужывання эўфемізму з мэтай сацыяль-най характарыстыкі персанажу знаходзім у М.Гарэцкага: Яна саромелася, што дачка шаўца. I ў гутарцы сваёй ніколі не казала слова «шавец», толькі «абутковы майстар». Яна прымусіла свайго скупога бацьку змяніць нялюбае ёй слова і на шыльдзе. Стары надпіс «Шавецкая майстэрня» замазалі. Замест яго напісалі: «Абутковая майстэрня».

Карыстацца эўфемізмамі трэба ўмела. Няўдалае іх ужыванне надае тэксту ненатуральнасць, спрыяе таму, што тэкст успрымаецца неадэкватна рэчаіснасці. Так, у адным газетным артыкуле ішла размова аб хуліганскіх паводзінах асобных людзей. Аўтар, аднак, не назваў хуліганаў іх сапраўднай назвай, а ўжыў штучны для дадзенага кантэксту эўфемічны выраз недысцыплінава-ныя наведвальнікі клуба. Замест Ён прыйшоў на работу п'яны было «далікатна» сказана Ён прыйшоў на работу ў нецвярозым выглядзе, а замест Ён біўся і брыдка лаяўся Ёе парушаў правілы сацыялістычнага агуль-нажыцця і выражаўся нецэнзурнымі словамі.

Процілеглы эўфемізму прыём — дысфемізм. Гэта замена нейтральнага слова стылістычна зніжаным, грубым, часта вульгарным: змоўкнуць закрыць зяпу, ударыцьдаць па карку.

Амонімы — словы, якія гучаць аднолькава, але маюць рознае значэнне; напрыклад: каса 'частка сушы', каса 'сельскагаспадарчая прылада', каса 'заплеценыя валасы'; блок 'механізм', блок 'саюз'.

Лексічныя амонімы трэба адрозніваць ад амаформ. Лексічнымі амонімамі з'яўляюцца словы, якія супа-даюць па гукавому складу і напісанню ва ўсіх грама-тычных формах. Амаформы ж супадаюць у адной ці некалькіх формах (адной часціны мовы ці розных): чула (дзеяслоў), чула (прыслоўе); мыла (назоўнік), мыла (дзеяслоў).

Словы, якія гучаць аднолькава, але адрозніваюцца на пісьме, назы'ваюцца амафонамі: адвезці адвесці, праз прас.

Словы, якія пішуцца аднолькава, а вымаўляюцца па-рознаму, называюцца амографамі: казачка казачка, мука мука. Сэнсавую розніцу паміж апошнімі амографамі ўдала выкарыстаў Я. Колас у трылогіі «На роста-нях»: «Нічога, Захар,перамелецца мука будзе».«Або мука, або мўка»,уздыхае старшыня.

Шляхі ўзнікнення  амонімаў разнастайныя. Амонімы могуць з'явіцца ў  выніку выпадковага  гукавога супадзення розных па значэнню слоў: дача 'дом' і дача 'порцыя'. Амонімы таксама ўтвараюцца, калі разрываюцца сувязі паміж асноўным значэннем слова і іншымі яго значэннямі, часцей за ўсё вузкаспецыяльнага ўжывання: сказ 'эпічны жанр', сказ 'адзінка мовы'; лад 'грамадскі', лад 'дзеяслова', лад 'музычны'. З'яўляюцца амонімы таксама ў выніку гукавога супадзення новага слова з раней існаваўшым у мове: ударнік  'частка затвора', ударнік 'перадавік'.

Словы, якія маюць амонімы, трэба ўжываць так, каб іх сэнс у сказе выяўляўся ясна і дакладна. У друку ж сустракаюцца сказы, якія не адпавядаюць гэтаму патрабаванню: Тры дні патрацілі на тое, каб аформіць дзве класныя дошкі. Цяжка здагадацца, што тут маецца на ўвазе: аформіць — 'упрыгожыць, прывесці ў належны выгляд' ці аформіць — 'набыць', 'аформіць расход на што-небудзь'. Такая ж няяснасць і ў наступнай фразе: Старшыня і заатэхнік адбіраюць лепшую жывёлу. Слова адбіраюць тут можна зразумець і як 'выбіраюць' і як 'забіраюць'.

Часта сустракаюцца памылкі, выкліканыя тым, што замест патрэбнага слова ўжываецца падобнае да яго па вымаўленню, сугучнае яму. Такія розныя па сэнсу, але вельмі блізкія па гукавому складу і напісанню словы называюцца паронімамі. Памылковае выкарыстанне паронімаў тлумачыцца тым, што аўтары выказванняў блытаюць іх значэнні; напрыклад, замест факт ужываюць слова фактар, замест рамантычны раманічны, замест культываванне культывацыя і г. д.

