Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН па курсе беларуская мова для студэнтаў 1 курса спец. “Правазнаўства”
№ заняткаў |
Тэма |
К-сць гадзін |
|||
Дзенная форма |
Завочная форма |
||||
Правазнаўства |
|||||
Аўд. |
КСР |
ЗФН |
ЗСФН |
||
Модуль 1. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей. |
6 |
|
|||
1 |
Мова і соцыум. Беларуская мова сярод славянскіх моў |
2 |
|||
2-3 |
Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы |
4 |
2 |
2 |
|
|
Модуль 2. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы |
4 |
|||
4 |
Лексікалогія. Слова. Лексічнае значэнне слова. Класіфікацыя беларускай лексікі. |
2 |
2 |
||
5 |
Тэрміналогія беларускай мовы. Лексікаграфія. |
2 |
|||
Модуль 3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму |
8 |
||||
6-7 |
Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы. Асноўныя патрабаванні беларускага вымаўлення і правапісу. |
2 |
2 |
2 |
2 |
8 |
Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці марфалагічнай сістэмы беларускай мовы. |
|
2 |
||
9 |
Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці беларускага сінтаксісу. |
2 |
|||
Модуль 4. Функцыянальныя стылі маўлення |
10 |
||||
10 |
Функцыянальныя стылі беларускай мовы |
2 |
|
2 |
|
11 12 |
Навуковы стыль Заняткі 1. Навуковы тэкст. Моўныя сродкі навуковага стылю Заняткі 2. Структура і моўнае афармленне. Сістэма жанраў навуковай літаратуры. |
2 2 |
|
|
|
13 14 |
Афіцыйна-справавы стыльЗаняткі 1. Рысы і моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Заняткі 2. Структура і моўнае афармленне. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў. Справавыя лісты. |
2 2 |
|
8 |
4 |
Модуль 5. Культура прафесійнага маўлення |
4 |
||||
15 16 |
Заняткі 1. Маўленне. Культура маўлення. Моўныя нормы. Заняткі 2. Тэхніка і выразнасць маўлення. Публічнае высталенне. Маўленчы этыкет і культура зносін. |
2 2 |
|
||
Разам |
26 |
6 |
8 |
4 |
Блок 1
Мова і соцыум.
Беларуская мова сярод славянскіх моў
1. Мова універсальная, поліфункцыянальная знакавая сістэма, якая склалася гістарычна разам з узнікненнем і развіццем грамадства і абслугоўвае патрэбы камунікацыі.
2. Асноўныя функцыі мовы:
3. Маўленне канкрэтная маўленчая дзейнасць, канкрэтнае высказванне (тэкст) у вуснай або пісьмовай форме.
4. Пісьмо - разнавіднасць маўленчай дзенасці, пры якой пэўнай інфармацыя перадаецца ў пісьмовым тэксце.
5. Гаворка мова аднаго ці некалькіх населеных пунктаў з аднатыпнымі моўнымі рысамі.
6. Літаратурная мова унармаваная форма агульнанароднай мовы.
7. Сістэма мовазнаўства
Сінтаксіс - раздзел мовазнаўства, які вывучае словазлучэнні і сказы.
Марфалогія - раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму часцін мовы.
Лексікалогія - раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы (лексіку).
Словаўтварэнне - раздзел мовазнаўства, які вывучае спосабы ўтварэння слоў.
Марфеміка - раздзел мовазнаўства, які даследуе марфемы.
Фанетыка - раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы, іх утварэнне і класіфікацыю, склад і націск.
Арфаграфія - раздзел мовазнаўства, які вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме.
Арфаэпія - раздзел мовазнаўства, які вывучае нормы літаратурнага вымаўлення.
Графіка - раздзел мовазнаўства, які вывучае сродкі перадачы гукавой мовы на пісьме, а таксама сама сістэма пісьмовых знакаў.
8. Усходнеславянскія мовы: беларуская, руская, украінская мовы;
9. Заходнеславянскія: польская, чэшская, славацкая, верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая мовы;
10.Паўдневаславянскія: балгарская, сербскахарвацкая, македонская, славенская мовы
Слоўнікавы мінімум (“Правазнаўства)
Блок 2
Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
1. Перыядызацыя мовы падзел мовы на пэўныя адрэзкі (часавыя прамежкі), якія хаарктарызуюцца цэласнасцю, закончанасцю і новай якасцю.
