У вас вопросы?
У нас ответы:) SamZan.net

ПАЧАТАК ФАРМІРАВАННЯ СТАРАЖЫТНАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ

Работа добавлена на сайт samzan.net:

Поможем написать учебную работу

Если у вас возникли сложности с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой - мы готовы помочь.

Предоплата всего

от 25%

Подписываем

договор

Выберите тип работы:

Скидка 25% при заказе до 28.12.2024

            БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ

       

 

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

НА ТЭМУ:«ПАЧАТАК  ФАРМІРАВАННЯ СТАРАЖЫТНАРУСКАЙ  ДЗЯРЖАЎНАСЦІ.

ПОЛАЦКАЕ КНЯСТВА – ПЕРШАЯ ДЗЯРЖАВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ».

Студэнта: Жарковай Анастасіі Ігараўны

Група:1 курса ФЗН 102а

Выкладчык: Крыўліч Святлана Ўладзіміраўна.      

                                                   МІНСК 2011

УВОДЗІНЫ:

  1.  Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IVVII cт.ст.
  2.  Рассяленне славян.
  3.  Эпоха ваеннай дэмакратыі.
  4.  Усходнеславянскія саюзы плямен(крывічы, дрыгавічы,радзімічы).
  5.  Славянская каланізацыя ў землях Панямоння.
  6.  Становішча на тэрыторыі Беларусі ў ІХ-ХІІст.ст.
  7.  Полацкае княства – першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі.
  8.  Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг.
  9.  Час Брачыслава.
  10.  Час Усяслава Чарадзея.
  11.  Заключэнне.

1. Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IVVII cт.ст.

         У сярэдзіне першага тысячагоддзя н.э. у жыцці насельніцтва Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі адбываюцца значныя змены. У славян адбываўся працэс разлажэння радавых адносін. Яшчэ захоўвалісь такія рэшткі радавых адносін, як вялікая патрыярхальная сям’я. Аднак славянскія плямёны, як аб гэтым гавораць іх назвы, складаліся на тэрытарыяльнай аснове і былі аб’яднаннем тэрытарыяльных  абшчын. Неаднаразова даследчыкі адзначалі, што ў параўнанні са старой родавай арганізацыяй дзяржава адрозніваецца перш-наперш падзелам падданых дзяржавы па тэррытарыяльных дзяленнях. Такі тэрытарыяльны падзел складаўся ў славян у выглядзе тэрытарыяльна-племянной арганізацыі, якая аб’ядноўвала суседскія сельскія абшчыны.

2. Рассяленне славян.

         Старажытныя летапісы перадаюць паданні, з якіх вынікае, што славяне не былі абарыгенамі на абшарах лясной зоны Усходняй Еўропы. Паводле паведамлення летапісаў, славяне пачаткова жылі на Дунае. У VI ст. славяне ўключыліся ў працэс Вялікага перасялення народаў. На тэрыторыю Беларусі першыя славяне прыйшлі з поўдня прыкладна ў VI-VII ст., калі ўзрост балцкіх старажытнасцяў тут дасягаў ужо дзвюх тысячагоддзяў. Храналагічна гэта супала з пачаткам распаду агульнаславянскай мовы.

         Рухаючыся па рэках славяне сяліліся побач з балтамі. Яны пераўзыходзілі іх па ўзроўню сацыяльнай арганізацыі, мелі больш развітую гаспадарку. Невядома, наколькі мірным было суіснаванне дзвюх этнасаў на тэрыторыі Беларусі. На некаторых балцкіх гарадзішчах VII-VIII ст. зафіксаваны сляды пажараў, што можа сведчыць пра ваенныя канфлікты.

         Пералічваючы ўсходнеславянскія плямёны, Географ Бaварскi у IX ст. і Кастусь Пaрфiрародны у X ст., а таксама "Аповесць мінулых гадоў", створаная спачатку XII ст., завуць: вяцічаў, дрыгавічой, дрэўлян, крывічоў, палачан, палян, радзімічаў, паўночнікаў, славенов, тиверцаў, улічаў, бужанов і дулебаў, якіх яшчэ клікалі валынянами. Тэрыторыю Беларусі займалі крывічы, дрыгавічы і радзімічы.

 Прыкладна з X стагоддзя крывічы і дрыгавічы пачалі каланізацыю Панямоння, заселенай плямёнамі яцвягаў па левую, і літвы па правы бок Нёмана. Туды ж накіраваліся валыняне і дрэўляне. Аднак асіміляцыя балтаў тут адбывалася вельмі павольна, таму Панямонне яшчэ стагоддзямі заставалася змешанай балта-славянскай зонай.

           Крывічы, дрыгавічы і радзімічы былі не родаплемяннымі, а тэрытарыяльна-палітычнымі адукацыямі. Каланізацыя земляў, раней абжытых іншым насельніцтвам, патрабавала ад іх магутнай ваеннай арганізацыі, узвядзенні сваіх апорных пунктаў - гарадоў, якія выконвалі функцыю і адміністрацыйных цэнтраў, і фарпостаў засваення новай тэрыторыі.

          Пра тое, як і калі рассяліліся славяне на тэрыторыі Беларусі, пісьмовых крыніц амаль не захавалася. Таму да цяперашняга часу не суціхаюць навуковыя спрэчкі, маюць месца розныя пункты гледжання, гіпотэзы па ўсіх гэтых пытаннях. Асноўныя дадзеныя, калі не лічыць кароткіх звестак пра рассяленне славян у «Аповесці мінулых гадоў», навукоўцы  чэрпаюць з археалагічных крыніц.