Троп, заснаваны на збліжэнні паронімаў, называецца паранамазіяй. Пры гэтым абыгрывання значэнняў можа і не быць, збліжэннем паронімаў дасягаецца толькі ігра гукавога складу фразы, найчасцей паэтычнай: Духмянасць, нібы м а ц ы ё л а ад сонечнага м а ц ы ё н у (Панч.); Граніца. Прамень на халодным штыку г р ані цц а (Р. Б.); Лілею млявы плёс люляе (Р. Б.).

Часам спалучэннем блізкагучных слоў дасягаецца камічны эфект дзякуючы таму, што яны супрацьпастаўляюцца, вылучаюцца лагічна. У 'такіх выпадках выкарыстоўваецца ігра значэнняў. Найбольш пашыраны гэты прыём у загалоўках публіцыстычных твораў: «Фермы і фірмы», «Палімеры і паўмеры», «Выбары без выбару», «Камбінатары з райкамбіната».

Каламбур. Троп, заснаваны на ігры гукавога складу слова і яго значэнняў, называецца каламбурам.

Каламбуры часта ствараюцца на аснове полісеміі, на ігры прамога і пераноснага значэння слова: А крокаў за сто ад цэркаўкі няпоўная сямігодка. Яно сур'ёзна нельга сказаць, што яна няпоўная: кожную зіму яна бывае поўна аж цераз верх, але класаў у яе малавата пяць усяго (Кр.)- Як бачым, гумарыстычны эфект дасягаецца тут шляхам супастаўлення слова ў бытавым і тэрміналагічным значэнні.

На сутыкненні асобнага слова і яго ж у складзе праклёну будуюцца нярэдка каламбуры ў размоўным стылі: Ведаюць людзі, за што цябе Крупень з раз'езду гарэлкаю частуе, каб цябе лейцамі частавалі (К-с); А гарбузы з гарода ў Рамковых хто цягнуў, каб з цябе кішкі павыцягвалі (К-с); Едзе ўжо, з сынам, нешта справіўся хутка, ах, каб ты бокам ездзіў (К- Ч.); «Я ж цябе прасіла, Галляшка, прыбіць на кубел клямку і завесы да вечка, каб замыкаць»...«Каб табе духі замкнула»,крыкнуў Рыгор... (К- Ч.)

Асабліва шырока выкарыстоўваюцца каламбуры ў творах сатыры і гумару — фельетонах, эпіграмах, гума-рыстычных апавяданнях і вершах: Наскочыш на які-небудзь тэлеграфны слуп ліхтар не спатрэбіцца: бу-дзеш свяціць сваім уласным ліхтаром. Або: Кадры міль-гаюць, нібы ў кіно. Былі ў нас растратчыкі ды... пера-вяліся.

Антонімы — словы з процілеглым значэннем. Умелае іх выкарыстанне надае мове выразнасць і дак-ладнасць. Асабліва часта сустракаюцца антонімы ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы: Ласка і гнеў, ці ш а і б у р а! Я вітаю вас, калі вы прыходзіце ў сваім часе, калі выконваеце вы адвечную волю жыцця (К-с).

У мнагазначных словах кожнае значэнне мае свае антонімы. Так, антонімам да слова пустая ў спалучэнні са словам бутэлька з'яўляецца поўная, а ў спалучэнні са словам размова змястоўная. У адных выпадках да слова добры антонімам будзе слова дрэнны, а ў другім — скупы.

Антонімы дапамагаюць удакладніць сэнс блізкіх па значэнню слоў ці ўмовы ўступлення ў сінанімічныя адносіны. Так, адрозненне паміж лексемамі стары, уста-рэлы, старажытны можна вызначыць па іх антонімах: адпаведна малады, навамодны, сучасны (стары або малады чалавек, устарэлы або навамодны танец, стара-жытны або сучасны перыяд). Сінанімічная сувязь паміж стары і ўстарэлы магчымая, калі яны ўжываюцца ў значэнні, процілеглым значэнню 'новы' (стары або новы абрад, устарэлы або новы абрад).

Антонімы шырока выкарыстоўваюцца ў творах вуснай народнай творчасці — прыказках, прымаўках, частушках і інш.: Багаты беднаму не сябра; 3 таго паны сыцеюць, што беднякі пацеюць; Косці старыя, але душа маладая; Маладому навучыцца, старому не забыцца; Чорны мак, ды смачны, белая рэдзька, ды горкая; Што танна, тое гніла, што дорага, тое міла.

