Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Мiністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
УА «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт ім. А.А. Куляшова»
Рэферат:
Заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю
беларускай мовы
Падрыхтавала:
Студэнтка II курса
ФСФ, адз. журналістыкі
Крукоўская Юлія
Магілёў 2011
Змест
Уводзіны
. Афіцыйна-справавы стыль
2. Заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Мова - асноўны сродак зносін паміж людзьмі. Спачатку яна была не так добра развіта, але з цягам часу яна набывала пэўную афарбаванасць, звязнасць і ў хуткім часе зявілася патрэба ў дыфферэнцыяцыі мовы.
Адным з відаў, па якіх дыфферэнцуецца беларуская мова, зяўляюцца стылі маўлення. Гэта, напэўна, самая вялікая группа, па якой можна класіфікаваць мову.
Увогуле ў беларускай мове выдзяляюць 6 стыляў: афіцыйна-справавы, навуковы, публіцыстычны, канфесійны, мастацкі і гутарковы стыль.
Але мы не будзем разглядаць тут усе гэтыя стылі, бо нашай мэтай, абектам нашай увагі зяўляецца толькі афіцыйна-справавы стыль. А калі яшчэ дакладней, заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы.
У гэтым рэфераце заканадаўчы падстыль будзем разглядаць у кантэксце афіцыйна-справавога стылю.
1.
Афіцыйна-справавы стыль беларускай мовы
стыль афіцыйный справавой мова
Пачнем з таго, што такое увогуле афіцыйна-справавы стыль. Як гаворыць у сваёй кнізе “Рознастылевыя тэксты і іх аналіз” прафесар М.В. Абабурка, афіцыйна-справавы стыль - гэта найперш разнавіднасць беларускай літаратурнай мовы, якая абслугоўвае афіцыйную сферу грамадскіх адносін переважна ў пісьмовай форме. Функцыянуе галоўным чынам у розных галінах права, міжнароднага супрацоўніцтва і палітыкі (як унутранай, так і знешняй).
Сярод асаблівасцей, уласцівых для афіцыйна-справавога стылю, трэба назваць традыцыйнасць, стабільнасць, стандартызаванасць, замкнутасць. Гэты стыль патрабуе ужывання адназначных слоў і выразаю, у ім не дазваляецца двухсэнсоўнасць маўлення і напісання. Гэтым афіцыйна-справавы стыль супрацьпастаўляецца іншым стылям - гутарковаму, мастацкаму, публіцыстычнаму.
У даным стылі выкарыстоўваецца найперш агульнаўжывальная лексіка і фразеалогія, простыя, складанаскарочаныя і састаўныя назвы асоб, устаноў і дакументаў (адвакат, пракурор, сведка, абвестка, ЖЭК, міністэрства, крымінальная справа, акт прыёмкі рэвізійная камісіі, факультэт славянскай філалогіі МДУ імя А.А. Куляшова, і інш).
Сярод жанраў афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы можна назваць: закон, указ, дэкрэт, дырэктыву, статут, ноту, аутабіяграфію, канвенцыю, мемарандум, акт, распіску, камюніке, распараджэнне, характарыстыку, і інш).
Паводле жанрава-стылістычнай прыналежнасці тэкстаў афіцыйна-справавога стылю ў ім выздяляюцца тры падстылі:
. Заканадаўчы (закон, указ, кодэкс);
. Дыпламатычны (пагадненне, мемарандум);
. Афіцыйна-канцылярскі (акт, загад, распіска, аутабіяграфія, характарыстыка).
Цяпер больш падрабязна разгледзім заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы.
. Заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы
“Артыкул 32. Шлюб, сям'я, мацярынства, бацькоўства i дзяцiнства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.
Жанчына i мужчына па дасягненнi шлюбнага ўзросту маюць права на добраахвотнай аснове ўступiць у шлюб i стварыць сям'ю. Муж i жонка раўнапраўныя ў сямейных адносiнах. Бацькi або асобы, якiя iх замяняюць, маюць права i абавязаны выхоўваць дзяцей, клапацiцца аб iх здароўi, развiццi i навучаннi. Дзiця не павiнна падвяргацца жорсткаму абыходжанню або знявазе, прыцягвацца да работ, якiя могуць нанесцi шкоду яго фiзiчнаму, разумоваму або маральнаму развiццю. Дзецi абавязаны клапацiцца пра бацькоў, а таксама пра асоб, якiя iх замяняюць, i аказваць iм дапамогу.
