Будь умным!


У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

і Паліфанічнае багацце паэзіі ўражвае

Работа добавлена на сайт samzan.net:


PAGE  2

Творчая практыка буйнейшага майстра слова Максіма Танка надзвычай павучальная як у прынцыпе самаго падыходу да мастацкага даследвання і пазнання складаных праблем нашага часу, так і ў плане высокай культуры паэтычнай творчасці.

Паліфанічнае багацце паэзіі ўражвае. Яно паяднана цэласнасцю мастацкага светаадчування, важкасцю канцэпцыі жыцця, Духоўнасцю і мэтаімкнёнасцю буйнай творчай асобы.У сукупнасці гэтыя вымярэнні і ствараюць глыбінна-прасторавае адзінства паэтычнага свету М. Танка[1, с.271].

У літаратурным свеце сёння цяжка каго-небудзь здзівіць. Вось і кніга Максіма Танка—зборнік “Мой каўчэг”(1995г.) праходзіць амаль незаўважанай. А дарэмна!Яго творчасць—цэлая эпохаў развіцці беларускай і ўсёй еўрапейскай літаратуры ХХ стагоддзя. Паэт незвычайнага размаху, ён заўсёды імкнуўся дашырокай, усеахопнай канцэпцыі чалавекаі свету, да асваення новых ідэй. Ён быў сярод тых буйных і часта трагічнага лёсу мастакой, якія прынялі ўдзел у рэалізацыі надзвычай зманлівага праекта—прымірыць і паяднаць дзве супрацьлегласці—жыццё і рэвалюцыю, паэзію і камунізм.Пра М. Танка нельга сказаць, што ён поўнасцю і бязмоўна падпарадкоўваўся ідэалагічнаму дыктату таталітарнай сістэмы.Усёй агромістасцю свайго таленту ён пераадольваў вузкакласавыя рамкі так званага сацыялістычнага будаўніцтваЁн ведаў, што шлях у будучыню пралягае праз агульначалавечыя дагляды сусветнай гісторыі і культуры[3,с. 243].

Зборнік “Мой каўчэг” нясе адчуванне трывожнага стану сучаснага свету, вялікіх выпрабаванняў, разломаў жыцця, чалавечай свядомасці. У гэтым зборніку, як і ў апошнім(“Errata”) назіраецца асэнсаванне перажытага і зведанага ў жыцці, яго вечных праблем і каштоўнасцей. Зборнікі вылучаюцца гуманістычным пафасам вершаў.

Паэт і час… У кнігах Танка яны адно без другога не існуюць. “Мой кайчэг” сведчыць, што паэт пільна ўглядаецца ў лёс народа на шляхах вечнасці і што , з другога боку, яго не менш цікавіць цяперашні момант нашага гістарычнага быцця. Праўда, няма ўжо таго аптымізму, той эмацыянальнай самадастатковасці, якой раней поўніўся, а часам і пеніўся ягоны радок. Стражэшымі, больш абачлівымі сталі вобразна-асацыятыўныя параметры яго паэтычнага мыслення.

Сенняшні паэт досыць самакрытычна азіраецца на пройдены шлях.У вершах знаходзім прыкметы і адзнакі драматызацыі паэтычнага перажывання.

Шчаслівыя часы,

Калі маглі паэты

Упэўнена пісаць:

Eхegi monumentum…”

 А мы не ведаем,

 Што па сабе пакінем

 У спадчыну нашчадкам

 І краіне.

Шмат нашых песень,

Сціснутых за горла,

То задыхнулася ў няволі

І памерла,

 То змоўкла ў хоры

 Людзей незычдівых,

 То пала ў бітвах

 На крывавых нівах,

То спапялела

У асвенціскіх прысках,

То зледзянела

Пад пургой сібірскай.

 О, як хацелі б

 Яны ўзвіхурыць крылы!

 Ды іх чарнобыльскія

 Хмары ўкрылі.

Гэта-- з верша “Цяпер асцерагайцеся” (1989), які заканчваецца страфой:

Таму асцерагайцеся,

Бо замест сонца

У нашых песнях—

Каб напісаць такое, трэба мець мужнасць.Вершы, як і раней, радуюць майстэрствам паэтычнага абмежавання прозы, уменнем мысліць глыбока і канкрэтна[3,с. 243].