          Няма сумнення ў тым, што ў славян існавала рабства і гандаль рабамі. Колькасць рабоў папалнялася за кошт палонных, якіх славяне забіралі сотнямі і тысячамі ў выніку ваенных паходаў на землі Візантыйскай імперыі. Славяне звычайна бралі палонных для таго, каб прадаць іх у рабства ці атрымаць за іх выкуп. Калі гэта не ўдавалася, то праз пэўны час палонныя заставаліся сярод славян як свабодныя.

        Захоп вялікіх абласцей выклікаў сур’ёзныя змены сацыяльнай структуры славянскіх плямён. У першую чаргу памнажае свае багацці ваенна-племянная вярхушка. У яе рукі трапляла ільвіная доля здабычы – рабы, зброя, жывёла, каштоўнасці. Потым яна становіцца ўладальнікам найбольш пладародных зямель на захопленай тэрыторыі. У выніку перасялення быў дадзены новы штуршок працэсу

маёмасна-сацыяльнага расслаення, што па сутнасці азначала крок у бок дзяржаўнай арганізацыі.

 

       Ваеннае кіраўніцтва звычайна дазваляла правадырам вылучацца з асяроддзя астатняй родаплемянной арыстакратыі. Іх апорай станавілася  дружына – аб’яднанне прафесійных воінаў, якія страцілі сувязь са сваімі родамі і абшчынамі. У дружыне адзіным сувязным звяном станавілася асабістая адданасць правадыру і зацікаўленасць у яго паспехах.

       Фарміруецца асобная палітычная арганізацыя. Яе органы кіравання – вярхоўны правадыр, савет старэйшын, народны сход. Пры гэтым народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зборю. Такая форма арганізацыі і яго кіравання аірымала назву “ваеннай дэмакратыі”.

3. Эпоха ваеннай дэмакратыі.

         Эпоха ваеннай дэмакратыі – гэта час несупынных міжпляменных войнаў. Ваенныя сутыкненні заканчваліся рабаўніцтвам. Пераможцы захоплівалі жывёлу, зерне, футры і рабоў. Паўсядзенная пагроза ваеннага нападу з боку чужых плямён выклікала неабходнасць у абарончых эбудаваннях. Паселкі размяшчаліся на мысах стромкага берага ракі і ўмацоўваліся з напольнага боку валам і ровам. Плошча ўмацаваных гарадзішчаў звычайна невялікая (45х85 м). на тэрыторыі Беларусі вядомы дзесяткі гарадзішчаў. Паўсюдна ваенная дэмакратыя была формай пераходнага перыяду да класавага грамадства, да ўтварэння дзяржавы. Месца ваеннай дэмакратыі ў агульнай перыядызацыі першабытнана грамадства знаходзіцца на яго заключным этапе, напярэдадні ўзнікнення дзяржавы.

        Узнікалі племянныя органы кіравання, а з імі – племянная арыстакратыя. З яе асяроддзя вылучаліся правадыры, адной з галоўных функцый якіх становіцца кіраванне ваеннымі мерапрыемствамі. У племянных абяднаннях звычайна вылучаліся два тыпы ваенных кіраўнікоў. У адных грамадсвах імі былі племянныя правадыры. Яны выконвалі грамадзянскія, ваенныя, а таксама жрэчаскія функцыі. У іншых выпадках разам з грамадскім правадыром быў асобны – ваенны – кіраўнік. З цягам часу паміж старой арыстакратыяй, якая абапіралася на традыцыйныя інстытуты, і ваеннымі правадырамі ўзнікала барацьба за ўладу. Старая вярхушка часцей за ўсё аказвалася адсунутай на задні план. Вынік гэтай барацьбы ў многім вызначаў формы будучай дзяржаўнасці.

  1.  Усходнеславянскія саюзы плямен.

           У Верхнім Падняпроўі і Падзвінні на тэрыторыі Беларусі ў VIII-Xст.ст. сфарміраваліся некалькі аб’яднанняў усходніх славян. Яны ўяўлялі сабой даволі ўстойлівыя этнічныя супольнасці дрыгавічоў, крывічоў-палачан,радзімічаў. У аснове гэтых супольнасцей ляжалі не столькі родаплемянныя, колькі тэрытарыяльныя, эканамічныя і палітычныя сувязі. Цяпер гісторыкі звычайна лічаць іх “саюзам плямен”.

У этнаграфічных адносінах гэтыя супольнасці можна называць пранароднасцямі. Адначасова яны былі пачатковымі дзяржаўнымі утварэннямі тэрытарыяльна-палітычнага характару ці прадзяржавамі, у летапісе абазначанымі тэрмінам “княжанні”,на чале якіх стаялі правіцелі,якія мелі тытул “светлы князь”.

            Стварэнню княжанняў садзейнічалі развіцце мірных сувязяў паміж плямёнамі, ці ваенныя перамогі адных плямен над лругімі, ці , нарэшце неабходнасць барацьбы з агульнай знешняй небяспекай. У час заняпаду родаплемяннога грамадства і ў перыяд ваеннай дэмакратыі складваліся сацыяльна-палітычныя супольнасці,аб’яднаныя адзінай уладай, адноснай агульнасцю гаспадарча-культурнага жыцця , тэрыторыі і інш. Утварэнне такіх супольнасцей садзейнічала ўзмацненню моўных і культурных сувязяў паміж асобнымі пляменамі, іх змешванню і трансформацыі ў новыя этнасацыяльныя супольнасці – народнасці.

         Крывічы-палачане: займалі значныя абшары Усходняй Еўропы. Гэта вялікае аб’яднанне  плямен, якія жылі ва ў вярхошях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. Звесткі аб іх змешчаны у “Аповесці мінулых гадоў” пры напісанні падзей ІХ-Хст.ст. і папярэднега часу. Пра крывічаўтаксама пісаў візантыйскі гісторык Хст Карстанцін Парфірародны

          Па-рознаму выводзяць гісторыкі назву “крывічы”: ад прозвішча старэйшага роду Крыў(Крыва), што найбольш верагодна,ад слоў “крэўныя” (блізкія па крыві), ад імя язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва – Крывейтэ, ад крывізны гарыстай мясцовасці і інш.

