Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Паэма «Энеіда навыварат» носіць ярка выражаны парадыйны характар. Яна ў лёгкай жартаўлівай форме пераказвае сусветна вядомы антычны міф аб тым, як адзін з герояў Траянскай вайны Эней сын багіні кахання Венеры са сваімі паплечнікамі вяртаецца на радзіму. Аўтар адкрыта насміхаецца з высокага стылю класічных трагедый, іх адарванасцю ад жыцця, увагі толькі да высокага і трагічнага. Займальны сюжэт, выразная трапная мова, цікавыя прыкметы вясковага побыту, запамінальнасць пераказу падзей зрабілі паэму творам шырока вядомым задоўга да друкавання.
Мяркуюць, што паэма была напісана не раней за канец Айчыннай вайны 1812 года. Аб гэтым сведчыць такое гістарычнае параўнанне: пасланых богам Эолам загубіць Энея са спадарожнікамі вятроў праганяе бог мораў Нептун, ад якога вятры ўцякаюць, «як ад Кутуза Банапарт». Iмёны галоўных міфічных герояў у паэме захаваны, дзеянне адбываецца, як у паэме старажытнарымскага паэта Вергілія «Энеіда». Але захавалася толькі знешняя форма сусветна вядомага сюжэта, змест жа ўкладзены зусім іншы. Сапраўдныя героі паэмы зусім не антычныя багі, цары, а сучасныя аўтару беларускія паны і прыгонныя сяляне.
Так, багіня прыгажосці Венера апранаецца, як звычайная сялянская дзяўчына, якая вяртаецца з кірмашу:
Андрак з насоўкай апранула,
З падплётам уздзела кавярзні,
Анучы рабыя абула,
Як быццам войта селязні..
Дыдона царыца Карфагена, куды нарэшце прыплылі траянцы, запрасіла іх у госці. I хоць Эней трымаецца з ей, як роўны, астатнія прыніжана просяць яе «запісаць у крэпасць»: хочуць стаць яе прыгоннымі сялянамі, абяцаюць працаваць на паншчыне, хваляцца, якімі рамёствамі яны валодаюць. Прычым, у адрозненне ад галоўных герояў, спадарожнікі Энея носяць тыповыя беларускія імёны:
Піліп нам лепіць гарлачы,
Пракоп жа ступы, таўкачы,
А Саўка зелле ўсяка знае...
Але Дыдона адмаўляе сялянам, якія хацелі памяняць свайго пана на іншага, болын спагадлівага, бо дзейнічае указ аб аседласці, які забараняе панам прымаць чужых беглых прыгонных сялян:
Я й так дзесяцкага прыбіла,
Што ён распраўшчыны не знае
Ды без пашпартоў усіх пускае.
Аўтар асуджае ўзмацненне прыгоннага ўціску на Беларусі, спачувае пагаршэнню становішча сялян, іх спробам палешпыць становішча. Разам з апісаннем вясковага побыту аўтар адначасова усхваляе працавітасць і таленавітасць працоўнага беларускага народа.
Паэма «Энеіда навыварат» раскрыла мастацкія магчымасці звычайнай размоўнай беларускай мовы. Праўда, у творы толькі размоўна-бытавая мова. Але нават з дапамогай пераважна гэтай часткі лексікі аўтару ўдалося не толькі высмеяць аджыўшыя прыёмы і стыль класіцызму, а і адлюстраваць гістарычныя асаблівасці жыцця беларускага народа.
Доўгi час паэма "Энеiда навыварат" лiчылася ананiмнай. Сёння шматгадовыя спрэчкi наконт яе аўтарства лiтаратуразнаўцы (услед за вядомым даследчыкам Г. Кiсялёвым) вырашаюць на карысць Вiкенцiя Равiнскага, удзельнiка войнаў з французамi 1805-1807 i 1812 гг. Паэма , упершыню надрукаваная ў рускiм часопiсе "Маяк" у 1845 г., з'яўляецца перайманнем, наследаваннем старажытнарымскай паэме Вергiлiя (70-19 гг. да н. э.). Такiя ж пародыi ўзнiклi (праўда, крыху пазней) i ў iншых славянскiх лiтаратурах ("Энеiда" ўкраiнскага пiсьменнiка I. Катлярэўскага, "Вергилиева Энеида, вывороченная наизнанку" рускага паэта М. Осiпава). Усе яны высмейвалi нарматыўную эстэтыку класiцызму з яе адарванасцю ад народнага жыцця, высокiм стылем, занадта ўзвышанымi i гераiчнымi вобразамi. Вергiлiй у сваёй паэме расказвае пра гераiчныя подзвiгi Энея, унука траянскага цара, якi за доўгiя 7 гадоў дасягае Iталii i становiцца там царом. Персанажамi беларускай "Энеiды навыварат", як i "Энеiды" Вергiлiя, з'яўляювда старажытнагрэчаскiя i старажытнарымскiя багi i героi. Узаемаадносiны памiж антычнымi багамi i траянцамi нагадваюць узаемаадносiны памiж панамi i прыгоннымi сялянамi. Уладнай, вяльможнай паняй у паэме з'яўляецца Юнона багiня неба, сямейнага дабрабыту, ахоўнiца шлюбу. Яна паказана як "баба злая, адроддзя панскага, лiхая". З адкрытай нянавiсцю адносiцца яна да траянцаў i ўсiх простых людзей, бесчалавечна абыходзiцца з прыгоннымi. Помслiвай i жорсткай намалявана ў "Энеiдзе навыварат" Дыдона багiня Месяца, заснавальнiца Карфагена. Дзесяцкага яна "прыбiла" за тое, што той "распраўшчыны не знае i без пашпортаў усiх пускае". Бог вятроў Эол паказаны распусным падпанкам, жорсткiм войтам, што зганяе на паншчыну людзей. Багiня прыгажосцi Венера засцянковая шляхцянка-моднiца. Вобраз вярхоўнага бога, цара i бацькi багоў i людзей Зеўса намаляваны з гумарам, гратэскам. Калi да яго прыйшла з паклонам Венера, Зеўс:
...сядзеў у клецi,
Гарэлку з мёдам там сцябаў,
Без сораму, як малы дзецi,
З падоння пальцам калупаў.
Багi падоўгу сядзяць на печы, спяць на палацях. Аўтар, адмоўн'а адносячыся да багоў, з прыхiльнасцю i сiмпатыяй ставiцца да траянцаў. У , паэме яны параўноўваюцца з валачобнiкамi. Гэта простыя рамеснiкi i прыгонныя сяляне. Сярод iх працавiтыя, кемлiвыя, вынаходлiвыя, сумленныя Пiлiп (ганчар), Пракоп (цясляр), Саўка (земляроб i знахар). Аўтар паказвае iх працу, звычаi, абрады i вераваннi. Галоўным героем "Энеiды навыварат" з'яўляецца Эней. Ён хоць i пан, але з павагай адносiцца да людзей. У Рыме Эней намерваецца заснаваць сваё царства, у якiм "паны не будуць так багаты", дзе будуць новыя парадкi. Паэма "Энеiда навыварат" праўдзiва (праўда, у парадыйнай форме) адлюстроўвае жыццё беларускага народа. У ёй упершыню створаны рэалiстычныя вобразы сялян i прыгоннiкаў, адкрыта крытыкуецца дваранска-арыстакратычная лiтаратура класiцызму. Створаная на народнай аснове, паэма сведчыць аб цеснай сувязi беларускай лiтаратуры XIX ст. як з вуснай народнай творчасцю i народнай паэзiяй, так i з лiтаратурамi, што дасягнулi высокага ўзроўню развiцця.