Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Доказ тэксту “Узнікненне аўтарскага права”
№2
Рэалізуецца навуковы стыль пераважна ў пісьмовай форме.
Мэта выкарыстання: перадача навуковай інфармацыі, выклад і тлумачэнне дасягненняў у галіне навукі. Сфера навуковых зносін адрозніваецца тым, што мэтай яе зяўляецца найбольш дакладнае, лагічнае і адназначнае выражэнне думкі. Думка тут строга аргументаваная, ход лагічных разважанняў асабліва акцэнтуецца. Самымі спецыфічнымі рысамі зяўляецца адцягнена-абагуленасць і падкрэсленая лагічнасць. Тыповымі для навуковага маўлення зяўляецца сэнсавая дакладнасць (адназначнасць), адсутнасць вобразнасці, абектыўнасць выкладання, некаторая яго строгасць. Дакладнасць навуковага маўлення прадугледжвае адсутнасць сэнсавых разыходжанняў паміж словам і абазначаемым ім паняццем.
Марфалагічныя асаблівасці:
Галоўная марфалагічная асаблівасцю навуковага стылю іменны характар выкладу. Назоўнікі і прыметнікі складаюць ½ усіх словаўжыванняў у навуковым тэксце. Высокі працэнт назоўнікаў абумоўлены тым, што навука перш за ўсё разглядае і тлумачыць сутнасць рэчаў, прадметаў і зяў, якія абазначаюцца назоўнікамі. Параўнальна вялікая колькасць прыметнікаў тлумачыцца задачамі апісання характарыстык разглядаемых абектаў.
Назоўнікі:
• аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-: паходжанне, тварэнне, захоўванне, прызнання, размножванне, узнікненне і інш.
• назоўнікі ў форме Р.скл.: ўзнікла паняцце выдадзенай кнігі; далёкае ад сучаснага разумення; аберагаць аўтара ад плагіяту, літаратурная праца служыла асноўнай крыніцай існавання, абект фактычна не аддзяляўся ад матэрыяльнага абекту і інш.
Прыметнікі:
• прыметнікі ў складзе ўстойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: Аўтарскае права, прававая зява, працяглая эвалюцыя, літаратурны плагіят, літаратурныя творы, выдавецкая справа, грамадзянскае права і інш.;
• якасныя прыметнікі (як правіла, без ступеняў параўнання): вядомы багаслоў, нізкая цана, вядомыя факты і інш.
Дзеясловы:
• дзеясловы ў форме 3-й асобы ц.ч.: дазваляюць узнаўляць і інш.;
• дзеясловы ў форме б.ч. абвес.ладу (абазначаюць дзеянне як рэальны факт, сцвярджаючы ці адмаўляючы яго наяўнасць у цяпер., прошл., будуч. часе) (са значэннем пазачасавасці і для надання рыс дыялагічнасці): мы паспрабуем спыніцца і інш.;
• пры перакладзе на беларускую мову дзеяслоўныя суфіксы -ірава-, -ырава-, характэрныя для іншамоўных дзеясловаў у большасці выпадкаў замяняюцца суфіксамі -ава-, -ява-: для рэгулявання.
Дзеепрыметнікі:
• дзеепрыметнікі п.ч. з суфіксамі -ўш-, -ш-, -л-, -н-, -ен-, -т-, -ан-: выдадзеная, заказаныя, вырабленыя, абаронены і інш.,
• пры перакладзе з рускай мовы на беларускую дзеепрыметнікі з неўласцівымі для беларускай мовы суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) лепш замяняць:
- даданым сказам: существовавшегоя які існуе;
Займеннікі:
• замест займенніка я выкарыстоўваецца пашыранае ўжыванне займенніка мы, так званае «аўтарскае мы», «мы сукупнасці»:
Мы паспрабуем спыніцца на найбольш вядомых фактах
Прыслоўі, злучнікі, прыназоўнікі:
• ужыванне прыслоўяў тыпу спачатку, затым, пасля, потым
Сінтаксічныя асаблівасці:
• шырокае выкарыстанне словазлучэнняў;
• пераважнае ўжыванне апавядальных сказаў (з мэтай перадачы інфармацыі ў сцвярджальным ці адмоўным сэнсе);