          Найбольш значны матэрыял па гісторыі насельніцтва выяўлены ў Віцебскай вобласці ў курганных могільніках, дзе была дакладна ўстаноўлена, што для полацкіх крывічоў характэрна археалагічная культура доўгіх курганоў Паўночнай Беларусі ў якой прысутнічае шмат элементаў матэрыяльнай культуры ўсходніх балтаў. У некатарых пісьмовых крыніцах старажытныя курганы называлі “валатоўкамі”. На Віцебшчыне сярод мясцовага насельніцтва такая назва распаўсюджана дагэтуль. Паводле народных паданняў, тут як быццам пахаваны волаты(волат – персанаж беларускай міфалогіі, асілак высокага росту).

         Фарміраванне крывічоў – вынік асіміляцыі прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і заходняфінскіх плямён, паступова славянізаваных. Гэта пацвярджаюць выразныя археалагічныя матэрыялы. Славянскімі рысамі курганоў ІХ-Хстст з’яўляюцца абрад трупаспалення і наяўнасць ляпных гаршкоў з акруглым плячом у верняй частцы тулава, якое захавана і ў кераміцы,зробленай пазней на ганчарным крузе. Але таксама лета-літоўскія элементы доўгіх курганоў займаюць значнае месца. Каланізуючы лясную зону, уступаючы ў цесную сувязь з мясцовым насельніцтвам, славяне перанялі ў большай ці меншай ступені культурна-этнаграфічныя асаблівасці балтаў, ўнаследавалі элементы іх матэрыяльнай культуры.

          Характэрнымі рысамі апрання крывічаў была шматлікасць упрыгожванняў (бранзалетападобныя драцяныя кольцы з завязанымі канцамі, падковападобныя спражкі, зааморфныя бранзалеты, вітыя шыйныя грыўні з петлепадобнымі канцамі, пазалочаныя шкляныя пацеркі, мноства бразготак, падвескі-конікі).

Характэрнай рысай жаночага касцюма крывічоў былі маністы , у якіх пацеркі спалучаліся з металічнымя бразготкамі, а мужчынскага падковападобныя, лірападобныя спражкі, пярсцёнкі, абшыванне адзення і галаўных убораў металічнымі пранізкамі.

          У летапісе крывічы названы пад 859 г. Паводле летапіснага паведамлення , яны плацілі даніну варагам. У 862 г. крывічы разам з плямёнамі прагналі варагаў за мора, адкуль яны прыйшлі. Аднак потым , як паведамляе летапіс, чудзь, наўгародскія славяне, крывічы заклікалі да сябе нарманскіх князёў.

         Вялізнае аб’яданне крывічоў у канцы 1-га тысячагоддзя распалася на групы – смаленскую, полацкую, пскоўскую.

        Крывічы прымалі ўдзел у паходах князя Алега і Ігара супраць грэкаў. На аснове племяннога княжання крывічоў-палачан склалася буйнае Полацкае княства – самастойная моцная сярэднявечная дзяржава на тэрыторыі Беларусі.

        У старажытных летапісах насельніцтва Полацкай зямлі называецца таксама палачанамі. Летапісцы лічылі, што гэта назва паходзіць ад назвы ракі Палата, лявусця якой заснаваны першапачатковы Полацк. Палачане – група плямён, што вылучаліся з крывіцкага аб’яднання з цэнтрам у Полацку, ад якога атрымала першапачатковую назву.

        Дрыгавічы: адно з летапісных усзоднеславянскіх аб’яднанняў, што ў ІХ-ХІІІстст займала вялікую тэрыторыю сучаснай Беларусі і ў  пазнейшым часе разам з крывічамі з’явілася асновай для фарміравання беларускай народнасці.

        Дрыгавічы рэдка згадваюцца ў старажытных пісьмовых крыніцах. На падставе летапісных паведамленняў старажытнейшым насельніцтвам Паўднёвай, Цэнтральнай і Заходняй Беларусі з’яўляліся дрыгавічы, якія паходзілі ад старажытных славян, што прышлі з Падунаўя, належалі да ўсходнеславянскай моўнай групы, займалі значную тэрыторыю сучаснай Беларусі і былі ў ліку найбольш развітых усходнеславянскіх плямён.

         На тэрыторыі рассялення дрыгавічоў засталіся шматлікія археалагічныя помнікі – курганныя могільнікі,селішчы, гарадзішчы.

         Найбольш ранні пахавальны абрад дрыгавічоў – трупаспаленне. Зверху вогнішча і рэшткаў спалення наспалі курган. З прыняццем хрысціянства язычніцкі (паганскі) звычай крэмацыі змяняецца трупапалажэнням. Звычайна нябожчыка клалі галавой на захад на дзённаю паверхню зямлі, ачышчанную рытуальным вогнішчам, і паверх яго насыпалі курган.

        Для жаночага касцюму плямён дрыгавічоў былі характэрны вялікія металічныя пацеркі, ажурныя або суцэльныя цыліндрычнай ці авальнай формы, упрыгожаныя напянымі шарыкамі металічнай (срэбранай) зерні. Іх называюць буйназярністымі і прызнаюць этнавызначальным прадметам дрыгавічоў.

       Асноўная частка насельніцтва дрыгавічоў пражывала ў сельскай меснасці на селішчах і гарадзішчах. У Х-Хістст у дрыгавічоў пачынаюць узнікаць гарады (Тураў -  980 г., Берасце – 1019 г., Меньск – 1067 г., Пінск – 1097., Случаск -  11097 г., Клечаск – 1127

г. , Гародня – 1127 г., Драгічын Надбужны – 1142 г., Рагачоў – 1142 г., Мазыр – 1155 г.,).