У зборніку “ Мой каўчэг” змешчан тужлівы па сваёй настраёвасці верш “Літанія”, у якім своеасабліва пазначаны лепшыя рысы творчага дару М. Танка: шырыня і прасторнасць, раскаванасць мастацкага мыслення, яго высокі духоўна-гуманістычны змест, філасофска-медытыўная заглыбленасць.

Я не прашу сабе спагады,

Ні ўзнагароды і ні ўлады.

Дай толькі ты маёй краіне

Мір і спакой пад небам сінім,

На бацькоўскай страсе—буслянку,

Шыпшынавы куст—каля ганку,

Калоссе шчодрае—на ніве,

Напеваў родных пералівы,

А ў засенні дубровы недзе,

Дзе спяць маі бацькі, суседзі,--

Хоць непрыкметную мясціну

Свайму тулягу, адпачынак.

За што гатоў я свій афтограф

Паставіць пад любы цырограф.

Верш, як бачна, наскрозь прасякнуты дабратворннай нацыянальна-патрыятычнай заангажаванасцю лірычнага героя, паэтызацыяй гістарычных каштоўнасцяў,этнакультурнай прыроды беларусаў, клопатам пра іх будучыню. Верш пацвяржае непарушнасць заўсёднай глыбока беларускай філасофска-экзістэнцыяльнай транспазіцыі паэта[5, с. 276].

Някідкая высакароднасць і сціпласць лірычнага героя верша “Літанія” заўсёды наталялася любоўю да простага чалавека, сваёй Радзімы, роднай Нарачаншчыны. Яго душа поўнілася дабрынёй і пяшчотнай замілаванасцю ўсім змалку знаёмым і блізкім, шчырым імкненнем да ўзаемапаразумення з усім навакольным светам і яго асоьнымі чыннікамі. Для паэта па-ранейшаму вызначальнымі былі зоркі Натхнення, Хараства, Гармоніі…

Як відаць па зборніку “Мой каўчэг”, у М. Танка пачаўся новы этап у творчасці, звязаны с паняццем таго, што некалі Б. Пастэрнак называў “непарушнасцю агульнага ходу рэчаў”.Любімая думка таго ж Б. Пастэрнака—“гаючая непарушнасць часу”. Яе згадваеш, гартаючы старонкі “Майго каўчэга”.М. Танк не стамляецца выступаць супраць адчужэння свету, імкнецца пераадолець ідэалагічную спадчыну таталетарызму, шукае першасны, натуральны стан рэчаў.

Разважаючы пра экалагічную агрэсіўнасць сучасніка, ён хацеў бы навучыць яго, як трэба “хадзіць па зямлі”:

                Так, як дні і ночы,

                Звяры і птушкі,

                Вятры і дажджы.

Паэт глыбока перажывае трагічны канфлікт чалавека і прыроды, востра адчувае яго сусветныя маштабы і значэнне.

Ён шкадуе зямлю:

               Няўжо не бачыце,

               Як яе здратавалі,

               Вытапталі, пакалечылі?

               А яшчэ збіраемся

               Такія ж сляды пакінуць

               І на нашых планетах.

                                              (“Экалогія”)

У зборніку назіраеццадынамічны рух думкі і эмоцыі, палеміка з днём учарашнім і днём сённяшнім.

Паэзія Танка—жывое ўвасабленне надзіва поўнага адчування роднай прыроды, крэўнай сувязі з ёю. Гэта адчуванне ён умее па-майстэрску перадаць праз дэталь, падрабязнасць, выпадак. Як, напрыклад, у вершы “Вярбовыя коцікі”, ад якога так і вее водгукамі старажытнага антрапамарфізму:

Разбуджаныя жаўруком

І напалоханыя

Гулам веснавога павадка,

Брэхам сабак на сяле,

Пазалазілі коцікі

На самыя вершаліны вербаў,

Адтуль нават боязна злазіць.

І, прытуліўшыся, дуронікі,

Грэюцца ў сонцы,

Аж пакуль

Не атуліць сваёй

Зелянінай лістота.

Танк пазнаваў жыццё і свет праз уласны вопыт, асобу, пачуцці, праз несканчоны дыялог з часам.

Аўтар вельмі чуйна рэагуе на прявы дэгуманізацыі ў сучасным грамадстве. Яго непакоіць маральная недасканаласць чалавека, яго эгаізм і прагавітасць. Танк такім чынам бярэ на сябе ролю маралізатара,як бы хоча прымусіць сучасніка адумацца.

