У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

а Кіраўнік- Ст

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 28.12.2024

Міністэрства адукацыі Рэспіблікі Беларусь

Беларускі Дзяржаўны універсітэт

Юрыдычны каледж БДУ

Кафедра агульнаправавых і

грамадзянска-прававых

дысцыплін

                             Курсавая работа

                   Вынікі палітыкі беларусізацыі

Выканаў:

Навучэнец 2 курса 110 групы

Юрыдычнага каледжа БДУ

аддзяленне на аснове

агульнасярэдняй адукацыі дзённай формы навучання

Кацярыніч Сяргей Станіслававіч

________________________

               (подпіс навучэнца)

Кіраўнік:

Ст. Выкладчык

Доўнар Тамара Іванаўна

Мінск

2011

ЗМЕСТ

УСТУП……………………………………………………………....3

ГЛАВА1.Перадумовы правядзення палітыкі беларусізацыі…….4

ГЛАВА 2. Вынікі правядзенне палітыкі беларусізацыі:

               Раздзел 2.1 Мова, літаратура і тэатр……………………7

               Раздзел 2.2 Нацыянальныя меншасці………………….14

               Раздзел 2.3пераадоленне непісьменнасці…...………...12

               Раздзел 2.4 Каранізацыя кадраў………………………..18

ГЛАВА 3.Звёртванне палітыкі  беларусізацыі…………………..22

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………….……………………………...29

ПРЫКЛАДАННІ.………………………………………………….31

СПІС ВЫКАРАСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ……………………….34

                                                      УСТУП
 Гісторыю  Беларусі савецкага часу нялёгка ацаніць.  Культура, або, як гаварылі ў у той час “ культурнае будаўніцтва”,  не ў меншай, а магчыма і ў  большай частцы  чым эканоміка  і палітыка паспрабавала на сябя ўсе варыяцыі, то у адзін бок,  то  у другі, якія арганізоўвала партыя бальшавікоў. Воляй лёсу Беларусь  неаднаразова станавілася эксперыментальным полем,  на якім новая ўлада праводзіла свае “культурна-рэвалюцыйныя вопыты”.  Першай наша краіна выпрабавала на сябе нават  і рэпрэсіі, у тым ліку  звязанные з барацьбой камуністычнай партыіі супраць нацыянальнай культуры і яе прадстаўнікоў. Разам з тым, нават у такіх  цяжкіх  умовах  камуністычнага, ідэалагічнага і сілавога даўлення, часцеў  усяго насуперак яму, паяўлялісь сапраўдныя шэдэўры беларускай нацыянальнай культуры ў самых розных аспектах   яе развіцця.

У дадзенай рабоце будзе разгледзены час “Адраджэння” беларускай культуры,  будзе паказана што не гледзячы на  свае парокі, гэтая палітыка, хоць  і кароткачасовая, прынесла многае  ў беларусскую культуру,  дазволіўшы прыйсці да ўлады  іменна  жыхарам нашай краіны,  якіх  цікавіла сапраўднасць , будучыня і пролшлае.

ГЛАВА 1

Значнай з’явай у нацыянальных адносінах  у 20-30-я гады была палітыка беларусізацыі,  якая у сённяшніх умовах выклікае асаблівую  цікавасць не толькі з навуковага погляду на яе як на гістарычную з’яву, але і  з практычнага боку, таму што многія здабыткі  гэтай палітыкі, яе станоўчы вопыт і  трагічны лёс маюць і сёння вялікае значэнне для нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі. Патрэбна адзначыць,  што амаль да сярэдзіны 80-х гадоў афіцыйная гістарычная літаратура амаль нічога не гаварыла аб гэтай з’яве ў нацыянальным развіцці беларускага народа, альбо трактавала адмоўна тэндэнцыі  і нацыянальнага адраджэння на Беларусі  ў 20-я гады. Прыклад таму – трэці том “Гісторыя Беларускай ССР” (Мн., 1973), у якім нават няма упамінання  тэрміна “беларусізацыя”, але не аднаразова гаворыцца аб барацьбе супраць буржуазна-нацыяналістычных з’яў у культурным і грамдскім жыцці.

Разглядаючы перадумовы палітыкі  беларусізацыі,  неабходна мець на ўвазе асаблівасці нацыянальных  адносін на Беларусі на  пачатку 1920-х  гадоў і праблемы, якія існавалі па гэтаму пытанню.

Па-першае, ішоў  працэс тэрытарыяльнага самавызначэння  беларускага народа, беларускай нацыі. У 1920-1923 гг. тэрыторыя БССР уключала толькі 6 паветаў былой  Мінскай губерні. Але потым 3 сакавіка 1924 г. было  заключана пагадненне паміж  ЦВК РСФСР і  ЦВК БССР аб перадачы (а лепш  гаварыць - аб  вяртанні) БССР  16 паветаў Віцебскай,  Смаленскай і Гомельскай губерняў. У снежні 1926 г. БССР былі вернуты яшчэ два паветы: Гомельскі  і Рэчыцкі. У выніку тэрыторыя БССР склала 152 854 кв.км,   а колькасць насельніцтва – 5 млн  чалавек.

Па-другое, важна уявіць  асаблівасці  нацыянальнага складу  тагачаснага насельніцтва Беларусі. Паводле перапісу 1926 г. беларусы складалі 80,6%, яўрэі 8,2, рускія 7,7, палякі 2, украінцы 0,7,  латышы 0,3, літоўцы, немцы і татары –па 0,1%. Трэба і  улічваць  і тую  акалічнасць што  асноўная маса насельніцтва жыла ў вёсках. [1, 144.]

Нацыянальна-культурная праца гэтага часу адрознівалася пэўнымі адзнакамі. Рэвалюцыйныя падзеі лютага-кастрычніка 1917г., грамадзянская вайна і замежныя інтэрвенцыі , барацьба палітычных партый за беларускую дзяржаўнасць садзейнічалі небываламу росту нацыянальнага самапазнання народа,  яго імкненне да развіцця сваёй культуры і мовы.

Патрабавалася стварэнне ўмоў беларускаму народу для духоўнага развіцця на уласных нацыянальна-культурных  пачатках.

Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г.,  як і раней, працягвалася і  далейшае ўмацаванне рускага фактару ў Беларусі. У пачатку 1920-х гг. савецкая улада і кампартыя рэспублікі практычна нічога істотнага  не здзейснілі для падняцця тут ролі нацыянальнай культуры тытульнага народа. Калі штосьці і рабілася ў гэтым напрамку, дык толькі па лініі наркаматаў народнай асветы і часткова земляробства, ці шчыра адданых беларускай справе людзей.  Сярод нацыянальнай скіраванасці  палітыкаў і інтэлегенцыі расла незадаволенасць станам  культурнага жыцця ў Беларусі,  ішоў інтэнсіўны абмен думкамі адносна шляхоў забеспячэння яму  самабытнага характару.

Практычна вопыт усё больш пераканаўча  сведчыў , што паспяхова вырашыць надзвычай складаную праблему нацыянальнага адраджэння  беларускага народа можна толькі ва ўмовах,  калі ёй будзе нададзены мэтанакіраваны характар, калі яна стане самастойным  кампанентам дзяржаўнай палітыкі.

Галоўнай задачай палітыкі беларусізацыі распрацаванай партыйна-дзяржаўным кіраўніцтвам рэспублікі у 1923-1925 гг., заключалася ў тым , каб  стварыць умовы для завяршэння працэса станаўлення  беларускай нацыі.

У шырокім сэнсе пад беларусізацыяй разумелась  развіццё беларускай культуры, выдвіжэнне асоб  карэннай нацыянальнасці, гэта значыць беларусаў, на партыйную, савецкую, прафсаюзную і іншую грамадскую працу, перавод  справаводства на беларускую мову, арганізацыя школ, вышэйшых і сярэдніх  спецыяльных навучальных  устаноў на беларускай мове, развіццё беларускай літаратуры, выданне беларускіх  кніг,  навукова-даследчая праца па ўсебаковым вывучэнні  Беларусі. Практычна дзесяць  гадоў  беларускі народ  маў  магчымасць пераадолець такія адмоўныя наступствы векавога польскага і рускага ўплыву, як штучны адрыў беларускага народа ад  яго  гістарычных  каранёў і культурных традыцый.   [3, 352.]