Словы, антанімічныя ў сістэме мовы, у пэўных кантэкстах могуць выступаць не як антонімы. Напрыклад, словы правы і левы — антонімы, але ў такіх спалучэн-нях, як правыя і левыя эсэры або правы і левы ўхіл, яны выражаюць не процілеглыя паняцці, а розныя бакі адных і тых жа паняццяў, і таму антанамічнай сувязі паміж імі не ўтвараецца. Наадварот, словы, якія ў мове антоні-мамі не з'яўляюцца, часам у кантэксце выступаюць як рэзка процілеглыя. Так, у адным з вершаў К- Крапівы імёны Янка і Карла набылі абагульняльны характар і выступаюць як антонімы.

Антытэза. На выкарыстанні антонімаў засноўваец-ца такі стылістычны прыём, як антытэза — супраць-пастаўленне процілеглых паняццяў. У антытэзе могуць супастаўляцца і такія паняцці, назвы якіх па-за кантэкс-там не з'яўляюцца антонімамі. Прыкладам падобнай антытэзы служаць наступныя радкі з верша К. Крапівы «Майстры крывавага джаза»:

Кожны другога раззброіць рад. А сам —  нібы кветка мімозы; На вуснах у кожнага — шакалад, А за пазухай бамбавозы.

Як бачым, тут антанімічныя не паняцці, а толькі агульныя пераносныя значэнні, якія маюць паняцці ў кантэксце.

Разгорнутыя антытэзы, пабудаваныя на антаніміч-насці словазлучэнняў, якімі выражаюцца процілеглыя з'явы,  часта  ўжываюцца  ў  публіцыстыцы.  Напрыклад:

У людской грамадзе ёсць розныя людзі. У ёй ёсць вялікія таленты. Як ранішні золак, усходзяць яны над народам і асвятляюць яму дарогі ў заўтрашні дзень. У ёй ёсць героі, гатовыя ўсё аддаць для народа, для Радзімы. Але ёсць у ёй і расколы-адшчапенцы, ганьбуючыя свой народ. Есць у ёй розны людскі бруд, шкурнікі і прадажнікі, іуды, гатовыя гандляваць і нажывацца на крыві народа (К-с).

Антытэза часта выкарыстоўваецца ў загалоўках, надаючы ім пэўную экспрэсіўную афарбоўку  («Людзі і д'яблы», меладрама К. Крапівы; «Блізкае і далёкае», зборнік апавяданняў I. Мележа). Каб гэтая экспрэсія была выразнай, неабходна ўжываць толькі сапраўды антанімічныя словы, а не ствараць штучныя антытэзы. Так, напрыклад, няправільным трэба лічыць наступны загаловак заметкі, у якой гаворыцца аб шкоднасці штур-маўшчыны: «То галопам, то паўзком».

Аксюмаран. У публіцыстыцы і мастацкай літаратуры часта выкарыстоўваецца прыём, які называецца «аксюмаран»: спалучэнне антонімаў у сціслай канструкцыі, што гучыць парадаксальна дзякуючы аб'яднанню ў адно цэлае супрацьлеглых па значэнню лексем (рэакцыйнасць прагрэсу, бяссэнсіца думкі, далёкае блізкае, абясцэненае багацце, красамоўнае маўчанне, замужняя нявеста, сумныя радасці, гарачы снег). Напрыклад: Бывае ц ё п л ы х а л а д о к і бывае халоднае цяпло у прыродзе, як у чалавечых сэрцах (Шам.). Здараецца, пры дапамозе аксюмарана будуецца апісанне вобраза, яго галоўных якасцей: Таўстаморды гаўляйтар, які пакуль што сядзіць у Мінску, стараецца давесці, што ёсць на свеце нявінны злодзей, ласкавы бандыт, прыемны немец і мілы кат. Ён хоча, каб яму верылі, што ў чорта анёльская душа, што далікацтву трэба вучыцца ў хулігана, розуму ў дурня, а справядлівасці ў грабежніка і што ён  сам  ёсць  доўгажаданы  апякун  беларусаў   (К.   Ч.).

Аксюмаран — вельмі экспрэсіўны сродак, ён шырока выкарыстоўваецца ў паэтычнай творчасці: ...Эх! Іграй жа той, хто можа: плакаць будзе весялей (Куп.). Часта аксюмаран ужываецца ў якасці загалоўка публі-цыстычных артыкулаў: «Чужы сярод сваіх», «Чуем цішыню»  (Рэпартаж з савецкага ядзернага палігона).