Лягчэй у небе нат

Злавіць рукою птушку,

Слана правесці праз

Іголачнае вушка,

Вярнуць разліў ракі.

Ў яе былое лона—

Як выпрастаць спіну

Сагнутую ў паклонах.

                  (“Лягчэй у небе”)

У “Маім каўчэгу” назіраецца (як адзначаў М. Арочка) “рэчыўная важкасць, матэрыяльнасць вобраза,канкрэтнасць адчування свету”.Танк заўсёды быў паэтам надзвычай шырокіх інтэлектуальных даглядаў, якія арганічна спалучаны ў яго з народнасцю думкі і пачуцця.Інтэлектуальнасць і народнасць—гэта тая творчая прызма, праз якую ён успрымае і асэнсоўвае  свет сучаснай рэчаіснасці[3, с. 245].

Добра напісаў пра паэта Ул. Калеснік:”Як здаровая вынослівая сасна, гоніць паэзія М. Танка шсё новыя і новыя ярусы галін.Аднак ніжнія вянкі не падсыхаюць, яны становяцца ўсё больш разгалістымі, ахопліваюць з кожным годам новы і новы абсяг, новы круг чытачоў і прыхільнікаў” (Пра таварышаў па пяру. Мн., 1976, с. 141).

Што можна дадаць да гэтага? Сказана вычарпальна—і пра “Мой каўчэг” таксама.

З асаблівым пачуццём бярэш у рукі кніжку, якая стала для аўтара апошняю, у якую ён уклаў часціну сябе, свайго сэрца, але патрымаць у руках не паспеў. Што сказаць пра кнігу такога паэта, як М. Танк, які прайшоў  вялікую і не простую дарогу і вершы для апошняга зборніку пісаў у цяжкім прадчуванні, што яна хутка абарвецца. Пра што ён думаў і што адчуваў тады, калі азіраўся ўдалячынь з акна бальнічнай палаты ці ўласнай кватэры, адзінокі і знямоглы? Як глядзеў на свет ва ўмовах бязладдзя гэты аўтарытэтны грамадскі дзеяч і паэт, шмат чым расчараваны, але пры гэтым усё ж перакананы ў слушнасці ідэалаў сваёй баявой маладосці[8, с. 278].

У кнізе змешчаны самыя апошнія яго вершы(1993—1994гг.).Назва “Errata”—Выяўленыя памылкі—выразна гаворыць пра жаданне азірнуцца і перагледзіць пройдзенае.Нечаканага ў гэтым няма.Імкненне да крытычных самаацэнак натуральнае для чалавека, які шмат зведаў у жыцці. Праўда, варта ўдакладніць: на гэта здольныя натуры мужныя і высакародныя, якія збераглі ў сабе голас чалавечнасці, натуры глыбокага народнага складу. Такім быў Максім Танк.

Ад першай кнігі—“На этапах”—гэту адрывае 60 год.Цікава, што апошні зборнік перакрэсліваецца з перым: “На этапах” ствараўся ў адзіноце турмы, “Errata”—у турме адзіноцтва.Першы—уступ да новага часу, апошняя—пасляслоўе да пройдзенага, першыадчыній дзверы, Апошні зачыніў[4,с. 244].

Раней паэт называў лацінскімі тэрмінамі толькі свае асобныя вершы, пераважліва пра вечнае, незабыўнае. Такімі сталіся “Ave Maria”—твор пасляваеннай пары пра незгасальнасць кахання і жыцця, неўміручасць прыгажосці, “Centauria”—пра вышываны матчын ручнік, выяву васілька на ім як сімвал бессмяротнасці ўсё той жа прыгажосці. І вось назва зборніка на мове, якая перажыла стагоддзі і да гэтага часу служыць чалавецтву.З першага і да апошняга твора ў зборніку паэт пераацэньвае свій шлях, эпоху, заўважае ўласныя і чужыя памылкі, што з'явіліся вынікам дзеяння цэнзуры(“То выкрасленых некалі цэнзурай”) і ўласнай свядомасці(“То спаленых Агнём выратавальным…”).Верш, які даў назву зборніку, заканчваецца прарочымі радкамі, напісанымі 3 жніўня 1993г., пра цяжкасць абранага мастаком шляху, немінучасць канца:

Таму хацелася б

Да эпілога-

Калі паспею-

Дапісаць эрату

І вены перарваныя

Злучыць.