Шлях,  які выбрала беларуская савецкая дзяржава, не быў  чымсьці зусім новым і для іншых рэспублік СССР. У многіх з іх палітыцы нацыянальнага адраджэння надалі статус дзяржаўнай значна раней,  чым  у Беларусі. Намнога ўперад за яе выйшла ў практычным  развызванні   гэтай лёсавызначальнай праблемы і суседняя Украіна. Украінізацыю  выхаваўчых і навучальных  устаноў тут ужо распачалі ў 1917 г., хаця сапраўдны пералом адбыўся ў у лістападзе 1922 г., калі быў прыняты Кодэкс законаў  аб народнай асвеце УССР. У адпаведнасці  з ім украінскай мове  як мове большасці насельніцтва рэспублікі надавалася агульнадзяржаўнае значэнне; яе выкладанне станавілася правілам для навучальна-выхаваўчых устаноў. Дэкрэтам Савета Народных Камісараў УССР ад 27 ліпеня 1923 г. “Аб мерапрыемствах  па ўкраінізацыі навучальна-выхаваўчых  і культурна-асветлых  устаноў” прадугледжвалася да 1 жнішня наступнага года закончыць перавод такіх устаноў сацыяльнага выхавання  на ўкраінскую  мову. Прыклад  Украіны падштырхнуў  палітычных дзеячаў Беларусі больш рашуча і без  усякіх прамаруджванняў  заняцца нялёгкай, але пачэснай справай нацыянальнага адраджэння свайго народа.

ГЛАВА  2

Раздзел 2.1

У першыню афіцыяльна заяўлена аб арганізацыі дзяржаўнымі органамі грамадскім жыцці  на роднай мове яе народа ў снежні 1920 г. на II Усебеларускім з’ездзе Саветаў. Наркамат павінен быў  ужо у 1921 г. забяспечыць планамерны і паступовы пераход навуковых  устаноў, дзе навучаліся  дзеці –беларусы,  на іх родную мову. У 1921 г. для распрацоўкі беларускай навуковай тэрміналогіі пры Наркампрасвеце была створана спецыяльная камісія. З 1922 г. на яе аснове пачаў сваю дзейнасць Інстытут беларускай культуры. Вузы,  школы, бібліятэкі, прадпрыемствы пераходзілі на працу на беларускай мове.   

Паўсюднае выкарыстанне беларускай мовы абавязвала ў сур'ёз паклапаціцца пра стан яе фанетыкі і марфалоіі, складанне слоўнікай  па розных галінах навукі, ачышчэнне лексікі ад празмерна вялікай колькасці свядома занесеных асімілятарамі  паланізмаў і  русізмаў. У гэтым напрамку дастаткова плённа працавала створаная ў 1921 г. пры Народным камісарыяце асветы БССР Навукова-тэрміналагічная камісія, на базе якой быў заснаваны 30 студзеня 1922 г. Інстытут беларускай культуры. Ад гэтага часу яшчэ больш актывізавалася дзейнасць па прыстасаванні беларускай мовы да выканання звязаных з яе дзяржўным статусам функцый. На працягу 1922-1930 гг. выйшлі з друку 24 выпускі "Беларускай навуковай тэрміналогіі".

Важнай падзеяй у нацыянальна-культурным жыціі рэспублікі стала правядзенне у лістападзе 1926 г. у Мінску па ініцыятыве інбелькульта ака-дэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага праваісу. 3 гэтай нагоды ў Мінск прыбылі і вядомыя дзеячы беларускай навукі  і культуры, якія па самых розных прычынах апынуліся па-за межамі сваей Бацькаўшчыны. Гэта рэдактар часопіса "Крывіч" (Коўна) В.Ластоўскі, рэдактар газеты "Голас Беларуса", старшыня Беларускага навуковага таварыства Латвіі  К.Езавітаў, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Літве А.Галавінскі, рэдактар часопіса "Прамень" (Прага) У.Жылка.

Мінскі мовазнаўчы форум выклікау вялікую зацікаўленасць да сябе многіх навуковых цэнтраў. У працы канферэнцыі бралі удзел рэктар Літоускага дзяржаунага універсітэта прафесар Біржышка, пясняр з Латві Ян Райніс, прафесары М. Фасмер (Берлінскі універсітэт), Ю.Галамбек (Варшаўскі універсітэт), П.Растаргуеў (Маскоускі універсітэт), Гарчынскі (Ленінградскі універсітэт), дацэнты Німчынаў (Харкаўскі універсітэт), Е.Блесе (Латвійскі універсітэт), што можна разглядаць як сведчанне вялікай увагі навукоўцаў іншых краін да працэсаў нацыянальна-культурнага адраджэння беларускага народа, яго сур'ёзных клопатаў пра лес самай дарагой сваёй духоўнай каштоунасці - роднай мовы. Усяго ж на мовазнаўчы форум у Мінск прыбыло каля 70 чалавек.

На адрас канферэцыі паступілі 23 прывітанні, у тым ліку з Вільні ад Тава-рыства беларускай школы (старшыня Р.Астроўскі), Таварыства палітычных эмігрантаў  Заходняй Беларусі (Масква), Беларускага (Крывіцкага) культур-нага таварыства (Прага Чэшская), Савета нацыянальных меншасцей (Масква). Удзельнікі філалагічнага форуму паказалі добрае веданне сутнасці праб-лемы моўнага развіцця ў рэспубліцы ў святле нядаўна абвешчанай бела-русізацыі. Цяжкасці яе вырашэння яны справядліва бачылі ў неспрыяльных 

умовах далёкага мінулага. "Беларусам, - заявіў прафесар БДУ В.Дружчыц, -прыпала будаваць сваю навуку, будаваць сваю навуковую мову у XX ст., у той час як іншыя народы займаліся гэтым ужо у ХVIVII ст.. Беларусь у гэтых адносінах займае бадай што адно з апошніх месц".[8]

Аднак такое незайздроснае становіча з беларускай мовай не пужала яе шчырых рупліўцаў, яны былі ўпэўнены, што шляхам стараннай працы па нарміраванні правапісу можна будзе паступова давесці яе да таго ўзроуню, якому адпавядаюць старыя  літаратурныя мовы, забяспечваючы гэтым самым росквіт нацыянальнай культуры. Верыў у тэта і латышскі паэт Ян Райніс: "Мне здаецца, - гаварыў ён, - што беларускі народ, які меў ужо высокую культуру у той час, калі ў нас не было яшчэ ніякай культуры, гэты народ хутка дасягне культуры агульнаеўрапейскай і зойме віднае і пачэснае месца ў сям’і іншых народаў. Ваша будучыня самая слаўная". Нямецкі прафесар М.Фасмер бачыў у "Канферэнцыі з'явішча, якое вядзе да нязвычайнага вырашэньня нацыянальнага пытаньня"[10, С. 25.]. I такое сапраўды магло б стаць рэальнасцю, калі б на рубяжы 20-30-х гг. палітыка беларуазацыі не была згорнута партыйна-савецкай уладай.

3 асноўным дакладам на канферэнцыі па пытаннях беларускага правапісу выступіў Я.Лёсік, з садакладам - С.Некрашэвіч. Дыскусіі праходзі не толью па гэтай праблеме, але і па азбуцы беларускай мовы. Аднак поўнасцю вырашыць дадзеныя задачы на канферэнцыі было практычна немагчыма. Патрабавалася далейшая дзейнасць у гэтым напрамку.

Усе дні, пакуль працягвалася праца канферэнцыі, яна была ў цэнтры ўвагі самых розных станаў беларускага народа, што дало падставы старшыні Інбелькульта Угнатоускаму у сваім заключным слове заявіць: "Мы не забылі беларускай мовы, чаго баяўся Багушэвіч... Мы павінны вызначыць вялікую зацікаўленасць працамі Канферэнцыі з боку шыроках рабоча-ся-лянскіх мас Беларусі.. Газеты нашы, у якіх апісвалася дэтальна праца канферэнцыі, чыталіся нарасхват і пасля прачытаныя хаваліся ў прыватных бібліятэках"[10, С. 397.]. Канферэнцыя адыграла важную ролю ў справе нармалізацыі беларускай мовы, у яе распаўсюджанні. Яна была вялікай з'явай сярод мерапрыемстваў па правядзенню палітыкі беларусізацыі.

“Многовековой национальный гнет и русификаторская политика царского правительства не дали возможности  нормально развиваться белоруской культуре. Коммунистическая  партия в полном согласии  со  все программой в области национального  вопроса  должна принять  все меры  к налаживанию работы на белорусском языке, создавая нормальные условия для развития белорусской культуры»,-указывалася ў рэзалюцыі VII з’езда КП(б)Б (сакавік 1923 г.).

У ліпені 1924 г. сэссія ЦВКа БССР афіцыйна аб’явіла аб пераходзе  да беларусізацыі,  Пры гэтым былі створаныя спецыяльныя органы па яе ажыцяўленню:  каміссі  па нацыянальнай палітыцы ЦВК БССР, якой кіраваў, А. Хацкевіч, і  аналагічныя камісіі пры акружных  выканкомах. Беларуская мова пачала ўкараняцца ў дзейнасць рэспубліканскага дзяржаўнага і партыйнага апарата. Беларусізацыю ЦВК, СНК, Наркамата земляробства меркавалі завяршыць на працягу года, наркаматаў  унутраных  спраў, юстыцыі, сацыяльнага забяспячэння, пошты і тэлеграфу- за два, астатніх  ведамств і арганізацый за тры. Студзеньскі 1925 г. пленум  ЦК КП(б)Б абавязываў усе партарганізацыі прыступіць да вывучэнню беларускай мовы. Абвяшчаўся дэвіз партыі: “Уся КП(б)Б павінна размаўляць на беларускай мове.” У  кастрычніку 1926 г.  пленум  ЦК КП(б)Б прызнаў неабходнасць  усёй работы  партыйнага і камсамольскага апаратаў перавесці да 1 студзеня 1927 г. на беларускую  мову.

