Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

Подписываем
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Предоплата всего
Подписываем
З прычыны меншай зменлівасці адносных велічынь і для параўнання розных паказчыкаў зручна ведаць ад-носны прырост (працэнт прыросту) рz. Звычайна znt адносяць да значэння паказчыка зараз tа (формула прос-тых працэнтаў), або да сярэдняга значэння за патрэбны перыяд (формула сярэдніх працэнтаў Прэслера). Прырост вызначаюць, як правіла, без кары.
рznt = 100 znt / ta, %; рznt = 200 znt / (ta + ta – n), %;
рzat = 100 zat / ta = 100 ta / a / ta = 100 / a, %. (8.2)
Парадак выканання. Разлікі відаў прыросту выкон-ваюцца па форме табліцы 8.1 для кожнага таксацыйнага паказчыка паслядоўна. Узрост а ствала сасны выпісваем з табліцы Д2 дадаткаў практыкума па нумары варыянта лабараторнай №1. Значэнні d, h, f зараз і 10 год таму выпішам з т. 2.3 (або d – з т. Д1, h – з т. Д2), g разлічым па d. Для дыяметра
z10d = (32,1 – 29,0) / 10 = 0,31 см/год,
рz10d = 100 · 0,31 / 32,1 = 0,97%, (рz10d = 200 · 0,31 / / (32,9 + 29,0) = 1,00%),
z90d = 32,1 / 90 = 0,31 см/год,
рz90d = 100 / 90 = 1,11% і г. д.
Найбольш цікавіць атрыманне прыроста па аб’ёме. Для ссечаных дрэваў ягонае абсалютнае значэнне можна атрымаць па стэрэаметрычных формулах.
Спачатку вызначым прырост па простай формуле Губера (рысунак 8.1). Аб’ём ствала п гадоў таму va – n вылічваецца як аб’ём цыліндра, даўжыня якога hа – п, а плошча сечыва атрыманая па дыяметры на палове гэтай даўжыні, які быў п (10) год таму. Аб’ём ствала зараз va атрымліваецца як сума аб’ёму цыліндра (той самай даўжынёй hа – п, з дыяметрам у тым самым месцы, але зараз б/к) і конуса верхавінкі. Верхавінка іншая, чым пры вызначэнні аб'ёма, яе даўжыня роўная прыросту ў вы-шыню за п гадоў hа – hа – п, а плошча сечыва вызначаецца па дыяметры зараз у месцы hа – п.
va = hа – п γа + lв gв / 3, va – n = hа – п γа – п. (8.3)
Зыходныя паказчыкі дыяметраў для табліцы 8.2 выпісваем з т. Д1. Дыяметр верхавінкі знаходзім, перамнажаючы бліжэйшы да яе дыяметр з т. Д1 на 0,7. Неабходныя звесткі паказваем у табліцы 8.2.
va = ; va – n = .
Пры складанай формуле Губера (рысунак 8.2) вер-хавінка вызначаецца аналагічна, астатняя частка hа – п ад камля падзяляецца на стандартныя секцыі даўжынёй lс = 2,00 м, рэшта ад hа – п складае няцэлую секцыю lнс =
= м.
Памеры і колькасць секцый фіксуем у табліцы 8.2, тамсама паказваюць вышыні вымярэння дыяметраў, са-мыя значэнні дыяметраў выпісваем з т. Д1., адпаведныя ім плошчы сечываў gi, а, Σgi, а – п бяром з табліц «плошчаў кругоў».
Аб’ём ствала «п гадоў таму» вылічваецца як сума аб’ёмаў цыліндраў стандартных секцый і цыліндра верхавінкі, даўжыня якой роўная даўжыні няпоўнай секцыі; аб’ём ствала «зараз» атрымліваецца як сума аб’ёмаў 1) цыліндраў стандартных секцыяў, 2) цыліндра няпоўнай секцыі і 3) конуса верхавінкі.
va = lс Σgi, а + lнс gнс, а +lв gв / 3, м3; va – n = lс Σgi, а – п + + lнс gнс, а – п. (8.4)
Радок верхавінкі цалкам перапісваем па звестках для простай Губера. Неабходныя дыяметры на сярэдзіне ня-поўнай секцыі атрымліваем інтэрпаляцыяй па збегу з т. Д1 практыкума. Аб’ём цыліндраў стандартных секцый разлічваецца разам як здабытак сумы плошчаў сечываў Σgi, а, Σgi, а – п на іхніх сярэдзінах на даўжыню секцыі lс .
va = ; va – n = .
Звесткі аб’ёмаў па абодвух формулах Губера пера-носім ў табліцу 8.3, дзе адлюстроўваем таксама вынікі разлікаў бягучага сярэднеперыядычнага прыросту па формулах (8.1, 8.2).
Абсалютны бягучы сярэднеперыядычны прырост znv растучых дрэў можна атрымаць 1) непасрэдна як роз-ніцу аб’ёмаў зараз і n гадоў таму, выкарыстоўваючы ас-ноўную формулу аб’ёма: d, h вымяраюць, f знаходзяць па рэгрэсійных мадэлях відавых лікаў або відавых вышынь hf; 2) праз адносны прырост рzv і аб’ём ствала зараз va:
zv = va · рzv / 100, м3/га. (8.5)
Для вызначэння прыросту растучага ствала па роз-ніцы аб'ёмаў выкарыстоўваем значэнні h, g, f з таблі-цы 8.1
va = ; va – n = ;
z10v = ; рz10v = .
