Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

Подписываем
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Предоплата всего
Подписываем
Сярод найважнейшых палітычных і стратэгічных задач, якія стаялі перад удзельнікамі антыгітлераўскай кааліцыі ў іх барацьбе супраць фашысцкага блока, цэнтральнае месца займала адкрыццё ЗША іАнгліяй другога фронту ў Еўропе. Гэтага пастаянна дамагаўся СССР. Спачатку яго планавалася адкрыць у 1942 г. У жніўні была прадпрынята першая спроба высадзіць дэсант на ўзбярэжжы Паўночнай Францыі ў раёне г.Деп. Аперацыя скончылася сакрушальным паражэннем саюзнікаў. Савецкі Саюз працягваў несці адзін асноўны цяжар у барацьбе з фашысцкай Германіяй.
Праблема другога фронту як галоўная задача на 1944 г. абмяркоўвалася на Тэгеранскай канферэнцыі(28.11.43) кіраўнікоў трох дзяржаў. Было вырашана другі фронт у Еўропе адкрыць дэсантнай аперацыяй на поўначы Францыі не пазней мая 1944 г. 6 чэрвеня амераканскія, англійскія і канадскій войскі высадзіліся на ўзбярэжжы Паўночнай Францыі ў Нармандзіі (аперацыя “Аверлорд”). Саюзнікі мелі над немцамі перавагу у колькасці асабовага саставу і танкаў у 3 разы, у самалётах боль чым у 60 разоў, валодалі поўным панаваннем і на моры. 15 жніўня амерыканскія і французскія злучэнні высадзіліся на поўдні Францыі. 11 верасня наступаўшая з поўначы і поўдня групоўкі саюзнікаў злучыліся і ўтварылі адзіны стратэгічны фронт у Заходняй Еўропе.
Актыўную падтрымку саюзным войскам аказаў французскі рух Супраціўлення, які налічваў у сваіх радах 500 тыс. чалавек. Наступленне саюзнікаў было падтрымана антыфашысцкім паўстаннем французаў. 18 жніўня яно пачалося ў Парыжы і праз 4 дні ўвесь горад быў у руках паўстаўшых. Да канца года Францыя і большая частка Бельгіі былі вызвалены . Саюзныя арміі падыйшлі да граніц Германіі. У лютым 1945 г. саюзныя арміі пачалі агульнае наступленне на Захадзе. Фарсіраваўшы ў сакавіку Рэйн, яны акружылі у Руры 325-тысячную групоўку нямецкіх войск, якая капітуліравала ў красавіку. З гэтага часу саюзныя арміі прасоўваліся на ўсход, практычна не сустракаючы арганізаванага супраціўлення немцаў.
1