Зборнік пакідае ўражанне абсалютнай завершанасці, закончанасці, выніковасці. У ім на больш высокім ўзроўні, чым раней, раскрываюцца вечныя праблемы і каштоўнасці, ствараецца закончаная мадэль рэчаіснасці, аснову якой складае зямное, рэальнае, а не нябеснае жыццё. Паэт нібыта ідзе да канца ў сцвярджэнні сваёй прыналежнасці зямному храму, зямным клопатам, працы і яе вынікам. Характэрны ў сувязі з гэтым шырокі, эпічны “разварот” названых праблем ў вершы “На полі”, з вобразамі-рэаліямі Сноп, Хлебны храм, Вячэра. Трыма гэтымі паняццямі паэт звязаў найгалоўнейшае ў чалавечым жыцці і жыцці ўсеагульным, касмічным. Створаная карціна вельмі падобная на ікону:

Сноп у цэнтры—

Храма хлебнага падпорка.

Васьмярня другіх

Бярэ ягоў ахапкі.

А каб часам ад дажджу

Было не золка,

Сноп дзесяты іх вяршыць

Каронай-шапкай.

Гэтыя ж ідэі перавагі над ўсім рэальнага жыццёвага пачатку ўвасабляецца ў одзе-партрэце(раней амаль не выкарыстаная жанравая разнавіднасць) “Партрэт маці”.Тут разгортваецца філасофская сентэнцыя пра велізарныя магчымасці сапраўднага мастацтва, здольнага надаць адзнакі вечнасці часоваму, ажывіць нежывое[6, с.63].

У вершы ”З даўніх споведзяў” аўтар не можа не ўсклікнуць:

Ратуй, Божа, ад вар'яцтва

Нематы і засляплення!

Сам жанр просьбы-літання сведчыць пра высокую аўтарытэтнасць для аўтара менавіта народных маральна-духоўных пачаткаў жыцця. Казённыя ж каштоўнасці, як, напрыклад,”табель аб рангах”, успрымаюцца з яўнай іроніяй:

Усе прэміі і званні

Хіба толькі патрэбны

Для прамоў юбілейных,

Памінальных малебнаў.

Перад намі не постаць, афіцыйна ўганараваная імем Паэта, а чалавек, што на схіле гадоў вяртаецца да спрадвечных ісцін жыцця.

Падабаецца яму “звычайны дзень”, а не ўрачыстасці і святы, запоўненыя “рознай балбатнёй, тэатралізаванай мітуснёй”.

   Мо ён пачатак века,

   Другой вясны,хоць непагадзь наўкола?

Шматзначна і натуральна гучыць у кнізе:”Лістаю рэшткі дзённіка…” Гэта сказана вельмі камерна пра стан тых часоў, пра сляды перажытага.

  Працягваю блукаць

  Па сваіх снах,

  Па замініраваных сцежках успамінаў.

Цікава, што памяць паэта не столькі ўраўнаважаная, улагоджаная, колькі балючая:”Так і хаджу з апаленымі далонямі, вуснамі, сэрцам”.

Не выпадкова апошнім у кнізе апынуўся верш”Даведнік”, напісаны ў канцы 1994 года,-- своеасаблівы рэквіюм тым, хто не паспеў па розных прычынах дапісаць сваіх песняў, сябрам-літаратарам, што загінулі на вайне ці былі высланы ў сталінскія лагеры-катавальні і там знайшлі свае магілы.Гэты верш-прытча,боль, самотнае развітанне, адзін з самых моцных у кнізе драматычнаю сілаю пачуцця.

Спынены і здзійлены

Жалобнай вокладкай

Набыў новы даведнік

“Беларускія пісьменнікі”.

Гэта “святая кніга” ці нават магільная пліта, на якой выпісаны імёнызагубленых, зарэгістраваны лёсы і справы тых, хто заўчасна пайшоў з жыцця.Паэт адчувае сваю кроўную далучанасць да іх. Заканчваецца твор зваротам да народнага звычаю—памінання нябожнікаў на Раданіцу, зваротам да цёткі Агаты купіць на кожную магілку па свечцы, а птушкам пакласці “па драбку хлеба” і памаліцца за ўсіх. Іранічна, як часта бывае ў Танка, гучаць радкі пра тое, што жывыя імёны ў даведніку—гэта “Знаць, па недагляду, Прадчасна прыпісана.Болем пачаўся і не меншым болем закончыўся зборнік—пра ахвярнасць чалавечых лёсаў на Зямлі, пра святасць чалавечага жыцця ў гэтай бязлітаснай ахвярнасці[6, с. 63].

