Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ
МЕНЕДЖМЕНТ У сферы культуры
Праграма да спецыяльнасці 1-21 04 01 “ Культуралогія”;
Спецыялізацыі 1-21 04 01-02 01 “Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы”
1-21 04 01-02 02 “Менеджмент міжнародных культурных сувязей”
Мінск 2010
Складальнік
А.І.Сцепанцоў, в.а. загадчыка кафедры менеджменту сацыякультурнай дзейнасці УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”.
Рэцензенты
М. М. Каралёў, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дэкан факультэта культуралогіі і сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў;
А. А. Каспярук, кандыдат культуралогіі, дацэнт, рэктар ПУА “Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва”
Рэкамендавана кафедрай менеджменту сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (пратакол № 4, ад 25.11.09)
УСТУП
"Менеджмент у сферы культуры" базавы вучэбны курс для студэнтаў спецыялізацый менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы, менеджмент міжнародных культурных сувязей. Агульны аб'ём курсу 28 гадзін лекцыйных заняткаў, 36 гадзін практычных заняткаў, 12 гадзін лабараторных заняткаў.
Мэта курса фармаваць у студэнтаў трывалыя прафесійныя ўстаноўкі для працы ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах, раскрыць змест канцэпцыі менеджменту ў сферы культуры.
Задачы курса:
засвоіць асноватворныя ідэі менеджменту як кіравання людзьмі ў арганізацыях культуры з мэтай аднаўлення, захавання, папулярызацыі і распаўсюджванне культурных каштоўнасцей;
авалодаць сістэмай навуковых ведаў, тэарэтычнымі асновамі кіравання, якія забяспечваюць практыку менеджмента навуковымі рэкамендацыямі і даюць агульныя ўяўленні аб арганізацыях розных тыпаў, намячаюць кірункі эфектыўнага кіравання імі;
выпрацаваць элементарныя ўменні і навыкі кіраўнічай дзейнасці.
Змест курса раскрывае сутнасць менеджменту і сацыяльнага кіравання, спецыфіку працы ў сферы культуры; прыметы менеджэра; працэсны, сістэмны і сітуацыйны падыходы да менеджменту; мэты, функцыі, прынцыпы і метады ў сістэме катэгорый менеджменту; арганізацыйныя структуры кіравання ўстановай культуры; чалавечыя адносіны як найважную форму ўзаемадзеяння людзей, якая служыць жыццёва важнай мэце ўсталявання ўзаемасувязяў і супрацоўніцтва; сутнасць і асаблівасці кіраўнічых рашэнняў у сферы культуры; паняцце і значэнне кадравага менеджменту.
Засваенне курса забяспечвае студэнтаў ведамі аб:
менеджменце як кіраванні сацыяльна-эканамічнымі і сацыяльна-тэхнічнымі сістэмамі для атрымання пэўнага выніку;
дасягненнях розных падыходаў і школ, іх рэальным укладзе ў сучасную кіраўнічую думку; найболей вядомых імёнах аўтарытэтаў навукі і практыкі менеджменту;
агульнай сістэме рыначных інстытутаў менеджменту і сваеасаблівасцях праяў у адносінах да сферы культуры; тэндэнцыях развіцця новай сістэмы эканамічных адносін, аб'ектыўных умовах развіцця ўсіх форм уласнасці, узнікненні наёмнай працы і, у сувязі з гэтым, ужыванні новых спосабаў кіраўнічай дзейнасці, распаўсюджванні прадпрымальнасці, ініцыятывы, разумнага спалучэння прыватнага і дзяржаўнага інтарэсаў;
стратэгічным планаванні і кіраванні як аснове адаптацыі да рэчаіснасці;
розных відах камунікацый як асновы ў дасягненні ўзгодненасці ў дзейнасці ўсіх звёнаў кіравання арганізацыяй шляхам усталявання рацыянальнасці сувязяў;
агульным механізме прыняцця кіраўнічага рашэння.
Курс накіраваны на выпрацоўку ў студэнтаў неабходных уменняў і навыкаў:
аналізу ўнутранага і знешняга асяроддзя арганізацыі, яе жыццёвага цыклу; кіраўнічых працэсаў як паслядоўных дзеянняў па ператварэнню рэсурсаў у рэзультаты; арганізацыйнай структуры кіравання з рознымі спосабамі рэалізацыі паўнамоцтваў кіраўніка, яго паводніцкімі дзеяннямі;
распрацоўкі, выбару і рэалізацыі кіраўнічых рашэнняў, непарыўна звязаных з агульнымі функцыямі самога працэсу кіравання (планаванне, арганізацыя, актывізацыя і кантроль);
выяўленню праблем кіраўніцтва як тыпу арганізацыйных паводзін, абумоўленага вызначаным службовым статусам і ўладнымі паўнамоцтвамі;
індывідуальнага ўсведамлення тэарэтычнага матэрыялу, развіцця логікі вуснага і пісьмовага пераказу;
выкарыстоўвання тэрміналогіі менеджменту, творчага канструявання каректных азначэнняў.