Да Х-Хістст адносіцца ўзнікненне Наваградка, Ваўкавыска, Слоніма. У ХІІІ ст узнікаюць Камянец (1276), Кобрын (1287). Узнікненне і развіццё гарадоў з’яўляецца яркім сведчаннем высокага ўзроўню эканамічнага і сацыяльнага развіцця дрыгавічоў.

      Аснову гаспадаркі дрыгавічоў складалі земляробства і жывелагадоўля. Дрыгавічы займаліся таксама паляваннем, рыбалоўствам, прадзеннем, ткацтвам, жалезаапрацоўкай, касцярэзкай, скураапрацоўкай, дрэваапрацоўкай, ганчарным рамяством, выраблялі жалеза і сталь, складаныя вырабы і прылады працы, узбраенне, прадметы хатняга ўжытку.

       Аб высокім узроўні сацыяльнага развіцця дрыгавічоў сведчаць існаванне свайго “княжання” яшчэ да ўключэння ў склад Кіеўскай Русі ў Хст, вылучэнне дрыгавіцкіх зямель у Тураўскае княства пры першым жа падзеле Кіеўскай Русі Уладзімірам Святаслававічам у 988г., існаванне мясцовай дружыны ў тураўскіх князёў.

      На падставе летапісных паведамленняў  матэрыялаў археалагічных раскопак дрыгавічы паўстаюць як адно з найбольш развітых усходнеславянскіх плямён, што знаходзіліся на шляху інтэграцыі ўсіх ўсходнеславянскіх плямён ў адзіную супольную ўсходнеславянскую народнасць.

      Радзімічы: па летапісу як і вяцічы , прыйшлі з прапольскіх зямель, назву сваю атрымалі ад імя Радзім, які ўзначальваў іх, і рассяляліся па Пасожжы. Летапісец адзначае, што жылі ў міры паміж сабой паляне, драўляне, севяране, радзімічы і іншыя плямёны.

      З летапіснага паведамлення , датаванага 885 г., мы даведваемся, што ў канцы ІХ ст радзімічы плацілі даніну спачатку хазарам, а потым кіеўскаму князю Алегу.

      У радзімічаў існавала свая племянная вярхушка і ваенная арганізацыя. У 907 г. яны ўдзельнічалі ў паходзе на грэкаў у складзе рознаплемяннога войска князя Алега. Пасля смерці Алега радзімічы, мабыць, адмовіліся падпарадкоўвацца кіеўскаму князю. Летам 984 г. ваявода кіеўскага князя Уладзіміра, якога празвалі Воўчы Хвост, на р.Пяшчань перамог войска радзімічаў і яны былі канчаткова ўключаны ў склад Кіеўскай дзяржавы.

       Радзімічы займалі прастору ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па берагах Сожа і яго прытокаў. Курганны могільнік каля в.Дзям’янкі Добрушскага раёна пакуль адзіны на тэрыторыі радзімічаў некропаль, які існаваў на працягу некалькіх соцень гадоў(VII-XIIстст). Раннія пахаванні зроблены па абрадзе трупаспалення на месцы насыпання кургана або непадалёку ад яго. Зрэдку нябожчыка спальвалі ў зрубавай дамавіне.

        З ХІ ст у радзімічаў пахавальны абрад трупаспалення паступова пачаў змяняцца трупапалажэнням у дамавінах, калодах або трунах, здаваліся і двайныя пахаванні.

       Аснову галаўнога жаночага ўпрыгожання складалі сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы , якіх насілі ад аднаго да васьмі. Характэрнай асаблівасцю жаночага касцюма з’яўляюцца шкялныя рознакаляровыя пацеркі ў спалучэннях з прывескамі рознай формы.

       У навуцы даўно абмяркоўваецца пытанне аб ляшскім паходжанні раздімічаў. Устаноўлена, што заходнеславянскі ўплыў на раннесярэднявечнаю Беларусь адбываўся на працягу VІІІ-ХІІІстст у розных формах і ахопліваў практычна ўсю тэрыторыю беларускіх зямель. Аднак арэал радзімічаў не вылучаецца пераважнай прысутнасцю заходнеславянскіх элементаў у параўнанні з іншымі абласцямі Беларусі.

      Зародкі ўсходнеславянскіх народаў на землях радзімічаў узнікаюць у канцы 1-га тысячагоддзя н.э.: Гомель, Чачэрск, Крычаў, Прупой(Слаўгарад). У выніку шырокага археалагічнага вывучэння Гомеля ўстаноўлена, што паселішча калочынскай культуры  ўпадзення р.Гаменюк у Сож і значны неўмацаваны пасёлак. У VІІІ-Хстст. На паселішчы адбылася змена жыхароў. Замест плямён калочынскай культуры сюды пранікла іншае славянскае насельніцтва. Паселішча ў Гомелі пачало выконваць ролю племяннога цэнтру радзімічаў. У Х-ХІ стст вакол яго пачынае засяляцца сельская акруга. У ХІІст Гомель ператвараецца ў буйны ваенна-адміністратыўны цэнтр Ніжняга Пасожжа і ў цэнтр хрысціянскай культуры.

      Аснову эканомікі радзімічаў складала земляробства, таксама былі развіты разнастайныя рамёствы,сярод якіх першарадным з’яўлялася кавальскае.

     У часы феадальнай раздробленасці (з канца ХІ ст) тэрыторыя радзімічаў была падзелена паміж чарнігаўскімі і смаленскімі князямі. Пры гэтым асобныя населеныя пункты ў выніку міжусобнай барацьбы неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. У летапісе радзімічы названы ў апошні раз пад 1169 г. як этнаграфічная адзінка ўсходняга славянства.

