Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

Подписываем
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Предоплата всего
Подписываем
ПЛАНЫ СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ
Семінар 1.Старажытнае грамадства, ранняе і высокае сярэдневякоўе на тэрыторыі Беларусі (ад старажытных часоў – да другой паловы XIII ст.).
Храналогія
2,5 млн. гадоў таму назад – канец 3-га тысячагоддзя да н. э. – каменны век на тэрыторыі Беларусі.
100–35 тыс. гадоў таму назад – 9 тыс. гадоў да н.э. – эпоха палеаліту (старажытнага каменнага веку).
9–5 тыс. гадоў да н.э. – эпоха мезаліту (сярэдняга каменнага веку).
5–3 тыс. гадоў да н.э – эпоха неаліту (новага каменнага веку ).
26–23 тыс. гадоў да н.э. – першыя стаянкі людзей каля в. Бердыж Чачэрскага раёна і в. Юравічы Калінкавіцкага раёна на Гомельшчыне.
Пачатак 2-га тыс. да н.э. – канец VIIІ cт. да н. э. – бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
VII ст. да н.э. – канец V-га cт. н. э. – жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
V–VІІІ стст. – рассяленне славян сярод балтаў на тэрыторыі Беларусі.
VІІІ–ІХ стст. – існаванне на тэрыторыі Беларусі ўсходнеславянскіх племянных аб'яднанняў – крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў.
Канец IX ст. – утварэнне Кіеўскай Русі.
862 г. – першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк у «Аповесці мінулых гадоў».
960-я гг. – 980 г. – княжанне ў Полацку першага гістарычна вядомага князя Рагвалода.
980 г. – першае летапіснае ўпамінанне аб Тураве.
988 г. – пачатак распаўсюджвання хрысціянства вялікім князем Уладзімірам Святаславічам на Русі.
992 г. – заснаванне Полацкай епархіі.
1005 г. – заснаванне Тураўскай епархіі.
1044 – 1101 гг. – княжанне ў Полацку Усяслава Брачыславіча (Чарадзея).
1054 г. – раскол хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную.
50-я гг. ХІ ст. – будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора.
1067 г., 3 сакавіка – бітва на Нямізе. Першае летапіснае ўпамінанне пра Менск у «Аповесці мінулых гадоў».
1097 г. – Любецкі з'езд князёў, які замацаваў спадчыннае ўладанне валасцямі і феадальную раздробленасць старажытнарускай дзяржавы Кіеўскай Русі.
1161 г. – ювелір Лазар Богша стварыў узвіжальны крыж для Спаскай царквы (крыж Еўфрасінні Полацкай).
XI ст. – стварэнне Тураўскага Евангелля. Самая ранняя (з тых, што захаваліся) кніга, створаная на беларускіх землях.
1101- 1119 гг. – княжанне Глеба Усяслававіча ў Менску.
Каля 1104- 1167 гг. – жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай.
1127 г. – паход кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча на Полацкую зямлю.
Каля 1130-1182 гг. – жыццё і творчасць Кірылы Тураўскага.
1157-1162 гг. – княжэнне ў Тураве Юрыя Яраслававіча – прадстаўніка мясцовай княжацкай дынастыі.
1203-1216 гг. – супроцьстаянне Полацка агрэсіі нямецкіх рыцараў ва Усходняй Прыбалтыцы.
1237 г. – аб’яднанне мечаносцаў з Тэўтонскім ордэнам – заснаванне Лівонскага ордэна.
1240 г. – звесткі пра ўдзел Якава Палачаніна ў Неўскай бітве і праяўленую ім мужнасць.
ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
Апсiда ― Паўкруглы выступ у сцяне хрысцiянскiх царкоўных будынкаў.
Асiмiляцыя ― Працэс далучэння пэўных этнiчных груп да асноўнага этнаса.
Бранзалет — Аздабленне круглай формы з металу (бронза, жалеза або срэбра) жалезнага веку з круглага дроту таўшчынёй 1 см.
Бронзавы век ― Перыяд ў гiсторыка-культурным развiццi чалавецтва, для якога ўласцiвы ўзнiкненне i актыўнае пашырэнне металургii, апрацоўкi i выкарыстання бронзы.
Вал ― Доўгi i высокi земляны насып абарончага прызначэння.
Верв ― Сельская абшчына ў усходнiх славян.
Веча ― Найбольш старажытны орган дзяржаўнай улады ў усходнiх славян, якi прадстаўляў сабою агульны сход дарослых свабодных мужчын.
Вялес — Бог жывёлагадоўлi i гандлю ўсходнiх славян.
Гарадзiшча — Асноўны тып паселiшча на Беларусi жалезнага веку.
Дажбог ― Бог дабрабыту, урадлiвасцi ўсходнiх славян.
Даніна ― Форма феадальнай эксплуатацыi залежнага насельнiцтва ў выглядзе натуральнага падатка.
Дзесяцiна — Збор у карысць царквы ў выглядзе данiны цi грошай.
Дзяцiнец ― Цэнтральная ўмацаваная частка славянскага горада феадальных часоў.
Дружына ― Аб’яднанне прафесiйных воiнаў часоў ранняга сярэднявечча, якiя страцiлi сувязь са сваiмi родамi i абшчынамi, пабудаваннае на прынцыпе асабiстай адданасцi правадыру i зацiкаўленнасцi у яго поспехах.
Духi ― Надзвычайныя iстоты ў язычнiцтве, якiя валодаюць незвычайнымi здольнасцямi i сiлай.
Жалезны век ― Перыяд гiсторыка-культурнага развiцця чалавецтва, якi характэрызуецца з’яўленнем i шырокiм распаўсюджваннем металургii жалеза, вырабам з яго розных прылад працы i зброi.
Жрэц ― Служыцель язычнiцкага культу.
Жыжаль — Бог агню, апякун рамяства ўсходнiх славянаў.
Закупы ― Катэгорыя сялян, якiя не мелi магчымасцi весцi гаспадарку на абшчынным надзеле i сялiлiся на зямлi феадала, атрымлiвалi ад яго пазыку i павiнны былi працаваць да выплаты доўгу.
Збiральнiцтва ― Форма гаспадарчай дзейнасцi старажытных людзей, заснаваная на збiраннi прыроднага харчу.
Знiч ― Бог пахавальнага агню ўсходнiх славянаў.
Зюзя — Бог холаду ўсходнiх славянаў.
Каменны век ― Перыяд гiсторыка-культурнага развiцця чалавецтва, калi першабытныя людзi пачынаюць вырабляць прылады працы i зброi з каменю, косцi i дрэва, узнiкненне радавога грамадства, прымiтыўных мiфалагiчных уяўленняў аб прыродным асяроддзi, мастацтва.
Купа ― Пазыка, якую сяляне атрымлiвалi ад феадала, калi яны не мелi магчымасцi весцi гаспадарку на абшчынным надзеле i сялiлiся на яго зямлi.
Купалле ― Старажытнае свята дахрысцiянскага паходжання, якое святкуецца кожны год з вечара 6 па 7 лiпеня.
Леднiковы перыяд ― Перыяд гiсторыка-культурнага развiцця чалавецтва, калi большая частка еўрапейскага кантынэнту была пакрыта магутным ледавiком, а клiматычныя ўмовы прыледавiковай зоны былi вельмi суровыя i неспрыяльныя для жыцця чалавека.
Лёля ― Багiня вясны i кахання ўсходнiх славянаў.
Летапiсанне ― Запiс падзей па гадах у храналагiчнай паслядоўнасцi.
Луннiца ― Металiчнае ўпрыгожанне ў выглядзе паўмесяца.
Матрыярхат — Перыяд генэзiсу радавой абшчыны, характэрнай рысай якога з’яўляецца вядучая роля жанчыны ў гаспадарчым жыццi, у сiстэме сямейна-шлюбных адносiн.
Мезалiт ― Перыяд каменнага веку, калi чалавек iстотна ўдасканальвае прылады працы i зброi, вырабленыя з крэменю, косцi i дрэва, стварае лук i стрэлы, значна палепшыўшы яго магчымасцi.
Неалiт ― Перыяд каменнага веку, характэрнымi рысамi якога з’яўляюцца павялiчэнне ролi рыбалоўства у жыццi чалавека, вынаходства глiнянага посуду i новых прылад працы з крэменю, косцi i дрэва, ў апрацоўцы якiх чалавек дасягае значных поспехаў.
Неандэртальцы ― Першабытныя людзi, якiя мелi невялiкi рост (155-165 см), галовы з пакатым iлбом, выступаючымi надвочнымi валiкамi i скошанай нiжняй скiвiцай, аб’ёмам галаўнога мозга ў сярэднiм 1500 куб. см.
Павучэнне ― Царкоўны твор, прысвечаны розным бiблейскiм сюжэтам, якi прызначаўся для казанняў у царкве.
Палеалiт ― Перыяд у гiсторыi чалавецтва, характэрнымi рысамi якога на тэрыторыi Беларусi выступаюць з’яўленне першых людзей, якiя пачалi вырабляць прылады працы з крэменю, i займалiся збiральнiцтвам, паляваннем i рыбалоўствам.
“Палеалiтычная Вянера” ― Вырабленая з касцi, пераважна маманта, фiгурка жанчыны, якая сведчыла аб паяўленнi ў чалавека каменнага веку прымiтыўных рэлiгiйных уяўленняў.
Палюддзе — Збор данiны са свабоднага насельнiцтва, якое пражывала на падуладнай князю тэрыторыi.
Патрыярхат — Перыяд генэзiсу радавой абшчыны ў часы жалезнага веку, характэрнай рысай якога з’яўляецца вядучая роля мужчыны ў гаспадарчым жыццi, у сiстэме сямейна-шлюбных адносiн.
Пацеркi ― Аздабленне жалезнага веку круглай, кольцападобнай, верацёнападобнай цi iншай формы дыяметрам ад 0,5 прыкладна да 2 см, зробленае з металу, бурштыну, шкла, якiя маглi насiць ў каралях або прышываць да вопраткi.
Пераплут ― Бог хмельнага вяселля ўсходнiх славянаў.
Племя — Трывалае аб’яднанне некалькiх родаў, якiя звязаны агульнасцю паходжання.
Прашча ― Старажытная зброя-рэмень, з дапамогай якой кiдалi камень цi металiчны шар.
Прытча ― Iншасказальнае апавяданне з павучальнай высновай, часцей рэлiгiйнага зместу.
Пярсценак ― Аздабленне жалезнага веку круглай ці спiралепадобнай формы дыяметрам ад 1,5 да 2 см, зробленае з металiчнай пласцiны шырынёй ад 0,3 да 0,5 см.
Пярун ― Бог грому, маланкi, вайны, вярхоўнае бажаство ўсходнiх славян.
Радавая абшчына — Аб’яднанне кроўных сваякоў, якiя мелi агульную ўласнасць i вялi калектыўную гаспадарку.
Радовiч ― Свабодны, але збяднелы смерд у ўсходнiх славян, якi на дагаварных ўмовах працаваў у гаспадарцы феадала.
Род — Аб’яднанне людзей аднаго паходжання, якое лічылалася спачатку па мацярынскай лiнii ад адной родапачынальнiцы, i з’яўлялася ўласнiкам пэўнай тэрыторыi.
Род ― Бог неба ўсходнiх славянаў, якi спарадзiў усё на зямлi.
Саюз плямёнаў ― Тып часовага аб’яднання плямёнаў, заснаваны на дагаворы i пэўных абавязках iх у адносiнах адзін другога.
Сварог ― Бог агню ўсходнiх славян.
Святавiт ― Бог вайны ўсходнiх славян.
Свяцiлiшча ― Язычнiцкае культавае збудаванне, месца правядзення абрадаў i ахвярапрынашэнняў.
Смерды ― Несвабодныя цi паўсвабодныя княскiя даннiкi ва ўсходнiх славян ў IX — XI стст., якiя сядзелi на зямлi i неслi павiннасцi на карысць князя.
Стаянка ― Пасяленне першабытнага чалавека перыяду каменнага веку.
Стрыбог ― Бог вятроў усходнiх славян.
Сукаватка ― Прымiтыўная цяглавая прылада для рыхлення глебы i згортвання ў яе насення.
Суседская абшчына ― Тып абшчыны, для якой былi ўласцiвы прыватная ўласнасць i iндывдуальная гаспадарка.
Удзел ― Састаўная частка буйных вялiкiх княстваў, якой кiраваў хто-небудзь з членаў вялiкакняскай сям’i.
Фрэска ― Роспiс вадзянымi фарбамi па свежай тынкоўцы, звычайна ў культавым будынку.
Халопы ― Катэгорыя людзей ў складзе чэлядзi, вядомая ва ўсходнiх славян ў XI — XIII стст., якая была пазбаўлена асабiстай свабоды.
Хорс ― Славянскае бажаство сонечнага святла.
Чурынгi ― Пласцiны з бiўняў маманта, аздобленыя геаметрычнымi арнаментамi (паралельныя лiнii, зiгзагi, шасцiвугольнiкi), якiя выкарыстоўвалiся ў магiчных мэтах.
Чэлядзь ― Катэгорыя насельнiцтва ў усходнiх славян, якая знаходзiлася ў залежнасцi ад феадала, працавала на яго i палажэнне якой было вельмi цяжкiм.
Язычнiцтва ― Сiстэма рэлiгiйных вераванняў, для якой уласцiвы адухатварэнне розных прыродных з’яў i пакланенне iм.
Гістарычныя персаналіі
Брачыслаў – полацкі князь з 1003 г. па 1044 г., сын Ізяслава Уладзіміравіча, унук Рагнеды і Уладзіміра Святаславіча. Першы князь адроджанай полацкай дынастыі Рагвалодавічаў. Пашырыў межы Полацкага княства, далучыў землі паміж Заходняй Дзвіной і Дзісной, дзе заснаваў горад Браслаў.
Еўфрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава) – полацкая князёўна, унучка Усяслава Чарадзея, асветніца, ігумення манастыра св. Спаса ў Полацку, першая жанчына на Русі, якая была кананізавана ў святыя.
Ізяслаў Уладзіміравіч – полацкі князь з 988 г., сын кіеўскага князя Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды. Узнавіў полацкую дынастыю. Паводле летапіснай легенды, за заступніцтва за маці хлопчык Ізяслаў быў разам з ёю адасланы бацькам на Полаччыну ў пабудаваны для іх г. Ізяслаў (цяпер г. Заслаўе пад Мінскам). Даследчыкі мяркуюць, што пры ім адбылося прыняцце хрысціянства на Полацкай зямлі, створана адно з першых епіскапстваў (992 гг.), уведзена пісьменства.
Кірыла і Мяфодзій – славянскія асветнікі, стваральнікі славянскай азбукі, прапаведнікі хрысціянства. Кананізаваны праваслаўнай і каталіцкай царквамі. Свята 11 мая старога стылю ў Балгарыі, а з 1986 г. у славянскіх рэспубліках былога СССР, у тым ліку ў Беларусі, адзначаецца як дзень славянскага пісьменства і культуры. У Мінскай Святадухаўскай царкве ёсць прытвор Кірылы і Мяфодзія, дзейнічае Кірыла-Мяфодзіеўскае брацтва.
Кірыла Тураўскі – епіскап, славуты пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч, майстар аратарскай прозы. Захавалася каля 70 твораў К. Тураўскага розных жанраў: малітвы, павучанні, прытчы, каноны. Ужо ў пачатку ХІІІ ст. шанаваўся як святы (пра афіцыйную яго кананізацыю звестак няма).
