Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Палітычныя мадэлі журналістыкі

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 24.11.2024

"Палітычныя мадэлі журналістыкі"

Безмацерных Кацярына

Пытанне №25 Палітычныя мадэлі журналістыкі

  ЗМЕСТ

 

1.  Тры мадэлі Паоло Манчыні

2.  СМІ ў Беларусі

3.  Спіс скарыстаных крыніц

 

1.Тры мадэлі Паоло Манчыні

        

Італьянскі прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы, прааналізаваў амерыканскую і еўрапейскую журналістыку ды вывеў тры мадэлі прэсы – ліберальную, палярызованую плюралістычную  і дэмакратычную карпаратыўную. (Але, безумоўна, ні адна мадэль не існуе ў чыстым выглядзе)

Ліберальная мадэль.

“Мы ствараем газету, каб рабіць грошы”

Да ліберальнай мадэлі адносіцца ЗША, Канада, Велікабрытанія, Ірландыя. СМІ- такая ж эканамічная галіна, як і ўсе астатнія. Раз эканоміка зараз глабалізуецца, а рухавіком глабалізацыі з’яўляюцца ў асноўным амерыканскія кампаніі, то да ліберальнай мадэлі імкнецца большасць краін.

СМІ камерцыялізуюцца, што адлюстроўваецца на змесце. З’яўляецца больш забаўляльнай інфармацыі. З’явіўся такі жанр, як інфатэймент – змяшанне навасных і забаўляльных праграм.

У ліберальнай мадэлі раздзяляюцца меркаванні і факты, СМІ нейтральныя і аб’ектыўныя. У выніку ў Штатах адну і тую ж газету могуць чытаць людзі з рознымі палітычнымі пазіцыямі.  (Дарэчы, амерыканская журналістыка з яе ліберальнай мадэллю вырасла з рэпарцёрскіх жанраў, а еўрапейская – з літаратуры)

Палярызованая плюралістычная мадэль

Італія, Іспанія, Грэцыя, Партугалія. Слабое развіццё камерцыйна арыентаваных СМІ, дзяржава моцна ўмешваецца ў медыярынак, ёсць газеты з ярка выражанай палітычнай пазіцыяй. Напрыклад, італьянская газета  “Маніфеста” – газета левага напрамку. І наўрад яе будуць чытаць людзі іншых поглядаў. А ў Штатах адну газету могуць чытаць людзі з рознымі поглядамі.   Інтарэсы пераплятаюцца паміж палітычнай і медыясферай. Газеты чытаюць у асноўным нешматлікія групы добра адукаваных людзей.  Большая колькасць чытачоў – мужчыны. (У Партугаліі чытачоў-мужчын больш на 34 адсоткі, а ў Швецыі мужчын-чытачоў болей усяго на адзін адсотак). У вышэй прыведзеных дзяржавах газеты першапачаткова былі не вельмі распаўсюджаны, таму асноўны від СМІ – тэлебачанне. Існуюць кампаніі, якія атрымліваюць свае асноўныя даходы ў іншых вобласцях.

Дэмакратычная мадэль

Прадстаўлена ў Нямеччыне, Бельгіі, Нідэрландах, скандынаўскіх краінах, Швейцарыі, Аўстрыі. Існуе дзве групы СМІ – камерцыйна і сацыяльна арыентаваныя. Моцнае ўмяшальніцтва дзяржавы ў справы СМІ (Часцей за ўсё – гэта субсідыі, каб падтрымаць плюралізм меркаванняў). Высокая ступень свабоды СМІ. Масавыя газеты з’явіліся даўно, таму яны маюць высокія тыражы.

 

 2.СМІ ў Беларусі

СМІ Беларусі ні ў адну з вышэй прыведзеных мадэляў не ўпісваюцца. Таму звернемся да мадэляў, прапанаваных іншымі навукоўцамі: ліберальная мадэль і сацыяльна-адказная.

У ліберальнай мадэлі усё цікавае і важнае для аўдыторыі мусіць быць адлюстравана ў навінах. Прыклад – ЗША. У сацыяльна-адказнай  мадэлі СМІ маюць выхаваўчую функцыю, належаць дзяржаве, імкнуцца ўдасканальваць чалавека як сацыяльнага суб’екта. Прыклад сацыяльна-адказнай журналістыкі – Беларусь. Сацыяльна-адказная мадэль характэрна для аўтарытарнага рэжыму, ліберальная – для дэмакратычнага.