  1.  Славянская каланізацыя ў землях Панямоння.

На працягу другой паловы 1-га тысячагоддзя славяне асвоілі амаль усю тэрыторыю Беларусі, паступова асімілявалі балтамоўнае насельніцтва, якое тут пражывала. Частка балцкага насельніцтва была, відавочна, выціснута на паўночны захад,невялікая яго частка, верагодна, была знішчана, але асноўная маса заставаласяжыць на ранейшых месцах, утвараючы часам даволі значныя астравы сярод прышлых слвян. Пастаяннай этнічнай граніцы паміж славянамі і балтамі ў раннім сярэднявеччы не было.

       Да вырашэння пытання аб вытоках славянскай каланізацыі панёманскага краюрашаючае значэнне маюць данныя археалагічных даследванняў. Аб тым, што каланізацыя басейна Нёмана ішла ў першую чаргу з паўднёвых і паўднёва-заходніх зямель, сведчаць дакладна зафіксаваныя праявы ў пахавальным абрадзе і пахавальным інвентары курганных могільнікаў Навагрудчыны рыс, характэрных для дрыгавічоў, драўлян і валынян.

      Аналіз пахавальнага абраду і рэчавога інвентару паказвае, што славянскае насельніцтва Верхняга Панямоння было змешанным. Такім чынам, на рубяжы 1-га і 2-га тысячагоддзя землі Верхняга Панямоння былі асвоены славянамі.

  1.  Становішча на тэрыторыі Беларусі ў ІХ-ХІІстст.

           У IX - XII стст. ва ўсходніх славян складаецца феадальны ўклад. Напачатку асноўная частка насельніцтва была вольнымі супольнікамі, якіх звалі «людзі». Іх сацыяльнае становішча паступова змянялася: частка трапляла ў залежнае становішча, частка заставалася адносна вольнай. Залежных людзей звалі «чэляддзю». У складзе чэлядзі былі катэгорыі насельніцтва, пазбаўленыя асабістай волі - халопы.  Пра станаўленне класавага грамадства сведчыць не толькі залежнае становішча асобнай катэгорыі насельніцтва, але і наяўнасць лютвы. Дружыннікі (ці баяры) атрымлівалі ад князя права збіраць даніну з вызначанай тэрыторыі. Збор даніны з вольнага насельніцтва той тэрыторыі, якой «валодаў» князь, звалася палюддзем. Паступова даніна становіцца феадальнай рэнтай.

       Стварыліся гарады. Адны выраслі з умацаванага сельскага гарадзішча як Полацак, іншыя як княжыя замкі - Менск, Гародня, Заслаўль. Трэція ўзнікалі на гандлёвых шляхах. Горад складаўся з частак: дзяцінца, умацаванага валамі, равамі, сценамі; пасаду - месца, дзе сяліліся рамеснікі і гандляры; і гандлю - месцы продажу і куплі тавараў.  Славяне вызнавалі паганскую рэлігію. Яны верылі ў бога сонца, агню, Пяруна і інш. Памерлых хавалі ў ямах, насыпая над імі курганы. Верылі ў замагільнае жыццё. Упрыгожванні насілі з косткі, медзі, керамікі.

  1.  Полацкае княства – першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі.

       Гісторыю Полацкага княства трэба адлічваць ад пачатку існавання горада Полацка.
       Аб’яднанне групіроўкі крывічоў у Беларускім Падзвінні ўжо ў канцы VIII стагоддзя завяршылася утварэннем іх асобнага княства, цэнтрам якога стаў Полацак. Пра Полацак упершыню гаворыцца ў "Аповесці мінулых гадоў" у 862 г. Пад гэтай датай  запісана,што скандынаўскі князь Рурык, які прыняў уладу ў Ноўгарадзе, пачаў раздаваць” мужам сваім” гарады, у тым ліку і Полацк.  Летапісец адзначыў, што Полацак, як і Смаленск, былі заснаваны крывічамі.

       Сітуацыя, якая ўтварылася ў выніку дзянняў Рурыка паставіла пад пагрозу эканамічныя інтарэсы Кіеўскага княства. Кіеўскія князі Аскольд і Дзір у 865г. здзяйсняюць ваенны паход пад Полацк, але вынікі гэтага паходу застаюцца невядомымі.

        Ужо ў ІХ ст. Полацк актыўна ўключаецца ў палітычнае жыцце ўсходнеславянскіх плямён. Гэтаму перш за ўсё  спрыяла яго размяшчэнне  на заходнядзвінскім  адгалінаванні гандлёвага шляху “з варагаў у грэкі. З 882 г. Полацкія землі знаходзіліся ў пастаянных палітычных і эканамічных сувязях з Кіеўскім княствам. На падставе летапісу крывічы хадзілі ў паход на Смаленск разам з кіеўскім князем Алегам.

Вядомы паведамленні аб удзеле крывічоў у паходзе кіеўскага князя Ігара на Візантыю ў 944 г.

         Выхад  Полацкага княства з-пад улады Кіева неабходна адносіць да перыяду 907-947 г. паўднёвая накіраванасць палітыкі кіеўскага князя Святаслава , сына княгіні Вольгі ў 60-70 гады не спрыяла збліжэнню паміж Полацкім і Кіеўскім княствамі.

  1.  Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг.

         Прыкладна ў 70-я гады Хст у Полацку пачаў княжыць Рагвалод. Да саюзу з Полацкам імкнуліся наўгародскі князь Уладзімір і кіеўскі князь Яраполк. Уладзімір, каб заручыцца падтрымкай з боку Полацка ў барацьбе супраць Яраполка, пасватаўся да дачкі Рагвалода Рагнеды. Рагнеда, ведаючы аб нараджэнні Уладзіміра ў выніку адносін паміж ключніцай Малушай і князем Святаславам, адказала словамі: “Не хочю розути робинича, но Ярополка хочю”.