Але і тут былі свае цяжкасці. Адсутнічала ўніфікацыя беларускай літаратурнай мовы. Не была распрацавана навуковая, тэхнічная, юрыдычная, медыцынская,ваенная і другая тэрміналогія

Але ж у 1924 г. заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. У 1931 г. было выдадзена на беларускай мове 1069 назваў кніг  агульным тыражом    10 201 158 экзэмпляраў, на яўрэйскай мове- адпавведна 119 і 39 400, польскай мове 117 назваў  кніг у колькасці 48 000 экзэмпляраў. У перыядычным друку выходзіла 13 рэспубліканскіх газет, з іх 6- на моваз нацыянальных меншасцей, 64 раённыя і гарадскія газеты, 30 часопісаў.

Вучонымі бала распрацаваны асновы сучаснай беларускай мовы, выданы слоўнікі беларускай навуковай тэрміналогіі-лінгвістычнай, літаратурнай, матэматычнай, сельскагаспадарчай, хімічнай, бухгалтарскай, геаграфічнай, мінералагічнай, геалагічнай, космаграфічнай, батанічнай,  прававой.[7]

У літаратуру прыйшлі маладыя талантлівыя  беларускія пісменнікі і паэты, такія як М. Чарот, А. Бабарэк, А. Дудар, Я. Пушча, А. Вольны, А. Александровіч,  якія ўтварылі  таварыства “Маладняк” у лістападзе 1923г.

Ужо за тры гады колькасць  маладнякоўцаў узрасла да 500 чалавек. Акрамя Мінска, у шмат якіх мясцінах рэспублікі  ўзнікалі  філіі “Маладняка”-Барысаўская, Бабруйская, Віцебская, Аршанская, Гомельская, Магілёўская і інш. Яго  філіі працавалі так сама ў Маскве, Смаленску, Рызе, Празе. Аб’яднанне выдавала  літаратурна-мастацкі часопіс “Маладняк”, першы нумар якога выйшаў у жніўні 1923 г.

Погляды членаў  аб’яднання на развіццё беларускай літаратуры мяняліся,  але ў  галоўным  яны лічылі сябе народжанымі   рэвалюцыяй і ў сувязі з гэтым  ажыцяўлялі яе ідэалы. З сама пачатку  існавання “Маладняк” знаходзіўся пад  пільным кантролем афіцыйных  органаў  улады, меў  падтрымку з іх боку і  разглядаўся імі як  кузня новых  кадраў. Гэта ўмацоўвала прэтэнзіі  маладнякоўцаў “ на месцы рэвалюцыянера ў  беларускай літаратуры” [21].

Аднак не ўсе  мелі такія погляды. Некаторыя з  іх  адчувалі абмежаванасць  гэтага  аб’яднання. 26 мая 1926 г. яны заявілі аб  выхадзе з “Маладняка” і стварэнні  новай літаратурнай групоўкі “Узвышша”. У яе  ўвайшлі  К. Чорны,  К. Крапіва, А. Бабарэка,  У. Дубоўка, З. Бядуля, П. Галавач і інш. У канцы 1927 “Маладняк” пакінулі М. Чарот, М. Зарэцкі, А. Дудар, А.Александровіч. Яны  перайшлі ў “Полымя” і  на рэшце   ў лістападзе 1928 г. “Маладняк” перастаў  існаваць.

“Узвышша” было  больш глыбокім па мэтанакраванасці і дзейнасці. Яго  члены  мелі свае,  адметныя ад  маладнякоўцаў погляды на развіцццё літаратуры,  выступалі за свабоду творчасці і незалежнасць літаратурнага згуртавання ад  кантролю афіцыйнай улады. Узвышэнцы распрацавалі разгалінаваную  творчую  праграму,  якая  павінна была адзначацца “не колькасцю паэтаў  і пісьменнікаў…, а якасцю літаратурна-мастацкай прадукцыі” . За тры гады  дзейнасці  ўзвышэнцаў, было зроблена многае, раманы і аповесці  К. Чорнага, Я. Мрыя, сатырычныя вершы К. Крапівы,  лірыка У. Дубоўкі і іншае – увайшлі ў залаты фонд  беларускай літаратуры.

Аднак адмоўныя падзеі  ў  грамадскім жыцці 1920-х г., абвінавачванне ў  нацыяналізме, прываля да арышту некаторых  членаў згуртавання.  У 1931 г. аб’яднанне  афіцыйна назвалі “літаратурнай ячэйкай контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі” і яно  вымушана было  спыніць  сваю  дзейнасць.

Старэйшыя беларускія літаратары – Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, У. Галубок, стварылі у 1927 г. аб’яднанне  “Полымя”. Аднак часопіс “Полымя” пачаў выходзіць  яшчэ ў 1922 г. У параў нанні  з  іншымі літаратурнымі  групоўкамі,  ім не было  спакойнага часу для творчай працы,  бо ўжо разгортвалася крытыка носьбітаў  розных непралетарскіх  ідэй у  літаратуры. Абвінавацення не пазбеглі Я. Купала і  Я.  Колас.  На шчасце лёс захаваў  ім жыццё, хаця і прынёс ім вялікія маральныя пакуты. Існаванне розных літаратурных  плыней адыграла станоўчую  ролю ў  развіцці беларускай прозы, паэзіі і драматургіі.

У цеснай узаемасувязі з беларускай літаратурай ішоў працэс развіцця тэатральнага мастацтва. Ужо 14 верасня 1920 г. адбылося адкрыццё Беларускага дзяржаунага тэатра (пазней -БДТ-1), заснаванага Ф.Ждановічам, а з 1921 г. працаваўшага пад кіраўнцтвам Е.Міровіча[20], які прыцягнуў да супрацоўніцтва многіх вядомых артыстаў. На яго сцэне ігралі Г.Грыгоніс, У.Уладамірскі, Б.Платонау, У .Крыловіч, Л.Ржэцкая і іншыя таленавітыя майстры. 3 1926 г. пачаў працу БДТ-2 у Віцебску, дзе выступалі  артысты А. Ільінскі, П.Малчанаў, К.Саннікаў. У гэтым тэатры пачала свой творчы шлях С.Станюта.

Добра ведалі жыхары рэспублікі Беларусі дзяржаўны вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам У.Галубка. Толькі за 1926 г. у розных кутках Беларусі ён даў 175 спектакляў і 45 канцэртаў, на якіх прысутнічала каля 80 тыс. гледачоў.

На сцэнах тэатраў ў пачатку 20-х гг. XX ст. ставіліся п'есы з нацыянальным каларытам, глыбокімі народнымі традыцыямі - "Вяселле" В.Гарбацэвіча, "Машэка", "Каваль-ваявода"...Е.Міровіча. Побач з імі ішлі гістарычныя п'есы - "Панскіа гайдук" Я.Дылы, "Плытагоны" У.Галубка. Асаблівае прызнанне атрымалі п'есы "На Купалле" М.Чарота і "Кастусь Каліноўскі" Е.Міровіча, якія прыцягвалі значнае кола гледачоў, карысталіся ў іх вялікім поспехам. Акрамя беларускіх тэатраў працавалі студыі, якія ставілі спектаклі на рускай мове. У 1926 г. пачаў працаваць Дзяржаўны яўрэйскі тэатр пад кіраўніцтвам М.Рафальскага, а з 1929 г. - польскі тэатр.

Як у літаратуры, так і ў тэатральным мастацтве з сярэдзшы 1920-х г. пас-тупова пачаў панаваць дзяржаўны ідэалагічны кантроль над рэпертуарам, зместам п'ес, ігрой артыстаў. У 1926 г. са сцэны БДТ-1 адразу пасля прэм'ерных спектакляў была знята п'еса Я.Купалы "Тутэйшыя", бо цэнзура ўбачыла ў ёй "нацыянал-дэмакратычныя памылкі", "варожыя да савецкай улады і лініі партыі”. На дзесяткі гадоў тэты бліскучы твор знік з тэатраль-ных афіш.

Каб накіраваць працу тэатраў і  драматургаў у патрэбнае кампартыі і  савецкай дзяржаве рэчышча, 18 жніўня 1927 г. сакратарыят ЦК КП(б)Б прыняў пастанову "Задачы партыі ў галіне тэатральнай палітыкі". У ёй вызначалася праца па "рашучаму выцісканню з галіны савецкага тэатру рэштак мастацтва памешчыцка-феадальнага перыяду, дробнабуржуазнага ўпадніцтва, містыцызму і інш. І  ўкаранення п'ес, якія адбівалі б эпоху будауніцтва сацы-ялізму і  культурнай рэвалюцыі". Пад "чыстку" трапілі п'есы "Кастусь Каліноўскі" Е.Міровіча, "Скарынін сын з Полацка" М.Грамыкі, "Апрамет-ная" В.Шашалевіча .