Алагізм. Троп, пабудаваны на збліжэнні слоў, у сістэме мовы звычайна несумяшчальных па лексічнаму значэнню, называецца алагізмам. Словы, што спалучаюцца ў такіх выпадках, у мове не могуць уступаць у антанімічныя адносіны, таму такое спалучэнне будуецца не на сувязі супрацьпастаўлення, а на аддаленай асацыяцыі, супраць фармальнай логікі сувязі слоў у мове. Алагізмы досыць шырока выкарыстоўваюцца ў прыказках, прымаўках, загадках: Пасля дожджыку ў чацвер; Роднага Хведара кумаў сват; Хто любіць гарбуз, а я Кацярыну; Лапатаю ходзіць, а рогам траву есць; Едзе кошка на шасцёх ножках, сама сёмая; Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастае, паху не мае, зімою вырастае. Прыклад з мастацкай літаратуры: Я бачыў яго нядаўна на адной даволі адказнай трыбуне. Праўда, адтуль яго аўдыторыя прагнала  апладысментамі (Б.).

Іронія — выкарыстанне слова або словазлучэння са станоўчым значэннем у адносінах да адмоўнага прад-мета, асобы, з'явы (ганьбаванне, высмейванне ў форме пахвалы): / сказаў стары калгаснік ціха: «П ач аст у ю вас, заходзьце ў хату... Ёсць для вас, фашысцкія сабакі, у мяне г а р а ч а я закуска» (Панч.). Параўн. астэізм — пахвалу ў форме ганьбавання: «Дык ідзі ж сюды, ідзі, суччын кот. Чаго ты баішся? Ты ж вунь увелькі з дзеда вырас угаі» I гладзіў Іванку па галаве (Стр.).

За некаторымі словазлучэннямі ў працэсе моўнай практыкі трывала замацавалася іранічная афарбоўка; гэта антыфразісы: толькі аб гэтым і думаю; усё жыццё мару; які ты разумны! або які ты асілак!

Іронія можа быць абумоўлена кантэкстам, г. зн. успрымацца толькі ў канкрэтнай сінтаксічнай канструк-цыі:

Чуеце, людзі! Вы — не людзі! Вы — быдла. Пані ўжо выпусціла на вас сваіх сабак, якія загоняць вас у стайню. I зямля, якую вы аралі,— гэта яе зямля, гэта пані палівала гэту зямлю потам і слязьмі, гэта яе галоднае дзіця заходзілася з плачу, у разоры лежачы. I лес яе. Але пані сягоння ласкавая. Яна сама сягоння дзеліць свой лес, надзя-ляе не шкадуючы — па дваццаць пяць, па пяцьдзесят дубцоў, абы ваша спіна магла знесці, Дзякуйце ж пані, кланяйцеся ў ногі  (Кр.).




1. ICD] є деякою мірою метод формалізації визначених якісних станів організму людини
2. Антиатеросклеротическое действие смеси масел льна и расторопши с селенопираном
3. системе Её ценности интересы мотивы и стимулы способности знания умения и навыки и т
4. Экология ХМАО (Ханты-Мансийский Автономный Округ)
5. Литература Смутного времени
6. Лабораторная работа 3.1
7. Новосибирский государственный медицинский университет Федерального агентства по здравоохранению и социал
8.  НОРМАТИВНЫЕ ТРЕБОВАНИЯ К МИКРОКЛИМАТУ ПОМЕЩЕНИЙ
9.  ТЕОРЕТИЧНІ АСПЕКТИ ОЦІНКИ ТУРИСТСЬКО РЕКРЕАЦІЙНИХ РЕСУРСІВ КРАЇН СВІТУ
10. Лабораторная работа 22 ОПРЕДЕЛЕНИЕ КОЭФФИЦИЕНТА ВНУТРЕННЕГО ТРЕНИЯ СРЕДНЕЙ ДЛИНЫ СВОБОДНОГО ПРОБЕГА И
11. вид электрической связи предназначенный для передачи речевых сообщений
12. Господарські операції
13. Тема- Новый этап интеграции внутри СНГ
14. і Квітки темноблакитні одиночні
15. Так хочу пожелать нашему директору отсутствие всяческих проблем Так хочу поднять бокал чтобы наша фирм
16. Сахих альджами~ ассагъир
17. Александровские Мореходные Классы во Владивостоке в 1890 1902 гг
18. Контрольная работа 3 по дисциплине Экономика организации группа Ф ~ 110 Вариант 1 1
19. на тему- Студента ки курсу .html
20. Категория трудности перевала Характер наиб