Таксама летапіс паведамляе пад 980 г., што Уладзімір сабраў вялікае войска і выступіў у паход на Полацк. Горад быў захоплены прыступам. Рагвалод і абодва яго сыны забіты, а Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Уладзімір стаў Вялікім Кіеўскім князем. У найбуйныя гарады ў якасці сваіх намеснікаў Уладзімір накіраваў сваіх сыноў. Яго сын ад Рагнеды Ізяслаў атрымаў Полацак.

       Пісьмовыя крыніцы нам нічога не паведамляюць пра дзейнасць Ізяслава на пасадзе полацкага князя, акрамя таго што ў час яго кіравання адбываўся працэс распаўсюджвання хрысціянства на тэрыторіы Полацкай зямлі. У 1001г. Ізяслаў памёр. Ён пакінуў пасля сябе дзвух сыноў – Усяслава і Брачыслава. Першы з іх пражыў да 1003г.. пасля гэтага Брачыслаў робіцца адзіным князем Полацкай зямлі.

  1.  Час Брачыслава.

       Мае сэнс меркаваць, што да 1015 г.  – года смерці кіеўскага князя Ўладзіміра – асноўная дзейнасць Брачыслава была накіравана на вырашэнне унутрапалітычных пытанняў, якія не закраналі інтэрэсаў суседніх княстваў, да таго ж Брачыслаў быў яшчэ падлеткам і не меў вопыту ў дзяжаўных справах. Пакуль у Кіеве жыў Уладзімір, Полацкае княства не магло праяўляць венную актыўнасць, бо адразу сутрэла бы адпор з боку княстваў, дзе правілі яго сыны.

       Пасля смерці Уладзіміра стабільнасць у Кіеўскай дзяржаве была парушана. Яго сыны біліся за прастол да таго моманту, пакуль ініцыятар міжусобіцы – князь Святаполк не ўцёк у Польшчу. Менавіта гэта сітуацыя стварыла спрыяльныя ўмовы для Брачыслава ў вырашэнні пытання аб поўным кантролі Полацка над заходнедзвінскім адгалінаванні шляху “з варагаў у грэкі”.

      З дадзенай мэтай у 1021 г. Брачыслаў ажыццявіў імклівы паход на Ноўгарад. Горад быў захоплены і разрабаваны. Калі Брачыслаў вяртаўся з Ноўгарада ў Полацк,яго сустрэлі войскі кіеўскага князя Яраслава , і ў бітве войска Яраслава адалела Брачыслава, вярнула Ноўгарад, а Брачыслаў уцёк у Полацк. Пасля яны заключаць перамір’е, і Яраслаў аддасць Полацкаму князю Віцебск і Усвяты, каб пазбегнуць вайны с Полацкам і ўмацаваць свае становішча. Атрымаўшы кантроль над волакамі, Полацкае княстве эканамічна замацоўвае сваю незалежнасць. Брачыслаў развівае заходні напрамак дзейнасці – падтрыманне крывіцкай каланізацыі і распаўсюджванне сваёй улады на балцкія плямёны. Уключэнне Менскай воласці ў склад Полацкага княства таксама адбылося  ў час княжання Брачыслава.

        У 1044г. заканчваецца перыяд княжання Брачыслава, пры якім Полацкае княства вырасла тэрытарыяльна і замацавала сваю незалежнасць эканамічна праз усталяванне кантролю над волакамі . З 1044г. пачынаецца новы этап у полацкай гісторыі, спалучаны з дзейнасцю яго сына – Усяслава Брачыслававіча.

  1.   Час Усяслава Чарадзея.  

  З’яўленне Усяслава на палітычнай арэне ХІ ст. было незвычайным. У летапісе гаварыцца аб тым, што маці нарадзіла яго ад чаравання і “бысть ему язвено на главе его”. Застаецца невядомым, якая прыкмета была ў князя на галаве, але яна спрыяла ўтварэнню мянушцы князя – Чарадзей, якая стала вынікам міфалагізацыі сучаснікамі далейшай палітычнай дзейнасці князя. Трэба сказаць, што Чарадзей з’яўляўся прадаўжальнікам палітыкі свайго бацькі.

   У час княжання Усяслава Чарадзея адносіны з балцкімя плямёнамі насілі  мірны, дамоўны характар. Падтрыманне міру з балтамі стала вынікам працягу Усяславам балцкай палітыкі Брачыслава, якая грунтавалася на двух прынцыпах – захаванні мірных адносін з балтамі і распаўссюджанні на балцкую тэыторыю дамоўна-данінных адносін.

У першыя два дзесяцігоддзі свайго княжання Усяслаў не ўносіў ніякіх змен і ў паўднёвы напрамак палітыкі Брачыслава, развіваючы мірныя стасункі з кіеўскім княствам, палітычная стабільнасць і моц якога да 1054г. падтрымлівалася Яраславам Мудрым, а пазней Ізяславам, які са сваімі братамі Усеваладам і Святаславам не дапускаў міжкняжацкіх усобіц і ў ваенных справах выступаў з імі заадно. Да хаўрусу з паўднёвымі князямі быў прыцянут і Чарадзей, які прыняў удзел у 1060г. у сумесным пераможным паходзе зімі супраць торкаў.

Палітычная стабільнасць Полацкага княства ў гэты час абумовіла тэрытарыяльный рост самога Полацка. Прыкладна ў гэты час пачылося будаўніцтва Сафійскага сабора – як адлюстраваннемоцы дзяржавы і незалежнасці Полацкага княства.