Лазар Богша – полацкі майстар ювелір ХІІ ст., вольны рамеснік. У 1161 г. стварыў па заказу полацкай князёўны Еўфрасінні – шэдэўр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі – крыж Еўфрасінні Полацкай. Крыж шасціканцовы (даўжыня 51 см.), аснова яго драўляная. На пярэдняй і адваротнай плоскасці прымацавана па 11 залатых пласцін, аздобленых перагародчатымі каляровымі эмалямі з выявамі святых, каштоўнымі камянямі. Бакі крыжа абкладзены сярэбранымі пазалочанымі пласцінамі. На іх прасечаны надпіс, у якім паведамляецца гісторыя стварэння рэліквіі, дата, імя майстра. Да 1941 г. зберагаўся ў Магілёўскім краязнаўчым музеі, а потым страчаны.
Рагвалод – першы гістарычна вядомы полацкі князь. Паводле летапісаў, прыйшоў «з-за мора». Заваяваў наўгародскія воласці, за што ў 980 г. быў забіты разам з жонкаю і 2 сынамі наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам.
Рагнеда – полацкая князёўна, дачка князя Рагвалода. Пасля захопу Полацка вымушана была стаць жонкай князя Уладзіміра. Маці князёў Ізяслава і Яраслава Мудрага. Пасля высылкі з Кіева на радзіму пастрыглася ў манахіні пад імем Анастасіі.
Рурыкавічы – назва прадстаўнікоў правячай дынастыі ў княствах Кіеўскай Русі ў Х–ХІІІ стст. і княжацкіх родах, што паходзілі ад Рурыка. Мяркуецца, што пачынальнік рода. – варажскі князь Рурык, быў прызваны на княжанне наўгародцамі ў 862 г.
Уладзімір Святаславіч – князь наўгародскі з 969 г., потым кіеўскі, брат Яраполка. Каля 980 г. захапіў Полацк і Кіеў. У 988 – 989 гг. увёў на Русі хрысціянства як дзяржаўную рэлігію. У гады яго княжання Кіеўская Русь дасягнула высокага палітычнага, эканамічнага і культурнага ўзроўню. У канцы княжання пачалі з’яўляцца прыкметы раздробленасці Кіеўскай Русі. Кананізаваны праваслаўнай царквой. У народнай памяці застаўся шчодрым князем, якога ўслаўляюць быліны і называюць «Красное солнышко».
Усяслаў Брачыслававіч – князь полацкі з 1044 г. Змагаўся з кіеўскімі князямі за самастойнасць і незалежнасць Полацкага княства, у час Кіеўскага паўстання 1068 – 1069 гг. 7 месяцаў быў вялікім князем кіеўскім. У гады яго княжання Полацкае зямля дасягнула найвышэйшай магутнасці. Пабудаваў Полацкі Сафійскі сабор. За рашучасць, розум і энергію празваны Чарадзеем.
ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ
Семінар 2. Беларускія землі ў складзе ВКЛ (ХІІІ-ХVІ стст.)
Каля 1230–1263 гг. – княжанне ў Новагародку (Навагрудку) вялікага князя Міндоўга. Заснаванне дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага.
1253 г. – хрышчэнне князя Міндоўга ў каталіцтва і каранаванне яго каралём Літвы ў г. Навагародку.
1264–1266 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Войшалка (сына Міндоўга).
1267 г. – першае ўпамінанне пра г. Магілёў (“Магілёўскя хроніка“).
1267–1270 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Шварна Данілавіча.
1270–1282 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Трайдэна (Трайдзеня).
1293 – 1316 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Віценя.
ХІІІ ст. – на балцкіх землях, не захопленых крыжакамі, выдзяляюцца дзве вялікія вобласці – Аўкштайція (Сярэдняе і Верхняе Панямонне, у тым ліку і тэрыторыя цяперашняй Гродзенскай вобласці) і Жамойць (Ніжняе Панямонне каля Балтыйскага мора). Адзін з раёнаў Аўкштайціі – Літва – стаў цэнтрам аб’яднання балцкіх плямён.
ХІІІ ст. – напісанне Аршанскага Евангелля.
1307 г. – далучэнне да ВКЛ (па дагавору “раду”) Полацкай зямлі на правах аўтаноміі.
1315 г. – далучэнне да Вялікага Княства Літоўскага Берасцейскай зямлі.
1316–1341 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Гедыміна.
1323 г. – перанос Гедымінам сталіцы ВКЛ з Навагародка ў Вільню.
1320 г. – далучэнне да Вялікага Княства Літоўскага Віцебскага княства.
1320-1330 гг. – далучэнне да Вялікага Княства Літоўскага Турава-Пінскай зямлі.
1345–1377 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Альгерда (сумесна з братам Кейстутам).
1362 (1363 г). – бітва з мангола-татарамі на р. Сінія Воды (Падольская зямля на Украіне), далучэнне да ВКЛ Кіеўскай, Чарнігава-Северскай, Падольскай, Валынскай і Пераяслаўскай зямель.
1377–1392 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Ягайлы.
1380 г., 8 верасня – Кулікоўская бітва паміж войскамі Залатой Арды і вялікага князя Маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча (Данскога). Паражэнне татар. Удзел у Бітве ўзялі Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы.
1385 г., 14 жніўня – падпісанне Крэўскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай, згодна з якой Ягайла прыняў каталіцтва і абавязваўся аб'яднаць Польшчу з Літвою, ахрысціць язычнікаў Жамойціі і Аўкштайціі, даць правы на валоданне і поўнае распараджэнне зямлёй феадалам-католікам, узяўшы шлюб з польскай каралевай Ядзвігай.
1387 г. – утварэнне Віленскага біскупства.
1387 г. – Вільня атрымала Магдэбургскае права.
1387 г. – прывілей Ягайлы, які юрыдычна замацоўваў палітычныя і эканамічныя правы феадалаў каталіцкага веравызнання.
1390 г. – Брэст атрымаў Магдэбургскае права.
1392 г. – падпісанне Востраўскага пагаднення паміж Ягайлам і Вітаўтам аб падзеле ўлады.
1392-1430 гг. – княжэнне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Вітаўта.
1399 г. – паражэнне войска Вітаўта ад татар у бітве на р. Ворксле.
1409–1411 гг. – “Вялікая вайна” паміж ВКЛ, Польшчай, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам – з другога.
1410 г., 15 ліпеня – Грунвальдская бітва – разгром Тэўтонскага ордэна аб'яднанымі войскамі ВКЛ і Польскага каралеўства.
1413 г. – Гарадзельская ўнія (Гарадельскі прывілей), па якой было дэкларавана выключнае права феадалаў-католікаў займаць дзяржаўныя пасады ў ВКЛ.
1430 – 1432 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Свідрыгайлы.
1432–1436 гг. – грамадзянская вайна ў ВКЛ, у часе якой дзяржава часова была падзелена на Вялікае Княства Літоўскае з цэнтрам у г. Вільні і Вялікае Княства Рускае з цэнтрам у г. Полацку. (1435 – бітва пад г. Вількамірам – паражэнне вялікага князя Свідрыгайлы).
1432–1440 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча.
1440–1492 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Казіміра IV Ягелончыка (сына Ягайлы і Софьі Гальшанскай).
1441 г. – Слуцк атрымаў Магдэбургскае права.
1447 г. – прыняццё агульназемскага прывілея Казіміра IV, якім былі замацаваны шырокія правы баяр ВКЛ у палітычным, сацыяльным і эканамічным жыцці дзяржавы. Прывілей паклаў пачатак юрыдычнаму афармленню асабістай залежнасці сялян ад феадалаў.
1449 г. – пагадненне паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім. За ВКЛ прызнавалася права на Смаленшчыну, княствы ў вярхоўях р. Акі.
1468 г. – выдадзены Судзебнік вялікага князя Казіміра – першы кодэкс крымінальна-працэсуальнага права ў ВКЛ, складзеным на аснове мясцовага звычаёвага права і судова-адміністрацыйнай практыкі.
Каля 1470 – каля 1533 г. – жыццё і дзейнасць М. Гусоўскага, аўтара напісанай на лацінскай мове “Песні пра зубра” (1523 г.).
Каля 1490 – каля 1551 г. – жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны, беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара.
1498 г. – Полацк атрымаў Магдэбургскае права.
1499 г. – Менск атрымаў Магдэбургскае права.
1492–1506 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Аляксандра.
1492 г. – прывілей Аляксандра аб правядзенні ўнутраннай і знешняй палітыкі ВКЛ толькі са згоды Рады.
1492-1494 гг. – першая адкрытая вайна паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім у серыі міждзяржаўных войн канца ХV – першай паловы ХVІ ст. Была ўстаноўлена новая мяжа паміж дзяржавамі. Права на Вяземскае княства і княствы ў вярхоўях р. Акі прызнана за Маскоўскай дзяржавай. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на гарады Ноўгарад, Пскоў, Разань, Цвер.
1500-1503 гг. – другая вайна паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім у серыі міждзяржаўных войн канца ХV – першай паловы ХVІ ст. ВКЛ страціла гарады Бранск, Веліж, Гомель, Дарагабуж, Любеч, Мцэнск, Ноўгарад-Северскі, Пуціўль, Старадуб, Хоцім, Чарнігаў і інш.
1506 г., 5 жніўня – разгром войскамі ВКЛ пад камандваннем М. Глінскага войска крымскіх татар.
1506–1548 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Жыгімонта І Старога.
1506-1508 гг. – трэцяя вайна паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім у серыі міждзяржаўных войн канца ХV – першай паловы ХVІ ст. Скончылася падпісаннем пагаднення аб “вечным міры”, у якім былі падцверджаны межы, што былі зафіксаваны ў папярэдніх міждзяржаўных пагадненях.
1508 г. – мяцеж Глінскіх – групоўкі феадалаў ВКЛ, якіх узначальваў М. Глінскі.
1512-1522 гг. – чацвёртая вайна паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім у серыі міждзяржаўных войн канца ХV – першай паловы ХVІ ст. ВКЛ страціла г. Смаленск, які апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы.
1514 г., 8 верасня – паражэнне маскоўскіх войскаў пад г. Орша. Войска ВКЛ ўзначальваў К. Астрожскі.
1517 г., 6 жніўня – выданне Ф. Скарынай у Празе першай беларускай і ўсходнеславянскай кнігі “Псалтыр”.
1517 г. – выступленне прафесара Вітэнбергскага ўніверсітэта Марціна Лютэра, пачатак рэфармацыйнага руху ў Еўропе, які завяршыўся афармленнем пратэстантызму.
1522-1525 гг. – друкарская дзейнасць Ф. Скарыны ў Вільні (у 1522 г. выйшла “Малая падарожная кніжыца”, у 1522 г. – “Апостал”).
1523 г. – выданне М. Гусоўскім на лацінскай мове “Песні пра зубра”.
1529 г. – прыняцце Першага Статута ВКЛ.
1529 г. – узнікненне тэрміна “пратэстантызм”, пасля таго, як некалькі князёў і група гарадоў Свяшчэннай Рымскай імперыі выступілі з пратэстам супроць рашэння імператара аб забароне далейшага распаўсюджаня некаталіцкіх хрысціянскіх рухаў.
1530-1593 гг. – жыцё і дзейнасць Сымона Буднага – беларускага гуманіста, асветніка, рэлігійнага рэфарматара, філосафа, аднага з заснавальнікаў Нясвіжскай друкарні, дзе ён выдаў у 1562 г. на старабеларускай мове “Катэхізіс”.
1534 г. – іспанскі шляхціц Ігнацій Лаёла заснаваў для барацьбы з Рэфармацыяй каталіцкі манаскі ордэн Таварыства Ісуса (езуіты).
1534-1537 гг. – пятая вайна паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім у серыі міждзяржаўных войн канца ХV – першай паловы ХVІ ст. Гомелская зямля вярталася да ВКЛ, а Себеж і Завалочча пераходзілі да Маскоўскай дзяржавы.
1548–1572 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялікага князя Жыгімонта ІІ Аўгуста (сына Жыгімонта Старога).
Каля 1540-1599 гг. – жыцё і дзейнасць Васіля Цяпінскага – беларускага пісьменніка, гуманіста, кнігавыдаўца. В. Цяпінскі стварыў друкарню, дзе ў 1570-1580-я гг. выдаў паралельна на царкоўна-славянскай і беларускай мовах перакладзенае ім “Евангелле” з уласнай прадмовай.
ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
Ваяводствы – адміністратыўна-тэрытарыяльныя адзінкі ў ВКЛ. З’явіліся ў 1413 г. пасля рэформы Вітаўта. На чале ваяводства стаяў ваявода. Дзяліліся на больш дробныя адзінкі – паветы і воласці. Галоўнай асобай у ваяводстве быў ваявода, які ўзначальваў тут адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і судовыя органы. Назначаўся ваявода вялікім князем і Радаю пажыццёва з ліку заможных і знатных феадалаў, ураджэнцаў ВКЛ. Ваявода ўваходзіў у склад Рады і быў абавязаны прысутнічаць на пасяджэннях сойма. Бліжэйшымі памочнікамі ваяводы былі: кашталян – па ваенных справах; пад-ваявода – па адміністрацыйна-судовых; ключнік – наглядаў за зборам даніны і чыншаў; гараднічы – камендант замка, які клапаціўся аб яго рамонце і ўтрыманні.
Гетман найвышэйшы – камандаваў узброенымі сіламі дзяржавы, калі на чале іх не стаяў сам вялікі князь. У час ваенных дзеянняў ён меў самыя шырокія паўнамоцтвы адносна ўсіх падначаленых асоб, у тым ліку права караць вінаватых. Яго намеснікам быў гетман польны, той, хто ўзначальваў войска ў паходзе.
Жэмайція (Жмудзь, Жамойція) – тэрыторыя цэнтральнай і заходняй часткі сучаснай Літвы, дзе адбываўся працэс утварэння літоўскага этнасу. Доўгі час Жэмайція была арэнай барацьбы з крыжакамі.
Залатая Арда – дзяржава, што існавала ў сярэдзіне ХІІІ – ХV стст., створана нашчадкамі мангольскага хана Чынгісхана са сталіцай ў г. Сарай (Ніжняе Паволжжа). У перыяд найбольшай магутнасці ўключала ў свой склад Сярэднюю Азію, Паўночны Каўказ, палавецкія стэпы. Вяла войны з ВКЛ.
Канцлер – кіраваў дзяржаўнай канцылярыяй, пад яго наглядам ажыццяўлялася падрыхтоўка законапраектаў, прывілеяў, грамат і іншых дакументаў з дзяржаўнай канцылярыі. У яго знаходзілася вялікая дзяржаўная пячатка, без якой ніводзін закон не мог уступіць у сілу. Канцлер падпісваў і найважнейшыя дзяржаўныя акты. Яму падпарадкоўваліся шматлікія пісары, дзякі, талмачы. У канцылярыі пісьмова на старажытнабеларускай мове (з 1696 г. – на польскай) афармляліся ўсе пастановы і распараджэнні князя і Рады. Дакументы, што выходзілі з канцылярыі і прыходзілі туды, запісваліся ў асобныя кнігі, якія называліся Літоўскай Метрыкай.
Літва – у ХІІІ ст. гістарычная назва тэрыторыі Верхняга Панямоння. Балцкая тэрыторыя, але ў значнай ступені каланізаваная славянамі. Знаходзілася ў цэнтры фарміравання Вялікага Княства Літоўскага, да якога перайшла назва.
Магдэбургскае права – права феадальнага горада на самакіраванне, паводле якога эканамічная дзейнасць, маёмасныя правы, грамадска-палітычнае жыццё, саслоўны стан гараджан рэгуляваліся ўласнай сістэмай юрыдычных нормаў. Па магдэбургскаму праву гараджане вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ім гарантаваліся свабодныя заняткі рамяством, гандлем, земляробствам і дазвалялася выбіраць свой орган улады – магістрат, суд, ствараць рамесныя аб'яднанні – цэхі.