Самастойная праца студэнтаў накіравана на развіццё ў студэнтаў навыкаў пошуку неабходнай інфармацыі з навукова-метадычнай літаратуры, газетных публікацый, радыё- і тэлеінфармацыі. Выкарыстоўваецца кантэнт-аналіз крыніц, прысвечаных актуальным праблемам кіраўнічай і прадпрымальніцкай дзейнасці, на падставе якога кожны студэнт піша рэферат.
Напрыканцы курсу прадугледжваецца кантрольны тэст і іспыт па пройдзеным матэрыяле.
Праграма курса " Менеджмент у сферы культуры" распрацавана ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам па спецыяльнасці "прыкладная культуралогія".
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН КУРСА
Назвы тэм |
Колькасць гадзін |
|||
усяго |
лекцыі |
семінарырктич. занятия |
лабараторныя |
|
Тэма 1. Дзейнасць як сацыяльная аснова менеджменту |
2 |
2 |
2 |
|
Тэма 2. Рэгламентацыя як аснова кіравання |
4 |
2 |
2 |
2 |
Тэма 3. Спецыфіка сацыякультурнай сферы.Месца і роля галіны культуры |
2 |
2 |
2 |
|
Тэма 4. Паняцце і мэты кіравання і рэгулявання культурных працэсаў |
4 |
2 |
2 |
2 |
Тэма 5. Вытворчасць культурных даброт і асаблівасці кіравання |
2 |
2 |
2 |
|
Тэма 6. Механізмы кіравання ў сферы культуры |
2 |
2 |
4 |
2 |
Тэма 7. Дзяржаўнае рэгуляванне сферы культуры ў Рэспубліцы Беларусь |
2 |
2 |
6 |
|
Тэма 8. Менеджмент у сферы культуры як кампанент культурнай палітыкі Рэспублікі Беларусь |
2 |
2 |
2 |
2 |
Тэма 9. Праграмна-мэтавае кіраванне ў сферы культуры |
2 |
2 |
2 |
2 |
Тэма 10. Сутнасць эфектыўнасці кіраўніцкай дзейнасці у сферы культуры. Арганізацыя эфектыўнай працы кіраўніка ўстановы культуры. |
4 |
2 |
2 |
2 |
Тэма 11. Псіхалагічныя аспекты менеджменту ў сферы культуры |
2 |
2 |
2 |
|
Тэма 12. Статус і ролі менеджэра сферы культуры |
2 |
2 |
4 |
|
Тэма 13. Творчы калектыў як аб'ект кіравання |
2 |
2 |
2 |
|
Тэма 14. Кадры культуры і кадравая палітыка |
2 |
2 |
2 |
|
Усяго… |
34 |
28 |
36 |
12 |
Тэма 1. Дзейнасць як сацыяльная аснова менеджменту
Антропа-сацыя-культурная сфера быцця. Дзейнасць як спосаб быцця чалавека. Сацыяльныя законы прагрэса чалавецтва. Субект і абект дзейнасці. Знешняя і ўнутраная дзейнасць. Дзея як адзінка аналіза дзейнасці. Тэорыя дзейнасці. Віды дзейнасці, прызнакі культурнай дзейнасці чалавека. Калектыўная дзейнасць важная ўмова культурнага працэсу.
Семінар:
Тэма 2. Рэгламентацыя як аснова кіравання
Абектыўная неабходнасць кіравання. Рэгламентацыя шлях да эфектыўнай каардынацыі (Дзюркгейм). Інстытуцыянальная сістэма менеджменту. Сацыяльнае кіраванне. Менеджмент як асаблівы тып кіравання ў рыначнай эканоміцы. Неабходнасць каардынацыі, кіраўніцкае ўздзеянне. Інтарэс як аснова да заахвочвання дзейнічаць.
Семінар:
Тэма 3. Спецыфіка сацыякультурнай сферы.
Месца і роля галіны культуры
Сацыякультурная прастора. Паняцце і характарыстыка сацыяльна-культурнай сферы. Асноўныя фактары, якія вызначаюць спецыфіку гаспадарчай, эканамічнай дзейнасці сацыякультурных устаноў у прадпрымальніцкім кірунку. Культурнае асяродзе як фактар актыўнага ўздзеяння на фарміраванне чалавека. Галіна культуры як самастойная частка сістэмы народнай гаспадаркі. Уклад культуры і мастацтва ў развіццё сучаснага грамадства.