У аснову вызначэння адноснага прыросту рzv у боль-шасці выпадкаў таксама кладзецца асноўная формула знаходжання аб’ёма праз відавы лік, плошчу сечыва (дыяметр) і вышыню ствала.
Бягучы сярэднеперыядычны прырост растучых дрэ-ваў па дыяметры атрымліваюць як падвойны прырост па радыюсе і, які вымяраюць непасрэдна з дапамогай пры-роставых свярдзёлаў. Мы вызначаем радыяльны прырост умощна па звестках дыяметраў з таблiцы 8.1 паводле формулы
i = (dm, A – dm, A – n) / 20, мм.
Прырост у вышыню і па відавым ліку ацэньваюць з дапамогай эмпірычных каэфіцыентаў. Так, для формулы Шнайдара – Турскага (на бланку лабараторнай) К атрым-ліваем па спецыяльнай таблiцы «Справочника такса-тора» [1, с. 93] праз працэнт працягласці кроны, вызна-чаны працэнтамерам (даецца па варыянце ствала ў т. Д2), і характара роста дрэва ў вышыню, якi вызначаецца па шкале праф. Дварэцкага праз банітэт ствала і ягоны абсалютны прырост у вышыню, вымераны вышыня-мерам ці тэадалітам (а мы бяром даўжыню верхавiнкi з таблiцы 8.2). Вынiкi – на бланку.
У формуле Турскага – Захарава для атрымання k па іншай табл. [1, с. 92] дастаткова ведаць характар пры-роста ў вышыню, якую можна прыблізна ацаніць па фор-ме папярочнага профіля кроны (больш завостраны – большая энергія роста), а мы прымаем такі, як па Два-рэцкім вышэй.
Адносныя адхіленні А атрыманых абсалютных пры-ростаў разлічваем паводле формулы
A = ±100 (П / Т – 1), %,
дзе Т – прырост па складанай формуле Губера.
Высновы: Выкананыя разлікі відаў прыросту ствала сасны № па 5 таксацыйных паказчыках: …... Па звестках табліц 8.1, 8.3 заўважаныя наступныя асаблі-васці прыросту.
1. Бягучы прырост па d, h, g, v дадатны, а па f – адмоўны, што сведчыць пра ўзрастанне дыяметра, вы-шыні, плошчы сечыва, аб’ёму і, наадварот, змяншэнне паўнадраўнянасці ствала сасны па меры павялічэння ўзросту ў разгледжаным перыядзе 76–86 гадоў.
2. Большы працэнт прыросту сведчыць пра большы тэмп змянення паказчыка, таму ствол хутчэй прырастае па плошчы сечыва ( %) і па дыяметры ( %) , чым па вышыні ( %) , і зусім павольныя змены характэрныя для відавога ліку ( %).
3. Працэнт бягучага прыросту па плошчы сечыва
( %) амаль ўдвая большы за адносны бягучы прырост па дыяметры ( %).
4. Найбольш дакладным трэба лічыць вызначэнне znv і рzv ствала на ссечанай мадэлі па складанай формуле Губера, менш надзейным – па рэгрэсійных залежнасцях. Самым прыблізным будзе разлік прыростаў па аб’ёме паводле простай формулы Губера, што і пацвярджаецца (аднак, не пацвярджаецца) у нашым выпадку (–15,5%). Адхіленні па формулах Турскага, Цюрына, з выкарыс-таннем мадэлі вiдавога лiку Багінскага не перавышаюць 5%, а па Шнайдару – Турскаму розніца не перасягае 10% пры дапушчальнай велічыні памылкі 20%.
ХЗ: Курсіўны тэкст і патоўшчаныя формулы рыхта-ваць на апытанне!!!
Для мадэлі на пні падлічваюць узрост а, вы-мяраюць hа, hа – п. Апошнюю – адлікам неабходнай колькасці кальчакоў (мутовок) з кантрольным пад-лікам гадавых кольцаў на зрэзе (павінна быць на n менш за а). Дыяметры ствала вымяраюць б/к і п год таму, пры дапамозе свярдзёла або насякання ся-кераю; вымяраюць ва ўзаемна перпендыкулярных кірунках, кару зчэсваюць або высякаюць з яе ква-драт і вымяраюць таўшчыню, яе падвойнае значэн-не адымаюць ад дыяметра з/к для атрымання дыя-метра б/к.
канструкцыя якіх прапанаваная Прэслерам. З закручанай у ствол перпен-дыкулярна кірунку вызначэння таксацыйнага дыя-метра трубкі свярдзёла дастаюць экстрактарам цы-ліндрык драўніны – керн, на якім вымяраюць маш-табнай лінейкай, спец. прыборам даўжыню патрэбнай колькасці гадавых слаёў n (рыс. 8.3) і падзя-ліўшы яе на n, маюць і.
Апош-нія самыя створаныя на матэрыялах абмеру мадэляў (ф-лы Шнайдара – Турскага, Цюрына, Турскага – Захарава) або па наяўных ТХР (мадэль f праф. Атрошчанкі) з пэўнай непазбежнай стратай інфармацыі і таму не мо-гуць быць больш дакладнымі за непасрэдныя вымярэнні.