Маршалак земскі – старшынстваваў на пасяджэннях сойма і Рады, абвяшчаў пастановы гаспадара і Рады на гэтых пасяджэннях, быў даглядчыкам за парадкам і этыкетам пры двары і падчас афіцыйных цырымоній кіраваў прыёмам замежных паслоў, дапускаў да гаспадара просьбітаў са скаргамі і чалабітнымі, судзіў за злачынствы, зробленыя на сойме.
Масква – Трэці Рым – ідэалагічная формула, з дапамогай якой вялікія князі маскоўскія абгрунтоўвалі свае прэтэнзіі на землі ВКЛ, населеныя праваслаўнымі, якіх яны лічылі сваімі падданымі. Згодна з гэтай канцэпцыяй Масква з’яўляецца пераемніцай Рымскай імперыі і Візантыі (першага і другога Рыму) і адзінай праваслаўнай дзяржавай.
Пагоня – 1) усеагульны збор войска ў ВКЛ; 2) назва герба ВКЛ.
Падскарбій земскі – даглядчык дзяржаўнай казны, выконваў абавязкі міністра фінансаў, вёў улік дзяржаўных прыбыткаў і выдаткаў, наглядаў за спагнаннем натуральных і грашовых падаткаў і збораў.
Паны-рада – вышэйшы орган улады ў ВКЛ. У склад рады ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (канцлер, маршалак земскі, гетман найвышэйшы, ваяводы і інш.), а таксама прадстаўнікі каталіцкага духавенства і найбуйнейшыя феадалы. Узнікла як дапаможны орган пры вялікім князі, у канцы ХV ст. набыла большую самастойнасць. Да кампетэнцыі Рады належалі: выбранне вялікага князя, абарона дзяржавы, міжнародныя справы, выданне законаў, разгляд найважнейшых судовых спраў. Для вырашэння неадкладных пытанняў існавала тайная рада (віленскі біскуп, віленскія ваявода і кашталян, трокскія ваявода і кашталян).
Сойм – саслоўна-прадстаўнічы орган улады ВКЛ і Польшчы. Складаўся з прадстаўнікоў шляхты. На вальны (агульна-дзяржаўны) сойм збіраліся: вялікі князь, службовыя асобы цэнтральнага і мясцовага кіравання, буйныя феадалы, якія ўваходзілі ў паны-раду, каталіцкія і праваслаўныя біскупы. З 1566 г. у склад сойма выбіраліся таксама па 2 прадстаўнікі ад кожнага павета. Да кампетэнцыі вальнага сойма належылі: выбранне вялікага князя, справы вайны і міру, узаемаадносіны з іншымі краінамі, устанаўленне падаткаў і рэгуляванне заканадаўства. Сойм абмяжоўваў уладу вялікага князя і паноў-рады, паступова яго роля ў кіраванні ВКЛ узрастала. Акрамя вальнага збіраліся павятовыя і ваяводскія соймікі.
Тэўтонскі ордэн – ваенна-рэлігійная арганізацыя нямецкіх рыцараў. Створана ў ХІІ ст. у Палесціне. Ордэн быў запрошаны мазавецкім князем Конрадам у 1230 г. у Прыбалтыку для барацьбы з прусамі. Заваяваўшы прусаў, стварыў у Прыбалтыцы сваю дзяржаву. Вёў працяглыя войны з ВКЛ.
Харугва – баявая адзінка ў арміях сярэднявечча, уключала ў свой склад ад 60 да 600 копій.
Чорная Русь – гістарычная вобласць у басейне Верхняга і Сярэдняга Нёмана. На мяжы І і ІІ тыс. н.э. заселена і каланізавана славянамі. На тэрыторыі Чорнай Русі ў ХІІ ст. узнікла Гарадзенскае княства, пазней – Навагародскае, Ваўкавыскае і г.д. Адыграла ролю цэнтральнай часткі, вакол якой ішло ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Буйнейшы горад Чорнай Русі Навагародак быў першай сталіцай ВКЛ.
ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
Альгерд – вялікі князь ВКЛ. Кіраваў cумесна з братам Кейстутам. Павялічыў тэрыторыю дзяржавы ў 2 разы. Вёў войны з татарамі і Масквою.
Вітаўт – вялікі князь ВКЛ. Праводзіў цэнтралізатарскую палітыку. Пры кіраванні Вітаўта ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці.
Віцень – вялікі князь ВКЛ. У 1293 г. сеў на вялікакняжацкі трон. Веў барацьбу з крыжакамі. Праводзіў цэнтралізатарскую палітыку. Пачаў выкарыстоўваць «Пагоню» як дзяржаўны герб ВКЛ.
Войшалк – старэйшы сын Міндоўга, князь Новагародка. Выдае сястру замуж за валынскага князя Шварна, а сам прымае праваслаўе і становіцца манахам. Пасля забойства Міндоўга пачаў барацьбу супраць змоўшчыкаў. Разам з новагародцамі і саюзнымі пінянамі заваяваў удзелы сваіх ворагаў і пачаў княжыць у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1267 г. годзе быў забіты галіцка-валынскімі князямі.
Гедымін – вялікі князь ВКЛ. У 1323 г. перанс сталіцу ВКЛ Вільню. Пачаў будаўніцтва каменных замкаў, абараняўшых землі ВКЛ ад крыжакоў. Пры Гедыміне ў склад ВКЛ увайшла большая частка зямель сучаснай Беларусі.
Іван ІІІ – вялікі князь маскоўскі. Аб’яднаў землі Паўночна-Усходняй Русі ў адзіную дзяржаву. Пачаў серыю войн з ВКЛ за гегемонію ва Усходняй Еўропе.
Канстанцін Астрожскі – вялікі гетман ВКЛ, удзельнік войн ВКЛ з Масквою. Перамог войскі вялікага князя маскоўскага Васіля ІІІ пад г. Орша ў 1514 г. З’яўляўся мецэнатам і падтрымліваў праваслаўную царкву ў ВКЛ.
Міндоўг – першы вялікі князь ВКЛ, з’яўляўся адначасова і князем Новагародка, які ён зрабіў сваѐй сталіцай. У 1253 г. прыняў каталіцтва і каранаваўся каралеўскай каронай. Вёў барацьбу з галіцка-валынскімі князямі і крыжакамі. Быў забіты ў выніку змовы.
Ягайла – вялікі князь ВКЛ, кароль Польшчы. У 1385 г. заключыў з Польшчай Крэўскую ўнію. Па выніках Востраўскага пагаднення 1392 г. вымушаны быў саступіць вялікакняжацкі стол Вітаўту. Галоўнакамандуючы аб’яднанай арміі Польшчы і ВКЛ пад час Вялікай вайны з Тэўтонскім ордэнам (1409 – 1411).
ЛІТАРАТУРА
ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ
Семінар 3. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай (1569 г. – канец ХVІІІ ст.)
ХРАНАЛОГІЯ
1550 г. – пачатак распаўсюджання ў Беларусі ідэй Рэфармацыі.
1533 г. – заснаванне ў Брэсце кальвінісцкай абшчыны, першай пратэстанцкай абшчыны на тэрыторыі Беларусі.
1557 г. – прыняцё “Уставы на валокі”. Пачатак усталявання фальварка-паншчыннай сістэмы.
1557-1633 гг. – жыццё і дзейнасць Льва Іванавіча Сапегі, вядомага дзяржаўнага дзеяча ВКЛ.
1558–1583 гг. – Лівонская (Інфлянцкая) вайна паміж ВКЛ, Лівоніяй, Польшчай і Швецыяй, з аднаго боку, і Рускай дзяржавай – з другога, за Прыбалтыку, Беларусь і выхад да Балтыйскага мора.
1562 г. – Сымон Будны выдаў у г. Нясвіжы першую ў межах Беларусі друкаваную кнігу на старабеларускай мове – “Катэхізіс”.
1563 г., 15 лютага – войскі Івана Грознага захапілі г. Полацк.
1563 г. – Віленскі прывілей Жыгімонта ІІ Аўгуста аб ураўнані ў правах хрысціянскай шляхты ВКЛ незалежна ад веравызнаня.
1564 г., 26 студзеня – войска ВКЛ пад камандваннем гетмана Мікалая Радзівіла Рудога нанесла паражэнне рускім войскам пад камандваннем ваяводы Пятра Шуйскага ў бітве на р. Уле каля Чашнікаў.
1565 г. – адміністрацыйная і судовая рэформы ў ВКЛ. Дзяржава падзялялася на ваяводствы, паветы і воласці. Беларускія землі ўваходзілі ў склад Віленскага, Віцебскага, Берасцейскага, Менскага, Мсціслаўскага, Навагрудскага, Полацкага і Трокскага ваяводстваў. Уводзіліся павятовыя соймікі і павятовыя суды. На тэрыторыі Беларусі было 16 паветаў.
1566 г. – прыняцце Другога Статута ВКЛ.
1569 г., 1 ліпеня – падпісанне Люблінскай уніі – пагаднення аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая.
1569 г. – Віленскі біскуп Валер’ян Пратасевіч запрасіў ў ВКЛ 13 прадстаўнікоў ордэна езуітаў.
1572-1592 гг. – жыццё і дзейнасць Мяленція Сматрыцкага.
1573 г. – Акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнаня ў Рэчы Паспалітай.
1573-1574 гг. – княжэнне Генрыха Валуа (Валезы), сына французскага караля Генрыха ІІ Валуа. Першы выбраны кароль Рэчы Паспалітай. Падпісаў “Пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”.
1576-1586 гг. – кіраванне ў Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя.
1577 г. – Пётр Скарга выдаў кнігу “Аб адзінстве царквы божай”, дзе прапагандаваў ідэю аднаўлення Фларэнційскай уніі 1439 г.
1579 г. – вызваленне г. Полацка войскамі Стэфана Баторыя.
1579 г. – заснаванне Віленскай езуіцкай акадэміі (Віленскага ўніверсітэта).
1582 г. – Ям-Запольскае перамір’е паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай на 10 годоў, якім завяршалася Лівонская вайна.
1587-1593 гг. – пабудова італьянскім архітэктарам Я. М. Бернардоні ў г. Нясвіжы касцёла Божага Цела – першага касцёла ў стыле барока на тэрыторыі ВКЛ.
1587-1632 гг. – княжэнне ў ВКЛ Жыгімонта ІІІ Вазы.
1588 г. – прыняцце ІІІ Статута ВКЛ.
1595-1596 гг. – казацкія выступленні пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі.
1596 г. – Брэсцкая царкоўная ўнія, стварэнне ўніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы на тэрыторыі Беларусі і Украіны.
1600-1629 гг. – вайна паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Завяршылася заключэннем перамір’я ў г. Альтмарку (цяпер г. Новы Тарг у Польшчы) на 6 гадоў.
1604-1605 гг. – паходы Ілжэдзмітрыя І у г. Маскву.
1605 г., 27 верасня – Кірхгольмская бітва ў час вайны паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй 1600-1629 гг. каля вёскі Кірхгольм (цяпер г. Салалспілс, Латвія). Войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманамі К. Радзівілам і Я. Хадкевічам разбіла шведскую армію Карла ІХ, якая страціла дзве трэці свайго складу.
1607-1610 гг. – паход Ілжэдзмітрыя ІІ на Маскву.
1609-1618 гг. – вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай пасля заключэння Васілём Шуйскім ваеннага саюзу са Швецыяй.
1610 г. – гетман Станіслаў Жалкеўскі нанёс паражэнне расійска-шведскаму войску каля в. Клушына.
1610 г., восень – войскі Рэчы Паспалітай занялі г. Маскву, рускія баяры абралі царом сына Жыгімонта Вазы Уладзіслава ІV.
1612 г. – другое апалчэнне (першае – 1611 г.) пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага вызваліла Маскву ад шляхецкіх атрадаў.
1618 г. – Дэўлінскае пагадненне на 14,5 гадоў у выніку завяршэння вайны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай 1609-1618 гг. Да Рэчы Паспалітай адыйшлі г. Смаленск і Чарнігава-Северскія землі.
1623 г. – выступленне жыхароў г. Віцебска супроць гвалтоўнага ўвядзення ўніі. Забойства ўніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча.
1632-1648 гг. – княжанне Уладзіслава ІV Вазы.
1632–1634 гг. – вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай (Смаленская вайна). Завяршылася ў 1632 г. Палянаўскім мірам (на р. Палянаўка) тэрмінам на 20 гадоў. Уладзіслаў ІV Ваза за выкуп адмаўляўся ад сваіх правоў на маскоўскі прастол і тытул. Смаленск вяртаўся ў склад ВКЛ.
1632 г. – аднаўленне Уладзіславам ІV Вазай дзейнасці праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Кіеўскім мітрапалітам быў назначаны Пётр Магіла.
1634-1689 гг. – жыццё і дзейнасць Казіміра Лышчынскага – беларускага мысліцеля, грамадска-палітычнага дзеяча і педагога, аўтара рукапіснага трактата “Аб неіснаванні Бога”. Паводле прыгавору сеймавага суда быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы.
1648–1651 гг. – антыфеадальная казацка-сялянская вайна ў Беларусі, якая разгарнулася ў сувязі з пачаткам паўстання Б. Хмяльніцкага ва Украіне.
1649 г., студзень – паход па Палессю войск Януша Радзівіла. Узяты гарады Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыца.
1649 г., 31 ліпеня – першая Лоеўская бітва – шляхецкае войска пад камандваннем Януша Радзівіла разбіла казацкія атрады пад камандваннем Міхайлы Крычэўскага і Сцяпана Падбайлы.
1652 г. – упершыню выкарыстана права “ліберум вета” шляхціцам-паслом Уладзіславам Сіцынскім. За 1652-1764 гг. з 55 сеймаў Рэчы Паспалітай 48 былі сарваны.
1654 г. – Пераяслаўская рада. Казакі прынялі рашэнне аб пераходзе Украіны пад царскую “высокую руку”.
1654–1667 гг. – вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай за Беларусь і Украіну.
1655 г., 31 ліпеня – захоплена маскоўскімі войскамі сталіца ВКЛ г. Вільня.
1667 г. – Андрусаўскае перамір’е, якім скончылася вайна 1654 – 1667 гг., тэрмінам на 13,5 год. Руская дзяржава пакідала за сабой захопленае Смаленскае ваяводства, Северскія землі з Чарнігавам і Старадубам. Рэч Паспалітая пагаджалася з адыходам да Расіі Левабярэжнай Украіны і перадавала на два гады Кіеў.
1668 г. – сейм Рэчы Паспалітай адыход ад каталіцтва прыраўняў да дзяржаўнага злачынства.
1696 г. – пастанова ўсеагульнай канфедэрацыі саслоўяў Рэчы Паспалітай аб забароне пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове ў ВКЛ.
1697 г. – прыняццё пастановы “Ураўнанне правоў”, паводле якой шляхта ВКЛ ураўноўвалася ў правах з польскай.
1700–1721 гг. – Паўночная вайна паміж Паўночным саюзам (Расія, Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая) і Швецыяй.
1708 г., 27 верасня – разгром расійскімі войскамі шведскага корпуса под командваннем А. Левенгаупта каля в. Лясная (Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл.), які ішоў з абозам з Рыгі на дапамогу Карлу ХII.
1709 г., 28 чэрвеня – паражэнне шведскай арміі Карла ХII пад Палтавай.
1717 г. – першы “нямы сейм” у Рэчы Паспалітай (Варшаўскі). Практычна пагадзіўся з пратэктаратам Расіі над Рэччу Паспалітай. Кароль павінен быў вывесці з Рэчы Паспалітай саксонскае войска, а шляхта – распусціць канфедэрацыі. Скарачалася войска: Польшча – 24 тыс., а ВКЛ – 6 тыс.
1719 г. – Аўстрыя, Саксонія і Прусія падрыхтавалі план падзелу Рэчы Паспалітай. Петр І яго не падтрымаў. Дамовіліся аб так званай «абароне парадку» у Рэчы Паспалітай.