1065 год стаўпаваротным у палітычнай гісторыі Полацкага княства. Гэтым годам датуецца ваенны паход Усяслава Чарадзея на Пскоў, што азначала пераход Полацкага княства ад мірнага суіснавання з суседзямі да венных адносін. Можна меркаваць, што выправы полацкага князя на Пскоў і на Ноўгарад(1066г.) мелі пад сабой эканамічны інтарэс і з’явіліся найбольш простым спосабам барацьбы Полацка супраць сваіх паўночнаеўрапейскіх гандлёвых канкурэнтаў. Але аблога Пскова з боку полацкага войска не мела поспеха і палачане былі вымушаны вярнуцца назад.

Адсутнасць супрацьдзеяння з паўднёвага боку схіліла Усяслава да ваеннай выправы на Ноўгарад. Ён разграміў ноўгарадскае войска і бесперашкодна авалодаў горадам. Захоплены Ноўгарад быў разрабаваны, у палон былі ўзяты жанчычы і дзеці, а з Сафійскага сабора зняты званы і панікадзілы.

Гэтыя дзеянні не маглі заставацца незаўважанымі з боку паўднёварсукіх князёў, і яны пачалі рыхтавацца да нападу на Полацкае княства. У склад кааліцыі ўвайшлі кіеўскі князь Ізяслаў Яраслававіч, чарнігаўскі князь Святаслаў Яраслававіч, пераяслаўскі князь Усевалад Яраслававіч. У лютым 1066г. вайскі Яраслававічоў рушылі да меж Полацкага княства.

Першым пад удар трапіў Менск. Горад быў узяты прыступам,разрабаваны і знішчаны. Абцяжараныя злабычай, войскі Яраслававічоў падышлі да р. Нямігі,дзе іх перанялі войскі Усяслава Чарадзея. 3 сакавіка 1067г. на Нямізе адбылася жорсткая бітва. Паўдневарускія войскі не змаглі канчаткова акружыць і знішчыць палачан і захапіць Усяслава – ён уцёк. Летапіснае паведамленне сведчыць, што 10 ліпеня 1067г. Ізяслаў, Святаслаў і Усевалод выклікалі Чарадзея на перагаворы, гарантуючы яму бяспеку прыясай на крыжы. Яраславічы парушылі прысягу, схапілі князя з яго двумя сынамі і пасадзілі іх у вязніцу-поруб у Кіеве. Гараджане Кіева паднялі паўстанне ў 15 верасня 1068г., вызвалілі Усяслава Чарадзея разам з сынамі з поруба, абвясцлі яго кіеўскім князём, а Ізяслаў збег з горада.

Вялікім кіеўскім князём Усялаў быў усяго 7 месяцаў. У 1069г. Ізяслаў з дружынай польскага караля Баляслава рушыў на Кіеў. Жыхары Кіева сабралі войска.якое ўзначаліў Усяслаў Чарадзей. Войска кіеўлян падышло пад Белгарад, адкуль уначы, не чакаючы бітвы полацкі князь збег у Полацк.

У 1069г. Усяславу не ўдалося замацавацца князем у Полацку. Княжыць там стаў сын Ізяслава – Мсціслаў,які хутка памёр. Пасля смерці Мсціслава Ізяслаў пасылае ў Полацк свайго другога сына Святаполка. У 1071г. Усяслаў Чарадзей знянацку з’явіўся пад Полацкам і выгнаў Святаполка з горада.

З 1071 па 1073 г. назіраецца зацішша паміж Полацкам і Кіевам. І толькі у 1077г. Уладзімір Манамах(сын Усевалада) спрабуе захапіць Полацк, але яго спрбы не ўвянчаліся поспехам.

Увосень 1078г. Чарадзей зрабіў самы рашучы крок у ажыццяўленні савёй усходняй палітыкі: напў на Смаленск і спаліў яго. Манамах спрабаваў дагнаць Усяслава, не дагнаў і ў адпомстку спаліў ваколіцы Лукомля, Лагойска і Друцка. У 1084-1085г. Уладзімір Манамах  спрабуе нанесці яшчэ адзін удар па Полацкаму княству і разам з полаўцамі захапіў Менск.

Перыяд полацкай гісторыі, спалучаны з дзейнасцю Усяслава Чарадзея скончыўся ў 1101 г. разам з яго жыццём. Па-рознаму можна ставіцца да асобы Усяслава і яго дзейнасці, але адно застаецца бясспрэчным: гэта быў адзін з выдатнейшых палітычных дзеячаў старажытнай Беларусі. Асноўным вынікам палітычнай дзейнасці Усяслава трэба лічыць захаванне цэласнасці і палітычнай незалежнасці Полацкага княства – першай дзяжавы на беларускіх землях. Невядома, якім чынам князь, які прайграў шэраг ваенных сутыкненняў, пакінуў такі глыбокі след у народнай памяці.