У апошнім зборніку паэта назіраюцца дасціпна-гумарыстычныя назіранні, пакланенне хараству, злосную іронію, выказаную з нагоды перараджэнства, беспрацоўя, камерцыялізацыі жыцця. Але яны не вызначальныя ў гэтай кнізе, што пісалася (як сведчаць даты пад кожным творам) марудны, часам нейкімі дзіўнымі імпульсіўнымі рыўкамі на працягу двух гадоў. Есць тут яшчэ напеў, што з'яуляецца прамым працягам палемічна-драматычных разваг і ўвасабляе элегічныя пачуцці страт, расстанняў. Абуджаюць такія пачуцці постаці, блізкія паводле духу аўтару, якія зведалі скруху адзіноіы і самі панеслі цяжкія страты. Імпвнуюць паэту яны і там, што нешта вельмі істотнае ў іх чалавечай асабовасці і творчым дары было не заўважна, не зразумета і назаўжды пахавана. Пэуна, Максім Танк бачыў і сябе побач з імі ці за імі, у адным шэрагу бясслаўныхпадзвіжнікаў беларушчыны – Максім Багдановіч, Міхась Забэйда-Суміцкі… Пэўна, паэт думаў і пра сваё, укладваючы ў вусны М. Забэйды словы:

Як мне хочацца дамоў!

Прызнаўся табе шчыра…

Каліж нечакана мо

Адляту ў апошні вырай.

Памяць паэта выклікае Барыса Клецкіна, выдауца ("Вы, пэўна, зналі”), які даўно спіць у Панарах:

Вось толькі пад якой сасной, Вам не скажу, бо там іх безліч. На гэтай паверцы душ – і дзед Хведар (“Колькі я ні блукаю”), які “знайшоў прытулак свой” ні то пад валуном ці крыжам, ні то ў нябеснай высі.

Цікава, што раздел перакладаў у зборніку ўспрымаецца як своеасаблівы працяг згаданай ужо галерэі постацяў. І красамоўная назва раздзела—“Дарожныя сустрэчы” і значная колькасць аўтараў(усяго 17), прэзентаваных толькі 1-2-3 вершамі, і той факт, што амаль усе яны, хто перакладаецца,-- былыя сябры ды знаёмцы Танка, пераважна польскія паэты—усё гэта пераконвае: яны неабходныя як маральная апора і падтрымка, якая прыходзіць з мінулага, ад свайго пакалення.

Тугой развітання і чыста танкаўскай язычніцкай паэзіяй грыбной пары, неад'емных яе рэчавых атрыбутаў прасякнуты адзін з лепшых вершаў “Грыбасей”. З акна бальнічнай палаты лірычны герой бачыць парасоны, берэты, якія пад “вясёлым” дожджыкам зздаюцца грыбамі розных відаў, “размаляванымі імпрэсіянісцкім Богам”.

А я, стрыножаны недамаганнямі

Даўно не быў

У тых лясах-дубровах,

Па якіх са мной сумуюць

Сцізорык і кавенька,

Замурзаныя дзёгцем хадакі

І з пількаўскіх лушчонікаў

Мой стары кошык.

Без гэтага “старага кошыка”, закінутага дзесьці ў кут, мы не зразумелі б лад душы паэта, які зноў шукае спагады, таварыства(“Чакаю, мо з адсутных нехта вернецца. Адна вярба хістаецца ля весніцаў”).Герой  паэта меў у сваёй жыццёвай дарозе вельмі надзейны багаж : хлеб, соль, “посах ядлаўцовы “, яшчэ -  “малітвеннае бласлаўленне маці, беспамылковы компас- сваю мову, якія памаглі не заблудзіцца”.