Чарговы удар па нацыянальнай драматургіі нанесла партыйная пастанова, прынятая ў выніку тэатральнай дыскусій канца 1928 г. Справядлівы клопат дзеячаў культуры аб развіцці нацыянальнага мастацтва быў расцэнены уладай як ухіл у бок буржуазнага нацыяналізму. Пастанова бюро ЦК КП(б)Б ад 17 снежня 1928 г. "Аб выніках дыскусій па тэатральных пытаннях" канчаткова адмаўляла беларускаму мастацтву ў праве на самабытнасць развіцця.

Да пачатку 1930-х гадоў у БССР дзейнічала 4 беларускія, 3 рускіх, 1 яўрэйскі, 1 польскі  тэатры.[6].

Раздзел 2.2

Пры правядзенні беларусізацыі ні ў якой меры не дапускалася дыскрымінацыя праў  і  вартасцяў асоб  іншых нацыянальнасцей. У 1924 г.  на тэрыторыі рэспубліцы было прызнана у якасці  дзяржаўнай мовы беларуская, руская, яўрэйская і польская.

Аўтар Працько  Т.С. лічыць  што адносіны нацыянальных меншасцей (палякаў, латышоў, літоўцам, немцам) заўсёды было насцярожаным і часцей варожым.  Ужо ў  першай палове 1920-х гадоў чалавек мог згубіць працу толькі за тое, што што быў  паляком,  латышом ці літоўцам, пры гытэм звальненні  насілі масавы характар. Так у лістападзе 1923 г. у Гомелі на жалезадарожным транспарце было звольнена да 2 тысяч  чалавек. [22, с.327]  

Аднак палітыку беларусізацыі некаторыя прыймалі  з неразуменнем. Без патрэбнай увагі нават варожа да яе адносіліся  першыя сакратары ЦК КП(б)Б В.Кнорын, і К. Гай.[3, 353.]

“Росквіт раней прыгнечаных нацый і нацыянальных моў” здзяйснялася ў БССР асабліва ў другой палове 1920-х гадоў.

У канстытуцыіі БССР 1927 г.  у артыкуле 20 указывалася, што “для болей поўнага і шырокага  ўцягванне  рабочых  нацыянальных меншасцей БССР  у працу эканамічнага і сацыяльнага будаўніцтва у мясцовасцях, дзе рабочы той або іншай нацыянальнасці  складае большасць насельніцтва, арганізуюцца Саветы, працуючыя на мове данай нацыянальнасці і найбольш поўна ўлічваецца ў сваёй працы нацыянальныя асаблівасці”[4].

Ужо  да пачатку 1930 г. у БССР было  створана 73 нацыянальных мясцовых  і сельскіх Савета: 25 яўрэйскіх,  22 польскіх, 15 рускіх, 5 латышскіх, 3 украінскіх, 2 нямецкіх і 1 літоўскі.[5].

У кацы 1927 г. Нацкамісія ЦВК БССР падрыхтава  даклад для бюро  ЦК КП(б)Б “Аб палітычных  момантах працы нацсаветаў”.  У рэзалюцыі  па дакладу вылучалі такія поспехі як:

1.Паглыбленне палітычнай дыференцыацыі  насельніцтва…

2. Рост  самадзейнасці насельніцтва і рост  культурнага ўзроўню”

3. Болей хуткае выкаранне нац. Варожасці і адасобленнасці.

4.Карэнны пералом  настрою  рабочых  нац.  меншасцей на карысць  Савецкай улады.

5. Павышэнне эканамічнага узроўню насельніцтва.[22, с.326]

Раздзел 2.3

Акрамя стварэння сістэмы ўсеагульнай адукацыі для падрастаючага пакалення вырашалася задача  ліквідацыі непісменнасці і  малапісьменнасці дарослага насельнцтва. Па стану на 1921 г. непісьменныя ў Беларускай ССР складалі 52,6 % усяго насельніцтва ва ўзросце ад 9 да 49 гадоў.[9] Такая вялікая колькасць непісьменных з'яўлялася галоўнай перашкодай у гаспадарчым і культурным аднаўленні краіны, таму з першых Мірных дзён пачалася праца па ліквідацыі непісьменнасці. Яе ўзначаліў Народны камісарыят асветы БССР, а на месцах яна ўскладалася на губернскія і        павятовыя надзвычайныя каміі па барацьбе з непісьменнасцю, а таксама на грамадскія арганізацыі. На тэрыторыі рэспублікі ствараліся пункты ліквідацыі  непісьменнасці, школы-граматы, вырашалася надзвычай цяжкая ў той час задача забеспячэння іх памяшканнямі, палівам, букварамі, пісьмовымі прыладамі. Ужо у 1920/21 навучальным годзе ў БССР засвойвалі грамату больш за 12 тыс. чалавек[10], а ў 1924/25 навучальным годзе іх колькасць павялічылася да 37 тыс.[11].

Праца па ліквідацыі непісьменнасці стала весціся больш арганізавана пасля стварэння у 1924 г. першых у рэспублщы ячэек таварыства "Далоў непісьменнасць", якія ўжо ў 1926 г. аб'ядноувалі каля 29 тыс. чалавек[12], што прымалі ўдзел у навучанні непісьменных. Агульныі намаганнямі ўсіх занятых у гэтай справе ўдалося зрабіць хаця і невялікі, але ж крок наперад. На час Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 г. пісьменнасць жыхароў Бела-русі ва узросце ад 9 да 49 гадоу павялічылася і складала 53,1 %[13].

Нягледзячы на тое што ў рэспубліцы была створана дастаткова шырокая сетка розных пунктаў і гурткоў па ліквідацыі непісьменнасці, яны не давалі значных вынікаў таму, што многія навучэнцы пакідалі  заняткі  да  завяршэння курса навучання. За 1925 - 1928 гг. пункты ліквідацыі непісьменнасці скончылі толкі 60 % агульнай колькасці вучняў, астатнія засталіся  малапісьменнымі. У сувязі з гэтым з1926 г. пачалі стварацца школы для малапісьменных. У 1927/28 навучальным годзе іх налічвалася ў БССР 230 з 7927 вучнямі[14].

Паступовае ўмацаванне дзяржаўнага бюджэту дазволіла павялічыць адлічэнні непасрэдна на ліквідацыю непісменнасці з 1926/27 па 1930/31 навучальны год яны выраслі з 324,5 тыс. руб. да 1 млн 920 тыс. руб. Гэта дало магчымасць узмацніць матэрыяльную базу гурткоў, курсаў, школ па ліквідацыі непісьменнасці, арганізоўваць розныя мерапрыемствы агітацый-на-прапагандысцкага характару ў падтрымку гэтай працы - культпаходы і месячнікі "За грамату", пашырыць выданне неабходнай літаратуры. Праца з непісьменнымі вялася на роднай мове, што значна палягчала працэс наву-чання. У ходзе яго карысталіся "Беларускай граматыкай для школ" Б.Та-рашкевіча, "Граматыкай беларускай мовы. Фанетыка" і "Граматыкай беларускай мовы. Марфалогія" Я.Лёсіка і іншымі падручткамі, выдадзенымі ў 1922 - 1927 гг., у тым ліку букваром на беларускай мове для дарослых. 3 да-памогай прадстаўнікоў грамадскасці больш поўным станавіўся ахоп наву-чаннем непісьменных і малапісьменных. Калі у 1927/28 навучальным годзе ў рэспубліцы лікпункты скончылі 68 тыс. чалавек, то за адзін толькі 1929/30 навучальны год - 169 тыс.[15].

Найбольш адчувальныя зрухі ў  ліквідацыі  непісьменнасці назіраліся ся-род падлеткаў і моладзі. У канцы 1927/28 навучальнага года 67 % на-сельніцтва рэспублікі ва узросце ад 12 да 35 гадоў з'яуляліся пісьменнымі. Працягвалася навучанне грамаце жыхароў рэспублікі больш старэйшага ўзросту. У 1928 г. Народны камісарыят асветы БССР удакладніў далейшы план ліквідацыі непісьменнасці, які вызначыў працу ў гэтым напрамку на працяглы час. У 1927 г. в БССР было 4190  чатырохгадовых  і 197 семігадовых беларускіх школ, адпаведна 147 і 53 яўрэйскіх, 122 і 10 польскіх, 407 і 32 рускіх.[5.,36.]. Глядзіце прыкладанне А.

Дзейнічалі так сама нацыянальныя дзіцячыя дамы: беларускіх-45, яўрэйскіх-16, польскія-4, рускіх-2, латышскіх-1, іншыя-5.  [5., 37].