                                                     Заключэнне

 З’яўленне славя на тэрыторыі Беларусі моцна паўплывала на ўсе астатнія плямены. Яны пераўзыходзілі іх па ўзроўню сацыяльнай арганізацыі, мелі больш развітую гаспадарку. Ў выніку інтэнсіўнага засваення славянамі тэрыторыі Беларусі, дзе раней жылі балты, у VIII - IX стст. склаліся этнічна блізкія паміж сабой племянныя звязы: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, часткова валыняне. На іх аснове ўтварыўся старабеларускі этнас. У яго фармаванні прынялі ўдзел яцвягі і некаторыя іншыя балцкія плямёны. Усходнія славяне прынеслі больш прагрэсіўную форму земляробства – ворную. Сем'і, аб'яднаныя агульнасцю гаспадарчага жыцця, утварылі сельскую (суседскую) ці тэрытарыяльную абшчыну. Апрацоўваная зямля, лясы і вадаёмы былі ўласнасцю ўсёй абшчыны. Сям'я карысталася асобным участкам супольнай зямлі - надзелам.  У IX - XII стст. ва ўсходніх славян складаецца феадальны ўклад. Напачатку асноўная частка насельніцтва была вольнымі супольнікамі, якіх звалі «людзі». Іх сацыяльнае становішча паступова змянялася: частка трапляла ў залежнае становішча, частка заставалася адносна вольнай. Залежных людзей звалі «чэляддзю». У складзе чэлядзі былі катэгорыі насельніцтва, пазбаўленыя асабістай волі - халопы.  Пра станаўленне класавага грамадства сведчыць не толькі залежнае становішча асобнай катэгорыі насельніцтва, але і наяўнасць лютвы. Дружыннікі (ці баяры) атрымлівалі ад князя права збіраць даніну з вызначанай тэрыторыі. Збор даніны з вольнага насельніцтва той тэрыторыі, якой «валодаў» князь, звалася палюддзем. Паступова даніна становіцца феадальнай рэнтай. Тым часам утворацца гарады. Адны выраслі з умацаванага сельскага гарадзішча як Полацак, іншыя як княжыя замкі - Менск, Гародня, Заслаўль. Трэція ўзнікалі на гандлёвых шляхах. Горад складаўся з частак: дзяцінца, умацаванага валамі, равамі, сценамі; пасаду - месца, дзе сяліліся рамеснікі і гандляры; і гандлю - месцы продажу і куплі тавараў.  Славяне вызнавалі паганскую рэлігію. Яны верылі ў бога сонца, агню, Пяруна і інш. Памерлых хавалі ў ямах, насыпая над імі курганы. Верылі ў замагільнае жыццё. Упрыгожванні насілі з косткі, медзі, керамікі.

  Невядома, колькі б часу заняў пуць пераходу да станаўлення дзяржаўнасці без уплывы славян.

                    Найвышэйшага росквіту Полацкае княства дасягнула пры князю Брачыславе (1001-1044гг.) і Ўсяславе (Чарадзею) (1044-1101 гг.). Тым часам пашырэлі межы княства. Яно займала тэрыторыю цяперашняй Віцебскай вобласці, паўночную частку Менскай і некалькі суседніх раёнаў. У васальнай залежнасці ад княства былі землі, якія распасціраліся па ніжняй плыні Заходняй Дзвіны, дзе знаходзіліся гарады Кукенойс і Герцике. Палачане кантралявалі гандлёвы шлях «з вараг у грэкі», збіралі даніну з балцкіх плямёнаў.

Паміж Полацкам і Кіевам вялася барацьба, якая працягвалася з перапынкамі больш 100 гадоў. Полацкія князі двойчы займалі Ноўгарад, вялі барацьбу за Пскоў і Смаленск. У 1067г. адбылася бітва на рацэ Няміга, ішла вайна з Уладзімірам Манамахам. У 1127г. сын Манамаха Вялікі князь Кіеўскі Ізяслаў арганізаваў вялікі паход кааліцыі паўднёва-рускіх князёў супраць Полацку. Затым полацкая зямля распалася на ўдзельныя княствы: Полацкае, Менскае, Друцкае, Изяславское, Лагойскае і інш. Так скончылася гісторыя самай першай і адной з самых моцных дзяржаў.

                                          Спіс літаратуры.

  1.  Гісторыя Беларусі, т.1 ,мінск “современная школа”.
  2.  Нарысы гісторыі Беларусі, акадэмія навук беларусі,мінск “беларусь”.
  3.  Е.К. Новик, И.Л. Качалов,Н.Е.Новик История Беларуси,минск  «вышэйшая школа».
  4.  М.В. Довнар-Запольский история Белоруссии,минск «Беларусь».



1. МОСКОВСКИЙ ИНСТИТУТ ГОСУДАРСТВЕННОГО УПРАВЛЕНИЯ И ПРАВА ФИЛИАЛ В ТЮМЕНСКОЙ ОБЛАСТИ ВОПРОСЫ К ГОС
2. Язык обладает способностью воздействовать на человека побуждая его к той или иной деятельности.html
3. на тему- ldquo;Антивірусні програмиrdquo; Перевірив-
4. Краткие сведения об IBM РС - совместимых компьютерах
5. Понятие мировоззрения его основные элементы Сущность философского мировоззрения
6. Cистемы пожарной сигнализации
7. Различные способы печати из приложений
8. Что является главным ключом к освобождению Иоанна 8-3132 Ответ Новый Завет наполнен информацией о том к
9. ВЯТСКИЙ ЭКОНОМИЧЕСКИЙ РАЙОН Состав- Нижегородская Кировская области; Республики Марий Эл Чувашская Морд
10. Медициналы~-профилактикалы~ іс» маманды~ы бойынша 2 курс студенттеріне арнал~ан «Тиімді тама~тануды ~йымдастыру ~станымдары» электив п~ндері бойынша емтихан тест тапсырмалары
11. МОДУЛЬНИЙ КОНТРОЛЬ 2 З ФІЛОСОФІЇ для студентів факультету електроніки та прикладних фізиків Складніш
12. Психология для жизни КАК ВЫРАСТИТЬ РЕБЕНКА СЧАСТЛИВЫМ Принцип преемственности Жан Ледлофф Генези
13. ЛЕКЦИЯ 1- ОБЩАЯ ХАРАЕТЕРИСТИКА СФЕРЫ ОБРАЗОВАНИЯ ведение Социальнокультурная сфера ~ совокупность отр
14. Статья 14 Охранно сыскные подразделения на предприятиях Предприятия независимо от их организационн
15. исторической практики
16. то в потоке вашей жизни всегда соответствует некое загромождение в определенной части вашего дома поэтому
17. 12 В данной статье рассматриваются основные причины и факторы электоральной активности и пассивности моло
18. Два способа задания прямой линии на плоскост
19. характер в психологии
20. Вариант 3 V0 м3-c 47 р0г кг-м3 131 t0в0С