У сацыяльна-адказнай мадэлі прэса не мусіць крытыкаваць палітыку. Гэта і адбываецца ў беларускіх СМІ, якія манапалізаваны дзяржавай.  Вострая крытыка палітыкі ёсць у апазіцыйных СМІ, якія выдаюцца падпольна, маюць невялікі тыраж альбо  выходзяць у Інтэрнэце. У ліберальнай мадэлі   ж наадварот – СМІ, калі бачаць, што палітыкі памыляюцца, маюць права іх крытыкаваць. У ліберальнай мадэлі навіны мусяць стымуляваць крытычнае стаўленне да палітыкі. У сацыяльна-адказнай – пабуджаць падтрымліваць урад, што і робяць  навіны на БТ і у “СБ”. Навіны ў сацыяльна-адказнай мадэлі адбіраюцца па прынцыпе сацыяльнай значнасці, у ліберальнай – згодна з густамі аўдыторыі.

Аўтарытарны рэжым стварае міт пра дзяржаву  шляхам абмежавання інфармацыйнага поля, фальсіфікацыі фактаў. Так многія падзеі, што здараюцца з беларускай апазіцыяй, ігнаруюцца беларускімі СМІ. Калі ж падзея вельмі буйная, робіцца скажэнне і фальсіфікацыя фактаў. Што тычыцца дэмакракратычнага рэжыму і ліберальнай мадэі, то ён стварае свой міт “правы чалавека”, дзякуючы плюралізму меркаванняў ў СМІ і празмернасці інфармацыі. У сацыяльна-адказнай мадэлі СМІ дзяржава выкарыстоўвае адмістратыўны ціск на СМІ з поглядамі, якія прыходзяцца ёй недаспадобы.  Загнаны ў андэграўнд газеты “Народная воля” і “Наша ніва”. Цэнзар у Беларусі – дзяржава. Пры ліберальнай мадэлі цэнзарам выступае грамадства, падтрымліваецца канкурэнцыя і СМІ з самымі рознымі поглядамі.

Д. Грэбер выдзяляе наступныя тыпы ўздзеяння на СМІ: легальны, структурны, эканамічны (характэрныя для аўтарытарнага рэжыму), нарматыўны (характэрны для дэмакратычнага рэжыму).

Легальны кантроль. Гэта выкарыстанне заканадаўства. Напрыклад, у ССР шмат людзей пакутавала ад артыкулаў пра падбухторванне і здраду. Прычым яны трактаваліся так шырока, што пад іх мог падпасці фактычна любы ўчынак. 

Нарматыўны кантроль. Носіць схаваны характар і грунтуецца на непісаных дамоўленасцях, што існуюць у дадзеным грамадстве. Характэрны для дэмакратыі.

Структурны кантроль заключаецца ў тым, якая форма ўласнасці на СМІ. Як бачым, у Беларусі  даволі інтэнсіўна прымяняецца гэты метад кантролю. І прыватная ўласнасць не падтрымліваецца дзяржавай., бо ёй яна не выгадна.  Амаль усе СМІ – дзяржаўныя.

Эканамічны кантроль. Прымяняўся яшчэ ў дарэвалюцыйнай Расіі. Аляксандр Трэці ўсім лаяльным да дзяржавы СМІ выдаткоўваў адмысловыя субсідыі. Газета “СБ”, фанатка беларускага ўрада, выдаецца на глянцаванай паперы, што не могуць сабе дазволіць падпольныя “Наша ніва” і “Народная воля”.

 СПІС СКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1.www. index.php3.htm

2. www.media.utmn.ru

3. «Эксперт» №14 (508)/10 апреля 2006




1. Бил Гейтс гений нашего времени
2. Лекарственные растения
3. семафорами від класичних операцій
4. Лабораторная работа ИССЛЕДОВАНИЕ СХЕМ АВТОМАТИЧЕСКОЙ РЕГУЛИРОВКИ УСИЛЕНИЯ Отчет
5. Вариант ~ 1. В каком году Германия вероломно напала на Польшу А 10 октября 1954 г
6. Мне тебя обещали Эльчин СафарлиМне тебя обещали Сафарли Э
7. Узбекистан
8. СИБИРСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ТЕЛЕКОММУИКАЦИЙ И ИНФОРМАТИКИ Уральский технический институт с
9. ЮжноУральский многопрофильный колледж Рабочая тетрадь для выполнения лабор
10. 50 В 2 100 В 3 50 В 4 25 В 14 1629
11. Статья- Два способа осознания своей ситуации
12. тема методов способов и средств осуществления политической власти
13. Тема- ТЕРМИНЫ Задача- приобщить учащихся к работе с терминологической лексикой.html
14. не от мира сего Они часто стремятся доказать всем подряд что они такие же как и все
15. на тему- Проект магистральной ВОЛП на участке г
16. Додатковий капітал за 20 р.html
17. ТЕМА 51 ОТЕЧЕСТВЕННАЯ ВОЙНА 1812 г
18. Воспитанники Ратникова А
19.  ТЕОРЕТИЧЕСКИЕ ОСНОВЫ НЕВЕРБАЛЬНОГО ОБЩЕНИЯ 1
20. Берлин ' Париж Лувр ' Диснейленд или Нормандия ' Дрезден ' Краков 1день