Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
21 пытанне:
Невытворная аснова гэта аснова, якая супадае з кораням і такім чынам не была ўтворана ад чаго-небудзь. Вытворная аснова гэта аснова ўтвораная ад невытворнай пры дапамозе афіксаў.
Працэсы словаўтварэння: запазычанні (і інтэрнацыяналізмы, кругаварот слоў: бЫстро і бістрО) і будоўля слоў (1.канверсія: старое слова выкарыстоўваецца як новае без дадавання афіксаў, 2.са старых частак, 3.вытворныя словы, 4.складаныя словы).
Змяненні марфемнай структуры слова: апрошчанне (негодяй), перараскладанне, ускладненне.
22 пытанне:
Слова класічны моўны знак, які валодае формай і зместам, і мае пазіцыйную самастойнасць і сінтаксічную. Таксама гэта мінімальная самастойная адзінка мовы, якая можа існаваць у якасці сказа.
Лексема слова як сукупнасць граматычных форм і лексічных значэнняў ва ўсіх яго рэалізацыях (зямля).
Алалекса адна з маўленчых рэалізацый лексемы (Зямля, зямля). Слова ўжытае ў пэўнай граматычнай форме словаформа (зямлі), можа мець варыянты.
23 пытанне:
Чарльз Морыс, які займаўся семіётыкай, высветліў, што кожны знак мае дачыненне да 3 кутоў: чалавека, рэчаіснасці і другога знака. Закрыць Заплюшчыць Зачыніць
Слова мае абагульненае значэнне і між яго гучаннем і прадметам рэчаіснасці ўмоўная сувязь. Пазнанне прадмета (рэфірэнта) адбываецца пры паўторы назірання яго і вылучэння асаблівасцей і прыкмет. Так замацоўваецца паняцце (сігніфіката). Бездэнататная лексіка паняцце ёсць і слова ёсць, а прадмета няма.
Анамастыка навука, раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны (Антрапаніміка) і назвы; майстэрства называць і даваць імёны.
24 пытанне:
Лексічнае значэнне залежыць ад месца прадмета ў рэчаіснасці, ў мысленні народа, ў лексічнай сістэме. Прадмет і паняцце ўзаемадзейнічаюць між сабой, разам з моўнай сістэмай яны нараджаюць лексічнае значэнне слова.
Лексічнае значэнне слова можа быць прамым або пераносным. Паводле спалучальнасці з іншымі словамі адрозніваюць свабодныя і несвабодныя ( валентна абмежаваныя, сінтаксічна абумоўленыя, канструкцыйна абмежаваныя ) значэнні.
Паводле ступені замацавання значэння слова яно можа быць узуальным і аказіянальным.
Лексічнае значэнне камбінацыя сем, у ім вызначаецца ядро і перыфірыя. Ядро = паняцце, перыфірыя = вобразнае ўспрыманне. У тэрмінах няма перыфірыі. Гіперонім падзяляецца на гіпонімы, кожны з якіх можа быць гіперонімам у сваім радзе гіпонімаў.
25 пытанне:
Канатацыя - сопутствующее значение языковой единицы. Коннотация включает дополнительные семантические или стилистические элементы, устойчиво связанные с основным значением в сознании носителей языка. Коннотация предназначена для выражения эмоциональных или оценочных оттенков высказывания и отображает культурные традиции общества. Коннотации представляют собой разновидность прагматической информации, отражающей не сами предметы и явления, а определённое отношение к ним.
26 пытанне:
Унутраная форма гэта прымета, якая ляжыць у аснове назвы, яе маюць вытворныя словы. Калі ж слова невытворнае, то яго ўнутраную форму трэба шукаць у дыяхраніі. Навука, якая вывучае паходжанні слоў этымалогія. Існуе памылковая этымалогія, якую называюць народнай.
27 пытанне:
Сістэмны характар лексікі абумоўлены падабенствам форм або значэнняў слова. Паводле падабенства значэння сінонімы, паводле супрацьлегласці значэння антонімы, паводле падабенства формы паранімія і аманімія і г.д.