I перыяд агульнаўсходнеславянская мова (старажытнаруская)
1. 9 12 ст мова склалася ў асноўных сваіх рысах
2. 13-пач. 14 ст. распад мовы
II перыяд мова беларускай народнасці
3. 17 ст. заняпад мовы ў Рэчы Паспалітай
4. 18 ст. развіцце мовы толькі ў вуснай форме.
III перыяд - развіцце мовы беларускай нацыі.
Слоўнікавы мінімум (“Правазнаўства)
Слоўнікавы мінімум “Правазнаўства”
Блок 4
Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці фанетычнай сістэмы беларуская мовы. Асноўныя патрабаванні беларускага вымаўлення і правапісу.
Слоўнікавы мінімум “Правазнаўства”
Блок 5 Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці марфалагічнай сістэмы беларускай мовы
Слоўнікавы мінімум “Правазнаўства”
1. Республиканские органы государственного управления- Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання
3. Органы отраслевой компетенции - органы галіновай кампетэнцыі
4. Комитет государственной безопасности - Камітэт дзяржаўнай бяспекі
Блок 6
Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці беларускага сінтаксісу.
Слоўнікавы мінімум “Правазнаўства”
Блок 7
Стылістыка як лінгвістычная дысцыпліна. Навуковы стыль мовы.
1. Стылістыка навука аб стылях мовы.
2. Стыль разнавіднасць мовы, якая служыць сродкам моўных адносін паміж людзьмі ў той ці іншай сферы іх дзейнасці.
У сучаснай беларускай мове звычайна вылучаюцца пяць стыляў мовы:
3. Гутарковы выкарыстоўваецца ў штодзеннай гутарцы паміж людзьмі на бытавыя і сямейныя тэмы. Функцыі: абмен думкамі і ўражаннямі паміж удзельнікамі гутаркі. Стылевыя адзінкі: натуральнасць і прастата ў выражэнні думак; свабодны выбар слоў і выразаў; эмацыянальнасць. Моўныя сродкі: гутарковыя словы; прастамоўныя словы з розным адценнем; жаргоны; выклічнікі; няпоўныя сказы; сказы са звароткамі; клічныя і пытальныя сказы
4. Навуковы - выкарыстоўваецца ў галіне навукі і тэхнікі; навуковых працах; лекцыях; Функцыі: паведамленне і тлумачэнне навуковых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў. Стылевыя адзінкі: абектыўнасць і дакладнасць;
лагічнасць і доказнасць; завершанасць і паўната Моўныя сродкі: агульнанавуковыя словы; тэрміны; пабочныя словы; складаныя сказы
5. Афіцыйна-дзелавы - выкарыстоўваецца ў галіне справаводства і зака-надаўства. Функцыі: паведамленне; -рэгламентацыя правоў і правілаў. Стылевыя адзінкі: афіцыйнасць, канкрэтнасць; дакладнасць; адсутнасць эмацыянальнасці і экспрэсіўнасцІ. Моўныя сродкі: словы-назвы афіцыйных асоб і дакументаў; кніжныя афіцыйныя словы, канцылярызмы; словы-штампы; вялікая колькасць назоўнікаў і адносных прыметнікаў;
6. Публіцыстычны выкарыстоўваецца ў галіне ідэалогіі і палітыкі. Функцыі: перадача інфармацыі. Стылевыя адзінкі: эмацыянальнасць і экспрэ-сіўнасць; выразна выражальныя ацэначныя адносіны; дзейнасць, пабуджальнасць. Моўныя сродкі: -грамадска-палітычныя словы; стандартныя выразы; дзеясловы загаднага ладу; клічныя сказы; звароткі; паўторы
7. Мастацкі - сфера выкартыстання - літаратурна-мастацкая творчасць. Функцыі - адлюстраван-не рэчаіснасці ў мастацкіх вобразах. Стылевыя адзінкі - канкрэтнасць; вобразнасць; эмацыянальнасць. Моўныя сродкі: словы з канкрэтным значэннем; словы з пераносным значэннем;эмацыянальна-экспрэсіўныя словы; вялікая колькасць дзеясловаў.
8. Падстылі навукова стыля: уласна навуковы, навукова-інфарма-цыйны, навукова-даведачны, навучальна-навуковы, навкукова-папулярны
9. Манаграфія навуковая права, у якой паглыблена вывучаецца адна ці некалькі тэм.
10. Нарыс літаратурны жанр, у якім даецца мастацкае апісанне пераважна адзінкавых зяў рэчаіснасці, асэнсаваных аўтарам у іх тыповасці.
