Поможем написать учебную работу
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.
Сілава С.У.
2011 2012 вуч.год
Завочная форма навучання
Матэрыялы да кантралюемай самастойнай работы (КСР) студэнтаў па спецкурсе “Вяликая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны)”
Тэма 1. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Гродзеншчыны ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Заданне: Сабраць інфармацыю па наступных пытаннях:
1. Абарончыя баі на заходніх рубяжах у чэрвені 1941 г.
2. Вызваленне Гродзеншчыны ў ліпені 1944 г.
Крыніцы і літаратура
Тэма 2. Акупацыйны рэжым на Гродзеншчыне.
Заданне: Сабраць інфармацыю па наступных пытаннях:
Крыніцы і літаратура
Тэма 3. Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Гродзеншчыны.
Заданне: Сабраць інфармацыю па наступных пытаннях:
Крыніцы і літаратура
Варыянт тэставага задання
1. У якім горадзе 22 верасня 1939 г. адбыўся сумесны савецка-германскі парад?
а) у Берліне;
б) у Маскве;
в) у Варшаве;
г) у Брэст-Літоўску;
д) у Мінску.
2. “Саюз узброенай барацьбы” ставіў перад сабой на мэце:
а) абяднанне польскай дзяржаўнасці;
б) аднаўленне Заходняй Беларусі з СССР;
в) сусветную рэвалюцыю;
г) падтрымку нямецкіх акупацыйных улад.
3. “Котбус” гэта:
а) назва карнай аперацыі фашыстаў;
б) аперацыя партызан па авалоданню г.п. Ушачы;
в) аперацыя войскаў Чырвонай Арміі ў верасні 1943 г.;
г) аперацыя нямецкіх войскаў супраць рэгулярных войскаў.
4. Якую назву мела першая буйная карная экспедыцыя нямецкіх войскаў супраць партызан у ліпені-жніўні1941 г.:
а) “Балотная ліхаманка”;
б) “Прыпяцкія балоты”;
в) “Котбус”;
г) “Герман”.
5. Які орган здзяйсняў кіраўніцтва Генеральнай акругай Беларусь (“Беларутэнія”):
а) вярхоўны камісарыят Беларутэніі;
б) СС;
в) “Генеральны камісарыят Усходняй Прусіі”;
г) рэйхкамісарыят “Остланд”;
д) “Генеральны камісарыят Беларусі”.
6. Аперацыя “Бура” гэта:
а) аперацыя Чырвонай Арміі па вызваленню ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горада Гомеля;
б) аперацыя Арміі Краёвай па захопу Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Віленшчыны;
в) адна са складаючых аперацыі “Баграціён”;
г) стратэгічны план нямецкага камандавання па барацьбе з партызанамі Беларусі;
д) аперацыя беларускіх падпольшчыкаў.
7. Першая Беларуская партызанская брыгада пад камандаваннем М.Ф.Шмырова пачала дзейнічаць:
а) летам 1941 г.;
б) зімой 1942 г.;
в) вясной 1942 г.;
г) зімой 1943 г.;
д) летам 1943 г.
8. “Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі” назва падпольнай арганізацыі, якая дзейнічала ў горадзе:
а) Магілёў;
б) Мінск;
в) Брэст;
г) Віцебск;
д) Орша.
9. Адзін з буднейшых танкавых баёў у першапачатковы перыяд вайны, у якім прымала ўдзел каля 1500 танкаў з абодвух бакоў, адбыўся:
а) 6 ліпеня 1941 г. пад Лепелем;
б) 28 чэрвеня пад Мінскам;
в) 14 ліпеня 1941 г. пад Оршай;
г) 11 ліпеня пад Гомелем;
д) 22 чэрвеня 1941 г. пад Брэстам.
10. Першы этап абарончых баёў на Беларусі ў 1941 г. завяршыўся:
а) акружэннем савецкіх дывізій;
б) узяццем Мінска;
в) затрымкай нямецкіх войскаў на лініі Брэст-Гродна-Магілёў;
захопам Магілёва.
11. Рашэннем нямецкай адміністроацыі беларускія землі у гады Вялікай Айчыннай вайны былі ўключаны ў склад:
а) генеральнай акругі Беларусь рэйхскамісарыята “Остланд”;
б) рэйхскамісарыята “Украіна”;
в) генеральную акругу Літва;
г) усё вышэйпералічанае.
12. Мінскія падпольшчыкі ў акупаваным Мінску выдавалі газету:
а) “Правда”;
б) “Звязда”;
в) “Искра»;
г) «Вести с фронта».
13. Першай гвардзейскай дывізіяй у Чырвонай Арміі стала дывізія пад камандаваннем:
а) С.Куцепава;
б) П.Гаўрылава;
в) І.Русіянава;
г) Ц.Бумажкова;
д) І.Паўлава.
14. Савецкі лётчык, ураджэнец Беларусі, які падчас Курскай бітвы збіў у адным баі 9 самалётаў праціўніка:
а) В.Талаліхін;
б) А.Гаравец;
в) А.Галавачоў;
г) М.Гастэла;
д) І.Русіянаў.
15. Які з раённых цэнтраў Беларусі быў першым вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў?
а) Хоцімск;
б) Гарадок;
в) Лоеў;
г) Камарын.
16. Што абядноўвае прозвішчы (адказаць дакладна і канкрэтна)?
а) К.Ракасоўскі, Г.Захараў, І.Чарняхоўскі, І.Баграмян;
----------------------------------------------------------------------
б) П.Панамарэнка, П.Калінін, Р.Мачульскі;
------------------------------------------------------------------
в) А.Зянькова, З.Партнова, Н.Давыдава, А.Барбашоў;
--------------------------------------------------------------------
г) В.Кузняцоў, К.Голубеў, А.Карабкоў;
--------------------------------------------------------------------
д) І.Зубачоў, Я.Фамін, П.Гаўрылаў, А.Кіжаватаў;
--------------------------------------------------------------------
е) М.Гастэла, А.Бурдзянюк, Р.Скарабагаты, А.Калінін.
---------------------------------------------------------------------
17. Аперацыя “Баграціён” пачалася ў:
а) верасні 1944 г.;
б) верасні 1943 г.;
в) чэрвені 1944 г;
д) ліпені 1944 г.
18. Першы этап абарончых баёў на Беларусі ў 1941 г. завяршыўся:
а) акружэннем савецкіх дывізій;
б) узяццем Брэста;
в) захопам Мінска;
г) затрымкай нямецкіх войскаў і зрывам бліцкрыгу.
19. Беларусь была поўнасцю акупавана нямецка-фашысцкімі войскамі:
а) да жніўня 1941 г.;
б) да верасня 1941 г.;
в) да снежня 1941 г.
20. Пра каго вядзецца гаворка:
“Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Іспаніі, работнік Пінскага абкома КП(б)Б, стваральнік партызанскага атрада, які потым пераўтвараўся ў партызанскую брыгаду. Ужо ў час баявых дзеянняў атрымаў воінскае званне генерал-маёра. У пасляваенны час міністр лясной гаспадаркі БССР”?