28 пытанне:
Палісемія (мнагазначнасць) магчымасць аднага слова мець некалькі значэнняў. Значэнне мнагазначнага слова выяўляецца ў кантэксце сітуацыйным або вербальным. Полісемія абумоўлена двума галоўнымі прычынамі: моўнай эканоміі і характарам чалавечага пазнання свету. Лексічныя значэнні мнагазначнага слова звязаны агульнай семай і ўтвараюць семантычную структуру слова. У залежнасці ад таго як адбываецца перанос назвы або пераход слова да мнагазначнасці, адрозніваюць некалькі тыпаў развіцця новых значэнняў: метафара (падабенства знешняе), метанімія (зесці талерку), сінекдаха (колькасць ад цэлага: напаў фашыст).
29 пытанне:
Аманімія гукавое супадзенне розных паводле значэнне словазлучэнняў, слоў, марфем. У адрозненні ад мнагазначных слоў яны не маюць агульнай семы (звярок завецца ласка не таму што ён ласкавы), маюць розныя граматычныя формы, розныя сувязі з іншымі словамі.
Адрозніваюць поўныя і няпоўныя амонімы. Паводле паходжання выдзяляюць гамагенныя і гетэрагенныя амонімы.
Амаформы супадаюць у пэўнай форме (ляцець і лячыць у форме лячу), амафоны супадаюць у гучанні (род - рот), амограф супадаюць у напісанні (мУзыка - музЫка).
Міжмоўныя амонімы супадаюць у розных мовах (магазін magazine).
30 пытанне:
Сінанімія поўнае або частковае супадзенне значэння слоў пры рознай форме. Яна можа быць поўнай або частковай (семантычныя испугаться и ужаснуться, стылістычныя твар і морда і семантычна-стылістычныя цягнуцца і ляцець).
Сукупнасць слоў з падобным значэннем сінанімічны рад. Дамінанта стылістычна нейтральнае і найбольш ужывальнае слова. Эўфемізмы замяняюць непрымальныя словы: памерці аддаць богу душу.
31 пытанне:
Антанімія семантычнае супрацьпастаўленне моўных адзінак, антонімы словы адной часціны мовы, якія маюць супрацьлеглае значэнне. Існуюць два асноўныя тыпы антонімаў: кантрарныя ( градуальныя паступовае ўзмацненне: лёгкі няцяжкі нялёгкі - цяжкі) і капліментарныя (не зяўляюцца межавымі: жывы + не = мёртвы і наадварот).
Антонімы могуць быць рознакаранёвымі і аднакаранёвымі. Энантысемія здольнасць слова сумяшчаць у сабе супрацьлеглыя значэнні (праслухаць лекцыю можна ўважліва або зусім;) ).
Антанімізацыя гэта супрацьпастаўленне ў кантэксце, аўтарскае супрацьпастаўленне.
Квазіантанімія наўмыснае проціпастаўленне неантанімічных значэнняў слоў: цяжкі стан лёгкай прамысловасці.
Троп заснаваны на антаніміі аксюмаран (раб волі).
32 пытанне:
Слоўнікавы склад мовы гэта ўсе словы дадзенай мовы. У ім вылучаюць два пласты: актыўная лексіка і пасіўная лексіка. Да пасіўнай лексікі адносяць: гістарызмы (выйшлі з ужытку), архаізмы (даўнішнія назвы) і неалагізмы. Архаізмы падзяляюцца на уласна лексічныя (заменены новымі словамі) і семантычныя (пачалі мець іншае значэнне). Неалагізмы падзяляюцца на уласна лексічныя, лексічна-семантычныя, лексічна-аманімічныя, лексічна-словаўтваральныя. Таксама бываюць моўныя і аўтарскія неалагізмы.
33 пытанне:
Актыўная лексіка частка слоўнікавага складу, якая актыўна ўжываецца носьбітамі мовы ва ўсіх сферах жыцця. Пасіўная лексіка частка слоўнікавага складу, якая ўключае словы абмежаванага ўжывання. Неабходна адрозніваць пасіўную лексіку мовы ад пасіўнай лексікі індывіда. Да яе адносяць архаізмы, гістарызмы, неалагізмы.
Эўфемізмы замяняюць непрымальныя словы: памерці аддаць богу душу перыфраз. Эўфемізмы зяўляюцца вынікам моўнай забароны табу.
34 пытанне:
Працэсы словаўтварэння: запазычанні (і інтэрнацыяналізмы, кругаварот слоў: бЫстро і бістрО) і будоўля слоў (1.канверсія: старое слова выкарыстоўваецца як новае без дадавання афіксаў, 2.са старых частак, 3.вытворныя словы, 4.складаныя словы).