Семінар:
Тэма 4. Паняцце і мэты кіравання і рэгулявання
культурных працэсаў
Паняцце рэгулявання. Адпаведнасць кіравання і рэгулявання культурных працэсаў мэтам, задачам, сродкам і прынцыпам культурнай палітыкі. Дзяржава як паўнапраўны рыначны агент, які задавальняе "сацыяльныя запатрабаванні грамадства". Ролі дзяржавы ў кіраванні сацыяльна-культурнай сферай, кіраўнічыя рычагі. Кіраўнічы цыкл. Самарэгуляванне як найважная ўласцівасць самаарганізацыі індывідаў і супольнасцей.
Семінар:
Тэма 5. Вытворчасць культурных даброт і асаблівасці кіравання
Агульнае паняцце даброт и грамадскай працы. Паняцці "каштоўнасць", "культурныя даброты", "прадукты сферы культуры", "культурныя тавары". Неаднароднасць культурных даброт і адрозненне па ступені матэрыялізацыі, спосабу задавальнення культурных запатрабаванняў і па выконваемых функцыях.
Параўнальная вытворчая і спажывецкая характарыстыка сродкаў і прадуктаў культурнай дзейнасці. Рэгуляванне прапанавання і попыту на прадукты скд.
Семінар:
Тэма 6. Механізмы кіравання ў сферы культуры
Механізмы менеджменту як адносна цэласнае адзінства мэт, функцый і сродкаў. Арганізацыйна-адміністрацыйны механізм: рэгламентаванне, нарміраванне, інструктаванне, распарадчае і дысцыплінарнае ўздзеянне. Арганізацыйныя структуры і штатныя расклады. Эканамічны механізм: сістэма рэсурснага забеспячэння і гаспадарчага ўтрымання, эканамічны разлік і эканамічнае стымуляванне. Персанал-арыентаваны механізм: сістэма актывізацыі дзейнасці работнікаў, пошуку новага ў мэтах удасканалення якасці вынікаў працы. Інфармацыйны механізм як дакументазварот, які забяспечвае суадносіны і ўзаемасувязь кіраўнічых рашэнняў, планавання, кантролю, уліку і справаздачнасці.
Семінар: Тэхналагічныя аспекты кіравання ў сферы культуры. Эканамічны і арганізацыйна-адміністратыўны механізмы.
Семінар: Тэхналагічныя аспекты кіравання ў сферы культуры. Персанал-арыентаваны механізм. Інфармацыйны механізм.
Тэма 7. Дзяржаўнае рэгуляванне сферы культуры ў Рэспубліцы Беларусь
Вопыт кіравання культурай у еўрапейскіх краінах. Структура кіраўнічых органаў культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Кірункі дзяржаўнага рэгулявання і кіраванні ў галіне культуры ў адпаведнасці з арт. 12 Закона аб культуры Рэспублікі Беларусь.
Віды і асноўныя тыпы арганізацый культуры, вызначаныя Законам аб культуры (арт.21). Галоўныя функцыі Міністэрства культуры. Мясцовыя органы кіравання культурай.
Семінар:
Семінар:
Выніковы семістровы семінар: тэстыраванне
Тэма 8. Менеджмент у сферы культуры як кампанент культурнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Культура і палітыка. Азначэнне "культурная палітыка". Мадэлі культурнай палітыкі. Станаўленне і развіццё інстытутаў кіравання культурай. Поспехі, праблемы і недахопы культурнай палітыкі дзяржавы савецкага перыяду. Арыенціры сучаснай культурнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Множнасць суб'ектаў культурнай палітыкі.
Семінар:
Тэма 9. Праграмна-мэтавае кіраванне ў сферы культуры
Паняцце і актуальнасць праграмна-мэтавага кіравання. Сацыяльна-культурнае праграмаванне навукова-абгрунтаваны працэс стварэння новай або перабудовы наяўнай сацыякультурнай прасторы.
Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь 2020 (падраздзел “Развіццё нацыянальнай культуры”). Дзяржаўныя праграмы захавання і развіцця культуры Рэспублікі Беларусь. Нацыянальныя праграмы развіцця турызма ў Рэспубліцы Беларусь.
Сістэма дзяржаўных сацыяльных стандартаў Рэспублікі Беларусь. Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных мінімальных стандартах".