1730-я гг. – афармленне архітэктурнага стылю “віленскае барока”. Яго распрацаваў архітэктар Ян Глаўбіц.
1740-1744 гг. – паўстанне сялян у Крычаўскім старостве пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы.
1764 г. – сейм Рэчы Паспалітай устанавіў смяротнае пакаранне за змену каталіцкага веравызнання.
1764-1795 гг. – княжанне Станіслава Аўгуста Панятоўскага, апошняга вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы.
1764-1766 гг. – эканамічныя рэформы ў Рэчы Паспалітай (невыкарыстанне права “ліберум вета” пры разглядзе эканамічных пытанняў; стварэнне Скарбавай камісіі, якая кантралявала фінансы краіны; увядзенне адзінай мытнай пошліны; налог на яўрэяў).
1765 г. – пачатак аграрнай рэформы Антонія Тызенгаўза ў сталовых эканоміях.
1767 г. – утварэнне дысідэнцкіх канфедэрацый: Слуцкай праваслаўна-пратэстанцкай і Торуньскай пратэстанцкай. У г. Радам утварылася прарасійская канфедэрацыя на чале з Каралем Станіславам Радзівілам (Пане Каханку).
1768 г. – па патрабаванню Расіі Варшаўскі сейм ўраўняў ў правах пратэстантаў з католікамі і праваслаўнымі.
1768 г. – утварэнне антыдысідэнцкай Барскай канфедэрацыі.
1771 г., верасень – паражэнне канфедэрацкага войска на чале з Міхалам Казімірам Агінскім ад расійскага войска на чале з А. Суворавым каля мястэчка Сталавічы.
1772 г. – першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй. Далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі.
1773-1775 гг. – трохгадовы сейм сазваны для зацвярджэння раздзела Рэчы Паспалітай. Супроць былі Тадэвуш Рэйтан, Самуэль Корсак і Станіслаў Багушэвіч.
1773 г. – заснаванне Эдукацыйнай камісіі – першага ў Еўропе міністэрства адукацыі.
1773 г. – расфарміраванне рымскім папам ордэна езуітаў.
1775-1784 гг. – будаўніцтва Каралеўскага (Днепра-Бугскага) канала.
1776 г. – пачатак выхаду “Газеты Гродзенскай” – першага перыядычнага выданя на тэрыторыі Беларусі.
1788–1792 гг. – Чатырохгадовы (“Вялікі”) сейм Рэчы Паспалітай прыняў рашэнне аб правядзенні рэформ у краіне.
1791 г., 3 мая – прыняцце сеймам Канстытуцыі Рэчы Паспалітай.
1792 г., май-верасень – стварэнне і дзейнасць Тарговіцкай канфедэрацыі, накіраванай супроць Канстытуцыі 3 мая.
1793 г. – другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй і Расіяй. Далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі.
1793 г., чэрвень-лістапад – другі “нямы сейм” у Рэчы Паспалітай (Гродзенскі) – апошні сейм Рэчы Паспалітай. Зацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай.
1794 г. – усталяванне мяжы яўрэйскай аселасці.
1794 г., сакавік-верасень – паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Мэта паўстання – аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г.
1794 г., 7 мая – прыняццё “Паланецкага ўніверсала”.
1795 гг. – трэцці падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Уключэнне ўсёй тэрыторыі Беларусі ў склад Расійскай імперыі.
ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
Адукацыйная камісія – установа па кіраўніцтву народнай асветай у Рэчы Паспалітай. Заснавана сеймам у 1773 – 1775 гг. Надавала школам свецкую накіраванасць, абвяшчала прынцып бессаслоўнай адукацыі. Вышэйшай ступенню новай сістэмы адукацыі з'яўляліся ўніверсітэты, сярэднюю ступень складалі акруговыя і падакруговыя школы, ніжнюю – парафіяльнныя вучылішчы, адкрыццё якіх прадугледжвалася ў гарадах і мястэчках. Адукацыйная камісія была распушчана ў 1794 г., у беларускіх губернях існавала да пачатку ХІХ ст.
Берэсцкая ўнія – царкоўны сабор 1596 г., які абвясціў аб аб’яднанні праваслаўнай царквы з каталіцкай на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пагадненне прадугледжвала прызнанне вярхоўнай улады папы рымскага і асноўных дагматаў каталіцызму пры захаванні праваслаўнай абраднасці і богаслужэння на царкоўнаславянскай і роднай мовах.
Генрыкавы артыкулы – акты пра абмежаванне вярхоўнай улады ў Рэчы Паспалітай сеймам, прынятыя ў 1573 г. пры абранні каралём і вялікім князем Генрыка Валуа (Валезы). У другой палове ХVІІ – ХVІІІ стст. падцвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У іх абвяшчалася свабоднае абранне караля, яго абавязак склікаць сейм раз у два гады і без сеймавай згоды не зацвярджаць новыя падаткі і пошліны. Калі кароль парушаў свае абяцанні, шляхта мела права адмовіцца ад падпарадкавання і выступіць супраць яго.
Дысідэнты – асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (ХVІІ – ХVІІІ стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).
Казацкі загон – атрад, які не ўваходзіў у сталую вайсковую арганізацыю казацтва. Загоны дзейнічалі самастойна. Адыгралі значную ролю ў пашырэнні сацыяльных канфліктаў на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ – ХVІІ стст.
Казацтва (цюрк.: казак – вольны чалавек) – утварылася ў ХV ст. з сялян і гарадскіх жыхароў, якія ўцякалі на малазаселеныя ўскраіны ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. Казацтва стварыла сваю арыгінальную сацыяльна-эканамічную, вайсковую і палітычную арганізацыю. Яе галоўныя рысы: адсутнасць прыгонніцтва, фармальна роўнае права ўсіх членаў на карыстанне зямлёй і інш. Запарожскае казацтва ў значнай ступені складалася з беглых беларускіх сялян. Доўгі час яно стрымлівала напады крымскіх татараў і туркаў на землі ВКЛ.
Канстытуцыя Рэчы Паспалітай – асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты 3 мая 1791 г. Адна з найбольш дэмакратычных у свой час. Была першым у Еўропе і другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) асноўным законам, зафіксаваным пісьмова. Захоўваючы феадальны лад у краіне, Канстытуцыя разам з тым адкрывала шлях буржуазным рэформам, ліквідавала выбарнасць караля, права ліберум вета, адмяніла ўнію Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, стварыўшы тым самым унітарную дзяржаву.
Канфедэрацыя – у Рэчы Паспалітай часовы саслоўны палітычны саюз для дасягнення пэўнай мэты. Існаванне было выклікана слабасцю дзяржаўнай улады. Стварэнне канфедэрацый было забаронена сеймам 1717 г., Чатырохгадовым сеймам і Канстытуцыяй 3 мая 1791 г., але гэта не было ажыццёўлена.
Контррэфармацыя – рэлігійна-палітычны рух у Еўропе ў другой палове ХVІ – ХVІІ стст., узначалены папствам і накіраваны супраць рэфармацыі. Мела на мэце рэстаўрацыю страчаных пазіцый каталіцызмам. На Беларусі ўзмацнілася пасля падпісання Люблінскай уніі 1569 г.
«Ліберум вета» – звычай у дзяржаўным праве ВКЛ і Рэчы Паспалітай, паводле якога кожны дэпутат сейма ці сейміка (нават без абгрунтавання) мог выказаць нязгоду з любой сеймавай пастановай, што азначала спыненне пасяджэння і скасоўвала ўсе прынятыя на ім рашэнні. Першы раз сейм быў сарваны ў 1652 г. Ліквідаваны Канстытуцыяй 3 мая 1791 г.
Магнаты – буйныя феадалы-землеўласнікі, прадстаўнікі радавітай знаці, найбольш уплывовая частка феадальнага саслоўя.
Паланецкі ўніверсал – зварот Т. Касцюшкі да насельніцтва Рэчы Паспалітай, у якім абвяшчалася асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці, змяншэнне паншчыны, вызваленне сялян – удзельнікаў паўстання ад феадальных павіннасцей пасля перамогі. Рэалізацыя ўніверсала сустрэла процідзеянне шляхты.
Рэфармацыя – грамадска-палітычны рух у Заходняй Еўропе ў XVI ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы і феадальных парадкаў. Паклала пачатак пратэстантызму, асабліва такім яго плыням, як лютэранства і кальвінізм.
Рэч Паспалітая – афіцыйная назва феадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якую аб’ядналіся Польшча («Карона») і ВКЛ у выніку Люблінскай уніі 1569 г. У склад «Кароны» уваходзілі польскія і ўкраінскія ваяводствы, у ВКЛ – беларускія і літоўскія землі. Існавала Рэч Паспалітая да 1795 г. і была ліквідавана ў выніку трэцяга падзелу яе тэрыторыі.
Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг. – зборы законаў феадальнага права. Асабліва сярод іх вылучаўся Статут 1588 г., які абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з якіх нават апярэджвалі свой час. Так, у Статуце 1588 г. знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сейм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды і інш.). Статут таксама абавязваў вярнуць адлучаныя ад княства землі, забараняў назначаць на дзяржаўныя пасады і надзяляць зямлёй «чужаземцаў», у тым ліку і падданых Польшчы, захаваў адасобленасць дзяржаўных устаноў ВКЛ, арміі, заканадаўства, эканомікі і фінансаў. Уладаром дзяржавы прызнаваўся вялікі князь. Дзяржаўнай мовай ВКЛ абвяшчалася беларуская.
Сялянскія атрады шышоў – партызанскія атрады, якія ствараліся сялянамі з мэтай самааховы супраць спроб рабавання населеных пунктаў Беларусі войскамі заваёўнікаў. Асабліва шырокае распаўсюджанне атрымалі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654–1667 гг.)
Трыбунал ВКЛ 1581 г. – вышэйшы апеляцыйны суд Вялікага Княства Літоўскага, пастановы якога мелі сілу пастаноў сейма. Складаўся з суддзяў, якія штогод выбіраліся шляхтай на дэпутацкіх сейміках (па 2 суддзі-дэпутаты ад павета або ваяводства, калі яно не падзялялася на паветы).
Уніяты – паслядоўнікі Берэсцкай уніі 1596 г.
Шляхта – прывілеяванае саслоўе на Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне ў ХІІІ – пачатку ХХ стст. У ВКЛ і Рэчы Паспалітай займала пануючае становішча на падставе феадальнай ўласнасці на зямлю. Адыгравала вялікую ролю ў палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці да канца ХVІІІ ст. Была вайсковым саслоўем.
ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
Агінскі М. К. – дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, ваявода Віленскі з 1764 г., гетман Вялікі Літоўскі, з 1768 г. – адзін з кандыдатаў Кацярыны ІІ на польскі пасад. Жыў у Слоніме, дзе пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, друкарню, стварыў оперны тэатр і капэлу. Пісаў музыку (опера «Зменены філосаф» і інш.) і літаратурныя творы. Па яго ініцыятыве і на яго сродкі будаваўся Агінскі канал.
Валовіч Я. Б. – дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ. Адзін з лідэраў апазіцыі Люблінскай уніі 1569 г. Яго падтрымкай як мецэната карысталіся вядомыя гуманісты-рэфарматары С. Будны, В. Цяпінскі. Пад яго і Л. Сапегі кіраўніцтвам быў падрыхтаваны Статут ВКЛ 1588 г.
Вашчыла В. М. – кіраўнік антыфеадальнага паўстання сялян Крычаўскага староства ў 1740 – 1744 гг., войт в. Селішча. Пасля падаўлення паўстання ўцёк у Расію, дзе быў арыштаваны і памёр у турме.
Касцюшка Т. – палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, удзельнік змагання паўночна-амерыканскіх штатаў за незалежнасць у 1776 г., кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі, Літве. Паходзіў з беларускай шляхты. За ўдзел у паўстанні 1794 г. быў зняволены, у 1796 г. амністыраваны Паўлам І. Выехаў спачатку ў ЗША, потым жыў у Францыі, Швейцарыі. Пахаваны ў Кракаве. Яго імем названа самая высокая гара ў Аўстраліі, адна з акруг штата Індыяна, горад у штаце Місісіпі, астравы на Алясцы (ЗША).
Кунцевіч І. – уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Насаджаў уніяцтва на Беларусі гвалтоўнымі метадамі, за што быў забіты гараджанамі пад час Віцебскага паўстання 1623 г. За забойства архіепіскапа 19 чалавек было прыгаворана да пакарання смерцю, а Віцебск пазбаўлены магдэбургскага права. Кунцевіч быў кананізаваны каталіцкай царквой.
Панятоўскі С.А. – апошні польскі кароль і вялікі князь Літоўскі, паходзіў з Беларусі (маёнтак Волчын Брэсцкага павета), да 1764 г. – стольнік Вялікага княства Літоўскага.
Сапега Л.І. – палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ, канцлер (1589–1623), гетман (1623–1633), адзін з арганізатараў трыбунала ВКЛ 1581 г. і складальнікаў Статута ВКЛ 1588 г. У сваёй палітыцы адстойваў суверэнітэт ВКЛ у складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай, выступаў супраць права польскай шляхты набываць у княстве маёнткі і пасады.
Скарга П. – царкоўна-рэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, у 1579 – 1584 гг. – першы рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі, ініцыятар і прапагандыст Берэсцкай уніі. Прыхільнік моцнай цэнтралізаванай дзяржавы. Палітычным ідэалам лічыў тэакратыю, пад якой разумеў кіраванне царкоўнай улады пры дапамозе караля.
Хмяльніцкі Б. – гетман Украіны. Бацькі – выхадцы з Беларусі. У 1648 г. узначаліў казацкі рух супраць Польшчы. Атрымаў шэраг перамог. Пасылаў казацкія загоны на Беларусь. У 1654 г. падпісаў пагадненне з Рускай дзяржавай (Пераяслаўская Рада)
ЛІТАРАТУРА
ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ
Семінар 4. Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы (1795-1917 гг.)
ХРАНАЛОГІЯ
1802 г. – адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа беларускіх зямель. Стварэнне 5-ці губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай.
1803 г. – рэарганізацыя Галоўнай Віленскай школы (1796-1803 гг.) у Віленскі ўніверсітэт.
1803-1804 гг. – рэформа сістэмы адукацыі, стварэнне Віленскай вучэбнай акругі на чале з князем Адамам Чартарыйскім.
1803 г. – у г. Свіслач адчынена першая на тэрыторыі Беларусі гімназія.
1807 г. – пачатак будаўніцтва Бабруйскай крэпасці па праекту Тэадора Нарбута – уражэнца Беларусі, ваеннага інжынера, гісторыка і археолага.
1811 г. – складанне па даручэнню цара Аляксандра І “плана Агінскага”.
1812 г., чэрвень – пераправа французскай арміі Напалеона праз р. Нёман.
1812 г., ліпень – стварэнне па загаду Напалеона Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага.
1812 г., ліпень – бітва каля в. Салтанаўка пад г. Магілёвам. Подзвіг генерала М. М. Раеўскага.
1812 г., ліпень – бітва паміж французскімі і расійскімі войскамі пад Клясціцамі каля г. Полацка. Подзвіг генерала Я. П. Кульнёва.
1812 г., 26 жніўня – Барадзінская бітва.
1812 г., лістапад – бітва паміж французскімі і расійскімі войскамі пры пераправе праз р. Беразіну каля в. Студзёнка.
1812-1820 гг. – дзейнасць Полацкай езуіцкай акадэміі.
1817 г. – у Віленскім універсітэце створана тайнае студэнцкае таварыства філаматаў (аматараў навук).
1819 г. – адкрыццё ў г. Гомелі, у маёнтку графа М. П. Румянцава, першай у Расійскай імперыі ланкастэрскай школы – школы ўзаемнага навучання.