Існавалі нават і нацыянальныя калгасы. Так да 1студзеня 1930 г. у БССР было створана  306 яўрэйскіх, 86 польскіх, 16 латышскія і 3 літоўскія калгасы [5, 20-22].

Першы этап  “збліжэння нацый” прадугледжэваў  развіццё не толькі  нацыянальных меншасцей, але і асноўных нацыянальнасцей.  Паўтаруся што у  саюзных рэспубліках СССР пачала праводзіцца палітыка “украінізацыі”      “татарызацыі” і інш.

 Аднак існуюць  погляды што палітыка беларусізацыі праводзілася не для нацыянальнага адраджэння беларусаў: праз развіццё нацыянальнай культуры, мовы, павінна было  адбыцца набліжэнне беларускіх мас да марксізму. Лічылася, што ва ўмовах новай палітычнай палітыкі беларусізацыя камуністычнай асветы і  агітацыі на беларускай мове, зробяць бальшавіцкую ідэалогію больш  даступнай самым шырокім слаям рабочых.

Беларусізацыя кранала толькі ідэалагічна карысныя сферы. Па гэтаму ініцыятыва часткі беларускіх ксёндзаў (А. Сака, А. Пучкар-Хмеляўскога і інш.) па беларусізацыі касцёла (перавод богаслужэння на беларускую  мову, выдавецтва рэлігійнай літаратуры на  беларускай мове, стварэнне беларускіх гурткоў пры касцёлах) сустрэла салідарнасць, але падтрымкі  не сустрэла. У канцы 1920-х-пачатку 1930-х  гадоў ксёндзы-рэфарматары былі арыштаваны.  Аналагічна справы былі і з  беларускай праваслаўнай царквой: староннікі беларусізацыі Метрапаліт Мелхіседак, як ужо адзначалась, быў высланы з БССР, яго паслядоўнікі ў 1930-я годы арыштаваны і растраляныя.

Аднак патрэбна адзначыць станоўчыя вынікі.  

  

 Раздзел 2.4

Нараўне з беларусізацыяй праводзілася і каранізацыя- выдвіжэнне на кіруючыя пасады савецкі настроеных  асоб,  пражываючых на дадзенай тэрыторыі, незалежна ад нацыянальнасці.

Адным з важных напрамкау палітыкі беларусізацыі з'яўлялася ўкамплектаванне адказных пасад партыйных, савецкіх, прафсаюзных органаў, наркаматаў, ведамстваў асобамі беларускай нацыянальнасці. Гэта быў абгрунтаваны падыход, бо лепш за іх ніхто так глыбока не разумеў і не адчуваў велізарнай патрэбы беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння. Толькі нязначная частка палітыкаў, кіраўнікоў, інтэлігентаў з ліку беларусаў не праяўляла зацікаўленасці ці варожа ставілася да ідэі беларусізацыі. Важна, што шчырыя прыхільнікі яе знаходзіліся і  на самых высокіх дзяржауных пасадах, як, напрыклад, старшыня ЦВК БССР Аарвякоў. Яго публічныя выказванні пра ролю нацыянальнай сістэмы народнай адукацыі, беларускай мовы ў лёсе Бацькаўшчыны не састарэлі і па сённяшні дзень, маюць глыбокі тэарэтычны сэнс і вяленую практычную каштоўнасць. Ведаючы, што не ва ўсіх навучальных установах належным чынам шанавалі і выкарыстоўвалі беларускую мову нават у лелшыя гады беларусізацыі, ён праз газету "Савецкая Беларусь" звярнуўся з наступнымі словамі: "Трэба ў школе беларускай паставщь працу так, каб вучань усюды чуў і практычна вывучаў добрую, чыстую беларускую мову"[16]. Самыя надзённыя пытанні беларуазацыі заўсёды былі ў цэнтры ўвагі старшыні СНК БССР М.Галадзеда, які заняў гэту высокую пасаду у маі 1927 г.

Вялікую карысць беларускай нацыянальнай справе прынесла і тое, што ў гады беларусізацыі такія ключавыя пасады, як нарком асветы БССР і старшыня інстытута беларускай культуры, займалі У. Ігнатоусга і А.Балщга. Гэта былі асобы не толью з багатымі тэарэтычнымі ведамі, практычным вопытам, але і высокай грамадзянскай пазіцыі. Названыя асяродкі нацыянальнага жыцця з гонарам вынеслі на сабе галоўны цяжар беларусізацыі.

За вельмі сціслы тэрмін быў сфарміраваны касцяк адданых ідэі бела-русізацыі людзей у партыйных органах, хаця ўвесь час пасаду першага са-кратара ЦК КП(б)Б займалі асобы не беларускай нацыянальнасці і не мяс-цовага паходжання. Тым не менш па лініі ЦК КП(б)Б было прынята нямала пастаноў, скіраваных на актывізацыю дзейнасці партыйных структур па ажыццяўленні палітыкі беларусізацыі.

Савецкім і партыйным органам давялося нямала папрацаваць над укамплектаваннем нацыянальна самасвядомымі беларусамі тых участкаў вытворчай і грамадскай дзейнасці,  дзе трэба было стала ўступаць у кантакты з людзьмі. У такіх варунках вельмі важна было, каб кіраўнік  валодаў ка-рыстаўся беларускай мовай, што станавілася добрым прыкладам для ра-ботнікаў ніжэйшых рангаў. Пазітыўныя зрухі ў гэтым назіраліся паусюдна. Выпрацоўвалася норма, што беларуская мова не толькі гучала падчас пра-вядзення рознага роду сходаў і нарад у працоўных калектывах, але і на самых вытворчых участках, у паўсядзённых кантактах паміж людзьмі.

Такога станоўчага выніку стала магчыма дасягнуць толькі на аснове ўзважанай дзяржаўнай нацыянальнай палітыкі, карэнізацыі кадраў, ведання імі беларускай мовы. Цяжкасцей жа на гэтым шляху было нямала. На мо-мант пераходу да беларусізацыі дзяржаунага, партыйнага, прафсаюзнага і камсамольскага апаратаў, усіх звёнау кіравання наркаматау і ведамстваў ва-лоданне беларускай мовай (асабліва ў пісьмовай форме) іх работнікамі зна-ходзілася на крайне нізкім узроўні, бо ніхто з апошніх не меў магчымасці спецыяльна займацца яе вывучэннем, набываючы калісьці прафесію ў рус-камоўных навучальных установах. Нельга было лічыць падрыхтаванымі да беларусізацыі службовага справаводства і многіх з тых, хто валодаў толькі навыкамі вуснай беларускай мовы.

Паколькі ўзровень ведаў мовы ў  многіх апаратных работнікаў была нізкай, для іх ствараліся спецыяльныя курсы па вывучэнню  мовы. Прыкладам у вывучэнні мовы паказывалі  першыя сакратары  ЦК КП(б)Б      А.Крыніцкі  і  Я.Гамарнік, небеларусы па паходжанню.

Патрэбна адзначыць, што ва ўмовах таталітарнай сістэмы беларусізацыя часта прыймала адміністрацыйна-камандную форму. Складываліся жосткія графікі вывучэння ў кароткі срок беларускай мовы для служачых дзяржаўных  устаноў, кіруючага саставу воінскіх частак, размешчаных  у БССР. Зрыў графікаў нярэдка станавілася прычынай звальнення работніка.  Справавоцтва, партыйныя і грамадскія мерапрыемствы абавязкова павінны былі весціся на беларускай мове. Нярэдка ва ўстановах складаліся спісы супрацоўнікаў, якія  былі  абавязаны ў  кароткі тэрмін вывучаць беларускую  мову, да тагож захоўваліся “сустрэчныя планы”, калі гэтыя тэрміны яшчэ больш  скарачалі. Не заўсёды існавалі ўмовы для вывучэння беларускай мовы  не хапала выкладчыкаў, падручнікаў. Фармальна праводзіліся арганізаваныя курсы і г. д. Здараліся выпадкі  звальнення з пасады за невалоданне беларускай мовы.    На кіруючыя пасады часцей вылучаліся асобы, валодаючыя не столькі дзелавымі якасцямі, колькі “беларускасцью”. Гэта вызвала стэхійны пратэст і раздражняльнасць у найбольш русіфіцыраванай часткі насельніцтва БССР.

