У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

і Сфера навуковых зносін адрозніваецца тым што мэтай яе з~яўляецца найбольш дакладнае лагічнае і адназначн

Работа добавлена на сайт samzan.net: 2016-06-09

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 3.2.2025

Доказ тэксту  “Узнікненне аўтарскага права”

№2

        Рэалізуецца навуковы стыль пераважна ў пісьмовай форме. 

Мэта выкарыстання: перадача навуковай інфармацыі, выклад і тлумачэнне дасягненняў у галіне навукі. Сфера навуковых зносін адрозніваецца тым, што мэтай яе з’яўляецца найбольш дакладнае, лагічнае і адназначнае выражэнне думкі. Думка тут строга аргументаваная, ход лагічных разважанняў асабліва акцэнтуецца. Самымі спецыфічнымі рысамі з’яўляецца адцягнена-абагуленасць і падкрэсленая лагічнасць. Тыповымі для навуковага маўлення з’яўляецца сэнсавая дакладнасць (адназначнасць), адсутнасць вобразнасці, аб’ектыўнасць выкладання, некаторая яго строгасць. Дакладнасць навуковага маўлення прадугледжвае адсутнасць сэнсавых разыходжанняў паміж словам і абазначаемым ім паняццем.

Марфалагічныя асаблівасці:

Галоўная марфалагічная асаблівасцю навуковага стылю — іменны характар выкладу. Назоўнікі і прыметнікі складаюць ½ усіх словаўжыванняў у навуковым тэксце. Высокі працэнт назоўнікаў абумоўлены тым, што навука перш за ўсё разглядае і тлумачыць сутнасць рэчаў, прадметаў і з’яў, якія абазначаюцца назоўнікамі. Параўнальна вялікая колькасць прыметнікаў тлумачыцца задачамі апісання характарыстык разглядаемых аб’ектаў.

Назоўнікі:

• аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-: паходжанне, тварэнне, захоўванне, прызнання, размножванне, узнікненне і інш.

• назоўнікі ў форме Р.скл.:  ўзнікла паняцце выдадзенай кнігі; далёкае ад сучаснага разумення; аберагаць аўтара ад плагіяту, літаратурная праца служыла асноўнай крыніцай існавання, аб’ект фактычна не аддзяляўся ад матэрыяльнага аб’екту і інш.

Прыметнікі:

• прыметнікі ў складзе ўстойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: Аўтарскае права, прававая з’ява, працяглая  эвалюцыя, літаратурны плагіят, літаратурныя творы, выдавецкая справа, грамадзянскае права і інш.;

• якасныя прыметнікі (як правіла, без ступеняў параўнання): вядомы багаслоў, нізкая цана, вядомыя факты і інш.

Дзеясловы:

• дзеясловы ў форме 3-й асобы ц.ч.: дазваляюць узнаўляць і інш.;

• дзеясловы ў форме б.ч. абвес.ладу (абазначаюць дзеянне як рэальны факт, сцвярджаючы ці адмаўляючы яго наяўнасць у цяпер., прошл., будуч. часе) (са значэннем пазачасавасці і для надання рыс дыялагічнасці): мы паспрабуем спыніцца і інш.;

• пры перакладзе на беларускую мову дзеяслоўныя суфіксы -ірава-, -ырава-, характэрныя для іншамоўных дзеясловаў  у большасці выпадкаў замяняюцца суфіксамі -ава-, -ява-: для рэгулявання.

Дзеепрыметнікі:

• дзеепрыметнікі п.ч. з суфіксамі -ўш-, -ш-, -л-, -н-, -ен-, -т-, -ан-: выдадзеная, заказаныя, вырабленыя, абаронены і інш.,

• пры перакладзе з рускай мовы на беларускую дзеепрыметнікі з неўласцівымі для беларускай мовы суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) лепш замяняць:

- даданым сказам: существовавшегоя – які існуе;

Займеннікі:

• замест займенніка я выкарыстоўваецца пашыранае ўжыванне займенніка мы, так званае «аўтарскае мы», «мы – сукупнасці»:

Мы паспрабуем спыніцца на найбольш вядомых фактах

Прыслоўі, злучнікі, прыназоўнікі:

• ужыванне прыслоўяў тыпу спачатку, затым, пасля, потым

Сінтаксічныя асаблівасці:

• шырокае выкарыстанне словазлучэнняў;

• пераважнае ўжыванне апавядальных сказаў (з мэтай перадачы інфармацыі ў сцвярджальным ці адмоўным сэнсе);




1. Российская империя
2. Реферат- Новообразования
3. ВСТУП У методичних рекомендаціях висвітлені важливіші проблеми дитячої психології
4. О рынке ценных бумаг
5. на тему- ldquo;Нормування якості атмосферного повітря і наслідки його забрудненняrdquo;
6. ПРАВОВИХ ДОСЛІДЖЕНЬ ГАРАГОНИЧ Олександр Васильович УДК 346.html
7. Структура АСУ ДП
8. 1 Розрахунок річного обсягу робіт ЕТС Номенклатура електрообладнання навіть у межах одного господарс.html
9. Уполномоченный по правам человека в системе правоохранительных органов РФ
10. Реферат- Христианская любовь