11. Анатацыя ( ад лац. аnnotatio заўвага) характарыстыка і ацэнка зместу, афармлення, прызначэння кнігі (твора).
12. Рэцэнзія (ад лац. recensio разгляд) аналіз і ацэнка навуковага або мастацкага твора, спектакля, кінафільма
13. Рэферат - (лац. Referre дакладнасць, паведамляць) сціслая перадача зместу навуковага артыкула (кнігі).
1. Падстылі афіцыйна-дзелавога стыля:
1) уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскіяі крымінальныя акты, статуты);
2) дыпламатычны (нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя);
3) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы: заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).
2. Функцыі: інфармацыйная (паведамленне) і пабуджальная (уздзеянне).
3. Па адзінай дзяржаўнай сістэме справаводства, якая была прынята ў нашай краіне, дакументы па ступені рэгламентацыі можна падзяліць на тры группы:
1) дакументы, якія павінны лакладна адпавядаць прынятаму стандарту, бо ў іншым выпадку яны не будуць мець юрыдычнай сілы (пашпарт, дыплом, пасведчанне і інш.); гэтыя дакументы падрыхтоўваюцца друкаваным спосабам, а пішучы павінен толькі ўнесці ў іх патрэбную інфармацыю;
2) дакументы, якія не маюць строгай абавязковасці (даведка, заява, квітанцыя, дагавор, даверанасць і інш.);
3) дакументы, якія маюць грамадска замацаваны агульны прынцып укладання, а моўныя сродкі і форма выкладу ў пэўнай ступені адвольныя (характарыстыка, рэкамендацыя, дзелавыя пісьмы партнераў у вытворчасці і інш.).
4. На лексічным узроўні вылучаюцца спецыфічныя для афіцыйна-дзелавога стылю тэматычныя групы:
1) назвы асоб па іх функцыі ў афіцыйна-дзелавых адносінах: арандатар, ісцец, субпадрадчык (можа быць не толькі асоба, але і установа);
2)назвы дакументаў: загад, пратакол, даведка;
3) абазначэнні частак дакумента, разнастайных дзеянняў асоб, службовых працэдур па ўзгадненню і зацвярджэнню: парадак дня, прысутнічалі, слухалі, загадваю;
4) словы-канцылярызмы, г. зн. такія лексічныя адзінкі, якія па-за межамі афіцыйна-дзелавогу стылю не ўжываюцца: вышэйадзначаны, ануліраваць;
5) архаічная, устарэлая лексіка, якая актыўна ўжываецца ў дыпламатычных зносінах: Яго высокасць, мае гонар паведаміць і да т. п.
Слоўнікавы мінімум “Правазнаўства”
1. Афіцыйны ліст адзін з важнейшых каналаў сувязі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. Праз лісты вядуцца перагаворы, выясняюцца адносіны паміж прадпрыемствамі, выкладаюца прэтэнзіі.
2. Фармуляр сукупнасць рэквізітаў дакумента.
3. Склад рэквізітаў афіцыйнага ліста:
4. Простыя лісты малаабемны дакумент, у якім разглядаецца толькі адно пытанне.
5. Складаныя лісты дакументы, у якім разглядаюцца некалькі пытанняў.
6. Цыркулярныя лісты звычайна высылае галоўная арганізацыя, якая паведамляе падначаленым прадпрыемствам пэўныя звесткі, якія датычацца дзелавых пытанняў або задач і носяць распараджальны характар.
7. Лісты-просьбы выкладаюць якую-небудзь просьбу, сцісла падкрэсліваюць зацікаўленасць арганізацыі ў яе хутчэйшым выкананні, загаддзя выражаюць падзяку за намаганні па яе выкананню.
8. Суправаджальныя лісты - складаюцца пры адпраўцы адрасату якой-небудзь дакументацыі або матэряльных каштоўнасцей. Яны могуць утрымліваць дадатковую інфармацыю па прыкладаемых дакументах. Суправаджальныя лісты зяўляюцца таксама сродкам кантролю за рухам дакументаў і матэрыяльных каштоўнасцей.
Слоўнікавы мінімум (“правазнаўства”):
Правазнаўства, адказнасць, крымінальная адказнасць, прадстаўнічыя органы дзяржавы, выканаўчыя органы дзяржавы, дзеездольнасць, правасубектасць, прававыя адносіны, дзяржава, норма, гіпотэза, дыспазіцыя, санкцыя, правасвядомасць, прававая сямя.