Дзецi могуць быць аддзелены ад сваёй сям'i супраць волi бацькоў i iншых асоб, якiя iх замяняюць, толькi на падставе рашэння суда, калi бацькi або iншыя асобы, якiя iх замяняюць, не выконваюць сваiх абавязкаў.
Жанчынам забяспечваецца прадастаўленне роўных з мужчынамi магчымасцей у атрыманнi адукацыi i прафесiйнай падрыхтоўцы, у працы i вылучэннi па службе (рабоце), у грамадска-палiтычнай, культурнай i iншых сферах дзейнасцi, а таксама стварэнне ўмоў для аховы iх працы i здароўя.
Моладзi гарантуецца права на яе духоўнае, маральнае i фiзiчнае развiццё. Дзяржава стварае неабходныя ўмовы для свабоднага i эфектыўнага ўдзелу моладзi ў палiтычным, сацыяльным, эканамiчным i культурным развiццi”. Гэта вытрымка з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 2004 года - добры ўзор заканадаўчага падстылю, бо сфераю выкарыстання заканадаўчага падстыля як раз зяўляецца права, прававыя зносіны паміж грамадзянамі, грамадзянамі і дзяржаваю, а таксама паміж асобнымі арганізацыямі і установамі.
Заканадаўчы падстыль уключае ў сябе наступныя жанры: закон, грамадзянскі і крамінальны акт, указ, кодэкс, Канстытуцыя, розныя уставы і астатнія нарматыўна-прававыя акты.
Лексічныя асаблівасці заканадаўчага падстыля афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы:
. Ужыванне юрыдычнай тэрміналогіі (апеляцыя, кампенсацыя, ісцец, і інш.)
. Ужыванне лацінізмаў (дэ-юрэ, дэ-факта, і інш.)
. Ужыванне архаізмаў (глава дзяржавы) і гістарызмаў (дэкрэт прэзідэнта)
. Ужыванне антонімаў, бо законы адлюстроўваюць процілеглыя інтарэсы - правы і абавязкі грамадзян.
Да марфалагічных асаблівасцей заканадаўчага падстылю можна аднесці наступныя:
. Ужыванне абрэвіятур (скарачэнняў) (МУС, РБ) і складанаскарочаных слоў (падаткаплатнік)
. Ужыванне глаголаў, якія маюць імператыўны характар (ажыццяўляць кантроль замест “кантраляваць”, аказваць дапамогу замест “дапамагчы”, і інш.)
Сярод сінтаксічных асаблівасцей заканадаўчага падстылю ў беларускай мове можна выдзеліць:
. Частае ўжыванне пабуджальных, імператыўных сказаў з ужываннем такіх слоў як “павінен”, “абавязаны”, і інш. (У час прымання на працу нанімацель абавязаны патрабаваць ад працаўніка дакументы, неабходныя для заключэння працоўнага дагавора ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь);
. У асноўным у гэтым падстылі ўжываецца ўскоснае маўленне;
. Ужываюцца ўмоўна-інфінітыўныя канструкцыі (Калі заяўнік просіць зарэгістраваць…)
Заключэнне
Заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы зяўляецца адным з найбольш распаўсюджаных і найбольш ужываемых.
Асноўная сфера выкарыстання заканадаўчага падстылю - юрыспрудэнцыя, розныя юрыдычныя і судовыя справы, бо амаль усё справаводства, усе судовыя і дзяржаўныя справы вядуцца з выкарыстаннем гэтага падстылю.
Вельмі важнай рысай, як мы ужо разгледзелі, зяўляецца яго аднасэнсоўнасць. Бо, уявіце сабе, што было, калі кожны чалавек здолеў бы трактаваць закон па-свойму. Здаецца, гэта было бы не вельмі добра. Таму з усяго вышэйсказанага можна зрабіць вынік, што заканадаўчы падстыль адыгрывае важную ролю ў жыцці беларускага народа ды і ў самой беларускай мове.
Спіс літаратуры
1. М.В. Абабурка. Рознастылевыя тэксты і іх аналіз. Магілёў, 2010.
. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995.
3. Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1992.