Адзіным рэальным выйсцем з гэтага становішча было прызнана паўсюднае вывучэнне яе на спецыяльна створаных курсах для апаратных ра-ботнікаў. Вынікі аказаліся даволі суцяшальнымі. Сярод кіруючых кадраў, служачых канцылярый нязменна павялічвалася ўдзельная вага асоб, якія былі ў стане весці сваю работу на беларускай мове. Так, калі у 1925 г. у центральных (рэспубліканскіх) установах толькі 22 % агульнай колькаскі суп-рацоўнікаў валодалі беларускай мовай, а ў акруговых і раённых - 36, дык ужо ў 1926 г. - адпаведна 54 і 42, у 1927 г. - 80170 %[17]. Апошнія дзве лічбы да-юць падставы сцвярджаць, што вызначаныя ў 1924 г. другой сесіяй ЦБК БССР тэрміны беларусізацыі дзяржаўнага апарату, наркаматаў і ведамстваў аказаліся зусім рэальнымі і ў асноўным вытрымліваліся. 3 вышэй прыведзеных лічбаў таксама бачна, што калі ў справе беларусізацыі апарату рэспубліканскія установы спачатку прыкметна адставалі ад акруговых і раён-ных, дык ужо праз два гады яны выйшлі наперад. Гэта можа разглядацца як доказ сур'ёзнага падыходу вышэйшых органаў улады і кіравання рэспублікі да вырашэння лёсавызначальнай для беларускай нацыі праблемы. Глядзіце прыкладанне Б,В.

Поспехі пры вырашэнні “беларускага пытання” прыцягвалі ўвагу беларускай  эміграцыіі. У верасні 1926 г. частка кіраўніцтва БНР пры актыўнай  садзейнасці скрытых супрацоўнікаў ОГПУ за мяжойпрымала спробу прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальнага беларускага руху і ліквідаваць БНР.    У БССР вярнулась  частка “радаўцаў” (В. Ластоўскі, А. Цвікевіч, П. Бадунова і інш.), усім вярнуўшымся была прадставлена праца.

ГЛАВА 3

Памылкова было б думаць, што палітыку беларусізацыі адразу ж з поўным разуменнем падтрымала ўсё грамадства. У апазіцыі да яе знаходзілася шмат асоб, у тым ліку і камуністаў, заражаных рускім вялікадзяржаўным шавінізмам і беларускім нацыянальным нігілізмам. Вось як характарызаваў тагачасную сітуацыю ў Мінску карэспандэнт газеты "Праўда" А.Антонаў:"... у Мінску абывацель скардзіца на беларусізацыю... Адзін з раённых сакратароў, напрыклад, на пытанне, якія адносіны партыйцаў да беларусізацыі ў раёне, адказаў коратка: "На жаль, наплявацельскія." Карэспандэнт станоўча ацэньваў пазіцыю партыйнай арганізацыі рэспублікі, якая ў такіх складаных умовах імкнулася ўсяляк паглыбляць работу па беларусізацыі. Далей ён адзначыў: "А калі ёсць яшчэ партыйцы, у якіх адносіны да беларускай мовы наплявацельскія - сорамна ім, дрэнныя яны камунасты"[2, с.223]. Змяншэння ліку такіх камуністаў парторганы імкнуліся дамагацца ў той час не адміністрацыйным шляхам, а праз растлумачальную працу з імі.

Ідэю беларусізацыі не ўсюды падтрымлівалі журналісты, хаця і ведалі, якую вялікую ролю яны маглі адыграць у гэтай важнай справе. Некаторыя з рэдакцый газет абмяжоўваліся толькі напісаннем на беларускай мове назвы свайго друкаванага органа ці загалоўкаў рубрык. Такі падыход многія адда-ныя змагары за беларускае адраджэнне справядліва лічылі сур'ёзнай абразай для роднай мовы. 3 крытыкай падобных дзеянняў выступіў, у прыватнасці, пісьменнік А.Дудар, які пісаў: "... гэта загаловачная "беларусізацыя" сьвед-чыць аб вельмі кепскім зьявішчы. Адпаведны орган (ім часцей за ўсё з'яўляўся партыйны орган. - Л.Л.) выдае пастанову, а некаторыя зусім неадпаведныя работнікі, якія сядзяць у рэдакцыі і якім гэтыя пастановы не да смаку, робяць падтасоўку: замест газеты на зразумелай мове падносяць сялянству "беларускія" загалоўкі і ўсімі сіламі адцягваюць беларусізацыю газеты". Заканчваўся яго артыкул словамі: "Прыйдзецца такі за "Лёсіка" узяцца"[2, с.223], г.зн. узяцца журналістам за вывучэнне беларускай граматыкі Я.Лёсіка.

Не раз пад пагрозу ставілі беларусізацыю некаторыя педагогі вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай школы. Падрыхтаваныя ў рускамоўных ВНУ, яны ніяк не жадалі вывучаць беларускую мову і весці на ёй педагагічны працэс. Некаторыя з праціўнікаў беларусізацыі не ішлі на такі крок яшчэ і таму, што не хацелі браць асабісты ўдзел у пераўтварэнні вышэйшых і сярэдніх спецыяль-ных навучальных устаноў у кузню беларускай нацыянальна-самасвядомай інтэлігенцыі. Яны ўсё яшчэ спадзяваліся, што рана ці позна ў БССР адновіцца дзяржаўная палітыка русіфікацыі, шматлікія прыхільнікі якой і сапраўды працягвалі займаць высокая пасады ў савецкіх і партыйных органах. Здаралася, што да такой пазіцыі педагогам удавалася схіліць на свой бок пэўную частку студэнтаў і навучэнцаў, асабліва небеларускай нацыянальнасці.

Для такога становішча меліся адпаведныя падставы. У першы год бела-русізацыі з агульнай колькасці 395 прафесараў, выкладчыкаў, асістэнтаў, ардынатараў і навуковых супрацоўнікаў ВНУ БССР, уключаючы і рабфакі, беларусаў было 104, рускіх - 153, яўрэяў - 103. Беларускай мовай валодала толью 15 % работнікаў вышэйшай школы[2, с.224].

Пазней, калі ў большых памерах пачалі рыхтаваць у вышэйшай і  сярэд-няй спецыяльнай школе беларускамоўную інтэлегенцыю, шмат якія прабле-мы першых гадоў беларусізацыі адпалі. I ўсё ж патрэбнай колькасці нацыя-нальна свядомых, інтэлектуальных людзей для ажыццяўлення прадугле-джаных палітыкай беларуазацыі мерапрыемстваў яўна неставала. Аднак такое становішча далека не ўсіх хвалявала, паколью яны спадзяваліся на ча-совы характар беларуазацыі. Адсутнасць многага з таго, начым можна было б больш хутка і маштабна развіваць, узбагачаць беларускую нацыянальную культуру, часта штурхала да некрытычнага і празмернага пераймання чужо-га вопыту, што сур'ёзна непакоіла сапраўдных прыхільнікаў беларушчыны. У 1929 г. выказаў сваю занепакоенасць гэтым пісьменнік М.Зарэцкі: "... дакуль мы будзем жыць гэтым пазадзьдзем чужой культуры, якое з тупым салдаццём самаздаволеньнем "прыпадносілі" нам нашыя суседзіі якое мы прыймалі як чыстае збожжа? Дакуль мы будзем збіраць з чужога стала ўбогія брудныя аб'едкі, аддаючы свае дабро на агульную пагарду і зругу?" [20.] Пісьменнік цвёрда стаяў за тое, каб з суседніх культур браць у меру і толью самае праўдзівае, неабходнае, чаго бракавала на радзіме.

Нельга не пагадзіцца і з такой яго слушнай думкай, выказанай у прамове на ўстаноўчым з'ездзе Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў і паэтаў (лістапад 1928 г.): "У нас бываюць такія разлады, хіба расійскія тво-ры, перакладзеныя на беларускую мову, не з'яўляюцца ўкладам у беларускую пралетарскую літаратуру, хіба п'еса расійская, рэвалюцыйная, добрая п'еса, не ёсць уклад у беларускую пралетарскую культуру. Вось, таварышы, мы павінны разам з вамі канкрэтна і раз на заўсёды сказаць, не. Гэта ёсць уклад у пралетарскую літаратуру наогул, але не ў беларускую[2, с.224].

Пазней, калі пачнуцца ганенні на М. Зарэцкага, гэтыя выказванні таксама будуць пастаўлены яму ў віну. Але, відаць, думаць і рабіць інакш ён не мог, як і многія іншыя, бачачы, як асобы вялікадзяржаўных ці нігілістычных поглядаў адчайна супраціўляюцца заканамернаму жаданню беларускага народа выжыць, адрадзіцца, будаваць сваю культуру на прыродным падмурку. Пасля столькіх гадоў дзе гвалтоўнай, а дзе і старанна вытанчанай дзяр-жаўнай палітыкі асіміляцыі людзей з такімі поглядамі на ўсё сапраўды на-цыянальна-беларускае было нямала ў Беларускім краі.