Семінар:
Тэма 10. Сутнасць эфектыўнасці кіраўніцкай дзейнасці у сферы культуры. Арганізацыя эфектыўнай працы кіраўніка ўстановы культуры.
Сацыяльная эфектыўнасць як найважная характарыстыка для сферы культуры - некамерцыйнай па перавазе. Суадносіны сацыяльнай і эканамічнай эфектыўнасці. Асноўныя методыкі адзнакі паказчыкаў эфектыўнасці. Методыка параўнання (Зяленіна-Тульчынскі), для розных арганізацый і ўстаноў, па паказчыках вынікаў працы. Этапы ажыццяўлення методыкі.
Кампетэнтнасць кіраўніка як умова эфектыўнасці работы. Кіраўніцкая і эмацыянальная накіраванасць асобы кіраўніка установы культуры. Дзейнасць кіраўніка па павышэнню ўзроўня выканаўчай дысцыпліны. Сутнасць і значэнне кантрольнай функцыі кіраўніка.
Семінар:
Сувязь тэорыі кіравання з навукамі аб чалавеку, аб развіцці асобы. Сацыяльная псіхалогія як аснова вывучэння псіхалагічных з'яў, якія ўзнікаюць у працэсе ўзаемадзеяння людзей у розных арганізаваных і неарганізаваных групах. Асаблівасці псіхічных працэсаў асобы кіраўніка.
Вырашальная роля ўнутраных імкненняў чалавека ў правядзенні культурнага адпачынку, арганізацыі вольнага часу. Матывы паводзін.
Семінар:
Тэма 12. Статус і ролі менеджэра сферы культуры
Улада кіраўніка і ідэнтыфікацыя работніка ў арганізацыі. Лідэрства. Своеасаблівасць, спецыфічныя рысы сацыяльных роляў спецыяліста культуры. Кампетэнтнасць і прафесіяналізм спецыяліста культуры. Спецыфічны характар узаемадзеяння менеджэра з выканаўцам (артыстам, мастаком, прафесійным або самадзейным калектывам).
Семінар:
Семінар:
Тэма 13. Творчы калектыў як аб'ект кіравання
Калектыў як форма арганізацыі людзей у працоўным працэсе. Відавая класіфікацыя працоўнага калектыву. Фарміраванне маральна-псіхалагічнага клімату ў калектыве. Каманда узаемазалежнасці і падзел адказнасці.
Групавая дынаміка: дамінаванне цэлага над часткамі, узаемазалежнасць членаў групы як аснова для аб'яднання. Фазы развіцця групы: ад стадыі адаптацыі, праз вырашэнне ўнутрыгрупавых канфліктаў да згуртаванасці і эфектыўнага рашэння праблем. Асаблівасці станаўлення творчага калектыву.
Семінар:
Тэма 14. Кадры культуры і кадравая палітыка.
Кадры культуры як абект і мэта кадравай палітыкі. Кіраванне чалавечымі рэсурсамі як бесперапынны цыклічны працэс іх фарміравання, размеркавання, выкарыстання і замены. Стымуляванне і матывацыя. Віды і метады стымулявання.
Патрабаванні да работнікаў сферы культуры і праблемы іх падрыхтоўкі. Перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі.
Семінар:
ТЭМЫ лабараторных заняткаў:
Літаратура:
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Афіцыйнае выданне. Мн.: Беларусь, 1997.
Гражданский кодекс РБ: Текст Кодекса по состоянию на 15 октября 2004 г.- Мн.: Амалфея, 2004.
Аб дзяржаўных мінімальных стандартах: закон Рэспублікі Беларусь // Нац. реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003. № 8.
Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь: закон Рэсп. Беларусь // Нац. реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002. №128.
Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь: закон Рэсп. Беларусь [Новая рэд.] // Нац. реестр правовых актов Республікі Беларусь, 2004. №87.
О музеях и музейном фонде Республики Беларусь: закон Респ. Беларусь / Нормативно-правовые акты Республики Беларусь в сфере культуры, 2 вып., БелИПК, Мн., 1997.
Анисимов, О.С. Основы теории деятельности. Учебное пособие / О.С. Анисимов. М.: ИПК госслужбы, 2005.
Бабосов, Е.М. Социология управления: Учебн. пособие / Е.М Бабосов. Мн.: ТетраСистемс, 2002.
Дюркгейм, Э. О разделении общественного труда. Метод социологии / Э. Дюркгейм. М.: Наука, 1991.
Ерасов, Б.С. Социальная культурология: Учебник для студентов высших учебных заведений / Б.С. Ерасов М.: Аспект Пресс, 2000.