1820 г. – у Віленскім універсітэце створана тайнае студэнцкае таварыства філарэтаў (аматараў дабрачыннасці).
1823 г. – распрацоўка дзекабрыстамі С. І. Мураўёвым-Апосталам і М. П. Бестужавым-Руміным “Бабруйскага плана” паўстання.
1824 г. – на р. Сож прайшоў выпрабаванне першы параход, пабудаваны ў гомельскім маёнтку графа М. П. Румянцава англійскім механікам А. Смітам.
1825 г., 14 снежня – спроба групы дваранскіх рэвалюцыянераў (дзекабрысты) пачаць узброенае выступленне ў г. Пецярбургу на Сенацкай плошчы ў дзень прысягі новаму імператару Мікалаю І.
1820-е гг. – з’яўленне першых фабрык на тэрыторыі Беларусі. Гродзенская губ. мяст. Хомск Кобрынскага павета і мяст. Косова Слонімскага павета.
1830-я гг. – пачатак прамысловага пераварота ў Беларусі.
1830-1831 гг. – шляхецкае нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Полшчы, Літве і Беларусі.
1831 г. – скасаванне Статута Вялікага Княства Літоўскага ў Віцебскай і Магілёўскай губерніях і ўвядзенне расійскага заканадаўства.
1831-1848 гг. – дзейнасць Камітэта па справах Заходніх губерняў.
1831 г. – указ “Аб разборы шляхты ў заходніх губернях і аб уладкаванні гэтага роду людзей”.
1832 г. – закрыццё Віленскага ўніверсітэта ў сувязі з удзелам яго студэнтаў у паўстанні 1830-1831 гг.
1836 г. – перавод выкладання ўсіх вучэбных прадметаў на рускую мову.
1836-1839 гг. – дзейнасць у г. Вільні заснаванага Францам Савічам “Дэмакратычнага таварыства”.
1839 г. – скасаванне Полацкім царкоўным саборам Берэсцкай царкоўнай уніі і далучэнне ўніятаў да Рускай праваслаўнай царквы.
1840 г. – указ аб выкарыстанні ў афіцыйных дакументах назвы «Северо-Западный край».
1840 г. – адкрыццё Горы-Горацкай земляробчай школы.
1840-1857 гг. – правядзенне рэформы П.Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы.
1840 г. – адмена дзейнасці Статута ВКЛ на тэрыторыі Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці.
1840-я гг. – з’яўленне ў Беларусі тэлеграфа.
1840-1900 гг. – жыццё і дзейнасць Францішка Багушэвіча, беларускага паэта і публіцыста.
1842 г. – заснаванне ў Лагойску па ініцыятыве Канстанціна Тышкевіча першага ў Беларусі гістарычнага музея.
1844-1857 гг. – правядзенне інвентарнай рэформы ў памешчыцкай вёсцы.
1848 г. – стварэнне земляробчага інстытута ў Горы-Горках – першай ў Расійскай імперыі вышэйшай навучальнай установы, дзе рыхтаваліся аграномы і заатэхнікі.
Другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст. – час станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы.
1857 г., 20 лістапада – рэскрыпт імператара Аляксандра ІІ віленскаму генерал-губернатару У. І. Назімаву аб падрыхтоўцы праектаў “паляпшэння быту памешчыцкіх сялян”.
1861 г., 19 лютага – Маніфест Аляксандра ІІ аб адмене прыгоннага права ў Расійскай імперыі.
1860-1870 гг. – правядзенне буржуазных рэформ у Расійскай імперыі (земская рэформа, судовая, школьная, гарадскога самакіравання).
1860-1870 гг. – спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларусі на вытворчасці збожжа: жыта, асўа, ячменю.
1862 г. – на тэрыторыі Беларусі пракладзена першая чыгунка – Пецярбургска-Варшаўская.
1862-1863 гг. – выйшла 7 нумароў першай нелегальнай беларускай дэмакратычнай газеты “Мужыцкая праўда”.
1863-1864 гг. – паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі.
1863 г. – ліквідацыя часоваабавязаннага становішча памешчыцкіх сялян у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях (а пазней ў Віцебскай і Магілёўскай губернях).
1864 г. – адкрыццё першай у Расійскай імперыі настаўніцкай семінарыі ў Маладзечне.
1872-1882 гг. – правядзенне судовай рэформы ў Беларусі.
1875 г. – правядзенне гарадской рэформы ў Беларусі.
1897 г. – першы Усерасійскі перапіс насельніцтва.
1898 г. – увядзенне ў эксплуатацыю першага электрычнага трамвая ў Віцебску.
1882-1942 гг. – жыццё і дзейнасць класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча).
1882-1956 гг. – жыццё і дзейнасць класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча).
1884 г. – стварэнне беларускімі студэнтамі-народнікамі групы “Гоман” у г. Пецярбургу.
1897 г. – стварэнне ў г. Вільні Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі (Бунд).
1898 г. – І з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) у г. Мінску.
1902 г. – утварэнне партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў).
1903 г. – падзел РСДРП на бальшавікоў і меньшавікоў.
1903 г. – афармленне Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ).
1905 г., 17 кастрычніка – Маніфест цара Мікалая ІІ аб увядзенні палітычных свабод (свабода слова, сходаў, друку, саюзаў) і стварэнні парламента – Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі.
1905 г., 18 кастрычніка – “Курлаўскі растрэл у Мінску”.
1906 г. – указ аб выхадзе сялян з абшчыны. Пачатак аграрнай рэформы П. А. Сталыпіна.
1906-1915 гг. – выданне ў г. Вільні газеты “Наша ніва”.
1907 г., 3 чэрвеня – роспуск ІІ Дзяржаўнай думы царом Мікалаем ІІ. Завяршэнне першай расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.
1910-1913 гг. – дзейнасць першага нацыянальнага прафесійнага тэатра пад кіраўніцтвам Ігната Буйніцкага – “бацькі беларускага тэатра”.
1911 г. – увядзенне выбарных земстваў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях.
1914 г., ліпень (жнівень) – пачатак Першай сусветнай вайны. Увядзенне ваеннага становішча ў Беларусі.
1917 г., 27 лютага – перамога Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі.
1917 г., сакавік, ліпень – правядзенне з’ездаў беларускіх нацыянальных арганізацый.
ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
Адыходніцтва – часовы адыход сельскага насельніцтва на промыслы або сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, гаспадаркі іншых рэгіёнаў.
Акцыянерныя таварыствы – прадпрыемствы, дзе капітал утвараўся з грашовых укладаў шэрага прадпрымальнікаў і існаваў у форме акцый, якія свабодна прадаваліся і купляліся.
Буржуазія – клас уласнікаў сродкаў вытворчасці ў капіталістычным грамадстве, які жыве за кошт дадатковых сродкаў, атрымліваемых пры дапамозе прымянення наёмнай працы.
Двоеўладдзе – своеасаблівае перапляценне дзвюх улад у Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917 г.): Часовага ўрада і Петрагарадскага Савета. На Беларусі двоеўладдзе праявілася ў адначасовым існаванні Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, часовых грамадскіх камітэтаў, якія ўзначальвалі камісары Часовага ўрада і ўлады ваенных.
Заходнерусізм – плынь грамадска-палітычнай думкі, адна з форм палітычнай свядомасці на Беларусі ў XIX – пачатку XX стст. Узнікла ў 30-я гады XIX ст. пад уплывам рэакцыйнай нацыянальнай палітыкі царызму. Канцэпцыя заходнерусізму грунтуецца на сцвярджэнні, што беларусы не самастойны этнас, а адгалінаванне рускага народа.
Земствы – выбарныя органы для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя.
Інвентары – дакументы, дзе ўтрымліваюцца апісанні феадальных уладанняў у Беларусі, Украіне, Літве і Польшы, запісаны нормы павіннасцей сялян у адпаведнасці з памерам і якасцю іх надзелаў.
Камітэт па справах Заходніх губерняў – дарадчы орган пры імператары Мікалаі I у 1831 – 1848 гг. Мэта яго дзейнасці – разгляд прапаноў дзяржаўных устаноў і дзеячаў, выпрацоўка рэкамендацый ураду, накіраваных на ўзмацненне пазіцый самаўладдзя на тэрыторыі Заходніх губерняў.
Канфіскацыя – прымусовае адабранне маёмасці.
Капіталізм – грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і эксплуатацыі наёмнай працы капіталам.
Латыфундыі – буйныя прыватнаўласніцкія зямельныя ўладанні.
Люстрацыя – правядзенне падрабязнага апісання ўсіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча.
Менталітэт – своеасаблівы спосаб мыслення асобнага чалавека ці якой-небудзь супольнасці людзей. Менталітэт уключае ўяўленні аб прасторы і чалавеку, адносіны чалавека да розных з’яў грамадскага жыцця, уяўленні аб праве, маралі, сям’і, жыцці і смерці.
Міравыя суды – асобы від суда са спрошчаным судаводствам для разгляду нязначных іскаў і дробных крымінальных злачынстваў.
Нацыя – гэта гістарычная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём і маюць адзіную мову, культуру і самасвядомасць.
Нацыянальная самасвядомасць – сукупнасць уяўленняў, пачуццяў і ведаў чалавека аб сваёй прыналежнасці да пэўнай нацыі.
Пралетарыят – рабочы клас, клас наёмных працоўных, крыніцай існавання якіх з’яўляецца продаж сваёй рабочай сілы ўласнікам сродкаў вытворчасці.
Прамысловы пераварот – паступовы пераход ад мануфактуры да фабрыкі, ад ручной да машыннай працы.
Прыгоннае права – форма феадальнай залежнасці сялян: прымацаванне іх да зямлі і падначаленне адміністрацыйнай і судовай уладзе феадала.
Разбор шляхты – выключэнне з дваранскага саслоўя пры непрадастаўленні дакументаў на дваранскае званне.
Разначынцы – людзі рознага чына і звання, катэгорыя насельніцтва Расіі канца XVIII – XIХ ст. Выхадцы з розных саслоўяў, якія атрымалі адукацыю і займаюцца разумовай працай, інтэлегенцыя, якая выйшла з народа.
Расслаенне сялянства – рост маёмаснай і класавай няроўнасці ў асяроддзі сялян; з аднаго боку колькасна павялічвалася сельская буржуазія, з другога – сельскі пралетарыят і паўпралетарыят.
Рыса аселасці – у Расіі ў 1794 – 1917 гг. мяжа тэрыторыі, на якой дазвалялася жыхарства яўрэям. Правы грамадзянства і мяшчанства ім дазвалялася мець толькі ў літоўска-беларускіх і ўкраінскіх губернях.
Секулярызацыя – канфіскацыя царкаўнай маёмасці на карысць дзяржавы. На тэрыторыі Беларусі праведзена ў 1841 – 1843 гг., большай часткай у адносінах да каталіцкай царквы.
Сервітуты – абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю (права праезду, выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі, карыстанне сенажацямі). Сервітуты былі вельмі пашыраны на Беларусі ў феадальныя часы. У парэформенны перыяд адбывалася напружаная барацьба сялян за права карыстання сервітутамі.
Сіндыкаты – формы аб’яднання прадпрымальнікаў для рэгулявання аб’ёмаў вытворчасці і адзінай цаны на сваю прадукцыю.
Устаўныя граматы – акты, якімі вызначаліся адносіны часоваабавязаных сялян з памешчыкамі пасля сялянскай рэформы 1861 г.
Фабрыка – форма арганізацыі вытворчасці; прамысловае прадпрыемства, заснаванае на выкарыстанні сістэмы машын.
Часоваабавязаныя сяляне – былыя памешчыцкія сяляне ў Расіі, якія на падставе рэформы 1861 г. былі вызвалены ад прыгону, але да пэўнага часу павінны былі выконваць феадальныя павіннасці на карысць памешчыкаў. На Беларусі часовааабавязаны стан быў скасаваны ў 1863 г., а ўвогуле па Расійскай імперыі – у 1882 г.
ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
Аляксандр II – расійскі імператар (1855–1881). З яго імем звязаны шматлікія рэформы, якія стварылі ўмовы для капіталістычнага развіцця краіны. Палітычны курс характарызуецца непаслядоўнасцю.
Багушэвіч Ф. – беларускі паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Пісаў пад псеўданімамі Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава. Удзельнік паўстання 1863 – 1864 гг. Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Аўтар двух паэтычных зборнікаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Пры жыцці творы Ф. Багушэвіча былі забаронены ў царскай Расіі.
Каліноўскі К. – беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, мысліцель, публіцыст. Кіраўнік паўстання 1863–1864 гг. на Беларусі і ў Літве. Аўтар твораў рэвалюцыйнай публіцыстыкі «Пісьмы з-пад шыбеніцы», адзін з выдаўцоў газеты «Мужыцкая праўда».
Карскі Я.Ф. – заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, палеограф і фалькларыст. Яго трохтомная праца «Беларусы» названа энцыклапедыяй беларусазнаўства. У ёй упершыню была навукова абгрунтавана нацыянальная самабытнасць беларусаў як асобнага славянскага народа.
Каяловіч М. В. – гіcторык, этнограф, прафесар Пецярбурскай духоўнай акадэміі. Адзін з ідэолагаў «заходнерусізму». Аўтар работ па палітычнай і царкоўнай гісторыі Беларусі.
Ластоўскі В. Ю. – гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, грамадскі і палітычны дзеяч. Супрацоўнік рэдакцыі газета «Наша ніва», рэдактар газеты «Гоман», член БСГ. Аўтар «Кароткай гісторыі Беларусі». Актыўны ўдзельнік беларускага культурнага адраджэння і нацыянальна-вызваленчага руху.
Луцкевіч А. І. – палітычны і грамадскі дзеяч, гіторык, педагог, літаратурны крытык, вядучы беларускі публіцыст. Разам са сваім братам Іванам быў сярод заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, ініцыятарам стварэння газеты «Наша ніва». Яго намаганнямі ў 1921 г. адкрыты Беларускі музей. У 1918–1920 гг. з’яўляўся Старшыней Рады Народных Міністраў БНР. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да Польшчы жыў і працаваў у Вільні. Паводле афіцыйнай версіі памёр у Сяміпалацінскай вобласці (Казахстан) у 1946 г.
Луцкевіч І. І. – беларускі грамадскі дзеяч, археолаг, этнограф, публіцыст. Брат А. Луцкевіча. Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай Беларускага музея ў Вільні. Стаяў ля вытокаў фарміравання беларускай нацыянальнай ідэі. Аўтар навуковых прац па гісторыі, мастацтве, кніжнай культуры Беларусі. Памёр у 1919 г. у Закапанэ (Польшча), у 1991 г. перазахаваны ў Вільні.
Раманаў Е. Р. – беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг. Вывучаў матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў: жыллё, сямейны побыт, народныя абрады. Склаў археалагічныя карты Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў.
Сямашка І. – царкоўны дзеяч, з 1829 г. – уніяцкі епіскап у Мсціслаўлі. Пад яго кіраўніцтвам адбылося аб’яднанне ўніяцкай царквы Расіі з праваслаўнай. У час паўстання 1863 – 1864 гг. падтрымліваў віленскага генерал-губернатара М.М. Мураўёва.
ЛІТАРАТУРА
ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ
Семінар 5. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі
ХРАНАЛОГІЯ
1917 г., 25 кастрычніка (7 лістапада) – ўзброенае паўстане ў Петраградзе, звяржэнне Часовага ўрада, пераход улады да бальшавікоў.
1917 г., 25 кастрычніка – 20 лістапада – усталяванне савецкай улады пад кіраўніцтвам бальшавікоў на неакупаванай германскімі войскамі тэрыторыі Беларусі.
1917 г., лістапад – ліквідацыя Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў г. Магілёве.
1917 г., 26 лістапада – утварэнне вышэйшага органа савецкай улады на тэрыторыі Беларусі – Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзаха); выканаўчай улады – Савета Народных Камісараў (СНК) Заходняй вобласці і фронту.
1917 г., 5 – 18 снежня – Усебеларускі з’езд (кангрэс) прадстаўнікоў беларускіх партый і арганізацый. 18 (30) снежня – роспуск Усебеларускага з’езда ў адпаведнасці з пастановаю СНК Заходняй вобласці і фронту.
1918 г., 3 сакавіка – Брэсцкі мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і дзяржавамі германскага блока, падзел тэрыторыі Беларусі паміж Саветскай Расіяй і Германіяй.
1918 г., 21 лютага, 9 сакавіка, 25 сакавіка – прыняцце 1, 2 і 3 Устаўных грамат – афіцыйных дакументаў, выдадзеных Выканкамам Рады Усебеларускага з’езда і Рады БНР, у якіх былі абвешчаны ідэі незалежнасці Беларусі, формы арганізацыі ўлады, а таксама правы і свабоды ўсіх народаў Беларусі.
1918 г., 21 – 23 снежня – канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б) у Маскве, якая прыняла пастанову аб стварэнні Рабоча-сялянскага ўрада і абвяшчэнні БССР.
1918 г., 30 – 31 снежня – VI Паўночна-заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) у Смаленску. Прынята рэзалюцыя аб неабходнасці абвяшчэння самастойнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ).
1918 г., 31 снежня – стварэнне Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі на чале з З. Жылуновічам.
1919 г., 1 студзеня – апублікаванне «Маніфеста Часовага Рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі» аб абвяшчэнні ССРБ.
1919 г., 2–3 лютага – I Усебеларускі з’езд Саветаў Беларусі. Прыняцце 1-й Канстытуцыі ССРБ. Утварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел).
1919 г., люты – 1920 г., кастрычнік – польска-савецкая вайна.
1920 г., 31 ліпеня – прыняцце ў вызваленым ад польскіх войск г. Мінску «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ» (другое абвяшчэнне рэспублікі на тэрыторыі Беларусі).
1921 г., 18 сакавіка – падпісанне ў Рызе мірнага дагавора паміж РСФСР, УССР і Польшчай, паводле якога Заходняя Беларусь адышла да Польшчы.
1921 г., сакавік – пераход да новай эканамічнай палітыкі (нэпу).
1921 г. – адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, першым рэктарам якога стаў вучоны-гісторык У. І. Пічэта.
1921 – 1936 гг. – дзейнасць у Заходняй Беларусі «Таварыства беларускай школы» (ТБШ).
1922 г., люты – адкрыцце Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта).
1922 г., 30 снежня – І Усесаюзны з'езд Саветаў у г. Маскве. Прыняцце Дэкларацыі і Дагавора аб утварэнні СССР.
1923 – 1938 гг. – гады дзейнасці Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ).
1924 г., сакавік – першае ўзбуйненне тэрыторыі Беларусі (у склад рэспублікі ўвайшлі паветы Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам).
1924 г., ліпень – афіцыйны пачатак правядзення беларусізацыі ў БССР.
1926 г., снежань – другое ўзбуйненне тэрыторыі Беларусі (у склад рэспублікі ўвайшлі Рэчыцкі і Гомельскі паветы).
1926 г. – стварэнне кінарэжысёрам Ю. Тарычам першага беларускага мастацкага фільма “Лясная быль”.
1927 г. – прыняцце 2-й Канстытуцыі БССР.
1928 г. – адкрыццё ў Ленінградзе кінастудыі мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь”.
1928–1932 гг. – ажыццяўленне першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР.
1929 г., люты – пачатак правядзення ўсеагульнай калектывізацыі вескі.
1929 г. – стварэнне Беларускай акадэміі навук.
1929 – 1930 гг. – хваля рэпрэсій у БССР супраць прадстаўнікоў так званага нацыянал-дэмакратызму.
1932 г. – адкрыццё ў г. Мінску Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.
1933 г. – адкрыццё ў г. Мінску Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета.
1933-1937 гг. – ажыццяўленне другога пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР.
1937 г. – прыняцце 3-й Канстытуцыі БССР («перамогшага сацыялізму»).
1938-1942 гг. – ажыццяўленне трэццяга пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР.
ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) – першы вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, неакупаванай германскімі войскамі часткі Віленскай і Смаленскай губерняў, што ўтваралі Заходнюю вобласць, а таксама на Заходнім фронце. Дзейнічаў з 26 лістапада па 1 студзеня 1919 г. Ліквідаваны ў сувязі са стварэннем Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР.
Беларуская Народная рэспубліка (БНР) – абвешчана 9 сакавіка 1918 г. ІІ Устаўной граматай. 25 сакавіка на пасяджэнні яе Рады ІІІ Устаўной граматай абвешчана незалежнасць БНР. Ініцыятары стварэння – члены БСГ (Луцкевіч А., Лёсік Я. і інш.). Урад БНР (Народны сакратыярат) абвяшчаў поўную незалежнасць Беларусі ад Расіі, адмену дэкрэтаў СНК Заходняй вобласці, дэмакратычныя свабоды. У кастрычніку 1925 г. прынята рашэнне аб самаліквідацыі органаў БНР.
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка – існавала са студзеня 1919 г. да верасня 1991 г. у складзе СССР. Была абвешчана 01.01.1919 г. Маніфестам Часовага Рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі. У студзені 1919 г. Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерніі ССРБ былі перададзены ў склад РСФСР. 27 лютага 1919 г. ва ўмовах пачаўшайся савецка-польскай вайны Мінская і Віленская губерніі аб'ядналіся з Літоўскай савецкай рэспублікай. Утварылася Літоўска-Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка (ЛітБел). 31 ліпеня 1920 г. прымаецца «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ». Аднак як суверэнная дзяржава беларуская рэспубліка пасля другога абвяшчэння існавала да 1924 г. у межах шасці паветаў Мінскай губерніі (Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Мазырскага, часткова Мінскага і Слуцкага). Яе плошча складала 52,4 тыс. кв. км., а насельніцтва – 1 544 000 чалавек.
Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком) – адзін з аддзелаў наркамнаца РСФСР. Створаны ў студзені 1918 г. Першы камісар – А. Чарвякоў. Друкаваны орган – газета «Дзянніца». Яго прадстаўнікі ўваходзілі ў склад Часовага ўрада БССР. Ліквідаваны ў да сакавіку 1919 г. у сувязі з утварэннем ССРБ і ЛітБел.
Беларускія секцыі РКП (б) – арганізацыі, якія існавалі ў 1918 г. як часткі мясцовых партыйных арганізацый у розных гарадах РСФСР. Складаліся, пераважна, з бежанцаў-беларусаў – членаў РКП(б). Першая секцыя ўзнікла ў Петраградзе ў красавіку 1918. Распушчаны ў студзені 1919 г. Члены секцый прымалі ўдзел у стварэнні ССРБ.
Брэсцкі мірны дагавор (3 сакавіка 1918 г.) – трактат аб міры, заключаны савецкай Расіяй з Германіяй. Украіна і Фінляндыя прызнаваліся самастойнымі дзяржавамі. Беларусь згодна з мірным дагаворам была падзелена па лініі Дзвінск – Свянцяны – Ліда – Пружаны – Брэст. Неакупіраванымі заставаліся толькі 14 паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. У лістападзе 1918 г. Брэсцкія пагадненні былі ануляваны. Канчаткова скасаваны паводле Версальскіх мірных пагадненняў 1919 г.
Ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК) – часовыя надзвычайныя органы ўлады пры вайсковых камітэтах у перыяд барацьбы за ўстанаўленне ўлады бальшавікоў. Дзейнічалi ў кастрычніку 1917 – сакавіку 1918 г. Галоўнымі задачамі ВРК былі: захоп улады бальшавікамі, звяржэнне Часовага ўрада і яго органаў на месцах, падаўленне апазіцыйных сіл.
«Лінія Керзана» – умоўная назва лініі, якую прапанавала тэрытарыяльная камісія Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919–1920 гг. як часовую ўсходнюю граніцу Польшчы. Праходзіла праз Гродна – Ялаўку – Няміраў – Брэст-Літоўск і далей ад Перамышля да Карпат. Атрымала назву ад імя Дж. Керзана – міністра замежных спраў Англіі, які 7 ліпеня 1920 г. накіраваў савецкаму ўраду ноту з патрабаваннем спыніць наступленне Чырвонай Арміі па гэтай лініі пад час савецка-польскай вайны.
Літоўска-Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка (ЛітБел) – існавала ў час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі (з лютага па ліпень 1919 г.) у складзе Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерняў. Адміністрацыйны цэнтр – Вільня. Плошча – 207 тыс. кв. км, насельніцтва – каля 4 млн. чалавек. Пасля падпісання мірнага дагавора паміж Літвой і РСФСР у ліпені 1920 г. і другога абвяшчэння БССР 31 ліпеня 1920 г. ЛітБел юрыдычна спыніла існаванне.
Народны сакратарыят Беларусі – орган выканаўчай улады, сфарміраваны 21 лютага 1918 г. Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езда. У кастрычніку 1918 г. перайменаваны ў Раду (Савет) народных міністраў БНР.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (Рада БНР) – створана ў сакавіку 1918 г. як «найвышэйшая ўстанова края», якой «даручана ўся паўната улады на Беларусі». Дзейнічала ва ўмовах нямецкай, потым польскай акупацыі. У кастрычніку 1925 г. прынята рашэнне аб самаліквідацыі органаў БНР.
Рыжскі мірны дагавор (18 сакавіка 1921 г.) – дагавор паміж РСФСР і УССР, з аднаго боку, і Польшчай, з другога, пра спыненне савецка-польскай вайны і нармалізацыю адносін. Згодна з ім да Польшчы адыходзіла Заходняя Беларусь, тэрыторыя якой складала 113 тыс. кв. км, з насельніцтвам 4,6 млн. чалавек (1931 г.). Дагавор дзейнічаў да пачатку другой сусветнай вайны і уз'яднання Заходняй Беларусі з БССР.
Часовы Рабоча-сялянскі Савецкі урад Беларусі – вышэйшы орган дзяржаўнай улады БССР з 01.01.1919 г. да 02.02.1919 г. Сфарміраваўся ў ходзе нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння Беларусі ў форме суверэннай савецкай рэспублікі; спыніў існаванне ў перыяд работы І Усебеларускага з’езда Саветаў (02.02.1919 г. – 03.02.1919 г.), які прыняў Канстытуцыю Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі 1919 г. і выбраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт.
ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
Жылуновіч З.Х. (псеўд. Цішка Гартны) – прадстаўнік беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР, гісторык, публіцыст, пісьменнік. З 1918 г. сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома), рэдактар «Дзянніцы» – першай савецкай газеты на беларускай мове. Адзін з галоўных ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БССР, аўтар маніфеста аб яе абвяшчэнні. З 01.01. да 02.02.1919 г. – старшыня Часовага ўрада Савецкай Беларусі. Акадэмік АН Беларусі (1928 г.). У 1931 г. абвінавачаны ў «нацыянал-дэмакратызме» і арыштаваны. Памёр у псіхіятрычнай бальніцы. Поўнасцю рэабілітаваны ў 1987 г.
Ландар К.І. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу на Беларусі. З кастрычніка 1917 г. – старшыня ВРК Заходняга фронту, у лістападзе 1917 г. – СНК Заходняй вобласці і фронту.
Лёсік Я. Ю. – беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменнік. Акадэмік АН Беларусі (1928 г.). Дзядзька Якуба Коласа. Адзін з лідэраў Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Удзельнік І Усебеларускага з'езда 1917 г., адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР, старшыня яе Найвышэйшай Рады з 1919 г. Пасля завяршэння грамадзянскай вайны прызнаў савецкую ўладу, займаўся навуковай, культурна-асветніцкай і літаратурнай дзейнасцю. Абвінавачаны ў «нацыянал-дэмакратызме». Памёр ў 1940 г. ад сухотаў у саратаўскай турме. Поўнасцю рэабілітаваны ў 1988 г.
Мяснікоў А.Ф. – рэвалюцыянер, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў устанаўлення савецкай улады на Беларусі. З верасня 1917 г. – старшыня Паўночна-Заходняга камітэта РСДРП(б), са студзеня 1918 г. – старшыня Аблвыкамзаха. Выступаў супраць самастойнасці беларускай рэспублікі. Загінуў у 1925 г. у авіяцыйнай катастрофе.
Чарвякоў А.Р. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў устанаўлення савецкай улады на Беларусі. У студзені – маі 1918 г. – камісар Белнацкома. У першым урадзе БССР – наркам асветы. Старшыня СНК БССР (1920–1924 гг.). Старшыня ЦВК БССР (1920–1937 гг.). Актыўны прыхільнік палітыкі беларусізацыі. У чэрвені 1937 г. у час ХVІ з'езда КП(б)Б пакончыў жыццё самагубствам. Поўнасцю рэабілітаваны ў 1989 г.
ЛІТАРАТУРА
ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ
Семінар 6. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны
ХРАНАЛОГІЯ
1939 г., 23 жніўня – падпісанне савецка-германскага Дагавора аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў (пакт Молатава-Рыбентропа).
1939 г., 1 верасня – пачатак Другой сусветнай вайны.
1939 г., 17 верасня – паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.
1939 г., 28 верасня – заключэнне дагавора аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй.
1939 г., 10 касірычніка – прыняццё па ініцыятыве І. В. Сталіна рашэння аб перадачы г. Вільні і Віленскага краю Літве.
1939 г., кастрычнік – 1940 г., сакавік – савецка-фінская вайна.
1939 г., лістапад – прыняцце Вярхоўным Саветам БССР закона аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад БССР.
1941 г., 22 чэрвеня – пачатак Вялікай Айчыннай вайны, напад Германіі на СССР.
1941 г., 22 чэрвеня – канец 20 ліпеня – гераічная абарона Брэсцкай крэпасці.
1941 г., 28 чэрвеня – захоп Мінска германскімі войскамі.
1941 г., 3-26 ліпеня – абарона Магілёва часцямі Чырвонай Арміі і апалчэнцамі.
1941 г., 6-10 ліпеня – “Лепельскі контрудар” – адзін з буйнейшых у пачатовы перыяд вайны танкавых баёў, у якім з абодзвюх бакоў было задзейнічана каля 1600 баявых машын.
1941 г., 14 ліпеня – першае выкарыстанне савецкіх рэактыўных установак “Кацюша” у раёне г. Орша.
1941 г., 12-19 жніўня – абарона Гомеля.
1941 г., 30 верасня – 1942 г., 20 красавіка – Маскоўская бітва.
1942 г., май – стварэнне Цантральнага штаба партызанскага руху пад кіраўніцтвам П. Панамарэнкі пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання.
1942 г., 9 верасня – стварэнне Беларускага штаба партызанскага руху пад кіраўніцтвам П. Калініна.
1942 г., 17 ліпеня – 1943 г., 2 лютага – Сталінградская бітва.
1943 г., 5 ліпеня – 23 жніўня – Курская бітва.
1943 г., 23 верасня – пачатак вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
1944 г., 23 чэрвеня – 29 жніўня – Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» .
1945 г., 9 мая – завяршэнне Вялікай Айчыннай вайны.
1945 г., 2 верасня – падпісанне Японіяй акта безагаворачнай капітуляцыі, завяршэнне Другой сусветнай вайны.
ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
Аперацыя «Баграціён» – кодавая назва стратэгічнай наступальнай аперацыі па вызваленні Беларусі, Украіны і Прыбалтыкі, якая праводзілася з 23 чэрвеня 1944 па 29 жніўня 1944 г. У правядзенні аперацыі ўдзельнічалі франты: 1-ы Прыбалтыйскі (камандуючы І.Х. Баграмян); 1-ы Беларускі (камандуючы К.К. Ракасоўскі); 2-і Беларускі (камандуючы Г.Ф. Захараў); 3-і Беларускі (камандуючы І.Д. Чарняхоўскі); войскі Дняпроўскай флатыліі і беларускія партызаны. У гонар Беларускай аперацыі на 21 кіламетры ад Мінска на шашы Мінск – Масква насыпаны курган Славы.
Армія Краёва – падпольная ваенная арганізацыя, якая падпарадкоўвалася польскаму эміграцыйнаму ўраду ў Лондане. Яе дзейнасць грунтавалася на тэорыі двух ворагаў – Германіі і СССР. Распушчана ў студзені 1945 г.
Беларуская цэнтральная рада – марыянетачны ўрад на чале з Р. Астроўскім, заснаваны ў снежні 1943 г. замест Рады даверу, якая створана К. Готбергам, што займаў пасаду генеральнага камісара Беларусі пасля забойства В. Кубэ.
Вермахт – узброеныя сілы Германіі ў 1935 – 1945 гг. У гады вайны вермахт складаўся з сухапутных войск, ваенна-паветраных і ваенна-марскіх сіл.
Генацыд – знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных і палітычных або рэлігійных матывах.
Германізацыя – працэс насаджэння нямецкай мовы і культуры.
Гета – ізаляваная частка горада, адведзеная ўладамі для пражывання яўрэяў. На Беларусі было больш за 100 гета. За гады акупацыі тут загінула каля 400 тысяч яўрэяў.
«Лінія Сталіна» – 1) неафіцыйная назва абарончых збудаванняў, узведзеных на заходняй граніцы СССР у 1928 – 1939 гг. На тэрыторыі Беларусі «Лінія Сталіна» праходзіла праз раёны Полацка, Мінска, Слуцка, Мазыра; 2) гісторыка-мемарыяльны комплекс у раёне г. Заслаўля Мінскага раёна. Створаны ў 2004 – 2005 гг.
Калабарацыяністы – асобы, палітычныя партыі, грамадскія рухі, арганізацыі на часова акупіраваных гітлераўскімі войскамі тэрыторыях іншых краін, якія ў гады Другой сусветнай вайны супрацоўнічалі з захопнікамі ў праве так званага будаўніцтва «Новай Еўропы». Беларускія калабарацыяністы ставілі мэтай стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржавы пад пратэктаратам Германіі.
Канцлагеры – месцы, дзе праходзіла масавае знішчэнне насельніцтва і прымусова выкарыстоўвалася праца. На Беларусі было створана звыш 260 лагероў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў: для ваеннапалонных, для цывільнага насельніцтва, жаночыя, штрафныя, перасыльныя лагеры СС і інш.
Народнае апалчэнне – добраахвотніцкія ваенныя і ваенізіраваныя фарміраванні, якія ствараліся для дапамогі Чырвонай Арміі з савецкіх грамадзян, не падлеглых першачарговаму прызыву па мабілізацыі; адна з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непасрэднага ўдзелу ў вайне супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
«Новы парадак» – дзяржаўная сістэма палітычных, эканамічных і ваенных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей.
План «Барбароса» – кодавая назва плана вайны супраць СССР і яго разгрома за 3 – 4 месяцы. Названы па імені германскага караля і імператара «Свяшчэннай рымскай імперыі» Фрыдрыха I Барбароса (ХІІ ст.), які імкнуўся вайной падпарадкаваць суседнія дзяржавы.
Рэйкавая вайна – спланаваная ў стратэгічным маштабе акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Праводзілася напярэдадні буйных наступальных аперацый Чырвонай Арміі (з 03.08.1943 – па ліпень 1944 г. )
Саюз беларускай моладзі – антысавецкая маладзёная арганізацыя на Беларусі ў час нямецка-фашысцкай акупацыі. Створаны ў 1943 г. пад кіраўніцтвам В. Кубэ на ўзор «Саюза гітлераўскай моладзі».
Фашызм – праварадыкальны палітычны рух і ідэалагічная плынь, узнік у Італіі ў 1919 г. Характэрнымі для фашызму з’яўляліся антыкамунізм, знішчэнне дэмакратычных свабод, культ насілля, шавінізм, расізм, антысемітызм, агрэсія.
Халакост (лац. «спалены цалкам») – 1) тэрмін навуковай літаратуры, які ўжываецца як сінонім генацыду; 2) тэрмін гістарыяграфіі ХХ ст. для абазначэння сістэматычнага праследавання і знішчэння яўрэяў нацыстамі і іх памагатымі ў Германіі і на захопленых ёю тэрыторыях у час Другой сусветнай вайны.
ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
Бурдзейны А. – генерал, камандуючы танкавым корпусам, які вызваляў Мінск.
Гаўрылаў П. М., Кіжаватаў А. М., Наганаў А. Ф., Фамін Я. М. – кіраўнікі абароны Брэсцкай крэпасці.
Заслонаў К. С. (партызанскі псеўданім – Дзядзька Косця) – адзін з кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза. У 1948 г. у г. Орша Віцебскай вобласці створаны мемарыяльны музей К. Засланава; яго імем названа дэпо ст. Орша.
Калінін П. З. – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і дзеячаў партыйнага падполля і партызанскага руху на Беларусі. У гады вайны другі сакратар ЦК КП(б)Б. З верасня 1942 г. начальнік Беларускага штаба партызанскага руху. Аўтар кнігі “Партызанская рэспубліка”.
Корж В. З. – удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыіі і грамадзянскай выйны ў Іспаніі. Работнік Пінскага абкама КП(б)Б. Арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад, адзін з першых на Беларусі, які потым пераўтварыўся ў партызанскую брыгаду. У час баявых дзеянняў атрымаў воінскае званне генерал-маёра.
Кубэ В. – са жніўня 1941 г. узначальваў акупацыйную адміністрацыю Генеральнай акругі Беларусь. Быў забіты ў 1943 г. мінскімі падпольшчыкамі. За гэты акт членам падполля Мазанік А. Р., Осіпавай М. Б. і Траян Н. В. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Купрыянава Н. Ф. – маці пяці сыноў, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Стала правобразам Маці-патрыёткі ў скульптурнай кампазіцыі манумента, які пастаўлены ў 1975 г. у г. Жодзіна. Памерла ў 107-гадовым узросце. У 1980 г. у доме, дзе жыла Н.Ф. Купрыянава, быў адкрыты музей.
Машэраў П. М. – арганізатар Расонскага партыйна-камсамольскага падполля, камандзір партызанскага атрада імя Шчорса, камісар партызанскай брыгады імя Ракасоўскага Віцебскай вобласці, сакратар Вілейскага падпольнага абкома камсамола. У 26 гадоў стаў Героем Савецкага Саюза.
Панамарэнка П. К. – дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху. У Вялікую Айчынную вайну ўзначальваў Цэнтральны штаб партызанскага руху.
Паўлаў Дз. Р. – удзельнік грамадзянскай вайны, вайны ў Іспаніі, савецка-фінляндскай вайны. З чэрвеня 1940 г. па чэрвень 1941 г. – камандуючы вайскамі Заходняй асобай ваеннай акругі. 27 ліпеня 1941г. асуджаны і расстраляны. Рэабілітаваны 31.07. 1957 г.
Ракасоўскі К. К. – маршал Савецкага Саюза. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. У Вялікую Айчынную вайну камандаваў 16-й арміяй на Заходнім фронце, войскамі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў. Ганаровы грамадзянін г. Гомеля.
Фролікаў Д. – камандзір танка, які першым уварваўся ў Мінск. Загінуў у 1844 г.
Чарняхоўскі І. Д. – ваенны дзеяч, генерал арміі (1944), двойчы Герой Савецкага Саюза (1943, 1944). З красавіка 1944 г. камандуючы войскамі 3-га Беларускага фронта, што прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі. У гонар Чарняхоўскага пас. Косіна Лагойскага раёна перайменаваны ў Чарняхоўскі, яго імем названы горад у Калінінградскай вобласці.
Шмыроў М. П. (партызанскі псеўданім – Бацька Мінай) – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1944). Акупанты, каб адпомсціць яму, узялі ў заложнікі чацвярых яго дзяцей і двух сваякоў і ў лютым 1942 г. расстралялі.
Якубоўскі І. І. – ураджэнец Горацкага раёна, двойчы Герой Савецкага Саюза, маршал Савецкага Саюза. Удзельнік абарончых баёў пад Мінскам, Магілёвам, Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Польшчы, Берлінскай і Пражскай аперацый і г.д. Яго імем названы Кіеўскае вышэйшае танкавае інжынернае вучылішча, вуліцы ў Асіповічах, Бялынічах, Магілеве, Мінску, Горках.
ЛІТАРАТУРА
ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ
Семінар 7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (другая палова 40-х – 80-я гады ХХ ст.)
ХРАНАЛОГІЯ
1945 г., 26 чэрвеня – падпісанне дэлегацыяй БССР як адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый яе Статута.
1946-1950 гг. – ажыццяўленне чацьвёртага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР.
1947 г. – адмена картачнай сістэмы забеспячэння насельніцтва.
1947 г. – выпушчаны першыя самазвалы МАЗ-205 на Мінскім аўтамабільным заводзе.
1949-1950 гг. – правядзенне масавай калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях БССР.
1951 г. – зацверджаны Дзяржаўны сцяг БССР.
1952 г. – у г. Мінску адкрылася першая тралейбусная лінія.
1952 г. – беларускія спартсмены ўпершыню прынялі ўдзел у ХV Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі (Фінляндыя).
1953-1964 гг. – палітыка лібералізацыі грамадска-палітычнага жыцця ў СССР.
1953 г. – на Мінскім трактарным заводзе выпусцілі першы серыйны колавы трактар «Беларусь».
1954 г. – уступленне БССР у міжнародную арганізацыю працы (АП) і Арганізацыю па пытаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА).
1954 г. – першыя групы моладзі адпраўлены з Беларусі ў Казахстан на асваенне цалінных зямель.
1954 г. – адкрыццё ў г. Мінску манумента Перамогі.
1956 г. – ХХ з'езд КПСС, пачатак «палітычнай адлігі».
1956 г., 1 студзеня – першая перадача Мінскага тэлецэнтра.
1957–1965 гг. – дзейнасць Савета народнай гаспадаркі БССР.
1958 г. – выпушчаны першыя кар’ерныя самазвалы на Беларускім аўтамабільным заводзе ў г. Жодзіне.
1958 г. – заснаванне новага беларускага горада – Салігорска.
Канец 1950-х – пачатак 1960-х гг. – барацьба з падсобнымі гаспадаркамі ў калгаснікаў.
1960 г. – выпушчана першая ЭВМ “Мінск-1” на Мінскім заводзе электронных вылічальных машын імя Р. К. Арджанікідзе
Першая палова 1960-х гг. – будаўніцтва першага і другога салігорскіх калійных камбінатаў, Гомельскага суперфасфатнага і Гродзенскага азотна-тукавага заводаў
1960 г. – з’яўленне ў Беларусі новага віду транспарта – трубаправоднага (газаправод «Дашава – Мінск»).
1961 г., кастрычнік – на ХХІІ з’ездзе КПСС была прынята прагарама пабудовы камунізму ў СССР да пачатку 1980-х гадоў.
1961 г. – пачатак выпуску халадзільнікаў “Мінск-1”.
1962 г. – пуск першага ў беларусі рэактара ў пасёлку Сосны Мінскага раёна.
1963 г. – увядзенне ў строй першай чаргі Салігорскага калійнага камбіната, пачатак вытворчасці калійных угнаенняў.
1964 г. – атрыманне першай прамысловай нафты на Рэчыцкім радовішчы.
1964 г. – пераход да 10-гадовай сярэдняй адукацыі.
1965 г. – гаспадарчая рэформа, ініцыятарам якой быў старшыня Савета Міністраў СССР А. М. Касыгін, пачатак пераводу прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік.
1965–1980 гг. – дзейнасць П. М. Машэрава на пасадзе Першага сакратара ЦК КП(б)Б.
Канец 1960-х гг. – пачатак стварэння ў БССР буйных жывёлагадоўчых комплексаў.
1960-е – 1980-е гг. – правядзенне шырокамасштабных меліарацыйных работ на Палессі.
1969 г. – адкрыццё: 1) мемарыяльнага архітэктурна-скульптурнага комплексу «Хатынь» (у Лагойскім раёне); 2) Кургана Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі (Смалявіцкі раён).
1974 г. – прысваенне г. Мінску ганаровага звання «Горад - герой».
1974 г. – адкрыццё ў г. Полацку помніка Францыску Скарыну.
1977 г., чэрвень – у Мінску пачалося будаўніцтва метрапалітэна.
1977 г. – першы касмічны палёт уражэнца Беларусі У. В. Кавалёнка.
1978 г. – прыняцце 4-й Канстытуцыі БССР.
1982 г. – стварэнне Аграрна-прамысловага комплексу СССР з мэтай павышэння эфектыўнасці сельскай гаспадаркі і прыняцце “Харчовай праграмы” СССР.
ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
Аўтарытарызм – палітычны рэжым, які характарызуецца неабмежаванай уладай адной асобы (групы асоб) ці дзяржаўнага органа.
Беларускі эканамічны раён – адзін з 105 створаных у СССР тэрытарыяльна-эканамічных адзінак (як вынік рэарганізацыі кіраўніцтва прамысловасцю і будаўніцтвам у 1957 г.).
Валюнтарызм – палітычны напрамак, пры якім воля кіруючай асобы, выканаўчай улады або палітычнай партыі з’яўляецца вызначальнай у грамадскім жыцці.
Інтэнсіўны шлях – шлях развіцця прамысловасці, які звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, перш за ўсё ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павышэння прадукцыйнасці працы.
Інтэнсіфікацыя вытворчасці – развіцце вытворчасці на аснове выкарыстання больш эфектыўных сродкаў вытворчасці, тэхналагічных працэсаў, перадавых метадаў арганізацыі працы, дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу.
Навукова-тэхнічная рэвалюцыя – укараненне навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасць, якаснае пераўтварэнне прадукцыйных сіл на аснове навуковых дасягненняў.
Меліярацыя (лац. melioratio – паляпшэнне) – комплекс гідратэхнічных і гаспадарча-арганізацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на карэннае паляпшэнне глебы. На Беларусі меліярацыйныя работы маюць шматвяковую гісторыю. Паводле архіўных дакументаў, іх пачатак адносіцца да першай паловы XVI ст. У савецкі час буйнамаштабныя меліярацыйныя работы пачаліся на Палессі ў сярэдзіне 60-х гадоў ХХ ст.
Рух за камуністычныя адносіны да працы – адна з формаў сацыялістычнага спаборніцтва, якая была шырока распаўсюджана на прадпрыемствах Беларусі ў 60-я – пачатку 70-х гадоў ХХ ст. Прадугледжваў спалучэнне барацьбы за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў з актыўным удзелам у грамадскім жыцці, імкненнем да павышэння культурнага ўзроўню працоўных.
Саўнаргас (Савет народнай гаспадаркі) – орган, створаны ў 1957 г. для кіраўніцтва прадпрыемствамі прамысловасці і будаўніцтва ў межах Беларускага эканамічнага раёна.
«Халодная вайна» – тэрмін, якім абазначаецца перыяд ваенна-палітычнай канфрантацыі дзяржаў супрацьлеглых сістэм, калі адкрытых ваенных сутыкненняў не адбываецца, але вядзецца гонка ўзбраенняў, ужываюцца спробы эканамічнага націску, арганізуюцца ваенна-палітычныя блокі і саюзы. Першым адкрытым ідэалагічным маніфестам «халоднай вайны» лічыцца прамова У. Чэрчыля (1946 г.) у г. Фултан ЗША. Спынілася ў канцы 80 – пачатку 90-х гадоў ХХ ст. у сувязі з роспускам Арганізацыі Варшаўскага дагавора і распадам СССР.
Хімізацыя – кірунак навукова-тэхнічнага прагрэсу ў народнай гаспадарцы, які характарызуецца ўкараненнем хімічных матэрыялаў і метадаў апрацоўкі ў вытворчасць і побыт.
Экстэнсіўны шлях – шлях развіцця эканомікі за кошт пашырэння вытворчасці і прыцягнення дадатковых капіталаў і працоўных рук.
ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
Азгур З. І. – беларускі скульптар, народны мастак СССР і БССР. Стварыў шэраг скульптурных партрэтаў герояў Вялікай Айчыннай вайны: М.Гастэлы, М. Шмырова, В. Талаша; прадстаўнікоў беларускай культуры: Ф. Скарыны, М. Гусоўскага. З’яўляецца аўтарам помніка П. Машэраву ў Віцебску. У 1999 г. адкрыты ў Мінску мемарыяльны музей гэтага скульптара.
Жэбрак А.Р. – беларускі генетык, селекцыянер, грамадскі дзеяч. З 1940 г. акадэмік АН БССР, з 1947 г. прэзідэнт Акадэміі навук. 16.10.1947 г. звольнены з пасады за выступленні супраць «лысенкаўшчыны».
Кавалёнак У. В. – лётчык-касманаўт СССР (нарадзіўся ў в. Белае Крупскага раёна Мінскай вобласці). Двойчы Герой Савецкага Саюза, Герой ГДР. Правёў у космасе 216,38 сутак.
Касыгін А. М. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. У 1964 – 1980 гг. – старшыня Савета Міністраў СССР. Адзін з ініцыятараў эканамічнай рэформы 1965 г., у аснову якой была пакладзена ідэя спалучэння цэнтралізаванага кіравання эканомікай з элементамі рынка і гаспадарчага разліку. Аднак, увогуле, рэформа не закранала асноў існуючай сістэмы вядзення народнай гаспадаркі.
Клімук П. – лётчык-касманаўт (нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага раёна). Двойчы Герой Савецкага Саюза, тройчы лятаў у космас (1973, 1975, 1978). Узначальваў Расійскі цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. Гагарына. У космасе правёў 78,8 сутак.
Мазураў К. Т. – беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, актыўны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху. З 1953 па 1956 г. займаў пасаду Старшыні Савета Міністраў БССР, а ў 1956 – 1965 гг. – пасаду Першага сакратара ЦК КПБ. Выступаў супраць перадачы прысядзібных участкаў у грамадскія гаспадаркі і ўкаранення кукурузы ў замест кармавых траў і бульбы. Пра яго з павагай гаварылі: «асцярожны беларус».
Машэраў П.М. – беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, актыўны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху. Герой Савецкага Саюза і Герой Сацыялістычнай Працы. З 1965 г. па 1980 г. працаваў Першым сакратаром ЦК КПБ. У перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у сваім развіцці, стала адной з развітых рэспублік былога СССР. Карыстаўся вялікай павагай сярод насельніцтва за прастату ў абыходжанні, даступнасць, дэмакратычнасць. Загінуў у аўтакатастрофе.
Шырма Р.Р. – народны артыст Беларусі і СССР, дырыжор, фалькларыст, музычны і грамадскі дзеяч. У 1940 г. арганізаваў і да 1970 г. узначальваў харавую капэлу. У 1966 – 1978 гг. быў старшыней праўлення Саюза кампазітараў БССР і сакратаром праўленння Саюза кампазітараў СССР.
ЛІТАРАТУРА
ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ
Семінар 8. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
План
ХРАНАЛОГІЯ
1985 г., красавік – узяты курс на «паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця» у СССР.
1985-1991 гг. – правядзенне ў СССР палітыкі перабудовы.
1986 г., 26 красавіка – аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
1989 г., чэрвень – заснавана Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны.
1990 г. – Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, “Аб мовах у Беларускай ССР”, аб уласнасці ў Беларусі, які прадугледжваў наяўнасць прыватнай, калектыўнай і дзяржаўнай уласнасці.
1990 г., 27 ліпеня – Вярхоўны Савет БССР урачыста прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Прыняты закон «Аб культуры ў Беларускай ССР».
1991 г., сакавік – усесаюзны рэферэндум аб лёсе СССР. У БССР за захаванне Саюза ССР прагаласавала 82,7% ад усіх, хто прыняў удзел у рэферэндуме.
1991 г., 19–21 жніўня – утварэнне Дзяржаўнага камітэта па надзвычайнаму становішчу (ДКНС), увядзенне надзвычайнага становішча ў СССР (спроба дзяржаўнага перавароту).
1991 г., 25 жніўня – прыняццё Вярхоўным Саветам БССР закона «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР».
1991 г., 26 жніўня – прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». У гісторыі Беларусі пачаўся новы этап – этап незалежнай дзяржавы.
1991 г., 17 – 19 верасня – сесія Вярхоўнага Саветапрыняла рашэнне перайменаваць БССР у “Рэспубліку Беларусь”, а ў скарочаных назвах – «Беларусь». Зацверджаны законы «Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь», «Аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь».
1991 г., 8 снежня – падпісанне Пагаднення аб стварэнні СНД.
1992 г. – адкрыццё ў Мінску прадстаўніцтва ААН; падпісанне Рэспублікай Беларусь у Хельсінкі Заключнага акта Савета па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь бяз’ядзернай зонай і дзяржавай, якая імкнецца да нейтралітэту. Канчатковы вывад ядзернай зброі за межы рэспублікі – 1996 г.
1992 г. – прыняцце закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».
1992 г. – пачатак правядзення ў г. Віцебску Беларуссю, Расіяй і Украінай фестывалю песні “Славянскі базар” .
1993 г. – уваходжанне Рэспублікі Беларусь у Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
1993 г. – увядзенне ў абарачэнне разліковых білетаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
1993 г. – пачатак правядзення ў г. Маладзечне фестывалю маладых выканаўцаў беларускай песні.
1994 г., люты – Беларусь упершыню накіравала нацыянальную каманду на ХVІІ зімовую Алімпіяду ў Нарвегіі.
1994 г., 15 сакавіка – прыняцце Вярхоўным Саветам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
1994 г., 10 ліпеня – Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абраны А. Р. Лукашэнка.
1995 г., 14 мая – рэспубліканскі рэферэндум па пытаннях дзяржаўнага статуса беларускай і рускай моў, новай дзяржаўнай сімволікі (герба і сцяга), эканамічнага збліжэння (інтэграцыі) з Расіяй.
1995 г. – далучэнне Беларусі да Праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру».
1996 г., 2 красавіка – падпісанне Дагавора аб стварэнні Супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
1996 г., 24 лістапада – рэспубліканскі рэферэндум, які адобрыў унясенне дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і перанясенне Дня незалежнасці з 27 ліпеня на 3 ліпеня.
1996 г. – Рэспубліка Беларусь упершыню была прадстаўлена самастойнай нацыянальнай камандай на ХХVI Алімпійскіх гульнях у Атланце (ЗША).
1997 г., 2 красавіка – утварэнне Саюза Беларусі і Расіі.
1996, 2001, 2006, 2010 гг. – першы, другі, трэці і чацвёрты Усебеларускія народныя сходы.
1999 г., 8 снежня – падпісанне паміж Беларуссю і Расіяй Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
2000 г. – заснаванне Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС).
2001, 2006, 2010 гг. – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, перамогу на выбарах атрымаў А. Р. Лукашэнка.
2002 г. – зацвярджэнне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
2004 г., 17 кастрычніка – рэспубліканскі рэферэндум аб унясенні паправак у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, звязаных з парадкам правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2004 г., сакавік – прыняцце Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г. (НСУР-2020).
2005 г., сакавік – прыняцце Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005 – 2010 гг.
2005 г. – падпісанне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб стварэнні Парку высокіх тэхналогій.
2006 г. – адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў новым будынку.
2007 г., сакавік – прыняцце Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
2010 г., верасень – уступіў у дзеянне закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, прыняты 23 ліпеня 2008 г.
2012 г., 1 студзеня – уступілі ў сілу 17 пагадненняў, якія фарміруюць дагаворна-прававую базу Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі – стварэнне Мытнага саюза Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі.
ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
Галоснасць – публічнасць, права чалавека выражаць публічна свае погляды і перакананні, свабода вуснага і пісьмовага слова, адкрытасць і даступнасць для насельніцтва інфармацыі аб тым, што адбываецца ў дзяржаве і грамадстве.
Гаспадарчы разлік – метад кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі, заснаваны на ўліку выдаткаў вытворчасці, устанаўленні планавай даходнасці прадпрыемства; сістэма забеспячэння бясстратнай, прыбытковай работы вытворчых звенняў гаспадаркі і іх адказнасці за сваю дзейнасць.
Дэмакратызацыя – распаўсюджванне і замацаванне формаў дзяржаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпу народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян.
Дзяржава прававая – прававая форма арганізацыі і дзейнасці публічнай палітычнай улады і яе ўзаемаадносін з індывідамі як суб'ектамі права.
Дзяржава сацыяльная – дзяржава, якая імкнецца забяспечыць кожнаму грамадзяніну належныя ўмовы існавання, сацыяльнай абароненасці, саўдзельніцтва ў кіраванні вытворчасцю.
Ідэалогія беларускай дзяржавы – сукупнасць ідэй і ідэалаў, якія адлюстроўваюць нацыянальна-гістарычныя традыцыі і каштоўнасці беларускага народа, адпавядаюць мэтам і асаблівасцям развіцця беларускага грамадства.
Інвестыцыі – доўгатэрміновыя ўкладанні капіталу ў галіны эканомікі ўнутры краіны і за мяжой.
Інтэграцыя (лац. integer – цэлы) – працэс, вынікам якога з'яўляецца дасягненне адзінства і цэласнасці, узгодненасць унутры сістэмы, заснаванай на ўзаемасувязі і ўзаемадапаўняльнасці асобных спецыялізаваных элементаў.
Канстытуцыя – асноўны закон дзяржавы, што вызначае яе грамадскае і дзяржаўнае ўладкаванне, парадак і прынцыпы ўтварэння органаў улады, выбарчую сістэму, асноўныя правы і абавязкі грамадзян.
Нацыянальны суверэнітэт – незалежнасць і поўнаўладдзе суб’екта дзяржаўна-палітычных і прававых адносін пры прыняцці рашэнняў у межах сваёй кампетэнцыі і выкананні паўнамоцтваў улады. Так, суверэнітэт БССР быў абвешчаны Дэкларацыяй 27 ліпеня 1990 г.
Нейтральная дзяржава – дзяржава, знешнепалітычны курс якой характарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах (войнах) і ваенна-палітычных саюзах.
Парламент (Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь) – вышэйшы заканадаўчы орган Рэспублікі Беларусь; складаецца з дзвюх палат: Савета Рэспублікі і Палаты Прадстаўнікоў.
Самафінансаванне – сістэма гаспадарання, пры якой прадпрыемствы пакрываюць свае бягучыя затраты і затраты на расшыранае ўзнаўленне з уласных крыніц.
Савет Міністраў – выканаўчая галіна ўлады ў Рэспубліцы Беларусь, цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання.
Сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка – мадэль эканамічнага развіцця, пры якой існуе дзяржаўны і прыватны сектары эканомікі, а дзяржава займае вызначальную ролю ў рэгуляванні эканамічных працэсаў і фарміраванні ўмоў для забеспячэння патрэб насельніцтва.
ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
Алфёраў Ж. І. – лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, ураджэнец Беларусі. Яго адкрыцці ў галіне сучасных інфармацыйных тэхналогій, у прыватнасці, вынаходніцтва хуткіх транзістараў, лазерных дыёдаў, інтэгральных мікрасхем-«чыпаў», дазволілі зрабіць звычайнымі такія рэчы, як прайгравальнік кампакт-дыскаў, пульт дыстанцыйнага кіравання, сонечныя батарэі, мабільныя тэлефоны. Ж.І. Алфёраў ўзнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны, ганаровы грамадзянін г. Віцебска.
Андрэйчанка У. П. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь – Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Карват У.М. – ваенны лётчык, якому ў 1996 г. першаму ў рэспубліцы прысвоена (пасмяротна) вышэйшая ступень адзнакі Рэспублікі Беларусь – Герой Беларусі. Цаной уласнага жыцця ён адвёў палаючы самалёт у бок ад в. Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна і тым захаваў жыццё многіх людзей. Герой Беларусі – вышэйшая ваінская і працоўная ўзнагарода.
Кішчанка А. – беларускі мастак, аўтар «Габелену стагоддзя», якому прысвоены статус гісторыка-культурнай спадчыны. На габелене адлюстравана звыш 80 вядомых палітыкаў і дзеячаў культуры ХХ ст. Ён быў вытканы ўручную на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Яго плошча складае 266 м², а вес – 286 кг. Габелен унесены ў кнігу рэкордаў Гінесу.
Лукашэнка А. Р. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. У 1990 – 1994 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 10.07.1994 г. абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі. У 2001 г., 2006 г. і 2010 г. быў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на чарговы тэрмін. Паслядоўна прытрымліваецца курса эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны з мэтай умацавання беларускай дзяржаўнасці і паляпшэння дабрабыту народа.
Мулявін У. Г. – народны артыст СССР (1991 г.), музыкант, заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». Аўтар шматлікіх апрацовак беларускіх песень. У 2001 г. узнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны. У Маскве на Алеі зорак закладзена зорка ў гонар У. Мулявіна і ансамбля «Песняры».
Мясніковіч М. У. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі. З снежня 2010 г. займае пасаду прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Пташук М. М. – вядомы беларускі кінарэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Народны артыст Беларусі (1990 г.). Зняў шэраг кінафільмаў па творах беларускіх пісьменнікаў: «Вазьму твой боль» (па І. Шамякіну), «Чорны замак Альшанскі» (па У. Караткевічу), «Знак бяды» (па В. Быкаву). Рэжысѐр пяцісерыйнай кінастужкі «Час выбраў нас». Апошні фільм – «У жніўні 44-га ...».
Рубінаў А. М. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. З 2010 г. – Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Савіцкі М. А. – савецкі і беларускі мастак. Народны мастак СССР (1978 г.) і БССР (1972 г.), сапраўдны член Расійскай Акадэміі мастацтваў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, узнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны (№ 1). У 2006 г. мастаку прысвоена званне «Герой Беларусі». У гады Вялікай Айчыннай вайны М. Савіцкі – удзельнік абароны Севастопаля. Быў вязнем фашысцкіх канцлагераў Бухенвальд, Дахаў і інш. Аўтар мастацкіх твораў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, ратнаму і працоўнаму подзвігу савецкіх людзей, наступствам аварыі на Чарнобыльскай АЭС і інш. (цыклы карцін «Лічбы на сэрцы», «Чорная быль» і інш).
Сакалоўскі Н. – беларускі кампазітар, адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна БССР, існаваўшага з 1955 г. Тэкст гімна на словы М. Клімковіча быў дапрацаваны У. Карызнай. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музыкальна-паэтычны твор, які заклікае да аб'яднання ўсіх жыхароў нашай краіны – Рэспублікі Беларусь.
Філарэт – мітрапаліт Мінскі і Слуцкі (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч), праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі. Заснавальнік першай у рэспубліцы праваслаўнай духоўнай акадэміі. Пры яго ўдзеле ўзноўлены крыж Е. Полацкай (1997 г.). За шматгадовы ўклад у духоўнае адраджэнне беларусаў, умацаванне сяброўства і брацкіх сувязей паміж народамі, развіццѐ міжканфесійнага дыялога ўдастоены звання Героя Беларусі.