Супраціўленне беларусізацыі яшчэ больш узмацнілася ў канцы 1920-х гг., калі кампартыя распачала адкрытую шырокамаштабную барацьбу з так званым беларускім нацыянал-дэмакратызмам. Ужо і у той час вельмі ходкім было усялякае канкрэтнае дзеянне па адраджэнні беларускага пачатку назы-ваць проста шавінізмам ці буржуазным нацыяналізмам. Часта такое прыпісвалася і асобам, як тады было прынята гаварыць, пралетарскага пахо-джання. Адкрыта ў друку, на сходах, канферэнцыях аб’ектам-нападак бела-русізацыя не стала, бо яна па-ранейшаму працягвала захоўваць за сабой статус дзяржаўнай палітыкі. Але паколью пад ярлык "нацдэмаў" трапіла самая лепшая частка беларускай інтэлігенцыі, і яна была адхілена ад актыўнага ўдзелу у нацыянальным жыцці, гэта з поўнай падставай можна разглядаць як  непасрэдны ўдар па беларусізацыі. На рубяжы 20-30-х гг. XX ст. усё цяжэй было дамагацна зрухаў у яе ажыццяўленні. Калі ж такое і мела месца, дык толью дзякуючы таму, што ідэя беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння працягвала заставацца папулярнай у народзе; што на змену тым, каго ідэалагічны аппарат ЦК КП(б) разам з рэпрэсіўнымі органамі адхілялі ад працы на карысць беларуазацыі, прыходзілі новыя, свежыя сілы.

З канца 1920 - пачатку 1930-х гг. пачатку рэзка мяняцца палітычная сітуацыя ў Савецкай Беларусі. Асаблівасці палітычнай і культурным жыцці Беларусі, выкліканыя палітыкай беларусізацыі, не захапіла кіраўніцтва СССР, у якім поўным ходам ішло ўсталяванне таталітарнага рэжыму. Кіраўніцтва РКП (б), імкнучыся уніфікаваць палітычную, гаспадарчую і культурную жыццё на тэрыторыі ўсяго СССР, не магло дапусціць існавання якога-небудзь беларускага своеасаблівасці.

Як ужо  адзначалася,  Беларусь часта апынялася на пярэдняй лініі. Так здарылася і ў разгляданы час. Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ўжо ў канцы 1920-х гг., Раней, чым у іншых рэгіёнах Савецкага Саюза. Быў зроблены абсурдны выснову пра варожасць і контррэвалюцыйнай нацыянал-дэмакратаў: «Калі мелкабуржуазны нацыяналізм і нацыянал-дэмакратызм у Беларусі ў мінулым быў прагрэсіўным з'явай, змагаўся з самадзяржаўем і даваў адпор рускаму царызму, то ва ўмовах дыктатуры пралетарыяту ён зрабіўся рэакцыйным з'явай, накіраваным супраць дыктатуры пралетарыяту».
    Ужо ў канцы 1920-х гг. пачалася адкрытая барацьба супраць захавання і развіцця нацыянальнага ў беларускай культуры. У афіцыйны ўжытак замест выразу «беларуская культура» было ўведзена азначэнне «культура Савецкай Беларусі», што само па сабе павінна было паказаць розніцу паміж новымі рэаліямі і ўсім тым, што было да прыходу да ўлады бальшавікоў. Пачалося адкрыты ўплыў улады на тэатральны рэпертуар. Для гэтага Народны камісарыят асветы стварыў прыГалоўным упраўленні па справах літаратуры і выдавецкай дзейнасці пры Савеце Міністраў БССР - орган савецкай цэнзуры спецыяльную структуру - Глаўрепертком, персанальны склад якога зацвярджаўся ЦК КП (б) Б. На тэатральнай сцэне замест пастановак беларускіх аўтараў з'явіліся, праўда перакладзеныя на беларускую мову, п'есы рускіх пісьменнікаў («Мяцеж» Дм. Фурманава, «Разлом» Б. Лаўранёва, «Браняносец 14-69» Іванова). Спробы беларускай інтэлігенцыі выказацца за неабходнасць развіцця беларускага тэатра на аснове нацыянальнай літаратуры прывялі да прыняцця 17 снежня 1928 г. ЦК КП (б) Б пастановы "Аб выніках дыскусіі па тэатральным пытаннях», у якім было заяўлена аб недапушчэнні «аддзялення беларускай культуры ад культур іншых нацыянальнасцяў СССР і ў першую чаргу ад рускай культуры ». Было заяўлена пра неабходнасць адмовы ад так званай «тэорыі самабытнасці» беларусаў, што вельмі хутка прывяло да поўнага адмовы ад пастановак, прысвечаных гісторыі беларускага народа. Усё тое, што было да савецкай улады, абвяшчалася феадальным і мелкабуржуазным, і таму непатрэбным і шкодным.
    Паказальна, што адным з першых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, якія трапілі пад бальшавіцкія рэпрэсіі, стаў вядомы беларускі тэатральны дзеяч, драматург і пісьменнік Ф. Аляхновіч. Вярнуўшыся ў 1926 г. у БССР, ён адправіўся на працу ў Віцебск у БДТ-2. Але літаральна праз некалькі месяцаў, падчас прыезду ў Мінск на акадэмічную канферэнцыю па правапісу, ён быў арыштаваны і сасланы на 10 гадоў  з абвінавачваннем ў шпіянажы на карысць Польшчы.

Рэзка змянілася стаўленне да інтэлігенцыі. Афіцыйнай палітыкай стала барацьба з яе лепшай, нацыянальна свядомай часткай, якая выступала супраць партыйнага дыктату. Цэтлік нацыянал-дэмакрата стаў азначаць патэнцыйную магчымасць у любы момант быць арыштаваным або рэпрэсаваным. Паказальна і тое, што да сённяшняга дня ў Беларусі, асабліва сярод простых людзей, тэрмін «нацдэм» выклікае рэзкае адчуванне небяспекі, магчымых рэпрэсіяў з боку ўладаў.
    Беларускія гісторыкі зрабілі адназначную выснову аб тым, што з канца 1920-х гг. ў Беларусі свядома праводзілася аперацыя па знішчэнні нацыянальнай інтэлігенцыі і разбурэння нацыянальнай культуры. Быў зняты з пасады старшыня ўрада БССР  Іосіф Адамовіч за правядзенне палітыкі беларусізацыі. Абвінавачваннях і пераследу былі падвергнутыя прэзідэнт Акадэміі навук БССР Усевалад Ігнатоўскі і першы старшыня Савета народных камісараў БССР Зміцер Жылунович. З больш за 800 удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху 1917-1924 гг. былі рэпрэсаваныя ўсе, хто засталіся жыць на тэрыторыі СССР. У першую чаргу пацярпелі мігранты - тыя, хто паверыў бальшавікам і вярнуўся ў краіну з-за мяжы (Ф. Аляхновіч, В. Ластоўскі, А. Цвікевіч, М. Гарэцкі, У. Жылко і інш.)
    Пасля рэпрэсій канца 1920-х гг. прайшлі яшчэ тры рэпрэсіўныя хвалі 1930-1931, 1933-1934 і 1937-1938 гг. Апагеем барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам стала расследаванне дзейнасці выдуманай спецорганаў арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі» (СВБ). У 1931 г. за прыналежнасцю да яе пастановай калегіі ОГПУ былі асуджаныя 90 работнікаў навукі, мастацтва, савецка-партыйнага апарату. 80 з іх былі асуджаныя да высылцы з Беларусі тэрмінам на пяць гадоў, а дзесяць чалавек - на дзесяцігадовы тэрмін у канцлагера. Сярод іх былі наркам асветы Антон Баліцкі, наркам земляробства Зміцер Прышчэпаў, намеснік Дырэктара Дзяржвыдавецтва Пётр Ільюшонак, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Сцяпан Некрашэвіч, акадэмікі Вацлаў Ластоўскі, Язэп Лёсік, Аркадзь Смоліч, Гаўрыла Гарэцкі, яго брат Максім Гарэцкі, Аляксандр Цвікевіч.
    У выніку рэпрэсій знішчаны больш за 100 навуковых супрацоўнікаў Акадэміі навук БССР, большасць выкладчыкаў Белдзяржуніверсітэта, работнікаў Дзяржаўнага акадэмічнага вялікага тэатра і філармоніі. З 238 беларускіх літаратараў жахі рэпрэсій перажыло толькі 20 чалавек. Загінулі Максім Гарэцкі, Уладзіслаў Галубок, Міхась Чарот, Алесь Дудар, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі і інш. Прэзідэнт Акадэміі навук гісторык Усевалад Ігнатоўскі пакончыў жыццё самагубствам, у Янкі Купалы спроба самагубства сарвалася.
    Быў нанесены вялізны ўдар па беларускай культуры. Нацыя, абсалютная большасць з якой па-ранейшаму складала сялянства, у чарговы раз згубіла сваю інтэлігенцыю.

Заключэнне

Беларусізацыя пакінула прыкметны след у змаганні беларускага народа за нацыянальна-культурнае адраджэнне. Яна паказала, што дасягненне гэтай гістарычнай важнасці мэты магчыма толью ва ўмовах, калі прагрэсіўныя, цвёрдай нацыянальнай пазщьп колы грамадства пры вы-рашэнш дадзенай праблемы маюць неабходную падтрымку дзяржавы. У ходзе ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі набыты велізарны і каштоўны вопыт, з якога вынікае, што ў першую чаргу трэба на належную вышыню ўзняць сацыяльную ролю роднай мовы тытульнай нацыі краіны. Аднак дасягнуць гэтага можна толью ў выпадку, калі беларускай мове нададзена прыярытэтнае месца ва ўсіх відах службовага справаводства, у народнай адукацыі, культуры, асабліва прафесійнай, ва ўсіх сродках масавай інфармацыі. Важнейшым фактарам да паспяховай рэалізацыі праблемы нацыянальнага адраджэння з'яўляецца карэнізацыя кадраў.

Практыка беларусізацыі сведчыць, што пры ажыццяўленні такіх буйна-маштабных мерапрыемстваў у нацыянальнай сферы заўжды знойдуцца апа-ненты, з якімі неабходна праводзщь мэтанакіраваную растлумачальную працу, не ігнаруючы пры гэтым узважаных, глыбока прадуманых рашэнняў кіруючых структур. Вопыт беларусізацьй паказвае, што савецкімі партый-нымі органамі было прынята і ажыццёўлена нямала правільных захадаў. Гэта станоўча адбілася на нацыянальна-адраджэнскіх працэсах, прычым нават і ў час, калі яны сустрэлі сур'ёзнае супраціўленне з боку антыбеларускіх сіл. I толькі дзякуючы таму што беларусізацыя з'яўлялася цэнтральным звяном нацыянальнай палітыкі дзяржавы, усялякія спробы стрымаць гістарычна цалкам апраўданы працэс нацыянальнага адраджэння не маглі насіць небяспечнага, разбуральнага характару.

Палітыка беларусізацьй у 20-я гг. - гэта перыяд сапраўднага беларускага рэнесансу, шлях для якога расчысціла перш за ўсё Кастрычніцкая рэвалю-цыя. Без карэннай ломкі бесчалавечнага ладу царскай Расіі, які быў заснава-ны на жорсткім нацыянальным прыгнечанні ўсіх нярускіх народаў, не за-ваявалі б беларусы права стварыць уласную рэспубліку, з дапамогай якой толью і можна было ажыццявіць праграму нацыянальна-культурнага адраджэння нягледзячы на ўсю яе складанасць і цяжкасць. Разгортванню ба-рацьбы за выжыванне, сцвярджэнню сябе як самабытнага этнасу садзейнічаў аналагічны рух, якім у той час былі ахоплены фактычна ўсе нацыянальныя рэгіёны Савецкага Саюза. Беларусізацыя арганічна ўпісваецца ў іх шматгадовую і ўпартую барацьбу за нацыянальнае вызваленне, узбагачае сусветную практыку змагання народаў за свае нацыянальна-культурнае адраджэнне.

Прыкладанне А.

Нацыанальныя школы на Беларусі ў 1920-я гады*.

Беларускія

Яўрэйскія

Польскія

Рускія

1924-1925

3533**

176

87

42

94

5

45

27

1925-1926

3794

199

123

44

91

7

27

12

1926-1927

4190

197

147

53

122

10

407

32

1927-1928

4741

216

147

58

108

12

125

19

*[22, 326].

** Першая лічба-колькасць 4-гадовых школ,  другая-7-гадовых школ.

Прыкладанне Б.

Нацыянальны склад работнікаў парткомаў БССР, чалавек

(па стане на чэрвень 1923 г.)*

Партайны камітэт

Беларусы

Рускія

Яўрэі

Палякі

Латышы

ЦБ КПБ

9

-

31

6

1

Укамы:

Мінскі

Слуцкі

Бабруйскі

Ігуменскі

Барысаўскі

Мозырскі

Райкомы:

Кастрычнінскі

Гарадохскі

Ляхаўскі

10

1

2

-

-

12

1

7

2

-

Няма звестак

4

3

5

2

-

6

7

3

2

1

4

-

11

1

-

5

1

8

1

-

1

1

10

1

-

3

-

8

1

-

Разам…

54

14

85

16

2

[22, с.329]

Прыкладанне В.

Нацыянальны склад кіруючых работнікаў наркаматаў, цэнтральных і раённых устаноў БССР, % да агульнага ліку.

(па стане на лістапад 1932 г.)*

Месца працы

Беларусы

Рускія

Яўрэі

Палякі

Латышы

Іншыя нацыянальнасці.

1

2

3

4

5

6

7

Работнікі наркаматаў і цэнтральных устаноў(324 чал.)

46,7

11,1

32,7

1,8

4,6

3,1

Раённыя савецкія работнікі (1101 чал.)

64,5

7,3

18,4

3,6

2,4

3,8

Сакратары раённых  камітэтаў КП(б)Б (74 чал.)

56,6

12,1

21,6

2,8

2,8

4,1

Загадчыкі аргаддзеламі і інсруктары аргаддзелаў РК КП(б)Б (70 чал.)

65,8

4,3

20,0

2,8

7

7,1

*[22, с.329].

Спіс литаратуры

1.Гісторыя Беларусі: Вучэб. Дапам. У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г.-2000г./Г 46 Я.К.Новік, Г.С. Марцуль, Э.А Забродскі і інш.; Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С. Марцуля.-2-е выд., перапрац.  І дап.- Мн.: Універсітэцкае, 2000.-464 с.

2. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917-1945гг./ А.Вабішчэвіч[і інш.]; рэдкал. М. Касцюк(гал. Рэдактар) і інш.- Мн.: Экаперспектыва, 2006.-613с.;іл.

3.Чыгрынаў П.Г.  Очерки истории Беларуси: Учеб. Пособие для вузов.-Мн.:Выш. Шк., 2000.-461 с.

4.Гісторыя Савецкай Канстытуцыі 1917-1956. М., 1957. С.516.

5.Рэвалюцыя і нацыянальнасці. 1930. №4-5. С.5.

6. Рэвалюцыя і нацыянальнасці. 1932. № 4. С. 44.

7. НА РБ, ф. 4, оп. 16, д. 178, л.4.

8. Працы акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (14-21 лістапада 1926 г.). Мн., 1927. С. 21.

9.Платонаў Р.П.  Беларусь  у міжваенны перыяд. Мн., 2001. С. 214.

10. Фірсава Е.І. Здзяйсненне  ў Беларусі ленінскіх  ідэй аб усеагульнай граматнасці. Мн., 1970. С. 28.

11. Культурнае будаўніцтва БССР. С.42.

12. Народная адукацыя ў БССР. Зборнік дакументаў і матэрыялаў. Мн., 1980. Т. 2. С. 123.

13. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 2. С. 132.

14. НАРБ, ф. 42, воп. 1, спр. 1113, арк. 12.

15.Народная адукацыя і педагагічная навука ў Беларусі. 1917-1945 гг. С. 33.

16. Савецкая Беларусь. 1926. 28 мая.

17.Практычнае рашэнне нацыянаальнага пытання ў Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспубліцы. Мн., 1927. Ч. 1. С.12.

19. Зарэцкі Міхась. Падарожжа на новую зямлю. Мн., 1929. С. 58.

20.Хрэстамантыя  па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі.  Мн.,  1998. С. 106.

21.Бюлетэнь Пленуму Цэнтральнага бюро Усебеларускага аб’яднання поэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”. 21-23  сакавіка1925 г. Мн., 1925. С. 16.

22. Працько Т.С. “Станаўленне савецкай таталітарнай сістэмы ў Беларусі”(1917-1941)/ Т.С. Працько.-Мн.: Тэсей, 2002.-688 с., [76] с. іл.




1. Труд являясь источником производимых продуктов услуг сам является товаром который продается на рынке тру
2. Підприємство і ринок
3. тема оплаты труда- определение основные принципы
4. з курсу ldquo;Гроші і кредитrdquo; 1
5. высокое сопротивление 100800 Ом при 40град
6. ПО ТЕМЕ- Гласные в приставках ПРЕ и ПРИ 1
7. НОСОВАЯ ПРОБА СЧИТАЕТСЯ ПОЛОЖИТЕЛЬНОЙ ЕСЛИ Sol
8.  это отрасль ~ главными задачами которой является решение вопросов как практических так и теоретических
9. История развития специальной психологии и педагогики- Теоретико методологические основания истории
10. Человек и социальная сфера
11. Инвариантность стационарного распределения трехузловой сети массового обслуживания
12. Хозяйство и право
13. Реферат- Работа с подсистемой программы Acces
14. 8 м. Стены в помещении обклеены светлыми обоями не утомляющими зрение.html
15. Образование сложных аналогий
16. Модульнодиагностический комплекс Модис ~М автомобиль Цель работы- исследования формы сигнала давления н
17. информатизация образовательного учреждения
18. Риторическая модель русского разговорного языка
19. Лабораторна робота 25 Лабораторна робота 2
20.  Уровень философского анализа на котором общие методологические принципы гипотезы и суждения философии вв