Семантычныя калькі: уласнамоўныя словы, у якіх запазычаннем зяўляецца адно са значэнняў, часцей пераноснае (кранаць за душу трогать за душу).
Імкненне ачысціць мову ад запазычанняў называецца пурызм (прагрэсіўны, памяркоўны, рэакцыйны).
35 пытанне:
Сацыяльная дыференцыяцыя дыфефенцыяцыя лексікі паводле класавай прыналежнасці насіцеля мовы. Каля 1000 слоў складаюць ядро актыўнай лексікі гэта словы, якія ўжывае чалавек незалежна ад адукацыі, класу і г.д., гэта стылістычна нейтральная лексіка. Кніжная лексіка: навуковая лексіка, публіцыстычная лексіка, афіцыйна-справавая лексіка, паэтычная і народна-паэтычная лексіка. Лексіка вузкага ўжытку: прафесіяналізмы, арго, жаргоны і г.д.
36 пытанне:
Фразеалогія раздзел мовазнаўства, які вывучае ўстойлівыя адзінкі мовы, або фразеалагізмы. Яны зяўляюцца ўзнаўляльнымі і не выдумляюцца кожны раз нанова, выконваюць функцыю аднаго члена сказа, але ў адрозненні ад слоў унутр фразеалагізма можна ўставіць слова. Фразеалагізм устойлівая, узнаўляльная адзінка, якая складаецца не менш як з двух кампанентаў, мае значэнне і выкрнвае функцыю аднаго члена сказа. П ступені злітнасці кампанентаў усе фразеалагізмы падзяляюць на: фр. зрашчэнні (кампаненты па аднаму не нясуць таго ж сэнсу: тачыць лясы), фр. адзінствы (сэнс вынік пераасэнсавання адпаведных словазлучэнняў: муціць ваду), фр. злучэнні (адзін з кампанентаў мае фразеалагічнае значэнне: расквасіць лоб).
Да фразеалагічных выразаў можна аднесці прыказкі: “Не будзі ліха пакуль яно ціха” і крылатыя выразы: “Любви все возрасты покорны”А.С. Пушкин.
37 пытанне:
Лексікаграфія раздзел мовазнаўства, які вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў. Тэрмін “лексікаграфія” мае два значэнні: складанне слоўнікаў і сукупнасць слоўнікаў пэўнай мовы.
Вылучаюць тэарэтычную і практычную лексікаграфію. Слоўнікі паводле задач бываюць энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, гістарычныя, этымалагічныя, сінанімічныя, антанімічныя, эпітэтаў, фразеалагічныя, арфаграфічныя, адваротныя і г.д. Двухмоўныя і шматмоўныя перакладныя слоўнікі, у якіх тлумачыцца лексіка іншых моў.
38 пытанне:
Граматыка раздзел мовазнаўства, які вывучае і апісвае будову словаў, словазлучэнняў, сказаў. Яна выражаецца абавязкова, незалежна ад жадання гаворачага. Граматыка складаецца з марфалогіі і сінтаксісу. Марфалогія раздзел граматыкі, які вывучае часціны мовы і іх граматычныя катэгорыі. Сінтаксіс раздзел граматыкі, які вывучае структуру словазлучэнняў і сказаў, іх граматычныя значэнні.
Прадмет вывучэння граматыкі словы, словазлучэнні, сказы. Задачы вельмі розныя, залежаць ад тыпу граматыкі: навуковая вывучае лад канкрэтнай мовы, тыпалагічная параўноўвае, гістарычная вывучае будову мовы ў яе развіцці і г.д.
Асноўнымі паняццямі граматыкі зяўляюцца граматычнае значэнне (абстрактнае, абагульненае значэнне, якое ўласціва словам, славаформам і сінтаксічным канструкцыям: адзіночны і множны лік), граматычная катэгорыя (сукупнасць супрацьпастаўленых граматычных значэнняў: адзіночны лік + множны лік = катэгорыя ліку), граматычная форма (слова разам з паказчыкам яго граматычнага значэння). Парадыгма сукупнасць грам. форм (бяроза: бяроз, бярозе).Слова ўжытае ў пэўнай граматычнай форме словаформа.
39 пытанне:
Адрозненні граматычнага значэння ад лексічнага:
40 пытанне: