У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

Еўфрасіння Полацкая

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 29.12.2024

Дзяўчынцы, што нарадзілася ў сям'і князя Святаслава- Георгія і княгіні Сафіі, далі старажытнае полацкае імя Прадслава. Так звалі яшчэ бабулю ганарлівай Рагнеды.Паводле тагачаснага звычаю, атрыманае адразу па нараджэнні імя пасля хрышчэння магло змяніцца, але маленькая князёўна засталася Прадславаю.

Калі ў княжым хораме спраўлялі радзіны, невядома. У адной беларускай энцыклапедыі напісана- каля 1120 года, у другой- каля 1110-га, але абедзве даты вельмі прыблізныя.

Князёўна з маленства чула паданні пра дзеда, пра Рагнеду- Гарыславу ды іншых славутых продкаў, чыё жыццё прайшло пад знакам адданасці Полацку. Пра іх апавядалі і запрошаныя бацькам настаўнікі- адукаваныя манахі, якія хутка навучылі Усяслававу ўнучку чытаць і пісаць. Падручнікамі служылі Усяслававу ўнучку чытаць і пісаць. Падручнікамі служылі Святое Пісанне, жыцці святых...

Навука давалася Прадславе значна лягчэй, чым яе аднагодкам. Княжая дачка з малых гадоў вызначалася любасцю да кніжнага слова. Яе вабіла шматгалоссе і шматмоўнае торжышча,дзе можна пачуць гусляра, убачыць выступленні скамарохаў. Ад карміліцы, нянек, ад маці яна чула абрадавыя песні, замовы і заклёны. 

У тыя часы дзяцінства было карацейшае, чым сёння. Мінула княжай дачцэ дванаццаць гадоў - трэба збірацца замуж. Бацькі вырашылі выдаць Прадславу за сына нейкага багатага валадара, але Прадслава цвёрда выбрала іншую пуцявіну.Прадслава прыходзіць у манастыр.

Удава князя Рамана Усяславіча, якая была ігуменняй, выслухала пляменніцу і, гледзячы на яе хараство, скрозь слёзы прамовіла: "Дзіця!Як магу я такое ўчыніць! Твой бацька даведаецца і гнеў свой абрыне на маю галаву. Ды і маладая ты яшчэ векам несці цяжар манаскага жыцця. І як здолееш ты пакінуць княжанне і славу гэтага свету?"

Але князёўна дабілася свайго і пад імем Еўфрасінні таемна ад бацькоў прыняла пострыг, каб прсвяціць жыццё духоўнаму ўдасканаленню. Беларускі даследчык "Жыція" Аляксей Мельнікаў лічыць, што здарылася гэта найверагодней 25 верасня, у дзень св. Ефрасінні Александрыйскай.

Князь Святаслаў ад гора рваў на галаве валасы, а княгіня Сафія галасіла па дачцэ, як па нябожчыцы. (Як бачым, сям'я будучай святой не вызначалася глыбокай вераю.) Гэта было першае і вельмі цяжкае выпрабаванне юнай Хрыстовай нявесты.

Паспрабуйма пакласці перад сабою таўшчэзныя тамы "Всемирной истории" ды экцыклапедый і знайсці ў Еўропе 12 стагоддзя жанчыну, якую па адукаванасці і па зробленым дзеля асветы свайго народа можна паставіць побач з Еўфрасінняй. Не ведаю, што атрымаецца ў вас, а мяне такія пошукі пераканалі: Усяславава ўнучка ў той эпосе не мела роўных сабе і ў славянскім свеце, і на ўсім еўрапейскім кантыненце.

Яна не сканчвала ўніверсітэтаў. Еўфрасінніным універсітэтам была тагачасная літаратура. Маладая манашка змагла цалкам аддацца кнігам. 

Кожны адукаваны калавек эпохі мусіў ведаць гісторыю свайго народа. Еўфрасіння вывучала Нестараву "Аповесць мінулых часоў", візантыйскія летапісы. "Хроніка Георгія Амартола", напрыклад, пачыналася ад стварэння свету, выкладала гісторыю вавілонскіх і пярсідскіх цароў, апавядала пра рымскіх і канстанцінопальскіх імператараў. Яе дапаўняла напісаная займальна і немудрагеліста "Хроніка Іаана Малалы". Яна знаёміла зантычнымі міфамі і падзеямі Траянскай вайны, з жыццяпісамі Ромула і Рэма. Гэтую кнігу можна назваць тагачасным бестселерам, які ахвотна бралі ў рукі і свецкія, і духоўныя асобы. На старонках хронік змяшчаліся мініяцюры з сусветнай гісторыі- "Вывяржэнне Везувія", "Разбурэнне рымлянамі Ерусаліма"...

Еўфрасіння чытала так званыя "Шасцідзёны". Яна тлумачыла біблейны аповяд, як за шэсць дзён (адсюль назва) Бог стварыў неба, зямлю, свяцілы, расліны, жывых істот і чалавека. "Шасцідзёны" былі зводамі ўсіх вядомых візантыйскай навуцы звестак пра жывую і нежывую прыроду. Навуковы характар мела і кніга "Фізіялог". Тут гаворка ішла пераважна пра жывыя стварэнні, сярод якіх побач з добра знаёмымі чытачу звярамі і птушкамі сустракаліся даволі рэдкія Ў Прыдзвінні кентаўры і сірэны або неўміручая птушка Фенікс. "Фізіялог" апавядаў пра звычкі нейкай істоты і даваў іх сімвалічнае тлумачэнне, абавязкова звязанае з хрысціянскім светапоглядам. Еўфрасіння магла, напрыклад, даведацца, што львіца нараджае нежывое дзіцянё, а потым, праз тры дні, бацька, дыхнуўшы на львяня, ажыўляе яго (намёк на ўваскрэсенне Хрыста).

На прыроду Еўфрасіння і яе сучаснікі глядзелі, як на велічны храм, дзе чалавек  здзяйсняе сваё творчае служэнне. Да рук князёўны-манашкі траплялі трактаты, што пярэчылі афіцыйным багаслоўскім поглядам.

Пражыўшы колькі гадоў у манастырскай слабодцы, князёўна- каб быць бліжэй да бібліятэкі- папрасіла ў полацкага епіскапа Іллі дазволу пасяліцца ў Сафійскім соборы. Там, у келлі- галубніцы, як паведамляе "Жыціе", яна "нача книгы писати своими руками". Працэс пісьма быў тады надзвычай складаны і марудны. 

Святое Пісанне і творы айцоў царквы, пацерыкі і жыцці. Пяро асветніцы выводзіла радкі візантыйскіх хронік і Полацкага летапісу; папулярных тады зборнікаў афарызмаў. Яна пісала ўласныя творы- малітвы, павучанні, а яшчэ перакладала з грэцкае і з лацінскае моваў, вяла ліставанне з Візантыяй, а магчыма, і са сваімі суайчыннікамі і братамі па духу Кліментам Смаляцічам і Кірылам Тураўскім, славутым майстрам прамоўніцкае прозы, якога называлі другім Іаанам Залатавусным. Частка Еўфрасінніных кніг ішла на продаж, а атрыманыя грошы па яе просьбе раздавалі бедным.

"Жыціе" апавядае, што аднойчы ў сне анёл узяў Еўфрасінню за руку і адвёў за дзве вярсты ад горада ў Сяльцо, дзе на беразе Палаты стаялі драўляная царква Спаса і мураваны храм-пахавальня полацкіх епіскапаў. На тым месцы нябесны госць прамовіў: "Тут належыць быць табу!"

Сон паўтараўся тройчы. Тае самае начы нешта падобнае снілася полацкаму епіскапу: анёл загадаў яму ўвесці рабу Божую Еўфрасінню ў Спасаўскую цэркаўку. Уладыка пачуў прароцтва пра бога-абранасць князёўны, якую чакалі святое жыццё і царства нябеснае.

Паклікаўшы дзядзьку Еўфрасінні полацкага князя Барыса, яе бацьку Святаслава і знаных палачанаў, епіскап Ілля абвясціў чарніцы. што аддае ёй Сяльцо. Тая памалілася ў Сафійскім саборы і, узяўшы з сабою адну манашку, выправілася на паказанае анёлам месца...

У царкве Спаса яна звярнулася да Усявышняга з такімі словамі:"Ты, Госпадзе, даючы святым сваім апосталам запавет, наказаў не насіць з сабою нічога, акрамя посаха. Я ж, слухаючыся слова Твайго, прыйшла сюды, нічога не ўзяўшы, маючы ў сабе толькі слова Тваё... А з багацця ёсць у мяне адно гэтыя кнігі, з якіх мае ўцеху душа і ўзвесяляецца сэрца..."

У Сяльцы Еўфрасіння заснавала жаночы манастыр. Здарылася тое за жыццём Барыса Усяславіча, значыцца, не пазней 1128 года, калі князь памёр. Неўзабаве пры новай царкве Багародзіцы Чарадзеева ўнучка стварае яшчэ адзін манастыр- мужчынскі.

У манастырах Еўфрасіння адчыніла майстэрні па перапісванні кніг- скрыпторыі.

Памочніцамі і апораю Еўфрасінні былі сёстры: родная Гардзіслава ( у манастве Еўдакія) і стрыечная Звеніслава (Еўпраксія).

Сёстры заставаліся разам усё далейшае жыццё. Еўпраксію асветніца абрала спадарожніцаю, выпраўляючыся ў канцы зямнога шляху ў Ерусалім. Роднай сястры, пакідаючы Полацк, яна даручыла "ўладарыць і кіраваць абодвума манастырамі". Пазней тая, відаць, заняла месца ігуменні і працягвала асветніцкую дзейнасць сваёй настаўніцы.

Цягам стагоддзяў заснаваны Еўфрасінняю Спасаўскі манастыр перажываў і ўзвышэнні, і поўны заняпад.

Полацкая зямля- не толькі прарадзіма беларусаў, але і калыска беларускай культуры. Еўфрасіння была сярод рупных выхавальнікаў гэтага "дзіцяці". Нястомна збіраючы вакол сябе таленты, яна стала нашай першаю мецэнаткай.

Высокі ўзлёт полацкай школы дойлідства засведчыла стварэнне Спасаўскай, або Спаса- Праабражэнскай (цяпер яе часта не зусім правільна называюць Спаса-Еўфрасіннеўскай) царквы- неацэннага помніка сусветнай культуры. 

З імем князёўны-ігуменні звязана і з'яўленне на нашай зямлі абраза Божае Маці, вядомага як Адзігітрыя Полацкая.

Побач з імёнамі асветніцы Еўфрасінні і дойліда Іаана заўсёды ўзнікае трэцяе- Лазар Богша. Магчыма, у ягонай ювелірнай майстэрні юная Прадслава выбірала сабе аздобы, асцярожліва дакраналася да маленькіх тыгляў, захаплялася шматкалёрнымі абразкамі. Зрабіўшыся ігуменняй, яна замовіла слыннаму майстру крыж-каўчэг дзеля прысланых з Царгорада і Ерусаліма Хрысціянскіх рэліквій. Такі важны заказ ювелір мусіў выконваць пад наглядам ігуменні, якая, відаць, была аўтаркаю эскіза святыні, і зробленага на ёй вялікага надпісу.

Свой шэдэўр Богша стварыў у 1161 годзе.

Крыж шасціканцовы. Ягоная форма сімвалізуе Сусвет, створаны Богам, як вядома, за шэсць дзён. Аснова крыжа-кіпврысавае дрэва, з якога выраблялі асабліва важныя культавыя рэчы.

Рэліквія мае вышыню каля 52 сантыметраў; даўжыня верхняе папярэчкі-14, ніжняе-21, таўшчыня-2,5. З верху і знізу дрэва закрывала дваццаць адна залатая пластка з каштоўнымі камянямі, арнаментамі і дваццаццю эмалевымі абразкаміЮ якія нічым не саступаюць сусветна вядомым візантыйскім эмалям.

У першай частцы тэксту паведамляецца кошт дарагіх металаў і камянёў, што пайшлі на аздабленне крыжа. Змешчаны на крыжы заклён, безумоўна, дзейнічаў на сучаснікаў Еўфрасінні. Нейдзе ш  канцы 12 стагоддзяў рэліквію вывезлі з Полацка смаленскія князі. Захапіўшы ў 1514 годзе Смаленск, вялікі князь Васіль 3 забраў крыж з кафедральнага Успенскага сабора ў Маскву. Смаленцы, дарэчы, ужо мелі копію святыні.

траўня (ст. стылю) 1841 года хросны ход перанёс рэліквію з Сафійскага сабора ў храм Спаса. Крыж паклалі ў келлі, дзе асветніца пражыла свае апошнія гады. 

У 1921 годзе крыж святой Еўфрасінні рэквізавалі бальшавікі. З-пад апекі духавенства ён трапіў пад чорнае крыло ОГПУ.

Напрыканцы дваццатых гадоў пачынаецца расправа з беларускай інтэлігенцыяй, раскручваецца махавік сталінскіх рэпрэсій. Тым трывожным часам былы прэм'ер БНР, а тады дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея Вацлаў Ластоўскі ладзіць адмысловую экспедыцыю ў Полацк. Мэта-пошукі шэдэўра Лазара Богшы.

Крыж знайшоўся ў мясцовым фінаддзеле і быў перавезены ў Менск. Аднак паступ на беларускую культуру працягваўся. "Чыстка" ішла не толькі ў грамадстве, але і ў музейных сховішчах. Нацыянальныя скарбы вывозілі ў Расею, або проста знішчалі. Зладзейства напачатку чынілася пад выглядам эвакуацыі каштоўнасцяў далей ад дзяржаўнае мяжы. Страх перад "інтэрвенцыяй міжнароднай буржуазіі" нарадзіў ідэю перанесці сталіцу БССР у Магілёў, куды пачалі пераводзіць рэспубліканскія ўстановыю У 1929 годзе туды трапіў і крыж Еўфрасінні Полацкай. Матэрыялы, апублікаваныя доктарам Вітаўтам Тумашам у нью-йоркскім часопісе "запісы Беларускага інстытута навукі й мастацтва", дазваляюць прасачыць хаду падзей.

5




1. Договор энергоснабжения
2. либо явления объектов одного класса С5 С5
3.  Особенности культур древнего Востока и их отражение в древневосточном мировоззрении [3] 2
4. Основные формы недобросовестной конкуренции и монополистической деятельности
5. Сибирский государственный индустриальный университет Кафедра экономики и менеджмента УТВЕРЖ
6. 2 Виды правонарушенийСовершаемые в нашей стране правонарушения крайне неоднородны
7. Танкоград ГБОУ ВПО ЮжноУральский государственный медицинский университет
8. 89 РАЗРАБОТАНЫ Научноархитектурным центром общественных и производственных зданий и сооружений Госко
9. 55Які Ви знаєте способи і технічні засоби для перекриття каналу спущеної в свердловину колони НКТ при ї
10. Лабораторная работа 2 На тему- ТЕСТОВАЯ ОЦЕНКА ПОТЕНЦИАЛЬНОЙ КРЕАТИВНОСТИ Выполнил-
11. Безопасность жизнедеятельности в техносфере ИССЛЕДОВАНИЕ СОПРОТ
12. Рынок Предпринимательская деятельность1
13. Миколаїв- НУК 2006
14. ЭКОНОМИК И МИРОВ
15. О безопасности раздел III
16. Анализ ежегодных посланий Президента Российской Федерации органам государственной власти
17. Предмет и метод экономической теории
18. 33 ВСТАНОВЛЕННЯ УМОВ ПОВЕРХНЕВОГО ТРІЩИНОУТВОРЕННЯ ПРИ ЦИКЛІЧНОМУ ДЕФОРМУВАННІ СТАЛЕЙ ЕНЕРГЕТИ
19. Политика в современном мире особенности и тенденции развития.html
20. и микроуровневых общественных процессов и важнейшая составляющая их влияния на состояние психики различны