Ды час мінае . чуць званоў удары…

У тых абставінах, калі даводзіцца “рысу пад жыццём  падводзіць канчаткова”, Максім Танк застаецца і вялікім жыццялюбам, здольным цаніць звычайныя чалавечыя ўцехі, захапляцца хараством і з гумарам глядзець у вочы той горкай рэальнасці, якая ўмяшчае ў сабе канец зямнога існавання. “Будзь бласлаўлена, жыццё!”- такія словы можна было б дадаць як эпіграф да верша-наказа “Усё жыццё я не любіў расстанняў”.

Таму, калі мая пара настане

Да большасці, як кажць,

Прашу, сябры-суседзі, не званіце

Ніякім алілуйчыкам-прамоўцам.

А прапусціце за мяне па стопцы

І гасіце тэлеперадачы

З цікавым шоу ці футбольным матчам.

Лепш прыпасіце пару анекдотаў,

Каб расказаць пры стрэчы ў пекле потым.

“Жывым—жывое”—гэта старажытная ісціна вельмі блізкая такой зямной натуры, як М. Танк. Таму у зборніку ”Errata” зусім арганічныя вершы пра чалавекаі прыроду, пра магутнасць яе стыхійных пачаткаў, пра дары зямлі і зведанаю спаўна стому і асалоду хлебаробскай працы. У такіх вершах, як “Абложны дождж”, “Тост”, “На полі”, “Творчая зайздрасць”, “Пра тое”, шчодра пульсуе жыццё. Мастак заўсёды застаецца сабою. Характэрна, што ў зборніку не шмат улюблёных Танкавых верлібраў.Мабыць, традыцыйны верш з яго меладычным інтанацыйна-рытмічным гучаннем быў патрэбны тут, каб перадаць нейкую надта важную для паэта ноту яго душы.Якую? Сам М. Танк пра гэта ўжо ніколі не выкажацца. Няхай пра гэта гавораць вершы з кнігі”Errata”[8,с. 283]  

                          Літаратура:

1.Арочка М. М. Максім Танк: Жыццё ў паэзіі.—Мн.: Навука і тэхніка.—1984.—272с.

2.Гніламёдаў Ул. Над старонкамі паэзіі Максіма Танка//Полымя.—2006.— N 1.—С. 242

3.Гніламёдаў Ул. Паэт і час (пра зборнік “Мой каўчэг”) //Полымя.—1995.—N1. С. 242-251

4.Липневич В. Errata: [ о книге М. Танка Errata] //Неман.—1997.—N10. С.244-251

5.Мікуліч М. Будзённасць і космас класікі: Аб творчасці М. Танка//Полымя.—2001.—N9. С. 276-277

6.Мішчанчук М. Ода шукае (паэзія М. Танка) //Мішчанчук//Ёсць у паэта свій аблог цаліны.—Мн.—1992. С. 62-64

7.Молочко Е. Как в лечкомиссии умирал М. Танк//Народная газета.—1995.—1 лістапада.

8.Пяткевіч Л.Падрахункі, развітанні//Полымя.—1998.—N1. С. 278-283

PAGE  

PAGE  2




1. на тему- Проектирование пневматической схемы и системы управления автоматического устройства для запресо
2. Молодежь Новосибирска
3. I. Introduction II
4. Международное право Исполнитель- Научный руководитель- Дата сдачи-
5. темах. 6. Фотосинтез факторы оказывающие влияние на интенсивность процесса фотосинтеза
6. ОРГАНИЗАЦИЯ МАРКЕТИНГОВЫХ ИССЛЕДОВАНИЙ ТУРИСТСКОГО РЫНКА 1
7. РЕФЕРАТ НА ТЕМУ- ИСТОРИЯ МАТЕМАТИКИ Выполняла студентка группы 31В Черноглазова Алина Всев.html
8. тематическое выражение состоящее из числовых величин или адресов ячеек содержащих числовые величины и ар
9. тема ориентированная на стратегическое в деятельности предприятия Б Стратегическое управление ~ система
10. 01 РЕФЕРАТ дисертації на здобуття наукового ступеня кандидата економічних наук Хар
11. 1980 Вопервых Пиаже признавал что д
12. Меры по обеспечению иска и оценка правомерности решения судьи
13. х ~ середине 50х годов Общие условия развития культуры
14. Evergrey
15.  Этиология болезни
16. Религия и свобода совести
17. Илмари Рантамала
18. классов и семинаров для подготовки и ознакомления атлетов с дисциплиной
19. управление процессами влияние на людей и отношения между людьми
20. Новые системы оплаты труда работников государственных и муниципальных учреждений