Культурология: Учебник / Под ред. Ю.Н.Солонина, М.С.Кагана. М.: Юрайт-Издат, 2005.
Менеджмент у сферы культуры // Грыгаровіч Я.Д., Смолік А.І. Прыкладная культуралогія: вучэб. дапам. / Я.Д. Грыгаровіч, А.І. Смолік. Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2005.
Михеева, Н.А. Менеджмент в социально-культурной сфере / Н.А.Михеева, Л.Н. Галенская. СПб.: Изд-во Михайлова В.А., 2000.
Особенности менеджмента культурно-досуговой деятельности / Г.А.Аванесова. Культурно-досуговая деятельность: Теория и практика организации // М.: Аспект пресс, 2006.
Тульчинский, Г.Л. Менеджмент в сфере культуры / Г.Л. Тульчинский. СПб.: Изд. «Лань», 2001.
Киселева Т.Г., Красильников Ю.Д. Социально-культурная деятельность: Учебник. М.: МГУКИ, 2004. С. 281-367.
Переверзев М.П., Косцов Т.В. Менеджмент в сфере культуры и искусства: Учеб. пособие / Под ред. М.П. Переверзева.- М.:ИНФРА-М, 2007.
Социальное регулирование культурных процессов в обществе // Михайлова Л.И. Социология культуры: Учебное пособие. М.: ФАИР-ПРЕСС, 1999. с.77-89.
Чижиков, В.М. Введение в социокультурный менеджмент / В.М. Чижиков, В.В. Чижиков М.: МГУКИ, 2003.
Палажэнне аб клубнай установе ў РБ Национальный реестр правовых актов РБ, 2004. № 180.
Палажэнне аб парку культуры і адпачынку ў РБ Национальный реестр правовых актов РБ, 2004. № 180.
Палажэнне аб раённым (гарадскім) метадычным цэнтры народнай творчасці (культурна-асветніцкай работы) Национальный реестр правовых актов РБ, 2004. № 180.
Положение о театрально-зрелищной организации РБ Национальный реестр правовых актов РБ, 2005. № 3.
Белолипецкий, В.К. Этика и культура управления: учебно-практич. пособие / В.К. Белолипецкий, Л.Г. Павлова. Москва: ИКЦ «МарТ»; Ростов н/Д: Издат.центр «МарТ», 2004. С. 117-165.
Беляцкий Н.П. и др. Управление персоналом: Учеб.пособие / Н.П.Беляцкий, С.Е.Велесько, П.Ройш.- Мн.: Книжный Дом; Экоперспектива, 2005.
Ігнатовіч, П.Р. Аб'ектыўная абумоўленасць рэгулявання сферай культуры / П.Р.Ігнатовіч // Чалавек. Культура. Рынак: матэрыялы міжнар.навук.канф., 10-11 крас.2000 г., г.Мінск / БелІПК. Мн., 2000. С.76-79.
Ігнатовіч, П.Р. Культурная палітыка Рэспублікі Беларусь на этапе трансфармацыі грамадства / П.Р.Ігнатовіч //Культура Беларусі: стан і перспектывы развіцця: зб. арт. / Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры. Мн., 2001. с.11-22.
Каралёў, М.М. Асноўныя кірункі падрыхтоўкі менеджэраў сацыяльна-культурнай сферы / М.М.Каралёў // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры, 2002. №1. с.61-65.
Клок, Кеннет. Конец менеджмента и становление организационной демократии / Кеннет Клок, Джоан Голдсмит. СПб.: Питер, 2004.
Лафта Дж.К. Менеджмент: Учеб. пособие. М.: ТК Велби, 2004.
Мескон, Майкл Х. Основы менеджмента, 3-е издание / Майкл Х. Мескон, Майкл Альберт, Франклин Хедоури. И.: ООО «И.Д.Вильямс», 2007.
Никитенко, П.Г. Ноосферная экономика и социальная политика: стратегия инновационного развития / П.Г. Никитенко. Минск: Белорус.наука, 2006.
Основы менеджмента. /Д.Д. Вачугов, Т.Е. Березкина и др.; - М.: Высш. Школа, 2001
Салмон, Роберт. Будущее менеджмента / Роберт Салмон; под ред. Е.В.Минеевой. СПб.: Питер, 2004. С.143162.
Словарь-справочник менеджера / Под ред.М.Г.Лапусты. М.: ИНФРА-М, 1996
Степанцов, А. И. О положении с кадрами в отрасли культуры / А.И.Степанцов // Информационный бюллетень Администрации Президента Республики Беларусь, 2002. №10. С. 77-88.
www.kimpress.by